Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 07.08.2008 № 64 "Об утверждении и введении в действие образовательных стандартов по специальностям высшего образования первой ступени"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Стр. 19

Страницы: | Стр. 1 | Стр. 2 | Стр. 3 | Стр. 4 | Стр. 5 | Стр. 6 | Стр. 7 | Стр. 8 | Стр. 9 | Стр. 10 | Стр. 11 | Стр. 12 | Стр. 13 | Стр. 14 | Стр. 15 | Стр. 16 | Стр. 17 | Стр. 18 | Стр. 19 | Стр. 20 | Стр. 21 | Стр. 22 | Стр. 23 | Стр. 24 | Стр. 25 | Стр. 26 | Стр. 27 | Стр. 28 | Стр. 29 | Стр. 30 | Стр. 31 | Стр. 32 | Стр. 33 | Стр. 34 | Стр. 35 | Стр. 36 | Стр. 37 | Стр. 38 | Стр. 39 | Стр. 40 | Стр. 41 | Стр. 42 | Стр. 43 | Стр. 44 | Стр. 45 | Стр. 46 | Стр. 47 | Стр. 48 | Стр. 49 | Стр. 50 | Стр. 51 | Стр. 52 |

- займаць цвёрдую грамадзянскую пазiцыю;

- быць здольным да сацыяльнага ўзаемадзеяння;

- валодаць здольнасцю да мiжасобасных камунiкацый;

- валодаць навыкамi зберажэння здароўя;

- быць здольным да крытыкi i самакрытыкi;

- умець працаваць у калектыве.


6.4 Патрабаваннi да прафесiянальных кампетэнцый


Выпускнiк павiнен валодаць наступнымi прафесiйнымi кампетэнцыямi па вiдах дзейнасцi

у арганiзацыйна-кiруючай быць здольным:

- працаваць з юрыдычнай лiтаратурай i працоўным заканадаўствам;

- арганiзоўваць работу творчых калектываў;

- узаемадзейнiчаць са спецыялiстамi смежных профiляў;

- весцi перамовы, распрацоўваць кантракты з ўдзельнiкамi творчых праектаў;

- рыхтаваць даклады, паведамленнi i ўдзельнiчаць у iх рэпрэзентацыi;

- карыстацца глабальнымi iнфармацыйнымi рэсурсамi;

- валодаць сучаснымi сродкамi тэлекамунiкацый.

у рэжысёрскай быць здольным:

- кiраваць прафесiйнымi i аматарскiмi тэатрамi, тэатрамi-студыямi, тэатральнымi калектывамi;

- выкарыстоўваць прыёмы рэжысёрскага мастацтва i прынцыпы мастацка-эстэтычнага кiравання дзейнасцю прафесiйных i аматарскiх тэатраў, тэатраў-студый, творчых тэатральных калектываў;

- займацца рэпертуарнай палiтыкай прафесiйных i аматарскiх тэатраў, тэатраў-студый, творчых тэатральных калектываў;

- працаваць з сучаснымi драматургамi i лiтаратарамi з мэтай удасканалення творчага рэпертуару прафесiйных i аматарскiх тэатраў, тэатраў-студый, тэатральных калектываў;

- узаемадзейнiчаць з мастаком-сцэнографам, кампазiтарам, балетмайстрам, выкарыстоўваць творчыя асаблiвасцi акцёраў для стварэння спектакля.

у выканальнiцкай быць здольным:

- планаваць рэпертуар уласных мастацкiх твораў з улiкам этнаэкалагiчнага патэнцыялу народнай творчасцi i яе дакументальнай (аўтэнтычнай) асновы;

- працаваць з крынiцамi рэпертуару, лiтаратурай па народнай творчасцi;

- арганiзоўваць этапы працэсу выканання мастацкiх (у т.л. тэатральных) твораў для дасягнення яго мэты - эстэтычнага выхавання i фармiравання высокамастацкiх густаў насельнiцтва;

- падтрымлiваць на дастатковым узроўнi ўласны выканаўчы ўзровень;

- весцi перамовы па арганiзацыi выканальнiцкай дзейнасцi;

- карыстацца iнфармацыйнымi рэсурсамi па ўдакладненнi сучасных умоў, зместу i сацыяльнай запатрабаванасцi выканальнiцкай дзейнасцi;

- выступаць у якасцi акцёра-выканаўцы ў прафесiйных i аматарскiх драматычных тэатрах, музычных тэатрах, тэатрах-студыях, на радыё, тэлебачаннi, у канцэртных установах;

- работаць над лiтаратурна-драматургiчным творам;

- выкарыстоўваць навыкi работы акцёра над роллю ў рознажанравых драматургiчных творах;

- карыстацца акцёрскiм псiхафiзiчным апаратам i прыёмамi "унутранай" i "знешняй" акцёрскай тэхнiкi пры выступленнi на сцэне;

- выкарыстоўваць прыёмы творчага падыходу да ўвасаблення мастацкага вобразу на сцэне, а таксама прынцыпы яго кампазiцыйнай пабудовы.

у педагагiчнай быць здольным:

- працаваць з вучэбнымi планамi i праграмамi, метадычнымi рэкамендацыямi па арганiзацыi працэсу навучання i выхавання сродкамi народнай творчасцi;

- планаваць працэс навучання i выхавання ў адпаведнасцi з распрацаванымi нарматыўнымi i дыдактычнымi дакументамi,

- валодаць сучаснымi тэхнiчнымi сродкамi навучання;

- рыхтаваць i ажыццяўляць справаздачныя заняткi па вучэбным прадмеце ў форме творчых паказаў, вiдовiшчаў, тэатральных спектакляў;

- карыстацца iнфармацыйнымi рэсурсамi для азнаямлення з нарматыўнай базай адукацыi i iнавацыямi ў дыдактыцы навучання;

- удасканальваць сваё педагагiчнае майстэрства.

у даследчай быць здольным:

- аналiзаваць перспектывы i напрамкi захавання i развiцця народнай творчасцi як аднаго са складальнiкаў этнаэкалогii;

- ажыццяўляць нагляд за бытаваннем розных вiдаў i жанраў народнай творчасцi ў мэтах iх аховы i пераемнасцi;

- планаваць асноўныя этапы навуковых даследаванняў народнай творчасцi;

- арганiзоўваць работу па падрыхтоўцы навуковых артыкулаў, паведамленняў, рэфератаў i заявак на фiнансаванне навуковых i адукацыйных праектаў па народнай творчасцi i тэатральнаму мастацтву i асабiста ўдзельнiчаць у ёй;

- рыхтаваць праектную дакументацыю i каштарысы на правядзенне навукова-даследчай дзейнасцi ў галiне народнай (у т.л. тэатральнай) творчасцi;

- на навуковай аснове арганiзоўваць сваю творчую прафесiйную (рэжысёрскую) дзейнасць, валодаць найноўшымi навуковымi распрацоўкамi, а таксама сучаснай iнфармацыяй у сферы тэатральнага мастацтва.


7 Патрабаваннi да адукацыйнай праграмы i яе рэалiзацыi


7.1 Склад адукацыйнай праграмы


7.1.1 Адукацыйная праграма павiнна ўключаць: вучэбны план, праграму вучэбных дысцыплiн, праграму вучэбных i вытворчых практык, парадак выканання дыпломнай работы, праграму дзяржаўнага экзамену, якiя павiнны адпавядаць патрабаванням гэтага стандарту.

7.1.2 Адукацыйная праграма падрыхтоўкi выпускнiка павiнна прадугледжваць вывучэнне студэнтам наступных цыклаў:

- сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн;

- прыродазнаўчых дысцыплiн;

- агульнапрафесiйных i спецыяльных дысцыплiн.


7.2 Патрабаваннi да распрацоўкi адукацыйнай праграмы


7.2.1 Максiмальны аб'ём вучэбнай нагрузкi студэнтаў не павiнен перавышаць 54 гадзiны ў тыдзень, уключаючы ўсе вiды аўдыторнай i пазааўдыторнай работы.

7.2.2 Аб'ём абавязковых аўдыторных заняткаў студэнтаў, якi вызначаецца ВНУ з улiкам спецыяльнасцi, спецыфiкi арганiзацыi вучэбнага працэсу, аснашчальнасцi вучэбна-лабараторнай базы, iнфармацыйнага вучэбна-метадычнага забеспячэння, павiнен быць устаноўлены ў межах 24 - 36 гадзiн.

7.2.3 У гадзiны, якiя адводзяцца на самастойную работу па вучэбнай дысцыплiне, уключаюцца гадзiны, прадугледжаныя на падрыхтоўку да экзамену.

7.2.4 Пры распрацоўцы вучэбнага плана ВНУ мае права змянiць колькасць гадзiн, якiя адводзяцца на засваенне вучэбнага матэрыялу: для цыклаў дысцыплiн - у межах 5%, для дысцыплiн, якiя ўваходзяць у цыкл, - у межах 10% без перавышэння максiмальнага тыднёвага аб'ёму нагрузкi студэнта i пры захаваннi патрабаванняў да зместу, якi ўказаны ў гэтым стандарце.


7.3 Патрабаваннi да тэрмiнаў рэалiзацыi адукацыйнай праграмы


7.3.1 Тэрмiн рэалiзацыi адукацыйнай праграмы на дзённай форме навучання складае 233 тыднi. Працягласць навучання па вiдах вучэбнай дзейнасцi - у адпаведнасцi з таблiцай 1.



Таблiца 1



------------------------------------+---------------------------------
¦                                   ¦Працягласць пры тэрмiне навучання 4,5¦
¦   Вiды дзейнасцi, устаноўленыя    ¦                гады                 ¦
¦          вучэбным планам          +-------------------+-----------------+
¦                                   ¦      тыдняў       ¦     гадзiн      ¦
+-----------------------------------+-------------------+-----------------+
¦Тэарэтычнае навучанне. Практычныя  ¦        142        ¦      7668       ¦
¦заняткi                            ¦                   ¦                 ¦
+-----------------------------------+-------------------+-----------------+
¦Экзаменацыйныя сесii               ¦        28         ¦      1512       ¦
+-----------------------------------+-------------------+-----------------+
¦Практыка                           ¦                   ¦                 ¦
¦напрамак 1-18 01 01-03             ¦        20         ¦      1080       ¦
¦напрамак 1-18 01 01-04             ¦        26         ¦      1404       ¦
¦напрамак 1-18 01 01-05             ¦        22         ¦      1188       ¦
+-----------------------------------+-------------------+-----------------+
¦Дыпломная работа                   ¦         8         ¦       432       ¦
+-----------------------------------+-------------------+-----------------+
¦Вынiковая дзяржаўная атэстацыя     ¦         3         ¦       162       ¦
+-----------------------------------+-------------------+-----------------+
¦Канiкулы (уключаючы 4 тыднi        ¦                   ¦                 ¦
¦паслядыпломнага водпуску)          ¦                   ¦                 ¦
¦напрамак 1-18 01 01-03             ¦        44         ¦                 ¦
¦напрамак 1-18 01 01-04             ¦        42         ¦                 ¦
¦напрамак 1-18 01 01-05             ¦        42         ¦                 ¦
+-----------------------------------+-------------------+-----------------+
¦Усяго:                             ¦                   ¦                 ¦
¦напрамак 1-18 01 01-03             ¦        233        ¦      10854      ¦
¦напрамак 1-18 01 01-04             ¦        233        ¦      11178      ¦
¦напрамак 1-18 01 01-05             ¦        233        ¦      10962      ¦
¦-----------------------------------+-------------------+------------------


7.3.2 Пры завочнай форме навучання студэнту павiнна быць забяспечана магчымасць заняткаў з выкладчыкам у аб'ёме не менш 160 гадзiн у год.


7.4 Тыпавы вучэбны план


7.4.1 Тыпавы вучэбны план распрацоўваецца ў адпаведнасцi са структурай, якая прыведзена ў таблiцы 2.



Таблiца 2



-----+---------------------+------------------------------------+-----
¦    ¦                     ¦       Аб'ём работы (гадзiн)        ¦         ¦
¦    ¦                     +----------+-------------------------+         ¦
¦ N  ¦    Назва цыкла i    ¦          ¦          з iх           ¦Залiковыя¦
¦п/п ¦     дысцыплiны      ¦  усяго   +-------------+-----------+ адзiнкi ¦
¦    ¦                     ¦          ¦ аўдыторныя  ¦самастойная¦         ¦
¦    ¦                     ¦          ¦   заняткi   ¦  работа   ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦ 1  ¦Цыкл сацыяльна-      ¦   1416   ¦     640     ¦    776    ¦   37    ¦
¦    ¦гуманiтарных         ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦дысцыплiн            ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦Абавязковы кампанент ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦1.1 ¦Гiсторыя Беларусi    ¦   102    ¦     72      ¦    30     ¦    4    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦1.2 ¦Асновы iдэалогii     ¦    36    ¦     24      ¦    12     ¦    1    ¦
¦    ¦беларускай дзяржавы  ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦1.3 ¦Фiласофiя            ¦   102    ¦     76      ¦    26     ¦   4,5   ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦1.4 ¦Эканамiчная тэорыя   ¦   102    ¦     76      ¦    26     ¦   4,5   ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦1.5 ¦Сацыялогiя           ¦    54    ¦     36      ¦    18     ¦    2    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦1.6 ¦Палiталогiя          ¦   102    ¦     68      ¦    34     ¦    4    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦1.7 ¦Замежная мова        ¦   272    ¦     150     ¦    122    ¦    9    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦1.8 ¦Беларуская мова      ¦    50    ¦     34      ¦    16     ¦    2    ¦
¦    ¦(прафесiйная         ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦лексiка)             ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦1.9 ¦Фiзiчная культура    ¦   544    ¦   70/474    ¦    474    ¦    4    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦1.10¦Дысцыплiны па выбару ¦    52    ¦     34      ¦    18     ¦    2    ¦
¦    ¦студэнта             ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦(культуралогiя,      ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦асновы права, правы  ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦чалавека, логiка,    ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦этыка, эстэтыка,     ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦рэлiгiязнаўства,     ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦iншыя курсы i        ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦вучэбныя модулi)     ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦ 2  ¦Цыкл прыродазнаўчых  ¦   514    ¦     340     ¦    174    ¦   20    ¦
¦    ¦дысцыплiн            ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦Абавязковы кампанент ¦   410    ¦     272     ¦    138    ¦   16    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦2.1 ¦Асновы сучаснага     ¦   102    ¦     68      ¦    34     ¦    4    ¦
¦    ¦прыродазнаўства      ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦2.2 ¦Асновы вышэйшай      ¦    52    ¦     34      ¦    18     ¦    2    ¦
¦    ¦матэматыкi           ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦2.3 ¦Асновы iнфармацыйных ¦   102    ¦     68      ¦    34     ¦    4    ¦
¦    ¦тэхналогiй           ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦2.4 ¦Асновы экалогii i    ¦    52    ¦     34      ¦    18     ¦    2    ¦
¦    ¦энергазберажэння     ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦2.5 ¦Абарона насельнiцтва ¦   102    ¦     68      ¦    34     ¦    4    ¦
¦    ¦i аб'ектаў ад        ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦надзвычайных         ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦сiтуацый.            ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦Радыяцыйная бяспека  ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦2.6 ¦Вузаўскi кампанент   ¦    52    ¦     34      ¦    18     ¦    2    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦2.7 ¦Дысцыплiны па выбару ¦    52    ¦     34      ¦    18     ¦    2    ¦
¦    ¦студэнта             ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦ 3  ¦Цыкл                 ¦  5656/   ¦    3946/    ¦   1710/   ¦  230/   ¦
¦    ¦агульнапрафесiйных i ¦  5586/   ¦    3936/    ¦   1650/   ¦ 232,5/  ¦
¦    ¦спецыяльных          ¦   5656   ¦    4032     ¦    1624   ¦   238   ¦
¦    ¦дысцыплiн            ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦(1-18 01 01-03 /     ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦1-18 01 01-04 /      ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦1-18 01 01-05)       ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦Абавязковы кампанент ¦   1128   ¦     850     ¦    278    ¦  50,5   ¦
¦    ¦(1-18 01 01-03 /     ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦1-18 01 01-04 /      ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦1-18 01 01-05)       ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.1 ¦Ахова працы          ¦    24    ¦     18      ¦     6     ¦    1    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.2 ¦Асновы кiравання     ¦    48    ¦     36      ¦    12     ¦    2    ¦
¦    ¦iнтэлектуальнай      ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦маёмасцю             ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.3 ¦Педагогiка           ¦    90    ¦     60      ¦    30     ¦   3,5   ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.4 ¦Псiхалогiя           ¦   212    ¦     142     ¦    70     ¦    9    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.5 ¦Беларуская i         ¦   180    ¦     150     ¦    30     ¦    9    ¦
¦    ¦сусветная лiтаратура ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.6 ¦Культуралогiя        ¦    66    ¦     50      ¦    16     ¦    3    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.7 ¦Гiсторыя мастацтваў  ¦   226    ¦     180     ¦    46     ¦  10,5   ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.8 ¦Сацыякультурная      ¦   164    ¦     128     ¦    36     ¦   7,5   ¦
¦    ¦дзейнасць            ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.9 ¦Прафесiйная          ¦    48    ¦     34      ¦    14     ¦    2    ¦
¦    ¦педагогiка           ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.10¦Методыка выкладання  ¦    70    ¦     52      ¦    18     ¦    3    ¦
¦    ¦спецдысцыплiн        ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦Дысцыплiны напрамку  ¦   2772   ¦    1852     ¦    920    ¦   108   ¦
¦    ¦1-18 01 01-03        ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.11¦Рэжысура             ¦   1132   ¦     752     ¦    380    ¦   44    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.12¦Акцёрскае            ¦   452    ¦     310     ¦    142    ¦   18    ¦
¦    ¦майстэрства          ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.13¦Сцэнiчная мова       ¦   518    ¦     340     ¦    178    ¦   20    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.14¦Мастацкае афармленне ¦   670    ¦     450     ¦    220    ¦   26    ¦
¦    ¦спектакля            ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦Дысцыплiны напрамку  ¦   2614   ¦    1852     ¦    762    ¦  108,5  ¦
¦    ¦1-18 01 01-04        ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.11¦Малюнак              ¦   656    ¦     474     ¦    182    ¦   28    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.12¦Жывапiс              ¦   656    ¦     474     ¦    182    ¦   28    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.13¦Перспектыва          ¦    68    ¦     36      ¦    32     ¦    2    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.14¦Колеразнаўства       ¦    86    ¦     62      ¦    24     ¦   3,5   ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.15¦Пластанатомiя        ¦    92    ¦     54      ¦    38     ¦    3    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.16¦Дэкаратыўна-         ¦   996    ¦     716     ¦    280    ¦   42    ¦
¦    ¦прыкладное мастацтва ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.17¦Гiсторыя             ¦    60    ¦     36      ¦    24     ¦    2    ¦
¦    ¦дэкаратыўна-         ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦прыкладнога          ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦мастацтва Беларусi   ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦Дысцыплiны напрамку  ¦   2318   ¦    1698     ¦    620    ¦   100   ¦
¦    ¦1-18 01 01-05        ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.11¦Вусная народная      ¦   324    ¦     252     ¦    72     ¦   15    ¦
¦    ¦творчасць            ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.12¦Методыка арганiзацыi ¦   580    ¦     440     ¦    140    ¦   26    ¦
¦    ¦фальклорнай          ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦дзейнасцi            ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.13¦Мiфалогiя            ¦   174    ¦     114     ¦    60     ¦    7    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.14¦Этнаграфiя           ¦   228    ¦     140     ¦    88     ¦    8    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.15¦Фальклорны практыкум ¦   1012   ¦     752     ¦    260    ¦   44    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦Вузаўскi кампанент   ¦  1200/   ¦    832/     ¦   368/    ¦   49/   ¦
¦    ¦(1-18 01 01-03 /     ¦  1214/   ¦    830/     ¦   384/    ¦   50/   ¦
¦    ¦1-18 01 01-04 /      ¦   1690   ¦    1084     ¦    606    ¦   64    ¦
¦    ¦1-18 01 01-05)       ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦Дысцыплiны па выбару ¦   556/   ¦    412/     ¦   144/    ¦  23,5   ¦
¦    ¦студэнта             ¦   630/   ¦    404/     ¦   226/    ¦         ¦
¦    ¦(1-18 01 01-03 /     ¦   520    ¦     400     ¦    120    ¦         ¦
¦    ¦1-18 01 01-04 /      ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦1-18 01 01-05)       ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦ 4  ¦Факультатывы         ¦   82/    ¦     42/     ¦    40/    ¦   2,5   ¦
¦    ¦(1-18 01 01-03 /     ¦   152/   ¦    100/     ¦    52/    ¦    6    ¦
¦    ¦1-18 01 01-04 /      ¦    82    ¦     42      ¦    40     ¦   2,5   ¦
¦    ¦1-18 01 01-05)       ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦ 5  ¦Экзаменацыйная сесiя ¦   1512   ¦             ¦    1512   ¦   40    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦УСЯГО напрамак       ¦   9180   ¦    4968     ¦    4212   ¦  273,5  ¦
¦    ¦1-18 01 01-03        ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦УСЯГО напрамак       ¦          ¦    5016     ¦    4164   ¦  278,5  ¦
¦    ¦1-18 01 01-04        ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦УСЯГО напрамак       ¦          ¦    5054     ¦    4126   ¦  280,5  ¦
¦    ¦1-18 01 01-05        ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦ 6  ¦Практыка напрамак    ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦1-18 01 01-03        ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦20 тыдняў            ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦Азнаямленчая         ¦   216    ¦             ¦    216    ¦    6    ¦
¦    ¦(вучэбная) (4 тыднi) ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦Рэжысёрская          ¦   432    ¦             ¦    432    ¦   12    ¦
¦    ¦(вытворчая) (8       ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦тыдняў)              ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦Педагагiчная         ¦   216    ¦             ¦    216    ¦    6    ¦
¦    ¦(вытворчая) (4       ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦тыднi)               ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦Пераддыпломная (4    ¦   216    ¦             ¦    216    ¦    6    ¦
¦    ¦тыднi)               ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦Практыка напрамак    ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦1-18 01 01-04        ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦26 тыдняў            ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦Пленэр (вучэбная) (2 ¦   108    ¦             ¦    108    ¦    3    ¦
¦    ¦тыднi)               ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦Азнаямленчая         ¦   432    ¦             ¦    432    ¦   12    ¦
¦    ¦(вучэбная) (8        ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦тыдняў)              ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦Тэхналагiчная        ¦   432    ¦             ¦    432    ¦   12    ¦
¦    ¦(вытворчая) (8       ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦тыдняў)              ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦Педагагiчная         ¦   216    ¦             ¦    216    ¦    6    ¦
¦    ¦(вытворчая) (4       ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦тыднi)               ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦Пераддыпломная (4    ¦   216    ¦             ¦    216    ¦    6    ¦
¦    ¦тыднi)               ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦Практыка напрамак    ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦1-18 01 01-05        ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦22 тыднi             ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦Фальклорная          ¦   108    ¦             ¦    108    ¦    3    ¦
¦    ¦(вучэбная) (2 тыднi) ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦Азнаямленчая         ¦   216    ¦             ¦    216    ¦    6    ¦
¦    ¦(вучэбная) (4 тыднi) ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦Сцэнiчная            ¦   432    ¦             ¦    432    ¦   12    ¦
¦    ¦(вытворчая) (8       ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦тыдняў)              ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦Педагагiчная         ¦   216    ¦             ¦    216    ¦    6    ¦
¦    ¦(вытворчая) (4       ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦тыднi)               ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦Пераддыпломная (4    ¦   216    ¦             ¦    216    ¦    6    ¦
¦    ¦тыднi)               ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦Дыпломная работа     ¦   432    ¦             ¦    432    ¦   12    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦Вынiковая дзяржаўная ¦   162    ¦             ¦    162    ¦   4,5   ¦
¦    ¦атэстацыя            ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦РАЗАМ напрамак       ¦  10854   ¦    4968     ¦    5886   ¦   320   ¦
¦    ¦1-18 01 01-03        ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦РАЗАМ напрамак       ¦  11178   ¦    5016     ¦    6162   ¦   334   ¦
¦    ¦1-18 01 01-04        ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦РАЗАМ напрамак       ¦  10962   ¦    5054     ¦    5908   ¦   330   ¦
¦    ¦1-18 01 01-05        ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦----+---------------------+----------+-------------+-----------+----------


7.4.2 Згодна з тыпавым планам, устаноўленым стандартам, ВНУ распрацоўваецца вучэбны план спецыяльнасцi, якi ўзгадняецца з ВМА, Упраўленнем вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi i зацвярджаецца рэктарам ВНУ.


7.5 Патрабаваннi да абавязковага мiнiмуму зместу вучэбных праграм i кампетэнцый па дысцыплiнах


7.5.1 Змест вучэбнай праграмы дысцыплiны па кожным цыклу прадстаўляецца ва ўзбуйнённых дыдактычных адзiнках (цi вучэбных модулях), а патрабаваннi да кампетэнцый па дысцыплiне - у ведах i ўменнях.

7.5.2 Цыкл сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн устанаўлiваецца ў адпаведнасцi з адукацыйным стандартам "Вышэйшая адукацыя першай ступенi. Цыкл сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн", якi ўключае патрабаваннi да кампетэнцый.


7.5.3 Цыкл прыродазнаўчых дысцыплiн


Асновы сучаснага прыродазнаўства

Прыродазнаўства як галiна навуковага пазнання. Структура прыродазнаўчага навуковага пазнання. Асноўныя гiстарычныя перыяды развiцця прыродазнаўства. Прырода ў сучаснай прыродазнаўча-навуковай карцiне свету. Сучасная фiзiчная, астранамiчная, бiялагiчная карцiна свету. Тэорыя самаарганiзацыi (сiнергетыка). Глабальны эвалюцыянiзм. Прыродазнаўчая навука i будучыня чалавецтва.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- структуру прыродазнаўча-навуковага пазнання;

- асаблiвасцi асноўных гiстарычных перыядаў развiцця прыродазнаўства;

- сучасную прыродазнаўчую карцiну свету;

- тэорыю сiнергетыкi;

умець:

- валодаць тэрмiналогiяй сучаснага прыродазнаўства;

- характыразаваць асноўныя перыяды развiцця прыродазнаўства;

- аналiзаваць найбольш значныя дасягненнi ў сучаснай прыродазнаўчай карцiне свету;

- выкарыстоўваць атрыманыя веды пры стварэннi i выкарыстаннi iнфармацыйных рэсурсаў прыродазнаўчага профiлю.


Асновы вышэйшай матэматыкi

Месца i роля матэматыкi ў сiстэме навуковых ведаў. Сферы ўжытку матэматычных метадаў. Праблемы фармалiзацыi ў народнай творчасцi. Структура матэматычнага апарату. Асновы тэорыi мностваў. Асноўныя паняццi тэорыi дачыненняў. Асноўныя паняццi тэорыi графаў i матрыц. Элементы матэматычнай логiкi. Булева алгебра. Выпадковыя падзеi, велiчынi i працэсы. Элементы матэматычнай статыстыкi. Матэматычныя мадэлi ў народнай творчасцi.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- праблемы фармалiзацыi iнфармацыйных задач у сферы культуры з выкарыстаннем матэматычных метадаў;

- асновы тэорыi мностваў i дачыненняў;

- асноўныя паняццi i азначэннi тэорыi графаў i матрычнага вылiчэння;

- элементы матэматычнай логiкi: вылiчэнне выказванняў i прэдыкатаў першага парадку;

- элементы булевай алгебры i функцыянальнага булевага мадэлявання;

- асновы тэорыi iмавернасцей: выпадковыя падзеi, велiчынi, працэсы;

- матэматычныя мадэлi ў сацыякультурнай дзейнасцi;

умець:

- карыстацца матэматычнымi метадамi для фармалiзацыi асобных iнфармацыйных задач i працэсаў у сферы культуры;

- рашаць тыпавыя матэматычныя задачы;

- выконваць матэматычныя пераўтварэннi.


Асновы iнфармацыйных тэхналогiй

Асноўныя канцэпцыi iнфарматыкi як навукi. Iнфарматызацыя, iнфармацыйная iндустрыя, iнфармацыйнае грамадства. Iнфармацыя як аб'ект iнфарматыкi. Натуральныя i штучныя мовы. Машынныя мовы. Iнфармацыйныя працэсы. Навукова-iнфармацыйная дзейнасць. Базавыя паняццi камп'ютарных тэхналогiй. Класiфiкацыя i прызначэнне камп'ютарнай тэхнiкi. Перыферыйныя прылады. Праграмнае забеспячэнне. Аперацыйныя сiстэмы. Камп'ютарная апрацоўка iнфармацыi. Пабудова складаных дакументаў. Распрацоўка прэзентацый. Стварэнне электронных таблiц. Камп'ютарныя сеткi. Выкарыстанне iнтэрнет. Асноўныя службы iнтэрнет. Сэрвiсная падтрымка. Архiвiраванне матэрыялаў. Абарона ад несанкцыянаванага доступу. Антывiрусная абарона.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- сутнасць i асноўныя канцэпцыi iнфарматыкi як навукi;

- навукова-iнфармацыйную дзейнасць i iнфармацыйныя працэсы;

- алгарытмiчныя i машынныя мовы;

- базавыя канцэпцыi камп'ютарных тэхналогiй i асновы лiчбавых камунiкацый;

- сучасныя сродкi вылiчальнай тэхнiкi i iх асноўныя характарыстыкi;

- склад, функцыi i прызначэнне ўнiфiкаванага праграмнага забеспячэння камп'ютарных сiстэм;

умець:

- працаваць у аперацыйным асяроддзi Windows i прыкладных праграм;

- апрацоўваць асноўныя вiды тэкставых дакументаў, статычнай графiкi i гуку;

- алiчбоўваць тэксты дакументаў;

- ствараць прэзентацыi;

- карыстацца электроннай поштай, рэсурсамi глабальнай сеткi iнтэрнет;

- карыстацца сэрвiсным праграмным забеспячэннем.


Асновы экалогii i энергазберажэння

Вядучыя канцэпцыi, сучасныя праблемы экалогii. Асяроддзi, фактары асяроддзя, адаптацыi арганiзмаў. Формы i механiзмы адаптацый. Экалагiчныя групы i жыццёвыя формы арганiзмаў. Формы бiялагiчнай разнастайнасцi. Крытэрыi ўстойлiвасцi бiяцэноза. Экасiстэма. Дынамiка экасiстэм. Асноўныя стратэгii аховы прыроды. Рэжымы i формы ахоўваемых тэрыторый. Кадастры рэдкасных i знiкаючых вiдаў. Экалагiчныя сеткi. Ахоўваемыя прыродныя тэрыторыi Беларусi. Агульныя пытаннi энергазберажэння. Традыцыйныя i другасныя спосабы атрымання цеплавой i электрычнай энергii. Спосабы энергазберажэння. Экалагiчныя праблемы энергетыкi. Бытавое энергазберажэнне. Заканадаўчыя механiзмы энергазберажэння.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- ролю экалогii ў вырашэннi праблем рацыянальнага прыродакарыстання; рэсурсазберажэння, забеспячэннi выжывання чалавецтва i захавання бiясферы;

- аб функцыянаваннi i гомеастазе надарганiзменных сiстэм;

- дынамiку экасiстэм;

- сучасную экалагiчную карцiну Беларусi;

- заканадаўчыя механiзмы i спосабы энергазберажэння;

умець:

- аналiзаваць адмоўныя тэндэнцыi сучаснага экалагiчнага крызiсу, экалагiчнага бедства на Беларусi;

- выкарыстоўваць формы экалагiчнай адаптацыi;

- разлiчваць асноўныя эканамiчныя паказчыкi энергазберажэння.


Абарона насельнiцтва i аб'ектаў ад надзвычайных сiтуацый. Радыяцыйная бяспека.

Надзвычайныя сiтуацыi ў сучасных умовах. Характарыстыка сучасных сродкаў паражэння. Ядавiтыя рэчывы, якiя моцна дзейнiчаюць, i абарона ад iх. Характарыстыка ачагоў паражэння. Сiстэма забеспячэння бяспекi насельнiцтва ў надзвычайных сiтуацыях. Дазiметрычныя велiчынi i iх адзiнкi. Наступальныя i штучныя крынiцы радыяцыi. Бiялагiчнае дзеянне iянiзуючых выпраменьванняў. Наступствы Чарнобыльскай катастрофы ў рэспублiцы. Прыборы радыяцыйнай, хiмiчнай разведкi i дазiметрычнага кантролю. Нармiраванне радыяцыйнай бяспекi i прававы рэжым радыяцыйна-забруджаных тэрыторый рэспублiкi. Структурныя органы грамадзянскай абароны. Iндывiдуальныя сродкi абароны. Аварыйна-выратавальныя i iншыя неадкладныя работы ў ачагах паражэння.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- структуру грамадзянскай абароны краiны;

- спосабы абароны насельнiцтва ў надзвычайных сiтуацыях;

- асаблiвасцi накаплення i пераносу радыёактыўных рэчываў у экасiстэмах;

- уплыў iанiзуючых выпраменьванняў на арганiзм чалавека;

- спосабы вывядзення радыёнуклiдаў з арганiзма чалавека;

умець:

- выкарыстоўваць псiхолага-педагагiчныя веды для работы з насельнiцтвам на забруджаных тэрыторыях;

- аказваць першую медыцынскую дапамогу пацярпелым;

- працаваць з дазiметрычнай апаратурай.


7.5.4 Цыкл агульнапрафесiйных i спецыяльнах дысцыплiн


Ахова працы

Агульныя пытаннi аховы працы. Прафiлактыка траўматызму. Арганiзацыя работы па ахове працы. Асновы вытворчай санiтарыi i тэхнiкi бяспекi. Тэмпературны i светавы рэжым у памяшканнях. Меры бяспекi i гiгiена працы. Параметры мiкраклiмата ў памяшканнях. Асновы пажарнай бяспекi i сродкi пажаратушэння. Першая дапамога пацярпеўшаму.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- працоўнае заканадаўства, якое ўстанаўлiвае нормы працоўных працэсаў, звязаных з пытаннямi тэхнiкi бяспекi;

- вытворчую санiтарыю як сiстэму арганiзацыйных, гiгiенiчных i санiтарна-тэхнiчных мерапрыемстваў i сродкаў;

- сiстэму арганiзацыйных i тэхнiчных мерапрыемстваў i сродкаў, якiя папярэджваюць уздзеянне на працуючых небяспечных вытворчых фактараў;

- асновы пажарнай бяспекi i сродкi пажаратушэння;

умець:

- аналiзаваць умовы працы, прычыны траўматызму i прафесiйных захворванняў;

- вызначаць спосабы i сродкi навучання ў галiне бяспекi працы;

- ацэньваць небяспеку ў надзывачайных умовах i прымаць меры па лiквiдацыi iх вынiкаў.


Асновы кiравання iнтэлектуальнай маёмасцю

Роля iнтэлектуальнай маёмасцi ў сацыяльна-эканамiчным развiццi краiны. Аб'екты i суб'екты аўтарскага права. Кiраванне маёмаснымi правамi аўтараў. Бiблiятэкi i аўтарскае права. Барацьба з пiрацтвам. Аб'екты i суб'екты прамысловай маёмасцi. Патэнтная iнфармацыя i яе выкарыстанне. Мiжнародныя класiфiкацыi вынаходнiцтваў, прамысловых узораў, таварных знакаў. Патэнтныя даследаваннi i методыка iх правядзення. Афармленне заявак на аб'екты iнтэлектуальнай маёмасцi. Камерцыйнае выкарыстанне аб'ектаў iнтэлектуальнай маёмасцi. Дзяржаўнае кiраванне iнтэлектуальнай маёмасцю.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- паняццi i тэрмiны ў сферы iнтэлектуальнай маёмасцi;

- асноўныя палажэннi нацыянальнага i мiжнароднага заканадаўства аб iнтэлектуальнай маёмасцi;

- парадак афармлення i абароны правоў на аб'екты iнтэлектуальнай маёмасцi;

- вiды дамоўленасцей на перадачу правоў валодання iнтэлектуальнай маёмасцю;

- iнфармацыйныя працэсы пошуку i распаўсюджвання патэнтнай iнфармацыi;

умець:

- скласцi аўтарскi дагавор на перадачу правоў на адзiн з аб'ектаў;

- заiндэксаваць тэматычны запыт у адпаведнасцi з мiжнароднымi класiфiкацыямi на аб'екты прамысловай маёмасцi i правесцi розныя вiды патэнтнага пошуку з выкарыстаннем традыцыйных i электронных iнфармацыйных рэсурсаў;

- аказаць кансультацыйную дапамогу пры афармленнi заявак на аб'екты iнтэлектуальнай маёмасцi.


Педагогiка

Месца педагогiкi ў структуры сучасных гуманiтарных ведаў. Гiсторыя развiцця педагогiкi i беларускай педагагiчнай думкi. Мэты выхавання як рэалiзацыя сацыяльна абумоўленага iдэала асобы ў канкрэтны гiстарычны перыяд. Мадэлi i сiстэмы адукацыi i выхавання на сучасным этапе развiцця грамадства. Структура адукацыйнай i выхаваўчай сiстэмы ў Рэспублiцы Беларусь. Структура i арганiзацыя цэласнага педагагiчнага працэсу ва ўстановах культуры, адукацыi, пазашкольнага навучання i выхавання. Заканамернасцi i педагагiчныя механiзмы навучання i выхавання ва ўстановах адукацыi i культуры, пазашкольнага навучання i выхавання. Педагагiчныя асновы фармiравання асобы як суб'екту выхавання. Мадэлi i структурныя кампаненты педагагiчнага майстэрства i шляхi яго ўдасканалення.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- асноўныя тэарэтычныя палажэннi педагогiкi;

- асноўныя катэгорыi педагогiкi i сутнасць працэсаў адукацыi;

- прынцыпы i тэхналогiю выхавання як працэсу сацыялiзацыi асобы;

- метады i формы выхаваўчага ўздзеяння на ўдзельнiкаў творчых калектываў у залежнасцi ад узросту i iндывiдуальных якасцей;

- асобасна-арыентаваныя педагагiчныя тэхналогii выхавання ва ўстановах сацыякультурнай сферы;

умець:

- выкарыстоўваць методыку дыягностыкi i развiцця творчых якасцей асобы ва ўмовах навучальнага працэсу i ў сферы вольнага часу;

- самастойна карыстацца педагагiчнымi ведамi, уменнямi, навыкамi ў прафесiйнай педагагiчнай дзейнасцi;

- рэалiзоўваць педагагiчную дзейнасць ва ўстановах культуры;

- арганiзоўваць выхаваўчую работу з рознымi катэгорыямi ўдзельнiкаў творчых калектываў.


Псiхалогiя

Месца псiхалогii ў структуры сучасных гуманiтарных ведаў. Гiсторыя развiцця псiхалогii i беларускай псiхалагiчнай думкi. Заканамернасцi i псiхалагiчныя механiзмы навучання i выхавання ва ўстановах культуры, адукацыi, пазашкольнага навучання i выхавання. Сучасныя тэхналогii развiцця крэатыўнасцi асобы. Псiхолага-педагагiчныя асновы фармiравання асобы як суб'екту выхавання. Роля псiхалагiчных ведаў у этычным i эстэтычным развiццi асобы i фармiраваннi творчага калектыву. Разнастайныя падыходы да псiхалагiчнага вывучэння асобы i механiзмаў уздзеяння на яе. Дзяржаўныя i мiжнародныя дакументы, якiя адлюстроўваюць правы асобы, дзiцяцi i розных узроставых катэгорый насельнiцтва. Псiхалагiчныя асновы мастацкай творчасцi. Псiхалагiчныя асновы сямейнага выхавання i выхаваўчай работы ва ўстановах адукацыi, культуры, пазашкольнага навучання i выхавання. Мадэлi i структурныя кампаненты псiхалагiчнага майстэрства кiраўнiка творчага калектыву i шляхi яго ўдасканалення.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- асноўныя тэарэтычныя палажэннi псiхалогii;

- асноўныя катэгорыi псiхалогii ў кантэксце працэсаў адукацыi i выхавання;

- псiхалагiчныя працэсы, станы, уласцiвасцi асобы i спосабы педагагiчнага ўздзеяння на iх ва ўстановах культуры, адукацыi;

- прычыны дзелавых, асобасных i мiжасобасных канфлiктаў i тэхналогiю iх вырашэння ва ўмовах творчых калектываў;

- стылi кiравання ў кантэксце дзейнасцi творчых калектываў;

умець:

- характарызаваць заканамернасцi i прынцыпы фармiравання i развiцця асобы ў розных вiдах творчай i мастацкай дзейнасцi;

- выкарыстоўваць сучасныя тэхналогii фармiравання вядучых якасцей асобы ў асяродку ўдзельнiкаў творчых калектываў;

- выкарыстоўваць методыку дыягностыкi i развiцця творчых якасцей асобы ва ўмовах навучальнага працэсу i ў сферы вольнага часу;

- самастойна карыстацца ведамi па псiхалогii ў прафесiйнай дзейнасцi.


Беларуская i сусветная лiтаратура

Старабеларуская лiтаратура. Лiтаратура эпохi Адраджэння. Лiтаратура XIX ст. Лiтаратура XX ст. Нашанiўскi перыяд: уключэнне ў агульнаеўрапейскi кантэкст. Метад сацыялiстычнага рэалiзму. Заходнебеларуская лiтаратура. Лiтаратурны рух другой паловы XX - пачатку XXI стст. Асноўныя этапы развiцця сусветнай мастацкай лiтаратуры. Лiтаратура Антычнасцi, Сярэднявечча, эпохi Адраджэння. Лiтаратура XVII - XVIII стст. Лiтаратура Заходняй Еўропы (XIX - XX стст.). Лiтаратура ЗША i Лацiнскай Амерыкi. Гiсторыя славянскiх лiтаратур (руская, польская, чэшская, балгарская, украiнская).

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- месца i ролю мастацкай лiтаратуры ў культуралагiчным кантэксце;

- спецыфiку мастацкай лiтаратуры як формы спасцiжэння свету;

- сувязi i ўзаемаўплывы лiтаратуры з iншымi вiдамi мастацтва;

- творчасць яркiх прадстаўнiкоў кожнай з мастацкiх эпох;

- лiтаратуру для дзяцей i юнацтва;

умець:

- характарызаваць лiтаратурную эпоху i асноўныя этапы яе развiцця;

- вызначаць спецыфiку нацыянальнага лiтаратурнага працэсу;

- успрымаць лiтаратурны твор ва ўзаемасувязi гiсторыi i сучаснасцi;

- самастойна аналiзаваць мастацкi твор i творчасць пiсьменнiка;

- выкарыстоўваць набытыя веды ў прафесiйнай практыцы.


Культуралогiя

Месца культуралогii ў структуры гуманiтарных ведаў. Культуралогiя як сiстэмны погляд на культуру. Гiсторыя ўзнiкнення i прычыны фармiравання культуралогii. Актуальнасць вывучэння культуралагiчных праблем у iнфармацыйным грамадстве. Узнiкненне i развiццё культуралагiчных ведаў. Прырода, культура i цывiлiзацыя. Сэнс культуратворчасцi. Праблема тыпалогii культур. Беларуская культура ў сусветнай цывiлiзацыйнай прасторы. Структурная дынамiка культуры. Асаблiвасцi культурна-гiстарычнай дынамiкi. Станаўленне планетарнай культуры. Прынцып дыялога культур - шлях да ўнiверсальных каштоўнасцей чалавецтва. Спалучэнне агульначалавечага i нацыянальнага ў сусветнай культуры. Тэарэтычныя асновы сацыяльна-культурнай дзейнасцi.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- асноўныя заканамернасцi культурна-гiстарычнага развiцця чалавецтва;

- марфалогiю культуры;

- параўнальны аналiз менталiтэту народаў;

- сэнс базавых сiмвалаў сусветнай i нацыянальнай культуры;

- праблемы мiжкультурных камунiкацый ў кантэксце глабалiзацыйных працэсаў;

- дасягненнi сацыякультурнай дзейнасцi;

- прыкладныя магчымасцi культуралогii ў галiне бiблiятэказнаўства i бiблiяграфii;

умець:

- крытычна ўспрымаць тэндэнцыi, сiмвалы, плынi, феномены сусветнай i нацыянальнай культуры;

- аналiзаваць гiстарычную разнастайнасць тэкстаў культуры;

- ацэньваць асаблiвасцi мiжкультурных камунiкацый, адаптавацца ва ўмовах мультыкультурнай сiтуацыi.


Гiсторыя мастацтваў

Музычнае

Вiды i жанры музычнага мастацтва. Музычнае мастацтва Старажытнага Свету, эпох Антычнасцi, Сярэднявечча, Адраджэння, Барока, Асветнiцтва, Рамантызму. Музычнае мастацтва першай паловы XX стст. Заходнееўрапейская музыка канца XIX - XX стст.: панарама стыляў i накiрункаў, прадстаўнiкi. Гiсторыя музычнай культуры Расii, фармiраванне нацыянальнай кампазiтарскай школы, яе прадстаўнiкi. Музычнае мастацтва Беларусi: вытокi, музычная культура перыяду Вялiкага княства Лiтоўскага (XIII - XVI стст.), эпох Адраджэння (XVI - пачатак XVII стст.), Асветнiцтва (XVIII ст.). Беларускiя кампазiтары XIX - пачатку XX стст. Фармiраванне i развiццё нацыянальнай кампазiтарскай школы ў XX ст. Новыя стылявыя тэндэнцыi ў сучасным музычным мастацтве Расii i Беларусi.

Тэатральнае

Тэатр i яго месца ў сiстэме мастацкай культуры. Тэатральнае мастацтва эпох Антычнасцi, Сярэднявечча, Адраджэння, Класiцызму, Асветнiцтва, Рамантызму. Народныя вытокi рускай тэатральнай культуры. Рускi тэатр XVII, XVIII, XIX стст. Тэатр i драматургiя на мяжы XIX - XX стст. Сутнасць сiстэмы К.Станiслаўскага. Вытокi i гiсторыя развiцця тэатра на Беларусi. Народны тэатр. Прыватнаўласнiцкiя тэатры (XVIII ст.). Беларускi тэатр канца XIX - пачатку XX стст., савецкага перыяду. Сучасныя тэатры Беларусi i Расii: рэжысёры, акцёры, драматургi. Сучасныя тэтральныя формы.

Выяўленчае мастацтва

Выяўленчае мастацтва як частка грамадскай свядомасцi i вобразна-пачуццёвы спосаб адлюстравання свету. Асноўныя вiды i жанры, выразныя сродкi. Мастацтва першабытнага ладу, Старажытнага Егiпта, Антычнасцi. Мастацкiя стылi i помнiкi Заходняй Еўропы ў эпохi Сярэдневякоўя i Адраджэння. Стылёвыя асаблiвасцi мастацтва Фландрыi, Iспанii, Галандыi, Англii i Францыi XVII - XVIII стст. Вядучыя мастакi XIX - пачатку XX стст. Асноўныя стылi i напрамкi ў мастацтве XX ст. Мастацтва Старажытнай Русi. Рускае выяўленчае мастацтва XVIII - XIX стст. "Срэбны век" у рускiм мастацтве. Савецкае мастацтва. Выяўленчае мастацтва Беларусi XII - пачатку XX стст.: дойлiдства, iканапiс, гравюра, партрэтны i пейзажны жывапiс, нацюрморт. Вядучыя прадстаўнiкi беларускага мастацтва XX ст. Сучасны стан беларускага мастацтва.

Кiнамастацтва

Гiсторыя сусветнага кiнамастацтва: этапы, стылi, майстры. Першы этап развiцця кiнамастацтва, станаўленне вядучых кiнашкол - Францыi, Швецыi, Германii, Расii. Кiно Беларусi 1920-х гг., другi перыяд (1930 - 1940-я гг.). Трэцi перыяд (1950 - 1980-я гг.) - радыкальная змена пакаленняў у кiнамастацтве. Авалоданне новай вобразнай мовай. Сучасны стан сусветнага i беларускага кiнамастацтва.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- сэнс i прызначэнне розных вiдаў мастацтва, вобразную мову кожнага вiда;

- вiдавую i жанравую тыпалогiю;

- гiсторыю мастацкай культуры свету ў адпаведнасцi з эпохамi, стылямi, накiрункамi i школамi;

- асноўныя гiстарычныя факты, падзеi, даты, iмёны дзеячоў мастацтва;

- мастацкую культуру Беларусi i творчую дзейнасць беларускiх кампазiтараў, мастакоў, дзеячоў тэатра i кiно;

- развiццё сучасных драматычных i музычных тэатраў;

умець:

- аналiзаваць заканамернасцi фармiравання розных вiдаў мастацтва ў пэўныя эпохi;

- валодаць катэгарыяльным апаратам, спецыфiчнай мовай розных вiдаў мастацтва;

- вызначаць, супастаўляць, параўноўвываць асаблiвасцi аўтарскiх стыляў;

- аналiзаваць творы мастацка-матэрыяльнай культуры;

- канструяваць, аналiзаваць, здзяйсняць на практыцы працэс выкладання тэорыi i гiсторыi мастацтваў у адпаведнасцi з сучаснымi патрабаваннямi.


Сацыякультурная дзейнасць

Паняцце "Сацыякультурная дзейнасць", сфера СКД i яе прызначэнне. Месца i роля асветнiцкай дзейнасцi ў гiсторыi Беларусi. Сутнасць творчай дзейнасцi, этапы яе развiцця, прынцыпы i напрамкi яе арганiзацыi ва ўстановах культуры. Актыўнасць асобы, матывацыйная сфера асобы i фармiраванне яе светапогляду. Мастацкая творчасць, яе характарыстыка, вiды, напрамкi развiцця. Асаблiвасцi выкарыстання спадчыны традыцынай культуры ў СКД. Сацыяльна-культурная работа як вiд прафесiйнай дзейнасцi. Функцыi менеджменту ў сацыяльна-культурнай сферы. Прынцыпы кiравання, арганiзацыi i метадычнага забеспячэння СКД у РБ i за мяжой. Эфектыўнасць СКД, метады яе вывучэння i ацэнкi. Маркетынг СКД. Шляхi ўзаемадзеяння дзяржаўных, грамадскiх i прыватных устаноў па арганiзацыi вольнага часу насельнiцтва.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- паняцце, сферу i прызначэнне СКД;

- месца i ролю асветнiцкай дзейнасцi ў гiсторыi Беларусi;

- прынцыпы кiравання, арганiзацыi i метадычнага забеспячэння СКД;

- асаблiвасцi менеджменту i маркетынгу СКД;

умець:

- аналiзаваць сучасны стан, эфектыўнасць, перспектывы развiцця СКД;

- распрацоўваць асноўныя вiды метадычнай прадукцыi для СКД;

- арганiзоўваць СКД у працэсе народнай творчасцi;

- ажыццяўляць дзейнасць па менеджменце i маркетынгу таварнай прадукцыi (тавараў i паслуг), вырабленай ў галiне народнай творчасцi.


Прафесiйная педагогiка

Творчы калектыў як асяродак захавання i пераемнасцi народнай творчасцi. Асноўныя прынцыпы фармiравання формы i зместу навучання ў аматарскiм аб'яднаннi з улiкам дакументальнай асновы мастацкай творчасцi. Асноўныя народныя гульнi i побытавыя танцы беларусаў як сродкi рэкрэацыi ў дыдактыцы народнай творчасцi. Гендэрныя нормы арганiзацыi працэсу навучання народнай творчасцi. Этапы работы над рэпертуарам аматарскага аб'яднання. Спецыфiка навучання ў фальклорна-этнаграфiчным калектыве i ў калектыве рэканструктараў фальклорнай традыцыi. Сцэнiчныя i абрадавыя формы творчай дзейнасцi аматарскага аб'яднання. Методыка работы педагога-лiдэра з удзельнiкамi аматарскага аб'яднання. Этыка зносiн у аматарскiм аб'яднаннi.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- адрозненнi сцэнiчнай, фестывальнай, абрадавай, канцэртнай i пленэрнай практыкi аматарскага аб'яднання;

- наменклатуру, каляндарную i рэгiянальную прыналежнасць асноўных вiдаў i жанраў народнай творчасцi;

- патрабаваннi да псiхалагiчных, творчых, гендэрных, камунiкатыўных асаблiвасцей удзельнiкаў аматарскага аб'яднання;

- стадыi i формы рэпетыцыйнага працэсу аматарскага аб'яднання;

умець:

- арганiзаваць рэпетыцыйны працэс аматарскага аб'яднання;

- забяспечыць запатрабаванасць рэпертуару аматарскага аб'яднання;

- валодаць сродкамi пошуку iнфармацыi для арганiзацыi канцэртнай, фестывальнай i пленэрнай дзейнасцi аматарскага аб'яднання.


Методыка выкладання спецдысцыплiн

Методыка пабудовы заняткаў па народнай творчасцi ў аматарскiх аб'яднаннях. Этапы падрыхтоўкi выкладчыка да правядзення заняткаў па народнай творчасцi ў аматарскiх аб'яднаннях рознай накiраванасцi i ў розных узроставых групах. Методыка i асаблiвасцi выкладання народнай творчасцi. Прынцыпы фармiравання формы i зместу навучання ў аматарскiм калектыве. Педагагiчныя патрабаваннi да арганiзацыi працэсу навучання народнай творчасцi з улiкам узроставых i iндывiдуальна-псiхалагiчных асаблiвасцей навучэнцаў. Асаблiвасцi арганiзацыi канцэртнай i выставачнай дзейнасцi ў аматарскiм аб'яднаннi. Прынцыпы арганiзацыi вучэбна-выхаваўчай работы ў дзiцячым аматарскiм аб'яднаннi. Методыка рэкрэатыўнай i рэпетыцыйнай работы ў дзiцячым i падлеткавым аматарскiм аб'яднаннi.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- тэорыю i методыку выкладання дысцыплiн па народнай творчасцi;

- прынцыпы работы з метадычнай лiтаратурай, неабходнай для асваення розных вiдаў i жанраў народнай творчасцi;

- методыку рэкрэатыўнай i рэпетыцыйнай работы ў аматарскiм аб'яднаннi;

- прынцыпы выхаваўчай работы ў дзiцячым аматарскiм аб'яднаннi;

умець:

- выкладаць спецыяльныя дысцыплiны для ўсiх узроставых катэгорый;

- здзяйсняць рэкрэацыйную i рэпетыцыйную работу ў аб'яднаннях рознай накiраванасцi i ў розных узроставых групах;

- iнтэрпрэтаваць рэгiянальныя асаблiвасцi беларускай народнай творчасцi;

- ажыццяўляць эксперыментальную дзейнасць у прафесiйнай сферы, вызначаць тэндэнцыi развiцця народнай творчасцi.


Рэжысура

Спецыфiка рэжысуры прафесiйнага i аматарскага тэатра. Асноўныя прынцыпы сiстэмы К.С.Станiслаўскага i навуковыя працы аб тэатры У.I.Немiровiча-Данчанкi, В.Э.Меерхольда, А.Я.Таiрава, Я.Б.Вахтангава. Рэжысёрскi аналiз п'есы. Падзейны рад п'есы i спектакля. Рэжысёрская задума i сцэнiчнае рашэнне спектакля. Сцэнiчны час i сцэнiчная прастора. Сцэнiчная атмасфера. Кампазiцыя, рытм, стыль спектакля. Дзейсны аналiз п'есы i ролi. Рэжысёрскi план пастаноўкi. Этапы работы рэжысёра над спектаклем. Стыль п'есы i рэжысёрскi стыль (рэжысёрская iнтэрпрэтацыя спектакля). Мастацкая цэласнасць спектакля. Жанравае i стылявое рашэнне спектакля. Сцэнаграфiчнае, музычнае, шумавое, светлавое афармленне спектакля. Майстэрства мiзансцэны. Прырода калектыўнай дзейнасцi ў тэатры. Методыка работы рэжысёра з акцёрам. Прафесiйная этыка зносiн у тэатры, тэатры-студыi, тэатральным калектыве.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- гiсторыю i тэорыю тэатральнага мастацтва;

- законы творчага працэсу ў тэатрах i тэатральных калектывах;

- асноўныя законы рэжысуры;

- методыку работы рэжысёра з акцёрам;

- стадыi i формы рэпетыцыйнага працэсу;

умець:

- выкарыстоўваць тэарэтычныя i практычныя веды ў галiне тэатральнага мастацтва;

- арганiзоўваць i кiраваць аматарскiмi i прафесiйнымi тэатрамi, тэатрамi-студыямi i тэатральнымi калектывамi;

- выкарыстоўваць навыкi рэжысёрскай дзейнасцi;

- валодаць прынцыпамi мастацка-эстэтычнага кiравання дзейнасцю аматарскiх i прафесiйных калектываў;

- улiчваць творчыя асаблiвасцi акцёра, мастака, кампазiтара, балетмайстра ў стварэннi вобраза спектакля;

- прымяняць веды ў галiне рэжысёрскага мастацтва для выкладчыцкай дзейнасцi.


Акцёрскае майстэрства

Прырода i спецыфiка акцёрскай iгры. Элементы акцёрскай псiхатэхнiкi. Метады работы акцёра над п'есай i роляй. Сцэнiчная ўвага акцёра, эмацыянальная памяць. Сцэнiчная свабода. Сцэнiчная вера i сцэнiчнае дзеянне. Прырода i логiка дзеяння акцёра на сцэне. Метад фiзiчнага дзеяння. Спосабы слоўнага дзеяння. Зоны маўчання i маналог. Характар i характарнасць, знешнi i ўнутраны тэмпарытм. Iмправiзацыйнае самаадчуванне акцёра. Асновы акцёрскага майстэрства, сцэнiчнай мовы, сцэнiчнага руху, вакалу. Спосабы iснавання акцёра ў розных тэатральных жанрах. Пераўвасабленне, iмправiзацыя як спосаб акцёрскай iгры. Метады работы акцёра над моўнай характарыстыкай вобраза. Спецыфiка сцэнiчнага руху i фехтавання. Мастацтва грыму. Этапы засваення акцёрам "прапаноўваемых абставiнаў" п'есы i ролi. Творчыя задачы ў рабоце акцёра над роляй. Самастойная работа акцёра над роляй. Мастацкая цэласнасць ролi.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- асновы сiстэмы К.С.Станiслаўскага i вучэнне аб тэатры У.I.Немiровiча-Данчанкi;

- прынцыпы псiхафiзiчнага iснавання акцёра на сцэне;

- стылёвыя асаблiвасцi акцёрскай iгры;

- прыёмы творчых падыходаў да сцэнiчнага ўвасаблення мастацкiх вобразаў;

- методыку работы над роляй ў розных жанрава-стылёвых драматычных творах;

- этапы засваення акцёрам прапаноўваемых абставiнаў п'есы i ролi;

- прынцыпы кампазiцыйнай пабудовы вобраза;

- прыёмы псiхафiзiчнага галасавога трэнiнга;

- спецыфiку сцэнiчнага руху;

- тэхналогiю грымiравання;

- спецыфiку вакальнага мастацтва.

умець:

- выкарыстоўваць метад фiзiчных дзеянняў i дзейсны аналiз п'есы i ролi ў працэсе падрыхтоўкi спектакля i ўвасабленнi сцэнiчнага вобраза;

- выкарыстоўваць iндывiдуальныя моўныя асаблiвасцi i галасавыя даныя;

- выкарыстоўваць прыёмы сцэнiчнага руху i фехтавання;

- выкарыстоўваць прыёмы пластычнай выразнасцi знешняга рысунка ролi;

- выкарыстоўваць прыёмы стварэння знешняга аблiчча персанажу сродкамi грыму;

- прымяняць веды ў галiне акцёрскага мастацтва для выкладчыцкай дзейнасцi.


Сцэнiчная мова

Выразнасць вуснай мовы. Сродкi вобразнасцi вуснай мовы. Законы логiкi мовы. К.С.Станiслаўскi аб законах сцэнiчнай мовы. Спецыфiчныя асаблiвасцi моўнага дзеяння мастацкага слова. Сродкi эмацыянальнасцi i перакананасцi вуснай мовы. Голас, сiстэма пастаноўкi голасу. Дыханне: дыханне грудное (робернае), дыханне дыяфрагматычнае, змешана-дыяфрагматычнае. Дыкцыя. Арфаэпiя. Арфаэпiя беларускага лiтаратурнага вымаўлення. Комплексны псiхафiзiчны, дыхальна-галасавы, дыкцыйна-арфаэпiчны трэнiнг. Моўна-галасавы трэнiнг. Аўтарскi стыль i мова. Распрацоўка мастацкiх тэкстаў розных жанраў. Творчае ўвасабленне мастацкага тэкста ў жывым вусным слове. Методыка работы над тэкстам. Методыка працы над словам у творах любых жанраў. Методыка працы над словам у спектаклi. Стварэнне ролi ў спектаклi, слоўнае дзеянне i выразнасць. Сiстэма практыкаванняў для развiцця голасу.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- прынцыпы работы над лiтаратурна-драматургiчным творам у драматычным тэатры, музычным тэатры, на радыё, тэлебачаннi, у канцэртнай установе;

- прынцыпы выхавання моўнага голаса i моўнай выразнасцi;

- прыёмы моўна-галасавога трэнiнга;

- прыёмы комплекснага псiхафiзiчнага, дыхальна-галасавога, дыкцыйна-арфаэпiчнага трэнiнга;

- прыёмы работы над моўнай характарыстыкай вобраза;

- методыку працы над словам у творах любых жанраў i ў спектаклi.

умець:

- работаць над лiтаратурна-драматургiчным творам у драматычным тэатры, музычным тэатры, на радыё, тэлебачаннi, у канцэртнай установе;

- выкарыстоўваць моўны голас i моўную выразнасць;

- праводзiць моўна-галасавы трэнiнг; выкарыстоўваць прыёмы комплекснага псiхафiзiчнага, дыхальна-галасавога, дыкцыйна-арфаэпiчнага трэнiнга ў працэсе падрыхтоўкi спектакля;

- работаць над моўнай характарыстыкай вобраза;

- прымяняць веды ў галiне сцэнiчнай мовы для выкладчыцкай дзейнасцi.


Мастацкае афармленне спектакля

Музыка ў драматычным тэатры. Выразныя сродкi музыкi i iх узаемадзеянне ва ўтварэннi музычнага вобраза. Музыка як мастацка-выразны кампанент спектакля. Распрацоўка музычнай эксплiкацыi спектакля. Этапы работы рэжысёра над музычным афармленнем спектакля. Паняцце прыкладной харэаграфii. Танец у драматычным тэатры, яго вiды i формы. Дзейсны танец як адзiн з асноўных выразных сродкаў i арганiчная частка кампазiцыi спектакля. Работа над элементамi танцавальнага экзерсiса. Пластычны трэнiнг. Пластычнае рашэнне спектакля рэжысёрам. Роля сцэнаграфii ў спектаклi, яе выразныя сродкi. Асноўныя задачы работы сцэнографа ў спектаклi. Аб'ёмна-планiровачная структура сцэны, тыпы сцэн. Тэхнiчнае аснашчэнне спектакля. Работа рэжысёра з мастаком. Аб'ёмна-прасторавае рашэнне спектакля. Асноўныя этапы работы рэжысёра i мастака над сцэнаграфiчным афармленнем спектакля.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- законы музычна-шумавога, пластыка-харэаграфiчнага, сцэнаграфiчнага вобраза спектакля;

- прыёмы музычна-шумавой, пластыка-харэаграфiчнай, сцэнаграфiчнай пабудовы спектакля;

- прынцыпы (прыёмы) выкарыстання музычных, харэаграфiчных нумароў, дэкарацый, касцюмаў, рэквiзiта, светлавога афармлення ў працэсе падрыхтоўкi спектакля;

- прынцыпы работы рэжысёра над музычным, пластыка-харэаграфiчным афармленнем спектакля, яго сцэнаграфiяй;

- прынцыпы работы кампазiтара над музыкай спектакля, балетмайстра над харэаграфiяй пастаноўкi, мастака над яе сцэнаграфiяй;

- спецыфiку работы рэжысёра з кампазiтарам, дырыжорам, харэографам, мастаком-сцэнографам па стварэннi спектакля;

- асноўныя прынцыпы арганiзацыi мастацкага афармлення спектакля i iх рэалiзацыю ў працэсе падрыхтоўкi i выпуску спектакля;

умець:

- супрацоўнiчаць з кампазiтарам, дырыжорам, харэографам (балетмайстрам), мастаком-сцэнографам у працэсе стварэння спектакля;

- арганiзаваць мастацкае афармленне спектакля i рэалiзаваць яго ў працэсе падрыхтоўкi i выпуску спектакля;

- прымяняць веды ў галiне мастацкага афармлення спектакля для выкладчыцкай дзейнасцi.


Малюнак

Малюнак, яго сутнасць i значэнне ў выяўленчым мастацтве. Галоўныя акадэмiчныя правiлы i законы малюнку. Лiнii i танальныя суадносiны ў малюнку. Прыёмы малявання. Агульная методыка выканання малюнка. Малюнак нацюрморта з рознымi па фактуры i матэрыялу рэчамi. Выяўленне пластыкi тканiны. Малюнкi чэрапа чалавека ў розных ракурсах. Малюнкi дэталяў гiпсавай галавы Давiда (нос, вуха, вока, губы), экаршэ i гiпсавай абрубовачнай галавы. Сродкi выяўлення аб'ёма пластычнай формы ў малюнку. Канструкцыя ў малюнку геаметрычных цел i рэчаў побыту. Малюнак iнтэр'ера. Капiраванне малюнкаў мастакоў-класiкаў. Малюнак ландшафтнага i гарадскога пейзажа. Асаблiвасцi партрэтнай выявы. Малюнак жывой натуры: галавы з плечавым поясам, аголеная фiгура (мужчынская i жаночая). Мадэль у нацыянальнай вопратцы.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- акадэмiчныя правiлы i законы малюнку i кампазiцыi;

- законы прасторавай пабудовы малюнку;

- прыёмы кампазiцыйнага вырашэння малюнку;

- прыёмы танальнай i святлоценявой распрацоўкi малюнку;

умець:

- арганiзоўваць забеспячэнне тэхнiчнымi сродкамi цэльнасцi работы;

- дакладна будаваць кампазiцыю малюнку;

- выкарыстоўваць розныя мастацкiя тэхнiкi;

- выкарыстоўваць розныя прыёмы танальнай i святлоценявой распрацоўкi.


Жывапiс

Галоўныя акадэмiчныя правiлы i законы жывапiсу. Тэхналогii станковага жывапiсу. Законы прасторавай пабудовы жывапiснай работы. Кампазiцыйнае вырашэнне, танальная i святлоценявая распрацоўка жывапiснай работы. Танальнасць i каларыт - асноўныя выразныя сродкi жывапiсу. Спосабы i прыёмы акадэмiчнага жывапiсу ў адлюстраваннi якасных характарыстык рэчыўнага свету. Асаблiвасцi жывапiсна-пластычнага ўвасаблення рэчыўна-прасторавага асяроддзя, iнтэр'ера i пейзажа. Метад работы танальна-колеравымi адносiнамi ў адлюстраваннi жывой натуры. Выява галавы чалавека. Жывапiснае адлюстраванне фiгуры чалавека ў прасторавым асяроддзi.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- тэхнiку алейнага жывапiсу;

- тэхнiку акварэльнага i iншых вiдаў вадзянога жывапiсу;

- законы прасторавай пабудовы жывапiсных работ;

- прыёмы кампазiцыйнага вырашэння жывапiсных работ;

- прыёмы танальнай i колеравай распрацоўкi жывапiсных работ;

- этапы выканання жывапiснай работы;

умець:

- у адпаведнасцi з агульнапрынятымi класiчнымi акадэмiчнымi нормамi, выканаць i аформiць жывапiсную работу;

- арганiзоўваць забеспячэнне тэхнiчнымi сродкамi жывапiсу мастацкай цэльнасцi работы;

- дакладна будаваць кампазiцыю жывапiсных работ;

- выкарыстоўваць розныя мастацкiя тэхнiкi жывапiсу;

- выкарыстоўваць розныя прыёмы танальнай i каляровай распрацоўкi жывапiсных работ.


Перспектыва

Гiсторыя разцiцця перспектывы. Асноўныя паняццi i вызначэннi. Месца, функцыя i роля перспектывы ў выяўленчым i дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Гарызонт, лiнiя гарызонта. Лiнейная перспектыва. Маштабная суразмернасць прадметаў у прасторы. Маштаб вышiнi, шырынi, глыбiнi. Перспектыва прадметаў i фiгур геаметрычнай формы. Пабудова прадметаў па сiстэме перспектыўных каардынат. Метад малой карцiны. Размеркаванне святлаценi ў натуры. Вiды святла.

Характэрныя палажэннi крынiцы святла. Асновы тэорыi ценяў. Пабудова ценi. Выяўленне ў перспектыве адлюстраванняў у вадзе i люстэрку. Паветраная перспектыва. Аптычныя iлюзii.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- гiсторыю развiцця перспектывы як навукi;

- асноўныя паняццi i вызначэннi;

- спробы вызначэння маштабнай суразмернасцi прадметаў у прасторы;

- метады пабудовы па сiстэме перспектыўных каардынат;

- метады малой карцiны i архiтэктара;

- асноўныя палажэннi тэорыi ценяў;

- спробы пабудовы адлюстраванняў у вадзе i люстэрку;

- асаблiвасцi паветранай перспектывы;

- сутнасць аптычных iлюзiй;

умець:

- вызначаць маштаб вышынi, шырынi i глыбiнi пры франтальным i вугольным палажэннi прадметаў;

- будаваць прадметы па сiстэме перспектыўных каардынат;

- выкарыстоўваць пры пабудове iнтэр'ераў i экстэр'ераў метады архiтэктара i малой карцiны;

- будаваць ценi ад натуральнай i штучнай крынiц святла;

- будаваць адлюстраваннi прадметаў у вадзе i люстэрку;

- выкарыстоўваць прыёмы перадачы паветранай перспектывы;

- выкарыстоўваць у работах прынцыпы аптычных iлюзiй.


Колеразнаўства

Колер як вобразны i формаўтваральны сродак у дэкаратыўна-прыкладным мастацтвае. Аб'ектыўныя i суб'ектыўныя аспекты колеру. Эстэтычныя катэгорыi навукi пра колер. Колеравыя сiстэмы. Колеравая гармонiя. Колеравая кампазiцыя. Гама i каларыт. Дэкаратыўнасць i функцыянальнасць колеру. Узаемадзеянне колеру формы i прасторы. Святло як эстэтычная катэгорыя i сродак кампазiцыi, яго ўздзеянне на ўспрыманне колеру. Тэкстура i фактура як сродкi змянення вобразнага гучання колеру. Практычныя асновы пабудовы гарманiчных колеравых кампазiцый, колеравых сiстэм i мастацкiх колеравых вобразаў. Метады выкарыстання колеру для арганiзацыi аб'ёмна-прасторавых структур. Функцыi колеру ў творах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Колер натуральны, матэрыяльны, маляўнiчы, выразны, выяўленчы, сiмвалiчны.

Выпускнiк павiнен:

Ведаць:

- асноўныя паняццi, назвы i класiфiкацыi колераў i iх характарыстыкi;

- правiлы i прынцыпы слагальнага i вылiчальнага змяшэння колераў;

- прынцыпы пабудовы колеравых сiстэм;

- асноўныя катэгорыi гармонii, тыпы класiчнай гарманiчнай колеравай кампазiцыi, вiды гамы i каларыту i спецыфiку iх выкарыстання;

- заканамернасць узаемадзеяння колеру з формай i прасторай;

- функцыi колеру твора дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

- выразныя магчымасцi колеру, абумоўленыя рысамi, плошчай, фактурай i iншымi характарыстыкамi колеравай плямы, а таксама кантэкстам яго гучання;

- разнастайнасцi i прычыны ўзнiкнення аптычных iлюзiй;

- прыроду з'явы сiнэстэзii i вiды колеравых асацыяцый;

- фактары фармiравання колеравых пераваг;

умець:

- будаваць колеравыя сiстэмы, вызначаць iх значнасць i аналiзаваць эфектыўнасць ва ўмовах;

- ствараць колеравую схему праектуемага аб'екта i тлумачыць яе эфектыўнасць, прыстасаванасць да агульнай сiстэмы выразных мастацкiх сродкаў, яе адпаведнасць дадзенай задачы;

- выкарыстоўваць магчымасцi колеру i колеравых зносiнаў ва ўзвышэннi выразнасцi вобразнага вырашэння твора, ужывання ў дадзеных дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

- выкарыстоўваць прынцыпы колеравай гармонii для забеспячэння цэласнасцi вобразнага вырашэння;

- выяўляць i аналiзаваць колеравыя схемы твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.


Пластанатомiя

Гiсторыя пластычнай анатомii як навукi. Асноўныя анатамiчныя паняццi. Прапорцыi i рухi цела чалавека. Косцi чэрапа. Косцi верхняй канечнасцi. Косцi нiжняй канечнасцi. Шкiлет тулава. Мышцы галавы. Мышцы верхняй канечнасцi. Мышцы нiжняй канечнасцi. Мышцы тулава.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- асноўныя паняццi i тэрмiны анатамiчнай навукi;

- касцявую сiстэму чалавека (шкiлет);

- мышачную сiстэму чалавека;

- сутнасць пластыкi i рухаў чалавека;

умець:

- выяўляць сутнасныя рысы i характарныя формы касцей i мышцаў i iх узаемасувязь;

- аналiзаваць пабудову i рухi цела чалавека;

- анатамiчна правiльна адлюстроўваць чалавека графiчнымi сродкамi.


Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва як над'емлемая складальная частка пластычных мастацтваў. Асаблiвасцi твораў ДПМ, сувязь з дзейнасцю чалавека i асяроддзем яго iснавання. Архiтэктонiка твораў ДПМ, сувязь з матэрыялам. Дэкор, асаблiвасцi сувязi з формай. Вiды ДПМ (па тэхнiках, матэрыялах, сродках апрацоўкi). Асаблiвасць распрацоўкi твораў ДПМ у розных матэрыялах. Спецыфiка народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сiнкрэтызм твораў народнага ДПМ.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- асаблiвасцi розных вiдаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

- спецыфiку формаўтварэння твораў ДПМ;

- уласцiвасцi i пластычныя магчымасцi матэрыялаў;

- магчымасцi дэкору;

- сувязь дэкора з формай i матэрыялам;

- абумоўленасць формы матэрыялам;

- спецыфiку кампазiцыйнага вырашэння твораў ДПМ;

- заканамернасцi ўзаемадзеяння з формай;

- функцыi колеру ў творах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

умець:

- выкарыстоўваць асноўныя законы выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў стварэннi твораў ДПМ;

- праяўляць арыгiнальныя iдэi i вобразнае мысленне;

- ствараць завершаную па фармальных прыкметах танальную, колеравую цi лiнейна-пластычную кампазiцыю, выкарыстоўваць розныя фактуры;

- выкарыстоўваць дэкаратыўную стылiзацыю форм;

- улiчваць пры распрацоўцы твора ДПМ уласцiвасцей i якасцей матэрыялаў;

- выкарыстоўваць дэкор для стварэння мастацкага вобразу;

- выкарыстоўваць магчымасцi колеру i колеравых зносiнаў у дасягненнi выразнасцi вобразнага вырашэння твора ДПМ.


Гiсторыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва - вобласть творчай дзейнасцi чалавека, у якой раскрываюцца асаблiвасцi развiцця цывiлiзацыi. Твор ДПМ - адлюстраванне асаблiвасцей часу, эпохi, эстэтычных iдэалаў i густаў, узроўню развiцця тэхналогii i рамяства. ДПМ - адзiн з вiдаў архiтэктанiчных вiдаў мастацтва. Своеасаблiвасць iснавання твораў ДПМ заключаецца ў эстэтызацыi наваколля, яго мастацкага насычэння.

ДПМ развiваецца сiнхронна з развiццём iншых вiдаў пластычных мастацтваў у межах iснавання гiсторыка-мастацкiх стыляў.

Твор ДПМ ствараецца на прынцыпах мэтазгоднасцi, утылiтарнасцi i мастацкiх якасцей. Палiтра матэрыялаў i тэхнiк iх апрацоўкi вылучаецца вялiкiм багаццем.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- ролю дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў сiстэме пластычных мастацтваў;

- асаблiвасцi развiцця ДПМ ад перыяду старажытных цывiлiзацый да XX стагоддзя;

- стылiстычныя асаблiвасцi еўрапейскага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

- месца i ролю беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў еўрапейскiм мастацкiм працэсе;

умець:

- разбiрацца ў складаных праблемах мастацкага працэсу мiнулага i сучаснага;

- вызначаць стылiстычныя асаблiвасцi твораў ДПМ;

- выкарыстоўваць атрыманыя веды ў працэсе стварэння твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.


Вусная народная творчасць

Вусная народная творчасць як комплекс славесных, славесна-музычных, музычна-харэаграфiчных, гульнёвых i драматычных вiдаў творчасцi народа. Асноўныя этапы станаўлення беларускай фалькларыстыкi. Каляндарна-абрадавы фальклор. Сямейна-родавы фальклор. Пазаабрадавы фальклор. Этнiчныя жанры i народная проза. Дзiцячы фальклор. Фальклорнае мастацтва беларусаў i сучаснасць. Методыкi пераймання i захавання спадчыны нематэрыяльнай традыцыйнай культуры беларусаў у кантэксце этнапедагогiкi. Нарматыўныя акты дзяржавы i мiжнароднай супольнасцi аб захаваннi нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- агульнатэарэтычныя пытаннi беларускай фалькларыстыкi i асноўныя крынiцы навуковай iнфармацыi па фальклоры;

- важнейшыя вiды абрадавай i пазаабрадавай народнай творчасцi, iх iдэйны змест i сiстэму жанраў;

- адмысловыя i адметныя з'явы традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў;

- асноўныя метады фалькларыстычных даследаванняў i методыку збiрання фальклору;

умець:

- аналiзаваць фальклорныя творы з пункту гледжання iх архаiкi, прыналежнасцi да таго цi iншага абраду цi да пэўнай сiстэмы жанраў;

- выяўляць найбольш дасканалыя ў мастацкiх адносiнах узоры фальклорных твораў i iх сувязь з iншымi часткамi духоўнай культуры;

- самастойна працаваць з навуковай лiтаратурай, з першакрынiцамi па прадмеце;

- карыстацца навуковай i даведачнай лiтаратурай па пытаннях фалькларыстыкi i сумежных з ёй дысцыплiн.


Методыка арганiзацыi фальклорнай дзейнасцi

Асноўныя этапы станаўлення беларускай фалькларыстыкi. Перыядызацыя збiрання i навуковага вывучэння фальклору. Персаналii збiральнiкаў беларускага фальклору. Фалькларыстычныя школы XIX - XX стст. Выданне акадэмiчнай серыi "Беларуская народная творчасць". Аўдыёвiзуальная антрапалогiя Беларусi XX - XXI стст. Даследаваннi З.Я.Мажэйка, I.Д.Назiнай. Асаблiвасцi фальклорнай паэтыкi. Фальклорныя час i прастора; варыятыўнасць фальклору, калектыўныя формы захавання, асаблiвасцi мiжпакаленнай пераймальнасцi. Фальклорныя тропы. Асаблiвасцi фальклорнай кампазiцыi. Вобраз, стыль, метады вывучэння i захавання фальклору. Прыярытэты сучаснага вывучэння фальклорнай спадчыны беларусаў. Збiранне i захаванне аўтэнтычнага фальклору. Традыцыйнае выкананне як "эстэтычны камертон" для спецыялiста па народных спевах. Рэдукцыя гукаў пры спевах песень фальклорнай традыцыi i паслядоўнасць Аспялунда. Характар артыкулявання пры спевах песень фальклорнай традыцыi. Этапы работы над фальклорнай песняй з улiкам дакументальнай асновы народнай творчасцi. Аналiз фанаграфiчнага матэрыялу i вiдэаматэрыялаў экспедыцыйных даследаванняў. Прафесiйная этыка зносiн у асяродках носьбiтаў i рэканструктараў фальклорнай традыцыi.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- асноўныя этапы станаўлення даследаванняў фальклорнай традыцыi беларусаў;

- абрадавую карту i сакральную тапаграфiю беларусаў;

- навуковую спадчыну найбольш вядомых збiральнiкаў i даследчыкаў беларускага фальклору;

- даследаваннi З.Я.Мажэйка, I.Д.Назiнай у галiне аўдыёвiзуальнай антрапалогii i спосабы фiксацыi i публiкацыi iх вынiкаў;

- законы вуснай перадачы фальклорнай традыцыi;

- асноўныя прынцыпы iнтанавання i гукавымання ў сольных беларускiх традыцыйных спевах;

- рэгiянальныя асаблiвасцi сольных беларускiх традыцыйных спеваў;

- асноўныя методыкi работы з фальклорнай песняй;

умець:

- праводзiць фальклорную палявую практыку;

- фiксiраваць на лiчбавых носьбiтах, расшыфроўваць i архiвiраваць экспедыцыйныя матэрыялы;

- арыентавацца ў жанравых асаблiвасцях фальклорнай спадчыны беларусаў;

- аналiзаваць мастацка-вобразную сiстэму фальклорных жанраў;

- арганiзоўваць i кiраваць працэсам развучвання традыцыйных спеваў;

- улiчваць творчыя асаблiвасцi традыцыйных спеваў пры стварэннi канцэртных праграм, сацыякультурнай дзейнасцi, дзейнасцi па этнакультурным выхаваннi.


Мiфалогiя

Мiфалогiя як сiстэма ўяўленняў пра свет, шматвяковая духоўная спадчына беларускага народа. Якаснае адрозненне мiфалагiчнага мыслення ад навуковага. Этапы старажытнай гiсторыi Беларусi згодна Э.М.Загарульскаму. Формы старажытных вераванняў. Класiфiкацыя мiфаў. Унiверсальная структура мiфаў. Традыцыйныя ўяўленнi аб мiфапаэтычнай мадэлi свету. Асноўныя параметры мiфапаэтычнай мадэлi свету: прасторава-часавы, семантычны, якасны, колькасны, маральна-этычны i г.д. Тэтрада аператараў мiфапаэтычнай мадэлi свету. Вярхоўныя багi славянскага пантэону. Беларуская дэманалогiя.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- сiстэму мiфапаэтычнай спадчыны народа, ступенi яе навуковага даследавання i запатрабаванасцi ў сучаснай культуры;

- дакладную адрасацыю нематэрыяльнай культурнай спадчыны да этапаў старажытнай гiсторыi Беларусi згодна Э.М.Загарульскаму;

- сэнс мiфалогii як асновы народнай этыкi i маралi;

умець:

- творча падыходзiць да iнтэрпрэтацыi беларускай мiфалогii ў будучай прафесiйнай дзейнасцi;

- папулярызаваць этнаэкалагiчны змест традыцыйнай культуры ў працэсе арганiзацыi, творчай дзейнасцi з прадстаўнiкамi розных узроставых груп;

- карыстацца навуковай i даведачнай лiтаратурай па пытаннях мiфалогii i сумежных з ёй дысцыплiн.


Этнаграфiя

Гiсторыя этнаграфiчнага вывучэння Беларусi. Этнагенез i этнiчная гiсторыя беларусаў у кантэксце iх матэрыяльнай культуры. Традыцыйная архiтэктура: жыллёвыя i гаспадарчыя пабудовы. Традыцыйная гаспадарчая дзейнасць i прылады працы. Традыцыйнае беларускае адзенне: гiстарычныя вытокi, асноўныя складальнiкi, рэгiянальныя асаблiвасцi згодна з даследаваннямi М.Раманюка. Традыцыйная сiстэма харчавання: асаблiвасцi каляндарнай, сямейна-абрадавай прымеркаванасцi харчавання i адпаведныя стравы. Народныя промыслы i рамёствы беларусаў. Традыцыйны грамадскi i сямейны побыт руральных (вясковых) асяродкаў Беларусi. Методыкi пераймання i захавання спадчыны матэрыяльнай традыцыйнай культуры беларусаў у кантэксце этнапедагогiкi. Матэрыяльная культура этнiчных меншасцей Беларусi: асаблiвасцi i ўзаемаўплыў з матэрыяльнай культурай тытульнага этнасу.


Страницы: | Стр. 1 | Стр. 2 | Стр. 3 | Стр. 4 | Стр. 5 | Стр. 6 | Стр. 7 | Стр. 8 | Стр. 9 | Стр. 10 | Стр. 11 | Стр. 12 | Стр. 13 | Стр. 14 | Стр. 15 | Стр. 16 | Стр. 17 | Стр. 18 | Стр. 19 | Стр. 20 | Стр. 21 | Стр. 22 | Стр. 23 | Стр. 24 | Стр. 25 | Стр. 26 | Стр. 27 | Стр. 28 | Стр. 29 | Стр. 30 | Стр. 31 | Стр. 32 | Стр. 33 | Стр. 34 | Стр. 35 | Стр. 36 | Стр. 37 | Стр. 38 | Стр. 39 | Стр. 40 | Стр. 41 | Стр. 42 | Стр. 43 | Стр. 44 | Стр. 45 | Стр. 46 | Стр. 47 | Стр. 48 | Стр. 49 | Стр. 50 | Стр. 51 | Стр. 52 |



Архів документів
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList