Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 07.08.2008 № 64 "Об утверждении и введении в действие образовательных стандартов по специальностям высшего образования первой ступени"< Главная страница Стр. 20Страницы: | Стр. 1 | Стр. 2 | Стр. 3 | Стр. 4 | Стр. 5 | Стр. 6 | Стр. 7 | Стр. 8 | Стр. 9 | Стр. 10 | Стр. 11 | Стр. 12 | Стр. 13 | Стр. 14 | Стр. 15 | Стр. 16 | Стр. 17 | Стр. 18 | Стр. 19 | Стр. 20 | Стр. 21 | Стр. 22 | Стр. 23 | Стр. 24 | Стр. 25 | Стр. 26 | Стр. 27 | Стр. 28 | Стр. 29 | Стр. 30 | Стр. 31 | Стр. 32 | Стр. 33 | Стр. 34 | Стр. 35 | Стр. 36 | Стр. 37 | Стр. 38 | Стр. 39 | Стр. 40 | Стр. 41 | Стр. 42 | Стр. 43 | Стр. 44 | Стр. 45 | Стр. 46 | Стр. 47 | Стр. 48 | Стр. 49 | Стр. 50 | Стр. 51 | Стр. 52 | Выпускнiк павiнен ведаць: - гiсторыю этнакультурнага вывучэння беларусаў; - асаблiвасцi матэрыяльнай традыцыйнай культуры беларусаў; - этапы развiцця драўлянага дойлiдства Беларусi; - асноўныя народныя промыслы i рамёствы, тэхналогiю iх вырабу i практычнае выкарыстанне; - асаблiвасцi традыцыйнага беларускага касцюма згодна з даследаваннямi М.Раманюка; - асаблiвасцi этнiчнага абрадавага i паўсядзённага харчавання; - пiсьмовымi крынiцамi па этнаграфii; умець: - праводзiць самастойныя палявыя даследаваннi матэрыяльнай культуры з мэтай фiксацыi лакальна-рэгiянальных асаблiвасцей; - адрознiваць народныя строi розных гiсторыка-этнаграфiчных рэгiёнаў, вызначаць iх асаблiвасцi, колеравую гаму, арнаментальныя кампазiцыi; - выкарыстоўваць у паўсядзённым побыце асобныя народныя рамёствы. Фальклорны практыкум Этнаэкалагiчная i эстэтычная функцыянальнасць традыцыйнай культуры. Каляндарная i сямейная абраднасць ва ўмовах руральнай (вясковай) культуры Беларусi. Спецыфiка iснавання каляндарнай i сямейнай абраднасцi ва ўрбанiстычных асяродках XXI стагоддзя. Асноўныя прынцыпы фанiравання ў аўтэнтычных гуртавых спевах. Рэгiянальныя асаблiвасцi беларускага спеўнага фальклору ў галiне iнтанавання i гукавымання пры супольным выкананнi. Спеўная суполка як устойлiвая група выканаўцаў народных песень, якая рэгулярна бярэ ўдзел у адпраўленнi традыцыйных абрадаў. Асноўныя прыёмы фанiравання i iнтанавання пры супольным выкананнi каляндарных i сямейна-абрадавых, пазаабрадавых песень. Творчы калектыў як асяродак захавання i пераемнасцi фальклору. Этапы работы над песенным матэрыялам спеўнай суполкi. Методыка работы педагога-лiдэра са спевакамi. Этыка зносiн у спеўным фальклорным калектыве, абрадавая атрыбутыка традыцыйнай суполкi. Выпускнiк павiнен ведаць: - каляндарныя i сямейныя абрады беларусаў; - законы iснавання i пераемнасцi традыцый у фальклорных асяродках; - прынцып фармiравання на дакументальнай аснове рэпертуару спеўнай этнафанiчнай суполкi, фальклорнага аб'яднання; - методыку работы педагога-лiдэра з удзельнiкамi ў фальклорным аб'яднаннi; умець: - наладзiць працэс пошуку, развучвання i выканання рэпертуару фальклорнага аб'яднання, складзенага на дакументальнай аснове; - перадаваць рэгiянальныя асаблiвасцi беларускага спеўнага фальклору ў галiне iнтанавання i гукавымання; - валодаць прынцыпамi мастацка-эстэтычнага кiравання дзейнасцю аматарскiх i прафесiйных фальклорных калектываў i аб'яднанняў; - улiчваць асабiстыя творчыя асаблiвасцi ўдзельнiка фальклорнага аб'яднання, неабходнасць iмправiзацыi i самавыяўлення пры фальклорнай дзейнасцi. 7.6 Патрабаваннi да зместу i арганiзацыi практык Практыкi (азнаямленчая, вытворчая, педагагiчная, фальклорная, пераддыпломная) з'яўляюцца часткай адукацыйнага працэсу падрыхтоўкi спецыялiстаў, працягам навучальнага працэсу ў вытворчых умовах i праводзяцца ва ўстановах культуры (у цэнтрах народнай творчасцi, дамах культуры, тэатрах, на тэлестудыях i iнш. арганiзацыях), адукацыi (сярэднiх спецыяльных навучальных установах, школах з мастацка-творчым ухiлам, школах мастацтваў), пазашкольнага навучання i выхавання (цэнтрах творчасцi дзяцей i моладзi). Практыкi накiраваны на замацаванне ў вытворчых умовах ведаў i ўменняў, атрыманых у працэсе навучання ў ВНУ, авалоданне навыкамi вырашэння сацыяльна-прафесiйных задач, вытворчымi тэхналогiямi. Практыкi арганiзуюцца з улiкам будучай спецыяльнасцi. 7.6.1 Азнаямленчая практыка Азнаямленне з работай творчага калектыва (прафесiйнага i аматарскага, студыi), палаца культуры, цэнтраў эстэтычнага выхавання, устаноў культуры, устаноў пазашкольнага навучання i выхавання, навукова-метадычных цэнтраў народнай творчасцi, творчых саюзаў. Азнаямленне з прынцыпамi метадычнага i тэхнiчнага забеспячэння дзейнасцi ўстановы. Азнаямленне з плёнам iнфарматызацыi i аўтаматызацыi тэхналагiчных працэсаў ва ўстанове. 7.6.2 Вытворчая практыка Вывучэнне вопыту работы творчага калектыву (прафесiйнага i аматарскага, студыi), палаца культуры, цэнтраў эстэтычнага выхавання, устаноў культуры, устаноў пазашкольнага навучання i выхавання, навукова-метадычных цэнтраў народнай творчасцi, творчых саюзаў. Набыццё вопыту прафесiйнай працы. Правядзенне неабходных навукова-метадычных даследванняў. Ацэнка стану метадычнага i тэхнiчнага забеспячэння дзейнасцi ўстановы. Ацэнка ступенi iнфарматызацыi i аўтаматызацыi тэхналагiчных працэсаў ва ўстанове. Распрацоўка рэкамендацый па iнфарматызацыi дзейнасцi ўстановы. Удзел у выкарыстаннi i распрацоўцы аўтаматызаваных сродкаў падтрымкi дзейнасцi ўстановы. 7.6.3 Педагагiчная практыка Аналiз iснуючых праграм па творчых дысцыплiнах для 1 - 11 класаў сярэдняй школы з мастацка-творчым (эстэтычным) ухiлам. Распрацоўка канспектаў i правядзенне ўрокаў па творчых прадметах. Авалодванне методыкай арганiзацыi правядзення ўрокаў i выхаваўчай работы ў навучальнай установе. Распрацоўка плана-канспекта i правядзенне аднаго пазакласнага мерапрыемства з удзелам вучняў i iх бацькоў. Выкананне iндывiдуальнага задання. 7.6.4 Пленэр Наведванне прыродных адзiнак натуральнага ландшафту i размешчаных у натуральным ландшафце помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусi з мэтай набыцця навыкаў малюнку i жывапiсу не ў студыйных умовах. Набыццё навыкаў па пошуку i вывучэннi помнiкаў матэрыяльнай культуры розных рэгiёнаў Беларусi. Вывучэнне асноўных прыёмаў i тэхнiк мастацкай дзейнасцi на адкрытым паветры. Фiксаванне i кампанаванне на паперы ландшафтна-архiтэктурных кампазiцый, прадметаў ва ўмовах асвятлення ў розны час сутак з улiкам iснуючых правiл i прыёмаў мастацкай творчасцi. 7.6.5 Фальклорная практыка Наведванне руральных (вясковых) асяродкаў бытавання традыцыйнай культуры беларусаў. Вывучэнне асноўных дакументаў фалькларыстаў-прафесiяналаў па даследаваннi з'яў традыцыйнай культуры, якiя з'яўляюцца прадметам практыкi. Фiксаванне i апiсанне з'яў традыцыйнай культуры (абраду, творчых iмпрэзаў, тэхналогiй) з пункту гледжання структуры i зместу. Удзел у арганiзацыi i правядзеннi абраду, творчых iмпрэзаў, выкарыстаннi традыцыйных тэхналогiй народнага дэкаратыўна-побытавага мастацтва ў якасцi выканаўцы. Адаптацыя атрыманых вынiкаў у дыдактычны матэрыял па спецыяльных дысцыплiнах i дысцыплiнах спецыялiзацыi, у дакументальную аснову дыпломнай работы (праекта). 7.6.6 Пераддыпломная практыка Пераддыпломная практыка з'яўляецца заключным этапам прафесiйнай падрыхтоўкi спецыялiста да практычнай дзейнасцi. Мэта практыкi - завяршэнне фармiравання прафесiйных i арганiзацыйных уменняў праз даследчую, эксперыментальную, укараняльную дзейнасць студэнта-практыканта над практычнай часткай сваёй дыпломнай работы. Сярод асноўных задач практыкi - выпрацоўка навыкаў iнавацыйнай дзейнасцi ў сферах культуры i мастацтва; замацаванне ўсяго комплексу ведаў па дысцыплiнах спецыяльнасцi ў адпаведнасцi з абраным напрамкам; збор i абагульненне iнфармацыi па тэме дыпломнай работы; апрабацыя распрацовак i галоўных вынiкаў дыпломнай работы. Змест практыкi кожнага студэнта вызначаецца iндывiдуальна. Вынiкi практычнай часткi (пастаноўка вiдовiшча, стварэнне мастацкага твора) абгрунтоўваюцца i аналiзуюцца ў пiсьмовай дыпломнай рабоце. 8 Патрабаваннi да забеспячэння якасцi адукацыйнага працэсу 8.1 Патрабаваннi да кадравага забеспячэння Навукова-педагагiчныя кадры павiнны: - мець вышэйшую адукацыю, якая адпавядае профiлю выкладаемых дысцыплiн, i, як правiла, адпаведную навуковую квалiфiкацыю (ступень, званне); - сiстэматычна займацца навуковай, творчай i навукова-метадычнай дзейнасцю; - не радзей аданаго раза ў 5 гадоў праходзiць павышэнне квалiфiкацыi. 8.2 Патрабаваннi да вучэбна-метадычнага забеспячэння Вучэбна-метадычнае забеспячэнне падрыхтоўкi спецыялiста павiнна адпавядаць наступным патрабаванням: - усе дысцыплiны вучэбнага плана павiнны быць забяспечаны вучэбна-метадычнай дакументацыяй па ўсiх вiдах вучэбных заняткаў; вучэбнай, метадычнай, даведачнай i навуковай лiтаратурай; iнфармацыйнымi базамi i доступам да сеткавых крынiц iнфармацыi; нагляднымi дапаможнiкамi, мультымедыйнымi, аўдыё-, вiдэаматэрыяламi; - забяспечыць доступ кожнага студэнта да бiблiятэчных фондаў i баз звестак, якiя адпавядаюць па змесце поўнаму пералiку дысцыплiн вучэбнага плана; - мець метадычныя дапаможнiкi i рэкамендацыi па вывучаемых дысцыплiнах i ўсiх вiдах вучэбнай дзейнасцi, уключая самастойную работу студэнтаў. Вучэбна-метадычнае забеспячэнне павiнна быць арыентавана на распрацоўку i ўкараненне ў вучэбны працэс iнавацыйных адукацыйных сiстэм i тэхналогiй, адэкватных кампетэнтнаснаму падыходу да падрыхтоўкi выпускнiка ВНУ (варыятыўных мадэляў кiруемай самастойнай работы студэнтаў, вучэбна-метадычных комплексаў, модульных i рэйтынгавых сiстэм навучання, тэставых i iншых сiстэм ацэнкi ўзроўню кампетэнцыi студэнтаў i iнш.). 8.3 Патрабаваннi да матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння Вышэйшая навучальная ўстанова павiнна: - мець адпаведную санiтарна-тэхнiчным нормам матерыяльна-тэхнiчную базу, якая забяспечвае правядзенне лабараторных, iндывiдуальных, практычных работ студэнтаў, якiя прадугледжаны вучэбным планам; - выконваць нормы забеспячэння вучэбнай i метадычнай лiтаратурай; - мець забеспячэнне дысплейным часам на аднаго студэнта ў год не менш 50 гадзiн; - забяспечыць матерыяльна-тэхнiчныя ўмовы для самаадукацыi i развiцця асобы студэнта, для чаго мець адпаведныя нарматывам чытальныя залы, камп'ютарныя класы, залы для заняткаў спецдысцыплiнамi, у тым лiку ў пазааўдыторны час, пункты харчавання. Аснашчэнне абсталяваннем павiнна забяспечваць правядзенне лабараторных, iндывiдуальных i практычных работ па вучэбных дысцыплiнах згодна вучэбнаму плану. 8.4 Патрабаваннi да арганiзацыi самастойнай работы студэнтаў Самастойная работа студэнтаў (СРС) арганiзуецца дэканатамi, кафедрамi, выкладчыкамi ВНУ ў адпаведнасцi з Палажэннем аб самастойнай рабоце студэнтаў, якое распрацоўваецца вышэйшай навучальнай установай. Вучэбна-метадычнае ўпраўленне (аддзел) сумесна з дэканатамi факультэтаў праводзiць каардынацыю планавання, арганiзацыi i кантролю СРС у ВНУ. Самастойная работа ажыццяўляецца ў выглядзе аўдыторных i пазааўдыторных формаў па кожнай дысцыплiне вучэбнага плана. На падставе бюджэту часу ў адпаведнасцi з адукацыйнымi стандартамi, вучэбнымi планамi, рабочымi праграмамi вучэбных дысцыплiн устанаўлiваюцца вiды, аб'ём i змест заданняў па СРС. Па кожнай вучэбнай дысцыплiне распрацоўваецца вучэбна-метадычны комплекс (ВМК) з матэрыяламi i рэкамендацыямi, якiя дапамагаюць студэнту ў арганiзацыi самастойнай работы. Разлiк вучэбнай нагрузкi прафесарска-выкладчыцкага складу на арганiзацыю самастойнай работы студэнтаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з зацверджанымi Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь прыкладнымi нормамi часу для разлiку аб'ёма вучэбнай i вучэбна-метадычнай работы. Для ацэнкi якасцi самастойнай работы студэнтаў ажыццяўляецца кантроль за яе выкананнем. Формы кантролю самастойнай работы студэнтаў устанаўлiваюцца ВНУ (субяседванне, праверка i абарона iндывiдуальных разлiкова-графiчных заданняў, калёквiумы, кантрольныя работы, абарона курсавых праектаў (работ), тэсцiраванне, залiкi, вусныя i пiсьмовыя экзамены i г.д.). 8.5 Патрабаваннi да арганiзацыi iдэалагiчнай i выхаваўчай работы Вышэйшая навучальная ўстанова павiнна праводзiць паслядоўную работу па фармiраваннi ў студэнтаў каштоўнасных арыентацый, нормаў i правiлаў паводзiн на падставе дзяржаўнай iдэалогii, iдэй гуманiзму, дабра i справядлiвасцi. Выпускнiк павiнен валодаць дзяржаўнай сталасцю, прававой i палiтычнай культурай, паважаць закон i беражлiва адносiцца да сацыяльных каштоўнасцей прававой дзяржавы, гонару i годнасцi грамадзянiна. Iдэалагiчная i выхаваўчая работа са студэнтамi арганiзуецца ў адпаведнасцi з нарматыўным i праграмна-метадычным забеспячэннем вучэбна-выхаваўчага працэсу работы ў вышэйшай навучальнай установе, прававую аснову якой складаюць Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь, Законы Рэспублiкi Беларусь, Указы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у галiне маладзёжнай палiтыкi, адпавядаючыя дзяржаўныя сацыяльна-значныя праграмы, патрабаваннi i рэкамендацыi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Прыярытэтным напрамкам iдэйна-выхаваўчай работы ў вышэйшай навучальнай установе з'яўляецца грамадзянска-патрыятычнае i iдэйна-маральнае выхаванне навучэнцаў. Важнейшымi прынцыпамi ажыццяўлення выхаваўчай работы са студэнтамi з'яўляюцца: - узгадненне патрабаванняў са зместам i метадамi навучання i выхавання студэнтаў, якiя забяспечваюць навучальную i сацыяльную актыўнасць; - прыцягненне студэнтаў з улiкам iх iнтарэсаў i магчымасцей на аснове прынцыпу самакiравання ў сацыяльна-значную работу, арганiзацыю навучальна-выхаваўчага працэсу, якiя садзейнiчаюць набыццю iмi арганiзацыйна-кiраўнiчых, камунiкатыўных уменняў, вопыту рашэння задач; - умацаванне сям'i i павышэнне яе прэстыжу ў грамадстве, усведамленне асноўных дэмаграфiчных праблем грамадства i фармiраванне ў моладзi ўстановак здаровага ладу жыцця; - духоўна-маральнае выхаванне, веданне культурнай спадчыны, прафiлактыка правапарушэнняў. Фармiраванне адзiнага працэсу выхавання павiнна быць пабудавана праз педагагiчнае ўпраўленне працэсам развiцця асобы i ўключаць у сябе навучальна-выхаваўчую работу, прафесiйную накiраванасць выхаваўчай работы выпускаючых кафедраў, правядзенне выхаваўчай работы сацыяльна-гуманiтарнымi i агульнаадукацыйнымi кафедрамi, дзейнасць iнстытута куратараў вучэбных груп, выхаваўчую работу ў студэнцкiх iнтэрнатах, развiццё студэнцкага самакiравання, метадычнае забеспячэнне выхаваўчага працэсу. Вышэйшая навучальная ўстанова павiнна быць камфортнай i бяспечнай для знаходжання студэнтаў, адрознiвацца спрыяльным маральна-псiхалагiчным клiматам, выкананнем дзеючых санiтарна-гiгiенiчных нормаў i правiлаў, а таксама ажыццяўляць грамадска-палiтычныя, культурныя i спартыўныя мерапрыемствы. Вядучая роля ў iдэалагiчнай i выхаваўчай рабоце належыць прафесарска-выкладчыцкаму саставу i асабiстаму прыкладу выкладчыка. 8.6 Агульныя патрабаваннi да кантролю якасцi адукацыi i сродкаў дыягностыкi Для атэстацыi студэнтаў i выпускнiкоў на адпаведнасць iх персанальных дасягненняў паэтапным цi канчатковым патрабаванням стандарту ствараюцца фонды ацэначных сродкаў i тэхналогiй, якiя ўключаюць тыпавыя заданнi, кантрольныя работы, крытэрыяльна-арыентыраваныя тэсты дасягненняў i iнш. Ацэнка ведаў студэнта на курсавых i дзяржаўных экзаменах, курсавых дыферэнцыраваных залiках, пры абароне курсавых работ, здачы залiкаў па практыкам, абароне дыпломных работ праводзiцца па 10-бальнай шкале. Для ацэнкi ведаў i кампетэнтнасцi студэнтаў выкарыстоўваюцца крытэрыi, зацверджаныя Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Для кантролю якасцi адукацыi выкарыстоўваюцца наступныя сродкi дыягностыкi: - ацэнка рашэння тыпавых заданняў; - крытэрыяльна-арыентаваныя тэсты па асобных раздзелах дысцыплiны i дысцыплiны ў цэлым; - пiсьмовыя кантрольныя работы; - вуснае апытанне ў час заняткаў, творчыя паказы; - складанне рэфератаў па асобных раздзелах дысцыплiны з выкарыстаннем манаграфiчнай i перыядычнай лiтаратуры; - выступленнi студэнтаў на семiнарах па распрацаваных iмi тэмах; - абарона курсавых работ; - абарона справаздач па вытворчых практыках; - творчы экзамен; - пiсьмовы экзамен; - вусны экзамен; - пастаноўка дыпломнага спектакля; - абарона дыпломнай работы. 9 Патрабаваннi да вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiка 9.1 Агульныя патрабаваннi 9.1.1 Вынiковая дзяржаўная атэстацыя выпускнiка ўключае 2 дзяржаўных экзамены: па напрамку спецыяльнасцi, "педагогiка i методыка выкладання спецдысцыплiн", а таксама абарону дыпломнай работы, якiя дазваляюць вызначыць тэарэтычную i практычную гатоўнасць выпускнiка да выканання сацыяльна-прафесiйных задач. 9.1.2 Атэстацыйныя iспыты, якiя ўваходзяць у склад вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiка, праводзяцца згодна адукацыйнай праграмы першай ступенi вышэйшай адукацыi, устаноўленай гэтым стандартам. 9.2 Патрабаваннi да дзяржаўнага экзамену Дзяржаўныя экзамены праводзяцца на пасяджэннi Дзяржаўнай экзаменацыйнай камiсii. Праграма i парадак правядзення дзяржаўных экзаменаў распрацоўваюцца ВНУ згодна Палажэнню аб вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiкоў, зацверджаным Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь. 9.3 Патрабаваннi да дыпломнай работы Патрабаваннi да структуры, зместу, аб'ёму i парадку абароны дыпломнай работы вызначаюцца ВНУ на падставе сучаснага адукацыйнага стандарту i Палажэння аб вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiкоў, зацверджанага Мiнiстэрствам адукацыi. 1-21 04 01 АДУКАЦЫЙНЫ СТАНДАРТ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬВЫШЭЙШАЯ АДУКАЦЫЯ ПЕРШАЯ СТУПЕНЬСПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ 1-21 04 01 КУЛЬТУРАЛОГIЯ (ПА НАПРАМКАХ) 1-21 04 01-01 КУЛЬТУРАЛОГIЯ (ФУНДАМЕНТАЛЬНАЯ) КВАЛIФIКАЦЫЯ КУЛЬТУРОЛАГ-ДАСЛЕДЧЫК. ВЫКЛАДЧЫК 1-21 04 01-02 КУЛЬТУРАЛОГIЯ (ПРЫКЛАДНАЯ) КВАЛIФIКАЦЫЯ КУЛЬТУРОЛАГ-МЕНЕДЖЭРВЫСШЕЕ ОБРАЗОВАНИЕ ПЕРВАЯ СТУПЕНЬСПЕЦИАЛЬНОСТЬ 1-21 04 01 КУЛЬТУРОЛОГИЯ (ПО НАПРАВЛЕНИЯМ) 1-21 04 01-01 КУЛЬТУРОЛОГИЯ (ФУНДАМЕНТАЛЬНАЯ) КВАЛИФИКАЦИЯ КУЛЬТУРОЛОГ-ИССЛЕДОВАТЕЛЬ. ПРЕПОДАВАТЕЛЬ 1-21 04 01-02 КУЛЬТУРОЛОГИЯ (ПРИКЛАДНАЯ) КВАЛИФИКАЦИЯ КУЛЬТУРОЛОГ-МЕНЕДЖЕРHIGHER EDUCATION FIRST DEGREESPECIALITY 1-21 04 01 CULTUROLOGY (DIRECTIONS) 1-21 04 01-01 CULTUROLOGY (FUNDAMENTAL) QUALIFICATION CULTUROLOGIST-RESEACHER. TEACHER 1-21 04 01-02 CULTUROLOGY (APPLIED) QUALIFICATION CULTUROLOGIST-MANAGERМiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь МiнскУДК [378.1:008](083.74)(476) Ключавыя словы: вышэйшая адукацыя, першая ступень, культуралогiя, культуролаг-менеджэр, культуролаг-даследчык, выкладчык, сусветная i айчынная мастацкая культура, менеджмент сацыяльнай i культурнай сферы, iнфармацыйныя сiстэмы ў культуры, менеджмент мiжнародных культурных сувязей, тэорыя i гiсторыя культуры, веды, патрабаваннi, уменнi, адукацыйная праграма, тыпавы вучэбны план, вынiковая дзяржаўная атэстацыя, якасць вышэйшай адукацыi. МКС 03.180 Прадмова1 РАСПРАЦАВАНЫ ўстановай адукацыi "Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт культуры i мастацтваў" ВЫКАНАЎЦЫ: Каралёў М.М., дацэнт, кандыдат педагагiчных навук (кiраўнiк); Пракапцова В.П., прафесар, доктар мастацтвазнаўства; Мартынаў У.Ф., прафесар, доктар культуралогii; Макарава А.А., дацэнт, кандыдат педагагiчных навук; Глякаў П.У., дацэнт, кандыдат фiзiка-матэматычных навук; Кузьмiнiч М.Л., прафесар, кандыдат педагагiчных навук; Ровiна Р.А., дацэнт, кандыдат педагагiчных навук; Шалупенка Н.Я., кандыдат культуралогii. УНЕСЕНЫ Упраўленнем вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь 2 ЗАЦВЕРДЖАНЫ I ЎВЕДЗЕНЫ Ў ДЗЕЯННЕ загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 7 жнiўня 2008 г. N 64 3 УВЕДЗЕНЫ ЗАМЕСТ РД РБ 02100.5.209-98 Дадзены адукацыйны стандарт не можа быць тыражыраваны i распаўсюджаны без дазволу Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь Выдадзены на беларускай мове ЗМЕСТ1 Галiна выкарыстання 2 Нарматыўныя спасылкi 3 Асноўныя тэрмiны i азначэннi 4 Агульныя палажэннi 4.1 Агульная характарыстыка спецыяльнасцi 4.2 Патрабаваннi да папярэдняга ўзроўню падрыхтоўкi 4.3 Агульныя цэлi падрыхтоўкi спецыялiста 4.4 Формы навучання па спецыяльнасцi 4.5 Тэрмiны падрыхтоўкi спецыялiста 5 Квалiфiкацыйная характарыстыка спецыялiста 5.1 Сфера прафесiйнай дзейнасцi 5.2 Аб'екты прафесiйнай дзейнасцi 5.3 Вiды прафесiйнай дзейнасцi 5.4 Задачы прафесiйнай дзейнасцi 5.5 Склад кампетэнцый 6 Патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi выпускнiка 6.1 Агульныя патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi 6.2 Патрабаваннi да акадэмiчных кампетэнцый 6.3 Патрабаваннi да сацыяльна-асабовых кампетэнцый 6.4 Патрабаваннi да прафесiйных кампетэнцый 7 Патрабаваннi да адукацыйнай праграмы i яе рэалiзацыi 7.1 Склад адукацыйнай праграмы 7.2 Патрабаваннi да распрацоўкi адукацыйнай праграмы 7.3 Патрабаваннi да тэрмiнаў рэалiзацыi адукацыйнай праграмы 7.4 Тыпавы вучэбны план 7.5 Патрабаваннi да абавязковага мiнiмума зместу вучэбных праграм i кампетэнцыям па дысцыплiнах 7.6 Патрабаваннi да зместу i арганiзацыi практык 8 Патрабаваннi да забеспячэння якасцi адукацыйнага працэсу 8.1 Патрабаваннi да кадравага забеспячэння 8.2 Патрабаваннi да вучэбна-метадычнага забеспячэння 8.3 Патрабаваннi да матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння 8.4 Патрабаваннi да арганiзацыi самастойнай работы студэнтаў 8.5 Патрабаваннi да арганiзацыi iдэалагiчнай i выхаваўчай работы 8.6 Агульныя патрабаваннi да кантролю якасцi адукацыi i сродкам дыягностыкi 9 Патрабаваннi да вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiка 9.1 Агульныя патрабаваннi 9.2 Патрабаваннi да дзяржаўнага экзамену 9.3 Патрабаваннi да дыпломнай работы (праекта) Дата увядзення 2008-09-01 1 Галiна выкарыстання Дадзены кiруючы дакумент (адукацыйны стандарт) устанаўлiвае мэты i задачы прафесiйнай дзейнасцi спецыялiста, патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi выпускнiка ВНУ, патрабаваннi да зместу адукацыйнай праграмы i яе рэалiзацыi, патрабаваннi да забеспячэння адукацыйнага працэсу i вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiка. Стандарт прымяняецца пры распрацоўцы нарматыўна-метадычных дакументаў i вучэбна-праграмнай дакументацыi, якая рэгулюе адукацыйны працэс ў вышэйшай школе, а таксама пры ацэнцы якасцi вышэйшай адукацыi. Адукацыйны стандарт абавязковы для выкарыстання ў вышэйшых навучальных установах i арганiзацыях нацыянальнай сiстэмы адукацыi, размешчаных на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, незалежна ад iх ведамаснай прыналежнасцi i форм уласнасцi. 2 Нарматыўныя спасылкi У дадзеным адукацыйным стандарце выкарыстаны спасылкi на наступныя нарматыўныя дакументы: СТБ 22.0.1-96 Сiстэма стандартаў у сферы адукацыi. Асноўныя палажэннi. СТБ IСО 9000-2000 Сiстэма менеджменту якасцi. Агульныя палажэннi i слоўнiк. ОКРБ 011-2006 Спецыяльнасцi i квалiфiкацыi. РД РБ 02100.5.290-98 Вышэйшая адукацыя Г.01.01.00 Культуралогiя. РД РБ 02100.5.227-2006 Вышэйшая адукацыя. Першая ступень. Цыкл сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн. 3 Асноўныя тэрмiны i азначэннi У дадзеным адукацыйным стандарце ўжываюцца наступныя тэрмiны з адпаведнымi азначэннямi: Адукацыйная праграма - сiстэма мэтаў, задач i зместа адукацыi, вызначаемая адукацыйнымi стандартамi i распрацаванымi на iх падставе вучэбнымi планамi i вучэбнымi праграмамi. Вучэбная праграма дысцыплiны - вучэбна-метадычны дакумент ВНУ, якi распрацаваны на падставе тыпавой вучэбнай праграмы i вызначае мэты i змест тэарэтычнай i практычнай падрыхтоўкi спецыялiста па вучэбнай дысцыплiне, якая ўваходзiць у вучэбны план спецыяльнасцi, раскрывае асноўныя метадычныя падыходы да выкладання дысцыплiны. Вучэбны план спецыяльнасцi - вучэбна-метадычны дакумент ВНУ, распрацаваны на падставе адукацыйнага стандарту па спецыяльнасцi, якi змяшчае графiк вучэбнага працэсу, формы, вiды i тэрмiны правядзення вучэбных заняткаў, вынiковага i паэтапнага кантролю, пералiк i аб'ем цыклаў дысцыплiн з улiкам рэгiянальных i галiновых асаблiвасцей ВНУ. Дыдактычная адзiнка - аўтаномная частка зместу вучэбнай дысцыплiны, выражаная ў назвах тэм, раздзелаў або модуляў. Забеспячэнне якасцi - зкаардынаваная дзейнасць па кiраўнiцтву арганiзацыяй, напраўленая на стварэнне ўпэўненасцi, што патрабаваннi да якасцi будуць выкананы (СТБ ИСО 9000). Залiковая адзiнка - мера колькаснага вымярэння вучэбнай нагрузкi студэнта па авалоданнi вучэбным прадметам, якая ўключае аўдыторныя гадзiны i пазааўдыторную самастойную работу, у тым лiку падрыхтоўку i здачу экзамену. Кампетэнтнасць - выражаная здольнасць прымяняць свае веды i ўменнi (СТБ ИСО 9000). Кампетэнцыя - веды, уменнi i вопыт, неабходныя для вырашэння тэарэтычных i практычных задач. Квалiфiкацыйная характарыстыка спецыялiста - абагульненная норма якасцi падрыхтоўкi па пэўнай спецыяльнасцi (спецыялiзацыi) з адпаведнай квалiфiкацыяй, якая ўключае сферы, аб'екты, вiды i задачы прафесiйнай дзейнасцi, а таксама склад кампетэнцый, неабходных для выканання функцыянальных абавязкаў ва ўмовах сацыяльна рэгулюемага рынку. Квалiфiкацыя - веды, уменнi i навыкi, неабходныя для той цi iншай прафесii на рынках працы, падцверджаныя дакументам (СТБ 22.0.1). Культуралогiя - навука аб культуры, якая займаецца сiстэмным даследаваннем культуры i мэтанакiравана на разуменне ўсеагульных заканамернасцей функцыянавання культуратворчасцi, генэзiса з'яў сусветнай i айчыннай культуры. Прыкладная культуралогiя - вобласть культуралогii, якая раскрывае сродкi, метады i формы прыцягнення чалавека ў свет культуры, якая вызначае механiзм стварэння спрыяльнага культурнага асяроддзя, абасноўвае тэхналогiю забеспячэння ўмоў для реалiзацii духоўна-эўрыстычных, iнтэлектуальных, мастацка-творчых патэнцый людзей, праяўленне iх сацыяльна-культурнай актыўнасцi. Спецыяльнасць - вiд прафесiйнай дзейнасцi, якi патрабуе пэўных ведаў, уменняў i кампетэнцый, набываемых шляхам навучання i практычнага вопыту (ОКРБ 011). Фундаментальная культуралогiя - раскрывае метадалагiчныя асновы, прынцыпы даследавання культуры, яе марфалогiю, асноўныя заканамернасцi функцыянiравання культуратворчасцi, шляхi i тэндэнцыi сацыяльна-гiстарычнай дынамiкi культуры. Якасць вышэйшай адукацыi - адпаведнасць вышэйшай адукацыi (як вынiка, як працэсу, як сацыяльнай сiстэмы) патрэбнасцям, iнтарэсам асобы, грамадства, дзяржавы. 4 Агульныя палажэннi 4.1 Агульная характарыстыка спецыяльнасцi 4.1.1 Падрыхтоўка выпускнiка па накiрунку Культуралогiя (фундаментальная) забяспечвае атрыманне прафесiйнай квалiфiкацыi Культуролаг-даследчык. Выкладчык, падрыхтоўка выпускнiка па накiрунку Культуралогiя (прыкладная) забяспечвае атрыманне прафесiйнай квалiфiкацыi Культуролаг-менеджэр. 4.1.2 Спецыяльнасць у адпаведнасцi з ОКРБ 011-2001 адносiцца да профiлю D гуманiтарныя навукi падрыхтоўкi спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй i мае абазначэнне 21 04 01 4.2 Патрабаваннi да папярэдняга ўзроўню падрыхтоўкi 4.2.1 Папярэднi ўзровень адукацыi павiнен быць не нiжэй агульнай сярэдняй адукацыi, пацверджанай дакументам дзяржаўнага ўзору. Для абiтурыентаў па спецыялiзацыi 21 04 01-01 02 Сусветная i айчынная мастацкая культура патрабуецца пачатковая мастацкая адукацыя. 4.2.2 Узровень падрыхтоўкi абiтурыента ўстанаўлiваецца згодна з зацверджанымi Правiламi прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь па дысцыплiнах: - беларуская цi руская мова (па выбару); - гiсторыя Беларусi; - Чалавек. Грамадства. Дзяржава. Для спецыялiзацыi "Сусветная i айчынная мастацкая культура" замест экзамену "Чалавек. Грамадства. Дзяржава" абiтурыенты здаюць экзамен "Творчасць" (2 этапы). 4.3 Агульныя цэлi падрыхтоўкi спецыялiста Агульныя мэты падрыхтоўкi спецыялiста: - фармiраванне i развiццё сацыяльна-прафесiйнай кампетэнтнасцi, якая дазваляе спалучаць акадэмiчныя, прафесiйныя, сацыяльна-асобасныя кампетэнцыi для рашэння задач у сферы прафесiйнай i сацыяльнай дзейнасцi; - фармiраванне прафесiйных кампетэнцый для работы ў галiнах культуры, мастацтва, адукацыi. 4.4 Формы навучання па спецыяльнасцi Навучанне па спецыяльнасцi прадугледжвае наступныя формы: вочная (дзённая), завочная. 4.5 Тэрмiны падрыхтоўкi спецыялiста Нарматыўны тэрмiн падрыхтоўкi спецыялiста па дзённай форме навучання складае 4 гады i ацэньваецца не менш чым 240 залiковымi адзiнкамi. Нарматыўны тэрмiн падрыхтоўкi спецыялiста па завочнай форме навучання павялiчваецца адпаведна на 1 год. 5 Квалiфiкацыйная характарыстыка спецыялiста 5.1 Сфера прафесiйнай дзейнасцi Сфера прафесiйнай дзейнасцi: - культура i мастацтва; - адукацыя; - навука; - сродкi масавай iнфармацыi. 5.2 Аб'екты прафесiйнай дзейнасцi Аб'ектамi прафесiйнай дзейнасцi спецыялiстаў з'яўляецца працэс засваення, захавання, стварэння i распаўсюджвання каштоўнасцей культуры, а таксама выяўленне iнтарэсаў i патрэбнасцей насельнiцтва ў розных вiдах адпачынку, распрацоўка сацыяльна-культурных праграм па арганiзацыi вольнага часу для рэалiзацыi ў дзяржаўных органах кiравання культурай, установах культуры i мастацтва рознага профiлю, навучальных устаноў розных узроўняў сiстэмы Мiнiстэрства культуры, Мiнiстэрства адукацыi, пазашкольных устаноў, навукова-метадычных цэнтраў народнай творчасцi, цэнтраў нацыянальных культур, вылiчальных цэнтраў i лабараторый ў сферы культуры i мастацтва, турысцкаэкскурсiйных прадпрыемстваў, санаторна-курортных установах, сродках масавай iнфармацыi, рэкламных агенцтваў, навукова-даследчых устаноў, грамадскiх арганiзацыях i аб'яднаннях. 5.3 Вiды прафесiйнай дзейнасцi Спецыялiст пасля адаптацыi (да 1 года) можа выконваць наступныя вiды прафесiйнай дзейнасцi па наступных кiрунках: - арганiзацыйна-кiруючым; - навукова-даследчым; - iнавацыйна-метадычным; - камерцыйным, фiнансава-гаспадарчым; - маркетынгавым i рэкламна-iнфармацыйным; - педагагiчным. 5.4 Задачы прафесiйнай дзейнасцi Спецыялiст на аснове сукупнасцi фундаментальных агульнанавуковых, агульнапрафесiйных i спецыяльных ведаў павiнен вырашаць наступныя прафесiйныя задачы: - вырашэнне праблем развiцця сацыяльна-культурнай сферы за кошт выкарыстання розных трудавых, матэрыяльных i фiнансавых рэсурсаў; - прагназаванне, планаванне i ажыццяўленне мастацка-творчай, выхаваўчай, арганiзацыйна-метадычнай i адмiнiстрацыйна-гаспадарчай дзейнасцi ўстаноў культуры i мастацтва; - забеспячэнне рэалiзацыi мастацкiх каштоўнасцей i паслуг у сферы культуры на ўнутраным i знешнiм рынках, арганiзацыя знешнекультурнай дзейнасцi з замежнымi краiнамi; - фармiраванне ў розных катэгорый насельнiцтва эстэтычную, маральна-этычную, прававую, палiтычную, экалагiчную, фiзiчную культуру, забяспечваць педагагiчнае суправаджэнне розных форм грамадскай арганiзацыi вольнага часу; - навукова-даследчая i вучэбна-метадычная дзейнасць у галiне тэорыi i гiсторыi культуры; - выкладанне спецыяльных дысцыплiн для ўсiх узроставых катэгорый, эстэтычнае выхаванне i фармiраванне высокамастацкiх густаў насельнiцтва; - на навуковай аснове арганiзоўваць сваю працу, валодаць камп'ютарнымi метадамi збора, захавання i апрацоўкi iнфармацыi ў сферы прафесiйнай дзейнасцi, набываць новыя веды, выкарыстоўваючы сучасныя iнфармацыйныя тэхналогii. 5.5 Склад кампетэнцый Падрыхтоўка спецыялiста павiнна забяспечваць фармiраванне наступных груп кампетэнцый: акадэмiчных кампетэнцый, якiя ўключаюць веды i ўменнi па вывучаных дысцыплiнах, здольнасцi i ўменнi вучыцца; сацыяльна-асобасныя кампетэнцыi, якiя ўключаюць культурна-каштоўнасныя арыентацыi, веды iдэалагiчных, маральных каштоўнасцей грамадства i дзяржавы i ўменне кiравацца iмi; прафесiйных кампетэнцый, якiя ўключаюць веды i ўменнi фармулiраваць праблемы, рашаць задачы, распрацоўвываць планы i забяспечваць iх выкананне ў выбранай сферы прафесiйнай дзейнасцi. 6 Патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi выпускнiка 6.1 Агульныя патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi 6.1.1 Выпускнiк павiнен мець дастатковы ўзровень ведаў i ўменняў у сферы сацыяльна-гуманiтарных, прыродазнаўчанавуковых, агульнапрафесiйных i спецыяльных дысцыплiн, дысцыплiн спецыялiзацыi для ажыццяўлення сацыяльна-прафесiйнай дзейнасцi. 6.1.2 Выпускнiк павiнен умець бесперапынна папаўняць свае веды, аналiзаваць гiстарычныя i сучасныя праблемы сацыяльна-эканамiчнага i духоўнага жыцця грамадства, ведаць iдэалогiю беларускай дзяржавы, маральныя i прававыя нормы, умець улiчваць iх у сваёй жыццядзейнасцi. 6.1.3 Выпускнiк павiнен валодаць дзяржаўнымi мовамi (беларускай, рускай), адной цi некалькiмi замежнымi мовамi, быць падрыхтаваным да пастаяннага прафесiйнага, культурнага i фiзiчнага самаўдасканалення. 6.2 Патрабаваннi да акадэмiчных кампетэнцый Выпускнiк павiнен валодаць наступнымi акадэмiчнымi кампетэнцыямi: - валодаць i выкарыстоўваць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для рашэння тэарэтычных i практычных задач; - валодаць сiстэмным i параўнальным аналiзам; - валодаць даследчымi навыкамi; - умець працаваць самастойна; - быць здольным параджаць новыя iдэi (крэатыўнасць); - валодаць мiждысцыплiнарным падыходам пры рашэннi праблем; - мець навыкi, звязаныя з выкарыстаннем тэхнiчных сродкаў, упраўленнем iнфармацыяй i работай з камп'ютарам; - мець лiнгвiстычныя навыкi (вусная i пiсьмовая камунiкацыя); - умець вучыцца, павышаць сваю квалiфiкацыю напрацягу ўсяго жыцця; - умець самастойна прымаць прафесiйныя рашэннi з улiкам iх сацыяльных i экалагiчных наступстваў; - бесперапынна папаўняць свае веды, аналiзаваць гiстарычныя i сучасныя праблемы эканамiчнага i сацыяльнага жыцця грамадства; - ведаць месца i ролю ў iм сваёй прафесiйнай дзейнасцi, праблемы i тэндэнцыi ўстойлiвага развiцця. 6.3 Патрабаваннi да сацыяльна-асобасных кампетэнцый Выпускнiк павiнен мець наступныя сацыяльна-асобасныя кампетэнцыi: - валодаць якасцямi грамадзянства; - быць здольным да сацыяльнага ўзаемадзеяння; - валодаць здольнасцю да мiжасабовых камунiкацый; - валодаць навыкамi здароўязберажэння; - быць здольным да крытыкi i самакрытыкi (крытычнае мышленне); - умець працаваць у камандзе. 6.4 Патрабаваннi да прафесiйных кампетэнцый Выпускнiк павiнен валодаць наступнымi прафесiйнымi кампетэнцыямi па вiдах дзейнасцi, быць здольным: у арганiзацыйна-кiруючай дзейнасцi: - працаваць з юрыдычнай лiтаратурай i працоўным заканадаўствам; - арганiзоўваць работу малых калектываў выканаўцаў для дасягнення пастаўленых мэтаў, планаваць фонды аплаты працы; - кантраляваць i падтрымлiваць працоўную i вытворчую дысцыплiну; - складаць дакументацыю (графiкi работ, iнструкцыю, планы, заяўкi, дзелавыя пiсьмы i т.п.), а таксама справаздачную дакументацыю па ўстаноўленым формам; - распрацоўваць, прадстаўляць i ўзгадняць прадстаўляемыя матэрыялы; - эфектыўна выкарыстоўваць вылiчальную, множальную, аудыа-вiдэа запiсваючую i васпраiзводзячую тэхнiку, сучасныя сродкi камунiкацыi. у навукова-даследчай дзейнасцi: - займацца навукова-даследчай дзейнасцю ў галiне фундаментальнай i прыкладной культуралогii, мастацтвазнаўства, педагогiкi, iнфармацыйных тэхналогiй, менеджменту, маркетынгу, фiнансавання, рэкламы ў сацыякультурнай сферы i iнш.; - аналiзаваць i ацэньваць сабраныя звесткi; - на навуковай аснове арганiзоўваць сваю працу, валодаць камп'ютарнымi метадамi збора, захавання i апрацоўкi iнфармацыi ў сферы яго прафесiйнай дзейнасцi. у iнавацыйна-метадычнай дзейнасцi: - ацэньваць стан, тэндэнцыi i перспектывы развiцця культуры; - прагназаваць, планаваць i ажыццяўляць iнавацыйна-метадычную i мастацка-творчую дзейнасць устаноў культуры i мастацтва; - выяўляць iнтарэсы i педагагiчныя патрэбы насельнiцтва ў розных вiдах адпачынку; - распрацоўвываць сацыяльна-культурныя праграмы па арганiзацыi вольнага часу ў канкрэтным мiкрасоцыуме. у камерцыйнай, фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi: - карыстацца iснуючымi заканадаўчымi актамi, якасна складаць неабходныя службовыя дакументы; - ажыццяўляць фiнансава-эканамiчнае забеспячэнне ўстаноў культуры; - здзяйсняць перавод устаноў культуры i мастацтва на новыя ўмовы гаспадарання, садзейнiчаць iх рабоце ва ўмовах рыначных адносiн, арганiзоўваць знешнекультурную дзейнасць з замежнымi краiнамi. у маркетынгавай i рэкламна-iнфармацыйнай: - праводзiць маркетынгавыя сацыялагiчныя даследаваннi, распрацоўваць i здзяйсняць рэгiянальныя i мэтавыя культурна-дасугавыя праграмы, знаходзiць для iх здзяйснення розныя крынiцы фiнансавання; - валодаць сучаснымi сродкамi тэлекамунiкацый, маркетынгу i рэкламы; - весцi перагаворы, распрацоўваць кантракты з iншымi зацiкаўленымi ўдзельнiкамi. у педагагiчнай дзейнасцi: - арганiзоўваць пазнавальную i творчую дзейнасць вучняў рознага ўзросту як у межах вучэбнага працэсу так i сродкамi пазакласнай работы; - валодаць псiхалогiяй успрыняцця мастацтва, педагагiчных асноў эстэтычнага выхавання i мастацкай адукацыi; - суадносiць нацыянальныя мастацкiя школы, вызначаць месца i своеасаблiвасць беларускага мастацтва ў сусветным мастацкiм працэсе; - набываць новыя веды, выкарыстоўваючы сучасныя iнфармацыйныя тэхналогii. 7 Патрабаваннi да адукацыйнай праграмы i яе рэалiзацыi 7.1 Склад адукацыйнай праграмы 7.1.1 Адукацыйная праграма павiнна ўключаць: вучэбны план, праграмы вучэбных дысцыплiн, праграмы вучэбных i вытворчых практык, парадак выканання дыпломнай работы (праекта), праграму дзяржаўнага экзамену, якiя павiнны адпавядаць патрабаванням гэтага стандарту. 7.1.2 Адукацыйная праграма падрыхтоўкi выпускнiка павiнна прадугледжваць вывучэнне студэнтамi наступных цыклаў: - сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн; - прыродазнаўчых дысцыплiн; - агульнапрафесiйных i спецыяльных дысцыплiн; - дысцыплiн спецыялiзацыi. 7.2 Патрабаваннi да распрацоўкi адукацыйнай праграмы 7.2.1 Максiмальны аб'ём вучэбнай нагрузкi студэнтаў не павiнен перавышаць 54 гадзiн у тыдзень, уключая ўсе вiды аўдыторнай i пазааўдыторнай работы. 7.2.2 Аб'ём абавязковых аўдыторных заняткаў студэнтаў, якi вызначаецца ВНУ з улiкам спецыяльнасцi, спецыфiкi арганiзацыi вучэбнага працэсу, аснашчанасцi вучэбна-лабараторнай базы, iнфармацыйнага, вучэбна-метадычнага забеспячэння, павiнен быць устаноўлены ў межах 24 - 36 гадзiн. 7.2.3 У час, якi адводзiцца на самастойную работу па вучэбнай дысцыплiне, уключаецца час, прадугледжаны на падрыхтоўку да экзаменаў. 7.2.4 Пры распрацоўцы вучэбнага плана ВНУ мае права змянiць колькасць гадзiн, якiя адводзяцца на засваенне вучэбнага матэрыялу: для цыклаў дысцыплiн - у межах 5%, для дысцыплiн, якiя ўваходзяць у цыкл, - у межах 10% без перавышэння максiмальнага тыднёвага аб'ёма нагрузкi студэнта i пры захаваннi патрабаванняў да зместу, якiя ўказаны ў гэтым стандарце. 7.3 Патрабаваннi да тэрмiнаў рэалiзацыi адукацыйнай праграмы 7.3.1 Тэрмiн рэалiзацыi адукацыйнай праграмы на дзённай форме навучання складае 202 тыдня. Працягласць навучання па вiдам вучэбнай дзейнасцi - у адпаведнасцi з таблiцай 1. Таблiца 1 -------------------------------------+-------------------------------- ¦ ¦Працягласць пры тэрмiне навучання 4 ¦ ¦ Вiды дзейнасцi, устаноўленыя ¦ гады ¦ ¦ вучэбным планам +------------------+-----------------+ ¦ ¦ тыдняў ¦ гадзiн ¦ +------------------------------------+------------------+-----------------+ ¦Тэарэтычнае навучанне. Практычныя ¦ 120 ¦ 6480 ¦ ¦заняткi ¦ ¦ ¦ +------------------------------------+------------------+-----------------+ ¦Экзаменацыйныя сесii ¦ 28 ¦ 1512 ¦ +------------------------------------+------------------+-----------------+ ¦Практыка ¦ 9 ¦ 486 ¦ +------------------------------------+------------------+-----------------+ ¦Дыпломная работа ¦ 6 ¦ 324 ¦ +------------------------------------+------------------+-----------------+ ¦Вынiковая дзяржаўная атэстацыя ¦ 3 ¦ 162 ¦ +------------------------------------+------------------+-----------------+ ¦Канiкулы (уключая 4 тыдня ¦ 36 ¦ ¦ ¦паслядыпломнага водпуску) ¦ ¦ ¦ ¦------------------------------------+------------------+------------------ 7.3.2 Пры завочнай форме навучання студэнту павiнна быць забяспечана магчымасць заняткаў з выкладчыкам у аб'ёме не меньш 160 гадзiн у год. 7.4 Тыпавы вучэбны план 7.4.1 Тыпавы вучэбны план распрацоўвываецца згодна структуры, прыведзенай у таблiцы 2. Таблiца 2 -----+--------------------+-------------------------------------+----- ¦ ¦ ¦ Аб'ём работы (гадзiн) ¦ ¦ ¦ ¦ +------------+------------------------+ ¦ ¦ N ¦ Назва цыкла i ¦ ¦ з iх ¦Залiковыя¦ ¦п/п ¦ дысцыплiны ¦ усяго +------------+-----------+ адзiнкi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ аўдыторныя ¦самастойная¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ заняткi ¦ работа ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦ 1 ¦Цыкл сацыяльна- ¦ 1260 ¦ 636 ¦ 624 ¦ 37,5 ¦ ¦ ¦гуманiтарных ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦дысцыплiн ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦ ¦Абавязковы ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦кампанент ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦1.1 ¦Гiсторыя Беларусi ¦ 102 ¦ 72 ¦ 30 ¦ 4 ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦1.2 ¦Асновы iдэалогii ¦ 36 ¦ 24 ¦ 12 ¦ 1,5 ¦ ¦ ¦беларускай дзяржавы ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦1.3 ¦Фiласофiя ¦ 102 ¦ 76 ¦ 26 ¦ 4,5 ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦1.4 ¦Эканамiчная тэорыя ¦ 102 ¦ 76 ¦ 26 ¦ 4,5 ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦1.5 ¦Сацыялогiя ¦ 54 ¦ 36 ¦ 18 ¦ 2 ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦1.6 ¦Палiталогiя ¦ 102 ¦ 68 ¦ 34 ¦ 4 ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦1.7 ¦Беларуская мова ¦ 50 ¦ 34 ¦ 16 ¦ 2 ¦ ¦ ¦(прафесiйная ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦лексiка) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦1.8 ¦Замежная мова ¦ 272 ¦ 150 ¦ 122 ¦ 9 ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦1.9 ¦Фiзiчная культура ¦ 388 ¦ 66/322 ¦ 322 ¦ 4 ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦1.10¦Дысцыплiны па ¦ 52 ¦ 34 ¦ 18 ¦ 2 ¦ ¦ ¦выбару студэнта ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦(культуралогiя, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦этыка, эстэтыка, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦логiка, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦рэлiгiязнаўства, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦асновы права, правы ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦чалавека, iншыя ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦курсы i вучэбныя ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦модулi) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦ 2 ¦Цыкл прыродазнаўчых ¦ 514 ¦ 340 ¦ 174 ¦ 20 ¦ ¦ ¦дысцыплiн ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦ ¦Абавязковы ¦ 410 ¦ 272 ¦ 138 ¦ ¦ ¦ ¦кампанент ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦2.1 ¦Асновы сучаснага ¦ 102 ¦ 68 ¦ 34 ¦ 4 ¦ ¦ ¦прыродазнаўства ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦2.2 ¦Асновы вышэйшай ¦ 52 ¦ 34 ¦ 18 ¦ 2 ¦ ¦ ¦матэматыкi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦2.3 ¦Асновы ¦ 102 ¦ 68 ¦ 34 ¦ 4 ¦ ¦ ¦iнфармацыйных ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦тэхналогiй ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦2.4 ¦Асновы экалогii i ¦ 52 ¦ 34 ¦ 18 ¦ 2 ¦ ¦ ¦энергазберажэння ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦2.5 ¦Абарона ¦ 102 ¦ 68 ¦ 34 ¦ 4 ¦ ¦ ¦насельнiцтва i ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦аб'ектаў ад ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦надзвычайных ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦сiтуацый. ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦Радыяцыйная бяспека ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦2.6 ¦Вузаўскi кампанент ¦ 52 ¦ 34 ¦ 18 ¦ 2 ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦2.7 ¦Дысцыплiны па ¦ 52 ¦ 34 ¦ 18 ¦ 2 ¦ ¦ ¦выбару студэнта ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦ 3 ¦Цыкл ¦ 3508/3532 ¦ 2510/2536 ¦ 998/996 ¦147/148,5¦ ¦ ¦агульнапрафесiйных ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦i спецыяльных ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦дысцыплiн ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦(1-21 04 01-01 / ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦1-21 04 01-02) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦ ¦Абавязковы ¦ 2242/2222 ¦ 1592/1590 ¦ 650/632 ¦ ¦ ¦ ¦кампанент ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦(1-21 04 01-01 / ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦1-21 04 01-02) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦3.1 ¦Ахова працы ¦ 24 ¦ 18 ¦ 6 ¦ 1 ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦3.2 ¦Асновы кiравання ¦ 48 ¦ 36 ¦ 12 ¦ 2 ¦ ¦ ¦iнтэлектуальнай ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦маёмасцю ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦3.3 ¦Педагогiка i ¦ 202 ¦ 160 ¦ 42 ¦ 9 ¦ ¦ ¦псiхалогiя ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦3.4 ¦Беларуская i ¦ 190 ¦ 150 ¦ 40 ¦ 9 ¦ ¦ ¦сусветная ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦лiтаратура ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦3.5 ¦Iнфармацыйныя ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦тэхналогii ў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦культуры ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ 21 04 01-01¦ 134 ¦ 100 ¦ 34 ¦ 6 ¦ ¦ ¦ 21 04 01-02¦ 350 ¦ 246 ¦ 104 ¦ 14 ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦3.6 ¦Сацыякультурны ¦ 192 ¦ 128 ¦ 64 ¦ 7,5 ¦ ¦ ¦менеджмент ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦(21 04 01-01) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦3.7 ¦Iнавацыйны ¦ 60 ¦ 40 ¦ 20 ¦ 2 ¦ ¦ ¦менеджмент у ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦культуры ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦(21 04 01-02) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦3.8 ¦Гiсторыя мастацтваў ¦ 460 ¦ 320 ¦ 140 ¦ 19 ¦ ¦ ¦(21 04 01-02) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦ ¦Дысцыплiны напрамку ¦ 350 ¦ 246 ¦ 104 ¦ 14 ¦ ¦ ¦1-21 04 01-01 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦3.9 ¦Фундаментальная ¦ 570 ¦ 400 ¦ 170 ¦ 23,5 ¦ ¦ ¦культуралогiя ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦3.10¦Прыкладная ¦ 234 ¦ 160 ¦ 74 ¦ 9 ¦ ¦ ¦культуралогiя ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦3.11¦Гiсторыя мастацтваў ¦ 648 ¦ 440 ¦ 208 ¦ 26 ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦ ¦Дысцыплiны напрамку ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦1-21 04 01-02 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦3.9 ¦Прыкладная ¦ 482 ¦ 340 ¦ 142 ¦ 20 ¦ ¦ ¦культуралогiя ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦3.10¦Фундаментальная ¦ 362 ¦ 250 ¦ 112 ¦ 15 ¦ ¦ ¦культуралогiя ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦3.11¦Уводзiны ў ¦ 44 ¦ 30 ¦ 14 ¦ 2 ¦ ¦ ¦спецыяльнасць ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦3.11¦Вузаўскi кампанент ¦ 840/884 ¦ 610/638 ¦ 230/246 ¦ 36/37,5 ¦ ¦ ¦(1-21 04 01-01 / ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦1-21 04 01-02) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦3.13¦Дысцыплiны па ¦ 426 ¦ 308 ¦ 118 ¦ 18 ¦ ¦ ¦выбару студэнта ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦ 4 ¦Цыкл дысцыплiн ¦ 948 ¦ 590 ¦ 358 ¦ 35 ¦ ¦ ¦спецыялiзацый ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦напрамак ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦1-21 04 01-01 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦ ¦Цыкл дысцыплiн ¦ 924 ¦ 594 ¦ 330 ¦ 35 ¦ ¦ ¦спецыялiзацый ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦напрамак ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦1-21 04 01-02 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦ 5 ¦Факультатывы ¦ 250 ¦ ¦ 250 ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦ 6 ¦Экзаменацыйныя ¦ 1512 ¦ ¦ 1512 ¦ 37/35 ¦ ¦ ¦сесii ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦ ¦УСЯГО ¦ 7992 ¦ 4076/4106 ¦ 3916/3886 ¦276,5/276¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦ ¦Практыкi (12 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦тыдняў): ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦- азнаямленчая ¦ 108 ¦ ¦ 108 ¦ 3 ¦ ¦ ¦(вучэбная) (2 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦тыднi); ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦- вытворчая (3 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦тыднi); ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦- педагагiчная (3 ¦ 162 ¦ ¦ 162 ¦ 4,5 ¦ ¦ ¦тыднi); ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦- пераддыпломная ¦ 216 ¦ ¦ 216 ¦ 6 ¦ ¦ ¦(4 тыднi) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦ ¦Дыпломная работа ¦ 324 ¦ ¦ 324 ¦ 9 ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦ ¦Вынiковая ¦ 162 ¦ ¦ 162 ¦ 4,5 ¦ ¦ ¦дзяржаўная ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦атэстацыя ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +----+--------------------+------------+------------+-----------+---------+ ¦ ¦РАЗАМ ¦ 8964 ¦ ¦ ¦303,5/303¦ ¦----+--------------------+------------+------------+-----------+---------- 7.4.2 Згодна з тыпавым планам, устаноўленым стандартам, ВНУ распрацоўваецца вучэбны план спецыяльнасцi, якi ўзгадняецца з ВМА, Упраўленнем вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi i зацвярджаецца рэктарам ВНУ. 7.5 Патрабаваннi да абавязковага мiнiмума зместу вучэбных праграм i кампетэнцыям па дысцыплiнах 7.5.1 Змест вучэбнай праграмы дысцыплiны па кожнаму цыклу прадстаўляецца ва ўзбуйненых дыдактычных адзiнках (цi вучэбных модулях), а патрабаваннi да кампетэнцый па дысцыплiне - у ведах i ўменнях. 7.5.2 Цыкл сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн устанаўлiваецца згодна з адукацыйным стандартам "Вышэйшая адукацыя першай ступенi. Цыкл сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн", якi ўключае патрабаваннi да кампетэнцый. 7.5.3 Цыкл прыродазнаўчых дысцыплiн Асновы сучаснага прыродазнаўства Прыродазнаўства як галiна навуковага пазнання. Структура прыродазнаўчага навуковага пазнання. Асноўныя гiстарычныя перыяды развiцця прыродазнаўства. Прырода ў сучаснай прыродазнаўча-навуковай карцiне свету. Сучасная фiзiчная, астранамiчная, бiялагiчная карцiна свету. Тэорыя самаарганiзацыi (сiнергетыка). Глабальны эвалюцыянiзм. Прыродазнаўчая навука i будучыня чалавецтва. Выпускнiк павiнен ведаць: - структуру прыродазнаўча-навуковага пазнання; - асаблiвасцi асноўных гiстарычных перыядаў развiцця прыродазнаўства; - сучасную прыродазнаўчую карцiну свету; - тэорыю сiнергетыкi; умець: - валодаць тэрмiналогiяй сучаснага прыродазнаўства; - характыразаваць асноўныя перыяды развiцця прыродазнаўства; - аналiзаваць найбольш значныя дасягненнi ў сучаснай прыродазнаўчай карцiне свету; - выкарыстоўваць атрыманыя веды пры стварэннi i выкарыстаннi iнфармацыйных рэсурсаў прыродазнаўчага профiлю. Асновы вышэйшай матэматыкi Месца i роля матэматыкi ў сiстэме навуковых ведаў. Сферы ўжытку матэматычных метадаў. Праблемы фармалiзацыi ў фундаментальнай i прыкладной культуралогii. Структура матэматычнага апарату. Асновы тэорыi мностваў. Асноўныя паняццi тэорыi дачыненняў. Асноўныя паняццi тэорыi графаў i матрыц. Элементы матэматычнай логiкi. Булева алгебра. Выпадковыя падзеi, велiчынi i працэсы. Элементы матэматычнай статыстыкi. Матэматычныя мадэлi iнфармацыйных працэсаў i сiстэм у сацыякультурнай дзейнасцi. Выпускнiк павiнен ведаць: - праблемы фармалiзацыi iнфармацыйных задач у сферы культуры з выкарыстаннем матэматычных метадаў; - асновы тэорыi мностваў i дачыненняў; - асноўныя паняццi i азначэннi тэорыi графаў i матрычнага вылiчэння; - элементы матэматычнай логiкi: вылiчэнне выказванняў i прэдыкатаў першага парадку; - элементы булевай алгебры i функцыянальнага булевага мадэлявання; - асновы тэорыi iмавернасцей: выпадковыя падзеi, велiчынi, працэсы; - матэматычныя мадэлi ў сацыякультурнай дзейнасцi; умець: - карыстацца матэматычнымi метадамi для фармалiзацыi асобных iнфармацыйных задач i працэсаў у сферы культуры; - рашаць тыпавыя матэматычныя задачы; - выконваць матэматычныя пераўтварэннi. Асновы iнфармацыйных тэхналогiй Асноўныя канцэпцыi iнфарматыкi як навукi. Iнфарматызацыя, iнфармацыйная iндустрыя, iнфармацыйнае грамадства. Iнфармацыя як аб'ект iнфарматыкi. Натуральныя i штучныя мовы. Машынныя мовы. Iнфармацыйныя працэсы. Навукова-iнфармацыйная дзейнасць. Базавыя паняццi камп'ютарных тэхналогiй. Класiфiкацыя i прызначэнне камп'ютарнай тэхнiкi. Перыферыйныя прылады. Праграмнае забеспячэнне. Аперацыйныя сiстэмы. Камп'ютарная апрацоўка iнфармацыi. Пабудова складаных дакументаў. Распрацоўка прэзентацый. Стварэнне электронных таблiц. Камп'ютарныя сеткi. Выкарыстанне iнтэрнет. Асноўныя службы iнтэрнет. Сэрвiсная падтрымка. Архiвiраванне матэрыялаў. Абарона ад несанкцыянаванага доступу. Антывiрусная абарона. Выпускнiк павiнен ведаць: - сутнасць i асноўныя канцэпцыi iнфарматыкi як навукi; - навукова-iнфармацыйную дзейнасць i iнфармацыйныя працэсы; - алгарытмiчныя i машынныя мовы; - базавыя канцэпцыi камп'ютарных тэхналогiй i асновы лiчбавых камунiкацый; - сучасныя сродкi вылiчальнай тэхнiкi i iх асноўныя характарыстыкi; - склад, функцыi i прызначэнне ўнiфiкаванага праграмнага забеспячэння камп'ютарных сiстэм; умець: - працаваць у аперацыйным асяроддзi Windows i прыкладных праграм; - ствараць i апрацоўваць асноўныя вiды тэкставых дакументаў, статычнай графiкi i гуку; - алiчбоўваць тэксты дакументаў; - ствараць прэзентацыi; - карыстацца электроннай поштай, рэсурсамi i службамi глабальнай сеткi iнтэрнет; - карыстацца сэрвiсным праграмным забеспячэннем. Асновы экалогii i энергазберажэння Вядучыя канцэпцыi, сучасныя праблемы экалогii. Асяроддзi, фактары асяроддзя, адаптацыi арганiзмаў. Формы i механiзмы адаптацый. Экалагiчныя групы i жыццёвыя формы арганiзмаў. Формы бiялагiчнай разнастайнасцi. Крытэрыi ўстойлiвасцi бiяцэноза. Экасiстэма. Дынамiка экасiстэм. Асноўныя стратэгii аховы прыроды. Рэжымы i формы ахоўваемых тэрыторый. Кадастры рэдкасных i знiкаючых вiдаў. Экалагiчныя сеткi. Ахоўваемыя прыродныя тэрыторыi Беларусi. Агульныя пытаннi энергазберажэння. Традыцыйныя i другасныя спосабы атрымання цеплавой i электрычнай энергii. Спосабы энергазберажэння. Экалагiчныя праблемы энергетыкi. Бытавое энергазберажэнне. Заканадаўчыя механiзмы энергазберажэння. Выпускнiк павiнен ведаць: - ролю экалогii ў вырашэннi праблем рацыянальнага прыродакарыстання; рэсурсазберажэння, забеспячэннi выжывання чалавецтва i захавання бiясферы; - аб функцыянаваннi i гомеастазе надарганiзменных сiстэм; - дынамiку экасiстэм; - сучасную экалагiчную карцiну Беларусi; - заканадаўчыя механiзмы i спосабы энергазберажэння; умець: - аналiзаваць адмоўныя тэндэнцыi сучаснага экалагiчнага крызiсу, экалагiчнага бедства на Беларусi; - выкарыстоўваць формы экалагiчнай адаптацыi; - разлiчваць асноўныя эканамiчныя паказчыкi энергазберажэння. Абарона насельнiцтва i аб'ектаў ад надзвычайных сiтуацый. Радыяцыйная бяспека. Надзвычайныя сiтуацыi ў сучасных умовах. Характарыстыка сучасных сродкаў паражэння. Ядавiтыя рэчывы, якiя моцна дзейнiчаюць, i абарона ад iх. Характарыстыка ачагоў паражэння. Сiстэма забеспячэння бяспекi насельнiцтва ў надзвычайных сiтуацыях. Дазiметрычныя велiчынi i iх адзiнкi. Наступальныя i штучныя крынiцы радыяцыi. Бiялагiчнае дзеянне iянiзуючых выпраменьванняў. Наступствы Чарнобыльскай катастрофы ў рэспублiцы. Прыборы радыяцыйнай, хiмiчнай разведкi i дазiметрычнага кантролю. Нармiраванне радыяцыйнай бяспекi i прававы рэжым радыяцыйна-забруджаных тэрыторый рэспублiкi. Структурныя органы грамадзянскай абароны. Iндывiдуальныя сродкi абароны. Аварыйна-выратавальныя i iншыя неадкладныя работы ў ачагах паражэння. Выпускнiк павiнен ведаць: - структуру грамадзянскай абароны краiны; - спосабы абароны насельнiцтва ў надзвычайных сiтуацыях; - асаблiвасцi паступлення, накаплення i пераносу радыёактыўных рэчываў у экасiстэмах; - уплыў iанiзуючых выпраменьванняў на арганiзм чалавека; - спосабы знiжэння паступленняў i вывядзення радыёнуклiдаў з арганiзма чалавека; умець: - выкарыстоўваць псiхолага-педагагiчныя веды для работы з насельнiцтвам на забруджаных тэрыторыях; - аказваць першую медыцынскую дапамогу пацярпелым у вынiку надзвычайных сiтуацый; - працаваць з дазiметрычнай апаратурай. 7.5.4 Цыкл агульнапрафесiйных i спецыяльных дысцыплiн Ахова працы Агульныя пытаннi аховы працы. Прафiлактыка траўматызму. Арганiзацыя работы па ахове працы. Асновы вытворчай санiтарыi i тэхнiкi бяспекi. Тэмпературны i светавы рэжым у памяшканнях. Меры бяспекi i гiгiена працы. Параметры мiкраклiмату ў памяшканнях. Асновы пажарнай бяспекi i сродкi пажаратушэння. Першая дапамога пацярпеўшаму. Выпускнiк павiнен ведаць: - працоўнае заканадаўства, якое ўстанаўлiвае нормы працоўных працэсаў, звязаных з пытаннямi тэхнiкi бяспекi; - вытворчую санiтарыю як сiстэму арганiзацыйных, гiгiенiчных i санiтарна-тэхнiчных мерапрыемстваў i сродкаў; - сiстэму арганiзацыйных i тэхнiчных мерапрыемстваў i сродкаў, якiя папярэджваюць уздзеянне на працуючых небяспечных вытворчых фактараў; - асновы пажарнай бяспекi i сродкi пажаратушэння; умець: - аналiзаваць умовы працы, прычыны траўматызму i прафесiйных захворванняў; - вызначаць спосабы i сродкi навучання ў галiне бяспекi працы; - ацэньваць небяспеку ў надзвычайных умовах i прымаць меры па лiквiдацыi iх вынiкаў. Асновы кiравання iнтэлектуальнай маёмасцю Роля iнтэлектуальнай маёмасцi ў сацыяльна-эканамiчным развiццi краiны. Аб'екты i суб'екты аўтарскага права. Кiраванне маёмаснымi правамi аўтараў. Установы культуры i аўтарскае права. Барацьба з пiрацтвам. Аб'екты i суб'екты прамысловай маёмасцi. Патэнтная iнфармацыя i яе выкарыстанне. Мiжнародныя класiфiкацыi вынаходнiцтваў, прамысловых узораў, таварных знакаў. Патэнтныя даследаваннi i методыка iх правядзення. Афармленне заявак на аб'екты iнтэлектуальнай маёмасцi. Камерцыйнае выкарыстанне аб'ектаў iнтэлектуальнай маёмасцi. Дзяржаўнае кiраванне iнтэлектуальнай маёмасцю. Выпускнiк павiнен ведаць: - паняццi i тэрмiны ў сферы iнтэлектуальнай маёмасцi; - асноўныя палажэннi нацыянальнага i мiжнароднага заканадаўства аб iнтэлектуальнай маёмасцi; - парадак афармлення i абароны правоў на аб'екты iнтэлектуальнай маёмасцi; - вiды дамоўленасцей на перадачу правоў валодання iнтэлектуальнай маёмасцю; умець: - скласцi аўтарскi дагавор на перадачу правоў на адзiн з аб'ектаў; - заiндэксаваць тэматычны запыт у адпаведнасцi з мiжнароднымi класiфiкацыямi на аб'екты прамысловай маёмасцi i правесцi розныя вiды патэнтнага пошуку з выкарыстаннем традыцыйных i электронных iнфармацыйных рэсурсаў. Педагогiка i псiхалогiя Педагогiка як навука аб выхаваннi i развiццi асобы. Гiсторыя развiцця педагагiчных ведаў i беларускай педагагiчнай думкi. Мэты выхавання як рэалiзацыя сацыяльна абумоўленага iдэала асобы. Мадэлi i сiстэмы адукацыi i выхавання на сучасным этапе развiцця грамадства. Структура адукацыйнай i выхаваўчай сiстэмы ў Рэспублiцы Беларусь. Заканамернасцi i механiзмы навучання i выхавання ва ўстановах адукацыi i культуры. Асновы фармiравання асобы як суб'екту выхаваўчага працэсу. Педагагiчныя асновы развiцця калектыву. Сямейнае выхаванне i выхаваўчая работа ва ўстановах адукацыi i культуры. Педагагiчнае майстэрства i шляхi яго ўдасканалення. Выпускнiк павiнен ведаць: - асноўныя катэгорыi псiхалогii i педагогiкi i сутнасць працэсаў адукацыi, выхавання, фармiравання i развiцця асобы; - метады i формы выхаваўчага ўздзеяння на дзяцей рознага ўзросту; - асобасна арыентаваныя педагагiчныя тэхналогii выхавання ва ўстановах сацыякультурнай сферы; - асноўныя этапы гiсторыi педагогiкi i iх уплыў на фармiраванне ўяўленняў аб аксiялогii дзяцiнства; - педагагiчныя аспекты эстэтычнага выхавання i мастацкай адукацыi асобы; умець: - аналiзаваць педагагiчныя з'явы i супастаўляць з палажэннямi педагагiчнай тэорыi; - праектаваць мэтавызначэнне педагагiчнага працэсу i шляхi яго ўвасаблення на практыцы; - планаваць змест i этапы рэалiзацыi педагагiчных праектаў; - ажыццяўляць эстэтычнае выхаванне i мастацкае развiццё вучняў у працэсе самастойнай педагагiчнай дзейнасцi. Псiхалагiчныя веды ў развiццi асобы i фармiраваннi калектыву. Асаблiвасцi псiхiчнага адлюстравання свету. Фiлагенез i антагенез псiхiкi. Вышэйшыя псiхiчныя функцыi, псiхiчныя працэсы, псiхiчныя станы. Псiхiчная характарыстыка, формы i структура свядомасцi. Псiхалагiчная тэорыя дзейнасцi чалавека. Вiды i сродкi ажыццяўлення дзейнасцi чалавека. Псiхалогiя асобы. Вiды пазнавальных працэсаў чалавека. Творчае асваенне асобай свету. Сацыяльна-псiхалагiчныя мадэлi i тэорыi. Дынамiка паняцiйнага апарату i эвалюцыя сацыяльна-псiхалагiчных уяўленняў. Гiсторыя фармiравання сацыяльна-псiхалагiчных iдэй. Зносiны як сацыяльна-псiхалагiчная праблема. Сацыялiзацыя асобы: стадыi, iнстытуты i механiзмы сацыялiзацыi. Сацыяльна-псiхалагiчныя якасцi асобы. Псiхалогiя малых груп. Лiдэрства i кiраванне калектывам. Псiхалогiя вялiкiх сацыяльных груп. Сацыяльна-псiхалагiчная сутнасць канфлiкту. Прадмет, задачы, праблемы i метады ўзроставай псiхалогii. Заканамернасцi псiхiчнага развiцця асобы. Перыядызацыя псiхiчнага развiцця асобы. Асаблiвасцi псiхiчнага развiцця асобы на розных узроставых этапах жыцця чалавека. Выпускнiк павiнен ведаць: - асноўныя катэгорыi i тэарэтычныя палажэннi агульнай, сацыяльнай i ўзроставай псiхалогii; - тэндэнцыi гiстарычнага развiцця псiхалогii як навукi; - псiхалогiю развiцця i фармiравання асобы на розных узроставых этапах; - асноўныя заканамернасцi, умовы, фактары i рухаючыя сiлы псiхiчнага развiцця; - накiрункi i прынцыпы практычнага прымянення псiхалагiчных ведаў у прафесiйнай дзейнасцi; умець: - характарызаваць сацыяльную сiтуацыю развiцця, вядучы вiд дзейнасцi i асобасныя якасцi чалавека ў розныя ўзроставыя перыяды; - аналiзаваць прычыны i стадыi крызiсу; - аналiзаваць псiхалагчныя асаблiвасцi развiцця асобы i асноўныя жыццёвыя пазiцыi чалавека ў розныя ўзроставыя перыяды; - развiваць i самаўдасканальваць iнтэлектуальна-творчыя i духоўныя якасцi асобы; - ажыццяўляць сумесную стваральную дзейнасць у розных установах сацыякультурнай сферы. Беларуская i сусветная лiтаратура Старабеларуская лiтаратура. Лiтаратура эпохi Адраджэння. Лiтаратура XIX ст. Лiтаратура XX ст. Нашанiўскi перыяд: уключэнне ў агульнаеўрапейскi кантэкст. Метад сацыялiстычнага рэалiзму. Заходнебеларуская лiтаратура. Лiтаратурны рух другой паловы XX - пачатку XXI стст. Асноўныя этапы развiцця сусветнай мастацкай лiтаратуры. Лiтаратура Антычнасцi, Сярэднявечча, эпохi Адраджэння. Лiтаратура XVII - XVIII стст. Лiтаратура Заходняй Еўропы (XIX - XX стст.). Лiтаратура ЗША i Лацiнскай Амерыкi. Гiсторыя славянскiх лiтаратур (руская, польская, чэшская, балгарская, украiнская). Выпускнiк павiнен: ведаць: - месца i ролю мастацкай лiтаратуры ў культуралагiчным кантэксце; - спецыфiку мастацкай лiтаратуры як формы спасцiжэння свету; - сувязi i ўзаемаўплывы лiтаратуры з iншымi вiдамi мастацтва; - творчасць яркiх прадстаўнiкоў кожнай з мастацкiх эпох; - лiтаратуру для дзяцей i юнацтва; умець: - характарызаваць лiтаратурную эпоху i асноўныя этапы яе развiцця; - вызначаць спецыфiку нацыянальнага лiтаратурнага працэсу; - успрымаць лiтаратурны твор ва ўзаемасувязi гiсторыi i сучаснасцi; - самастойна аналiзаваць мастацкi твор i творчасць пiсьменнiка; - выкарыстоўваць набытыя веды ў прафесiйнай практыцы. Фундаментальная культуралогiя Культура як аб'ект вывучэння розных дысцыплiн. Культуралогiя як сiстэма ведаў аб культуры. Асаблiвасцi метадалагiчных прынцыпаў i метадаў для аналiзу культуралагiчных праблем. Актуальнасць вывучэння культуралагiчных праблем у тэхнагеннай цывiлiзацыi. Праблема развiцця якасна iншай культуры асобы як глабальны iмператыў сучаснага грамадства. Узнiкненне i развiццё культуралагiчнай думкi. Прырода, культура i цывiлiзацыя: дыялектыка ўзаемадзеяння. Сэнс культуратворчасцi. Праблема тыпалогii культур. Беларуская культура: праблема iдэтыфiкацыi. Субкультура i контркультура ў кантэксце асваення аксiялагiчнай прасторы. Асаблiвасцi культурна-гiстарычнай дынамiкi. Станаўленне планетарнай культуры. Прынцып дыялога культур - шлях да ўнiверсальных каштоўнасцей чалавецтва. Выпускнiк павiнен ведаць: - ключавыя метадалагiчныя пазiцыi, прынцыпы i метады культуралогii, якiя забяспечваюць разуменне культуры як iнтэгратыўнай сiстэмы; - марфалогiю культуры; - асноўныя заканамернасцi культурна-гiстарычнага развiцця чалавецтва; - сэнс базавых сiмвалаў сусветнай i нацыянальнай культуры; - праблемы мiжкультурных камунiкацый ў кантэксце глабалiзацыйных працэсаў; - прыкладныя магчымасцi культуралогii ў сацыякультурнай сферы; умець: - ацэньваць стан, тэндэнцыi i перспектывы развiцця сучаснай культуры; - крытычна ўспрымаць сiмвалы, плынi, феномены сусветнай i нацыянальнай культуры; - ацэньваць асаблiвасцi мiжкультурных камунiкацый; - прагназаваць, планаваць i ажыццяўляць дзейнасць у галiне культуры; - адаптавацца ва ўмовах мультыкультурнай сiтуацыi; - засвоiць мабiльную дыдактычную мадэль выкладання культуралогii. Прыкладная культуралогiя Прыкладная культуралогiя як працэс засваення, захавання, стварэння i распаўсюджвання каштоўнасцей культуры, спасцiжэння iндывiдам вынiкаў гэтай дзейнасцi i працэс прыцягнення яго ў вытворчасць каштоўнасцей культуры. Сацыяльна-культурная дзейнасць як спецыялiзаваная вобласць грамадскай практыкi. Прадмет, мэты i задачы, паняцiйны апарат i крынiцы курса. Сацыяльна-культурная дзейнасць як iнтэгратар грамадскага ўзаемадзеяння i фактар творчага развiцця асобы. Гiсторыя сацыяльна-культурнай дзейнасцi. Тэарэтычныя асновы сацыяльна-культурнай дзейнасцi. Сутнасць, прынцыпы, функцыi i метады сацыяльна-культурнай дзейнасцi. Рэсурсная база сацыяльна-культурнай дзейнасцi. Суб'екты сацыяльна-культурнай дзейнасцi. Тэхналогii сацыяльна-культурнай дзейнасцi. Выпускнiк павiнен ведаць: - асновы прыкладной культуралогii, якая дазваляе выкарыстоўваць заканамернасцi працэсу далучэння чалавека да культурнага соцыуму ў спецыфiчных умовах рэгiёну, пэўнай установы культуры, арганiзацыi, сям'i; - дасягненнi прыкладной культуралогii для дзейснага ўздзеяння на развiццё асобы, для кiравання педагагiчным працэсам i рэалiзацыяй прынцыпаў педагогiкi сатворчасцi i ўзаемавыхавання ў сацыякультурнай дзейнасцi; - метадалогiю i методыку грамадскай арганiзацыi вольнага часу для забеспячэння асноўных кiрункаў сацыяльна-культурнай дзейнасцi розных груп насельнiцтва; - прынцыпы арганiзацыi i эканомiкi ўстаноў культуры для ажыццяўлення эфектыўнага кiравання iх дзейнасцю ў рэальных умовах iх функцыянавання; умець: - фармiраваць у насельнiцтва палiтычную, прававую, экалагiчную, маральна-этычную, эстэтычную, фiзiчную культуру. Забяспечваць педагагiчныя суправаджэннi розных форм грамадскай арганiзацыi вольнага часу; - далучаць розныя групы насельнiцтва ў працэс бесперапыннага асветнiцтва аматарскай творчасцi рацыянальнай арганiзацыi вольнага часу; - прагназаваць, планаваць i ажыццяўляць выхаваўчую, мастацка-творчую, арганiзацыйна-метадычную функцыi ўстаноў культуры; - распрацоўваць i ажыццяўляць рэгiянальна-мэтавыя праграмы сацыяльна-культурнай дзейнасцi розных груп насельнiцтва; - вывучаць, назапашваць i распаўсюджваць станоўчы вопыт сацыяльна-культурнай дзейнасцi аматарскiх аб'яднанняў, устаноў культуры, грамадскiх арганiзацый; - праектаваць сацыяльна-культурныя працэсы, распрацоўвываць i рэалiзовываць рэгiянальна-мэтавыя культурныя праекты i праграмы (праектна-менеджэрскае майстэрства). Гiсторыя мастацтваў Музычнае Вiды i жанры музычнага мастацтва. Музычнае мастацтва Старажытнага Свету, эпох Антычнасцi, Сярэднявечча, Адраджэння, Барока, Асветнiцтва, Рамантызму. Музычнае мастацтва першай паловы XX стст. Заходнееўрапейская музыка канца XIX - XX стст.: панарама стыляў i накiрункаў, прадстаўнiкi. Гiсторыя музычнай культуры Расii, фармiраванне нацыянальнай кампазiтарскай школы, яе прадстаўнiкi. Музычнае мастацтва Беларусi: вытокi, музычная культура перыяду Вялiкага княства Лiтоўскага (XIII - XVI стст.), эпох Адраджэння (XVI - пачатак XVII стст.), Асветнiцтва (XVIII ст.). Беларускiя кампазiтары XIX - пачатку XX стст. Фармiраванне i развiццё нацыянальнай кампазiтарскай школы ў XX ст. Новыя стылявыя тэндэнцыi ў сучасным музычным мастацтве Расii i Беларусi. Тэатральнае Тэатр i яго месца ў сiстэме мастацкай культуры. Тэатральнае мастацтва эпох Антычнасцi, Сярэднявечча, Адраджэння, Класiцызму, Асветнiцтва, Рамантызму. Народныя вытокi рускай тэатральнай культуры. Рускi тэатр XVII, XVIII, XIX стст. Тэатр i драматургiя на мяжы XIX - XX стст. Сутнасць сiстэмы К.Станiслаўскага. Вытокi i гiсторыя развiцця тэатра на Беларусi. Народны тэатр. Прыватнаўласнiцкiя тэатры (XVIII ст.). Беларускi тэатр канца XIX - пачатку XX стст., савецкага перыяду. Сучасныя тэатры Беларусi i Расii: рэжысёры, акцёры, драматургi. Сучасныя тэтральныя формы. Выяўлечае мастацтва Выяўленчае мастацтва як частка грамадскай свядомасцi i вобразна-пачуццёвы спосаб адлюстравання свету. Асноўныя вiды i жанры, выразныя сродкi. Мастацтва першабытнага ладу, Старажытнага Егiпта, Антычнасцi. Мастацкiя стылi i помнiкi Заходняй Еўропы ў эпохi Сярэдневякоўя i Адраджэння. Стылёвыя асаблiвасцi мастацтва Фландрыi, Iспанii, Галандыi, Англii i Францыi XVII - XVIII стст. Вядучыя мастакi XIX - пачатку XX стст. Асноўныя стылi i напрамкi ў мастацтве XX ст. Мастацтва Старажытнай Русi. Рускае выяўленчае мастацтва XVIII - XIX стст. "Срэбны век" у рускiм мастацтве. Савецкае мастацтва. Выяўленчае мастацтва Беларусi XII - пачатку XX стст.: дойлiдства, iканапiс, гравюра, партрэтны i пейзажны жывапiс, нацюрморт. Вядучыя прадстаўнiкi беларускага мастацтва XX ст. Сучасны стан беларускага мастацтва. Кiнамастацтва Гiсторыя сусветнага кiнамастацтва: этапы, стылi, майстры. Першы этап развiцця кiнамастацтва, станаўленне вядучых кiнашкол - Францыi, Швецыi, Германii, Расii. Кiно Беларусi 1920-х гг., другi перыяд (1930 - 1940-я гг.). Трэцi перыяд (1950 - 1980-я гг.) - радыкальная змена пакаленняў у кiнамастацтве. Авалоданне новай вобразнай мовай. Сучасны стан сусветнага i беларускага кiнамастацтва. Страницы: | Стр. 1 | Стр. 2 | Стр. 3 | Стр. 4 | Стр. 5 | Стр. 6 | Стр. 7 | Стр. 8 | Стр. 9 | Стр. 10 | Стр. 11 | Стр. 12 | Стр. 13 | Стр. 14 | Стр. 15 | Стр. 16 | Стр. 17 | Стр. 18 | Стр. 19 | Стр. 20 | Стр. 21 | Стр. 22 | Стр. 23 | Стр. 24 | Стр. 25 | Стр. 26 | Стр. 27 | Стр. 28 | Стр. 29 | Стр. 30 | Стр. 31 | Стр. 32 | Стр. 33 | Стр. 34 | Стр. 35 | Стр. 36 | Стр. 37 | Стр. 38 | Стр. 39 | Стр. 40 | Стр. 41 | Стр. 42 | Стр. 43 | Стр. 44 | Стр. 45 | Стр. 46 | Стр. 47 | Стр. 48 | Стр. 49 | Стр. 50 | Стр. 51 | Стр. 52 | |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|