Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерство образования и науки Республики Беларусь от 30 декабря 1994 г. №433 "Аб Часовых нормах ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў вучняў агульнаадукацыйных школ"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 6

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10

 
     Оценивая  сочинения учащихся  старших классов,  кроме названных
критериев,  следует учитывать  убедительность и  аргументированность
раскрытия  темы,  наличие  замысла,  полноту  и  оригинальность  его
воплощения, композиционную стройность и завершенность сочинения.

                           ЗАМЕЖНАЯ МОВА

     Узровень   практычнага   валодання   вучнямi   замежнай   мовай
ацэньваецца  дыферэнцыравана  па  кожнаму  вiду  моўнай  дзейнасцi ў
адпаведнасцi   з   прапануемымi   крытэрыямi,   якiя  базiруюцца  на
праграмных  патрабаваннях  да  практычнага  валодання аўдзiраваннем,
гаварэннем, чытаннем, пiсьмом i перакладам па класах.
     У  аснове  крытэрыяў  ацэнкi  закладзены камунiкатыўны падыход,
г.зн. якасць выканання вучнямi камунiкатыўнай задачы.
     Кантроль i  ацэнка  моўнай  дзейнасцi  вучняў  ажыццяўляецца  з
улiкам яе адпаведнасцi з асноўным i дадатковым крытэрыямi.

     Гаварэнне

     У маналагiчнай мове асноўнымi крытэрыямi з'яўляюцца:

     1)    адпаведнасць    моўных    дзеянняў    вучня   пастаўленай
камунiкатыўнай задачы i сiтуацыi зносiн;

     2) звязнасць i паўната выказванняў;

     3) суадносiны  фраз, якiя выкладзены вучнем  на аснове вучэбных
матэрыялаў i фраз, якiя ён пабудаваў самастойна;

     4) колькасць фраз у выказваннi;

     5) лексiчная i граматычная разнастайнасць мовы;

     6)   наяўнасць   сродкаў    камунiкатыўнай   накiраванасцi   да
слухаючага, ацэначных фраз i выказванне асабiстага меркавання.
     Дадатковымi  крытэрыямi  з'яўляюцца  граматычная,  лексiчная  i
фанетычная правiльнасць мовы *).
 ________________________________
     *) Дадзеныя дадатковыя крытэрыi пры ацэнкцы  навыкаў  гаварэння
вучняў школ  з  паглыбленым  навучаннем  замежнай мовы ўлiчваюцца як
асноўныя крытэрыi.

     Асноўнымi крытэрыямi ацэнкi дыялагiчнай мовы з'яўляюцца:

     1) адпаведнасць  моўных дзеянняў вучня  камунiкатыўнай задачы i
сiтуацыi  зносiн,  а  таксама  тыпу  ўзаемадзеяння  памiж гаворачымi
(абмен iнфармацыяй, абмеркаванне i г. д.);

     2) колькасць i разнастайнасць правiльна пабудаваных рэплiк;

     3)  уменне спантанна  пабудаваць выказванне  ў адпаведнасцi  са
зменамi ў сiтуацыi i ў паводзiнах партнёра;

     4) лексiчная i граматычная разнастайнасць рэплiк;

     5)    выкарыстанне   сродкаў    моўнага   этыкету,    кантакту,
узаемадзення.

     Дадатковымi  паказчыкамi  з'яўляюцца  граматычная,  лексiчная i
фанетычная правiльнасць мовы *).
     Асноўнымi крытэрыямi ацэнкi дыялагiчнай мовы з'яўляюцца:
     1. адпаведнасць  моўных дзеянняў вучня  камунiкатыўнай задачы i
сiтуацыi  зносiн,  а  таксама  тыпу  ўзаемадзеяння  памiж гаворачымi
(абмен iнфармацыяй, абмеркаванне i г. д.);
     2. колькасць i разнастайнасць правiльна пабудаваных рэплiк;
     3.  уменне спантанна  пабудаваць выказванне  ў адпаведнасцi  са
зменамi ў сiтуацыi i ў паводзiнах партнёра;
     4. лексiчная i граматычная разнастайнасць рэплiк;
     5.    выкарыстанне   сродкаў    моўнага   этыкету,    кантакта,
узаемадзеяння.
     Дадатковымi  паказчыкамi  з'яўляюцца  граматычная,  лексiчная i
фанетычная правiльнасць мовы. *)

 ---------------------------------
     *)  Дадзеныя дадатковыя  крытэрыi пры  ацэнцы навыкаў гаварэння
вучняў  школ з  паглыбленым вывучэннем  замежнай мовы  ўлiчваюцца як
асноўныя крытэрыi.

     Нормы ацэнкi  гаварэння:
     Адзнака  "5" выстаўляецца  пры выкананнi  асноўных i дадатковых
крытэрыяў.
     Адзнака "4" выстаўляецца пры парушэннi дадатковых крытэрыяў.
     Адзнака  "3" выстаўляецца  ў тым  выпадку, калi  камунiкатыўная
задача вырашана,  але дапушчаны адхiленнi ад  асноўных i не выкананы
дадатковыя крытэрыi.
     Адзнака "2"  выстаўляецца ў тым выпадку,  калi выказванне вучня
не адпавядае камунiкатыўнай задачы, i ён выказаў свае думкi з такiмi
адхiленнямi  ад  моўных  норм,  якiя  не  дазваляюць зразумець змест
сказанага.

     Разуменне мовы на слых. Чытанне.

     Крытэрыямi  ацэнкi  разумення  мовы  на  слых  i  разумення пры
чытаннi  (азнаямляльнае  чытанне)  з'яўляецца  колькасць  зразумелых
вучнем асноўных фактаў i ўстанаўленне сэнсавых сувязей памiж iмi.
     Нормы ацэнкi разумення мовы на слых  i азнаямляльнага чытання:
     Адзнака "5"  выстаўляецца пры разуменнi ўсiх  асноўных фактаў i
сувязей памiж iмi **).
     Адзнака "4" выстаўляецца пры разуменнi 75% асноўных фактаў **).
     Адзнака  "3"  выстаўляецца  пры  разуменнi  не  меней  палавiны
асноўных фактаў.
     Адзнака "2" выстаўляецца ў тым выпадку, калi вучнi не зразумелi
змест праслуханага або прачытанага тэксту.
     Крытэрыямi  ацэнкi  разумення   мовы  пры  чытаннi  (вывучаючае
чытанне)  з'яўляецца паўната  разумення асноўных  фактаў i  сэнсавых
сувязей памiж iмi, а таксама дэталей прачытанага тэксту.

     Нормы ацэнкi вывучаючага  чытання:

     Адзнака  "5" выстаўляецца  пры поўным  разуменнi ўсiх  асноўных
фактаў  i  сэнсавых  сувязей  памiж  iмi,  а  таксама  ўсiх  дэталей
прачытанага тэксту.
     Адзнака "4" выстаўляецца,  калi вучань  зразумеў  усе  асноўныя
факты i сэнсавыя сувязi памiж iмi, а таксама некаторыя дэталi.
     Адзнака "3"   выстаўляецца,   калi  вучань  зразумеў  больш  за
палавiну асноўных фактаў i сэнсавых сувязей памiж iмi.
     Адзнака "2" выстаўляецца, калi вучань зразумеў менш за палавiну
асноўных фактаў.
     Праглядальнае чытанне  ацэньваецца  ў комплексе з iншымi вiдамi
чытання.
 ---------------------
     *) Пры  ацэнцы  гэтых  навыкаў  у  вучняў  школ  з  паглыбленым
вывучэннем  замежнай  мовы  адзнакi  "5"  i  "4"  выстаўляюцца   пры
разуменнi ўсiх асноўных фактаў, дэталяў i сувязей памiж iмi.

     Пiсьмо

     Асноўнымi крытэрыямi ацэнкi  пiсьмовых  работ моўнага характару
з'яўляюцца:

     1) адпаведнасць пiсьмовага выказвання камунiкатыўнай задачы;

     2) звязнасць i паўната выказвання;

     3) лексiчная i граматычная разнастайнасць мовы.

     Да дадатковых  крытэрыяў  адносяцца арфаграфiчная i граматычная
правiльнасць мовы *).  Пунктуацыйныя памылкi не бяруцца да ўвагi.

     Нормы ацэнкi пiсьмовых работ моўнага характару:

     Адзнака "5" выстаўляецца пры адпаведнасцi пiсьмовага выказвання
асноўным  i  дадатковым  крытэрыям.  Дапускаюцца  2-3  граматычныя i
арфаграфiчныя  памылкi з  разлiку на  1 старонку  пiсьмовага тэксту.
Памылкi,  якiя  вучнi  дапусцiлi   на  яшчэ  не  вывучаны  матэрыял,
выпраўляюцца, але не ўлiчваюцца пры ацэнцы.
     Адзнака "4" выстаўляецца пры адпаведнасцi пiсьмовага выказвання
асноўным   крытэрыям.   Дапушчальная   колькасць   арфаграфiчных   i
граматычных памылак 5-6 на 1 старонку пiсьмовага тэксту.
     Адзнака "3" выстаўляецца ў  тым  выпадку,  калi  камунiкатыўная
задача  выканана  i колькасць дапушчаных арфаграфiчных i граматычных
памылак не перашкаджае разуменню сэнсу выказвання.
     Адзнака "2"   выстаўляецца   ў   тым  выпадку,  калi  пiсьмовае
выказванне не адпавядае камунiкатыўнай задачы i калi вучань  выказаў
свае  думкi  з  такiмi адхiленнямi ад норм вывучаемай замежнай мовы,
якiя не дазваляюць зразумець змест напiсанага.
     Крытэрыем ацэнкi   пiсьмовых   работ  трэнiровачнага  характару
з'яўляецца iх адпаведнасць нормам вывучаемай замежнай мовы.
     Пры выстаўленнi  адзнакi  ўлiчваюцца перш за ўсё памылкi,  якiя
дапушчаны на адпрацоўваемы ў практыкаваннi моўны матэрыял.
     Памылкi, якiя  дапушчаны  на яшчэ не вывучаны школьнiкамi моўны
матэрыял,  i пунктуацыйныя памылкi выпраўляюцца,  але пры ацэнцы  не
ўлiчваюцца.

     Нормы ацэнкi пiсьмовых работ трэнiровачнага  характару.
     Пры выстаўленнi  адзнакi  за  пiсьмовыя  работы  дадзенага вiду
неабходна арыентавацца на нiжэй пададзеную таблiцу:

 -----------------------
     *) Пры   ацэнцы   навыкаў   пiсьмовай  мовы  ў  вучняў  школ  з
паглыбленым вывучэннем замежнай мовы  дадзеныя  дадатковыя  крытэрыi
ўлiчваюцца як  асноўныя крытэрыi.

 -------T--------------------------------T--------------------------
 Адзнака¦Дапушчальная колькасць          ¦ Дапушчальная колькасць
        ¦памылак на вывучаемы матэрыял   ¦ iншых памылак
 -------+--------------------------------+--------------------------
 "5"                1-2                             1-2
 "4"                2-3                             2-3
 "3"                3-4                             3-4
 "2"                5 i больш                       5 i больш

     Пераклад

     Да асноўных крытэрыяў ацэнкi перакладу  адносяцца:

     1. паўната перакладу;

     2. дакладнасць перадачы сэнсавага зместу (адсутнасць сэнсавых i
тэрмiналагiчных скажэнняў).

     Дадатковым крытэрыем  з'яўляецца  правiльная  перадача сродкамi
роднай   мовы   характэрных   асаблiвасцей   стылю    тэксту,    якi
пераводзiцца *).
 ---------------------
     *) Дадзены  дадатковы крытэрый пры  ацэнцы навыкаў перакладу  ў
вучняў  школ з  паглыбленым вывучэннем  замежнай мовы  ўлiчваецца як
асноўны крытэрый.

     Нормы ацэнкi  перакладу:

     Адзнака "5"  выстаўляецца пры адпаведнасцi перакладу асноўным i
дадатковым крытэрыям.
     Адзнака "4" выстаўляецца пры захаваннi асноўных крытэрыяў.
     Адзнака "3" выстаўляецца пры асобных  нязначных  адхiленнях  ад
асноўных i незахаваннi дадатковых крытэрыяў.
     Адзнака "2"  выстаўляецца  ў  тым  выпадку,  калi  асноўныя   i
дадатковыя крытэрыi не захаваны.

                             МАТЭМАТЫКА

     Настаўнiк, абапiраючыся на гэтыя нормы,  ацэньвае веды i ўменнi
вучняў з улiкам iх iндывiдуальных асаблiвасцей.

     1. Змест i аб'ём матэрыялу,  якi падлягае праверцы, вызначаецца
праграмай па матэматыцы для сярэдняй школы.  Пры праверцы  засваення
гэтага   матэрыялу  трэба  выяўляць  паўнату,  трываласць  засваення
вучнямi тэорыi i  ўмення  прымяняць  яе  на  практыцы  ў  знаёмых  i
незнаёмых сiтуацыях.

     2. Асноўнымi  формамi  праверкi  ведаў  i  ўменняў  вучняў   па
матэматыцы  ў сярэдняй школе з'яўляецца пiсьмовая кантрольная работа
i вуснае апытанне.
     Пры ацэнцы  пiсьмовых i вусных адказаў настаўнiк у першую чаргу
ўлiчвае паказаныя вучнямi веды i ўменнi. Адзнака залежыць таксама ад
наяўнасцi i характару хiбнасцей, дапушчаных вучнямi.

     3. Сярод хiбнасцей вылучаюцца памылкi i недахопы.
     Хiбнасць лiчыцца памылкай, калi яна сведчыць аб тым, што вучань
не авалодаў асноўнымi ведамi, уменнямi, названымi ў праграме.
     Да недахопаў адносяцца хiбнасцi,  якiя сведчаць аб недастаткова
трывалым засваеннi асноўных ведаў i ўменняў або аб адсутнасцi ведаў,
што лiчацца ў адпаведнасцi з праграмай асноўнымi, недахопамi таксама
лiчацца  хiбнасцi,  якiя  не  прывялi  да  скажэння сэнсу атрыманага
вучнем  задання   або  спосабу  яго   выканання:  неакуратны  запiс,
неахайнае выкананне чарцяжа.

     4. Заданнi  для вуснага i пiсьмовага апытання вучняў складаюцца
з тэарэтычных пытанняў i задач.
     Адказ  на  тэарэтычнае  пытанне  лiчыцца  бездакорным,  калi па
свайму  зместу поўнасцю  адпавядае пытанню,  змяшчае ўсе  неабходныя
тэарэтычныя  факты i  абгрунтаваныя  вывады,  а вуснае  выкладанне i
пiсьмовы   запiс  адказу   матэматычна  пiсьменны   i  адрознiваецца
паслядоўнасцю i акуратнасцю.
     Рашэнне задач  лiчыцца  бездакорным,  калi  правiльна   выбраны
спосаб    рашэння,    само    рашэнне   суправаджаецца   неабходнымi
тлумачэннямi,   правiльна    выкананы    патрэбныя    вылiчэннi    i
пераўтварэннi,  атрыманы  правiльны  адказ,  паслядоўна  i  акуратна
запiсана рашэнне.
     За адказ выстаўляецца адна з адзнак:  "2" (нездавальняюча), "3"
(здавальняюча), "4" (добра), "5" (выдатна).

     5.  Настаўнiк можа  павысiць  адзнаку  за арыгiнальны  адказ на
пытанне або  арыгiнальнае рашэнне задачы,  якiя сведчаць аб  высокiм
матэматычным развiццi  вучня: за рашэнне складанай  задачы або адказ
на  больш  складанае  пытанне,  прапанаваныя  вучню  дадаткова пасля
выканання iм якiх-небудзь iншых заданняў.
     6. Падагульняючыя  адзнакi   (па   тэме,   за   чвэрць,   курс)
выстаўляюцца па стану ведаў у канцы этапу навучання з улiкам бягучых
адзнак.

                    АЦЭНКА ВУСНЫХ АДКАЗАЎ ВУЧНЯЎ

     Адказ ацэньваецца адзнакай "5", калi  вучань:
     поўнасцю раскрыў   змест  матэрыялу  ў  аб'ёме,  прадугледжаным
праграмай i падручнiкам;
     выклаў матэрыял   пiсьменнай  мовай,  дакладна  выкарыстоўваючы
матэматычную   тэрмiналогiю   i   сiмволiку,   у   пэўнай   лагiчнай
паслядоўнасцi;
     правiльна    выканаў    малюнкi,    чарцяжы,    графiкi,   якiя
спадарожнiчаюць адказу;
     паказаў уменне  iлюстраваць  тэорыю   канкрэтнымi   прыкладамi,
прымяняць яе ў новай сiтуацыi пры выкананнi практычнага задання;
     прадэманстраваў засваенне     раней     вывучаных     пытанняў,
сфармiраванасць    i    ўстойлiвасць   уменняў   i   навыкаў,   якiя
выкарыстоўваюцца пры адказе;
     адказаў самастойна, без навадных пытанняў настаўнiка;
     Магчымы адна-дзве  недакладнасцi  пры  асвятленнi   другарадных
пытанняў  або  ў  вылiчэннях,  якiя вучань лёгка выправiў па заўвазе
настаўнiка.
     Адказ ацэньваецца  адзнакай  "4",  калi  задавальняе ў асноўным
запатрабаванням на адзнаку "5", але пры гэтым мае адзiн з недахопаў:
     у выкладаннi дапушчаны  невялiкiя  недахопы,  якiя  не  сказiлi
матэматычнага зместу адказу;
     дапушчаны адзiн-два недахопы пры  асвятленнi  асноўнага  зместу
адказу, выпраўленыя па заўвазе настаўнiка;
     дапушчана памылка  або  больш  за  дзве  хiбы  пры   асвятленнi
другарадных пытанняў або ў вылiчэннях,  лёгка выпраўленых па заўвазе
настаўнiка.

     Адзнака "3" ставiцца ў наступных  выпадках:
     няпоўна раскрыты    змест    матэрыялу    (змест     выкладзены
фрагментарна,   не   заўсёды   паслядоўна),  але  паказана  агульнае
разуменне  пытання  i  прадэманстраваны  ўменнi,   дастатковыя   для
далейшага     засваення     праграмнага     матэрыялу    (вызначаныя
"Патрабаваннямi да матэматычнай падрыхтоўкi вучняў"  у  праграме  па
матэматыцы);
     былi цяжкасцi або  дапушчаны  памылкi  ў  вызначэннi  паняццяў,
выкарыстаннi   матэматычнай   тэрмiналогii,   чарцяжоў,  вылiчэнняў,
выпраўленыя пасля некалькiх навадных пытанняў настаўнiка;
     вучань не  справiўся  з прымяненнем тэорыi ў новай сiтуацыi пры
выкананнi практычнага  задання,  але  выканаў  заданнi  абавязковага
ўзроўню складанасцi па дадзенай тэме;
     пры дастатковым   веданнi   тэарэтычнага   матэрыялу   выяўлена
недастатковая сфармiраванасць асноўных уменняў i навыкаў.

     Адзнака "2" ставiцца ў наступных  выпадках:
     не раскрыты асноўны змест вучэбнага матэрыялу;
     выяўлена няведанне або неразуменне вучнем большай або  найбольш
важнай часткi вучэбнага матэрыялу;
     дапушчаны памылкi  ў  вызначэннi  паняццяў,  пры   выкарыстаннi
матэматычнай  тэрмiналогii,  у  рысунках,  чарцяжах або графiках,  у
вылiчэннях,  якiя не выпраўлены пасля  некалькiх  навадных  пытанняў
настаўнiка.

             АЦЭНКА ПIСЬМОВЫХ КАНТРОЛЬНЫХ РАБОТ ВУЧНЯЎ

     Адзнака "5" выстаўляецца,  калi:
     работа выканана поўнасцю;
     у лагiчных разважаннях i абгрунтаваннi рашэння няма недахопаў i
памылак;
     у рашэннi    няма    матэматычных    памылак    (магчыма   адна
недакладнасць,  апiска,  якая  вiдавочна   не   з'яўляецца   вынiкам
няведання або неразумення вучэбнага матэрыялу).
     Адзнака "4" выстаўляецца ў наступных  выпадках:
     работа выканана  поўнасцю,  але  абгрунтаваннi  шляхоў  рашэння
недастатковыя (калi ўменне абгрунтоўваць  разважаннi  не  з'яўлялася
спецыяльным аб'ектам праверкi);
     дапушчана адна  памылка  або  два-тры  недахопы  ў  вылiчэннях,
малюнках, чарцяжах або графiках (калi гэтыя вiды работ не з'яўляюцца
спецыяльным аб'ектам праверкi).
     Адзнака "3" выстаўляецца,  калi:
     дапушчана больш за адну памылку або больш за два-тры недахопы ў
вылiчэннях,  чарцяжах або графiках,  але вучань валодае абавязковымi
ўменнямi па тэме, якую правяраюць.
     Адзнака "2" выстаўляецца,  калi:
     дапушчаны грунтоўныя памылкi,  якiя  паказалi,  што  вучань  не
валодае абавязковымi ўменнямi па дадзенай тэме ў поўнай меры.

                               ФIЗIКА

     Пры ацэньваннi адказаў вучняў улiчваюцца наступныя веды:
     аб фiзiчных  з'явах:
     прыметы з'явы, па якiх яны выяўляюцца;
     умовы, пры якiх працякае з'ява;
     сувязь дадзенай з'явы з iншымi;
     тлумачэнне з'явы на аснове навуковай тэорыi;
     прыклады ўлiку i выкарыстання яе на практыцы.

     аб фiзiчных  доследах:
     мэта, схема,  умовы, пры якiх ажыццяўляўся дослед, ход i вынiкi
доследу;

     аб фiзiчных паняццях, у тым лiку i аб фiзiчных велiчынях:
     з'явы або ўласцiвасцi,  якiя характарызуюцца дадзеным  паняццем
(велiчынёй);
     азначэнне паняцця (велiчынi);
     формулы, якiя звязваюць дадзеную велiчыню з iншымi;
     адзiнкi фiзiчнай велiчынi;
     спосабы вымярэння велiчынi.

     аб  законах:
     фармулёўка i матэматычны выраз закону;
     доследы, якiя пацвярджаюць яго справядлiвасць;
     прыклады ўлiку i прымянення на практыцы;
     умовы прымянiмасцi (для старшых класаў).

     аб фiзiчных  тэорыях:
     доследнае абгрунтаванне тэорыi;
     асноўныя паняццi, палажэннi, законы, прынцыпы;
     асноўныя вынiкi;
     практычныя прымяненнi;
     межы прымянiмасцi (для старшых класаў).

     аб прыборах, механiзмах i машынах:
     прызначэнне;
     прынцып дзеяння i схема будовы;
     прымяненне i правiлы карыстання прыборам.
     Належыць улiчваць,  што ў пэўных выпадках не  ўсе  патрабаваннi
могуць быць прад'яўлены вучням,  напрыклад, веданне меж прымянiмасцi
законаў i тэорый,  паколькi гэтыя межы  не  заўсёды  разглядаюцца  ў
курсе фiзiкi сярэдняй школы.
     Ацэньванню падлягаюць  ўменнi:
     прымяняць паняццi,  законы  i  тэорыi  для тлумачэння прыроды i
тэхнiкi;
     рашаць задачы на аснове вядомых законаў i формул;
     карыстацца даведачнымi таблiцамi фiзiчных велiчынь.
     Пры ацэньваннi лабараторных работ улiчваюцца  ўменнi:
     планаваць правядзенне доследу;
     збiраць устаноўку па схеме;
     карыстацца вымяральнымi прыборамi;
     праводзiць назiраннi, здымаць паказаннi вымяральных прыбораў;
     складаць таблiцы залежнасцi велiчынь i будаваць графiкi;
     ацэньваць i вылiчваць хiбнасцi вымярэнняў (у старшых класах);
     складаць кароткую справаздачу  i  рабiць  вывады  па  выкананай
рабоце.
     Належыць звяртаць  увагу  на  авалоданне   вучнямi   правiльным
выкарыстаннем,   вымаўленнем  i  напiсаннем  фiзiчных  тэрмiнаў,  на
развiццё ўменняў звязна расказваць вывучаны матэрыял.

                       АЦЭНКА АДКАЗАЎ ВУЧНЯЎ

     Адзнака "5" выстаўляецца ў тым выпадку, калi  вучань:
     выказвае правiльнае  разуменне  фiзiчнай  сутнасцi разглядаемых
з'яў i заканамернасцей,  законаў i тэорый, дае дакладнае азначэнне i
тлумачэнне асноўных паняццяў,  законаў, тэорый, а таксама правiльнае
азначэнне фiзiчных велiчынь, iх адзiнак i спосабаў вымярэння;
     правiльна выконвае   чарцяжы,   схемы  i  графiкi,  звязаныя  з
адказам;
     будуе адказ   па  ўласнаму  плану,  суправаджае  расказ  новымi
прыкладамi,  умее прымяняць веды  ў  новай  сiтуацыi  пры  выкананнi
практычных заданняў;
     можа ўстанавiць  сувязь  памiж  вывучаемым  i  раней  вывучаным
матэрыялам  па курсу фiзiкi,  а таксама з матэрыялам,  засвоеным пры
вывучэннi iншых прадметаў.
     Адзнака  "4"  выстаўляецца,  калi  адказ  задавальняе  асноўным
патрабаванням да адказу на адзнаку  "5", але вучань не выкарыстоўвае
новыя прыклады, не прымяняе веды  ў новай сiтуацыi, не выкарыстоўвае
сувязi  з раней  вывучаным  матэрыялам  i матэрыялам,  засвоеным пры
вывучэннi iншых прадметаў.
     Адзнака "3"   выстаўляецца,   калi   большая   частка    адказу
задавальняе патрабаванням да адказу на адзнаку "4", але ёсць асобныя
прабелы,  якiя  не  перашкаджаюць  далейшаму  засваенню  праграмнага
матэрыялу;  вучань умее прымяняць атрыманыя веды пры рашэннi простых
задач з выкарыстаннем  гатовых  формул,  але  адчувае  цяжкасць  пры
рашэннi задач, якiя патрабуюць пераўтварэння формул.
     Адзнака "2" выстаўляецца ў тым выпадку, калi вучань не авалодаў
асноўнымi ведамi i ўменнямi ў суадносiнах з патрабаваннямi праграмы.
     У пiсьмовых кантрольных работах улiчваецца таксама, якую частку
работы выканаў вучань.

                     АЦЭНКА ЛАБАРАТОРНЫХ РАБОТ

     Адзнака "5" выстаўляецца ў тым выпадку,  калi:
     вучань выканаў работу ў поўным аб'ёме з  захаваннем  неабходнай
паслядоўнасцi правядзення доследаў i вымярэнняў;
     самастойна i рацыянальна зманцiраваў  неабходнае  абсталяванне,
усе доследы правёў ва ўмовах i рэжымах, якiя забяспечваюць атрыманне
правiльных вынiкаў i вывадаў;
     у справаздачы правiльна i акуратна выканаў усе запiсы, таблiцы,
малюнкi, чарцяжы, графiкi, вылiчэннi:
     правiльна выканаў аналiз хiбнасцей (IХ-ХI класы).
     Адзнака  "4" выстаўляецца  ў  тым  выпадку, калi  былi выкананы
патрабаваннi  да  адзнакi  "5",  але  вучань  дапусцiў  недахопы або
нягрубыя памылкi.
     Адзнака "3" выстаўляецца, калi вынiк выкананай часткi такi, што
дазваляе атрымаць правiльныя вывады, але ў ходзе правядзення доследу
i вымярэнняў былi дапушчаны памылкi.
     Адзнака "2"  выстаўляецца,  калi  вынiкi  не дазваляюць зрабiць
правiльных вывадаў,  калi доследы,  вымярэннi,  вылiчэннi, назiраннi
праводзiлiся няправiльна.

                              АСТРАНОМIЯ

     Галоўныя  формы праверкi  ведаў па  астраномii -  вусны адказ i
практычная   работа  з   рухомай  картай   зорнага  неба.  Пiсьмовыя
кантрольныя работы  могуць быць толькi адзiн  раз у паўгоддзе. Можна
праводзiць  самастойныя  работы,  разлiчаныя   на  15-20  мiн.,  для
праверкi  засваення  вывучаемага  матэрыялу.  Такiя  работы  павiнны
ўключаць пытаннi, якiя не  патрабуюць падрабязнага адказу, i задачы,
якiя прадугледжваюць нескладаныя вылiчэннi.

                          АЦЭНКА АДКАЗАЎ ВУЧНЯЎ

     Адзнака "5"   выстаўляецца,   калi   адказ  поўны,  самастойны,
правiльны,  перададзены лiтаратурнай  мовай  у  вызначанай  лагiчнай
паслядоўнасцi.  Вучань  ведае асноўныя паняццi i ўмее iмi карыстацца
пры рашэннi задач.
     Адзнака "4" выстаўляецца,  калi адказ задавальняе вышэйназваным
патрабаванням,  але  змяшчае  недакладнасцi  ў  выкладаннi   фактаў,
вызначэннi  паняццяў,  тлумачэннi  ўзаемасувязей,  вывадах i рашэннi
задач.  Недакладнасцi лёгка выпраўляюцца пры  адказе  на  дадатковыя
пытаннi.
     Адзнака "3" выстаўляецца,  калi адказ у асноўным правiльны, але
дапушчаны   недакладнасцi:  вучань  разумее  вучэбны  матэрыял,  але
недастаткова  поўна  засвоiў  паняццi  або  непаслядоўна   тлумачыць
матэрыял;  дапускае  памылкi  ў  паказе  аб'ектаў  на  зорнай карце,
рашэннi якасных i колькасных задач.
     Адзнака "2"  выстаўляецца,  калi  адказ  няправiльны,  паказвае
няведанне  паняццяў,   неразуменне   вывучаных   заканамернасцей   i
ўзаемасувязей,  няўменне  працаваць  з  падручнiкам,  зорнай картай,
рашаць задачы.

                              ГIСТОРЫЯ

     Пры ацэнцы    ведаў    вучняў    рэкамендуецца    ўлiчваць   iх
iндывiдуальныя асаблiвасцi,  дыферэнцыраваны падыход  да  навучання,
праверкi ведаў i ўменняў.
     У разгорнутых i кароткiх вусных адказах вучняў на пытаннi, у iх
паведамленнях,  дакладах,  рэфератах,  а  таксама  пiсьмовых адказах
ацэньваюцца веды i ўменнi  школьнiкаў па чатырохбальнай сiстэме. Пры

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations