Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 07.08.2008 № 64 "Об утверждении и введении в действие образовательных стандартов по специальностям высшего образования первой ступени"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Стр. 17

Страницы: | Стр. 1 | Стр. 2 | Стр. 3 | Стр. 4 | Стр. 5 | Стр. 6 | Стр. 7 | Стр. 8 | Стр. 9 | Стр. 10 | Стр. 11 | Стр. 12 | Стр. 13 | Стр. 14 | Стр. 15 | Стр. 16 | Стр. 17 | Стр. 18 | Стр. 19 | Стр. 20 | Стр. 21 | Стр. 22 | Стр. 23 | Стр. 24 | Стр. 25 | Стр. 26 | Стр. 27 | Стр. 28 | Стр. 29 | Стр. 30 | Стр. 31 | Стр. 32 | Стр. 33 | Стр. 34 | Стр. 35 | Стр. 36 | Стр. 37 | Стр. 38 | Стр. 39 | Стр. 40 | Стр. 41 | Стр. 42 | Стр. 43 | Стр. 44 | Стр. 45 | Стр. 46 | Стр. 47 | Стр. 48 | Стр. 49 | Стр. 50 | Стр. 51 | Стр. 52 |

- спецыфiку падрыхтоўкi вучня да канцэртных выступленняў;

- сучасную метадычную лiтаратуру;

умець:

- выкладаць музычныя дысцыплiны ў прафесiйных i агульных ўстановах музычнай адукацыi;

- выкарыстоўваць у вучэбным працэсе сучасныя методыкi;

- работаць з вучэбна-метадычнай лiтаратурай;

- праводзiць урокi i майстар-класы;

- вырашаць мастацкiя i тэхнiчныя задачы музычнага твора;

- планаваць вучэбны працэс з улiкам узросту i ўзроўню падрыхтоўкi вучняў;

- паслядоўна развiваць у вучняў музычныя здольнасцi, прафесiйныя ўменнi i навыкi.


Iнструментазнаўства, аранжыроўка i пераклад музычных твораў

Iнструментарый струннай, духавой i рытм-групы эстрадна-сiмфанiчнага i джазавага аркестраў. Рабочыя дыяпазоны, тэхнiчныя i мастацкiя магчымасцi iнструментаў. Паняццяў "iнструментоўка" i "аранжыроўка". Прынцыпы iнструментоўкi i аранжыроўкi для струнных, духавых iнструментаў, рытм-групы, эстрадных ансамбляў, струннага, камернага, джазавага i эстрадна-сiмфанiчнага аркестраў. Спецыфiка выкарыстання ўдарных iнструментаў у эстрадна-сiмфанiчным аркестры. Акордавая, гамафонна-гарманiчная, полiфанiчная фактуры, змешаныя i пераходныя тыпы фактуры. Тэмбравая i фактурная драматургiя ў аркестры, яе сувязь з формай. Дынамiчны баланс iнструментаў.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- iнструментарый струннай, духавой i рытм-групы эстрадна-сiмфанiчнага i джазавага аркестраў;

- асноўныя прынцыпы iнструментоўкi i аранжыроўкi музычных твораў для рытм-групы, эстрадных ансамбляў, струннага, камернага, джазавага i эстрадна-сiмфанiчнага аркестраў;

- прынцыпы пастраення акордавай, гамафонна-гарманiчнай i палiфанiчнай фактуры;

- асаблiвасцi выкарыстання ўдарных iнструментаў у эстрадна-сiмфанiчным аркестры;

умець:

- выкарыстоўваць асноўныя прынцыпы iнструментоўкi i аранжыроўкi;

- выкарыстоўваць тэхнiчныя i мастацкiя магчымасцi груп i iнструментаў джазавага i эстрадна-сiмфанiчнага аркестраў;

- будаваць акордавую, гамафонна-гарманiчную i палiфанiчную фактуру;

- ствараць партытуры для ансамбляў розных складаў, джаз-бэнда i эстрадна-сiмфанiчнага аркестра.


Сальфеджыа i тэорыя музыкi (гармонiя, полiфанiя, аналiз музычных формаў)

Сальфеджыа

Дыятонiка. Манадыйныя неакордавыя лады. Гемiёльныя лады. Унутрыладавая храматыка. Храматычныя iнтэрвалы ў мажоры i мiноры. Альтэрацыя акордаў субдамiнантавай, дамiнантавай груп. Адхiленне ў танальнасцi дыятанiчнай роднасцi. Праяўленне адхiленняў у аднагалоссi, шматгалоссi. Мадуляцыi ў роднасныя танальнасцi. Энгарманiчныя мадуляцыi. Пераадольванне ладавай iнерцыi пры iнтанаваннi сучаснай музыкi.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- асноўныя лады;

- паняццi гукараду i ладу, iнтэрвалу i акорда, дыятонiкi i храматыкi, адхiлення i мадуляцыi i г.д.;

- заканамернасцi адхiлення i мадуляцыi ў аднагалоссi i шматгалоссi;

умець:

- свабодна сальфеджыраваць з лiста аднагалоссе i двух-чатырохгалоссе дастатковай ступенi складанасцi (сола i ў ансамблi) у тэмпе, зададзеным аўтарам;

- запiсваць складаныя аднагалосныя мелодыi i сярэдняй складанасцi двух-чатырохгалосныя пабудовы гамафонна-гарманiчнага i полiфанiчнага складоў музыкi;

- рабiць слыхавы аналiз урыўкаў твораў з вызначэннем iх танальнага плана i гарманiчнага развiцця.

Гармонiя

Гармонiя, яе сувязь з iншымi кампанентамi музычнай мовы. Гармонiя i стыль. Акорд, развiццё яго структуры. Ладавая аснова гармонii. Гарманiчныя асновы музычнага перыяду. Музычная фактура i фактурнае пераўтварэнне гармонii. Строгае i свабоднае голасавядзенне. Дыятанiчныя варыянты мажору, мiнору. Натуральны мажор i мiнор, характэрныя звароты. Пераменныя лады. Гарманiчнае вар'iраванне. Унутрытанальная, мадуляцыйная храматыка. Альтэрацыя акордаў субдамiнантавай групы. Адхiленне i мадуляцыi ў танальнасцi першай ступенi роднасцi. Паступовая i раптоўная мадуляцыi. Элiпсiс. Акордыка, танальнасць у музыцы XX ст. Тэхнiка кампазiцыi другой палавiны XX ст. Гармонiя ў сучаснай беларускай музыцы.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- выразныя i формаўтваральныя магчымасцi гармонii;

- ладавую аснову гармонii i спецыфiку гармонii асобных музычных стыляў;

- разнавiднасцi фактурнага пераўтварэння гармонii;

- агульную тэорыю мадуляцыi;

умець:

- гарманiзаваць мелодыю пiсьмова i iграць на фартэпiяна гарманiчныя паслядоўнасцi з мадуляцыямi ў чатырохгалосным выкладаннi;

- выкарыстоўваць атрыманыя тэарэтычныя веды пры выкананнi практычных задач;

- выконваць творчыя заданнi сярэдняй складанасцi, звязаныя з гарманiзацыяй ў свабоднай фактуры, апрацоўкай i перакладам музычных тэкстаў;

- выконваць гарманiчны аналiз, характарызаваць гарманiчныя сродкi ў кантэксце зместу i формы музычнага твора.

Полiфанiя

Полiфанiя i гармонiя. Гiстарычныя ўмовы ўзнiкнення полiфанii i гамафанii. Народныя вытокi полiфанii. Гетэрафанiя i падгалосачная полiфанiя. Асноўныя этапы развiцця полiфанii. Cтpoгi, свабодны стылi. Прыёмы полiфанiчнага развiцця. Кантрапункт. Просты i складаны кантрапункты. Вiды рухомага кантрапункта. Вiды полiфанiчнага вар'iравання. Iмiтацыя i яе вiды. Канон i кананiчная секвенцыя. Полiфанiчныя формы i жанры ў вакальнай i iнструментальнай музыцы. Полiфанiчныя прыёмы ў гамафонных стылях. Гармонiя ў сучаснай музыцы.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- гiстарычныя этапы развiцця полiфанiчнай музыкi;

- жанры i прынцыпы формапабудовы полiфанiчнай музыкi;

- прынцыпы контрапункцiравання галасоў;

- тыпы полiфанiчнага складу i прыёмы полiфанiчнага развiцця;

- асноўныя паняццi i асаблiвасцi пабудовы фугi;

умець:

- характарызаваць iмiтацыйную, рознатэмную i падгалосачную полiфанiю;

- выяўляць i характарызаваць полiфанiчныя прыёмы i формы ў гамафонных стылях;

- выкарыстоўваць на практыцы прыёмы падгалосачнай i кантраснай полiфанii, складаць падгалосак, кантрапункт;

- аналiзаваць пабудову фугi, характарызаваць яе асноўныя структурныя элементы.

Аналiз музычных формаў

Музычная мова, стыль, жанр. Музычная форма, змест. Тыпы музычнага аналiзу, класiфiкацыя музычных формаў. Сродкi музычнай выразнасцi: мелодыя, рытм, метр, лад, танальнасць, гармонiя, фактура. Простыя формы. Страфiчныя формы ў вакальнай i харавой музыцы. Простыя формы ў народнай музыцы. Складаныя формы iнструментальнай, вакальнай i харавой музыкi. Санатная форма. Цыклiчныя формы, санатна-сiмфанiчны цыкл, сюiта ў iнструментальнай музыцы. Кантатна-аратарыяльныя формы i жанры. Музыка каталiцкай i праваслаўнай цэркваў. Вакальныя цыклы. Свабодныя i змешаныя формы. Опера.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- функцыянальную арганiзацыю музычнай формы;

- музычныя формы эпохi барока, формы класiчнай музыкi i iншых гiстарычных эпох;

- структуру простых, складаных i цыклiчных музычных формаў;

- тыпы музычнага аналiзу;

умець:

- аналiзаваць вакальныя i iнструментальныя творы, змешаныя формы вакальнай музыкi;

- выяўляць асноўныя тыпы музычных формаў;

- адрознiваць простыя, складаныя, цыклiчныя формы музычных твораў;

- карыстацца методыкай жанравага i стылёвага аналiзаў у практычнай дзейнасцi.

Аркестравы клас

Асноўныя групы эстрадна-сiмфанiчнага аркестра. Роля, задачы i творчыя магчымасцi асноўных груп у эстрадна-сiмфанiчным аркестры. Прынцыпы сумеснага выканання музычнага твора ў эстрадна-сiмфанiчным аркестры: музычнае iнтанаванне, дынамiка, штрыхi, фразiроўка, агогiка, тэмпа-рытм, кампазiцыйна-драматургiчнае развiццё твора i iнш. Практычнае вывучэнне музычных твораў розных стыляў, жанраў i формаў акадэмiчнай, джазавай, поп- i рок- музыкi. Метады ўвасаблення музычна-вобразнай пабудовы твора, сродкi пераадольвання тэхнiчных цяжкасцей. Стварэнне выканальнiцкай iнтэрпрэтацыi. Набыццё практыкi аркестравага выканальнiцтва.

Набыццё слыхавых навыкаў, якiя датычацца груп i iнструментаў эстрадна-сiмфанiчнага аркестра, а таксама жанраў, формаў i стылявых напрамкаў акадэмiчнай, джазавай, рок- i поп-музыкi. Азнаямленне з рабочым дыяпазонам, прыёмамi iгры, штрыхамi, тэмбрава-дынамiчнымi i выканальнiцкiмi магчымасцямi iнструментаў асноўных груп эстрадна-сiмфанiчнага аркестра ў рэальным гучаннi.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- асноўныя групы эстрадна-сiмфанiчнага аркестра i iх мастацкiя магчымасцi;

- выканальнiцкiя сродкi выразнасцi розных груп аркестра;

- прынцыпы аркестравага выканання музычнага твора;

- спецыфiку iгры ў аркестры;

- магчымасцi рэалiзацыi сродкамi аркестра мастацкай задумы кампазiтара;

- формы i жанры розных стыляў i накiрункаў акадэмiчнай, джазавай, рок- i поп-музыкi для эстрадна-сiмфанiчнага аркестра;

- спосабы працы над стварэннем музычнай iнтэрпрэтацыi;

умець:

- увасабляць прынцыпы аркестравага выканання музычнага твора на практыцы;

- выконваць творы розных формаў, жанраў i стыляў акадэмiчнай, джазавай, рок- i поп-музыкi для эстрадна-сiмфанiчнага аркестра;

- ужываць спецыфiку iгры на акустычных i электраiнструментах у аркестры;

- выкарыстоўваць музычныя сродкi выразнасцi ў працэсе стварэння выканальнiцкай iнтэрпрэтацыi.


Iнструментальны ансамбль

Прынцып ансамблевага выканання музычнага твора: уменне суразмяраць iндывiдуальнае выканальнiцтва з выканальнiцкiм майстэрствам патрнёраў у адпаведнасцi з мастацкiмi характарыстыкамi музычнага твора (стыль эпохi, кампазiтара, асаблiвасцi жанра, формы i г.д.). Прынцыпы рэалiзацыi мастацкай задумы аўтара (сумеснае выкананне дынамiкi, штрыхоў, фразiроўкi, стылявых i кампазiцыйна-драматургiчных асаблiвасцей i iнш.). Практычнае асваенне формаў i жанраў розных стыляў i накiрункаў акадэмiчнай, джазавай, рок- i поп- ансамблевай музыкi. Склады ансамбляў: дуэт, трыа, квартэт, квiнтэт i г.д. Спецыфiка iгры на акустычных i электраiнструментах у ансамблi. Выкарыстанне выканальнiцкiх i тэхнiчных сродкаў выразнасцi ў ансамблi. Прынцыпы самастойнай работы над музычным ансамблевым творам. Выканальнiцкая iнтэрпрэтацыя ансамблевага твора.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- прынцыпы ансамблевага выканання музычнага твора;

- прынцыпы рэалiзацыi мастацкай задумы аўтара;

- формы i жанры полiфанiчнай i гамафонна-гарманiчнай музыкi розных стыляў i накiрункаў акадэмiчнай, джазавай, рок- i поп-музыкi для iнструментальнага ансамбля;

- спецыфiку iгры на акустычных i электраiнструментах у ансамблi;

- спосабы выкарыстання тэхнiчных сродкаў выразнасцi;

- прынцыпы самастойнай работы над музычным творам;

- выканальнiцкiя сродкi выразнасцi у ансамблi;

умець:

- увасабляць прынцыпы ансамблевага выканання музычнага твора на практыцы;

- рэалiзоўваць мастацкую задуму аўтара;

- выконваць у ансамблi творы розных формаў i жанраў полiфанiчнай i гамафонна-гарманiчнай музыкi розных стыляў i накiрункаў;

- ужываць спецыфiку iгры на акустычных i электраiнструментах у ансамблi;

- выкарыстоўваць тэхнiчныя сродкi выразнасцi;

- самастойна працаваць над музычным творам;

- прафесiйна карыстацца выканальнiцкiмi сродкамi выразнасцi ў ансамблi падчас стварэння iнтэрпрэтацыi музычнага твора.


Спецiнструмент

Акустычныя i мастацкiя магчымасцi iнструмента. Выканальнiцкая тэхнiка на iнструменце: прынцыпы i метады прафесiйнага авалодвання. Прыкладныя аспекты выканальнiцкай тэхнiкi: гуказдабыванне i гукавядзенне, штрыхi, iнтанаванне, вiбрацыя, аплiкатура. Псiхалагiчны, фiзiялагiчны i мастацкi аспекты выканаўства. Метады дасягнення прафесiйных задач. Мастацка-вобразныя аспекты выканання твора: фразiроўка, дынамiка, агогiка, кампазiцыйна-драматургiчная будова. Жанры, формы i стылi акадэмiчнай, джазавай, рок- i поп-музыкi. Прынцыпы самастойнай работы над творам. Чытанне нот з лiста i транспанаванне.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- акустычныя i мастацкiя магчымасцi iнструмента;

- прынцыпы i метады прафесiйнага авалодвання выканальнiцкай тэхнiкай;

- прыкладныя аспекты выканальнiцкай тэхнiкi;

- метады дасягнення прафесiйных задач;

- мастацка-вобразныя аспекты выканання твора;

- жанры, формы i стылi акадэмiчнай, джазавай, рок- i поп-музыкi;

- прынцыпы самастойнай работы над творам;

умець:

- карыстацца акустычнымi i мастацкiмi магчымасцямi iнструмента;

- прафесiйна валодаць выканальнiцкай тэхнiкай;

- арыентавацца ў стылявых напрамках сучаснай музычнай культуры i выконваць на прафесiйным узроўнi сольную праграму з твораў беларускiх, рускiх, заходнееўрапейскiх i амерыканскiх кампазiтараў розных жанраў, формаў i стыляў;

- самастойна працаваць над творам у працэсе стварэння выканальнiцкай iнтэрпрэтацыi;

- чытаць ноты з лiста i транспанаваць твор у розныя танальнасцi.


Iмправiзацыя на спецiнструменце

Iмправiзацыя як вiд творчай дзейнасцi. Iмправiзацыя ў акадэмiчнай i джазавай музыцы. Кампазiцыйныя прынцыпы iмправiзацыi. Спецыфiка джазавай iмправiзацыйнай тэхнiкi: пастаноўка, аплiкатурныя мадэлi, гуказдабыванне, прынцыпы iнтанавання i транспанiравання. Ладава-iнтанацыйныя аснова джазавай iмправiзацыi. Сучасныя метрарытмiчныя мадэлi. Прынцыпы нотнага запiсу джазавай iмправiзацыi. Лiтара-лiчбавае абазначэнне акордаў. Мiкрафон, гуказдымальнiк, электраэфекты ў iмправiзацыi.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- асновы iмправiзацыi як вiд творчай дзейнасцi музыканта;

- кампазiцыйныя прынцыпы iмправiзацыi;

- спецыфiку джазавай iмправiзацыйнай тэхнiкi;

- ладава-iнтанацыйную аснову джазавай iмправiзацыi;

- сучасныя метрарытмiчныя мадэлi;

- прынцыпы нотнага запiсу джазавай iмправiзацыi;

- лiтара-лiчбавае абазначэнне акордаў;

умець:

- набываць самастойныя веды, вывучаючы кампазiцыйныя прынцыпы i спецыфiку джазавай iмправiзацыi тэхнiкi выдомых музыкантаў свету;

- выкарыстоўваць джазавую ладава-iнтанацыйную аснову i сучасныя метрарытмiчныя мадэлi падчас стварэння iмправiзацыi;

- карыстацца нотным запiсам джазавай iмправiзацыi;

- расшыфроўваць лiтара-лiчбавыя абазначэннi акордаў i iмправiзаваць на яго падставе;

- ужываць мiкрафон, гуказдымальнiк i электраэфекты падчас iмправiзацыi.


Камп'ютарныя базы даных i ведаў

Паняццi "звесткi", "база звестак", "сiстэма баз звестак". Асноўныя падыходы да распрацоўкi баз звестак. Базы звестак як адлюстраванне прадметнага абсягу. Выкарыстанне баз звестак пры пабудове iнфармацыйных сiстэм. Тэарэтычныя асновы баз звестак. Праблема фармалiзацыi звестак. Кiраванне базамi звестак. Паняцце транзакцыi i цэласнасць звестак. Абмежаваннi цэласнасцi. Паняцце рэляцыйнага вылiчэння. Мадэлi прадстаўлення ведаў: "аб'ект - сувязь", лагiчныя мадэлi, семантычныя сеткi, фрэймы. Канцэптуальнае, iнфалагiчнае i даталагiчнае мадэляванне. Рэляцыйная мадэль звестак. Сутнасць нармалiзацыi. CASE - тэхналогii. Алгарытмiзацыя i праграмаванне баз звестак. Выкарыстанне баз звестак i ведаў у галiне культуры i мастацтва.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- тэарэтычныя асновы баз звестак, асноўныя падыходы да распрацоўкi баз звестак;

- спосабы выкарыстання баз звестак пры пабудове iнфармацыйных сiстэм;

- метады кiравання базамi звестак;

- мадэлi прадстаўлення ведаў: "аб'ект - сувязь", лагiчныя мадэлi, семантычныя сеткi, фрэймы;

- прынцыпы канцэптуальнага, iнфалагiчнага i даталагiчнага мадэлявання;

- CASE - тэхналогii, алгарытмiзацыю i праграмаванне баз звестак;

- спосабы выкарыстання баз звестак i ведаў у галiне культуры i мастацтва;

умець:

- распрацоўваць i будаваць базы звестак;

- выкарыстоўваць базы звестак пры пабудове iнфармацыйных сiстэм;

- ужываць мадэлi прадстаўлення ведаў: "аб'ект - сувязь", лагiчныя мадэлi, семантычныя сеткi, фрэймы;

- выкарыстоўваць сiстэмы кiравання базамi звестак;

- рэалiзоўваць прынцыпы канцэптуальнага, iнфалагiчнага i даталагiчнага мадэлявання;

- выкарыстоўваць CASE - тэхналогii;

- алгарытмiзоўваць i праграмаваць базы звестак;

- ужываць спосабы выкарыстання баз звестак i ведаў у галiне культуры i мастацтва.


Асновы кампазiцыi

Агульныя правiлы кампазiцыi. Асноўныя прынцыпы стварэння музычных твораў малых формаў. Малыя формы i жанры вакальнай музыкi. Малыя формы i жанры iнструментальнай музыкi. Простая двухчасная i простая трохчасная музычныя формы. Складаная двухчасная i складаная трохчасная музычныя формы. Сiнтэтычныя жанры вакальна-iнструментальнай музыкi.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- агульныя правiлы кампазiцыi;

- правiлы стварэння музычнага твора;

- прынцыпы стварэння музычных твораў малых формаў вакальнай музыкi;

- прынцыпы стварэння музычных твораў малых формаў iнструментальнай музыкi;

- правiлы пабудовы музычнай кампазiцыi простай двухчаснай i простай трохчаснай музычных формаў;

- правiлы пабудовы музычнай кампазiцыi складанай двухчаснай i складанай трохчаснай музычных формаў;

умець:

- ствараць музычныя творы малых формаў вакальнай, вакальна-iнструментальнай i iнструментальнай музыкi.


Асновы гукарэжысуры

Паняцце аб музычным гуку, яго характарыстыках. Гуказапiсваючая, гукаўзмацняльная апаратура i сродкi сучаснага камунiкацыйнага забеспячэння. Практыка гуказапiсу (выкарыстанне розных мiкрафонаў, эквалiзацыя, кампрэсiя, лiмiтыраванне, рэверберацыя) i асновы звядзення трэкаў у мiкс. Мастэрынг.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- уласцiвасцi i характарыстыкi музычнага гуку;

- прынцыпы работы гуказапiсваючай, гукаўзмацняльнай апаратуры i сродкаў сучаснага камунiкацыйнага забеспячэння;

- асновы звядзення трэкаў у мiкс i мастэрынг фанаграм;

умець:

- працаваць з гуказапiсваючай, гукаўзмацняльнай апаратурай i сродкамi сучаснага камунiкацыйнага забеспячэння;

- валодаць прыёмамi эквалiзацыi, кампрэсii, лiмiтыравання, рэверберацыi, панарамiравання;

- рабiць мастэрынг фанаграм.


Камп'ютарная аранжыроўка

Агульныя правiлы аранжыроўкi. Асноўныя прынцыпы стварэння мiдзi-праекта. Выкарыстанне гукаў, гук-элементаў, саунд-меню. Блюз, рок-н-рол, балада, эр-н-бi, дыска, лацiна-амерыканскiя рытмы. Арганiзацыя гарманiчнай вертыкалi ў мiдзi-праекце. Педаль, рытмовая пульсацыя, кантрапункт. Правiлы арганiзацыi музычнай формы праекта. Арганiзацыя рытм-групы. Народныя iнструменты i правiлы iх выкарыстання ў мiдзi-праекце. Вакал: юла, бэк-вакал, спалучэнне акустычных i вiртуальных iнструментаў.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- прынцыпы стварэння мiдзi-праекта;

- прынцыпы арганiзацыi саунд-меню;

- рытмовыя i стылiстычныя асаблiвасцi блюза, рок-н-рола, балады, эр-н-бi, дыска, лацiна-амерыканскiх рытмаў;

- прынцыпы арганiзацыi гарманiчнай вертыкалi ў мiдзi-праекце;

- асноўныя аркестравыя лiнii (педаль, рытмовая пульсацыя, кантрапункт);

- прынцыпы арганiзацыi музычнай формы праекта;

- прынцыпы спалучэння акустычных i вiртуальных iнструментаў;

умець:

- ствараць мiдзi-праекты;

- арганiзоўваць саунд-меню;

- выкарыстоўваць рытмовыя i стылiстычныя асаблiвасцi блюза, рок-н-рола, балады, эр-н-бi, дыска, лацiна-амерыканскiх рытмаў;

- арганiзоўвываць гарманiчную вертыкаль у мiдзi-праекце;

- выкарыстоўваць асноўныя аркестравыя лiнii (педаль, рытмовая пульсацыя, кантрапункт);

- будаваць музычную форму праекта;

- спалучаць акустычныя i вiртуальныя iнструменты.


Сцэнiчны рух

Асновы i агульная характарыстыка харэаграфiчнага трэнiнгу i сцэнруху. Састаўныя часткi сцэнруху: акрабытыка i элементы харэаграфii ў часе i прасторы мiзансцэны, кампазiцыi. Выразныя сродкi сцэнруху i рухацельны апарат чалавека. Практыкаваннi па ўмацаваннi i развiццi мышцаў цела, пластычнай i псiхафiзiчнай падрыхтоўкi. Пабудова сцэнiчнага нумара.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- асноўныя законы руху на сцэне;

- асноўныя элементы сучаснай харэаграфii i акрабытыцы;

- выразныя сродкi сцэнруху i мастацкiя магчымасцi рухацельнага апарату чалавека;

- практыкаваннi па умацаваннi i развiццi мышцаў цела, тэмпа-рытму i пластычнай падрыхтоўкi, псiхафiзiчных якасцяў студэнта;

умець:

- увасабляць законы сцэнруху ў розных умовах сцэнпляцоўкi;

- валодаць на практыцы элементамi сучаснай харэаграфii i акрабытыцы;

- творчы выкарыстоўваць веды ў рабоце над увасабленнем пластычнай формы эстраднага нумара i шоу;

- выконваць практыкаваннi па ўмацаваннi i развiццi мышцаў цела, пластычнай i псiхафiзiчнай падрыхтоўкi;

- увасабляць пластычныя рашэннi эстраднага нумара.


Сцэнiчная мова i голаса-моўны трэнiнг

Тэхнiчная выразнасць вуснай мовы. Сродкi эмацыянальнасцi i перакананасцi вуснай мовы. Комплексны псiхафiзiчны, дыхальна-галасавы, дыкцыйна-арфаэпiчны трэнiнг. Распрацоўка мастацкiх тэкстаў розных жанраў. Творчае ўвасабленне мастацкага тэксту ў вусным слове. Дыханне: грудное, дыяфрагматычнае, змешана-дыяфрагматычнае, фанацыйнае. Практыкаваннi i эцюды на развiццё дыхання. Тэхнiка мовы i разнастайныя лiтаратурныя жанры. Сiстэма практыкаванняў для голасу. Асновы выканаўчага майстэрства.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- методыку работы над лiтаратурна-драматургiчным творам;

- прынцыпы выхавання моўнага голасу i моўнай выразнасцi;

- прыёмы работы над моўнай характарыстыкай вобраза;

- прыёмы псiхафiзiчнага галасавога трэнiнгу;

- прыёмы комплекснага псiхафiзiчнага, дыхальна-галасавога, дыкцыйна-арфаэпiчнага трэнiнгу;

умець:

- работаць над лiтаратурна-драматургiчным творам у драматычным тэатры, музычным тэатры, на радыё, тэлебачаннi, у канцэртнай установе;

- выкарыстоўваць моўны голас i моўную выразнасць;

- работаць над моўнай характарыстыкай вобраза;

- праводзiць псiхафiзiчны галасавы трэнiнг;

- выкарыстоўваць прыёмы комплекснага псiхафiзiчнага, дыхальна-галасавога, дыкцыйна-арфаэпiчнага трэнiнгу ў працэсе падрыхтоўкi лiтаратурнага твора;

- прымяняць веды ў галiне сцэнiчнай мовы для выкладчыцкай дзейнасцi.


Вакал

Сучаснае эстраднае вакальнае мастацтва. Спецыфiчныя выканальнiцкiя тэхнiкi i манеры выканання ў эстрадным вакальным майстэрстве. Самакантроль спевака ў працэсе выканання эстраднага вакальнага твора. Самастойная мастацкая iнтэрпрэтацыя вакальнага твора. Стварэнне сцэнiчнага вакальнага нумара. Вакальныя творы розных жанраў i стыляў акадэмiчнай, джазавай, рок- i поп-музыкi (a capella, пад фанаграму, у суправаджэннi акустычных iнструментаў, з выкарыстаннем тэхнiчных сродкаў выразнасцi).

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- асноўныя напрамкi i тэндэнцыi сучаснага эстраднага вакальнага мастацтва;

- розныя выканальнiцкiя манеры;

- вакальныя творы розных жанраў i стыляў акадэмiчнай, джазавай, рок- i поп-музыкi;

умець:

- прымяняць на практыцы розныя выканальнiцкiя тэхнiкi i манеры выканання;

- выконваць творы розных жанраў i стыляў (a capella, пад фанаграму, у суправаджэннi акустычных iнструментаў);

- самастойна iнтэрпрэтыраваць вакальныя творы.


Пастаноўка голасу

Пеўчы голас як акустычная з'ява. Паняццi "апора гуку", "атака гуку", "моц i канцэнтрацыя гуку", "рэгiстр", "дыяпазон". Прынцыпы фармiравання пеўчага голасу i тыпы дыхання. Практыкаваннi па адпрацоўцы дыхання. Структура голасаўтварэння ў спевакоў. Дэфекты голасу i шляхi iх пераадольвання. Тэорыя рэзананснага вакалу. Вакальна-фанетычныя сродкi выразнасцi.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- паняццi "апора гуку", "атака гуку", "моц i канцэнтрацыя гуку", "рэгiстр", "дыяпазон";

- прынцыпы фармiравання пеўчага голасу i тыпы дыхання;

- структуру голасаўтварэння;

- дэфекты голасу i шляхi iх пераадольвання;

- тэорыю рэзананснага вакалу;

умець:

- выкарыстоўваць прынцыпы фармiравання пеўчага голасу;

- валодаць рознымi тыпамi дыхання;

- ужываць на практыцы практыкаваннi па адпрацоўцы дыхання;

- пераадольваць дэфекты голасу;

- валодаць рэзанатарным комплексам.


Вакальны ансамбль

Прынцыпы ансамблевага выканання музычнага твора: дынамiка, штрыхi, iнтанаванне, тэмпа-рытм, фразiроўка, стылявыя i кампазiцыйна-драматургiчныя асаблiвасцi. Асновы i спецыфiка back-vocal'a. Асновы пеўчага дыхання пры выкананнi ансамблевых твораў, ланцуговы тып дыхання. Унiсонныя i шматгалосныя спевы. Вакальная iмправiзацыя як сродак выразнасцi. Вакальныя творы розных жанраў i стыляў акадэмiчнай, джазавай, рок- i поп-музыкi ў розных формах увасаблення (a capella, пад фанаграму, у суправаджэннi акустычных iнструментаў, з выкарыстаннем тэхнiчных сродкаў выразнасцi). Мастацкi вобраз пры выкананнi вакальных твораў. Стварэнне выканальнiцкай iнтэрпрэтацыi.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- прынцыпы ансамблевага выканання музычнага твора;

- спецыфiку back-vocal'a;

- ланцуговы тып дыхання пры выкананнi ансамблевых твораў;

- прынцыпы ўнiсонных i шматгалосных спеваў;

- прынцыпы вакальнай iмправiзацыi;

- розныя жанры, стылi i формы акадэмiчнай, джазавай, рок- i поп-музыкi;

умець:

- выкарыстоўваць прынцыпы ансамблевага выканання музычнага твора;

- выкарыстоўваць навыкi back-vocal'а на практыцы;

- ужываць ланцуговы тып дыхання пры выкананнi ансамблевых твораў;

- ужываць прынцыпы ўнiсонных i шматгалосных спеваў;

- iмправiзаваць падчас выканання вакальнага твора;

- выконваць розныя жанры, стылi i формы акадэмiчнай, джазавай, рок- i поп-музыкi.


Майстэрства акцёра

Прырода i спецыфiка акцёрскай iгры. Элементы акцёрскай псiхатэхнiкi. Метады работы акцёра над роллю i п'есай. Асноўныя прынцыпы сiстэмы К.С.Станiслаўскага. Асновы акцёрскага майстэрства, сцэнiчнай мовы, сцэнiчнага руху. Спосабы iснавання акцёра ў розных тэатральных жанрах. Пераўвасабленне, iмправiзацыя як спосаб акцёрскай iгры. Метады работы акцёра над моўнай характарыстыкай вобраза. Спецыфiка сцэнiчнага руху. Рытм у мастацтве акцёра. Мастацтва грыму. Этапы засваення акцёрам "прапаноўваемых абставiн" п'есы i ролi.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- асновы сiстэмы К.С.Станiслаўскага;

- прынцыпы псiхафiзiчнага iснавання акцёра на сцэне;

- стылёвыя асаблiвасцi акцёрскай iгры;

- прыёмы творчых падыходаў да сцэнiчнага ўвасаблення мастацкiх вобразаў;

- методыку работы над роллю ў розных жанрава-стылёвых драматычных творах;

- этапы засваення акцёрам прапаноўваемых абставiн п'есы i ролi;

- прынцыпы кампазiцыйнай пабудовы вобраза;

- тэхналогiю грымiравання;

- спецыфiку сцэнiчнага руху;

умець:

- выкарыстоўваць метад фiзiчных дзеянняў i дзейсны аналiз акцёрскай ролi ў працэсе падрыхтоўкi i ўвасаблення сцэнiчнага вобраза;

- выкарыстоўваць iндывiдуальныя моўныя асаблiвасцi i галасавыя даныя;

- рэалiзоўваць iндывiдуальныя прыёмы гукавымаўлення;

- выкарыстоўваць прыёмы сцэнiчнага руху;

- выкарыстоўваць прыёмы пластычнай выразнасцi знешняга рысунка ролi;

- выкарыстоўваць прыёмы стварэння знешняга аблiчча персанажу сродкамi грыму;

- прымяняць веды ў галiне акцёрскага мастацтва для выкладчыцкай дзейнасцi.


Менеджмент у сферы музычнай культуры

Менеджмент як самастойная сфера дзейнасцi, сiстэма кiравання. Гiстарычныя этапы развiцця кiраўнiцкiх зносiн. Асноўныя складаючыя сацыякультурнага кiравання: мэты i задачы, структура, функцыi, прынцыпы, метады, нарматыўная база, iнфармацыйнае i рэсурснае забеспячэнне, механiзмы ўкаранення.

Сацыякультурная дзейнасць як аб'ект кiравання, iнавацыйныя i традыцыйныя падыходы да развiцця сiстэмы кiравання сацыякультурнай сферай. Кiраванне i культура. Асаблiвасцi кiравання працоўнымi працэсамi ў сферы культуры. Камерцыя i культура. Сiстэма кiравання ўстановамi сацыяльна-культурнай сферы. Спецыфiка кiравання ўстановамi сацыяльна-культурнай сферы. Сацыяльна-эканамiчнае значэнне ўдасканалення кiравання ўстановамi сацыяльна-культурнай сферы. Сацыяльныя стандарты i iх выкарыстанне ва ўстановах сацыякультурнай сферы.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- сiтэму кiраўнiцкай дзейнасцi ў сферы культуры;

- законы i механiзмы планавання дзейнасцi ўстаноў сацыякультурнай сферы i тэхналогii вырашэння кiраўнiцкiх задач з улiкам сучасных сацыяльна-эканамiчных умоў;

- сутнасць i прынцыпы сацыякультурнага менеджменту;

умець:

- ажыццяўляць функцыi менеджменту ў сферы культуры;

- валодаць метадамi i прыёмамi менеджменту (планаванне, арганiзацыя дзейнасцi, кiраванне калектывам, устанаўленне кантактаў, дзелавых зносiн з партнёрамi);

- забяспечваць фiнансава-эканамiчныя, iнфармацыйныя, прававыя, кадравыя патрабаваннi сацыяльнага функцыянавання асобных праектаў i праграм у сферы культуры;

- прымяняць веды для выкладчыцкай дзейнасцi.


Тэхналогii прадзюсарскай дзейнасцi

Асноўныя тэндэнцыi развiцця музычнай iндустрыi як часткi шоу-бiзнесу ў XXI стагоддзi. Прадзюсар як арт-менеджар у сферы музычнай iндустрыi. Прадзюсарства як вiд прадпрымальнiцкай дзейнасцi ў сферы музычнай iндустрыi. Механiзмы кiравання ў галiне музычнай культуры. Гiсторыя, тэорыя i тэхналогiя прадзюсiравання. Арт-менеджмент як тэарэтычная аснова падрыхтоўкi прадзюсара. Асноўныя функцыi прадзюсара. Музычны праект як фармат прадзюсарскай дзейнасцi. Асобасныя якасцi i здольнасцi прадзюсара.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- заканамернасцi функцыянавання музычнага мастацтва ў грамадстве;

- шляхi i механiзмы кiравання ў галiне музычнай культуры;

- гiсторыю, тэорыю i тэхналогiю прадзюсiравання i пастаноўкi музычных праектаў;

умець:

- ажыццяўляць прадзюсiраванне музычных шоу-праграм;

- валодаць навыкамi прадзюсарскай дзейнасцi ў розных сферах канцэртна-гастрольнай дзейнасцi;

- распрацоўваць аўтарскiя музычныя праекты i рэалiзоўваць тэхналогii ў практычнай дзейнасцi.


Арганiзацыя шоу-бiзнесу

Паняцце шоу-бiзнес. Шоу-бiзнес як з'ява XX стагоддзя. Асноўныя этапы станаўлення замежнага i айчыннага шоу-бiзнесу. Вытокi развiцця музычнага шоў-бiзнесу. Асаблiвасцi станаўлення шоу-бiзнесу ў розных рэгiёнах свету. Музычны шоу-бiзнес як сектар сусветнай эканомiкi. Музычная iндустрыя ў структуры шоу-бiзнесу. Рынкавая iнфраструктура сучаснай музычнай iндустрыi. Структура музычнага шоу-бiзнесу. Асаблiвасцi iнфраструктуры замежнай i айчыннай музычнай iндустрыi.

Канцэртныя агенцтвы, прадзюсарскiя цэнтры, студыi гуказапiсу, PR-агенцтвы, клубы i дыскатэкi, службы па ахове аўтарскiх правоў i iнш. як часткi структуры музычнай iндустрыi. Маркетынг i цэнавая палiтыка, вытворчасць музычнага тавару, яго рэклама, дыстрыбуцыя i рознiчны продаж. Спажывец i рынак музычнага тавару.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- уплыў палiтычных, эканамiчных i сацыяльна-культурных фактараў на функцыянiраванне музычнай iндустрыi як з'явы шоу-бiзнесу;

- законы функцыянавання шоу-бiзнесу як сектара сусветнай эканомiкi, як сферы прадпрымальнiцкай дзейнасцi;

умець:

- забяспечваць функцыянаванне ўстаноў сферы музычнай культуры;

- арганiзоўваць канцэртна-гастрольную дзейнасць музычных калектываў i асобных выканаўцаў;

- рэалiзоўваць музычныя шоу-праекты для розных катэгорый насельнiцтва.


Фiнансаванне i аўдыт

Асновы крыдытавання, iнвестыцый, фiнансавання, бухгалтарскага ўлiку ў сферы культуры. Сутнасць i вiды аўдыту. Арганiзацыя аўдытарскай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь. Прафесiйныя i этычныя нормы аўдытарскай дзейнасцi. Стандарты. Крынiцы iнфармацыi. Прыёмы атрымання доказаў, ацэнка сутнасцi i рызыкi i арганiзацыя аўдытарскай праверкi. Аўдытарскiя працэдуры. Аўдыт касава-банкаўскiх, разлiковых i крэдытных аперацый, улiку асноўных сродкаў, таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, нематэрыяльных актываў. Аўдыт фармiравання сабекошту прадукцыi, работ, паслуг, а таксама аперацый па рэалiзацыi прадукцыi (работ, паслуг), фармiраванню фiнансавых вынiкаў, выкарыстання прыбылi i стварэнню фондаў i рэзерваў. Аўдыт улiку, справаздач i ўнутрывытворчаснага кантролю. Падрыхтоўка i аналiз аўдытарскага заключэння.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- асновы крэдытавання, iнвестыцый, фiнансавання, бухгалтарскага ўлiку ў сферы культуры;

- сутнасць i вiды аўдыту;

- метады i арганiзацыю аўдытарскай дзейнасцi;

- метадычныя асновы аўдытарскiх праверак;

умець:

- валодаць метадамi фiнансава-эканамiчнага забеспячэння ўстаноў культуры (вызначаць цэны на паслугi, распрацоўваць сметы i калькуляцыi, складаць i аналiзаваць баланс, ажыццяўляць фiнансава-эканамiчнае стымуляванне працы персаналу i г.д.);

- арганiзаваць аўдытарскiя праверкi;

- прымаць удзел у аўдытарскай праверцы;

- рыхтаваць i аналiзаваць аўдытарскае заключэнне;

- прымяняць веды для выкладчыцкай дзейнасцi.


Прававое забеспячэнне прадпрымальнiцкай дзейнасцi ў сферы культуры

Прадпрымальнiцтва як самастойная сфера дзейнасцi ў сферы культуры. Вiды прадпрымальнiцкай дзейнасцi, мэты, задачы, структура, функцыi, прынцыпы, метады, нарматыўная база, iнфармацыйнае i рэсурснае забеспячэнне, механiзмы ўкаранення. Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у сферы прававога забеспячэння прадпрымальнiцкай дзейнасцi.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- сутнасць i метады арганiзацыi прадпрымальнiцкай дзейнасцi ў сферы культуры;

- правы i маральна-этычныя нормы ў сферы прадпрымальнiцкай дзейнасцi;

- заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у сферы прававога забеспячэння прадпрымальнiцкай дзейнасцi;

умець:

- карыстацца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь у сферы прававога забеспячэння прадпрымальнiцкай дзейнасцi.


Арганiзацыя мiжнародных культурных сувязей

Паняцце мiжнародных культурных сувязей. Асноўныя этапы фармiравання мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва Рэспублiкi Беларусь з замежнымi краiнамi. Асноўныя накiрункi мiжнародных культурных сувязей. Мiжнародныя арганiзацыi i фонды. Дыпламатычныя прадстаўнiцтвы ў Рэспублiцы Беларусь i за мяжой. Мiжнародная дзейнасць ва ўстановах сацыяльна-культурнай сферы. Арганiзацыя прыёму замежных калектываў. Арганiзацыя гастрольнай дзейнасцi. Мытнае заканадаўства. Вядзенне перагавораў з замежнымi партнёрамi, мова дзелавой перапiскi. Фiнансаванне мiжнародных музычных праектаў.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- тэорыю i практыку мiжнародных культурных сувязей;

- дзейнасць мiжнародных i замежных арганiзацый, якiя дзейнiчаюць у сферы мастацкай культуры;

- дзейнасць устаноў культуры i мастацтва па арганiзацыi мiжнародных культурных сувязей;

- прынцыпы арганiзацыi замежных камандзiровак;

- заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, звязанае з ажыццяўленнем мiжнародных культурных сувязей;

- крынiцы фiнансавання мiжнародных культурных сувязей;

умець:

- працаваць з мiжнароднымi ўстановамi па арганiзацыi праектаў у сферы музычнага мастацтва;

- ажыццяўляць пошук патэнцыяльных замежных партнёраў у сферы мiжнародных культурных сувязей;

- весцi перамовы з замежнымi партнёрамi;

- арганiзоўваць прыём партнёраў з замежжа i ажыццяўляць гастрольную дзейнасць за межамi Рэспублiкi Беларусь;

- знаходзiць крынiцы фiнансавання мiжнародных культурных праектаў;

- разлiчваць бюджэт праекта i рабiць фiнансавую справаздачу.


Iнфармацыйныя рэсурсы сацыякультурнай сферы

Сутнасць i спецыфiка iнфармацыйнай дзейнасцi ў мастацка-эстэтычнай i сацыяльна-культурнай сферы. Iнфармацыйная прастора i артасфера. Агульная характарыстыка i класiфiкацыя iнфармацыйных рэсурсаў сацыяльна-культурнай накiраванасцi. Iнфраструктура сусветных i нацыянальных iнфармацыйных рэсурсаў, тыпалогiя спецыяльных устаноў i арганiзацый. Пярвiчная iнфармацыя артасферы i культурнага комплексу. Iнфармацыйныя рэсурсы на традыцыйных i электронных носьбiтах. Дакументныя рэсурсы (выданнi, неапублiкаваныя дакументы). Электронна-сеткавыя iнфармацыйныя рэсурсы. Агульная класiфiкацыя вэб-рэсурсаў у Iнтэрнэце. Тэндэнцыi развiцця сусветных i нацыянальных iнфармацыйна-бiблiяграфiчных рэсурсаў сацыяльна-культурнай сферы.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- структуру iнфармацыйных рэсурсаў сацыяльна-культурнай сферы краiны, спецыфiку iх функцыянавання ў замежжы;

- сусветную i нацыянальную iнфраструктуру артасферы, арганiзацыйныя формы i метады iнфармацыйна-бiблiяграфiчнага абслугоўвання;

- асаблiвасцi фармiравання дакументных i iнфармацыйна-бiблiяграфiчных рэсурсаў артасферы, iх вiдавы склад;

- тэхналагiчныя працэсы выкарыстання iнфармацыйных рэсурсаў сацыяльна-культурнай сферы;

умець:

- ажыццяўлять пошук спецыяльнай мастацкай i культуралагiчнай iнфармацыi ў традыцыйных i электронных iнфармацыйных рэсурсах, карыстацца аўтаматызаванымi iнфармацыйна-пошуковымi сiстэмамi;

- складаць бiблiяграфiчнае апiсанне дакументаў i iнфармацыi для розных вiдаў сацыяльна-культурнай дзейнасцi;

- выяўляць i ацэньваць падрыхтоўку iнфармацыйна-бiблiяграфiчных прадуктаў i паслуг для асабiстай прафесiйнай дзейнасцi;

- выкарыстоўваць iнфармацыйныя тэхналогii для стварэння традыцыйных i электронных iнфармацыйных рэсурсаў сацыяльна-культурнай тэматыкi, у тым лiку - мультымедыйных.


7.6 Патрабаваннi да зместу i арганiзацыi практык


Практыкi (азнаямленчая, рэпетыцыйна-канцэртная, педагагiчная, пераддыпломная) з'яўляюцца часткай адукацыйнага працэсу падрыхтоўкi спецыялiстаў, працягам вучэбнага працэсу ў вытворчых умовах i праводзяцца ва ўстановах i арганiзацыях культуры. Практыкi напраўлены на замацаванне ў вытворчых умовах ведаў i ўменняў, атрыманых у працэсе навучання ў ВНУ, авалоданне навыкамi рашэння сацыяльна-прафесiйных задач, вытворчымi тэхналогiямi. Практыкi арганiзуюцца з улiкам будучай спецыяльнасцi i спецыялiзацыi.


7.6.1 Азнаямленчая практыка

Наведванне ўстаноў культуры розных тыпаў i кiраўнiцкiх структур сярэднiх i спецыяльных устаноў культуры розных узроўняў. Азнаямленне са зместам i асаблiвасцямi педагагiчнай работы ва ўстановах культуры рознага тыпу. Азнаямленне з комплексам тэхнiчных сродкаў устаноў культуры. Азнаямленне з методыкай правядзення iндывiдуальных, дробнагрупавых i лекцыйных заняткаў. Наведванне мастацкiх калектываў, майстар-класаў i iнш.

Апiсанне арганiзацыйнай структуры базавай установы i сiстэмы планавання з пункту гледжання структуры i зместу. Вывучэнне асноўных дакументаў улiку i справаздачнасцi базавай установы культуры. Азнаямленне са зместам i асаблiвасцямi прадпрымальнiцкай дзейнасцi ў базавай установе.


7.6.2 Рэпетыцыйна-канцэртная практыка

Азнаямленне з накiрункамi дзейнасцi музычнага калектыву розных творчых напрамкаў. Аналiз рэпертуару калектва: жанры, формы i стылi музычных твораў, а таксама iндывiдуальна-выканальнiцкая манера калектыву. Правядзенне аналiзу арганiзацыйна-творчай работы кiраўнiка калектыву. Ацэнка эфектыўнасцi форм i метадаў работы кiраўнiка з калектывам. Аналiз методыкi правядзення рэпетыцыйнага працэсу. Удзел у рэпетыцыях калектыву у якасцi артыста аркестра, ансамбля, а таксама кiраўнiка i салiста. Ацэнка стану метадычнага i тэхнiчнага забеспячэння творчага калектыву. Удзел у канцэртнай дзейнасцi базавага калектыву. Стварэнне ўласных аранжыровак да складу канкрэтнага музычнага калектыву.

Выпрацоўка навыкаў прадзюсарскай дзейнасцi ва ўстановах культуры. Вывучэнне асноўных дакументаў улiку i справаздачнасцi ў базавай установы культуры. Азнаямленне са зместам i асаблiвасцямi прадпрымальнiцкай дзейнасцi ў базавай установе. Удзел у арганiзацыi i правядзеннi мерапрыемстваў у якасцi прадзюсара.


7.6.3 Педагагiчная практыка

Наведванне ўрокаў выкладчыкаў малодшых i сярэднiх устаноў i правядзенне самастойных заняткаў па спецдысцыплiнах: скрыпка, вiяланчэль, фартэпiяна, альт, труба, трамбон, саксафон, ударныя iнструменты, вакал, вакальныя i iнтрументальныя ансамблi, камп'ютарныя музычныя праграмы i iнш. Аналiз iснуючых праграм па спецдысцыплiнах для вучняў I - XI класаў сярэдняй школы. Распрацоўка канспектаў, авалоданне методыкай арганiзацыi правядзення ўрокаў i выхаваўчай работы ў навучальнай установе. Распрацоўка плана-канспекта i правядзенне аднаго пазакласнага мерапрыемства з удзелам вучняў. Правядзенне адкрытага ўрока з вучнем у прысутнасцi камiсii. Удзел у арганiзацыi i правядзеннi мерапрыемстваў.


7.6.4. Пераддыпломная практыка

Пераддыпломная практыка з'яўляецца заключным этапам прафесiйнай падрыхтоўкi спецыялiста да практычнай дзейнасцi. Мэта практыкi - завяршэнне фармiравання прафесiйных i арганiзацыйных уменняў праз даследчую, эксперыментальную, укараняльную дзейнасць студэнта-практыканта над практычнай часткай сваёй дыпломнай работы. Сярод асноўных задач практыкi - выпрацоўка навыкаў iнавацыйнай дзейнасцi ў сферах культуры i мастацтва; замацаванне ўсяго комплексу ведаў па дысцыплiнах у адпаведнасцi з абраным напрамкам; збор i абагульненне iнфармацыi па тэме дыпломнай работы; апрабацыя распрацовак i галоўных вынiкаў дыпломнай работы. Змест практыкi кожнага студэнта вызначаецца iндывiдуальна. Вынiкi практычнай часткi абгрунтоўваюцца i аналiзуюцца ў пiсьмовай дыпломнай рабоце.


8 Патрабаваннi да забеспячэння якасцi адукацыйнага працэсу


8.1 Патрабаваннi да кадравага забеспячэння


Навукова-педагагiчныя кадры павiнны:

- мець вышэйшую адукацыю, якая адпавядае профiлю выкладаемых дысцыплiн, i, як правiла, адпаведную навуковую квалiфiкацыю (ступень, званне);

- сiстэматычна займацца навуковай, творчай i (цi) навукова-метадычнай дзейнасцю;

- не менш аднаго раза ў 5 год праходзiць павышэнне квалiфiкацыi.


8.2 Патрабаваннi да вучэбна-метадычнага забеспячэння


Вучэбна-метадычнае забеспячэнне патрыхтоўкi спецыялiста павiнна адпавядаць наступным патрабаванням:

- усе дысцыплiны вучэбнага плана павiнны быць забяспечаны вучэбна-метадычнай дакументацыяй па ўсiх вiдах вучэбных заняткаў; вучэбнай, метадычнай, даведачнай i навуковай лiтаратурай; iнфармацыйнымi базамi i доступам да сецевых крынiц iнфармацыi; нагляднымi дапаможнiкамi, мультымедыйнымi, аўдыё-, вiдэаматэрыяламi;

- забяспечыць доступ кожнага студэнта да бiблiятэчных фондаў i баз звестак, якiя адпавядаюць па зместу поўнаму пералiку дысцыплiн вучэбнага плана;

- мець метадычныя дапаможнiкi i рэкамендацыi па вывучаемых дысцыплiнах i ўсiх вiдах вучэбнай дзейнасцi, уключая самастойную работу студэнтаў.

Вучэбна-метадычнае забеспячэнне павiнна быць арыентавана на распрацоўку i ўкараненне ў вучэбны працэс iнавацыйных адукацыйных сiстэм i тэхналогiй, адэкватных кампетэнтнаснаму падыходу да падрыхтоўкi выпускнiка ВНУ (варыятыўных мадэляў кiруемай самастойнай работы студэнтаў, вучэбна-метадычных комплексаў, модульных i рэйтынгавых сiстэм навучання, тэставых i iшых сiстэм ацэнкi ўзроўню кампетэнцыi студэнтаў i iнш.).


8.3 Патрабаваннi да матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння


Вышэйшая навучальная ўстанова павiнна:

- мець адпаведную санiтарна-тэхнiчным нормам матерыяльна-тэхнiчную базу, якая забяспечвае правядзенне лабараторных, iндывiдуальных, практычных работ студэнтаў, якiя прадугледжаны вучэбным планам;

- выконваць нормы забеспячэння вучэбнай i метадычнай лiтаратурай;

- забяспечыць дысплейным часам на аднаго студэнта ў год не менш 50 гадзiн;

- забяспечыць матерыяльна-тэхнiчныя ўмовы для самаадукацыi i развiцця асобы студэнта, для чаго мець адпаведныя нарматывам чытальныя залы, камп'ютарныя класы, залы для заняткаў спецдысцыплiнамi, у тым лiку ў пазааўдыторны час, пункты харчавання.

Аснашчэнне абсталяваннем павiнна забяспечваць правядзенне лабараторных, iндывiдуальных i практычных работ па вучэбных дысцыплiнах згодна вучэбнаму плану.


8.4 Патрабаваннi да арганiзацыi самастойнай работы студэнтаў


Самастойная работа студэнтаў (СРС) арганiзуецца дэканатамi, кафедрамi, выкладчыкамi ВНУ ў адпаведнасцi з Палажэннем аб самастойнай рабоце студэнтаў, якое распрацоўваецца вышэйшай навучальнай установай. Вучэбна-метадычнае ўпраўленне (аддзел) сумесна з дэканатамi факультэтаў праводзiць каардынацыю планавання, арганiзацыi i кантролю СРС у ВНУ. Самастойная работа ажыццяўляецца ў выглядзе аўдыторных i пазааўдыторных формаў па кожнай дысцыплiне вучэбнага плана. На падставе бюджэту часу ў адпаведнасцi з адукацыйнымi стандартамi, вучэбнымi планамi, рабочымi праграмамi вучэбных дысцыплiн устанаўлiваюцца вiды, аб'ём i змест заданняў па СРС. Па кожнай вучэбнай дысцыплiне распрацоўваецца вучэбна-метадычны комплекс (ВМК) з матэрыяламi i рэкамендацыямi, якiя дапамагаюць студэнту ў арганiзацыi самастойнай работы.

Разлiк вучэбнай нагрузкi прафесарска-выкладчыцкага складу на арганiзацыю самастойнай работы студэнтаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з зацверджанымi Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь прыкладнымi нормамi часу для разлiку аб'ёма вучэбнай i вучэбна-метадычнай работы.

Для ацэнкi якасцi самастойнай работы студэнтаў ажыццяўляецца кантроль за яе выкананнем. Формы кантролю самастойнай работы студэнтаў устанаўлiваюцца ВНУ (субяседванне, праверка i абарона iндывiдуальных разлiкова-графiчных заданняў, калёквiумы, кантрольныя работы, абарона курсавых праектаў (работ), тэсцiраванне, залiкi, вусныя i пiсьмовыя экзамены i г.д.).


8.5 Патрабаваннi да арганiзацыi iдэалагiчнай i выхаваўчай работы


Вышэйшая навучальная ўстанова павiнна праводзiць паслядоўную работу па фармiраваннi ў студэнтаў каштоўнасных арыентацый, нормаў i правiлаў паводзiн на падставе дзяржаўнай iдэалогii, iдэй гуманiзму, дабра i справядлiвасцi. Выпускнiк павiнен валодаць дзяржаўнай сталасцю, прававой i палiтычнай культурай, паважаць закон i беражлiва адносiцца да сацыяльных каштоўнасцей прававой дзяржавы, гонару i годнасцi грамадзянiна.

Iдэалагiчная i выхаваўчая работа са студэнтамi арганiзуецца ў адпаведнасцi з нарматыўным i праграмна-метадычным забеспячэннем вучэбна-выхаваўчага працэсу работы ў вышэйшай навучальнай установе, прававую аснову якой складаюць Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь, Законы Рэспублiкi Беларусь, Указы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у галiне маладзёжнай палiтыкi, адпавядаючыя дзяржаўныя сацыяльна-значныя праграмы, патрабаваннi i рэкамендацыi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

Прыярытэтным напрамкам iдэйна-выхаваўчай работы ў вышэйшай навучальнай установе з'яўляецца грамадзянска-патрыятычнае i iдэйна-маральнае выхаванне навучэнцаў.

Важнейшымi прынцыпамi ажыццяўлення выхаваўчай работы са студэнтамi з'яўляюцца:

- узгадненне патрабаванняў са зместам i метадамi навучання i выхавання студэнтаў, якiя забяспечваюць навучальную i сацыяльную актыўнасць;

- прыцягненне студэнтаў з улiкам iх iнтарэсаў i магчымасцей на аснове прынцыпу самакiравання ў сацыяльна-значную работу, арганiзацыю навучальна-выхаваўчага працэсу, якiя садзейнiчаюць набыццю iмi арганiзацыйна-кiраўнiчых, камунiкатыўных уменняў, вопыту рашэння задач;

- умацаванне сям'i i павышэнне яе прэстыжу ў грамадстве, усведамленне асноўных дэмаграфiчных праблем грамадства i фармiраванне ў моладзi ўстановак здаровага ладу жыцця;

- духоўна-маральнае выхаванне, веданне культурнай спадчыны, прафiлактыка правапарушэнняў.

Фармiраванне адзiнага працэсу выхавання павiнна быць пабудавана праз педагагiчнае ўпраўленне працэсам развiцця асобы i ўключаць у сябе навучальна-выхаваўчую работу, прафесiйную накiраванасць выхаваўчай работы выпускаючых кафедраў, правядзенне выхаваўчай работы сацыяльна-гуманiтарнымi i агульнаадукацыйнымi кафедрамi, дзейнасць iнстытута куратараў вучэбных груп, выхаваўчую работу ў студэнцкiх iнтэрнатах, развiццё студэнцкага самакiравання, метадычнае забеспячэнне выхаваўчага працэсу.

Вышэйшая навучальная ўстанова павiнна быць камфортнай i бяспечнай для знаходжання студэнтаў, адрознiвацца спрыяльным маральна-псiхалагiчным клiматам, выкананнем дзеючых санiтарна-гiгiенiчных нормаў i правiлаў, а таксама ажыццяўляць грамадска-палiтычныя, культурныя i спартыўныя мерапрыемствы. Вядучая роля ў iдэалагiчнай i выхаваўчай рабоце належыць прафесарска-выкладчыцкаму саставу i асабiстаму прыкладу выкладчыка.


8.6 Агульныя патрабаваннi да кантролю якасцi адукацыi i сродкам дыягностыкi


Для атэстацыi студэнтаў i выпускнiкоў на адпаведнасць iх персанальных дасягненняў паэтапным цi канчатковым патрабаванням стандарту ствараюцца фонды ацэначных сродкаў i тэхналогiй, якiя ўключаюць тыпавыя заданнi, кантрольныя работы, крытэрыяльна-арыентыраваныя тэсты дасягненняў i iнш.

Ацэнка ведаў выпуснiка на курсавых i дзяржаўных экзаменах, курсавых дыферэнцыраваных залiках, пры абароне курсавых работ, здачы залiкаў па практыкам, абароне дыпломных работ праводзiцца па 10-бальнай шкале. Для ацэнкi ведаў i кампетэнтнасцi выпуснiкоў выкарыстоўваюцца крытэрыi, зацверджаныя Мiнiстэрсвам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

Для кантролю якасцi адукацыi выкарыстоўваюцца наступныя сродкi дыягностыкi:

- ацэнка рашэнняў тыпавых заданняў;

- крытэрыяльна-арыентаваныя тэсты па асобных раздзелах дысцыплiны i дысцыплiны ў цэлым;

- пiсьмовыя кантрольныя работы;

- вуснае апытанне ў час заняткаў, творчыя паказы;

- складанне рэфератаў па асобных раздзелах дысцыплiны з выкарыстаннем манаграфiчнай i перыядычнай лiтаратуры;

- выступленнi студэнтаў на семiнарах па распрацаваных iмi тэмах;

- абарона курсавых работ;

- абарона справаздач па вытворчых практыках;

- творчы экзамен;

- пiсьмовы экзамен;

- вусны экзамен;

- пастаноўка дыпломнага спектакля;

- абарона дыпломнай работы.


9 Патрабаваннi да вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiка


9.1 Агульныя патрабаваннi


9.1.1 Вынiковая атэстацыя выпускнiка ўключае два дзяржаўных экзамены: "спецiнструмент" цi "вакал" цi "камп'ютарная аранжыроўка" цi "тэхналогii прадзюсарскай дзейнасцi" (у залежнасцi ад напрамку), "педагогiка i методыка выкладання спецдысцыплiн", а таксама абарону дыпломнай работы, якiя дазваляюць вызначыць тэарэтычную i практычную гатоўнасць выпускнiка да выканання сацыяльна-прафесiйных задач.

9.1.2 Атэстацыйныя iспыты, якiя ўваходзяць у склад вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiка, праводзяцца згодна адукацыйнай праграмы першай ступенi вышэйшай адукацыi, устаноўленай гэтым стандартам.


9.2 Патрабаваннi да дзяржаўнага экзамену


Дзяржаўныя экзамены праводзяцца на пасяджэннi Дзяржаўнай экзаменацыйнай камiсii.

Праграма i парадак правядзення дзяржаўных экзаменаў распрацоўвываюцца ВНУ ў адпаведнасцi з Палажэннем аб вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiкоў, зацверджаным Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.


9.3 Патрабаваннi да дыпломнай работы

Патрабаваннi да структуры, зместу, аб'ёму i парадку абароны дыпломнай работы вызначаюцца ВНУ на падставе сучаснага адукацыйнага стандарту i Палажэння аб вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiкоў, зацверджанага Мiнiстэрствам адукацыi.



1-18 01 01



АДУКАЦЫЙНЫ СТАНДАРТ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

ВЫШЭЙШАЯ АДУКАЦЫЯ ПЕРШАЯ СТУПЕНЬ

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ 1-18 01 01 НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ (ПА НАПРАМКАХ) 1-18 01 01-01 НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ (ХАРАВАЯ МУЗЫКА) КВАЛIФIКАЦЫЯ КIРАЎНIК ХОРА. ВЫКЛАДЧЫК 1-18 01 01-02 НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ (IНСТРУМЕНТАЛЬНАЯ МУЗЫКА) КВАЛIФIКАЦЫЯ КIРАЎНIК АРКЕСТРА (АНСАМБЛЯ). ВЫКЛАДЧЫК

ВЫСШЕЕ ОБРАЗОВАНИЕ ПЕРВАЯ СТУПЕНЬ

СПЕЦИАЛЬНОСТЬ 1-18 01 01 НАРОДНОЕ ТВОРЧЕСТВО (ПО НАПРАВЛЕНИЯМ) 1-18 01 01-01 НАРОДНОЕ ТВОРЧЕСТВО (ХОРОВАЯ МУЗЫКА) КВАЛИФИКАЦИЯ РУКОВОДИТЕЛЬ ХОРА. ПРЕПОДАВАТЕЛЬ 1-18 01 01-02 НАРОДНОЕ ТВОРЧЕСТВО (ИНСТРУМЕНТАЛЬНАЯ МУЗЫКА) КВАЛИФИКАЦИЯ РУКОВОДИТЕЛЬ ОРКЕСТРА (АНСАМБЛЯ). ПРЕПОДАВАТЕЛЬ

HIGHER EDUCATION FIRST DEGREE

SPECIALITY 1-18 01 01 FOLK ARTS (ACCORDING TO DIRECTIONS) 1-18 01 01-01 FOLK ARTS (CHORAL MUSIC) QUALIFICATION CHIEF OF THE CHORUS. TEACHER 1-18 01 01-02 FOLK ARTS (INSTRUMENTAL MUSIC) QUALIFICATION CHIEF OF THE ORCHESTRA (ENSEMBLE). TEACHER



Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь Мiнск

УДК [378.1:7.01/.097](083.74)(476)

Ключавыя словы: вышэйшая адукацыя, першая ступень, творчасць народная, музыка харавая (народная, акадэмiчная), музыка iнструментальная (народная, духавая), квалiфiкацыйная характарыстыка, тыпавы вучэбны план, веды, уменнi i патрабаваннi, вучэбная праграма дысцыплiны, кампетэнцыi, адукацыйная праграма, самастойная работа, якасць вышэйшай адукацыi, вынiковая дзяржаўная атэстацыя.

МКС 03.180



Прадмова

1 РАСПРАЦАВАНЫ ўстановай адукацыi "Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт культуры i мастацтваў"

ВЫКАНАЎЦЫ:

Кузьмiнiч М.Л., кандыдат педагагiчных навук, прафесар (кiраўнiк);

Ровiна Р.А., кандыдат педагагiчных навук, дацэнт;

Каралькоў М.А., кандыдат фiласофскiх навук, прафесар;

Яканюк Н.П., доктар мастацтвазнаўства, прафесар;

Карацееў А.Л., кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт;

Мазанiк В.У., кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт.

УНЕСЕНЫ Галоўным упраўленнем вышэйшай адукацыi Мiнiстэрства адукацыii Рэспублiкi Беларусь

2 ЗАЦВЕРДЖАНЫ I ЎВЕДЗЕНЫ Ў ДЗЕЯННЕ загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 7 жнiўня 2008 г. N 64

3 УВЕДЗЕНЫ ЗАМЕСТ РД РБ 02100.5.212-98


Дадзены адукацыйны стандарт не можа быць тыражыраваны i распаўсюджаны без дазволу Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Выдадзены на беларускай мове



ЗМЕСТ

1 Галiна выкарыстання

2 Нарматыўныя спасылкi

3 Асноўныя тэрмiны i азначэннi

4 Агульныя палажэннi

4.1 Агульная характарыстыка спецыяльнасцi

4.2 Патрабаваннi да папярэдняга узроўню падрыхтоўкi

4.3 Агульныя мэты падрыхтоўкi спецыялiста

4.4 Формы навучання па спецыяльнасцi

4.5 Тэрмiны падрыхтоўкi спецыялiста

5 Квалiфiкацыйная характарыстыка спецыялiста

5.1 Сфера прафесiйнай дзейнасцi

5.2 Аб'екты прафесiйнай дзейнасцi

5.3 Вiды прафесiйнай дзейнасцi

5.4 Задачы прафесiйнай дзейнасцi

5.5 Склад кампетэнцый

6 Патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi выпускнiка

6.1 Агульныя патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi

6.2 Патрабаваннi да акадэмiчных кампетэнцый

6.3 Патрабаваннi да сацыяльна-асабовых кампетэнцый

6.4 Патрабаваннi да прафесiйных кампетэнцый

7 Патрабаваннi да адукацыйнай праграмы i яе рэалiзацыi

7.1 Склад адукацыйнай праграмы

7.2 Патрабаваннi да распрацоўкi адукацыйнай праграмы

7.3 Патрабаваннi да тэрмiнаў рэалiзацыi адукацыйнай праграмы

7.4 Тыпавы вучэбны план

7.5 Патрабаваннi да абавязковага мiнiмума зместу вучэбных праграм i кампетэнцыям па дысцыплiнах

7.6 Патрабаваннi да зместу i арганiзацыi практык

8 Патрабаваннi да забеспячэння якасцi адукацыйнага працэсу

8.1 Патрабаваннi да кадравага забеспячэння

8.2 Патрабаваннi да вучэбна-метадычнага забеспячэння

8.3 Патрабаваннi да матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння

8.4 Патрабаваннi да арганiзацыi самастойнай работы студэнтаў

8.5 Патрабаваннi да арганiзацыi iдэалагiчнай i выхаваўчай работы

8.6 Агульныя патрабаваннi да кантролю якасцi адукацыi i сродкам дыягностыкi

9 Патрабаваннi да вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiка

9.1 Агульныя патрабаваннi

9.2 Патрабаваннi да дзяржаўнага экзамену

9.3 Патрабаваннi да дыпломнай работы (праекта)



Дата ўвядзення 2008-09-01


1 Галiна выкарыстання


Дадзены адукацыйны стандарт устанаўлiвае мэты i задачы прафесiйнай дзейнасцi спецыялiста, патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi выпускнiка ВНУ, патрабаваннi да зместу адукацыйнай праграмы i яе рэалiзацыi, патрабаваннi да забеспячэння адукацыйнага працэсу i вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiка.

Стандарт выкарыстоўваецца пры распрацоўцы нарматыўна-метадычных дакументаў i вучэбна-праграмнай дакументацыi, якая рэгулюе адукацыйны працэс у вышэйшай школе, а таксама пры ацэнцы якасцi вышэйшай адукацыi.

Стандарт абавязковы для прымянення ва ўсiх вышэйшых навучальных установах, якiя размешчаны на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, незалежна ад iх прыналежнасцi i формаў уласнасцi.


2 Нарматыўныя спасылкi


У дадзеным адукацыйным стандарце выкарыстаны спасылкi на наступныя нарматыўныя дакументы:

СТБ 22.0.1-96 Сiстэма стандартаў у сферы адукацыi. Асноўныя палажэннi.

СТБ ИCO 9000-2000 Сiстэма менеджментy якасцi. Агульныя палажэннi i слоўнiк.

ОКРБ 011-2001 Спецыяльнасцi i квалiфiкацыi.

РД РБ 02100.5.212-98 Адукацыйны стандарт. Вышэйшая адукацыя. Спецыяльнасць Г.12.03.00 Народная творчасць.

РД РБ 02100.5.227-2006 Вышэйшая адукацыя. Першая ступень. Цыкл сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн.


3 Асноўныя тэрмiны i азначэннi


У дадзеным адукацыйным стандарце ўжываюцца наступныя тэрмiны з адпаведнымi азначэннямi:

Адукацыйная праграма - сiстэма мэтаў, задач i зместу адукацыi, вызначаемая адукацыйнымi стандартамi i распрацаванымi на iх падставе вучэбнымi планамi i вучэбнымi праграмамi.

Вучэбны план спецыяльнасцi - вучэбна-метадычны дакумент ВНУ, распрацаваны на падставе адукацыйнага стандарту па спецыяльнасцi, якi змяшчае графiк вучэбнага працэсу, формы, вiды i тэрмiны правядзення вучэбных заняткаў, вынiковага i паэтапнага кантролю, пералiк i аб'ём цыклаў дысцыплiн з улiкам рэгiянальных i галiновых асаблiвасцей ВНУ.

Вучэбная праграма дысцыплiны - вучэбна-метадычны дакумент ВНУ, якi распрацаваны на падставе тыпавой вучэбнай праграмы i вызначае мэты i змест тэарэтычнай i практычнай падрыхтоўкi спецыялiста па вучэбнай дысцыплiне, якая ўваходзiць у вучэбны план спецыяльнасцi, раскрывае асноўныя метадычныя падыходы да выкладання дысцыплiны.

Дыдактычная адзiнка - аўтаномная частка зместу вучэбнай дысцыплiны, выражаная ў назвах тэм, раздзелаў або модуляў.

Забеспячэнне якасцi - зкаардынаваная дзейнасць па кiраўнiцтву арганiзацыяй, напраўленая на стварэнне ўпэўненасцi, што патрабаваннi да якасцi будуць выкананы (СТБ ИСО 9000).

Залiковая адзiнка - мера колькаснага вымярэння вучэбнай нагрузкi студэнта па авалоданнi вучэбным прадметам, якая ўключае аўдыторныя гадзiны i пазааўдыторную самастойную работу, у тым лiку падрыхтоўку i здачу экзамену.

Кампетэнтнасць - выражаная здольнасць прымяняць свае веды i ўменнi (СТБ ИСО 9000).

Кампетэнцыя - веды, уменнi i вопыт, неабходныя для вырашэння тэарэтычных i практычных задач.

Квалiфiкацыйная характарыстыка спецыялiста - абагульненная норма якасцi падрыхтоўкi па пэўнай спецыяльнасцi (спецыялiзацыi) з адпаведнай квалiфiкацыяй, якая ўключае сферы, аб'екты, вiды i задачы прафесiйнай дзейнасцi, а таксама склад кампетэнцый, неабходных для выканання функцыянальных абавязкаў ва ўмовах сацыяльна рэгулюемага рынку.

Квалiфiкацыя - веды, уменннi i навыкi, неабходныя для той цi iншай прафесii на рынках працы, падцверджаныя дакументам (СТБ 22.0.1).

Народная творчасць - калектыўная цi iндывiдуальная мастацкая дзейнасць працоўных ў галiне паэзii, музыкi, тэатру, танцу, дэкаратыўна-прыкладнога i выяўленчага мастацтва, якая ствараецца народам i бытуе ў народных масах.

Спецыяльнасць - вiд прафесiйнай дзейнасцi, якi патрабуе пэўных ведаў, уменняў i кампетэнцый, набываемых шляхам навучання i практычнага вопыту (ОКРБ 011).

Якасць вышэйшай адукацыi - адпаведнасць вышэйшай адукацыi (як вынiка, як працэсу, як сацыяльнай сiстэмы) патрэбнасцям, iнтарэсам асобы, грамадства, дзяржавы.


4 Агульныя палажэннi


4.1 Агульная характарыстыка спецыяльнасцi


4.1.1 Падрыхтоўка выпускнiка па напрамку спецыяльнасцi "Народная творчасць (харавая музыка)" забяспечвае атрыманне прафесiйнай квалiфiкацыi "Кiраўнiк хора. Выкладчык"; па напрамку "Народная творчасць (iнструментальная музыка)" забяспечвае атрыманне прафесiйнай квалiфiкацыi "Кiраўнiк аркестра (ансамбля). Выкладчык".

4.1.2 Спецыяльнасць у адпаведнасцi з ОКРБ 011-2001 адносiцца да профiлю С "Мастацтва i дызайн" падрыхтоўкi спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй i мае абазначэнне 18 01 01.


4.2 Патрабаваннi да папярэдняга ўзроўню падрыхтоўкi


4.2.1. Папярэднi ўзровень адукацыi абiтурыента - не нiжей агульнай сярэдней адукацыi i адпаведнай музычнай адукацыi (ДМШ, вучэбныя комплексы "каледж - лiцэй", музычнае вучылiшча, вучылiшча культуры i мастацтваў i д.п.).

4.2.2 Узровень падрыхтоўкi абiтурыента ўстанаўлiваецца ў адпаведнасцi з зацверджанымi Правiламi прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь па дысцыплiнах:

- беларуская мова цi руская мова (па выбару);

- гiсторыя Беларусi;

- творчасць (па напрамках) (2 этапа).


4.3 Агульныя мэты падрыхтоўкi спецыялiста


Агульныя мэты падрыхтоўкi спецыялiста прадугледжваюць наступныя параметры:

- фармiраванне i развiццё сацыяльна-прафесiйнай кампетэнтнасцi, якая дазваляе спалучаць акадэмiчныя, прафесiйныя, сацыяльна-асобасныя кампетэнцыi для вырашэння задач у сферы прафесiйнай i сацыяльнай дзейнасцi;

- фармiраванне прафесiйных кампетэнцый для работы ў галiне народнай творчасцi.


4.4 Формы навучання па спецыяльнасцi


Навучанне па спецыяльнасцi прадугледжвае наступныя формы: вочная (дзённая) i завочная.


4.5 Тэрмiны падрыхтоўкi спецыялiста


Нарматыўны тэрмiн падрыхтоўкi спецыялiста па дзённай форме навучання складае 5 гадоў i ацэньваецца не менш чым 300 залiковых адзiнак.

Нарматыўны тэрмiн падрыхтоўкi спецыялiста па завочнай форме навучання павялiчваецца адпаведна на 1 год.


5 Квалiфiкацыйная характарыстыка спецыялiста


5.1 Сфера прафесiйнай дзейнасцi


Сфера прафесiйнай дзейнасцi - арганiзацыя харавых, народна-iнструментальных калектываў у культуры, мастацтве, адукацыi, навуцы.


5.2 Аб'екты прафесiйнай дзейнасцi


Кiраванне харавымi, народна-iнструментальнымi аматарскiмi i прафесiйнымi творчымi калектывамi ва ўстановах культуры (дамах культуры, дамах народнай творчасцi, цэнтрах нацыянальных культур); арганiзацыя i кiраванне вучэбным працэсам у навучальных установах розных узроўняў сiстэмы Мiнiстэрства культуры, Мiнiстэрства адукацыi.


5.3 Вiды прафесiйнай дзейнасцi


Выпускнiк ВНУ павiнен быць кампетэнтным у наступных вiдах дзейнасцi:

- выканальнiцкай;

- педагагiчнай;

- арганiзацыйна-кiруючай;

- даследчай.


5.4 Задачы прафесiйнай дзейнасцi


Выпускнiк ВНУ павiнен быць кампетэнтным, вырашаць наступныя прафесiйныя задачы:

- арганiзацыя i кiраванне харавымi, народна-iнструментальнымi калектывамi розных творчых накiрункаў ва ўстановах культуры i арганiзацыях;

- вывучэнне сучасных нацыянальных i сусветных тэндэнцый развiцця народнай творчасцi па розных вiдах музычнага мастацтва;

- выкладанне спецыяльных дысцыплiн у навучальных установах культуры па розных вiдах музычнага мастацтва;

- вызначэнне найбольш эфектыйных форм i метадаў па спецыяльных дысцыплiнах;

- планаванне i кiраванне навучальна-выхаваўчым працэсам у навучальных установах культуры i мастацтваў;

- развiццё навыкаў работы са спецыяльнай, нотнай i метадычнай лiтаратурай па адпаведных вiдах мастацтва;

- ажыццяўленне асветнiцкай дзейнасцi па пытаннях папулярызацыi музычнай спадчыны Беларусi;

- выданне вучэбна-метадычнай лiтаратуры;

- распрацоўка вучэбна-метадычнай дакументацыi.


5.5 Склад кампетэнцый


Падрыхтоўка спецыялiста павiнна забяспечваць фармiраванне наступных груп кампетэнцый:

акадэмiчных кампетэнцый, якiя ўключаюць веды i ўменнi па вывучаных дысцыплiнах, здольнасцi i ўменне вучыцца;

сацыяльна-асобасных кампетэнцый, якiя ўключаюць культурна-цэннасныя арыентацыi, веданне iдэялагiчных, маральных каштоўнасцей грамадства i дзяржавы i ўменне кiравацца iмi;

прафесiйных кампетэнцый, якiя ўключаюць веды i ўменнi вырашаць творчыя задачы, здольнасцi вырашаць арганiзацыйныя i творчыя пытаннi i забяспечваць iх выкананне ў абранай сферы прафесiйнай дзейнасцi, здольнасцi весцi педагагiчна-выхаваўчую працу.


6 Патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi выпускнiка


6.1 Агульныя патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi


6.1.1 Выпускнiк павiнен мець дастатковы ўзровень ведаў i ўменняў ў сферы сацыяльна-гуманiтарных, прыродазнаўчых, агульнапрафесiйных i спецыяльных дысцыплiн, дысцыплiн спецыялiзацыi для ажыццяўлення сацыяльна-прафесiйнай дзейнасцi.

6.1.2 Выпускнiк павiнен умець бесперапынна папаўняць свае веды, аналiзаваць гiстарычныя i сучасныя праблемы сацыяльна-эканамiчнага i духоўнага жыцця грамадства, ведаць iдэалогiю беларускай дзяржавы, маральныя i прававыя нормы, умець улiчваць iх у сваёй жыццядзейнасцi.

6.1.3 Выпускнiк павiнен валодаць дзяржаўнымi мовамi (беларускай, рускай), адной цi некалькiмi замежнымi мовамi, быць падрыхтаваным да пастаяннага прафесiйнага, культурнага i фiзiчнага самаўдасканалення.


6.2 Патрабаваннi да акадэмiчных кампетэнцый


Выпускнiк павiнен валодаць наступнымi акадэмiчнымi кампетэнцыямi:

- валодаць i ўжываць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для рашэння тэарэтычных, практычных i творчых задач;

- умець працаваць самастойна, самастойна прымаць прафесiйныя рашэннi;

- ажыццяўляць актыўную прафесiйную дзейнасць, быць здольным прапаноўваць новыя iдэi;

- мець лiнгвiстычныя навыкi;

- выкарыстоўваць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для захавання i развiцця народнай творчасцi як асновы этнаэкалогii народа;

- умець вучыцца, павышаць сваю квалiфiкацыю на працягу ўсяго жыцця, ведаць месца i ролю сваёй прафесiйнай дзейнасцi ў культурным жыццi грамадства.


6.3 Патрабаваннi да сацыяльна-асобасных кампетэнцый


Выпускнiк павiнен мець наступныя сацыяльна-асобасныя кампетэнцыi:

- валодаць грамадзянскiмi якасцямi;

- быць здольным да сацыяльнага ўзаемадзеяння;

- валодаць здольнасцю да мiжасобасных камунiкацый;

- валодаць навыкамi зберажэння здароўя;

- быць здольным да крытыкi i самакрытыкi;

- умець працаваць у калектыве.


6.4 Патрабаваннi да прафесiйных кампетэнцый


Выпускнiк павiнен валодаць прафесiйнымi кампетэнцыямi па наступных вiдах дзейнасцi

у выканальнiцкай быць здольным:

- прафесiйна iграць на спецыяльным i дадатковых iнструментах (для напрамку "iнструментальная музыка"), а таксама на фартэпiяна; самастойна рыхтаваць i выконваць на гэтых iнструментах разнастайны рэпертуар з твораў народнай, класiчнай i сучаснай музыкi розных стыляў i жанраў;

- ствараць адпаведна спецыялiзацыi ўласныя iнструментоўкi, аранжыроўкi, апрацоўкi i пералажэннi для аркестраў, ансамбляў i хораў розных складаў;

- акампанiраваць спевакам, iнструменталiстам, танцорам у якасцi акампанiятара (на баяне, акардэоне, фартэпiяна), кiраўнiка цi ўдзельнiка мастацкага калектыву;

- прафесiйна кiраваць аркестрам, хорам, вакальным цi iнструментальным ансамблем;

- фармiраваць мастацкi рэпертуар, якi садзейнiчае росту выканальнiцкага майстэрства гэтых калектываў;

- рыхтаваць творчыя выступленнi мастацкiх калектываў i весцi канцэртную работу ў рэгiёне i за яго межамi;

у педагагiчнай быць здольным:

- выкладаць спецыяльныя музычныя дысцыплiны, вывучаць перадавы педагагiчны i выканальнiцкi вопыт, творча карыстацца iм у сваёй музычна-педагагiчнай дзейнасцi;

- працаваць з вучэбнымi планамi i праграмамi, метадычнымi рэкамендацыямi па арганiзацыi працэсу навучання i выхавання сродкамi народнай творчасцi;

- планаваць працэс навучання i выхавання ў адпаведнасцi з распрацаванымi нарматыўнымi i дыдактычнымi дакументамi;

- улiчваць псiхалагiчныя асаблiвасцi навучэнцаў i практыкаваць iндывiдуальны падыход для вырашэння мэт i задач навучання i выхавання;

- выкарыстоўваць сучасныя методыкi i тэхнiчныя сродкi навучання;

- рыхтаваць i ажыццяўляць справаздачныя заняткi па вучэбным прадмеце у форме клас-канцэртаў;

- карыстацца iнфармацыйнымi рэсурсамi для азнаямлення з нарматыўнай базай адукацыi i iнавацыямi ў дыдактыцы навучання;

- удасканальваць сваё педагагiчнае майстэрства;

у арганiзацыйна-кiруючай быць здольным:

- ствараць iнструментальныя i вакальныя калектывы розных творчых накiрункаў з розных сацыяльных i ўзроставых груп насельнiцтва з улiкам канкрэтных умоў рэгiёнаў, ажыццяўляць кiраванне аматарскiмi творчымi калектывамi, забяспечваць арганiзацыйную i матэрыяльна-тэхнiчную частку iх дзейнасцi;

- арганiзоўваць работу творчых калектываў для дасягнення пастаўленых мэт i задач, планiраваць фонды аплаты працы;

- кантраляваць i падтрымлiваць працоўную i вытворчую дысцыплiну;

- распрацоўваць дакументацыю (iнструкцыi, планы, заяўкi, дзелавыя лiсты i iнш.), а таксама справаздаўчую дакументацыю па ўсталяваным формам;

- рыхтаваць даклады, матэрыялы да выступленняў i ўдзельнiчаць у iх;

- карыстацца глабальнымi iнфармацыйнымi рэсурсамi;

у даследчай быць здольным:

- аналiзаваць сучасны стан, перспектывы i напрамкi захавання i развiцця народнай творчасцi;

- ажыццяўляць нагляд за бытаваннем розных вiдаў i жанраў народнай творчасцi ў мэтах iх аховы i пераемнасцi;

- ведаць прынцыпы i прыёмы збiрання, сiстэматызацыi, абагульнення i выкарыстання iнфармацыi i правядзення навуковых даследаванняў у галiне музычнай культуры;

- планаваць асноўныя этапы навуковых даследаванняў народнай творчасцi;

- арганiзоўваць работу па падрыхтоўцы навуковых артыкулаў, паведамленняў, рэфератаў i заявак на фiнансаванне навуковых i адукацыйных праектаў па народнай творчасцi i асабiста ўдзельнiчаць у ёй.


7 Патрабаваннi да адукацыйнай праграмы i яе рэалiзацыi


7.1 Склад адукацыйнай праграмы


7.1.1 Адукацыйная праграма павiнна ўключаць: вучэбны план, праграмы вучэбных дысцыплiн, праграмы вучэбных i вытворчых практык, парадак выканання дыпломнай работы, праграму дзяржаўнага экзамену, якiя павiнны адпавядаць патрабаванням гэтага стандарту.

7.1.2 Адукацыйная праграма падрыхтоўкi выпускнiка павiнна прадугледжваць вывучэнне студэнтам наступных цыклаў:

- сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн;

- прыродазнаўчых дысцыплiн;

- агульнапрафесiйных i спецыяльных дысцыплiн;

- дысцыплiн спецыялiзацыi.


7.2 Патрабаваннi да распрацоўкi адукацыйнай праграмы


7.2.1 Максiмальны аб'ём вучэбнай нагрузкi студэнтаў не павiнен перавышаць 54 гадзiны ў тыдзень, уключая ўсе вiды аўдыторнай i пазааўдыторнай работы.

7.2.2 Аб'ём абавязковых аўдыторных заняткаў студэнтаў, якi вызначаецца ВНУ з улiкам спецыяльнасцi, спецыфiкi арганiзацыi вучэбнага працэсу, аснашчанасцi вучэбнай базы, iнфармацыйнага, вучэбна-метадычнага забеспячэння, павiнен быць устаноўлены ў межах 24 - 36 гадзiн.

7.2.3 У гадзiны, якiя адводзяцца на самастойную работу па вучэбнай дысцыплiне, уключаюцца гадзiны, прадугледжаныя на падрыхтоўку да экзамену.

7.2.4 Пры распрацоўцы вучэбнага плана ВНУ мае права змянiць колькасць гадзiн, якiя адводзяцца на засваенне вучэбнага матэрыялу: для цыклаў дысцыплiн - у межах 5%, для дысцыплiн, якiя ўваходзяць у цыкл, - у межах 10% без перавышэння максiмальнага тыднёвага аб'ёму нагрузкi студэнта i пры захаваннi патрабаванняў да зместу, якiя ўказаны ў гэтым стандарце.


7.3 Патрабаваннi да тэрмiнаў рэалiзацыi адукацыйнай праграмы


7.3.1 Тэрмiн рэалiзацыi адукацыйнай праграмы на дзённай форме навучання складае 255 тыдняў. Працягласць навучання па вiдах вучэбнай дзейнасцi - у адпаведнасцi з таблiцай 1.



Таблiца 1



----------------------------------+-----------------------------------
¦                                 ¦  Працягласць пры тэрмiне навучання 5  ¦
¦  Вiды дзейнасцi, устаноўленыя   ¦                 гадоў                 ¦
¦         вучэбным планам         +--------------------+------------------+
¦                                 ¦       тыдняў       ¦      гадзiн      ¦
+---------------------------------+--------------------+------------------+
¦Тэарэтычнае навучанне. Практычныя¦        155         ¦       8370       ¦
¦заняткi                          ¦                    ¦                  ¦
+---------------------------------+--------------------+------------------+
¦Экзаменацыйныя сесii             ¦         34         ¦       1836       ¦
+---------------------------------+--------------------+------------------+
¦Практыка                         ¦         17         ¦       918        ¦
+---------------------------------+--------------------+------------------+
¦Дыпломная работа                 ¦         3          ¦       162        ¦
+---------------------------------+--------------------+------------------+
¦Вынiковая дзяржаўная атэстацыя   ¦         3          ¦       162        ¦
+---------------------------------+--------------------+------------------+
¦Канiкулы (уключая 4 тыднi        ¦         46         ¦                  ¦
¦паслядыпломнага водпуску)        ¦                    ¦                  ¦
¦---------------------------------+--------------------+-------------------


7.3.2 Пры завочнай форме навучання студэнту павiнна быць забяспечана магчымасць заняткаў з выкладчыкам у аб'ёме не меньш 160 гадзiн у год.


7.4 Тыпавы вучэбны план


7.4.1 Тыпавы вучэбны план распрацоўваецца ў адпаведнасцi са структурай, якая прыведзена ў таблiцы 2.



Таблiца 2



-----+---------------------+------------------------------------+-----
¦    ¦                     ¦       Аб'ём работы (гадзiн)        ¦         ¦
¦    ¦                     +-----------+------------------------+         ¦
¦ N  ¦    Назва цыкла i    ¦           ¦          з iх          ¦Залiковыя¦
¦п/п ¦     дысцыплiны      ¦   усяго   +------------+-----------+ адзiнкi ¦
¦    ¦                     ¦           ¦ аўдыторныя ¦самастойная¦         ¦
¦    ¦                     ¦           ¦  заняткi   ¦  работа   ¦         ¦
+----+---------------------+-----------+------------+-----------+---------+
¦ 1  ¦Цыкл сацыяльна-      ¦   1454    ¦    674     ¦    780    ¦  39,5   ¦
¦    ¦гуманiтарных         ¦           ¦            ¦           ¦         ¦
¦    ¦дысцыплiн            ¦           ¦            ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+-----------+------------+-----------+---------+
¦    ¦Абавязковы кампанент ¦           ¦            ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+-----------+------------+-----------+---------+
¦1.1 ¦Гiсторыя Беларусi    ¦    102    ¦     72     ¦    30     ¦    4    ¦
+----+---------------------+-----------+------------+-----------+---------+
¦1.2 ¦Асновы iдэалогii     ¦    36     ¦     24     ¦    12     ¦   1,5   ¦
¦    ¦беларускай дзяржавы  ¦           ¦            ¦           ¦         ¦

Страницы: | Стр. 1 | Стр. 2 | Стр. 3 | Стр. 4 | Стр. 5 | Стр. 6 | Стр. 7 | Стр. 8 | Стр. 9 | Стр. 10 | Стр. 11 | Стр. 12 | Стр. 13 | Стр. 14 | Стр. 15 | Стр. 16 | Стр. 17 | Стр. 18 | Стр. 19 | Стр. 20 | Стр. 21 | Стр. 22 | Стр. 23 | Стр. 24 | Стр. 25 | Стр. 26 | Стр. 27 | Стр. 28 | Стр. 29 | Стр. 30 | Стр. 31 | Стр. 32 | Стр. 33 | Стр. 34 | Стр. 35 | Стр. 36 | Стр. 37 | Стр. 38 | Стр. 39 | Стр. 40 | Стр. 41 | Стр. 42 | Стр. 43 | Стр. 44 | Стр. 45 | Стр. 46 | Стр. 47 | Стр. 48 | Стр. 49 | Стр. 50 | Стр. 51 | Стр. 52 |



dokumenty archiwalne
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList