Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 07.08.2008 № 64 "Об утверждении и введении в действие образовательных стандартов по специальностям высшего образования первой ступени"< Главная страница Стр. 9Страницы: | Стр. 1 | Стр. 2 | Стр. 3 | Стр. 4 | Стр. 5 | Стр. 6 | Стр. 7 | Стр. 8 | Стр. 9 | Стр. 10 | Стр. 11 | Стр. 12 | Стр. 13 | Стр. 14 | Стр. 15 | Стр. 16 | Стр. 17 | Стр. 18 | Стр. 19 | Стр. 20 | Стр. 21 | Стр. 22 | Стр. 23 | Стр. 24 | Стр. 25 | Стр. 26 | Стр. 27 | Стр. 28 | Стр. 29 | Стр. 30 | Стр. 31 | Стр. 32 | Стр. 33 | Стр. 34 | Стр. 35 | Стр. 36 | Стр. 37 | Стр. 38 | Стр. 39 | Стр. 40 | Стр. 41 | Стр. 42 | Стр. 43 | Стр. 44 | Стр. 45 | Стр. 46 | Стр. 47 | Стр. 48 | Стр. 49 | Стр. 50 | Стр. 51 | Стр. 52 | Квалiфiкацыя - веды, уменннi i навыкi, неабходныя для той цi iншай прафесii на рынках працы, падцверджаныя дакументам (СТБ 22.0.1). Спевы - падрыхтоўка артыста-выканаўца ў галiне народных спеваў. Выхаванне i падрыхтоўка асобы, здольнай да творчай дзейнасцi на канцэртных пляцоўках i выкладчыцкай дзейнасцi ў вышэйшых i сярэднiх навучальных установах у галiне мастацтва i культуры. Спецыяльнасць - вiд прафесiйнай дзейнасцi, якi патрабуе пэўных ведаў, уменняў i кампетэнцый, набываемых шляхам навучання i практычнага вопыту (ОКРБ 011). Якасць вышэйшай адукацыi - адпаведнасць вышэйшай адукацыi (як вынiку, як працэсу, як сацыяльнай сiстэмы) патрэбнасцям, iнтарэсам асобы, грамадства, дзяржавы. 4 Агульныя палажэннi 4.1 Агульная характарыстыка спецыяльнасцi 4.1.1 Падрыхтоўка выпускнiка па напрамку спецыяльнасцi "Спевы (народныя)" забяспечвае атрыманне прафесiйнай квалiфiкацыi "Артыст. Выкладчык". 4.1.2 Спецыяльнасць у адпаведнасцi з ОКРБ 011-2001 адносiцца да профiлю С "Мастацтва i дызайн" падрыхтоўкi спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй i мае абазначэнне 16 01 10-02. 4.2 Патрабаваннi да папярэдняга ўзроўню падрыхтоўкi 4.2.1. Папярэднi ўзровень адукацыi абiтурыента - не нiжэй агульнай сярэдняй адукацыi i музычнай адукацыi (ДМШ, вучэбныя комплексы "каледж - лiцэй", музычнае вучылiшча, вучылiшча культуры i мастацтваў, музычныя студыi, класы з музычным ухiлам i д.п.). 4.2.2 Узровень падрыхтоўкi абiтурыента ўстанаўлiваецца ў адпаведнасцi з зацверджанымi Правiламi прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь па дысцыплiнах: - беларуская мова цi руская мова (на выбар); - гiсторыя Беларусi; - творчасць (2 часткi). 4.3 Агульныя мэты падрыхтоўкi спецыялiста Агульныя мэты падрыхтоўкi спецыялiста прадугледжваюць наступныя параметры: - фармiраванне i развiццё сацыяльна-прафесiйнай кампетэнтнасцi, якая дазваляе спалучаць акадэмiчныя, прафесiйныя, сацыяльна-асобасныя кампетэнцыi для вырашэння задач у сферы прафесiйнай i сацыяльнай дзейнасцi; - фармiраванне прафесiйных кампетэнцый для работы ў галiне народнай творчасцi. 4.4 Формы навучання па спецыяльнасцi Навучанне па спецыяльнасцi прадугледжвае наступныя формы: вочная (дзённая) i завочная. 4.5 Тэрмiны падрыхтоўкi спецыялiста Нарматыўны тэрмiн падрыхтоўкi спецыялiста па дзённай форме навучання складае 5 гадоў i ацэньваецца не менш чым 300 залiковых адзiнак. Нарматыўны тэрмiн падрыхтоўкi спецыялiста па завочнай форме навучання павялiчваецца адпаведна на 1 год. 5 Квалiфiкацыйная характарыстыка спецыялiста 5.1 Сфера прафесiйнай дзейнасцi Выканальнiцтва народнае ў розных прафесiйных канцэртных арганiзацыях, арганiзацыя работы артыстаў-вакалiстаў, кiраўнiцтва вакальнымi гурткамi, выкладанне вакальных дысцыплiн народнага напрамку. 5.2 Аб'екты прафесiйнай дзейнасцi Захаванне, развiццё, iнтэпрэтацыя, прапаганда, папулярызацыя беларускай народнай песнi i аўтарскiх твораў. Заняткi са спевакамi ў прафесiйных i аматарскiх калектывах, ва ўстановах культуры (студыях, дамах народнай творчасцi), арганiзацыя i кiраванне вучэбным працэсам у навучальных установах розных узроўняў сiстэмы Мiнiстэрства культуры, Мiнiстэрства адукацыi. 5.3 Вiды прафесiйнай дзейнасцi Выпускнiк ВНУ павiнен быць кампетэнтным у наступных вiдах дзейнасцi: - выканальнiцкай; - педагагiчнай; - арганiзацыйна-кiруючай; - даследчай. 5.4 Задачы прафесiйнай дзейнасцi Выпускнiк ВНУ павiнен быць кампетэнтным вырашаць наступныя прафесiйныя задачы: - арганiзацыя i кiраванне вакальнымi калектывамi розных творчых кiрункаў ва ўстановах культуры i iншых арганiзацыях; - вывучэнне сучасных нацыянальных i сусветных тэндэнцый развiцця народнай творчасцi; - выкладанне спецыяльных дысцыплiн у навучальных установах культуры; - вызначэнне найбольш эфектыўных формаў i метадаў работы па спецыяльных дысцыплiнах; - планаванне i кiраванне навучальна-выхаваўчым працэсам у навучальных установах культуры i мастацтваў; - развiццё навыкаў работы са спецыяльнай (нотнай i метадычнай) лiтаратурай па абраным вiдзе мастацтва; - ажыццяўленне асветнiцкай дзейнасцi сярод насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь i за яе межамi, папулярызацыi народна-песеннай, музычнай спадчыны Беларусi; - выданне вучэбна-метадычнай лiтаратуры; - распрацоўка вучэбна-метадычнай дакументацыi. 5.5 Склад кампетэнцый Падрыхтоўка спецыялiста павiнна забяспечваць фармiраванне наступных груп кампетэнцый: акадэмiчных кампетэнцый, якiя ўключаюць веды i ўменнi па вывучаных дысцыплiнах, здольнасцi i ўменне вучыцца; сацыяльна-асобасных кампетэнцый, якiя ўключаюць культурна-цэннасныя арыентацыi, веданне iдэялагiчных, маральных каштоўнасцей грамадства i дзяржавы i ўменне кiравацца iмi; прафесiйных кампетэнцый, якiя ўключаюць веды i ўменнi вырашаць творчыя задачы, здольнасцi вырашаць арганiзацыйныя i творчыя пытаннi i забяспечваць iх выкананне ў абранай сферы прафесiйнай дзейнасцi, здольнасцi весцi педагагiчна-выхаваўчую працу. 6 Патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi выпускнiка 6.1 Агульныя патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi 6.1.1 Выпускнiк павiнен мець дастатковы ўзровень ведаў i ўменняў у сферы сацыяльна-гуманiтарных, прыродазнаўчых, агульнапрафесiйных i спецыяльных дысцыплiн, дысцыплiн спецыялiзацыi для ажыццяўлення сацыяльна-прафесiйнай дзейнасцi. 6.1.2 Выпускнiк павiнен умець бесперапынна папаўняць свае веды, аналiзаваць гiстарычныя i сучасныя праблемы сацыяльна-эканамiчнага i духоўнага жыцця грамадства, ведаць iдэалогiю беларускай дзяржавы, маральныя i прававыя нормы, умець улiчваць iх у сваёй жыццядзейнасцi. 6.1.3 Выпускнiк павiнен валодаць дзяржаўнымi мовамi (беларускай, рускай), адной цi некалькiмi замежнымi мовамi, быць падрыхтаваным да пастаяннага прафесiйнага, культурнага i фiзiчнага самаўдасканалення. 6.2 Патрабаваннi да акадэмiчных кампетэнцый Выпускнiк павiнен валодаць наступнымi акадэмiчнымi кампетэнцыямi: - валодаць i ўжываць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для рашэння тэарэтычных, практычных i творчых задач; - умець працаваць самастойна, самастойна прымаць прафесiйныя рашэннi; - ажыццяўляць актыўную прафесiйную дзейнасць, быць здольным прапаноўваць новыя iдэi; - мець лiнгвiстычныя навыкi; - выкарыстоўваць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для захавання i развiцця народнай творчасцi як асновы этнаэкалогii народа; - умець вучыцца, павышаць сваю квалiфiкацыю на працягу ўсяго жыцця, ведаць месца i ролю сваёй прафесiйнай дзейнасцi ў культурным жыццi грамадства. 6.3 Патрабаваннi да сацыяльна-асобасных кампетэнцый Выпускнiк павiнен мець наступныя сацыяльна-асобасныя кампетэнцыi: - валодаць грамадзянскiмi якасцямi; - быць здольным да сацыяльнага ўзаемадзеяння; - валодаць здольнасцю да мiжасобасных камунiкацый; - валодаць навыкамi зберажэння здароўя; - быць здольным да крытыкi i самакрытыкi; - умець працаваць у калектыве. 6.4 Патрабаваннi да прафесiйных кампетэнцый Выпускнiк павiнен валодаць прафесiйнымi кампетэнцыямi па наступных вiдах дзейнасцi: у выканальнiцкай быць здольным: - прафесiйна спяваць, рухацца, ствараць пэўны сцэнiчны вобраз; - самастойна падбiраць рэпертуар; - валодаць музычным iнструментам; - рабiць уласныя аранжыроўкi, апрацоўкi i пералажэннi народнай песнi вакальных гуртоў, салiстаў-спевакоў; - рыхтаваць творчыя выступленнi салiстаў-артыстаў, мастацкiх калектываў, весцi канцэртную работу ў рэгiёне i за яго межамi; у педагагiчнай быць здольным: - выкладаць спецыяльныя вакальныя дысцыплiны народна-песеннага напрамку; - вывучаць перадавы педагагiчны i выканальнiцкi вопыт, творча карыстацца iм у сваёй музычна-педагагiчнай дзейнасцi; - працаваць з вучэбнымi планамi i праграмамi, метадычнымi рэкамендацыямi па арганiзацыi працэсу навучання i выхавання сродкамi народнай творчасцi; - улiчваць псiхалагiчныя асаблiвасцi навучэнцаў i практыкаваць iндывiдуальны падыход для вырашэння мэт i задач навучання i выхавання; - выкарыстоўваць сучасныя методыкi i тэхнiчныя сродкi навучання; - рыхтаваць i ажыццяўляць вынiковыя заняткi па вучэбным прадмеце ў форме клас-канцэртаў; - карыстацца iнфармацыйнымi рэсурсамi для азнаямлення з нарматыўнай базай адукацыi i iнавацыямi ў дыдактыцы навучання; - удасканальваць сваё педагагiчнае майстэрства; у арганiзацыйна-кiруючай быць здольным: - рыхтаваць выканаўцаў народнай песнi; - ствараць вакальныя калектывы розных творчых кiрункаў з розных узроставых i сацыяльных груп насельнiцтва з улiкам канкрэтных умоў рэгiёнаў, ажыццяўляць кiраванне аматарскiмi творчымi калектывамi, забяспечваць арганiзацыйную i матэрыяльна-тэхнiчную частку iх дзейнасцi; - арганiзоўваць работу творчых калектываў для дасягнення пастаўленых мэт i задач, планiраваць фонды аплаты працы; - кантраляваць i падтрымлiваць працоўную i вытворчую дысцыплiну; - распрацоўваць дакументацыю, а таксама справаздачную дакументацыю па ўсталяваных формах; у даследчай быць здольным: - аналiзаваць сучасны стан, перспектывы i напрамкi захавання i развiцця народнай творчасцi, вывучаць асноўныя метадычныя кiрункi працы з народным голасам; - даследаваць бытаванне розных вiдаў i жанраў народнай творчасцi ў мэтах iх аховы i пераемнасцi; - ведаць прынцыпы i прыёмы збiрання, сiстэматызацыi, абагульнення i выкарыстання iнфармацыi i правядзення навуковых даследаванняў у галiне музычнай культуры; - друкаваць вынiкi даследчай працы ў выглядзе навуковых артыкулаў, паведамленняў, рэфератаў i заявак на фiнансаванне навуковых i адукацыйных праектаў па народнай творчасцi; - карыстацца глабальнымi iнфармацыйнымi рэсурсамi. 7 Патрабаваннi да адукацыйнай праграмы i яе рэалiзацыi 7.1 Склад адукацыйнай праграмы 7.1.1 Адукацыйная праграма павiнна ўключаць: вучэбны план, праграмы вучэбных дысцыплiн, праграмы вучэбных i вытворчых практык, парадак выканання дыпломнай работы, праграму дзяржаўнага экзамену, якiя павiнны адпавядаць патрабаванням гэтага стандарту. 7.1.2 Адукацыйная праграма падрыхтоўкi выпускнiка павiнна прадугледжваць вывучэнне студэнтам наступных цыклаў: - сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн; - прыродазнаўчых дысцыплiн; - агульнапрафесiйных i спецыяльных дысцыплiн. 7.2 Патрабаваннi да распрацоўкi адукацыйнай праграмы 7.2.1 Максiмальны аб'ём вучэбнай нагрузкi студэнтаў не павiнен перавышаць 54 гадзiны ў тыдзень, уключаючы ўсе вiды аўдыторнай i пазааўдыторнай работы. 7.2.2 Аб'ём абавязковых аўдыторных заняткаў студэнтаў, якi вызначаецца ВНУ с улiкам спецыяльнасцi, спецыфiкi арганiзацыi вучэбнага працэсу, аснашчанасцi вучэбнай базы, iнфармацыйнага, вучэбна-метадычнага забеспячэння, павiнен быць устаноўлены ў межах 24 - 36 гадзiн. 7.2.3 У гадзiны, якiя адводзяцца на самастойную работу па вучэбнай дысцыплiне, уключаюцца гадзiны, прадугледжаныя на падрыхтоўку да экзамену. 7.2.4 Пры распрацоўцы вучэбнага плана ВНУ мае права змянiць колькасць гадзiн, якiя адводзяцца на засваенне вучэбнага матэрыялу: для цыклаў дысцыплiн - у межах 5%, для дысцыплiн, якiя ўваходзяць у цыкл, - у межах 10% без перавышэння максiмальнага тыднёвага аб'ёму нагрузкi студэнта i пры захаваннi патрабаванняў да зместу, якiя ўказаны ў гэтым стандарце. 7.3 Патрабаваннi да тэрмiнаў рэалiзацыi адукацыйнай праграмы 7.3.1 Тэрмiн рэалiзацыi адукацыйнай праграмы на дзённай форме навучання складае 255 тыдняў. Працягласць навучання па вiдах вучэбнай дзейнасцi - у адпаведнасцi з таблiцай 1. Таблiца 1 ------------------------------------+--------------------------------- ¦ ¦ Працягласць пры тэрмiне навучання 5 ¦ ¦ Вiды дзейнасцi, устаноўленыя ¦ гадоў ¦ ¦ вучэбным планам +-----------------------+-------------+ ¦ ¦ тыдняў ¦ гадзiн ¦ +-----------------------------------+-----------------------+-------------+ ¦Тэарэтычнае навучанне. Практычныя ¦ 155 ¦ 8370 ¦ ¦заняткi ¦ ¦ ¦ +-----------------------------------+-----------------------+-------------+ ¦Экзаменацыйныя сесii ¦ 34 ¦ 1836 ¦ +-----------------------------------+-----------------------+-------------+ ¦Практыка ¦ 17 ¦ 918 ¦ +-----------------------------------+-----------------------+-------------+ ¦Дыпломная работа ¦ 3 ¦ 162 ¦ +-----------------------------------+-----------------------+-------------+ ¦Вынiковая дзяржаўная атэстацыя ¦ 3 ¦ 162 ¦ +-----------------------------------+-----------------------+-------------+ ¦Канiкулы (уключаючы 4 тыднi ¦ 46 ¦ ¦ ¦паслядыпломнага водпуску) ¦ ¦ ¦ +-----------------------------------+-----------------------+-------------+ ¦УСЯГО ¦ 255 ¦ 11448 ¦ ¦-----------------------------------+-----------------------+-------------- 7.3.2 Пры завочнай форме навучання студэнту павiнна быць забяспечана магчымасць заняткаў з выкладчыкам у аб'ёме не меньш 160 гадзiн у год. 7.4 Тыпавы вучэбны план 7.4.1 Тыпавы вучэбны план распрацоўваецца ў адпаведнасцi са структурай, якая прыведзена ў таблiцы 2. Таблiца 2 -----+---------------------+------------------------------------+----- ¦ ¦ ¦ Аб'ём работы (гадзiн) ¦ ¦ ¦ ¦ +----------+-------------------------+ ¦ ¦ N ¦ Назва цыкла i ¦ ¦ з iх ¦Залiковыя¦ ¦п/п ¦ дысцыплiны ¦ усяго +-------------+-----------+ адзiнкi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ аўдыторныя ¦самастойная¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ заняткi ¦ работа ¦ ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦ 1 ¦Цыкл сацыяльна- ¦ 1454 ¦ 674 ¦ 780 ¦ 39,5 ¦ ¦ ¦гуманiтарных ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦дысцыплiн ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦ ¦Абавязковы кампанент ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦1.1 ¦Гiсторыя Беларусi ¦ 102 ¦ 72 ¦ 30 ¦ 4 ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦1.2 ¦Асновы iдэалогii ¦ 36 ¦ 24 ¦ 12 ¦ 1,5 ¦ ¦ ¦беларускай дзяржавы ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦1.3 ¦Фiласофiя ¦ 102 ¦ 76 ¦ 26 ¦ 4,5 ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦1.4 ¦Эканамiчная тэорыя ¦ 102 ¦ 76 ¦ 26 ¦ 4,5 ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦1.5 ¦Сацыялогiя ¦ 54 ¦ 36 ¦ 18 ¦ 2 ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦1.6 ¦Палiталогiя ¦ 102 ¦ 68 ¦ 34 ¦ 4 ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦1.7 ¦Беларуская мова ¦ 50 ¦ 34 ¦ 16 ¦ 2 ¦ ¦ ¦(прафесiйная ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦лексiка) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦1.8 ¦Замежная мова ¦ 272 ¦ 150 ¦ 122 ¦ 9 ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦1.9 ¦Фiзiчная культура ¦ 532 ¦ 70 ¦ 462 ¦ 4 ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦1.10¦Дысцыплiны на выбар ¦ 102 ¦ 68 ¦ 34 ¦ 4 ¦ ¦ ¦студэнта ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦(культуралогiя, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦этыка, эстэтыка, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦логiка, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦рэлiгiязнаўства, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦асновы права, правы ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦чалавека, iншыя ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦курсы i вучэбныя ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦модулi) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦ 2 ¦Цыкл прыродазнаўчых ¦ 462 ¦ 306 ¦ 156 ¦ 18 ¦ ¦ ¦дысцыплiн ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦ ¦Абавязковы кампанент ¦ 358 ¦ 238 ¦ 120 ¦ ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦2.1 ¦Асновы сучаснага ¦ 102 ¦ 68 ¦ 34 ¦ 4 ¦ ¦ ¦прыродазнаўства ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦2.2 ¦Асновы iнфармацыйных ¦ 102 ¦ 68 ¦ 34 ¦ 4 ¦ ¦ ¦тэхналогiй ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦2.3 ¦Асновы экалогii i ¦ 52 ¦ 34 ¦ 18 ¦ 2 ¦ ¦ ¦энергазберажэння ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦2.4 ¦Абарона насельнiцтва ¦ 102 ¦ 68 ¦ 34 ¦ 4 ¦ ¦ ¦i аб'ектаў ад ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦надзвычайных ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦сiтуацый. ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦Радыяцыйная бяспека ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦2.5 ¦Вузаўскi кампанент ¦ 52 ¦ 34 ¦ 18 ¦ 2 ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦2.6 ¦Дысцыплiны на выбар ¦ 52 ¦ 34 ¦ 18 ¦ 2 ¦ ¦ ¦студэнта ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦ 3 ¦Цыкл ¦ 6408 ¦ 4052 ¦ 2356 ¦ 239,5 ¦ ¦ ¦агульнапрафесiйных i ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦спецыяльных ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦дысцыплiн ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦ ¦Абавязковы кампанент ¦ 4366 ¦ 2702 ¦ 1664 ¦ 160 ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦3.1 ¦Ахова працы ¦ 24 ¦ 18 ¦ 6 ¦ 1 ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦3.2 ¦Асновы кiравання ¦ 48 ¦ 36 ¦ 12 ¦ 2 ¦ ¦ ¦iнтэлектуальнай ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦маёмасцю ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦3.3 ¦Педагогiка ¦ 94 ¦ 60 ¦ 34 ¦ 3,5 ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦3.4 ¦Псiхалогiя ¦ 218 ¦ 142 ¦ 76 ¦ 8,5 ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦3.5 ¦Культуралогiя ¦ 74 ¦ 50 ¦ 24 ¦ 3 ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦3.6 ¦Сацыякультурная ¦ 178 ¦ 128 ¦ 50 ¦ 7,5 ¦ ¦ ¦дзейнасць ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦3.7 ¦Гiсторыя мастацтваў ¦ 304 ¦ 214 ¦ 90 ¦ 13 ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦3.8 ¦Сальфеджыо i тэорыя ¦ 362 ¦ 236 ¦ 126 ¦ 14 ¦ ¦ ¦музыкi (гармонiя, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦полiфанiя, аналiз ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦музычных форм) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦3.9 ¦Методыка выкладання ¦ 88 ¦ 50 ¦ 38 ¦ 3 ¦ ¦ ¦спецдысцыплiн ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦ ¦Дысцыплiны напрамку ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦3.10¦Сольныя спевы ¦ 862 ¦ 524 ¦ 338 ¦ 31 ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦3.11¦Вакальны ансамбль ¦ 152 ¦ 90 ¦ 62 ¦ 5,5 ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦3.12¦Выканальнiцкае ¦ 498 ¦ 278 ¦ 220 ¦ 16 ¦ ¦ ¦майстэрства ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦3.13¦Харавы клас ¦ 574 ¦ 336 ¦ 238 ¦ 20 ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦3.14¦Асновы сцэнруху, ¦ 528 ¦ 310 ¦ 218 ¦ 18 ¦ ¦ ¦танец ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦3.15¦Гiсторыя вакальнага ¦ 94 ¦ 66 ¦ 28 ¦ 4 ¦ ¦ ¦мастацтва ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦3.16¦Беларуская народна- ¦ 124 ¦ 78 ¦ 46 ¦ 5 ¦ ¦ ¦песенная творчасць ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦3.17¦Расшыфроўка ¦ 56 ¦ 34 ¦ 22 ¦ 2 ¦ ¦ ¦беларускiх народных ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦песень ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦3.18¦Аранжыроўка ¦ 88 ¦ 52 ¦ 36 ¦ 3 ¦ ¦ ¦беларускiх народных ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦песень ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦ ¦Вузаўскi кампанент ¦ 1444 ¦ 950 ¦ 494 ¦ 56 ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦ ¦Дысцыплiны на выбар ¦ 598 ¦ 400 ¦ 198 ¦ 23,5 ¦ ¦ ¦студэнта ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦ 5 ¦Факультатывы ¦ 46 ¦ 46 ¦ ¦ ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦ 6 ¦Экзаменацыйныя сесii ¦ 1836 ¦ ¦ 1836 ¦ 51 ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦ ¦УСЯГО ¦ 10206 ¦ 5078 ¦ 5128 ¦ 348 ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦ 7 ¦Практыкi (17 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦тыдняў): ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +---------------------+ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦- азнаямляльная ¦ 108 ¦ ¦ 108 ¦ 3 ¦ ¦ ¦(вучэбная) (2 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦тыднi); ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +---------------------+ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦- рэпетыцыйна- ¦ 270 ¦ ¦ 270 ¦ 7,5 ¦ ¦ ¦канцэртная ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦(вытворчая) (5 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦тыдняў); ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +---------------------+ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦- педагагiчная (3 ¦ 162 ¦ ¦ 162 ¦ 4,5 ¦ ¦ ¦тыднi); ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +---------------------+ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦- пераддыпломная (7 ¦ 378 ¦ ¦ 378 ¦ 10,5 ¦ ¦ ¦тыдняў) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦ 8 ¦Дыпломная работа ¦ 162 ¦ ¦ 162 ¦ 4,5 ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦ 9 ¦Вынiковая дзяржаўная ¦ 162 ¦ ¦ 162 ¦ 4,5 ¦ ¦ ¦атэстацыя ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+ ¦ ¦РАЗАМ ¦ 11448 ¦ 5078 ¦ 6370 ¦ 382,5 ¦ ¦----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------- 7.4.2 Згодна з тыпавым планам, устаноўленым стандартам, ВНУ распрацоўваецца вучэбны план спецыяльнасцi, якi ўзгадняецца з ВМА, Упраўленнем вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i зацвярджаецца рэктарам ВНУ. 7.5 Патрабаваннi да абавязковага мiнiмуму зместу вучэбных праграм i кампетэнцыям па дысцыплiнах 7.5.1 Змест вучэбнай праграмы дысцыплiны па кожным цыкле прадстаўляецца ва ўзбуйнёных дыдактычных адзiнках (цi вучэбных модулях), а патрабаваннi да кампетэнцый па дысцыплiне - у ведах i ўменнях. 7.5.2 Цыкл сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн устанаўлiваецца ў адпаведнасцi з адукацыйным стандартам "Вышэйшая адукацыя першай ступенi. Цыкл сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн", якi ўключае патрабаваннi да кампетэнцый. 7.5.3 Цыкл прыродазнаўчых дысцыплiн Асновы сучаснага прыродазнаўства Прыродазнаўства як галiна навуковага пазнання. Структура прыродазнаўчага навуковага пазнання. Асноўныя гiстарычныя перыяды развiцця прыродазнаўства. Прырода ў сучаснай прыродазнаўча-навуковай карцiне свету. Сучасная фiзiчная, астранамiчная, бiялагiчная карцiна свету. Тэорыя самаарганiзацыi (сiнергетыка). Глабальны эвалюцыянiзм. Прыродазнаўчая навука i будучыня чалавецтва. Выпускнiк павiнен: ведаць: - структуру прыродазнаўча-навуковага пазнання; - асаблiвасцi асноўных гiстарычных перыядаў развiцця прыродазнаўства; - сучасную прыродазнаўчую карцiну свету; - тэорыю сiнергетыкi; умець: - валодаць тэрмiналогiяй сучаснага прыродазнаўства; - характарызаваць асноўныя перыяды развiцця прыродазнаўства; - аналiзаваць найбольш значныя дасягненнi ў сучаснай прыродазнаўчай карцiне свету; - выкарыстоўваць атрыманыя веды пры стварэннi i выкарыстаннi iнфармацыйных рэсурсаў прыродазнаўчага профiлю. Асновы вышэйшай матэматыкi Праблемы фармалiзацыi ў народнай творчасцi. Структура матэматычнага апарату. Асновы тэорыi мностваў. Асноўныя паняццi тэорыi дачыненняў. Асноўныя паняццi тэорыi графаў i матрыц. Элементы матэматычнай логiкi. Булева алгебра. Выпадковыя падзеi, велiчынi i працэсы. Элементы матэматычнай статыстыкi. Матэматычныя мадэлi ў народнай творчасцi. Матэматыка i музыка. Выпускнiк павiнен: ведаць: - праблемы фармалiзацыi iнфармацыйных задач з выкарыстаннем матэматычных метадаў; - асновы тэорыi мностваў i дачыненняў; - асноўныя паняццi i азначэннi тэорыi графаў i матрычнага вылiчэння; - элементы матэматычнай логiкi: вылiчэнне выказванняў i прэдыкатаў першага парадку; - элементы булевай алгебры i функцыянальнага булевага мадэлявання; - асновы тэорыi iмавернасцей: выпадковыя падзеi, велiчынi, працэсы; - матэматычныя мадэлi ў музычным мастацтве; умець: - карыстацца матэматычнымi метадамi для фармалiзацыi асобных музычных задач i працэсаў; - рашаць тыпавыя матэматычныя задачы; - выконваць матэматычныя пераўтварэннi. Асновы iнфармацыйных тэхналогiй Асноўныя канцэпцыi iнфарматыкi як навукi. Iнфарматызацыя, iнфармацыйная iндустрыя, iнфармацыйнае грамадства. Iнфармацыя як аб'ект iнфарматыкi. Натуральныя i штучныя мовы. Машынныя мовы. Iнфармацыйныя працэсы. Навукова-iнфармацыйная дзейнасць. Базавыя паняццi камп'ютарных тэхналогiй. Класiфiкацыя i прызначэнне камп'ютарнай тэхнiкi. Перыферыйныя прылады. Праграмнае забеспячэнне. Аперацыйныя сiстэмы. Камп'ютарная апрацоўка iнфармацыi. Пабудова складаных дакументаў. Распрацоўка прэзентацый. Стварэнне электронных таблiц. Камп'ютарныя сеткi. Выкарыстанне iнтэрнэт. Асноўныя службы iнтэрнэт. Сэрвiсная падтрымка. Архiвiраванне матэрыялаў. Абарона ад несанкцыянаванага доступу. Антывiрусная абарона. Выпускнiк павiнен: ведаць: - сутнасць i асноўныя канцэпцыi iнфарматыкi як навукi; - навукова-iнфармацыйную дзейнасць i iнфармацыйныя працэсы; - алгарытмiчныя i машынныя мовы; - базавыя канцэпцыi камп'ютарных тэхналогiй i асновы лiчбавых камунiкацый; - сучасныя сродкi вылiчальнай тэхнiкi i iх асноўныя характарыстыкi; - склад, функцыi i прызначэнне ўнiфiкаванага праграмнага забеспячэння камп'ютарных сiстэм; умець: - працаваць у аперацыйным асяроддзi Windows i прыкладных праграм; - ствараць i апрацоўваць асноўныя вiды тэкставых дакументаў, статычнай графiкi i гуку; - алiчбоўваць тэксты дакументаў; - ствараць прэзентацыi; - карыстацца электроннай поштай, рэсурсамi i службамi глабальнай сеткi iнтэрнэт; - карыстацца сэрвiсным праграмным забеспячэннем. Асновы экалогii i энергазберажэння Вядучыя канцэпцыi, сучасныя праблемы экалогii. Асяроддзi, фактары асяроддзя, адаптацыi арганiзмаў. Формы i механiзмы адаптацый. Экалагiчныя групы i жыццёвыя формы арганiзмаў. Формы бiялагiчнай разнастайнасцi. Крытэрыi ўстойлiвасцi бiяцэноза. Экасiстэма. Дынамiка экасiстэм. Асноўныя стратэгii аховы прыроды. Рэжымы i формы ахоўваемых тэрыторый. Кадастры рэдкасных i знiкаючых вiдаў. Экалагiчныя сеткi. Ахоўваемыя прыродныя тэрыторыi Беларусi. Агульныя пытаннi энергазберажэння. Традыцыйныя i другасныя спосабы атрымання цеплавой i электрычнай энергii. Спосабы энергазберажэння. Экалагiчныя праблемы энергетыкi. Бытавое энергазберажэнне. Заканадаўчыя механiзмы энергазберажэння. Выпускнiк павiнен ведаць: - ролю экалогii ў вырашэннi праблем рацыянальнага прыродакарыстання, рэсурсазберажэння, забеспячэннi выжывання чалавецтва i захавання бiясферы; - аб функцыянаваннi i гомеастазе надарганiзменных сiстэм; - дынамiку экасiстэм; - сучасную экалагiчную карцiну Беларусi; - заканадаўчыя механiзмы i спосабы энергазберажэння; умець: - аналiзаваць адмоўныя тэндэнцыi сучаснага экалагiчнага крызiсу, экалагiчнага бедства на Беларусi; - выкарыстоўваць формы экалагiчнай адаптацыi; - разлiчваць асноўныя эканамiчныя паказчыкi энергазберажэння. Абарона насельнiцтва i аб'ектаў ад надзвычайных сiтуацый. Радыяцыйная бяспека Надзвычайныя сiтуацыi ў сучасных умовах. Характарыстыка сучасных сродкаў паражэння. Ядавiтыя рэчывы, якiя моцна дзейнiчаюць, i абарона ад iх. Характарыстыка ачагоў паражэння. Сiстэма забеспячэння бяспекi насельнiцтва ў надзвычайных сiтуацыях. Дазiметрычныя велiчынi i iх адзiнкi. Наступальныя i штучныя крынiцы радыяцыi. Бiялагiчнае дзеянне iанiзуючых выпраменьванняў. Наступствы Чарнобыльскай катастрофы ў рэспублiцы. Прыборы радыяцыйнай, хiмiчнай разведкi i дазiметрычнага кантролю. Нармiраванне радыяцыйнай бяспекi i прававы рэжым радыяцыйна-забруджаных тэрыторый рэспублiкi. Структурныя органы грамадзянскай абароны. Iндывiдуальныя сродкi абароны. Аварыйна-выратавальныя i iншыя неадкладныя работы ў ачагах паражэння. Выпускнiк павiнен: ведаць: - структуру грамадзянскай абароны краiны; - спосабы абароны насельнiцтва ў надзвычайных сiтуацыях; - асаблiвасцi паступлення, накаплення i пераносу радыеактыўных рэчываў у экасiстэмах; - уплыў iанiзуючых выпраменьванняў на арганiзм чалавека; - спосабы знiжэння паступленняў i вывядзення радыенуклiдаў з арганiзма чалавека; умець: - выкарыстоўваць псiхолага-педагагiчныя веды для работы з насельнiцтвам на забруджаных тэрыторыях; - аказваць першую медыцынскую дапамогу пацярпелым у вынiку надзвычайных сiтуацый; - працаваць з дазiметрычнай апаратурай. 7.5.4 Цыкл агульнапрафесiйных i спецыяльнах дысцыплiн Ахова працы Агульныя пытаннi аховы працы. Прафiлактыка траўматызму. Арганiзацыя работы па ахове працы. Асновы вытворчай санiтарыi i тэхнiкi бяспекi. Тэмпературны i светавы рэжым у памяшканнях. Меры бяспекi i гiгiена працы. Параметры мiкраклiмату ў памяшканнях. Асновы пажарнай бяспекi i сродкi пажаратушэння. Першая дапамога пацярпеўшаму. Выпускнiк павiнен: ведаць: - працоўнае заканадаўства, якое ўстанаўлiвае нормы працоўных працэсаў, звязаных з пытаннямi тэхнiкi бяспекi; - вытворчую санiтарыю як сiстэму арганiзацыйных, гiгiенiчных i санiтарна-тэхнiчных мерапрыемстваў i сродкаў; - сiстэму арганiзацыйных i тэхнiчных мерапрыемстваў i сродкаў, якiя папярэджваюць уздзеянне на працуючых небяспечных вытворчых фактараў; - асновы пажарнай бяспекi i сродкi пажаратушэння; умець: - аналiзаваць умовы працы, прычыны траўматызму i прафесiйных захворванняў; - вызначаць спосабы i сродкi навучання ў галiне бяспекi працы; - ацэньваць небяспеку ў надзвычайных умовах i прымаць меры па лiквiдацыi iх вынiкаў. Асновы кiравання iнтэлектуальнай маёмасцю Роля iнтэлектуальнай маёмасцi ў сацыяльна-эканамiчным развiццi краiны. Аб'екты i суб'екты аўтарскага права. Кiраванне маёмаснымi правамi аўтараў. Барацьба з пiрацтвам. Аб'екты i суб'екты прамысловай маёмасцi. Патэнтная iнфармацыя i яе выкарыстанне. Мiжнародныя класiфiкацыi вынаходнiцтваў, прамысловых узораў, таварных знакаў. Патэнтныя даследаваннi i методыка iх правядзення. Афармленне заявак на аб'екты iнтэлектуальнай маёмасцi. Камерцыйнае выкарыстанне аб'ектаў iнтэлектуальнай маёмасцi. Дзяржаўнае кiраванне iнтэлектуальнай маёмасцю. Выпускнiк павiнен: ведаць: - паняццi i тэрмiны ў сферы iнтэлектуальнай маёмасцi; - асноўныя палажэннi нацыянальнага i мiжнароднага заканадаўства аб iнтэлектуальнай маёмасцi; - парадак афармлення i абароны правоў на аб'екты iнтэлектуальнай маёмасцi; - вiды дамоўленасцей на перадачу правоў валодання iнтэлектуальнай маёмасцю; - iнфармацыйныя працэсы пошуку i распаўсюджвання патэнтнай iнфармацыi; умець: - скласцi аўтарскi дагавор на перадачу правоў на адзiн з аб'ектаў; - заiндэксаваць тэматычны запыт у адпаведнасцi з мiжнароднымi класiфiкацыямi на аб'екты прамысловай маёмасцi i правесцi розныя вiды патэнтнага пошуку з выкарыстаннем традыцыйных i электронных iнфармацыйных рэсурсаў; - аказаць кансультацыйную дапамогу пры афармленнi заявак на аб'екты iнтэлектуальнай маёмасцi. Педагогiка Месца педагогiкi ў структуры сучасных гуманiтарных ведаў. Гiсторыя развiцця педагогiкi i беларускай педагагiчнай думкi. Мэты выхавання як рэалiзацыя сацыяльна абумоўленага iдэала асобы ў канкрэтны гiстарычны перыяд. Мадэлi i сiстэмы адукацыi i выхавання на сучасным этапе развiцця грамадства. Структура адукацыйнай i выхаваўчай сiстэмы ў Рэспублiцы Беларусь. Структура i арганiзацыя цэласнага педагагiчнага працэсу ва ўстановах культуры, адукацыi, пазашкольнага навучання i выхавання. Заканамернасцi i педагагiчныя механiзмы навучання i выхавання ва ўстановах адукацыi i культуры, пазашкольнага навучання i выхавання. Педагагiчныя асновы фармiравання асобы як суб'екта выхавання. Мадэлi i структурныя кампаненты педагагiчнага майстэрства i шляхi яго ўдасканалення. Выпускнiк павiнен: ведаць: - асноўныя тэарэтычныя палажэннi педагогiкi; - асноўныя катэгорыi педагогiкi i сутнасць працэсаў адукацыi; - прынцыпы i тэхналогiю выхавання як працэсу сацыялiзацыi асобы; - метады i формы выхаваўчага ўздзеяння на ўдзельнiкаў творчых калектываў у залежнасцi ад узросту i iндывiдуальных якасцей; - асобасна-арыентаваныя педагагiчныя тэхналогii выхавання ва ўстановах сацыякультурнай сферы; умець: - выкарыстоўваць методыку дыягностыкi i развiцця творчых якасцей асобы ва ўмовах навучальнага працэсу i ў сферы вольнага часу; - самастойна карыстацца педагагiчнымi ведамi, уменнямi, навыкамi ў прафесiйнай педагагiчнай дзейнасцi; - рэалiзоўваць педагагiчную дзейнасць ва ўстановах культуры; - арганiзоўваць выхаваўчую работу з рознымi катэгорыямi ўдзельнiкаў творчых калектываў. Псiхалогiя Месца псiхалогii ў структуры сучасных гуманiтарных ведаў. Гiсторыя развiцця псiхалогii i беларускай псiхалагiчнай думкi. Заканамернасцi i псiхалагiчныя механiзмы навучання i выхавання ва ўстановах культуры, адукацыi, пазашкольнага навучання i выхавання. Сучасныя тэхналогii развiцця крэатыўнасцi асобы. Псiхолага-педагагiчныя асновы фармiравання асобы як суб'екта выхавання. Роля псiхалагiчных ведаў у этычным i эстэтычным развiццi асобы i фармiраваннi творчага калектыву. Разнастайныя падыходы да псiхалагiчнага вывучэння асобы i механiзмаў уздзеяння на яе. Дзяржаўныя i мiжнародныя дакументы, якiя адлюстроўваюць правы асобы, дзiцяцi i розных узроставых катэгорый насельнiцтва. Псiхалагiчныя асновы мастацкай творчасцi. Псiхалагiчныя асновы сямейнага выхавання i выхаваўчай работы ва ўстановах адукацыi, культуры, пазашкольнага навучання i выхавання. Мадэлi i структурныя кампаненты псiхалагiчнага майстэрства кiраўнiка творчага калектыву i шляхi яго ўдасканалення. Выпускнiк павiнен: ведаць: - асноўныя тэарэтычныя палажэннi псiхалогii; - асноўныя катэгорыi псiхалогii ў кантэксце працэсаў адукацыi i выхавання; - псiхалагiчныя працэсы, станы, уласцiвасцi асобы i спосабы педагагiчнага ўздзеяння на iх ва ўстановах культуры, адукацыi, пазашкольнага навучання i выхавання; - прычыны дзелавых, асобасных i мiжасобасных канфлiктаў i тэхналогiю iх вырашэння ва ўмовах творчых калектываў; - псiхалагiчныя асаблiвасцi стыляў кiравання ў кантэксце дзейнасцi творчых калектываў; умець: - характарызаваць заканамернасцi i прынцыпы фармiравання i развiцця асобы ў розных вiдах творчай i мастацкай дзейнасцi; - выкарыстоўваць сучасныя тэхналогii фармiравання вядучых якасцей асобы ў асяродку ўдзельнiкаў творчых калектываў; - выкарыстоўваць методыку дыягностыкi i развiцця творчых якасцей асобы ва ўмовах навучальнага працэсу i ў сферы вольнага часу; - самастойна карыстацца ведамi па псiхалогii ў прафесiйнай дзейнасцi. Культуралогiя Месца культуралогii ў структуры гуманiтарных ведаў. Культуралогiя як сiстэмны погляд на культуру. Гiсторыя ўзнiкнення i прычыны фармiравання культуралогii. Актуальнасць вывучэння культуралагiчных праблем у iнфармацыйным грамадстве. Узнiкненне i развiццё культуралагiчных ведаў. Прырода, культура i цывiлiзацыя. Сэнс культуратворчасцi. Праблема тыпалогii культур. Беларуская культура ў сусветнай цывiлiзацыйнай прасторы. Структурная дынамiка культуры. Асаблiвасцi культурна-гiстарычнай дынамiкi. Станаўленне планетарнай культуры. Прынцып дыялога культур - шлях да ўнiверсальных каштоўнасцей чалавецтва. Спалучэнне агульначалавечага i нацыянальнага ў сусветнай культуры. Тэарэтычныя асновы сацыяльна-культурнай дзейнасцi. Выпускнiк павiнен: ведаць: - асноўныя заканамернасцi культурна-гiстарычнага развiцця чалавецтва; - марфалогiю культуры; - параўнальны аналiз менталiтэту народаў; - сэнс базавых сiмвалаў сусветнай i нацыянальнай культуры; - праблемы мiжкультурных камунiкацый у кантэксце глабалiзацыйных працэсаў; - дасягненнi сацыякультурнай дзейнасцi; - прыкладныя магчымасцi культуралогii ў галiне бiблiятэказнаўства i бiблiяграфii; умець: - крытычна ўспрымаць тэндэнцыi, сiмвалы, плынi, феномены сусветнай i нацыянальнай культуры; - аналiзаваць гiстарычную разнастайнасць тэкстаў культуры; - ацэньваць асаблiвасцi мiжкультурных камунiкацый, адаптавацца ва ўмовах мультыкультурнай сiтуацыi. Сацыякультурная дзейнасць Паняцце "Сацыякультурная дзейнасць", сфера СКД i яе прызначэнне. Месца i роля асветнiцкай дзейнасцi ў гiсторыi Беларусi. Сутнасць творчай дзейнасцi, этапы яе развiцця, прынцыпы i напрамкi яе арганiзацыi ва ўстановах культуры. Актыўнасць асобы, матывацыйная сфера асобы i фармiраванне яе светапогляду. Мастацкая творчасць, яе характарыстыка, вiды, напрамкi развiцця. Асаблiвасцi выкарыстання спадчыны традыцыйнай культуры ў СКД. Сацыяльна-культурная работа як вiд прафесiйнай дзейнасцi. Функцыi менеджменту ў сацыяльна-культурнай сферы. Прынцыпы кiравання, арганiзацыi i метадычнага забеспячэння СКД у РБ i за мяжой. Эфектыўнасць СКД, метады яе вывучэння i ацэнкi. Маркетынг СКД. Шляхi ўзаемадзеяння дзяржаўных, грамадскiх i прыватных устаноў па арганiзацыi вольнага часу насельнiцтва. Выпускнiк павiнен: ведаць: - паняцце, сферу i прызначэнне СКД; - месца i ролю асветнiцкай дзейнасцi ў гiсторыi Беларусi; - прынцыпы кiравання, арганiзацыi i метадычнага забеспячэння СКД; - асаблiвасцi менеджменту i маркетынгу СКД; умець: - аналiзаваць сучасны стан, эфектыўнасць, накiрункi i перспектывы развiцця СКД; - распрацоўваць асноўныя вiды метадычнай прадукцыi для забеспячэння СКД; - арганiзоўваць СКД у адпаведнасцi з профiлем спецыялiзацыi ў дзяржаўных установах; - ажыццяўляць дзейнасць па менеджменце i маркетынгу таварнай прадукцыi (тавараў i паслуг), вырабленай у галiне народнай творчасцi. Гiсторыя мастацтваў Тэатральнае Тэатр i яго месца ў сiстэме мастацкай культуры. Тэатр Антычнасцi, Сярэднявечча, Адраджэння, Класiцызму, Асветнiцтва, Рамантызму. Заходнееўрапейскi тэатр XIX - XX стст.: рэжысёры, асноўныя накiрункi ў драматургii i акцёрскiм майстэрстве. Народныя вытокi рускай тэатральнай культуры. Рускi тэатр XVII, XVIII, XIX стст. Тэатр i драматургiя XIX - XX стст. Сутнасць сiстэмы К.Станiслаўскага. Тэатр савецкага часу. Вытокi i гiсторыя развiцця тэатра на Беларусi. Народны тэатр. Прыватнаўласнiцкiя тэатры (XVIII ст.). Беларускi тэатр канца XIX - XX стст. Сучасныя тэатры Беларусi i Расii: рэжысёры, акцёры, драматургi. Сучасныя тэтральныя формы. Музычнае Вiды i жанры музыкi. Музыка Старажытнага свету, Антычнасцi, Сярэднявечча, Адраджэння, Барока, Асветнiцтва, Рамантызму. Музыка XX ст. Заходнееўрапейская музыка XIX - XX стст. Гiсторыя музыкi Расii: перыяды старажытнай Кiеўскай Русi, Маскоўскага княства. Руская музыка XVII ст., XVIII ст. Фармiраванне нацыянальнай кампазiтарскай школы, яе прадстаўнiкi. Музыка Расii XIX - XX стст. Музыка Беларусi: вытокi, музычная культура перыяду Вялiкага княства Лiтоўскага (XIII - XVII стст.), Адраджэння (XVI - XVII стст.), Асветнiцтва (XVIII ст.). Беларускiя кампазiтары XIX - XX стст. Фармiраванне i развiццё нацыянальнай кампазiтарскай школы. Новыя стылявыя тэндэнцыi ў сучаснай музыцы. Выяўленчае мастацтва Выяўленчае мастацтва як частка грамадскай свядомасцi i вобразна-пачуццёвы спосаб адлюстравання свету. Асноўныя вiды i жанры, выразныя сродкi. Мастацтва першабытнага ладу, Старажытнага Егiпта, Антычнасцi. Мастацкiя стылi i помнiкi Заходняй Еўропы ў эпохi Сярэднявечча i Адраджэння. Стылёвыя асаблiвасцi мастацтва Фландрыi, Iспанii, Галандыi, Англii i Францыi XVII - XVIII стст. Вядучыя мастакi XIX - XX стст. Асноўныя стылi i напрамкi ў мастацтве XX ст. Мастацтва Старажытнай Русi. Рускае выяўленчае мастацтва XVIII - XIX стст. "Срэбpaны век" у рускiм мастацтве. Савецкае мастацтва. Выяўленчае мастацтва Беларусi XVII - XX стст. Вядучыя прадстаўнiкi беларускага мастацтва XX ст. Сучасны стан беларускага мастацтва. Кiнамастацтва Гiсторыя сусветнага кiно: этапы, стылi, майстры. Першы этап развiцця кiно (узнiкненне кiнематографа ў 1895 - 1930-я гг., авалоданне гукам). Станаўленне вядучых кiнашкол - Францыi, Швецыi, Германii, Расii. Кiно Беларусi 1920-х гг. Другi перыяд (1930 - 1940-я гг.) - таталiтарная эпоха. Кiно Беларусi ў агульнасавецкiм кантэксце. Фармiраванне новых мастацкiх плыняў: французскi "паэтычны рэалiзм", iтальянскi неарэалiзм. Трансфармацыя вобразнай мовы i ўзбагачэнне магчымасцей экрана (iтальянская, французская, германская, шведская, польская, савецкая кiнашколы). Трэцi перыяд (1950 - 1980-я гг.) - радыкальная змена пакаленняў у кiнамастацтве (iтальянскiм, расiйскiм, польскiм i iнш.). Авалоданне новай вобразнай мовай. Новая хваля ў беларускiм кiно другой паловы 1960-х гг. Сучасны стан сусветнага i беларускага кiно. Выпускнiк павiнен: ведаць: - сэнс i прызначэнне розных вiдаў мастацтва, вобразную мову кожнага вiду; - вiдавую i жанравую тыпалогiю; - гiсторыю мастацкай культуры свету ў адпаведнасцi з эпохамi, стылямi i школамi; - асноўныя гiстарычныя факты, падзеi, даты, iмёны дзеячаў мастацтва; - мастацкую культуру Беларусi i творчасць кампазiтараў, мастакоў, дзеячаў тэатра i кiно; - развiццё сучасных драматычных i музычных тэатраў; умець: - аналiзаваць заканамернасцi фармiравання розных вiдаў мастацтва ў пэўныя эпохi; - валодаць катэгарыяльным апаратам, спецыфiчнай мовай розных вiдаў мастацтва; - вызначаць, супастаўляць, параўноўваць асаблiвасцi аўтарскiх стыляў; - аналiзаваць творы мастацка-матэрыяльнай культуры; - канструяваць, аналiзаваць, здзяйсняць на практыцы працэс выкладання тэорыi i гiсторыi мастацтваў у адпаведнасцi з сучаснымi патрабаваннямi. Сальфеджыа i тэорыя музыкi (гармонiя, полiфанiя, аналiз музычных форм) Сальфеджыа Дыятонiка. Манадыйныя неакордавыя лады. Гемiёльныя лады. Унутрыладовая храматыка. Храматычныя iнтэрвалы ў мажоры i мiноры. Альтэрацыя акордаў субдамiнантавай, дамiнантавай груп. Адхiленне ў танальнасцi дыятанiчнай роднасцi. Праяўлення адхiленняў у аднагалоссi, шматгалоссi. Мадуляцыi ў роднасныя танальнасцi. Энгарманiчныя мадуляцыi. Пераадольванне ладавай iнерцыi пры iнтанаваннi сучаснай музыкi. Выпускнiк павiнен: ведаць: - асноўныя лады; - паняццi гукараду i ладу, iнтэрвалу i акорда, дыятонiкi i храматыкi, адхiлення i мадуляцыi i г.д.; - заканамернасцi адхiлення i мадуляцыi ў аднагалоссi i шматгалоссi; умець: - свабодна сальфеджыраваць з лiста аднагалоссе i двух-, чатырохгалоссе дастатковай ступенi складанасцi сола i ў ансамблi; - запiсваць складаныя аднагалосныя мелодыi i сярэдняй складанасцi двух-, чатырохгалосныя пабудовы; - транспанiраваць у сальфеджыраваннi i на фартэпiяна. Гармонiя Гармонiя, яе сувязь з iншымi кампанентамi музычнай мовы. Агляд развiцця гармонii. Акорд, развiццё яго структуры. Тыпы i вiды акордаў. Трохгучча галоўных i пабочных ступеняў. Гарманiчныя асновы формы перыяду. Септакорды i квартсептакорды ўсiх ступеняў. Скачкi пры ўжываннi трохгуччаў i септакордаў. Строгае i свабоднае голасавядзенне. Дыятанiчныя варыянты мажору, мiнору. Натуральны мажор i мiнор, характэрныя звароты. Пераменныя лады. Гарманiчнае вар'iраванне. Унутрытанальная, мадуляцыйная храматыка. Альтэрацыя акордаў субдамiнантавай групы. Адхiленне i мадуляцыi ў танальнасцi першай ступенi роднасцi. Неакордавыя гукi ва ўсiх галасах. Паступовая мадуляцыя. Элiпсiс мажора-мiнор. Акордыка, танальнасць у музыцы XX ст. Тэхнiка кампазiцыi другой палавiны XX ст. Гармонiя ў сучаснай беларускай музыцы. Выпускнiк павiнен: ведаць: - выразныя i формаўтваральныя магчымасцi гармонii; - ладавую аснову гармонii i спецыфiку гармонii асобных стыляў; - разнавiднасцi фактурнага пераўтварэння гармонii; - агульную тэорыю мадуляцыi; умець: - гарманiзаваць мелодыю пiсьмова i iграць на фартэпiяна гарманiчныя паслядоўнасцi з мадуляцыямi ў чатырохгалосным выкладаннi; - выкарыстоўваць атрыманыя тэарэтычныя веды пры выкананнi практычных задач; - выконваць творчыя заданнi сярэдняй складанасцi, звязаныя з гарманiзацыяй у свабоднай фактуры, апрацоўкай i перакладам музычных тэкстаў; - каардынiраваць гарманiчныя пабудовы па вертыкалi i гарызанталi. Полiфанiя Полiфанiя i гармонiя. Гiстарычныя ўмовы ўзнiкнення полiфанii i гамафанii. Народныя вытокi полiфанii. Гетэрафанiя i падгалосачная полiфанiя. Асноўныя этапы развiцця полiфанii. Строгi, свабодны стылi. Прыёмы полiфанiчнага развiцця. Кантрапункт. Просты i складаны кантрапункты. Вiды рухомага кантрапункта. Вiды полiфанiчнага вар'iравання. Iмiтацыя i яе вiды. Канон i кананiчная секвенцыя. Полiфанiчныя формы i жанры ў вакальнай i iнструментальнай музыцы. Полiфанiя i гамафанiя. Выпускнiк павiнен: ведаць: - жанры i прынцыпы формапабудовы полiфанiчнай музыкi; - гiстарычныя этапы развiцця полiфанiчнай музыкi; - прынцыпы контрапункцiравання галасоў; - тыпы полiфанiчнага складу i прыёмы полiфанiчнага развiцця; - асноўныя паняццi i асаблiвасцi пабудовы фугi; умець: - адрознiваць полiфанiчныя творы строгага i свабоднага стылю; - характарызаваць iмiтацыйную, рознатэмную i падгалосачную полiфанiю; - выяўляць i характарызаваць полiфанiчныя прыёмы i формы ў гамафонных стылях. Аналiз музычных форм Музычныя стыль, мова, жанр. Музычная форма, змест. Тыпы музычнага аналiзу, класiфiкацыя музычных формаў. Сродкi музычнай выразнасцi: мелодыя, рытм, метр, лад, танальнасць, гармонiя, фактура. Простыя формы. Страфiчныя формы ў вакальнай i харавой музыцы. Простыя формы ў народнай музыцы. Складаныя формы iнструментальнай, вакальнай i харавой музыкi. Санатная форма. Цыклiчныя формы, санатна-сiмфанiчны цыкл, сюiта ў iнструментальнай музыцы. Кантатна-аратарыяльныя формы i жанры. Музыка каталiцкай i праваслаўнай цэркваў. Вакальныя цыклы. Свабодныя i змешаныя формы. Опера. Выпускнiк павiнен: ведаць: - функцыяналую арганiзацыю музычнай формы; - музычныя формы эпохi барока, формы класiчнай музыкi i iншых гiстарычных эпох; - структуру простых, складаных i цыклiчных музычных форм; - тыпы музычнага аналiзу; умець: - аналiзаваць вакальныя i iнструментальныя творы, змешаныя формы вакальнай музыкi; - выяўляць асноўныя тыпы музычных форм; - адрознiваць простыя, складаныя, цыклiчныя формы; - карыстацца методыкай жанравага i стылёвага аналiзаў у практычнай дзейнасцi. Методыка выкладання спецдысцыплiн Методыка пабудовы iндывiдуальных заняткаў па дырыжыраванню, пастаноўцы голасу i сольным спевам. Спецыяльныя музычныя прынцыпы навучання. Звесткi аб галасавым i дырыжорскiм апаратах - iх пабудова i прынцыпы работы над засваеннем дырыжорскiх схем i працэсу голасаўтварэння. Методыка авалодвання дырыжорскiмi i вакальнымi сродкамi выразнасцi (дынамiка, тэмп, фразiроўка). Прыёмы i метады ўдасканальвання галасавога апарату (вакальныя практыкаваннi, пеўчая дыкцыя, галосныя i зычныя ў спевах). Метады развiцця вакальна-харавога слыху, слыхавой увагi ў працэсе выхавання дырыжора, вакалiста. Метады арганiзацыi самастойнай работы па развiццi прафесiйных навыкаў кiраўнiкоў акадэмiчнага i народнага хору, фальклорнага гурту, вакальнага ансамбля. Педагагiчныя патрабаваннi да рэпертуару (харавога, вакальнага). Прыёмы развiцця навыкаў рэпетыцыйнай работы ў дырыжорскiм класе. Фармiраванне вакальнай тэхнiкi i музычнай выразнасцi на занятках сольных спеваў. Этапы работы над засваеннем харавога (вакальнага) твораў. Выпускнiк павiнен: ведаць: - тэорыю i методыку выкладання дырыжыравання, пастаноўцы голасу, сольных спеваў; - методыку правядзення iндывiдуальных заняткаў; - прынцыпы работы з метадычнай лiтаратурай па вывучаемых прадметах; - методыку пачатковага навучання ў прадметах вакальна-харавога цыкла; - методыку рэпетыцыйнай работы ў класах дырыжыравання i пастаноўцы голасу; умець: - выкладаць спецыяльныя дысцыплiны ў сярэднiх навучальных установах, арганiзаваць развiццё вакальна-харавых навыкаў на iндывiдуальных занятках; - засвоiць вакальны (харавы) твор з улiкам сiнкрэтычнасцi народных спеваў; - iнтэрпрэтаваць беларускi фальклор з улiкам рэгiянальных асаблiвасцей; - ажыццяўляць эксперыментальную дзейнасць у прафесiйнай сферы; - вызначаць тэндэнцыi развiцця харавога мастацтва. Сольныя спевы Практычныя навыкi сольных спеваў у беларускай народнай манеры выканання. Авалоданне вакальнай тэхнiкай. Набыццё выканаўчага майстэрства i мастацкае ўвасабленне песнi. Набыццё акцёрскага майстэрства; элементаў народнай харэаграфii ў канцэртных выступах. Нюансiроўка i фразiроўка прац, разуменне драматургii народнай песнi: выхаванне музычна-выканальнiцкай культуры i мастацкага густу. Выпускнiк павiнен: ведаць: - правiльныя навыкi народных спеваў; - народна-выканальнiцкiя прыёмы; - развiццё гiбкасцi i рухомасцi голасу; - каляндарна-абрадавы песенны цыкл Беларусi; умець: - самастойна вывучыць i змястоўна данесцi да слухача музычны твор; - карыстацца вакальна-тэхнiчнымi навыкамi народнай манеры спеваў; - выконваць творы з суправаджэннем i "а капэла"; - валодаць прынцыпамi падбору рэпертуару; - валодаць нюансiроўкай i фразiроўкай. Вакальны ансамбль Набыццё песенных традыцый розных рэгiёнаў Беларусi. Знаёмства з абрадавай традыцыяй i дыялектнымi асаблiвасцямi. Авалоданне народна-выканальнiцкiмi прыёмамi. Вакальны ансамбль i строй - аснова работы вакальнага ансамбля. Увядзенне ў рэпертуар лепшых узораў народнай i аўтарскай творчасцi. Выпускнiк павiнен: ведаць: - прынцыпы работы з вакальным ансамблем; - роўнае i плаўнае гукавядзенне; - народную мелiзматыку (прыдыхi, спады голасу, фаршлагi i г.д.); - выканальнiцкiя асаблiвасцi розных рэгiёнаў Беларусi; умець: - сфармiраваць рэпертуар для вакальнага ансамбля; - развiваць вакальна-тэхнiчныя навыкi i ўменнi, шукаць сваё выканальнiцкае крэда; - фармiраваць i выхоўваць творчую асобу. Выканальнiцкае майстэрства Прыёмы народна-харавога выканання. Агульная манера гукаўтварэння. Асноўныя навыкi народнай манеры спеваў. Асноўныя навыкi выканання народных песень з элементамi руху. Выканальнiцкая культура народнай песнi. Выкананне народных песень у складзе гуртоў. Песнi каляндарна-абрадавага цыклу. Манера выканання народнай песнi розных регiёнаў Беларусi. Акцёрскае майстэрства пад час выканання народнай песнi. Выпускнiк павiнен: ведаць: - традыцыйную, вакальна-харавую, танцавальную i музычную культуру Беларусi; - сувязь народнай манеры спеваў з асаблiвасцямi дыялекту, музычнай мовы i вопыту народных спевакоў; - дыялектныя асаблiвасцi розных рэгiёнаў Беларусi; умець: - спалучаць каардынацыю голасу з рухам; - свабодна трымацца на сцэнiчнай пляцоўцы пад час выканання песнi; - працаваць над вакальна-харэаграфiчнымi кампазiцыямi па матывах каляндарна-абрадавага цыкла; - ажыццяўляць рэжысуру канцэртнага нумара. Харавы клас Авалоданне асноўнымi навыкамi народнай манеры спеваў. Выпрацоўка адзiнай манеры гукаўтварэння. Прыёмы народна-харавога выканання. Выхаванне ансамблевай выканальнiцкай культуры. Выкарыстанне спецыфiчных вакальна-харэаграфiчных прыёмаў народнага выканання. Знаёмства з навыкамi iмправiзацыi. Авалодванне навыкамi выканання аднарэгiстравых i двухрэгiстравых партытур. Прынцыпы вольнага валодання ўсiмi рэгiстрамi голасу. Вывучэнне харавых цыклаў i вакальна-харэаграфiчных кампазiцый. Авалодванне навыкамi народнай харэаграфii. Вывучэнне арыгiнальных твораў беларускiх кампазiтараў i аўтарскiх апрацовак беларускiх народных песень. Авалодванне навыкамi i ўменнямi iгры на народных iнструментах. Выпускнiк павiнен: ведаць: - дыялектныя асаблiвасцi розных рэгiёнаў Беларусi; - прыёмы народнай манеры спеваў; - традыцыйныя выканальнiцкiя прыёмы спеваў; - народны хор, склад, тыпы, вiды; - характарыстыка галасоў; - жанры народнай песнi; - вакальная работа ў народным хоры; - элементы народнай харэаграфii; - прыёмы iгры на народных iнструментах; умець: - валодаць народнай манерай спеваў; - выконваць народныя песнi з элементамi руху; - ужываць прынцыпы аранжыроўкi i апрацоўкi беларускiх народных песень; - падабраць рэпертуар для народнага хора i арганiзоўваць канцэртную дзейнасць калектыву; - карыстацца прыёмамi iгры на народных iнструментах; - выконваць элементы i рухi народнага танца. Асновы сцэнiчнага руху, танец Вытокi i развiццё беларускага народнага танца. Вывучэнне асноўных элементаў беларускага народнага танца. Вiды карагодаў, асноўныя фiгуры. Сцэнiчная iмправiзацыя танцавальнага фальклору. Асноўныя запiсы танцавальнага фальклору i iх выкарыстанне кiраўнiкамi народных хароў. Элементы беларускага народнага парнага танца. Знаёмства з гарадскiмi пабытовымi танцамi. Малюнак танца, яго ўзаемадзеянне з выкананнем песнi. Выяўленне пластычнага вобраза песнi ў танцы. Пастаноўка танца, танцавальных рухаў у хоры. Выпускнiк павiнен: ведаць: - прынцыпы класiфiкацыi беларускага народнага танца; - карагоды i iх песенную аснову; - асноўныя палажэннi корпуса, ног, рук у беларускiм народным танцы; - элементы танца "Лявонiха", "Крыжачок", "Мяцелiца". Традыцыйны вальс; - пастаноўку пластычнага дзеяння на аснове песнi; умець: - ужываць традыцыйную беларускую харэаграфiю ў спалучэннi з тэкстам песень; - складаць i рабiць пастаноўку складаных танцавальных фiгур; - самастойна ажыццяўляць пастаноўку беларускага народнага танца розных вiдаў. Гiсторыя вакальнага мастацтва Сусветная гiсторыя вакальнага мастацтва ад яго зараджэння i да сучасных сiстэм XX стагоддзя. Гiсторыя вакальнага мастацтва Беларусi i Расii. Эстрадная форма выканання народных песень. Народна-песенны фальклор Беларусi ў сучаснай сiстэме духоўнай культуры: рэтраспектыва i сучаснае вакананне народнай песнi ў творчасцi таленавiтых спевакоў. Выпускнiк павiнен: ведаць: - вытокi прафесiйнага сусветнага i нацыянальнага вакальнага мастацтва; - заканамернасцi развiцця i станаўлення нацыянальнага i сусветнага вакальнага мастацтва; - узаемасувязь вакальнага выканальнiцтва i вакальнай адукацыi; - асноўныя кiрункi i этапы развiцця пеўчых школ; умець: - арыентавацца ў сучасных стылявых i жанравых напрамках вакальнага выканальнiцтва; - ацэньваць i iнтэрпрэтаваць назапашаны гiстарычны вопыт вакальнага мастацтва; - выкарыстоўваць у сваёй творчай дзейнасцi асноўныя метадычныя прыёмы вакальнай педагогiкi, якiя распрацаваны ў нацыянальнай i сусветнай вакальных школах. Беларуская народна-песенная творчасць Фальклор як цэласная сiстэма. Спецыфiчныя рысы i характэрныя асаблiвасцi фальклору. Эстэтычныя асновы беларускага песеннага фальклору. Календарна-песенная культура Беларусi. Рэгiянальныя жанравыя i выканальнiцка-стылiстычныя асаблiвасцi беларускага песеннага фальклору. Выпускнiк павiнен: ведаць: - сiстэму ўяўленняў аб беларускiм песенным фальклоры як спецыфiчнай сферы мастацкай дзейнасцi; - ролю i месца песеннага фальклору ў сiстэме сучаснай мастацкай культуры; - узаемасувязь самадзейнай народнай творчасцi i прафесiйнага музычнага мастацтва; умець: - валодаць ведамi ў галiне беларускай народна-песеннай творчасцi, яе вiдамi i жанрамi; - валодаць практычнымi навыкамi выканання ўзораў музычнага фальклору; - валодаць метадамi сцэнiчнага ўвасаблення фальклору. Расшыфроўка беларускiх народных песень Заканамернасцi народнай песнятворчасцi, яго iнтанацыйныя, ладавыя, метрарытмiчныя i структурныя асаблiвасцi. Характэрныя рысы музычнай стылiстыкi, спецыфiчныя прыёмы выканаўства. Тэмпы беларускiх народных песень. Памеры беларускiх народных песень. Жанры беларускай народнай песнi. Правапiс вакальнага запiсу нот. Суадносiны расшыфроўкi з тэорыяй музыкi, сальфеджыа. Выпускнiк павiнен: ведаць: - заканамернасцi народнай песнятворчасцi; - iнтанацыйныя, ладавыя, метрарытмiчныя i структурныя асаблiвасцi народнай песнятворчасцi; - комплекс сродкаў мастацкай выразнасцi народнай песеннасцi; - спецыфiчныя прыёмы выканаўства; - грунтоўны змест музычна-тэарэтычных дысцыплiн; - тэмпы беларускiх народных песень; - памеры беларускiх народных песень; - жанры беларускай народнай песнi; - правапiс вакальнага запiсу нот; умець: - вызначаць на слых музычныя iнтэрвалы, трохгуччы, Д7, мажорныя септакорды i малы паменшаны септакорд; - карыстацца метраномам; - разумець разнiцу памiж памерамi, тэмпамi; - выяўляць танiчны гук. Аранжыроўка беларускiх народных песень Асаблiвасцi аранжыроўкi для народнага хору i фальклорных ансамбляў. Асновы транспанiравання. Апрацоўка беларускай народнай песнi. Набыццё спецыяльных ведаў i практычных навыкаў па аранжыроўцы. Некаторыя прыёмы харавога пiсьма. Суадносiны аранжыроўкi з музычна-тэарэтычнымi дысцыплiнамi: полiфанiяй, гармонiяй, аналiзам музычных твораў, хоразнаўствам i работай з хорам, работай з фальклорным матэрыялам, расшыфроўкай. Падбор рэпертуару i складанне канцэртнай праграмы. Пералажэннi апрацовак народных песень майстроў харавога мастацтва. Пералажэнне харавых партытур. Пералажэнне сольных вакальных твораў з суправаджэннем фартэпiяна цi баяна для розных складоў народнага хору. Выпускнiк павiнен: ведаць: - асаблiвасцi аранжыроўкi для народнага хору i фальклорных ансамбляў; - асновы транспанiравання; - прыёмы харавога пiсьма; умець: - апрацоўваць беларускую народную песню; - рабiць пералажэннi харавых партытур; - рабiць пералажэннi сольных вакальных твораў з суправаджэннем фартэпiяна цi баяна для розных складоў народнага хору. 7.6 Патрабаваннi да зместу i арганiзацыi практык Практыкi (азнаямленчая, репетыцыйна-канцэртная, педагагiчная, пераддыпломная) з'яўляюцца часткай адукацыйнага працэсу падрыхтоўкi спецыялiстаў, працягам вучэбнага працэсу ў вытворчых умовах i праводзяцца на перадавых прадпрыемствах, ва ўстановах, арганiзацыях розных галiнаў. Практыкi напраўлены на замацаванне ў вытворчых умовах ведаў i ўменняў, атрыманых у працэсе навучання ў ВНУ, авалоданне навыкамi рашэння сацыяльна-прафесiйных задач, вытворчымi тэхналогiямi. Практыкi арганiзуюцца з улiкам будучай спецыяльнасцi i спецыялiзацыi. 7.6.1 Азнаямленчая практыка Наведванне ўстаноў культуры розных тыпаў i кiраўнiцкiх структур розных узроўняў. Апiсанне арганiзацыйнай структуры базавай установы i сiстэмы планавання з пункту гледжання структуры i зместу. Вывучэнне асноўных дакументаў улiку i справаздачнасцi базавай установы культуры. Удзел у арганiзацыi i правядзеннi культурна-досугавых мерапрыемстваў. Азнаямленне з комплексам тэхнiчных сродкаў падтрымкi дзейнасцi ўстановы. 7.6.2 Рэпетыцыйна-канцэртная практыка Вывучэнне вопыту работы творчага калектыву (прафесiйнага i аматарскага), лепшых салiстаў-вакалiстаў устаноў культуры, устаноў пазашкольнага навучання i выхавання (палаца культуры, цэнтраў эстэтычнага выхавання, навукова-метадычных цэнтраў народнай творчасцi, творчых саюзаў), устаноў культуры, устаноў пазашкольнага навучання i выхавання (палаца культуры, цэнтраў эстэтычнага выхавання, навукова-метадычных цэнтраў народнай творчасцi, творчых саюзаў). Набыццё вопыту прафесiйнай працы (распрацоўка iнструментоўкi, аранжыроўкi, iнтэрпрэтацыi; правядзенне iндывiдуальных i дробна-групавых заняткаў). Правядзенне аналiзу i сiстэматызацыi сувязей i ўзаемадзеяння ўстаноў культуры ў арганiзацыi сацыякультурнай дзейнасцi ў раёне, горадзе i г.д.; аналiз напрамкаў сацыякультурнай дзейнасцi з рознымi групамi насельнiцтва (дзецьмi, моладдзю, людзьмi сталага i пажылога ўзросту). Ацэнка стану метадычнага i тэхнiчнага забеспячэння дзейнасцi ўстановы. 7.6.3 Педагагiчная практыка Аналiз iснуючых праграм па творчых дысцыплiнах. Распрацоўка канспектаў i правядзенне ўрокаў па творчых прадметах. Авалоданне методыкай арганiзацыi правядзення ўрокаў i выхаваўчай работы ў навучальнай установе. Распрацоўка плана-канспекта i правядзенне аднаго пазакласнага мерапрыемства з удзелам вучняў i iх бацькоў. Выкананне iндывiдуальнага задання. 7.6.4. Пераддыпломная практыка Пераддыпломная практыка з'яўляецца заключным этапам прафесiйнай падрыхтоўкi спецыялiста да практычнай дзейнасцi. Мэта практыкi - завяршэнне фармiравання прафесiйных i арганiзацыйных уменняў праз даследчую, эксперыментальную, укараняльную дзейнасць студэнта-практыканта над практычнай часткай сваёй дыпломнай работы. Сярод асноўных задач практыкi - выпрацоўка навыкаў iнавацыйнай дзейнасцi ў сферах культуры i мастацтва; замацаванне ўсяго комплексу ведаў па дысцыплiнах спецыялiзацыi ў адпаведнасцi з абраным накiрункам; збор i абагульненне iнфармацыi па тэме дыпломнай работы; апрабацыя распрацовак i галоўных вынiкаў дыпломнай работы. Змест практыкi кожнага студэнта вызначаецца iндывiдуальна. Вынiкi практычнай часткi абгрунтоўваюцца i аналiзуюцца ў пiсьмовай дыпломнай рабоце (праекце). 8 Патрабаваннi да забеспячэння якасцi адукацыйнага працэсу 8.1 Патрабаваннi да кадравага забеспячэння Навукова-педагагiчныя кадры павiнны: - мець вышэйшую адукацыю, якая адпавядае профiлю выкладаемых дысцыплiн, i, як правiла, адпаведную навуковую квалiфiкацыю (ступень, званне); - сiстэматычна займацца навуковай, творчай i (цi) навукова-метадычнай дзейнасцю; - не менш аднаго разу ў 5 гадоў праходзiць павышэнне квалiфiкацыi. 8.2 Патрабаваннi да вучэбна-метадычнага забеспячэння Вучэбна-метадычнае забеспячэнне патрыхтоўкi спецыялiста павiнна адпавядаць наступным патрабаванням: - усе дысцыплiны вучэбнага плана павiнны быць забяспечаны вучэбна-метадычнай дакументацыяй па ўсiх вiдах вучэбных заняткаў; вучэбнай, метадычнай, даведачнай i навуковай лiтаратурай; iнфармацыйнымi базамi i доступам да сеткавых крынiц iнфармацыi; нагляднымi дапаможнiкамi, мультымедыйнымi, аўдыё-, вiдэаматэрыяламi; - забяспечыць доступ кожнага студэнта да бiблiятэчных фондаў i баз звестак, якiя адпавядаюць па змесце поўнаму пералiку дысцыплiн вучэбнага плана; - мець метадычныя дапаможнiкi i рэкамендацыi па вывучаемых дысцыплiнах i ўсiх вiдах вучэбнай дзейнасцi, уключаючы самастойную работу студэнтаў. Вучэбна-метадычнае забеспячэнне павiнна быць арыентавана на распрацоўку i ўкараненне ў вучэбны працэс iнавацыйных адукацыйных сiстэм i тэхналогiй, адэкватных кампетэнтнаму падыходу да падрыхтоўкi выпускнiка ВНУ (варыятыўных мадэлей кiруемай самастойнай работы студэнтаў, вучэбна-метадычных комплексаў, модульных i рэйтынгавых сiстэм навучання, тэставых i iншых сiстэм ацэнкi ўзроўню кампетэнцыi студэнтаў i iнш.). 8.3 Патрабаваннi да матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння Вышэйшая навучальная ўстанова павiнна: - мець адпаведную санiтарна-тэхнiчным нормам матэрыяльна-тэхнiчную базу, якая забяспечвае правядзенне лабараторных, iндывiдуальных, практычных работ студэнтаў, якiя прадугледжаны вучэбным планам; - выконваць нормы забеспячэння вучэбнай i метадычнай лiтаратурай; - забяспечыць дысплейным часам на аднаго студэнта ў год не менш 50 гадзiн; - забяспечыць матэрыяльна-тэхнiчныя ўмовы для самаадукацыi i развiцця асобы студэнта, для чаго мець адпаведныя нарматывам чытальныя залы, камп'ютарныя класы, залы для заняткаў спецдысцыплiнамi, у тым лiку ў пазааўдыторны час, пункты харчавання. Аснашчэнне абсталяваннем павiнна забяспечваць правядзенне лабараторных, iндывiдуальных i практычных работ па вучэбных дысцыплiнах згодна з вучэбным планам. 8.4 Патрабаваннi да арганiзацыi самастойнай работы студэнтаў Самастойная работа студэнтаў (СРС) арганiзуецца дэканатамi, кафедрамi, выкладчыкамi ВНУ ў адпаведнасцi з Палажэннем аб самастойнай рабоце студэнтаў, якое распрацоўваецца вышэйшай навучальнай установай. Вучэбна-метадычнае ўпраўленне (аддзел) сумесна з дэканатамi факультэтаў праводзiць каардынацыю планавання, арганiзацыi i кантролю СРС у ВНУ. Самастойная работа ажыццяўляецца ў выглядзе аўдыторных i пазааўдыторных формаў па кожнай дысцыплiне вучэбнага плана. На падставе бюджэту часу ў адпаведнасцi з адукацыйнымi стандартамi, вучэбнымi планамi, рабочымi праграмамi вучэбных дысцыплiн устанаўлiваюцца вiды, аб'ём i змест заданняў па СРС. Па кожнай вучэбнай дысцыплiне распрацоўваецца вучэбна-метадычны комплекс (ВМК) з матэрыяламi i рэкамендацыямi, якiя дапамагаюць студэнту ў арганiзацыi самастойнай работы. Разлiк вучэбнай нагрузкi прафесарска-выкладчыцкага складу на арганiзацыю самастойнай работы студэнтаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з зацверджанымi Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь прыкладнымi нормамi часу для разлiку аб'ёму вучэбнай i вучэбна-метадычнай работы. Для ацэнкi якасцi самастойнай работы студэнтаў ажыццяўляецца кантроль за яе выкананнем. Формы кантролю самастойнай работы студэнтаў устанаўлiваюцца ВНУ (субяседванне, праверка i абарона iндывiдуальных разлiкова-графiчных заданняў, калёквiумы, кантрольныя работы, абарона курсавых праектаў (работ), тэсцiраванне, залiкi, вусныя i пiсьмовыя экзамены i г.д.). 8.5 Патрабаваннi да арганiзацыi iдэалагiчнай i выхаваўчай работы Вышэйшая навучальная ўстанова павiнна праводзiць паслядоўную работу па фармiраваннi ў студэнтаў каштоўнасных арыентацый, нормаў i правiлаў паводзiн на падставе дзяржаўнай iдэалогii, iдэй гуманiзму, дабра i справядлiвасцi. Выпускнiк павiнен валодаць дзяржаўнай сталасцю, прававой i палiтычнай культурай, паважаць закон i беражлiва адносiцца да сацыяльных каштоўнасцей прававой дзяржавы, гонару i годнасцi грамадзянiна. Iдэалагiчная i выхаваўчая работа са студэнтамi арганiзуецца ў адпаведнасцi з нарматыўным i праграмна-метадычным забеспячэннем вучэбна-выхаваўчага працэсу работы ў вышэйшай навучальнай установе, прававую аснову якой складаюць Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь, Законы Рэспублiкi Беларусь, Указы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у галiне маладзёжнай палiтыкi, адпавядаючыя дзяржаўныя сацыяльна-значныя праграмы, патрабаваннi i рэкамендацыi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Прыярытэтным напрамкам iдэйна-выхаваўчай работы ў вышэйшай навучальнай установе з'яўляецца грамадзянска-патрыятычнае i iдэйна-маральнае выхаванне навучэнцаў. Важнейшымi прынцыпамi ажыццяўлення выхаваўчай работы са студэнтамi з'яўляюцца: - узгадненне патрабаванняў са зместам i метадамi навучання i выхавання студэнтаў, якiя забяспечваюць навучальную i сацыяльную актыўнасць; - прыцягненне студэнтаў з улiкам iх iнтарэсаў i магчымасцей на аснове прынцыпу самакiравання ў сацыяльна-значную работу, арганiзацыю навучальна-выхаваўчага працэсу, якiя садзейнiчаюць набыццю iмi арганiзацыйна-кiраўнiчых, камунiкатыўных уменняў, вопыту рашэння задач; - умацаванне сям'i i павышэнне яе прэстыжу ў грамадстве, усведамленне асноўных дэмаграфiчных праблем грамадства i фармiраванне ў моладзi ўстановак здаровага ладу жыцця; - духоўна-маральнае выхаванне, веданне культурнай спадчыны, прафiлактыка правапарушэнняў. Фармiраванне адзiнага працэсу выхавання павiнна быць пабудавана праз педагагiчнае ўпраўленне працэсам развiцця асобы i ўключаць у сябе навучальна-выхаваўчую работу, прафесiйную накiраванасць выхаваўчай работы выпускаючых кафедраў, правядзенне выхаваўчай работы сацыяльна-гуманiтарнымi i агульнаадукацыйнымi кафедрамi, дзейнасць iнстытута куратараў вучэбных груп, выхаваўчую работу ў студэнцкiх iнтэрнатах, развiццё студэнцкага самакiравання, метадычнае забеспячэнне выхаваўчага працэсу. Вышэйшая навучальная ўстанова павiнна быць камфортнай i бяспечнай для знаходжання студэнтаў, адрознiвацца спрыяльным маральна-псiхалагiчным клiматам, выкананнем дзеючых санiтарна-гiгiенiчных норм i правiлаў, а таксама ажыццяўляць грамадска-палiтычныя, культурныя i спартыўныя мерапрыемствы. Вядучая роля ў iдэалагiчнай i выхаваўчай рабоце належыць прафесарска-выкладчыцкаму саставу i асабiстаму прыкладу выкладчыка. 8.6 Агульныя патрабаваннi да кантролю якасцi адукацыi i сродкаў дыягностыкi Для атэстацыi студэнтаў i выпускнiкоў на адпаведнасць iх персанальных дасягненняў паэтапным цi канчатковым патрабаванням стандарту ствараюцца фонды ацэначных сродкаў i тэхналогiй, якiя ўключаюць тыпавыя заданнi, кантрольныя работы, крытэрыяльна-арыентыраваныя тэсты дасягненняў i iнш. Ацэнка ведаў выпуснiка на курсавых i дзяржаўных экзаменах, курсавых дыферэнцыраваных залiках, пры абароне курсавых работ, здачы залiкаў па практыкам, абароне дыпломных работ праводзiцца па 10-бальнай шкале. Для ацэнкi ведаў i кампетэнтнасцi выпускнiкоў выкарыстоўваюцца крытэрыi, зацверджаныя Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Для кантролю якасцi адукацыi выкарыстоўваюцца наступныя сродкi дыягностыкi: - ацэнка рашэнняў тыпавых заданняў; - крытэрыяльна-арыентаваныя тэсты па асобных раздзелах дысцыплiны i дысцыплiны ў цэлым; - пiсьмовыя кантрольныя работы; - вуснае апытанне ў час заняткаў, творчыя паказы; - складанне рэфератаў па асобных раздзелах дысцыплiны з выкарыстаннем манаграфiчнай i перыядычнай лiтаратуры; - выступленнi студэнтаў на семiнарах па распрацаваных iмi тэмах; - абарона курсавых работ; - абарона справаздач па вытворчых практыках; - творчы экзамен; - пiсьмовы экзамен; - вусны экзамен; - пастаноўка дыпломнага спектакля; - абарона дыпломнай работы. 9 Патрабаваннi да вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiка 9.1 Агульныя патрабаваннi 9.1.1 Вынiковая атэстацыя выпускнiка ўключае два дзяржаўных экзамены: "сольныя спевы", "педагогiка i методыка выкладання спецдысцыплiн", а таксама абарону дыпломнай работы, якiя дазваляюць вызначыць тэарэтычную i практычную гатоўнасць выпускнiка да выканання сацыяльна-прафесiйных задач. 9.1.2 Атэстацыйныя iспыты, якiя ўваходзяць у склад вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiка, праводзяцца згодна з адукацыйнай праграмай першай ступенi вышэйшай адукацыi, устаноўленай гэтым стандартам. 9.2 Патрабаваннi да дзяржаўнага экзамену Страницы: | Стр. 1 | Стр. 2 | Стр. 3 | Стр. 4 | Стр. 5 | Стр. 6 | Стр. 7 | Стр. 8 | Стр. 9 | Стр. 10 | Стр. 11 | Стр. 12 | Стр. 13 | Стр. 14 | Стр. 15 | Стр. 16 | Стр. 17 | Стр. 18 | Стр. 19 | Стр. 20 | Стр. 21 | Стр. 22 | Стр. 23 | Стр. 24 | Стр. 25 | Стр. 26 | Стр. 27 | Стр. 28 | Стр. 29 | Стр. 30 | Стр. 31 | Стр. 32 | Стр. 33 | Стр. 34 | Стр. 35 | Стр. 36 | Стр. 37 | Стр. 38 | Стр. 39 | Стр. 40 | Стр. 41 | Стр. 42 | Стр. 43 | Стр. 44 | Стр. 45 | Стр. 46 | Стр. 47 | Стр. 48 | Стр. 49 | Стр. 50 | Стр. 51 | Стр. 52 | |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|