Стр. 3
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7 |
Стр.8 |
Стр.9 |
Стр.10
недакладнасцi ў паслядоўнасцi i мове расказу.
Адзнака "3" ставiцца, калi вучань паказвае веды i разуменне
асноўных палажэнняў дадзенай тэмы, але расказвае матэрыял няпоўна i
дапускае недакладнасцi ў азначэннi паняццяў i фармулёўцы правiл; не
ўмее дастаткова глыбока i доказна абгрунтаваць свае ра важаннi i
прывесцi адпаведныя прыклады; расказвае матэрыял непаслядоўна i
дапускае памылкi ў моўным афармленнi адказу.
Асноўная асаблiвасць адказу, ацэненага балам "3", заключаецца ў
тым, што вучань ведае i разумее галоўнае ў матэрыяле, якi
правяраецца, так што недахопы ў яго падрыхтоўцы не перашкаджаюць
авалодваць ведамi ў далейшым.
Адзнака "2" ставiцца, калi вучань паказвае няведанне большай
часткi вывучанага матэрыялу, дапускае памылкi ў фармулёўцы
азначэнняў i правiл, якiя скажаюць iх сэнс; бессiстэмна i няўпэўнена
расказвае матэрыял, не можа падмацаваць прыкладамi граматычны
правiлы. Адзнака "2" азначае такiя недахопы ў падрыхтоўцы вучня,
якiя з'яўляюцца сур'ёзнай перашкодай да паспяховага авалодання
наступным матэрыялам.
Станоўчая адзнака ("5", "4", "3") можа ставiцца не толькi за
адзiн грунтоўны адказ, але i за суму адказаў, дадзеных iм на працягу
ўрока пры ўмове, калi ў працэсе ўрока не толькi заслухоўвалiся
адказы вучня, але i ажыццяўлялася праверка яго ўмення прымяняць веды
на практыцы.
Узноўленая мова (чытанне i пераказ)
Да пачатку навучання беларускай мове ў сярэдняй школе (5 клас)
вучнi павiнны: а) набыць навык выразнага чытання тэксту з тэмпам 90
слоў у мiнуту, выразнага чытання вывучаных на памяць вершаў з
захаваннем патрэбнай iнтанацыi; б) умець сама тойна падрыхтавацца да
выразнага чытання.
Нормы тэмпу чытання вучняў 5-11 класаў рэкамендуюцца наступныя:
--------------T----------------------------------------------------
Клас ¦ Тэмп чытання
+-------------------------T--------------------------
¦ усiх ¦ пра сябе
--------------+-------------------------+--------------------------
V 100-110 140-170
VI 110-120 170-210
VII 120-130 210-250
VIII не менш за 150 250-270
IХ "-" 270-290
Х "-" 290-310
ХI "-" 310-330
За iстотныя памылкi ў працэсе чытання (улiчваецца бегласць,
правiльнасць, выразнасць, усвядомленасць) агульная адзнака за работу
над тэкстам знiжаецца на 1 бал.
Адзнака "5" ставiцца за пераказ, якi поўнасцю адпавядае тэксту,
дастаткова поўны па аб'ёму, у якiм не больш чым 1 моўная памылка.
Адзнака "4" ставiцца за пераказ, якi ў асноўным задавальняе тым
жа патрабаванням, што i для адзнакi "5", але ў якiм не больш за 3
моўныя памылкi.
Адзнака "3" ставiцца за пераказ, якi не поўнасцю адпавядае
тэксту i ў якiм не больш чым 6-7 моўных памылак у V-VI класах i 4-5
моўных памылак у VII-ХI класах.
Адзнака "2" ставiцца за пераказ, недастатковы па аб'ёму i ў
якiм моўных памылак больш, чым гэта прадугледжана нормай для адзнакi
"3".
Прадуцыраваная мова
(апавяданне, апiсанне, разважанне i iнш.)
За вуснае апавяданне або апiсанне адзнака "5" ставiцца, калi
звязнае выказванне поўнасцю адпавядае тэме, дастаткова поўна
раскрывае яе, правiльнае ў адносiнах логiкi i змяшчае не больш чым 1
моўную памылку.
Адзнака "4" ставiцца за звязнае выказванне, якое ў асноўным
задавальняе ўмовам для адзнакi "5", але мае асобныя нязначныя
адхiленнi i не больш чым 3 моўныя памылкi.
Адзнака "3" ставiцца за выказванне, якое не поўнасцю раскрывае
тэму i змяшчае не больш чым 6-7 моўных памылак.
Адзнака "2" ставiцца за выказванне, у якiм не раскрыта тэма або
якое не задавальняе iншым умовам, дастатковым для адзнакi "3".
П. Ацэнка арфаграфiчнай i пунктуацыйнай пiсьменнасцi вучняў
Дыктант - адна з асноўных форм праверкi арфаграфiчнай i
пунктуацыйнай пiсьменнасцi. З яго дапамогай правяраецца па
арфаграфii: а) уменне правiльна пiсаць словы на вывучаныя правiлы;
б) усваенне правапiсу слоў з правяраемымi i неправяраемымi арфаграма
i; па пунктуацыi: уменне расстаўляць знакi прыпынку ў адпаведнасцi з
вывучанымi правiламi.
Для праверкi правапiсу асобных слоў выкарыстоўваецца слоўнiкавы
дыктант.
Кантрольны слоўнiкавы дыктант можа складацца з наступнай
колькасцi слоў:
-----------------------T------------------------------------------
Клас ¦ Колькасць слоў
-----------------------+------------------------------------------
V 10-15
VI 15-20
VII 20-25
VIII 25-30
IХ 30-35
Х 35-40
ХI 40-45
Кантрольны слоўнiкавы дыктант ацэньваецца па наступных
нарматывах:
-----------------------T------------------------------------------
Адзнака ¦ Колькасць дапушчаных памылак
-----------------------+------------------------------------------
"5" 0-0
"4" 1-2
"3" 3-5
"2" 6 i больш
Кантрольны тэкставы дыктант правярае арфаграфiчныя i
пунктуацыйныя ўменнi ў адпаведнасцi з вывучанымi правiламi.
Для дыктантаў мэтазгодна выкарыстоўваць звязныя тэксты (урыўкi)
з твораў мастацкай лiтаратуры i перыядычных выданняў, таму што ў iх
пераважна захоўваюцца натуральныя суадносiны арфаграм. Тэксты
павiнны быць даступнымi па зместу для вучняў пэўнага класа i
адпавядаць нормам сучаснай лiтаратурнай мовы.
Для кантрольных (праверачных) дыктантаў устанаўлiваецца
наступная колькасць слоў:
-----------T-------------------------------------------------------
Клас ¦ Колькасць слоў
+------------------------T------------------------------
¦школы з беларускай ¦ школы з рускай (iншымi)
¦мовай навучання ¦ мовамi навучання
-----------+------------------------+------------------------------
V 90-100 70-80
VI 100-110 80-100
VII 110-120 100-110
VIII 120-140 110-130
IХ 140-170 130-170
Х 170-190 170-190
ХI 190-210 190-210
Аб'ём кантрольных (праверачных) дыктантаў у класах з
паглыбленым вывучэннем мовы можа быць павялiчаны на 20-30 слоў.
Заўвага:
1) Пры падлiку слоў у тэксце дыктанта ўлiчваюцца як
самастойныя, так i службовыя часцiны мовы.
2) Калi кантрольны дыктант з дадатковым заданнем, то колькасць
слоў у iм адпавядае першай лiчбе таблiцы для пэўнага класа.
Тэкст дыктанта павiнен быць зразумелым для вучняў. Словы, якiя
рэдка ўжываюцца i незразумелыя вучням, выпiсваюцца на дошцы i
тлумачацца. Асобна выпiсваюцца словы, з напiсаннем якiх вучнi яшчэ
не знаёмiлiся. Для кантрольных дыктантаў трэба падбiраць такiя
тэксты, у якiх вывучаемыя ў дадзенай тэме арфаграмы i пунктуацыйныя
правiлы пададзены не менш чым 2-3 выпадкамi.
Рэкамендуецца па магчымасцi падбiраць тэксты наступнай
насычанасцi:
----------T--------------------------T-----------------------------
Клас ¦ Колькасць вiдаў ¦ Колькасць вiдаў
¦ арфаграм ¦ пунктаграм
----------+--------------------------+-----------------------------
V 12 2-3
VI 16 3-4
VII 20 4-5
VIII 24 10
IХ 24 15
Х-ХI 28 20
У дыктанце павiнна быць: у V класе не больш чым 5 слоў, VI-VII
класах не больш чым 7 слоў, у VIII-IХ класах - не больш чым 10 слоў,
у Х-ХI класах - не больш чым 12 слоў з неправяраемымi i
цяжкаправяраемымi напiсаннямi, правапiсу якiх вучнi спецыяльна
вучылiся.
У тэксты кантрольных дыктантаў могуць уключацца толькi тыя зноў
вывучаныя арфаграмы, якiя ў дастатковай меры замацоўвалiся (не менш
чым на 2-3 папярэднiх уроках).
Заўвага: да канца першай чвэрцi (а ў V класе на працягу першага
паўгоддзя) захоўваецца аб'ём тэксту пiсьмовай работы, рэкамендаваны
для папярэдняга класа.
Ацэньваючы пiсьменнасць, трэба зыходзiць з агульнага правiла:
вучням прад'яўляць патрабаваннi да ведаў, якiм iх навучылi. Таму пры
праверцы пiсьмовых работ усе арфаграфiчныя i пунктуацыйныя памылкi,
дапушчаныя вучнямi, выпраўляюцца, аднак пры ацэнцы работы ўлiчваюцца
не ўсе.
Не ўлiчваюцца i не выносяцца на палi пры ацэнцы наступныя
арфаграфiчныя i пунктуацыйныя памылкi:
на тыя правiлы, якiя не прадугледжаны школьнай праграмай;
на яшчэ не вывучаныя правiлы;
у словах з неправяраемымi напiсаннямi, работа над якiмi яшчэ не
праводзiлася;
яўныя апiскi, якiя скажаюць гукавы выгляд слова ("пульба",
"мямля" замест "бульба", "зямля");
асобныя няправiльныя напiсаннi, якiя з'яўляюцца ў вучняў пад
уплывам графiкi iншай мовы (i-и).
у захаваннi аўтарскiх знакаў прыпынку.
Па арфаграфii неабходна адрознiваць:
1) арфаграфiчныя i граматычныя памылкi;
2) арфаграфiчныя i фактычныя памылкi;
3) арфаграфiчныя памылкi i апiскi;
4) грубыя i нягрубыя памылкi;
5) памылкi, якiя паўтараюцца i якiя не паўтараюцца;
6) аднатыпныя i неаднатыпныя памылкi.
Граматычнымi з'яўляюцца памылкi ва ўтварэннi форм слоў: iдзець
(iдзе), нясець (нясе), гавора (гаворыць) i iнш.
Да фактычных памылак адносяцца няправiльныя напiсаннi,
выклiканыя няведаннем рэалiй: Рабак замест Рыбак, Загорцы замест
Заборцы i iнш.
Апiскi, няправiльныя напiсаннi, якiя скажаюць гукавы i лiтарны
воблiк слова: "дулпо" замест "дупло", "мямля" замест "зямля",
напiсанне "е" замест "ў" пад нацiскам (галле замест галлё, нес
замест нёс i iнш.).
Нягрубымi арфаграфiчнымi памылкамi з'яўляюцца:
а) памылкi ў пераносе слоў,
б) памылкi ў выключэннях з правiлаў;
в) няправiльнае ўжыванне вялiкай лiтары ў складаных уласных
назвах; памылкi ў напiсаннi ўласных назваў нярускага паходжання;
г) парушэнне правiл напiсання прыставак у прыслоўях, утвораных
ад назоўнiкаў з прыназоўнiкамi;
д) парушэнне ў напiсаннi часцiц не i нi ў спалучэннях не хто
(што) iншы (iншыя), як ..., нiхто (нiшто) iншы (iншае) не ...;
ж) выпадкi злiтнага i асобнага напiсання не з прыметнiкамi,
якiя выступаюць у ролi выказнiка;
Нягрубымi пунктуацыйнымi памылкамi з'яўляюцца:
а) пастаноўка аднаго знака прыпынку замест другога
(аналагiчнага);
б) памылкi ў пропуску аднаго са спалучальных знакаў прыпынку
або ў парушэннi iх паслядоўнасцi (спалучэнне коскi i працяжнiка,
пытальнiка i клiчнiка).
Памылкамi, якiя паўтараюцца, лiчацца памылкi, дапушчаныя ў
адным i тым жа слове некалькi разоў або ў аднакарэнных словах.
Аднатыпнымi лiчацца памылкi на адно правiла, калi ўмовы выбару
правiльнага напiсання заключаны ў граматычных i фанетычных
асаблiвасцях слова. Аднатыпнымi можна лiчыць памылкi на правапiс ў
(нескладовага), калi яно ўжываецца ў якасцi прыназоўнiка i стаiць
пасля галоснай у папярэднiм слове (хадзiла ў лес, зайшла ў
бiблiятэку).
Заўвага:
1. Граматычныя, фактычныя памылкi, апiскi пры праверцы
дыктантаў выпраўляюцца, аднак пры падлiку не ўлiчваюцца.
2. Нягрубыя памылкi лiчацца за паўпамылкi, памылкi, якiя
паўтараюцца (колькi б iх нi было), лiчацца за адну.
3. Першыя тры аднатыпныя памылкi лiчацца за адну, кожная
наступная памылка ўлiчваецца як самастойная.
4. Калi ў адным неправяраемым слове дапушчаны 2 i больш
памылак, то ўсе яны лiчацца за адну.
Пры праверцы кантрольнага тэкставага дыктанта трэба кiравацца
наступнымi нарматывамi:
-------------------T-----------------------------------------------
Адзнака ¦ Колькасць дапушчаных памылак
-------------------+-----------------------------------------------
5
5 0/0
4 2/2, 1/3, 0/4
3 4/4, 3/5, 0/7
2 больш чым на адзнаку
Заўвага. Адзнака "5" можа выстаўляцца за дыктант пры наяўнасцi 1
нягрубай арфаграфiчнай памылкi або 1 нягрубай пунктуацыйнай памылкi.
Адзнака "4" можа выстаўляцца за 3 арфаграфiчныя памылкi, калi сярод
iх ёсць аднатыпныя, у V класе дапускаецца выстаўленне адзнакi "3" за
дыктанты пры 5 арфаграфiчных i 4 пунктуацыйных памылках. Адзнака "3"
можа быць пастаўлена таксама пры наяўнасцi 7 арфаграфiчных i 7
пунктуацыйных памылак, калi сярод тых i другiх маюцца па 3
аднатыпныя памылкi.
Неабходна ўлiчваць, што мяжой для адзнакi "4" з'яўляюцца 2
арфаграфiчныя памылкi для вучняў усiх тыпаў школ; для адзнакi "3" -
4 арфаграфiчныя памылкi для вучняў школ (класаў) з беларускай мовай
навучання i 5 - для вучняў школ з рускай (iншымi) мовамi навучання;
у V класе мяжой адзнакi "3" з'яўляюцца 5 арфаграфiчных памылак у
школах з беларускай мовай навучання i 6 - у школах з рускай мовай
навучання.
Дыктант ацэньваецца адной адзнакай.
У комплекснай кантрольнай рабоце, якая складаецца з дыктанта i
дадатковага (фанетычнага, лексiчнага, арфаграфiчнага, граматычнага i
iнш.) задання, выстаўляюцца дзве адзнакi - за кожны вiд працы.
Абедзве адзнакi выстаўляюцца ў адну графу па беларускай мове: 5/4,
4/3, 3/2.
Пры ацэнцы выканання дадатковага задання неабходна кiравацца
наступным:
адзнака "5" ставiцца, калi вучань выканаў усе заданнi;
адзнака "4" ставiцца, калi вучань правiльна выканаў не менш чым
3/4 задання;
адзнака "3" ставiцца за работу, у якой правiльна выканана не
менш чым палавiна задання;
адзнака "2" ставiцца за работу, у якой не выканана больш чым
палавiна задання.
Заўвага: арфаграфiчныя i пунктуацыйныя памылкi, дапушчаныя пры
выкананнi дадатковых заданняў, уключаюцца ў лiк памылак за дыктант.
III. Ацэнка камунiкатыўнай пiсьменнасцi вучняў
Для праверкi камунiкатыўнай пiсьменнасцi вучняў можна
выкарыстоўваць розныя творчыя работы: пераказы, сачыненнi, водгукi,
рэцэнзii, пераклады i iнш.
Сачыненнi i пераказы - асноўныя формы праверкi ўмення правiльна
i паслядоўна перадаваць свае думкi ў адпаведнасцi з тэмай i задумай,
узроўнем моўнай падрыхтаванасцi вучняў, г.зн. уменнем выкарыстоўваць
моўныя сродкi ў адпаведнасцi са стылем, тэмай i задачай выказвання.
Пры ацэнцы пiсьменнасцi творчых работ, акрамя захавання
правiлаў арфаграфii i пунктуацыi, улiчваецца i захаванне граматычных
норм. Граматычная правiльнасць мовы ацэньваецца па спецыяльных
крытэрыях. Правiльнасць мовы - захаванне ў ёй асноўных граматычных
норм, сфармуляваных у выглядзе правiлаў граматыкi (нормы скланення i
спражэння часцiн мовы, дапасавання, кiравання слоў, пабудовы сказаў
той або iншай структуры).
Парушэнне граматычных норм прыводзiць да граматычных памылак.
Граматычныя памылкi ў канчатках часцiн мовы, выклiканыя
неканкрэтным веданнем норм дапасавання i кiравання, адзначаюцца
толькi ў творчых работах, дзе выяўляюцца творчыя ўменнi i навыкi
вучняў, у дыктантах гэтыя памылкi лiчацца арфаграфiчнымi, так як
тэкст дыктанта не састаўляецца вучнямi самастойна.
Найбольш распаўсюджанымi граматычнымi памылкамi з'яўляюцца
наступныя:
1. Памылковае ўтварэнне слоў: Мiхал - чалавек свабодалюбiмы.
2. Памылковае ўтварэнне формы слова:
а) памылкi ў склонах назоўнiкаў: У дарозе яны падтрымлiвалi
адзiн аднаго.
б) памылкi ў выкарыстаннi нескланяльных назоўнiкаў у форме
якога-небудзь склону: Паравоз наблiжаўся да дэпа.
в) памылкi ва ўтварэннi формы лiку: грудзь, дзвер, крупа,
канапля, села, гада, дактара;
г) памылкi ў выкарыстаннi слоў у iншым родзе: Яго ўзнагародзiлi
медаллю.
д) памылкi ва ўтварэннi форм прыметнiка: малодшы на пяць гадоў
(маладзейшы);
е) памылкi ва ўтварэннi займеннiка: кажды (кожны), гэны (гэты);
ж) памылкi ва ўтварэннi форм дзеяслова: iдзець (iдзе), нясець
(нясе), гавора (гаворыць), змяркаць (змяркацца);
3. Памылкi ў дапасаваннi: Ля берагоў ракi, кустамi i алешнiкамi
паросшымi, траплялiся невялiкiя затокi.
4. Памылкi ў кiраваннi: Гарлахвацкi прабраўся ў навуку шляхам
падробленым дакументам.
5. Парушэнне суаднесенасцi трывання i часу дзеяслоўных форм:
Калi пачалася вайна, яго мабiлiзоўваюць у армiю.
6. Парушэнне дапасавання памiж выказнiкам i дзейнiкам: Вакол
вогнiшча сядзелi i размаўлялi група студэнтаў.
7. Памылкi ў пабудове сказаў з дзеепрыслоўнымi зваротамi:
Чытаючы раман "Трэцяе пакаленне", мяне вельмi зацiкавiў лёс Мiхала.
8. Памылкi ў пабудове сказаў з дзеепрыметнымi зваротамi: За
расстаўленымi партамi ў тры рады сядзелi хлопчыкi i дзяўчынкi.
9. Памылкi ў пабудове сказаў з аднароднымi членамi: На
пасяджэннi савета дружыны гаварылi пра збор макулатуры, металалому i
аб дапамозе шэфам.
10. Памылкi ў пабудове складаных сказаў: У вобразе дзядзькi
Антося аўтар паказвае загубленую маладосць, i ва ўсiм гэтым трэба
вiнiць самадзяржаўе.
11. Змяшанне простай i ўскоснай мовы: "Ужо неяк пад восень
сказала Аленка Сцёпку, што я хачу працягваць вучобу (замест "што
хоча працягваць вучобу").
12. Пропуск неабходных слоў: Можна пачуць, як спяваюць птушкi,
як узыходзiць сонца.
13. Парушэнне межаў сказа: Нам радасна бачыць. Як прыгажэе
родны Мiнск.
Граматычная правiльнасць мовы, як арфаграфiчная i пунктуацыйная
пiсьменнасць, уплывае на лагiчнасць, выразнасць i дакладнасць думкi,
на змест выказвання.
Пры ацэнцы пiсьмовых творчых работ, акрамя пiсьменнасцi,
улiчваецца i моўнае афармленне. Моўныя недакладнасцi разам з
недакладнасцямi ў змесце ўлiчваюцца пры вывядзеннi першай адзнакi;
граматычныя, разам з арфаграфiчнымi i пунктуацыйнымi, - пры
вывядзеннi другой. Дакладная, багатая, выразная мова з'яўляецца
адным з асноўных паказчыкаў якасцi пераказаў i сачыненняў. Пры
ацэнцы мовы творчых работ улiчваецца:
багацце слоўнiка i разнастайнасць граматычных сродкаў, выбар
слоў, пабудова словазлучэнняў i сказаў;
дакладнасць мовы;
стылявое адзiнства i выразнасць мовы.
Добрая мова самастойнай работы характарызуецца перш за ўсё
вялiкiм аб'ёмам актыўнага слоўнiкавага запасу вучня, развiтым
граматычным ладам, разнастайнасцю выкарыстаных у мове марфалагiчных
форм i сiнтаксiчных канструкцый. Патрабаваннi да мовы прад'яўляюцца
з улiкам узросту i развiцця вучняў, а таксама атрыманых iмi ведаў па
лексiцы, словаўтварэннi, марфалогii, сiнтаксiсу i набытых уменняў i
навыкаў.
Дакладнасць мовы залежыць ад умення вучня адабраць словы i
выразы, што найбольш адпавядаюць зместу, якi перадаецца. Для
дасягнення дакладнасцi словаўжывання вельмi важна ўмець выбраць з
рада сiнонiмаў самы патрэбны для дадзенага выпадку, выбраць слова,
адэкватнае дадзенаму паняццю.
Стылявое адзiнства i выразнасць тэксту ствараюцца адборам
моўных сродкаў у адпаведнасцi з задачай выказвання.
Пры ацэнцы вучнёўскiх работ улiчваюцца асноўныя моўныя
недахопы:
1. Ужыванне слова ў неўласцiвым яму значэннi: Чарнавус валодае
аўтарытэтам у супрацоўнiкаў iнстытута.
2. Парушэнне лексiчнай спалучальнасцi: На паляўнiчага накiнуўся
пажылы мядзведзь.
3. Ужыванне лiшняга слова (плеаназм): Народныя песнi спявалi
маладыя маладзiцы i дзве старэнькiя бабулькi.
4. Ужыванне адзiн каля аднаго (або блiзка) аднакарэнных слоў
(таўталогiя): Шмат твораў стварыў Я. Купала для дзяцей.
5. Паўтарэнне аднаго i таго ж слова: Ён прыехаў з Парыжа. Яму
трэба было прайсцi памiж радоў. Як толькi ён адчынiў дзверы, людзi
кiнулiся да яго.
6. Ужыванне слова або выразу iншай стылявой афарбоўкi:
Стомленыя i галодныя, мы пацiху крочылi дадому.
7. Няўдалае выкарыстанне экспрэсiўнага, эмацыянальна
афарбаванага слова: Школьнiкi кiнулiся ўручаць букеты кветак любiмым
настаўнiкам.
8. Неапраўданае ўжыванне прастамоўных i дыялектных слоў i
выразаў: Вера не верыла нi ў якiя зводы, якiя наводзiць Гарлахвацкi
(замест "нагаворы").
9. Змяшанне лексiкi розных гiстарычных эпох.
10. Няўдалае ўжыванне асабовых i ўказальных займеннiкаў: Мацi
прапанавала сыну налiць сабе чаю (мацi цi сыну?).
11. Беднасць i аднастайнасць сiнтаксiчных канструкцый: Мы жылi
ў палатцы. Палатка стаяла на беразе. Бераг быў абрывiсты. На беразе
раслi сосны. Сосны былi стромкiя.
12. Няўдалы парадак слоў: Я ўважлiва слухаў Мiколу, з
хваляваннем углядаўся ў яго прасветлены твар натхненнем.
Недахопамi зместу творчых работ з'яўляюцца памылкi фактычнага i
недакладнасцi лагiчнага плана. Да першых адносяцца ўсе парушэннi
iнфармацыйнай (сэнсавай) дакладнасцi расказанага: скажэнне фактаў,
адступленнi ад выкарыстаных крынiц, жыццёвай праўды, неадпаведнасць
сфармуляваных палажэнняў i трактовак апiсанай рэальнасцi i г.д.
Iншыя звязаны з памылкамi ў логiцы выкладу: парушэнне выразнага
парадку думак i частак работы лагiчны пропуск (адсутнасць сувязi
памiж думкамi, няўмелы пераход ад аднаго палажэння да другога),
няўменне выдзелiць абзац i няўменне карыстацца чырвоным радком для
адлюстравання i афармлення логiка-кампазiцыйнага дзялення тэксту.
Усе творчыя работы ў V-ХI класах праводзяцца ў адпаведнасцi з
патрабаваннямi школьнай праграмы. У якасцi кантрольных праводзяцца
падрабязныя пераказы.
Устанаўлiваецца наступны прыкладны аб'ём тэксту пераказаў:
----------T--------------------------------------------------------
Клас ¦ Колькасць слоў
----------+-------------------------------T------------------------
школа ¦ з беларускай мовай навучання ¦з рускай мовай навучання
----------+-------------------------------+------------------------
V 100-150 80-120
VI 150-200 120-180
VII 200-250 180-220
VIII 250-350 250-350
IХ 350-450 350-450
У першым паўгоддзi ў V класе ў школах з рускай (iншымi) мовамi
навучання праводзяцца толькi навучальныя пераказы, якiя ацэньваюцца
па нормах для чацвёртага класа.
Тэксты падагульняючых кантрольных пераказаў у VIII-IХ класах
могуць быць некалькi павялiчаны (прыкладна да 50 слоў) у параўнаннi
з дадзенымi нормамi ў сувязi з тым, што на такiх уроках не
праводзiцца падрыхтоўчая работа.
Рэкамендуецца наступны прыкладны аб'ём самастойных класных
сачыненняў: V клас - 0,5 - 1,0 старонка; VI клас - 1,0 - 1,5; VII
клас - 1,5-2,0; VIII клас - 2,0-3,0; IХ клас - 3,0-4,0.
У сувязi з ускладненнем тэматыкi сачыненняў у Х-ХI класах
павялiчваецца i iх аб'ём: у Х класе - да 5, а ў ХI класе - да 6
старонак.
Да названага аб'ёму сачыненняў настаўнiк павiнен адносiцца як
да вельмi прыкладнага, таму што аб'ём вучнёўскага сачынення залежыць
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7 |
Стр.8 |
Стр.9 |
Стр.10
|