Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 15.03.2010 № 35 "Об утверждении, введении в действие и отмене образовательных стандартов высшего образования"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Стр. 12

Страницы: | Стр. 1 | Стр. 2 | Стр. 3 | Стр. 4 | Стр. 5 | Стр. 6 | Стр. 7 | Стр. 8 | Стр. 9 | Стр. 10 | Стр. 11 | Стр. 12 | Стр. 13 | Стр. 14 | Стр. 15 | Стр. 16 | Стр. 17 | Стр. 18 | Стр. 19 | Стр. 20 | Стр. 21 | Стр. 22 | Стр. 23 | Стр. 24 | Стр. 25 | Стр. 26 | Стр. 27 | Стр. 28 | Стр. 29 | Стр. 30 | Стр. 31 | Стр. 32 | Стр. 33 |

- защита отчетов по производственным практикам;

- письменный экзамен;

- устный экзамен;

- защита дипломной работы.


9 Требования к итоговой государственной аттестации выпускника


9.1 Общие требования


9.1.1 Итоговая государственная аттестация выпускника включает защиту дипломной работы и государственный экзамен. Итоговая государственная аттестация предназначена для определения практической и теоретической подготовленности специалиста к выполнению профессиональных задач.

9.1.2 Аттестационные испытания, входящие в состав итоговой государственной аттестации выпускника, проводятся в соответствии с образовательной программой первой ступени высшего образования, установленной настоящим стандартом.

9.1.3. Порядок проведения и программа государственного экзамена разрабатываются вузом в соответствии с Положением о государственных экзаменационных комиссиях.

9.1.4. Дипломная работа представляет собой самостоятельное теоретическое либо творческое исследование по одной из актуальных проблем тележурналистики или радиожурналистики, выполняемое под научным руководством преподавателя либо специалиста из научного учреждения соответствующего профиля.


9.2 Требования к государственному экзамену


Государственный экзамен по специальности, направлению специальности проводится на заседании Государственной экзаменационной комиссии.

Программа и порядок проведения государственного экзамена по специальности, направлению специальности разрабатываются вузом в соответствии с Положением об итоговой государственной аттестации выпускников, утвержденным Министерством образования Республики Беларусь.


9.3 Требования к дипломной работе


Требования к структуре, содержанию, объему и порядку защиты дипломной работы определяются вузом на основании настоящего образовательного стандарта и Положения об итоговой государственной аттестации выпускников, утвержденного Министерством образования.

Дипломная работа представляет собой самостоятельное теоретическое либо творческое исследование по одной из актуальных проблем журналистики выполняемое под научным руководством преподавателя либо специалиста из научного учреждения соответствующего профиля.



БИБЛИОГРАФИЯ

[1] О высшем образовании. Закон Республики Беларусь от 11 июля 2007 г. N 252-З

[2] Об образовании в Республике Беларусь. Закон Республики Беларусь от 29 октября 1991 г. N 1202-XII (в редакции Закона от 19 марта 2002 г. N 95-З)

[3] Об основных направлениях развития национальной системы образования. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 12 апреля 1999 г. N 500

[4] Положение о ступенях высшего образования. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 14 октября 2002 г. N 1419 "Об утверждении Положения о ступенях высшего образования"

[5] СТБ 22.0.1-96 Система стандартов в сфере образования. Основные положения

[6] СТБ ИСО 9000-2006 Система менеджмента качества. Основные положения и словарь

[7] ОКРБ 011-2009 Общегосударственный классификатор Республики Беларусь. Специальности и квалификации

[8] ОСРБ 1-23 01 08 Образовательный стандарт Республики Беларусь. Высшее образование. Первая ступень. Специальность 1-23 01 08 Журналистика (по направлениям)

[9] РД РБ 02100.5.227-2006. Образовательный стандарт. Высшее образование. Первая ступень. Цикл социально-гуманитарных дисциплин



ОСРБ 1-23 01 14-2009



АДУКАЦЫЙНЫ СТАНДАРТ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

ВЫШЭЙШАЯ АДУКАЦЫЯ ПЕРШАЯ СТУПЕНЬ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ 1-23 01 14 САЦЫЯЛЬНА-КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ КВАЛIФIКАЦЫЯ СПЕЦЫЯЛIСТ ПА САЦЫЯЛЬНА-КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦI. ВЫКЛАДЧЫК

ВЫСШЕЕ ОБРАЗОВАНИЕ ПЕРВАЯ СТУПЕНЬ СПЕЦИАЛЬНОСТЬ 1-23 01 14 СОЦИАЛЬНО-КУЛЬТУРНАЯ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ КВАЛИФИКАЦИЯ СПЕЦИАЛИСТ ПО СОЦИАЛЬНО-КУЛЬТУРНОЙ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ. ПРЕПОДАВАТЕЛЬ

HIGHER EDUCATION FIRST DEGREE SPECIALITY 1-23 01 14 SOCIO-CULTURAL WORK QUALIFICATION SOCIO-CULTURAL ACTIVITY MANAGER. TEACHER



Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь Мiнск

УДК [378.1:008](083.74)(476)

Ключавыя словы: вышэйшая адукацыя, першая ступень, сацыяльна-культурная дзейнасць, выкладчык, культурна-адпачынкавыя ўстановы, тэатральна-вiдовiшчныя ўстановы, санаторна-аздараўленчыя ўстановы, турысцка-спартыўныя ўстановы, веды, патрабаваннi, уменнi, адукацыйная праграма, тыпавы вучэбны план, вынiковая дзяржаўная атэстацыя, якасць вышэйшай адукацыi.

МКС 03.180



Прадмова

1 РАСПРАЦАВАНЫ ўстановай адукацыi "Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт культуры i мастацтваў"

ВЫКАНАЎЦЫ:

Каралёў М.М., кандыдат педагагiчных навук, дацэнт (кiраўнiк);

Казлоўская Л.I., кандыдат педагагiчных навук, дацэнт;

Самерсава Н.У., кандыдат педагагiчных навук, дацэнт;

Ровiна Р.А., кандыдат педагагiчных навук, дацэнт;

Шалупенка Н.Я., кандыдат культуралогii, дацэнт;

Малахава I.А., кандыдат педагагiчных навук, дацэнт;

Шпарло С.Л., намеснiк начальнiка вучэбнага аддзела

УНЕСЕНЫ Упраўленнем вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

2 ЗАЦВЕРДЖАНЫ I ЎВЕДЗЕНЫ Ў ДЗЕЯННЕ пастановай Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 15 сакавiка 2010 г. N 35

3 УВЕДЗЕНЫ ЎПЕРШЫНЮ


Дадзены адукацыйны стандарт не можа быць тыражыраваны i распаўсюджаны без дазволу Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

Выдадзены на беларускай мове



ЗМЕСТ

1 Галiна выкарыстання

2 Нарматыўныя спасылкi

3 Асноўныя тэрмiны i азначэннi

4 Агульныя палажэннi

4.1 Агульная характарыстыка спецыяльнасцi

4.2 Патрабаваннi да папярэдняга ўзроўню падрыхтоўкi

4.3 Агульныя цэлi падрыхтоўкi спецыялiста

4.4 Формы навучання па спецыяльнасцi

4.5 Тэрмiны падрыхтоўкi спецыялiста

5 Квалiфiкацыйная характарыстыка спецыялiста

5.1 Сфера прафесiйнай дзейнасцi

5.2 Аб'екты прафесiйнай дзейнасцi

5.3 Вiды прафесiйнай дзейнасцi

5.4 Задачы прафесiйнай дзейнасцi

5.5 Склад кампетэнцый

6 Патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi выпускнiка

6.1 Агульныя патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi

6.2 Патрабаваннi да акадэмiчных кампетэнцый

6.3 Патрабаваннi да сацыяльна-асабовых кампетэнцый

6.4 Патрабаваннi да прафесiйных кампетэнцый

7 Патрабаваннi да адукацыйнай праграмы i яе рэалiзацыi

7.1 Склад адукацыйнай праграмы

7.2 Патрабаваннi да распрацоўкi адукацыйнай праграмы

7.3 Патрабаваннi да тэрмiнаў рэалiзацыi адукацыйнай праграмы

7.4 Тыпавы вучэбны план

7.5 Патрабаваннi да абавязковага мiнiмуму зместу вучэбных праграм i кампетэнцый па дысцыплiнах

7.6 Патрабаваннi да зместу i арганiзацыi практык

8 Патрабаваннi да забеспячэння якасцi адукацыйнага працэсу

8.1 Патрабаваннi да кадравага забеспячэння

8.2 Патрабаваннi да вучэбна-метадычнага забеспячэння

8.3 Патрабаваннi да матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння

8.4 Патрабаваннi да арганiзацыi самастойнай работы студэнтаў

8.5 Патрабаваннi да арганiзацыi iдэалагiчнай i выхаваўчай работы

8.6 Агульныя патрабаваннi да кантролю якасцi адукацыi i сродкаў дыягностыкi

9 Патрабаваннi да вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiка

9.1 Агульныя патрабаваннi

9.2 Патрабаваннi да дзяржаўнага экзамену

9.3 Патрабаваннi да дыпломнай работы (праекта)



Дата ўвядзення 2009-09-01


1 Галiна выкарыстання


Дадзены адукацыйны стандарт устанаўлiвае мэты i задачы прафесiйнай дзейнасцi спецыялiста, патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi выпускнiка ВНУ, патрабаваннi да зместу адукацыйнай праграмы i яе рэалiзацыi, патрабаваннi да забеспячэння адукацыйнага працэсу i вынiковай дзяржаўнай атэстацыi выпускнiка.

Стандарт прымяняецца пры распрацоўцы нарматыўна-метадычных дакументаў i вучэбна-праграмнай дакументацыi, якая рэгулюе адукацыйны працэс у вышэйшай школе, а таксама пры ацэнцы якасцi вышэйшай адукацыi.

Стандарт абавязковы для выкарыстання ва ўсiх установах, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi (вышэйшых навучальных установах), размешчаных на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, незалежна ад iх ведамаснай прыналежнасцi i форм уласнасцi.


2 Нарматыўныя спасылкi


У дадзеным адукацыйным стандарце выкарыстаны спасылкi на наступныя нарматыўныя дакументы:

СТБ 22.0.1-96 Сiстэма стандартаў у сферы адукацыi. Асноўныя палажэннi;

СТБ IСО 9000-2000 Сiстэма менеджменту якасцi. Агульныя палажэннi i слоўнiк;

ОКРБ 011-2001 Спецыяльнасцi i квалiфiкацыi;

РД РБ 02100.5.227-2006 Вышэйшая адукацыя. Першая ступень. Цыкл сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн.


3 Асноўныя тэрмiны i азначэннi


У дадзеным адукацыйным стандарце ўжываюцца наступныя тэрмiны з адпаведнымi азначэннямi:

Адукацыйная праграма - сiстэма мэтаў, задач i зместу адукацыi, якая вызначана адукацыйнымi стандартамi i распрацаванымi на iх аснове вучэбнымi планамi i вучэбнымi праграмамi.

Вучэбны план спецыяльнасцi - вучэбна-метадычны дакумент ВНУ, якi распрацаваны на падставе адукацыйнага стандарту па спецыяльнасцi, якi змяшчае графiк вучэбнага працэсу, формы, вiды i тэрмiны правядзення вучэбных заняткаў, вынiковага i паэтапнага кантролю, пералiк i аб'ём цыклаў дысцыплiн з улiкам рэгiянальных i галiновых асаблiвасцей ВНУ.

Вучэбная праграма дысцыплiны - вучэбна-метадычны дакумент ВНУ, якi распрацаваны на падставе тыпавой вучэбнай праграмы i вызначае мэты i змест тэарэтычнай i практычнай падрыхтоўкi спецыялiста па вучэбнай дысцыплiне, якая ўваходзiць у вучэбны план спецыяльнасцi, раскрывае асноўныя метадычныя падыходы да выкладання дысцыплiны.

Дыдактычная адзiнка - аўтаномная частка зместу вучэбнай дысцыплiны, выражаная ў назвах тэм, раздзелаў або модуляў.

Забеспячэнне якасцi - скаардынаваная дзейнасць па кiраўнiцтву арганiзацыяй, якая накiравана на стварэнне ўпэўненасцi, што патрабаваннi да якасцi будуць выкананы (СТБ IСО 9000).

Залiковая адзiнка - мера колькаснага вымярэння вучэбнай нагрузкi студэнта па авалоданнi вучэбным прадметам, якая ўключае аўдыторныя гадзiны i пазааўдыторную самастойную работу, у тым лiку падрыхтоўку i здачу экзамену.

Кампетэнтнасць - выражаная здольнасць прымяняць свае веды i ўменнi (СТБ ИСО 9000).

Кампетэнцыя - веды, уменнi i вопыт, неабходныя для вырашэння тэарэтычных i практычных задач.

Квалiфiкацыйная характарыстыка спецыялiста - абагульненная норма якасцi падрыхтоўкi па пэўнай спецыяльнасцi (спецыялiзацыi) з адпаведнай квалiфiкацыяй, якая ўключае сферы, аб'екты, вiды i задачы прафесiйнай дзейнасцi, а таксама склад кампетэнцый, неабходных для выканання функцыянальных абавязкаў ва ўмовах сацыяльна рэгулюемага рынку.

Квалiфiкацыя - веды, уменнi i навыкi, неабходныя для той цi iншай прафесii на рынках працы, пацверджаныя дакументам (СТБ 22.0.1).

Культурна-адпачынкавыя ўстановы - сацыяльна-культурныя iнстытуты (клубы, Дамы i Палацы культуры, паркi культуры, кiнатэатры, музеi, бiблiятэкi, цэнтры маладзёжнага адпачынку, гульнятэкi, дамы мастацкай i тэхнiчнай творчасцi i iнш.), у якiх здзяйсняецца прафесiйная дзейнасць спецыялiстаў у галiне арганiзацыi вольнага часу. Iх задача заключаецца ў складаннi неабходных умоў для задавальнення грамадскiх запатрабаванняў у адпачынку, аздараўленнi, зносiнах, развiцця культуры, творчасцi, разнастайных форм адпачынкавай актыўнасцi людзей.

Санаторна-аздараўленчыя i турысцка-спартыўныя ўстановы - сацыяльна-культурныя i аздараўленчыя iнстытуты (санаторыi, пансiянаты, дамы адпачынку, прафiлакторыi, Палацы спорту, спартыўныя залы, стадыёны, басейны, пляжы, тэнiсныя корты i iнш.; турысцкiя базы, турысцкiя гасцiнiцы, кемпiнгi, турысцкiя паязды i параходы, турысцкiя фiрмы i iнш.), якiя iнтэгруюць у сабе аздараўленне i стварэнне ўмоў для культурнага адпачынку асобы.

Сацыяльна-культурная дзейнасць - гэта ўзаемадзеянне людзей ў стварэннi, засваеннi, захаваннi i распаўсюджваннi грамадска значных каштоўнасцей культуры, у працэсе якога задавальняюцца i ўзвышаюцца iх духоўныя iнтарэсы.

Спецыяльнасць - вiд прафесiйнай дзейнасцi, якi патрабуе пэўных ведаў, уменняў i кампетэнцый, набываемых шляхам навучання i практычнага вопыту (ОКРБ 011).

Тэатральна-вiдовiшчныя ўстановы - сацыяльна-культурныя iнстытуты (тэатры, фiлармонii, цыркi, канцэртныя залы i г.д.), якiя iнтэгруюць у сабе стварэнне каштоўнасцей культуры i штодзённую арганiзацыю сацыяльна-культурнай дзейнасцi.

Якасць вышэйшай адукацыi - адпаведнасць вышэйшай адукацыi (як вынiка, як працэсу, як сацыяльнай сiстэмы) патрэбнасцям, iнтарэсам асобы, грамадства, дзяржавы.


4 Агульныя палажэннi


4.1 Агульная характарыстыка спецыяльнасцi


4.1.1 Падрыхтоўка выпускнiка па спецыяльнасцi "Сацыяльна-культурная дзейнасць" забяспечвае атрыманне прафесiйнай квалiфiкацыi "Спецыялiст па сацыяльна-культурнай дзейнасцi. Выкладчык".

4.1.2 Спецыяльнасць у адпаведнасцi з ОКРБ 011-2001 адносiцца да профiлю "Камунiкацыi. Права. Эканомiка. Кiраванне. Эканомiка i арганiзацыя вытворчасцi" падрыхтоўкi спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй i мае абазначэнне 23 01 14.


4.2 Патрабаваннi да папярэдняга ўзроўню падрыхтоўкi


4.2.1 Папярэднi ўзровень адукацыi павiнен быць не нiжэй агульнай сярэдняй адукацыi, пацверджанай дакументам дзяржаўнага ўзору.

4.2.2 Узровень падрыхтоўкi абiтурыента ўстанаўлiваецца ў адпаведнасцi з зацверджанымi Правiламi прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь па дысцыплiнах:

- беларуская цi руская мова (па выбару);

- гiсторыя Беларусi;

- творчасць.


4.3 Агульныя мэты падрыхтоўкi спецыялiста


Агульныя мэты падрыхтоўкi спецыялiста:

- фармiраванне i развiццё сацыяльна-прафесiйнай кампетэнтнасцi, якая дазваляе спалучаць акадэмiчныя, прафесiйныя, сацыяльна-асобасныя кампетэнцыi для рашэння задач у сферы прафесiйнай сацыяльна-культурнай дзейнасцi;

- фармiраванне прафесiйных кампетэнцый для работы ў галiнах культуры, мастацтва, адпачынку, адукацыi.


4.4 Формы навучання па спецыяльнасцi


Навучанне па спецыяльнасцi прадугледжвае наступныя формы: вочная (дзённая), завочная.


4.5 Тэрмiны падрыхтоўкi спецыялiста


Нарматыўны тэрмiн падрыхтоўкi спецыялiста пры дзённай форме навучання складае 4 гады i ацэньваецца не менш чым 240 залiковымi адзiнкамi.

Нарматыўны тэрмiн падрыхтоўкi спецыялiста па завочнай форме навучання павялiчваецца адпаведна на 1 год.


5 Квалiфiкацыйная характарыстыка спецыялiста


5.1 Сфера прафесiйнай дзейнасцi


Сфера прафесiйнай дзейнасцi:

- культура i мастацтва;

- адукацыя;

- навука.


5.2 Аб'екты прафесiйнай дзейнасцi


Аб'ектамi прафесiйнай дзейнасцi спецыялiстаў з'яўляюцца каштоўнасцi культуры, iнтарэсы i патрэбнасцi насельнiцтва ў розных вiдах адпачынку, сацыяльна-культурныя праграмы i праекты па арганiзацыi вольнага часу ва ўстановах культуры i мастацтва, турысцка-экскурсiйных прадпрыемствах, санаторна-курортных, навукова-даследчых i навучальных установах, грамадскiх арганiзацыях i аб'яднаннях.


5.3 Вiды прафесiйнай дзейнасцi


Выпускнiк ВНУ павiнен быць кампетэнтным у наступных вiдах дзейнасцi:

- вучэбна-педагагiчнай;

- iнавацыйна-метадычнай;

- арганiзацыйна-кiруючай;

- навукова-даследчай.


5.4 Задачы прафесiйнай дзейнасцi


Выпускнiк ВНУ павiнен быць кампетэнтным вырашаць наступныя прафесiйныя задачы:

- прагназаванне, планаванне i ажыццяўленне культурна-адпачынкавай, выхаваўчай, мастацка-творчай, арганiзацыйна-метадычнай, сацыяльна-педагагiчнай, культурна-рэабiлiтацыйнай дзейнасцi ўстаноў культуры i мастацтва;

- фармiраванне ў розных катэгорый насельнiцтва эстэтычнай, маральна-этычнай, прававой, палiтычнай, экалагiчнай, фiзiчнай культуры; забяспечэнне педагагiчнага суправаджэння розных форм грамадскай арганiзацыi вольнага часу;

- арганiзацыя навукова-даследчай i вучэбна-метадычнай дзейнасцi ў галiне гiсторыi, тэорыi i методыкi сацыяльна-культурнай дзейнасцi;

- выкладанне спецыяльных дысцыплiн у сярэдне-спецыяльных навучальных ўстановах галiны культуры;

- выхаванне i фармiраванне высокамастацкiх густаў насельнiцтва;

- выкарыстанне сучасных iнфармацыйных тэхналогiй у арганiзацыi прафесiйнай сацыяльна-культурнай дзейнасцi.


5.5 Склад кампетэнцый


Падрыхтоўка спецыялiста павiнна забяспечваць фармiраванне наступных груп кампетэнцый:

акадэмiчных кампетэнцый, якiя ўключаюць веды i ўменнi па вывучаных дысцыплiнах, здольнасцi i ўменнi вучыцца;

сацыяльна-асобасных кампетэнцый, якiя ўключаюць культурна-каштоўнасныя арыентацыi, веды iдэалагiчных, маральных каштоўнасцей грамадства i дзяржавы i ўменне кiравацца iмi;

прафесiйных кампетэнцый, якiя ўключаюць веды i ўменнi фармулiраваць праблемы, рашаць задачы, распрацоўваць планы i забяспечваць iх выкананне ў выбранай сферы прафесiйнай сацыяльна-культурнай дзейнасцi, здольнасцi весцi педагагiчна-выхаваўчую работу.


6 Патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi выпускнiка


6.1 Агульныя патрабаваннi да ўзроўню падрыхтоўкi


6.1.1 Выпускнiк павiнен мець дастатковы ўзровень ведаў i ўменняў у сферы сацыяльна-гуманiтарных, прыродазнаўчых, агульнапрафесiйных i спецыяльных дысцыплiн, дысцыплiн спецыялiзацыi для ажыццяўлення прафесiйнай дзейнасцi.

6.1.2 Выпускнiк павiнен умець бесперапынна папаўняць свае веды, аналiзаваць гiстарычныя i сучасныя праблемы сацыяльна-эканамiчнага i духоўнага жыцця грамадства, ведаць iдэалогiю беларускай дзяржавы, маральныя i прававыя нормы, умець улiчваць iх у сваёй жыццядзейнасцi.

6.1.3 Выпускнiк павiнен валодаць дзяржаўнымi мовамi (беларускай, рускай), адной цi некалькiмi замежнымi мовамi, быць падрыхтаваным да пастаяннага прафесiйнага, культурнага i фiзiчнага самаўдасканалення.


6.2 Патрабаваннi да акадэмiчных кампетэнцый


Выпускнiк павiнен мець наступныя акадэмiчныя кампетэнцыi:

- валодаць i выкарыстоўваць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для рашэння тэарэтычных i практычных задач;

- валодаць даследчымi навыкамi;

- умець працаваць самастойна;

- быць здольным iнiцыiраваць новыя iдэi;

- валодаць мiждысцыплiнарным падыходам пры рашэннi праблем;

- выкарыстоўваць лiнгвiстычныя навыкi;

- умець вучыцца, павышаць сваю квалiфiкацыю на працягу ўсяго жыцця, ведаць месца i ролю ў iм сваёй прафесiйнай дзейнасцi, праблемы i тэндэнцыi ўстойлiвага развiцця;

- умець самастойна прымаць прафесiйныя рашэннi з улiкам iх сацыяльных i экалагiчных наступстваў;

- бесперапынна папаўняць свае веды, аналiзаваць гiстарычныя i сучасныя праблемы эканамiчнага i сацыякультурнага жыцця грамадства.


6.3 Патрабаваннi да сацыяльна-асобасных кампетэнцый


Выпускнiк павiнен мець наступныя сацыяльна-асобасныя кампетэнцыi:

- валодаць якасцямi грамадзянства;

- быць здольным да сацыяльнага ўзаемадзеяння;

- валодаць здольнасцю да мiжасабовых камунiкацый;

- валодаць навыкамi зберажэння здароўя;

- быць здольным да крытыкi i самакрытыкi;

- умець працаваць у калектыве.


6.4 Патрабаваннi да прафесiйных кампетэнцый


Выпускнiк павiнен валодаць наступнымi прафесiйнымi кампетэнцыямi па вiдах дзейнасцi, быць здольным:

у вучэбна-педагагiчнай:

- арганiзоўваць пазнавальную i творчую дзейнасць розных сацыяльных i ўзроставых груп ва ўстановах сферы культуры;

- арганiзоўваць iнфармацыйна-асветнiцкую i выхаваўчую работу па месцы жыхарства;

- папулярызаваць здаровы лад жыцця;

- уключаць людзей у працэс бесперапыннай адукацыi, сацыяльна-культурнай творчасцi i рэкрэацыйна-забаўляльнага дасуга;

- ажыццяўляць сацыяльна-культурную падтрымку людзей з асаблiвасцямi фiзiчнага развiцця;

- аказваць дапамогу ў сямейным выхаваннi дзяцей;

- набываць новыя веды, выкарыстоўваючы сучасныя iнфармацыйныя тэхналогii;

у iнавацыйна-метадычнай:

- ацэньваць стан, тэндэнцыi, вызначаць дынамiку i перспектывы развiцця сацыяльна-культурнай дзейнасцi;

- здзяйсняць сацыяльна-культурную дзейнасць на аснове вывучэння запытаў i iнтарэсаў з улiкам узросту, адукацыi, нацыянальных, сацыягендэрных i iншых адрозненняў розных груп насельнiцтва;

- выяўляць iнтарэсы i педагагiчныя патрэбнасцi насельнiцтва ў розных вiдах культурна-адпачынкавай дзейнасцi;

- распрацоўваць сацыяльна-культурныя праграмы па арганiзацыi вольнага часу ў канкрэтным мiкрасоцыуме i ва ўстановах рознага тыпу;

у арганiзацыйна-кiруючай:

- працаваць з юрыдычнай лiтаратурай i працоўным заканадаўствам;

- арганiзоўваць работу малых калектываў выканаўцаў для дасягнення пастаўленых мэтаў, планаваць фонды аплаты працы;

- кантраляваць i падтрымлiваць працоўную i вытворчую дысцыплiну;

- складаць дакументацыю (графiкi работ, iнструкцыi, планы, заяўкi, дзелавыя пiсьмы i т.п.) па ўстаноўленых формах;

- распрацоўваць, прадстаўляць i ўзгадняць прадстаўляемыя матэрыялы;

- эфектыўна выкарыстоўваць вылiчальную, множыльную, аўдыа-вiдэа тэхнiку, сучасныя сродкi камунiкацыi;

у навукова-даследчай:

- займацца навукова-даследчай дзейнасцю ў галiне гiсторыi, тэорыi i арганiзацыi сацыяльна-культурнай дзейнасцi;

- аналiзаваць i ацэньваць сабраныя звесткi;

- на навуковай аснове арганiзоўваць сваю працу, выкарыстоўваць камп'ютарныя метады збору, захавання i апрацоўкi iнфармацыi ў сферы прафесiйнай дзейнасцi.


7 Патрабаваннi да адукацыйнай праграмы i яе рэалiзацыi


7.1 Склад адукацыйнай праграмы


7.1.1 Адукацыйная праграма павiнна ўключаць: вучэбны план, праграмы вучэбных дысцыплiн, праграмы вучэбных i вытворчых практык, парадак выканання дыпломнай работы, праграму дзяржаўнага экзамену, якiя павiнны адпавядаць патрабаванням гэтага стандарту.

7.1.2 Адукацыйная праграма падрыхтоўкi выпускнiка павiнна прадугледжваць вывучэнне студэнтамi наступных цыклаў:

- сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн;

- прыродазнаўчых дысцыплiн;

- агульнапрафесiйных i спецыяльных дысцыплiн;

- дысцыплiн спецыялiзацыi.


7.2 Патрабаваннi да распрацоўкi адукацыйнай праграмы


7.2.1 Максiмальны аб'ём вучэбнай нагрузкi студэнтаў не павiнен перавышаць 54 гадзiн у тыдзень, уключая ўсе вiды аўдыторнай i пазааўдыторнай работы.

7.2.2 Аб'ём абавязковых аўдыторных заняткаў студэнтаў, якi вызначаецца ВНУ з улiкам спецыяльнасцi, спецыфiкi арганiзацыi вучэбнага працэсу, аснашчанасцi вучэбна-лабараторнай базы, iнфармацыйнага, вучэбна-метадычнага забеспячэння, павiнен быць устаноўлены ў межах 24 - 36 гадзiн.

7.2.3 У гадзiны, якi адводзяцца на самастойную работу па вучэбнай дысцыплiне, уключаюцца гадзiны, прадугледжаныя на падрыхтоўку да экзаменаў.

7.2.4 Пры распрацоўцы вучэбнага плана ВНУ мае права змянiць колькасць гадзiн, якiя адводзяцца на засваенне вучэбнага матэрыялу: для цыклаў дысцыплiн - у межах 5%, для дысцыплiн, якiя ўваходзяць у цыкл, - у межах 10% без перавышэння максiмальнага тыднёвага аб'ёму нагрузкi студэнта i пры захаваннi патрабаванняў да зместу, якiя ўказаны ў гэтым стандарце.


7.3 Патрабаваннi да тэрмiнаў рэалiзацыi адукацыйнай праграмы


7.3.1 Тэрмiн рэалiзацыi адукацыйнай праграмы на дзённай форме навучання складае 202 тыднi. Працягласць навучання па вiдах вучэбнай дзейнасцi - у адпаведнасцi з таблiцай 1.



Таблiца 1



------------------------------------+---------------------------------
¦                                   ¦ Працягласць пры тэрмiне навучання 4 ¦
¦   Вiды дзейнасцi, устаноўленыя    ¦                гады                 ¦
¦          вучэбным планам          +-------------------+-----------------+
¦                                   ¦      тыдняў       ¦     гадзiн      ¦
+-----------------------------------+-------------------+-----------------+
¦Тэарэтычнае навучанне. Практычныя  ¦    120 тыдняў     ¦      6480       ¦
¦заняткi                            ¦                   ¦                 ¦
+-----------------------------------+-------------------+-----------------+
¦Экзаменацыйныя сесii               ¦     28 тыдняў     ¦      1512       ¦
+-----------------------------------+-------------------+-----------------+
¦Практыка                           ¦     9 тыдняў      ¦       486       ¦
+-----------------------------------+-------------------+-----------------+
¦Дыпломная работа                   ¦     6 тыдняў      ¦       324       ¦
+-----------------------------------+-------------------+-----------------+
¦Вынiковая дзяржаўная атэстацыя     ¦      3 тыднi      ¦       162       ¦
+-----------------------------------+-------------------+-----------------+
¦Канiкулы (уключая 4 тыднi          ¦     36 тыдняў     ¦                 ¦
¦паслядыпломнага водпуску)          ¦                   ¦                 ¦
¦-----------------------------------+-------------------+------------------


7.3.2 Пры завочнай форме навучання студэнту павiнна быць забяспечана магчымасць заняткаў з выкладчыкам у аб'ёме не менш 160 гадзiн у год.


7.4 Тыпавы вучэбны план


7.4.1 Тыпавы вучэбны план распрацоўваецца згодна са структурай, прыведзенай у таблiцы 2.



Таблiца 2



-----+----------------------+-----------------------------------+-----
¦    ¦                      ¦       Аб'ём работы (гадзiн)       ¦         ¦
¦    ¦                      +----------+------------------------+         ¦
¦ N  ¦    Назва цыкла i     ¦          ¦          з iх          ¦Залiковыя¦
¦п/п ¦      дысцыплiны      ¦  усяго   +------------+-----------+ адзiнкi ¦
¦    ¦                      ¦          ¦ аўдыторныя ¦самастойная¦         ¦
¦    ¦                      ¦          ¦  заняткi   ¦  работа   ¦         ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦ 1  ¦Цыкл сацыяльна-       ¦   1312   ¦    670     ¦    642    ¦  39,5   ¦
¦    ¦гуманiтарных дысцыплiн¦          ¦            ¦           ¦         ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦    ¦Абавязковы кампанент  ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦1.1 ¦Гiсторыя Беларусi     ¦   102    ¦     72     ¦    30     ¦    4    ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦1.2 ¦Асновы iдэалогii      ¦    36    ¦     24     ¦    12     ¦   1,5   ¦
¦    ¦беларускай дзяржавы   ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦1.3 ¦Фiласофiя             ¦   102    ¦     76     ¦    26     ¦   4,5   ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦1.4 ¦Эканамiчная тэорыя    ¦   102    ¦     76     ¦    26     ¦   4,5   ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦1.5 ¦Сацыялогiя            ¦    54    ¦     36     ¦    18     ¦    2    ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦1.6 ¦Палiталогiя           ¦   102    ¦     68     ¦    34     ¦    4    ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦1.7 ¦Беларуская мова       ¦    50    ¦     34     ¦    16     ¦    2    ¦
¦    ¦(прафесiйная лексiка) ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦1.8 ¦Замежная мова         ¦   272    ¦    150     ¦    122    ¦    9    ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦1.9 ¦Фiзiчная культура     ¦   388    ¦     66     ¦    322    ¦    4    ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦1.10¦Дысцыплiны па выбары  ¦   104    ¦     68     ¦    36     ¦    4    ¦
¦    ¦студэнта              ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
¦    ¦(культуралогiя, этыка,¦          ¦            ¦           ¦         ¦
¦    ¦эстэтыка, логiка,     ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
¦    ¦рэлiгiязнаўства,      ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
¦    ¦асновы права, правы   ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
¦    ¦чалавека)             ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦ 2  ¦Цыкл прыродазнаўчых   ¦   514    ¦    340     ¦    174    ¦   20    ¦
¦    ¦дысцыплiн             ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦    ¦Абавязковы кампанент  ¦   410    ¦    272     ¦    138    ¦         ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦2.1 ¦Асновы сучаснага      ¦   102    ¦     68     ¦    34     ¦    4    ¦
¦    ¦прыродазнаўства       ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦2.2 ¦Асновы вышэйшай       ¦    52    ¦     34     ¦    18     ¦    2    ¦
¦    ¦матэматыкi            ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦2.3 ¦Асновы iнфармацыйных  ¦   102    ¦     68     ¦    34     ¦    4    ¦
¦    ¦тэхналогiй            ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦2.4 ¦Асновы экалогii i     ¦    52    ¦     34     ¦    18     ¦    2    ¦
¦    ¦энергазберажэння      ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦2.5 ¦Абарона насельнiцтва i¦   102    ¦     68     ¦    34     ¦    4    ¦
¦    ¦аб'ектаў ад           ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
¦    ¦надзвычайных сiтуацый.¦          ¦            ¦           ¦         ¦
¦    ¦Радыяцыйная бяспека   ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦2.6 ¦Вузаўскi кампанент    ¦    52    ¦     34     ¦    18     ¦    2    ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦2.7 ¦Дысцыплiны па выбары  ¦    52    ¦     34     ¦    18     ¦    2    ¦
¦    ¦студэнта              ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦ 3  ¦Цыкл                  ¦   3826   ¦    2674    ¦   1152    ¦   158   ¦
¦    ¦агульнапрафесiйных i  ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
¦    ¦спецыяльных дысцыплiн ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦    ¦Абавязковы кампанент  ¦   2432   ¦    1712    ¦    720    ¦   101   ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦3.1 ¦Ахова працы           ¦    24    ¦     18     ¦     6     ¦    1    ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦3.2 ¦Асновы кiравання      ¦    48    ¦     36     ¦    12     ¦    2    ¦
¦    ¦iнтэлектуальнай       ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
¦    ¦уласнасцю             ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦3.3 ¦Педагогiка i          ¦   208    ¦    160     ¦    48     ¦    9    ¦
¦    ¦псiхалогiя            ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦3.4 ¦Беларуская i сусветная¦   196    ¦    150     ¦    46     ¦    9    ¦
¦    ¦лiтаратура            ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦3.5 ¦Гiсторыя мастацтваў   ¦   318    ¦    228     ¦    90     ¦  13,5   ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦3.6 ¦Культуралогiя         ¦    90    ¦     60     ¦    30     ¦   3,5   ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦3.7 ¦Сацыяльна-культурная  ¦   452    ¦    276     ¦    176    ¦   16    ¦
¦    ¦дзейнасць             ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦3.8 ¦Менеджмент, маркетынг,¦   258    ¦    156     ¦    102    ¦    9    ¦
¦    ¦фiнансаванне, рэклама ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
¦    ¦ва ўстановах          ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
¦    ¦сацыякультурнай сферы ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦3.9 ¦Уводзiны ў            ¦    44    ¦     30     ¦    14     ¦    2    ¦
¦    ¦спецыяльнасць         ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦3.10¦Тэхналогii сацыяльна- ¦   668    ¦    520     ¦    148    ¦   31    ¦
¦    ¦культурнай дзейнасцi  ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦3.11¦Методыка выкладання   ¦   126    ¦     78     ¦    48     ¦   4,5   ¦
¦    ¦спецдысцыплiн         ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦3.12¦Вузаўскi кампанент    ¦   950    ¦    692     ¦    258    ¦   41    ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦3.13¦Дысцыплiны па выбары  ¦   444    ¦    270     ¦    174    ¦   16    ¦
¦    ¦студэнта              ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦ 4  ¦Цыкл дысцыплiн        ¦   578    ¦    410     ¦    168    ¦   24    ¦
¦    ¦спецыялiзацыi         ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦ 5  ¦Факультатывы          ¦   250    ¦    200     ¦    50     ¦   12    ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦ 6  ¦Экзаменацыйныя сесii  ¦   1512   ¦            ¦   1512    ¦   42    ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦    ¦Усяго                 ¦   7992   ¦    4294    ¦   3698    ¦  295,5  ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦    ¦Практыкi (9 тыдняў):  ¦   486    ¦            ¦    486    ¦  13,5   ¦
¦    ¦- азнаямленчая        ¦   108    ¦            ¦    108    ¦    3    ¦
¦    ¦(вучэбная) (2 тыднi); ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
¦    ¦- вытворча-           ¦   162    ¦            ¦    162    ¦   4,5   ¦
¦    ¦педагагiчная (3       ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
¦    ¦тыднi);               ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
¦    ¦- пераддыпломная (4   ¦   216    ¦            ¦    216    ¦    6    ¦
¦    ¦тыднi)                ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦    ¦Дыпломная работа      ¦   324    ¦            ¦    324    ¦    9    ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦    ¦Вынiковая дзяржаўная  ¦   162    ¦            ¦    162    ¦   4,5   ¦
¦    ¦атэстацыя             ¦          ¦            ¦           ¦         ¦
+----+----------------------+----------+------------+-----------+---------+
¦    ¦УСЯГО                 ¦   8964   ¦            ¦           ¦  322,5  ¦
¦----+----------------------+----------+------------+-----------+----------


7.4.2 Згодна з тыпавым планам, устаноўленым стандартам, ВНУ распрацоўваецца вучэбны план спецыяльнасцi, якi ўзгадняецца з ВМА, Упраўленнем вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi i зацвярджаецца рэктарам ВНУ.


7.5 Патрабаваннi да абавязковага мiнiмуму зместу вучэбных праграм i кампетэнцый па дысцыплiнах


7.5.1 Змест вучэбнай праграмы дысцыплiны па кожнаму цыклу прадстаўляецца ва ўзбуйненых дыдактычных адзiнках (цi вучэбных модулях), а патрабаваннi да кампетэнцый па дысцыплiне - у ведах i ўменнях.

7.5.2 Цыкл сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн устанаўлiваецца згодна з адукацыйным стандартам РД РБ 02100.5.227-2006 "Вышэйшая адукацыя. Першая ступень. Цыкл сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн", якi ўключае патрабаваннi да кампетэнцый.


7.5.3 Цыкл прыродазнаўчых дысцыплiн


Асновы сучаснага прыродазнаўства

Прыродазнаўства як галiна навуковага пазнання. Структура прыродазнаўчага навуковага пазнання. Асноўныя гiстарычныя перыяды развiцця прыродазнаўства. Прырода ў сучаснай прыродазнаўча-навуковай карцiне свету. Сучасная фiзiчная, астранамiчная, бiялагiчная карцiна свету. Тэорыя самаарганiзацыi (сiнергетыка). Глабальны эвалюцыянiзм. Прыродазнаўчая навука i будучыня чалавецтва.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- структуру прыродазнаўча-навуковага пазнання;

- асаблiвасцi асноўных гiстарычных перыядаў развiцця прыродазнаўства;

- сучасную прыродазнаўчую карцiну свету;

- тэорыю сiнергетыкi;

умець:

- валодаць тэрмiналогiяй сучаснага прыродазнаўства;

- характарызаваць асноўныя перыяды развiцця прыродазнаўства;

- аналiзаваць найбольш значныя дасягненнi ў сучаснай прыродазнаўчай карцiне свету;

- выкарыстоўваць атрыманыя веды пры стварэннi i выкарыстаннi iнфармацыйных рэсурсаў прыродазнаўчага профiлю.


Асновы вышэйшай матэматыкi

Месца i роля матэматыкi ў сiстэме навуковых ведаў. Сферы ўжытку матэматычных метадаў. Праблемы фармалiзацыi ў фундаментальнай i прыкладной культуралогii. Структура матэматычнага апарату. Асновы тэорыi мностваў. Асноўныя паняццi тэорыi дачыненняў. Асноўныя паняццi тэорыi графаў i матрыц. Элементы матэматычнай логiкi. Булева алгебра. Выпадковыя падзеi, велiчынi i працэсы. Элементы матэматычнай статыстыкi. Матэматычныя мадэлi iнфармацыйных працэсаў i сiстэм у сацыякультурнай дзейнасцi.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- праблемы фармалiзацыi iнфармацыйных задач у сферы культуры з выкарыстаннем матэматычных метадаў;

- асновы тэорыi мностваў i дачыненняў;

- асноўныя паняццi i азначэннi тэорыi графаў i матрычнага вылiчэння;

- элементы матэматычнай логiкi: вылiчэнне выказванняў i прэдыкатаў першага парадку;

- элементы булевай алгебры i функцыянальнага булевага мадэлявання;

- асновы тэорыi iмавернасцей: выпадковыя падзеi, велiчынi, працэсы;

- матэматычныя мадэлi ў сацыякультурнай дзейнасцi;

умець:

- карыстацца матэматычнымi метадамi для фармалiзацыi асобных iнфармацыйных задач i працэсаў у сферы культуры;

- рашаць тыпавыя матэматычныя задачы;

- выконваць матэматычныя пераўтварэннi.


Асновы iнфармацыйных тэхналогiй

Асноўныя канцэпцыi iнфарматыкi як навукi. Iнфарматызацыя, iнфармацыйная iндустрыя, iнфармацыйнае грамадства. Iнфармацыя як аб'ект iнфарматыкi. Натуральныя i штучныя мовы. Машынныя мовы. Iнфармацыйныя працэсы. Навукова-iнфармацыйная дзейнасць. Базавыя паняццi камп'ютарных тэхналогiй. Класiфiкацыя i прызначэнне камп'ютарнай тэхнiкi. Перыферыйныя прылады. Праграмнае забеспячэнне. Аперацыйныя сiстэмы. Камп'ютарная апрацоўка iнфармацыi. Пабудова складаных дакументаў. Распрацоўка прэзентацый. Стварэнне электронных таблiц. Камп'ютарныя сеткi. Выкарыстанне iнтэрнэту. Асноўныя службы iнтэрнэт. Сэрвiсная падтрымка. Архiвiраванне матэрыялаў. Абарона ад несанкцыянаванага доступу. Антывiрусная абарона.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- сутнасць i асноўныя канцэпцыi iнфарматыкi як навукi;

- навукова-iнфармацыйную дзейнасць i iнфармацыйныя працэсы;

- алгарытмiчныя i машынныя мовы;

- базавыя канцэпцыi камп'ютарных тэхналогiй i асновы лiчбавых камунiкацый;

- сучасныя сродкi вылiчальнай тэхнiкi i iх асноўныя характарыстыкi;

- склад, функцыi i прызначэнне ўнiфiкаванага праграмнага забеспячэння камп'ютарных сiстэм;

умець:

- працаваць у аперацыйным асяроддзi Windows i прыкладных праграм;

- ствараць i апрацоўваць асноўныя вiды тэкставых дакументаў, статычнай графiкi i гуку;

- алiчбоўваць тэксты дакументаў;

- ствараць прэзентацыi;

- карыстацца электроннай поштай, рэсурсамi i службамi глабальнай сеткi iнтэрнэт;

- карыстацца сэрвiсным праграмным забеспячэннем.


Асновы экалогii i энергазберажэння

Вядучыя канцэпцыi, сучасныя праблемы экалогii. Асяроддзi, фактары асяроддзя, адаптацыi арганiзмаў. Формы i механiзмы адаптацый. Экалагiчныя групы i жыццёвыя формы арганiзмаў. Формы бiялагiчнай разнастайнасцi. Крытэрыi ўстойлiвасцi бiяцэноза. Экасiстэма. Дынамiка экасiстэм. Асноўныя стратэгii аховы прыроды. Рэжымы i формы ахоўваемых тэрыторый. Кадастры рэдкасных i знiкаючых вiдаў. Экалагiчныя сеткi. Ахоўваемыя прыродныя тэрыторыi Беларусi. Агульныя пытаннi энергазберажэння. Традыцыйныя i другасныя спосабы атрымання цеплавой i электрычнай энергii. Спосабы энергазберажэння. Экалагiчныя праблемы энергетыкi. Бытавое энергазберажэнне. Заканадаўчыя механiзмы энергазберажэння.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- ролю экалогii ў вырашэннi праблем рацыянальнага прыродакарыстання; рэсурсазберажэння, забеспячэннi выжывання чалавецтва i захавання бiясферы;

- аб функцыянаваннi i гомеастазе надарганiзменных сiстэм;

- дынамiку экасiстэм;

- сучасную экалагiчную карцiну Беларусi;

- заканадаўчыя механiзмы i спосабы энергазберажэння;

умець:

- аналiзаваць адмоўныя тэндэнцыi сучаснага экалагiчнага крызiсу, экалагiчнага бедства на Беларусi;

- выкарыстоўваць формы экалагiчнай адаптацыi;

- разлiчваць асноўныя эканамiчныя паказчыкi энергазберажэння.


Абарона насельнiцтва i аб'ектаў ад надзвычайных сiтуацый. Радыяцыйная бяспека.

Надзвычайныя сiтуацыi ў сучасных умовах. Характарыстыка сучасных сродкаў паражэння. Ядавiтыя рэчывы, якiя моцна дзейнiчаюць, i абарона ад iх. Характарыстыка ачагоў паражэння. Сiстэма забеспячэння бяспекi насельнiцтва ў надзвычайных сiтуацыях. Дазiметрычныя велiчынi i iх адзiнкi. Наступальныя i штучныя крынiцы радыяцыi. Бiялагiчнае дзеянне iянiзуючых выпраменьванняў. Наступствы Чарнобыльскай катастрофы ў рэспублiцы. Прыборы радыяцыйнай, хiмiчнай разведкi i дазiметрычнага кантролю. Нармiраванне радыяцыйнай бяспекi i прававы рэжым радыяцыйна-забруджаных тэрыторый рэспублiкi. Структурныя органы грамадзянскай абароны. Iндывiдуальныя сродкi абароны. Аварыйна-выратавальныя i iншыя неадкладныя работы ў ачагах паражэння.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- структуру грамадзянскай абароны краiны;

- спосабы абароны насельнiцтва ў надзвычайных сiтуацыях;

- асаблiвасцi паступлення, накаплення i пераносу радыеактыўных рэчываў у экасiстэмах;

- уплыў iанiзуючых выпраменьванняў на арганiзм чалавека;

- спосабы знiжэння паступленняў i вывядзення радыенуклiдаў з арганiзма чалавека;

умець:

- выкарыстоўваць псiхолага-педагагiчныя веды для работы з насельнiцтвам на забруджаных тэрыторыях;

- аказваць першую медыцынскую дапамогу пацярпелым ў вынiку надзвычайных сiтуацый;

- працаваць з дазiметрычнай апаратурай.


7.5.4 Цыкл агульнапрафесiйных i спецыяльных дысцыплiн


Ахова працы

Агульныя пытаннi аховы працы. Прафiлактыка траўматызму. Арганiзацыя работы па ахове працы. Асновы вытворчай санiтарыi i тэхнiкi бяспекi. Тэмпературны i светавы рэжым у памяшканнях. Меры бяспекi i гiгiена працы. Параметры мiкраклiмата ў памяшканнях. Асновы пажарнай бяспекi i сродкi пажаратушэння. Першая дапамога пацярпеўшаму.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- працоўнае заканадаўства, якое ўстанаўлiвае нормы працоўных працэсаў, звязаных з пытаннямi тэхнiкi бяспекi;

- вытворчую санiтарыю як сiстэму арганiзацыйных, гiгiенiчных i санiтарна-тэхнiчных мерапрыемстваў i сродкаў;

- сiстэму арганiзацыйных i тэхнiчных мерапрыемстваў i сродкаў, якiя папярэджваюць уздзеянне на працуючых небяспечных вытворчых фактараў;

- асновы пажарнай бяспекi i сродкi пажаратушэння;

умець:

- аналiзаваць умовы працы, прычыны траўматызму i прафесiйных захворванняў;

- вызначаць спосабы i сродкi навучання ў галiне бяспекi працы;

- ацэньваць небяспеку ў надзвычайных умовах i прымаць меры па лiквiдацыi iх вынiкаў.


Асновы кiравання iнтэлектуальнай уласнасцю

Роля iнтэлектуальнай уласнасцi ў сацыяльна-эканамiчным развiццi краiны. Аб'екты i суб'екты аўтарскага права. Кiраванне правамi аўтараў. Установы культуры i аўтарскае права. Барацьба з пiрацтвам. Аб'екты i суб'екты прамысловай маёмасцi. Патэнтная iнфармацыя i яе выкарыстанне. Мiжнародныя класiфiкацыi вынаходнiцтваў, прамысловых узораў, таварных знакаў. Патэнтныя даследаваннi i методыка iх правядзення. Афармленне заявак на аб'екты iнтэлектуальнай маёмасцi. Камерцыйнае выкарыстанне аб'ектаў iнтэлектуальнай уласнасцi. Дзяржаўнае кiраванне iнтэлектуальнай уласнасцю.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- паняццi i тэрмiны ў сферы iнтэлектуальнай маёмасцi;

- асноўныя палажэннi нацыянальнага i мiжнароднага заканадаўства аб iнтэлектуальнай маёмасцi;

- парадак афармлення i абароны правоў на аб'екты iнтэлектуальнай маёмасцi;

- вiды дамоўленасцей на перадачу правоў валодання iнтэлектуальнай маёмасцю;

умець:

- скласцi аўтарскi дагавор на перадачу правоў на адзiн з аб'ектаў;

- заiндэксаваць тэматычны запыт у адпаведнасцi з мiжнароднымi класiфiкацыямi на аб'екты прамысловай маёмасцi i правесцi розныя вiды патэнтнага пошуку з выкарыстаннем традыцыйных i электронных iнфармацыйных рэсурсаў.


Педагогiка i псiхалогiя

Педагогiка як навука аб выхаваннi i развiццi асобы. Гiсторыя развiцця педагагiчных ведаў i беларускай педагагiчнай думкi. Мэты выхавання як рэалiзацыя сацыяльна абумоўленага iдэала асобы. Мадэлi i сiстэмы адукацыi i выхавання на сучасным этапе развiцця грамадства. Структура адукацыйнай i выхаваўчай сiстэмы ў Рэспублiцы Беларусь. Заканамернасцi i механiзмы навучання i выхавання ва ўстановах адукацыi i культуры. Асновы фармiравання асобы як суб'екту выхаваўчага працэсу. Педагагiчныя асновы развiцця калектыву. Сямейнае выхаванне i выхаваўчая работа ва ўстановах адукацыi i культуры. Педагагiчнае майстэрства i шляхi яго ўдасканалення.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- асноўныя катэгорыi педагогiкi i сутнасць працэсаў адукацыi, выхавання, фармiравання i развiцця асобы;

- метады i формы выхаваўчага ўздзеяння на дзяцей рознага ўзросту;

- асобасна арыентаваныя педагагiчныя тэхналогii выхавання ва ўстановах сацыякультурнай сферы;

- асноўныя этапы гiсторыi педагогiкi i iх уплыў на фармiраванне ўяўленняў аб аксiялогii дзяцiнства;

- педагагiчныя аспекты эстэтычнага выхавання i мастацкай адукацыi асобы;

умець:

- аналiзаваць педагагiчныя з'явы i супастаўляць з палажэннямi педагагiчнай тэорыi;

- праектаваць мэтавызначэнне педагагiчнага працэсу i шляхi яго ўвасаблення на практыцы;

- планаваць змест i этапы рэалiзацыi педагагiчных праектаў;

- ажыццяўляць эстэтычнае выхаванне i мастацкае развiццё вучняў у працэсе самастойнай педагагiчнай дзейнасцi.


Псiхалагiчныя веды ў развiццi асобы i фармiраваннi калектыва. Асаблiвасцi псiхiчнага адлюстравання свету. Фiлагенез i антагенез псiхiкi. Вышэйшыя псiхiчныя функцыi, псiхiчныя працэсы, псiхiчныя станы. Псiхiчная характарыстыка, формы i структура свядомасцi. Псiхалагiчная тэорыя дзейнасцi чалавека. Вiды i сродкi ажыццяўлення дзейнасцi чалавека. Псiхалогiя асобы. Вiды пазнавальных працэсаў чалавека. Творчае асваенне асобай свету.

Сацыяльна-псiхалагiчныя мадэлi i тэорыi. Дынамiка паняцiйнага апарату i эвалюцыя сацыяльна-псiхалагiчных уяўленняў. Гiсторыя фармiравання сацыяльна-псiхалагiчных iдэй. Зносiны як сацыяльна-псiхалагiчная праблема. Сацыялiзацыя асобы: стадыi, iнстытуты i механiзмы сацыялiзацыi. Сацыяльна-псiхалагiчныя якасцi асобы. Псiхалогiя малых груп. Лiдэрства i кiраванне калектывам. Псiхалогiя вялiкiх сацыяльных груп. Сацыяльна-псiхалагiчная сутнасць канфлiкту.

Прадмет, задачы, праблемы i метады ўзроставай псiхалогii. Заканамернасцi псiхiчнага развiцця асобы. Перыядызацыя псiхiчнага развiцця асобы. Асаблiвасцi псiхiчнага развiцця асобы на розных узроставых этапах жыцця чалавека.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- асноўныя катэгорыi i тэарэтычныя палажэннi агульнай, сацыяльнай i ўзроставай псiхалогii;

- тэндэнцыi гiстарычнага развiцця псiхалогii як навукi;

- псiхалогiю развiцця i фармiравання асобы на розных узроставых этапах;

- асноўныя заканамернасцi, умовы, фактары i рухаючыя сiлы псiхiчнага развiцця;

- накiрункi i прынцыпы практычнага прымянення псiхалагiчных ведаў у прафесiйнай дзейнасцi;

умець:

- характарызаваць сацыяльную сiтуацыю развiцця, вядучы вiд дзейнасцi i асобасныя якасцi чалавека ў розныя ўзроставыя перыяды;

- аналiзаваць прычыны i стадыi крызiсу;

- аналiзаваць псiхалагiчныя асаблiвасцi развiцця асобы i асноўныя жыццёвыя пазiцыi чалавека ў розныя ўзроставыя перыяды;

- развiваць i самаўдасканальваць iнтэлектуальна-творчыя i духоўныя якасцi асобы;

- ажыццяўляць сумесную стваральную дзейнасць у розных установах сацыякультурнай сферы.


Беларуская i сусветная лiтаратура

Старабеларуская лiтаратура. Лiтаратура эпохi Адраджэння. Лiтаратура XIX ст. Лiтаратура XX ст. Нашанiўскi перыяд: уключэнне ў агульнаеўрапейскi кантэкст. Метад сацыялiстычнага рэалiзму. Заходнебеларуская лiтаратура. Лiтаратурны рух другой паловы XX - пачатку XXI стст. Асноўныя этапы развiцця сусветнай мастацкай лiтаратуры. Лiтаратура Антычнасцi, Сярэднявечча, эпохi Адраджэння. Лiтаратура XVII - XVIII стст. Лiтаратура Заходняй Еўропы (XIX - XX стст.). Лiтаратура ЗША i Лацiнскай Амерыкi. Гiсторыя славянскiх лiтаратур (руская, польская, чэшская, балгарская, украiнская).

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- месца i ролю мастацкай лiтаратуры ў культуралагiчным кантэксце;

- спецыфiку мастацкай лiтаратуры як форму спасцiжэння свету;

- сувязi i ўзаемаўплывы лiтаратуры з iншымi вiдамi мастацтва;

- творчасць яркiх прадстаўнiкоў кожнай з мастацкiх эпох;

- лiтаратуру для дзяцей i юнацтва;

умець:

- характарызаваць лiтаратурную эпоху i асноўныя этапы яе развiцця;

- вызначаць спецыфiку нацыянальнага лiтаратурнага працэсу;

- успрымаць лiтаратурны твор ва ўзаемасувязi гiсторыi i сучаснасцi;

- самастойна аналiзаваць мастацкi твор i творчасць пiсьменнiка;

- выкарыстоўваць набытыя веды ў прафесiйнай практыцы.


Гiсторыя мастацтваў

Музычнае

Вiды i жанры музычнага мастацтва. Музычнае мастацтва Старажытнага Свету, эпох Антычнасцi, Сярэднявечча, Адраджэння, Барока, Асветнiцтва, Рамантызму. Музычнае мастацтва першай паловы XX стст. Заходнееўрапейская музыка канца XIX - XX стст.: панарама стыляў i накiрункаў, прадстаўнiкi. Гiсторыя музычнай культуры Расii, фармiраванне нацыянальнай кампазiтарскай школы, яе прадстаўнiкi. Музычнае мастацтва Беларусi: вытокi, музычная культура перыяду Вялiкага княства Лiтоўскага (XIII - XVI стст.), эпох Адраджэння (XVI - пачатак XVII стст.), Асветнiцтва (XVIII ст.). Беларускiя кампазiтары XIX - пачатку XX стст. Фармiраванне i развiццё нацыянальнай кампазiтарскай школы ў XX ст. Новыя стылявыя тэндэнцыi ў сучасным музычным мастацтве Расii i Беларусi.

Тэатральнае

Тэатр i яго месца ў сiстэме мастацкай культуры. Тэатральнае мастацтва эпох Антычнасцi, Сярэднявечча, Адраджэння, Класiцызму, Асветнiцтва, Рамантызму. Народныя вытокi рускай тэатральнай культуры. Рускi тэатр XVII, XVIII, XIX стст. Тэатр i драматургiя на мяжы XIX - XX стст. Сутнасць сiстэмы К.Станiслаўскага. Вытокi i гiсторыя развiцця тэатра на Беларусi. Народны тэатр. Прыватнаўласнiцкiя тэатры (XVIII ст.). Беларускi тэатр канца XIX - пачатку XX стст., савецкага перыяду. Сучасныя тэатры Беларусi i Расii: рэжысёры, акцёры, драматургi. Сучасныя тэтральныя формы.

Выяўленчае мастацтва

Выяўленчае мастацтва як частка грамадскай свядомасцi i вобразна-пачуццёвы спосаб адлюстравання свету. Асноўныя вiды i жанры, выразныя сродкi. Мастацтва першабытнага ладу, Старажытнага Егiпта, Антычнасцi. Мастацкiя стылi i помнiкi Заходняй Еўропы ў эпохi Сярэдневякоўя i Адраджэння. Стылёвыя асаблiвасцi мастацтва Фландрыi, Iспанii, Галандыi, Англii i Францыi XVII - XVIII стст. Вядучыя мастакi XIX - пачатку XX стст. Асноўныя стылi i напрамкi ў мастацтве XX ст. Мастацтва Старажытнай Русi. Рускае выяўленчае мастацтва XVIII - XIX стст. "Срэбны век" у рускiм мастацтве. Савецкае мастацтва. Выяўленчае мастацтва Беларусi XII - пачатку XX стст.: дойлiдства, iканапiс, гравюра, партрэтны i пейзажны жывапiс, нацюрморт. Вядучыя прадстаўнiкi беларускага мастацтва XX ст. Сучасны стан беларускага мастацтва.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- сэнс i прызначэнне розных вiдаў мастацтва, вобразную мову кожнага вiду;

- вiдавую i жанравую тыпалогiю;

- гiсторыю мастацкай культуры свету ў адпаведнасцi з эпохамi, стылямi, накiрункамi i школамi;

- асноўныя гiстарычныя факты, падзеi, даты, iмёны дзеячоў мастацтва;

- мастацкую культуру Беларусi i творчую дзейнасць беларускiх кампазiтараў, мастакоў, дзеячоў тэатра i кiно;

- развiццё сучасных драматычных i музычных тэатраў;

- гiсторыю фотамастацтва ў адпаведнасцi з эпохамi, стылямi, накiрункамi i школамi;

- асноўныя гiстарычныя факты, падзеi, даты, iмены дзеячоў фотамастацтва;

- гiсторыю тэлебачання ў адпаведнасцi з эпохамi, стылямi, накiрункамi i школамi;

умець:

- аналiзаваць заканамернасцi фармiравання розных вiдаў мастацтва ў пэўныя эпохi;

- валодаць катэгарыяльным апаратам, спецыфiчнай мовай розных вiдаў мастацтва;

- вызначаць, супастаўляць, параўноўваць асаблiвасцi аўтарскiх стыляў;

- аналiзаваць творы мастацка-матэрыяльнай культуры;

- канструяваць, аналiзаваць, здзяйсняць на практыцы працэс выкладання тэорыi i гiсторыi мастацтваў у адпаведнасцi з сучаснымi патрабаваннямi;

- аналiзаваць заканамернасцi фармiравання фотамастацтва ў пэўныя эпохi;

- аналiзаваць заканамернасцi фармiравання тэлебачання ў пэўныя эпохi.


Сацыяльна-культурная дзейнасць

Сутнасць i навуковы статус метадалогii сацыяльна-культурнай дзейнасцi. Сацыяльна-культурная дзейнасць як спецыялiзаваная вобласць грамадскай практыкi. Асновы сацыяльна-культурнай палiтыкi ў Рэспублiцы Беларусь. Прадмет, мэты i задачы, паняцiйны апарат i крынiцы курса. Сацыяльна-культурная дзейнасць як iнтэгратар грамадскага ўзаемадзеяння i фактар творчага развiцця асобы. Статус сучаснага спецыялiста ў галiне сацыяльна-культурнай дзейнасцi. Кадравае забеспячэнне сацыяльна-культурнай дзейнасцi.

Гiсторыя сацыяльна-культурнай дзейнасцi. Роля i месцы сацыяльна-культурнай дзейнасцi ў гiсторыка-культурным працэсе. Асноўныя гiстарычныя этапы развiцця сацыяльна-культурнай дзейнасцi на Беларусi.

Тэарэтычныя асновы сацыяльна-культурнай дзейнасцi. Базавыя катэгорыi i паняццi тэорыi сацыяльна-культурнай дзейнасцi. Сутнасць, прынцыпы, функцыi i метады сацыяльна-культурнай дзейнасцi. Асноўныя навуковыя школы ў сучаснай тэорыi сацыяльна-культурнай дзейнасцi. Тэорыя сацыяльна-культурнай дзейнасцi як галiна педагагiчнай навукi. Рэсурсная база сацыяльна-культурнай дзейнасцi. Суб'екты сацыяльна-культурнай дзейнасцi. Навуковыя асновы тэхналогii сацыяльна-культурнай дзейнасцi.

Культурна-адпачынкавая дзейнасць. Сучасныя канцэпцыi вольнага часу. Вольны час як вынiк рацыянальнай арганiзацыi жыцця чалавека. Узроўнi вольнага часу: адпачынак, забава, асветнiцтва, сузiранне, творчасць, свята. Сутнасць культурна-адпачынкавай дзейнасцi. Сацыяльныя функцыi i прынцыпы культурна-адпачынкавай дзейнасцi.

Сацыяльна-педагагiчныя асновы сацыяльна-культурнай дзейнасцi. Педагагiчная сутнасць сацыяльна-культурнай дзейнасцi. Заканамернасцi працэсу выхавання ў сацыяльна-культурнай дзейнасцi. Месца сацыяльнай педагогiкi ў структуры сацыяльна-культурнай дзейнасцi.

Метадычнае забеспячэнне сацыяльна-культурнай дзейнасцi. Асноўныя этапы станаўлення i развiцця метадычнай дзейнасцi. Прынцыпы будавання арганiзацыйнай структуры метадычнай дзейнасцi. Агульныя i спецыфiчныя рысы метадычных цэнтраў розных узроўняў.

Навуковыя даследаваннi ў галiне сацыяльна-культурнай дзейнасцi. Метадалагiчныя прынцыпы псiхолага-педагагiчнага даследавання ў сацыяльна-культурнай дзейнасцi. Арганiзацыя i правядзенне псiхолага-педагагiчнага даследавання ў сацыяльна-культурнай дзейнасцi: асноўныя этапы.

Сацыяльна-культурная дзейнасць за мяжой. Сацыяльна-культурная дзейнасць як феномен сучаснага свету. Асноўныя школы i кiрункi сацыяльна-культурнай дзейнасцi за мяжой.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- асновы сацыяльна-культурнай дзейнасцi, якая дазваляе выкарыстоўваць заканамернасцi працэсу далучэння чалавека да культурнага соцыуму ў спецыфiчных умовах рэгiёну, пэўнай установы культуры, арганiзацыi, сям'i;

- дасягненнi сацыяльна-культурнай дзейнасцi для эфектыўнага ўздзеяння на развiццё асобы, для кiравання педагагiчным працэсам i рэалiзацыяй прынцыпаў педагогiкi сатворчасцi i ўзаемавыхавання;

- метадалогiю i методыку грамадскай арганiзацыi вольнага часу для забеспячэння асноўных кiрункаў сацыяльна-культурнай дзейнасцi розных груп насельнiцтва;

умець:

- фармiраваць у насельнiцтва палiтычную, прававую, экалагiчную, маральна-этычную, эстэтычную, фiзiчную культуру. Забяспечваць педагагiчныя суправаджэннi розных форм грамадскай арганiзацыi вольнага часу;

- далучаць розныя групы насельнiцтва ў працэс бесперапыннага асветнiцтва аматарскай творчасцi рацыянальнай арганiзацыi вольнага часу;

- прагназаваць, планаваць i ажыццяўляць выхаваўчую, мастацка-творчую, арганiзацыйна-метадычную функцыi ўстаноў культуры;

- распрацоўваць i ажыццяўляць рэгiянальна-мэтавыя праграмы сацыяльна-культурнай дзейнасцi розных груп насельнiцтва;

- вывучаць i прымнажаць станоўчы вопыт сацыяльна-культурнай дзейнасцi аматарскiх аб'яднанняў, устаноў культуры, грамадскiх арганiзацый;

- праектаваць сацыяльна-культурныя працэсы, распрацоўваць i рэалiзоўваць рэгiянальна-мэтавыя культурныя праекты i праграмы.


Менеджмент, маркетынг, фiнансаванне, рэклама ва ўстановах сацыякультурнай сферы

Менеджмент як сiстэма кiравання i спецыяльны вiд дзейнасцi. Сацыякультурны менеджмент як кампанент культурнай палiтыкi. Характарыстыка асноўных вiдаў менеджменту ў сацыякультурнай сферы. Спецыфiка сацыякультурнага маркетынгу. Сацыякультурныя ўстановы i рынак. Паняцце маркетынг сацыякультурных устаноў. Маркетынгавыя тэхналогii сацыякультурных устаноў. Механiзмы фiнансавання сацыяльна-культурнай дзейнасцi. Камерцыйныя i некамерцыйныя вiды дзейнасцi ўстаноў сацыякультурнай сферы. Рэклама: паняцце, вiды i сродкi. Маркетынгавыя аперацыi рэкламнай дзейнасцi. Рэклама ў сацыякультурнай сферы i яе спецыфiка. Мастацка-выразныя сродкi складання рэкламы ва ўстановах сацыякультурнай сферы.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- арганiзацыю работы малых калектываў выканаўцаў для дасягнення пастаўленых мэт, планаваць фонды аплаты працы;

- стан, тэндэнцыi i перспектывы развiцця культуры;

- прагназаванне, планаванне i ажыццяўленне iнавацыйна-метадычнай i кiраўнiчай дзейнасцi ўстаноў культуры i мастацтва;

- сучасныя сродкi тэлекамунiкацый, маркетынга i рэкламы;

умець:

- карыстацца iснуючымi заканадаўчымi актамi, якасна складаць неабходныя службовыя дакументы;

- ажыццяўляць фiнансава-эканамiчнае забеспячэнне ўстаноў культуры;

- здзяйсняць перавод устаноў культуры i мастацтва на новыя ўмовы гаспадарання, садзейнiчаць iх рабоце ва ўмовах рыначных адносiн, арганiзоўваць знешнекультурную дзейнасць з замежнымi краiнамi;

- праводзiць маркетынгавыя сацыялагiчныя даследаваннi, распрацоўваць i здзяйсняць рэгiянальныя i мэтавыя культурна-дасугавыя праграмы, знаходзiць для iх здзяйснення розныя крынiцы фiнансавання.


Уводзiны ў спецыяльнасць

Патрабаваннi да прафесii спецыялiста сацыяльна-культурнай дзейнасцi. Квалiфiкацыя "спецыялiст па сацыяльна-культурнай дзейнасцi, выкладчык". Змест адукацыi спецыялiста сацыякультурнай дзейнасцi. Азначэнне "праблемнага поля" сацыяльна-культурнай дзейнасцi. Установа сацыяльна-культурнай сферы як сацыяльны iнстытут. Арганiзацыя вучэбна-творчай i навуковай працы студэнтаў. Культура быту студэнтаў.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- вызначэнне паняцця "сацыяльна-культурная дзейнасць";

- напрамкi спецыяльнасцей i спецыялiзацый у галiне сацыяльна-культурнай дзейнасцi РБ;

- пералiк i назначэнне асноўных устаноў сацыякультурнай сферы (дзяржаўнага i грамадскага сектараў);

- асноўныя прафесiйныя i маральна-этычныя якасцi спецыялiста;

- асаблiвасцi арганiзацыi вучэбна-творчай i навуковай работы студэнта;

- патрабаваннi да арганiзацыi культуры быту ў iнтэрнатнай установе;

умець:

- арыентавацца ў сiстэме ведаў аб прафесiйным асяроддзi;

- працаваць з навуковай, вучэбнай, даведачнай лiтаратурай.


Тэхналогii сацыяльна-культурнай дзейнасцi

Агульная структура тэхналогii сацыяльна-культурнай дзейнасцi як выхаваўчай сiстэмы. Спецыфiчныя рысы тэхналогii сацыяльна-культурнай дзейнасцi. Тэхналогii сацыяльна-культурнай дзейнасцi як сiстэма ўзаемадзеяння кампанентаў асобных падсiстэм: арганiзацыйнай, метадычнай, псiхолага-педагагiчнай.

Гульня ў структуры сацыяльна-культурнай дзейнасцi. Паняццi "гульня", "гульнёвая дзейнасць". Вiды гульнёвых праграм i iх характарыстыка.

Рэкрэацыйна-забаўляльная дзейнасць у сiстэме тэхналогiй сацыяльна-культурнай дзейнасцi. Функцыi i сацыяльна-педагагiчныя задачы рэкрэацыйна-забаўляльнай дзейнасцi. Псiхолага-педагагiчныя патрабаваннi да арганiзацыi рэкрэацыйна-забаўляльнай дзейнасцi.

Святочна-вiдовiшчная дзейнасць як неад'емная частка жыцця грамадства. Мэты i задачы святочнай культуры. Класiфiкацыя свят, абрадаў i вiдовiшчаў. Iнфармацыйна-дыскусiйная дзейнасць як сацыяльна-педагагiчны працэс. Асноўныя вiды iнфармацыйна-дыскусiйных праграм. Агульныя метадычныя патрабаваннi да падрыхтоўкi i правядзення iнфармацыйна-дыскусiйных праграм.

Прафiлактыка-карэкцыйная дзейнасць у сiстэме тэхналогiй сацыяльна-культурнай дзейнасцi. Характарыстыка аб'ектаў уздзеяння прафiлактыка-карэкцыйнай дзейнасцi.

Аматарская дзейнасць як самастойная падсiстэма сацыялiзацыi асобы, сацыяльнай адукацыi i выхавання. Агульная характарыстыка сучаснага стану i асноўных тэндэнцый развiцця аматарскай дзейнасцi ў Беларусi. Умовы функцыянавання аматарскага калектыву як педагагiчнай сiстэмы.

Адукацыйныя тэхналогii ў сацыяльна-культурнай дзейнасцi, iх сутнасць, спецыфiка i структура. Матывы педагагiчнай дзейнасцi, асаблiвасцi i стылi педагагiчнага кiравання ва ўстановах сацыяльна-культурнай сферы.

Выпускнiк павiнен:

ведаць:

- агульную структуру i спецыфiчныя рысы тэхналогii сацыяльна-культурнай дзейнасцi як выхаваўчай сiстэмы;

- сутнасць i прыроду гульнi як сацыяльна-культурнай каштоўнасцi;

- функцыi i сацыяльна-педагагiчныя задачы рэкрэацыйна-забаўляльнай, святочна-вiдовiшчнай i iнфармацыйна-дыскусiйнай дзейнасцi;

- сацыяльна-педагагiчныя i псiхалагiчныя патрабаваннi да распрацоўкi прафiлактыка-карэкцыйных праграм i да суб'екта прафiлактыка-карэкцыйнай дзейнасцi;

- асаблiвасцi аматарскай дзейнасцi як самастойнай падсiстэмы сацыялiзацыi асобы, сацыяльнай адукацыi i выхавання;

- адукацыйныя тэхналогii ў сацыяльна-культурнай дзейнасцi, iх сутнасць, спецыфiку i структуру;

умець:

- распрацоўваць i ажыццяўляць разнастайныя вiды гульнёвых, рэкрэацыйна-забаўляльных, святочна-вiдовiшчных i iнфармацыйна-дыскусiйных праграм з улiкам сацыяльна-дэмаграфiчных, узроставых i iншых асаблiвасцей суб'ектаў сацыякультурнай дзейнасцi;

- ажыццяўляць псiхолага-педагагiчную прафiлактыку i карэкцыю асобы сродкамi сацыяльна-культурнай дзейнасцi;

- здзяйсняць адукацыйны працэс ва ўстановах сацыякультурнай сферы.


Методыка выкладання спецдысцыплiн

Метады навучання, замацавання i кантролю на занятках па прадметах, на якiх вывучаецца тэорыя, гiсторыя, методыка i арганiзацыя сацыяльна-культурнай дзейнасцi. Узаемасувязь форм адукацыi i ўздзеянне сацыяльна-культурнай дзейнасцi праз сродкi масавай камунiкацыi. Крытэрыi эстэтычнага развiцця асобы. Падручнiкi i вучэбныя дапаможнiкi па спецдысцыплiнах. Даследчая праца па методыцы выкладання сацыяльна-культурнай дзейнасцi. Выдатныя тэарэтыкi i практыкi сацыяльна-культурнай дзейнасцi. Асноўныя паняццi, змест, метады i формы сацыяльна-культурнай дзейнасцi.

Студэнт павiнен:

ведаць:

- метады навучання, замацавання i кантролю на занятках па прадметах сацыяльна-культурнай дзейнасцi;

- агульнатэарэтычныя i метадалагiчныя пытаннi выкладання тэорыi i гiсторыi сацыяльна-культурнай дзейнасцi;

- педагагiчныя аспекты эстэтычнага выхавання i мастацкай адукацыi асобы;

умець:

- праектаваць мэтавызначэнне педагагiчнага працэсу i шляхi яго ўвасаблення на практыцы;

- планаваць змест i этапы рэалiзацыi педагагiчных i навукова-даследчых праектаў;

- ажыццяўляць эстэтычнае выхаванне i мастацкае развiццё вучняў у працэсе самастойнай педагагiчнай дзейнасцi;

- самастойна працаваць з навуковай i метадычнай лiтаратурай.


7.6 Патрабаваннi да зместу i арганiзацыi практык


Практыкi (азнаямленчая, вытворча-педагагiчная, пераддыпломная) з'яўляюцца часткай адукацыйнага працэсу падрыхтоўкi спецыялiстаў, працягам вучэбнага працэсу ў вытворчых умовах i праводзяцца на перадавых прадпрыемствах, ва ўстановах, арганiзацыях розных галiн.

Практыкi напраўлены на замацаванне ў вытворчых умовах ведаў i ўменняў, атрыманых у працэсе навучання ў ВНУ, авалоданне навыкамi рашэння сацыяльна-прафесiйных задач, вытворчымi тэхналогiямi.

Практыкi арганiзуюцца з улiкам будучай спецыяльнасцi i спецыялiзацыi.


7.6.1 Азнаямленчая практыка


Наведванне ўстаноў сацыяльна-культурнай сферы розных тыпаў. Апiсанне арганiзацыйнай структуры базавай установы i сiстэмы планавання з пункту гледжання структуры i зместу. Вывучэнне асноўных дакументаў улiку i справаздачнасцi базавай установы культуры. Азнаямленне са зместам i асаблiвасцямi прадпрымальнiцкай дзейнасцi ў базавай установе. Удзел у арганiзацыi i правядзеннi культурна-адпачынкавых мерапрыемстваў у якасцi арганiзатара-метадыста сацыякультурнай дзейнасцi. Азнаямленне з комплексам тэхнiчных сродкаў падтрымкi дзейнасцi ўстановы. Удзел у абслугоўваннi i карыстаннi тэхнiчнымi сродкамi ўстановы. Азнаямленне з сiстэмай i структурай розных арганiзацый i правядзення розных формаў сацыякультурнай дзейнасцi, знаёмства з мастацкiмi калектывамi i клубнымi аб'яднаннямi ўстаноў сацыякультурнай сферы. Ажыццяўленне аналiзу якасцi арганiзацыi культурна-адпачынкавай дзейнасцi.


7.6.2 Вытворча-педагагiчная практыка


Вывучэнне прагназавання, планавання i ажыццяўлення арганiзацыйна-метадычнай, творчай, адмiнiстрацыйнай дзейнасцi ўстаноў сацыякультурнай сферы. Авалоданне тэхналогiямi арганiзацыi сацыякультурнай дзейнасцi ва ўстановах сацыякультурнай сферы. Правядзенне аналiзу i сiстэматызацыi сувязей i ўзаемадзеяння ўстаноў культуры ў арганiзацыi сацыякультурнай дзейнасцi ў раёне, горадзе i г.д.; аналiз напрамкаў сацыякультурнай дзейнасцi з рознымi групамi насельнiцтва (дзецьмi, моладдзю, людзьмi сталага i пажылога ўзросту). Ацэнка эфектыўнасцi форм i метадаў работы з аўдыторыямi (супольнасцямi). Вывучэнне аператыўных абставiн у зоне дзеяння ўстаноў культуры. Ацэнка стану метадычнага i тэхнiчнага забеспячэння дзейнасцi ўстановы. Знаёмства з тэорыяй i практыкай прадпрымальнiцкай i рэкламнай дзейнасцi, фiнансавання ў галiне культуры. Аналiз культурнага супрацоўнiцтва Беларусi з краiнамi СНД, краiнамi-суседзямi i далёкага замежжа.

Авалоданне методыкай выкладання сацыякультурных дысцыплiн. Аналiз iснуючых праграм па спецыяльных дысцыплiнах у каледжах мастацтва i культуры. Аналiз методыкi выкладання спецыяльных дысцыплiн.

Авалоданне методыкай арганiзацыi правядзення заняткаў i выхаваўчай работы ў навучальнай установе. Распрацоўка плана-канспекта i правядзенне заняткаў з удзелам навучэнцаў.


7.6.3 Пераддыпломная практыка


Пераддыпломная практыка з'яўляецца заключным этапам прафесiйнай падрыхтоўкi спецыялiста. Мэта практыкi - завяршэнне фармiравання ўменняў праз даследчую, эксперыментальную, укараняльную дзейнасць студэнта-практыканта практычнай часткi сваёй дыпломнай работы. Замацаванне ўсяго комплексу ведаў па дысцыплiнах абраных спецыялiзацый, збор i абагульненне iнфармацыi па тэме дыпломнай работы; апрабацыя распрацовак i галоўных вынiкаў дыпломнай работы. Правядзенне даследчых работ, распрацоўка рэкамендацый, накiраваных на паляпшэнне якасцi арганiзацыi сацыякультурных тэхналогiй.


8 Патрабаваннi да забеспячэння якасцi адукацыйнага працэсу


8.1 Патрабаваннi да кадравага забеспячэння


Навукова-педагагiчныя кадры павiнны:

- мець вышэйшую адукацыю, якая адпавядае профiлю выкладаемых дысцыплiн, i, як правiла, адпаведную навуковую квалiфiкацыю (ступень, званне);

- сiстэматычна займацца навуковай i (цi) навукова-метадычнай дзейнасцю;

- не радзей аднаго раза ў 5 гадоў праходзiць павышэнне квалiфiкацыi.


8.2 Патрабаваннi да вучэбна-метадычнага забеспячэння


Вучэбна-метадычнае забеспячэнне падрыхтоўкi спецыялiста павiнна адпавядаць наступным патрабаванням:

- усе дысцыплiны вучэбнага плана павiнны быць забяспечаны вучэбна-метадычнай дакументацыяй па ўсiх вiдах вучэбных заняткаў; вучэбнай, метадычнай, даведачнай i навуковай лiтаратурай; iнфармацыйнымi базамi i доступам да сеткавых крынiц iнфармацыi; нагляднымi дапаможнiкамi, мультымедыйнымi, аўдыё-, вiдэаматэрыяламi;

- забяспечыць доступ кожнага студэнта да бiблiятэчных фондаў i баз звестак, якiя адпавядаюць па зместу поўнаму пералiку дысцыплiн вучэбнага плана;

- мець метадычныя дапаможнiкi i рэкамендацыi па вывучаемых дысцыплiнах i ўсiх вiдах вучэбнай дзейнасцi, уключая СРС.

Вучэбна-метадычнае забеспячэнне павiнна быць арыентавана на распрацоўку i ўкараненне ў вучэбны працэс iнавацыйных адукацыйных сiстэм i тэхналогiй, адэкватных кампетэнтнаснаму падыходу да падрыхтоўкi выпускнiка ВНУ (варыятыўных мадэляў упраўляемай самастойнай работы студэнтаў, вучэбна-метадычных комплексаў, модульных i рэйтынгавых сiстэм навучання, тэставых i iншых сiстэм ацэнкi ўзроўню кампетэнцыi студэнтаў i iнш.).


8.3 Патрабаваннi да матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння


Вышэйшая навучальная ўстанова павiнна:

- мець адпаведную санiтарна-тэхнiчным нормам матэрыяльна-тэхнiчную базу, якая забяспечвае правядзенне лабараторных, практычных i навукова-даследчых работ студэнтаў, якiя прадугледжаны вучэбным планам;

- выконваць нормы забеспячэння вучэбнай i метадычнай лiтаратурай;

- забяспечваць дысплейным часам на 1 студэнта ў год не менш за 50 гадзiн;

- забяспечваць матэрыяльна-тэхнiчныя ўмовы для самаадукацыi i развiцця асобы студэнта, для чаго мець адпаведныя нарматывам чытальныя залы, камп'ютарныя класы, залы для заняткаў фiзiчнай культурай, у тым лiку ў пазааўдыторны час; пункты харчавання.

Аснашчэнне абсталяваннем павiнна забяспечваць правядзенне лабараторных i практычных работ па вучэбных дысцыплiнах згодна з вучэбным планам.


8.4 Патрабаваннi да арганiзацыi самастойнай работы студэнтаў


Самастойная работа студэнтаў (СРС) арганiзуецца дэканатамi, кафедрамi, выкладчыкамi ВНУ ў адпаведнасцi з Палажэннем аб самастойнай рабоце студэнтаў, якое распрацоўваецца вышэйшай навучальнай установай. Вучэбна-метадычнае ўпраўленне (аддзел) сумесна з дэканатамi факультэтаў праводзiць каардынацыю планавання, арганiзацыi i кантролю СРС у ВНУ. Самастойная работа ажыццяўляецца ў выглядзе аўдыторных i пазааўдыторных формаў па кожнай дысцыплiне вучэбнага плана. На падставе бюджэту часу ў адпаведнасцi з адукацыйнымi стандартамi, вучэбнымi планамi, рабочымi праграмамi вучэбных дысцыплiн устанаўлiваюцца вiды, аб'ём i змест заданняў па СРС. Па кожнай вучэбнай дысцыплiне распрацоўваецца вучэбна-метадычны комплекс (ВМК) з матэрыяламi i рэкамендацыямi, якiя дапамагаюць студэнту ў арганiзацыi самастойнай работы.

Разлiк вучэбнай нагрузкi прафесарска-выкладчыцкага складу на арганiзацыю самастойнай работы студэнтаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з зацверджанымi Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь прыкладнымi нормамi часу для разлiку аб'ёму вучэбнай i вучэбна-метадычнай работы.

Для ацэнкi якасцi самастойнай работы студэнтаў ажыццяўляецца кантроль за яе выкананнем. Формы кантролю самастойнай работы студэнтаў устанаўлiваюцца ВНУ (субяседванне, праверка i абарона iндывiдуальных разлiкова-графiчных заданняў, калёквiумы, кантрольныя работы, абарона курсавых праектаў (работ), тэсцiраванне, залiкi, вусныя i пiсьмовыя экзамены i г.д.).


8.5 Патрабаваннi да арганiзацыi iдэалагiчнай i выхаваўчай работы


Вышэйшая навучальная ўстанова павiнна праводзiць паслядоўную работу па фармiраваннi ў студэнтаў каштоўнасных арыентацый, нормаў i правiлаў паводзiн на падставе дзяржаўнай iдэалогii, iдэй гуманiзму, дабра i справядлiвасцi. Выпускнiк павiнен валодаць дзяржаўнай сталасцю, прававой i палiтычнай культурай, паважаць закон i беражлiва адносiцца да сацыяльных каштоўнасцей прававой дзяржавы, гонару i годнасцi грамадзянiна.

Iдэалагiчная i выхаваўчая работа са студэнтамi арганiзуецца ў адпаведнасцi з нарматыўным i праграмна-метадычным забеспячэннем вучэбна-выхаваўчага працэсу работы ў вышэйшай навучальнай установе, прававую аснову якой складаюць Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь, законы Рэспублiкi Беларусь, указы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у галiне маладзёжнай палiтыкi, адпавядаючыя дзяржаўныя сацыяльна-значныя праграмы, патрабаваннi i рэкамендацыi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

Прыярытэтным напрамкам iдэйна-выхаваўчай работы ў вышэйшай навучальнай установе з'яўляецца грамадзянска-патрыятычнае i iдэйна-маральнае выхаванне навучэнцаў.

Важнейшымi прынцыпамi ажыццяўлення выхаваўчай работы са студэнтамi з'яўляюцца:

- узгадненне патрабаванняў са зместам i метадамi навучання i выхавання студэнтаў, якiя забяспечваюць навучальную i сацыяльную актыўнасць;

- прыцягненне студэнтаў з улiкам iх iнтарэсаў i магчымасцей на аснове прынцыпу самакiравання ў сацыяльна-значную работу, арганiзацыю навучальна-выхаваўчага працэсу, якiя садзейнiчаюць набыццю iмi арганiзацыйна-кiраўнiчых, камунiкатыўных уменняў, вопыту рашэння задач;

- умацаванне сям'i i павышэнне яе прэстыжу ў грамадстве, усведамленне асноўных дэмаграфiчных праблем грамадства i фармiраванне ў моладзi ўстановак здаровага ладу жыцця;

- духоўна-маральнае выхаванне, веданне культурнай спадчыны, прафiлактыка правапарушэнняў.

Фармiраванне адзiнага працэсу выхавання павiнна быць пабудавана праз педагагiчнае ўпраўленне працэсам развiцця асобы i ўключаць у сябе навучальна-выхаваўчую работу, прафесiйную накiраванасць выхаваўчай работы выпускаючых кафедраў, правядзенне выхаваўчай работы сацыяльна-гуманiтарнымi i агульнаадукацыйнымi кафедрамi, дзейнасць iнстытута куратараў вучэбных груп, выхаваўчую работу ў студэнцкiх iнтэрнатах, развiццё студэнцкага самакiравання, метадычнае забеспячэнне выхаваўчага працэсу.

Вышэйшая навучальная ўстанова павiнна быць камфортнай i бяспечнай для знаходжання студэнтаў, адрознiвацца спрыяльным маральна-псiхалагiчным клiматам, выкананнем дзеючых санiтарна-гiгiенiчных нормаў i правiлаў, а таксама ажыццяўляць грамадска-палiтычныя, культурныя i спартыўныя мерапрыемствы. Вядучая роля ў iдэалагiчнай i выхаваўчай рабоце належыць прафесарска-выкладчыцкаму саставу i асабiстаму прыкладу выкладчыка.


8.6 Агульныя патрабаваннi да кантролю якасцi адукацыi i сродкаў дыягностыкi


Для атэстацыi студэнтаў i выпускнiкоў на адпаведнасць iх персанальных дасягненняў паэтапным цi канчатковым патрабаванням стандарту ствараюцца фонды ацэначных сродкаў i тэхналогiй, якiя ўключаюць тыпавыя заданнi, кантрольныя работы, крытэрыяльна-арыентыраваныя тэсты дасягненняў i iнш.

Ацэнка ведаў студэнта на курсавых i дзяржаўных экзаменах, курсавых дыферэнцыраваных залiках, пры абароне курсавых (работ), здачы залiкаў па практыкам, абароне дыпломных работ праводзiцца па 10-бальнай шкале. Для ацэнкi ведаў i кампетэнтнасцi студэнтаў выкарыстоўваюцца крытэрыi, зацверджаныя Мiнiстэрсвам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

Для кантролю якасцi адукацыi выкарыстоўваюцца наступныя сродкi дыягностыкi:

- ацэнка рашэння тыпавых заданняў;

- крытэрыяльна-арыентаваныя тэсты па асобным раздзелам дысцыплiны i дысцыплiны ў цэлым;

- пiсьмовыя кантрольныя работы;

- вуснае апытанне ў час заняткаў;

- складанне рэфератаў па асобным раздзелам дысцыплiны з выкарыстаннем манаграфiчнай i перыядычнай лiтаратуры;


Страницы: | Стр. 1 | Стр. 2 | Стр. 3 | Стр. 4 | Стр. 5 | Стр. 6 | Стр. 7 | Стр. 8 | Стр. 9 | Стр. 10 | Стр. 11 | Стр. 12 | Стр. 13 | Стр. 14 | Стр. 15 | Стр. 16 | Стр. 17 | Стр. 18 | Стр. 19 | Стр. 20 | Стр. 21 | Стр. 22 | Стр. 23 | Стр. 24 | Стр. 25 | Стр. 26 | Стр. 27 | Стр. 28 | Стр. 29 | Стр. 30 | Стр. 31 | Стр. 32 | Стр. 33 |



Архив документов
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList