Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 07.08.2008 № 64 "Об утверждении и введении в действие образовательных стандартов по специальностям высшего образования первой ступени"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Стр. 8

Страницы: | Стр. 1 | Стр. 2 | Стр. 3 | Стр. 4 | Стр. 5 | Стр. 6 | Стр. 7 | Стр. 8 | Стр. 9 | Стр. 10 | Стр. 11 | Стр. 12 | Стр. 13 | Стр. 14 | Стр. 15 | Стр. 16 | Стр. 17 | Стр. 18 | Стр. 19 | Стр. 20 | Стр. 21 | Стр. 22 | Стр. 23 | Стр. 24 | Стр. 25 | Стр. 26 | Стр. 27 | Стр. 28 | Стр. 29 | Стр. 30 | Стр. 31 | Стр. 32 | Стр. 33 | Стр. 34 | Стр. 35 | Стр. 36 | Стр. 37 | Стр. 38 | Стр. 39 | Стр. 40 | Стр. 41 | Стр. 42 | Стр. 43 | Стр. 44 | Стр. 45 | Стр. 46 | Стр. 47 | Стр. 48 | Стр. 49 | Стр. 50 | Стр. 51 | Стр. 52 |

- весцi перамовы па арганiзацыi выканальнiцкай дзейнасцi;

- карыстацца iнфармацыйнымi рэсурсамi па ўдакладненнi сучасных умоў, зместу i сацыяльна-культурнай запатрабаванасцi выканальнiцкай дзейнасцi;

- валодаць сучаснымi сродкамi тэхнiчнага забеспячэння канцэртна-выканальнiцкай дзейнасцi;

- рыхтаваць у працэсе выканальнiцкай практыкi раўнаякасную творчую змену.

у педагагiчнай быць здольным:

- працаваць з вучэбнымi планамi i праграмамi, метадычнымi рэкамендацыямi па арганiзацыi працэсу навучання iгры на традыцыйных беларускiх народных духавых музычных iнструментах сродкамi лепшых узораў музычнай спадчыны;

- планаваць працэс навучання i выхавання ў адпаведнасцi з распрацаванымi нарматыўнымi i дыдактычнымi дакументамi;

- састаўляць планы вучэбных заняткаў, весцi журнал наведвання i паспяховасцi ў адпаведнасцi з устаноўленай формай, модульна-рэйтынгавай сiстэмай кантролю ўзроўню ведаў;

- кантраляваць i падтрымлiваць вучэбную дысцыплiну навучэнцаў i выкананне iмi правiлаў унутранага распарадку ўстановы;

- улiчваць псiхалагiчна-фiзiалагiчныя асаблiвасцi навучэнцаў i практыкаваць iндывiдуальны падыход для вырашэння мэт i задач навучання i выхавання;

- валодаць сучаснымi прагрэсiўна-тэхнiчнымi сродкамi навучання;

- рыхтаваць i ажыццяўляць справаздачныя заняткi па вучэбным прадмеце ў форме клас-канцэртаў, лекцый-канцэртаў, монатэматычных цi дывертысментных канцэртных выступленняў;

- карыстацца iнфармацыйнымi рэсурсамi для азнаямлення з нарматыўнай базай адукацыi i iнавацыямi ў дыдактыцы навучання;

- удасканальваць сваё дыдактычнае майстэрства;

у музычна-асветнiцкай быць здольным:

- ажыццяўляць аб'ектыўны адбор музычных твораў з мэтай папулярызацыi лепшых узораў народна-iнструментальнай спадчыны i прафесiйнага нацыянальнага i сусветнага музычнага мастацтва;

- быць здольным падрыхтаваць сцэнарый для правядзення музычна-асветнiцкiх мерапрыемстваў;

- забяспечыць якасны мастацка-выканальнiцкi ўзровень правядзення музычна-асветнiцкiх мерапрыемстваў;

у арганiзацыйна-кiруючай быць здольным:

- працаваць з юрыдычнай лiтаратурай i працоўным заканадаўствам з улiкам адпаведных змяненняў;

- арганiзоўваць работу творчага калектыву для дасягнення пастаўленых мэт i задач, планаваць фонды аплаты працы;

- кантраляваць i падтрымлiваць працоўную i вытворчую дысцыплiну;

- спрыяць стварэнню неабходнага маральна-псiхалагiчнага клiмату ў творчым калектыве:

- распрацоўваць дакументацыю, а таксама справаздаўчую дакументацыю па ўсталяваных формах;

- рыхтаваць даклады, матэрыялы да выступленняў i ўдзельнiчаць у iх;

- карыстацца глабальнымi iнфармацыйнымi рэсурсамi;

- карыстацца сучаснымi сродкамi тэлекамунiкацыйнай сеткi;

у навукова-даследчай быць здольным:

- выкарыстоўваць навуковыя метады даследавання ў галiне музычнага мастацтва i прафесiйнага iнструментальнага выканальнiцтва;

- аналiзаваць перспектывы i напрамкi захавання i развiцця музычнай спадчыны;

- ажыццяўляць нагляд за асаблiвасцямi выканання розных вiдаў, форм i жанраў музычнага мастацтва;

- разлiчваць неабходныя выдаткi для аховы i развiцця лепшых узораў народна-iнструментальнага выканальнiцтва;

- планаваць асноўныя этапы навуковых даследаванняў па пытаннях гiсторыi эвалюцыi народнага духавога музычнага iнструментарыя;

- арганiзоўваць работу па падрыхтоўцы навуковых артыкулаў, паведамленняў, рэфератаў i заявак на фiнансаванне навуковых i адукацыйных праектаў па пытаннях папулярызацыi мастацка-выразных асаблiвасцей беларускiх народных духавых музычных iнструментаў.


7 Патрабаваннi да адукацыйнай праграмы i яе рэалiзацыi


7.1 Склад адукацыйнай праграмы


7.1.1 Адукацыйная праграма павiнна ўключаць: вучэбны план, праграмы вучэбных дысцыплiн, праграмы вучэбных i вытворчых практык, парадак выканання дыпломнай работы, праграму дзяржаўнага экзамену, якiя павiнны адпавядаць патрабаванням гэтага стандарту.

7.1.2 Адукацыйная праграма падрыхтоўкi выпускнiка павiнна прадугледжваць вывучэнне студэнтам наступных цыклаў:

- сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн;

- прыродазнаўчых дысцыплiн;

- агульнапрафесiйных i спецыяльных дысцыплiн.


7.2 Патрабаваннi да распрацоўкi адукацыйнай праграмы


7.2.1 Максiмальны аб'ём вучэбнай нагрузкi студэнтаў не павiнен перавышаць 54 гадзiны ў тыдзень, уключаючы ўсе вiды аўдыторнай i пазааўдыторнай работы.

7.2.2 Аб'ём абавязковых аўдыторных заняткаў студэнтаў, якi вызначаецца ВНУ з улiкам спецыяльнасцi, спецыфiкi арганiзацыi вучэбнага працэсу, аснашчанасцi вучэбнай базы, iнфармацыйнага, вучэбна-метадычнага забеспячэння, павiнен быць устаноўлены ў межах 24 - 36 гадзiн.

7.2.3 У гадзiны, якiя адводзяцца на самастойную работу па вучэбнай дысцыплiне, уключаюцца гадзiны, прадугледжаныя на падрыхтоўку да экзамену.

7.2.4 Пры распрацоўцы вучэбнага плана ВНУ мае права змянiць колькасць гадзiн, якiя адводзяцца на засваенне вучэбнага матэрыялу: для цыклаў дысцыплiн - у межах 5%, для дысцыплiн, якiя ўваходзяць у цыкл, - у межах 10% без перавышэння максiмальнага тыднёвага аб'ёму нагрузкi студэнта i пры захаваннi патрабаванняў да зместу, якiя ўказаны ў гэтым стандарце.


7.3 Патрабаваннi да тэрмiнаў рэалiзацыi адукацыйнай праграмы


7.3.1 Тэрмiн рэалiзацыi адукацыйнай праграмы на дзённай форме навучання складае 255 тыдняў. Працягласць навучання па вiдах вучэбнай дзейнасцi - у адпаведнасцi з таблiцай 1.



Таблiца 1



----------------------------------+-----------------------------------
¦                                 ¦  Працягласць пры тэрмiне навучання 5  ¦
¦  Вiды дзейнасцi, устаноўленыя   ¦                 гадоў                 ¦
¦         вучэбным планам         +----------------------+----------------+
¦                                 ¦        тыдняў        ¦     гадзiн     ¦
+---------------------------------+----------------------+----------------+
¦Тэарэтычнае навучанне. Практычныя¦         155          ¦      8370      ¦
¦заняткi                          ¦                      ¦                ¦
+---------------------------------+----------------------+----------------+
¦Экзаменацыйныя сесii             ¦          34          ¦      1836      ¦
+---------------------------------+----------------------+----------------+
¦Практыка                         ¦          17          ¦      918       ¦
+---------------------------------+----------------------+----------------+
¦Дыпломная работа                 ¦          3           ¦      162       ¦
+---------------------------------+----------------------+----------------+
¦Вынiковая дзяржаўная атэстацыя   ¦          3           ¦      162       ¦
+---------------------------------+----------------------+----------------+
¦Канiкулы (уключаючы 4 тыднi      ¦          46          ¦                ¦
¦паслядыпломнага водпуску)        ¦                      ¦                ¦
+---------------------------------+----------------------+----------------+
¦УСЯГО                            ¦         255          ¦     11448      ¦
¦---------------------------------+----------------------+-----------------


7.3.2 Пры завочнай форме навучання студэнту павiнна быць забяспечана магчымасць заняткаў з выкладчыкам у аб'ёме не меньш 160 гадзiн у год.


7.4 Тыпавы вучэбны план


7.4.1 Тыпавы вучэбны план распрацоўваецца ў адпаведнасцi са структурай, якая прыведзена ў таблiцы 2.



Таблiца 2



-----+---------------------+------------------------------------+-----
¦    ¦                     ¦       Аб'ём работы (гадзiн)        ¦         ¦
¦    ¦                     +----------+-------------------------+         ¦
¦ N  ¦    Назва цыкла i    ¦          ¦          з iх           ¦Залiковыя¦
¦п/п ¦     дысцыплiны      ¦  усяго   +-------------+-----------+ адзiнкi ¦
¦    ¦                     ¦          ¦ аўдыторныя  ¦самастойная¦         ¦
¦    ¦                     ¦          ¦   заняткi   ¦  работа   ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦ 1  ¦Цыкл сацыяльна-      ¦   1454   ¦     674     ¦    780    ¦  39,5   ¦
¦    ¦гуманiтарных         ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦дысцыплiн            ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦Абавязковы кампанент ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦1.1 ¦Гiсторыя Беларусi    ¦   102    ¦     72      ¦    30     ¦    4    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦1.2 ¦Асновы iдэалогii     ¦    36    ¦     24      ¦    12     ¦   1,5   ¦
¦    ¦беларускай дзяржавы  ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦1.3 ¦Фiласофiя            ¦   102    ¦     76      ¦    26     ¦   4,5   ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦1.4 ¦Эканамiчная тэорыя   ¦   102    ¦     76      ¦    26     ¦   4,5   ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦1.5 ¦Сацыялогiя           ¦    54    ¦     36      ¦    18     ¦    2    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦1.6 ¦Палiталогiя          ¦   102    ¦     68      ¦    34     ¦    4    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦1.7 ¦Беларуская мова      ¦    50    ¦     34      ¦    16     ¦    2    ¦
¦    ¦(прафесiйная         ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦лексiка)             ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦1.8 ¦Замежная мова        ¦   272    ¦     150     ¦    122    ¦    9    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦1.9 ¦Фiзiчная культура    ¦   532    ¦     70      ¦    462    ¦    4    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦1.10¦Дысцыплiны на выбар  ¦   102    ¦     68      ¦    34     ¦    4    ¦
¦    ¦студэнта             ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦(культуралогiя,      ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦этыка, эстэтыка,     ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦логiка,              ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦рэлiгiязнаўства,     ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦асновы права, правы  ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦чалавека, iншыя      ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦курсы i вучэбныя     ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦модулi)              ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦ 2  ¦Цыкл прыродазнаўчых  ¦   462    ¦     306     ¦    156    ¦   18    ¦
¦    ¦дысцыплiн            ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦Абавязковы кампанент ¦   358    ¦     238     ¦    120    ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦2.1 ¦Асновы сучаснага     ¦   102    ¦     68      ¦    34     ¦    4    ¦
¦    ¦прыродазнаўства      ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦2.2 ¦Асновы iнфармацыйных ¦   102    ¦     68      ¦    34     ¦    4    ¦
¦    ¦тэхналогiй           ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦2.3 ¦Асновы экалогii i    ¦    52    ¦     34      ¦    18     ¦    2    ¦
¦    ¦энергазберажэння     ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦2.4 ¦Абарона насельнiцтва ¦   102    ¦     68      ¦    34     ¦    4    ¦
¦    ¦i аб'ектаў ад        ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦надзвычайных         ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦сiтуацый.            ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦Радыяцыйная бяспека  ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦2.5 ¦Вузаўскi кампанент   ¦    52    ¦     34      ¦    18     ¦    2    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦2.6 ¦Дысцыплiны на выбар  ¦    52    ¦     34      ¦    18     ¦    2    ¦
¦    ¦студэнта             ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦ 3  ¦Цыкл                 ¦   6408   ¦    4072     ¦   2336    ¦   239   ¦
¦    ¦агульнапрафесiйных i ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦спецыяльных          ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦дысцыплiн            ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦Абавязковы кампанент ¦   4470   ¦    2766     ¦   1704    ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.1 ¦Ахова працы          ¦    24    ¦     18      ¦     6     ¦    1    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.2 ¦Асновы кiравання     ¦    48    ¦     36      ¦    12     ¦    2    ¦
¦    ¦iнтэлектуальнай      ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦маёмасцю             ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.3 ¦Педагогiка           ¦    94    ¦     60      ¦    34     ¦   3,5   ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.4 ¦Псiхалогiя           ¦   218    ¦     142     ¦    76     ¦   8,5   ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.5 ¦Культуралогiя        ¦    74    ¦     50      ¦    24     ¦    3    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.6 ¦Сацыякультурная      ¦   178    ¦     128     ¦    50     ¦   7,5   ¦
¦    ¦дзейнасць            ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.7 ¦Гiсторыя мастацтваў  ¦   304    ¦     214     ¦    90     ¦   13    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.8 ¦Сальфеджыо i тэорыя  ¦   362    ¦     236     ¦    126    ¦   14    ¦
¦    ¦музыкi (гармонiя,    ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦полiфанiя, аналiз    ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦музычных форм)       ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦3.9 ¦Методыка выкладання  ¦    88    ¦     50      ¦    38     ¦    3    ¦
¦    ¦спецдысцыплiн        ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦Дысцыплiны напрамку  ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦Народна-аркестравае  ¦   1746   ¦     970     ¦    776    ¦   57    ¦
¦    ¦выканальнiцтва       ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦Iнтэрпрытацыя        ¦   280    ¦     186     ¦    94     ¦   9,5   ¦
¦    ¦народнай музыкi      ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦Народна-ансамблевае  ¦   410    ¦     304     ¦    106    ¦   18    ¦
¦    ¦выканальнiцтва       ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦Спецыяльныя народныя ¦   570    ¦     332     ¦    238    ¦   20    ¦
¦    ¦духавыя iнструменты  ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦Рэстаўрацыя i выраб  ¦    74    ¦     40      ¦    34     ¦   2,5   ¦
¦    ¦беларускiх народных  ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦духавых iнструментаў ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦Вузаўскi кампанент   ¦   1346   ¦     906     ¦    440    ¦   53    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦Дысцыплiны на выбар  ¦   592    ¦     400     ¦    192    ¦  23,5   ¦
¦    ¦студэнта             ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦ 5  ¦Факультатывы         ¦    46    ¦     46      ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦ 6  ¦Экзаменацыйныя сесii ¦   1836   ¦             ¦   1836    ¦   51    ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦УСЯГО                ¦  10206   ¦    5098     ¦   5108    ¦  347,5  ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦ 7  ¦Практыкi (17         ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦тыдняў):             ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦                     ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦- азнаямленчая       ¦   108    ¦             ¦    108    ¦    3    ¦
¦    ¦(вучэбная) (2        ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦тыднi);              ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦                     ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦- рэпетыцыйна-       ¦   270    ¦             ¦    270    ¦   7,5   ¦
¦    ¦канцэртная           ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦(вытворчая) (5       ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦тыдняў);             ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦                     ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦- педагагiчная (3    ¦   162    ¦             ¦    162    ¦   4,5   ¦
¦    ¦тыднi);              ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦                     ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
¦    ¦- пераддыпломная (7  ¦   378    ¦             ¦    378    ¦  10,5   ¦
¦    ¦тыдняў)              ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦ 8  ¦Дыпломная работа     ¦   162    ¦             ¦    162    ¦   4,5   ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦ 9  ¦Вынiковая дзяржаўная ¦   162    ¦             ¦    162    ¦   4,5   ¦
¦    ¦атэстацыя            ¦          ¦             ¦           ¦         ¦
+----+---------------------+----------+-------------+-----------+---------+
¦    ¦РАЗАМ                ¦  11448   ¦    5098     ¦   6350    ¦   382   ¦
¦----+---------------------+----------+-------------+-----------+----------


7.4.2 Згодна з тыпавым планам, устаноўленым стандартам, ВНУ распрацоўваецца вучэбны план спецыяльнасцi, якi ўзгадняецца з ВМА, Упраўленнем вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i зацвярджаецца рэктарам ВНУ.


7.5 Патрабаваннi да абавязковага мiнiмуму зместу вучэбных праграм i кампетэнцыям па дысцыплiнах


7.5.1 Змест вучэбнай праграмы дысцыплiны па кожным цыкле прадстаўляецца ва ўзбуйнёных дыдактычных адзiнках (цi вучэбных модулях), а патрабаваннi да кампетэнцый па дысцыплiне - у ведах i ўменнях.

7.5.2 Цыкл сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн устанаўлiваецца ў адпаведнасцi з адукацыйным стандартам "Вышэйшая адукацыя першай ступенi. Цыкл сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн", якi ўключае патрабаваннi да кампетэнцый.


7.5.3 Цыкл прыродазнаўчых дысцыплiн


Асновы сучаснага прыродазнаўства

Прыродазнаўства як галiна навуковага пазнання. Структура прыродазнаўчага навуковага пазнання. Асноўныя гiстарычныя перыяды развiцця прыродазнаўства. Прырода ў сучаснай прыродазнаўча-навуковай карцiне свету. Сучасная фiзiчная, астранамiчная, бiялагiчная карцiна свету. Тэорыя самаарганiзацыi (сiнергетыка). Глабальны эвалюцыянiзм. Прыродазнаўчая навука i будучыня чалавецтва.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- структуру прыродазнаўча-навуковага пазнання;

- асаблiвасцi асноўных гiстарычных перыядаў развiцця прыродазнаўства;

- сучасную прыродазнаўчую карцiну свету;

- тэорыю сiнергетыкi;

умець:

- валодаць тэрмiналогiяй сучаснага прыродазнаўства;

- характарызаваць асноўныя перыяды развiцця прыродазнаўства;

- аналiзаваць найбольш значныя дасягненнi ў сучаснай прыродазнаўчай карцiне свету;

- выкарыстоўваць атрыманыя веды пры стварэннi i выкарыстаннi iнфармацыйных рэсурсаў прыродазнаўчага профiлю.


Асновы iнфармацыйных тэхналогiй

Асноўныя канцэпцыi iнфарматыкi як навукi. Iнфарматызацыя, iнфармацыйная iндустрыя, iнфармацыйнае грамадства. Iнфармацыя як аб'ект iнфарматыкi. Натуральныя i штучныя мовы. Машынныя мовы. Iнфармацыйныя працэсы. Навукова-iнфармацыйная дзейнасць. Базавыя паняццi камп'ютарных тэхналогiй. Класiфiкацыя i прызначэнне камп'ютарнай тэхнiкi. Перыферыйныя прылады. Праграмнае забеспячэнне. Аперацыйныя сiстэмы. Камп'ютарная апрацоўка iнфармацыi. Пабудова складаных дакументаў. Распрацоўка прэзентацый. Стварэнне электронных таблiц. Камп'ютарныя сеткi. Выкарыстанне iнтэрнэт. Асноўныя службы iнтэрнэт. Сэрвiсная падтрымка. Архiвiраванне матэрыялаў. Абарона ад несанкцыянаванага доступу. Антывiрусная абарона.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- сутнасць i асноўныя канцэпцыi iнфарматыкi як навукi;

- навукова-iнфармацыйную дзейнасць i iнфармацыйныя працэсы;

- алгарытмiчныя i машынныя мовы;

- базавыя канцэпцыi камп'ютарных тэхналогiй i асновы лiчбавых камунiкацый;

- сучасныя сродкi вылiчальнай тэхнiкi i iх асноўныя характарыстыкi;

- склад, функцыi i прызначэнне ўнiфiкаванага праграмнага забеспячэння камп'ютарных сiстэм;

умець:

- працаваць у аперацыйным асяроддзi Windows i прыкладных праграм;

- ствараць i апрацоўваць асноўныя вiды тэкставых дакументаў, статычнай графiкi i гуку;

- алiчбоўваць тэксты дакументаў;

- ствараць прэзентацыi;

- карыстацца электроннай поштай, рэсурсамi i службамi глабальнай сеткi iнтэрнэт;

- карыстацца сэрвiсным праграмным забеспячэннем.


Асновы экалогii i энергазберажэння

Вядучыя канцэпцыi, сучасныя праблемы экалогii. Асяроддзi, фактары асяроддзя, адаптацыi арганiзмаў. Формы i механiзмы адаптацый. Экалагiчныя групы i жыццёвыя формы арганiзмаў. Формы бiялагiчнай разнастайнасцi. Крытэрыi ўстойлiвасцi бiяцэноза. Экасiстэма. Дынамiка экасiстэм. Асноўныя стратэгii аховы прыроды. Рэжымы i формы ахоўваемых тэрыторый. Кадастры рэдкасных i знiкаючых вiдаў. Экалагiчныя сеткi. Ахоўваемыя прыродныя тэрыторыi Беларусi. Агульныя пытаннi энергазберажэння. Традыцыйныя i другасныя спосабы атрымання цеплавой i электрычнай энергii. Спосабы энергазберажэння. Экалагiчныя праблемы энергетыкi. Бытавое энергазберажэнне. Заканадаўчыя механiзмы энергазберажэння.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- ролю экалогii ў вырашэннi праблем рацыянальнага прыродакарыстання; рэсурсазберажэння, забеспячэннi выжывання чалавецтва i захавання бiясферы;

- аб функцыянаваннi i гомеастазе надарганiзменных сiстэм;

- дынамiку экасiстэм;

- сучасную экалагiчную карцiну Беларусi;

- заканадаўчыя механiзмы i спосабы энергазберажэння;

умець:

- аналiзаваць адмоўныя тэндэнцыi сучаснага экалагiчнага крызiсу, экалагiчнага бедства на Беларусi;

- выкарыстоўваць формы экалагiчнай адаптацыi;

- разлiчваць асноўныя эканамiчныя паказчыкi энергазберажэння.


Абарона насельнiцтва i аб'ектаў ад надзвычайных сiтуацый. Радыяцыйная бяспека.

Надзвычайныя сiтуацыi ў сучасных умовах. Характарыстыка сучасных сродкаў паражэння. Ядавiтыя рэчывы, якiя моцна дзейнiчаюць, i абарона ад iх. Характарыстыка ачагоў паражэння. Сiстэма забеспячэння бяспекi насельнiцтва ў надзвычайных сiтуацыях. Дазiметрычныя велiчынi i iх адзiнкi. Наступальныя i штучныя крынiцы радыяцыi. Бiялагiчнае дзеянне iянiзуючых выпраменьванняў. Наступствы Чарнобыльскай катастрофы ў рэспублiцы. Прыборы радыяцыйнай, хiмiчнай разведкi i дазiметрычнага кантролю. Нармiраванне радыяцыйнай бяспекi i прававы рэжым радыяцыйна-забруджаных тэрыторый рэспублiкi. Структурныя органы грамадзянскай абароны. Iндывiдуальныя сродкi абароны. Аварыйна-выратавальныя i iншыя неадкладныя работы ў ачагах паражэння.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- структуру грамадзянскай абароны краiны;

- спосабы абароны насельнiцтва ў надзвычайных сiтуацыях;

- асаблiвасцi паступлення, накаплення i пераносу радыёактыўных рэчываў у экасiстэмах;

- уплыў iанiзуючых выпраменьванняў на арганiзм чалавека;

- спосабы знiжэння паступленняў i вывядзення радыёнуклiдаў з арганiзма чалавека;

умець:

- выкарыстоўваць псiхолага-педагагiчныя веды для работы з насельнiцтвам на забруджаных тэрыторыях;

- аказваць першую медыцынскую дапамогу пацярпелым у вынiку надзвычайных сiтуацый;

- працаваць з дазiметрычнай апаратурай.


7.5.4 Цыкл агульнапрафесiйных i спецыяльнах дысцыплiн


Ахова працы

Агульныя пытаннi аховы працы. Прафiлактыка траўматызму. Арганiзацыя работы па ахове працы. Асновы вытворчай санiтарыi i тэхнiкi бяспекi. Тэмпературны i светавы рэжым у памяшканнях. Меры бяспекi i гiгiена працы. Параметры мiкраклiмату ў памяшканнях. Асновы пажарнай бяспекi i сродкi пажаратушэння. Першая дапамога пацярпеўшаму.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- працоўнае заканадаўства, якое ўстанаўлiвае нормы працоўных працэсаў, звязаных з пытаннямi тэхнiкi бяспекi;

- вытворчую санiтарыю як сiстэму арганiзацыйных, гiгiенiчных i санiтарна-тэхнiчных мерапрыемстваў i сродкаў;

- сiстэму арганiзацыйных i тэхнiчных мерапрыемстваў i сродкаў, якiя папярэджваюць уздзеянне на працуючых небяспечных вытворчых фактараў;

- асновы пажарнай бяспекi i сродкi пажаратушэння;

умець:

- аналiзаваць умовы працы, прычыны траўматызму i прафесiйных захворванняў;

- вызначаць спосабы i сродкi навучання ў галiне бяспекi працы;

- ацэньваць небяспеку ў надзвычайных умовах i прымаць меры па лiквiдацыi iх вынiкаў.


Асновы кiравання iнтэлектуальнай маёмасцю

Роля iнтэлектуальнай маёмасцi ў сацыяльна-эканамiчным развiццi краiны. Аб'екты i суб'екты аўтарскага права. Кiраванне маёмаснымi правамi аўтараў. Барацьба з пiрацтвам. Аб'екты i суб'екты прамысловай маёмасцi. Патэнтная iнфармацыя i яе выкарыстанне. Мiжнародныя класiфiкацыi вынаходнiцтваў, прамысловых узораў, таварных знакаў. Патэнтныя даследаваннi i методыка iх правядзення. Афармленне заявак на аб'екты iнтэлектуальнай маёмасцi. Камерцыйнае выкарыстанне аб'ектаў iнтэлектуальнай маёмасцi. Дзяржаўнае кiраванне iнтэлектуальнай маёмасцю.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- паняццi i тэрмiны ў сферы iнтэлектуальнай маёмасцi;

- асноўныя палажэннi нацыянальнага i мiжнароднага заканадаўства аб iнтэлектуальнай маёмасцi;

- парадак афармлення i абароны правоў на аб'екты iнтэлектуальнай маёмасцi;

- вiды дамоўленасцей на перадачу правоў валодання iнтэлектуальнай маёмасцю;

- iнфармацыйныя працэсы пошуку i распаўсюджвання патэнтнай iнфармацыi;

умець:

- скласцi аўтарскi дагавор на перадачу правоў на адзiн з аб'ектаў;

- заiндэксаваць тэматычны запыт у адпаведнасцi з мiжнароднымi класiфiкацыямi на аб'екты прамысловай маёмасцi i правесцi розныя вiды патэнтнага пошуку з выкарыстаннем традыцыйных i электронных iнфармацыйных рэсурсаў;

- аказаць кансультацыйную дапамогу пры афармленнi заявак на аб'екты iнтэлектуальнай маёмасцi.


Педагогiка

Месца педагогiкi ў структуры сучасных гуманiтарных ведаў. Гiсторыя развiцця педагогiкi i беларускай педагагiчнай думкi. Мэты выхавання як рэалiзацыя сацыяльна абумоўленага iдэала асобы ў канкрэтны гiстарычны перыяд. Мадэлi i сiстэмы адукацыi i выхавання на сучасным этапе развiцця грамадства. Структура адукацыйнай i выхаваўчай сiстэмы ў Рэспублiцы Беларусь. Структура i арганiзацыя цэласнага педагагiчнага працэсу ва ўстановах культуры, адукацыi, пазашкольнага навучання i выхавання. Заканамернасцi i педагагiчныя механiзмы навучання i выхавання ва ўстановах адукацыi i культуры, пазашкольнага навучання i выхавання. Педагагiчныя асновы фармiравання асобы як суб'екта выхавання. Мадэлi i структурныя кампаненты педагагiчнага майстэрства i шляхi яго ўдасканалення.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- асноўныя тэарэтычныя палажэннi педагогiкi;

- асноўныя катэгорыi педагогiкi i сутнасць працэсаў адукацыi;

- прынцыпы i тэхналогiю выхавання як працэсу сацыялiзацыi асобы;

- метады i формы выхаваўчага ўздзеяння на ўдзельнiкаў творчых калектываў у залежнасцi ад узросту i iндывiдуальных якасцей;

- асобасна-арыентаваныя педагагiчныя тэхналогii выхавання ва ўстановах сацыякультурнай сферы;

умець:

- выкарыстоўваць методыку дыягностыкi i развiцця творчых якасцей асобы ва ўмовах навучальнага працэсу i ў сферы вольнага часу;

- самастойна карыстацца педагагiчнымi ведамi, уменнямi, навыкамi ў прафесiйнай педагагiчнай дзейнасцi;

- рэалiзоўваць педагагiчную дзейнасць ва ўстановах культуры;

- арганiзоўваць выхаваўчую работу з рознымi катэгорыямi ўдзельнiкаў творчых калектываў.


Псiхалогiя

Месца псiхалогii ў структуры сучасных гуманiтарных ведаў. Гiсторыя развiцця псiхалогii i беларускай псiхалагiчнай думкi. Заканамернасцi i псiхалагiчныя механiзмы навучання i выхавання ва ўстановах культуры, адукацыi, пазашкольнага навучання i выхавання. Сучасныя тэхналогii развiцця крэатыўнасцi асобы. Псiхолага-педагагiчныя асновы фармiравання асобы як суб'екта выхавання. Роля псiхалагiчных ведаў у этычным i эстэтычным развiццi асобы i фармiраваннi творчага калектыву. Разнастайныя падыходы да псiхалагiчнага вывучэння асобы i механiзмаў уздзеяння на яе. Дзяржаўныя i мiжнародныя дакументы, якiя адлюстроўваюць правы асобы, дзiцяцi i розных узроставых катэгорый насельнiцтва. Псiхалагiчныя асновы мастацкай творчасцi. Псiхалагiчныя асновы сямейнага выхавання i выхаваўчай работы ва ўстановах адукацыi, культуры, пазашкольнага навучання i выхавання. Мадэлi i структурныя кампаненты псiхалагiчнага майстэрства кiраўнiка творчага калектыву i шляхi яго ўдасканалення.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- асноўныя тэарэтычныя палажэннi псiхалогii;

- асноўныя катэгорыi псiхалогii ў кантэксце працэсаў адукацыi i выхавання;

- псiхалагiчныя працэсы, станы, уласцiвасцi асобы i спосабы педагагiчнага ўздзеяння на iх ва ўстановах культуры, адукацыi, пазашкольнага навучання i выхавання;

- прычыны дзелавых, асобасных i мiжасобасных канфлiктаў i тэхналогiю iх вырашэння ва ўмовах творчых калектываў;

- псiхалагiчныя асаблiвасцi стыляў кiравання ў кантэксце дзейнасцi творчых калектываў;

умець:

- характарызаваць заканамернасцi i прынцыпы фармiравання i развiця асобы ў розных вiдах творчай i мастацкай дзейнасцi;

- выкарыстоўваць сучасныя тэхналогii фармiравання вядучых якасцей асобы ў асяродку ўдзельнiкаў творчых калектываў;

- выкарыстоўваць методыку дыягностыкi i развiцця творчых якасцей асобы ва ўмовах навучальнага працэсу i ў сферы вольнага часу;

- самастойна карыстацца ведамi па псiхалогii ў прафесiйнай дзейнасцi.


Культуралогiя

Месца культуралогii ў структуры гуманiтарных ведаў. Культуралогiя як сiстэмны погляд на культуру. Гiсторыя ўзнiкнення i прычыны фармiравання культуралогii. Актуальнасць вывучэння культуралагiчных праблем у iнфармацыйным грамадстве. Узнiкненне i развiццё культуралагiчных ведаў. Прырода, культура i цывiлiзацыя. Сэнс культуратворчасцi. Праблема тыпалогii культур. Беларуская культура ў сусветнай цывiлiзацыйнай прасторы. Структурная дынамiка культуры. Асаблiвасцi культурна-гiстарычнай дынамiкi. Станаўленне планетарнай культуры. Прынцып дыялога культур - шлях да ўнiверсальных каштоўнасцей чалавецтва. Спалучэнне агульначалавечага i нацыянальнага ў сусветнай культуры. Тэарэтычныя асновы сацыяльна-культурнай дзейнасцi.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- асноўныя заканамернасцi культурна-гiстарычнага развiцця чалавецтва;

- марфалогiю культуры;

- параўнальны аналiз менталiтэту народаў;

- сэнс базавых сiмвалаў сусветнай i нацыянальнай культуры;

- праблемы мiжкультурных камунiкацый ў кантэксце глабалiзацыйных працэсаў;

- дасягненнi сацыякультурнай дзейнасцi;

- прыкладныя магчымасцi культуралогii ў галiне бiблiятэказнаўства i бiблiяграфii;

умець:

- крытычна ўспрымаць тэндэнцыi, сiмвалы, плынi, феномены сусветнай i нацыянальнай культуры;

- аналiзаваць гiстарычную разнастайнасць тэкстаў культуры;

- ацэньваць асаблiвасцi мiжкультурных камунiкацый, адаптавацца ва ўмовах мультыкультурнай сiтуацыi.


Сацыякультурная дзейнасць

Паняцце "Сацыякультурная дзейнасць", сфера СКД i яе прызначэнне. Месца i роля асветнiцкай дзейнасцi ў гiсторыi Беларусi. Сутнасць творчай дзейнасцi, этапы яе развiцця, прынцыпы i напрамкi яе арганiзацыi ва ўстановах культуры. Актыўнасць асобы, матывацыйная сфера асобы i фармiраванне яе светапогляду. Мастацкая творчасць, яе характарыстыка, вiды, напрамкi развiцця. Асаблiвасцi выкарыстання спадчыны традыцыйнай культуры ў СКД. Сацыяльна-культурная работа як вiд прафесiйнай дзейнасцi. Функцыi менеджменту ў сацыяльна-культурнай сферы. Прынцыпы кiравання, арганiзацыi i метадычнага забеспячэння СКД у РБ i за мяжой. Эфектыўнасць СКД, метады яе вывучэння i ацэнкi. Маркетынг СКД. Шляхi ўзаемадзеяння дзяржаўных, грамадскiх i прыватных устаноў па арганiзацыi вольнага часу насельнiцтва.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- паняцце, сферу i прызначэнне СКД;

- месца i ролю асветнiцкай дзейнасцi ў гiсторыi Беларусi;

- прынцыпы кiравання, арганiзацыi i метадычнага забеспячэння СКД;

- асаблiвасцi менеджменту i маркетынгу СКД;

умець:

- аналiзаваць сучасны стан, эфектыўнасць, накiрункi i перспектывы развiцця СКД;

- распрацоўваць асноўныя вiды метадычнай прадукцыi для забеспячэння СКД;

- арганiзоўваць СКД у адпаведнасцi з профiлем спецыялiзацыi ў дзяржаўных установах;

- ажыццяўляць дзейнасць па менеджменце i маркетынгу таварнай прадукцыi (тавараў i паслуг), вырабленай у галiне народнай творчасцi.


Гiсторыя мастацтваў

Тэатральнае

Тэатр i яго месца ў сiстэме мастацкай культуры. Тэатр Антычнасцi, Сярэднявечча, Адраджэння, Класiцызму, Асветнiцтва, Рамантызму. Заходнееўрапейскi тэатр XIX - XX стст.: рэжысёры, асноўныя накiрункi ў драматургii i акцёрскiм майстэрстве. Народныя вытокi рускай тэатральнай культуры. Рускi тэатр XVII, XVIII, XIX стст. Тэатр i драматургiя XIX - XX стст. Сутнасць сiстэмы К.Станiслаўскага. Тэатр савецкага часу. Вытокi i гiсторыя развiцця тэатра на Беларусi. Народны тэатр. Прыватнаўласнiцкiя тэатры (XVIII ст.). Беларускi тэатр канца XIX - XX стст. Сучасныя тэатры Беларусi i Расii: рэжысёры, акцёры, драматургi. Сучасныя тэтральныя формы.

Музычнае

Вiды i жанры музыкi. Музыка Старажытнага свету, Антычнасцi, Сярэднявечча, Адраджэння, Барока, Асветнiцтва, Рамантызму. Музыка XX ст. Заходнееўрапейская музыка XIX - XX стст. Гiсторыя музыкi Расii: перыяды старажытнай Кiеўскай Русi, Маскоўскага княства. Руская музыка XVII ст., XVIII ст. Фармiраванне нацыянальнай кампазiтарскай школы, яе прадстаўнiкi. Музыка Расii XIX - XX стст. Музыка Беларусi: вытокi, музычная культура перыяду Вялiкага княства Лiтоўскага (XIII - XVII стст.), Адраджэння (XVI - XVII стст.), Асветнiцтва (XVIII ст.). Беларускiя кампазiтары XIX - XX стст. Фармiраванне i развiццё нацыянальнай кампазiтарскай школы. Новыя стылявыя тэндэнцыi ў сучаснай музыцы.

Выяўленчае мастацтва

Выяўленчае мастацтва як частка грамадскай свядомасцi i вобразна-пачуццёвы спосаб адлюстравання свету. Асноўныя вiды i жанры, выразныя сродкi. Мастацтва першабытнага ладу, Старажытнага Егiпта, Антычнасцi. Мастацкiя стылi i помнiкi Заходняй Еўропы ў эпохi Сярэднявечча i Адраджэння. Стылёвыя асаблiвасцi мастацтва Фландрыi, Iспанii, Галандыi, Англii i Францыi XVII - XVIII стст. Вядучыя мастакi XIX - XX стст. Асноўныя стылi i напрамкi ў мастацтве XX ст. Мастацтва Старажытнай Русi. Рускае выяўленчае мастацтва XVIII - XIX стст. "Срэбpaны век" у рускiм мастацтве. Савецкае мастацтва. Выяўленчае мастацтва Беларусi XVII - XX стст. Вядучыя прадстаўнiкi беларускага мастацтва XX ст. Сучасны стан беларускага мастацтва.

Кiнамастацтва

Гiсторыя сусветнага кiно: этапы, стылi, майстры. Першы этап развiцця кiно (узнiкненне кiнематографа ў 1895 - 1930-я гг., авалоданне гукам). Станаўленне вядучых кiнашкол - Францыi, Швецыi, Германii, Расii. Кiно Беларусi 1920-х гг. Другi перыяд (1930 - 1940-я гг.) - таталiтарная эпоха. Кiно Беларусi ў агульнасавецкiм кантэксце. Фармiраванне новых мастацкiх плыняў: французскi "паэтычны рэалiзм", iтальянскi неарэалiзм. Трансфармацыя вобразнай мовы i ўзбагачэнне магчымасцей экрана (iтальянская, французская, германская, шведская, польская, савецкая кiнашколы). Трэцi перыяд (1950 - 1980-я гг.) - радыкальная змена пакаленняў у кiнамастацтве (iтальянскiм, расiйскiм, польскiм i iнш.). Авалоданне новай вобразнай мовай. Новая хваля ў беларускiм кiно другой паловы 1960-х гг. Сучасны стан сусветнага i беларускага кiно.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- сэнс i прызначэнне розных вiдаў мастацтва, вобразную мову кожнага вiду;

- вiдавую i жанравую тыпалогiю;

- гiсторыю мастацкай культуры свету ў адпаведнасцi з эпохамi, стылямi i школамi;

- асноўныя гiстарычныя факты, падзеi, даты, iмёны дзеячаў мастацтва;

- мастацкую культуру Беларусi i творчасць кампазiтараў, мастакоў, дзеячаў тэатра i кiно;

- развiццё сучасных драматычных i музычных тэатраў;

умець:

- аналiзаваць заканамернасцi фармiравання розных вiдаў мастацтва ў пэўныя эпохi;

- валодаць катэгарыяльным апаратам, спецыфiчнай мовай розных вiдаў мастацтва;

- вызначаць, супастаўляць, параўноўваць асаблiвасцi аўтарскiх стыляў;

- аналiзаваць творы мастацка-матэрыяльнай культуры;

- канструяваць, аналiзаваць, здзяйсняць на практыцы працэс выкладання тэорыi i гiсторыi мастацтваў у адпаведнасцi з сучаснымi патрабаваннямi.


Сальфеджыа i тэорыя музыкi (гармонiя, полiфанiя, аналiз музычных форм)

Сальфеджыа

Дыятонiка. Манадыйныя неакордавыя лады. Гемiёльныя лады. Унутрыладовая храматыка. Храматычныя iнтэрвалы ў мажоры i мiноры. Альтэрацыя акордаў субдамiнантавай, дамiнантавай груп. Адхiленне ў танальнасцi дыятанiчнай роднасцi. Праяўлення адхiленняў у аднагалоссi, шматгалоссi. Мадуляцыi ў роднасныя танальнасцi. Энгарманiчныя мадуляцыi. Пераадольванне ладавай iнерцыi пры iнтанаваннi сучаснай музыкi.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- асноўныя лады;

- паняццi гукараду i ладу, iнтэрвалу i акорда, дыятонiкi i храматыкi, адхiлення i мадуляцыi i г.д.;

- заканамернасцi адхiлення i мадуляцыi ў аднагалоссi i шматгалоссi;

умець:

- свабодна сальфеджыраваць з лiста аднагалоссе i двух-, чатырохгалоссе дастатковай ступенi складанасцi сола i ў ансамблi;

- запiсваць складаныя аднагалосныя мелодыi i сярэдняй складанасцi двух-, чатырохгалосныя пабудовы;

- транспанiраваць у сальфеджыраваннi i на фартэпiяна.

Гармонiя

Гармонiя, яе сувязь з iншымi кампанентамi музычнай мовы. Агляд развiцця гармонii. Акорд, развiццё яго структуры. Тыпы i вiды акордаў. Трохгучча галоўных i пабочных ступеняў. Гарманiчныя асновы формы перыяду. Септакорды i квартсептакорды ўсiх ступеняў. Скачкi пры ўжываннi трохгуччаў i септакордаў. Строгае i свабоднае голасавядзенне. Дыятанiчныя варыянты мажору, мiнору. Натуральны мажор i мiнор, характэрныя звароты. Пераменныя лады. Гарманiчнае вар'iраванне. Унутрытанальная, мадуляцыйная храматыка. Альтэрацыя акордаў субдамiнантавай групы. Адхiленне i мадуляцыi ў танальнасцi першай ступенi роднасцi. Неакордавыя гукi ва ўсiх галасах. Паступовая мадуляцыя. Элiпсiс мажора-мiнор. Акордыка, танальнасць у музыцы XX ст. Тэхнiка кампазiцыi другой палавiны XX ст. Гармонiя ў сучаснай беларускай музыцы.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- выразныя i формаўтваральныя магчымасцi гармонii;

- ладавую аснову гармонii i спецыфiку гармонii асобных стыляў;

- разнавiднасцi фактурнага пераўтварэння гармонii;

- агульную тэорыю мадуляцыi;

умець:

- гарманiзаваць мелодыю пiсьмова i iграць на фартэпiяна гарманiчныя паслядоўнасцi з мадуляцыямi ў чатырохгалосным выкладаннi;

- выкарыстоўваць атрыманыя тэарэтычныя веды пры выкананнi практычных задач;

- выконваць творчыя заданнi сярэдняй складанасцi, звязаныя з гарманiзацыяй у свабоднай фактуры, апрацоўкай i перакладам музычных тэкстаў;

- каардынiраваць гарманiчныя пабудовы па вертыкалi i гарызанталi.

Полiфанiя

Полiфанiя i гармонiя. Гiстарычныя ўмовы ўзнiкнення полiфанii i гамафанii. Народныя вытокi полiфанii. Гетэрафанiя i падгалосачная полiфанiя. Асноўныя этапы развiцця полiфанii. Cтpoгi, свабодны стылi. Прыёмы полiфанiчнага развiцця. Кантрапункт. Просты i складаны кантрапункты. Вiды рухомага кантрапункта. Вiды полiфанiчнага вар'iравання. Iмiтацыя i яе вiды. Канон i кананiчная секвенцыя. Полiфанiчныя формы i жанры ў вакальнай i iнструментальнай музыцы. Полiфанiя i гамафанiя.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- жанры i прынцыпы формапабудовы полiфанiчнай музыкi;

- гiстарычныя этапы развiцця полiфанiчнай музыкi;

- прынцыпы контрапункцiравання галасоў;

- тыпы полiфанiчнага складу i прыёмы полiфанiчнага развiцця;

- асноўныя паняццi i асаблiвасцi пабудовы фугi;

умець:

- адрознiваць полiфанiчныя творы строгага i свабоднага стылю;

- характарызаваць iмiтацыйную, рознатэмную i падгалосачную полiфанiю;

- выяўляць i характарызаваць полiфанiчныя прыёмы i формы ў гамафонных стылях.

Аналiз музычных форм

Музычныя стыль, мова, жанр. Музычныя форма, змест. Тыпы музычнага аналiзу, класiфiкацыя музычных формаў. Сродкi музычнай выразнасцi: мелодыя, рытм, метр, лад, танальнасць, гармонiя, фактура. Простыя формы. Страфiчныя формы ў вакальнай i харавой музыцы. Простыя формы ў народнай музыцы. Складаныя формы iнструментальнай, вакальнай i харавой музыкi. Санатная форма. Цыклiчныя формы, санатна-сiмфанiчны цыкл, сюiта ў iнструментальнай музыцы. Кантатна-аратарыяльныя формы i жанры. Музыка каталiцкай i праваслаўнай цэркваў. Вакальныя цыклы. Свабодныя i змешаныя формы. Опера.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- функцыяналую арганiзацыю музычнай формы;

- музычныя формы эпохi барока, формы класiчнай музыкi i iншых гiстарычных эпох;

- структуру простых, складаных i цыклiчных музычных форм;

- тыпы музычнага аналiзу;

умець:

- аналiзаваць вакальныя i iнструментальныя творы, змешаныя формы вакальнай музыкi;

- выяўляць асноўныя тыпы музычных форм;

- адрознiваць простыя, складаныя, цыклiчныя формы;

- карыстацца методыкай жанравага i стылёвага аналiзаў у практычнай дзейнасцi.


Методыка выкладання спецдысцыплiн

Пералiк i ўзаемасувязь музычна-педагагiчных, музычна-тэарэтычных i музычна-практычных дысцыплiн. Асноўныя метадычныя прынцыпы сучаснай музычнай педагогiкi. Дыягностыка i развiццё агульных i спецыяльных здольнасцей асобы. Спецыяльныя музычныя прынцыпы навучання. Тэхналогiя фармiравання творчай асобы ў працэсе работы над музычным творам. Этапы i методыка работы над музычным творам Методыка аналiзу метадычнай лiтаратуры i вучэбных дапаможнiкаў (форма, структура, змест, накiраванасць дапаможнiка). Практычнае вырашэнне з вучнем канкрэтных мастацкiх i тэхнiчных задач. Метады арганiзацыi самастойнай работы па развiццю прафесiйных навыкаў выканаўцаў на народных духавых музычных iнструментах (асабiстае выкананне, выкананне ў складзе ансамбля, капэлы, аркестра).

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- спецыфiчныя асаблiвасцi выкладання спецыяльных дысцыплiн у розных тыпах навучальных устаноў, у дзiцячых i дарослых калектывах;

- методыку складання i аналiз вучэбных i канцэртных музычных праграм;

- асаблiвасцi методыкi работы над музычным творам на розных этапах;

- спецыфiку падрыхтоўкi вучня да канцэртнага выступлення, да выканаўчага конкурсу;

- вучэбны i канцэртны рэпертуар i сучасную метадычную лiтаратуру;

- методыку правядзення iндывiдуальных заняткаў;

умець:

- выкладаць музычныя дысцыплiны ў прафесiйных i агульных установах музычнай адукацыi, выкарыстоўваць пры гэтым класiчныя i сучасныя методыкi;

- працаваць з вучэбна-метадычнай лiтаратурай;

- праводзiць урокi розных вiдаў i тыпаў;

- вырашаць з вучнем канкрэтныя мастацкiя i тэхнiчныя задачы;

- планаваць вучэбны працэс з улiкам узросту i ўзроўню падрыхтоўкi вучняў, паслядоўна развiваць у вучня музычныя здольнасцi, прафесiйныя ўменнi i навыкi.


Народна-аркестравае выканальнiцтва

Развiццё навыкаў дакладнага выканання асабiстых партый студэнтам у складзе народна-аркестравага калектыву цi капэлы народных духавых iнструментаў. Тэхнiка i выразныя асаблiвасцi сумеснага выканальнiцтва. Падрыхтоўка аркестравых партый вучэбнай цi канцэртнай праграмы з твораў розных жанрава-стылявых кiрункаў нацыянальных i замежных кампазiтараў. Ажыццяўленне аркестрава-ансамблевай i iндывiдуальнай падрыхтоўкi ўдзельнiкаў аркестравага калектыву. Работа над практыкаваннямi па авалоданнi розных вiдаў выканальнiцкай тэхнiкi з выкарыстоўваннем асноўных мастацка-выразных сродкаў народных духавых iнструментаў.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- асабiстыя функцыi як удзельнiка аркестравага калектыву;

- сiстэмы i прынцыпы настройкi асабiстага музычнага iнструмента ў складзе аркестравага калектыву народных духавых i ўдарных музычных iнструментаў;

- прафесiйную лексiку кiраўнiка аркестравага калектыву народных духавых i ўдарных музычных iнструментаў (тэрмiналогiя, яе фармулёўка i расшыфроўка, змест, адэкватнае ўспрыняцце i ўзнаўленне неабходных указанняў кiраўнiка ў працэсе iгры);

- агульна-мастацкiя i тэхналагiчна-выканальнiцкiя патрабаваннi да выканання аркестравых партый;

умець:

- выкарыстоўваць мастацкi матэрыял аркестравых партый з мэтай удасканалення асабiстага выканальнiцкага майстэрства на беларускiх народных духавых iнструментах;

- арыентавацца ў арсенале неабходных мастацка-выразных i тэхнiчна-выканальнiцкiх сродкаў выканальнiцкага майстэрства на беларускiх народных духавых i ўдарных музычных iнструментах адпаведна задачам аркестравага выканальнiцтва, валодаць прагрэсiўнымi прыёмамi i манерамi iгры, якiя неабходны для ўвасаблення мастацка-выканальнiцкiх задач на рэпетыцыйных занятках i канцэртных выступленнях аркестравага калектыву;

- аналiзаваць асаблiвасцi музычна-тэарэтычнага i мастацка-выканальнiцкага аналiзу твораў, якiя выконваюцца аркестрам з мэтай ажыццяўлення работы па вывучэннi асабiстай аркестравай партыi;

- самастойна настроiць асабiсты народны духавы музычны iнструмент пад камертон цi пад iнструмент, пад якi ажуццяўляецца агульнааркестравая настройка ўсяго калектыву на рэпетыцыi цi перад канцэртам;

- чытаць незнаёмы нотны тэкст аркестравай партыi з лiста;

- дакладна выконваць патрабаваннi дырыжора аркестра (дынамiчны баланс, метра-рытм, агогiка, культура гукавядзення, штрыхi i г.д.), дакладна выконваць асабiстыя аркестравыя партыi з выкарыстаннем розных штрыхоў традыцыйных i спецыфiчных прыёмаў гуказдабывання з мэтай якаснай падрыхтоўкi ўзроўню сваёй будучай прафесiйнай выканальнiцкай дзейнасцi.


Iнтэрпрэтацыя народнай музыкi

Сутнасць тэрмiна "Iнтэрпрэтацыя". Сацыякультурная значнасць, неабходнасць iнтэрпрэтацыi i папулярызацыi народна-iнструментальнай спадчыны Беларусi на сучасным этапе развiцця сусветнай i нацыянальнай мастацкай культуры. Творча-эксперыментальныя пошукi эфектыўных мастацка-вобразных увасабленняў лепшых узораў нацыянальнай традыцыйнай музычнай спадчыны Беларусi i арыгiнальных твораў сучасных кампазiтараў, аўтараў апрацовак.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- сiстэматызацыю, тыпалогiю, спосабы рэалiзацыi функцыянальных i мастацка-выканальнiцкiх асаблiвасцей традыцыйных i мадыфiкаваных народных духавых свiстковых, лiнгвальных, амбушурных, а таксама ўдарных музычных iнструментаў беларусаў;

- тэхнiчна-выразных магчымасцей выкарыстання сольнага, ансамблевага, капэльнага выканаўства на традыцыйных i мадыфiкаваных народных духавых i ўдарных музычных iнструментах беларусаў (solo ў традыцыйнай народна-iнструментальнай практыцы цi з выкарыстаннем сучасных эксперыментальных выканальнiцкiх тэхналогiй; solo ў суправаджэннi фартэпiяна; solo ў суправаджэннi iнструментальнага ансамбля цi капэлы беларускiх народных духавых i ўдарных музычных iнструментаў; кантрапункт; музычная арнаментыка);

- асаблiвасцi дакладнага нотна-графiчнага афармлення музычных твораў для беларускiх народных духавых i ўдарных музычных iнструментаў у выглядзе адпаведнага напiсання партыi-solo, партыi для ансамбля, капэлы цi аркестра, дырэкцыёна, клавiра;

умець:

- выконваць параўнальны аналiз выкарыстання розных варыянтаў iнтэрпрэтацый, рэдакцый музычных твораў (спецыфiка фiксацыi музычнага матэрыялу твораў, якiя выбраны для апрацоўкi ў выглядзе расшыфроўкi, размеркавання i афармлення музычнага матэрыялу ў творах, якiя прадугледжваюць той цi iншы вiд адаптацыi з выкарыстаннем народных духавых i ўдарных музычных iнструментаў;

- выкарыстоўваць розныя практыкаваннi па напiсаннi сольных партый для таго цi iншага народнага духавога i ўдарнага музычнага iнструмента з вызначэннем розных варыянтаў i камбiнацый мастацка-выразных сродкаў;

- вызначаць абертоны, аплакатурныя цяжкасцi для кожнага народнага духавога i ўдарнага музычнага iнструмента;

- самастойна вызначаць i адаптаваць музычны матэрыял для народных духавых i ўдарных музычных iнструментаў (solo, капэла, аркестр), аператыўна выконваць яго карэктыроўку у выпадку адсутнiчання таго цi iншага выканаўцы i неабходнасцi тэрмiновай змены папярэдняй падрыхтоўкi твора для яго запланаванага выканання;

- падчас вывучэння музычных твораў цi iх фрагментаў выкарыстоўваць асабiстыя навыкi iгры на музычным iнструменце (напрыклад, базавым, як дудка, або на дадатковых абавязковых iнструментах, як жалейка, акарына, дуда, драўляная труба, цi на эпiзадычных iнструментах, як саломка, чаратоўка, штархуны, бубен).


Народна-ансамблевае выканальнiцтва

Мастацкiя каштоўнасцi лепшых твораў i ўзораў твораў для ансамбляў розных складаў (аднародныя, роднасныя, змешаныя саставы). Мастацка-выразныя, тэхнiчна-выканальнiцкiя магчымасцi i асаблiвасцi традыцыйнага народнага духавога i ўдарнага музычнага iнструментарыя беларусаў i яго выкарыстоўванне ў традыцыйных, тыповых i нетыповых саставаў ансамбляў. Жанрава-стылявая спецыфiка ансамблевага выканальнiцтва музычных твораў. Спецыфiка афармлення нотнага тэксту ў сольных партыях i партытурах для розных складаў ансамбляў народных духавых i ўдарных музычных iнструментаў (аднародныя, роднасныя, змешаныя саставы).

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- тэхналогiю выканальнiцкага майстэрства на народных духавых i ўдарных музычных iнструментах i сутнасць сумеснага ансамблевага выканаўства;

- асноўныя выканальнiцкiя прыёмы iгры на народных духавых i ўдарных музычных iнструментах у складзе ансамбляў розных вiдаў;

- асноўныя носьбiты захавання народна-iнструментальнай ансамблевай спадчыны i лепшых узораў народна-iнструментальнага выканальнiцкага мастацтва;

- змест i этапы работы над асабiстымi ансамблевымi партыямi музычных твораў; выкананне варыянтаў асабiстых сольных фрагментаў у музычных творах для ансамбляў i iх трактоўкi;

умець:

- выкарыстоўваць асноўныя i дадатковыя прыёмы iгры на народных духавых i ўдарных музычных iнструментах на ўзроўнi ансамблевага выканання;

- чытаць нотны тэкст ансамблевых партый з лiста па магчымасцi ў адпаведных тэмпах;

- арганiзаваць самастойную работу па вывучэннi асабiстых ансамблевых партый вучэбнага i канцэртнага рэпертуараў;

- валодаць методыкай засваення, удасканалення i выканання штрыхавых, дынамiчных i метра-рытмiчных камбiнацый, артыкуляцыi ў адпаведнасцi з тэхналагiчнымi патрабаваннямi iгры ў ансамблi;

- выкананне ў складзе ансамбля;

- самастойна настроiць асабiстыя беларускiя народныя духавыя iнструменты ў складзе ансамбля з улiкам спецыфiкi iх гукаатрымання.


Спецыяльныя народныя духавыя iнструменты

Сутнасць выканальнiцкага мастацтва на беларускiх народных духавых музычных iнструментах i яго параўнальны аналiз з адпаведнымi кiрункамi народна-iнструментальнага выканання. Развiццё спецыфiчных якасцей выканаўцы на беларускiх народных духавых музычных iнструментах з улiкам наступных выканальнiцкiх формаў: 1) сольнае выкананне; 2) сумеснае выкананне ў складзе камерна-iнструментальнага ансамбля з фартэпiяна, ансамбля аднародных, роднасных цi змешаных складаў; 3) сумеснае выкананне ў складзе аркестра народных iнструментаў цi аркестраў iншых вiдаў (духавы, эстрадны). Развiццё выканальнiцкiх навыкаў на розных лабiяльных, лiнгвальных, амбушурных беларускiх народных духавых музычных iнструментах (свiсцёлка, акарына, салавейка, саломка, дудкi i жалейкi розных страёў i разнастайнасцей, дуда, рог, труба i iнш.).

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- сутнасць сольнага выканаўства (solo; solo ў суправаджэннi фартэпiяна; solo ў суправаджэннi iнструментальнага ансамбля цi капэлы беларускiх народных духавых iнструментаў);

- паслядоўныя этапы работы над музычнымi творамi (музычна-выканальнiцкi аналiз вывучаемых твораў; адпаведны графiк вывучэння найбольш складаных фрагментаў выконваемых твораў; асноўныя этапы, паслядоўнасць работы па выкананнi музычных твораў);

- асаблiвасцi i прыёмы гуказдабывання пры выкананнi розных штрыхоў, сутнасць узаемасувязi гуказдабывання i выканання штрыхоў; спецыфiчныя штрыхi i прыёмы гуказдабывання, распаўсюджаныя ў народна-iнструментальнай выканаўчай практыцы;

- функцыянальныя мастацка-выразныя магчымасцi свiстковых, лiнгвальных i амбушурных беларускiх народных духавых iнструментаў (solo, кантрапункт, музычная арнаментыка i г.д.);

умець:

- валодаць рознымi прыёмамi i манерай iгры на базавым народным духавым iнструменце - дудцы i асаблiвасцямi выканальнiцкiх навыкаў на дадатковых абавязковых iнструментах (жалейка, акарына, дуда, рог, драўляная труба) цi на эпiзадычных iнструментах (саломка, чаратоўка, штархуны, бубен i г.д.);

- састаўляць планы самастойнай работы над музычнымi творамi i неабходным iнструктыўным матэрыялам (практыкаваннi, гамы, эцюды);

- самастойна настройваць адпаведныя народныя духавыя iнструменты пры дапамозе цюнара цi фартэпiяна, выконваць неабходныя карэктуры па дасягненнi дакладнага iнтанавання, збалансаваннi дынамiка-акустычнага гучання ў працэсе сумеснага выканання твора ў суправаджэннi з фартэпiяна цi ў складзе ансамбля, аркестра;

- вызначаць спецыфiку пабудовы i выканання фразiроўкi, а таксама матываў, кантрапункту, рэчытацiву, расшыфраваць i дакладна выканаць музычную арнаментыку (трэлi, групета, мардэнт i г.д.).


Рэстаўрацыя i выраб беларускiх народных духавых iнструментаў

Засваенне этнаарганалагiчных асаблiвасцей i састаўных частак канструкцый беларускiх народных духавых iнструментаў (прыстасаванне для гукавымання; ствол i каналы iнструмента; iгравыя адтулiны iнструмента; рэзанатар). Працэс адбору матэрыялу для вырабу беларускiх народных духавых iнструментаў. Асаблiвасцi падбору матэрыялаў для завяршэння канчатковай апрацоўкi беларускiх народных духавых iнструментаў (склад матэрыялаў для прапiткi музычных iнструментаў; склад матэрыялаў для склейвання i пакрыцця музычных iнструментаў). Асноўныя стадыi i пералiк тэхналагiчных аперацый па вырабе беларускiх народных духавых iнструментаў. Тыпiчныя паломкi беларускiх народных духавых iнструментаў i асаблiвасцi iх рамонту.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- функцыянальныя i знешнiя асаблiвасцi састаўных частак канструкцый беларускiх народных духавых iнструментаў (iгравыя прыстасаваннi для гукаатрымання; разнавiднасцi ствалоў i ўнутраных каналаў iнструмента; прынцыпы размяшчэння, свярлення iгравых адтулiн iнструмента; разнавiднасцi рэзанатараў); тэхналогiй i iх выкананнi ў навукова-даследчай;

- спецыяльную навуковую, навукова-метадычную лiтаратуру аб тэхналогii вырабу народных духавых музычных iнструментаў, iх класiфiкацыi, аб асаблiвасцях акустыкi народных духавых музычных iнструментаў;

- змест першапачатковай i вынiковай стадый тэхналагiчных аперацый па вырабе беларускiх народных духавых iнструментаў;

- сутнасць законаў музычнай акустыкi i асноўныя вынiкi навуковых i эксперыментальных даследаванняў з мэтай iх укаранення ў працэс вырабу беларускiх народных духавых iнструментаў;

умець:

- вызначаць, набываць i апрацоўваць матэрыялы, падрыхтоўваць неабходныя загатоўкi для рэстаўрацыi, вырабу i рамонту беларускiх народных духавых iнструментаў;

- ажыццяўляць працэс дрэваапрацоўкi;

- вызначаць, набываць матэрыялы для працэсу прапiткi, склейвання, пакрыцця лакам дэталей беларускiх народных духавых iнструментаў i ажыццяўляць гэты працэс;

- вырабляць, рэстаўрыраваць i рэмантаваць беларускiя народныя духавыя iнструменты (дудка, парная дудка, поршневая дудка, дудка без iгравых адтулiн, саломка, жалейка, рог, труба, дуда).


7.6 Патрабаваннi да зместу i арганiзацыi практык


Практыкi (азнаямленчая, репетыцыйна-канцэртная, педагагiчная, пераддыпломная) з'яўляюцца часткай адукацыйнага працэсу падрыхтоўкi спецыялiстаў, працягам вучэбнага працэсу ў вытворчых умовах i праводзяцца на перадавых прадпрыемствах, ва ўстановах, арганiзацыях розных галiнаў.

Практыкi напраўлены на замацаванне ў вытворчых умовах ведаў i ўменняў, атрыманых у працэсе навучання ў ВНУ, авалоданне навыкамi рашэння сацыяльна-прафесiйных задач, вытворчымi тэхналогiямi.

Практыкi арганiзуюцца з улiкам будучай спецыяльнасцi i спецыялiзацыi.


7.6.1 Азнаямленчая практыка

Наведванне ўстаноў культуры розных тыпаў i кiраўнiцкiх структур розных узроўняў. Апiсанне арганiзацыйнай структуры базавай установы i сiстэмы планавання з пункту гледжання структуры i зместу. Вывучэнне асноўных дакументаў улiку i справаздачнасцi базавай установы культуры. Удзел у арганiзацыi i правядзеннi культурна-дасугавых мерапрыемстваў. Азнаямленне з комплексам тэхнiчных сродкаў падтрымкi дзейнасцi ўстановы.


7.6.2 Репетыцыйна-канцэртная практыка

Вывучэнне вопыту работы творчага калектыву (прафесiйнага i аматарскага), устаноў культуры, устаноў пазашкольнага навучання i выхавання (палаца культуры, цэнтраў эстэтычнага выхавання, навукова-метадычных цэнтраў народнай творчасцi, творчых саюзаў). Творча-выканальнiцкая практыка ў мастацкiх калектывах дзяржаўных цi недзяржаўных канцэртных арганiзацыях у якасцi салiста-iнструменталiста, артыста ансамблi цi артыста аркестра. Набыццё вопыту прафесiйнай працы (распрацоўка iнструментоўкi, аранжыроўкi, iнтэрпрэтацыi; правядзенне iндывiдуальных i дробнагрупавых заняткаў). Правядзенне неабходных навукова-метадычных даследаванняў. Ацэнка стану метадычнага i тэхнiчнага забеспячэння дзейнасцi ўстановы. Ацэнка ступенi iнфарматызацыi i аўтаматызацыi тэхналагiчных працэсаў ва ўстанове.


7.6.3 Педагагiчная практыка

Аналiз iснуючых праграм па творчых дысцыплiнах. Распрацоўка канспектаў i правядзенне ўрокаў па творчых прадметах. Авалоданне методыкай арганiзацыi правядзення ўрокаў i выхаваўчай работы ў навучальнай установе. Распрацоўка плана-канспекта i правядзенне аднаго пазакласнага мерапрыемства з удзелам вучняў i iх бацькоў. Выкананне iндывiдуальнага задання.


7.6.4. Пераддыпломная практыка

Пераддыпломная практыка з'яўляецца заключным этапам прафесiйнай падрыхтоўкi спецыялiста да практычнай дзейнасцi. Мэта практыкi - завяршэнне фармiравання прафесiйных i арганiзацыйных уменняў праз даследчую, эксперыментальную, укараняльную дзейнасць студэнта-практыканта над практычнай часткай сваёй дыпломнай работы. Сярод асноўных задач практыкi - выпрацоўка навыкаў iнавацыйнай дзейнасцi ў сферах культуры i мастацтва; замацаванне ўсяго комплексу ведаў па дысцыплiнах спецыялiзацыi ў адпаведнасцi з абраным накiрункам; збор i абагульненне iнфармацыi па тэме дыпломнай работы; апрабацыя распрацовак i галоўных вынiкаў дыпломнай работы. Змест практыкi кожнага студэнта вызначаецца iндывiдуальна. Вынiкi практычнай часткi абгрунтоўваюцца i аналiзуюцца ў пiсьмовай дыпломнай рабоце.


8 Патрабаваннi да забеспячэння якасцi адукацыйнага працэсу


8.1 Патрабаваннi да кадравага забеспячэння


Навукова-педагагiчныя кадры павiнны:

- мець вышэйшую адукацыю, якая адпавядае профiлю выкладаемых дысцыплiн, i, як правiла, адпаведную навуковую квалiфiкацыю (ступень, званне);

- сiстэматычна займацца навуковай, творчай i (цi) навукова-метадычнай дзейнасцю;

- не менш аднаго разу ў 5 гадоў праходзiць павышэнне квалiфiкацыi.


8.2 Патрабаваннi да вучэбна-метадычнага забеспячэння


Вучэбна-метадычнае забеспячэнне падрыхтоўкi спецыялiста павiнна адпавядаць наступным патрабаванням:

- усе дысцыплiны вучэбнага плана павiнны быць забяспечаны вучэбна-метадычнай дакументацыяй па ўсiх вiдах вучэбных заняткаў; вучэбнай, метадычнай, даведачнай i навуковай лiтаратурай; iнфармацыйнымi базамi i доступам да сецевых крынiц iнфармацыi; нагляднымi дапаможнiкамi, мультымедыйнымi, аўдыё-, вiдэаматэрыяламi;

- забяспечыць доступ кожнага студэнта да бiблiятэчных фондаў i баз звестак, якiя адпавядаюць па зместу поўнаму пералiку дысцыплiн вучэбнага плана;

- мець метадычныя дапаможнiкi i рэкамендацыi па вывучаемых дысцыплiнах i ўсiх вiдах вучэбнай дзейнасцi, уключаючы самастойную работу студэнтаў.

Вучэбна-метадычнае забеспячэнне павiнна быць арыентавана на распрацоўку i ўкараненне ў вучэбны працэс iнавацыйных адукацыйных сiстэм i тэхналогiй, адэкватных кампетэнтнаму падыходу да падрыхтоўкi выпускнiка ВНУ (варыятыўных мадэляў кiруемай самастойнай работы студэнтаў, вучэбна-метадычных комплексаў, модульных i рэйтынгавых сiстэм навучання, тэставых i iншых сiстэм ацэнкi ўзроўню кампетэнцыi студэнтаў i iнш.).


8.3 Патрабаваннi да матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння


Вышэйшая навучальная ўстанова павiнна:

- мець адпаведную санiтарна-тэхнiчным нормам матэрыяльна-тэхнiчную базу, якая забяспечвае правядзенне лабараторных, iндывiдуальных, практычных работ студэнтаў, якiя прадугледжаны вучэбным планам;

- выконваць нормы забеспячэння вучэбнай i метадычнай лiтаратурай;

- забяспечыць дысплейным часам на аднаго студэнта ў год не менш 50 гадзiн;

- забяспечыць матэрыяльна-тэхнiчныя ўмовы для самаадукацыi i развiцця асобы студэнта, для чаго мець адпаведныя нарматывам чытальныя залы, камп'ютарныя класы, залы для заняткаў спецдысцыплiнамi, у тым лiку ў пазааўдыторны час, пункты харчавання.

Аснашчэнне абсталяваннем павiнна забяспечваць правядзенне лабараторных, iндывiдуальных i практычных работ па вучэбных дысцыплiнах згодна з вучэбным планам.


8.4 Патрабаваннi да арганiзацыi самастойнай работы студэнтаў


Самастойная работа студэнтаў (СРС) арганiзуецца дэканатамi, кафедрамi, выкладчыкамi ВНУ ў адпаведнасцi з Палажэннем аб самастойнай рабоце студэнтаў, якое распрацоўваецца вышэйшай навучальнай установай. Вучэбна-метадычнае ўпраўленне (аддзел) сумесна з дэканатамi факультэтаў праводзiць каардынацыю планавання, арганiзацыi i кантролю СРС у ВНУ. Самастойная работа ажыццяўляецца ў выглядзе аўдыторных i пазааўдыторных формаў па кожнай дысцыплiне вучэбнага плана. На падставе бюджэту часу ў адпаведнасцi з адукацыйнымi стандартамi, вучэбнымi планамi, рабочымi праграмамi вучэбных дысцыплiн устанаўлiваюцца вiды, аб'ём i змест заданняў па СРС. Па кожнай вучэбнай дысцыплiне распрацоўваецца вучэбна-метадычны комплекс (ВМК) з матэрыяламi i рэкамендацыямi, якiя дапамагаюць студэнту ў арганiзацыi самастойнай работы.

Разлiк вучэбнай нагрузкi прафесарска-выкладчыцкага складу на арганiзацыю самастойнай работы студэнтаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з зацверджанымi Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь прыкладнымi нормамi часу для разлiку аб'ёму вучэбнай i вучэбна-метадычнай работы.

Для ацэнкi якасцi самастойнай работы студэнтаў ажыццяўляецца кантроль за яе выкананнем. Формы кантролю самастойнай работы студэнтаў устанаўлiваюцца ВНУ (субяседванне, праверка i абарона iндывiдуальных разлiкова-графiчных заданняў, калёквiумы, кантрольныя работы, абарона курсавых праектаў (работ), тэсцiраванне, залiкi, вусныя i пiсьмовыя экзамены i г.д.).


8.5 Патрабаваннi да арганiзацыi iдэалагiчнай i выхаваўчай работы


Вышэйшая навучальная ўстанова павiнна праводзiць паслядоўную работу па фармiраваннi ў студэнтаў каштоўнасных арыентацый, нормаў i правiлаў паводзiн на падставе дзяржаўнай iдэалогii, iдэй гуманiзму, дабра i справядлiвасцi. Выпускнiк павiнен валодаць дзяржаўнай сталасцю, прававой i палiтычнай культурай, паважаць закон i беражлiва адносiцца да сацыяльных каштоўнасцей прававой дзяржавы, гонару i годнасцi грамадзянiна.

Iдэалагiчная i выхаваўчая работа са студэнтамi арганiзуецца ў адпаведнасцi з нарматыўным i праграмна-метадычным забеспячэннем вучэбна-выхаваўчага працэсу работы ў вышэйшай навучальнай установе, прававую аснову якой складаюць Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь, Законы Рэспублiкi Беларусь, Указы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у галiне маладзёжнай палiтыкi, адпавядаючыя дзяржаўныя сацыяльна-значныя праграмы, патрабаваннi i рэкамендацыi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

Прыярытэтным напрамкам iдэйна-выхаваўчай работы ў вышэйшай навучальнай установе з'яўляецца грамадзянска-патрыятычнае i iдэйна-маральнае выхаванне навучэнцаў.

Важнейшымi прынцыпамi ажыццяўлення выхаваўчай работы са студэнтамi з'яўляюцца:

- узгадненне патрабаванняў са зместам i метадамi навучання i выхавання студэнтаў, якiя забяспечваюць навучальную i сацыяльную актыўнасць;

- прыцягненне студэнтаў з улiкам iх iнтарэсаў i магчымасцей на аснове прынцыпу самакiравання ў сацыяльна-значную работу, арганiзацыю навучальна-выхаваўчага працэсу, якiя садзейнiчаюць набыццю iмi арганiзацыйна-кiраўнiчых, камунiкатыўных уменняў, вопыту рашэння задач;

- умацаванне сям'i i павышэнне яе прэстыжу ў грамадстве, усведамленне асноўных дэмаграфiчных праблем грамадства i фармiраванне ў моладзi ўстановак здаровага ладу жыцця;

- духоўна-маральнае выхаванне, веданне культурнай спадчыны, прафiлактыка правапарушэнняў.

Фармiраванне адзiнага працэсу выхавання павiнна быць пабудавана праз педагагiчнае ўпраўленне працэсам развiцця асобы i ўключаць у сябе навучальна-выхаваўчую работу, прафесiйную накiраванасць выхаваўчай работы выпускаючых кафедраў, правядзенне выхаваўчай работы сацыяльна-гуманiтарнымi i агульнаадукацыйнымi кафедрамi, дзейнасць iнстытута куратараў вучэбных груп, выхаваўчую работу ў студэнцкiх iнтэрнатах, развiццё студэнцкага самакiравання, метадычнае забеспячэнне выхаваўчага працэсу.

Вышэйшая навучальная ўстанова павiнна быць камфортнай i бяспечнай для знаходжання студэнтаў, адрознiвацца спрыяльным маральна-псiхалагiчным клiматам, выкананнем дзеючых санiтарна-гiгiенiчных нормаў i правiлаў, а таксама ажыццяўляць грамадска-палiтычныя, культурныя i спартыўныя мерапрыемствы. Вядучая роля ў iдэалагiчнай i выхаваўчай рабоце належыць прафесарска-выкладчыцкаму саставу i асабiстаму прыкладу выкладчыка.


8.6 Агульныя патрабаваннi да кантролю якасцi адукацыi i сродкаў дыягностыкi


Для атэстацыi студэнтаў i выпускнiкоў на адпаведнасць iх персанальных дасягненняў паэтапным цi канчатковым патрабаванням стандарту ствараюцца фонды ацэначных сродкаў i тэхналогiй, якiя ўключаюць тыпавыя заданнi, кантрольныя работы, крытэрыяльна-арыентыраваныя тэсты дасягненняў i iнш.

Ацэнка ведаў выпускнiка на курсавых i дзяржаўных экзаменах, курсавых дыферэнцыраваных залiках, пры абароне курсавых работ, здачы залiкаў па практыкам, абароне дыпломных работ праводзiцца па 10-бальнай шкале. Для ацэнкi ведаў i кампетэнтнасцi выпускнiкоў выкарыстоўваюцца крытэрыi, зацверджаныя Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

Для кантролю якасцi адукацыi выкарыстоўваюцца наступныя сродкi дыягностыкi:

- ацэнка рашэнняў тыпавых заданняў;

- крытэрыяльна-арыентаваныя тэсты па асобных раздзелах дысцыплiны i дысцыплiны ў цэлым;

- пiсьмовыя кантрольныя работы;

- вуснае апытанне ў час заняткаў, творчыя паказы;

- складанне рэфератаў па асобных раздзелах дысцыплiны з выкарыстаннем манаграфiчнай i перыядычнай лiтаратуры;

- выступленнi студэнтаў на семiнарах па распрацаваных iмi тэмах;

- абарона курсавых работ;

- абарона справаздач па вытворчых практыках;

- творчы экзамен;

- пiсьмовы экзамен;

- вусны экзамен;

- пастаноўка дыпломнага спектакля;

- абарона дыпломнай работы.


9 Патрабаваннi да вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiка


9.1 Агульныя патрабаваннi


9.1.1 Вынiковая атэстацыя выпускнiка ўключае два дзяржаўных экзамены: "Спецыяльныя народныя духавыя iнструменты", "Педагогiка i методыка выкладання спецдысцыплiн", а таксама абарону дыпломнай работы, якiя дазваляюць вызначыць тэарэтычную i практычную гатоўнасць выпускнiка да выканання сацыяльна-прафесiйных задач.

9.1.2 Атэстацыйныя iспыты, якiя ўваходзяць у склад вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiка, праводзяцца згодна з адукацыйнай праграмай першай ступенi вышэйшай адукацыi, устаноўленай гэтым стандартам.


9.2 Патрабаваннi да дзяржаўнага экзамену


Дзяржаўныя экзамены праводзяцца на пасяджэннi Дзяржаўнай экзаменацыйнай камiсii.

Праграма i парадак правядзення дзяржаўных экзаменаў распрацоўваюцца ВНУ ў адпаведнасцi з Палажэннем аб вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiкоў, зацверджаным Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.


9.3 Патрабаваннi да дыпломнай работы


Патрабаваннi да структуры, зместу, аб'ёму i парадку абароны дыпломнай работы вызначаюцца ВНУ на падставе сучаснага адукацыйнага стандарту i Палажэння аб вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiкоў, зацверджанага Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.



1-16 01 10-02



АДУКАЦЫЙНЫ СТАНДАРТ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

ВЫШЭЙШАЯ АДУКАЦЫЯ ПЕРШАЯ СТУПЕНЬ

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ 1-16 01 10 СПЕВЫ (ПА НАПРАМКАХ) 1-16 01 10-02 СПЕВЫ (НАРОДНЫЯ) КВАЛIФIКАЦЫЯ АРТЫСТ. ВЫКЛАДЧЫК

ВЫСШЕЕ ОБРАЗОВАНИЕ ПЕРВАЯ СТУПЕНЬ

СПЕЦИАЛЬНОСТЬ 1-16 01 10 ПЕНИЕ (ПО НАПРАВЛЕНИЯМ) 1-16 01 10-02 ПЕНИЕ (НАРОДНОЕ) КВАЛИФИКАЦИЯ АРТИСТ. ПРЕПОДАВАТЕЛЬ

HIGHER EDUCATION FIRST DEGREE

SPECIALITY 1-16 01 10 SINGING (ACCORDING TO DIRECTIONS) 1-16 01 10-02 SINGING (FOLK) QUALIFICATION ARTIST. TEACHER



Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь Мiнск

УДК [378.1:7.01/.097](083.74)(476)


Ключавыя словы: вышэйшая адукацыя, першая ступень, квалiфiкацыйная характарыстыка, тыпавы вучэбны план, веды, уменнi i патрабаваннi, вучэбная праграма дысцыплiны, кампетэнцыi, адукацыйная праграма, самастойная работа, якасць вышэйшай адукацыi, вынiковая дзяржаўная атэстацыя, спевы народныя, народная манера спеваў, артыст, выканаўца, выкладчык спеваў.

МКС 03.180



Прадмова

1 РАСПРАЦАВАНЫ ўстановай адукацыi "Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт культуры i мастацтваў"

ВЫКАНАЎЦЫ:

Дробыш С.I., прафесар (кiраўнiк);

Кузьмiнiч М.Л., кандыдат педагагiчных навук, прафесар;

Ровiна Р.А., кандыдат педагагiчных навук, дацэнт;

Яканюк Н.П., доктар мастацтвазнаўства, прафесар;

Снапкова Л.В., дацэнт;

Ражкова Л.Л., кандыдат педагагiчных навук, ст. выкладчык

УНЕСЕНЫ Галоўным упраўленнем вышэйшай адукацыi Мiнiстэрства адукацыii Рэспублiкi Беларусь

2 ЗАЦВЕРДЖАНЫ I ЎВЕДЗЕНЫ Ў ДЗЕЯННЕ загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 7 жнiўня 2008 г. N 64

3 УВЕДЗЕНЫ ЎПЕРШЫНЮ


Дадзены адукацыйны стандарт не можа быць тыражыраваны i распаўсюджаны без дазволу Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Выдадзены на беларускай мове



ЗМЕСТ

1 Галiна выкарыстання

2 Нарматыўныя спасылкi

3 Асноўныя тэрмiны i азначэннi

4 Агульныя палажэннi

4.1 Агульная характарыстыка спецыяльнасцi

4.2 Патрабаваннi да папярэдняга узроўню падрыхтоўкi

4.3 Агульныя мэты падрыхтоўкi спецыялiста

4.4 Формы навучання па спецыяльнасцi

4.5 Тэрмiны падрыхтоўкi спецыялiста

5 Квалiфiкацыйная характарыстыка спецыялiста

5.1 Сфера прафесiйнай дзейнасцi

5.2 Аб'екты прафесiйнай дзейнасцi

5.3 Вiды прафесiйнай дзейнасцi

5.4 Задачы прафесiйнай дзейнасцi

5.5 Склад кампетэнцый

6 Патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi выпускнiка

6.1 Агульныя патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi

6.2 Патрабаваннi да акадэмiчных кампетэнцый

6.3 Патрабаваннi да сацыяльна-асабовых кампетэнцый

6.4 Патрабаваннi да прафесiйных кампетэнцый

7 Патрабаваннi да адукацыйнай праграмы i яе рэалiзацыi

7.1 Склад адукацыйнай праграмы

7.2 Патрабаваннi да распрацоўкi адукацыйнай праграмы

7.3 Патрабаваннi да тэрмiнаў рэалiзацыi адукацыйнай праграмы

7.4 Тыпавы вучэбны план

7.5 Патрабаваннi да абавязковага мiнiмуму зместу вучэбных праграм i кампетэнцыям па дысцыплiнах

7.6 Патрабаваннi да зместу i арганiзацыi практык

8 Патрабаваннi да забеспячэння якасцi адукацыйнага працэсу

8.1 Патрабаваннi да кадравага забеспячэння

8.2 Патрабаваннi да вучэбна-метадычнага забеспячэння

8.3 Патрабаваннi да матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння

8.4 Патрабаваннi да арганiзацыi самастойнай работы студэнтаў

8.5 Патрабаваннi да арганiзацыi iдэалагiчнай i выхаваўчай работы

8.6 Агульныя патрабаваннi да кантролю якасцi адукацыi i сродкам дыягностыкi

9 Патрабаваннi да вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiка

9.1 Агульныя патрабаваннi

9.2 Патрабаваннi да дзяржаўнага экзамену

9.3 Патрабаваннi да дыпломнай работы (праекта)



Дата ўвядзення 2008-09-01


1 Галiна выкарыстання


Дадзены адукацыйны стандарт устанаўлiвае мэты i задачы прафесiйнай дзейнасцi спецыялiста, патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi выпускнiка ВНУ, патрабаваннi да зместу адукацыйнай праграмы i яе рэалiзацыi, патрабаваннi да забеспячэння адукацыйнага працэсу i вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiка.

Стандарт выкарыстоўваецца пры распрацоўцы нарматыўна-метадычных дакументаў i вучэбна-праграмнай дакументацыi, якая рэгулюе адукацыйны працэс у вышэйшай школе, а таксама пры ацэнцы якасцi вышэйшай адукацыi.

Стандарт абавязковы для прымянення ва ўсiх вышэйшых навучальных установах, якiя размешчаны на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, незалежна ад iх прыналежнасцi i формаў уласнасцi.


2 Нарматыўныя спасылкi


У дадзеным адукацыйным стандарце выкарыстаны спасылкi на наступныя нарматыўныя дакументы:

СТБ 22.0.1-96 Сiстэма стандартаў у сферы адукацыi. Асноўныя палажэннi.

СТБ ИCO 9000-2000 Сiстэма менеджментy якасцi. Агульныя палажэннi i слоўнiк.

ОКРБ 011-2001 Спецыяльнасцi i квалiфiкацыi.

РД РБ 02100.5.227-2006 Вышэйшая адукацыя. Першая ступень. Цыкл сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн.


3 Асноўныя тэрмiны i азначэннi


У дадзеным адукацыйным стандарце ўжываюцца наступныя тэрмiны з адпаведнымi азначэннямi:

Адукацыйная праграма - сiстэма мэтаў, задач i зместа адукацыi, вызначаемая адукацыйнымi стандартамi i распрацаванымi на iх падставе вучэбнымi планамi i вучэбнымi праграмамi.

Вучэбны план спецыяльнасцi - вучэбна-метадычны дакумент ВНУ, распрацаваны на падставе адукацыйнага стандарту па спецыяльнасцi, якi змяшчае графiк вучэбнага працэсу, формы, вiды i тэрмiны правядзення вучэбных заняткаў, вынiковага i паэтапнага кантролю, пералiк i аб'ем цыклаў дысцыплiн з улiкам рэгiянальных i галiновых асаблiвасцей ВНУ.

Вучэбная праграма дысцыплiны - вучэбна-метадычны дакумент ВНУ, якi распрацаваны на падставе тыпавой вучэбнай праграмы i вызначае мэты i змест тэарэтычнай i практычнай падрыхтоўкi спецыялiста па вучэбнай дысцыплiне, якая ўваходзiць у вучэбны план спецыяльнасцi, раскрывае асноўныя метадычныя падыходы да выкладання дысцыплiны.

Дыдактычная адзiнка - аўтаномная частка зместу вучэбнай дысцыплiны, выражаная ў назвах тэм, раздзелаў або модуляў.

Забеспячэнне якасцi - скаардынаваная дзейнасць па кiраўнiцтву арганiзацыяй, напраўленая на стварэнне ўпэўненасцi, што патрабаваннi да якасцi будуць выкананы (СТБ ИСО 9000).

Залiковая адзiнка - мера колькаснага вымярэння вучэбнай нагрузкi студэнта па авалоданнi вучэбным прадметам, якая ўключае аўдыторныя гадзiны i пазааўдыторную самастойную работу, у тым лiку падрыхтоўку i здачу экзамену.

Кампетэнтнасць - выражаная здольнасць прымяняць свае веды i ўменнi (СТБ ИСО 9000).

Кампетэнцыя - веды, уменнi i вопыт, неабходныя для вырашэння тэарэтычных i практычных задач.

Квалiфiкацыйная характарыстыка спецыялiста - абагульненая норма якасцi падрыхтоўкi па пэўнай спецыяльнасцi (спецыялiзацыi) з адпаведнай квалiфiкацыяй, якая ўключае сферы, аб'екты, вiды i задачы прафесiйнай дзейнасцi, а таксама склад кампетэнцый, неабходных для выканання функцыянальных абавязкаў ва ўмовах сацыяльна рэгулюемага рынку.


Страницы: | Стр. 1 | Стр. 2 | Стр. 3 | Стр. 4 | Стр. 5 | Стр. 6 | Стр. 7 | Стр. 8 | Стр. 9 | Стр. 10 | Стр. 11 | Стр. 12 | Стр. 13 | Стр. 14 | Стр. 15 | Стр. 16 | Стр. 17 | Стр. 18 | Стр. 19 | Стр. 20 | Стр. 21 | Стр. 22 | Стр. 23 | Стр. 24 | Стр. 25 | Стр. 26 | Стр. 27 | Стр. 28 | Стр. 29 | Стр. 30 | Стр. 31 | Стр. 32 | Стр. 33 | Стр. 34 | Стр. 35 | Стр. 36 | Стр. 37 | Стр. 38 | Стр. 39 | Стр. 40 | Стр. 41 | Стр. 42 | Стр. 43 | Стр. 44 | Стр. 45 | Стр. 46 | Стр. 47 | Стр. 48 | Стр. 49 | Стр. 50 | Стр. 51 | Стр. 52 |



Архив документов
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList