Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 07.08.2008 № 64 "Об утверждении и введении в действие образовательных стандартов по специальностям высшего образования первой ступени"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Стр. 15

Страницы: | Стр. 1 | Стр. 2 | Стр. 3 | Стр. 4 | Стр. 5 | Стр. 6 | Стр. 7 | Стр. 8 | Стр. 9 | Стр. 10 | Стр. 11 | Стр. 12 | Стр. 13 | Стр. 14 | Стр. 15 | Стр. 16 | Стр. 17 | Стр. 18 | Стр. 19 | Стр. 20 | Стр. 21 | Стр. 22 | Стр. 23 | Стр. 24 | Стр. 25 | Стр. 26 | Стр. 27 | Стр. 28 | Стр. 29 | Стр. 30 | Стр. 31 | Стр. 32 | Стр. 33 | Стр. 34 | Стр. 35 | Стр. 36 | Стр. 37 | Стр. 38 | Стр. 39 | Стр. 40 | Стр. 41 | Стр. 42 | Стр. 43 | Стр. 44 | Стр. 45 | Стр. 46 | Стр. 47 | Стр. 48 | Стр. 49 | Стр. 50 | Стр. 51 | Стр. 52 |

5 Квалiфiкацыйная характарыстыка спецыялiста

5.1 Сфера прафесiйнай дзейнасцi

5.2 Аб'екты прафесiйнай дзейнасцi

5.3 Вiды прафесiйнай дзейнасцi

5.4 Задачы прафесiйнай дзейнасцi

5.5 Склад кампетэнцый

6 Патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi выпускнiка

6.1 Агульныя патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi

6.2 Патрабаваннi да акадэмiчных кампетэнцый

6.3 Патрабаваннi да сацыяльна-асобасных кампетэнцый

6.4 Патрабаваннi да прафесiйных кампетэнцый

7 Патрабаваннi да адукацыйнай праграмы i яе рэалiзацыi

7.1 Склад адукацыйнай праграмы

7.2 Патрабаваннi да распрацоўкi адукацыйнай праграмы

7.3 Патрабаваннi да тэрмiнаў рэалiзацыi адукацыйнай праграмы

7.4 Тыпавы вучэбны план

7.5 Патрабаваннi да абавязковага мiнiмуму зместу вучэбных праграм i кампетэнцыям па дысцыплiнах

7.6 Патрабаваннi да зместу i арганiзацыi практык

8 Патрабаваннi да забеспячэння якасцi адукацыйнага працэсу

8.1 Патрабаваннi да кадравага забеспячэння

8.2 Патрабаваннi да вучэбна-метадычнага забеспячэння

8.3 Патрабаваннi да матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння

8.4 Патрабаваннi да арганiзацыi самастойнай работы студэнтаў

8.5 Патрабаваннi да арганiзацыi iдэалагiчнай i выхаваўчай работы

8.6 Агульныя патрабаваннi да кантролю якасцi адукацыi i сродкам дыягностыкi

9 Патрабаваннi да вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiка

9.1 Агульныя патрабаваннi

9.2 Патрабаваннi да дзяржаўнага экзамену

9.3 Патрабаваннi да дыпломнай работы (праекта)



Дата ўвядзення 2008-09-01


1 Галiна выкарыстання


Дадзены адукацыйны стандарт устанаўлiвае мэты i задачы прафесiйнай дзейнасцi спецыялiста, патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi выпускнiка ВНУ, патрабаваннi да зместу адукацыйнай праграмы i яе рэалiзацыi, патрабаваннi да забеспячэння адукацыйнага працэсу i вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiка.

Стандарт выкарыстоўваецца пры распрацоўцы нарматыўна-метадычных дакументаў i вучэбна-праграмнай дакументацыi, якая рэгулюе адукацыйны працэс у вышэйшай школе, а таксама пры ацэнцы якасцi вышэйшай адукацыi.

Стандарт абавязковы для выкарыстання ва ўсiх установах, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi (вышэйшых навучальных установах), размешчаных на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, незалежна ад iх ведамаснай прыналежнасцi i форм уласнасцi.


2 Нарматыўныя спасылкi


У дадзеным адукацыйным стандарце выкарыстаны спасылкi на наступныя нарматыўныя дакументы:

СТБ 22.0.1-96 Сiстэма стандартаў у сферы адукацыi. Асноўныя палажэннi.

СТБ ИCO 9000-2000 Сiстэма менеджментy якасцi. Агульныя палажэннi i слоўнiк.

ОКРБ 011-2001 Спецыяльнасцi i квалiфiкацыi.

РД РБ 02100.5.213-98 Адукацыйны стандарт. Вышэйшая адукацыя. Спецыяльнасць Г.11.21.00 Харэаграфiчнае мастацтва.

РД РБ 02100.5.227-2006 Вышэйшая адукацыя. Першая ступень. Цыкл сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн.


3 Асноўныя тэрмiны i азначэннi


У дадзеным стандарце ўжываюцца наступныя тэрмiны з адпаведнымi азначэннямi:

Адукацыйная праграма - сiстэма мэтаў, задач i зместу адукацыi, якая вызначана адукацыйнымi стандартамi i распрацаванымi на iх аснове вучэбнымi планамi i вучэбнымi праграмамi.

Бальны танец - разнавiднасць харэаграфiчнага мастацтва, якое служыць для масавага забаўлення i выконваецца парай або невялiкай колькасцю ўдзельнiкаў на танцавальных вечарах i конкурсах. Валодае як даступнымi мастацкiмi сродкамi, так i выходзiць на прафесiйную тэхнiку бальнага танца.

Вучэбны план спецыяльнасцi - вучэбна-метадычны дакумент ВНУ, якi распрацаваны на аснове адукацыйнага стандарту па спецыяльнасцi, змяшчае графiк навучальнага працэсу, формы, вiды i тэрмiны правядзення вучэбных заняткаў, вынiковага i паэтапнага кантролю, пералiк i аб'ём цыклаў дысцыплiн з улiкам рэгiянальных i галiновых асаблiвасцей ВНУ.

Вучэбная праграма дысцыплiны - вучэбна-метадычны дакумент ВНУ, якi распрацаваны на аснове тыпавой вучэбнай праграмы i вызначае мэты i змест тэарэтычнай i практычнай падрыхтоўкi спецыялiста па вучэбнай дысцыплiне, якая ўваходзiць у вучэбны план спецыяльнасцi, якiя раскрываюць асноўныя метадычныя падыходы да выкладання дысцыплiны.

Дыдактычная адзiнка - аўтаномная частка зместу вучэбнай дысцыплiны, выражаная ў назвах тэм, раздзелаў цi модулей.

Забеспячэнне якасцi - скаардынаваная дзейнасць па кiраўнiцтву ўстановай, якая накiравана на стварэнне ўпэўненасцi, што патрабаваннi да якасцi будуць выкананы (СТБ IСО 9000).

Залiковая адзiнка - мера колькаснага вымярэння вучэбнай нагрузкi студэнта па авалодваннi вучэбным прадметам, якая ўключае аўдыторныя гадзiны i пазааўдыторную самастойную работу, у тым лiку, падрыхтоўку i здачу экзамену.

Кампетэнтнасць - выражаная здольнасць прымяняць свае веды i ўменнi (СТБ IСО 9000).

Кампетэнцыя - веды, уменнi i вопыт, неабходныя для вырашэння тэарэтычных i практычных задач.

Квалiфiкацыйная характарыстыка спецыялiста - абагульненая норма якасцi падрыхтоўкi па пэўнай спецыяльнасцi (спецыялiзацыi) з адпаведнай квалiфiкацыяй, якая ўключае сферы, аб'екты, вiды i задачы прафесiйнай дзейнасцi, а таксама склад кампетэнцый, якiя неабходны для выканання функцыянальных абавязкаў ва ўмовах сацыяльна рэгулюемага рынку.

Квалiфiкацыя - веды, уменнi i навыкi, якiя неабходны для пэўнай прафесii на рынках працы, i якiя пацверджаны дакументам (СТБ 22.0.1).

Народны танец - разнавiднасць харэаграфiчнага мастацтва, якая перадае асаблiвасцi нацыянальнай ментальнасцi i светапогляду сродкамi пластыкi традыцыйных i побытавых танцаў.

Спецыяльнасць - вiд прафесiйнай дзейнасцi, якi патрабуе пэўных ведаў, уменняў i кампетэнцый, якiя набыты шляхам навучання i практычнага вопыту (ОКРБ 011).

Харэаграфiчнае мастацтва - вiд мастацтва, якi заснаваны на музычна-арганiзаваных у прасторы, умоўных, вобразна-выразных рухах i позах чалавечага цела i ўключае стварэнне, пастаноўку i выкананне харэаграфiчных твораў розных жанраў.

Эстрадны танец - разнавiднасць харэаграфiчнага мастацтва, якое валодае сукупнасцю наступных рысаў эстраднасцi: малай формай, забаўляльнасцю, вар'етэ-момантам, даступнасцю мастацкай мовы для ўспрымання публiкай, а таксама сучаснай стылiстыкай.

Якасць вышэйшай адукацыi - адпаведнасць вышэйшай адукацыi (як вынiка, як працэсу, як сацыяльнай сiстэмы) запатрабаванням, iнтарэсам асобы, грамадства, дзяржавы.


4 Агульныя палажэннi


4.1 Агульная характарыстыка спецыяльнасцi


4.1.1 Падрыхтоўка выпускнiка па напрамку спецыяльнасцi "Харэаграфiчнае мастацтва (народны танец)" забяспечвае атрыманне прафесiйнай квалiфiкацыi "Артыст народнага танца. Выкладчык. Балетмайстар"; па напрамку спецыяльнасцi "Харэаграфiчнае мастацтва (бальны танец)" забяспечвае атрыманне прафесiйнай квалiфiкацыi "Кiраўнiк студыi. Трэнер. Выкладчык"; па напрамку спецыяльнасцi "Харэаграфiчнае мастацтва (эстрадны танец)" забяспечвае атрыманне прафесiйнай квалiфiкацыi "Артыст. Балетмайстар. Выкладчык."

4.1.2 Спецыяльнасць у адпаведнаcцi з ОКРБ 011-2001 адносiцца да профiлю "Мастацтва i дызайн" падрыхтоўкi спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй i мае абазначэнне 17 02 01.


4.2 Патрабаваннi да папярэдняга ўзроўню падрыхтоўкi


4.2.1 Папярэднi ўзровень адукацыi павiнен быць не нiжэй агульнай сярэдняй адукацыi, якая падцверджана дакументам дзяржаўнага ўзору.

4.2.2 Узровень падрыхтоўкi абiтурыента ўстанаўлiваецца ў адпаведнасцi з зацверджанымi Правiламi прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь па дысцыплiнах:

- беларуская мова цi руская мова (па выбару);

- гiсторыя Беларусi;

- творчасць (2 часткi):

для напрамкаў "народны танец" i "бальны танец": першая частка - класiчны танец; другая частка - народны танец або бальны танец адпаведна;

для напрамка "эстрадны танец": першая частка - еўрапейская праграма; другая частка - лацiнаамерыканская праграма.


4.3 Агульныя мэты падрыхтоўкi спецыялiста


Агульныя мэты падрыхтоўкi спецыялiста:

- фармiраванне i развiццё сацыяльна-прафесiйнай кампетэнтнасцi, якая дазваляе спалучаць акадэмiчныя, прафесiйныя, сацыяльна-асобасныя кампетэнцыi для вырашэння задач у сферы прафесiйнай i сацыяльнай дзейнасцi;

- фармiраванне прафесiйных кампетэнцый у галiне харэаграфiчнага мастацтва.


4.4 Формы навучання па спецыяльнасцi


Навучанне па спецыяльнасцi прадугледжвае наступныя формы: вочная (дзённая) i завочная.


4.5 Тэрмiны падрыхтоўкi спецыялiста


Нарматыўны тэрмiн падрыхтоўкi спецыялiста пры дзённай форме навучання складае 5 гадоў i ацэньваецца не менш чым 300 залiковых адзiнак.

Нарматыўны тэрмiн падрыхтоўкi спецыялiста па завочнай форме навучання павялiчваецца адпаведна на 1 год.


5 Квалiфiкацыйная характарыстыка спецыялiста


5.1 Сфера прафесiйнай дзейнасцi


Сфера прафесiйнай дзейнасцi - арганiзацыя харэаграфiчных калектываў у культуры, адукацыi, навуцы.


5.2 Аб'екты прафесiйнай дзейнасцi


Аб'ектамi прафесiйнай дзейнасцi спецыялiста з'яўляюцца пастаноўка i выкананне бальных, народных, эстрадных танцаў у прафесiйных i аматарскiх ансамблях танца, тэатрах, установах культуры, сярэднiх спецыяльных i вышэйшых навучальных установах культуры i мастацтва, харэаграфiчных школах, агульнаадукацыйных школах з харэаграфiчным ухiлам, цэнтрах народнай творчасцi, установах пазашкольнага навучання i выхавання, студыях, клубах спартыўнага бальнага танца.


5.3 Вiды прафесiйнай дзейнасцi


Выпускнiк ВНУ павiнен быць кампетэнтным у наступных вiдах дзейнасцi:

- пастановачнай i рэпетыцыйнай;

- выканальнiцкай;

- педагагiчнай дзейнасцi;

- арганiзацыйна-кiруючай;

- даследчай.


5.4 Задачы прафесiйнай дзейнасцi


Выпускнiк ВНУ павiнен быць кампетэнтным, вырашаць наступныя прафесiйныя задачы:

- эстэтычнае выхаванне i фармiраванне высокамастацкiх густаў насельнiцтва;

- выкарыстанне прыёмаў пастановачнай i рэпетыцыйнай работы ў галiне харэаграфii;

- арганiзацыя народнай творчасцi ва ўстановах культуры, адукацыi, пазашкольнага навучання i выхавання;

- кiраванне вучэбна-пазнавальнай i творчай дзейнасцю ва ўстановах культуры, адукацыi, пазашкольнага навучання i выхавання;

- кiраванне прафесiйнымi i аматарскiмi танцавальнымi калектывамi розных напрамкаў;

- здзяйсненне выканальнiцкай дзейнасцi;

- ажыццяўленне эксперыментальнай дзейнасцi у прафесiйнай сферы;

- рэгуляванне зносiн i ўзаемадзеянняў у творчым i педагагiчным працэсе;

- выкарыстанне аптымальных форм, метадаў, сродкаў навучання i выхавання;

- арганiзацыя вучэбных заняткаў.


5.5 Склад кампетэнцый


Падрыхтоўка спецыялiста павiнна забяспечваць фармiраванне наступных груп кампетэнцый:

акадэмiчных кампетэнцый, якiя ўключаюць веды i ўменнi па вывучаных дысцыплiнах, здольнасцi i ўменнi вучыцца;

сацыяльна-асобасных кампетэнцый, якiя ўключаюць культурна-каштоўнасныя арыентацыi, веданне iдэалагiчных, маральных каштоўнасцей грамадства i дзяржавы i ўмення кiравацца iмi;

прафесiйных кампетэнцый, якiя ўключаюць веды i ўменнi вырашаць творчыя задачы, здольнасцi вырашаць арганiзацыйныя i творчыя пытаннi i забяспечваць iх выкананне ў абранай сферы прафесiйнай дзейнасцi, здольнасцi весцi педагагiчна-выхаваўчую працу.


6 Патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi выпускнiка


6.1 Агульныя патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi


6.1.1 Выпускнiк павiнен мець дастатковы ўзровень ведаў i ўменняў у сферы сацыяльна-гуманiтарных, прыродазнаўчых, агульнапрафесiйных i спецыяльных дысцыплiн для ажыццяўлення сацыяльна-прафесiйнай дзейнасцi.

6.1.2 Выпускнiк павiнен умець бесперапынна папаўняць свае веды, аналiзаваць гiстарычныя i сучасныя праблемы сацыяльна-эканамiчнага i духоўнага жыцця грамадства, ведаць iдэалогiю беларускай дзяржавы, маральныя i прававыя нормы, умець улiчваць iх у сваёй жыццядзейнасцi.

6.1.3 Выпускнiк павiнен валодаць дзяржаўнымi мовамi (беларускай, рускай), адной цi некалькiмi замежнымi мовамi, быць падрыхтаваным да пастаяннага прафесiйнага, культурнага i фiзiчнага самаўдасканалення.


6.2 Патрабаваннi да акадэмiчных кампетэнцый


Выпускнiк павiнен валодаць наступнымi акадэмiчнымi кампетэнцыямi:

- валодаць i ўжываць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для рашэння тэарэтычных, практычных i творчых задач;

- умець працаваць самастойна, самастойна прымаць прафесiйныя рашэннi;

- ажыццяўляць актыўную прафесiйную дзейнасць, быць здольным прапаноўваць новыя iдэi;

- мець лiнгвiстычныя навыкi;

- выкарыстоўваць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для захавання i развiцця народнай творчасцi як асновы этнаэкалогii народа;

- умець вучыцца, павышаць сваю квалiфiкацыю на працягу ўсяго жыцця, ведаць месца i ролю сваёй прафесiйнай дзейнасцi ў культурным жыццi грамадства.


6.3 Патрабаваннi да сацыяльна-асобасных кампетэнцый


Выпускнiк павiнен мець наступныя сацыяльна-асобасныя кампетэнцыi:

- валодаць грамадзянскiмi якасцямi;

- быць здольным да сацыяльнага ўзаемадзеяння;

- валодаць здольнасцю да мiжасобасных камунiкацый;

- валодаць навыкамi зберажэння здароўя;

- быць здольным да крытыкi i самакрытыкi;

- умець працаваць у калектыве.


6.4 Патрабаваннi да прафесiйных кампетэнцый


Выпускнiк павiнен валодаць прафесiйнымi кампетэнцыямi па наступных вiдах дзейнасцi:

у пастановачнай i рэпетыцыйнай быць здольным:

- здзяйсняць пастановачную i рэпетыцыйную работу ў галiне харэаграфii;

- iнтэрпрэтаваць рэгiянальныя асаблiвасцi беларускай народнай танцавальнай творчасцi;

- улiчваць у пастановачнай дзейнасцi новыя мастацкiя тэнденцыi;

- ажыццяўляць эксперыментальную дзейнасць у прафесiйнай сферы;

у выканальнiцкай быць здольным:

- выконваць харэаграфiчную лексiку розных вiдаў танца;

- валодаць акцерскiм майстэрствам для стварэння мастацкiх вобразаў;

- працаваць з крынiцамi тэматыкi i рэпертуару, лiтаратурай па харэаграфii;

- кантраляваць i падтрымлiваць на дастатковым узроўнi ўласны выканаўчы харэаграфiчны ўзровень;

- узаемадзейнiчаць са спецыялiстамi смежных профiляў;

- весцi перамовы па арганiзацыi выканальнiцкай дзейнасцi;

у педагагiчнай быць здольным:

- працаваць з вучэбнымi планамi i праграмамi, метадычнымi рэкамендацыямi па арганiзацыi працэсу навучання i выхавання сродкамi харэаграфii;

- планаваць працэс навучання i выхавання ў адпаведнасцi з распрацаванымi нарматыўнымi i дыдактычнымi дакументамi;

- састаўляць планы вучэбных заняткаў, весцi журнал наведвання i паспяховасцi ў адпаведнасцi з устаноўленай формай;

- выкарыстоўваць сучасныя педагагiчныя методыкi;

- валодаць сучаснымi тэхнiчнымi сродкамi навучання;

- быць здольным ажыццяўляць педагагiчную дзейнасць сродкамi ўсiх вiдаў харэаграфii;

- выкладаць спецыяльныя дысцыплiны для розных узроставых катэгорый;

у арганiзацыйна-кiруючай быць здольным:

- працаваць з юрыдычнай лiтаратурай i працоўным заканадаўствам;

- арганiзоўваць творчую i гастрольна-канцэртную дзейнайсць харэаграфiчных калектываў для дасягнення пастаўленых мэт, планiраваць фонды аплаты працы;

- састаўляць дакументацыю, а таксама справаздачную дакументацыю па ўсталяваных формах;

- падтрымлiваць i кантраляваць працоўную i вытворчую дысцыплiну;

- весцi перамовы, распрацоўваць кантракты з iншымi зацiкаўленымi ўдзельнiкамi;

- узаемадзейнiчаць са спецыялiстамi смежных профiляў;

у даследчай быць здольным:

- вызначаць тэнденцыi развiцця харэаграфiчнага мастацтва i аналiзаваць iх ў перыядычным друку, навуковых выданнях, дыскусiях;

- арганiзоўваць работу па падрыхтоўцы навуковых артыкулаў, паведамленняў, рэфератаў i заявак на фiнансаванне навуковых i адукацыйных праектаў па харэаграфiчнаму мастацтву i асабiста ўдзельнiчаць у ёй;

- планаваць асноўныя этапы навуковых даследаванняў харэаграфiчнага мастацтва;

- карыстацца глабальнымi iнфармацыйнымi рэсурсамi;

- валодаць сучаснымi сродкамi тэлекамунiкацый.


7 Патрабаваннi да адукацыйнай праграммы i яе рэалiзацыi


7.1 Склад адукацыйнай праграмы


7.1.1 Адукацыйная праграма павiнна ўключаць: вучэбны план, праграму вучэбных дысцыплiн, праграмы вучэбных i вытворчых практык, парадак выканання дыпломнай работы, праграму дзяржаўнага экзамену, якiя павiнны адпавядаць патрабаванням гэтага стандарту.

7.1.2 Адукацыйная праграма падрыхтоўкi выпускнiка павiнна прадугледжваць вывучэнне студэнтам наступных цыклаў:

- сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн;

- прыродазнаўчых дысцыплiн;

- агульнапрафесiйных i спецыяльных дысцыплiн.


7.2 Патрабаваннi да распрацоўкi адукацыйнай праграмы


7.2.1 Максiмальны аб'ём вучэбнай нагрузкi студэнтаў не павiнен перавышаць 54 гадзiн у тыдзень, уключаючы ўсе вiды аўдыторнай i пазааўдыторнай работы.

7.2.2 Аб'ём абавязковых аўдыторных заняткаў студэнтаў, якi вызначаецца ВНУ з улiкам спецыяльнасцi, спецыфiкi арганiзацыi вучэбнага працэсу, аснашчанасцi вучэбна-лабараторнай базы, iнфармацыйнага вучэбна-метадычнага забеспячэння, павiнен быць устаноўлены ў межах 24 - 36 гадзiн.

7.2.3 У гадзiны, якiя адводзяцца на самастойную работу па вучэбнай дысцыплiне, уключаюцца гадзiны, прадугледжаныя на падрыхтоўку да экзамену.

7.2.4 Пры распрацоўцы вучэбнага плана ВНУ мае права змянiць колькасць гадзiн, якiя адводзяцца на засваенне вучэбнага матэрыялу: для цыклаў дысцыплiн - у межах 5%, для дысцыплiн, якiя ўваходзяць у цыкл - у межах 10% без перавышэння максiмальнага тыднёвага аб'ёма нагрузкi студэнта i пры захаваннi патрабаванняў да зместу, якi ўказаны ў гэтым стандарце.


7.3 Патрабаваннi да тэрмiнаў рэалiзацыi адукацыйнай праграмы


7.3.1 Тэрмiн рэалiзацыi адукацыйнай праграмы на дзённай форме навучання складае 255 тыдняў. Працягласць навучання па вiдах вучэбнай дзейнасцi - у адпаведнасцi з таблiцай 1.



Таблiца 1



----------------------------------+-----------------------------------
¦                                 ¦  Працягласць пры тэрмiне навучання 5  ¦
¦  Вiды дзейнасцi, устаноўленыя   ¦                 гадоў                 ¦
¦         вучэбным планам         +---------------------+-----------------+
¦                                 ¦       тыдняў        ¦     гадзiн      ¦
+---------------------------------+---------------------+-----------------+
¦Тэарэтычнае навучанне. Практычныя¦         156         ¦      8424       ¦
¦заняткi                          ¦                     ¦                 ¦
+---------------------------------+---------------------+-----------------+
¦Экзаменацыйныя сесii             ¦         34          ¦      1836       ¦
+---------------------------------+---------------------+-----------------+
¦Практыка                         ¦         16          ¦       864       ¦
+---------------------------------+---------------------+-----------------+
¦Дыпломная работа                 ¦          3          ¦       162       ¦
+---------------------------------+---------------------+-----------------+
¦Вынiковая дзяржаўная атэстацыя   ¦          3          ¦       162       ¦
+---------------------------------+---------------------+-----------------+
¦Канiкулы (уключая 4 тыднi        ¦         46          ¦                 ¦
¦паслядыпломнага водпуску)        ¦                     ¦                 ¦
¦---------------------------------+---------------------+------------------


7.3.2 Пры завочнай форме навучання студэнту павiнна быць забяспечана магчымасць заняткаў з выкладчыкам у аб'ёме не менш 160 гадзiн у год.


7.4 Тыпавы вучэбны план


7.4.1 Тыпавы вучэбны план распрацоўваецца ў адпаведнасцi са структурай, якая прыведзена ў таблiцы 2.



Таблiца 2



-------+--------------------+-----------------------------------+-----
¦      ¦                    ¦       Аб'ём работы (гадзiн)       ¦         ¦
¦      ¦                    +---------+-------------------------+         ¦
¦  N   ¦   Назва цыкла i    ¦         ¦          з iх           ¦Залiковыя¦
¦ п/п  ¦     дысцыплiны     ¦  усяго  +-------------+-----------+ адзiнкi ¦
¦      ¦                    ¦         ¦ аўдыторныя  ¦самастойная¦         ¦
¦      ¦                    ¦         ¦   заняткi   ¦  работа   ¦         ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦  1   ¦Цыкл сацыяльна-     ¦   1462  ¦     674     ¦    788    ¦  39,5   ¦
¦      ¦гуманiтарных        ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
¦      ¦дысцыплiн           ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦      ¦Абавязковы кампанент¦         ¦             ¦           ¦         ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦ 1.1  ¦Гiсторыя Беларусi   ¦   102   ¦     72      ¦    30     ¦    4    ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦ 1.2  ¦Асновы iдэалогii    ¦    36   ¦     24      ¦    12     ¦   1,5   ¦
¦      ¦беларускай дзяржавы ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦ 1.3  ¦Фiласофiя           ¦   102   ¦     76      ¦    26     ¦   4,5   ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦ 1.4  ¦Эканамiчная тэорыя  ¦   102   ¦     76      ¦    26     ¦   4,5   ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦ 1.5  ¦Сацыялогiя          ¦    54   ¦     36      ¦    18     ¦    2    ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦ 1.6  ¦Палiталогiя         ¦   102   ¦     68      ¦    34     ¦    4    ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦ 1.7  ¦Беларуская мова     ¦    50   ¦     34      ¦    16     ¦    2    ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦ 1.8  ¦Замежная мова       ¦   272   ¦     150     ¦    122    ¦    9    ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦ 1.9  ¦Фiзiчная культура   ¦   540   ¦   70/470    ¦    470    ¦    4    ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦1.10  ¦Дысцыплiны па выбару¦   102   ¦     68      ¦    34     ¦    4    ¦
¦      ¦студэнта            ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
¦      ¦(культуралогiя,     ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
¦      ¦этыка, эстэтыка,    ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
¦      ¦логiка,             ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
¦      ¦рэлiгiязнаўства,    ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
¦      ¦асновы права, правы ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
¦      ¦чалавека, iншыя     ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
¦      ¦курсы i вучэбныя    ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
¦      ¦модулi)             ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦  2   ¦Цыкл прыродазнаўчых ¦   514   ¦     340     ¦    174    ¦   20    ¦
¦      ¦дысцыплiн           ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦      ¦Абавязковы кампанент¦   410   ¦     272     ¦    138    ¦         ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦ 2.1  ¦Асновы сучаснага    ¦   102   ¦     68      ¦    34     ¦    4    ¦
¦      ¦прыродазнаўства     ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦ 2.2  ¦Асновы вышэйшай     ¦    52   ¦     34      ¦    18     ¦    2    ¦
¦      ¦матэматыкi          ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦ 2.3  ¦Асновы iнфармацыйных¦   102   ¦     68      ¦    34     ¦    4    ¦
¦      ¦тэхналогiй          ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦ 2.4  ¦Асновы экалогii i   ¦    52   ¦     34      ¦    18     ¦    2    ¦
¦      ¦энергазберажэння    ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦ 2.5  ¦Абарона насельнiцтва¦   102   ¦     68      ¦    34     ¦    4    ¦
¦      ¦i аб'ектаў ад       ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
¦      ¦надзвычайных        ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
¦      ¦сiтуацый.           ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
¦      ¦Радыяцыйная бяспека ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦ 2.6  ¦Вузаўскi кампанент  ¦    52   ¦     34      ¦    18     ¦    2    ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦ 2.7  ¦Дысцыплiны па выбару¦    52   ¦     34      ¦    18     ¦    2    ¦
¦      ¦студэнта            ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦  3   ¦Цыкл                ¦   6386  ¦    4130     ¦    2256   ¦   243   ¦
¦      ¦агульнапрафесiйных i¦         ¦             ¦           ¦         ¦
¦      ¦спецыяльных         ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
¦      ¦дысцыплiн           ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦      ¦Абавязковы кампанент¦   4424  ¦    2850     ¦    1574   ¦         ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦ 3.1  ¦Ахова працы         ¦    24   ¦     18      ¦     6     ¦    1    ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦ 3.2  ¦Асновы кiравання    ¦    48   ¦     36      ¦    12     ¦    2    ¦
¦      ¦iнтэлектуальнай     ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
¦      ¦маёмасцю            ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦ 3.3  ¦Педагогiка          ¦    94   ¦     60      ¦    34     ¦   3,5   ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦ 3.4  ¦Псiхалогiя          ¦   214   ¦     142     ¦    72     ¦   8,5   ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦ 3.5  ¦Культуралогiя       ¦    66   ¦     50      ¦    16     ¦    3    ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦ 3.6  ¦Сацыякультурная     ¦   204   ¦     128     ¦    76     ¦   7,5   ¦
¦      ¦дзейнасць           ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦ 3.7  ¦Гiсторыя мастацтваў ¦   234   ¦     180     ¦    54     ¦  10,5   ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦ 3.8  ¦Гiсторыя харэаграфii¦   214   ¦     140     ¦    74     ¦    8    ¦
¦      ¦i аналiз            ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
¦      ¦харэаграфiчных      ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
¦      ¦твораў              ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦ 3.9  ¦Мастацтва           ¦   758   ¦     458     ¦    300    ¦   27    ¦
¦      ¦балетмайстра        ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦3.10  ¦Класiчны танец      ¦   624   ¦     386     ¦    238    ¦   23    ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦3.11  ¦Беларускi танец     ¦   258   ¦     174     ¦    84     ¦   10    ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦3.12  ¦Сцэнiчнае афармленне¦    24   ¦     18      ¦     6     ¦    1    ¦
¦      ¦танца i касцюм      ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦3.13  ¦Майстэрства акцёра  ¦    74   ¦     50      ¦    24     ¦    3    ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦3.14  ¦Методыка выкладання ¦    74   ¦     50      ¦    24     ¦    3    ¦
¦      ¦спецдысцыплiн       ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦      ¦Дысцыплiны напрамку ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
¦      ¦1-17 02 01-04       ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦3.15  ¦Народна-сцэнiчны    ¦   798   ¦     490     ¦    308    ¦   29    ¦
¦      ¦танец               ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦3.16  ¦Новыя накiрункi     ¦   218   ¦     160     ¦    58     ¦   9,5   ¦
¦      ¦сучаснай харэаграфii¦         ¦             ¦           ¦         ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦3.17  ¦Харэаграфiчны       ¦   498   ¦     310     ¦    188    ¦   18    ¦
¦      ¦ансамбль            ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦      ¦Дысцыплiны напрамку ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
¦      ¦1-17 02 01-05       ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦3.15  ¦Спартыўна-бальны    ¦   798   ¦     490     ¦    308    ¦   29    ¦
¦      ¦танец               ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦3.16  ¦Новыя накiрункi     ¦   218   ¦     160     ¦    58     ¦   9,5   ¦
¦      ¦сучаснай харэаграфii¦         ¦             ¦           ¦         ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦3.17  ¦Характарны танец    ¦   498   ¦     310     ¦    188    ¦   18    ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦      ¦Дысцыплiны напрамку ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
¦      ¦1-17 02 01-06       ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦3.15  ¦Эстрадны танец      ¦   798   ¦     490     ¦    308    ¦   29    ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦3.16  ¦Харэаграфiчны       ¦   218   ¦     160     ¦    58     ¦   9,5   ¦
¦      ¦ансамбль            ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦3.17  ¦Характарны танец    ¦   498   ¦     310     ¦    188    ¦   18    ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦3.18 -¦Вузаўскi кампанент  ¦   1310  ¦     866     ¦    444    ¦   51    ¦
¦3.24  ¦                    ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦3.25 -¦Дысцыплiны па выбару¦   642   ¦     414     ¦    228    ¦  24,5   ¦
¦3.32  ¦студэнта            ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦  4   ¦Факультатывы        ¦    72   ¦     72      ¦           ¦         ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦  5   ¦Экзаменацыйныя сесii¦   1836  ¦             ¦    1836   ¦   48    ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦      ¦УСЯГО               ¦  10260  ¦    5216     ¦    5044   ¦  350,5  ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦      ¦Практыкi (16        ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
¦      ¦тыдняў):            ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
¦      ¦                    ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
¦      ¦- азнаямленчая      ¦    54   ¦             ¦    54     ¦   1,5   ¦
¦      ¦(вучэбная) (1       ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
¦      ¦тыдзень);           ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
¦      ¦                    ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
¦      ¦- рэпетыцыйна-      ¦   216   ¦             ¦    216    ¦    6    ¦
¦      ¦пастановачная       ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
¦      ¦(вытворчая) (4      ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
¦      ¦тыднi);             ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
¦      ¦                    ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
¦      ¦- педагагiчная (3   ¦   162   ¦             ¦    162    ¦   4,5   ¦
¦      ¦тыднi);             ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
¦      ¦                    ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
¦      ¦- пераддыпломная (8 ¦   432   ¦             ¦    432    ¦   12    ¦
¦      ¦тыдняў)             ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦      ¦Дыпломная работа    ¦   162   ¦             ¦    162    ¦   4,5   ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦      ¦Вынiковая дзяржаўная¦   162   ¦             ¦    162    ¦   4,5   ¦
¦      ¦атэстацыя           ¦         ¦             ¦           ¦         ¦
+------+--------------------+---------+-------------+-----------+---------+
¦      ¦РАЗАМ               ¦  11448  ¦    5216     ¦    6232   ¦  383,5  ¦
¦------+--------------------+---------+-------------+-----------+----------


7.4.2 Згодна з тыпавым планам, устаноўленым стандартам, ВНУ распрацоўваецца вучэбны план спецыяльнасцi, якi ўзгадняецца з ВМА, Упраўленнем вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi i зацвярджаецца рэктарам ВНУ.


7.5 Патрабаваннi да абавязковага мiнiмуму зместу вучэбных праграм i кампетэнцыям па дысцыплiнах


7.5.1 Змест вучэбнай праграмы дысцыплiны па кожным цыклу прадстаўляецца ва ўзбуйнёных дыдактычных адзiнках (цi вучэбных модулях), а патрабаваннi да кампетэнцый па дысцыплiне - у ведах i ўменнях.

7.5.2 Цыкл сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн устанаўлiваецца ў адпаведнасцi з адукацыйным стандартам "Вышэйшая адукацыя першай ступенi. Цыкл сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн", якi ўключае патрабаваннi да кампетэнцый.


7.5.3 Цыкл прыродазнаўчых дысцыплiн


Асновы сучаснага прыродазнаўства

Прыродазнаўства як галiна навуковага пазнання. Структура прыродазнаўчага навуковага пазнання. Асноўныя гiстарычныя перыяды развiцця прыродазнаўства. Прырода ў сучаснай прыродазнаўча-навуковай карцiне свету. Сучасная фiзiчная, астранамiчная, бiялагiчная карцiна свету. Тэорыя самаарганiзацыi (сiнергетыка). Глабальны эвалюцыянiзм. Прыродазнаўчая навука i будучыня чалавецтва.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- структуру прыродазнаўча-навуковага пазнання;

- асаблiвасцi асноўных гiстарычных перыядаў развiцця прыродазнаўства;

- сучасную прыродазнаўчую карцiну свету;

- тэорыю сiнергетыкi;

умець:

- валодаць тэрмiналогiяй сучаснага прыродазнаўства;

- характыразаваць асноўныя перыяды развiцця прыродазнаўства;

- аналiзаваць найбольш значныя дасягненнi ў сучаснай прыродазнаўчай карцiне свету;

- выкарыстоўваць атрыманыя веды пры стварэннi i выкарыстаннi iнфармацыйных рэсурсаў прыродазнаўчага профiлю.


Асновы вышэйшай матэматыкi

Праблемы фармалiзацыi ў iнфармацыйнай дзейнасцi. Структура матэматычнага апарату. Асновы тэорыi мностваў. Асноўныя паняццi тэорыi дачыненняў. Асноўныя паняццi тэорыi графаў i матрыц. Элементы матэматычнай логiкi. Булева алгебра. Выпадковыя падзеi, велiчынi i працэсы. Элементы матэматычнай статыстыкi. Матэматычныя мадэлi ў мастацтве.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- праблемы фармалiзацыi харэаграфiчных задач з выкарыстаннем матэматычных метадаў;

- асновы тэорыi мностваў i дачыненняў;

- асноўныя паняццi i азначэннi тэорыi графаў i матрычнага вылiчэння;

- элементы матэматычнай логiкi: вылiчэнне выказванняў i прэдыкатаў першага парадку;

- элементы булевай алгебры i функцыянальнага булевага мадэлявання;

- асновы тэорыi iмавернасцей: выпадковыя падзеi, велiчынi, працэсы;

- матэматычныя мадэлi ў мастацтве;

умець:

- карыстацца матэматычнымi метадамi для фармалiзацыi асобных харэаграфiчных працэсаў;

- рашаць тыпавыя матэматычныя задачы;

- выконваць матэматычныя пераўтварэннi.


Асновы iнфармацыйных тэхналогiй

Асноўныя канцэпцыi iнфарматыкi як навукi. Iнфарматызацыя, iнфармацыйная iндустрыя, iнфармацыйнае грамадства. Iнфармацыя як аб'ект iнфарматыкi. Натуральныя i штучныя мовы. Машынныя мовы. Iнфармацыйныя працэсы. Навукова-iнфармацыйная дзейнасць. Базавыя паняццi камп'ютарных тэхналогiй. Класiфiкацыя i прызначэнне камп'ютарнай тэхнiкi. Перыферыйныя прылады. Праграмнае забеспячэнне. Аперацыйныя сiстэмы. Камп'ютарная апрацоўка iнфармацыi. Пабудова складаных дакументаў. Распрацоўка прэзентацый. Стварэнне электронных таблiц. Камп'ютарныя сеткi. Выкарыстанне iнтэрнет. Асноўныя службы iнтэрнет. Сэрвiсная падтрымка. Архiвiраванне матэрыялаў. Абарона ад несанкцыянаванага доступу. Антывiрусная абарона.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- сутнасць i асноўныя канцэпцыi iнфарматыкi як навукi;

- навукова-iнфармацыйную дзейнасць i iнфармацыйныя працэсы;

- алгарытмiчныя i машынныя мовы;

- базавыя канцэпцыi камп'ютарных тэхналогiй i асновы лiчбавых камунiкацый;

- сучасныя сродкi вылiчальнай тэхнiкi i iх асноўныя характарыстыкi;

- склад, функцыi i прызначэнне ўнiфiкаванага праграмнага забеспячэння камп'ютарных сiстэм;

умець:

- працаваць у аперацыйным асяроддзi Windows i прыкладных праграм;

- ствараць i апрацоўваць асноўныя вiды тэкставых дакументаў, статычнай графiкi i гуку;

- алiчбоўваць тэксты дакументаў;

- ствараць прэзентацыi;

- карыстацца электроннай поштай, рэсурсамi i службамi глабальнай сеткi iнтэрнет;

- карыстацца сэрвiсным праграмным забеспячэннем.


Асновы экалогii i энергазберажэння

Вядучыя канцэпцыi, сучасныя праблемы экалогii. Асяроддзi, фактары асяроддзя, адаптацыi арганiзмаў. Формы i механiзмы адаптацый. Экалагiчныя групы i жыццёвыя формы арганiзмаў. Формы бiялагiчнай разнастайнасцi. Крытэрыi ўстойлiвасцi бiяцэноза. Экасiстэма. Дынамiка экасiстэм. Асноўныя стратэгii аховы прыроды. Рэжымы i формы ахоўваемых тэрыторый. Кадастры рэдкасных i знiкаючых вiдаў. Экалагiчныя сеткi. Ахоўваемыя прыродныя тэрыторыi Беларусi. Агульныя пытаннi энергазберажэння. Традыцыйныя i другасныя спосабы атрымання цеплавой i электрычнай энергii. Спосабы энергазберажэння. Экалагiчныя праблемы энергетыкi. Бытавое энергазберажэнне. Заканадаўчыя механiзмы энергазберажэння.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- ролю экалогii ў вырашэннi праблем рацыянальнага прыродакарыстання; рэсурсазберажэння, забеспячэннi выжывання чалавецтва i захавання бiясферы;

- аб функцыянаваннi i гомеастазе надарганiзменных сiстэм;

- дынамiку экасiстэм;

- сучасную экалагiчную карцiну Беларусi;

- заканадаўчыя механiзмы i спосабы энергазберажэння;

умець:

- аналiзаваць адмоўныя тэндэнцыi сучаснага экалагiчнага крызiсу, экалагiчнага бедства на Беларусi;

- выкарыстоўваць формы экалагiчнай адаптацыi;

- разлiчваць асноўныя эканамiчныя паказчыкi энергазберажэння.


Абарона насельнiцтва i аб'ектаў ад надзвычайных сiтуацый. Радыяцыйная бяспека.

Надзвычайныя сiтуацыi ў сучасных умовах. Характарыстыка сучасных сродкаў паражэння. Ядавiтыя рэчывы, якiя моцна дзейнiчаюць, i абарона ад iх. Характарыстыка ачагоў паражэння. Сiстэма забеспячэння бяспекi насельнiцтва ў надзвычайных сiтуацыях. Дазiметрычныя велiчынi i iх адзiнкi. Наступальныя i штучныя крынiцы радыяцыi. Бiялагiчнае дзеянне iянiзуючых выпраменьванняў. Наступствы Чарнобыльскай катастрофы ў рэспублiцы. Прыборы радыяцыйнай, хiмiчнай разведкi i дазiметрычнага кантролю. Нармiраванне радыяцыйнай бяспекi i прававы рэжым радыяцыйна-забруджаных тэрыторый рэспублiкi. Структурныя органы грамадзянскай абароны. Iндывiдуальныя сродкi абароны. Аварыйна-выратавальныя i iншыя неадкладныя работы ў ачагах паражэння.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- структуру грамадзянскай абароны краiны;

- спосабы абароны насельнiцтва ў надзвычайных сiтуацыях;

- асаблiвасцi паступлення, накаплення i пераносу радыёактыўных рэчываў у экасiстэмах;

- уплыў iанiзуючых выпраменьванняў на арганiзм чалавека;

- спосабы знiжэння паступленняў i вывядзення радыёнуклiдаў з арганiзма чалавека;

умець:

- выкарыстоўваць псiхолага-педагагiчныя веды для работы з насельнiцтвам на забруджаных тэрыторыях;

- аказваць першую медыцынскую дапамогу пацярпелым ў вынiку надзвычайных сiтуацый;

- працаваць з дазiметрычнай апаратурай.


7.5.4 Цыкл агульнапрафесiйных i спецыяльнах дысцыплiн


Ахова працы

Агульныя пытаннi аховы працы. Прафiлактыка траўматызму. Арганiзацыя работы па ахове працы. Асновы вытворчай санiтарыi i тэхнiкi бяспекi. Тэмпературны i светавы рэжым у памяшканнях. Меры бяспекi i гiгiена працы. Параметры мiкраклiмата ў памяшканнях. Асновы пажарнай бяспекi i сродкi пажаратушэння. Першая дапамога пацярпеўшаму.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- працоўнае заканадаўства, якое ўстанаўлiвае нормы працоўных працэсаў, звязаных з пытаннямi тэхнiкi бяспекi;

- вытворчую санiтарыю як сiстэму арганiзацыйных, гiгiенiчных i санiтарна-тэхнiчных мерапрыемстваў i сродкаў;

- сiстэму арганiзацыйных i тэхнiчных мерапрыемстваў i сродкаў, якiя папярэджваюць уздзеянне на працуючых небяспечных вытворчых фактараў;

- асновы пажарнай бяспекi i сродкi пажаратушэння;

умець:

- аналiзаваць умовы працы, прычыны траўматызму i прафесiйных захворванняў;

- вызначаць спосабы i сродкi навучання ў галiне бяспекi працы;

- ацэньваць небяспеку ў надзывачайных умовах i прымаць меры па лiквiдацыi iх вынiкаў.


Асновы кiравання iнтэлектуальнай маёмасцю

Роля iнтэлектуальнай маёмасцi ў сацыяльна-эканамiчным развiццi краiны. Аб'екты i суб'екты аўтарскага права. Кiраванне маёмаснымi правамi аўтараў. Барацьба з пiрацтвам. Аб'екты i суб'екты прамысловай маёмасцi. Патэнтная iнфармацыя i яе выкарыстанне. Мiжнародныя класiфiкацыi вынаходнiцтваў, прамысловых узораў, таварных знакаў. Патэнтныя даследаваннi i методыка iх правядзення. Афармленне заявак на аб'екты iнтэлектуальнай маёмасцi. Камерцыйнае выкарыстанне аб'ектаў iнтэлектуальнай маёмасцi. Дзяржаўнае кiраванне iнтэлектуальнай маёмасцю.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- паняццi i тэрмiны ў сферы iнтэлектуальнай маёмасцi;

- асноўныя палажэннi нацыянальнага i мiжнароднага заканадаўства аб iнтэлектуальнай маёмасцi;

- парадак афармлення i абароны правоў на аб'екты iнтэлектуальнай маёмасцi;

- вiды дамоўленасцей на перадачу правоў валодання iнтэлектуальнай маёмасцю;

- iнфармацыйныя працэсы пошуку i распаўсюджвання патэнтнай iнфармацыi;

умець:

- скласцi аўтарскi дагавор на перадачу правоў на адзiн з аб'ектаў;

- заiндэксаваць тэматычны запыт у адпаведнасцi з мiжнароднымi класiфiкацыямi на аб'екты прамысловай маёмасцi i правесцi розныя вiды патэнтнага пошуку з выкарыстаннем традыцыйных i электронных iнфармацыйных рэсурсаў;

- аказаць кансультацыйную дапамогу пры афармленнi заявак на аб'екты iнтэлектуальнай маёмасцi.


Педагогiка

Месца педагогiкi ў структуры сучасных гуманiтарных ведаў. Гiсторыя развiцця педагогiкi i беларускай педагагiчнай думкi. Мэты выхавання як рэалiзацыя сацыяльна абумоўленага iдэала асобы ў канкрэтны гiстарычны перыяд. Мадэлi i сiстэмы адукацыi i выхавання на сучасным этапе развiцця грамадства. Структура адукацыйнай i выхаваўчай сiстэмы ў Рэспублiцы Беларусь. Структура i арганiзацыя цэласнага педагагiчнага працэсу ва ўстановах культуры, адукацыi, пазашкольнага навучання i выхавання. Заканамернасцi i педагагiчныя механiзмы навучання i выхавання ва ўстановах адукацыi i культуры, пазашкольнага навучання i выхавання. Педагагiчныя асновы фармiравання асобы як суб'екту выхавання. Мадэлi i структурныя кампаненты педагагiчнага майстэрства i шляхi яго ўдасканалення.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- асноўныя тэарэтычныя палажэннi педагогiкi;

- асноўныя катэгорыi педагогiкi i сутнасць працэсаў адукацыi;

- прынцыпы i тэхналогiю выхавання як працэсу сацыялiзацыi асобы;

- метады i формы выхаваўчага ўздзеяння на ўдзельнiкаў творчых калектываў у залежнасцi ад узросту i iндывiдуальных якасцей;

- асобасна-арыентаваныя педагагiчныя тэхналогii выхавання ва ўстановах сацыякультурнай сферы;

умець:

- выкарыстоўваць методыку дыягностыкi i развiцця творчых якасцей асобы ва ўмовах навучальнага працэсу i ў сферы вольнага часу;

- самастойна карыстацца педагагiчнымi ведамi, уменнямi, навыкамi ў прафесiйнай педагагiчнай дзейнасцi;

- рэалiзоўваць педагагiчную дзейнасць ва ўстановах культуры;

- арганiзоўваць выхаваўчую работу з рознымi катэгорыямi ўдзельнiкаў творчых калектываў.


Псiхалогiя

Месца псiхалогii ў структуры сучасных гуманiтарных ведаў. Гiсторыя развiцця псiхалогii i беларускай псiхалагiчнай думкi. Заканамернасцi i псiхалагiчныя механiзмы навучання i выхавання ва ўстановах культуры, адукацыi, пазашкольнага навучання i выхавання. Сучасныя тэхналогii развiцця крэатыўнасцi асобы. Псiхолага-педагагiчныя асновы фармiравання асобы як суб'екту выхавання. Роля псiхалагiчных ведаў у этычным i эстэтычным развiццi асобы i фармiраваннi творчага калектыву. Разнастайныя падыходы да псiхалагiчнага вывучэння асобы i механiзмаў уздзеяння на яе. Дзяржаўныя i мiжнародныя дакументы, якiя адлюстроўваюць правы асобы, дзiцяцi i розных узроставых катэгорый насельнiцтва. Псiхалагiчныя асновы мастацкай творчасцi. Псiхалагiчныя асновы сямейнага выхавання i выхаваўчай работы ва ўстановах адукацыi, культуры, пазашкольнага навучання i выхавання. Мадэлi i структурныя кампаненты псiхалагiчнага майстэрства кiраўнiка творчага калектыва i шляхi яго ўдасканалення.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- асноўныя тэарэтычныя палажэннi псiхалогii;

- асноўныя катэгорыi псiхалогii ў кантэксце працэсаў адукацыi i выхавання;

- псiхалагiчныя працэсы, станы, уласцiвасцi асобы i спосабы педагагiчнага ўздзеяння на iх ва ўстановах культуры, адукацыi, пазашкольнага навучання i выхавання;

- прычыны дзелавых, асобасных i мiжасобасных канфлiктаў i тэхналогiю iх вырашэння ва ўмовах творчых калектываў;

- псiхалагiчныя асаблiвасцi стыляў кiравання ў кантэксце дзейнасцi творчых калектываў;

умець:

- характарызаваць заканамернасцi i прынцыпы фармiравання i развiцця асобы ў розных вiдах творчай i мастацкай дзейнасцi;

- выкарыстоўваць сучасныя тэхналогii фармiравання вядучых якасцей асобы ў асяродку ўдзельнiкаў творчых калектываў;

- выкарыстоўваць методыку дыягностыкi i развiцця творчых якасцей асобы ва ўмовах навучальнага працэсу i ў сферы вольнага часу;

- самастойна карыстацца ведамi па псiхалогii ў прафесiйнай дзейнасцi.


Культуралогiя

Месца культуралогii ў структуры гуманiтарных ведаў. Культуралогiя як сiстэмны погляд на культуру. Гiсторыя ўзнiкнення i прычыны фармiравання культуралогii. Актуальнасць вывучэння культуралагiчных праблем у iнфармацыйным грамадстве. Узнiкненне i развiццё культуралагiчных ведаў. Прырода, культура i цывiлiзацыя. Сэнс культуратворчасцi. Праблема тыпалогii культур. Беларуская культура ў сусветнай цывiлiзацыйнай прасторы. Структурная дынамiка культуры. Асаблiвасцi культурна-гiстарычнай дынамiкi. Станаўленне планетарнай культуры. Прынцып дыялога культур - шлях да ўнiверсальных каштоўнасцей чалавецтва. Спалучэнне агульначалавечага i нацыянальнага ў сусветнай культуры. Тэарэтычныя асновы сацыяльна-культурнай дзейнасцi.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- асноўныя заканамернасцi культурна-гiстарычнага развiцця чалавецтва;

- марфалогiю культуры;

- параўнальны аналiз менталiтэту народаў;

- сэнс базавых сiмвалаў сусветнай i нацыянальнай культуры;

- праблемы мiжкультурных камунiкацый ў кантэксце глабалiзацыйных працэсаў;

- дасягненнi сацыякультурнай дзейнасцi;

- прыкладныя магчымасцi культуралогii ў галiне бiблiятэказнаўства i бiблiяграфii;

умець:

- крытычна ўспрымаць тэндэнцыi, сiмвалы, плынi, феномены сусветнай i нацыянальнай культуры;

- аналiзаваць гiстарычную разнастайнасць тэкстаў культуры;

- ацэньваць асаблiвасцi мiжкультурных камунiкацый, адаптавацца ва ўмовах мультыкультурнай сiтуацыi.


Сацыякультурная дзейнасць

Паняцце "Сацыякультурная дзейнасць", сфера СКД i яе прызначэнне. Месца i роля асветнiцкай дзейнасцi ў гiсторыi Беларусi. Сутнасць творчай дзейнасцi, этапы яе развiцця, прынцыпы i напрамкi яе арганiзацыi ва ўстановах культуры. Актыўнасць асобы, матывацыйная сфера асобы i фармiраванне яе светапогляду. Мастацкая творчасць, яе характарыстыка, вiды, напрамкi развiцця. Асаблiвасцi выкарыстання спадчыны традыцыйнай культуры ў СКД. Сацыяльна-культурная работа як вiд прафесiйнай дзейнасцi. Функцыi менеджмента ў сацыяльна-культурнай сферы. Прынцыпы кiравання, арганiзацыi i метадычнага забеспячэння СКД у РБ i за мяжой. Эфектыўнасць СКД, метады яе вывучэння i ацэнкi. Маркетынг СКД. Шляхi ўзаемадзеяння дзяржаўных, грамадскiх i прыватных устаноў па арганiзацыi вольнага часу насельнiцтва.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- паняцце, сферу i прызначэнне СКД;

- месца i ролю асветнiцкай дзейнасцi ў гiсторыi Беларусi;

- прынцыпы кiравання, арганiзацыi i метадычнага забеспячэння СКД;

- асаблiвасцi менеджмента i маркетынга СКД;

умець:

- аналiзаваць сучасны стан, эфектыўнасць, накiрункi i перспектывы развiцця СКД;

- распрацоўваць асноўныя вiды метадычнай прадукцыi для забеспячэння СКД;

- арганiзоўваць СКД у адпаведнасцi з профiлем спецыялiзацыi ў дзяржаўных установах;

- ажыццяўляць дзейнасць па менеджменце i маркетынгу таварнай прадукцыi (тавараў i паслуг), вырабленай ў галiне народнай творчасцi.


Гiсторыя мастацтваў

Тэатральнае

Тэатр i яго месца ў сiстэме мастацкай культуры. Тэатр Антычнасцi, Сярэднявечча, Адраджэння, Класiцызму, Асветнiцтва, Рамантызму. Заходнееўрапейскi тэатр XIX - XX стст.: рэжысёры, асноўныя накiрункi ў драматургii i акцёрскiм майстэрстве. Народныя вытокi рускай тэатральнай культуры. Рускi тэатр XVII, XVIII, XIX стст. Тэатр i драматургiя XIX - XX стст. Сутнасць сiстэмы К.Станiслаўскага. Тэатр савецкага часу. Вытокi i гiсторыя развiцця тэатра на Беларусi. Народны тэатр. Прыватнаўласнiцкiя тэатры (XVIII ст.). Беларускi тэатр канца XIX - XX стст. Сучасныя тэатры Беларусi i Расii: рэжысёры, акцёры, драматургi. Сучасныя тэтральныя формы.

Музычнае

Вiды i жанры музыкi. Музыка Старажытнага Свету, Антычнасцi, Сярэднявечча, Адраджэння, Барока, Асветнiцтва, Рамантызму. Музыка XX ст. Заходнееўрапейская музыка XIX - XX стст. Гiсторыя музыкi Расii: перыяды старажытнай Кiеўскай Русi, Маскоўскага княства. Руская музыка XVII ст., XVIII ст. Фармiраванне нацыянальнай кампазiтарскай школы, яе прадстаўнiкi. Музыка Расii XIX - XX стст. Музыка Беларусi: вытокi, музычная культура перыяду Вялiкага княства Лiтоўскага (XIII - XVII стст.), Адраджэння (XVI - XVII стст.), Асветнiцтва (XVIII ст.). Беларускiя кампазiтары XIX - XX стст. Фармiраванне i развiццё нацыянальнай кампазiтарскай школы. Новыя стылявыя тэндэнцыi ў сучаснай музыцы.

Выяўленчае мастацтва

Выяўленчае мастацтва як частка грамадскай свядомасцi i вобразна-пачуццёвы спосаб адлюстравання свету. Асноўныя вiды i жанры, выразныя сродкi. Мастацтва першабытнага ладу, Старажытнага Егiпта, Антычнасцi. Мастацкiя стылi i помнiкi Заходняй Еўропы ў эпохi Сярэднявечча i Адраджэння. Стылёвыя асаблiвасцi мастацтва Фландрыi, Iспанii, Галандыi, Англii i Францыi XVII - XVIII стст. Вядучыя мастакi XIX - XX стст. Асноўныя стылi i напрамкi ў мастацтве XX ст. Мастацтва Старажытнай Русi. Рускае выяўленчае мастацтва XVIII - XIX стст. "Срэбpaны век" у рускiм мастацтве. Савецкае мастацтва. Выяўленчае мастацтва Беларусi XVII - XX стст. Вядучыя прадстаўнiкi беларускага мастацтва XX ст. Сучасны стан беларускага мастацтва.

Кiнамастацтва

Гiсторыя сусветнага кiно: этапы, стылi, майстры. Першы этап развiцця кiно (узнiкненне кiнематографа ў 1895 - 1930-я гг., авалоданне гукам). Станаўленне вядучых кiнашкол - Францыi, Швецыi, Германii, Расii. Кiно Беларусi 1920-х гг. Другi перыяд (1930 - 1940-я гг.) - таталiтарная эпоха. Кiно Беларусi ў агульнасавецкiм кантэксце. Фармiраванне новых мастацкiх плыняў: французскi "паэтычны рэалiзм", iтальянскi неарэалiзм. Трансфармацыя вобразнай мовы i ўзбагачэнне магчымасцяў экрана (iтальянская, французская, германская, шведская, польская, савецкая кiнашколы). Трэцi перыяд (1950 - 1980-я гг.) - радыкальная змена пакаленняў у кiнамастацтве (iтальянскiм, расiйскiм, польскiм i iнш.). Авалоданне новай вобразнай мовай. Новая хваля ў беларускiм кiно другой паловы 1960-х гг. Сучасны стан сусветнага i беларускага кiно.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- сэнс i прызначэнне розных вiдаў мастацтва, вобразную мову кожнага вiда;

- вiдавую i жанравую тыпалогiю;

- гiсторыю мастацкай культуры свету ў адпаведнасцi з эпохамi, стылямi i школамi;

- асноўныя гiстарычныя факты, падзеi, даты, iмёны дзеячаў мастацтва;

- мастацкую культуру Беларусi i творчасць кампазiтараў, мастакоў, дзеячаў тэатра i кiно;

- развiццё сучасных драматычных i музычных тэатраў;

умець:

- аналiзаваць заканамернасцi фармiравання розных вiдаў мастацтва ў пэўныя эпохi;

- валодаць катэгарыяльным апаратам, спецыфiчнай мовай розных вiдаў мастацтва;

- вызначаць, супастаўляць, параўноўвываць асаблiвасцi аўтарскiх стыляў;

- аналiзаваць творы мастацка-матэрыяльнай культуры;

- канструяваць, аналiзаваць, здзяйсняць на практыцы працэс выкладання тэорыi i гiсторыi мастацтваў у адпаведнасцi з сучаснымi патрабаваннямi.


Гiсторыя харэаграфii i аналiз харэаграфiчных твораў

Асноўныя этапы развiцця, найбольш яркiя з'явы сусветнай харэаграфii ад вытокаў да другой паловы XX ст. Асноўныя мастацкiя сродкi, якiя складаюць канву танцавальнага твора (iдэйна-тэматычную накiраванасць, драматургiю, кампазiцыю, вобразнасць i г.д.). Беларуская харэаграфiя. Гiстарычныя этапы развiцця замежнай харэаграфii. Творчы шлях i асноўныя творы харэографаў: Ш.Дзiдло, А.Сен-Леона, М.Пецiпа, М.Фокiна - i выканаўчае майстэрства зорак рускага балета. Дамiнуючыя напрамкi рускай (былой савецкай) харэаграфii XX ст. - харэадрама, паэтычныя балеты Ю.Грыгаровiча i творы Б.Эйфмана. Эвалюцыйны шлях беларускай фальклорнай народна-сцэнiчнай харэаграфii, балетнага тэатра, творчасць В.Елiзар'ева. Класiфiкацыя, жанравыя асаблiвасцi нацыянальнага фальклору, праблемы яго сцэнiчнай iнтэрпрэтацыi. Прынцыпы аналiза харэаграфiчнага твора.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- гiсторыю розных этапаў развiцця харэаграфiчнага мастацтва;

- асноўныя эпохi, накiрункi, стылi i нацыянальныя школы ў галiне харэаграфii;

- заканамернасцi гiстарычнага развiцця сусветнага i айчыннага харэаграфiчнага мастацтва;

- вiды i жанры харэаграфiчнага мастацтва;

- асаблiвасцi беларускай народнай танцавальнай творчасцi;

- класiфiкацыю ўзораў беларускага танцавальнага фальклору;

- асаблiвасцi станаўлення нацыянальнага балетнага мастацтва;

- асноўных прадстаўнiкоў розных вiдаў сусветнага i айчыннага харэаграфiчнага мастацтва i iх творчасць;

- сучасны стан i тэндэнцыi развiцця сусветнага i айчыннага харэаграфiчнага мастацтва;

умець:

- выкарыстоўваць тэарэтычныя веды ў галiне харэаграфiчнага мастацтва;

- аналiзаваць творы харэаграфiчнага мастацтва;

- ацэньваць дзейнасць прадстаўнiкоў харэаграфiчнага мастацтва;

- вызначаць тэндэнцыi развiцця харэаграфiчнага мастацтва на сучасным этапе;

- прымяняць веды па гiсторыi харэаграфiчнага мастацтва для выкладчыцкай дзейнасцi.


Мастацтва балетмайстра

Балетмайстар i сфера яго творчай дзейнасцi. Кампазiцыя танца. Асноўныя законы харэаграфiчнай кампазiцыi. Састаўныя часткi i выразныя сродкi харэаграфiчнай кампазiцыi. Танцавальная лексiка. Пластычная iнтанацыя, пластычны матыў. Рысунак танца. Драматургiя харэаграфiчнага твора. Праграма, лiбрэта, кампазiцыйны план харэаграфiчнага твора. Музыка i харэаграфiя. Методыка падбору музычнага твора. Асноўныя прынцыпы работы балетмайстра з музычным матэрыялам. Прынцыпы стварэння харэаграфiчнага твора. Балетмайстарскiя прыёмы. Палiфанiчныя прыёмы ў харэаграфii. Вобраз у харэаграфiчным мастацтве. Спосабы i сродкi вобразнай выразнасцi. Заканамернасцi пастановачнай i рэпетыцыйнай работы. Сцэнiчная iнтэрпрэтацыя танцавальнага фальклору. Харэаграфiчная мiнiяцюра. Работа балетмайстра над сучаснай тэмай.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- спецыфiку харэаграфiчнага мастацтва;

- асноўныя законы стварэння харэаграфiчнай кампазiцыi i сродкi вобразнай выразнасцi;

- прынцыпы падбору музычнага матэрыялу;

- прыёмы арганiзацыi пластычнага матэрыялу i сцэнiчнай прасторы пры стварэннi харэаграфiчнай кампазiцыi;

- законы стварэння мастацкага вобраза ў харэаграфiчным творы;

- спецыфiку выразных сродкаў харэаграфiчнай кампазiцыi;

- стадыi i формы пастановачнага i рэпетыцыйнага працэсаў;

- методыку пастановачнай i рэпетыцыйнай работы;

- методыку работы з танцавальным фальклорам;

- прынцыпы сцэнiчнай iнтэпрэтацыi ўзораў народнай танцавальнай творчасцi;

- прынцыпы арганiзацыi канцэртнай дзейнасцi танцавальнага калектыву;

- асноўную тэрмiналогiю прадмета;

умець:

- арганiзоўваць i кiраваць аматарскiмi i прафесiйнымi танцавальнымi калектывамi;

- валодаць прынцыпамi мастацка-эстэтычнага кiравання дзейнасцю аматарскiх i прафесiйных калектываў;

- работаць з канцэртмайстрам, кампазiтарам, гукааператарам у залежнасцi ад вiда харэаграфiчнай дзейнасцi;

- выкарыстоўваць навыкi балетмайстарскай дзейнасцi;

- выкарыстоўваць прыёмы арганiзацыi пластычнага матэрыялу i сцэнiчнай прасторы ў працэсе стварэння харэаграфiчнай кампазiцыi;

- выкарыстоўваць законы ўвасаблення харэаграфiчнага вобраза;

- улiчваць творчыя i фiзiчныя асаблiвасцi выканаўцаў пры стварэннi харэаграфiчнай кампазiцыi;

- прымяняць веды ў галiне мастацтва балетмайстра для выкладчыцкай дзейнасцi.


Класiчны танец

Авалоданне методыкай вывучэння асноў класiчнага танца. Развiццё навыкаў педагагiчнай, пастановачнай, рэпетыцыйнай работы. Вывучэнне тэорыi класiчнага танца: развiццё i фармiраванне сiстэмы класiчнага танца, педагагiчная сiстэма прафесара А.Я.Ваганавай, развiццё музыкальнасцi на ўроках класiчнага танца, музычнае афармленне ўрокаў класiчнага танца, падрыхтоўчая работа педагога класiчнага танца да правядзення ўрока, пабудова ўрока класiчнага танца ў калектывах рознай накiраванасцi, аналiз лiтаратуры па методыцы класiчнага танца. Практычная частка курса: вывучэнне рухаў класiчнага танца, развiццё каардынацыi цела, выразнасцi, танцавальнасцi, тэхнiка танца. Сачыненне камбiнацый на розныя рухi класiчнага танца, на розны ўзровень падрыхтоўкi класа i правядзенне ўрокаў па класiчнаму танцу.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- асноўную тэрмiналогiю класiчнага танца;

- методыку вывучэння i выканання рухаў класiчнага танца;

- педагагiчную сiстэму прафесара А.Я.Ваганавай;

- асноўныя патрабаваннi да класiчнага танца;

- прынцыпы падбору музычнага матэрыялу для ўрокаў класiчнага танца;

- прынцыпы музычнага выхавання i развiцця музыкальнасцi на ўроках класiчнага танца;

- методыку пабудовы i правядзення ўрока класiчнага танца ў калектывах рознай накiраванасцi (народнага, эстраднага, бальнага танца i iнш.) i для розных узроставых катэгорый;

- асноўную лiтаратуру па класiчным танцы;

умець:

- выконваць асноўныя рухi класiчнага танца;

- граматна i прафесiйна падыходзiць да вывучэння школы класiчнага танца;

- улiчваць спецыфiку правядзення ўрока класiчнага танца ў калектывах рознай накiраванасцi i розных узроставых катэгорый;

- развiваць ў выканаўцаў навыкi авалодання лексiкай класiчнага танца;

- развiваць творчыя здольнасцi ўдзельнiкаў танцавальных калектываў сродкамi класiчнага танца;

- работаць з канцэртмайстрам па падбору музычнага матэрыялу.


Беларускi танец

Беларускi харэаграфiчны фальклор. Прынцыпы класiфiкацыi беларускага харэаграфiчнага фальклору. Асноўныя танцавальныя жанры, iх характарыстыка. Станаўленне i развiццё беларускай народна-сцэнiчнай харэаграфii. Лексiка беларускай народна-сцэнiчнай харэаграфii. Лексiка традыцыйная i новая. Методыка вывучэння лексiкi. Танцавальныя малюнкi. Беларускiя народна-сцэнiчныя карагоды, традыцыйныя танцы, полькi, кадрылi, пляскi, гарадскiя бытавыя танцы, iх тэматыка ў сцэнiчнай iнтэрпрэтацыi. Рэгiянальныя асаблiвасцi беларускага народнага танца. Музыка беларускай народна-сцэнiчнай харэаграфii. Методыка пабудовы ўрока беларускага народна-сцэнiчнага танца. Музычнае суправаджэнне ўрокаў беларускага народна-сцэнiчнага танца. Сачыненне камбiнацый i эцюдаў на аснове лексiчнага матэрыялу вывучанага на занятках па прадмету беларускага народна-сцэнiчнага танца. Сучасны стан развiцця прафесiйнага i аматарскага харэаграфiчнага мастацтва на Беларусi. Творчасць вядучых айчынных балетмайстраў у галiне беларускай народна-сцэнiчнай харэаграфii. Сучасныя творы беларускай народна-сцэнiчнай харэаграфii.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- прынцыпы класiфiкацыi беларускага харэаграфiчнага фальклору;

- асаблiвасцi i асноўныя выразныя сродкi розных жанраў беларускай народнай танцавальнай творчасцi;

- рэгiянальныя асаблiвасцi беларускага народнага танца;

- методыку вывучэння лексiкi беларускага народна-сцэнiчнага танца;

- методыку пабудовы ўрока беларускага народна-сцэнiчнага танца;

- прынцыпы музычнага суправаджэння ўрокаў беларускага танца;

- лепшыя ўзоры беларускай народна-сцэнiчнай харэаграфii ў пастаноўцы вядучых айчынных балетмайстраў;

умець:

- выконваць асноўныя рухi беларускага народна-сцэнiчнага танца з захаваннем асаблiвасцяў выканальнiцкай манеры;

- паслядоўна развучваць элементы лексiкi беларускага народна-сцэнiчнага танца ў адпаведнасцi з правiламi музычнай раскладкi;

- праводзiць заняткi па беларускаму танцу для розных узроставых катэгорый i ў калектывах рознай накiраванасцi;

- творча пераасэнсоўваць традыцыйныя элементы беларускага народнага танца i ствараць новыя рухi, выкарыстоўваючы iх пры стварэннi камбiнацый i эцюдаў;

- здзяйсняць тэхнiчнае ўскладненне традыцыйных элементаў беларускага танца з захаваннем iх самабытнай асновы;

- прымяняць веды па беларускаму танцу для выкладчыцкай дзейнасцi.


Сцэнiчнае афармленне танца i касцюм

Сцэнiчнае афармленне танца. Асноўныя кампаненты: афармленне сцэны, асвятленне, колер, касцюм. Гiстарычны касцюм. Агляд развiцця. Мастацкiя стылi. Народныя строi. Асаблiвасцi формаўтварэння i развiцця. Беларускi народны касцюм. Кампазiцыя касцюма. Сродкi дасягнення мастацкага вобраза. Iлюзii i iх улiк пры падборы касцюма. Анатамiчныя асаблiвасцi чалавека. Стылi сучаснага касцюма, магчымасцi iх выкарыстоўванне на сцэне.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- асноўныя паняццi (касцюм, мода, мастацкiя стылi, архiтэктонiка, кампазiцыя i г.д.);

- мець уяўленнi аб асноўных зменах форм касцюма ў межах гiсторыка-мастацкiх стыляў;

- сродкi дасягнення вобразна-мастацкай выразнасцi касцюма;

- прынцыпы афармлення сцэны;

умець:

- аб'ядноўваць у адзiнае цэлае афармленне сцэны, касцюм i харэаграфiчнае дзеянне, улiчваць уплыў асвятлення, прасторы сцэны i колькасць удзельнiкаў;

- арыентавацца ў сучасных матэрыялах, iх якасцях;

- падбiраць касцюм у адпаведнасцi са стылiстыкай i жанрам харэаграфiчнай пастаноўкi.


Майстэрства акцёра

Гiсторыя, тэорыя i псiхафiзiялогiя акцёрскай iгры. Галоўныя прынцыпы сiстэмы К.С.Станiслаўскага. Унутранная i знешняя тэхнiка акцёра. Iмправiзацыя ў метадах навучэння МА. Трэнаж пластычнай выразнасцi. Спалучэнне дыхання i руху. Работа с цэнтрам цяжару. Эмацыянальна-цялесныя блокi. Агульнае сцэнiчнае адчуванне. Сцэнiчная ўвага. Развiццё прасторавага мыслення. Пабудова пластычнай формы. Мiзансцэна. Пабудова пластычнай фразы. Тэмпа-рытм сцэнiчнага дзеяння. Пантамiмiчныя тэхнiкi. Бясслоўныя элементы дзеяння. Работа з аб'ектам (рэквiзiт, касцюм, дэкарацыя) у працэсе ўвасаблення сцэнiчнага вобраза. Прычынна-вынiковыя механiзмы пластычнага ўзаемадзеяння. Звышзадача - скразное дзеянне - характарнасць. Эцюды на псiхафiзiчнае ўзаемадзеянне з партнёрам на аснове танцавальна-пластычных тэхнiк. Рэпетыцыйныя метады.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- спецыяльную тэрмiналогiю прадмета i асноўныя паняццi "сiстэмы К.С.Станiслаўскага";

- мастацка-псiхалагiчныя прынцыпы творчасцi акцёра;

- метады работы акцёра над сабой, над роллю;

- спосабы развiцця i ўдасканалення элементаў унутранай i знешняй акцёрскай тэхнiкi, пластычнай выразнасцi;

умець:

- кiраваць сваiм сцэнiчным самаадчуваннем ва ўмовах тэатралiзаванага паказу, драматычнай сiтуацыi;

- выконваць танцавальныя камбiнацыi ў заданым настроi альбо дзейснай задачы;

- пераводзiць танцавальна-пластычныя рухi i камбiнацыi ў спосабы псiхалагiчнага ўзаемадзеяння з партнёрам;

- выкарыстоўваць прыёмы пераўвасаблення ў вобраз персанажа, ствараць цэласную мадэль паводзiн, зносiн персанажа з iншымi дзеючымi асобамi;

- арганiчна, паслядоўна i мэтазгодна дзейнiчаць на працягу выступлення ў рамках сваёй ролi;

- мэтаскiравана прымяняць акцёрскiя навыкi пры падрыхтоўцы харэаграфiчных кампазiцый, у тым лiку i на iншых спецыяльных дысцыплiнах.


Методыка выкладання спецдысцыплiн

Методыка пабудовы ўрока класiчнага, народна-сцэнiчнага танца ў харэаграфiчных калектывах розных кiрункаў. Развiццё музыкальнасцi на ўроках харэаграфii. Этапы падрыхтоўкi выкладчыка да правядзення ўрока класiчнага, народна-сцэнiчнага, эстраднага танца ў калектывах рознай накiраванасцi i ў розных узроставых групах. Методыка i асаблiвасцi выкладання народна-сцэнiчнага танца ля станка, на сярэдзiне залы. Прынцыпы падбору музычнага матэрыялу для суправаджэння ўрокаў народна-сцэнiчнага, класiчнага, эстраднага танца. Педагагiчныя патрабаваннi да арганiзацыi працэсу навучання харэаграфiчнаму мастацтву з улiкам узроставых i iндывiдуальна-псiхалагiчных асаблiвасцей навучэнцаў. Асаблiвасцi арганiзацыi канцэртнай дзейнасцi ў харэаграфiчным калектыве. Прынцыпы арганiзацыi вучэбна-выхаваўчай работы ў дзiцячым харэаграфiчным калектыве. Методыка пастановачнай i рэпетыцыйнай работы ў дзiцячым i падлеткавым харэаграфiчным калектыве.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- тэорыю i методыку выкладання харэаграфiчных дысцыплiн;

- прынцыпы работы з метадычнай лiтаратурай, неабходнай для асваення класiчнага, народна-сцэнiчнага танцаў, мастацтва балетмайстра;

- методыку пастановачнай i рэпетыцыйнай работы ў дзiцячым i падлеткавым харэаграфiчным калектыве;

- прынцыпы арганiзацыi вучэбна-выхаваўчай работы ў дзiцячым харэаграфiчным калектыве;

умець:

- выкладаць спецыяльныя дысцыплiны для ўсiх узроставых катэгорый;

- здзяйсняць пастановачную i рэпетыцыйную работу ў калектывах рознай накiраванасцi i ў розных узроставых групах;

- iнтэрпрэтаваць рэгiянальныя асаблiвасцi беларускай i iншых народнасцей танцавальных культур;

- ажыццяўляць эксперыментальную дзейнасць у прафесiйнай сферы, вызначаць тэндэнцыi развiцця харэаграфiчнага мастацтва.


Народна-сцэнiчны танец

Пабудова ўрока народна-сцэнiчнага танца. Методыка вывучэння рухаў народна-сцэнiчнага танца каля станка i на сярэдзiне залы. Асноўныя элементы рускага танца, татарскага танца. Танцы Прыбалтыкi. Элементы iтальянскага танца. Украiнскi танец. Асноўныя элементы малдаўскага танца. Асаблiвасцi выканання танцаў Каўказа. Асноўныя элементы грузiнскага танца. Цыганскi народны танец. Асноўныя элементы iспанскага танца. Манера выканання i асаблiвасцi выканання славянскiх танцаў. Асноўныя элементы польскага танца. Асноўныя элементы венгерскага танца. Балгарскi народны танец.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- асноўную тэрмiналогiю народна-сцэнiчнага танца;

- методыку вывучэння i выканання рухаў народна-сцэнiчнага танца;

- асаблiвасцi i манеру выканання народна-сцэнiчных танцаў;

- прынцыпы падбору музычнага матэрыялу для ўрока народна-сцэнiчнага танца;

- методыку пабудовы i правядзенння заняткаў па народна-сцэнiчнаму танцу каля станка i на сярэдзiне залы;

умець:

- выконваць асноўныя рухi народна-сцэнiчнага танца;

- улiчваць спецыфiку правядзення ўрока народна-сцэнiчнага танца ў калектывах рознай накiраванасцi i розных узроставых катэгорый;

- развiваць творчыя здольнасцi ўдзельнiкаў танцавальных калектываў сродкамi народна-сцэнiчнага танца;

- развiваць у выканаўцаў навыкi авалодання лексiкай народна-сцэнiчнага танца;

- работаць з канцэртмайстрам па падбору музычнага матэрыялу.


Новыя накiрункi сучаснай харэаграфii

Хiп-хоп танец: базавыя рухi i методыка iх выканання. Авалоданне тэхнiкай i стылем выканання танца хiп-хоп. Школа джаз-танца: прадстаўнiкi, базавая тэхнiка, напрамкi. Выканальнiцкая тэхнiка джазавага танца. Узаемасувязь з iншымi стылямi сучаснай харэаграфii. Джаз - танец эмоцый i пачуццяў. Эмацыянальнасць i выразнасць выканаўцы ў джаз-танцы. Асаблiвасцi танца мадэрн: тэорыя i практыка. Тэхнiка М.Грэм, Х.Лiмона, М.Канiнгема - аснова сучаснага мадэрн-танца. Iмправiзацыя ў сучасным танцы: пластычнае самавыяўленне выканаўцы i прынцып стварэння харэаграфiчнай кампазiцыi. Стварэнне камбiнацый на матэрыяле сучаснага танца.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- гiсторыю развiцця сучаснай харэаграфii;

- стылi i напрамкi сучаснай харэаграфii;

- лексiчны модуль асноўных кiрункаў сучаснага харэаграфiчнага мастацтва;

- методыку выканання базавых рухаў асноўных кiрункаў сучаснага харэаграфiчнага мастацтва;

умець:

- выконваць базавыя рухi асноўных кiрункаў сучаснага харэаграфiчнага мастацтва;

- валодаць рознымi стылямi выканання сучаснага танца;

- выкарыстоўваць балетмайстарскiя, педагагiчныя i выканальнiцкiя навыкi ў галiне сучаснага харэаграфiчнага мастацтва.


Харэаграфiчны ансамбль

Методыка арганiзацыi i вядзення пастановачнага працэсу ў харэаграфiчным ансамблi. Прынцыпы сумеснай работы харэографа i канцэртмайстра. Методыка вядзення рэпетыцыйнай работы ў харэаграфiчным ансамблi. Асаблiвасцi работы з выканаўцамi сольных партый i антуражам. Асноўныя прынцыпы арганiзацыi i правядзення генеральнай рэпетыцыi. Спецыфiка выканання танцавальных нумароў у розных умовах сцэнiчнай пляцоўкi. Работа над танцавальнай тэхнiкай, выразнасцю i музычнасцю выканання харэаграфiчных твораў. Методыка ўвядзення новых выканаўцаў у гатовы танцавальны нумар.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- асноўныя этапы пастановачнай работы харэографа ў працэсе стварэння танцавальнага твора;

- прынцыпы арганiзацыi пастановачнага i рэпетыцыйнага працэсу ў харэаграфiчным калектыве;

- асаблiвасцi падбору выканаўцаў для танцавальнага нумара;

- формы i метады арганiзацыi работы пастаноўшчыка i рэпетытара з канцэртмайстрам;

умець:

- арганiзоўваць i здзяйсняць пастановачны i рэпетыцыйны працэс у харэаграфiчным калектыве;

- адбiраць харэаграфiчныя творы для фармiравання канцэртнага рэпертуару калектыва;

- вылучаць стылiстычныя асаблiвасцi i змест мастацкага вобраза танцавальнага твора;

- работаць з канцэртмайстрам;

- работаць з фанаграмай;

- улiчваць фiзiчныя асаблiвасцi i творчую iндывiдуальнасць выканаўцаў падчас пастановачнага i рэпетыцыйнага працэсу.


Спартыўна-бальны танец

Гiсторыя развiцця спартыўнага бальнага танца. Класы танцавання i падрыхтоўкi танцораў. Асноўныя паняццi i прынцыпы выканання сучасных бальных танцаў. Базавыя фiгуры i кампазiцыi, iменныя i папулярныя варыяцыi еўрапейскiх i лацiнаамерыканскiх танцаў. Рытмiчнасць i музычнасць танцавання еўрапейскiх i лацiнаамерыканскiх танцаў. Баланс i тэхнiка руху. Узаемадзеянне ў пары. Тэхнiка паваротаў i вярчэнняў. Дызайн пары. Невербальныя зносiны. Сучасныя тэндэнцыi ў спартыўным танцаваннi еўрапейскiх i лацiнаамерыканскiх танцаў. Прынцыпы судзейства. Судзейскiя катэгорыi i падрыхтоўка суддзяў.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- гiсторыю развiцця бальнага танца;

- характэрныя асаблiвасцi дзесяцi танцаў, якiя складаюць лацiнаамерыканскую i еўрапейскую праграмы;

- спецыяльную тэрмiналогiю i класiфiкацыйныя фiгуры бальнага танца;

- методыку пабудовы i правядзенння заняткаў па бальнаму танцу;

умець:

- танцаваць еўрапейскiя i лацiнаамерыканскiя спартыўныя бальныя танцы на ўзроўнi не нiжэй за "В" клас;

- самастойна састаўляць кампазiцыi танцаў еўрапейскай i лацiнаамерыканскай праграмы;

- праводзiць заняткi з танцорамi розных узроставых катэгорый i ўзроўня танцавання.


Характарны танец

Пабудова ўрока характарнага танца. Методыка вывучэння рухаў характарнага танца каля станка i на сярэдзiне залы. Развiццё музыкальнасцi на занятках характарнага танца. Калектыў народнага танца, яго стварэнне. Асаблiвасцi выканання рускага танца. Асаблiвасцi выканання танцаў Украiны. Асноўныя элементы i асаблiвасцi малдаўскiх танцаў. Асаблiвасцi выканання цыганскiх танцаў. Асаблiвасцi выканання iспанскiх танцаў. Асноўныя элементы i асаблiвасцi венгерскiх танцаў. Асноўныя элементы i характарыстыка танцаў Польшчы.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- тэорыю i методыку характарнага танца;

- спецыяльную тэрмiналогiю характарнага танца;

- асаблiвасцi i манеру выканання народных i характарных танцаў;

- методыку пабудовы i правядзенння заняткаў па характарнаму танцу каля станка i на сярэдзiне залы;

умець:

- выконваць асноўныя рухi характарнага танца;

- улiчваць спецыфiку правядзення ўрока характарнага танца ў калектывах рознай накiраванасцi i розных узроставых катэгорый;

- складаць урок для розных вучэбных структур (харэаграфiчныя школы, школы мастацтваў, вучылiшча i каледжы мастацтваў, ансамблi народнага танца i г.д.);

- ствараць вучэбныя i танцавальныя разгорнутыя эцюды, ставiць харэаграфiчныя кампазiцыi на матэрыяле танцаў розных народаў.


Эстрадны танец

Вытокi сучаснай танцавальнай эстрады. Асноўныя жанры i формы iснавання эстраднай харэаграфii. Адметныя асаблiвасцi эстраданага танца. Паняцце "эстраднасць" у адносiнах да танца. Развiццё жанру чачоткi на эстрадзе. Пластычныя танцы. Творчасць А.Дункан. Эксцэнтрыка на эстрадзе. Методыка вывучэння асноўных элементаў эстраднага танца. Пантамiма ў эстрадным танцы. Пластычная выразнасць цела. Сiстэма Ф.Дэльсарта. Семiётыка цела. Статыка. Дынамiка. Сiстэма Э.-Жака Далькроза. Эстрадная дзейнасць К.Галейзоўскага. Канцэртная мiнiяцюра ў творчасцi Л.Якабсона. Спецыфiка сольнага нумара на эстрадзе. М.Эсамбаеў. Сучасны ўзровень развiцця эстраднага танца, тэндэнцыi i асаблiвасцi.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- гiсторыю ўзнiкнення i развiцця эстраднага танца;


Страницы: | Стр. 1 | Стр. 2 | Стр. 3 | Стр. 4 | Стр. 5 | Стр. 6 | Стр. 7 | Стр. 8 | Стр. 9 | Стр. 10 | Стр. 11 | Стр. 12 | Стр. 13 | Стр. 14 | Стр. 15 | Стр. 16 | Стр. 17 | Стр. 18 | Стр. 19 | Стр. 20 | Стр. 21 | Стр. 22 | Стр. 23 | Стр. 24 | Стр. 25 | Стр. 26 | Стр. 27 | Стр. 28 | Стр. 29 | Стр. 30 | Стр. 31 | Стр. 32 | Стр. 33 | Стр. 34 | Стр. 35 | Стр. 36 | Стр. 37 | Стр. 38 | Стр. 39 | Стр. 40 | Стр. 41 | Стр. 42 | Стр. 43 | Стр. 44 | Стр. 45 | Стр. 46 | Стр. 47 | Стр. 48 | Стр. 49 | Стр. 50 | Стр. 51 | Стр. 52 |



Архіў дакументаў
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList