Стр. 12
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7 |
Стр.8 |
Стр.9 |
Стр.10 |
Стр.11 |
Стр.12
(адмiнiстратара) або дырэктара здымачнай групы.
21. Работнiкам, якiя маюць права на атрыманне пастановачнага
ўзнагароджання па асноўнай рабоце i выконваюць абавязкi ў парадку
сумяшчэння па iншых пасадах, па якiх яно таксама прадугледжана,
выплачваецца да 50 працэнтаў пастановачнага ўзнагароджання па
сумяшчаемай пасадзе.
22. У тых выпадках, калi ў стварэннi названых твораў прымалi
ўдзел некалькi работнiкаў адной i той жа спецыяльнасцi, сума
пастановачнага ўзнагароджання, прадугледжаная гэтым дадаткам для
гэтай спецыяльнасцi, размяркоўваецца памiж работнiкамi зыходзячы з
якасцi, аб'ёму i складанасцi работы кожнага з iх.
23. Канкрэтны памер пастановачнага ўзнагароджання ў межах
прадугледжаных сум вызначаецца з улiкам мастацкага ўзроўню твора,
значнасцi тэмы, арыгiнальнасцi i своеасаблiвасцi творчага вырашэння,
колькасцi здымачных аб'ектаў, складанасцi ўмоў здымак,
аператыўнасцi, а таксама эфектыўнасцi выкарыстання тэхнiкi i
выканання рэжыму эканомii.
24. Пастановачнае ўзнагароджанне ў памерах, прадугледжаных
гэтым дадаткам, выплачваецца пры выкананнi вытворча-эканамiчных
паказчыкаў работы.
Пры наяўнасцi парушэнняў вытворча-эканамiчных паказчыкаў работы
па стварэнню адпаведнага твора (перарасход асiгнаванняў па каштарысу
(нормах), незахаванне ўстаноўленых тэрмiнаў вытворчасцi, невыкананне
норм выпрацоўкi, дапушчэнне непрадукцыйных выдаткаў, наяўнасць
тэхнiчных дэфектаў фатаграфiчнага i гукавога характару i iншых)
памер пастановачнага ўзнагароджання асобам, вiнаватым у гэтых
парушэннях, знiжаецца на 5-50 працэнтаў.
Работнiкам здымачных груп, вiнаватым у перарасходзе негатыўнай
i пазiтыўнай плёнкi, а таксама магнiтнай стужкi, памер
пастановачнага ўзнагароджання знiжаецца на суму кошту
перарасходаванай плёнкi (стужкi).
25. За тэлепастаноўкi i iншыя творы для тэлебачання, аднесеныя
да IV групы па аплаце, а таксама за перадачы, якiя не вызначаюцца
высокiм прафесiйным майстэрствам або недастаткова значныя па свайму
мастацкаму ўзроўню, пастановачнае ўзнагароджанне не выплачваецца.
26. За стварэнне тэлепастановак i iншых твораў для тэлебачання,
прызначаных для паказу на замежных тэлеэкранах, пастановачнае
ўзнагароджанне выплачваецца ў адпаведнасцi з гэтым дадаткам пасля
адпраўкi iх за мяжу.
27. Асобы, адхiленыя ад работы па стварэнню твораў для
тэлебачання па прычыне таго, што не справiлiся з ёю, права на
атрыманне пастановачнага ўзнагароджання не маюць.
Кiраўнiк Спраў Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь М.Каўко
Дадатак 21
да пастановы Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 27 снежня 1993 г. N 868
Стаўкi пастановачнага ўзнагароджання штатным
работнiкам, у кола абавязкаў якiх не ўваходзiць
здымка твораў для тэлебачання
Устанавiць выплату пастановачнага ўзнагароджання штатным
работнiкам тэлебачання, у кола абавязкаў якiх не ўваходзiць здымка
твораў на плёнку i вiдэастужку (рэдактары, карэспандэнты i iншыя),
за паказаныя па тэлебачанню самастойна знятыя тэленарысы i сюжэты.
1. Пастановачнае ўзнагароджанне за тэленарысы i сюжэты, якiя
здымаюцца на плёнку i вiдэамагнiтную стужку, выплачваецца ў
залежнасцi ад мастацкага ўзроўню з улiкам аператыўнасцi i
складанасцi ўмоў здымак у наступных памерах:
(у мiнiмальных заработных платах)
Тэленарысы да 0,2
Сюжэты да 0,15
2. Канкрэтны памер пастановачнага ўзнагароджання за тэленарысы
i сюжэты вызначаецца кiраўнiцтвам адпаведнай арганiзацыi.
3. Пры наяўнасцi парушэнняў вытворча-эканамiчных паказчыкаў
работы памер пастановачнага ўзнагароджання знiжаецца на 5-50
працэнтаў.
Калi пры здымцы тэленарыса або сюжэта дапушчаны перарасход
плёнкi, памер пастановачнага ўзнагароджання знiжаецца на суму кошту
перарасходаванай плёнкi.
4. Здымкi тэленарысаў i сюжэтаў па заданню рэдакцый могуць
праводзiцца штатнымi работнiкамi тэлебачання ў рабочы час.
5. Штатныя работнiкi тэлебачання, якiя здымаюць тэленарысы i
сюжэты па заданню адпаведных рэдакцый, забяспечваюцца рэпартажнай
здымачнай апаратурай, а таксама плёнкай па нормах, устаноўленых для
здымак тэленарысаў i сюжэтаў.
Апрацоўка плёнкi, мантаж сюжэтаў i тэленарысаў праводзiцца на
агульных умовах i ў тым жа парадку, якi ўстаноўлены для штатных
кiнааператараў (тэлеаператараў).
6. Да здымак тэленарысаў i сюжэтаў па заданню рэдакцый з правам
атрымання здымачнай апаратуры i плёнкi дапускаюцца штатныя работнiкi
тэлебачання, якiя прайшлi адпаведнае абучэнне.
Кiраўнiк Спраў Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь М.Каўко
Дадатак 22
да пастановы Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 27 снежня 1993 г. N 868
Стаўкi ўзнагароджання, якiя выплачваюцца
за выкананне музычных i лiтаратурна-драматычных
твораў, што запiсваюцца ў фонд тэлебачання i
радыёвяшчання
За мiнуту карыснага гучання:
----------------------------
(у мiнiмальных заработных платах)
---------------------------------
ВАКАЛIСТЫ
(оперныя i камерныя спевакi)
Вышэйшая катэгорыя 0,15
Першая катэгорыя 0,1
Другая катэгорыя 0,07
Трэцяя катэгорыя 0,05
АРТЫСТЫ-ВАКАЛIСТЫ АПЕРЭТЫ I ЭСТРАДЫ
Вышэйшая катэгорыя 0,09
Першая катэгорыя 0,07
Другая катэгорыя 0,06
Трэцяя катэгорыя 0,04
IНСТРУМЕНТАЛIСТЫ
Вышэйшая катэгорыя 0,11
Першая катэгорыя 0,07
Другая катэгорыя 0,05
Трэцяя катэгорыя 0,035
АКАМПАНIЯТАРЫ-КАНЦЭРТМАЙСТРЫ
Вышэйшая катэгорыя 0,4
Першая катэгорыя 0,035
Другая катэгорыя 0,03
Трэцяя катэгорыя 0,02
ДЫРЫЖОРЫ АРКЕСТРАЎ
Вышэйшая катэгорыя 0,1
Першая катэгорыя 0,07
Другая катэгорыя 0,065
Трэцяя катэгорыя 0,06
ЗАЎВАГА: узнагароджанне дырыжорам аркестраў за дырыжыраванне
аркестравым ансамблем, духавым або эстрадным аркестрам
выплачваецца ў памеры 60 працэнтаў указаных ставак.
За мiнуту карыснага гучання:
(у мiнiмальных заработных платах)
АРТЫСТЫ СIМФАНIЧНЫХ АРКЕСТРАЎ
Канцэртмайстры першых скрыпак i
канцэртмайстры вiяланчэлей 0,02
Намеснiкi канцэртмайстраў першых
скрыпак i вiяланчэлей, канцэртмайстры
другiх скрыпак, альтоў, кантрабасаў,
першая арфа, бас-трамбон, лiтаўры,
карнет-а-пiстон, першыя галасы духавых
iнструментаў 0,017
Другi i трэцi пульты першых скрыпак i
вiяланчэлей, намеснiкi канцэртмайстраў
i другiя пульты другiх скрыпак, альтоў,
кантрабасаў, другая i трэцяя арфы, пiкала,
англiйскi ражок, раяль, трэцiя галасы
духавых iнструментаў, контрафагот
i труба 0,016
Астатнiя першыя скрыпкi i вiяланчэлi,
трэцiя i чацвёртыя пульты другiх скрыпак,
альтоў, кантрабасаў, чэлеста, другiя i
чацвёртыя галасы духавых iнструментаў 0,014
Астатнiя артысты аркестраў 0,013
АРТЫСТЫ КАМЕРНА-ВАКАЛЬНЫХ I КАМЕРНА-IНСТРУМЕНТАЛЬНЫХ
АНСАМБЛЯЎ (дуэты, трыо, квартэты, квiнтэты i г.д.)
Вышэйшая катэгорыя 0,06
Першая катэгорыя 0,05
Другая катэгорыя 0,04
Трэцяя катэгорыя 0,03
ДЫРЫЖОРЫ I АКАМПАНIЯТАРЫ-КАНЦЭРТМАЙСТРЫ ХАРОЎ I
ПЕСЕННЫХ АНСАМБЛЯЎ
Дырыжоры першай катэгорыi 0,08
Дырыжоры другой катэгорыi 0,07
Дырыжоры трэцяй катэгорыi 0,06
Акампанiятары-канцэртмайстры
(пiянiсты, баянiсты i iншыя) 0,03
АРТЫСТЫ ХАРОЎ I ПЕСЕННЫХ АНСАМБЛЯЎ
Салiсты хору 0,04
Артысты хору першай катэгорыi 0,03
Астатнiя артысты хору 0,02
АРТЫСТЫ ЭСТРАДНЫХ АРКЕСТРАЎ
Канцэртмайстры груп iнструментаў 0,02
Астатнiя артысты эстрадных аркестраў,
у тым лiку электрагiтара, сiнтэзатар 0,01
АРТЫСТЫ ДУХАВЫХ АРКЕСТРАЎ, АРКЕСТРАЎ НАРОДНЫХ
IНСТРУМЕНТАЎ I АРКЕСТРАЎ ПЕСЕННЫХ КАЛЕКТЫВАЎ
Канцэртмайстры груп iнструментаў 0,014
Першыя галасы 0,013
Астатнiя артысты аркестраў 0,012
АРТЫСТЫ ЭСТРАДНЫХ, НАРОДНЫХ I IНШЫХ ВАКАЛЬНЫХ
I IНСТРУМЕНТАЛЬНЫХ АНСАМБЛЯЎ (дуэты, трыо, квартэты i г.д.)
Вышэйшая катэгорыя 0,04
Першая катэгорыя 0,03
Другая катэгорыя 0,02
Трэцяя катэгорыя 0,01
АРТЫСТЫ, ЯКIЯ ЗАНЯТЫ Ў ЛIТАРАТУРНА-ДРАМАТЫЧНЫХ ПАСТАНОЎКАХ,
АРТЫСТЫ МАСТАЦКАГА СЛОВА I ПIСЬМЕННIКI, ЯКIЯ ВЫСТУПАЮЦЬ ПА
ТЭЛЕБАЧАННЮ I РАДЫЁ
Артысты вышэйшай катэгорыi
i пiсьменнiкi 0,09
Артысты першай катэгорыi 0,07
Артысты другой катэгорыi 0,06
Артысты трэцяй катэгорыi 0,04
МУЗЫЧНЫЯ АФАРМIЦЕЛI
Музычнае афармленне мастацкiх
кiнакарцiн i тэлефiльмаў 0,07
Музычнае афармленне навукова-папулярных
i хранiкальна-дакументальных кiнакарцiн
i тэлефiльмаў 0,05
ЗАЎВАГА: узнагароджанне музычным афармiцелям за музычнае афармленне
на фанаграмах выплачваецца ў памеры 60 працэнтаў указаных
ставак.
РЭЖЫСЁРЫ ЛIТАРАТУРНА-ДРАМАТЫЧНЫХ I МУЗЫЧНЫХ ПАСТАНОВАК
За запiс лiтаратурна-драматычных
i музычных пастановак працягласцю:
да 30 хвiлiн 0,3-0,9
ад 30 да 90 хвiлiн 0,4-2,5
звыш 90 хвiлiн 0,9-3
ЗАЎВАГА: за запiс лiтаратурна-драматычных i музычных пастановак
другiм рэжысёрам выплачваецца ўзнагароджанне ў памеры да
20 працэнтаў узнагароджання, прадугледжанага для
рэжысёраў, асiстэнтам рэжысёраў - у памеры ад 10 да 20
працэнтаў стаўкi рэжысёра.
Стаўкi (у мiнiмальных заработных
платах) за выклiк:
ГУКАРЭЖЫСЁРЫ, ГУКААФАРМIЦЕЛI I АБСЛУГОВЫ ПЕРСАНАЛ
Гукарэжысёры 0,07-0,15
Кiраўнiкi гукаафармiцельскiх груп да 0,1
Гукаафармiцелi (кожнаму) да 0,04
АРГАНIЗАТАРЫ КАЛЕКТЫВАЎ ДЛЯ ЗАПIСУ
Дырэктар або iнспектар калектыву,
памочнiкi рэжысёраў:
пры складзе калектыву да 45 чалавек 0,04
пры складзе калектыву больш за
45 чалавек 0,07
Бiблiятэкары калектываў 0,04
Рабочыя калектываў 0,03
ЗАЎВАГI:
1. Выплата ўзнагароджання па ўстаноўленых стаўках ажыццяўляецца
за запiс выканання музычных i лiтаратурна-драматычных твораў, якiя
прымаюцца ў фонд гуказапiсу радыёвяшчання i тэлебачання з правам
выкарыстання iх неабмежаваную колькасць разоў, размнажэння для любых
мэт i продажу насельнiцтву, а таксама для агучвання кiнафiльмаў i
тэлефiльмаў.
За запiсы, якiя не прыняты па тэхнiчных прычынах, выплачваецца
ўзнагароджанне ў памеры 25 працэнтаў устаноўленых ставак. Запiсы,
якiя не прыняты па прычынах нездавальняючай мастацкай якасцi, аплаце
не падлягаюць.
2. Асаблiва выдатным майстрам мастацтваў памер узнагароджання
можа быць павялiчаны да 50 працэнтаў указаных ставак.
3. Аплата працы мастацкiх кiраўнiкоў, якiя ўдзельнiчаюць
непасрэдна ў запiсах музычных твораў, ажыццяўляецца па стаўках
дырыжораў адпаведных музычных калектываў.
За ўдзел у запiсе твораў а капэла мастацкiм кiраўнiкам,
дырыжорам, артыстам хароў i песенных ансамбляў памер узнагароджання
можа павышацца на 25 працэнтаў.
4. Пры запiсе выступленняў удзельнiкаў мастацкай самадзейнасцi
ўзнагароджанне выплачваецца толькi кiраўнiкам калектываў i
прафесiйным акампанiятарам, якiя прымалi непасрэдны ўдзел у запiсе.
5. Прадпрыемствам i арганiзацыям Нацыянальнай дзяржаўнай
тэлерадыёкампанii Беларусi прадастаўляецца права запiсваць па
трансляцыi спектаклi, канцэрты i iншыя выступленнi з тэатраў,
канцэртных залаў, Палацаў i Дамоў культуры, клубаў, студый i iншых
памяшканняў, а таксама з адкрытых эстрадных пляцовак без выплаты
ўзнагароджання выканаўцам, аўтарам i вiдовiшчным прадпрыемствам.
Трансляцыйныя запiсы могуць быць выкарыстаны неабмежаваную
колькасць разоў для любых мэт.
6. Артыстам, якiм не ўстаноўлены разавыя канцэртныя стаўкi, а
таксама артыстам, якiя не прадставiлi дакументы аб тарыфiкацыi,
узнагароджанне ўстанаўлiваецца па мiнiмальных стаўках артыстаў
нiжэйшай катэгорыi.
7. Выплата ўзнагароджання ў памеры 100 працэнтаў ставак
ажыццяўляецца толькi за запiсы, прынятыя па рэкамендацыi
мастацка-тэхнiчных саветаў у фонд гуказапiсу радыёвяшчання i
тэлебачання з правам выкарыстання iх неабмежаваную колькасць разоў,
размнажэння для любых мэт i продажу насельнiцтву, а таксама для
агучвання тэлефiльмаў.
8. У склад мастацка-тэхнiчных саветаў, акрамя штатных
работнiкаў тэлебачання i радыёвяшчання, уваходзяць запрошаныя
спецыялiсты адпаведнага жанру. Iм выплачваецца ўзнагароджанне ў
памеры 0,001 мiнiмальнай заработнай платы за мiнуту гучання
праслуханых запiсаў. Пратаколы рашэнняў мастацка-тэхнiчных саветаў
зацвярджаюцца кiраўнiцтвам тэлерадыёкампанii.
9. Час карыснага гучання, якi падлягае аплаце выканаўцу
(салiсту-вакалiсту, салiсту-iнструменталiсту, артысту аркестра,
артысту хору, дырыжору аркестра, дырыжору хору, артысту драмы),
вызначаецца:
- пры запiсе: хору без суправаджэння, iнтэрмедыi, сцэнкi,
песнi, раманса, дуэта i г.д. - па фактычнай працягласцi гучання
ўсяго твора;
- пры запiсе твораў буйных форм - сюiты, сiмфонii, канцэрта,
кантаты, араторыi, оперы, аперэты, а таксама шматактовых i
аднактовых п'ес i г.д. - па фактычнай працягласцi гучання адпаведнай
закончанай часткi твора, у якой прымаў удзел выканаўца (эпiзод,
сцэна, з'ява i г.д.);
- пры запiсе масавых сцэн - па фактычнай працягласцi гучання
кожнай масавай сцэны.
10. Салiстам-вакалiстам i iнструменталiстам, якiя не маюць
ансамблевых ставак, аплата за ўдзел у ансамблях ажыццяўляецца па
ансамблевых стаўках адпаведна той катэгорыi, якая прысвоена iм як
салiстам.
11. Салiстам-вакалiстам i артыстам размоўнага жанру - за
выкарыстанне музычных i лiтаратурна-драматычных твораў, якiя
запiсваюцца для радыёвяшчання i тэлебачання, аплата ажыццяўляецца ў
адпаведнасцi з устаноўленымi iм канцэртнымi стаўкамi па асноўнаму
жанру.
12. Аплата артыстаў, запрошаных для ўдзелу ў запiсе масавых
сцэн, ажыццяўляецца па стаўках, устаноўленых для артыстаў трэцяй
катэгорыi незалежна ад прысвоенай iм катэгорыi.
13. Аплата другому дырыжору або хормайстру, непасрэдны ўдзел
якога ў запiсе заключаецца ў дублiраваннi асноўнага дырыжора,
ажыццяўляецца ў памеры 50 працэнтаў устаноўленай яму стаўкi,
незалежна ад колькасцi другiх дырыжораў або хормайстраў, якiя
ўдзельнiчаюць у запiсе.
14. Аплата за рэпетыцыi пры падрыхтоўцы твораў буйной формы
(арыгiнальнах радыёп'ес, опер, аперэт, балетаў i iншых пастановачных
перадач, якiя заказваюцца органамi тэлебачання i радыёвяшчання)
ажыццяўляецца ў памерах 25 працэнтаў разавай канцэртнай стаўкi
запрошанага артыста пры працягласцi рэпетыцыi да 2-х гадзiн i ад 25
да 50 працэнтаў канцэртнай стаўкi - пры працягласцi рэпетыцыi звыш
2-х гадзiн. Колькасць аплачваемых рэпетыцый вызначаецца каштарысам,
якi зацвярджаецца ва ўстаноўленым парадку.
15. У выпадку прыцягнення да пастаноўкi двух або больш
рэжысёраў-пастаноўшчыкаў, другiх рэжысёраў, двух або больш
асiстэнтаў устаноўлены за пастаноўку памер узнагароджання
размяркоўваецца памiж iмi ў залежнасцi ад аб'ёму работы кожнага з
iх.
Кiраўнiк Спраў Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь М.Каўко
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7 |
Стр.8 |
Стр.9 |
Стр.10 |
Стр.11 |
Стр.12
|