Стр. 2
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7 |
Стр.8 |
Стр.9 |
Стр.10
чытання.
У бягучую i вынiковыя адзнакi ўключаюцца ўменнi свядома чытаць
уголас i сам сабе, пераказваць мастацкi твор, складаць план
прачытанага, узнаўляць мастацкiя вобразы (апiсанне прыроды, героя) у
форме слоўнай карцiны, ацэньваць прачытанае, выказваць свае адносiны
да падзей, героя, яго ўчынкаў, а таксама ўменнi, звязаныя з выразным
чытаннем - захаванне iнтанацыi сказа (апавядальнай, пытальнай,
клiчнай), паўз, лагiчнага нацiску, тэмпу i тону чытання, перадача з
дапамогай iнтанацыi эмацыянальнага зместу твора.
У навучальным працэсе пералiчаныя ўменнi правяраюцца паступова,
па меры iх фармiравання.
У 2 класе выразнасць чытання не выступае ў якасцi крытэрыю
ацэнкi ў сувязi з тым, што другакласнiкi знаходзяцца на ступенi
сiнтэтычна невыразнага чытання. У гэтым класе не ўлiчваецца
тэхнiчная памылка "паўтарэнне слова", бо вучань iмкнецца паўтарыць
прачытанае, каб не згубiць сувязь з сэнсам фразы.
У 2 класе кантроль за фармiраваннем навыку чытання
ажыццяўляецца не радзей, чым адзiн раз у чвэрць. У 3-4 класах такi
кантроль наладжваецца два разы ў год. Кантрольныя зрэзы праводзiць
толькi настаўнiк дадзенага класа, а не прадстаўнiк адмiнiстрацыi або
iнспекцыi органаў адукацыi.
У пачатку навучальнага года вучняў трэба азнаёмiць з нормамi
ацэнак па чытанню. Яны павiнны ведаць, што ацэнка iх працы ў першую
чаргу залежыць ад iх старання i працавiтасцi.
2 КЛАС
Адзнака "5" ставiцца, калi вучань:
чытае тэкст уголас цэлымi словамi, цяжкiя словы - па складах
(першае паўгоддзе) i цалкам (другое паўгоддзе) у iндывiдуальным
тэмпе, якi адпавядае хуткасцi вымаўлення дзiцяцi;
захоўвае апавядальную, пытальную, клiчную iнтанацыi сказа;
робiць паўзы памiж сказамi, унутры сказаў там, дзе стаiць
коска;
разумее прадметны сэнс прачытанага, простую прычыннасць падзей;
умее падрабязна i паслядоўна расказаць казку, пераказаць
апавяданне;
выказаць адносiны да героя, яго ўчынку, матывуючы свае
меркаваннi; уявiць карцiну i расказаць пра яе;
ведае цвёрда верш на памяць, iнтанацыйна правiльна перадае яго
эмацыянальны змест.
Адзнака "4" ставiца, калi вучань:
чытае тэкст цэлымi словамi, а цяжкiя словы, якiя ўтрымлiваюць
чатыры i больш за чатыры склады або незнаёмыя словы - складамi.
Чытае ў iндывiдуальным тэмпе, што адпавядае хуткасцi вымаўлення
дзiцяцi;
дапускае 2-3 тэхнiчныя памылкi па здагадцы - замены,
прыбаўленнi, скажэннi, а таксама памылкi нацiску;
захоўвае паўзу памiж сказамi i ўнутры сказа там, дзе стаiць
коска;
разумее прадметны сэнс прачытанага, простую прычыннасць падзей;
умее падрабязна i паслядоўна расказаць казку, пераказаць
апавяданне, але дапускае недакладнасцi ў перадачы зместу; выказаць
адносiны да героя, яго ўчынку, матывуючы свае меркаваннi; уявiць
карцiну i расказаць пра яе, прапусцiўшы 1-2 дэталi або дапусцiўшы
1-2 моўныя памылкi;
ведае верш на памяць, дапускае перастаноўку слоў, але
самастойна выпраўляе памылкi, дапускае iнтанацыйныя недакладнасцi.
Адзнака "3" ставiцца, калi вучань:
чытае ўголас складамi, празмерна расцягваючы iх;
дапускае 4-5 тэхнiчных памылак (паўтарэннi, замены,
перастаноўкi, пропускi, дабаўленнi, скажэннi, памылкi нацiску);
не захоўвае паўзу памiж сказамi;
недакладна ўспрымае прадметны змест прачытанага;
падрабязна пераказвае прачытанае. Але дапускае недакладнасцi ў
перадачы зместу, уносiць дэталi, якiя не маюць сувязi з тэкстам,
дапускае моўныя памылкi;
выказвае адносiны да героя, яго ўчынкаў, не матывуючы свае
меркаваннi.
3-4 КЛАСЫ
Адзнака "5" ставiцца, калi вучань:
чытае тэкст цэлымi словамi ў тэмпе, якi адпавядае хуткасцi яго
маўлення;
не дапускае тэхнiчных памылак (замена, перастаноўка, паўторы,
скажэнне, пропуск, дабаўленне, памылкi нацiску);
захоўвае iнтанацыю сказа (апавядальную, пытальную, клiчную).
Робiць паўзы памiж сказамi i ўнутры iх з апорай на аўтарскiя
знакi прыпынку, а таксама памiж абзацамi. Выдзяляе з дапамогай
лагiчнага нацiску словы - пералiчэнне прадметаў, дзеянняў, якасцей,
параўнаннi; звароткi; важныя па сэнсу словы (4 клас). Захоўвае тон i
тэмп чытання ў адпаведнасцi з эмацыянальным настроем тв ора, станам
героя;
разумее змест i сэнс твора, прачытанага ўголас i сам сабе;
умее падрабязна i сцiсла расказаць казку, пераказаць
апавяданне; самастойна скласцi план апавядання; выказаць адносiны да
герояў, падзей, матывуючы свае меркаваннi; узнавiць на аснове
прачытанага мастацкi вобраз, апiсанне прыроды - шляхам малявання
слоўных карцiн;
ведае цвёрда верш на памяць, iнтанацыйна правiльна перадае яго
эмацыянальны змест.
Заўвага. Пры вывучэннi другой мовы (рускай у беларускай школе)
адзнака "5" ставiцца ў 3 класе, калi вучань чытае тэкст уголас
цэлымi словамi, пры гэтым маюць месца элементы складовага чытання
цяжкiх слоў - няясных па сэнсу i складаных па структуры (першае
паўгоддзе) i чытання цэлымi словамi (другое паўгоддзе).
Адзнака "4" ставiцца, калi вучань:
чытае тэкст цэлымi словамi ў тэмпе, якi адпавядае хуткасцi яго
маўлення; дапускае тэхнiчныя памылкi (3 клас - 2-3 , 4 клас - 1-2);
дапускае памылкi ў пастаноўцы лагiчных нацiскаў i захаваннi
пауз (3 клас - 1-2, 4 клас - 1);
перадае iнтанацыйна правiльна эмацыяльны змест твора;
разумее сэнс твора пры чытаннi сам сабе, але сэнс прачытанага
ўстанаўлiвае з дапамогай настаўнiка;
умее падрабязна i сцiсла пераказаць прачытанае, уключаючы ў
сцiслы пераказ асобныя падрабязнасцi; скласцi план апавядання,
артыкула, дапускаючы 1-2 недакладнасцi; выказаць адносiны да герояў,
падзей, матывуючы свае меркаваннi; узнавiць на аснове прачытанага
мастацкi вобраз, карцiну прыроды - шляхам малявання слоўных карцiн.
Дапускаецца апусцiць адну iстотную дэталь, моўныя памылкi (3 клас -
2, 4 клас - 1);
ведае верш на памяць, дапускае перастаноўку слоў, але
самастойна выпраўляе памылкi. Могуць быць 1-2 iнтанацыйныя
недакладнасцi.
Адзнака "3" ставiцца, калi вучань:
чытае тэкст уголас у запаволеным тэмпе, празмерна расцягваючы
склады i словы. Маюць месца элементы складовага чытання;
дапускае тэхнiчныя памылкi (3 клас - 3-4 , 4
клас - 2-3);
не захоўвае iнтанацыю сказа, не робiць паузы на аўтарскiх
знаках прыпынку. Дапускае памылкi ў пастаноўцы лагiчных нацiскаў;
разумее змест тэксту, прачытанага ўголас, недакладна ўспрымае
гэты змест пры чытаннi сам сабе, сэнс тэксту ўстанаўлiвае з
дапамогай настаўнiка;
падрабязна пераказвае прачытанае, парушаючы паслядоўнасць
падзей, уносячы дадатковыя падрабязнасцi, якiя не маюць сувязi з
тэкстам. Дапускае моўныя памылкi; недакладна падзяляе тэкст на
лагiчна закончаныя часткi; дапускае недакладнасцi пры фармулёўцы
пунктаў плана апавядання;
выказвае адносiны да герояў, падзей, не матывуючы свае
меркаваннi;
узнаўляе прачытанае ў форме слоўнай карцiнкi, але пры гэтым
прапускае iстотныя дэталi, дапускае моўныя памылкi;
няцвёрда ведае верш на памяць, чытае яго манатонна.
Адзнака "2" ставiцца, калi вучань:
чытае па складах, адрывiста, дапускае шмат паўтораў слоў i iх
частак, многа тэхнiчных памылак;
не вывучыў на памяць верш;
не выканаў дамашняе заданне (без уважлiвых прычын).
МАТЭМАТЫКА
У адпаведнасцi з асаблiвасцямi матэматыкi як вучэбнага прадмета
адзнакi за пiсьмовыя i практычныя работы маюць большае значэнне, чым
адзнакi за вусныя адказы.
Асноўнымi катэгорыямi нормаў ацэнак па матэматыцы з'яўляюцца
"памылка" i "недахоп".
Памылкай можна лiчыць:
няправiльна знойдзенае значэнне лiкавага выразу;
няправiльнае рашэнне ўраўнення або няроўнасцi.
Пры рашэннi задач памылкай можна лiчыць:
няправiльна складзены выраз (ураўненне або няроўнасць) па ўмове
задачы;
няправiльна выбранае дзеянне або няправiльнае паясненне сэнсу
дзеяння (калi задача рашаецца па дзеяннях або па дзеяннях з
паясненнямi);
няправiльна складзеную задачу па зададзенаму выразу (ураўненню
або няроўнасцi).
Пры рабоце з геаметрычным матэрыялам памылкамi можна
лiчыць:
прымяненне няправiльнага спосабу пабудовы геаметрычнага
аб'екта;
грубае адхiленне ад зададзеных памераў пры пабудове
геаметрычных аб'ектаў.
Пры рабоце з велiчынямi памылкай таксама можна лiчыць:
няправiльны перавод адных адзiнак вымярэнняў у iншыя;
грубыя хiбнасцi пры вымярэннi даўжынi, плошчы, вагi, часу.
Недахопам можна лiчыць:
выкарыстанне нерацыянальнага прыёму вылiчэння значэння выразу,
рашэння ўраўнення i няроўнасцi або нерацыянальнага спосабу рашэння
задачы;
выкарыстанне нерацыянальнага метаду пабудовы геаметрычнага
аб'екта;
нерацыянальнае выкарыстанне адзiнак вымярэння.
Пры ацэнцы кантрольных работ можна кiравацца наступнымi
нормамi:
адзнака "5" ставiцца, калi ўсе заданнi выкананы без памылак;
адзнака "4" - калi дапушчаны памылка або 1-2 недахопы, але
разам iх не больш за 2;
адзнака "3" - калi дапушчаны 2 памылкi або 3-4 недахопы, але
разам iх не больш за 4;
адзнака "2" - калi дапушчана больш за 3-4 памылкi або больш за
5-6 недахопаў.
ФIЗIЧНАЯ КУЛЬТУРА
Ацэнка паспяховасцi па фiзiчнай культуры вызначаецца па ступенi
засваення дзецьмi пройдзенага вучэбнага матэрыялу. Крытэрыямi ацэнкi
з'яўляюцца адзiныя патрабаваннi, якiя аб'ектыўна адлюстроўваюць
узровень ведаў, уменняў i навыкаў, а таксама ўзровень развiцця
рухальных якасцей школьнiкаў на пэўным этапе навучання. Ацэнка
грунтуецца на розных якасных паказчыках (метры, секунды, ачкi i да
т. п.) з улiкам магчымых памылак - тэарэтычных i практычных.
Крытэрыi ацэнак павiнны быць зразумелымi i даступнымi дзецям.
Па фiзiчнай культуры ацэньваюцца:
асновы ведаў фактычнага матэрыялу праграмы;
уменнi i навыкi, звязаныя з выкананнем вучнямi фiзiчных
практыкаванняў (адзнака выстаўляецца як за закончаны рух, так i за
асобныя яго элементы);
узровень развiцця рухальных якасцей;
арганiзатарскiя i iнструктарскiя навыкi i ўменнi ў
спаборнiцтвах, гульнях i паўсядзённай дзейнасцi;
дамашнiя заданнi;
стараннасць на ўроках.
Для ацэнкi ўзроўню развiцця рухальных якасцей вучняў настаўнiк
карыстаецца таблiцай нарматываў i тэкстаў узроўню фiзiчнай
падрыхтаванасцi школьнiкаў, што змешчаны ў навучальных праграмах.
За выкананне рухальных дзеянняў выстаўляюцца адзнакi.
Адзнака "5" ставiцца, калi практыкаванне або састаўныя яго
часткi выконваюцца вучнем у поўнай адпаведнасцi з прад'яўленымi
патрабаваннямi, без дробных памылак, упэўнена, лёгка, рытмiчна, без
парушэнняў бiядынамiчнай структуры, без знiжэння якаснага паказчыка
дадзенага рухальнага дзеяння.
Адзнака "4" - калi практыкаванне або яго састаўныя часткi
выконваюцца з нязначнымi адхiленнямi ад стандартнай тэхнiкi
практыкавання (узору), якiя не парушаюць бiядынамiчную структуру
руху; калi ёсць нязначныя памылкi ў дэталях тэхнiкi практыкаванняў,
якiя не знiжаюць якаснага паказчыка руху; калi назiраюцца нязначныя
парушэннi лёгкасцi, рытмiчнасцi.
Адзнака "3" ставiцца, калi практыкаванне або яго састаўныя
часткi выконваюцца з адхiленнямi ад асноў практыкавання (па
напрамку, амплiтудзе, рытму i г. д.), якiя не змяняюць бiядынамiчную
структуру руху, але ўплываюць на знiжэнне колькасных паказчыкаў цi
павелiчэнне часу на яго засваенне; калi маюць месца значныя
адхiленнi ў асобных характарыстыках руху (хуткасць, сiла i iнш.);
калi назiраецца скаванасць, нерашучасць пры выкананнi руху.
Пры ацэнцы кантрольных практыкаванняў i вучэбных нарматываў
трэба ўлiчыць iндывiдуальныя асаблiвасцi i магчымасцi дзяцей
(залiшняя вага, высокi рост i да т. п.). Мэтазгодна даваць вучням
магчымасць палепшыць атрыманыя адзнакi, дазваляючы для гэтага не
менш за тры спробы або неабходны час.
Нельга знiжаць адзнаку за пропускi заняткаў, адсутнасць або
дрэнны стан спартыўнага адзення, няўдзел у
фiзкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах.
Невыкананне якасных паказчыкаў па прычынах, якiя не залежаць ад
школьнiка (працяглыя пропускi ўрокаў па хваробе, непрапарцыянальнае
фiзiчнае развiццё, залiшняя вага i г.д.), пры станоўчых бягучых
адзнаках за тэхнiку практыкаванняў, засваенне ведаў i стараннасць не
з'яўляецца падставай для знiжэння вынiковай адзнакi.
Паспяховасць вучняў, аднесеных па стану здароўя да падрыхтоўчай
медыцынскай групы, вызначаецца на агульных падставах. Аднак пры
гэтым выключаюцца тыя вiды рухаў i кантрольныя нарматывы, якiя
процiпаказаны гэтым дзецям.
Паспяховасць вучняў, аднесеных па стану здароўя да спецыяльнай
медыцынскай групы, або групы ЛФК, ацэньваецца па форме "залiчана"
або "незалiчана". Такую ж форму мае i вынiковая адзнака за чвэрць i
за год.
Школьнiкi, якiя мелi вынiковыя адзнакi за адну, дзве або тры
чвэрцi, а затым былi аднесены па стану здароўя да спецыяльнай
медыцынскай групы, групы ЛФК цi зусiм вызвалены ад заняткаў на
ўроках фiзкультуры, ацэньваюцца за навучальны год па наяўных
(незалежна ад колькасцi) чацвяртных адзнаках.
Узровень фiзiчнай падрыхтаванасцi (развiццё рухальных якасцей)
вучняў, пераселеных з зон радыеактыўнага забруджвання, вызначаецца
па таблiцах, змешчаных у навучальных праграмах. Аднак пры гэтым
нарматыў на адзнаку "4" трэба ацэньваць адзнакай "5", а адзнаку "3"
- адзнакай "4".
МАЯ РАДЗIМА - БЕЛАРУСЬ
Пры вывучэннi курса праводзiцца бягучая i вынiковая праверка i
ацэнка ведаў i ўменняў вучняў. Для гэтага выкарыстоўваюцца розныя
вiды апытання i вучэбных заданняў.
Згодна з асаблiвасцямi iнтэграванага курса, вуснае апытанне
з'яўляецца асноўным спосабам праверкi i ацэнкi ведаў i ўменняў
школьнiкаў. Ацэнка вуснага адказу ажыццяўляецца на аснове наступных
крытэрыяў: поўнае i правiльнае ўзнаўленне вучнямi ўсвоеных ведаў i
ўменняў: ступень iх усведамлення; выкананне дамашняга задання;
стараннасць на ўроку; выпраўленне адказаў аднакласнiкаў; поўнае
афармленне вывучанага ў адпаведнасцi з патрабаваннямi да ведаў i
ўменняў па беларускай мове i чытанню.
Вусны адказ вучня лiчыцца поўным, калi ў iм выкладзены
неабходныя звесткi (важнейшыя падзеi, з'явы, iмёны, даты, тэрмiны i
iх тлумачэнне). Правiльным яго можна прызнаць, калi ў iм
адсутнiчаюць памылкi. Памылкай неабходна лiчыць: парушэнне
паслядоўнасцi апiсання вывучаемых падзей i з'яў; скажэнне адметных
рыс важнейшых эпiзодаў, жыццёвых i прыродных з'яў, гiстарычных асоб;
iх пропуск, няправiльнае ўзнаўленне асноўных дат гiстарычных падзей;
недакладнае ўсведамленне тэрыторыi, дзе адбывалiся прыродныя з'явы i
гiстарычныя падзеi; увядзенне звестак, якiя не маюць нiякай сувязi з
вывучаемым тэкстам; няправiльнае тлумачэнне сэнсу гiстарычных i
геаграфiчных тэрмiнаў; парушэнне моўнага афармлення адказу.
Усе памылкi вучняў заўсёды павiнны быць выяўлены i адзначаны
настаўнiкам. Ён жа знаходзiць спосабы iх выпраўлення.
Настаўнiк ужывае ацэнку на словах i адзнакi "5", "4", "3", "2".
На ўводным уроку вучняў патрэбна пазнаёмiць з нормамi ацэнкi iх
ведаў.
Адзнака "5" азначае, што вучань свабодна валодае вучэбным
матэрыялам, правiльна, поўна i ўпэўнена адказвае на пастаўленыя
пытаннi. Ён разумее сэнс прачытанага; устанаўлiвае прычыннасць
падзей i з'яў; умее паслядоўна, падрабязна або сцiсла пераказаць
адпаведны тэкст, выказаць свае адносiны да падзей i асоб,
абгрунтаваць свае разважаннi; дапускае 1-2 неiстотныя памылкi, якiя
выпраўляе без заўваг настаўнiка; можа засвоiць дадатковы матэрыял
вучэбнага дапаможнiка, выканаць па яго зместу адпаведныя заданнi.
Школьнiк выкарыстоўвае новыя гiстарычныя i геаграфiчныя назвы i
тэрмiны, яго асноўныя ўменнi трывалыя.
Адзнака "4" ставiцца, калi адказ вучня ў асноўным адпавядае
патрабаванням да адзнакi "5", але ён дапускае не больш за 3 памылкi,
якiя сам жа выпраўляе пасля заўваг настаўнiка.
Адзнака "3" ставiцца ў тым выпадку, калi вучань разумее
сутнасць прачытанага, але не ўмее без дапамогi настаўнiка аформiць
свой адказ; дапускае да 6 памылак па зместу тэкста, якiя не можа
выправiць самастойна; выказвае адносiны да вывучаемых падзей, з'яў i
асоб, не абгрунтоўваючы свае меркаваннi; недакладна падзяляе тэкст
на лагiчна закончаныя часткi i скажае назвы пунктаў яго плана;
няправiльна тлумачыць гiстарычныя i геаграфiчныя тэрмiны, але можа ў
далейшым авалодаць неабходнымi ведамi i ўменнямi.
Адзнака "2" выстаўляецца тады, калi вучань не ведае значнай
часткi вучэбнага матэрыялу, непаслядоўна i няўпэўнена яго расказвае,
дапускае больш за 6 iстотных памылак, не можа iх выправiць нават з
дапамогай настаўнiка. Такiя недахопы ў падрыхтоўцы школьнiка
з'яўляюцца сур'ёзнай перашкодай да паспяховага авалодвання наступным
матэрыялам.
Адзнака можа быць выстаўлена таксама за практычную работу з
контурнай картай. Ацэнка яе ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з
наступнымi крытэрыямi:
"5" - няма памылак, i вучань акуратна выканаў усё заданне;
"4" - работа зроблена акуратна, але дапушчана не больш за 3
памылкi;
"3" - работа выканана неакуратна, i ў ёй дапушчана не больш за
6 памылак;
"2" - работа выканана неакуратна i дапушчана звыш 6 памылак.
Такiм работам спачатку даецца ацэнка на словах.
ЧЕЛОВЕК И МИР
(Рекомендации)
Полнота знаний - это важный критерий результативности усвоения
курса "Человек и мир". Чем более полно усвоена программа, тем больше
уверенности в том, что у детей сформирован необходимый минимум
знаний о природе и происходящих в ней изменениях, о человеке и его
социальном окружении, о нравственных ценностях людей. Но нельзя
ориентировать ребенка на стопроцентное усвоение и воспроизведение
знаний. Необходимо, чтобы с достаточной полнотой усваивалось самое
главное, самое существенное. Например, в разделе "Природа и человек"
это знания о живой и неживой природе, их роли в жизни человека, о
воздухе, воде, горных породах, растениях и животных, их охране
человеком; в разделе "Я и люди вокруг" существенно усвоение понятий
о словах и национальных традициях приветствия, о правилах постановки
вопросов и ведения диалога, нормах поведения в общественных местах,
нормах безопасного поведения на улице, в обращении с огнем,
электроприборами, об опасности отношений с незнакомыми людьми и др.
Критерий глубины знаний предполагает осознание детьми важнейших
взаимосвязей между объектами, процессами, явлениями, людьми. Ребенок
может многое знать о сезонных изменениях в природе (температурные
изменения, изменение окраски растительности, поведения животных,
сезонные полевые работы и т. д.), но если он не осознает, что из
этих явлений причина, а что является следствием, знания его
поверхностны, неглубоки, не могут быть целенаправленно использованы.
Достаточно традиционен критерий прочности знаний. То, что
усвоено в начальной школе, является фундаментом дальнейшего
образования и трудовой деятельности человека. Основные понятия,
принципы, излагаемые в курсе "Человек и мир", должны быть усвоены
прочно. Это, в частности, понятия: "звери", птицы", "насекомые",
"связь растений и животных с окружающей средой", "цепочка питания",
"радиоактивное загрязнение", "нитраты", "личная гигиена", "семья",
"этика семейных отношений", "народный этикет" и другие; это
принципы: рассмотрение человека как органической части живой
природы; взаимосвязь между природой, человеком и его хозяйственной
деятельностью; ответственность личности за свои поступки, за свое
развитие, за счастье своей семьи и т. д.
Важно достаточно глубокое, полное и прочное усвоение наиболее
общих знаний. Но в то же время в содержании курса есть немало
конкретных знаний, жизненно необходимых для растущего человека, для
сохранения экологического равновесия в окружающей природной и
социальной среде:
правила поведения в лесу, на лугу, у водоема;
виды ядовитых растений;
уход за зелеными насаждениями и домашними растениями;
способы обработки почвы;
правила пожарной и электробезопасности;
правила личной и общественной гигиены;
нормы этикета дома, в школе, на транспорте, в общественных
местах и т. д.
Критерий оперативности знаний следует рассматривать с позиций
возможности их быстрого переноса в практику, использования в быту, в
межличностных отношениях, во взаимодействии с природой.
Гибкость знаний предполагает способность проявлять творчество,
находить на основе имеющихся знаний новые, нетрадиционные способы
решения практических задач. Гибкость означает также способность к
перестройке знаний (отказу от устаревших, включение новых). В
приложении к курсу "Человек и мир" это означает появление у детей
рационализаторских предложений (к примеру, удлинить световой день за
счет электрического освещения при выращивании рассады),
самостоятельную разработку ими каких-либо приспособлений (кормушка
или поилка для птиц, необычная формочка для печенья и др.),
выдвижение идей постановки опытов для проверки потребности растений
в воде и воздухе. Это творческие работы детей (рисунок, букет,
произведения флористики, сочинения-миниатюры), творчество в
совершении гуманных милосердных поступков и т. д.
Традиционное отношение взрослых к некоторым животным ("змею
надо убить", "волк - хищник и его надо уничтожить", "воробей - вора
бей" и др.) может мешать формированию у детей правильных
представлений, гуманного отношения к природе. Гибкость в данном
случае позволяет быстро переориентировать детей, сформировать у них
необходимую систему ценностей.
В 1 и 2 классах нереально требовать от детей как полных,
развернутых, так и обобщенных ответов по разделам курса. Но уже в 3
и особенно в 4 классах это необходимо делать, чтобы подготовить их к
обучению во второй ступени общеобразовательной школы.
Перечисленные критерии в основном связаны с
интеллектуально-познавательной деятельностью школьников. Но курс
"Человек и мир" ориентирован на нравственное развитие детей, на мир
взаимоотношений с конкретными людьми, на адаптацию в социальной
среде, поэтому для оценки знаний и умений школьников необходимы и
другие критерии (нравственно-психологические).
Интеллектуальные критерии - основа для объективных отметок
детям по курсу "Человек и мир", критерии нравственно-психологические
- основа качественной оценки личностных изменений детей в процессе
изучения этого курса.
Исходя из вышеизложенного, учитель оценивает знания, умения и
навыки детей в баллах "5", "4", "3" по курсу "Человек и мир".
Отметка "2" по данному курсу не ставится. При выставлении обобщающей
отметки за учебную четверть или год необходимо учитывать, насколько
каждый ученик овладел знаниями и умениями в соответствии с
требованиями учебных программ. При этом учитываются отметки за
устные ответы учащихся, практическую деятельность.
5-11 КЛАСЫ
БЕЛАРУСКАЯ МОВА
"Часовыя нормы ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў вучняў
агульнаадукацыйных школ" прызначаны забяспечыць адзiныя патрабаваннi
да ведаў, уменняў i навыкаў школьнiкаў па беларускай мове. У iх
ўстанаўлiваюцца:
1) адзiныя крытэрыi ацэнкi розных бакоў валодання вуснай i
пiсьмовай формамi мовы (крытэрыi арфаграфiчнай i пунктуацыйнай
пiсьменнасцi, моўнага афармлення звязнага выказвання, зместу
выказвання);
2) адзiныя нарматывы ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў (г.зн.
межы дапушчальных парушэнняў);
3) аб'ём розных вiдаў кантрольных работ;
4) колькасць адзнак за розныя вiды кантрольных работ.
Вучням прад'яўляюцца патрабаваннi толькi да тых уменняў i
навыкаў, над якiмi яны працавалi або працуюць на момант праверкi.
На ўроку беларускай мовы правяраюцца:
веды аб мове (тэорыi прадмета) i ўменне карыстацца iмi;
арфаграфiчныя i пунктуацыйныя ўменнi;
моўныя ўменнi i навыкi.
I. Ацэнка ведаў вучняў аб сiстэме мовы i маўлення
Вуснае апытанне з'яўляецца адным са спосабаў праверкi ведаў
вучняў па беларускай мове.
Разгорнуты адказ вучня павiнен уяўляць звязнае, лагiчна
паслядоўнае паведамленне на пэўную тэму, паказаць яго ўменне
прымяняць агульныя палажэннi, азначэннi, правiлы да канкрэтных
выпадкаў.
Пры ацэнцы адказу вучня трэба ўлiчваць наступныя крытэрыi:
1) правiльнасць, паўната, выразнасць адказу;
2) ступень усвядомленасцi вывучанага;
3) моўнае афармленне адказу: непажаданыя памылкi ў вымаўленнi,
выклiканыя iнтэрферэнцыяй роднай мовы вучняў, памылкi ў дапасаваннi
i кiраваннi, залiшняе паўтарэнне слоў або зваротаў мовы ў
неканкрэтных для iх значэннях, выкарыстанне слоў i выразаў iншага
функцыянальнага стылю, памылкi ў пастаноўцы нацiскаў i iнш..
Адзнака "5" ставiцца, калi вучань дакладна, з дастатковай
паўнатой расказвае вывучаны матэрыял, дае правiльныя азначэннi
моўных паняццяў; паказвае поўнае разуменне матэрыялу, можа
абгрунтаваць свае разважаннi, прывесцi неабходныя прыклады не толькi
з падручнiка, але i самастойна складзеныя або падабраныя, прымяняць
веды на практыцы; расказвае матэрыял паслядоўна i з пункту гледжання
норм лiтаратурнай мовы.
Адзнака "4" ставiцца, калi вучань дае адказ, задавальняючы ў
асноўным тым жа патрабаванням, што i для адзнакi "5", але дапускае
1-3 памылкi, якiя сам жа выпраўляе пасля заўвагi настаўнiка, i 1-2
недакладнасцi ў паслядоўнасцi i мове расказу.
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7 |
Стр.8 |
Стр.9 |
Стр.10
|