Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 07.08.2008 № 64 "Об утверждении и введении в действие образовательных стандартов по специальностям высшего образования первой ступени"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Стр. 16

Страницы: | Стр. 1 | Стр. 2 | Стр. 3 | Стр. 4 | Стр. 5 | Стр. 6 | Стр. 7 | Стр. 8 | Стр. 9 | Стр. 10 | Стр. 11 | Стр. 12 | Стр. 13 | Стр. 14 | Стр. 15 | Стр. 16 | Стр. 17 | Стр. 18 | Стр. 19 | Стр. 20 | Стр. 21 | Стр. 22 | Стр. 23 | Стр. 24 | Стр. 25 | Стр. 26 | Стр. 27 | Стр. 28 | Стр. 29 | Стр. 30 | Стр. 31 | Стр. 32 | Стр. 33 | Стр. 34 | Стр. 35 | Стр. 36 | Стр. 37 | Стр. 38 | Стр. 39 | Стр. 40 | Стр. 41 | Стр. 42 | Стр. 43 | Стр. 44 | Стр. 45 | Стр. 46 | Стр. 47 | Стр. 48 | Стр. 49 | Стр. 50 | Стр. 51 | Стр. 52 |

- стылi i напрамкi эстраднай харэаграфii;

- методыку пабудовы i правядзення ўрока эстраднага танца;

- спецыфiку працы ў эстрадных калектывах розных кiранкаў;

умець:

- выконваць базавыя рухi асноўных кiрункаў эстраднай харэаграфii;

- валодаць рознымi стылямi выканання эстраднага танца;

- выкарыстоўваць балетмайстарскiя, педагагiчныя i выканальнiцкiя навыкi ў галiне эстраднай харэаграфii.


7.6 Патрабаваннi да зместу i арганiзацыi практык


Практыкi (азнаямленчая, рэпетыцыйна-пастановачная, педагагiчная, пераддыпломная) з'яўляюцца часткай адукацыйнага працэсу падрыхтоўкi спецыялiстаў, працягам навучальнага працэсу ў вытворчых умовах i праводзяцца ва ўстановах культуры (у цэнтрах народнай творчасцi, дамах культуры, тэатрах, у прафесiйных танцавальных калектывах, клубах i студыях бальнага танца, на тэлестудыях i iнш. арганiзацыях), адукацыi (сярэднiх спецыяльных навучальных установах, школах з мастацка-творчым ухiлам, школах мастацтваў), пазашкольнага навучання i выхавання (цэнтрах творчасцi дзяцей i моладзi).

Практыкi накiраваны на замацаванне ў вытворчых умовах ведаў i ўменняў, атрыманых у працэсе навучання ў ВНУ, авалоданне навыкамi вырашэння сацыяльна-прафесiйных задач, вытворчымi тэхналогiямi.


7.6.1. Азнаямленчая практыка

Азнаямленне з харэаграфiчнымi калектывамi розных устаноў культуры, iх дзейнасцю, структурай, асаблiвасцямi рэпертуару. Азнаямленне з работай балетмайстраў, вывучэнне творчых працэсаў i вопыту работы харэаграфiчных калектываў розных напрамкаў. Вывучэнне i аналiз творчых праблем i пошук шляхоў iх вырашэння.


7.6.2. Рэпетыцыйна-пастановачная практыка

Вывучэнне вопыту работы творчага калектыва (прафесiйнага i аматарскага, студыi), палаца культуры, цэнтраў эстэтычнага выхавання, устаноў культуры, пазашкольнага навучання i выхавання, навукова-метадычных цэнтраў народнай творчасцi, творчых саюзаў. Набыццё вопыту прафесiйнай працы. Правядзенне неабходных навукова-метадычных даследванняў. Ацэнка стану метадычнага i тэхнiчнага забеспячэння дзейнасцi ўстановы. Ацэнка ступенi iнфарматызацыi i аўтаматызацыi тэхналагiчных працэсаў ва ўстанове. Распрацоўка рэкамендацый па iнфарматызацыi дзейнасцi ўстановы. Удзел у выкарыстаннi i распрацоўцы аўтаматызаваных сродкаў падтрымкi дзейнасцi ўстановы.


7.6.3. Педагагiчная практыка

Аналiз iснуючых праграм па творчых дысцыплiнах для 1 - 11-х класаў сярэдняй школы з мастацка-творчым (харэаграфiчным) ухiлам. Распрацоўка канспектаў i правядзенне ўрокаў па творчых прадметах. Авалоданне методыкай арганiзацыi правядзення ўрокаў i выхаваўчай работы ў навучальнай установе. Распрацоўка плана-канспекта i правядзенне аднаго пазакласнага мерапрыемства з удзелам вучняў i iх бацькоў. Выкананне iндывiдуальнага задання.


7.6.4. Пераддыпломная практыка

Пераддыпломная практыка з'яўляецца заключным этапам прафесiйнай падрыхтоўкi спецыялiста да практычнай дзейнасцi. Мэта практыкi - завяршэнне фармiравання прафесiйных i арганiзацыйных уменняў праз даследчую, эксперыментальную, укараняльную дзейнасць студэнта-практыканта над практычнай часткай сваёй дыпломнай работы. Сярод асноўных задач практыкi - выпрацоўка навыкаў iнавацыйнай дзейнасцi ў сферах культуры i мастацтва; замацаванне ўсяго комплексу ведаў па дысцыплiнах спецыялiзацыi ў адпаведнасцi з абраным накiрункам; збор i абагульненне iнфармацыi па тэме дыпломнай работы; апрабацыя распрацовак i галоўных вынiкаў дыпломнай работы. Змест практыкi кожнага студэнта вызначаецца iндывiдуальна. Вынiкi практычнай часткi (пастаноўка арыгiнальнай харэаграфiчнай кампазiцыi) абгрунтоўваюцца i аналiзуюцца ў пiсьмовай дыпломнай рабоце.


8 Патрабаваннi да забеспячэння якасцi адукацыйнага працэсу


8.1 Патрабаваннi да кадравага забеспячэння


Навукова-педагагiчныя кадры павiнны:

- мець вышэйшую адукацыю, якая адпавядае профiлю выкладаемых дысцыплiн, i, як правiла, адпаведную навуковую квалiфiкацыю (ступень, званне);

- сiстэматычна займацца навуковай, творчай i (цi) навукова-метадычнай дзейнасцю;

- не менш аднаго раза ў 5 год праходзiць павышэнне квалiфiкацыi.


8.2 Патрабаваннi да вучэбна-метадычнага забеспячэння


Вучэбна-метадычнае забеспячэнне патрыхтоўкi спецыялiста павiнна адпавядаць наступным патрабаванням:

- усе дысцыплiны вучэбнага плана павiнны быць забяспечаны вучэбна-метадычнай дакументацыяй па ўсiх вiдах вучэбных заняткаў; вучэбнай, метадычнай, даведачнай i навуковай лiтаратурай; iнфармацыйнымi базамi i доступам да сецевых крынiц iнфармацыi; нагляднымi дапаможнiкамi, мультымедыйнымi, аўдыё-, вiдэаматэрыяламi;

- забяспечыць доступ кожнага студэнта да бiблiятэчных фондаў i баз звестак, якiя адпавядаюць па зместу поўнаму пералiку дысцыплiн вучэбнага плана;

- мець метадычныя дапаможнiкi i рэкамендацыi па вывучаемых дысцыплiнах i ўсiх вiдах вучэбнай дзейнасцi, уключая самастойную работу студэнтаў.

Вучэбна-метадычнае забеспячэнне павiнна быць арыентавана на распрацоўку i ўкараненне ў вучэбны працэс iнавацыйных адукацыйных сiстэм i тэхналогiй, адэкватных кампетэнтнаснаму падыходу да падрыхтоўкi выпускнiка ВНУ (варыятыўных мадэляў кiруемай самастойнай работы студэнтаў, вучэбна-метадычных комплексаў, модульных i рэйтынгавых сiстэм навучання, тэставых i iшых сiстэм ацэнкi ўзроўню кампетэнцыi студэнтаў i iнш.).


8.3 Патрабаваннi да матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння


Вышэйшая навучальная ўстанова павiнна:

- мець адпаведную санiтарна-тэхнiчным нормам матерыяльна-тэхнiчную базу, якая забяспечвае правядзенне лабараторных, iндывiдуальных, практычных работ студэнтаў, якiя прадугледжаны вучэбным планам;

- выконваць нормы забеспячэння вучэбнай i метадычнай лiтаратурай;

- забяспечыць дысплейным часам на аднаго студэнта ў год не менш 50 гадзiн;

- забяспечыць матерыяльна-тэхнiчныя ўмовы для самаадукацыi i развiцця асобы студэнта, для чаго мець адпаведныя нарматывам чытальныя залы, камп'ютарныя класы, залы для заняткаў спецдысцыплiнамi, у тым лiку ў пазааўдыторны час, пункты харчавання.

Аснашчэнне абсталяваннем павiнна забяспечваць правядзенне лабараторных, iндывiдуальных i практычных работ па вучэбных дысцыплiнах згодна вучэбнаму плану.


8.4 Патрабаваннi да арганiзацыi самастойнай работы студэнтаў


Самастойная работа студэнтаў (СРС) арганiзуецца дэканатамi, кафедрамi, выкладчыкамi ВНУ ў адпаведнасцi з Палажэннем аб самастойнай рабоце студэнтаў, якое распрацоўваецца вышэйшай навучальнай установай. Вучэбна-метадычнае ўпраўленне (аддзел) сумесна з дэканатамi факультэтаў праводзiць каардынацыю планавання, арганiзацыi i кантролю СРС у ВНУ. Самастойная работа ажыццяўляецца ў выглядзе аўдыторных i пазааўдыторных формаў па кожнай дысцыплiне вучэбнага плана. На падставе бюджэту часу ў адпаведнасцi з адукацыйнымi стандартамi, вучэбнымi планамi, рабочымi праграмамi вучэбных дысцыплiн устанаўлiваюцца вiды, аб'ём i змест заданняў па СРС. Па кожнай вучэбнай дысцыплiне распрацоўваецца вучэбна-метадычны комплекс (ВМК) з матэрыяламi i рэкамендацыямi, якiя дапамагаюць студэнту ў арганiзацыi самастойнай работы.

Разлiк вучэбнай нагрузкi прафесарска-выкладчыцкага складу на арганiзацыю самастойнай работы студэнтаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з зацверджанымi Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь прыкладнымi нормамi часу для разлiку аб'ёма вучэбнай i вучэбна-метадычнай работы.

Для ацэнкi якасцi самастойнай работы студэнтаў ажыццяўляецца кантроль за яе выкананнем. Формы кантролю самастойнай работы студэнтаў устанаўлiваюцца ВНУ (субяседванне, праверка i абарона iндывiдуальных разлiкова-графiчных заданняў, калёквiумы, кантрольныя работы, абарона курсавых праектаў (работ), тэсцiраванне, залiкi, вусныя i пiсьмовыя экзамены i г.д.).


8.5 Патрабаваннi да арганiзацыi iдэалагiчнай i выхаваўчай работы


Вышэйшая навучальная ўстанова павiнна праводзiць паслядоўную работу па фармiраваннi ў студэнтаў каштоўнасных арыентацый, нормаў i правiлаў паводзiн на падставе дзяржаўнай iдэалогii, iдэй гуманiзму, дабра i справядлiвасцi. Выпускнiк павiнен валодаць дзяржаўнай сталасцю, прававой i палiтычнай культурай, паважаць закон i беражлiва адносiцца да сацыяльных каштоўнасцей прававой дзяржавы, гонару i годнасцi грамадзянiна.

Iдэалагiчная i выхаваўчая работа са студэнтамi арганiзуецца ў адпаведнасцi з нарматыўным i праграмна-метадычным забеспячэннем вучэбна-выхаваўчага працэсу работы ў вышэйшай навучальнай установе, прававую аснову якой складаюць Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь, Законы Рэспублiкi Беларусь, Указы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у галiне маладзёжнай палiтыкi, адпавядаючыя дзяржаўныя сацыяльна-значныя праграмы, патрабаваннi i рэкамендацыi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

Прыярытэтным напрамкам iдэйна-выхаваўчай работы ў вышэйшай навучальнай установе з'яўляецца грамадзянска-патрыятычнае i iдэйна-маральнае выхаванне навучэнцаў.

Важнейшымi прынцыпамi ажыццяўлення выхаваўчай работы са студэнтамi з'яўляюцца:

- узгадненне патрабаванняў са зместам i метадамi навучання i выхавання студэнтаў, якiя забяспечваюць навучальную i сацыяльную актыўнасць;

- прыцягненне студэнтаў з улiкам iх iнтарэсаў i магчымасцей на аснове прынцыпу самакiравання ў сацыяльна-значную работу, арганiзацыю навучальна-выхаваўчага працэсу, якiя садзейнiчаюць набыццю iмi арганiзацыйна-кiраўнiчых, камунiкатыўных уменняў, вопыту рашэння задач;

- умацаванне сям'i i павышэнне яе прэстыжу ў грамадстве, усведамленне асноўных дэмаграфiчных праблем грамадства i фармiраванне ў моладзi ўстановак здаровага ладу жыцця;

- духоўна-маральнае выхаванне, веданне культурнай спадчыны, прафiлактыка правапарушэнняў.

Фармiраванне адзiнага працэсу выхавання павiнна быць пабудавана праз педагагiчнае ўпраўленне працэсам развiцця асобы i ўключаць у сябе навучальна-выхаваўчую работу, прафесiйную накiраванасць выхаваўчай работы выпускаючых кафедраў, правядзенне выхаваўчай работы сацыяльна-гуманiтарнымi i агульнаадукацыйнымi кафедрамi, дзейнасць iнстытута куратараў вучэбных груп, выхаваўчую работу ў студэнцкiх iнтэрнатах, развiццё студэнцкага самакiравання, метадычнае забеспячэнне выхаваўчага працэсу.

Вышэйшая навучальная ўстанова павiнна быць камфортнай i бяспечнай для знаходжання студэнтаў, адрознiвацца спрыяльным маральна-псiхалагiчным клiматам, выкананнем дзеючых санiтарна-гiгiенiчных нормаў i правiлаў, а таксама ажыццяўляць грамадска-палiтычныя, культурныя i спартыўныя мерапрыемствы. Вядучая роля ў iдэалагiчнай i выхаваўчай рабоце належыць прафесарска-выкладчыцкаму саставу i асабiстаму прыкладу выкладчыка.


8.6 Агульныя патрабаваннi да кантролю якасцi адукацыi i сродкам дыягностыкi


Для атэстацыi студэнтаў i выпускнiкоў на адпаведнасць iх персанальных дасягненняў паэтапным цi канчатковым патрабаванням стандарту ствараюцца фонды ацэначных сродкаў i тэхналогiй, якiя ўключаюць тыпавыя заданнi, кантрольныя работы, крытэрыяльна-арыентыраваныя тэсты дасягненняў i iнш.

Ацэнка ведаў выпускнiка на курсавых i дзяржаўных экзаменах, курсавых дыферэнцыраваных залiках, пры абароне курсавых работ, здачы залiкаў па практыкам, абароне дыпломных работ праводзiцца па 10-бальнай шкале. Для ацэнкi ведаў i кампетэнтнасцi выпускнiкоў выкарыстоўваюцца крытэрыi, зацверджаныя Мiнiстэрсвам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

Для кантролю якасцi адукацыi выкарыстоўваюцца наступныя сродкi дыягностыкi:

- ацэнка рашэнняў тыпавых заданняў;

- крытэрыяльна-арыентаваныя тэсты па асобных раздзелах дысцыплiны i дысцыплiны ў цэлым;

- пiсьмовыя кантрольныя работы;

- вуснае апытанне ў час заняткаў, творчыя паказы;

- складанне рэфератаў па асобных раздзелах дысцыплiны з выкарыстаннем манаграфiчнай i перыядычнай лiтаратуры;

- выступленнi студэнтаў на семiнарах па распрацаваных iмi тэмах;

- абарона курсавых работ;

- абарона справаздач па вытворчых практыках;

- творчы экзамен;

- пiсьмовы экзамен;

- вусны экзамен;

- пастаноўка дыпломнага спектакля;

- абарона дыпломнай работы.


9 Патрабаваннi да вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiка


9.1 Агульныя патрабаваннi


9.1.1 Вынiковая атэстацыя выпускнiка ўключае два дзяржаўных экзамены: "педагогiка i методыка выкладання спецдысцыплiн", танец (у залежнасцi ад напрамка), а таксама абарону дыпломнай работы, якiя дазваляюць вызначыць тэарэтычную i практычную гатоўнасць выпускнiка да выканання сацыяльна-прафесiйных задач.

9.1.2 Атэстацыйныя iспыты, якiя ўваходзяць у склад вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiка, праводзяцца згодна адукацыйнай праграмы першай ступенi вышэйшай адукацыi, устаноўленай гэтым стандартам.


9.2 Патрабаваннi да дзяржаўнага экзамену


Дзяржаўныя экзамены праводзяцца на пасяджэннi Дзяржаўнай экзаменацыйнай камiсii.

Праграма i парадак правядзення дзяржаўных экзаменаў распрацоўвываюцца ВНУ ў адпаведнасцi з Палажэннем аб вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiкоў, зацверджаным Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.


9.3 Патрабаваннi да дыпломнай работы


Патрабаваннi да структуры, зместу, аб'ёму i парадку абароны дыпломнай работы вызначаюцца ВНУ на падставе сучаснага адукацыйнага стандарту i Палажэння аб вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiкоў, зацверджанага Мiнiстэрствам адукацыi.



1-17 03 01



АДУКАЦЫЙНЫ СТАНДАРТ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

ВЫШЭЙШАЯ АДУКАЦЫЯ ПЕРШАЯ СТУПЕНЬ

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ 1-17 03 01 МАСТАЦТВА ЭСТРАДЫ (ПА НАПРАМКАХ) 1-17 03 01-01 МАСТАЦТВА ЭСТРАДЫ (IНСТРУМЕНТАЛЬНАЯ МУЗЫКА) КВАЛIФIКАЦЫЯ АРТЫСТ. КIРАЎНIК ЭСТРАДНАГА АРКЕСТРА, АНСАМБЛЯ. ВЫКЛАДЧЫК. 1-17 03 01-02 МАСТАЦТВА ЭСТРАДЫ (КАМП'ЮТАРНАЯ МУЗЫКА) КВАЛIФIКАЦЫЯ АРАНЖЫРОЎШЧЫК КАМП'ЮТАРНАЙ МУЗЫКI. ВЫКЛАДЧЫК 1-17 03 01-03 МАСТАЦТВА ЭСТРАДЫ (СПЕВЫ) КВАЛIФIКАЦЫЯ СПЯВАК. КIРАЎНIК ВАКАЛЬНАГА АНСАМБЛЯ. ВЫКЛАДЧЫК 1-17 03 01-06 МАСТАЦТВА ЭСТРАДЫ (ПРАДЗЮСАРСТВА) КВАЛIФIКАЦЫЯ ПРАДЗЮСАР. ВЫКЛАДЧЫК

ВЫСШЕЕ ОБРАЗОВАНИЕ ПЕРВАЯ СТУПЕНЬ

СПЕЦИАЛЬНОСТЬ 1-17 03 01 ИСКУССТВО ЭСТРАДЫ (ПО НАПРАВЛЕНИЯМ) 1-17 03 01-01 ИСКУССТВО ЭСТРАДЫ (ИНСТРУМЕНТАЛЬНАЯ МУЗЫКА) КВАЛИФИКАЦИЯ АРТИСТ. РУКОВОДИТЕЛЬ ЭСТРАДНОГО ОРКЕСТРА, АНСАМБЛЯ. ПРЕПОДАВАТЕЛЬ. 1-17 03 01-02 ИСКУССТВО ЭСТРАДЫ (КОМПЬЮТЕРНАЯ МУЗЫКА) КВАЛИФИКАЦИЯ АРАНЖИРОВЩИК КОМПЬЮТЕРНОЙ МУЗЫКИ. ПРЕПОДАВАТЕЛЬ 1-17 03 01-03 ИСКУССТВО ЭСТРАДЫ (ПЕНИЕ) КВАЛИФИКАЦИЯ ПЕВЕЦ. РУКОВОДИТЕЛЬ ВОКАЛЬНОГО АНСАМБЛЯ. ПРЕПОДАВАТЕЛЬ 1-17 03 01-06 ИСКУССТВО ЭСТРАДЫ (ПРОДЮСЕРСТВО) КВАЛИФИКАЦИЯ ПРОДЮСЕР. ПРЕПОДАВАТЕЛЬ

HIGHER EDUCATION FIRST DEGREE

SPECIALTY 1-17 03 01 VARIETY ART (ACCORDING TO DIRECTIONS) 1-17 03 01-01 VARIETY ART (INSTRUMENTAL MUSIC) QUALIFICATION ARTIST. LEADER OF ORCHESTRA, ENSEMBLE. TEACHER 1-17 03 01-02 VARIETY ART (COMPUTER MUSIC) QUALIFICATION ARRANGER OF COMPUTER MUSIC. TEACHER 1-17 03 01-03 VARIETY ART (SINGING) QUALIFICATION SINGER. LEADER OF VOCAL ENSEMBLE. TEACHER 1-17 03 01-06 VARIETY ART (PRODUCTION) QUALIFICATION PRODUCER. TEACHER



Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь Мiнск

УДК [378.1: 792.7] (083.74) (476)

Ключавыя словы: адукацыйны стандарт, вышэйшая адукацыя, першая ступень, мастацтва эстрады, артыст, выкладчык, аранжыроўшчык камп'ютарнай музыкi, прадзюсар, агульная характарыстыка спецыяльнасцi, квалiфiкацыйная характарыстыка спецыялiста, склад кампетэнцый, адукацыйная праграма, тыпавы вучэбны план, арганiзацыя практыкi, якасць вышэйшай адукацыi, вучэбна-метадычнае забеспячэнне, самастойная работа студэнтаў, iдэалагiчная i выхаваўчая работа, вынiковая дзяржаўная атэстацыя, дыпломная работа, веды, патрабаваннi, уменнi.

МКС 03.180



Прадмова

1 РАСПРАЦАВАНЫ ўстановай адукацыi "Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт культуры i мастацтваў"

ВЫКАНАЎЦЫ:

Смiрнова I.А., кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт (кiраўнiк);

Кузьмiнiч М.Л., кандыдат педагагiчных навук, прафесар;

Ровiна Р.А., кандыдат педагагiчных навук, дацэнт;

Яканюк Н.П., доктар мастацтвазнаўства, прафесар;

Апановiч Р.П., выкладчык, магiстр мастацтваў.

УНЕСЕНЫ Галоўным упраўленнем вышэйшай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

2 ЗАЦВЕРДЖАНЫ I ЎВЕДЗЕНЫ Ў ДЗЕЯННЕ загадам Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 7 жнiўня 2008 г. N 64

3 УВЕДЗЕНЫ ЗАМЕСТ РД РБ 02100.5.210-98


Дадзены кiруючы дакумент (адукацыйны стандарт) не можа быць тыражыраваны i распаўсюджаны без дазволу Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Выдадзены на беларускай мове



ЗМЕСТ

1 Галiна выкарыстання

2 Нарматыўныя спасылкi

3 Асноўныя тэрмiны i азначэннi

4 Агульныя палажэннi

4.1 Агульная характарыстыка спецыяльнасцi

4.2 Патрабаваннi да папярэдняга ўзроўню падрыхтоўкi

4.3 Агульныя мэты падрыхтоўкi спецыялiста

4.4 Формы навучання па спецыяльнасцi

4.5 Тэрмiны падрыхтоўкi спецыялiста

5 Квалiфiкацыйная характарыстыка спецыялiста

5.1 Сфера прафесiйнай дзейнасцi

5.2 Аб'екты прафесiйнай дзейнасцi

5.3 Вiды прафесiйнай дзейнасцi

5.4 Задачы прафесiйнай дзейнасцi

5.5 Склад кампетэнцый

6 Патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi выпускнiка

6.1 Агульныя патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi

6.2 Патрабаваннi да акадэмiчных кампетэнцый

6.3 Патрабаваннi да сацыяльна-асобасных кампетэнцый

6.4 Патрабаваннi да прафесiйных кампетэнцый

7 Патрабаваннi да адукацыйнай праграмы i яе рэалiзацыi

7.1 Склад адукацыйнай праграмы

7.2 Патрабаваннi да распрацоўкi адукацыйнай праграмы

7.3 Патрабаваннi да тэрмiнаў рэалiзацыi адукацыйнай праграмы

7.4 Тыпавы вучэбны план

7.5 Патрабаваннi да абавязковага мiнiмуму зместу вучэбных праграм i кампетэнцый па дысцыплiнах

7.6 Патрабаваннi да зместу i арганiзацыi практык

8 Патрабаваннi да забеспячэння якасцi адукацыйнага працэсу

8.1 Патрабаваннi да кадравага забеспячэння

8.2 Патрабаваннi да вучэбна-метадычнага забеспячэння

8.3 Патрабаваннi да матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння

8.4 Патрабаваннi да арганiзацыi самастойнай работы студэнтаў

8.5 Патрабаваннi да арганiзацыi iдэалагiчнай i выхаваўчай работы

8.6 Агульныя патрабаваннi да кантролю якасцi адукацыi i сродкаў дыягностыкi

9 Патрабаваннi да вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiка

9.1 Агульныя патрабаваннi

9.2 Патрабаваннi да дзяржаўнага экзамену

9.3 Патрабаваннi да дыпломнай работы (праекта)



Дата ўвядзення 2008-09-01


1 Галiна выкарыстання


Дадзены адукацыйны стандарт устанаўлiвае мэты i задачы прафесiйнай дзейнасцi спецыялiста, патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi выпускнiка ВНУ, патрабаваннi да зместу адукацыйнай праграмы i яе рэалiзацыi, патрабаваннi да забеспячэння адукацыйнага працэсу i вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiка.

Стандарт выкарыстоўваецца пры распрацоўцы нарматыўна-метадычных дакументаў i вучэбна-праграмнай дакументацыi, якая рэгулюе адукацыйны працэс у вышэйшай школе, а таксама пры ацэнцы якасцi вышэйшай адукацыi.

Стандарт абавязковы для выкарыстання ва ўсiх установах, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi (вышэйшых навучальных установах), размешчаных на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, незалежна ад iх ведамаснай прыналежнасцi i форм уласнасцi.


2 Нарматыўныя спасылкi


У дадзеным адукацыйным стандарце выкарыстаны спасылкi на наступныя нарматыўныя дакументы:

СТБ 22.0.1-96 Сiстэма стандартаў у сферы адукацыi. Асноўныя палажэннi.

СТБ ИCO 9000-2000 Сiстэма менеджментy якасцi. Агульныя палажэннi i слоўнiк.

ОКРБ 011-2001 Спецыяльнасцi i квалiфiкацыi.

РД РБ 02100.5.213-98 Адукацыйны стандарт. Вышэйшая адукацыя. Спецыяльнасць Г.11.22.00 Мастацтва эстрады.

РД РБ 02100.5.227-2006 Вышэйшая адукацыя. Першая ступень. Цыкл сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн.


3 Асноўныя тэрмiны i азначэннi


У дадзеным стандарце ўжываюцца наступныя тэрмiны з адпаведнымi азначэннямi:

Адукацыйная праграма - сiстэма мэтаў, задач i зместу адукацыi, якая вызначана адукацыйнымi стандартамi i распрацаванымi на iх аснове вучэбнымi планамi i вучэбнымi праграмамi.

Вучэбны план спецыяльнасцi - вучэбна-метадычны дакумент ВНУ, якi распрацаваны на аснове адукацыйнага стандарту па спецыяльнасцi, змяшчае графiк навучальнага працэсу, формы, вiды i тэрмiны правядзення вучэбных заняткаў, вынiковага i паэтапнага кантролю, пералiк i аб'ём цыклаў дысцыплiн з улiкам рэгiянальных i галiновых асаблiвасцей ВНУ.

Вучэбная праграма дысцыплiны - вучэбна-метадычны дакумент ВНУ, якi распрацаваны на аснове тыпавой вучэбнай праграмы i вызначае мэты i змест тэарэтычнай i практычнай падрыхтоўкi спецыялiста па вучэбнай дысцыплiне, якая ўваходзiць у вучэбны план спецыяльнасцi, якiя раскрываюць асноўныя метадычныя падыходы да выкладання дысцыплiны.

Дыдактычная адзiнка - аўтаномная частка зместу вучэбнай дысцыплiны, выражаная ў назвах тэм, раздзелаў цi модулей.

Забеспячэнне якасцi - скаардынаваная дзейнасць па кiраўнiцтву ўстановай, якая накiравана на стварэнне ўпэўненасцi, што патрабаваннi да якасцi будуць выкананы (СТБ IСО 9000).

Залiковая адзiнка - мера колькаснага вымярэння вучэбнай нагрузкi студэнта па авалодваннi вучэбным прадметам, якая ўключае аўдыторныя гадзiны i пазааўдыторную самастойную работу, у тым лiку, падрыхтоўку i здачу экзамену.

Кампетэнтнасць - выражаная здольнасць прымяняць свае веды i ўменнi (СТБ IСО 9000).

Кампетэнцыя - веды, уменнi i вопыт, неабходныя для вырашэння тэарэтычных i практычных задач.

Квалiфiкацыйная характарыстыка спецыялiста - абагульненая норма якасцi падрыхтоўкi па пэўнай спецыяльнасцi (спецыялiзацыi) з адпаведнай квалiфiкацыяй, якая ўключае сферы, аб'екты, вiды i задачы прафесiйнай дзейнасцi, а таксама склад кампетэнцый, якiя неабходны для выканання функцыянальных абавязкаў ва ўмовах сацыяльна рэгулюемага рынку.

Квалiфiкацыя - веды, уменнi i навыкi, якiя неабходны для пэўнай прафесii на рынках працы, i якiя пацверджаны дакументам (СТБ 22.0.1).

Мастацтва эстрады - разнавiднасць сцэнiчнага мастацтва, у якiм выкарыстоўваюцца розныя формы i жанры музыкi, тэатра, харэаграфii, мастацкай лiтаратуры, цырка, экраннага мастацтва; галiна прафесiйнай дзейнасцi майстроў эстрады.

Спецыяльнасць - вiд прафесiйнай дзейнасцi, якi патрабуе пэўных ведаў, уменняў i кампетэнцый, якiя набыты шляхам навучання i практычнага вопыту (ОКРБ 011).

Якасць вышэйшай адукацыi - адпаведнасць вышэйшай адукацыi (як вынiка, як працэсу, як сацыяльнай сiстэмы) запатрабаванням, iнтарэсам асобы, грамадства, дзяржавы.


4 Агульныя палажэннi


4.1 Агульная характарыстыка спецыяльнасцi


4.1.1 Падрыхтоўка выпускнiка па напрамку спецыяльнасцi "Мастацтва эстрады (iнструментальная музыка)" забяспечвае атрыманне прафесiйнай квалiфiкацыi "Артыст. Кiраўнiк эстраднага аркестра, ансамбля. Выкладчык"; па напрамку спецыяльнасцi "Мастацтва эстрады (камп'ютарная музыка)" забяспечвае атрыманне прафесiйнай квалiфiкацыi "Аранжыроўшчык камп'ютарнай музыкi. Выкладчык"; па напрамку спецыяльнасцi "Мастацтва эстрады (спевы)" забяспечвае атрыманне прафесiйнай квалiфiкацыi "Спявак. Кiраўнiк вакальнага ансамбля. Выкладчык"; па напрамку спецыяльнасцi "Мастацтва эстрады (прадзюсарства)" забяспечвае атрыманне прафесiйнай квалiфiкацыi "Прадзюсар. Выкладчык."

4.1.2 Спецыяльнасць у адпаведнаcцi з ОКРБ 011-2001 адносiцца да профiлю "Мастацтва i дызайн" падрыхтоўкi спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй i мае абазначэнне 17 03 01.


4.2 Патрабаваннi да папярэдняга ўзроўню падрыхтоўкi


4.2.1 Папярэднi ўзровень падрыхтоўкi павiнен быць не нiжэй агульнай сярэдняй адукацыi, якая павiнна быць пацверджана дакументам дзяржаўнага ўзору. Для абiтурыентаў напрамкаў спецыяльнасцi 17 03 01-01 Iнструментальная музыка, 17 03 01-02 Камп'ютарная музыка патрабуецца сярэдняя спецыяльная музычная адукацыя. Для абiтурыентаў напрамкаў спецыяльнасцi 17 03 01-03 Спевы, 17 03 01-06 Прадзюсарства патрабуецца сярэдняя спецыяльная цi пачатковая музычная адукацыi.

4.2.2 Узровень падрыхтоўкi абiтурыента ўстанаўлiваецца ў адпаведнасцi з зацверджанымi Правiламi прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь па дысцыплiнах:

- беларуская мова цi руская мова (па выбару);

- гiсторыя Беларусi;

- творчасць (2 этапы па напрамку спецыяльнасцi).


4.3 Агульныя мэты падрыхтоўкi спецыялiста


Агульныя мэты падрыхтоўкi спецыялiста:

- фармiраванне i развiццё сацыяльна-прафесiйнай кампетэнтнасцi, якая дазваляе спалучаць акадэмiчныя, прафесiйныя i сацыяльна-асобасныя кампетэнцыi для вырашэння задач ў сферы прафесiйнай i сацыяльнай дзейнасцi;

- фармiраванне прафесiйных кампетэнцый для работы ў галiне мастацтва эстрады (выканальнiцкi i педагагiчны вiды дзейнасцi, кiраванне творчымi калектывамi, аранжыроўка камп'ютарнай музыкi, прадзюсарства ў сферы музычнай культуры).


4.4 Формы навучання па спецыяльнасцi


Навучанне па спецыяльнасцi прадугледжвае наступныя формы: вочная (дзённая) i завочная.


4.5 Тэрмiны падрыхтоўкi спецыялiста


Нарматыўны тэрмiн падрыхтоўкi спецыялiста пры дзённай форме навучання складае 5 гадоў i ацэньваецца не менш чым 300 залiковых адзiнак.

Нарматыўны тэрмiн падрыхтоўкi спецыялiста па завочнай форме навучання павялiчваецца адпаведна на 1 год.


5 Квалiфiкацыйная характарыстыка спецыялiста


5.1 Сфера прафесiйнай дзейнасцi


Сфера прафесiйнай дзейнасцi:

- мастацтва i культура;

- адукацыя;

- навука.


5.2 Аб'екты прафесiйнай дзейнасцi


Аб'ектамi прафесiйнай дзейнасцi спецыялiстаў з'яўляюцца дзяржаўныя ўстановы культуры рознага профiлю (тэатры, фiлармонii, музычныя тэатры эстрады, палацы культуры, цэнтры вольнага часу i iнш.), агульнаадукацыйныя (музычныя школы, студыi, школы з мастацкiм ухiлам i iнш.), сярэднеспецыяльныя (вучылiшча, каледжы мастацтваў) i вышэйшыя ўстановы культуры (ВНУ мастацтваў), а таксама тэатральныя, аркестравыя i ансамблевыя прафесiйныя i самадзейныя калектывы.


5.3 Вiды прафесiйнай дзейнасцi


Выпускнiк ВНУ павiнен быць кампетэнтным у наступных вiдах дзейнасцi:

- выканальнiцкай;

- арганiзацыйна-кiруючай;

- навукова-даследчай;

- iнавацыйна-метадычнай;

- камерцыйнай i фiнансава-гаспадарчай;

- педагагiчнай.


5.4 Задачы прафесiйнай дзейнасцi


Выпускнiк ВНУ павiнен быць кампетэнтным, вырашаць наступныя прафесiйныя задачы:

- удзельнiчаць у выканальнiцкай дзейнасцi на эстрадзе i выконваць праграмы з рознахарактарных твораў розных жанраў i стыляў лiтаратуры, тэатра, а таксама акадэмiчнай, джазавай, рок- i поп-музыкi, што дазваляе пазiцыянiраваць сябе ў калектывах розных творчых накiрункаў;

- кiраваць творчымi калектывамi ў галiне абранай прафесiйнай дзейнасцi;

- удзельнiчаць у сiстэме падрыхтоўкi прафесiяналаў у сферы мастацтва эстрады i выкладаць спецыяльныя дысцыплiны па абранай спецыялiзацыi;

- выкарыстоўваць сучасныя камп'ютарныя тэхналогii ў музыцы;

- выкарыстоўваць магчымасцi гуказапiсваючага, гукаўзмацняльнага абсталявання, сродкаў сучаснага камунiкацыйнага забеспячэння;

- на навуковай аснове арганiзоўваць сваю працу, валодаць камп'ютарнымi метадамi збору, захавання i апрацоўкi iнфармацыi ў сферы прафесiйнай дзейнасцi, набываць новыя веды, выкарыстоўваючы сучасныя iнфармацыйныя тэхналогii.


5.5 Склад кампетэнцый


Падрыхтоўка спецыялiста павiнна забяспечваць фармiраванне наступных груп кампетэнцый:

акадэмiчных кампетэнцый, якiя ўключаюць веды i ўменнi па вывучаным дысцыплiнам, здольнасцi i ўменнi вучыцца;

сацыяльна-асобасных кампетэнцый, якiя ўключаюць культурна-каштоўнасныя арыентацыi, веды iдэалагiчных, маральных каштоўнасцей грамадства i дзяржавы i ўмення кiравацца iмi;

прафесiйных кампетэнцый, якiя ўключаюць веды i ўменнi вырашаць творчыя задачы, якiя тычацца прафесiйнай дзейнасцi ў галiне мастацтва эстрады, а таксама забяспечваць iх выкананне ў абранай сферы прафесiйнай дзейнасцi.


6 Патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi выпускнiка


6.1 Агульныя патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi


6.1.1 Выпускнiк павiнен мець дастатковы ўзровень ведаў i ўменняў у сферы сацыяльна-гуманiтарных, прыродазнаўчых, агульнапрафесiйных i спецыяльных дысцыплiн для ажыццяўлення сацыяльна-прафесiйнай дзейнасцi.

6.1.2 Выпускнiк павiнен умець бесперапынна папаўняць свае веды, аналiзаваць гiстарычныя i сучасныя праблемы сацыяльна-эканамiчнага i духоўнага жыцця грамадства, ведаць iдэалогiю беларускай дзяржавы, маральныя i прававыя нормы, умець улiчваць iх у сваёй жыццядзейнасцi.

6.1.3 Выпускнiк павiнен валодаць дзяржаўнымi мовамi (беларускай, рускай), адной цi некалькiмi замежнымi мовамi, быць падрыхтаваным да пастаяннага прафесiйнага, культурнага i фiзiчнага самаўдасканалення.


6.2 Патрабаваннi да акадэмiчных кампетэнцый


Выпускнiк павiнен валодаць наступнымi акадэмiчнымi кампетэнцыямi:

- валодаць i ўжываць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для рашэння тэарэтычных, практычных i творчых задач;

- умець працаваць самастойна, самастойна прымаць прафесiйныя рашэннi;

- ажыццяўляць актыўную прафесiйную дзейнасць, быць здольным прапаноўваць новыя iдэi;

- мець лiнгвiстычныя навыкi;

- выкарыстоўваць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для захавання i развiцця народнай творчасцi як асновы этнаэкалогii народа;

- умець вучыцца, павышаць сваю квалiфiкацыю на працягу ўсяго жыцця, ведаць месца i ролю сваёй прафесiйнай дзейнасцi ў культурным жыццi грамадства.


6.3 Патрабаваннi да сацыяльна-асобасных кампетэнцый


Выпускнiк павiнен мець наступныя сацыяльна-асобасныя кампетэнцыi:

- валодаць грамадзянскiмi якасцямi;

- быць здольным да сацыяльнага ўзаемадзеяння;

- валодаць здольнасцю да мiжасобасных камунiкацый;

- валодаць навыкамi зберажэння здароўя;

- быць здольным да крытыкi i самакрытыкi;

- умець працаваць у калектыве.


6.4 Патрабаваннi да прафесiйных кампетэнцый


Выпускнiк павiнен валодаць наступнымi прафесiйнымi кампетэнцыямi па вiдах дзейнасцi:

у выканальнiцкай быць здольным:

- удзельнiчаць у якасцi артыста эстрадных калектываў (тэатральных, музычных) розных творчых напрамкаў;

- выконваць праграмы з рознахарактарных твораў у розных формах, жанрах i стылях акадэмiчнай, джазавай, рок- i поп-музыкi;

- ствараць камп'ютарныя аранжыроўкi музычных твораў у розных формах, жанрах i стылях акадэмiчнай, джазавай, рок- i поп-музыкi для музычных калектываў розных творчых накiрункаў.

у арганiзацыйна-кiраўнiчай быць здольным:

- працаваць у якасцi кiраўнiка ў творчых калектывах;

- арганiзоўваць работу малых калектываў выканаўцаў для дасягнення пастаўленых мэтаў;

- працаваць з юрыдычнай лiтаратурай i працоўным заканадаўствам;

- кантраляваць i падтрымлiваць працоўную i вытворчую дысцыплiну;

- складаць дакументацыю, а таксама справаздачную дакументацыю па ўстаноўленых формах;

- распрацоўваць, прадстаўляць i ўзгадняць прадстаўляемыя матэрыялы;

- эфектыўна выкарыстоўваць вылiчальную, множальную, аудыё-, вiдэазапiсваючую i гукаўзмацняльную тэхнiку, сучасныя сродкi камунiкацыi.

у навукова-даследчай быць здольным:

- займацца навукова-даследчай дзейнасцю ў галiне тэорыi i гiсторыi мастацтва эстрады;

- аналiзаваць i ацэньваць сабраныя звесткi;

- рыхтаваць даклады, матэрыялы да прэзентацый i прадставiцельстваваць на iх;

- карыстацца сучаснымi iнфармацыйнымi рэсурсамi;

- на навуковай аснове арганiзоўваць сваю працу, валодаць камп'ютарнымi метадамi збору, захавання i апрацоўкi iнфармацыi ў сферы прафесiйнай дзейнасцi.

у iнавацыйна-метадычнай быць здольным:

- выкарыстоўваць iнавацыйныя метады работы пры ажыццяўленнi мастацка-творчай, педагагiчнай i прадзюсерскай вiдаў дзейнасцi ў сферы мастацтва эстрады;

- карыстацца глабальнымi iнфармацыйнымi рэсурсамi;

- валодаць сучаснымi сродкамi тэле- i Internet- камунiкацый.

у камерцыйнай, фiнансава-гаспадарчай быць здольным:

- ажыццяўляць фiнансава-эканамiчнае забеспячэнне калектываў i ўстаноў культуры;

- карыстацца iснуючымi заканадаўчымi актамi, якасна складаць неабходныя службовыя дакументы;

- садзейнiчаць рабоце розных калектываў i ўстаноў культуры ва ўмовах рыначных зносiн, арганiзоўваць знешнекультурную дзейнасць з замежнымi краiнамi;

- весцi перагаворы, распрацоўваць кантракты з зацiкаўленымi ў iх ўдзельнiкамi;

- арганiзоўваць гастрольную дзейнасць калектываў у межах рэспублiкi i за мяжой;

- валодаць сучаснымi сродкамi тэлекамунiкацый, маркетынга i рэкламы.

у педагагiчнай быць здольным:

- займацца педагагiчнай дзейнасцю ў розных установах культуры i выкладаць дысцыплiны па абранай спецыялiзацыi;

- арганiзоўваць пазнавальную i творчую дзейнасць вучняў рознага ўзросту як у межах вучэбнага працэсу так i сродкамi пазакласнай работы;

- вызначаць месца i своеасаблiвасць беларускага эстраднага мастацтва ў сусветным мастацкiм працэсе;

- выкарыстоўваць сучасныя iнфармацыйныя тэхналогii, iнавацыйныя метады навучання.


7 Патрабаваннi да адукацыйнай праграмы i яе рэалiзацыi


7.1 Склад адукацыйнай праграмы


Адукацыйная праграма павiнна ўключаць: вучэбны план, праграмы вучэбных дысцыплiн, праграмы вучэбных i вытворчых практык, парадак выканання дыпломнай работы, праграму дзяржаўнага экзамену, якiя павiнны адпавядаць патрабаванням дадзенага стандарту.

Адукацыйная праграма падрыхтоўкi выпускнiка павiнна прадугледжваць вывучэнне студэнтам наступных цыклаў:

- сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн;

- прыродазнаўчых дысцыплiн;

- агульнапрафесiйных i спецыяльных дысцыплiн.


7.2 Патрабаваннi да распрацоўкi адукацыйнай праграмы


7.2.1 Максiмальны аб'ём вучэбнай нагрузкi студэнтаў не павiнен перавышаць 54 гадзiн у тыдзень, уключаючы ўсе вiды аўдыторнай i пазааўдыторнай работы.

7.2.2 Аб'ём абавязковых аўдыторных заняткаў студэнтаў, якi вызначаецца ВНУ з улiкам спецыяльнасцi, спецыфiкi арганiзацыi вучэбнага працэсу, аснашчанасцi вучэбна-лабараторнай базы, iнфармацыйнага вучэбна-метадычнага забеспячэння, павiнен быць устаноўлены ў межах 24 - 36 гадзiн.

7.2.3 У гадзiны, якiя адводзяцца на самастойную работу па вучэбнай дысцыплiне, уключаюцца гадзiны, прадугледжаныя на падрыхтоўку да экзамену.

7.2.4 Пры распрацоўцы вучэбнага плана ВНУ мае права змянiць колькасць гадзiн, якiя адводзяцца на засваенне вучэбнага матэрыялу: для цыклаў дысцыплiн - у межах 5%, для дысцыплiн, якiя ўваходзяць у цыкл, - у межах 10% без перавышэння максiмальнага тыднёвага аб'ёма нагрузкi студэнта i пры захаваннi патрабаванняў да зместу, якi ўказаны ў гэтым стандарце.


7.3 Патрабаваннi да тэрмiнаў рэалiзацыi адукацыйнай праграмы


7.3.1 Тэрмiн рэалiзацыi адукацыйнай праграмы на дзённай форме навучання складае 255 тыдняў. Працягласць навучання па вiдах вучэбнай дзейнасцi - у адпаведнасцi з таблiцай 1.



Таблiца 1



----------------------------------+-----------------------------------
¦                                 ¦  Працягласць пры тэрмiне навучання 5  ¦
¦  Вiды дзейнасцi, устаноўленыя   ¦                 гадоў                 ¦
¦         вучэбным планам         +--------------------+------------------+
¦                                 ¦       тыдняў       ¦      гадзiн      ¦
+---------------------------------+--------------------+------------------+
¦Тэарэтычнае навучанне. Практычныя¦        155         ¦       8370       ¦
¦заняткi                          ¦                    ¦                  ¦
+---------------------------------+--------------------+------------------+
¦Экзаменацыйныя сесii             ¦         34         ¦       1836       ¦
+---------------------------------+--------------------+------------------+
¦Практыка                         ¦         17         ¦       918        ¦
+---------------------------------+--------------------+------------------+
¦Дыпломная работа                 ¦         3          ¦       162        ¦
+---------------------------------+--------------------+------------------+
¦Вынiковая дзяржаўная атэстацыя   ¦         3          ¦       162        ¦
+---------------------------------+--------------------+------------------+
¦Канiкулы (уключая 4 тыднi        ¦         46         ¦                  ¦
¦паслядыпломнага водпуску)        ¦                    ¦                  ¦
+---------------------------------+--------------------+------------------+
¦УСЯГО                            ¦        255         ¦      11448       ¦
¦---------------------------------+--------------------+-------------------


7.3.2 Пры завочнай форме навучання студэнту павiнна быць забяспечана магчымасць заняткаў з выкладчыкам у аб'ёме не менш 160 гадзiн у год.


7.4 Тыпавы вучэбны план


7.4.1 Тыпавы вучэбны план распрацоўваецца ў адпаведнасцi са структурай, якая прыведзена ў таблiцы 2.



Таблiца 2



-------+-------------------------------+----------------------------+------
¦      ¦                               ¦   Аб'ём работы (гадзiн)    ¦          ¦
¦      ¦                               +-----+----------------------+          ¦
¦  N   ¦         Назва цыкла i         ¦     ¦         з iх         ¦Залiковыя ¦
¦ п/п  ¦          дысцыплiны           ¦усяго+----------+-----------+ адзiнкi  ¦
¦      ¦                               ¦     ¦аўдыторныя¦самастойная¦          ¦
¦      ¦                               ¦     ¦ заняткi  ¦  работа   ¦          ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦  1   ¦Цыкл сацыяльна-гуманiтарных    ¦1454 ¦   674    ¦    780    ¦   39,5   ¦
¦      ¦дысцыплiн                      ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Абавязковы кампанент           ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦ 1.1  ¦Гiсторыя Беларусi              ¦ 102 ¦    72    ¦    30     ¦    4     ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦ 1.2  ¦Асновы iдэалогii беларускай    ¦ 36  ¦    24    ¦    12     ¦   1,5    ¦
¦      ¦дзяржавы                       ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦ 1.3  ¦Фiласофiя                      ¦ 102 ¦    76    ¦    26     ¦   4,5    ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦ 1.4  ¦Эканамiчная тэорыя             ¦ 102 ¦    76    ¦    26     ¦   4,5    ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦ 1.5  ¦Сацыялогiя                     ¦ 54  ¦    36    ¦    18     ¦    2     ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦ 1.6  ¦Палiталогiя                    ¦ 102 ¦    68    ¦    34     ¦    4     ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦ 1.7  ¦Беларуская мова (прафесiйная   ¦ 50  ¦    34    ¦    16     ¦    2     ¦
¦      ¦лексiка)                       ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦ 1.8  ¦Замежная мова                  ¦ 272 ¦   150    ¦    122    ¦    9     ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦ 1.9  ¦Фiзiчная культура              ¦ 532 ¦    70    ¦    462    ¦    4     ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦ 1.10 ¦Дысцыплiны па выбару студэнта  ¦ 102 ¦    68    ¦    34     ¦    4     ¦
¦      ¦(культуралогiя, этыка,         ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
¦      ¦эстэтыка, логiка,              ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
¦      ¦рэлiгiязнаўства, асновы права, ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
¦      ¦правы чалавека, iншыя курсы i  ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
¦      ¦вучэбныя модулi)               ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦  2   ¦Цыкл прыродазнаўчых дысцыплiн  ¦ 514 ¦   340    ¦    174    ¦    20    ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Абавязковы кампанент           ¦ 410 ¦   272    ¦    138    ¦          ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦ 2.1  ¦Асновы сучаснага               ¦ 102 ¦    68    ¦    34     ¦    4     ¦
¦      ¦прыродазнаўства                ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦ 2.2  ¦Асновы вышэйшай матэматыкi     ¦ 52  ¦    34    ¦    18     ¦    2     ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦ 2.3  ¦Асновы iнфармацыйных тэхналогiй¦ 102 ¦    68    ¦    34     ¦    4     ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦ 2.4  ¦Асновы экалогii i              ¦ 52  ¦    34    ¦    18     ¦    2     ¦
¦      ¦энергазберажэння               ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦ 2.5  ¦Абарона насельнiцтва i аб'ектаў¦ 102 ¦    68    ¦    34     ¦    4     ¦
¦      ¦ад надзвычайных сiтуацый.      ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
¦      ¦Радыяцыйная бяспека            ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦ 2.6  ¦Вузаўскi кампанент             ¦ 52  ¦    34    ¦    18     ¦    2     ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦ 2.7  ¦Дысцыплiны па выбару студэнта  ¦ 52  ¦    34    ¦    18     ¦    2     ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦  3   ¦Цыкл агульнапрафесiйных i      ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
¦      ¦спецыяльных дысцыплiн          ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
¦      ¦                               +-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦                  1-17 03 01-01¦6356 ¦   3970   ¦    2386   ¦  231,5   ¦
¦      ¦                               ¦     +----------+-----------+----------+
¦      ¦                  1-17 03 01-02¦     ¦   4028   ¦    2328   ¦  227,5   ¦
¦      ¦                               ¦     +----------+-----------+----------+
¦      ¦                  1-17 03 01-03¦     ¦   4034   ¦    2322   ¦   225    ¦
¦      ¦                               ¦     +----------+-----------+----------+
¦      ¦                  1-17 03 01-06¦     ¦   3922   ¦    2434   ¦  227,5   ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Абавязковы кампанент           ¦     ¦          ¦           ¦    I     ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦ 3.1  ¦Ахова працы                    ¦ 24  ¦    18    ¦     6     ¦    1     ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦ 3.2  ¦Асновы кiравання               ¦ 48  ¦    36    ¦    12     ¦    2     ¦
¦      ¦iнтэлектуальнай маёмасцю       ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦ 3.3  ¦Педагогiка                     ¦ 94  ¦    60    ¦    34     ¦   3,5    ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦ 3.4  ¦Псiхалогiя                     ¦ 218 ¦   142    ¦    76     ¦   8,5    ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦ 3.5  ¦Культуралогiя                  ¦ 74  ¦    50    ¦    24     ¦    3     ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦ 3.6  ¦Сацыякультурная дзейнасць      ¦ 178 ¦   128    ¦    50     ¦   7,5    ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦ 3.7  ¦Гiсторыя мастацтваў            ¦ 304 ¦   214    ¦    90     ¦    13    ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦ 3.8  ¦Методыка выкладання            ¦ 88  ¦    50    ¦    38     ¦    3     ¦
¦      ¦спецдысцыплiн                  ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦ 3.9  ¦Iнструментазнаўства,           ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
¦      ¦аранжыроўка i пераклад музычных¦     ¦          ¦           ¦          ¦
¦      ¦твораў                         ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
¦      ¦                               +-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦                  1-17 03 01-01¦ 332 ¦   176    ¦    156    ¦    10    ¦
¦      ¦                               +-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦                  1-17 03 01-02¦ 552 ¦   304    ¦    248    ¦    18    ¦
¦      ¦                               +-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦                  1-17 03 01-03¦ 204 ¦   120    ¦    84     ¦    7     ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦ 3.10 ¦Сальфеджыа i тэорыя музыкi     ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
¦      ¦(гармонiя, полiфанiя, аналiз   ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
¦      ¦музычных форм)                 ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
¦      ¦                               +-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦  1-17 03 01-01; 1-17 03 01-02;¦ 398 ¦   236    ¦    162    ¦    14    ¦
¦      ¦                  1-17 03 01-06¦     ¦          ¦           ¦          ¦
¦      ¦                               +-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦                  1-17 03 01-03¦ 644 ¦   354    ¦    290    ¦    21    ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Дысцыплiны напрамку            ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
¦      ¦1-17 03 01-01                  ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Аркестравы клас                ¦1672 ¦   930    ¦    742    ¦    55    ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Iнструментальны ансамбль       ¦ 360 ¦   240    ¦    120    ¦    14    ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Спецiнструмент                 ¦ 532 ¦   310    ¦    222    ¦    18    ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Iмправiзацыя на спецiнструменце¦ 260 ¦   150    ¦    110    ¦    9     ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Дысцыплiны напрамку            ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
¦      ¦1-17 03 01-02                  ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Аркестравы клас                ¦ 734 ¦   414    ¦    320    ¦    24    ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Камп'ютарныя базы даных i ведаў¦ 200 ¦   106    ¦    94     ¦    6     ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Асновы кампазiцыi              ¦ 252 ¦   152    ¦    100    ¦    9     ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Асновы гукарэжысуры            ¦ 386 ¦   204    ¦    182    ¦    12    ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Камп'ютарная аранжыроўка       ¦ 526 ¦   304    ¦    222    ¦    18    ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Iнструментальны ансамбль       ¦ 164 ¦   108    ¦    56     ¦    6     ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Спецiнструмент                 ¦ 240 ¦   152    ¦    88     ¦   7,5    ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Дысцыплiны напрамку            ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
¦      ¦1-17 03 01-03                  ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Сцэнiчны рух                   ¦ 462 ¦   310    ¦    152    ¦    18    ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Сцэнiчная мова i голасамоўны   ¦ 430 ¦   254    ¦    176    ¦    14    ¦
¦      ¦трэнiнг                        ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Вакал                          ¦ 660 ¦   380    ¦    280    ¦    22    ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Пастаноўка голасу              ¦ 244 ¦   146    ¦    98     ¦   7,5    ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Вакальны ансамбль              ¦ 468 ¦   310    ¦    158    ¦    14    ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Майстэрства акцёра             ¦ 270 ¦   152    ¦    118    ¦    9     ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Дысцыплiны напрамку            ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
¦      ¦1-17 03 01-06                  ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Менеджмент у сферы музычнай    ¦ 328 ¦   190    ¦    138    ¦    11    ¦
¦      ¦культуры                       ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Тэхналогii прадзюсерскай       ¦ 500 ¦   280    ¦    220    ¦   16,5   ¦
¦      ¦дзейнасцi                      ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Арганiзацыя шоу-бiзнесу        ¦ 238 ¦   140    ¦    98     ¦    8     ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Фiнансаванне i аўдыт           ¦ 708 ¦   382    ¦    326    ¦    21    ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Прававое забеспячэнне          ¦ 124 ¦    72    ¦    52     ¦    4     ¦
¦      ¦прадпрымальнiцкай дзейнасцi ў  ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
¦      ¦сферы культуры                 ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Арганiзацыя мiжнародных        ¦ 158 ¦    98    ¦    60     ¦    6     ¦
¦      ¦культурных сувязей             ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Iнфармацыйныя рэсурсы          ¦ 94  ¦    66    ¦    28     ¦    4     ¦
¦      ¦сацыякультурнай сферы          ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Камп'ютарныя базы даных i ведаў¦ 160 ¦   106    ¦    54     ¦    6     ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Сцэнiчны рух                   ¦ 258 ¦   140    ¦    118    ¦    8     ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Спецiнструмент                 ¦ 278 ¦   150    ¦    128    ¦   7,5    ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Вузаўскi кампанент             ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
¦      ¦                               +-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦                  1-17 03 01-01¦1240 ¦   834    ¦    406    ¦    47    ¦
¦      ¦                               +-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦                  1-17 03 01-02¦1342 ¦   954    ¦    388    ¦    56    ¦
¦      ¦                               +-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦                  1-17 03 01-03¦1412 ¦   914    ¦    498    ¦    54    ¦
¦      ¦                               +-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦                  1-17 03 01-06¦1550 ¦   968    ¦    582    ¦    57    ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦Дысцыплiны па выбару студэнта  ¦ 534 ¦   396    ¦    138    ¦    23    ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦  4   ¦Факультатывы                   ¦ 46  ¦    46    ¦           ¦          ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦  6   ¦Экзаменацыйныя сесii           ¦1836 ¦          ¦    1836   ¦    51    ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦УСЯГО                          ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
¦      ¦                               +-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦                  1-17 03 01-01¦10206¦   5030   ¦    5176   ¦   342    ¦
¦      ¦                               ¦     +----------+-----------+----------+
¦      ¦                  1-17 03 01-02¦     ¦   5088   ¦    5118   ¦   338    ¦
¦      ¦                               ¦     +----------+-----------+----------+
¦      ¦                  1-17 03 01-03¦     ¦   5094   ¦    5112   ¦  335,5   ¦
¦      ¦                               ¦     +----------+-----------+----------+
¦      ¦                  1-17 03 01-06¦     ¦   4982   ¦    5224   ¦   338    ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦  7   ¦Практыкi (17 тыдняў):          ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
¦      ¦                               ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
¦      ¦- азнаямленчая (вучэбная) (2   ¦ 108 ¦          ¦    108    ¦    3     ¦
¦      ¦тыднi);                        ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
¦      ¦                               ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
¦      ¦- рэпетыцыйна-канцэртная (5    ¦ 270 ¦          ¦    270    ¦   7,5    ¦
¦      ¦тыдняў);                       ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
¦      ¦                               ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
¦      ¦- педагагiчная (3 тыднi);      ¦ 162 ¦          ¦    162    ¦   4,5    ¦
¦      ¦                               ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
¦      ¦- пераддыпломная (7 тыдняў)    ¦ 378 ¦          ¦    378    ¦   10,5   ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦  8   ¦Дыпломная работа               ¦ 162 ¦          ¦    162    ¦   4,5    ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦  9   ¦Вынiковая дзяржаўная атэстацыя ¦ 162 ¦          ¦    162    ¦   4,5    ¦
+------+-------------------------------+-----+----------+-----------+----------+
¦      ¦РАЗАМ                          ¦     ¦          ¦           ¦          ¦
¦      ¦                               ¦     +----------+-----------+----------+
¦      ¦                  1-17 03 01-01¦     ¦   5030   ¦    6418   ¦  376,5   ¦
¦      ¦                               ¦     +----------+-----------+----------+
¦      ¦                  1-17 03 01-02¦11448¦   5088   ¦    6360   ¦  372,5   ¦
¦      ¦                               ¦     +----------+-----------+----------+
¦      ¦                  1-17 03 01-03¦     ¦   5094   ¦    6354   ¦   370    ¦
¦      ¦                               ¦     +----------+-----------+----------+
¦      ¦                  1-17 03 01-06¦     ¦   4982   ¦    6466   ¦  372,5   ¦
¦------+-------------------------------+-----+----------+-----------+-----------


7.4.2 Згодна з тыпавым планам, устаноўленым стандартам, ВНУ распрацоўваецца вучэбны план спецыяльнасцi, якi ўзгадняецца з ВМА, Упраўленнем вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi i зацвярджаецца рэктарам ВНУ.


7.5 Патрабаваннi да абавязковага мiнiмуму зместу вучэбных праграм i кампетэнцыям па дысцыплiнах


7.5.1 Змест вучэбнай праграмы дысцыплiны па кожным цыклу прадстаўляецца ва ўзбуйнённых дыдактычных адзiнках (цi вучэбных модулях), а патрабаваннi да кампетэнцый па дысцыплiне - у ведах i ўменнях.

7.5.2 Цыкл сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн устанаўлiваецца ў адпаведнасцi з адукацыйным стандартам "Вышэйшая адукацыя першай ступенi. Цыкл сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн", якi ўключае патрабаваннi да кампетэнцый.


7.5.3 Цыкл прыродазнаўчых дысцыплiн


Асновы сучаснага прыродазнаўства

Прыродазнаўства як галiна навуковага пазнання. Структура прыродазнаўчага навуковага пазнання. Асноўныя гiстарычныя перыяды развiцця прыродазнаўства. Прырода ў сучаснай прыродазнаўча-навуковай карцiне свету. Сучасная фiзiчная, астранамiчная, бiялагiчная карцiна свету. Тэорыя самаарганiзацыi (сiнергетыка). Глабальны эвалюцыянiзм. Прыродазнаўчая навука i будучыня чалавецтва.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- структуру прыродазнаўча-навуковага пазнання;

- асаблiвасцi асноўных гiстарычных перыядаў развiцця прыродазнаўства;

- сучасную прыродазнаўчую карцiну свету;

- тэорыю сiнергетыкi;

умець:

- валодаць тэрмiналогiяй сучаснага прыродазнаўства;

- характыразаваць асноўныя перыяды развiцця прыродазнаўства;

- аналiзаваць найбольш значныя дасягненнi ў сучаснай прыродазнаўчай карцiне свету;

- выкарыстоўваць атрыманыя веды пры стварэннi i выкарыстаннi iнфармацыйных рэсурсаў прыродазнаўчага профiлю.


Асновы вышэйшай матэматыкi

Праблемы фармалiзацыi ў iнфармацыйнай дзейнасцi. Структура матэматычнага апарату. Асновы тэорыi мностваў. Асноўныя паняццi тэорыi дачыненняў. Асноўныя паняццi тэорыi графаў i матрыц. Элементы матэматычнай логiкi. Булева алгебра. Выпадковыя падзеi, велiчынi i працэсы. Элементы матэматычнай статыстыкi. Матэматычныя мадэлi ў мастацтве эстрады.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- праблемы фармалiзацыi iнфармацыйных задач у мастацтве эстрады з выкарыстаннем матэматычных метадаў;

- асновы тэорыi мностваў i дачыненняў;

- асноўныя паняццi i азначэннi тэорыi графаў i матрычнага вылiчэння;

- элементы матэматычнай логiкi: вылiчэнне выказванняў i прэдыкатаў першага парадку;

- элементы булевай алгебры i функцыянальнага булевага мадэлявання;

- асновы тэорыi iмавернасцей: выпадковыя падзеi, велiчынi, працэсы;

- матэматычныя мадэлi ў мастацтве;

умець:

- карыстацца матэматычнымi метадамi для фармалiзацыi асобных iнфармацыйных задач i працэсаў;

- рашаць тыпавыя матэматычныя задачы;

- выконваць матэматычныя пераўтварэннi.


Асновы iнфармацыйных тэхналогiй

Асноўныя канцэпцыi iнфарматыкi як навукi. Iнфарматызацыя, iнфармацыйная iндустрыя, iнфармацыйнае грамадства. Iнфармацыя як аб'ект iнфарматыкi. Натуральныя i штучныя мовы. Машынныя мовы. Iнфармацыйныя працэсы. Навукова-iнфармацыйная дзейнасць. Базавыя паняццi камп'ютарных тэхналогiй. Класiфiкацыя i прызначэнне камп'ютарнай тэхнiкi. Перыферыйныя прылады. Праграмнае забеспячэнне. Аперацыйныя сiстэмы. Камп'ютарная апрацоўка iнфармацыi. Пабудова складаных дакументаў. Распрацоўка прэзентацый. Стварэнне электронных таблiц. Камп'ютарныя сеткi. Выкарыстанне iнтэрнет. Асноўныя службы iнтэрнет. Сэрвiсная падтрымка. Архiвiраванне матэрыялаў. Абарона ад несанкцыянаванага доступу. Антывiрусная абарона.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- сутнасць i асноўныя канцэпцыi iнфарматыкi як навукi;

- навукова-iнфармацыйную дзейнасць i iнфармацыйныя працэсы;

- алгарытмiчныя i машынныя мовы;

- базавыя канцэпцыi камп'ютарных тэхналогiй i асновы лiчбавых камунiкацый;

- сучасныя сродкi вылiчальнай тэхнiкi i iх асноўныя характарыстыкi;

- склад, функцыi i прызначэнне ўнiфiкаванага праграмнага забеспячэння камп'ютарных сiстэм;

умець:

- працаваць у аперацыйным асяроддзi Windows i прыкладных праграм;

- ствараць i апрацоўваць асноўныя вiды тэкставых дакументаў, статычнай графiкi i гуку;

- алiчбоўваць тэксты дакументаў;

- ствараць прэзентацыi;

- карыстацца электроннай поштай, рэсурсамi i службамi глабальнай сеткi iнтэрнет;

- карыстацца сэрвiсным праграмным забеспячэннем.


Асновы экалогii i энергазберажэння

Вядучыя канцэпцыi, сучасныя праблемы экалогii. Асяроддзi, фактары асяроддзя, адаптацыi арганiзмаў. Формы i механiзмы адаптацый. Экалагiчныя групы i жыццёвыя формы арганiзмаў. Формы бiялагiчнай разнастайнасцi. Крытэрыi ўстойлiвасцi бiяцэноза. Экасiстэма. Дынамiка экасiстэм. Асноўныя стратэгii аховы прыроды. Рэжымы i формы ахоўваемых тэрыторый. Кадастры рэдкасных i знiкаючых вiдаў. Экалагiчныя сеткi. Ахоўваемыя прыродныя тэрыторыi Беларусi. Агульныя пытаннi энергазберажэння. Традыцыйныя i другасныя спосабы атрымання цеплавой i электрычнай энергii. Спосабы энергазберажэння. Экалагiчныя праблемы энергетыкi. Бытавое энергазберажэнне. Заканадаўчыя механiзмы энергазберажэння.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- ролю экалогii ў вырашэннi праблем рацыянальнага прыродакарыстання; рэсурсазберажэння, забеспячэннi выжывання чалавецтва i захавання бiясферы;

- аб функцыянаваннi i гомеастазе надарганiзменных сiстэм;

- дынамiку экасiстэм;

- сучасную экалагiчную карцiну Беларусi;

- заканадаўчыя механiзмы i спосабы энергазберажэння;

умець:

- аналiзаваць адмоўныя тэндэнцыi сучаснага экалагiчнага крызiсу, экалагiчнага бедства на Беларусi;

- выкарыстоўваць формы экалагiчнай адаптацыi;

- разлiчваць асноўныя эканамiчныя паказчыкi энергазберажэння.


Абарона насельнiцтва i аб'ектаў ад надзвычайных сiтуацый. Радыяцыйная бяспека.

Надзвычайныя сiтуацыi ў сучасных умовах. Характарыстыка сучасных сродкаў паражэння. Ядавiтыя рэчывы, якiя моцна дзейнiчаюць, i абарона ад iх. Характарыстыка ачагоў паражэння. Сiстэма забеспячэння бяспекi насельнiцтва ў надзвычайных сiтуацыях. Дазiметрычныя велiчынi i iх адзiнкi. Наступальныя i штучныя крынiцы радыяцыi. Бiялагiчнае дзеянне iянiзуючых выпраменьванняў. Наступствы Чарнобыльскай катастрофы ў рэспублiцы. Прыборы радыяцыйнай, хiмiчнай разведкi i дазiметрычнага кантролю. Нармiраванне радыяцыйнай бяспекi i прававы рэжым радыяцыйна-забруджаных тэрыторый рэспублiкi. Структурныя органы грамадзянскай абароны. Iндывiдуальныя сродкi абароны. Аварыйна-выратавальныя i iншыя неадкладныя работы ў ачагах паражэння.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- структуру грамадзянскай абароны краiны;

- спосабы абароны насельнiцтва ў надзвычайных сiтуацыях;

- асаблiвасцi паступлення, накаплення i пераносу радыёактыўных рэчываў у экасiстэмах;

- уплыў iанiзуючых выпраменьванняў на арганiзм чалавека;

- спосабы знiжэння паступленняў i вывядзення радыёнуклiдаў з арганiзма чалавека;

умець:

- выкарыстоўваць псiхолага-педагагiчныя веды для работы з насельнiцтвам на забруджаных тэрыторыях;

- аказваць першую медыцынскую дапамогу пацярпелым ў вынiку надзвычайных сiтуацый;

- працаваць з дазiметрычнай апаратурай.


7.5.4 Цыкл агульнапрафесiйных i спецыяльнах дысцыплiн


Ахова працы

Агульныя пытаннi аховы працы. Прафiлактыка траўматызму. Арганiзацыя работы па ахове працы. Асновы вытворчай санiтарыi i тэхнiкi бяспекi. Тэмпературны i светавы рэжым у памяшканнях. Меры бяспекi i гiгiена працы. Параметры мiкраклiмату ў памяшканнях. Асновы пажарнай бяспекi i сродкi пажаратушэння. Першая дапамога пацярпеўшаму.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- працоўнае заканадаўства, якое ўстанаўлiвае нормы працоўных працэсаў, звязаных з пытаннямi тэхнiкi бяспекi;

- вытворчую санiтарыю як сiстэму арганiзацыйных, гiгiенiчных i санiтарна-тэхнiчных мерапрыемстваў i сродкаў;

- сiстэму арганiзацыйных i тэхнiчных мерапрыемстваў i сродкаў, якiя папярэджваюць уздзеянне на працуючых небяспечных вытворчых фактараў;

- асновы пажарнай бяспекi i сродкi пажаратушэння;

умець:

- аналiзаваць умовы працы, прычыны траўматызму i прафесiйных захворванняў;

- вызначаць спосабы i сродкi навучання ў галiне бяспекi працы;

- ацэньваць небяспеку ў надзывачайных умовах i прымаць меры па лiквiдацыi iх вынiкаў.


Асновы кiравання iнтэлектуальнай маёмасцю

Роля iнтэлектуальнай маёмасцi ў сацыяльна-эканамiчным развiццi краiны. Аб'екты i суб'екты аўтарскага права. Кiраванне маёмаснымi правамi аўтараў. Аўтарскае права. Барацьба з пiрацтвам. Аб'екты i суб'екты прамысловай маёмасцi. Патэнтная iнфармацыя i яе выкарыстанне. Мiжнародныя класiфiкацыi вынаходнiцтваў, прамысловых узораў, таварных знакаў. Патэнтныя даследаваннi i методыка iх правядзення. Афармленне заявак на аб'екты iнтэлектуальнай маёмасцi. Камерцыйнае выкарыстанне аб'ектаў iнтэлектуальнай маёмасцi. Дзяржаўнае кiраванне iнтэлектуальнай маёмасцю.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- паняццi i тэрмiны ў сферы iнтэлектуальнай маёмасцi;

- асноўныя палажэннi нацыянальнага i мiжнароднага заканадаўства аб iнтэлектуальнай маёмасцi;

- парадак афармлення i абароны правоў на аб'екты iнтэлектуальнай маёмасцi;

- вiды дамоўленасцей на перадачу правоў валодання iнтэлектуальнай маёмасцю;

- iнфармацыйныя працэсы пошуку i распаўсюджвання патэнтнай iнфармацыi;

умець:

- скласцi аўтарскi дагавор на перадачу правоў на адзiн з аб'ектаў;

- заiндэксаваць тэматычны запыт у адпаведнасцi з мiжнароднымi класiфiкацыямi на аб'екты прамысловай маёмасцi i правесцi розныя вiды патэнтнага пошуку з выкарыстаннем традыцыйных i электронных iнфармацыйных рэсурсаў;

- аказаць кансультацыйную дапамогу пры афармленнi заявак на аб'екты iнтэлектуальнай маёмасцi.


Педагогiка

Месца педагогiкi ў структуры сучасных гуманiтарных ведаў. Гiсторыя развiцця педагогiкi i беларускай педагагiчнай думкi. Мэты выхавання як рэалiзацыя сацыяльна абумоўленага iдэала асобы ў канкрэтны гiстарычны перыяд. Мадэлi i сiстэмы адукацыi i выхавання на сучасным этапе развiцця грамадства. Структура адукацыйнай i выхаваўчай сiстэмы ў Рэспублiцы Беларусь. Структура i арганiзацыя цэласнага педагагiчнага працэсу ва ўстановах культуры, адукацыi, пазашкольнага навучання i выхавання. Заканамернасцi i педагагiчныя механiзмы навучання i выхавання ва ўстановах адукацыi i культуры, пазашкольнага навучання i выхавання. Педагагiчныя асновы фармiравання асобы як суб'екту выхавання. Мадэлi i структурныя кампаненты педагагiчнага майстэрства i шляхi яго ўдасканалення.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- асноўныя тэарэтычныя палажэннi педагогiкi;

- асноўныя катэгорыi педагогiкi i сутнасць працэсаў адукацыi;

- прынцыпы i тэхналогiю выхавання як працэсу сацыялiзацыi асобы;

- метады i формы выхаваўчага ўздзеяння на ўдзельнiкаў творчых калектываў у залежнасцi ад узросту i iндывiдуальных якасцей;

- асобасна-арыентаваныя педагагiчныя тэхналогii выхавання ва ўстановах сацыякультурнай сферы;

умець:

- выкарыстоўваць методыку дыягностыкi i развiцця творчых якасцей асобы ва ўмовах навучальнага працэсу i ў сферы вольнага часу;

- самастойна карыстацца педагагiчнымi ведамi, уменнямi, навыкамi ў прафесiйнай педагагiчнай дзейнасцi;

- рэалiзоўваць педагагiчную дзейнасць ва ўстановах культуры;

- арганiзоўваць выхаваўчую работу з рознымi катэгорыямi ўдзельнiкаў творчых калектываў.


Псiхалогiя

Месца псiхалогii ў структуры сучасных гуманiтарных ведаў. Гiсторыя развiцця псiхалогii i беларускай псiхалагiчнай думкi. Заканамернасцi i псiхалагiчныя механiзмы навучання i выхавання ва ўстановах культуры, адукацыi, пазашкольнага навучання i выхавання. Сучасныя тэхналогii развiцця крэатыўнасцi асобы. Псiхолага-педагагiчныя асновы фармiравання асобы як суб'екту выхавання. Роля псiхалагiчных ведаў у этычным i эстэтычным развiццi асобы i фармiраваннi творчага калектыву. Разнастайныя падыходы да псiхалагiчнага вывучэння асобы i механiзмаў уздзеяння на яе. Дзяржаўныя i мiжнародныя дакументы, якiя адлюстроўваюць правы асобы, дзiцяцi i розных узроставых катэгорый насельнiцтва. Псiхалагiчныя асновы мастацкай творчасцi. Псiхалагiчныя асновы сямейнага выхавання i выхаваўчай работы ва ўстановах адукацыi, культуры, пазашкольнага навучання i выхавання. Мадэлi i структурныя кампаненты псiхалагiчнага майстэрства кiраўнiка творчага калектывуi шляхi яго ўдасканалення.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- асноўныя тэарэтычныя палажэннi псiхалогii;

- асноўныя катэгорыi псiхалогii ў кантэксце працэсаў адукацыi i выхавання;

- псiхалагiчныя працэсы, станы, уласцiвасцi асобы i спосабы педагагiчнага ўздзеяння на iх ва ўстановах культуры, адукацыi, пазашкольнага навучання i выхавання;

- прычыны дзелавых, асобасных i мiжасобасных канфлiктаў i тэхналогiю iх вырашэння ва ўмовах творчых калектываў;

- псiхалагiчныя асаблiвасцi стыляў кiравання ў кантэксце дзейнасцi творчых калектываў;

умець:

- характарызаваць заканамернасцi i прынцыпы фармiравання i развiцця асобы ў розных вiдах творчай i мастацкай дзейнасцi;

- выкарыстоўваць сучасныя тэхналогii фармiравання вядучых якасцей асобы ў асяродку ўдзельнiкаў творчых калектываў;

- выкарыстоўваць методыку дыягностыкi i развiцця творчых якасцей асобы ва ўмовах навучальнага працэсу i ў сферы вольнага часу;

- самастойна карыстацца ведамi па псiхалогii ў прафесiйнай дзейнасцi.


Культуралогiя

Месца культуралогii ў структуры гуманiтарных ведаў. Культуралогiя як сiстэмны погляд на культуру. Гiсторыя ўзнiкнення i прычыны фармiравання культуралогii. Актуальнасць вывучэння культуралагiчных праблем у iнфармацыйным грамадстве. Узнiкненне i развiццё культуралагiчных ведаў. Прырода, культура i цывiлiзацыя. Сэнс культуратворчасцi. Праблема тыпалогii культур. Беларуская культура ў сусветнай цывiлiзацыйнай прасторы. Структурная дынамiка культуры. Асаблiвасцi культурна-гiстарычнай дынамiкi. Станаўленне планетарнай культуры. Прынцып дыялога культур - шлях да ўнiверсальных каштоўнасцей чалавецтва. Спалучэнне агульначалавечага i нацыянальнага ў сусветнай культуры. Тэарэтычныя асновы сацыяльна-культурнай дзейнасцi.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- асноўныя заканамернасцi культурна-гiстарычнага развiцця чалавецтва;

- марфалогiю культуры;

- параўнальны аналiз менталiтэту народаў;

- сэнс базавых сiмвалаў сусветнай i нацыянальнай культуры;

- праблемы мiжкультурных камунiкацый ў кантэксце глабалiзацыйных працэсаў;

- дасягненнi сацыякультурнай дзейнасцi;

- прыкладныя магчымасцi культуралогii ў галiне бiблiятэказнаўства i бiблiяграфii;

умець:

- крытычна ўспрымаць тэндэнцыi, сiмвалы, плынi, феномены сусветнай i нацыянальнай культуры;

- аналiзаваць гiстарычную разнастайнасць тэкстаў культуры;

- ацэньваць асаблiвасцi мiжкультурных камунiкацый, адаптавацца ва ўмовах мультыкультурнай сiтуацыi.


Сацыякультурная дзейнасць

Паняцце "Сацыякультурная дзейнасць", сфера СКД i яе прызначэнне. Месца i роля асветнiцкай дзейнасцi ў гiсторыi Беларусi. Сутнасць творчай дзейнасцi, этапы яе развiцця, прынцыпы i напрамкi яе арганiзацыi ва ўстановах культуры. Актыўнасць асобы, матывацыйная сфера асобы i фармiраванне яе светапогляду. Мастацкая творчасць, яе характарыстыка, вiды, напрамкi развiцця. Асаблiвасцi выкарыстання спадчыны традыцынай культуры ў СКД. Сацыяльна-культурная работа як вiд прафесiйнай дзейнасцi. Функцыi менеджменту ў сацыяльна-культурнай сферы. Прынцыпы кiравання, арганiзацыi i метадычнага забеспячэння СКД у РБ i за мяжой. Эфектыўнасць СКД, метады яе вывучэння i ацэнкi. Маркетынг СКД. Шляхi ўзаемадзеяння дзяржаўных, грамадскiх i прыватных устаноў па арганiзацыi вольнага часу насельнiцтва.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- паняцце, сферу i прызначэнне СКД;

- месца i ролю асветнiцкай дзейнасцi ў гiсторыi Беларусi;

- прынцыпы кiравання, арганiзацыi i метадычнага забеспячэння СКД;

- асаблiвасцi менеджменту i маркетынгу СКД.

умець:

- аналiзаваць сучасны стан, эфектыўнасць, накiрункi i перспектывы развiцця СКД;

- распрацоўваць асноўныя вiды метадычнай прадукцыi для забеспячэння СКД;

- арганiзоўваць СКД у адпаведнасцi з профiлем спецыялiзацыi ў дзяржаўных установах;

- ажыццяўляць дзейнасць па менеджменце i маркетынгу таварнай прадукцыi (тавараў i паслуг), вырабленай ў галiне народнай творчасцi.


Гiсторыя мастацтваў

Тэатральнае

Тэатр i яго месца ў сiстэме мастацкай культуры. Тэатр Антычнасцi, Сярэднявечча, Адраджэння, Класiцызму, Асветнiцтва, Рамантызму. Заходнееўрапейскi тэатр XIX - XX стст.: рэжысёры, асноўныя накiрункi ў драматургii i акцёрскiм майстэрстве. Народныя вытокi рускай тэатральнай культуры. Рускi тэатр XVII, XVIII, XIX стст. Тэатр i драматургiя XIX - XX стст. Сутнасць сiстэмы К.Станiслаўскага. Тэатр савецкага часу. Вытокi i гiсторыя развiцця тэатра на Беларусi. Народны тэатр. Прыватнаўласнiцкiя тэатры (XVIII ст.). Беларускi тэатр канца XIX - XX стст. Сучасныя тэатры Беларусi i Расii: рэжысёры, акцёры, драматургi. Сучасныя тэтральныя формы.

Музычнае

Вiды i жанры музыкi. Музыка Старажытнага Свету, Антычнасцi, Сярэднявечча, Адраджэння, Барока, Асветнiцтва, Рамантызму. Музыка XX ст. Заходнееўрапейская музыка XIX - XX стст. Гiсторыя музыкi Расii: перыяды старажытнай Кiеўскай Русi, Маскоўскага княства. Руская музыка XVII ст., XVIII ст. Фармiраванне нацыянальнай кампазiтарскай школы, яе прадстаўнiкi. Музыка Расii XIX - XX стст. Музыка Беларусi: вытокi, музычная культура перыяду Вялiкага княства Лiтоўскага (XIII - XVII стст.), Адраджэння (XVI - XVII стст.), Асветнiцтва (XVIII ст.). Беларускiя кампазiтары XIX - XX стст. Фармiраванне i развiццё нацыянальнай кампазiтарскай школы. Новыя стылявыя тэндэнцыi ў сучаснай музыцы.

Выяўленчае мастацтва

Выяўленчае мастацтва як частка грамадскай свядомасцi i вобразна-пачуццёвы спосаб адлюстравання свету. Асноўныя вiды i жанры, выразныя сродкi. Мастацтва першабытнага ладу, Старажытнага Егiпта, Антычнасцi. Мастацкiя стылi i помнiкi Заходняй Еўропы ў эпохi Сярэднявечча i Адраджэння. Стылёвыя асаблiвасцi мастацтва Фландрыi, Iспанii, Галандыi, Англii i Францыi XVII - XVIII стст. Вядучыя мастакi XIX - XX стст. Асноўныя стылi i напрамкi ў мастацтве XX ст. Мастацтва Старажытнай Русi. Рускае выяўленчае мастацтва XVIII - XIX стст. "Срэбpaны век" у рускiм мастацтве. Савецкае мастацтва. Выяўленчае мастацтва Беларусi XVII - XX стст. Вядучыя прадстаўнiкi беларускага мастацтва XX ст. Сучасны стан беларускага мастацтва.

Кiнамастацтва

Гiсторыя сусветнага кiно: этапы, стылi, майстры. Першы этап развiцця кiно (узнiкненне кiнематографа ў 1895 - 1930-я гг., авалоданне гукам). Станаўленне вядучых кiнашкол - Францыi, Швецыi, Германii, Расii. Кiно Беларусi 1920-х гг. Другi перыяд (1930 - 1940-я гг.) - таталiтарная эпоха. Кiно Беларусi ў агульнасавецкiм кантэксце. Фармiраванне новых мастацкiх плыняў: французскi "паэтычны рэалiзм", iтальянскi неарэалiзм. Трансфармацыя вобразнай мовы i ўзбагачэнне магчымасцяў экрана (iтальянская, французская, германская, шведская, польская, савецкая кiнашколы). Трэцi перыяд (1950 - 1980-я гг.) - радыкальная змена пакаленняў у кiнамастацтве (iтальянскiм, расiйскiм, польскiм i iнш.). Авалоданне новай вобразнай мовай. Новая хваля ў беларускiм кiно другой паловы 1960-х гг. Сучасны стан сусветнага i беларускага кiно.

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- сэнс i прызначэнне розных вiдаў мастацтва, вобразную мову кожнага вiда;

- вiдавую i жанравую тыпалогiю;

- гiсторыю мастацкай культуры свету ў адпаведнасцi з эпохамi, стылямi i школамi;

- асноўныя гiстарычныя факты, падзеi, даты, iмёны дзеячаў мастацтва;

- мастацкую культуру Беларусi i творчасць кампазiтараў, мастакоў, дзеячаў тэатра i кiно;

- развiццё сучасных драматычных i музычных тэатраў;

умець:

- аналiзаваць заканамернасцi фармiравання розных вiдаў мастацтва ў пэўныя эпохi;

- валодаць катэгарыяльным апаратам, спецыфiчнай мовай розных вiдаў мастацтва;

- вызначаць, супастаўляць, параўноўвываць асаблiвасцi аўтарскiх стыляў;

- аналiзаваць творы мастацка-матэрыяльнай культуры;

- канструяваць, аналiзаваць, здзяйсняць на практыцы працэс выкладання тэорыi i гiсторыi мастацтваў у адпаведнасцi з сучаснымi патрабаваннямi.


Методыка выкладання спецдысцыплiн

Асноўныя метадычныя прынцыпы сучаснай музычнай педагогiкi. Асноўныя прынцыпы, метады i прыёмы выкладання спецдысцыплiн. Методыка аналiзу ўрока, канцэртнага выступлення. Практычны паказ работы пры вырашэннi з вучнем канкрэтных мастацкiх i тэхнiчных задач. Аналiз метадычнай лiтаратуры, вучэбных дапаможнiкаў (форма, структура, змест, накiраванасць дапаможнiка).

Выпускнiк павiнен

ведаць:

- спецыфiку выкладання спецыяльных дысцыплiн у розных тыпах навучальных устаноў (ВНУ, СНУ), у дзiцячых i дарослых аматарскiх калектывах;

- методыку складання i аналiз вучэбнага рэпертуару, канцэртных музычных праграм;

- методыку работы над музычным творам на розных этапах работы;


Страницы: | Стр. 1 | Стр. 2 | Стр. 3 | Стр. 4 | Стр. 5 | Стр. 6 | Стр. 7 | Стр. 8 | Стр. 9 | Стр. 10 | Стр. 11 | Стр. 12 | Стр. 13 | Стр. 14 | Стр. 15 | Стр. 16 | Стр. 17 | Стр. 18 | Стр. 19 | Стр. 20 | Стр. 21 | Стр. 22 | Стр. 23 | Стр. 24 | Стр. 25 | Стр. 26 | Стр. 27 | Стр. 28 | Стр. 29 | Стр. 30 | Стр. 31 | Стр. 32 | Стр. 33 | Стр. 34 | Стр. 35 | Стр. 36 | Стр. 37 | Стр. 38 | Стр. 39 | Стр. 40 | Стр. 41 | Стр. 42 | Стр. 43 | Стр. 44 | Стр. 45 | Стр. 46 | Стр. 47 | Стр. 48 | Стр. 49 | Стр. 50 | Стр. 51 | Стр. 52 |



Archive documents
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList