Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 15.03.2010 № 35 "Об утверждении, введении в действие и отмене образовательных стандартов высшего образования"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Стр. 14

Страницы: | Стр. 1 | Стр. 2 | Стр. 3 | Стр. 4 | Стр. 5 | Стр. 6 | Стр. 7 | Стр. 8 | Стр. 9 | Стр. 10 | Стр. 11 | Стр. 12 | Стр. 13 | Стр. 14 | Стр. 15 | Стр. 16 | Стр. 17 | Стр. 18 | Стр. 19 | Стр. 20 | Стр. 21 | Стр. 22 | Стр. 23 | Стр. 24 | Стр. 25 | Стр. 26 | Стр. 27 | Стр. 28 | Стр. 29 | Стр. 30 | Стр. 31 | Стр. 32 | Стр. 33 |

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- асноўныя тэрмiны i азначэннi ў галiне права;

- асноўныя агульнатэарэтычныя праблемы фармiравання i развiцця права;

- асноўныя прынцыпы i катэгорыi права;

- формы сацыяльных узаемадзеянняў, фактары сацыяльнага развiцця, тыпы i структуры сацыяльных арганiзацый;

- асноўныя крынiцы беларускага права i права iншых дзяржаў;

умець:

- характарызаваць ролю i значэнне права ў эканомiцы, сацыяльным жыццi, абароне правоў чалавека i грамадзянiна, асноўныя прававыя механiзмы ўзаемадзеяння дзяржавы i грамадства, дзяржавы i асобы;

- тлумачыць узаемасувязь свабоды, правоў i адказнасцi чалавека;

- працаваць з заканадаўствам: арыентавацца ў яго сiстэме, структуры i функцыях у розных прававых сiстэмах;

- знаходзiць неабходную iнфармацыю для самастойнага вывучэння прававых катэгорый;

- ужываць атрыманыя веды ў галiне сучаснага беларускага права пры вывучэннi ў наступным асобных галiн права, а таксама ў практычнай дзейнасцi;

- улiчваць спецыфiку этычных i прававых нормаў у сваёй прафесiйнай дзейнасцi;

- ажыццяўляць прававую прапаганду i прававое выхаванне ў сферы прафесiйнай дзейнасцi, удзельнiчаць у публiчнай дыскусii па прававых пытаннях.


Адмiнiстрацыйнае права

Сiстэма нормаў адмiнiстрацыйнага права i яго месца ў беларускай прававой сiстэме. Дзяржаўнае кiраванне i адмiнiстрацыйнае права. Адмiнiстрацыйнае права як галiна права i навука. Суб'екты адмiнiстрацыйнага права. Адказнасць па адмiнiстрацыйным праве. Адмiнiстрацыйны працэс. Законнасць i дысцыплiна ў дзяржаўным кiраваннi.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- сутнасць адмiнiстрацыйна-прававога ўздзеяння на грамадскiя адносiны;

- асаблiвасцi прававога статусу асобных вiдаў суб'ектаў адмiнiстрацыйных праваадносiн;

- паняцце i прававыя катэгорыi, звязаныя з адмiнiстрацыйным правапарушэннем i адмiнiстрацыйнай адказнасцю;

- працэдуру адмiнiстрацыйнай вытворчасцi;

- функцыi i прынцыпы дзяржаўнага кiравання;

- класiфiкацыю органаў дзяржаўнага кiравання, якiя ажыццяўляюць выканаўча-распарадчую дзейнасць;

- паняцце i прынцыпы дзяржаўнай службы;

- прававыя асновы ўдзелу грамадскiх арганiзацый у дзяржаўным кiраваннi;

- сутнасць забеспячэння законнасцi i дысцыплiны ў дзяржаўным кiраваннi;

- асноўныя рысы адмiнiстрацыйнага працэсу;

умець:

- арыентавацца ў дзеючых нормах адмiнiстрацыйнага права;

- ужываць прававыя катэгорыi адмiнiстрацыйнага права на практыцы.


Грамадзянскае права

Паняцце грамадзянскага права як галiны права, навукi i вучэбнай дысцыплiны. Крынiцы грамадзянскага права. Паняцце, змест i вiды грамадзянскiх праваадносiн. Грамадзяне (фiзiчныя асобы) як суб'екты грамадзянскiх праваадносiн. Юрыдычныя асобы як суб'екты грамадзянскiх праваадносiн. Дзяржава i яе суб'екты, мунiцыпальныя ўтварэннi - суб'екты грамадзянскiх праваадносiн. Аб'екты грамадзянскiх праваадносiн. Падставы ўзнiкнення, змянення i спынення грамадзянскiх праваадносiн. Ажыццяўленне правоў i выкананне абавязкаў у грамадзянскiх праваадносiнах. Права на абарону. Тэрмiны ажыццяўлення i абароны правоў i выканання абавязкаў у грамадзянскiх праваадносiнах. Права ўласнасцi i iншыя рэчавыя правы. Права ўласнасцi грамадзян. Права ўласнасцi юрыдычных асоб. Права дзяржаўнай i мунiцыпальнай уласнасцi. Права агульнай уласнасцi. Абарона права ўласнасцi i iншых рэчавых правоў. Грамадзянска-прававое рэгуляванне асабiстых немаёмасных правоў. Паняцце, вiды i выкананне абавязанняў. Адказнасць па грамадзянскiм праве. Грамадзянска-прававая дамова. Дамова куплi-продажу. Дамова пастаўкi. Дамова арэнды, лiзiнгу i пазыкi. Дамова падраду. Выкананне навукова-даследчых, доследна-канструктарскiх i тэхналагiчных прац. Аўтарскiя дамовы.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- змест правоў у грамадзянскiх праваадносiнах;

- парадак рэалiзацыi i абароны правоў у грамадзянскiх праваадносiнах;

- абавязкi i вiды грамадзянска-прававой адказнасцi за невыкананне абавязанняў;

- парадак заключэння грамадзянска-прававых дамоў;

- асаблiвасцi стварэння камерцыйных i некамерцыйных арганiзацый;

- спосабы забеспячэння выканання абавязанняў;

умець:

- аператыўна знаходзiць у масiве заканадаўства патрэбны акт;

- правiльна ўжываць нарматыўныя акты ў канкрэтных грамадзянскiх праваадносiнах;

- праводзiць аналiз нарматыўна-прававых актаў грамадзянскага права;

- вырашаць канкрэтныя казусы, тэсты, будаваць лагiчныя схемы грамадзянска-прававых ведаў.


Працоўнае права

Паняцце працы i працоўнага права. Прадмет, метад i сiстэма працоўнага права. Крынiцы працоўнага права. Асноўныя прынцыпы працоўнага права. Суб'екты працоўнага права. Праваадносiны ў сферы працоўнага права. Калектыўныя дамовы i пагадненнi. Прававое рэгуляванне занятасцi i працаўладкавання. Працоўная дамова (кантракт). Працоўны час i час адпачынку. Аплата працы. Матэрыяльная адказнасць бакоў працоўнай дамовы (кантракта). Працоўная дысцыплiна. Ахова працы. Працоўныя спрэчкi.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- грамадскiя адносiны, якiя ўваходзяць у сферу прававога рэгулявання працоўнага права;

- прынцыпы i крынiцы працоўнага права Рэспублiкi Беларусь;

- ключавыя палажэннi асноўных iнстытутаў працоўнага права - працоўнай дамовы (кантракта), аплаты працы, працоўнага часу i адпачынку, працоўнай дысцыплiны i iншых;

- прававыя патрабаваннi да афармлення асноўных дакументаў, звязаных з працоўнай дзейнасцю;

умець:

- свабодна арыентавацца ў дзеючых нарматыўна-прававых актах аб працы;

- ужываць нормы працоўнага заканадаўства ў канкрэтных практычных сiтуацыях.


Канстытуцыйнае права

Канстытуцыйнае права як навука, галiна права i вучэбная дысцыплiна. Тэорыя i гiсторыя канстытуцыяналiзму. Паняцце канстытуцыi i асноўнага закона. Класiфiкацыя канстытуцый. Крынiцы канстытуцыйнага права. Канстытуцыйнае заканадаўства Рэспублiкi Беларусь. Канстытуцыйныя нормы i канстытуцыйнае правадачыненне. Канстытуцыйная юстыцыя i сiстэма канстытуцыйнага нагляду Рэспублiкi Беларусь. Асновы канстытуцыйнага ладу Рэспублiкi Беларусь. Канстытуцыйна-прававы статус чалавека i грамадзянiна ў Рэспублiцы Беларусь. Выбарчае права як падгалiна канстытуцыйнага права. Сучасныя выбарчыя сiстэмы. Выбарчая сiстэма Рэспублiкi Беларусь. Працэдура змены i ўнясення паправак у Канстытуцыю Рэспублiкi Беларусь. Адзiнства сiстэмы дзяржаўнага ладу Рэспублiкi Беларусь. Мадэль выканаўчай улады, заканадаўчая i судовая ўлада ў Рэспублiцы Беларусь.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- сучасныя праблемы канстытуцыяналiзму;

- прадмет i метад канстытуцыйна-прававога рэгулявання;

- сiстэму канстытуцыйнага права;

- крынiцы i нормы канстытуцыйнага права;

- асноўныя напрамкi развiцця канстытуцыйнага заканадаўства;

- канстытуцыйныя праваадносiны;

- юрыдычныя ўласцiвасцi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь;

- канстытуцыйны працэс у Беларусi;

- асновы канстытуцыйнага ладу;

- працэдуру змянення i ўнясення паправак у Канстытуцыю Рэспублiкi Беларусь;

умець:

- выкарыстоўваць атрыманыя веды пры распрацоўцы тэорыi i практычным увасабленнi фундаментальных iдэй сучаснай канстытуцыйнай дэмакратыi - тэорыi падзелу ўладаў, канцэпцый прававой дзяржавы i цывiльнага грамадства, палiтычнай разнастайнасцi i iдэалагiчнага плюралiзму, прынцыпаў федэралiзму, канстытуцыйных гарантый правоў чалавека i грамадзянiна, канстытуцыйных прынцыпаў судовай улады i мясцовага самакiравання.


Дакументазнаўства

Дакумент - асноўны аб'ект дакументазнаўчых даследаванняў. Роля дакумента ў жыццi чалавека i грамадства. Крынiцы i лiтаратура. Паняццi "iнфармацыя" i "дакумент". Функцыi дакументаў. Спосабы дакументавання. Матэрыяльныя носьбiты iнфармацыi. Арыгiнальнасць дакумента. Сапраўднасць дакумента. Капiйнасць дакумента. Фармуляр дакумента i яго складовыя часткi. Стварэнне i развiццё традыцыйнай формы дакумента. Тэкст дакумента. Сiстэмы дакументацыi. Арганiзацыйна-распарадчыя i даведачна-iнфармацыйныя дакументы. Удасканаленне дакументацыйных працэсаў. Комплексы дакументаў. Кiраванне дакументацыяй: паняцце, асноўныя тэарэтычныя i практычныя праблемы. Навукова-гiстарычная i практычная каштоўнасць дакумента.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- дакументазнаўчую тэрмiналогiю;

- нарматыўныя прававыя акты i метадычныя дакументы па дакументаваннi кiраўнiцкай дзейнасцi;

- спосабы i сродкi дакументавання;

- заканамернасцi развiцця дакумента;

- структуру дакумента;

- характарыстыку i склад унiфiкаваных сiстэм дакументацыi;

- тыпавы склад сiстэм дакументацыi арганiзацый любой арганiзацыйна-прававой формы;

- правiлы складання i афармлення дакументаў;

- парадак арганiзацыi дакументаў у комплексы;

- крытэрыi i прынцыпы вызначэння навукова-гiстарычнай i практычнай каштоўнасцi дакументаў;

- заканамернасцi дакументаўтварэння;

- паняцце, асноўныя тэарэтычныя i практычныя праблемы кiравання дакументацыяй;

умець:

- афармляць дакументы ў адпаведнасцi з патрабаваннямi дзяржаўных стандартаў;

- выкарыстоўваць дакументы ў даведачна-iнфармацыйных i iншых мэтах;

- унiфiкаваць i праектаваць формы дакументаў;

- складаць дакументы з выкарыстаннем моўных варыянтаў у залежнасцi ад прызначэння, зместу i вiду дакумента;

- унiфiкаваць тэксты дакументаў, распрацоўваць трафарэтныя тэксты для вырашэння тыпавых кiраўнiцкiх задач;

- укараняць унiфiкаваныя формы дакументаў;

- вызначаць гiстарычную i практычную каштоўнасць дакументаў;

- аналiзаваць стан дакументацыйнага забеспячэння дзейнасцi канкрэтнай арганiзацыi i распрацоўваць праектныя рашэннi па яго ўдасканаленнi;

- выкарыстоўваць у прафесiйнай дзейнасцi канцэпцыi i метадалогiю кiравання дакументацыяй.


Крынiцазнаўства

Крынiцазнаўства ў сiстэме гуманiтарных навук. Тэарэтычныя праблемы крынiцазнаўства. Прырода гiстарычнай крынiцы. Гiсторыя крынiцазнаўства. Крынiцазнаўчая эўрыстыка. Класiфiкацыя i тыпалогiя крынiц, характарыстыка асобных тыпаў крынiц. Рэчыўныя крынiцы. Заканамернасцi ўзнiкнення i эвалюцыя крынiчнай базы. Метадалагiчныя прынцыпы вывучэння крынiц. Праблемы крытыкi крынiц. Сучасныя метады назапашвання i аналiзу крынiчнай iнфармацыi. Цэнтры захоўвання гiстарычных крынiц i прынцыпы iх арганiзацыi. Практычнае крынiцазнаўства. Крынiцазнаўства айчыннай гiсторыi. Методыка самастойнай працы з крынiцай.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- азначэнне паняцця "гiстарычная крынiца" i яго прыроду;

- асноўныя этапы развiцця крынiцазнаўства як спецыяльнай гiстарычнай дысцыплiны;

- эвалюцыю асноўных вiдаў крынiц па гiсторыi Беларусi;

умець:

- знаходзiць, чытаць i iнтэрпрэтаваць тэксты гiстарычных крынiц;

- класiфiкаваць, сiстэматызаваць i крытыкаваць крынiцы;

- выкарыстоўваць асноўныя i сучасныя метады даследавання крынiц.


Гiсторыя Беларусi

Месца айчыннай гiсторыi ў сiстэме сацыяльна-гуманiтарных ведаў. Этнагенез славян i этнакультурныя працэсы ва ўсходнiм славянстве. Месца i роля Полацкага, Тураўскага i iншых княстваў у гiсторыi земляў Русi, характар iх узаемадзеянняў з еўрапейскай i ўсходняй цывiлiзацыямi. Фармiраванне Вялiкага княства Лiтоўскага як лiтоўска-беларускай дзяржавы. Кансалiдацыя беларускай народнасцi (этнасу). Палiтычнае i эканамiчнае становiшча Беларусi ў складзе Рэчы Паспалiтай (другая палова XVII - XVIII стст.). Шляхi развiцця Беларусi ў складзе Расiйскай дзяржавы. Станаўленне беларускай дзяржаўнасцi. Супярэчнасцi грамадскага i духоўнага развiцця. Прычыны крызiсу савецкай грамадскай сiстэмы. Сучасная Беларусь. Станаўленне цывiльнага грамадства i прававой дзяржавы.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- асноўныя тэорыi грамадскага развiцця ў адпаведнасцi з фармацыйным i цывiлiзацыйным падыходамi да разгляду працэсу гiстарычнага развiцця;

- асноўныя этапы фармiравання беларускага этнасу ў розныя гiстарычныя перыяды;

- сутнасныя характарыстыкi еўрапейскага, расiйскага, савецкага i сучаснага шляхоў мадэрнiзацыi ў сацыяльна-эканамiчнай, iдэйна-палiтычнай, культурнай i духоўнай галiнах;

- асноўныя дасягненнi ў развiццi матэрыяльнай i духоўнай культуры, культурна-гiстарычную спадчыну беларускага грамадства;

- асноўныя этапы станаўлення дзяржаўнасцi на тэрыторыi Беларусi, беларускай дзяржаўнасцi i дзяржаўнага суверэнiтэту Рэспублiкi Беларусь;

- месца i ролю беларускiх земляў у геапалiтычных працэсах у розныя гiстарычныя перыяды, месца i роля суверэннай Рэспублiкi Беларусь у працэсе iнтэграцыi i глабалiзацыi;

умець:

- ужываць фармацыйны i цывiлiзацыйны падыходы пры характарыстыцы заканамернасцяў i асаблiвасцяў гiстарычнага развiцця беларускага соцыуму;

- тлумачыць уплыў розных культурна-цывiлiзацыйных фактараў на сацыяльна-эканамiчнае, дзяржаўна-палiтычнае, этнаканфесiйнае i культурнае развiццё Беларусi ў розныя гiстарычныя перыяды;

- ажыццяўляць параўнальны аналiз рэформаў i рэвалюцый падчас мадэрнiзацый беларускага грамадства, ацэньваць вынiкi дзейнасцi савецкай грамадска-палiтычнай i сацыяльна-эканамiчнай сiстэмы ў БССР, вызначаць сутнасныя характарыстыкi сучаснай беларускай мадэлi сацыяльна-эканамiчнага развiцця;

- ацэньваць асноўныя дасягненнi матэрыяльнай i духоўнай культуры Беларусi ў кантэксце гiстарычнага развiцця i выкарыстоўваць культурна-гiстарычную спадчыну Беларусi ў сваёй прафесiйнай дзейнасцi;

- аналiзаваць працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасцi, афармлення i ўмацавання суверэнiтэту Рэспублiкi Беларусь у аспекце фармiравання прававой дзяржавы;

- характарызаваць ролю i месца беларускiх земляў у рэгiянальным цывiлiзацыйным i геапалiтычным развiццi ў розныя гiстарычныя перыяды, месца i ролю суверэннай Рэспублiкi Беларусь у сучаснай геапалiтычнай сiтуацыi ва ўмовах iнтэграцыi i глабалiзацыi.


Архiвазнаўства

Архiвазнаўства як навуковая дысцыплiна. Класiфiкацыя архiўных дакументаў. Нарматыўна-прававая i метадычная база працы архiваў. Сiстэма навукова-даведачнага апарату да архiўных дакументаў. Забеспячэнне захаванасцi i камплектаванне Нацыянальнага архiўнага фонду Рэспублiкi Беларусь. Вiды, задачы i функцыi архiваў. Арганiзацыя працы архiва. Экспертыза каштоўнасцi дакументаў у архiве. Улiк i выкарыстанне архiўных дакументаў. Прыём дакументаў на захоўванне ў дзяржаўны архiў.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- канкрэтна-гiстарычныя асаблiвасцi, працэс стварэння, афармлення, эвалюцыi i сучасны стан айчынных сiстэм архiўнага захоўвання дакументаў;

- агульнае i асаблiвае ў прызначэннi i ролi дзяржаўных i ведамасных архiваў i архiваў недзяржаўных арганiзацый;

- паняцце Нацыянальнага архiўнага фонду Рэспублiкi Беларусь, яго структуру i склад;

- прававыя i арганiзацыйныя асновы, прынцыпы дзейнасцi дзяржаўных i ведамасных архiваў, архiваў недзяржаўных арганiзацый, iх тыпалогiю;

- парадак i тэхналогiю ажыццяўлення ўзаемасувязi i пераемнасцi ў працы з дакументамi;

- тэарэтычныя i навукова-метадычныя асновы класiфiкацыi дакументаў i дакументаванай iнфармацыi, экспертызы каштоўнасцi дакументаў, навукова-iнфармацыйнай дзейнасцi архiўных устаноў;

- месца iнфармацыйна-дакументацыйнага забеспячэння i архiваў у сiстэме кiравання;

- тыпавы склад дакументаў, якiя падлягаюць перадачы ў архiвы;

умець:

- фармiраваць справы, апiсваць дакументы, праводзiць экспертызу каштоўнасцi дакументаў;

- арганiзоўваць працу архiва арганiзацыi.


Тэхналогiя i арганiзацыя дакументацыйнага забеспячэння кiравання

Станаўленне i развiццё справаводства. Рэгiстрацыя дакументаў як складаючая частка тэхналогii ДЗК. Значэнне кантролю за выкананнем дакументаў у апараце кiравання, асноўныя прынцыпы яго арганiзацыi. Паняцце "наменклатура спраў". Паняцце "фармiраванне спраў". Захоўванне дакументаў у структурных падраздзяленнях арганiзацыi. Асноўныя патрабаваннi да афармлення спраў. Заканадаўчая рэгламентацыя працы са зваротамi грамадзян i юрыдычных асоб. Асноўныя задачы i функцыi службы ДЗК. Азначэнне паняцця "дакументазварот".

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- тэндэнцыi развiцця тэхналогii працы з дакументамi ў кiраўнiцкiм апараце на працягу розных гiстарычных перыядаў;

- тыпавыя структуры службаў дакументацыйнага забеспячэння кiравання;

- асаблiвасцi фармiравання структуры, функцый, штатнага складу справаводных падраздзяленняў i абавязкi служачых у розныя гiстарычныя перыяды;

- залежнасць арганiзацыi працы з дакументамi ад развiцця апарату кiравання;

- метады i тэхналогiю апрацоўкi дакументаў на аснове выкарыстання сродкаў арганiзацыйнай i вылiчальнай тэхнiкi;

- рацыянальныя падыходы да рашэння задач арганiзацыi працы з дакументамi;

- сучасныя напрамкi развiцця i шляхi ўдасканалення дакументацыйнага забеспячэння кiравання;

- асноўныя навуковыя i практычныя праблемы арганiзацыi дакументацыйнага забеспячэння кiравання;

- нарматыўна-метадычныя дакументы, якiя рэгламентуюць дакументацыйнае забеспячэнне кiравання;

- заканамернасцi змянення аб'ёму дакументазвароту;

- рацыянальную тэхналогiю прыёму, праходжання, падрыхтоўкi i адпраўкi дакументаў у традыцыйных i аўтаматызаваных сiстэмах дакументацыйнага забеспячэння кiравання;

- патрабаваннi да ручных i аўтаматызаваных iнфармацыйна-пошукавых сiстэм (IПС) па дакументах арганiзацый;

умець:

- забяспечваць тэхналагiчныя працэсы працы з дакументамi;

- арганiзоўваць аператыўнае захоўванне дакументаў i падрыхтоўку дакументаў да перадачы ў ведамасны архiў (уключаючы экспертызу каштоўнасцi дакументаў, афармленне спраў, складанне вопiсаў);

- складаць класiфiкацыйныя даведнiкi (наменклатура спраў, класiфiкатары розных вiдаў, пералiк дакументаў з тэрмiнамi захоўвання) i рэгламентаваць напрамкi iх выкарыстання;

- ужываць методыку кантролю за тэрмiнамi выканання дакументаў.


Арганiзацыйнае праектаванне

Тэарэтычныя i метадалагiчныя асновы арганiзацыйнага развiцця i арганiзацыйнага праектавання сiстэм кiравання. Планаванне i арганiзацыя праектных прац. Стадыi арганiзацыйнага праектавання сiстэм кiравання. Метады даследавання i аналiзу сiстэм кiравання. Метады праектавання сiстэм кiравання. Метады ацэнкi эфектыўнасцi на розных стадыях арганiзацыйнага праектавання. Кiраванне iнавацыямi. Укараненне канкрэтных арганiзацыйных праектаў.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- тэарэтычныя i метадалагiчныя асновы арганiзацыйнага развiцця i арганiзацыйнага праектавання сiстэм кiравання;

- тэарэтычныя асновы даследавання сiстэм кiравання;

- метады праектавання i нармавання кiраўнiцкай працы;

- метады даследавання i аналiзу сiстэмы дакументацыйнага забеспячэння кiравання;

- асновы арганiзацыi i правядзення даследаванняў;

- метады правядзення даследаванняў, аналiзу зыходных дадзеных, праектавання сiстэм кiравання;

умець:

- фармуляваць задачы даследчай працы;

- планаваць даследаваннi i абiраць шляхi i метады iх рэалiзацыi;

- ацэньваць эфектыўнасць тых або iншых метадаў даследавання i праектавання для канкрэтнага праекта;

- планаваць i арганiзоўваць працу даследчай групы;

- аналiзаваць i абагульняць першасныя дадзеныя;

- выконваць эканамiчныя разлiкi ў галiне арганiзацыйнага праектавання;

- складаць i весцi праектную дакументацыю;

- ацэньваць эканамiчную эфектыўнасць праектаў i вынiкаў iх укаранення;

- аналiзаваць сiстэмы, арганiзацыю працы службы ДЗК, асноўныя ўчасткi па справаводным абслугоўваннi i шляхi iх рацыяналiзацыi;

- абiраць шляхi i метады рэалiзацыi атрыманых вынiкаў даследаванняў;

- укараняць прапановы па рацыяналiзацыi дакументацыйнага забеспячэння кiравання.


Гiсторыя i сучасная арганiзацыя дзяржаўных устаноў Беларусi

Паняцце аб дзяржаўных установах. Цэнтральныя i мясцовыя дзяржаўныя ўстановы Беларусi ў розныя гiстарычныя перыяды. Структура дзяржустаноў у перыяд Вялiкага княства Лiтоўскага. Мясцовыя органы ўлады i органы кiравання ў беларускiх губернях у канцы XVIII - пачатку XX стст. Рэспублiканскiя i мясцовыя органы ўлады i органы кiравання БССР. Фармiраванне арганiзацыйнай структуры дзяржаўнага кiравання пасля абвяшчэння незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь. Аптымiзацыя арганiзацыйнай структуры дзяржаўнага кiравання пасля ўвядзення iнстытута прэзiдэнцтва ў Рэспублiцы Беларусь. Сучасная арганiзацыя дзяржаўных устаноў Рэспублiкi Беларусь. Агульная структура органаў дзяржаўнай улады i кiравання. Органы мясцовага кiравання i самакiравання ў Рэспублiцы Беларусь.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- асноўныя характарыстыкi развiцця дзяржаўных устаноў на тэрыторыi Беларусi ў перыяд да ўтварэння БССР;

- прынцыповыя асаблiвасцi i тэндэнцыi развiцця дзяржаўнага апарату БССР i СССР;

- арганiзацыйныя вынiкi дзяржаўнага будаўнiцтва БССР i СССР да пачатку 1990-х гг.;

- канстытуцыйны статус i канкрэтны арганiзацыйны лад органаў улады Рэспублiкi Беларусь;

- арганiзацыйную будову асноўных ведамстваў Рэспублiкi Беларусь;

- асноўныя арганiзацыйныя праблемы дзейнасцi органаў улады i кiравання Рэспублiкi Беларусь;

- асноўныя кiрункi дзейнасцi органаў самакiравання ў Рэспублiцы Беларусь;

умець:

- карыстацца асноўнай навуковай i даведачнай лiтаратурай па курсе;

- ужываць асновы нарматыўна-прававой базы ладу i функцыянавання дзяржаўнага апарату Рэспублiкi Беларусь на практыцы;

- выкарыстоўваць у працы асноўныя аспекты ўзаемадзеяння дзяржаўных устаноў Рэспублiкi Беларусь з iншымi кiраўнiцкiмi структурамi: карпаратыўнымi, грамадскiмi, прыватнымi.


Асновы менеджменту

Гiстарычнае развiццё i канцэптуальныя асновы кiравання i менеджменту. Сутнасць i змест менеджменту, асноўныя паняццi. Арганiзацыйныя адносiны ў сiстэме менеджменту. Унутранае i вонкавае асяроддзе арганiзацыi. Камунiкацыя ў менеджменце. Мадэляванне сiтуацыi i распрацоўка рашэнняў. Функцыянальная структура менеджменту. Функцыя арганiзацыi ў менеджменце. Кiраўнiцтва - улада i партнёрства. Дынамiка груп i лiдэрства ў сiстэме менеджменту. Канфлiктнасць у менеджменце. Фактары i тэндэнцыi эфектыўнасцi менеджменту. Асноўныя бiзнес-дакументы арганiзацыi.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- гiстарычны i сусветны вопыт арганiзацыi кiравання i менеджменту;

- метадалагiчныя i тэарэтычныя асновы менеджменту;

- сiстэму метадаў кiравання ў сацыяльна-эканамiчных сiстэмах i iх выкарыстанне ў практычнай дзейнасцi;

- сучасныя канцэпцыi ўнутрыарганiзацыйнага развiцця;

- асновы арганiзацыйна-прававой i фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi арганiзацыi;

- асноўныя кiрункi забеспячэння стратэгiчных мэт i планаў арганiзацыi;

- метады ажыццяўлення фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi фiрмы на аснове навуковага прагназавання, аптымальнага размеркавання i эканомнага выдаткоўвання рэсурсаў;

умець:

- ужываць веды, уменнi i навыкi менеджара ў фармiраваннi арганiзацыйнай (карпаратыўнай) культуры;

- складаць планы i планаваць унутрыарганiзацыйнае кiраванне;

- складаць асноўныя бiзнес-дакументы арганiзацыi.


Дакументная лiнгвiстыка

Паняцце аб мове i маўленчай дзейнасцi. Паняцце аб лiтаратурнай мове. Сiстэма функцыянальных стыляў сучаснай рускай лiтаратурнай мовы. Навуковы стыль. Публiцыстычны стыль. Лiтаратурна-мастацкi стыль. Размоўна-гутарковы стыль. Агульная характарыстыка афiцыйна-дзелавога стылю. Гiсторыя развiцця афiцыйна-дзелавога стылю. Адмiнiстрацыйна-канцылярскi падстыль. Заканадаўчы падстыль. Дыпламатычны падстыль. Парламенцкi падстыль. Стылiстычныя асаблiвасцi рэкламных тэкстаў. Дэтэрмiнаванасць афiцыйных зносiн сiстэмай сацыяльных роляў. Жанры дзелавой камунiкацыi. Этыка i псiхалогiя правядзення дзелавых гутарак. Камунiкатыўныя якасцi маўлення. Правiльнасць, дакладнасць, лагiчнасць, багацце, выразнасць, дарэчнасць маўлення. Кампазiцыйныя, сiнтаксiчныя, лексiчныя i iншыя асаблiвасцi тэкстаў службовых дакументаў. Агульныя прынцыпы рэдагавання службовых дакументаў. Выпраўленне лексiчных памылак у тэкстах службовых дакументаў. Выпраўленне сiнтаксiчных памылак у тэкстах службовых дакументаў. Праца над кампазiцыяй дакумента. Лагiчныя асновы рэдагавання. Вiды i тэхнiка праўкi. Перспектывы развiцця афiцыйна-дзелавога стылю.

Функцыянальныя асновы афiцыйна-дзелавога стылю сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы. Лексiчныя, арфаграфiчныя i граматычныя асаблiвасцi службовых дакументаў на беларускай мове. Спецыфiка справаводнай тэрмiналогii беларускай мовы. Асаблiвасцi сiнтаксiсу службовых дакументаў на беларускай мове.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- асноўныя праблемы агульнага мовазнаўства;

- сiстэму функцыянальных стыляў, характарыстыку i гiсторыю развiцця афiцыйна-дзелавога стылю рускай лiтаратурнай мовы, асаблiвасцi яго падстыляў;

- прынцыпы адбору i функцыянавання моўных адзiнак у адпаведнасцi з мэтамi, зместам i ўмовамi афiцыйных зносiн у пiсьмовай i вуснай форме;

- асаблiвасцi канцылярскага падстылю афiцыйна-дзелавога стылю беларускай мовы i гiсторыю iх складання;

- арфаграфiчныя, марфалагiчныя, лексiчныя, сiнтаксiчныя нормы, характэрныя для службовых дакументаў на беларускай мове;

- спецыяльную лексiку на беларускай мове;

- правiлы граматычнай i лексiчнай спалучальнасцi слоў, функцыi шматзначнасцi, сiнанiмii, аманiмii, антанiмii, паранiмii ў беларускай мове;

- устойлiвыя формулы i правiлы iх выкарыстання ў тым або iншым жанры справаводнага маўлення;

умець:

- разумець змест дакумента, яго структуру;

- свядома адбiраць моўныя адзiнкi лiтаратурнай мовы i выкарыстоўваць iх у залежнасцi ад задач канкрэтнай дзелавой камунiкацыi;

- складаць, рэдагаваць i афармляць дакументы ў адпаведнасцi з замацаванымi нормамi беларускай (рускай) мовы;

- правiльна выкарыстоўваць спецыфiчныя для службовых дакументаў сiнтаксiчныя канструкцыi i лiнгвiстычныя сродкi пры захаваннi маўленчых нормаў беларускай (рускай) лiтаратурнай мовы.


Сакратарская справа

Роля сакратара ў структуры дакументацыйнага забеспячэння кiравання. Катэгорыi сакратароў. Прафесiйныя патрабаваннi да розных катэгорый сакратароў. Нарматыўна-метадычная база працы сакратара. Рэгламентацыя службовых абавязкаў. Прававая аснова сакратарскай дзейнасцi. Нармаванне працы сакратара. Арганiзацыя працоўнага месца сакратара. Умовы працы. Адмiнiстрацыйныя функцыi сакратара. Арганiзацыйныя функцыi сакратара. Аналiтычныя функцыi сакратара. Праца сакратара па складаннi i афармленнi дакументаў, яго абавязкi па iх арганiзацыi, выкарыстаннi i захоўваннi. Этыка сакратара. Працаўладкаванне. Адаптацыя да працы.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- службовыя абавязкi розных катэгорый сакратароў;

- нарматыўна-метадычную базу працы сакратара;

- тыпавыя структуры сакратарыятаў;

- асноўныя кiрункi бездакументнага абслугоўвання кiраўнiка;

- псiхалагiчныя асновы зносiн, прафесiйную этыку;

- метады арганiзацыi працоўнага дня кiраўнiка;

- асаблiвасцi падрыхтоўкi i дакументавання розных нарадаў;

умець:

- арганiзоўваць сваё працоўнае месца, а таксама працоўнае месца кiраўнiка;

- весцi прыём i рэгiстрацыю наведвальнiкаў;

- арганiзоўваць камандзiроўкi кiраўнiка;

- арганiзоўваць i дакументаваць нарады i пасяджэннi, прэзентацыi;

- арганiзоўваць, ажыццяўляць i дакументаваць службовыя тэлефонныя перамовы;

- працаваць з тэкстамi кiраўнiцкiх дакументаў пры складаннi дакладаў i рэфератаў для кiраўнiка;

- падрыхтоўваць дзелавыя сустрэчы i перамовы кiраўнiка.


Этыка i псiхалогiя дзелавых адносiн

Асноўныя паняццi псiхалогii прафесiйных адносiн. Сутнасць зносiн: функцыi, бакi, вiды, формы. Сродкi зносiн. Бар'еры зносiн у прафесiйных адносiнах. Псiхалагiчныя асаблiвасцi дзелавых зносiн. Псiхалагiчныя i этычныя нормы i прынцыпы дзелавых зносiн. Праблемы сацыяльна-псiхалагiчнай адаптацыi. Псiхалогiя канфлiкту i яго сутнасць. Паводзiны ў канфлiктах. Стрэс i яго асаблiвасцi. Механiзмы пабудовы прафесiйных адносiн. Псiхалагiчны ўплыў i манiпуляванне. Спосабы псiхалагiчнай абароны. Этыка дзелавых зносiн. Этыкет зносiн i ўзаемаадносiн у арганiзацыi.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- сутнасць асноўных паняццяў псiхалогii прафесiйных адносiн;

- псiхалагiчныя асаблiвасцi, этычныя нормы i прынцыпы дзелавых зносiн;

- асаблiвасцi дзелавых зносiн у розных краiнах;

- асноўныя прыёмы i правiлы зносiн;

- сутнасць, прычыны ўзнiкнення, вiды, формулы i наступствы канфлiктаў;

- асноўныя правiлы бесканфлiктных паводзiн;

- прафесiйна-этычныя правiлы псiхадыягностыкi;

- вiды камунiкацый;

- фазы дзелавых зносiн;

- асновы псiхалагiчнага ўплыву i манiпулявання;

- спосабы псiхалагiчнай абароны;

- кiраўнiцкую этыку;

- правiлы дзелавога этыкету;

умець:

- ажыццяўляць дзелавыя зносiны ў адпаведнасцi з этычнымi нормамi i прынцыпамi;

- выбiраць спосаб паводзiн у канфлiктнай сiтуацыi;

- выкарыстоўваць механiзмы псiхалагiчнай абароны.


Асновы кiравання iнтэлектуальнай уласнасцю

Iнтэлектуальная ўласнасць. Аўтарскае права i сумежныя правы. Прамысловая ўласнасць. Патэнтная iнфармацыя. Патэнтныя даследаваннi. Увядзенне аб'ектаў iнтэлектуальнай уласнасцi ў грамадзянскае абарачэнне. Камерцыйнае выкарыстанне аб'ектаў iнтэлектуальнай уласнасцi. Абарона правоў аўтараў i праваўладальнiкаў. Вырашэнне спрэчак аб парушэннi правоў аўтараў i праваўладальнiкаў. Вырашэнне спрэчак аб парушэннi правоў у галiне iнтэлектуальнай уласнасцi. Дзяржаўнае кiраванне iнтэлектуальнай уласнасцю.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- тлумачэнне асноўных паняццяў i тэрмiнаў у галiне iнтэлектуальнай уласнасцi;

- асноўныя палажэннi мiжнароднага i нацыянальнага заканадаўства аб iнтэлектуальнай уласнасцi;

- парадак афармлення i абароны правоў на аб'екты iнтэлектуальнай уласнасцi;

умець:

- аналiзаваць нормы заканадаўства аб iнтэлектуальнай уласнасцi ў дачыненнi да асобных iнстытутаў права iнтэлектуальнай уласнасцi;

- ацэньваць i суадносiць па сiле нарматыўныя прававыя акты мiжнароднага i нацыянальнага заканадаўства аб iнтэлектуальнай уласнасцi;

- ажыццяўляць патэнтна-iнфармацыйны пошук, у тым лiку з выкарыстаннем iнтэрнэту, атрымлiваць iнфармацыю аб ацэнцы патэнтаздольнасцi тэхнiчных рашэнняў, патэнтнай чысцiнi;

- выкарыстоўваць тэарэтычныя веды для вырашэння практычных пытанняў i аргументавана абгрунтоўваць прымяненне пэўнай нормы заканадаўства аб iнтэлектуальнай уласнасцi.


Ахова працы

Прававыя i арганiзацыйныя пытаннi аховы працы. Аналiз умоў працы. Сiстэма кiравання аховай працы. Вытворчы траўматызм, прычыны, расследаванне i ўлiк. Электрабяспека. Пажарная бяспека. Вентыляцыя i ацяпленне. Водазабеспячэнне i каналiзацыя. Сродкi i метады тушэння пажараў.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- асноўныя палажэннi заканадаўства аб працы i аб ахове працы;

- метады нагляду i кантролю за захаваннем патрабаванняў да аховы працы;

- прынцыпы дзяржаўнага кiравання дзейнасцю па ахове працы;

умець:

- арганiзоўваць работу па ахове працы;

- арганiзоўваць бяспеку вытворчага абсталявання i вытворчых працэсаў;

- ажыццяўляць арганiзацыю бяспекi будынкаў i пабудоў, пажарнай бяспекi, санiтарна-бытавое i лячэбна-прафiлактычнае забеспячэнне;

- ажыццяўляць арганiзацыю бяспекi вытворчага абсталявання i вытворчых працэсаў.


Тэхнатроннае дакументаванне

Асноўныя паняццi i тэрмiны. Асаблiвасцi электроннага дакумента ў параўнаннi з папяровымi дакументамi. Структура i вiды тэхнатронных дакументаў. Класiфiкацыя па тыпах iнфармацыйных тэхналогiй. Тэхнатронныя носьбiты iнфармацыi. Праблемы i спосабы доўгатэрмiновай захаванасцi тэхнатронных дакументаў. Фарматы тэкставых файлаў. Электронныя таблiцы i архiўныя копii баз дадзеных як вiды дакументаў. Фарматы графiчных, гукавых i вiдэафайлаў. Нарматыўна-метадычныя дакументы. Аўтаматызацыя дакументацыйнага забеспячэння кiравання. Планаванне жыццёвага цыкла электронных дакументаў. Iдэнтыфiкацыя электронных дакументаў. Пацвярджэнне сапраўднасцi электронных дакументаў. Абарона электронных дакументаў. Адбор на архiўнае захоўванне тэхнатронных дакументаў. Забеспячэнне архiўнага захоўвання тэхнатронных дакументаў.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- асаблiвасцi тэхнатронных дакументаў у параўнаннi з традыцыйнымi;

- iнфармацыйныя камп'ютарныя тэхналогii працы з дакументамi;

- асноўныя праблемы, звязаныя з доўгатэрмiновай захаванасцю i даступнасцю iнфармацыi ў электроннай форме, i магчымыя шляхi iх вырашэння;

- нарматыўную базу ў галiне электронных дакументаў;

умець:

- ацэньваць перавагi i недахопы розных вiдаў машынных носьбiтаў i фарматаў файлаў з пункта гледжання аператыўнага выкарыстання i доўгатэрмiновага захоўвання iнфармацыi;

- арыентавацца ў асноўных асаблiвасцях аўтаматызаваных сiстэм дакументацыйнага забеспячэння кiравання;

- планаваць жыццёвы цыкл электронных дакументаў;

- ажыццяўляць адбор тэхнатронных дакументаў на захоўванне;

- забяспечваць архiўнае захоўванне тэхнатронных дакументаў.


Фiнансавая справаздачнасць

Рэгуляванне бухгалтарскага ўлiку i справаздачнасцi ў Рэспублiцы Беларусь. Метадалагiчнае кiраванне бухгалтарскiм улiкам i справаздачнасцю. Мiжнародныя i нацыянальныя стандарты фiнансавай справаздачнасцi. Прадмет, задачы, аб'екты i метады бухгалтарскага ўлiку. Улiковая палiтыка. Сiстэма рахункаў. Метад падвойнага запiсу. Узаемасувязь рахункаў i бухгалтарскага балансу. Бухгалтарская дакументацыя. Iнвентарызацыя. Мэта i аб'екты iнвентарызацыi. Асноўныя правiлы правядзення iнвентарызацыi. Адлюстраванне вынiкаў iнвентарызацыi i сум нястач, страт, выяўленых падчас загатавання, захоўвання, рэалiзацыi. Фiнансавая справаздачнасць. Прызначэнне фiнансавай справаздачнасцi. Склад фiнансавай справаздачнасцi. Падрыхтоўка, складанне, зацвярджэнне, прадстаўленне, публiкацыя фiнансавай справаздачнасцi. Бухгалтарскi баланс. Балансавы метад абагульнення iнфармацыi. Прызначэнне, змест i будова бухгалтарскага балансу. Характарыстыка пазаабаротных актываў, абаротных актываў, капiталу. Абавязаннi. Актывы i абавязаннi, што ўлiчваюцца па-за балансам. Прызначэнне справаздачы аб прыбытках i стратах. Змест i будова справаздачы аб прыбытках i стратах. Дадаткi да бухгалтарскага балансу i справаздачы аб прыбытках i стратах. Прызначэнне, змест i структура справаздачы: аб змяненнi капiталу, справаздачы аб руху грашовых сродкаў, дадаткаў да бухгалтарскага балансу, справаздачы аб мэтавым выкарыстаннi атрыманых сродкаў, тлумачальнай запiскi. Аўдыт фiнансавай справаздачнасцi. Рэгуляванне аўдытарскай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь. Мэта i задачы аўдыту фiнансавай справаздачнасцi. Абавязковы аўдыт. Аўдытарскае заключэнне. Скажэннi фiнансавай справаздачнасцi. Узаемасувязь дакументацыi, рахункаў i справаздачнасцi.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- агульную структуру Мiжнародных стандартаў фiнансавай справаздачнасцi i Стандартаў фiнансавай справаздачнасцi Рэспублiкi Беларусь;

- правiлы складання фiнансавай справаздачнасцi ў Рэспублiцы Беларусь;

- метады пераходу на Мiжнародныя стандарты фiнансавай справаздачнасцi;

- паняцце аб'ектаў, прадстаўленых у фiнансавай справаздачнасцi;

- метады вартаснай ацэнкi аб'ектаў, прадстаўленых у фiнансавай справаздачнасцi;

- узаемасувязь бухгалтарскiх дакументаў, рахункаў i фiнансавай справаздачнасцi;

- практычнае прызначэнне метадычных элементаў бухгалтарскага ўлiку;

- прынцыпы прадстаўлення фiнансавай справаздачнасцi;

умець:

- на падставе дадзеных улiковых рэгiстраў складаць фiнансавую справаздачнасць, якая адпавядае правiлам складання фiнансавай справаздачнасцi ў Рэспублiцы Беларусь;

- правяраць верагоднасць звестак, адлюстраваных у фiнансавай справаздачнасцi;

- складаць i правяраць бухгалтарскiя дакументы, якiя пацвярджаюць дадзеныя фiнансавых справаздач;

- складаць бухгалтарскiя праводкi, якiя пацвярджаюць iнфармацыю, прадстаўленую ў фiнансавых справаздачах;

- складаць i правяраць фiнансавую справаздачнасць.


Iнфармацыйнае забеспячэнне кiравання

Iнфармацыйныя праблемы арганiзацыi кiравання. Суадносiны функцый кiравання i iнфармацыйных працэсаў, якiя забяспечваюць гэтыя функцыi. Задачы i структура iнфармацыйнага забеспячэння кiравання. Унiфiкаваныя сiстэмы дакументацыi. Дакументы, якiя вырабляюцца сродкамi вылiчальнай тэхнiкi (ВТ). Класiфiкатары тэхнiка-эканамiчнай i сацыяльнай iнфармацыi. Забеспячэнне пэўнасцi i абароны iнфармацыi ў IЗК. Праектаванне сiстэм iнфармацыйнага забеспячэння кiравання.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- асноўную тэрмiналогiю курса, найбольш важныя заканадаўчыя акты, нарматыўна-тэхнiчныя i арганiзацыйна-метадычныя дакументы па пытаннях IЗК;

- патрабаваннi, якiя прад'яўляюцца да структуры i складу IЗК;

- склад праектных дакументаў, а таксама методыку праектавання i ўдасканалення iнфармацыйнага забеспячэння кiравання i iнфармацыйных сiстэм на базе новых iнфармацыйных тэхналогiй;

- склад i структуру Адзiнай сiстэмы класiфiкацыi i кадзiравання тэхнiка-эканамiчнай i сацыяльнай iнфармацыi (ТЭСI) Рэспублiкi Беларусь;

умець:

- праводзiць аналiз наяўнага iнфармацыйнага забеспячэння кiравання i праектаваць новыя тэхналагiчныя працэсы IЗК;

- распрацоўваць арганiзацыйна-метадычныя дакументы па IЗК, першасныя ўнiфiкаваныя дакументы;

- складаць i весцi класiфiкатары ТЭСI.


Iнфармацыйнае права

Iнфармацыйнае грамадства i права. Iнфармацыйная сфера як сфера абарачэння iнфармацыi i сфера прававога рэгулявання. Iнфармацыя i кiраванне. Iнфармацыя як аб'ект праваадносiн. Праблемы фармiравання юрыдычнай галiны "Iнфармацыйнае права". Прадмет, метад i сiстэма iнфармацыйнага права. Iнфармацыйна-прававыя нормы i iнфармацыйна-прававыя адносiны. Крынiцы iнфармацыйнага права. Права на пошук, атрыманне i выкарыстанне iнфармацыi. Доступ да iнфармацыi. Прававыя рэжымы iнфармацыi. Дакументаваная iнфармацыя як аб'ект iнфармацыйных праваадносiн. Iнфармацыйныя тэхналогii i сродкi iх забеспячэння як аб'екты iнфармацыйных праваадносiн. Прававыя праблемы iнфармацыйнай бяспекi. Прававыя праблемы глабальнай сеткi iнтэрнэт. Прававое рэгуляванне iнфармацыйных адносiн пры стварэннi i распаўсюджваннi масавай iнфармацыi. Iнфармацыйныя аспекты iнтэлектуальнай уласнасцi. Прававое рэгуляванне iнфармацыйных адносiн у сферы выбарчага права. Прававое рэгуляванне iнфармацыйных адносiн у галiне бiблiятэчнай справы. Прававое рэгуляванне iнфармацыйных адносiн у галiне архiўнай справы i архiваў. Прававое рэгуляванне iнфармацыйных адносiн у галiне дзяржаўных сакрэтаў. Прававое рэгуляванне iнфармацыйных адносiн у галiне камерцыйнай таямнiцы. Прававое рэгуляванне iнфармацыйных адносiн у галiне персанальных дадзеных.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- праблемы прававога рэгулявання грамадскiх адносiн у iнфармацыйнай сферы;

- змест асноўных паняццяў i асноўныя тэрмiны iнфармацыйнай сферы;

- ролю iнфармацыйнага права i iнфармацыйнага заканадаўства ў сучасным iнфармацыйным грамадстве;

- асноўныя этапы, тэндэнцыi i перспектывы развiцця галiны iнфармацыйнага права, iнфармацыйнага заканадаўства;

- структуру i склад iнфармацыйнага заканадаўства, змест асноўных нарматыўных прававых актаў i асобных прававых нормаў, якiя яго складаюць;

- практыку ўжывання iнфармацыйных прававых нормаў рознымi суб'ектамi ў розных сферах дзейнасцi;

- асноўныя палажэннi замежнага i мiжнароднага iнфармацыйнага заканадаўства;

- вiды iнфармацыйнай дзейнасцi, дзяржаўнага прававога рэгулявання ў галiне iнфарматызацыi i абароны iнфармацыi;

- арганiзацыю iнфармацыйна-прававога забеспячэння органаў дзяржаўнай улады, юрыдычных i фiзiчных асоб у Рэспублiцы Беларусь;

умець:

- знаходзiць неабходныя нарматыўныя прававыя акты i iнфармацыйна-прававыя нормы ў сiстэме дзеючага заканадаўства, у тым лiку з дапамогай сiстэм прававой iнфармацыi, ажыццяўляць iх аналiз;

- трымацца, выконваць i выкарыстоўваць нормы права аб iнфармацыi, iнфармацыйных тэхналогiях i абароне iнфармацыi падчас стварэння, захоўвання i выкарыстання дакументнай iнфармацыi;

- ужываць тэарэтычныя палажэннi, нарматыўныя прававыя акты або асобныя iнфармацыйна-прававыя нормы ў сваёй практычнай дзейнасцi.


Iнфармацыйны менеджмент

Iнфармацыйны менеджмент, сутнасць i задачы. Iнфармацыя як рэсурс кiравання. Iнфармацыйны менеджмент i iнфармацыйная культура. Iнфармацыйная патрэба як аснова iнфармацыйных працэсаў. Арганiзацыя электроннага бiзнесу на прадпрыемстве. Iнфармацыйны менеджмент у сiстэме дакументазвароту. Лагiстыка для бiзнес-працэсаў як складовая частка iнфармацыйнага менеджменту. Iнфармацыйны менеджмент у электронным гандлi iнфармацыйнымi паслугамi.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- прынцыпы i метады iнфармацыйнага менеджменту ў сiстэме ўнутраных i вонкавых камунiкацый арганiзацыi;

- навыкi рацыянальнага рэгулявання iнфармацыйных патокаў;

умець:

- ствараць прадуктыўную iнфармацыйна-арганiзацыйную структуру;

- ужываць сучасныя падыходы да iнфармацыйнага менеджменту, якiя распрацоўваюцца ў сусветных кансалтынгавых цэнтрах i бiзнес-школах.


Бiзнес-планаванне iнвестыцыйных праектаў

Распрацоўка i прасоўванне бiзнес-праекта. Змест бiзнес-праекта, яго асяроддзе i жыццёвыя цыклы. Ацэнка эфектыўнасцi бiзнес-праекта. Рызыкi iнвеставання. Аўдыт бiзнес-плана вонкавымi iнвестарамi. Прыняцце рашэння аб iнвеставаннi праекта. Рэалiзацыя бiзнес-плана як працэс узаемадзеяння з партнёрамi i iнвестарамi. Комплекс паслуг, якiя спрыяюць павышэнню эфектыўнасцi рэалiзацыi бiзнес-плана. Распрацоўка бiзнес-плана як працэс фармiравання вобраза iнавацыйнага прадпрыемства. Асаблiвасцi бiзнес-планавання ў Рэспублiцы Беларусь. Праграмнае забеспячэнне працэсу бiзнес-планавання ў Рэспублiцы Беларусь i за мяжой.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- прынцыпы i парадак распрацоўкi, прыняцця i прасоўвання бiзнес-праекта;

- методыку ацэнкi эфектыўнасцi бiзнес-планаў;

- паслугi, якiя павышаюць эфектыўнасць рэалiзацыi бiзнес-плана;

- ролю бiзнес-планавання ў iнавацыйнай дзейнасцi;

- асаблiвасцi бiзнес-планавання ў Рэспублiцы Беларусь;

умець:

- ацэньваць рызыкi iнвеставання i эфектыўнасцi бiзнес-праектаў;

- ажыццяўляць дакументацыйнае i iнфармацыйнае забеспячэнне працэсу бiзнес-планавання;

- выкарыстоўваць спецыяльнае праграмнае забеспячэнне падчас бiзнес-планавання.


Тэорыя арганiзацыi

Агульныя палажэннi тэорыi арганiзацыi. Арганiзацыя як сiстэма. Кiраванне арганiзацыяй. Апарат i стылi кiравання. Класiфiкацыi арганiзацый i iх аб'яднанняў. Арганiзацыйныя працэсы. Камунiкацыi. Улада. Прыняцце рашэнняў. Канфлiкты. Супрацiўленне зменам. Змест асноўных функцый арганiзацыi. Персанал. Фiнансы. Маркетынг. Вытворчасць. Iнфармацыйнае забеспячэнне кiравання. Праектаванне арганiзацыi. Элементы i сiтуацыйныя фактары праектавання арганiзацыi. Асноўныя тыпы структур i новыя падыходы да праектавання. Арганiзацыйная культура. Эфектыўнасць арганiзацыi. Крытэрыi ацэнкi эфектыўнасцi. Кiраванне выдаткамi. Паказчыкi эфектыўнасцi.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- асноўны змест арганiзацыйнай сiстэмы i яе функцый;

- арганiзацыйна-прававыя формы арганiзацый i iх аб'яднанняў;

- асноўны змест арганiзацыйных працэсаў;

- асноўны змест функцый арганiзацыi;

- элементы праектавання арганiзацыi, базавыя i новыя падыходы, што выкарыстоўваюцца пры праектаваннi арганiзацый;

- значэнне i змест культуры ў арганiзацыi, асновы яе фармiравання;

- асновы кiравання выдаткамi ў арганiзацыi;

- крытэрыi эфектыўнасцi i асноўныя паказчыкi эфектыўнасцi арганiзацыi;

- мадэлi i метады ацэнкi эфектыўнасцi арганiзацыi;

умець:

- выкарыстоўваць базавыя канцэпцыi, прынцыпы i метады фармiравання арганiзацыi i кiравання ёю на практыцы;

- выкарыстоўваць на практыцы метады фармiравання арганiзацыйнай структуры i арганiзацыйнай культуры;

- рацыянальна вырашаць задачы арганiзацыi працы ў рамках сваёй спецыялiзацыi;

- ужываць методыкi кiравання арганiзацыйнымi працэсамi на практыцы;

- выкарыстоўваць тэхнiку iндывiдуальнай i групавой працы;

- выкарыстоўваць метады кiравання выдаткамi арганiзацыi;

- ацэньваць эфектыўнасць арганiзацыi;

- квалiфiкавана ажыццяўляць iнфармацыйнае забеспячэнне кiравання арганiзацыяй i яе падраздзяленняў.


Бухгалтарскi ўлiк

Гаспадарчы ўлiк у сiстэме кiравання. Мэта, задачы i патрабаваннi, што прад'яўляюцца да бухгалтарскага ўлiку, яго нарматыўна-прававое рэгуляванне ў Рэспублiцы Беларусь. Прадмет i аб'екты бухгалтарскага ўлiку. Метад бухгалтарскага ўлiку i змест асноўных яго элементаў. Улiковыя рэгiстры i формы бухгалтарскага ўлiку. Арганiзацыя бухгалтарскага ўлiку i ўлiковая палiтыка арганiзацыi (прадпрыемства). Дакументальнае афармленне i ўлiк: грашовых сродкаў, разлiкаў, асноўных сродкаў, вытворчых запасаў, персаналу i заработнай платы, выдаткаў на вытворчасць i выдаткаў на рэалiзацыю, гатовай прадукцыi, работ i паслуг i iх рэалiзацыi, фiнансавага вынiку i размеркавання прыбытку, фондаў i рэзерваў. Улiк гаспадарчых аперацый на забалансавых рахунках.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- асновы тэорыi бухгалтарскага ўлiку;

- тыпавы план рахункаў бухгалтарскага ўлiку, што выкарыстоўваецца ў камерцыйных i некамерцыйных арганiзацыях;

- формы бухгалтарскага ўлiку i iх асноўныя рэгiстры;

- методыкi ўлiку маёмасцi, абавязанняў, прыбыткаў i выдаткаў арганiзацый;

- змест i парадак складання формаў прамежкавай i гадавой бухгалтарскай справаздачнасцi;

- праблемы бухгалтарскага ўлiку ў рэспублiцы i перспектывы яго развiцця;

умець:

- правiльна вызначаць вартасную ацэнку гаспадарчых аперацый;

- афармляць гаспадарчыя аперацыi першаснымi ўлiковымi дакументамi тыпавых формаў;

- складаць бухгалтарскiя запiсы гаспадарчых аперацый;

- калькуляваць сабекошт выпускаемай прадукцыi, работ, паслуг;

- запаўняць рэгiстры бухгалтарскага ўлiку, складаць абаротныя ведамасцi па сiнтэтычных i аналiтычных рахунках;

- складаць бухгалтарскi баланс i iншыя формы бухгалтарскай справаздачнасцi, фармiраваць улiковую палiтыку арганiзацыi.


Узроставая педагогiка i псiхалогiя

Месца педагогiкi ў сiстэме сацыяльна-гуманiтарных навук. Прадмет i асноўныя катэгорыi педагогiкi. Выхаванне, адукацыя, навучанне i педагагiчны працэс. Змест адукацыi. Працэс навучання. Педагагiчныя метады i тэхналогii. Кантроль i ацэнка ведаў. Тэорыi выхавання i развiцця асобы. Педагагiчнае майстэрства i творчасць. Кiраванне адукацыйнымi ўстановамi.

Дзейнасць як падстава псiхiчнага развiцця чалавека. Структура i вiды дзейнасцi. Структура свядомасцi. Заканамернасцi фармiравання свядомасцi ў антагенезе. Самасвядомасць i механiзмы псiхалагiчнай абароны. Развiццё матывацыйна-сэнсавай сферы асобы. Матывацыя iнтэлектуальнай дзейнасцi. Эмацыянальная сфера асобы i яе станаўленне ў антагенезе. Антагенез пазнавальных функцый: успрыманне, мысленне, маўленне i iнш. Развiццё асобы.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- этапы станаўлення i развiцця сiстэмы адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь i за мяжой;

- прадмет, характар, задачы i асноўныя катэгорыi педагогiкi, мiжпрадметныя сувязi педагогiкi;

- псiхолага-педагагiчныя асновы тэарэтычных i доследна-эксперыментальных даследаванняў па праблемах сярэдняй i вышэйшай адукацыi;

- асноўныя прынцыпы i метады арганiзацыi навукова-педагагiчных даследаванняў;

- педагагiчныя законы выхавання, адукацыi i развiцця асобы;

- тэорыю агульнага i ўзроставага развiцця асобы;

- тэорыю праектавання, змест i асноўныя кампаненты педагагiчнага працэсу ў ВНУ;

- агульнапрынятыя ў педагагiчнай практыцы сярэдняй i вышэйшай школы класiфiкацыi метадаў навучання;

- заканамернасцi вучэбна-пазнавальнай дзейнасцi навучэнцаў i студэнтаў;

- асноўныя формы арганiзацыi педагагiчнага працэсу ў сярэдняй i вышэйшай школе;

- практычны вопыт перадавых выкладчыкаў ВНУ;

- асновы тэорыi педагагiчнага майстэрства;

- змест нарматыўных дакументаў, што рэгламентуюць дзейнасць агульнаадукацыйных i вышэйшых навучальных устаноў;

- месца i ролю псiхалогii ў сiстэме сумежных дысцыплiн;

- асноўныя паняццi псiхалогii;

- заканамернасцi развiцця псiхiкi;

- асаблiвасцi i ўмовы фармiравання псiхiчных функцый i асобы ў антагенезе;

умець:

- ужываць метады навукова-педагагiчнага даследавання;

- выкарыстоўваць на практыцы сучасныя методыкi вывучэння асобы навучэнцаў i студэнтаў, класа i студэнцкiх груп, аналiзаваць перадавы педагагiчны вопыт;

- вызначаць адукацыйныя, развiваючыя i выхаваўчыя мэты ўроку, вучэбнай лекцыi i практычнага занятку;

- адрознiваць прадметныя i агульнавучэбныя ўменнi i навыкi, што фармiруюцца ў працэсе арганiзацыi вучэбна-пазнавальнай дзейнасцi студэнтаў;

- абiраць метад навучання ў залежнасцi ад педагагiчнай сiтуацыi;

- самастойна планаваць розныя вiды i формы вучэбных заняткаў;

- аперыраваць асноўнымi катэгорыямi ў псiхалогii;

- ажыццяўляць параўнальны аналiз i характарызаваць узаемадзеянне псiхiчных функцый;

- суадносiць асаблiвасцi псiхiчнага развiцця з практыкай навучання i выхавання дзiцяцi.


Методыка выкладання дакументазнаўчых дысцыплiн

Сiстэма адукацыi Рэспублiкi Беларусь у сучасных умовах. Патрабаваннi да педагога прафесiйнай i вышэйшай школы. Адлюстраванне зместу дысцыплiны ў вучэбна-праграмнай дакументацыi розных узроўняў адукацыi. Асаблiвасцi методыкi выкладання дакументазнаўчых дысцыплiн. Асновы дыдактыкi. Методыка i тэхналогiя навучання. Асаблiвасцi дыдактычнай сiстэмы ВНУ. Методыка выкладання дакументазнаўчых дысцыплiн на розных узроўнях адукацыi. Правядзенне бягучага i вынiковага кантролю па дысцыплiне. Фармiраванне комплекснага метадычнага забеспячэння дысцыплiны.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- нарматыўна-метадычныя дакументы, што вызначаюць змест, арганiзацыю i правядзенне навучання ў прафесiйнай i вышэйшай школе;

- спецыфiку зместу i працэсу навучання па агульнапрафесiйных дакументазнаўчых дысцыплiнах прафесiйнай i вышэйшай школы;

умець:

- характарызаваць псiхолага-педагагiчныя асаблiвасцi арганiзацыi працэсу навучання па дакументазнаўчых дысцыплiнах;

- абгрунтоўваць шляхi, спосабы i сродкi дасягнення мэтаў навучання;

- абiраць тып, вiд i структуру занятку, метады i прыёмы навучання, сродкi навучання, формы арганiзацыi вучэбнай дзейнасцi навучэнцаў у залежнасцi ад канкрэтных умоў;

- ажыццяўляць планаванне вучэбнага працэсу на аснове аналiзу зместу тыпавой або рабочай вучэбнай праграмы;

- падбiраць i распрацоўваць заданнi для навучэнцаў;

- дыягнаставаць вынiкi вучэбнай дзейнасцi навучэнцаў;

- праектаваць заняткi розных тыпаў.


Iнфармацыйная бяспека i абарона iнфармацыi

Асновы iнфармацыйнай бяспекi i абароны iнфармацыi. Асноўныя накiрункi забеспячэння бяспекi iнфармацыйных рэсурсаў. Прамысловы i эканамiчны шпiянаж. Iнфармацыйныя войны. Прававое забеспячэнне iнфармацыйнай бяспекi. Арганiзацыйныя меры абароны iнфармацыi. Аналiтычная праца пры забеспячэннi iнфармацыйнай бяспекi. Канфiдэнцыяльны дакументазварот i забеспячэнне яго абароны. Парадак працы персаналу з канфiдэнцыяльнымi дакументамi i матэрыяламi. Абарона iнфармацыi пры правядзеннi нарадаў i перамоў, падчас навуковай, рэкламнай i выставачнай дзейнасцi. Асновы абароны iнфармацыi пры выкарыстаннi камп'ютараў, сетак i сродкаў сувязi. Ахова тэрыторый, будынкаў, памяшканняў, транспарту i персаналу арганiзацыi.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- сутнасць, мэты i прынцыпы нацыянальнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь у iнфармацыйнай сферы, накiрункi яе забеспячэння;

- канстытуцыйныя i заканадаўчыя асновы нацыянальнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь у iнфармацыйнай сферы;

- арганiзацыйна-прававыя аспекты iнфармацыйнай бяспекi, асновы iнфармацыйнага права, iнфармацыйна-прававых адносiн;

- дзяржаўную iнфармацыйную палiтыку ў галiне iнфармацыйнай бяспекi, асноўныя тэндэнцыi i накiрункi фармiравання i функцыянавання комплекснай сiстэмы абароны iнфармацыi ў розных тыпах арганiзацыйных структур;

- накiрункi i метады забеспячэння бяспекi iнфармацыйных рэсурсаў, вядзення аналiтычнай працы па выяўленнi адпаведных пагроз;

- накiрункi i метады працы з персаналам, якi валодае канфiдэнцыяльнай iнфармацыяй;

- асноўныя накiрункi i метады абароны вылiчальнай, арганiзацыйнай тэхнiкi i сетак, сродкаў сувязi ад тэхнiчных сродкаў прамысловага шпiянажу;

умець:

- выкарыстоўваць функцыянальныя магчымасцi розных тыпаў тэхналагiчных сiстэм i спосабаў апрацоўкi i захоўвання традыцыйных i электронных канфiдэнцыяльных дакументаў;

- выкарыстоўваць методыку абароны iнфармацыi пры правядзеннi асноўных дзелавых мерапрыемстваў (перамовы, прыём наведвальнiкаў), у навуковай, рэкламнай i выставачнай дзейнасцi, працы кадравай службы i iнш.;

- ажыццяўляць арганiзацыйна-прававое забеспячэнне функцыянавання i ўдасканалення сiстэм абароны iнфармацыi, службаў бяспекi, канфiдэнцыяльнай дакументацыi, персаналу.


Канфiдэнцыяльнае справаводства

Канфiдэнцыяльны дакументазварот i забеспячэнне яго абароны. Тэхналагiчныя сiстэмы абароны, апрацоўкi i захоўвання канфiдэнцыяльных дакументаў. Тэхналогiя апрацоўкi атрыманых канфiдэнцыяльных дакументаў. Дакументаванне канфiдэнцыяльнай iнфармацыi. Фармiраванне канфiдэнцыяльных дакументаў у справы, захоўванне спраў i перадача iх у архiў. Знiшчэнне дакументаў, спраў i носьбiтаў iнфармацыi. Парадак працы персаналу з канфiдэнцыяльнымi дакументамi i матэрыяламi. Праверка наяўнасцi дакументаў, спраў i носьбiтаў iнфармацыi.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- патрабаваннi нарматыўных прававых актаў па арганiзацыi канфiдэнцыяльнага справаводства;

- прынцыпы i правiлы арганiзацыi канфiдэнцыяльнага справаводства;

- парадак працы персаналу з канфiдэнцыяльнымi дакументамi i матэрыяламi;

умець:

- арганiзоўваць i ажыццяўляць вядзенне канфiдэнцыяльнага справаводства;

- дакументаваць канфiдэнцыяльную iнфармацыю;

- рыхтаваць дакументы (iнструкцыi), што рэгламентуюць парадак працы з канфiдэнцыяльнымi дакументамi;

- ажыццяўляць праверку наяўнасцi канфiдэнцыяльных дакументаў;

- складаць план пошуку згубленага канфiдэнцыяльнага дакумента, ажыццяўляць такi пошук;

- рыхтаваць канфiдэнцыяльныя дакументы да перадачы ў архiў;

- арганiзоўваць i ажыццяўляць знiшчэнне канфiдэнцыяльных дакументаў, спраў i носьбiтаў iнфармацыi.


Матэматычныя метады абароны iнфармацыi

Асаблiвасцi абароны iнфармацыi ў кiберпрасторы. Пагрозы бяспецы. Абраныя пытаннi матэматыкi. Тэорыя iнфармацыi. Паняццi энтрапii i колькасцi iнфармацыi. Фундаментальныя ўласцiвасцi крыптаграфiчных пераўтварэнняў iнфармацыi. Мадэлi парушальнiка, выяўленне ўварванняў у камп'ютарныя сiстэмы. Крыптаграфiчныя прымiтывы. Паняцце шыфравання. Блокавае шыфраванне: уласцiвасцi i галiна ўжывання. Крыптасiстэмы DES, AES, BelT. Паточнае шыфраванне: уласцiвасцi i сфера ўжывання. Крыптасiстэмы A5/2, E0. Шыфраванне з адкрытым ключом. Крыптасiстэма RSA. Iнфраструктура адкрытых ключоў. Забеспячэнне цэласнасцi iнфармацыi. Хэш-функцыi. MAC. Электронны лiчбавы подпiс (ЭЛП). Палiтыка бяспекi i крыптаграфiчныя пратаколы. Палiтыкi бяспекi. Пратаколы iдэнтыфiкацыi i аўтэнтыфiкацыi. Арганiзацыя парольнай сiстэмы. Пратаколы выпрацоўкi агульнага сакрэтнага ключа. Пратакол Kerberos. Крытэрыi ацэнкi надзейнасцi iнфармацыйных сiстэм. Ацэнка рызык у iнфармацыйных сiстэмах. Страхаванне рызык. TCSEC. Бяспека iнфармацыi ў камп'ютарных сетках. Бяспечныя iнтэрнэт-злучэннi. SSL. VPN. P2P. Бяспека электроннай пошты. Бяспека праграм абмену паведамленнямi. Бяспека баз дадзеных. Шкоднаснае праграмнае забеспячэнне. Вiрусы, класiфiкацыя вiрусаў. Чарвякi. Траянскiя праграмы. Spyware. Adware. Антывiруснае праграмнае забеспячэнне. Сiстэма камп'ютарнай бяспекi прадпрыемства. Асновы адмiнiстравання сетак.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- асноўныя паняццi па курсе;

- асаблiвасцi абароны iнфармацыi ў кiберпрасторы;

- уласцiвасцi крыптаграфiчных пераўтварэнняў iнфармацыi;

- крыптаграфiчныя прымiтывы, асноўныя крыптасiстэмы;

- iнфраструктуру адкрытых ключоў;

- пратаколы iдэнтыфiкацыi i аўтэнтыфiкацыi;

- пратаколы выпрацоўкi агульнага сакрэтнага ключа;

- шкоднаснае праграмнае забеспячэнне;

- антывiруснае праграмнае забеспячэнне;

- прынцыпы пабудовы i дзейнасцi сiстэмы камп'ютарнай бяспекi арганiзацыi;

- асновы адмiнiстравання сетак;

умець:

- ацэньваць рызыкi ў iнфармацыйных сiстэмах, распрацоўваць i ажыццяўляць меры па iх нейтралiзацыi;

- ацэньваць наступствы парушэнняў iнфармацыйнай бяспекi;

- суадносiць пагрозу i сродкi абароны, якiя нейтралiзуюць гэтую пагрозу;

- шыфраваць паведамленнi, файлы, выпрацоўваць ЭЛП;

- выкарыстоўваць спецыяльнае праграмнае забеспячэнне;

- ажыццяўляць выяўленне i нейтралiзацыю ўварванняў у камп'ютарныя сеткi;

- ажыццяўляць адмiнiстраванне сетак.


Кадравае справаводства

Прававыя пытаннi дакументавання дзейнасцi кадравай службы. Дзяржаўны нагляд i кантроль за выкананнем заканадаўства ў галiне дакументавання працы з кадрамi. Склад i вiды дакументаў кадравай службы. Асноўныя патрабаваннi да афармлення кадравай дакументацыi. Унiфiкаваныя сiстэмы дакументацыi, што ўжываюцца пры дакументаваннi працы з персаналам. Дакументаванне працэдур, што папярэднiчаюць заключэнню працоўнай дамовы. Дакументаванне працоўных адносiн. Правiлы афармлення кадравых дакументаў. Афармленне прыёму на працу. Перавод на iншую працу. Прадстаўленне адпачынку. Накiраванне працаўнiкоў у камандзiроўку. Змяненне анкетна-бiяграфiчных дадзеных. Заахвочванне i ўзнагароджанне працаўнiкоў. Накладанне спагнанняў. Атэстацыя працаўнiкоў. Звальненне працаўнiкоў. Афармленне i вядзенне асабовых спраў. Афармленне i выдача даведак, выданне загадаў. Вядзенне працоўных кнiжак, кнiга ўлiку руху працоўных кнiжак i ўкладышаў да iх. Службовыя, працоўныя i тэхналагiчныя iнструкцыi (асноўныя палажэннi, функцыi, абавязкi, правы, адказнасць). Персанiфiкаваны ўлiк. Вайсковы ўлiк. Сiстэматызацыя, захоўванне i знiшчэнне кадравай дакументацыi.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- парадак арганiзацыi дзейнасцi кадравай службы;

- патрабаваннi нарматыўных i метадычных дакументаў па арганiзацыi кадравага справаводства;

умець:

- арганiзоўваць кадравае справаводства i дакументаванне працоўных i звязаных з iмi адносiн, захоўванне дакументаў па асабовым складзе ў арганiзацыях любой арганiзацыйна-прававой формы.


7.5.5 Курсы кампанента ВНУ i дысцыплiны па выбары студэнта


Курсы вызначаюцца вышэйшай навучальнай установай па ўзгадненнi з ВМА (праграма курса). Змест курсаў па выбары ВНУ развiвае агульную прафесiйную скiраванасць навучання, забяспечвае атрыманне адпаведнай квалiфiкацыi, патрыятычнае выхаванне студэнтаў.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- найбольш важныя накiрункi i асноўныя этапы ў гiсторыi сусветных цывiлiзацый, iх храналогiю;

- асноўныя тэндэнцыi развiцця грамадства на розных этапах яго развiцця;

- прадмет, аб'ект, метад палеаграфii, сфрагiстыкi, фалерыстыкi, геральдыкi, нумiзматыкi, дыпламатыкi;

- методыку самастойнай працы з крынiцай, апрацоўкi iнфармацыi з выкарыстаннем яе ў рашэннi прафесiйных задач;

- гiсторыю i сучасны стан ведамасных архiваў Рэспублiкi Беларусь, прававыя i нарматыўна-метадычныя асновы арганiзацыi iх дзейнасцi;

- гiсторыю сваёй спецыяльнасцi, яе актуальнасць, месца на рынку працы, аб'екты, вiды прафесiйнай дзейнасцi, патрабаваннi да прафесiйных ведаў, уменняў i вопыту;

- змест цыклаў вучэбнага плана спецыяльнасцi i асаблiвасцi iх вывучэння;

- спецыяльную тэрмiналогiю на замежных мовах у галiне прафесiйнай дзейнасцi;

- патрабаваннi, якiя прад'яўляюцца ды структуры i складу IЗК, заканадаўчыя акты, нарматыўна-тэхнiчныя i арганiзацыйна-метадычныя дакументы па пытаннях IЗК (для напрамкаў 1-26 02 04-01 i 1-26 02 04-03);

- дзяржаўную iнфармацыйную палiтыку ў галiне iнфармацыйнай бяспекi, асноўныя тэндэнцыi i накiрункi фармiравання i функцыянавання комплекснай сiстэмы абароны iнфармацыi ў розных тыпах арганiзацыйных структур (для напрамкаў 1-26 02 04-01 i 1-26 02 04-02);

- накiрункi i метады забеспячэння бяспекi iнфармацыйных рэсурсаў, вядзення аналiтычнай працы па выяўленнi адпаведных пагроз (для напрамкаў 1-26 02 04-01 i 1-26 02 04-02);

- асноўныя накiрункi i метады абароны вылiчальнай, арганiзацыйнай тэхнiкi i сетак, сродкаў сувязi ад тэхнiчных сродкаў прамысловага шпiянажу (для напрамкаў 1-26 02 04-01 i 1-26 02 04-02);

- выкарыстоўваць функцыянальныя магчымасцi розных тыпаў тэхналагiчных сiстэм i спосабаў апрацоўкi i захоўвання традыцыйных i электронных канфiдэнцыяльных дакументаў (для напрамкаў 1-26 02 04-01 i 1-26 02 04-02);

- выкарыстоўваць методыку абароны iнфармацыi пры правядзеннi асноўных дзелавых мерапрыемстваў (перамовы, прыём наведвальнiкаў), у навуковай, рэкламнай i выставачнай дзейнасцi, працы кадравай службы i iнш. (для напрамкаў 1-26 02 04-01 i 1-26 02 04-02);

- патрабаваннi нарматыўных прававых актаў па арганiзацыi канфiдэнцыяльнага справаводства, прынцыпы i правiлы арганiзацыi канфiдэнцыяльнага справаводства (для напрамку 1-26 02 04-02);

- асноўныя правiлы i сродкi кiравання персаналам арганiзацыi (для напрамкаў 1-26 02 04-02 i 1-26 02 04-03);

- асаблiвасцi тэхнатронных дакументаў, асноўныя праблемы, звязаныя з доўгатэрмiновай захаванасцю i даступнасцю iнфармацыi ў электроннай форме, i магчымыя шляхi iх вырашэння (для напрамкаў 1-26 02 04-02 i 1-26 02 04-03);

- iнфармацыйныя камп'ютарныя тэхналогii працы з дакументамi (для напрамкаў 1-26 02 04-02 i 1-26 02 04-03);

- нарматыўную базу ў галiне электронных дакументаў (для напрамкаў 1-26 02 04-02 i 1-26 02 04-03);

- метады, структуру i катэгорыi тэорыi прыняцця рашэнняў (для напрамкаў 1-26 02 04-02 i 1-26 02 04-03);

- асноўныя этапы працэсу прыняцця рашэнняў, фактары, якiя аказваюць уплыў на прыняцце рашэнняў, метады прыняцця рашэнняў i патрабаваннi да iх (для напрамкаў 1-26 02 04-02 i 1-26 02 04-03);

- асноўныя дакументы, якiя змяшчаюць iнфармацыю аб фiнансавым становiшчы арганiзацыi, правiлы iх складання i парадак аналiзу (для напрамкаў 1-26 02 04-02 i 1-26 02 04-03);

- прынцыпы i нормы складання i захоўвання дакументаў па асабовым складзе (для напрамкаў 1-26 02 04-02 i 1-26 02 04-03);

асноўныя патрабаваннi па арганiзацыi i вядзеннi бухгалтарскага ўлiку (для напрамку 1-26 02 04-03);

умець:

- выкарыстоўваць агульныя i спецыяльныя гiстарычныя веды для рашэння прафесiйных праблем;

- аналiзаваць i супастаўляць гiстарычныя падзеi са з'явамi сучаснасцi;

- выкарыстоўваць прыёмы i метады палеаграфii, сфрагiстыкi, фалерыстыкi, геральдыкi, нумiзматыкi, дыпламатыкi i ўжываць атрыманыя i дадзеныя пры вывучэннi сумежных дысцыплiн, у практычнай i навуковай працы;

- вызначаць паўнату iнфармацыi, пэўнасць i навуковую каштоўнасць крынiцы;

- распрацоўваць i ўжываць на практыцы нарматыўна-метадычныя дакументы, якiя рэгламентуюць дзейнасць ведамасных архiваў;

- вызначаць навукова-гiстарычную, сацыяльна-культурную каштоўнасць i практычную значнасць дакументаў;

- арганiзоўваць працу ведамаснага архiва;

- характарызаваць актуальнасць, змест спецыяльнасцi i яе месца на рынку працы;

- арганiзоўваць сваю працу ў межах навучальнага працэсу ў ВНУ;

- выкарыстоўваць спецыяльную тэрмiналогiю на замежных мовах у галiне прафесiйнай дзейнасцi;

- праводзiць аналiз наяўнага iнфармацыйнага забеспячэння кiравання i праектаваць новыя тэхналагiчныя працэсы IЗК (для напрамкаў 1-26 02 04-01 i 1-26 02 04-03);

- арганiзоўваць i ажыццяўляць вядзенне канфiдэнцыяльнага справаводства (для напрамку 1-26 02 04-02);

- эфектыўна ажыццяўляць (удзельнiчаць у ажыццяўленнi) кiраванне персаналам арганiзацыi альбо структурнага падраздзялення (для напрамкаў 1-26 02 04-02 i 1-26 02 04-03);

- арыентавацца ў асноўных асаблiвасцях аўтаматызаваных сiстэм дакументацыйнага забеспячэння кiравання (для напрамкаў 1-26 02 04-02 i 1-26 02 04-03);

- планаваць жыццёвы цыкл электронных дакументаў, ажыццяўляць адбор тэхнатронных дакументаў на архiўнае захоўванне i забяспечваць такое захоўванне (для напрамкаў 1-26 02 04-02 i 1-26 02 04-03);

- ацэньваць эфектыўнасць прымаемых рашэнняў, арганiзоўваць выкананне рашэння (для напрамкаў 1-26 02 04-02 i 1-26 02 04-03);

- складаць i аналiзаваць фiнансавую справаздачнасць арганiзацыi (для напрамкаў 1-26 02 04-02 i 1-26 02 04-03);

- арганiзоўваць кадравае справаводства i дакументаванне працоўных адносiн, захоўванне дакументаў па асабовым складзе (для напрамкаў 1-26 02 04-02 i 1-26 02 04-03);

весцi бухгалтарскi ўлiк, афармляць асноўныя бухгалтарскiя дакументы (для напрамку 1-26 02 04-03).


7.5.6 Цыкл дысцыплiн спецыялiзацыi


Пералiк дысцыплiн распрацоўваецца вышэйшай навучальнай установай i зацвярджаецца Саветам ВНУ. Змест курсаў забяспечвае паглыбленую падрыхтоўку асобы, якая навучаецца, у залежнасцi ад абранай спецыялiзацыi (па профiлi, спецыяльнасцi, напрамку).

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- месца i задачы вывучаемых дысцыплiн у кантэксце iншых дысцыплiн спецыяльнасцi (напрамку);

- сучасныя тэарэтычныя дасягненнi ў галiне спецыялiзацыi;

- крынiцы, гiстарыяграфiю i метады даследавання па абранай спецыялiзацыi;

- найноўшыя практычныя падыходы да рашэння прафесiйных задач;

умець:

- вызначаць i ўжываць канкрэтныя спосабы, формы i метады рашэння практычных задач па спецыяльнасцi (напрамку);

- ажыццяўляць i арганiзоўваць пошук iнфармацыi па абраным напрамку даследавання (навучання);

- ужываць атрыманыя веды ў стандартных сiтуацыях i пры рашэннi задач высокага ўзроўню нявызначанасцi.


7.6 Патрабаваннi да зместу i арганiзацыi практык


Практыкi (вучэбная, азнаямленчая, тэхналагiчная, вытворчая, пераддыпломная i iнш.) з'яўляюцца часткай адукацыйнага працэсу падрыхтоўкi спецыялiстаў, працягам навучальнага працэсу ў вытворчых умовах. Яны праводзяцца на перадавых прадпрыемствах, ва ўстановах, у арганiзацыях розных галiн.

Практыкi накiраваны на замацаванне ў вытворчых умовах ведаў i ўменняў, якiя атрыманы ў працэсе навучання ў ВНУ, на авалоданне вытворчымi тэхналогiямi i навыкамi вырашэння сацыяльна-прафесiйных задач.

Практыкi арганiзоўваюцца з улiкам будучай спецыяльнасцi, напрамку спецыяльнасцi i спецыялiзацыi. Праграмы вытворчых практык распрацоўваюцца ВНУ з абавязковым улiкам напрамку спецыяльнасцi.


7.6.1 Справаводная/азнаямленчая (вучэбная) практыка


Асноўная мэта практыкi - знаёмства са структурай i функцыямi справаводнай службы. Структура i функцыi справаводнай службы вывучаюцца на аснове аналiзу дакументаў, якiя рэгламентуюць дзейнасць службы справаводства i прынятую тэхналогiю працы з дакументамi. У складзе гэтых дакументаў могуць быць палажэннi, iнструкцыi па справаводстве, службовыя iнструкцыi, наменклатуры спраў i iнш.

Спецыяльная ўвага звяртаецца на ступень аўтаматызацыi справаводных працэсаў у арганiзацыi: наяўнасць камп'ютараў на працоўных месцах, аб'яднанне iх у сетку, выкарыстанне спецыялiзаванага праграмнага забеспячэння; фiксуюцца назвы i версii праграм.


7.6.2 Iнфармацыйная (вучэбная) практыка


Мэта практыкi - вывучэнне iнфармацыйна-пошукавых сiстэм (IПС) па дакументах арганiзацыi i набыццё ўменняў i навыкаў па iх практычным выкарыстаннi. Вывучэнне сiстэмы рэгiстрацыi дакументаў пачынаецца са знаёмства з яе арганiзацыяй: цэнтралiзавана або дэцэнтралiзавана праводзiцца рэгiстрацыя, якiя масiвы дакументаў у якiх структурных падраздзяленнях падлягаюць рэгiстрацыi. Студэнты высвятляюць, цi iснуе падзел дакументаў на рэгiструемыя i нерыгiструемыя i цi замацаваны гэты падзел у iнструкцыi па справаводстве.


7.6.3 Архiўна-справаводная (вучэбная) практыка


Мэта практыкi - вывучэнне дакументавання дзейнасцi арганiзацыi (установы), арганiзацыi дакументазвароту. Ужываючы веды, атрыманыя падчас вывучэння курса "Дакументазнаўства" i праходжання вучэбнай практыкi, студэнты выяўляюць сiстэмы дакументацыi, якiя выкарыстоўваюцца ў арганiзацыi, i асноўныя вiды дакументаў, якiмi афармляюцца розныя функцыi.


7.6.4 Педагагiчная (вытворчая) практыка


Педагагiчная практыка студэнтаў з'яўляецца неад'емнай часткай вучэбна-выхаваўчага працэсу ў падрыхтоўцы высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў. Яе мэта - навучыць студэнтаў самастойна i творча ўжываць тэарэтычныя веды на практыцы, карыстацца найноўшымi адукацыйнымi тэхналогiямi, садзейнiчаць паляпшэнню падрыхтоўкi выпускнiкоў да працы ў адукацыйных установах.

Практыка павiнна абавязкова ўключаць практычнае прымяненне i замацаванне на аснове вывучэння працы ўстановы, ведаў, уменняў i навыкаў, атрыманых пры вывучэннi курсаў "Тэорыя арганiзацыi", "Арганiзацыйнае праектаванне", "Дакументазнаўства", "Тэхналогiя i арганiзацыя ДЗК".

У задачы педагагiчнай практыкi ўваходзiць:

- набыццё прафесiйных якасцей будучага выкладчыка;

- далучэнне студэнтаў да непасрэднай практычнай дзейнасцi;

- асваенне методыкi навучання, выкарыстанне разнастайных педагагiчных метадаў i прыёмаў, правядзенне рознага тыпу заняткаў i iншых вучэбных мерапрыемстваў;

- фармiраванне прафесiйных уменняў i навыкаў;

- умацаванне сувязi тэарэтычных ведаў, атрыманых студэнтамi пры вывучэннi псiхолага-педагагiчных дысцыплiн, з практыкай;

- азнаямленне студэнтаў з сучасным станам вучэбна-выхаваўчай працы, з педагагiчным вопытам;

- арганiзацыя ўзаемадзеяння i зносiн з асобамi, якiя навучаюцца, вывучэнне iх iндывiдуальных i ўзроставых асаблiвасцей;

- выпрацоўка ў студэнтаў творчага, даследчыцкага падыходу да педагагiчнай дзейнасцi, набыццё iмi навыкаў аналiзу вынiкаў сваёй працы;

- замацаванне навыкаў працы з вучэбна-метадычнай дакументацыяй;

- авалоданне вытворча-кiраўнiцкiмi навыкамi, формамi i метадамi працы на канкрэтнай пасадзе, падрыхтоўкi неабходных дакументаў;

- вывучэнне практыкi ўзаемадзеяння структурных падраздзяленняў у арганiзацыi;

- ацэнка эфектыўнасцi дзейнасцi арганiзацыi;

- правядзенне аналiзу сiстэмы ДЗК, арганiзацыi працы службы ДЗК, асноўных участкаў па справаводным абслугоўваннi i выпрацоўка шляхоў iх рацыяналiзацыi (з магчымай распрацоўкай праекта);

- выкарыстанне метадаў фармiравання арганiзацыйнай структуры i арганiзацыйнай культуры.


7.6.5 Дакументазнаўчая (вытворчая) практыка


Мэтай практыкi з'яўляецца практычнае выкарыстанне i замацаванне ведаў, уменняў i навыкаў, атрыманых пры вывучэннi спецыяльных дысцыплiн, дысцыплiн напрамку спецыяльнасцi, дысцыплiн спецыялiзацыi.

Ужываючы веды, атрыманыя падчас вывучэння вучэбных дысцыплiн i праходжання папярэднiх практык, студэнты выяўляюць сiстэмы дакументацыi, што выкарыстоўваюцца ў арганiзацыi, i асноўныя вiды дакументаў, якiмi афармляюцца розныя функцыi ўстановы. Студэнты аналiзуюць стан ДЗК (IЗК), абароны iнфармацыi ў канкрэтнай установе i вучацца распрацоўваць (праводзiць аптымiзацыю наяўных) на аснове нарматыўна-прававых актаў i метадычных дакументаў рацыянальныя сiстэмы ДЗК (IЗК), абароны iнфармацыi. Студэнты ўдзельнiчаюць: у распрацоўцы лакальных нарматыўных актаў, што рэгламентуюць ДЗК (IЗК), абарону iнфармацыi ва ўстанове; працы па ўпарадкаваннi складу дакументаў, фармiраваннi спраў, правядзеннi экспертызы каштоўнасцi дакументаў; выконваюць iншыя функцыянальныя абавязкi ў адпаведнасцi са службовымi iнструкцыямi, iншымi лакальнымi прававымi актамi.


7.6.6 Пераддыпломная (вытворчая) практыка


Пераддыпломная практыка папярэднiчае дзяржаўным экзаменам па спецыяльнасцi, абароне дыпломнай работы i з'яўляецца завяршальным этапам вытворчай падрыхтоўкi студэнтаў.

Мэтай пераддыпломнай практыкi з'яўляецца замацаванне атрыманых падчас навучання ведаў, развiццё i замацаванне ўменняў, набыццё навыкаў рашэння прафесiйных задач у вытворчых умовах.

Задачамi пераддыпломнай практыкi з'яўляюцца:

- даследаванне актуальнай навуковай праблемы альбо рашэнне рэальнай прафесiйнай задачы па месцы практыкi ў арганiзацыi (або яе структурным падраздзяленнi);

- азнаямленне i ўдзел у рэалiзацыi канкрэтных задач (праектаў), выконваемых у арганiзацыi, з улiкам напрамку даследаванняў (дакументацыйнае (iнфармацыйнае) забеспячэнне кiравання або абарона iнфармацыi);

- збор i аналiз iнфармацыi i iншых матэрыялаў для выканання дыпломнай працы;

- паглыбленне тэарэтычных ведаў, практычных навыкаў i ўменняў у выкарыстаннi iнфармацыйных тэхналогiй;

- авалоданне методыкай правядзення даследавання, аналiзу выяўленых асаблiвасцей, вызначэння накiрункаў для ўдасканалення iнфармацыйных працэсаў у арганiзацыi i ўжывання атрыманых ведаў, правядзення эксперыментаў пры рашэннi распрацоўваемых праблем i задач;

- асваенне прынцыпаў арганiзацыi кiравання i аналiзу паказчыкаў развiцця арганiзацыi;

- асваенне сучасных сiстэм аўтаматызацыi дакументацыйнага забеспячэння кiравання, якiя выкарыстоўваюцца на прадпрыемстве, тэхналогiй абароны iнфармацыi; вывучэнне практычных патрабаванняў да распрацоўкi праектных i праграмных рашэнняў.


8 Патрабаваннi да забеспячэння якасцi адукацыйнага працэсу


8.1 Патрабаваннi да кадравага забеспячэння


Навукова-педагагiчныя кадры ВНУ павiнны:

- мець вышэйшую адукацыю, якая адпавядае профiлю выкладаемых дысцыплiн, i, як правiла, адпаведную навуковую квалiфiкацыю (ступень, званне);

- сiстэматычна займацца навуковай i навукова-метадычнай дзейнасцю;

- не радзей аднаго раза ў 5 гадоў праходзiць павышэнне квалiфiкацыi.


8.2 Патрабаваннi да вучэбна-метадычнага забеспячэння


Вучэбна-метадычнае забеспячэнне падрыхтоўкi спецыялiста павiнна адпавядаць наступным патрабаванням:

- усе дысцыплiны вучэбнага плана павiнны быць забяспечаны: вучэбна-метадычнай дакументацыяй па ўсiх вiдах вучэбных заняткаў (з уключэннем самастойнай працы студэнтаў); вучэбнай, метадычнай, даведачнай i навуковай лiтаратурай; iнфармацыйнымi базамi i доступам да сеткавых крынiц iнфармацыi; нагляднымi дапаможнiкамi, мультымедыйнымi, аўдыё-, вiдэаматэрыяламi;

- забяспечваць доступ для кожнага студэнта да бiблiятэчных фондаў i баз дадзеных, якiя адпавядаюць зместам поўнаму пералiку дысцыплiн вучэбнага плана.

Вучэбна-метадычнае забеспячэнне павiнна быць арыентавана на распрацоўку i ўкараненне ў вучэбны працэс iнавацыйных адукацыйных сiстэм i тэхналогiй, адэкватных кампетэнтнаснаму падыходу ў падрыхтоўцы выпускнiка ВНУ (варыятыўных мадэляў кiруемай самастойнай працы студэнтаў, вучэбна-метадычных комплексаў, модульных i рэйтынгавых сiстэм навучання, тэставых i iншых сiстэм ацэньвання ўзроўню кампетэнцый студэнтаў i г.д.).


8.3 Патрабаваннi да матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння


Вышэйшая навучальная ўстанова павiнна:

- мець матэрыяльна-тэхнiчную базу, якая адпавядае санiтарна-тэхнiчным нормам i здольная забяспечыць правядзенне лабараторных, практычных i навукова-даследчых студэнцкiх работ, прадугледжаных вучэбным планам;

- захоўваць нормы забеспячэння вучэбнай i метадычнай лiтаратурай;

- мець дысплейны час на 1 студэнта ў год не менш за 50 гадзiн;

- забяспечыць матэрыяльна-тэхнiчныя ўмовы для самаадукацыi i развiцця асобы студэнта, для чаго неабходна мець адпавядаючыя нарматывам чытальныя залы, камп'ютарныя класы, залы для заняткаў фiзiчнай культурай, у тым лiку ў пазааўдыторны час, пункты харчавання.


Страницы: | Стр. 1 | Стр. 2 | Стр. 3 | Стр. 4 | Стр. 5 | Стр. 6 | Стр. 7 | Стр. 8 | Стр. 9 | Стр. 10 | Стр. 11 | Стр. 12 | Стр. 13 | Стр. 14 | Стр. 15 | Стр. 16 | Стр. 17 | Стр. 18 | Стр. 19 | Стр. 20 | Стр. 21 | Стр. 22 | Стр. 23 | Стр. 24 | Стр. 25 | Стр. 26 | Стр. 27 | Стр. 28 | Стр. 29 | Стр. 30 | Стр. 31 | Стр. 32 | Стр. 33 |



Archive documents
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList