Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 27 декабря 1993 г. №868 "О ставках и порядке выплаты авторского и других видов вознаграждения за издание произведений науки, литературы и искусства, художественно-графические и фотографические работы для печати и материалы, передаваемые по телевидению и радио"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 10

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10 | Стр.11 | Стр.12

 
     2.       Аўтарскае       ўзнагароджанне       за       сцэнарыi
хранiкальна-дакументальных  тэлефiльмаў устанаўлiваецца  ў наступных
памерах /у мiнiмальных заработных платах/:

     для поўнаметражных тэлефiльмаў           - да 51

     для кароткаметражных:
         аб'ёмам 4 часткi                     - да 43
          -"-    3 часткi                     - да 34
          -"-    2 часткi                     - да 26
          -"-    1 частка                     - да 13

 ЗАЎВАГА:  поўнаметражным лiчыцца  тэлефiльм працягласцю  не менш як
           1300 карысных метраў на 35 мм плёнцы, 520 карысных метраў
           на 16 мм плёнцы i 46 хвiлiн на вiдэамагнiтнай стужцы.
           Узнагароджанне  за  сцэнарый  тэлефiльмаў  працягласцю 15
           хвiлiн  выплачваецца  ў  межах  ставак, прадугледжаных за
           адну частку.

     3. Аўтарскае ўзнагароджанне за напiсанне сцэнарыяў тэлефiльмаў,
якiя з'яўляюцца экранiзацыяй лiтаратурных твораў, устанаўлiваецца са
знiжэннем на 20 працэнтаў.
     Узнагароджанне  за  ўступку  права  экранiзацыi  апублiкаванага
лiтаратурнага  твора  выплачваецца  ў  памеры  25  працэнтаў ставак,
устаноўленых за напiсанне сцэнарыя тэлефiльма.

     4.       Аўтарскае       ўзнагароджанне       за       сцэнарыi
хранiкальна-дакументальных   тэлефiльмаў,  змест   якiх  вызначаецца
матэрыялам здымаемай падзеi, устанаўлiваецца  ў наступных памерах /у
мiнiмальных заработных платах/:

     для поўнаметражных тэлефiльмаў           - да 21

     для кароткаметражных тэлефiльмаў:
         аб'ёмам 4 часткi                     - да 14
            -"-  3 часткi                     - да 11
            -"-  2 часткi                     - да  9
            -"-  1 частка                     - да  6

     5.  У  тых  выпадках,  калi  стварэнне  тэлефiльма  не патрабуе
напiсання  лiтаратурнага  сцэнарыя  i  ажыццяўляецца  па  сцэнарнаму
плану,  узнагароджанне  аўтару  сцэнарнага  плана  ўстанаўлiваецца ў
наступных памерах /у мiнiмальных заработных платах/:

     для поўнаметражных тэлефiльмаў           - да 7

     для кароткаметражных тэлефiльмаў         - да 4

     6. Аўтарскае ўзнагароджанне  за напiсанне сцэнарыяў тэлефiльмаў
аб'ёмам да 200 карысных  метраў на 35 мм плёнцы, да 80  м - на 16 мм
плёнцы  i да  7 хвiлiн  на вiдэамагнiтнай  стужцы ўстанаўлiваецца  ў
памеры да 4 мiнiмальных заработных плат.

     7.  Калi  напiсанне  дыктарскага  тэксту  даручаецца  не аўтару
сцэнарыя,  а  iншай  асобе,  тады  ўзнагароджанне  за  сцэнарый  без
дыктарскага тэксту  ўстанаўлiваецца ў памеры  не больш 50  працэнтаў
стаўкi за сцэнарый тэлефiльма адпаведнага вiду i працягласцi.
     Памер узнагароджання  за дыктарскi тэкст,  калi яго напiсаў  не
сам  аўтар, а  iншая асоба,   устанаўлiваецца ў  памеры не  больш 50
працэнтаў ставак, прадугледжаных за поўны сцэнарый.
     Калi  ў  некаторых  выпадках  тэлефiльмы аператыўнага характару
здымаюцца  без   папярэдне  напiсанага  лiтаратурнага   сцэнарыя,  а
сцэнарый  прадстаўляецца перад  мантажна-танiровачным перыядам, тады
аплата яго вызначаецца ў залежнасцi ад  яго мастацкай якасцi як i за
папярэдне напiсаны сцэнарый  адпаведнага аб'ёму.
     Калi  ж  тэлефiльм  здымаецца  i  манцiруецца без лiтаратурнага
сцэнарыя, а  на аснове рэжысёрскай  распрацоўкi, тады ўзнагароджанне
выплачваецца толькi за дыктарскi тэкст у памеры 50 працэнтаў ставак,
устаноўленых для тэлефiльма адпаведнага аб'ёму.

     8.  Калi са  згоды  аўтара  на дапрацоўку  сцэнарыя /сцэнарнага
плана/  запрашаецца iншая  асоба, тады  ўзнагароджанне, устаноўленае
аўтару,  змяншаецца  на  суму  па  ўзгадненню  бакоў. Узнагароджанне
дапрацоўшчыку  i аўтару  ў  сукупнасцi  не можа  перавышаць памераў,
прадугледжаных гэтым дадаткам для тэлефiльма адпаведнага аб'ёму.

     9.  У  выпадку  неабходнасцi  папярэдняга  вывучэння матэрыялу,
аб'ектаў   будучых   здымак   аўтару   можа  прадастаўляцца  творчая
камандзiроўка;  творчая камандзiроўка  прадастаўляецца толькi  пасля
заключэння дагавора на напiсанне сцэнарыя.

     10. Памер узнагароджання за  сцэнарый другой i кожнай наступнай
серыi  шматсерыйнага хранiкальна-дакументальнага  тэлефiльма не можа
быць  меншым 50  працэнтаў узнагароджання,  устаноўленага за  першую
серыю /з улiкам працягласцi кожнай серыi/.

     11. У выпадку неабходнасцi дазваляецца ўключаць аўтара сцэнарыя
ў склад здымачнай  групы па поўнаметражных тэлефiльмах  на тэрмiн да
двух месяцаў, па кароткаметражных - да аднаго месяца з аплатай працы
аўтара па аднаму тэлефiльму, да  дзвюх мiнiмальных заработных плат у
месяц. Па  шматсерыйных тэлефiльмах тэрмiны  могуць быць устаноўлены
па  другой i  наступных серыях  адпаведна да  аднаго месяца  i да 15
дзён.

     12. У тых выпадках, калi тэлефiльм запускаецца ў вытворчасць па
лiтаратурнай творчай  заяўцы, з аўтарам можа  быць заключаны дагавор
на  напiсанне сцэнарыя  цi сцэнарнага  плана з  дыктарскiм тэкстам з
тэрмiнам   iх  прадстаўлення   да  заканчэння   здымак  цi   пачатку
мантажна-танiровачнага перыяду.

     13. Калi ў працэсе  вытворчасцi тэлефiльма мяняецца яго планавы
аб'ём,   памер  аўтарскага   ўзнагароджання,  якi   выплачваецца  за
лiтаратурную   аснову,  не   мяняецца,  а   за  канчатковы   варыянт
дыктарскага тэксту аўтарскае  ўзнагароджанне павiнна быць пералiчана
ў адпаведнасцi з  фактычным аб'ёмам тэлефiльма, але  ў межах ставак,
прадугледжаных за тэлефiльм адпаведнай працягласцi.

     14.    Памер    узнагароджання    вызначаецца    незалежна   ад
колькасцi аўтараў.

     15.    Аўтарскае    ўзнагароджанне    за    пераклад    тэкстаў
хранiкальна-дакументальных тэлефiльмаў устанаўлiваецца ў памеры ад 1
да 2 мiнiмальных заработных плат за аўтарскi аркуш.


 Кiраўнiк Спраў Савета
 Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь                          М.Каўко


                                       Дадатак 15
                                       да пастановы Савета Мiнiстраў
                                       Рэспублiкi Беларусь
                                       ад 27 снежня 1993 г. N 868


 Стаўкi аўтарскага ўзнагароджання
 за музыку да тэлефiльмаў i iншых
 твораў для тэлебачання

     1.  Памер  аўтарскага  ўзнагароджання  за  напiсанне  музыкi да
тэлефiльмаў  i iншых  твораў  для  тэлебачання вызначаецца  ў кожным
канкрэтным  выпадку  ў  залежнасцi  ад  вiду тэлефiльма, майстэрства
кампазiтара, складанасцi i аб'ёму музыкi.

     2.   Аўтарскае   ўзнагароджанне   за   арыгiнальную  музыку  да
тэлефiльмаў устанаўлiваецца ў наступных памерах *):

 ----------------------------------T------------------------------
                                   ¦Стаўкi за мiнуту  карыснага
                                   ¦гучання музыкi (у мiнiмальных
                                   ¦заработных платах)
 ----------------------------------+------------------------------
  Музычныя мастацкiя тэлефiльмы **)

  Пры прыёме гатовага тэлефiльма     да 1, але не больш як 50 за
                                     тэлефiльм

  пры вызначэннi тэлефiльму групы
  па аплаце:                         у працэнтах ад сумы, выплачанай
                                     за арыгiнальную музыку i
                                     выкарыстанай у тэлефiльме

  першай групы                       да 175 працэнтаў

 ______________________
     *)  Пад арыгiнальнай  музыкай  маецца  на ўвазе  твор, створаны
кампазiтарам на аснове ўласных мелодый.

     Аўтарскае   ўзнагароджанне   за   вольную   апрацоўку   мелодый
выплачваецца ў памерах, устаноўленых за арыгiнальную музыку.

     **)  Да музычных  мастацкiх тэлефiльмаў  адносяцца тэлефiльмы з
музычным   сюжэтам   (музычныя   камедыi,   тэлефiльм-бiяграфiя   аб
музыканце,  музычным  калектыве  i   г.д.),  тэлефiльмы  са  значнай
колькасцю арыгiнальнай  музыкi, у якiх  музыка будуецца па  прынцыпу
сiмфанiчнага твора i мае самастойнае значэнне.

 --------------------------------T--------------------------------
                                 ¦  Стаўкi за мiнуту  карыснага
                                 ¦  гучання музыкi (у мiнiмальных
                                 ¦  заработных платах)
 --------------------------------+--------------------------------
  Мастацкiя тэлефiльмы

  Пры прыёме гатовага тэлефiльма    да 1, але не больш як 50 за
                                    тэлефiльм

  Пры вызначэннi тэлефiльму групы   у працэнтах ад сумы, выплачанай
  па аплаце:                        за арыгiнальную музыку,
                                    выкарыстаную ў тэлефiльме

  першай групы                      да 150 працэнтаў

     Хранiкальна-дакументальныя тэлефiльмы  афармляюцца, як правiла,
кампiлятыўнай музыкай.
     Афармленне  гэтых  тэлефiльмаў  арыгiнальнай  музыкай можа мець
месца ў асобных выпадках з аплатай у наступных памерах:

 --------------------------------T--------------------------------
                                 ¦  Стаўкi за мiнуту  карыснага
                                 ¦  гучання  (у мiнiмальных
                                 ¦  заработных платах)
 --------------------------------+--------------------------------
  Хранiкальна-дакументальныя          да 0,5, але не больш як 21
  тэлефiльмы                          за тэлефiльм

  Тэлефiльмы-спектаклi                да 1, але не больш як 17 за
                                      тэлефiльм-спектакль

     3.   Аўтарскае   ўзнагароджанне   за   арыгiнальную  музыку  да
тэлеспектакляў, за музычныя творы  да сюжэтных эстрадных спектакляў,
сюжэтных  тэлефiльмаў-канцэртаў,  сюжэтных  канцэртаў  i тэлеперадач
выплачваецца па  стаўках, устаноўленых дадаткам 12  за адпаведны вiд
твора. Тэленарысы афармляюцца кампiлятыўнай музыкай.

     4.   Аплата  за   музычнае  афармленне   мастацкiх  тэлефiльмаў
(уключаючы    арыгiнальныя     тэлефiльмы-спектаклi    i    сюжэтныя
тэлефiльмы-канцэрты)  кампiлятыўнай музыкай  ажыццяўляецца ў  памеры
0,07  мiнiмальнай заработнай  платы за  мiнуту карыснага  гучання, а
хранiкальна-дакументальных   тэлефiльмаў  -   да  0,05   мiнiмальнай
заработнай платы за мiнуту карыснага гучання. Музычнае афармленне на
фанаграмах аплачваецца ў памеры  60 працэнтаў указаных  ставак.
     У  тых  выпадках,  калi  тэлефiльм  афармляецца  арыгiнальнай i
кампiлятыўнай  музыкай,  аплата  павiнна  ажыццяўляцца  па  стаўках,
устаноўленых  для  кожнага  вiду  музыкi  ў  залежнасцi ад колькасцi
мiнут, не лiчачы мантажных паўтораў.
     Падбор музыкi  для агучвання тэлефiльма  з фанатэкi аплачваецца
як кампiляцыя.

     5.  Заключэнне  дагавора  з  кампазiтарам  на  напiсанне музыкi
праводзiцца   пасля    зацвярджэння   фiльмавытворчай   арганiзацыяй
прадстаўленага кампазiтарам i прынятага кiнарэжысёрам-пастаноўшчыкам
тэлефiльма плана музычнага афармлення.

     6.  Па   хранiкальна-дакументальных  тэлефiльмах,  арыгiнальных
тэлефiльмах-спектаклях   i  сюжэтных   тэлефiльмах-канцэртах  аплата
ажыццяўляецца  за  фактычную  колькасць  мiнут  музыкi,  запiсанай у
тэлефiльме, не лiчачы мантажных паўтораў.

     7.  Памер аўтарскага  ўзнагароджання за  напiсанне арыгiнальнай
музыкi для другой i  кожнай наступнай серыi шматсерыйных тэлефiльмаў
вызначаецца, зыходзячы  з прадугледжанай стаўкi  за мiнуту карыснага
гучання  i колькасцi  мiнут музыкi,  але не  павiнен быць  меншым 50
працэнтаў сумы  ўзнагароджання, выплачваемай за  музыку да мастацкiх
кiнафiльмаў.

     8. Узнагароджанне кампазiтарам  пры вызначэннi тэлефiльму групы
па аплаце выплачваецца па аб'ёму арыгiнальнай музыкi, якая ўвайшла ў
тэлефiльм  (у  мiнутах  карыснага  гучання),  зыходзячы з памiнутнай
стаўкi ўзнагароджання,  выплачанай пры прыёме  гатовага тэлефiльма i
ўказанай у даведцы,  прадстаўленай фiльмавытворчай арганiзацыяй. Пры
гэтым  сума  для  разлiку  не  павiнна  перавышаць  суму,  атрыманую
кампазiтарам па дагавору, i не можа перавышаць памеры ўзнагароджання
за музыку да тэлефiльма.


 Кiраўнiк Спраў Савета
 Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь                        М.Каўко


                                       Дадатак 16
                                       да пастановы Савета Мiнiстраў
                                       Рэспублiкi Беларусь
                                       ад 27 снежня 1993 г. N 868


 Стаўкi ўзнагароджання за ўступку права
 перапрацоўкi апавядальных твораў, якiя
 ахоўваюцца аўтарскiм правам, у драматычныя
 i музычна-драматычныя для выкарыстання па
 тэлебачанню i радыё

     За  ўступку  права  перапрацоўкi  ахоўваемых  аўтарскiм  правам
апавядальных   твораў  у   драматычныя  i   музычна-драматычныя  для
выкарыстання  на   тэлебачаннi  i  радыё   аўтарскае  ўзнагароджанне
выплачваецаа  ў  памерах  да  25  працэнтаў  ставак, устаноўленых за
стварэнне арыгiнальных драматычных твораў.
     Канкрэтны  памер  аўтарскага  ўзнагароджання  ўстанаўлiваецца ў
залежнасцi ад мастацкай каштоўнасцi  твора, значнасцi i актуальнасцi
тэмы.


 Кiраўнiк Спраў Савета
 Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь                        М.Каўко


                                       Дадатак 17
                                       да пастановы Савета Мiнiстраў
                                       Рэспублiкi Беларусь
                                       ад 27 снежня 1993 г. N 868


 Стаўкi ўзнагароджання за
 кансультацыi па тэлефiльмах

     1. Кансультанты запрашаюцца ў мэтах забеспячэння квалiфiкаванай
кансультацыяй   па  навуковых,   гiстарычных,  грамадска-палiтычных,
тэхнiчных i iншых спецыяльных пытаннях.

     2.  Памер узнагароджання  за кансультацыi  ў кожным  канкрэтным
выпадку ўстанаўлiваецца ў залежнасцi ад складанасцi i важнасцi тэмы,
аб'ёму работы, квалiфiкацыi, вучонай  ступенi, звання кансультанта i
г.д.

     3.    Узнагароджанне    за    кансультацыi    па    тэлефiльмах
устанаўлiваецца  ў  наступных   памерах  (у  мiнiмальных  заработных
платах):

     3.1. у працэсе напiсання лiтаратурнага сцэнарыя:

 ------------------------------------T------------------------------
  Мастацкiя тэлефiльмы               ¦ Хранiкальна-дакументальныя
                                     ¦ тэлефiльмы
 ------------------------------------+------------------------------
 Для поўнаметражных тэлефiльмаў
 ------------------------------

            да 5                             да 4

 Для кароткаметражных тэлефiльмаў
 --------------------------------

 3-5 частак - да 4                           3-4 часткi - да 3
 1-2 часткi - да 2                           1-2 частка - да 2

     Навуковым кансультантам,  якiя запрашаюцца для  кансультацый па
лiтаратурных  сцэнарыях  для  вучэбных  тэлефiльмаў,  узнагароджанне
выплачваецца  ў памеры  0,6 мiнiмальнай  заработнай платы  за кожную
частку тэлефiльма, але не больш як 4 мiнiмальныя заработныя платы за
ўвесь тэлефiльм.

     3.2.  у працэсе  напiсання рэжысёрскага  сцэнарыя i  пастаноўкi
тэлефiльма:

 ------------------------------------T------------------------------
  Мастацкiя тэлефiльмы               ¦ Хранiкальна-дакументальныя
                                     ¦ тэлефiльмы
 ------------------------------------+------------------------------
 Для поўнаметражных тэлефiльмаў
 ------------------------------

            да 7                                 да 6

 Для кароткаметражных тэлефiльмаў
 ---------------------------------

  3-5 частак - да 6                       3-4 часткi - да 4
  1-2 часткi - да 3                       1-2 часткi - да 2

     4. Разавыя  кансультацыi па асобных пытаннях  навукi, тэхнiкi i
мастацтва ў працэсе  напiсання лiтаратурнага, рэжысёрскага сцэнарыяў
i пастаноўкi тэлефiльма аплачваюцца ў наступных памерах:
                (у мiнiмальных заработных платах):
 па мастацкiх тэлефiльмах  - да 0,7
 па хранiкальна-дакументальных тэлефiльмах - да 0,4
 па тэлефiльмах-спектаклях (арыгiнальных) -  да 0,3 за кансультацыю,
 але не больш як 4 за тэлефiльм
 па тэлефiльмах-спектаклях i сюжэтных тэлефiльмах-канцэртах -
 да 0,3 за кансультацыю, але не больш як 2 за тэлефiльм.

     5. Навуковыя кансультанты назначаюцца раздзельна:

     5.1. у працэсе напiсання лiтаратурнага сцэнарыя;

     5.2.  у працэсе  напiсання рэжысёрскага  сцэнарыя i  пастаноўкi
тэлефiльма.

     6. Навуковы кансультант нараўне са сцэнарыстам i рэжысёрам нясе
адказнасць за навуковы змест сцэнарыя i тэлефiльма.

     7. Агульная сума ўзнагароджання за ўсе кансультацыi (у тым лiку
разавыя)  незалежна ад  колькасцi кансультантаў  не можа  перавышаць
максiмальных  памераў  узнагароджання,  устаноўленых  па гэтаму вiду
тэлефiльма.

     8.   Памер   узнагароджання   навуковым   кансультантам,   якiя
запрашаюцца   ў  працэссе   падрыхтоўкi  лiтаратурных,   рэжысёрскiх
сцэнарыяў  i  пастаноўкi  шматсерыйных  тэлефiльмаў  усiх  вiдаў, за
другую  i  наступныя  серыi   не  павiнен  перавышаць  50  працэнтаў
узнагароджання, устаноўленага за першую  серыю (з улiкам працягласцi
кожнай з серый).

     9.  Праца   лiтаратурных  кансультантаў  i   рэцэнзентаў,  якiя
запрашаюцца  ў  неабходных  выпадках  да  работы  над  лiтаратурнымi
сцэнарыямi, аплачваецца ў наступных памерах:

     кансультацыi  па лiтаратурнаму  сцэнарыю (за  аўтарскi аркуш) -
0,1 мiнiмальнай заработнай платы;

     рэцэнзаванне  лiтаратурнага  сцэнарыя  аб'ёмам  да  3 аўтарскiх
аркушаў - 0,7 мiнiмальнай заработнай платы;

     аб'ёмам  вышэй  за  3  аўтарскiя  аркушы  -  за  аўтарскi аркуш
рэцэнзуемага матэрыялу - 0,3 мiнiмальнай заработнай платы.


 Кiраўнiк Спраў Савета
 Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь                        М.Каўко


                                       Дадатак 18
                                       да пастановы Савета Мiнiстраў
                                       Рэспублiкi Беларусь
                                       ад 27 снежня 1993 г. N 868


 Стаўкi пастановачнага ўзнагароджання за стварэнне
 мастацкiх   тэлефiльмаў,  тэлефiльмаў-спектакляў,
 музычных тэлефiльмаў i канцэртных праграм, знятых
 на кiна- i вiдэастужку

     Устанавiць    памеры   i    парадак   выплаты    пастановачнага
ўзнагароджання      за     стварэнне      мастацкiх     тэлефiльмаў,
тэлефiльмаў-спектакляў,  музычных тэлефiльмаў  i канцэртных праграм,
знятых на кiна- i вiдэастужку:

     1.  Пастановачнае  ўзнагароджанне  за  стварэнне поўнаметражных
мастацкiх  тэлефiльмаў  выплачваецца  ў  залежнасцi  ад зацверджанай
групы  па  аплаце  ў  наступных  памерах  (у  мiнiмальных заработных
платах):

 ----------------------------------T--------------------------------
                                   ¦   Тэлефiльмы, аднесеныя па
                                   ¦   аплаце
                                   +---------------T----------------
                                   ¦  да I групы   ¦  да II групы
 ----------------------------------+---------------+----------------
 Кiнарэжысёру-пастаноўшчыку              125             94
 Кiнарэжысёру                             40             30
 Кiнааператару-пастаноўшчыку              75             56
 Мастаку-пастаноўшчыку па дэкарацыях      55             41
 Мастаку-пастаноўшчыку па касцюмах     ад 10 да 25    ад  7,5 да 19
 Гукааператару                            35             25
 Кiнааператару  камбiнаваных здымак    да 10          да  7,5
 Мастаку па камбiнаваных здымках       да 7,5         да  6
 Мастаку-грымёру                       ад 10 да 20    ад  7,5 да 15
 Мантажору                                20             15
 Дырэктару здымачнай групы                45             34

     Пры  аднясеннi   тэлефiльма  да  III  групы   па  аплаце  памер
пастановачнага    ўзнагароджання   складае    20   працэнтаў   сумы,
прадугледжанай для II групы па аплаце.

     2.   Прадугледжаныя    памеры   пастановачнага   ўзнагароджання
кiнааператару пры шматкамерных здымках могуць быць павялiчаны да 150
працэнтаў.

     3.  Пастановачнае  ўзнагароджанне  за  стварэнне поўнаметражных
тэлефiльмаў-спектакляў   i  музычных   тэлефiльмаў  выплачваецца   ў
залежнасцi ад  зацверджанай групы па  аплаце ў наступных  памерах (у
мiнiмальных заработных платах):

 ----------------------------------T--------------------------------
                                   ¦Тэлефiльмы-спектаклi i музычныя
                                   ¦тэлефiльмы, аднесеныя па аплаце
                                   +---------------T----------------
                                   ¦  да I групы   ¦  да II групы
 ----------------------------------+---------------+----------------
 Кiнарэжысёру-пастаноўшчыку               62,5           47
 Кiнарэжысёру                             20             15
 Кiнааператару-пастаноўшчыку              37,5           28
 Мастаку-пастаноўшчыку па дэкарацыях      27,5           21
 Мастаку-пастаноўшчыку па касцюмах        12,5            9,5
 Гукааператару                            22,5           17
 Кiнааператару  камбiнаваных здымак        5,5            4
 Мастаку па камбiнаваных здымках           4,5            3,5
 Мастаку-грымёру                          10              7,5
 Мантажору                                15             11
 Дырэктару здымачнай групы                25             19

     4.  Пастановачнае  ўзнагароджанне  за  дублiраванне тэлефiльмаў
выплачваецца  ў  залежнасцi  ад   зацверджанай  групы  па  аплаце  ў
наступных памерах:
                                  (у мiнiмальных заработных платах)
 -----------------T--------------------------T---------------------
                  ¦ Дублiраванне замежных i  ¦Дублiраванне
                  ¦ нацыянальных тэлефiльмаў ¦фiльмаў на мовы
                  ¦ на рускую i беларускую   ¦народаў СНД i
                  ¦ мовы, аднесеных па аплаце¦замежныя мовы,
                  ¦                          ¦аднесеных па аплаце
                  +-----------T--------------+----------T----------
                  ¦да I групы ¦да II групы   ¦да I групы¦да II групы
 -----------------+-----------+--------------+----------+-----------
 Кiнарэжысёру           6         4,5             4,5       3,5
 Гукааператару          2,5       2               2         1,5
 Дырэктару              2,5       2               2         1,5

     За  пераклад  тэлефiльмаў  на  iншую  мову  метадам закадравага
агучвання пастановачнае ўзнагароджанне  кiнарэжысёру i гукааператару
выплачваецца ў памеры 25 працэнтаў указаных сум узнагароджання.
     За дублiраванне шматсерыйных тэлефiльмаў, а таксама пераклад iх
на   iншую   мову   метадам   закадравага   агучвання  пастановачнае
ўзнагароджанне за  другую-шостую серыi выплачваецца  ў памеры да  50
працэнтаў,  а за  сёмую i  наступныя серыi  - да  35 працэнтаў  сум,
прадугледжаных  гэтым  пунктам  за   першую  серыю  дублiравання  цi
перакладу  тэлефiльма на  iншую мову  метадам закадравага  агучвання
адпаведнай групы па аплаце.

     5.  Поўнаметражны  мастацкi  тэлефiльм,  тэлефiльм-спектакль  i
музычны тэлефiльм павiнен быць не менш 1800 карысных метраў на 35 мм
плёнцы, 720 карысных метраў на 16  мм плёнцы i 63 карысных хвiлiн на

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10 | Стр.11 | Стр.12




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations