Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 07.08.2008 № 64 "Об утверждении и введении в действие образовательных стандартов по специальностям высшего образования первой ступени"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Стр. 21

Страницы: | Стр. 1 | Стр. 2 | Стр. 3 | Стр. 4 | Стр. 5 | Стр. 6 | Стр. 7 | Стр. 8 | Стр. 9 | Стр. 10 | Стр. 11 | Стр. 12 | Стр. 13 | Стр. 14 | Стр. 15 | Стр. 16 | Стр. 17 | Стр. 18 | Стр. 19 | Стр. 20 | Стр. 21 | Стр. 22 | Стр. 23 | Стр. 24 | Стр. 25 | Стр. 26 | Стр. 27 | Стр. 28 | Стр. 29 | Стр. 30 | Стр. 31 | Стр. 32 | Стр. 33 | Стр. 34 | Стр. 35 | Стр. 36 | Стр. 37 | Стр. 38 | Стр. 39 | Стр. 40 | Стр. 41 | Стр. 42 | Стр. 43 | Стр. 44 | Стр. 45 | Стр. 46 | Стр. 47 | Стр. 48 | Стр. 49 | Стр. 50 | Стр. 51 | Стр. 52 |

Фотамастацтва

Спецыфiка тэхнагенных мастацтваў. Фотамастцва ў сiстэме сродкаў масавай камунiкацыi. Гiсторыя сусветнага фотамастацтва: этапы, стылi, майстры. Тэхнiкi i жанры фотамастацтва. Першы этап развiцця фотамастцва (другая палова XIX - пач. XX стст.). Другi этап развiцця фотамастацтва (першая палова XX ст.), асноўныя стылявыя плынi: пiктэрыалiзм, рэалiзм, авангард. Трансфармацыя вобразнай мовы, узбагачэнне тэхнiчных сродкаў, авалоданне вобразнай мовай новых сродкаў камунiкацыi ў другой палове XX ст. Вядучыя майстры фотамастацтва. Беларускае фотамастацтва ў сусветным кантэксце. Сучасны стан сусветнага i беларускага фотамастацтва.

Тэлебачанне

ТБ у сiстэме экранных мастацтваў. ТБ як сродак масавай iнфармацыi i як мастацкая сiстэма. Функцыi i спецыфiка тэлебачання. Прадукаванне i ўвасабленне масавай культуры ў тэлевiзiйным мастацтве. Гiсторыя сусветнага тэлебачання. Беларускае ТБ у сусветным кантэксце.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- сэнс i прызначэнне розных вiдаў мастацтва, вобразную мову кожнага вiда;

- вiдавую i жанравую тыпалогiю;

- гiсторыю мастацкай культуры свету ў адпаведнасцi з эпохамi, стылямi, накiрункамi i школамi;

- асноўныя гiстарычныя факты, падзеi, даты, iмёны дзеячоў мастацтва;

- мастацкую культуру Беларусi i творчую дзейнасць беларускiх кампазiтараў, мастакоў, дзеячоў тэатра i кiно;

- развiццё сучасных драматычных i музычных тэатраў;

- гiсторыю фотамастацтва ў адпаведнасцi з эпохамi, стылямi, накiрункамi i школамi;

- асноўныя гiстарычныя факты, падзеi, даты, iмены дзеячоў фотамастацтва;

- гiсторыю тэлебачання ў адпаведнасцi з эпохамi, стылямi, накiрункамi i школамi;

умець:

- аналiзаваць заканамернасцi фармiравання розных вiдаў мастацтва ў пэўныя эпохi;

- валодаць катэгарыяльным апаратам, спецыфiчнай мовай розных вiдаў мастацтва;

- вызначаць, супастаўляць, параўновываць асаблiвасцi аўтарскiх стыляў;

- аналiзаваць творы мастацка-матэрыяльнай культуры;

- канструяваць, аналiзаваць, здзяйсняць на практыцы працэс выкладання тэорыi i гiсторыi мастацтваў у адпаведнасцi з сучаснымi патрабаваннямi;

- аналiзаваць заканамернасцi фармiравання фотамастацтва ў пэўныя эпохi;

- аналiзаваць заканамернасцi фармiравання тэлебачання ў пэўныя эпохi.


Iнфармацыйныя тэхналогii ў культуры

Асновы тэорыi вымярэння iнфармацыi. Сiстэмы шыфравання iнфармацыi. Электронны лiчбавы подпiс. Арганiзацыя статыстычнага эксперыменту i апрацоўка вынiкаў. Матэматычнае мадэляванне ў галiне культуры i мастацтваў. Аўтаматызацыя аналiтычнай апрацоўкi iнфармацыi. Web-праектаванне. Аўтаматызаваныя сiстэмы кiравання базамi даных. Базы даных у галiне культуры i мастацтваў. Экспертныя сiстэмы. Аўтаматызацыя дзейнасцi бiблiятэк. Выдавецкая падрыхтоўка iнфармацыйных матэрыялаў. Тэхналогii мультымедыi ў галiне культуры i мастацтваў.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- асновы тэорыi вымярэння iнфармацыi;

- метады арганiзацыi статыстычнага эксперыменту i апрацоўкi вынiкаў;

- механiзм выкарыстання электроннага лiчбавага подпiсу;

- метады i алгарытмы аўтаматызацыi сэнсавай апрацоўкi тэкставай iнфармацыi;

- тэхналогii праектавання Web-старонак;

- праблемы выкарыстання баз даных i ведаў у галiне культуры i мастацтваў;

- спосабы прадстаўлення ведаў у экспертных сiстэмах;

- метады стварэння мультымедыйных iнфармацыйных прадуктаў;

- канцэпцыi ўтварэння адзiнай iнфармацыйнай прасторы;

умець:

- будаваць тэарэтыка-мноственныя мадэлi прадметнага абсягу;

- праводзiць статыстычны эксперымент i апрацоўваць вынiкi;

- выконваць афармленне Web-старонак з улiкам патрабаванняў да Web-графiкi;

- выкарыстоўваць базы даных i ведаў у галiне культуры i мастацтваў;

- распрацоўваць прасцейшыя рэляцыйныя мадэлi баз даных;

- выкарыстоўваць iнструментальнае асяроддзе вiзуальнай распрацоўкi экспертных сiстэм;

- ствараць дакументы з уключэннем мультымедыйных рэсурсаў.


7.6 Патрабаваннi да зместу i арганiзацыi практык


Практыкi (азнаямленчая, педагагiчная, вытворчая, пераддыпломная i iнш.) з'яюляюцца часткай адукацыйнага працэсу падрыхтоўкi спецыялiстаў, працягам вучэбнага працэсу ў вытворчых умовах i праводзяцца на перадавых прадпрыемствах, ва ўстановах, арганiзацыях, розных галiнах.

Практыкi напраўлены на замацаванне ў вытворчых умовах ведаў i ўменняў, атрыманых у працэсе навучання ў ВНУ, авалоданне навыкамi рашэння сацыяльна-прафесiйных задач, вытворчымi тэхналогiямi.

Практыкi арганiзуюцца з улiкам будучай спецыяльнасцi i спецыялiзацыi.


7.6.1 Азнаямленчая практыка

Наведванне ўстаноў культуры розных тыпаў i кiраўнiцкiх структур розных узроўняў. Апiсанне арганiзацыйнай структуры базавай установы i сiстэмы планавання з пункту гледжання структуры i зместу. Вывучэнне асноўных дакументаў улiку i справаздачнасцi базавай установы культуры. Азнаямленне са зместам i асаблiвасцямi прадпрымальнiцкай дзейнасцi ў базавай установе. Удзел у арганiзацыi i правядзеннi культурна-дасугавых мерапрыемстваў у якасцi менеджэра (дырэктара, адмiнiстратара i г.д.). Азнаямленне з комплексам тэхнiчных сродкаў падтрымкi дзейнасцi ўстановы. Удзел у абслугоўваннi i карыстаннi тэхнiчнымi сродкамi ўстановы. Азнаямленне з сiстэмай i структурай некалькiх заняткаў па прадмеце "сусветная мастацкая культура". Наведванне мастацкiх музеяў, выстаў, азнаямленне з iснуючымi формамi прапаганды мастацтва. Наведванне i аналiз 1 - 2 лекцый-канцэртаў, азнаямленне з iснуючымi формамi прапаганды мастацтва ў канцэртнай установе. Параўнальны аналiз форм i зместу прапаганды мастацтва ва ўмовах музея i канцэртнай залы: агульнае i адметнае. Наведванне тэатральнага спектакля, яго аналiз i ўдзел у абмеркаваннi. Выяздная экскурсiя, азнаямленне з гiсторыка-архiтэктурным комплексам.


7.6.2 Вытворчая практыка <*>

Вывучэнне прагназавання, планавання i ажыццяўлення арганiзацыйна-метадычнай, творчай, адмiнiстрацыйнай дзейнасцi ўстаноў культуры. Авалоданне тэхналогiямi кiраўнiчай дзейнасцi ў пэўнай галiне сацыякультурнай сферы (канцэртна-вiдовiшчная дзейнасць, турызм, кiна-вiдэадзейнасць, музейна-выставачная дзейнасць). Знаёмства з тэорыяй i практыкай прадпрымальнiцкай i рэкламнай дзейнасцi ў галiне культуры, асновамi крыдытавання, iнвестыцый, фiнансавання, бухгалтарскага ўлiку у сферы культуры. Правядзенне аналiзу i сiстэматызацыi сувязей i ўзаемадзеяння ўстаноў культуры ў арганiзацыi сацыякультурнай дзейнасцi ў раёне, горадзе i г.д.; аналiз напрамкаў сацыякультурнай дзейнасцi з рознымi групамi насельнiцтва (дзецьмi, моладдзю, людзьмi сталага i пажылога ўзросту). Ацэнка эфектыўнасцi форм i метадаў работы з аўдыторыямi (супольнасцямi). Вывучэнне аператыўных абставiн у зоне дзеяння ўстаноў культуры. Ацэнка стану метадычнага i тэхнiчнага забеспячэння дзейнасцi ўстановы. Ацэнка ступенi iнфарматызацыi i аўтаматызацыi тэхналагiчных працэсаў ва ўстанове. Распрацоўка рэкамендацый па iнфарматызацыi дзейнасцi ўстановы. Удзел у выкарыстаннi i распрацоўцы аўтаматызаваных сродкаў падтрымкi дзейнасцi ўстановы. Аналiз культурнага супрацоўнiцтва Беларусi з краiнамi СНД, краiнамi суседзямi i далёкага замежжа.


7.6.3 Педагагiчная практыка <**>

Авалоданне методыкай выкладання культуралагiчных дысцыплiн для ўсiх узроставых катэгорый. Аналiз iснуючых праграм па дысцыплiнах мастацтвазнаўчага i культуралагiчнага цыклаў для I - XI класаў сярэдняй школы. Аналiз методыкi выкладання сусветнай мастацкай культуры ў школе з апорай на розныя вiды мастацтва (выяўленчае, тэатральнае, музычнае). Распрацоўка канспектаў i правядзенне ўрокаў па сусветнай мастацкай культуры, урока па адным з iншых прадметаў цыкла "мастацтва" (з апорай на мастацкую падрыхтоўку практыканта). Авалоданне методыкай арганiзацыi правядзення ўрокаў i выхаваўчай работы ў навучальнай установе. Распрацоўка плана-канспекта i правядзенне аднаго пазакласнага мерапрыемства з удзелам вучняў i iх бацькоў. Выязная экскурсiя ў гiсторыка-мастацкi комплекс i выкананне iндывiдуальнага задання.


7.6.4 Пераддыпломная практыка

Пераддыпломная практыка з'яўляецца заключным этапам прафесiйнай падрыхтоўкi спецыялiста, патэнцыяльнага кiраўнiка ўстаноў, арганiзацый, супрацоўнiка органаў кiравання ў галiне культуры. Мэта практыкi - завяршэнне фармiравання арганiзацыйна-кiраўнiчых уменняў праз даследчую, эксперыментальную, укараняльную дзейнасць студэнта-практыканта над практычнай часткай сваёй дыпломнай работы. Сярод асноўных задач практыкi - выпрацоўка навыкаў iнавацыйнай дзейнасцi ў сферах культуры i турызму, замацаванне ўсяго комплексу ведаў па дысцыплiнах вузкай спецыялiзацыi ў адпаведнасцi з абраным накiрункам, збор i абагульненне iнфармацыi па тэме дыпломнай работы; апрабацыя распрацовак i галоўных вынiкаў дыпломнай работы. Правядзенне даследчых работ, а таксама работ па распрацоўцы i ўкараненню метадычнага забеспячэння працэсаў iнфарматызацыi культуры i мастацтва. Авалодванне навыкамi работы ў якасцi выкладчыка, даследчыка, культуролага. Распрацоўка зместу i метадычнай аснашчанасцi пэўнай мастацтвазнаўчай тэмы для школы цi ўстановы культуры. Набыццё вопыту аналiтычнай i навукова-даследчай дзейнасцi ва ўстановах культуры. Выкананне асноўнай работы на аснове правядзення эксперыментальна-даследчай работы мастацтвазнаўчага альбо культуралагiчнага накiрунку.

--------------------------------

<*> Для накiрунку культуралогiя прыкладная.

<**> Для накiрунку культуралогiя фундаментальная.


8 Патрабаваннi да забеспячэння якасцi адукацыйнага працэсу


8.1 Патрабаваннi да кадравага забеспячэння


Выкладчыкi павiнны:

- мець вышэйшую адукацыю, якая адпавядае профiлю выкладаемых дысцыплiн, i, як правiла, адпаведную навуковую квалiфiкацыю (ступень, званне);

- сiстэматычна займацца навуковай i (цi) навукова-метадычнай дзейнасцю;

- не радзей 1 раза ў 5 гадоў праходзiць павышэнне квалiфiкацыi.


8.2 Патрабаваннi да вучэбна-метадычнага забеспячэння


Вучэбна-метадычнае забеспячэнне падрыхтоўкi спецыялiста павiнна адпавядаць наступным патрабаванням:

- усе дысцыплiны вучэбнага плана павiнны быць забяспечаны: вучэбна-метадычнай дакументацыяй па ўсiх вiдах вучэбных заняткаў; вучэбнай, метадычнай, даведачнай i навуковай лiтаратурай; iнфармацыйнымi базамi i доступам да сецевых крынiц iнфармацыi; нагляднымi дапаможнiкамi, мультымедыйнымi, аўдыё-, вiдэаматэрыяламi;

- забяспечыць доступ кожнага студэнта да бiблiятэчных фондаў i баз звестак, якiя адпавядаюць па зместу поўнаму пералiку дысцыплiн вучэбнага плана;

- мець метадычныя дапаможнiкi i рэкамендацыi па вывучаемым дысцыплiнам i ўсiм вiдам вучэбнай дзейнасцi, уключая самастойную работу студэнтаў.

Вучэбна-метадычнае забеспячэнне павiнна быць арыентавана на распрацоўку i ўкараненне ў вучэбны працэс iнавацыйных адукацыйных сiстэм i тэхналогiй, адэкватных кампетэнтнаснаму падыходу да падрыхтоўкi выпускнiка ВНУ (варыятыўных мадэляў упраўляемай самастойнай работы студэнтаў, вучэбна-метадычных комплексаў, модульных i рэйтынгавых сiстэм навучання, тэставых i iншых сiстэм ацэнкi ўзроўню кампетэнцый студэнтаў i iнш.).


8.3 Патрабаваннi да матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння


Вышэйшая навучальная ўстанова павiнна распалагаць:

- адпаведнай санiтарна-тэхнiчным нормам матэрыяльна-тэхнiчнай базай, якая забяспечвае правядзенне лабараторных, практычных i навукова-даследчых работ студэнтаў, якiя прадугледжаны вучэбным планам;

- выконваць нормы забеспячэння вучэбнай i метадычнай лiтаратурай;

- дысплэйным часам на 1 студэнта ў год не меньш 50 гадзiн;

- забяспечыць матэрыяльна-тэхнiчныя ўмовы для самаадукацыi i развiцця асобы студэнта, для чаго мець адпаведныя нарматывам чытальныя залы, камп'ютарныя класы, залы для заняткаў фiзiчнай культурай, у тым лiку ў пазааўдыторны час; пункты харчавання.

Аснашчэнне абсталяваннем павiнна забяспечваць правядзенне лабараторных i практычных работ па вучэбных дысцыплiнах згодна вучэбнага плана.


8.4 Патрабаваннi да арганiзацыi самастойнай работы студэнтаў


Самастойная работа студэнтаў (СРС) арганiзуецца дэканатамi, кафедрамi, выкладчыкамi ВНУ ў адпаведнасцi з Палажэннем аб самастойнай рабоце студэнтаў, якое распрацоўваецца вышэйшай навучальнай установай. Вучэбна-метадычнае ўпраўленне (аддзел) сумесна з дэканатамi факультэтаў праводзiць каардынацыю планавання, арганiзацыi i кантролю СРС у ВНУ. Самастойная работа ажыццяўляецца ў выглядзе аўдыторных i пазааўдыторных формаў па кожнай дысцыплiне вучэбнага плана. На падставе бюджэту часу ў адпаведнасцi з адукацыйнымi стандартамi, вучэбнымi планамi, рабочымi праграмамi вучэбных дысцыплiн устанаўлiваюцца вiды, аб'ём i змест заданняў па СРС. Па кожнай вучэбнай дысцыплiне распрацоўваецца вучэбна-метадычны комплекс (ВМК) з матэрыяламi i рэкамендацыямi, якiя дапамагаюць студэнту ў арганiзацыi самастойнай работы.

Разлiк вучэбнай нагрузкi прафесарска-выкладчыцкага складу на арганiзацыю самастойнай работы студэнтаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з зацверджанымi Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь прыкладнымi нормамi часу для разлiку аб'ёма вучэбнай i вучэбна-метадычнай работы.

Для ацэнкi якасцi самастойнай работы студэнтаў ажыццяўляецца кантроль за яе выкананнем. Формы кантролю самастойнай работы студэнтаў устанаўлiваюцца ВНУ (субяседванне, праверка i абарона iндывiдуальных разлiкова-графiчных заданняў, калёквiумы, кантрольныя работы, абарона курсавых праектаў (работ), тэсцiраванне, залiкi, вусныя i пiсьмовыя экзамены i г.д.).


8.5 Патрабаваннi да арганiзацыi iдэалагiчнай i выхаваўчай работы


Вышэйшая навучальная ўстанова павiнна праводзiць паслядоўную работу па фармiраваннi ў студэнтаў каштоўнасных арыентацый, нормаў i правiлаў паводзiн на падставе дзяржаўнай iдэалогii, iдэй гуманiзму, дабра i справядлiвасцi. Выпускнiк павiнен валодаць дзяржаўнай сталасцю, прававой i палiтычнай культурай, паважаць закон i беражлiва адносiцца да сацыяльных каштоўнасцей прававой дзяржавы, гонару i годнасцi грамадзянiна.

Iдэалагiчная i выхаваўчая работа са студэнтамi арганiзуецца ў адпаведнасцi з нарматыўным i праграмна-метадычным забеспячэннем вучэбна-выхаваўчага працэсу работы ў вышэйшай навучальнай установе, прававую аснову якой складаюць Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь, Законы Рэспублiкi Беларусь, Указы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у галiне маладзёжнай палiтыкi, адпавядаючыя дзяржаўныя сацыяльна-значныя праграмы, патрабаваннi i рэкамендацыi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

Прыярытэтным напрамкам iдэйна-выхаваўчай работы ў вышэйшай навучальнай установе з'яўляецца грамадзянска-патрыятычнае i iдэйна-маральнае выхаванне навучэнцаў.

Важнейшымi прынцыпамi ажыццяўлення выхаваўчай работы са студэнтамi з'яўляюцца:

- узгадненне патрабаванняў са зместам i метадамi навучання i выхавання студэнтаў, якiя забяспечваюць навучальную i сацыяльную актыўнасць;

- прыцягненне студэнтаў з улiкам iх iнтарэсаў i магчымасцей на аснове прынцыпу самакiравання ў сацыяльна-значную работу, арганiзацыю навучальна-выхаваўчага працэсу, якiя садзейнiчаюць набыццю iмi арганiзацыйна-кiраўнiчых, камунiкатыўных уменняў, вопыту рашэння задач;

- умацаванне сям'i i павышэнне яе прэстыжу ў грамадстве, усведамленне асноўных дэмаграфiчных праблем грамадства i фармiраванне ў моладзi ўстановак здаровага ладу жыцця;

- духоўна-маральнае выхаванне, веданне культурнай спадчыны, прафiлактыка правапарушэнняў.

Фармiраванне адзiнага працэсу выхавання павiнна быць пабудавана праз педагагiчнае ўпраўленне працэсам развiцця асобы i ўключаць у сябе навучальна-выхаваўчую работу, прафесiйную накiраванасць выхаваўчай работы выпускаючых кафедраў, правядзенне выхаваўчай работы сацыяльна-гуманiтарнымi i агульнаадукацыйнымi кафедрамi, дзейнасць iнстытута куратараў вучэбных груп, выхаваўчую работу ў студэнцкiх iнтэрнатах, развiццё студэнцкага самакiравання, метадычнае забеспячэнне выхаваўчага працэсу.

Вышэйшая навучальная ўстанова павiнна быць камфортнай i бяспечнай для знаходжання студэнтаў, адрознiвацца спрыяльным маральна-псiхалагiчным клiматам, выкананнем дзеючых санiтарна-гiгiенiчных нормаў i правiлаў, а таксама ажыццяўляць грамадска-палiтычныя, культурныя i спартыўныя мерапрыемствы. Вядучая роля ў iдэалагiчнай i выхаваўчай рабоце належыць прафесарска-выкладчыцкаму саставу i асабiстаму прыкладу выкладчыка.


8.6 Агульныя патрабаваннi да кантролю якасцi адукацыi i сродкам дыягностыкi


Для атэстацыi студэнтаў i выпускнiкоў на адпаведнасць iх персанальных дасягненняў паэтапным цi канчатковым патрабаванням стандарту ствараюцца фонды ацэначных сродкаў i тэхналогiй, якiя ўключаюць тыпавыя заданнi, кантрольныя работы, крытэрыяльна-арыентыраваныя тэсты дасягненняў i iнш.

Ацэнка ведаў студэнта на курсавых i дзяржаўных экзаменах, курсавых дыферэнцыраваных залiках, пры абароне курсавых (работ), здачы залiкаў па практыкам, абароне дыпломных работ праводзiцца па 10-бальнай шкале. Для ацэнкi ведаў i кампетэнтнасцi студэнтаў выкарыстоўваюцца крытэрыi, зацверджаныя Мiнiстэрсвам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

Для кантролю якасцi адукацыi выкарыстоўваюцца наступныя сродкi дыягностыкi:

- ацэнка рашэння тыпавых заданняў;

- крытэрыяльна-арыентаваныя тэсты па асобным раздзелам дысцыплiны i дысцыплiны ў цэлым;

- пiсьмовыя кантрольныя работы;

- вуснае апытанне ў час заняткаў;

- складанне рэфератаў па асобным раздзелам дысцыплiны з выкарыстаннем манаграфiчнай i перыядычнай лiтаратуры;

- выступленнi студэнтаў на семiнарах па распрацаваным iмi тэмамi;

- абарона курсавых работ;

- абарона справаздач па вытворчых практыках;

- пiсьмовы экзамен;

- вусны экзамен;

- абарона дыпломнай работы.


9 Патрабаваннi да вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiка


9.1 Агульныя патрабаваннi


9.1.1 Вынiковая атэстацыя выпускнiка ўключае 2 дзяржаўных экзамены: па "культуралогii" i спецыялiзацыi, а таксама абарону дыпломнай работы, якiя дазваляюць вызначыць тэарэтычную i практычную гатоўнасць выпускнiка да выканання сацыяльна-прафесiйных задач.

9.1.2 Атэстацыйныя iспыты, якiя ўваходзяць у склад вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiка, праводзяцца згодна адукацыйнай праграмы першай ступенi вышэйшай адукацыi, устаноўленай гэтым стандартам.


9.2 Патрабаваннi да дзяржаўнага экзамену


Дзяржаўныя экзамены праводзяцца на паседжаннi Дзяржаўнай экзаменацыйнай камiсii.

Праграма i парадак правядзення дзяржаўных экзаменаў распрацоўвываюцца ВНУ згодна Палажэння аб вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiкоў, зацверджаным Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.


9.3 Патрабаваннi да дыпломнай работы (праекта)


Патрабаваннi да структуры, зместу, аб'ёму i парадку абароны дыпломнай работы вызначаюцца ВНУ на аснове гэтага адукацыйнага стандарту i Палажэння аб вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiкоў, зацверджанага Мiнiстэрствам адукацыi.



1-21 04 02



АДУКАЦЫЙНЫ СТАНДАРТ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

ВЫШЭЙШАЯ АДУКАЦЫЯ ПЕРШАЯ СТУПЕНЬ

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ 1-21 04 02 МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА (ПА НАПРАМКАХ) 1-21 04 02-05 МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА (IНТЭГРАВАНАЕ) КВАЛIФIКАЦЫЯ МАСТАЦТВАЗНАВЕЦ. ВЫКЛАДЧЫК

ВЫСШЕЕ ОБРАЗОВАНИЕ ПЕРВАЯ СТУПЕНЬ

СПЕЦИАЛЬНОСТЬ 1-21 04 02 ИСКУССТВОВЕДЕНИЕ (ПО НАПРАВЛЕНИЯМ) 1-21 04 02-05 ИСКУССТВОВЕДЕНИЕ (ИНТЕГРИРОВАННОЕ) КВАЛИФИКАЦИЯ ИСКУССТВОВЕД. ПРЕПОДАВАТЕЛЬ

HIGHER EDUCATION FIRST DEGREE

SPECIALITY 1-21 04 02 ART STUDIES 1-21 04 02-05 ART STUDIES INTEGRATED QUALIFICATION ART CRITIC. TEACHER



Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь Мiнск

УДК [378.1:7](083.74)(476)

Ключавыя словы: адукацыйная праграма, веды, вучэбны план спецыяльнасцi, вучэбная праграма дысцыплiны, выкладчык, вынiковая дзяржаўная атэстацыя, вышэйшая адукацыя, гiсторыя i тэорыя мастацтва, дыдактычная адзiнка, залiковая адзiнка, здольнасцi, кампаратывiстыка, кампаратыўнае мастацтвазнаўства, кампетэнтнасць, кампетэнцыя, квалiфiкацыя, квалiфiкацыйная характарыстыка спецыялiста, мастацтвазнаўства, навыкi, патрабаваннi, першая ступень, спецыяльнасць, традыцыйныя мастацтвы, тыпавы вучэбны план, уменнi, экранная культура, якасць вышэйшай адукацыi.


МКС 03.180



Прадмова

1 РАСПРАЦАВАНЫ ўстановай адукацыi "Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт культуры i мастацтваў"

ВЫКАНАЎЦЫ:

Каралёў М.М., дацэнт, кандыдат педагагичных навук (кiраўнiк);

Пракапцова В.П., прафесар доктар мастацтвазнаўства;

Ровiна Р.А., дацэнт, кандыдат педагагiчных навук;

Шаройка А.М., выкладчык.

УНЕСЕНЫ Галоўным упраўленнем вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

2 ЗАЦВЕРДЖАНЫ I ЎВЕДЗЕНЫ Ў ДЗЕЯННЕ загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 7 жнiўня 2008 г. N 64

3 УВЕДЗЕНЫ ЗАМЕСТ РД РБ 02100.5.184-98


Дадзены адукацыйны стандарт не можа быць тыражыраваны i распаўсюджаны без дазволу Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Выдадзены на беларускай мове



ЗМЕСТ

1 Галiна выкарыстання

2 Нарматыўныя спасылкi

3 Асноўныя тэрмiны i азначэннi

4 Агульныя палажэннi

4.1 Агульная характарыстыка спецыяльнасцi

4.2 Патрабаваннi да папярэдняга ўзроўню падрыхтоўкi

4.3 Агульныя мэты падрыхтоўкi спецыялiста

4.4 Формы навучання па спецыяльнасцi

4.5 Тэрмiны падрыхтоўкi спецыялiста

5 Квалiфiкацыйная характарыстыка спецыялiста

5.1 Сфера прафесiйнай дзейнасцi

5.2 Аб'екты прафесiйнай дзейнасцi

5.3 Вiды прафесiйнай дзейнасцi

5.4 Задачы прафесiйнай дзейнасцi

5.5 Склад кампетэнцый

6 Патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi выпускнiка

6.1 Агульныя патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi

6.2 Патрабаваннi да акадэмiчных кампетэнцый

6.3 Патрабаваннi да сацыяльна-асабовых кампетэнцый

6.4 Патрабаваннi да прафесiйных кампетэнцый

7 Патрабаваннi да адукацыйнай праграмы i яе рэалiзацыi

7.1 Склад адукацыйнай праграмы

7.2 Патрабаваннi да распрацоўкi адукацыйнай праграмы

7.3 Патрабаваннi да тэрмiнаў рэалiзацыi адукацыйнай праграмы

7.4 Тыпавы вучэбны план

7.5 Патрабаваннi да абавязковага мiнiмума зместу вучэбных праграм i кампетэнцыях па дысцыплiнах

7.6 Патрабаваннi да зместу i арганiзацыi практык

8 Патрабаваннi да забеспячэння якасцi адукацыйнага працэсу

8.1 Патрабаваннi да кадравага забеспячэння

8.2 Патрабаваннi да вучэбна-метадычнага забеспячэння

8.3 Патрабаваннi да матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння

8.4 Патрабаваннi да арганiзацыi самастойнай работы студэнтаў

8.5 Патрабаваннi да арганiзацыi iдэалагiчнай i выхаваўчай работы

8.6 Агульныя патрабаваннi да кантролю якасцi адукацыi i сродкам дыягностыкi

9 Патрабаваннi да вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiка

9.1 Агульныя патрабаваннi

9.2 Патрабаваннi да дзяржаўнага экзамену

9.3 Патрабаваннi да дыпломнай работы



Дата ўвядзення 2008-09-01


1 Галiна выкарыстання


Дадзены кiруючы дакумент (адукацыйны стандарт) устанаўлiвае мэты i задачы прафесiйнай дейнасцi спецыялiста, патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi выпускнiка ВНУ, патрабаваннi да зместу адукацыйнай праграмы i яе рэалiзацыi, патрабаваннi да забеспячэння адукацыйнага працэсу i вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiка.

Стандарт прымяняецца пры распрацоўцы нарматыўна-метадычных дакументаў i вучэбна-праграмнай дакументацыi, якая рэгулюе адукацыйны працэс ў вышэйшай школе, а таксама пры ацэнцы якасцi вышэйшай адукацыi.

Адукацыйны стандарт абавязковы для выкарыстання ў вышэйшых навучальных установах i арганiзацыях нацыянальнай сiстэмы адукацыi, размешчаных на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, незалежна ад iх ведамаснай прыналежнасцi i форм уласнасцi.


2 Нарматыўныя спасылкi


У дадзеным адукацыйным стандарце выкарыстаны спасылкi на наступныя нарматыўныя дакументы:

СТБ 22.0.1-96 Сiстэма стандартаў у сферы адукацыi. Асноўныя палажэннi

СТБ IСО 9000-2000 Сiстэма менеджменту якасцi. Агульныя палажэннi i слоўнiк

ОКРБ 011-2006 Спецыяльнасцi i квалiфiкацыi

РД РБ 02100.5.227-2006 Вышэйшая адукацыя. Першая ступень. Цыкл сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн.


3 Асноўныя тэрмiны i азначэннi


У дадзеным адукацыйным стандарце ўжываюцца наступныя тэрмiны з адпаведнымi азначэннямi:

Адукацыйная праграма - сiстэма мэтаў, задач i зместу адукацыi, вызначаемая адукацыйнымi стандартамi i распрацаванымi на iх падставе вучэбнымi планамi i вучэбнымi праграмамi.

Вучэбная праграма дысцыплiны - вучэбна-метадычны дакумент ВНУ, якi распрацаваны на падставе тыпавой вучэбнай праграмы i вызначае мэты i змест тэарэтычнай i практычнай падрыхтоўкi спецыялiста па вучэбнай дысцыплiне, якая ўваходзiць у вучэбны план спецыяльнасцi, раскрывае асноўныя метадычныя падыходы да выкладання дысцыплiны.

Вучэбны план спецыяльнасцi - вучэбна-метадычны дакумент ВНУ, распрацаваны на падставе адукацыйнага стандарту па спецыяльнасцi, якi змяшчае графiк вучэбнага працэсу, формы, вiды i тэрмiны правядзення вучэбных заняткаў, вынiковага i паэтапнага кантролю, пералiк i аб'ем цыклаў дысцыплiн з улiкам рэгiянальных i галiновых асаблiвасцей ВНУ.

Дыдактычная адзiнка - аўтаномная частка зместу вучэбнай дысцыплiны, выражаная ў назвах тэм, раздзелаў або модуляў.

Забеспячэнне якасцi - зкаардынаваная дзейнасць па кiраўнiцтву арганiзацыяй, напраўленая на стварэнне ўпэўненасцi, што патрабаваннi да якасцi будуць выкананы (СТБ ИСО 9000).

Залiковая адзiнка - мера колькаснага вымярэння вучэбнай нагрузкi студэнта па авалоданнi вучэбным прадметам, якая ўключае аўдыторныя гадзiны i пазааўдыторную самастойную работу, у тым лiку падрыхтоўку i здачу экзамену.

Кампаратыўнае мастацтвазнаўства - навука аб мастацтве, якая раскрывае сiстэму ведаў аб мастацтве, тэорыi i гiсторыi мастацтва i мэтанакiравана на разуменне генэзiса з'яў сусветнага i айчыннага мастацтва.

Кампетэнтнасць - выражаная здольнасць прымяняць свае веды i ўменнi (СТБ ИСО 9000).

Кампетэнцыя - веды, уменнi i вопыт, неабходныя для вырашэння тэарэтычных i практычных задач.

Квалiфiкацыйная характарыстыка спецыялiста - абагульненая норма якасцi падрыхтоўкi па пэўнай спецыяльнасцi (спецыялiзацыi) з адпаведнай квалiфiкацыяй, якая ўключае сферы, аб'екты, вiды i задачы прафесiйнай дзейнасцi, а таксама склад кампетэнцый, неабходных для выканання функцыянальных абавязкаў ва ўмовах сацыяльна рэгулюемага рынку.

Квалiфiкацыя - веды, уменнi i навыкi, неабходныя для той цi iншай прафесii на рынках працы, падцверджаныя дакументам (СТБ 22.0.1).

Мастацтвазнавец - прафесiйная квалiфiкацыя спецыялiста ў галiне мастацтвазнаўства з вышэйшай прафесiйнай адукацыяй, якая дазваляе ажыццяўляць навуковую, мастацка-творчую, арганiзацыйна-кiраўнiчую дзейнасць устаноў культуры i мастацтва.

Спецыяльнасць - вiд прафесiйнай дзейнасцi, якi патрабуе пэўных ведаў, уменняў i кампетэнцый, набываемых шляхам навучання i практычнага вопыту (ОКРБ 011).

Якасць вышэйшай адукацыi - адпаведнасць вышэйшай адукацыi (як вынiка, як працэсу, як сацыяльнай сiстэмы) патрэбнасцям, iнтарэсам асобы, грамадства, дзяржавы.


4 Агульныя палажэннi


4.1 Агульная характарыстыка спецыяльнасцi


4.1.1 Падрыхтоўка выпускнiка па накiрунку Кампаратыўнае мастацтвазнаўства забяспечвае атрыманне прафесiйнай квалiфiкацыi Мастацтвазнавец. Выкладчык.

4.1.2 Спецыяльнасць у адпаведнасцi з ОКРБ 011-2006 адносiцца да профiлю D Культуралагiчныя навукi падрыхтоўкi спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй i мае абазначэнне 21 04 02-05.


4.2 Патрабаваннi да папярэдняга ўзроўню падрыхтоўкi


4.2.1 Для абiтурыентаў па спецыялiзацыi 21 04 02-05 Кампаратыўнае мастацтвазнаўства патрабуецца сярэдняя спецыяльная адукацыя (музычны, мастацкi, харэаграфiчны каледж, каледж мастацтваў), пацверджаная дакументам дзяржаўнага ўзору.

4.2.2 Узровень падрыхтоўкi абiтурыента ўстанаўлiваецца згодна з зацверджанымi Правiламi прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь па дысцыплiнах:

- беларуская цi руская мова (па выбару);

- гiсторыя Беларусi;

- экзамен "Творчасць" (2 этапы).


4.3 Агульныя мэты падрыхтоўкi спецыялiста


Агульныя мэты падрыхтоўкi спецыялiста:

- фармiраванне i развiццё сацыяльна-прафесiйнай кампетэнтнасцi, якая дазваляе спалучаць акадэмiчныя, прафесiйныя, сацыяльна-асобасныя кампетэнцыi для рашэння задач у сферы прафесiйнай i сацыяльнай дзейнасцi;

- фармiраванне прафесiйных кампетэнцый для работы ў галiнах культуры, мастацтва, адукацыi.


4.4 Формы навучання па спецыяльнасцi


Навучанне па спецыяльнасцi прадугледжвае наступныя формы:

вочная (дзённая), завочная.


4.5 Тэрмiны падрыхтоўкi спецыялiста


Нарматыўны тэрмiн падрыхтоўкi спецыялiста па дзённай форме навучання складае 5 год i ацэньваецца не менш чым 300 залiковымi адзiнкамi.

Нарматыўны тэрмiн падрыхтоўкi спецыялiста па завочнай форме навучання павялiчваецца адпаведна на 1 год.


5 Квалiфiкацыйная характарыстыка спецыялiста


5.1 Сфера прафесiйнай дзейнасцi


Сфера прафесiйнай дзейнасцi:

- мастацтва i культура;

- адукацыя;

- навука;

- сродкi масавай iнфармацыi.


5.2 Аб'екты прафесiйнай дзейнасцi


Аб'ектамi прафесiйнай дзейнасцi спецыялiстаў з'яўляюцца: дзяржаўныя органы кiравання культурай i мастацтвам, установы культуры i мастацтва рознага профiлю, навучальныя ўстановы розных узроўняў сiстэмы Мiнiстэрства культуры, Мiнiстэрства адукацыi, пазашкольныя ўстановы, навукова-метадычныя цэнтры, цэнтры нацыянальных культур, сродкi масавай iнфармацыi, прадзюсерскiя i рэкламныя агенцтвы, рэдакцыi, навукова-даследчыя ўстановы, грамадскiя арганiзацыi i аб'яднаннi.


5.3 Вiды прафесiйнай дзейнасцi


Выпускнiк ВНУ павiнен быць кампетэнтным у наступных вiдах дзейнасцi:

- навукова-даследчай;

- педагагiчнай;

- арганiзацыйна-кiруючай;

- iнавацыйна-метадычнай.


5.4 Задачы прафесiйнай дзейнасцi


Спецыялiст на аснове сукупнасцi фундаментальных агульнанавуковых, агульнапрафесiйных i спецыяльных ведаў павiнен вырашаць наступныя прафесiйныя задачы:

- вырашэнне праблем развiцця сферы мастацтва за кошт выкарыстання розных трудавых, матэрыяльных i фiнансавых рэсурсаў;

- прагназаванне, планаванне i ажыццяўленне мастацка-творчай дзейнасцi ўстаноў мастацтва i культуры;

- фармiраванне ў розных катэгорый насельнiцтва эстэтычную, маральна-этычную, прававую, палiтычную, экалагiчную, фiзiчную культуру, забяспечваць педагагiчнае суправаджэнне розных форм грамадскай арганiзацыi вольнага часу;

- навукова-даследчая i вучэбна-метадычная дзейнасць у галiне тэорыi i гiсторыi мастацтва;

- выкладанне спецыяльных дысцыплiн для ўсiх узроставых катэгорый, эстэтычнае выхаванне i фармiраванне высокамастацкiх густаў насельнiцтва;

- на навуковай аснове арганiзоўваць сваю працу, валодаць камп'ютарнымi метадамi збора, захавання i апрацоўкi iнфармацыi ў сферы прафесiйнай дзейнасцi, набываць новыя веды, выкарыстоўваючы сучасныя iнфармацыйныя тэхналогii.


5.5 Склад кампетэнцый


Падрыхтоўка спецыялiста павiнна забяспечваць фармiраванне наступных груп кампетэнцый:

акадэмiчных кампетэнцый, якiя ўключаюць веды i ўменнi па вывучаных дысцыплiнах, здольнасцi i ўменнi вучыцца;

сацыяльна-асабасных кампетэнцый, якiя ўключаюць культурна-каштоўнасныя арыентацыi, веды iдэалагiчных, маральных каштоўнасцей грамадства i дзяржавы i ўменне кiравацца iмi;

прафесiйных кампетэнцый, якiя ўключаюць веды i ўменнi фармулiраваць праблемы, рашаць задачы, распрацоўваць планы i забяспечваць iх выкананне ў выбранай сферы прафесiйнай дзейнасцi.


6 Патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi выпускнiка


6.1 Агульныя патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi


6.1.1 Выпускнiк павiнен мець дастатковы ўзровень ведаў i ўменняў у сферы сацыяльна-гуманiтарных, прыродазнаўчанавуковых, агульнапрафесiйных i спецыяльных дысцыплiн, дысцыплiн спецыялiзацыi для ажыццяўлення сацыяльна-прафесiйнай дзейнасцi.

6.1.2 Выпускнiк павiнен умець бесперапынна папаўняць свае веды, аналiзаваць гiстарычныя i сучасныя праблемы сацыяльна-эканамiчнага i духоўнага жыцця грамадства, ведаць iдэалогiю беларускай дзяржавы, маральныя i прававыя нормы, умець улiчваць iх у сваёй жыццядзейнасцi.

6.1.3 Выпускнiк павiнен валодаць дзяржаўнымi мовамi (беларускай, рускай), адной цi некалькiмi замежнымi мовамi, быць падрыхтаваным да пастаяннага прафесiйнага, культурнага i фiзiчнага самаўдасканалення.


6.2 Патрабаваннi да акадэмiчных кампетэнцый


Выпускнiк павiнен валодаць наступнымi акадэмiчнымi кампетэнцыямi:

- валодаць i выкарыстоўваць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для рашэння тэарэтычных i практычных задач;

- валодаць сiстэмным i параўнальным аналiзам;

- валодаць даследчымi навыкамi;

- умець працаваць самастойна;

- быць здольным параджаць новыя iдэi (крэатыўнасць);

- валодаць мiждысцыплiнарным падыходам пры вырашэннi праблем;

- мець навыкi, звязаныя з выкарыстаннем тэхнiчных сродкаў, упраўленнем iнфармацыяй i работай з камп'ютарам;

- мець лiнгвiстычныя навыкi;

- умець вучыцца, павышаць сваю квалiфiкацыю напрацягу ўсяго жыцця;

- умець самастойна прымаць прафесiйныя рашэннi з улiкам iх сацыяльных i экалагiчных наступстваў;

- бесперапынна папаўняць свае веды, аналiзаваць гiстарычныя i сучасныя праблемы эканамiчнага i сацыяльнага жыцця грамадства;

- ведаць месца i ролю ў iм сваёй прафесiйнай дзейнасцi, праблемы i тэндэнцыi ўстойлiвага развiцця.


6.3 Патрабаваннi да сацыяльна-асобасных кампетэнцый


Выпускнiк павiнен мець наступныя сацыяльна-асобасныя кампетэнцыi:

- валодаць якасцямi грамадзянства;

- быць здольным да сацыяльнага ўзаемадзеяння;

- валодаць здольнасцю да мiжасабовых камунiкацый;

- валодаць навыкамi здароўязберажэння;

- быць здольным да крытыкi i самакрытыкi (крытычнае мысленне);

- умець працаваць у камандзе.


6.4 Патрабаваннi да прафесiйных кампетэнцый


Выпускнiк павiнен валодаць наступнымi прафесiйнымi кампетэнцыямi па вiдах дзейнасцi:

у навукова-даследчай быць здольным:

- займацца навукова-даследчай дзейнасцю ў галiне мастацтвазнаўства, педагогiкi, арт-рэкламы ў сацыякультурнай сферы, у сродках масавай iнфармацыi i iнш.;

- аналiзаваць i ацэньваць сабраныя звесткi;

- на навуковай аснове арганiзоўваць сваю працу, валодаць кам'ютарнымi метадамi збора, захавання i апрацоўкi iнфармацыi ў сферы яго прафесiйнай дзейнасцi.

у педагагiчнай быць здольным:

- арганiзоўваць пазнавальную i творчую дзейнасць вучняў рознага ўзросту як у межах вучэбнага працэсу так i сродкамi пазакласнай работы;

- валодаць псiхалогiяй успрыняцця мастацтва, педагагiчных асноў эстэтычнага выхавання i мастацкай адукацыi;

- суадносiць нацыянальныя мастацкiя школы, вызначаць месца i своеасаблiвасць беларускага мастацтва ў сусветным мастацкiм працэсе;

- набываць новыя веды, выкарыстоўваючы сучасныя iнфармацыйныя тэхналогii.

у арганiзацыйна-кiруючай быць здольным:

- працаваць з юрыдычнай лiтаратурай i працоўным заканадаўствам;

- арганiзоўваць работу малых калектываў выканаўцаў для дасягнення пастаўленых мэтаў, планаваць фонды аплаты працы;

- кантраляваць i падтрымлiваць працоўную i вытворчую дысцыплiну;

- складаць справаздачную дакументацыю па ўстаноўленых формах;

- распрацоўваць, прадстаўляць i ўзгадняць прадстаўляемыя матэрыялы;

- эфектыўна выкарыстоўваць вылiчальную, множальную, аўдыа-вiдэа запiсваючую i васпраiзводзячую тэхнiку, сучасныя сродкi камунiкацыi.

у iнавацыйна-метадычнай быць здольным:

- ацэньваць стан, тэндэнцыi i перспектывы развiцця мастацтва i культуры;

- прагназаваць, планаваць i ажыццяўляць iнавацыйна-метадычную i мастацка-творчую дзейнасць устаноў мастацтва i культуры;

- выяўляць iнтарэсы i педагагiчныя патрэбы насельнiцтва ў розных вiдах адпачынку;

- распрацоўваць сацыяльна-культурныя праграмы па арганiзацыi вольнага часу ў канкрэтным мiкрасоцыуме.


7 Патрабаваннi да адукацыйнай праграмы i яе рэалiзацыi


7.1 Склад адукацыйнай праграмы


7.1.1 Адукацыйная праграма павiнна ўключаць: вучэбны план, праграмы вучэбных дысцыплiн, праграмы вучэбных i вытворчых практык, парадак выканання дыпломнай работы, праграму дзяржаўнага экзамену, якiя павiнны адпавядаць патрабаванням гэтага стандарту.

7.1.2 Адукацыйная праграма падрыхтоўкi выпускнiка павiнна прадугледжваць вывучэнне студэнтамi наступных цыклаў:

- сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн;

- прыродазнаўчых дысцыплiн;

- агульнапрафесiйных i спецыяльных дысцыплiн;

- дысцыплiн спецыялiзацыi.


7.2 Патрабаваннi да распрацоўкi адукацыйнай праграмы


7.2.1 Максiмальны аб'ём вучэбнай нагрузкi студэнтаў не павiнен перавышаць 54 гадзiн у тыдзень, уключая ўсе вiды аўдыторнай i пазааўдыторнай работы.

7.2.2 Аб'ём абавязковых аўдыторных заняткаў студэнтаў, якi вызначаецца ВНУ з улiкам спецыяльнасцi, спецыфiкi арганiзацыi вучэбнага працэсу, аснашчанасцi вучэбна-лабараторнай базы, iнфармацыйнага, вучэбна-метадычнага забеспячэння, павiнен быць устаноўлены ў межах 24 - 36 гадзiн.

7.2.3 У час, якi адводзiцца на самастойную работу па вучэбнай дысцыплiне, уключаецца час, прадугледжаны на падрыхтоўку да экзаменаў.

7.2.4 Пры распрацоўцы вучэбнага плана ВНУ мае права змянiць колькасць гадзiн, якiя адводзяцца на засваенне вучэбнага матэрыялу: для цыклаў дысцыплiн - у межах 5%, для дысцыплiн, якiя ўваходзяць у цыкл, - у межах 10% без перавышэння максiмальнага тыднёвага аб'ёма нагрузкi студэнта i пры захаваннi патрабаванняў да зместу, якiя ўказаны ў гэтым стандарце.


7.3 Патрабаваннi да тэрмiнаў рэалiзацыi адукацыйнай праграмы


7.3.1 Тэрмiн рэалiзацыi адукацыйнай праграмы на дзённай форме навучання складае 254 тыднi. Працягласць навучання па вiдам вучэбнай дзейнасцi - у адпаведнасцi з таблiцай 1.



Таблiца 1



--------------------------------------+--------------------+----------
¦                                     ¦  Працягласць пры   ¦              ¦
¦    Вiды дзейнасцi, устаноўленыя     ¦ тэрмiне навучання  ¦  Колькасць   ¦
¦           вучэбным планам           +--------------------+    гадзiн    ¦
¦                                     ¦      5 гадоў       ¦              ¦
+-------------------------------------+--------------------+--------------+
¦Тэарэтычнае навучанне. Практычныя    ¦     144 тыдняў     ¦     7776     ¦
¦заняткi                              ¦                    ¦              ¦
+-------------------------------------+--------------------+--------------+
¦Экзаменацыйныя сесii                 ¦     36 тыдняў      ¦     1944     ¦
+-------------------------------------+--------------------+--------------+
¦Практыка                             ¦     17 тыдняў      ¦     918      ¦
+-------------------------------------+--------------------+--------------+
¦Дыпломная работа (праект)            ¦      8 тыдняў      ¦     432      ¦
+-------------------------------------+--------------------+--------------+
¦Вынiковая дзяржаўная атэстацыя       ¦      3 тыднi       ¦     162      ¦
+-------------------------------------+--------------------+--------------+
¦Канiкулы (уключая 4 тыднi            ¦     46 тыдняў      ¦              ¦
¦паслядыпломнага водпуску)            ¦                    ¦              ¦
+-------------------------------------+--------------------+--------------+
¦Усяго                                ¦        254         ¦    11232     ¦
¦-------------------------------------+--------------------+---------------


7.3.2 Пры завочнай форме навучання студэнту павiнна быць забяспечана магчымасць заняткаў з выкладчыкам у аб'ёме не менш 160 гадзiн у год.


7.4 Тыпавы вучэбны план


7.4.1 Тыпавы вучэбны план распрацоўваецца згодна структуры, прыведзенай у таблiцы 2.

7.4.2 Згодна з тыпавым планам, устаноўленым стандартам, ВНУ распрацоўваецца вучэбны план спецыяльнасцi, якi ўзгадняецца з ВМА, Упраўленнем вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi i зацвярджаецца рэктарам ВНУ.



Таблiца 2



-----+---------------------+------------------------------------+-----
¦    ¦                     ¦       Аб'ём работы (гадзiн)        ¦         ¦
¦    ¦                     +----------+-------------------------+         ¦
¦ N  ¦    Назва цыкла i    ¦          ¦          з iх           ¦Залiковыя¦
¦п/п ¦     дысцыплiны      ¦  усяго   +-------------+-----------+ адзiнкi ¦
¦    ¦                     ¦          ¦ аўдыторныя  ¦самастойная¦         ¦
¦    ¦                     ¦          ¦   заняткi   ¦  работа   ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦ 1  ¦Цыкл сацыяльна-      ¦   1430   ¦     670     ¦    760    ¦  39,5   ¦
¦    ¦гуманiтарных         ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦дысцыплiн            ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦Абавязковы кампанент ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦1.1 ¦Гiсторыя Беларусi    ¦   102    ¦     72      ¦    30     ¦    4    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦1.2 ¦Асновы iдэалогii     ¦    36    ¦     24      ¦    12     ¦   1,5   ¦
¦    ¦беларускай дзяржавы  ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦1.3 ¦Фiласофiя            ¦   102    ¦     76      ¦    26     ¦   4,5   ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦1.4 ¦Эканамiчная тэорыя   ¦   102    ¦     76      ¦    26     ¦   4,5   ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦1.5 ¦Сацыялогiя           ¦    54    ¦     36      ¦    18     ¦    2    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦1.6 ¦Палiталогiя          ¦   102    ¦     68      ¦    34     ¦    4    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦1.7 ¦Беларуская мова      ¦    50    ¦     34      ¦    16     ¦    2    ¦
¦    ¦(прафесiйная         ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦лексiка)             ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦1.8 ¦Замежная мова        ¦   272    ¦     150     ¦    122    ¦    9    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦1.9 ¦Фiзiчная культура    ¦   508    ¦   66/442    ¦    442    ¦    4    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦1.10¦Дысцыплiны па выбару ¦   102    ¦     68      ¦    34     ¦    4    ¦
¦    ¦студэнта             ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦(культуралогiя,      ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦этыка, эстэтыка,     ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦логiка,              ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦рэлiгiязнаўства,     ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦асновы права, правы  ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦чалавека, iншыя      ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦курсы i вучэбныя     ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦модулi)              ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦ 2  ¦Цыкл прыродазнаўчых  ¦   514    ¦     340     ¦    174    ¦   20    ¦
¦    ¦дысцыплiн            ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦Абавязковы кампанент ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦2.1 ¦Асновы сучаснага     ¦   102    ¦     68      ¦    34     ¦    4    ¦
¦    ¦прыродазнаўства      ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦2.2 ¦Асновы вышэйшай      ¦    52    ¦     34      ¦    18     ¦    2    ¦
¦    ¦матэматыкi           ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦2.3 ¦Асновы iнфармацыйных ¦   102    ¦     68      ¦    34     ¦    4    ¦
¦    ¦тэхналогiй           ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦2.4 ¦Асновы экалогii i    ¦    52    ¦     34      ¦    18     ¦    2    ¦
¦    ¦энергазберажэння     ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦2.5 ¦Абарона насельнiцтва ¦   102    ¦     68      ¦    34     ¦    4    ¦
¦    ¦i аб'ектаў ад        ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦надзвычайных         ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦сiтуацый.            ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦Радыяцыйная бяспека  ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦2.6 ¦Вузаўскi кампанент   ¦    52    ¦     34      ¦    18     ¦    2    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦2.7 ¦Дысцыплiны па выбару ¦    52    ¦     34      ¦    18     ¦    2    ¦
¦    ¦студэнта             ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦ 3  ¦Цыкл                 ¦   4386   ¦    3236     ¦    1150   ¦   190   ¦
¦    ¦агульнапрафесiйных i ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦спецыяльных          ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦дысцыплiн            ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦Абавязковы кампанент ¦   1774   ¦    1462     ¦    312    ¦   86    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.1 ¦Ахова працы          ¦    24    ¦     18      ¦     6     ¦    1    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.2 ¦Асновы кiравання     ¦    48    ¦     36      ¦    12     ¦    2    ¦
¦    ¦iнтэлектуальнай      ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦маёмасцю             ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.3 ¦Педагогiка i         ¦   200    ¦     160     ¦    40     ¦    9    ¦
¦    ¦псiхалогiя           ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.4 ¦Беларуская i         ¦   190    ¦     150     ¦    40     ¦    9    ¦
¦    ¦сусветная лiтаратура ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.5 ¦Мастацтвазнаўчы      ¦    98    ¦     80      ¦    18     ¦    5    ¦
¦    ¦семiнар              ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.6 ¦Сусветная i          ¦   108    ¦     90      ¦    18     ¦    5    ¦
¦    ¦беларуская мастацка- ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦матэрыяльная         ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦культура             ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.7 ¦Мастацтва XX ст.     ¦   1106   ¦     928     ¦    178    ¦   55    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦Дысцыплины напрамку  ¦   1074   ¦     716     ¦    358    ¦   42    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.8 ¦Уводзiны ў           ¦    30    ¦     18      ¦    12     ¦    1    ¦
¦    ¦спецыяльнасць        ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.9 ¦Гiсторыя традыцыйных ¦   578    ¦     380     ¦    198    ¦   22    ¦
¦    ¦мастацтваў: эпохi i  ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦стылi                ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.10¦Кампаратывiстыка ў   ¦    58    ¦     36      ¦    22     ¦    2    ¦
¦    ¦мастацтвазнаўстве    ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.11¦Дакументальнае       ¦    70    ¦     50      ¦    20     ¦    3    ¦
¦    ¦кiнамастацтва        ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.12¦Методыка выкладання  ¦    84    ¦     70      ¦    14     ¦    4    ¦
¦    ¦тэорыi i гiсторыi    ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦мастацтваў           ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.13¦Сучасныя тэхналогii  ¦    80    ¦     50      ¦    30     ¦    3    ¦
¦    ¦ў мастацтве          ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.14¦Гiсторыя мастацкай   ¦   126    ¦     82      ¦    44     ¦    5    ¦
¦    ¦крытыкi i            ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦мастацтвазнаўства    ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.15¦Музычная драматургiя ¦    48    ¦     30      ¦    18     ¦    2    ¦
¦    ¦фiльма               ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.16¦Вузаўскi кампанент   ¦   1070   ¦     724     ¦    346    ¦   43    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.17¦Дысцыплiны па выбару ¦   468    ¦     334     ¦    134    ¦   20    ¦
¦    ¦студэнта             ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦ 4  ¦Цыкл дысцыплiн       ¦   1196   ¦     750     ¦    446    ¦   44    ¦
¦    ¦спецыялiзацыi        ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦ 5  ¦Факультатывы         ¦   250    ¦     150     ¦    100    ¦    9    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦ 6  ¦Экзаменацыйныя сесii ¦   1944   ¦             ¦   1944    ¦   44    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦УСЯГО                ¦   9720   ¦    5146     ¦   4574    ¦  346,5  ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦Практыкi 17 тыдняў   ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦                     ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦-  азнаямленчая      ¦   108    ¦             ¦    108    ¦    3    ¦
¦    ¦(вучэбная) (2        ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦тыднi),              ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦                     ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦-  педагагiчная      ¦   162    ¦             ¦    162    ¦   4,5   ¦
¦    ¦(вытворчая) (3       ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦тыднi);              ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦                     ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦-  мастацтвазнаўчая  ¦   216    ¦             ¦    216    ¦    6    ¦
¦    ¦(вытворчая) (4       ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦тыднi);              ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦                     ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦-  пераддыпломная (8 ¦   432    ¦             ¦    432    ¦   12    ¦
¦    ¦тыдняў)              ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦Дыпломная работа     ¦   432    ¦             ¦    432    ¦   12    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦Вынiковая дзяржаўная ¦   162    ¦             ¦    162    ¦   4,5   ¦
¦    ¦атэстацыя            ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦РАЗАМ                ¦  11232   ¦    5146     ¦   6086    ¦  388,5  ¦
¦----+---------------------+----------+-------------+-----------+----------


7.5 Патрабаваннi да абавязковага мiнiмума зместу вучэбных праграм i кампетэнцыям па дысцыплiнах


7.5.1 Змест вучэбнай праграмы дысцыплiны па кожнаму цыклу прадстаўляецца ва ўзбуйненых дыдактычных адзiнках (цi вучэбных модулях), а патрабаваннi да кампетэнцый па дысцыплiне - у ведах i ўменнях.

7.5.2 Цыкл сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн устанаўлiваецца згодна з адукацыйным стандартам "Вышэйшая адукацыя першай ступенi. Цыкл сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн", якi ўключае патрабаваннi да кампетэнцый.


7.5.3 Цыкл прыродазнаўчых дысцыплiн


Асновы сучаснага прыродазнаўства

Прыродазнаўства як галiна навуковага пазнання. Структура прыродазнаўчага навуковага пазнання. Асноўныя гiстарычныя перыяды развiцця прыродазнаўства. Прырода ў сучаснай прыродазнаўча-навуковай карцiне свету. Сучасная фiзiчная, астранамiчная, бiялагiчная карцiна свету. Тэорыя самаарганiзацыi (сiнергетыка). Глабальны эвалюцыянiзм. Прыродазнаўчая навука i будучыня чалавецтва.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- структуру прыродазнаўча-навуковага пазнання;

- асаблiвасцi асноўных гiстарычных перыядаў развiцця прыродазнаўства;

- сучасную прыродазнаўчую карцiну свету;

- тэорыю сiнергетыкi;

умець:

- валодаць тэрмiналогiяй сучаснага прыродазнаўства;

- характыразаваць асноўныя перыяды развiцця прыродазнаўства;

- аналiзаваць найбольш значныя дасягненнi ў сучаснай прыродазнаўчай карцiне свету;

- выкарыстоўваць атрыманыя веды пры стварэннi i выкарыстаннi iнфармацыйных рэсурсаў прыродазнаўчага профiлю.


Асновы вышэйшай матэматыкi

Месца i роля матэматыкi ў сiстэме навуковых ведаў. Сферы ўжытку матэматычных метадаў. Праблемы фармалiзацыi ў фундаментальнай i прыкладной культуралогii. Структура матэматычнага апарату. Асновы тэорыi мностваў. Асноўныя паняццi тэорыi дачыненняў. Асноўныя паняццi тэорыi графаў i матрыц. Элементы матэматычнай логiкi. Булева алгебра. Выпадковыя падзеi, велiчынi i працэсы. Элементы матэматычнай статыстыкi. Матэматычныя мадэлi iнфармацыйных працэсаў i сiстэм у сацыякультурнай дзейнасцi.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- праблемы фармалiзацыi iнфармацыйных задач у сферы культуры з выкарыстаннем матэматычных метадаў;

- асновы тэорыi мностваў i дачыненняў;

- асноўныя паняццi i азначэннi тэорыi графаў i матрычнага вылiчэння;

- элементы матэматычнай логiкi: вылiчэнне выказванняў i прэдыкатаў першага парадку;

- элементы булевай алгебры i функцыянальнага булевага мадэлявання;

- асновы тэорыi iмавернасцей: выпадковыя падзеi, велiчынi, працэсы;

- матэматычныя мадэлi ў сацыякультурнай дзейнасцi;

умець:

- карыстацца матэматычнымi метадамi для фармалiзацыi асобных iнфармацыйных задач i працэсаў у сферы культуры;

- рашаць тыпавыя матэматычныя задачы;

- выконваць матэматычныя пераўтварэннi.


Асновы iнфармацыйных тэхналогiй

Асноўныя канцэпцыi iнфарматыкi як навукi. Iнфарматызацыя, iнфармацыйная iндустрыя, iнфармацыйнае грамадства. Iнфармацыя як аб'ект iнфарматыкi. Натуральныя i штучныя мовы. Машынныя мовы. Iнфармацыйныя працэсы. Навукова-iнфармацыйная дзейнасць. Базавыя паняццi камп'ютарных тэхналогiй. Класiфiкацыя i прызначэнне камп'ютарнай тэхнiкi. Перыферыйныя прылады. Праграмнае забеспячэнне. Аперацыйныя сiстэмы. Камп'ютарная апрацоўка iнфармацыi. Пабудова складаных дакументаў. Распрацоўка прэзентацый. Стварэнне электронных таблiц. Камп'ютарныя сеткi. Выкарыстанне iнтэрнет. Асноўныя службы iнтэрнет. Сэрвiсная падтрымка. Архiвiраванне матэрыялаў. Абарона ад несанкцыянаванага доступу. Антывiрусная абарона.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- сутнасць i асноўныя канцэпцыi iнфарматыкi як навукi;

- навукова-iнфармацыйную дзейнасць i iнфармацыйныя працэсы;

- алгарытмiчныя i машынныя мовы;

- базавыя канцэпцыi камп'ютарных тэхналогiй i асновы лiчбавых камунiкацый;

- сучасныя сродкi вылiчальнай тэхнiкi i iх асноўныя характарыстыкi;

- склад, функцыi i прызначэнне ўнiфiкаванага праграмнага забеспячэння камп'ютарных сiстэм;

умець:

- працаваць у аперацыйным асяроддзi Windows i прыкладных праграм;

- ствараць i апрацоўваць асноўныя вiды тэкставых дакументаў, статычнай графiкi i гуку;

- алiчбоўваць тэксты дакументаў;

- ствараць прэзентацыi;

- карыстацца электроннай поштай, рэсурсамi i службамi глабальнай сеткi iнтэрнет;

- карыстацца сэрвiсным праграмным забеспячэннем.


Асновы экалогii i энергазберажэння

Вядучыя канцэпцыi, сучасныя праблемы экалогii. Асяроддзi, фактары асяроддзя, адаптацыi арганiзмаў. Формы i механiзмы адаптацый. Экалагiчныя групы i жыццёвыя формы арганiзмаў. Формы бiялагiчнай разнастайнасцi. Крытэрыi ўстойлiвасцi бiяцэноза. Экасiстэма. Дынамiка экасiстэм. Асноўныя стратэгii аховы прыроды. Рэжымы i формы ахоўваемых тэрыторый. Кадастры рэдкасных i знiкаючых вiдаў. Экалагiчныя сеткi. Ахоўваемыя прыродныя тэрыторыi Беларусi. Агульныя пытаннi энергазберажэння. Традыцыйныя i другасныя спосабы атрымання цеплавой i электрычнай энергii. Спосабы энергазберажэння. Экалагiчныя праблемы энергетыкi. Бытавое энергазберажэнне. Заканадаўчыя механiзмы энергазберажэння.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- ролю экалогii ў вырашэннi праблем рацыянальнага прыродакарыстання; рэсурсазберажэння, забеспячэннi выжывання чалавецтва i захавання бiясферы;

- аб функцыянаваннi i гомеастазе надарганiзменных сiстэм;

- дынамiку экасiстэм;

- сучасную экалагiчную карцiну Беларусi;

- заканадаўчыя механiзмы i спосабы энергазберажэння;

умець:

- аналiзаваць адмоўныя тэндэнцыi сучаснага экалагiчнага крызiсу, экалагiчнага бедства на Беларусi;

- выкарыстоўваць формы экалагiчнай адаптацыi;

- разлiчваць асноўныя эканамiчныя паказчыкi энергазберажэння.


Абарона насельнiцтва i аб'ектаў ад надзвычайных сiтуацый. Радыяцыйная бяспека.

Надзвычайныя сiтуацыi ў сучасных умовах. Характарыстыка сучасных сродкаў паражэння. Ядавiтыя рэчывы, якiя моцна дзейнiчаюць, i абарона ад iх. Характарыстыка ачагоў паражэння. Сiстэма забеспячэння бяспекi насельнiцтва ў надзвычайных сiтуацыях. Дазiметрычныя велiчынi i iх адзiнкi. Наступальныя i штучныя крынiцы радыяцыi. Бiялагiчнае дзеянне iянiзуючых выпраменьванняў. Наступствы Чарнобыльскай катастрофы ў рэспублiцы. Прыборы радыяцыйнай, хiмiчнай разведкi i дазiметрычнага кантролю. Нармiраванне радыяцыйнай бяспекi i прававы рэжым радыяцыйна-забруджаных тэрыторый рэспублiкi. Структурныя органы грамадзянскай абароны. Iндывiдуальныя сродкi абароны. Аварыйна-выратавальныя i iншыя неадкладныя работы ў ачагах паражэння.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- структуру грамадзянскай абароны краiны;

- спосабы абароны насельнiцтва ў надзвычайных сiтуацыях;

- асаблiвасцi паступлення, накаплення i пераносу радыёактыўных рэчываў у экасiстэмах;

- уплыў iанiзуючых выпраменьванняў на арганiзм чалавека;

- спосабы знiжэння паступленняў i вывядзення радыёнуклiдаў з арганiзма чалавека;

умець:

- выкарыстоўваць псiхолага-педагагiчныя веды для работы з насельнiцтвам на забруджаных тэрыторыях;

- аказваць першую медыцынскую дапамогу пацярпелым у вынiку надзвычайных сiтуацый;

- працаваць з дазiметрычнай апаратурай.


7.5.4 Цыкл агульнапрафесiйных i спецыяльных дысцыплiн


Ахова працы

Агульныя пытаннi аховы працы. Прафiлактыка траўматызму. Арганiзацыя работы па ахове працы. Асновы вытворчай санiтарыi i тэхнiкi бяспекi. Тэмпературны i светавы рэжым у памяшканнях. Меры бяспекi i гiгiена працы. Параметры мiкраклiмату ў памяшканнях. Асновы пажарнай бяспекi i сродкi пажаратушэння. Першая дапамога пацярпеўшаму.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- працоўнае заканадаўства, якое ўстанаўлiвае нормы працоўных працэсаў, звязаных з пытаннямi тэхнiкi бяспекi;

- вытворчую санiтарыю як сiстэму арганiзацыйных, гiгiенiчных i санiтарна-тэхнiчных мерапрыемстваў i сродкаў;

- сiстэму арганiзацыйных i тэхнiчных мерапрыемстваў i сродкаў, якiя папярэджваюць уздзеянне на працуючых небяспечных вытворчых фактараў;

- асновы пажарнай бяспекi i сродкi пажаратушэння;

умець:

- аналiзаваць умовы працы, прычыны траўматызму i прафесiйных захворванняў;

- вызначаць спосабы i сродкi навучання ў галiне бяспекi працы;

- ацэньваць небяспеку ў надзвычайных умовах i прымаць меры па лiквiдацыi iх вынiкаў.


Асновы кiравання iнтэлектуальнай маёмасцю

Роля iнтэлектуальнай маёмасцi ў сацыяльна-эканамiчным развiццi краiны. Аб'екты i суб'екты аўтарскага права. Кiраванне маёмаснымi правамi аўтараў. Установы культуры i аўтарскае права. Барацьба з пiрацтвам. Аб'екты i суб'екты прамысловай маёмасцi. Патэнтная iнфармацыя i яе выкарыстанне. Мiжнародныя класiфiкацыi вынаходнiцтваў, прамысловых узораў, таварных знакаў. Патэнтныя даследаваннi i методыка iх правядзення. Афармленне заявак на аб'екты iнтэлектуальнай маёмасцi. Камерцыйнае выкарыстанне аб'ектаў iнтэлектуальнай маёмасцi. Дзяржаўнае кiраванне iнтэлектуальнай маёмасцю.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- паняццi i тэрмiны ў сферы iнтэлектуальнай маёмасцi;

- асноўныя палажэннi нацыянальнага i мiжнароднага заканадаўства аб iнтэлектуальнай маёмасцi;

- парадак афармлення i абароны правоў на аб'екты iнтэлектуальнай маёмасцi;

- вiды дамоўленасцей на перадачу правоў валодання iнтэлектуальнай маёмасцю;

умець:

- скласцi аўтарскi дагавор на перадачу правоў на адзiн з аб'ектаў;

- заiндэксаваць тэматычны запыт у адпаведнасцi з мiжнароднымi класiфiкацыямi на аб'екты прамысловай маёмасцi i правесцi розныя вiды патэнтнага пошуку з выкарыстаннем традыцыйных i электронных iнфармацыйных рэсурсаў.


Педагогiка i псiхалогiя

Педагогiка як навука аб выхаваннi i развiццi асобы. Гiсторыя развiцця педагагiчных ведаў i беларускай педагагiчнай думкi. Мэты выхавання як рэалiзацыя сацыяльна абумоўленага iдэала асобы. Мадэлi i сiстэмы адукацыi i выхавання на сучасным этапе развiцця грамадства. Структура адукацыйнай i выхаваўчай сiстэмы ў Рэспублiцы Беларусь. Заканамернасцi i механiзмы навучання i выхавання ва ўстановах адукацыi i культуры. Асновы фармiравання асобы як суб'екту выхаваўчага працэсу. Педагагiчныя асновы развiцця калектыву. Сямейнае выхаванне i выхаваўчая работа ва ўстановах адукацыi i культуры. Педагагiчнае майстэрства i шляхi яго ўдасканалення.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- асноўныя катэгорыi псiхалогii i педагогiкi i сутнасць працэсаў адукацыi, выхавання, фармiравання i развiцця асобы;

- метады i формы выхаваўчага ўздзеяння на дзяцей рознага ўзросту;

- асобасна арыентаваныя педагагiчныя тэхналогii выхавання ва ўстановах сацыякультурнай сферы;

- асноўныя этапы гiсторыi педагогiкi i iх уплыў на фармiраванне ўяўленняў аб аксiялогii дзяцiнства;

- педагагiчныя аспекты эстэтычнага выхавання i мастацкай адукацыi асобы;

умець:

- аналiзаваць педагагiчныя з'явы i супастаўляць з палажэннямi педагагiчнай тэорыi;

- праектаваць мэтавызначэнне педагагiчнага працэсу i шляхi яго ўвасаблення на практыцы;

- планаваць змест i этапы рэалiзацыi педагагiчных праектаў;

- ажыццяўляць эстэтычнае выхаванне i мастацкае развiццё вучняў у працэсе самастойнай педагагiчнай дзейнасцi.


Псiхалагiчныя веды ў развiццi асобы i фармiраваннi калектыву. Асаблiвасцi псiхiчнага адлюстравання свету. Фiлагенез i антагенез псiхiкi. Вышэйшыя псiхiчныя функцыi, псiхiчныя працэсы, псiхiчныя станы. Псiхiчная характарыстыка, формы i структура свядомасцi. Псiхалагiчная тэорыя дзейнасцi чалавека. Вiды i сродкi ажыццяўлення дзейнасцi чалавека. Псiхалогiя асобы. Вiды пазнавальных працэсаў чалавека. Творчае асваенне асобай свету.

Сацыяльна-псiхалагiчныя мадэлi i тэорыi. Дынамiка паняцiйнага апарату i эвалюцыя сацыяльна-псiхалагiчных уяўленняў. Гiсторыя фармiравання сацыяльна-псiхалагiчных iдэй. Зносiны як сацыяльна-псiхалагiчная праблема. Сацыялiзацыя асобы: стадыi, iнстытуты i механiзмы сацыялiзацыi. Сацыяльна-псiхалагiчныя якасцi асобы. Псiхалогiя малых груп. Лiдэрства i кiраванне калектывам. Псiхалогiя вялiкiх сацыяльных груп. Сацыяльна-псiхалагiчная сутнасць канфлiкту.

Прадмет, задачы, праблемы i метады ўзроставай псiхалогii. Заканамернасцi псiхiчнага развiцця асобы. Перыядызацыя псiхiчнага развiцця асобы. Асаблiвасцi псiхiчнага развiцця асобы на розных узроставых этапах жыцця чалавека.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- асноўныя катэгорыi i тэарэтычныя палажэннi агульнай, сацыяльнай i ўзроставай псiхалогii;

- тэндэнцыi гiстарычнага развiцця псiхалогii як навукi;

- псiхалогiю развiцця i фармiравання асобы на розных узроставых этапах;

- асноўныя заканамернасцi, умовы, фактары i рухаючыя сiлы псiхiчнага развiцця;

- накiрункi i прынцыпы практычнага прымянення псiхалагiчных ведаў у прафесiйнай дзейнасцi;

умець:

- характарызаваць сацыяльную сiтуацыю развiцця, вядучы вiд дзейнасцi i асобасныя якасцi чалавека ў розныя ўзроставыя перыяды;

- аналiзаваць прычыны i стадыi крызiсу;

- аналiзаваць псiхалагiчныя асаблiвасцi развiцця асобы i асноўныя жыццёвыя пазiцыi чалавека ў розныя ўзроставыя перыяды;

- развiваць i самаўдасканальваць iнтэлектуальна-творчыя i духоўныя якасцi асобы;

- ажыццяўляць сумесную стваральную дзейнасць у розных установах сацыякультурнай сферы.


Беларуская i сусветная лiтаратура

Старабеларуская лiтаратура. Лiтаратура эпохi Адраджэння. Лiтаратура XIX ст. Лiтаратура XX ст. Нашанiўскi перыяд: уключэнне ў агульнаеўрапейскi кантэкст. Метад сацыялiстычнага рэалiзму. Заходнебеларуская лiтаратура. Лiтаратурны рух другой паловы XX - пачатку XXI стст. Асноўныя этапы развiцця сусветнай мастацкай лiтаратуры. Лiтаратура Антычнасцi, Сярэднявечча, эпохi Адраджэння. Лiтаратура XVII - XVIII стст. Лiтаратура Заходняй Еўропы (XIX - XX стст.). Лiтаратура ЗША i Лацiнскай Амерыкi. Гiсторыя славянскiх лiтаратур (руская, польская, чэшская, балгарская, украiнская).

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- месца i ролю мастацкай лiтаратуры ў культуралагiчным кантэксце;

- спецыфiку мастацкай лiтаратуры як формы спасцiжэння свету;

- сувязi i ўзаемаўплывы лiтаратуры з iншымi вiдамi мастацтва;

- творчасць яркiх прадстаўнiкоў кожнай з мастацкiх эпох;

- лiтаратуру для дзяцей i юнацтва;

умець:

- характарызаваць лiтаратурную эпоху i асноўныя этапы яе развiцця;

- вызначаць спецыфiку нацыянальнага лiтаратурнага працэсу;

- успрымаць лiтаратурны твор ва ўзаемасувязi гiсторыi i сучаснасцi;

- аналiзаваць мастацкi твор i творчасць пiсьменнiка;

- выкарыстоўваць набытыя веды ў прафесiйнай практыцы.


Мастацтвазнаўчы семiнар

Мастацтвазнаўства як навука. Прынцыпы перыядызацыi мастацтва i мастацтвазнаўства. Тэарэтычныя аспекты вывучэння музычнага, тэатральнага, выяўленчага i кiнамастацтва ў кампаратыўным параўнаннi сродкаў выразнасцi. Тыпалогiя жанраў мастацтвазнаўчых даследаванняў. Класiфiкацыя рэцэнзiй i артыкулаў, патрабаваннi да iх напiсання.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- прынцыпы перыядызацыi мастацтвазнаўства;

- жанравыя разнавiднасцi мастацтвазнаўчых даследаванняў;

- спецыфiку мастацкай крытыкi i мастацтвазнаўства;

умець:

- выяўляць кампаратыўныя падыходы да стварэння твораў мастацтва розных гiстарычных перыядаў;

- вызначаць тыпалогiю i класiфiкацыю жанраў мастацтвазнаўчых даследаванняў;

- выказваць пiсьмова асабiстае меркаванне ў розных жанрах мастацтвазнаўчых прац;

- выкарыстоўваць набытыя веды ў прафесiйнай мастацтвазнаўчай практыцы.


Сусветная i беларуская мастацка-матэрыяльная культура

Метадалогiя i метады вывучэння мастацка-матэрыяльнай культуры. Мастацка-матэрыяльная культура Старажытнага Егiпта, Старажытнай Грэцыi i Старажытнага Рыма, эпох Антычнасцi, Сярэднявякоўя, Адраджэння. Мастацка-матэрыяльная культура Заходняй Еўропы XVII - XVIII стст. (барока, класiцызм, ракако). Мастацка-матэрыяльная культура Заходняй Еўропы XIX - пачатку XX ст. Мастацка-матэрыяльная культура Заходный Еўропы i Расii XX ст. Жыллёвыя i гаспадарчыя пабудовы беларусаў. Традыцыйныя народныя рамёствы беларусаў. Народнае драўлянае дойлiдства, выяўленчае мастацтва. Традыцыйная гаспадарчая дзейнасць i прылады працы. Традыцыйнае беларускае адзенне. Мужчынскi i жаночы касцюмы XVII - XVIII стст. Мужчынскi i жаночы касцюмы XIX - пачатку XX стст. Мастацка-матэрыяльная культура Беларусi XX ст.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- сэнс i прызначэнне мастацка-матэрыяльнай клуьтуры;

- гiсторыю мастацка-матэрыяльнай культуры;

- асноўныя гiстарычныя факты, падзеi, даты, iмёны буйнейшых прадстаўнiкоў мастацка-матэрыяльнай культуры;

умець:

- аналiзаваць заканамернасцi развiцця мастацка-матэрыяльнай культуры ў пэўную эпоху;

- валодаць катэгарыяльным апаратам дысцыплiны;

- аналiзаваць творы мастацка-матэрыяльнай культуры;

- выкарыстоўваць набытыя веды ў практыцы распрацоўкi матэрыялу курса i выкладання гiсторыi мастацка-матэрыяльнай культуры ў адпаведнасцi з сучаснымi патрабаваннямi.


Мастацтва XX ст.:

- традыцыйныя мастацтвы (творчыя аб'яднаннi, накiрункi i аўтарская стылiстыка)

Асаблiвасцi працэсу развiцця традыцыйных мастацтваў у першай палове XX ст. у Заходняй Еўропе i Амерыцы. Асаблiвасцi працэсу развiцця традыцыйных мастацтваў у савецкую эпоху. Савецкае мастацтва 20 - 30-х гг. XX ст.: асноўныя тэндэнцыi, пошукi новых мастацкiх стыляў, жанры. Метад сацыяльнага рэалiзму. Савецкае мастацтва 40 - 50-х гг. XX ст. Савецкае мастацтва 60-х гг. XX ст.: асноўныя тэндэнцыi, накiрункi, вядучыя аўтары. Сiнтэз мастацтваў у новым авангардзе другой паловы XX ст. (краiны Заходняй Еўропы, Амерыка). Праблема рэалiзму ў мастацтве другой паловы XX ст. Традыцыйныя мастацтвы ў СССР 70 - 80-х гг. XX ст. Сучасны стан развiцця традыцыйных мастацтваў.

- кiнамастацтва як сiнтэтычны вiд мастацтва. Выяўленчыя i гукавыя вобразы. Мантажная мова фiльма. Вiды i жанры ў кiно. Кiнамастацтва на пачатку стагоддзя (1895 - 1930 гг.). Кiно таталiтарнай эпохi (30 - 40-я гг. XX ст.). Кiнамастацтва 50 - 80-х гг. XX ст. Сучасны стан сусветнага i беларускага кiнамастацтва.

- экранная культура. Сiстэма экраннай культуры (кiно, тэлебачанне, дыгiтальнае мастацтва). ТБ у сiстэме экранных мастацтваў. ТБ як сродак масавай iнфармацыi i як мастацкая сiстэма. Тэлебачанне i эпоха постмадэрнiзму. Функцыi i спецыфiка тэлебачання. Прадукаванне i ўвасабленне масавай культуры ў тэлевiзiйным мастацтве. Гiсторыя сусветнага тэлебачання. Беларускае ТБ у сусветным кантэксце.

- дызайн як спецыфiчны, эстэтычны спосаб цэласнага асэнсавання i фармiравання прадметнага асяроддзя. Прамысловы, графiчны, ландшафтны, iнфармацыйны дызайн i рэклама. Асноўныя напрамкi мастацкага формаўтварэння i моды. Зараджэнне праектнай дзейнасцi. Першыя прамысловыя выставы. Тэорыi дызайну. Выяўленчы бум. Асноўныя этапы i напрамкi развiцця дызайну ў Заходняй Еўропе, ЗША, Расii, Беларусi ў XX ст., вядучыя прадстаўнiкi.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- стылiстычныя асаблiвасцi i накiрункi XX ст.;

- iнавацыйныя жанравыя, вiдавыя i стылявыя ўтварэннi ў мастацтве XX ст.;

- асноўныя артэфакты, падзеi, iмёны буйных прадстаўнiкоў мастацтва XX ст.;

умець:

- вызначаць асаблiвасцi развiцця авангарднага мастацтва;

- выкарыстоўваць метад кампаратыўнага аналiзу сiнтэтычных i сiнкрэтычных формаў мастацтва XX ст.;

- выкарыстоўваць набытыя веды ў даследчай практыцы.


Уводзiны ў спецыяльнасць

Спецыялiзацыя "кампаратыўнае мастацтвазнаўства" у агульнай структуры спецыяльнасцей унiверсiтэта. Практычнае наведванне i азнаямленне з месцамi захавання артэфактаў (Музей беларускiх народных iнструментаў, Галерэя мастацтваў унiвесiтэта, Нацыянальны мастацкi музей i iнш.), першакрынiц па профiлю спецыяльнасцi (бiблiятэка: зала мастацтваў, зала рэдкай кнiгi). Тэндэнцыi развiцця сучаснага мастацтвазнаўства. Iерархiя мастацтваў. Спецыфiка дзейнасцi мастацтвазнаўцы, выкладчыка гiсторыi мастацтва. Кампаратыўнае мастацтвазнаўства як iнтэграваная навука. Тэарэтыка-метадалагiчная база мастацтвазнаўства. Мастацтвазнаўства як накiрунак арт-дзейнасцi.

Выпуснiк павiнен

ведаць:

- спецыфiку мастацтвазнаўчай дзейнасцi;

- асноўныя мастацтвазнаўчыя крынiцы;

- тэндэнцыi развiцця прыкладнога мастацтвазнаўства;

умець:

- арыентавацца ў сучасных накiрунках арт-дзейнасцi;

- асвятляць панараму сучаснага мастацкага жыцця;

- асэнсоўваць мастацкi твор як прадмет даследавання.


Гiсторыя традыцыйных мастацтваў: эпохi i стылi

Тэатр, музыка, выяўленчае мастацтва як вiды мастацтваў. Мастацтва першабытнага грамадства, Старажытнага Усходу. Мастацтва Антычнасцi (Старажытная Грэцыя i Рым). Мастацтва эпохi Сярэднявякоўя. Стылi раманскi, гатычны. Мастацтва Старатыжнай Русi. Старажытнабеларускае мастацтва. Мастацкiя стылi i помнiкi заходнееўрапейскага Адраджэння. Мастацтва Iталii i Нiдэрландаў у эпоху "высокага" Адраджэння. Стылявыя асаблiвасцi мастацтва Фландрыi, Iспанii, Галандыi, Англii, Францыi XVII - XVIII стст. (барока, класiцызм, ракако). Рускае i беларускае мастацтва XVII - XIX стст. Прыватнаўласнiцкiя тэатры (XVIII ст.). Рамантызм у мастацкай культуры Еўропы канца XVIII - пачатку XIX ст. Асноўныя жанры. Мастацтва Расii i Беларусi на мяжы XIX - XX стст. "Срэбны век" у рускiм мастацтве.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- вiды i жанры выяўленчага, музычнага, тэатральнага мастацтва;

- гiсторыю мастацкай культуры свету ў адпаведнасцi з эпохамi, стылямi, накiрункамi i школамi;

- асноўныя гiстарычныя факты, падзеi, даты, iмёны дзеячаў выяўленчага, музычнага, тэатральнага мастацтва;

умець:

- выяўляць агульныя тэндэнцыi развiцця розных вiдаў мастацтва пэўнай эпохi, стылю;

- характарызаваць мастацкую эпоху, стыль i асноўныя этапы iх развiцця;

- успрымаць мастацкi твор ва ўзаемасувязi гiсторыi i сучаснасцi;

- самастойна аналiзаваць мастацкi твор i творчасць мастака.


Кампаратывiстыка ў мастацтвазнаўстве

Тэарэтычныя праблемы кампаратыўнага даследавання. Канцэптуальнае вызначэнне метадалогii, метадаў i прынцыпаў кампаратыўнага аналiзу твораў мастацтва. Дыялагiчнасць сродкаў выразнасцi ў музыцы i жывапiсе. Кампаратывiзм як навуковы падыход i творчы метад у мастацтве першай паловы XX ст. Творчасць М.Чюрлёнiса, А.Скрабiна (дыялог колеру i гуку), Дж.Бала (дыялог прасторы i часу). Музычная прастора як сродак кампаратыўнага вывучэння мастацтва. Кампаратыўныя падыходы да аналiзу твораў В. ван Гога, А.Матыса, В.Кандзiнскага. Кампаратывiзм як навуковы падыход i творчы метад у мастацтве другой паловы XX ст. Кампаратыўныя падыходы да аналiзу твораў Я.Ксенакiса. Творчыя знаходкi А.Месiяна - санорныя комплексы.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- працэсы iнтэграцыi мастацтваў;

- кампаратывiсцкiя прынцыпы ўспрымання i аналiзу твора;

- спецыфiку дыялогу сродкаў выразнасцi розных вiдаў мастацтва;

- кампаратывiзм як навуковы падыход i творчы метад;

умець:

- праводзiць кампаратыўны аналiз твораў розных вiдаў мастацтва;


Страницы: | Стр. 1 | Стр. 2 | Стр. 3 | Стр. 4 | Стр. 5 | Стр. 6 | Стр. 7 | Стр. 8 | Стр. 9 | Стр. 10 | Стр. 11 | Стр. 12 | Стр. 13 | Стр. 14 | Стр. 15 | Стр. 16 | Стр. 17 | Стр. 18 | Стр. 19 | Стр. 20 | Стр. 21 | Стр. 22 | Стр. 23 | Стр. 24 | Стр. 25 | Стр. 26 | Стр. 27 | Стр. 28 | Стр. 29 | Стр. 30 | Стр. 31 | Стр. 32 | Стр. 33 | Стр. 34 | Стр. 35 | Стр. 36 | Стр. 37 | Стр. 38 | Стр. 39 | Стр. 40 | Стр. 41 | Стр. 42 | Стр. 43 | Стр. 44 | Стр. 45 | Стр. 46 | Стр. 47 | Стр. 48 | Стр. 49 | Стр. 50 | Стр. 51 | Стр. 52 |



Архіў дакументаў
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList