Стр. 8
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7 |
Стр.8 |
Стр.9 |
Стр.10 |
Стр.11 |
Стр.12
перадач /пастаноўкi/, акрамя драматычных i
музычна-драматычных да 11
53. Сцэнарны план перадачы; сцэнарый /сцэнарны
план/ нарыса, уключаючы дыктарскi тэкст;
сцэнарны план вiдэаклiпа, вiдэасюжэта,
рэкламнага ролiка, клiпа, дублiравання да 4
54. Сцэнарны план сюжэта, уключаючы дыктарскi
тэкст да 0,7
55. Дыктарскi тэкст да гатовага сюжэта, рэкламнага
ролiка, вiдэасюжэта, клiпа да 0,3
56. Тэлеварыянт апублiкаванай п'есы, оперы,
аперэты, балета да 7
57. Кампазiцыя, сцэнарны план сюжэтнага канцэрта да 4
58. Музычна-кампiлятыўнае афармленне
58.1. тэлевiзiйных перадач, нарысаў - за хвiлiну
гучання да 0,006
58.2. тэлевiзiйных пастановак i перадач
пастановачнага характару да 0,6
II. Матэрыялы, якiя перадаюцца па радыё
-----------------------------------
1. Кароткае iнфармацыйнае паведамленне да 0,03
2. Разгорнутае iнфармацыйнае паведамленне да 0,07
3. Каменцiраваная iнфармацыя, кароткi аператыўны
пераказ важных падзей, выступленняў, дакументаў да 0,1
4. Каментарый ************). Аператыўны пераказ
важных выступленняў кiраўнiкоў урада,
грамадскiх аб'яднанняў, партый, урадавых
дакументаў да 0,5
5. Гутарка, лекцыя i iншы тэкставы матэрыял - за
старонку да 0,2
6. Фельетон, пародыя да 0,7
7. Сатырычная старонка, востры сiгнал да 0,4
8. Выступленне *************) да 1
9. Iнтэрв'ю
- вядучаму iнтэрв'ю да 0,4
- iнтэрв'юiруемай асобе да 1
10. Тэкст, вядзенне прамога рэпартажу аб падзеях
асаблiвай важнасцi **************) да 1
11. Рэпартаж (у тым лiку з рэкламай) да 0,9
12. Агучаная iнфармацыйная справаздача; эканамiчны,
сельскагаспадарчы агляд да 0,4
13. Спартыўны рэпартаж, агляд ***************) да 0,4
14. Вядзенне ****************)
14.1. перадач, выпускаў, аглядаў да 0,6
14.2. iнфармацыйных праграм, складаных
радыёперадач i радыёперадач вялiкага
грамадскага i мастацкага значэння, музычных
трансляцый да 2
15. Карэспандэнцыя з дакументальнымi
запiсамi *****************) да 0,6
16. Нарыс з выкарыстаннем дакументальных i iншых
запiсаў да 1
17. Нарыс тэкставы /у тым лiку i для рэкламы/ да 0,6
18. Анатаваны агляд перыядычных выданняў,
штотыднёвiкаў, кнiг ******************); а
таксама агляд пiсьмаў, выкарыстоўваемы ў
перадачы да 0,3
19. Агляд перадач, газет, паведамленняў тэлеграфных
агенцтваў; анонс перадач да 0,1
20. Адказы спецыялiстаў на пiсьмы радыёслухачоў -
за адно пiсьмо да 0,02
21. Разборка пiсьмаў i складанне адказаў удзельнiкам
конкурсаў, вiктарын, алiмпiяд i г.д., а таксама
складанне кiрункаў, перасылка пiсьмаў
радыёслухачоў у ведамствы i арганiзацыi,
анатацыi па пiсьмах i пераклад пiсьмаў - за адно
пiсьмо *******************) да 0,004
22. Радыёкампазiцыя, дакументальнае радыёапавяданне да 2
23. Сцэнарый /сцэнарны план/ радыёперадачы,
радыёфiльма, радыёмаста, рэкламнай передачы i
г.д., а таксама радыёварыянт апублiкаванай
п'есы, оперы, аперэты, балета да 4
24. Агляд па тэатральных i канцэртных залах,
кампазiцыя па творах лiтаратуры i мастацтва да 1
25. Мантаж па перадачах, лiтаратурных i музычных
творах, а таксама мантаж тэатральнага
спектакля - за перадачу да 0,6
26. Складанне вiктарыны, конкурсу,
канцэрта-загадкi, красворда i г.д. да 0,4
27. Падбор матэрыялу няштатнымi работнiкамi да 0,1
28. Iнсцэнiроўка невялiкiх лiтаратурных твораў,
мiнiяцюр да 1
29. Рэпрыза, загадка, шарада, эпiграма да 0,1
30. Рэцэнзаванне матэрыялаў, запiсаных на плёнку да 0,3
31. Рэцэнзаванне матэрыялаў, якiя перадаюцца
па радыё:
31.1. аб'ёмам да 3 аўтарскiх аркушаў да 0,3
31.2. аб'ёмам звыш 3 аўтарскiх аркушаў - за
аўтарскi аркуш рэцэнзуемага матэрыялу да 0,07
32. Разавая кансультацыя спецыялiстаў па розных
пытаннях навукi, тэхнiкi, мастацтва i iншых да 0,4
33. Пераклад матэрыялаў, акрамя мастацкай
лiтаратуры - за аўтарскi
аркуш ********************)
33.1. на заходнiя мовы да 0,6
33.2. на ўсходнiя мовы да 0,8
33.3. з замежнай мовы на беларускую i рускую мовы,
з беларускай i рускай моў на мовы народаў СНД
i з апошнiх - на беларускую i рускую мовы да 0,4
34. Вусны сiнхронны пераклад тэкстаў перадач,
радыёмастоў i г.д. - за 10 хвiлiн да 0,1
35. Складанне вучэбнага матэрыялу /дапаможнiка/ да
радыёкурсу беларускай мовы для замежных
радыёслухачоў - за ўрок да 0,4
36. Пераклад радыёўрока беларускай мовы для замежных
радыёслухачоў да 0,2
37. Пераклад гумарыстычных твораў /аб'ёмам да 2,5
старонкi/ - за старонку да 0,1
38. Пераклад кароткiх рэпрыз - за кожную да 0,06
39. Кароткi пераказ зместу песнi да 0,04
40. Музычна-кампiлятыўнае афармленне да 0,04
40.1. радыёперадач - за хвiлiну гучання да 0,006
40.2. радыёпастановак i перадач пастановачнага
характару да 0,6
----------------------------------------
*) За асаблiва важныя матэрыялы аплата можа ажыццяўляцца ў
памеры да 0,08 мiнiмальнай заработнай платы.
**) Вядучаму iнтэрв'ю ў час прамых асаблiва важных трансляцый
аплата можа ажыццяўляцца ў памеры да 1 мiнiмальнай заработнай платы.
***) Матэрыялы, якiя ўключаны ў рэпартаж, аплачваюцца па
адпаведных стаўках аўтарскага ўзнагароджання. Сцэнарый /сцэнарны
план/ рэпартажу аб падзеях асаблiвай важнасцi - па стаўках,
прадугледжаных за сцэнарый /сцэнарны план/ перадачы.
****) У асобных выпадках акрамя аплаты за вядзенне прамога
рэпартажу можа аплачвацца сцэнарны план - па стаўках, якiя
прадугледжаны за сцэнарны план перадачы.
*****) У асобных выпадках за асвятленне асаблiва важных
спаборнiцтваў аплата можа ажыццяўляцца ў памеры да 1 мiнiмальнай
заработнай платы.
******) Узнагароджанне кiнааматарам устаноўлена з улiкам кошту
кiнаплёнкi i яе апрацоўкi.
У асобных выпадках за асаблiва важны матэрыял аплата па пункту
15.2 можа ажыццяўляцца незалежна ад працягласцi матэрыялу ў размеры
да 3 мiнiмальных заработных плат.
*******) Сцэнарый /сцэнарны план/ перадачы, а таксама
матэрыялы, якiя ўвайшлi ў перадачу, праграму i г.д., аплачваюцца па
адпаведных пунктах ставак.
Вядзенне перадачы, праграмы аўтарам матэрыялу дадаткова не
аплачваецца.
********) Аплата можа ажыццяўляцца няштатным работнiкам, а
таксама штатным работнiкам, у кола абавязкаў якiх не ўваходзiць
работа з пiсьмамi.
*********) За падбор унiкальнага матэрыялу памер узнагароджання
можа быць павялiчаны да 0,4 мiнiмальнай заработнай платы.
**********) Застаўкi, цiтры-застаўкi, цiтры, iлюстрацыйныя
матэрыялы павiнны выконвацца штатнымi мастакамi без дадатковага
ўзнагароджання. Прыцягненне да гэтых работ няштатных мастакоў
магчыма ў выключных выпадках, якiя выклiканы творча-вытворчай
неабходнасцю.
***********) Арганiзацыя /прадпрыемства/ мае права патрабаваць
ад аўтара здачу негатыву фатаграфii. У асобных выпадках за асаблiва
адказныя арыгiнальныя фатаграфii, якiя маюць значную мастацкую
каштоўнасць i прыняты для неаднаразовага паказу, узнагароджанне можа
ажыццяўляцца ў памеры да 0,9 мiнiмальнай заработнай платы.
************) Аплата каментарыя асаблiва важнага матэрыялу можа
ажыццяўляцца ў памерах да 0,6 мiнiмальнай заработнай платы.
*************) Па гэтаму пункту могуць аплачвацца таксама
тэксты выступленняў няштатных аўтараў.
**************) Матэрыялы, якiя ўключаны ў рэпартаж,
аплачваюцца па адпаведных пунктах ставак аўтарскага ўзнагароджання.
Сцэнарый /сцэнарны план/ рэпартажу аб падзеях асаблiвай важнасцi -
па стаўках, прадугледжаных за сцэнарый /сцэнарны план/ перадачы.
***************) У асобных выпадках за вядзенне асаблiва важных
спаборнiцтваў аплата можа ажыццяўляцца ў памерах да 0,9 мiнiмальнай
заработнай платы.
****************) Сцэнарый /сцэнарны план/ перадачы, а таксама
матэрыялы, якiя ўвайшлi ў перадачу, праграму i г.д., аплачваюцца па
адпаведных пунктах ставак. Вядзенне перадачы, праграмы аўтарам
матэрыялу дадаткова не аплачваецца.
*****************) Карэспандэнцыя без дакументальных запiсаў
аплачваецца па пункту 5.
******************) Памер узнагароджання за агляд буйных твораў
можа быць павялiчаны да 0,6 мiнiмальнай заработнай платы.
*******************) Аплата можа ажыццяўляцца няштатным
работнiкам, а таксама штатным работнiкам, у кола абавязкаў якiх не
ўваходзiць работа з пiсьмамi.
********************) Пры арганiзацыi радыёвяшчання на замежныя
краiны аплата можа ўстанаўлiвацца па дагавору ў залежнасцi ад
катэгорыi перакладчыка, але не больш адной мiнiмальнай заработнай
платы за аўтарскi аркуш.
III. Агульныя палажэннi па прымяненню ставак
---------------------------------------
1. Аплаце падлягаюць матэрыялы, якiя прайшлi ў эфiр. Выключэнне
складаюць матэрыялы для мiжнароднага абмену, пераклады, рэцэнзii
тэлевiзiйных i радыёперадач, тэлефiльмаў, адказы спецыялiстаў на
пiсьмы тэлегледачоў i радыёслухачоў, разборка, адпраўка пiсьмаў,
кансультацыя спецыялiстаў, матэрыялы цэнтралiзаваных рэдакцый,
матэрыялы, якiя публiкуюцца ў ведамасных выданнях - праграмах,
часопiсах, бюлетэнях, матэрыялы, падрыхтаваныя замежнымi
грамадзянамi, i г.д. Раней апублiкаваныя матэрыялы аплаце не
падлягаюць.
2. Аўтарскае ўзнагароджанне за матэрыялы, створаныя ў складаных
умовах, за асаблiва важныя матэрыялы можа быць па рэкамендацыi
мастацкага савета павялiчана да 100 працэнтаў /акрамя пунктаў 10-12,
15, 29, 30, 42, 51-53, 56-58 раздзела I i пунктаў 10, 11, 13, 23,
30, 31, 40 раздзела II/.
3. Матэрыялы штатных аўтараў, якiя прыняты, але не выкарыстаны
ў перадачах па прычынах, што не залежаць ад аўтара, аплаце не
падлягаюць /пункт не распаўсюджваецца на дагаворныя работы/.
4. Выступленне аўтара са сваiм матэрыялам па тэлебачанню або
радыё дадаткова не аплачваецца, але ўлiчваецца пры вызначэннi памеру
ўзнагароджання ў межах ставак, прадугледжаных адпаведным пунктам.
Выключэнне складае чытанне свайго мастацкага матэрыялу /вершы,
апавяданнi i г.д./, а таксама выступленне аўтара з чытаннем свайго
матэрыялу на замежнай мове.
5. Агульная сума аўтарскага ўзнагароджання за матэрыял для
перадачы па тэлебачанню або радыё, незалежна ад колькасцi аўтараў,
не можа перавышаць гранiчнай стаўкi, ўстаноўленай за гэты вiд
матэрыялу.
6. Аўтарскае ўзнагароджанне за гутаркi, выступленнi i iншыя
матэрыялы, якiя перадаюцца па тэлебачанню i радыё, без папярэдне
напiсанага тэксту, а таксама за вусныя кансультацыi выплачваецца на
падставе анатацыi.
7. Забараняецца налiчэнне аўтарскага ўзнагароджання штатным
супрацоўнiкам за арганiзацыйную работу, падрыхтоўку матэрыялаў
няштатных аўтараў, iх рэдагаванне i г.д.
8. Спецыяльна падрыхтаваны iлюстрацыйны матэрыял /фатаграфii,
малюнкi, графiкi i г.д./ аплачваецца па стаўках, прадугледжаных
пунктамi 40-50 раздзела I гэтага дадатку.
9. Выступленне аўтара /вядзенне рэпартажу, iнтэрв'ю, гутарка,
каментарый i г.д./ на замежнай мове можа аплачвацца дадаткова ў
памеры 0,07 мiнiмальнай заработнай платы.
10. Пераклад з замежнай мовы i моў народаў СНД на беларускую
мову аплачваецца па аб'ёму беларускага тэксту. Ва ўсiх астатнiх
выпадках - па аб'ёму тэксту арыгiнала.
11. Пры пастаронкавай аплаце за старонку тэксту, надрукаванага
на пiшучай машынцы, прымаецца 1740 друкаваных знакаў /30 радкоў па
58 знакаў у радку/ *). Аўтарскi аркуш змяшчае 40 тысяч друкаваных
знакаў. Адна старонка тэксту гучыць 2 хвiлiны 30 секунд.
-------------------------------------------------------
*) Аўтарскi аркуш складае 23 надрукаваныя старонкi.
Дадатак 11
да пастановы Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 27 снежня 1993 г. N 868
Стаўкi аўтарскага ўзнагароджання
за лiтаратурна-мастацкiя творы
для тэлебачання i радыё
-----------------------------------------T-------------------------
Вiды твораў ¦ Стаўкi аўтарскага
¦ ўзнагароджання
¦ /у мiнiмальных
¦ заработных платах/
-----------------------------------------+-------------------------
1. Мастацкая проза /у тым лiку для
дзяцей, навукова-мастацкая i
мастацка-дакументальная лiтаратура,
творы крытыкi, лiтаратуразнаўства,
мастацтвазнаўства/ - за аўтарскi аркуш 2-7
2. Мастацкае апавяданне да аднаго
аўтарскага аркуша - за ўвесь твор 1-7
3. Запiс i апрацоўка твораў народнай
творчасцi ў прозе - за аўтарскi аркуш 1-4
4. Паэзiя /у тым лiку для дзяцей, п'есы
ў вершах/ - за радок 0,007-0,04
5. Куплеты i частушкi /за чатырохрадкоўе/ 0,06-0,2
6. Верш да 30 радкоў i вершаваны тэкст
песень, незалежна ад аб'ёму 0,4-4
7. Кароткi вершаваны тэкст 0,2-0,7
8. Запiс i апрацоўка вершаваных твораў
народнай творчасцi - за радок 0,006-0,02
9. Творы для дзяцей дашкольнага i
малодшага школьнага ўзросту /у прозе
да 1 аўтарскага аркуша, у вершах да
100 радкоў/ - за ўвесь твор 1-7
10. Пераказ i апрацоўка для дзяцей
твораў лiтаратуры:
да 1 аўтарскага аркуша - за ўвесь твор 0,6-4
звыш 1 аўтарскага аркуша - за аўтарскi
аркуш 0,6-4
11. Навукова-папулярная лiтаратура для
дзяцей - за аўтарскi аркуш 2-6
12. Лiтаратурныя мiнiяцюры - за твор 0,4-2
13. Лiтаратурна-крытычныя рэцэнзii /да
0,5 аўтарскага аркуша/ *) 0,7-4
14. Пераклады мастацкай прозы /у тым лiку
для дзяцей, п'ес, сцэнарыяў, мантажных
лiстоў, навукова-мастацкай, мастацка-
дакументальнай лiтаратуры, твораў крытыкi,
лiтаратуразнаўства, мастацтвазнаўства/ -
за аўтарскi аркуш 0,9-3
15. Пераклады паэзii /у тым лiку для дзяцей,
п'ес у вершах/ - за радок 0,007-0,03
16. Пераклады вершаванага тэкста песень
незалежна ад аб'ёму /пры эквiрытмiчным
перакладзе/, лiтаратурных мiнiяцюр 0,4-2
17. Падрадковыя пераклады **)
17.1. паэзiя - за радок 0,001-0,004
17.2. мастацкая проза - за аўтарскi аркуш 0,2-0,7
ЗАЎВАГА: гэтыя стаўкi за асобныя найбольш выдатныя
матэрыялы могуць быць павялiчаны да 100 працэнтаў
з дазволу кiраўнiцтва тэлерадыёкампанii па
рэкамендацыi мастацкага савета.
_____________________________
*) Аплата ажыццяўляецца толькi за лiтаратурна-крытычныя
рэцэнзii, перададзеныя ў эфiр.
**) Пры выкарыстаннi перакладчыкам падрадковага перакладу
аплата падрадковага перакладу ажыццяўляецца за кошт узнагароджання
лiтаратурнага перакладчыка.
Кiраўнiк Спраў Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь М.Каўко
Дадатак 12
да пастановы Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 27 снежня 1993 г. N 868
Стаўкi аўтарскага ўзнагароджання
за драматычныя, музычныя i музычна-драматычныя
творы для тэлебачання i радыё
-----------------------------------------T-------------------------
Вiды твораў ¦ Стаўкi аўтарскага
¦ ўзнагароджання
¦ /у мiнiмальных
¦ заработных платах/
-----------------------------------------+-------------------------
Драматычныя творы
-----------------
1. П'есы поўнаметражныя
у прозе 14-57
у вершах 28-71
2. П'есы кароткаметражныя
у прозе 4-36
у вершах 7-43
3. П'есы для дзяцей поўнаметражныя
у прозе 14-64
у вершах 21-86
4. П'есы для дзяцей кароткаметражныя
у прозе 4-40
у вершах 7-53
5. П'есы лялечныя
у прозе 14-28
у вершах 21-43
6. Iнсцэнiроўкi поўнаметражныя 3-21
7. Iнсцэнiроўкi кароткаметражныя 1-13
8. Пераклады п'ес поўнаметражных
у прозе 3-11
у вершах 3-14
9. Пераклады п'ес кароткаметражных
у прозе 0,7-7
у вершах 1-9
Музычныя творы
--------------
10. Опера поўнаметражная 85-171
11. Опера кароткаметражная 21-107
12. Балет поўнаметражны 71-114
13. Балет кароткаметражны 17-71
14. Аперэта, музычная камедыя
/поўнаметражная/ 43-86
15. Аперэта, музычная камедыя
/кароткаметражная/ 11-53
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7 |
Стр.8 |
Стр.9 |
Стр.10 |
Стр.11 |
Стр.12
|