Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 27 декабря 1993 г. №868 "О ставках и порядке выплаты авторского и других видов вознаграждения за издание произведений науки, литературы и искусства, художественно-графические и фотографические работы для печати и материалы, передаваемые по телевидению и радио"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 11

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10 | Стр.11 | Стр.12

 
плёнцы, 720 карысных метраў на 16  мм плёнцы i 63 карысных хвiлiн на
вiдэамагнiтнай    стужцы.   Кароткаметражны    мастацкi   тэлефiльм,
тэлефiльм-спектакль i музычны тэлефiльм не павiнен быць менш чым 200
карысных метраў на 35 мм плёнцы,  80 карысных метраў на 16 мм плёнцы
i 7 карысных хвiлiн на вiдэамагнiтнай стужцы.

     6.   За  стварэнне   кароткаметражных  мастацкiх   тэлефiльмаў,
тэлефiльмаў-спектакляў,  музычных  тэлефiльмаў,   а  таксама  за  iх
дублiраванне памер пастановачнага  ўзнагароджання вызначаецца шляхам
дзялення  сум,  устаноўленых  за  адпаведны поўнаметражны тэлефiльм,
тэлефiльм-спектакль,  музычны  тэлефiльм,  на   7  i  памнажэння  на
колькасць    частак.    Пры    вылiчваннi    памеру   пастановачнага
ўзнагароджання  колькасць  частак  у  тэлефiльме  вызначаецца шляхам
дзялення агульнага  метражу тэлефiльма (па мантажнаму  лiсту) на 285
пры  35 мм  плёнцы, на  114 -  пры 16  мм плёнцы,  а па тэлефiльмах,
запiсаных  на вiдэамагнiтную  стужку, -  агульнага хронаметражу  (па
мантажнаму  лiсту) на  10. Пры  гэтым за  астатак звыш  150 карысных
метраў на  35 мм плёнцы,  60 карысных метраў  на 16 мм  плёнцы i 5,3
карыснай    хвiлiны   на    вiдэамагнiтнай   стужцы    пастановачнае
ўзнагароджанне выплачваецца як за цэлую  частку, а за астатак меншы,
чым указаныя нормы - не выплачваецца.

     7. У тых выпадках,  калi колькасць пачаткова запланаваных серый
(частак)    у   працэсе    вытворчасцi   павялiчана,   пастановачнае
ўзнагароджанне  работнiкам выплачваецца  зыходзячы з  першапачаткова
запланаванай колькасцi серый (частак) тэлефiльма, а пры памяншэннi -
зыходзячы з колькасцi фактычна прынятых серый (частак).

 ЗАЎВАГА:  у  асобных  выпадках,  калi  першапачаткова  запланаваная
           колькасць серый (частак)  павялiчана з дазволу кiраўнiкоў
           арганiзацый,  якiм дадзена  права   ўносiць    змяненнi ў
           тэматычны план вытворчасцi   тэлефiльмаў, да   завяршэння
           вытворчасцi   тэлефiльма   ва       ўстаноўленыя тэрмiны,
           пастановачнае      ўзнагароджанне     можа быць выплачана
           зыходзячы з колькасцi фактычна прынятых серый (частак).

     8. За  стварэнне шматсерыйных мастацкiх  тэлефiльмаў, а таксама
тэлефiльмаў-спектакляў   i    музычных   тэлефiльмаў   пастановачнае
ўзнагароджанне  работнiкам здымачных  груп выплачваецца  ў наступных
памерах: за другую-шостую  серыi - не менш 50  працэнтаў, за сёмую i
наступныя  серыi  -  не  менш  35  працэнтаў  сум, прадугледжаных за
аднасерыйны тэлефiльм  адпаведнай групы па  аплаце. Пры ўстанаўленнi
памеру  пастановачнага  ўзнагароджання  ў  якасцi разлiковай адзiнкi
(незалежна  ад фактычнай  працягласцi кожнай  серыi) для  вызначэння
колькасцi серый прымаецца наступная працягласць фiльма:
     для  тэлефiльмаў-спектакляў i  музычных тэлефiльмаў,  знятых на
плёнку -  да 2600 карысных метраў  на 35 мм плёнцы  цi 1040 карысных
метраў    на   16    мм   плёнцы;    для   мастацкiх    тэлефiльмаў,
тэлефiльмаў-спектакляў   i   музычных   тэлефiльмаў,   запiсаных  на
вiдэамагнiтную стужку, - 92 карысныя хвiлiны.
     За апошнюю серыю тэлефiльма  менш разлiковай працягласцi, памер
пастановачнага  ўзнагароджання  вызначаецца  прапарцыянальна даўжынi
астатка.

     9.   Калi  ў   стварэннi  тэлефiльма   прымалi  ўдзел  некалькi
работнiкаў адной спецыяльнасцi,  сума пастановачнага ўзнагароджання,
прадугледжаная   для  гэтай   спецыяльнасцi,  размяркоўваецца  памiж
работнiкамi зыходзячы з якасцi,  аб'ёму i складанасцi работы кожнага
з iх.

     10.  Работнiкам, якiя  маюць права  на атрыманне пастановачнага
ўзнагароджання на  асноўнай рабоце i  выконваюць абавязкi ў  парадку
сумяшчэння  па iншых  пасадах,  па  якiх яно  таксама прадугледжана,
выплачваецца   да   50   працэнтаў   належнай   сумы  пастановачнага
ўзнагароджання па сумяшчаемай пасадзе.
     Указаная аплата ажыццяўляецца пры ўмове, што сумяшчаемая работа
прадугледжана  каштарысам  на  пастаноўку  тэлефiльма  i афармляецца
адпаведным загадам.

     11.   У  выпадках,   калi  тэлефiльмы   ствараюцца  работнiкамi
вяшчальных   рэдакцый  тэлебачання   -  рэжысёрам,   тэлеаператарам,
гукарэжысёрам i iншымi, пастановачнае ўзнагароджанне iм выплачваецца
ў памеры, прадугледжаным гэтым  дадаткам адпаведна для кiнарэжысёра,
кiнааператара, гукааператара i iншых.

     12.  За  стварэнне  тэлефiльмаў,   прызначаных  для  паказу  на
замежных   тэлеэкранах,   пастановачнае   ўзнагароджанне  работнiкам
здымачных груп выплачваецца пасля iх адпраўкi за мяжу.

     13.  Асобы, якiя  дапусцiлi парушэннi,  што прывялi  да вялiкiх
фiнансавых  расходаў, у  вынiку чаго  арганiзацыя панесла  страты, а
таксама асобы, якiя не справiлiся з  работай i адхiлены ад яе, права
на атрыманне пастановачнага ўзнагароджання не маюць.

     14.  За   стварэнне  тэлефiльмаў,  адзначаных   узнагародай  на
Мiжнародных   фестывалях,  здымачным   групам  памер  пастановачнага
ўзнагароджання можа быць павялiчаны да 150 працэнтаў узнагароджання,
прадугледжанага  для  прысвоенай  групы  па  аплаце  ў залежнасцi ад
канкрэтнага ўкладу кожнага ўдзельнiка здымак.

     15.  За арыгiнальнае  вырашэнне тэмы,  за рэжысёрскi  пошук, за
нетрадыцыйнае выяўленчае рашэнне фiльма пастановачнае ўзнагароджанне
можа быць павялiчана да 50 працэнтаў.

     16. Пастановачнае ўзнагароджанне можа  быць выплачана авансам у
размеры не больш як 50 працэнтаў узнагароджання, прадугледжанага для
II групы па аплаце.


 Кiраўнiк Спраў Савета
 Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь                        М.Каўко


                                       Дадатак 19
                                       да пастановы Савета Мiнiстраў
                                       Рэспублiкi Беларусь
                                       ад 27 снежня 1993 г. N 868


 Стаўкi пастановачнага ўзнагароджання за
 стварэнне хранiкальна-дакументальных
 тэлефiльмаў

     1.      Пастановачнае      ўзнагароджанне      за     стварэнне
хранiкальна-дакументальных  тэлефiльмаў на  плёнцы i  вiдэамагнiтнай
стужцы выплачваецца  ў залежнасцi ад зацверджанай  групы па аплаце i
складанасцi вытворчасцi ў наступных памерах:

     1.1.   Поўнаметражныя   хранiкальна-дакументальныя  тэлефiльмы,
аднесеныя па аплаце:
                             (у мiнiмальных заработных платах)
 ----------------------T--------------------------------------------
                       ¦ Памер аплаты 5 i больш частак
                       +------------------T-------------------------
                       ¦   I   група      ¦         II  група
 ----------------------+------------------+-------------------------
 Кiнарэжысёру                 35                       26
 Кiнааператару                27,5                     20,5
 Гукааператару                15                       11,5
 Дырэктару здымачнай групы    15                       11,5

     1.2.  Кароткаметражныя  хранiкальна-дакументальныя  тэлефiльмы,
аднесеныя па аплаце:
 ----------------------------T--------------------------------------
                             ¦     Памер аплаты
                             +--------T--------T--------T-----------
                             ¦1 частка¦2 часткi¦3 часткi¦4 часткi
 ----------------------------+--------+--------+--------+-----------
 За кiнафiльмы, аднесеныя да I групы па аплаце

 Кiнарэжысёру                   7         9        11         13
 Кiнааператару                  5,5       7,5       9         11
 Гукааператару                  3         4         5          6
 Дырэктару здымачнай групы      3         4         5          6

 За кiнафiльмы, аднесеныя да II групы па аплаце

 Кiнарэжысёру                   5,5       7         8          9,5
 Кiнааператару                  4         5,5       6,5        8
 Гукааператару                  2,5       3         3,5        4,5
 Дырэктару здымачнай групы      2,5       3         3,5        4,5

     Пры  аднясеннi   тэлефiльма  да  III  групы   па  аплаце  памер
пастановачнага    ўзнагароджання   складае    20   працэнтаў   сумы,
прадугледжанай для II групы па аплаце.

     2. Поўнаметражныя хранiкальна-дакументальныя тэлефiльмы павiнны
быць аб'ёмам 5  i больш частак i не менш  як 1300 карысных метраў на
35  мм плёнцы,  520 карысных  метраў на  16 мм  плёнцы i 46 карысных
хвiлiн      на      вiдэамагнiтнай      стужцы.     Кароткаметражныя
хранiкальна-дакументальныя  тэлефiльмы не  павiнны быць  менш як 200
карысных метраў на 35 мм плёнцы,  80 карысных метраў на 16 мм плёнцы
i 7 карысных хвiлiн на вiдэамагнiтнай стужцы.

     3.   Выплата   пастановачнага   ўзнагароджання   за   стварэнне
тэлефiльмаў аб'ёмам  да 200 карысных метраў  на 35 мм плёнцы,  да 80
карысных  метраў  -  на  16  мм  плёнцы  i  да  7 карысных хвiлiн на
вiдэамагнiтнай стужцы  ажыццяўляецца ў памеры  да 25 працэнтаў  сум,
устаноўленых  за  кароткаметражны  тэлефiльм  (I  частка) адпаведнай
групы па аплаце.

     4. Пры вылiчэннi памеру пастановачнага ўзнагароджання колькасць
частак  у тэлефiльме  вызначаецца шляхам  дзялення агульнага метражу
тэлефiльма (па мантажнаму  лiсту) на 285 пры 35 мм  плёнцы, на 114 -
пры 16 мм плёнцы, а па  фiльмах на вiдэамагнiтнай стужцы - агульнага
хронаметражу (па мантажнаму лiсту) на  10. Пры гэтым за астатак звыш
150 карысных  метраў на 35  мм плёнцы, 60  карысных метраў на  16 мм
плёнцы i 5,3 карыснай хвiлiны на вiдэамагнiтнай стужцы пастановачнае
ўзнагароджанне выплачваецца як за цэлую  частку, а за астатак, меншы
за указаныя нормы, - не выплачваецца.

     5.  Выплата пастановачнага  ўзнагароджання работнiкам здымачных
груп за стварэнне шматсерыйных тэлефiльмаў ажыццяўляецца ў наступных
памерах:  за другую-шостую  серыi тэлефiльма  - да  50 працэнтаў, за
сёмую  i наступныя  серыi -  да 35  працэнтаў сум, прадугледжаных за
аднасерыйны тэлефiльм адпаведнай групы па аплаце i працягласцi гэтай
серыi.  Пры  ўстанаўленнi  памеру  пастановачнага  ўзнагароджання за
шматсерыйныя  тэлефiльмы,  створаныя  на  вiдэамагнiтнай  стужцы,  у
якасцi разлiковай  адзiнкi для вызначэння  колькасцi серый прымаецца
працягласць  тэлефiльма  -  63  карысныя  хвiлiны.  За апошнюю серыю
тэлефiльма   менш   разлiковай   працягласцi   памер  пастановачнага
ўзнагароджання вызначаецца прапарцыянальна даўжынi астатка.

     6. У  тых выпадках, калi  колькасць першапачаткова запланаваных
серый  (частак)  у  працэсе  вытворчасцi  павялiчана,  пастановачнае
ўзнагароджанне выплачваецца зыходзячы  з першапачаткова запланаванай
колькасцi  серый (частак)  фiльма, а  пры памяншэннi  - зыходзячы  з
колькасцi фактычна прынятых серый (частак).

 ЗАЎВАГА:  у  асобных  выпадках,  калi  першапачаткова  запланаваная
           колькасць   серый  (частак)   павялiчана  да   завяршэння
           вытворчасцi    тэлефiльма   ва    ўстаноўленыя   тэрмiны,
           пастановачнае   ўзнагароджанне    можа   быць   выплачана
           зыходзячы з колькасцi фактычна прынятых серый (частак).

     7.  За  стварэнне  тэлефiльма  шляхам  перамантажу  з некалькiх
тэлефiльмаў з  даздымкамi (не менш 25  працэнтаў агульнага карыснага
метражу   тэлефiльма)  i   агучваннем  пастановачнае  ўзнагароджанне
работнiкам здымачнай  групы выплачваецца ў  межах 20 працэнтаў  сум,
прадугледжаных гэтым дадаткам за тэлефiльм адпаведнага аб'ёму, групы
па аплаце, а пры даздымках  менш за 25 працэнтаў агульнага карыснага
метражу тэлефiльма - у межах 15 працэнтаў.
     За   стварэнне  тэлефiльма   шляхам  перамантажу   з  некалькiх
тэлефiльмаў без даздымак пастановачнае ўзнагароджанне кiнарэжысёру i
гукааператару выплачваецца ў межах  10 працэнтаў сум, прадугледжаных
гэтым дадаткам за тэлефiльм адпаведнага аб'ёму i групы па аплаце.
     За  перамантаж тэлефiльма  ў межах  матэрыялу аднаго тэлефiльма
пастановачнае   ўзнагароджанне   работнiкам   здымачнай   групы   не
выплачваецца.

     8.  У  тых  выпадках,  калi  функцыi  дырэктара здымачнай групы
выконвае  старшы  адмiнiстратар   (адмiнiстратар)  здымачнай  групы,
пастановачнае    ўзнагароджанне   яму    выплачваецца   ў   памерах,
прадугледжаных для дырэктара здымачнай групы.
     Назначэнне     старшых     адмiнiстратараў    (адмiнiстратараў)
выконваючымi абавязкi дырэктара здымачнай  групы цi яго намеснiка, з
устанаўленнем  на  гэты  перыяд   мiнiмальнага  акладу  па  ўказаных
пасадах, можа  мець месца толькi  ў асобных выпадках,  пры стварэннi
пастановачна-складаных тэлефiльмаў.

     9. Пры стварэннi тэлефiльма  некалькiмi работнiкамi адной i той
жа  спецыяльнасцi сума  пастановачнага ўзагароджання, прадугледжаная
гэтым  дадаткам  для  дадзенай  спецыяльнасцi, размяркоўваецца памiж
работнiкамi зыходзячы з якасцi,  аб'ёму i складанасцi работы кожнага
з iх.

     10.  За арыгiнальнае  вырашэнне тэмы,  за рэжысёрскi  пошук, за
нетрадыцыйнае выяўленчае рашэнне фiльма пастановачнае ўзнагароджанне
можа быць павялiчана да 50 працэнтаў.

     11. Пастановачнае ўзнагароджанне можа быць выплачана авансам, у
размерах  не больш  як 50  працэнтаў узнагароджання, прадугледжанага
для II групы па аплаце.

     12.  За   стварэнне  тэлефiльмаў,  адзначаных   узнагародай  на
Мiжнародных   фестывалях,  здымачным   групам  памер  пастановачнага
ўзнагароджання можа быць павялiчаны да 150 працэнтаў узнагароджання,
прадугледжанага  для прысвоенай  групы  па  аплаце, у  залежнасцi ад
канкрэтнага ўкладу кожнага ўдзельнiка здымак.


 Кiраўнiк Спраў Савета
 Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь                        М.Каўко


                                       Дадатак 20
                                       да пастановы Савета Мiнiстраў
                                       Рэспублiкi Беларусь
                                       ад 27 снежня 1993 г. N 868


 Стаўкi пастановачнага ўзнагароджання  за  стварэнне  на плёнцы
 i     вiдэамагнiтнай     стужцы    тэлевiзiйных    пастановак,
 пастановачна-складаных     тэлевiзiйных    перадач    вялiкага
 мастацкага значэння, канцэртных праграм, тэленарысаў, сюжэтаў,
 мультуставак, мультшапак i мультыплiкацыйных заставак

     1.  Пастановачнае  ўзнагароджанне   за  стварэнне  тэлевiзiйных
патановак   (спектакляў,  сюжэтных   канцэртаў,  сюжэтных  эстрадных
прадстаўленняў, складаных тэлевiзiйных  праграм, клiпаў) працягласцю
1 гадзiна i больш выплачваецца ў залежнасцi ад зацверджанай групы па
аплаце ў наступных памерах:
                              (у мiнiмальных заработных платах)
 ----------------------------T--------------------------------------
                             ¦Тэлевiзiйныя пастаноўкi,
                             ¦аднесеныя па аплаце
                             +-----------T------------T-------------
                             ¦да I групы ¦да II групы ¦да III групы
 ----------------------------+-----------+------------+-------------
 Рэжысёру-пастаноўшчыку          да 13        да 9         да 6
 Аператару                       да 7         да 5         да 4
 Мастаку-пастаноўшчыку           да 4         да 2         да 2
 Гукааператару (гукарэжысёру)    да 4         да 2         да 2
 Асiстэнту рэжысёра              да 2         да 2         да 1
 Старшаму адмiнiстратару
 (адмiнiстратару)                да 2         да 2         да 1

     2.  Пастановачнае  ўзнагароджанне  за  падрыхтоўку  да запiсу i
паказ  театральных  спектакляў  можа  выплачвацца  ў  памеры  да  30
працэнтаў сум, прадугледжаных пунктам 1 гэтага дадатку.

     3. За  стварэнне тэлепастановак працягласцю  менш за 1  гадзiну
памер пастановачнага ўзнагароджання вызначаецца шляхам дзялення сум,
устаноўленых  за адпаведную  тэлепастаноўку, на  60 i  памнажэння на
хранаметраж гэтай тэлепастаноўкi.

     4.   Пастановачнае  ўзнагароджанне   за  стварэнне  вiдэаклiпаў
выплачваецца ў памеры да 15  працэнтаў сум, прадугледжаных пунктам 1
гэтага дадатку.

     5.  За  стварэнне  тэлепастановак  (вiдэаклiпаў)  пастановачнае
ўзнагароджанне   можа   выплачвацца    рэдактару   i   вiдэаiнжынеру
(электрамеханiку,  занятаму на  мантажы) за  кошт памяншэння  аплаты
iншым работнiкам здымачнай групы.

     6.  Выплата пастановачнага  ўзнагароджання работнiкам здымачных
груп,  якiя  ўзельнiчаюць  у  стварэннi шматсерыйных тэлепастановак,
ажыццяўляецца ў наступных памерах:

     - за другую-шостую серыi тэлепастаноўкi - не менш 50 працэнтаў;
     -  за  сёмую   i  наступныя  серыi  -  не   менш  35  працэнтаў
сум, прадугледжаных за  аднасерыйную тэлепастаноўку адпаведнай групы
па аплаце i працягласцi гэтай серыi.
     Пры   вызначэннi   памеру   пастановачнага   ўзнагароджання  за
стварэнне  шматсерыйных тэлепастановак  у якасцi  разлiковай адзiнкi
для вызначэння колькасцi серый прымаюцца 92 карысныя хвiлiны.
     За   апошнюю  серыю   тэлепастаноўкi,  меншай   за  разлiковую,
працягласцi   памер    пастановачнага   ўзнагароджання   вызначаецца
прапарцыянальна даўжынi астатка.

     7.      Пастановачнае      ўзнагароджанне      за     стварэнне
пастановачна-складаных  тэлевiзiйных перадач  i тэлевiзiйных перадач
вялiкага грамадскага i мастацкага  значэння выплачваецца ў наступных
памерах:
                                 (у мiнiмальных заработных платах)

 -------------------------T------------------------T----------------
                          ¦ Пастановачна-складаныя ¦ Iнфармацыйныя
                          ¦ перадачы i перадачы    ¦ перадачы
                          ¦ вялiкага грамадскага i ¦
                          ¦ мастацкага значэння    ¦
 -------------------------+------------------------+----------------
 Рэжысёру                      да 2                    да 1
 Аператару                     да 2                    да 0,3
 Вядучаму перадачы, рэдактару  да 1                    да 0,4
 Гукарэжысёру (гукааператару)  да 1                    да 0,2
 Асiстэнту рэжысёра            да 1                    да 0,3
 Мастаку-пастаноўшчыку         да 1                    да 0,1
 Старшаму адмiнiстратару
 (адмiнiстратару)              да 1                    да 0,1

     8.  За найбольш  складаныя мастацкiя  тэлевiзiйныя перадачы,  а
таксама  iнфармацыйныя  i  публiцыстычныя  тэлевiзiйныя  перадачы аб
падзеях   асаблiвай  важнасцi   пастановачнае  ўзнагароджанне   ўсёй
здымачнай  групе  цi  асобным  работнiкам  можа  павялiчвацца да 150
працэнтаў сум, прадугледжаных пунктам 7 гэтага дадатку.

     9. Мастак-пастаноўшчык  можа ўключацца ў  склад здымачнай групы
толькi на асаблiва складаных пастановачных тэлевiзiйных перадачах.

     10.  Пастановачнае  ўзнагароджанне  за  стварэнне  перадач можа
павялiчвацца рэдактару i выплачвацца вiдэаiнжынеру (электрамеханiку,
занятаму  на  мантажы)  за   кошт  памяншэння  ўзнагароджання  iншым
работнiкам здымачнай групы.

     11.   Пастановачнае  ўзнагароджанне   за  стварэнне  канцэртных
нумароў      (праграм),       якiя      патрабуюць      рэжысёрскага
вырашэння, выплачваецца за мiнуту адлюстравання ў наступных памерах:
                 (у мiнiмальных заработных платах)

 Кiнарэжысёру                                  да 0,1
 Кiнааператару                                 да 0,09
 Мастаку-пастаноўшчыку                         да 0,07
 Гукааператару (пры самастойным
 запiсе фанаграм)                              да 0,07
 Дырэктару здымачнай групы
 (пры стварэннi канцэртных нумароў,
 праграм з вялiкай колькасцю
 ўдзельнiкаў)                                  да 0,04

     12.  Пастановачнае  ўзнагароджанне  за  стварэнне мультуставак,
мультшапак i мультзаставак, паказаных па тэлебачанню, выплачваецца ў
наступных памерах:

     12.1.  мастацкiя мультустаўкi,  мультшапкi i  мультыплiкацыйныя
застаўкi для тэлевiзiйных перадач (за адну мiнуту адлюстравання):
                 (у мiнiмальных заработных платах)
 ___________________________________________________________________
                   Мастацкiя мультустаўкi i iгравыя мультшапкi
                   -------------------------------------------

 Мастаку-мультыплiкатару                             да 0,6
 Кiнааператару                                       да 0,1

                   Не iгравыя мультшапкi i мультыплiкацыйныя
                   -----------------------------------------
                               застаўкi
                               --------

 Мастаку-мультыплiкатару                             да 0,4
 Кiнааператару                                       да 0,1

     Пастановачнае     ўзнагароджанне     мастаку-пастаноўшчыку    ў
прадугледжаных  памерах выплачваецца  пры ўмове  выканання iм  усяго
аб'ёму   работ,   уключаючы   рэжысёрскую   распрацоўку,  выяўленчае
вырашэнне, а таксама выкананне графiчных мультработ. У тых выпадках,
калi  да  выканання  асаблiва  складаных  мультуставак, мультшапак i
мультыплiкацыйных    заставак    прыцягваецца    кiнарэжысёр,   сума
пастановачнага ўзнагароджання, прадугледжаная мастаку-пастаноўшчыку,
размяркоўваецца памiж гэтымi работнiкамi  зыходзячы з якасцi, аб'ёму
i складанасцi работы кожнага з iх;

     12.2.  мультустаўкi, мультшапкi  i мультыплiкацыйныя  застаўкi,
якiя выконваюцца метадам камп'ютэрнай графiкi (акордна):
                 (у мiнiмальных заработных платах)

 Мастаку-мультыплiкатару                          да 0,6

     За   стварэнне  складаных   мультработ  для   цыклавых  перадач
пастановачнае ўзнагароджанне можа павялiчвацца да 150 працэнтаў сум,
прадугледжаных гэтым пунктам.

     13.  Пастановачнае  ўзнагароджанне   за  стварэнне  тэленарысаў
выплачваецца ў залежнасцi ад зацверджанай  групы па аплаце  з улiкам
складанасцi ўмоў здымак i аператыўнасцi ў наступных памерах:

                             (у мiнiмальных заработных платах)
 ----------------------------T--------------------------------------
                             ¦Тэленарысы, паказаныя па
                             ¦тэлебачанню
                             +-----------T------------T-------------
                             ¦да I групы ¦да II групы ¦да III групы
 ----------------------------+-----------+------------+-------------
 Кiнарэжысёру                   да 1       да 0,6       да 0,3
 Кiнааператару                  да 0,7     да 0,4       да 0,2
 Гукааператару                  да 0,4     да 0,3       да 0,1
 Дырэктару здымачнай групы      да 0,4     да 0,3       да 0,1

     Пастановачнае  ўзнагароджанне  за   стварэнне  асаблiва  важных
тэленарысаў  усёй  здымачнай  групе   або  асобным  работнiкам  можа
павялiчвацца да 200 працэнтаў сум, прадугледжаных гэтым пунктам.

     14.  За тэленарысы,  да стварэння  якiх кiнарэжысёр  прыцягнуты
пасля  правядзення  асноўных  здымак  i  працуе  толькi  па  гатовым
матэрыяле, а таксама за падзейныя тэленарысы, створаныя на матэрыяле
кароткачасовых падзей пры непасрэдным  удзеле кiнарэжысёра ў здымках
гэтых  падзей (спартыўныя  сустрэчы, мiтынгi,  урачыстыя пасяджэннi,
знаходжанне  дэлегацый  i  да  т.п.),  пастановачнае  ўзнагароджанне
кiнарэжысёру   выплачваецца   ў   памеры   да   50   працэнтаў  сум,
прадугледжаных за тэленарыс адпаведнай групы па аплаце.

     15.   Пастановачнае   ўзнагароджанне   за   стварэнне   сюжэтаў
выплачваецца ў  залежнасцi ад зацверджанай групы  па аплаце з улiкам
складанасцi ўмоў здымак i аператыўнасцi ў наступных памерах:

                 (у мiнiмальных заработных платах)
 ----------------------------T--------------------------------------
                             ¦Сюжэты, паказаныя па
                             ¦тэлебачанню, аднесеныя па аплаце
                             +-----------T------------T-------------
                             ¦да I групы ¦да II групы ¦да III групы
 ----------------------------+-----------+------------+-------------
 Кiнааператару                  да 0,5       да 0,3      да 0,1
 Гукааператару                  да 0,2       да 0,1      да 0,05

     За  асаблiва важныя  сюжэты памер  узнагароджання кiнааператару
можа павялiчвацца да 200 працэнтаў.

     16.  Пры  ўдзеле  кiнарэжысёра  ў  стварэннi сюжэта ўстаноўлены
памер    пастановачнага    ўзнагароджання    размяркоўваецца   памiж
кiнааператарам i  кiнарэжысёрам зыходзячы з аб'ёму  работы кожнага з
iх.

     17.  Пастановачнае  ўзнагароджанне  за  стварэнне  тэленарысаў,
тэлечасопiсаў,  сюжэтаў   i  канцэртных  праграм   можа  выплачвацца
рэдактару, пры запiсе на вiдэамагнiтную стужку - асiстэнту рэжысёра,
вiдэаiнжынеру  (электрамеханiку, занятаму  на мантажы),  пры здымках
асаблiва  важных сюжэтаў  - адмiнiстратару  здымачнай групы  за кошт
памяншэння ўзнагароджання iншым работнiкам здымачнай групы.

     18.  У тых  выпадках, калi  тэлечасопiсы, тэленарысы,  сюжэты i
iншыя творы ствараюцца работнiкамi вяшчальных рэдакцый тэлебачання -
рэжысёрам,  тэлеаператарам,  гукарэжысёрам  i  iншымi, пастановачнае
ўзнагароджанне  iм  выплачваецца  ў  памерах,  прадугледжаных  гэтым
дадаткам  адпаведна  кiнарэжысёру,  кiнааператару,  гукааператару  i
iншым.

     19.  Выплата  пастановачнага  ўзнагароджання  за тэлепастаноўкi
(сюжэтныя канцэрты, сюжэтныя эстрадныя  прадстаўленнi i iншыя), якiя
не  патрабуюць  складанага  пастановачнага  вырашэння,  а таксама за
перадачы,  якiя  ствараюцца  на  фiльматэчным  або гатовым матэрыяле
(акрамя матэрыялаў дзяржфiльмафонду  i дзяржархiва), ажыццяўляецца ў
памеры  да  50  працэнтаў  сум,  прадугледжаных адпаведнымi пунктамi
гэтага дадатку.

     20.  У  тых  выпадках,  калi  функцыi  старшага  адмiнiстратара
(адмiнiстратара)  выконвае  дырэктар  здымачнай  групы  або  функцыi
дырэктара    здымачнай   групы    выконвае   старшы    адмiнiстратар
(адмiнiстратар),   пастановачнае   ўзнагароджанне   выплачваецца   ў
памерах,   прадугледжаных  адпаведна   для  старшага  адмiнiстратара
(адмiнiстратара) або дырэктара здымачнай групы.

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10 | Стр.11 | Стр.12




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations