Стр. 9
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7 |
Стр.8 |
Стр.9 |
Стр.10 |
Стр.11 |
Стр.12
/кароткаметражная/ 11-53
16. Араторыя /для хору а капэла, хору з
сiмфанiчным аркестрам, аркестрам
народных iнструментаў, духавым i
камерным аркестрамi/ 34-71
17. Кантата, буйны праграмны сiмфанiчны твор,
сiмфаньета /для сiмфанiчнага аркестра,
аркестра народных iнструментаў, духавога
i камернага аркестраў, хору а капэла/ 29-57
18. Сiмфонiя /для сiмфанiчнага аркестра,
аркестра народных iнструментаў, духавога
i камернага аркестраў, хору а капэла/ 43-86
19. Буйныя адначастковыя iнструментальныя
творы /паэма, рапсодыя, прэлюдыя i фуга,
пасакалiя i iншыя/ 6-14
20. Канцэрт /для сiмфанiчнага аркестра,
аркестра народных iнструментаў, камернага i
духавога аркестраў, хору а капэла,
салiруючых iнструментаў i голасу з аркестрам/ 43-57
21. Сюiта, варыяцыi /для сiмфанiчнага аркестра,
аркестра народных iнструментаў, духавога,
камернага i эстраднага аркестраў/ 11-17
22. Уверцюра для аркестра, фантазiя,
рапсодыя i iншыя буйныя творы 8-14
23. Невялiкiя адначастковыя творы для аркестра 3-5
24. Рамансы для голасу з аркестрам 2-4
25. Цыклiчныя творы для духавога, эстраднага
аркестраў, аркестра народных iнструментаў 6-11
26. Маршы для духавых i iншых аркестраў 3-6
27. Танцы i творы малой формы для аркестраў
народных iнструментаў, эстраднага i iншых
аркестраў, уключаючы п'есы для салiруючых
iнструментаў у суправаджэннi аркестра 2-4
28. Камерныя ансамблi буйной формы /дуэты,
трыо, квартэты, квiнтэты, секстэты i iншыя,
уключаючы ансамблевыя санаты/ 11-29
29. Сюiты для камернага ансамбля 5-11
30. Санаты для салiруючых iнструментаў 11-21
31. Дробныя камерныя творы 1-3
32. Буйныя творы для хору без суправаджэння 7-20
33. Творы малых форм для хору без суправаджэння 2-5
34. Буйныя харавыя творы для хору з
iнструментальным суправаджэннем 4-14
35. Творы малых форм для хору з
iнструментальным суправаджэннем 1-4
36. Рамансы, балады, вакалiзы, канцэртныя арыi
i iншыя камерныя творы для голасу з
суправаджэннем 1-3
37. Музыка да песень 1-3
38. Музыка да цыркавога нумара
/цыклiчны твор/ 4-10
39. Музыка да цыркавога атракцыёна, пантамiмы,
сюжэтнага цыркавога спектакля ў адным
аддзяленнi, балета на лёдзе 11-26
40. Музыка да куплетаў i частушак 0,5-1
41. Музыка да спектакляў
41.1. поўнаметражных 9-17
41.2. кароткаметражных 2-11
42. Опера для выканання дзiцячымi мастацкiмi
калектывамi 14-57
Лiтаратурныя творы, звязаныя з музыкай
--------------------------------------
43. Лiбрэта поўнаметражнай оперы 25-46
44. Лiбрэта кароткаметражнай оперы 6-29
45. Лiбрэта аперэты, музычнай камедыi
/поўнаметражных/, мюзiкла 17-40
46. Лiбрэта кароткаметражнай аперэты,
музычнай камедыi 4-25
47. Лiбрэта поўнаметражнага балета 9-17
48. Лiбрэта кароткаметражнага балета 2-11
49. Лiбрэта араторыi, кантаты 4-10
50. Пераклад лiбрэта поўнаметражнай оперы,
аперэты, музычнай камедыi, мюзiкла 7-17
51. Пераклад лiбрэта кароткаметражнай оперы,
аперэты, музычнай камедыi 2-3
Харэаграфiчныя творы
--------------------
52. Харэаграфiя поўнаметражнага балета 36-50
53. Харэаграфiя кароткаметражнага балета 9-31
54. Харэаграфiя балетнага нумара 1-3
Творы эстраднага i цыркавога жанру
----------------------------------
55. Скетчы, драматычныя эцюды, фельетоны,
мiнiяцюры, iнтэрмедыi, канферансы /скразныя/,
апавяданнi, навелы, маналогi 1-3
56. Мантажы, кампазiцыi, лiтаратурныя афармленнi
эстрадных нумароў i нумароў арыгiнальнага
жанру 0,6-2
57. Уступны маналог для вядучага 0,7-2
58. Пралог i фiнал, прызначаныя для выканання
калектывам 1-2
59. Кароткi дыялог /iнтэрмедыя/ 0,3-0,6
60. Раёк 0,9-1
61. Лiтаратурная перапрацоўка антрэ 0,7-1
62. Клоунскае антрэ, антрэ для музычных
эксцэнтрыкаў 0,7-3
63. Асобная рэпрыза 0,3-1
64. Пантамiма, сюжэтны цыркавы спектакль
/лiбрэта i тэкст/ 1-14
65. Сцэнарый цыркавога, трукавага нумара
/сюжэтная, трукавая i тэхнiчная распрацоўка
новага арыгiнальнага нумара/ 2-4
66. Сцэнарый цыркавога атракцыёна /сюжэтная,
трукавая i тэхнiчная распрацоўка новага
арыгiнальнага атракцыёна/ 4-11
67. Музычная застаўка, пазыўныя 0,7-2
68. Музычны ўступ, антракт да цыркавога або
эстраднага спектакля 0,7-3
69. Марш, галоп, вальс, полька, iнтэрмецца,
раманс i iншыя дробныя п'есы 1-4
70. Дробныя музычныя творы, прызначаныя для
суправаджэння цыркавога або эстраднага
нумара 0,3-0,7
71. Музычнае кампiлятыўнае афармленне
цыркавога або эстраднага нумара 0,3-0,6
72. Сцэнарыi i тэксты сюжэтных эстрадных
спектакляў 7-21
73. Лiтаратурны сцэнарый масавага свята 4-10
ЗАЎВАГI: 1. Размер аўтарскага ўзнагароджання за другую
i кожную наступную серыi шматсерыйных
тэлевiзiйных /радыё/ п'ес i iнсцэнiровак i
музыкi да iх не можа быць меншым 50 працэнтаў
ставак узнагароджання, устаноўленых за
першую серыю твора.
2. Поўнаметражным лiчыцца твор працягласцю 1
гадзiна i болей.
3. Апрацоўка народных песень аплачваецца ў памеры
ад 25 да 50 працэнтаў стаўкi за арыгiнальны твор.
4. Iнструментальныя пералажэннi /свабодныя/
аплачваюцца ў памеры ад 25 да 50 працэнтаў
стаўкi за арыгiнальны твор.
5. Iнструментальныя пералажэннi /простыя/
аплачваюцца ў памеры ад 15 да 25 працэнтаў
стаўкi за арыгiнальны твор.
6. Апрацоўка аплачваецца ў памеры 25-75 працэнтаў
ставак за арыгiнальны твор. Свабодныя апрацоўкi
/арыгiнальная музычная фактура/ аплачваюцца ў
памеры 75-100 працэнтаў ставак за арыгiнальныя творы.
7. Змяненне фактуры арыгiнальнага твора, выклiканае
толькi неабходнасцю прыстасавання апрацоўкi да
iншага вiду выканання, аплачваецца як пералажэнне.
8. Аркестроўка аплачваецца ў наступных памерах:
8.1. складаныя вiды аркестроўкi /для сiмфанiчных
аркестраў, аркестраў народных i духавых
iнструментаў i iншыя вiды складанай
аркестроўкi/ - 0,006-0,01 мiнiмальнай
заработнай платы за такт
8.2. простыя вiды аркестроўкi - 0,004-0,006
мiнiмальнай заработнай платы за такт
9. Апрацоўкi i пералажэннi аплачваюцца зыходзячы са
ставак, прадугледжаных для таго вiду твора, да
якога належыць гэта сачыненне пасля апрацоўкi або
пералажэння.
10. Двухчасткавая музыка да куплетаў аплачваецца ў
адпаведнасцi з пунктам 40 гэтага дадатку.
11. Пераклады лiтаратурных твораў эстраднага i
цыркавога жанраў аплачваюцца ў памеры 50
працэнтаў ставак, устаноўленых для арыгiнальных
твораў.
Кiраўнiк Спраў Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь М.Каўко
Дадатак 13
да пастановы Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 27 снежня 1993 г. N 868
Стаўкi аўтарскага ўзнагароджання за лiтаратурныя
сцэнарыi мастацкiх тэлефiльмаў
1. Памер узнагароджання ў кожным канкрэтным выпадку вызначаецца
ў залежнасцi ад мастацкага ўзроўню твора, значнасцi i актуальнасцi
тэмы, арыгiнальнасцi i складанасцi яе творчага вырашэння, цяжкасцi
падбору i вывучэння матэрыялу, прафесiйнай квалiфiкацыi аўтара i
аб'ёму тэлефiльма, для пастаноўкi якога заказваецца цi набываецца
гатовы сцэнарый.
2. Аўтарскае ўзнагароджанне за лiтаратурны сцэнарый
поўнаметражных мастацкiх тэлефiльмаў устанаўлiваецца ў наступных
памерах:
------------------------------T----------------------------------
¦ Памеры аўтарскага ўзнагароджання
¦ /у мiнiмальных заработных платах/
+--------------T-------------------
¦ Арыгiнальныя ¦Сцэнарыi, напiсаныя
¦ сцэнарыi ¦па матывах
¦ ¦апублiкаваных
¦ ¦твораў лiтаратуры
¦ ¦ўсiх вiдаў
------------------------------+--------------+-------------------
Пры зацвярджэннi сцэнарыя да 71 да 57
Пры запуску тэлефiльма ў
вытворчасць да 43 да 29
Пры прыёме гатовага тэлефiльма:
вышэйшай групы па аплаце да 200 да 171
першай групы па аплаце да 171 да 129
ЗАЎВАГА: поўнаметражным лiчыцца мастацкi тэлефiльм не менш як
1800 карысных метраў на 35 мм плёнцы, 720 карысных
метраў на 16 мм плёнцы i 63 хвiлiны на вiдэамагнiтнай
стужцы.
3. Аўтарскае ўзнагароджанне за лiтаратурныя сцэнарыi
кароткаметражных мастацкiх тэлефiльмаў устанаўлiваецца ў наступных
памерах:
------------------------------T----------------------------------
¦ Памеры аўтарскага ўзнагароджання
¦ за сцэнарыi тэлефiльмаў /у
¦ мiнiмальных заработных платах/
¦ аб'ёмам:
+----------T-------------T---------
¦ 1-2 ¦ 3-4 ¦ 5-6
¦ часткi ¦ часткi ¦ частак
------------------------------+----------+-------------+---------
Арыгiнальныя сцэнарыi
---------------------
Пры зацвярджэннi сцэнарыя да 29 да 36 да 57
Пры запуску тэлефiльма ў
вытворчасць да 14 да 21 да 29
Пры прыёме гатовага тэлефiльма
першай групы па аплаце да 43 да 57 да 86
Сцэнарыi, напiсаныя па матывах апублiкаваных
---------------------------------------------
твораў лiтаратуры ўсiх вiдаў
----------------------------
Пры зацвярджэннi сцэнарыя да 21 да 29 да 43
Пры запуску тэлефiльма ў
вытворчасць да 14 да 21 да 21
Пры прыёме гатовага тэлефiльма
першай групы па аплаце да 35 да 50 да 64
ЗАЎВАГI: 1. Выплата аўтарскага ўзнагароджання па мастацкiх
кароткаметражных тэлефiльмах, якiя ўваходзяць у
поўнаметражны мастацкi альманах, ажыццяўляецца ў
парадку i памерах, вызначаных дадзеным пунктам. Пры
гэтым памеры аўтарскага ўзнагароджання як за
альманах цалкам, так i па кожнаму этапу выплаты не
могуць перавышаць памераў аўтарскага ўзнагароджання
за поўнаметражны мастацкi тэлефiльм.
2. Кароткаметражны мастацкi тэлефiльм не павiнен быць
менш як 200 карысных метраў на 35 мм плёнцы, 80
карысных метраў на 16 мм плёнцы i 7 хвiлiн на
вiдэамагнiтнай стужцы.
4. Аўтарскае ўзнагароджанне за сцэнарыi мастацкiх
тэлефiльмаў-манаграфiй устанаўлiваецца да 75 працэнтаў памераў
узнагароджання за сцэнарыi мастацкiх тэлефiльмаў.
5. Аўтарскае ўзнагароджанне за арыгiнальныя п'есы i
iнсцэнiроўкi, паводле якiх ствараюцца тэлефiльмы-спектаклi,
устанаўлiваецца ў памерах, прадугледжаных дадаткам 12.
6. Аўтарскае ўзнагароджанне за сцэнарна-мантажныя планы,
напiсаныя да тэлефiльмаў-спектакляў на аснове драматычных i
музычна-драматычных твораў, у тым лiку перанесеных на тэлеэкран са
сцэны, устанаўлiваецца ў наступных памерах:
Пры зацвярджэннi - да 7 мiнiмальных
сцэнарна-мантажнага плана заработных плат
Пры запуску тэлефiльма ў - да 4 мiнiмальных
вытворчасць заработных плат
7. Аўтарскае ўзнагароджанне за напiсанне сцэнарна-мантажных
планаў да сюжэтных тэлефiльмаў-канцэртаў устанаўлiваецца ў наступных
памерах:
Поўнаметражныя - да 11 мiнiмальных
заработных плат
Кароткаметражныя
3-6 частак - да 9 мiнiмальных
заработных плат
1-2 часткi - да 4 мiнiмальных
заработных плат
Выплата ўзнагароджання ажыццяўляецца ў наступным парадку:
60 працэнтаў - пры зацвярджэннi сцэнарна-мантажнага плана,
40 працэнтаў - пры запуску тэлефiльма ў вытворчасць
8. Узнагароджанне за ўступку права экранiзацыi апублiкаваных
лiтаратурных твораў для стварэння мастацкiх тэлефiльмаў i
тэлефiльмаў-спектакляў выплачваецца ў наступных памерах:
для поўнаметражных - да 57 мiнiмальных
тэлефiльмаў заработных плат
3-4 часткi - да 37 мiнiмальных
заработных плат
1-2 часткi - да 14 мiнiмальных
заработных плат
У асобных выпадках з дазволу кiраўнiцтва фiльмавытворчай
арганiзацыi ўзнагароджанне за ўступку права экранiзацыi
лiтаратурнага твора можа складаць 71 мiнiмальную заработную плату.
9. Аўтарскае ўзнагароджанне за ўступку права перакладу для
выкарыстання на тэлебачаннi твораў, не апублiкаваных да гэтага ў
перакладзе на мову, на якой будзе гучаць фiльм, выплачваецца аўтару
твора цi яго наследнiкам у памеры 25 працэнтаў ставак, устаноўленых
для выплаты аўтарскага ўзнагароджання за першае выкарыстанне на
тэлебачаннi адпаведнага твора на мове арыгiнала.
Калi твор напiсаны на адной мове, а выкарыстоўваецца пры
стварэннi тэлефiльма на другой, узнагароджанне за ўступку права
экранiзацыi павiнна выплачвацца як аўтару твора, так i перакладчыку,
але агульная сума ўзнагароджання аўтару i перакладчыку не павiнна
перавышаць устаноўленых памераў за ўступку права экранiзацыi твора.
10. Сцэнарый тэлефiльма, напiсанага па матывах уласнага твора,
прыраўноўваецца да арыгiнальнага. У гэтым выпадку ўзнагароджанне за
ўступку права экранiзацыi аўтару не выплачваецца.
11. Памер узнагароджання за сцэнарый другой i кожнай наступнай
серыi шматсерыйных тэлефiльмаў i тэлефiльмаў-спектакляў не павiнен
быць меншым 50 працэнтаў узнагароджання за першую серыю.
12. Памер узнагароджання ўстанаўлiваецца незалежна ад колькасцi
аўтараў. Узнагароджанне за перапрацоўку дыялога цi перапрацоўку
сцэнарыя /калi гэта работа са згоды аўтара даручана iншым асобам/
павiнна ўстанаўлiвацца з улiкам узнагароджання, выплачанага аўтару
лiтаратурнага сцэнарыя з тым, каб агульная сума ўзнагароджання
/аўтару i перапрацоўшчыку/ не перавышала памеру, устаноўленага
гэтым дадаткам за напiсанне лiтаратурнага сцэнарыя.
13. Аўтарскае ўзнагароджанне за тэксты песень /вершы/,
пераклады i лiтаратурную апрацоўку тэкстаў мастацкiх тэлефiльмаў, у
тым лiку i для дублiравання, выплачваецца па стаўках аўтарскага
ўзнагароджання, устаноўленых дадаткам II. Узнагароджанне за тэксты
песень /вершы/ у агульную суму ўзнагароджання за сцэнарыi не
ўключаецца.
ЗАЎВАГI: 1. Аўтарскае ўзнагароджанне за кароткi вершаваны тэкст,
куплеты, прыпеўкi выплачваецца па стаўках аўтарскага
ўзнагароджання за лiтаратурна-мастацкiя творы для
тэлебачання i радыё.
2. Аплата папярэдняй работы па ўкладцы тэксту для
агучвання тэлефiльмаў можа ажыццяўляцца зыходзячы са
службовага акладу ўкладчыка тэксту за фактычна
затрачаны час.
14. Узнагароджанне, прадугледжанае пры запуску тэлефiльма ў
вытворчасць, выплачваецца аўтару сцэнарыя пасля выдання загаду аб
запуску тэлефiльма ў падрыхтоўчы перыяд; узнагароджанне,
прадугледжанае пры прыёме гатовага тэлефiльма, - пасля зацвярджэння
тэлефiльму групы па аплаце.
15. На падставе дагавора, заключанага на напiсанне
лiтаратурнага сцэнарыя, фiльмавытворчая арганiзацыя выдае аўтару
аванс у наступных памерах:
за сцэнарый поўнаметражнага мастацкага - да 21 мiнiмальнай
тэлефiльма i за сцэнарый першай заработнай платы
серыi шматсерыйнага тэлефiльма
за сцэнарый другой i кожнай наступнай - да 11 мiнiмальных
серыi заработных плат
На падставе дагавора, заключанага на напiсанне лiтаратурнага
сцэнарыя кароткаметражнага мастацкага тэлефiльма, фiльмавытворчая
арганiзацыя выдае аўтару аванс у памеры да 35 працэнтаў сумы
аўтарскага ўзнагароджання, устаноўленага да выплаты пры зацвярджэннi
лiтаратурнага сцэнарыя.
16. Калi ў працэсе вытворчасцi на аснове сцэнарыя аднасерыйнага
тэлефiльма створаны двухсерыйны, а на аснове сцэнарыя двухсерыйнага
- трохсерыйны тэлефiльм i гэтак далей, узнагароджанне аўтару
выплачваецца толькi за тую колькасць серый, якая ўказана ў дагаворы.
17. У выпадку вытворчай неабходнасцi ў працэсе вытворчасцi
тэлефiльма дазваляецца ўключаць аўтара сцэнарыя ў склад здымачнай
групы - па поўнаметражных мастацкiх тэлефiльмах на тэрмiн да 2
месяцаў, па кароткаметражных мастацкiх тэлефiльмах - да 1 месяца з
аплатай па аднаму тэлефiльму ў памеры да дзвюх мiнiмальных
заработных плат у месяц.
Па шматсерыйных мастацкiх тэлефiльмах гэтыя тэрмiны могуць быць
вызначаны па другой i наступных серыях адпаведна да 1 месяца i да 15
дзён.
Кiраўнiк Спраў Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь М.Каўко
Дадатак 14
да пастановы Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 27 снежня 1993 г. N 868
Стаўкi аўтарскага ўзнагароджання
за лiтаратурныя сцэнарыi i сцэнарныя
планы хранiкальна-дакументальных
тэлефiльмаў
1. Памер узнагароджання ў кожным канкрэтным выпадку вызначаецца
ў залежнасцi ад мастацкага ўзроўню твора, значнасцi тэмы,
арыгiнальнасцi i складанасцi яе творчага вырашэння, цяжкасцi
вывучэння i падбору матэрыялу, квалiфiкацыi аўтара, арыгiнальнасцi
дыктарскага тэксту i аб'ёму тэлефiльма, для якога заказваецца цi
набываецца сцэнарый /сцэнарны план/.
2. Аўтарскае ўзнагароджанне за сцэнарыi
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7 |
Стр.8 |
Стр.9 |
Стр.10 |
Стр.11 |
Стр.12
|