Стр. 8
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7 |
Стр.8 |
Стр.9 |
Стр.10
выканання дадзенага задання); валоданне тэхнiчнымi навыкамi.
Адзнака "5" выстаўляецца, калi вучнем поўнасцю выканана
вучэбная задача ўрока; умела выкарыстаны мастацкiя сродкi для
выразнага вырашэння тэмы i вобраза: выяўлена правiльнае валоданне
тэхнiкай i культурай работы з мастацкiмi матэрыяламi; праяўлена
пэўная ступень творчасцi, арыгiнальнасцi.
Адзнака "4" выстаўляецца, калi вучэбныя задачы ўрока вучнем у
асноўным выкананы, але недастаткова выразныя асобныя бакi мастацкага
рашэння тэмы i вобраза; ён у асноўным упэўнена валодае тэхнiкай i
культурай работы з мастацкiмi матэрыяламi.
Адзнака "3" выстаўляецца, калi асноўная вучэбная задача вучнем
выканана пры iстотнай дапамозе настаўнiка; мастацкi вобраз i рашэнне
тэмы малавыразныя; у яго слабыя навыкi работы з мастацкiмi
матэрыяламi.
МУЗЫКА I СПЕВЫ
Вучэбная праграма па музыцы i спевах разам з засваеннем тэм,
якiя ўяўляюць сабой паслядоўную сiстэму развiцця музычнага мыслення
вучняў, прадугледжвае засваенне розных вiдаў практычнай дзейнасцi:
спевы, слуханне, iгру на дзiцячых музычных iнструментах, рух.
Адзнака ведаў павiнна быць адзiнай. На падставе бягучай
праверкi выводзiцца падагульняючая адзнака за чвэрць i за год.
Рэкамендуецца, каб адзнака была стымулюючай, падтрымлiваючай
цiкавасць вучняў да музычнага мастацтва.
Адзнака "5" выстаўляецца, калi вучань глыбока адчувае i разумее
асноўную тэму, умее ўважлiва слухаць музыку, разважаць аб музычным
творы, рабiць элементарны музычны аналiз твораў (жанр, форма, сродкi
музычнай выразнасцi, iнтанацыi).
Практычная дзейнасць. Спявае чыста, рытмiчна, дакладна,
выразна, ведае словы песнi; музiцыруе на дзiцячых музычных
iнструментах, выконвае рухi ў характары музыкi; дае правiльную
характарыстыку якасцi свайго выканання i, калi ёсць асобныя
недакладнасцi, можа лiквiдаваць iх пры паўторным выкананнi.
Адзнака "4" выстаўляецца, калi вучань зразумеў асноўную тэму,
дае правiльную, але няпоўную характарыстыку зместу музычнага твора,
дапускае 2-3 памылкi пры музычным аналiзе.
Практычная дзейнасць. Спявае ў асноўным чыста, рытмiчна,
дакладна, але недастаткова выразна, ведае словы песнi, iграе на
дзiцячых музычных iнструментах, выконвае рухi ў характары музыкi;
дае правiльную характарыстыку свайго выканання, адзначае недахопы,
але поўнасцю лiквiдаваць iх пры паўторным выкананнi не можа.
Адзнака "3" выстаўляецца, калi адказ правiльны, але няпоўны;
дапушчальныя навадныя пытаннi настаўнiка.
Практычная дзейнасць. Вучань спявае няўпэўнена, невыразна,
фальшыва, дапускае рытмiчныя недакладнасцi пры спяваннi i iгры на
дзiцячых музычных iнструментах; пры аналiзе свайго выканання
недахопы адзначае, але выправiць iх не можа.
Спецыфiка прадмета, яго месца i роля ў навучальна-выхаваўчым
працэсе ў школе не дапускаюць адзнакi "2".
Адзнакай "3" у пачатковых класах неабходна карыстацца вельмi
асцярожна, таму што нелюбоў да ўрокаў музыкi можа перайсцi ў вучняў
да непрыняцця наогул музычнага мастацтва.
ФIЗIЧНАЯ КУЛЬТУРА
Кантроль i ацэнка ведаў, уменняў i навыкаў, а таксама ўзроўню
развiцця фiзiчных якасцей у вучняў - адна з важных частак
навучальна-выхаваўчага працэсу на ўроках фiзiчнага выхавання. Гэта -
педагагiчнае звяно зваротнай сувязi настаўнiка з вучнямi. Такая
сувязь дазваляе педагогу ажыццяўляць аналiз якасцi выкладання i
якасцi засваення вучнямi праграмнага матэрыялу.
Выстаўляючы тую або iншую адзнаку, кожны настаўнiк мяркуе аб
далейшым росце вучня. Педагагiчныя веды, вопыт i iнтуiцыя, пачуццё
адказнасцi, прафесiянальная этыка i вера ў магчымае развiццё кожнага
дзiцяцi дапамагаюць настаўнiку ў большасцi выпадкаў прымаць
правiльнае рашэнне. Але цi будзе пры гэтым дасягнуты станоўчы эфект,
адказаць з поўнай упэўненасцю нiколi немагчыма.
Аб'ектыўная i сiстэматычная ацэнка працы заклiкана станоўча
ўплываць на развiццё разумовых i рухальных здольнасцей школьнiкаў,
актывiзаваць фармiраванне iх маральна-валявых якасцей. Ступень
адпаведнасцi ацэнкi iх сапраўднай працы - гэта важны рычаг
ў фармiраваннi асобы вучня.
У працэсе авалодання новымi рухамi кожны школьнiк праходзiць
пэўныя этапы навучання, калi фармiруюцца яго веды, рухальныя i
арганiзатарскiя навыкi, выхоўваюцца маральна-валявыя рысы асобы,
развiваюцца рухальныя якасцi. Таму кантроль i ацэнка ведаў, уменняў
i навыкаў вучняў павiнны ажыццяўляцца на працягу ўсяго ўрока.
Адзнака паспяховасцi па прадмету "Фiзiчнае выхаванне"
вызначаецца па ступенi засваення ўжо вывучанага вучэбнага матэрыялу.
Крытэрыямi ацэнкi з'яўляюцца адзiныя патрабаваннi, якiя аб'ектыўна
адлюстроўваюць iндывiдуальны ўзровень ведаў, уменняў, навыкаў, а
таксама развiцця рухальных якасцей вучняў на вызначаным этапе
навучання. Крытэрыi ацэнкi заўсёды павiнны быць зразумелымi i
даступнымi дзецям.
Настаўнiк можа ацэньваць у вучняў бягучымi адзнакамi на ўроках
фiзiчнага выхавання:
- асновы ведаў: а) агульныя тэарэтычныя веды аб сацыяльнай
сутнасцi, медыка-бiялагiчных асновах i гiсторыi фiзкультуры i
спорту; б) тэарэтычныя веды па асноўных вiдах рухаў, методыка
арганiзацыi заняткаў i навучання фiзiчным практыкаванням, правiлы
спартыўных, рухомых i народных гульняў, спаборнiцтваў i забеспячэння
бяспекi фiзкультурных заняткаў; в) тэарэтычныя веды аб
прафесiйна-прыкладнай фiзiчнай падрыхтоўцы;
- уменнi i навыкi: кантроль не толькi вынiкаў, а i працэсу
засваення вучнямi тэхнiкi фiзiчных практыкаванняў. Адзнака можа быць
выстаўлена як за закончаны рух, так i за асобныя яго элементы;
- узровень развiцця рухальных (фiзiчных) якасцей з
выкарыстаннем праграмных нарматываў, а таксама розных кантрольных i
тэставых практыкаванняў;
- дамашнiя заданнi, якiя прадугледжваюць самастойнае
развучванне практыкаванняў або цэлых комплексаў, а таксама асобных
практыкаванняў трэнiровачнага характару;
- арганiзатарскiя i iнструктарскiя навыкi i ўменнi;
- стараннасць.
Разам з тым настаўнiк абавязаны пастаянна помнiць, што працэс
фармiравання рухальных, арганiзатарскiх, iнструктарскiх навыкаў i
развiцця фiзiчных якасцей звязаны з пераадольваннем унутраных i
знешнiх цяжкасцей, якiя патрабуюць пастаяннага праяўлення валявых
намаганняў. Поспехi ў развiццi такiх якасцей асобы, як
мэтанакiраванасць, настойлiвасць, рашучасць, смеласць,
самастойнасць, у шматлiкiх выпадках залежаць ад умення настаўнiка
своечасова канцэнтраваць на iх увагу ў працэсе заняткаў i даць iм
належную ацэнку.
Нельга забываць i аб фармiраваннi ў вучняў маральных якасцей
(свядомая дысцыплiна, пачуццё адказнасцi, самаацэнка, добрасумленныя
адносiны да працы i г. д.). Вельмi важна, каб усе гэтыя якасцi
настаўнiк трымаў у полi зроку i даваў iм своечасовую i аб'ектыўную
ацэнку з улiкам iндывiдуальных асаблiвасцей кожнага вучня.
Вынiковыя адзнакi за чвэрць i год выстаўляюцца на падставе i з
улiкам бягучых адзнак за ўсе вышэйадзначаныя бакi дзейнасцi вучня.
Прычым нi адзiн з гэтых бакоў не можа прэвалiраваць над iншымi. У
першую чаргу гэта тычыцца ацэнкi ўзроўню развiцця рухомых якасцей.
Фiзiчнае выхаванне разумеецца не як выхаванне толькi фiзiчнае. Гэта
выхаванне асобы пры дапамозе фiзiчнага. Фiзiчнае выхаванне нельга
спрашчаць i зводзiць толькi да ўмацавання i развiцця арганiзму, хаця
менавiта на гэтым i грунтуецца яго спецыфiка. Яно павiнна быць
накiравана на рашэнне галоўнай задачы школы - выхаванне гарманiчна
развiтой асобы.
Крытэрыямi ацэнкi фiзiчнага выхавання вучняў выступаюць
колькасныя i якасныя паказчыкi.
Колькасныя паказчыкi - гэта таблiцы вучэбных нарматываў, тэстаў
(гл. дадатак), якiя выкарыстоўваюцца для ацэнкi ўзроўню развiцця
рухальных якасцей вучняў. Пры гэтым адзнакi за выкананне нарматываў
па фiзiчнай падрыхтаванасцi будуць насiць стымулюючы характар у тым
выпадку, калi будуць ацэньвацца паказчыкi фiзiчнай падрыхтаванасцi,
якiя дасягнуў вучань за нейкi прамежак часу. Iнакш кажучы, ацэньваць
трэба не толькi канкрэтны вынiк, але i дынамiку яго змянення за
некаторы час.
Якаснымi паказчыкамi з'яўляюцца: ступень авалодання асновамi
ведаў, якасць сфармiраваных рухальных, арганiзатарскiх i
iнструктарскiх уменняў i навыкаў, ступень стараннасцi на ўроках.
Практыка паказвае, што выкарыстанне колькасных паказчыкаў не
з'яўляецца для настаўнiка вялiкай цяжкасцю. Методыка ацэнкi ўзроўню
фiзiчнай падрыхтаванасцi вучняў добра апiсана ў комплекснай
праграме.
Разам з тым на ўроках фiзвыхавання часта выкарыстоўваюцца
практыкаваннi, якiя не ўваходзяць у таблiцу нарматываў ацэнкi
фiзiчнай падрыхтаванасцi (напрыклад, скачкi са скакалкай, прысяданнi
на адной назе, кiдкi мяча ў сценку з далейшай лоўляй i г.д.). У
гэтым выпадку мы рэкамендуем наступныя спосабы ацэнкi iндывiдуальных
колькасных паказчыкаў:
- настаўнiк можа сам устанаўлiваць крытэрыi выдатнай, добрай,
здавальняючай i нездавальняючай адзнакi з улiкам узростава-палавых
асаблiвасцей i ступенi падрыхтаванасцi вучняў. Напрыклад, у скачках
са скакалкай за 1 мiнуту дзяўчынкi VIII класа павiнны паказаць вынiк
на "выдатна" 155 i больш разоў, на "добра" у 130-154 разы, на
"здавальняюча" у 105-129 разоў, на "нездавальняюча" у 104 разы i
менш.
- адзнака вызначаецца па дынамiцы змяненняў вынiкаў. Пагаршэнне
папярэдняга вынiку прыводзiць да нездавальняючай адзнакi, паўтарэнне
вынiку можа ацэньвацца на "здавальняюча", паляпшэнне вынiку на 5% -
"добра", паляпшэнне больш чым на 5% - "выдатна". Напрыклад,
дзяўчынка ў VIII класе ў вераснi скакала са скакалкай за 1 мiнуту
130 разоў. Гэты вынiк настаўнiк ацанiў на "добра". Аднак праз месяц
гэтай дзяўчынцы на "добра" трэба паказаць вынiк у 136 скачкоў, а на
"выдатна" - 137 i больш.
Велiчыня адзнакi залежыць ад месца, якое занята сярод
аднакласнiкаў або вучняў усёй паралелi. Напрыклад, у трох
паралельных восьмых класах навучаюцца 30 хлопчыкаў i 45 дзяўчынак. З
iх 25% (7 хлопчыкаў i 11 дзяўчынак) з лепшымi вынiкамi ацэньваюцца
выдатнымi адзнакамi, 25% з горшымi вынiкамi - здавальняючымi
адзнакамi, а астатнiя 50% - добрымi адзнакамi. Гэты спосаб ацэнкi
мае перавагу над першымi двума ў тым, што, па-першае, пры любым,
нават самым горшым вынiку, вучань не ацэньваецца нездавальняючай
адзнакай, а, па-другое, кожны вучань мае магчымасць, спаборнiчаючы,
палепшыць свой вынiк i, адпаведна, адзнаку.
Адным з самых складаных бакоў дзейнасцi настаўнiка з'яўляецца
ацэнка якасных паказчыкаў, якiя ўяўляюць сабой ступень авалодання
асновамi ведаў, стараннасць на ўроках, а таксама якасць
сфармiраваных рухальных, арганiзатарскiх i iнструктарскiх уменняў,
навыкаў. Адсутнасць дакладных крытэрыяў у гэтым выпадку прыводзiць
да таго, што ацэнка якасных паказчыкаў заўсўды носiць суб'ектыўны
характар.
Мы прапануем ў якасцi крытэрыяў адзнак за якасныя паказчыкi
ўжываць магчыма дапушчальныя памылкi. Умоўна iх можна падзялiць на
нязначныя, значныя i грубыя.
Нязначныя памылкi:
а) пры выкананнi практыкаванняў: мiнiмальныя адхiленнi ад
стандартнай тэхнiкi (узору), якiя не парушаюць аснову агульнанабытай
бiядынамiчнай структуры руху; нязначныя памылкi ў дэталях тэхнiкi
практыкавання, якiя не занiжаюць якаснага паказчыка гэтага руху;
б) пры вусным адказе: недакладнае разуменне некаторых фактаў
або дэталяў, уплываючых на логiку пабудовы думкi пры пераказе
матэрыялу (напрыклад, няўпэўненасць у адказе);
в) пры праяўленнi маральна-валявых якасцей: няўпэўненасць i
нерашучасць у дзеяннях, адсутнасць праяўлення смеласцi,
настойлiвасцi пры выкананнi заданняў рознага характару; адсутнасць
цэльнага разумення важнасцi дысцыплiны i неабходнасцi самастойнай
творчай працы як найвышэйшай маральнай якасцi i адной з асноўных
форм маральна апраўданага iснавання чалавека ў грамадстве; частковыя
праяўленнi амаральных учынкаў у штодзённых паводзiнах, iгравых i
спаборнiцкiх сiтуацыях на ўроку.
За нязначныя памылкi адзнака можа быць знiжана на 0,5-1 бал.
Значныя памылкi:
а) пры выкананнi фiзiчных практыкаванняў: адхiленнi ад
стандартнай тэхнiкi, якiя не змяняюць бiядынамiчную структуру руху,
але ўплываюць на знiжэнне колькасных паказчыкаў або пашырэнне часу
для выканання практыкавання. Значныя адхiленнi ў дэталях тэхнiкi
фiзiчных практыкаванняў, што ўплываюць на панiжэнне колькасных
вынiкаў або пашырэнне часу на засваенне гэтага рухальнага дзеяння;
б) пры вусным адказе: неразуменне некаторага фактычнага
матэрыялу, якое ўскладняе поўны адказ на пытанне. Адсутнасць ведаў
асноўнага i дадатковага матэрыялу па вывучаных тэмах. Няўменне
тлумачыць матэрыял, асновамi якога валодае вучань. Няўпэўнены адказ
з чаканнем падтрымкi i выкарыстаннем падказвання. Слабая арыентацыя
ў дэталях пытання, якое паставiў настаўнiк перад вучнем;
в) пры праяўленнi маральна-валявых якасцей: адсутнасць
упэўненасцi, рашучасцi, смеласцi, настойлiвасцi, самастойнасцi,
мэтанакiраванасцi пры выкананнi рухомых дзеянняў, арганiзацыi
заняткаў, правядзення гульняў i спаборнiцтваў. Адсутнасць цэльнага
разумення, перакананасцi ў важнасцi i неабходнасцi працы i
дысцыплiны ў жыццi чалавека. Адсутнасць сувязi памiж разуменнем
маральных i валявых якасцей i праяўленнем iх на практыцы (напрыклад,
вучань свядома парушае правiлы паводзiн, хаця вельмi добра ведае
iх).
За значныя памылкi адзнака можа быць знiжана на 1-2 балы.
Грубыя памылкi:
а) пры выкананнi фiзiчных практыкаванняў, дапускаюцца значныя
адхiленнi ад асноў i дэталяў тэхнiкi, якiя перашкаджаюць
фармiраванню асноўнага рухальнага стэрэатыпу (навыку) i адмоўна
адбiваюцца на рэзультатыўнасцi гэтага практыкавання
б) пры вусным адказе: дрэннае разуменне ў цэлым або неразуменне
асобных частак канкрэтнага тэарэтычнага матэрыялу, што перашкаджае
фармiраванню правiльнага адказу на пытанне;
в) пры праяўленнi маральна-валявых якасцей: няўменне або
нежаданне выконваць правiлы паводзiн у працэсе заняткаў, што можа
прывесцi да трыўматызму. Неразуменне важнасцi i неабходнасцi
самастойнай працы. Парушэнне правiл тэхнiкi бяспекi. Адсутнасць
мэтанакiраванасцi, рашучасцi, настойлiвасцi, смеласцi, самастойнасцi
пры рухомай i разумовай дзейнасцi.
За грубыя памылкi адзнака можа быць знiжана на 2-3 балы.
На апошнiх старонках класнага журнала адведзены дзве старонкi
для запiсу ўзроўню фiзiчнай падрыхтаванасцi вучняў. Запiсы ў iх
робiць настаўнiк фiзiчнага выхавання, а ў пачатковых класах -
настаўнiк, якi праводзiць урокi фiзвыхавання. Першую старонку трэба
запоўнiць не пазней, як у канцы верасня (для вучняў, якiх
прыцягваюць да сельскагаспадарчай працы - не пазней канца
кастрычнiка). Другая старонка запаўняецца ў другой палавiне мая. Для
вызначэння ўзроўню фiзiчнай падрыхтаванасцi кожны вучань выконвае
пяць тэставых практыкаванняў. Вынiкi i адпаведныя адзнакi
запiсваюцца ў журнал. Узровень фiзiчнай падрыхтаванасцi запiсваецца
словам i адпавядае суме балаў:
5,0-4,5 - высокi;
4,0-4,4 - вышэй сярэдняга;
3,5-3,9 - сярэднi;
3,0-3,4 - нiжэй сярэдняга;
2,9 i нiжэй - нiзкi.
Вынiкi аб узроўнi фiзiчнай падрыхтаванасцi вучняў
выкарыстоўваюцца настаўнiкам у першую чаргу для распрацоўкi i
карэкцiроўкi планавання вучэбнага матэрыялу, а таксама для падбору
практыкаванняў для дамашнiх заданняў. Звесткi аб узроўнi фiзiчнай
падрыхтаванасцi паведамляюцца бацькам i настаўнiкам на сходах i
педсаветах.
У навучальных установах, якiя знаходзяцца ў зонах радыяцыйнага
забруджання, узровень фiзiчнай падрыхтаванасцi вучняў вызначаецца на
агульных падставах. Пры гэтым патрабаваннi на адзнаку "5" трэба
лiквiдаваць, а патрабаваннi на адзнаку "4" прыраўняць да адзнакi
"5", патрабаваннi на адзнаку "3" прыраўняць да адзнакi "4",
патрабаваннi да адзнакi "2" будуць адпавядаць адзнацы "3" (пiсьмо
Мiнiстэрства народнай адукацыi ад 09.01.91 г. N 07-18/15).
Дзейнасць вучняў ацэньваецца на кожным уроку i ва ўсiх яго
частках. Практычна кожнаму школьнiку можа быць выстаўлена бягучая
адзнака (адна або некалькi) за розныя вiды дзейнасцi.
Для кантролю за выкананнем дамашнiх заданняў настаўнiк запiсвае
ў класным журнале ў графе "Дамашнiя заданнi" практыкаванне або назву
комплексу практыкаванняў i вызначае дату кантролю. Напрыклад,
"згiнанне i разгiнанне рук ва ўпоры лежачы ад падлогi - да 15.12.94
г.". Потым побач з датай урока, адпаведнай даце кантролю, запiсвае:
"дамашняе заданне" i ў гэту графу выстаўляе адзнакi за дамашняе
заданне. Кантроль за выкананнем дамашняга задання можна ажыццяўляцца
i на наступных уроках, але адзнакi трэба заносiць у адпаведную
графу.
Нельга занiжаць як бягучую, так i вынiковую адзнакi за пропускi
заняткаў па хваробе, адсутнасць або выгляд спартыўнай формы, няўдзел
у фiзкультурна-аздараўленчых i спартыўных мерапрыемствах.
Невыкананне колькасных паказчыкаў па незалежачых ад вучня прычынах
(напрыклад, працяглыя пропускi ўрокаў па хваробе, непрапарцыянальнае
фiзiчнае развiццё, празмерная вага i г.д.) пры станоўчых бягучых
адзнаках за засваенне ўменняў i навыкаў, ведаў, а таксама
стараннасць, не можа з'яўляцца прычынай да знiжэння вынiковай
адзнакi.
Вучням, часова вызваленым ад заняткаў на ўроках фiзвыхавання,
трэба замест лiтары "н" у класным журнале рабiць кароткi запiс,
напрыклад, "вызв. да 20.12" (дата вызвалення адпавядае даце ў
медыцынскай даведцы). Такi запiс для настаўнiка носiць больш
iнфармацыйны характар.
Вучням, вызваленым па стану здароўя ад заняткаў на ўроках
фiзвыхавання на ўсю чвэрць (увесь семестр), робiцца гэткi ж запiс
(дата адпавядае апошняму ўроку чвэрцi, семестра), а ў графе для
адзнакi за чвэрць або семестр пiшацца "н/а па хваробе". Калi вучань
вызвалены на ўвесь год, то ў графе гадавой адзнакi робiцца
аналагiчны запiс. У пасведчаннi i атэстаце гэтым вучням робiцца
запiс "вызвалены (а)".
Паспяховасць вучняў, аднесеных па стану здароўя да падрыхтоўчай
медыцынскай групы, вызначаецца на агульных асновах аналагiчна
асноўнай медыцынскай групе. Але пры гэтым з патрабаванняў
выключаюцца тыя вiды рухаў i кантрольныя нарматывы, якiя iм
процiпаказаны.
Вучням, аднесеным па стану здароўя да спецыяльнай медыцынскай
групы, у класным журнале робiцца запiс "СМГ". Паспяховасць гэтых
вучняў ацэньваецца ў форме "залiчана". У такiм выглядзе адзнака
з'яўляецца вынiковай за чвэрць, семестр, год i канчатковай, якая
ўносiцца ў атэстат i пасведчанне аб заканчэннi навучальнай установы.
Усе вучнi, якiя часова або пастаянна вызвалены ад заняткаў, а
таксама аднесеныя па стану здароўя да СМГ, абавязаны прысутнiчаць на
ўроках фiзвыхавання. Настаўнiк можа прыцягваць iх да педагагiчнага
працэсу ў якасцi памочнiкаў, суддзяў, для ажыццяўлення страхоўкi i
г.д.
Вучням выпускных класаў, не атэставаным па фiзiчным выхаваннi
па незалежачых ад iх прычынах, у пасведчанне i атэстат уносiцца
запiс "не вывучаў (ла)".
Вучнi IХ i ХI класаў, вызваленыя ад заняткаў на ўроках
фiзiчнага выхавання, могуць на агульных падставах атрымаць
пасведчанне з адзнакай, а таксама могуць быць узнагароджаны залатым
або сярэбраным медалём.
Выпускнiкi навучальных устаноў, якiя дасягнулi вялiкiх поспехаў
у вывучэннi прадмета "Фiзiчнае выхаванне", у якiх стаяць вынiковыя
адзнакi "5" за час навучання ў 10 i 11 класах, пры станоўчых
адзнаках па iншых прадметах рашэннем падагагiчнага савета могуць
быць узнагароджаны Пахвальным лiстом "За асаблiвыя поспехi ў
вывучэннi асобных прадметаў".
НАРМАТЫВЫ
па ацэнцы ўзроўню фiзiчнай падрыхтаванасцi вучняў
Рэспублiкi Беларусь
----------T-----------------------------------------
¦ Скачкi ў даўжыню з месца
+--------T----------T-----------T--------T
Узрост ¦ "2" ¦ "3" ¦ "4" ¦ "5" ¦
(у гадах) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+--------+----------+-----------+--------+
¦ хлопчыкi ¦
----------+----------------------------------------+
6 95 110 130 150
i больш
7 100 115 135 155
i больш
8 105 120 140 160
i больш
9 130 145 170 185
i больш
10 135 150 170 190
i больш
11 140 160 180 200
i больш
12 140 165 180 205
i больш
13 150 175 195 210
i больш
14 165 185 215 235
i больш
15 180 195 220 240
i больш
16 180 200 230 255
i больш
17 190 205 240 260
i больш
Працяг
--------------------------------------T
¦
----------T---------T-------T---------+
"2" ¦ "3" ¦ "4" ¦ "5" ¦
¦ ¦ ¦ ¦
----------+---------+-------+---------+
дзяўчынкi ¦
--------------------------------------+
80 110 130 150
i больш
85 110 135 150
i больш
90 125 140 155
i больш
120 130 150 160
i больш
120 135 160 180
i больш
130 150 175 190
i больш
135 150 175 190
i больш
135 150 180 200
i больш
150 160 180 195
i больш
160 170 190 200
i больш
160 170 190 210
i больш
170 180 195 200
i больш
Працяг
---------------------------------------------------------¬
Падцягваннi (колькасць разоў) ¦
-----T-----T-------T-------T------T------T------T--------+
"2" ¦ "3" ¦ "4" ¦ "5" ¦ "2" ¦ "3" ¦ "4" ¦ "5" ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
-----+-----+-------+-------+------+------+------+--------+
хлопчыкi (у весе) ¦ дзяўчынкi (у весе лежачы) ¦
---------------------------+------------------------------
1 2 3 4 1 3 6 10
i больш i больш
1 2 4 6 1 3 8 12
i больш i больш
1 2 4 6 1-3 4 9 14
i больш i больш
1-2 3 5 7 1-4 5 11 16
i больш i больш
1-2 3 5 7 1-7 8 14 19
i больш i больш
1-3 4 6 8 1-8 10 14 19
i больш i больш
1-3 4 6 8 1-10 11 15 20
i больш i больш
1-4 5 7 9 1-12 13 15 19
i больш i больш
1-6 7 8 10 1-12 13 14 17
i больш i больш
1-7 8 9 12 1-11 12 13 16
i больш i больш
1-7 8 10 14 1-12 13 15 18
i больш i больш
1-8 10 12 15 1-12 14 16 20
i больш i больш
---------T------------------------------------------------------T
¦ Нахiлы ўперад (см) ¦
+---------T------T------T-----T------T-----T-----T-----+
Узрост ¦ "2" ¦ "3" ¦ "4" ¦ "5" ¦ "2" ¦ "3" ¦ "4" ¦ "5" ¦
(у гадах)¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+---------+------+------+-----+------+-----+-----+-----+
¦ хлопчыкi ¦ дзяўчынкi ¦
---------+-----------------------------+------------------------+
6 менш менш
за 3 5 6,5 9 за 4 9 12 14
7 менш менш
за 3 5 7 9 за 3 6,5 10 12,5
8 менш менш
за 2 3,5 6 7,5 за 4 6 8,5 11,5
9 менш менш
за 2,5 3,5 6,5 7,5 за 5 8 12,5 14
10 менш менш
за 4 6,5 8 10 за 7 10 13,5 15
11 менш менш
за 4 7 8 10 за 8 11 13,5 16,5
12 менш менш
за 4 7 8,5 10 за 10 13 15,5 18
13 менш менш
за 3,5 5 7,5 9 за 9 12 14 18
14 менш менш
за 5 7,5 9 11,5 за 10 12,5 16 20,5
15 менш менш
за 5 7,5 10 12,5 за 12,5 15 17 20,5
16 менш менш
за 7 10 13,5 15 за 12 16,5 20 23,5
17 менш менш
за 7 10 15 18 за 12 13,5 16,5 20,5
Працяг
--------------------------------------
Згiнанне i разгiнанне тулава
------T------------T-------T---------T
"2" ¦ "3" ¦ "4" ¦ "5" ¦
¦ ¦ ¦ ¦
------+------------+-------+---------+
хлопчыкi ¦
--------------------------------------
менш
за 18 21 25 33
менш
за 18 24 27 36
менш
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7 |
Стр.8 |
Стр.9 |
Стр.10
|