Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерство образования и науки Республики Беларусь от 30 декабря 1994 г. №433 "Аб Часовых нормах ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў вучняў агульнаадукацыйных школ"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 7

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10

 
ацэньваюцца веды i ўменнi  школьнiкаў па чатырохбальнай сiстэме. Пры
гэтым  ўлiчваюцца:  глыбiня  ведаў  (апора  на тэарэтычныя палажэннi
гiстарычнай навукi); паўната ведаў  i валоданне неабходнымi ўменнямi
(у  аб'ўме  праграмы);  усвядомленасць  i самастойнасць выкарыстання
ведаў   i   спосабаў   вучэбнай   дзейнасцi,  лагiчнасць  выкладання
матэрыялу,  якая  ўключае  абагульненне,  супастаўленне, параўнанне,
аналiз,  абгрунтаванне   сваёй  думкi,  вывады   (у  адпаведнасцi  з
зададзеным пытаннем), граматнасць маўлення.
     Адзнака "5"  выстаўляецца,  калi  матэрыял  засвоены  ў  поўным
аб'ёме,  выкладзены  лагiчна,  без  iстотных  памылак,  не  патрабуе
дадатковых пытанняў,  вывады абапiраюцца на тэарэтычныя веды  (IХ-ХI
класы);  доказныя;  прымяняюцца  ўменнi,  якiя неабходны для адказу;
мова добрая.  Такая ж адзнака ставiцца за кароткi дакладны адказ  на
асаблiва   складанае   пытанне  або  за  падрабязнае  выпраўленне  i
дапаўненне адказу другога вучня.
     Адзнака "4" выстаўляецца, калi  ў засваеннi матэрыялу дапушчаны
нязначныя    прабелы    i     памылкi,    выкладанне    недастаткова
сiстэматызаванае  i паслядоўнае,  вывады доказныя,  але ўтрымлiваюць
асобныя  недакладнасцi, прымяняюцца  не ўсе  патрабуемыя тэарэтычныя
веды i ўменнi.
     Адзнака  "3" выстаўляецца,  калi ў  засваеннi матэрыяла  маюцца
значныя     прабелы;     выкладанне     недастаткова    самастойнае,
несiстэматызаванае,  утрымлiвае  значныя  памылкi,   у  тым  лiку  ў
вывадах, слабая аргументацыя, уменнi не праяўлены, мова бедная.
     Адзнака "2"  выстаўляецца,  калi  галоўны  змест  матэрыялу  не
раскрыты,  у выкладаннi пытання ўтрымлiваюцца грубыя памылкi, уменнi
не праяўлены.

                    КУРС "ЧАЛАВЕК I ГРАМАДСТВА"

     Зыходзячы з мэты курса "Чалавек i грамадства" i  iндывiдуальных
асаблiвасцей  вучняў,  у  вусных адказах,  паведамленнях,  дакладах,
рэфератах i пiсьмовых адказах неабходна ўлiчваць:
     - глыбiню  i  ўсвядомленасць  засваення тэарэтычнага матэрыялу,
паўнату  раскрыцця   i   заканамернасцей,   дакладнае   выкарыстанне
адпаведнай тэрмiналогii;
     - лагiчнасць,  доказнасць  у   выкладаннi   матэрыялу,   уменне
абагульняць,  супастаўляць,  параўноваць, абгрунтоўваць сваю думку i
рабiць вывады  на  аснове  розных  крынiц  ведаў  у  адпаведнасцi  з
зададзеным пытаннем;
     - самастойнасць выкарыстання ведаў, граматнасць маўлення.
     Адзнака "5"  выстаўляецца,  калi  матэрыял  засвоены  ў  поўным
аб'ёме,  выкладзены  лагiчна,  правiльна  раскрыты  змест  паняццяў,
выкарыстаны  розныя  крынiцы  ведаў,  вывады   доказныя,   граматнае
маўленне.
     Адзнака "4" выстаўляецца, калi матэрыял засвоены ў адпаведнасцi
з патрабаваннямi,  ён поўны,  правiльны, але  выкладзены недастакова
сiстэматызавана  i  паслядоўна,  ёсць  нязначныя недакладнасцi, якiя
лёгка   выпраўляюцца  дадатковымi   пытаннямi  настаўнiк,  граматнае
маўленне.
     Адзнака "3" выстаўляецца,  калi ў засваеннi матэрыялу маюцца
значныя   прабелы,   недакладна   вызначаны   паняццi,  непаслядоўна
выкладзены матэрыял, дапушчаны памылкi, у тым лiку i ў вывадах.
     Адзнака "2"  выстаўляецца,  калi  галоўны  змест  матэрыялу  не
раскрыты, дапушчаны iстотныя памылкi, не даюцца адказы на дапаможныя
пытаннi настаўнiка.

                             ГЕАГРАФIЯ

     Зыходзячы з   мэты   навучання  i  iндывiдуальных  асаблiвасцей
вучняў,  у вусных  адказах,  паведамленнях,  дакладах,  рэфератах  i
пiсьмовых адказах неабходна ўлiчваць:
     - глыбiню  i  ўсвядомленасць   засваення   матэрыялу,   паўнату
раскрыцця   паняццяў  i  заканамернасцей,  дакладнасць  выкарыстання
геаграфiчнай тэрмiналогii;
     - самастойнасць выкарыстання ведаў;
     - лагiчнасць, доказнасць у выкладаннi матэрыялу;
     - моўную граматнасць;
     - ступень сфармiраванасцi iнтэлектуальных, агульнанавуковых   i
спецыфiчных уменняў.
     Адзнака "5"  выстаўляецца,  калi  матэрыял  засвоены  ў  поўным
аб'ёме, выкладзены лагiчна;
     - правiльна  раскрыты   змест   паняццяў   i   заканамернасцей,
геаграфiчных узаемасувязей;
     - правiльна выкарыстаны карты i iншыя крынiцы ведаў;
     - адказ самастойны, з апорай на засвоеныя раней веды.
     Адзнака "4" выстаўляецца, калi матэрыял засвоены ў адпаведнасцi
з названымi патрабаваннямi,  ён  поўны,  правiльны,  але  выкладзены
недастаткова сiстэматызавана i паслядоўна,  ёсць недакладнасцi, якiя
лёгка выпраўляюцца дадатковымi пытаннямi настаўнiка.
     Адзнака "3"  выстаўляецца,  калi  ў  засваеннi матэрыялу маюцца
прабелы:
     - недакладна вызначаны паняццi i заканамернасцi;
     - непаслядоўна выкладзены матэрыял;
     - дапушчаны памылкi ў выкарыстаннi карт.
     Адзнака "2" выстаўляецца,  калi  матэрыял не засвоены.
     - не  раскрыты  асноўны  змест,  не даюцца адказы на дапаможныя
пытаннi, дапускаюцца грубыя памылкi ў вызначэннi паняццяў;
     - няўменне працаваць з картай.
     Ацэнка ўменняў  працаваць   з   картай   i   iншымi   крынiцамi
геаграфiчных ведаў.
     Адзнака "5" выстаўляецца пры  правiльным i поўным адборы крынiц
ведаў, рацыянальным iх выкарыстаннi ў адпаведнай паслядоўнасцi;
     - лагiчным апiсаннi або характарыстыцы геаграфiчных тэрыторый i
аб'ектаў;
     - самастойным выкананнi работы i фармуляваннi вывадаў на аснове
практычнай дзейнасцi;
     - адпаведным афармленнi вынiкаў работы.
     Адзнака "4" выстаўляецца пры правiльным i поўным адборы  крынiц
ведаў;
     - дапускаюцца недакладнасцi у выкарыстаннi карт i iншых  крынiц
ведаў, у афармленнi вынiкаў работы.
     Адзнака "3"   выстаўляецца,   у   асноўным,   пры    правiльным
выкарыстаннi крынiц ведаў;
     - дапускаюцца недакладнасцi ў выкарыстаннi карт i iншых  крынiц
ведаў, у фармуляваннi вывадаў i афармленнi вынiкаў.
     Адзнака "2" выстаўляецца пры няўменнi адбiраць i выкарыстоўваць
асноўныя крынiцы ведаў;
     - дапускаюцца значныя памылкi ў выкананнi задання i  афармленнi
вынiкаў.
     Ацэнка ўменняў   праводзiць   назiраннi   ў   прыродзе   i   на
вытворчасцi.
     Адзнака "5" выстаўляецца,  калi правiльна,  па плану праведзена
назiранне;
     - дакладнае адлюстраванее  асаблiвасцей  аб'екта  або  з'явы  ў
апiсаннях, замалёўках, дыяграмах, схемах;
     - правiльная фармулёўка вывадаў;
     - адпаведнае аформленне назiранняў.
     Адзнака "4" выстаўляецца,  калi правiльна,  па плану праведзена
назiранне;
     - дапушчаны недакладнасцi ў адлюстраваннi аб'екта або з'явы;
     - ёсць нязначныя недакладнасцi ў фармуляваннi вывадаў;
     - выяўлены недахопы ў афармленнi назiранняў.
     Адзнака "3" выстаўляецца,  калi дапушчаны значныя недакладнасцi
ў правядзеннi назiранняў па плану;
     - не выдзелены ўсе асаблiвасцi аб'ектаў i з'яў;
     - няпоўна сфармуляваны вывады;
     - маюцца  значныя недахопы ў афармленнi назiранняў.
     Адзнака  "2" выстаўляецца,  калi няправiльна  выканана заданне,
няма вывадаў на аснове назiранняў.

                              БIЯЛОГIЯ

     1. Ацэнка ведаў вучняў.
     Зыходзячы з пастаўленай мэты i ўзроставых  магчымасцей  вучняў,
неабходна ўлiчваць:
     правiльнасць i  ўсвядомленасць   выкладання   зместу,   паўнату
раскрыцця паняццяў, дакладнасць ужывання навуковых тэрмiнаў;
     ступень сфармiраванасцi   iнтэлектуальных   i   агульнавучэбных
уменняў;
     самастойнасць адказу;
     граматнае маўленне i лагiчную паслядоўнасць адказу.
     Адзнака "5":
     поўна раскрыты змест матэрыялу ў аб'ёме праграмы;
     дакладна i  правiльна  дадзены  азначэннi  i   раскрыты   змест
паняццяў;
     правiльна выкарыстаны навуковыя тэрмiны;
     для доказу  выкарыстаны  розныя  ўменнi,  вывады з назiранняў i
доследаў;
     адказ самастойны, выкарыстаны раней набытыя веды.
     Адзнака "4":
     раскрыты асноўны змест матэрыялу;
     у асноўным правiльна дадзены азначэннi паняццяў  i  выкарыстаны
навуковыя тэрмiны;
     адказ самастойны;
     азначэннi паняццяў   няпоўныя,  дапушчаны  нязначныя  парушэннi
паслядоўнасцi выкладання,  невялiкiя недакладнасцi пры  выкарыстаннi
навуковых  тэрмiнаў  або  ў  вывадах  i абагульненнях з назiранняў i
доследаў.
     Адзнака "3":
     засвоены асноўны  змест  вучэбнага  матэрыялу,  але  выкладзены
фрагментарна, не заўсёды паслядоўна;
     азначэннi паняццяў недастаткова дакладныя;
     не выкарыстаны   ў   якасцi  доказу  вывады  i  абагульненнi  з
назiранняў i доследаў або дапушчаны памылкi пры iх выкладаннi;
     дапушчаны памылкi  i  недакладнасцi  ў  выкарыстаннi  навуковай
тэрмiналогii, азначэннi паняццяў.
     Адзнака "2":
     асноўны змест вучэбнага матэрыялу не раскрыты;
     не дадзены адказы на дапаможныя пытаннi настаўнiка;
     дапушчаны грубыя памылкi ў азначэннi паняццяў, пры выкарыстаннi
тэрмiналогii.

     II. АЦЭНКА ПРАКТЫЧНЫХ УМЕННЯЎ ВУЧНЯЎ

     1. Ацэнка ўменняў ставiць доследы

     Настаўнiк павiнен  улiчваць:
     правiльнасць вызначэння мэты доследу;
     самастойнасць падбору абсталявання i аб'ектаў;
     паслядоўнасць у выкананнi работы па закладцы доследу;
     лагiчнасць i пiсьменнасць у апiсаннi назiранняў,  у  фармулёўцы
вывадаў з доследу.
     Адзнака "5":
     правiльна вызначана мэта доследу;
     самастойна i  паслядоўна  праведзены  падбор   абсталявання   i
аб'ектаў, а таксама работа па закладцы доследу;
     навукова граматна,  лагiчна апiсаны  назiраннi  i  сфармуляваны
вывады з доследу.
     Адзнака "4":
     правiльна вызначана мэта доследу;
     самастойна праведзена работа па падборы абсталявання, аб'ектаў;
     пры закладцы доследу дапускаюцца 1-2 памылкi;
     у агульным граматна i лагiчна апiсаны назiраннi i  сфармуляваны
асноўныя вывады з доследу;
     у апiсаннi назiранняў з доследу дапушчаны недакладнасцi, вывады
няпоўныя.
     Адзнака "3":
     правiльна вызначана мэта доследу;
     падбор абсталявання i аб'ектаў,  а таксама работы  па  закладцы
доследу праведзены пры дапамозе настаўнiка;
     дапушчаны недакладнасцi  i  памылкi   пры   закладцы   доследу,
апiсаннi назiранняў, фармуляваннi вывадаў.
     Адзнака "2":
     не вызначана самастойна мэта доследу;
     не падрыхтавана патрэбнае абсталяванне;
     дапушчаны iстотныя памылкi пры закладцы i афармленнi доследу.

     2. Ацэнка ўменняў праводзiць назiраннi
     Настаўнiк павiнен  улiчваць:
     правiльнасць правядзення назiранняў па заданнi;
     уменне вылучаць iстотныя рысы ў назiраемага аб'екта (працэсу);
     лагiчнасць i  навуковую  пiсьменнасць  у   афармленнi   вынiкаў
назiранняў i ў вывадах.
     Адзнака "5":
     правiльна па заданнi настаўнiка праведзена назiранне;
     вылучаны iстотныя адзнакi ў назiраемага аб'екта (працэсу);
     лагiчна, навукова   пiсьменна  аформлены  вiнiкi  назiранняў  i
вывады.
     Адзнака "4":
     правiльна па заданнi настаўнiка праведзена назiранне;
     пры вылучэннi  iстотных  прымет у назiраемага аб'екта (працэсу)
названы другарадныя;
     дапушчана неахайнасць у афармленнi назiранняў i вывадаў.
     Адзнака "3":
     дапушчаны недакладнасцi  i 1-2 памылкi ў правядзеннi назiранняў
па заданнi настаўнiка;
     пры вылучэннi  iстотных  прымет у назiраемага аб'екта (працэсу)
вылучаны толькi некаторыя;
     дапушчаны памылкi (1-2) у афармленнi назiранняў i вывадаў.
     Адзнака "2":
     дапушчаны памылкi  (3-4)  у  правядзеннi  назiранняў па заданнi
настаўнiка;
     няправiльна вылучаны прыметы ў назiраемага аб'екта (працэсу);
     дапушчаны памылкi (3-4) у афармленнi назiранняў i вывадаў.


                               ХIМIЯ

     Вынiкi навучання  хiмii  павiнны  адпавядаць  агульным  задачам
прадмета i патрабаванням да яго засваення.
     Пры ацэнцы ўлiчваюцца наступныя якасныя паказчыкi адказаў:
     глыбiня (адпаведнасць вывучаным тэарэтычным абагульненням);
     усвядомленасць (адпаведнасць  патрабуемым  у  праграме  ўменням
прымяняць атрыманую iнфармацыю);
     паўната (адпаведнасць аб'ёму праграмы).
     Пры ацэнцы ўлiчваюцца колькасць i  характар  памылак  (iстотныя
або неiстотныя).
     Iстотныя памылкi   звязаны   з   недастатковай    глыбiнёй    i
ўсвядомленасцю адказу (напрыклад, вучань няправiльна назваў асноўныя
прыметы паняццяў, з'яў, характэрныя ўласцiвасцi рэчываў, сфармуляваў
закон,  правiла i iнш. або вучань не змог прымянiць тэарэтычн я веды
для тлумачэння i прадказання з'яў,  устанаўлення  прычынна-вынiковых
сувязей, параўнання i класiфiкацыi з'яў i да т. п).
     Неiстотныя памылкi вызначаюцца  непаўнатой  адказу  (напрыклад,
упушчаны  з-пад  увагi  якi-небудзь  нехарактэрны  факт пры апiсаннi
рэчыва,  працэсу).  Да iх можна аднесцi агаворкi, апiскi, дапушчаныя
па  няўважлiвасцi  (напрыклад,  на  два  i больш ураўненнi рэакцый у
поўным iонным выглядзе дапушчана адна памылка ў  абазначэннi  зараду
iона).
     Вынiкi навучання  правяраюцца  ў  працэсе  вусных  i  пiсьмовых
адказаў вучняў, а таксама пры выкананнi iмi хiмiчнага эксперыменту.
     Ацэнка вуснага адказу
     Адзнака "5":
     адказ поўны  i  правiльны,  выкладзены  на  падставе  вывучаных
тэорый;
     матэрыял выкладзены   ў    пэўнай    лагiчнай    паслядоўнасцi,
лiтаратурнай мовай;
     адказ самастойны.
     Адзнака "4":
     адказ поўны i правiльны на падставе вывучаных тэорый;
     матэрыял выкладзены ў пэўнай лагiчнай паслядоўнасцi,  пры гэтым
дапушчаны дзве-тры неiстотныя памылкi,  выпраўленыя па  патрабаваннi
настаўнiка.
     Адзнака "3":
     адказ поўны, але пры гэтым дапушчана iстотная памылка або адказ
няпоўны, нязвязны.
     Адзнака "2":
     пры  адказе  выяўлена   неразуменне  вучнямi  асноўнага  зместу
вучэбнага матэрыялу  або дапушчаны iстотныя памылкi,  якiя вучань не
можа выправiць пры навадных пытаннях наст аўнiка.

     Ацэнка эксперыментальных уменняў

     Адзнака ставiцца на падставе назiрання за вучнямi  i  пiсьмовай
справаздачы за работу.
     Адзнака "5":
     работа выканана    цалкам,   правiльна;   зроблены   правiльныя
назiраннi i вывады;
     эксперымент ажыццёўлены  па  плану,  з улiкам тэхнiкi бяспекi i
правiлаў работы з рэчывамi i абсталяваннем;
     праяўлены арганiзацыйна-працоўныя    ўменнi    (падтрымлiваецца
чыстата рабочага месца i парадак на стале, эканомна выкарыстоўваюцца
рэактывы).
     Адзнака "4":
     работа выканана  правiльна,  зроблены  правiльныя  назiраннi  i
вывады,  пры гэтым эксперымент праведзены не  цалкам  або  дапушчаны
неiстотныя памылкi ў рабоце з рэчывамi i абсталяваннем.
     Адзнака "3":
     работа выканана  правiльна не менш чым напалавiну або дапушчана
iстотная памылка ў ходзе эксперыменту,  у тлумачэннi,  у  афармленнi
работы, у захаваннi правiлаў тэхнiкi бяспекi пры рабоце з рэчывамi i
абсталяваннем, якая выпраўляецца па патрабаваннi настаўнiка.
     Адзнака "2":
     дапушчаны дзве   (i   больш)   iстотныя   памылкi   (у    ходзе
эксперыменту,   у  тлумачэннi,  у  афармленнi  работы,  у  выкананнi
правiлаў бяспекi,  пры рабоце  з  рэчывамi  i  абсталяваннем),  якiя
вучань не можа выправiць нават па патрабаваннi настаўнiка.
     Ацэнка ўменняў рашаць эксперыментальныя задачы
     Адзнака "5":
     план рашэння складзены правiльна;
     правiльна ажыццёўлены падбор хiмiчных рэактываў i абсталявання;
     дадзена поўнае тлумачэнне i зроблены вывады.
     Адзнака "4":
     план рашэння складзены правiльна;
     правiльна ажыццёўлены падбор хiмiчных рэактываў i абсталявання,
пры  гэтым  дапушчана  не  больш  за  дзве  неiстотныя  памылкi   (у
тлумачэннi i вывадах).
     Адзнака "3":
     план рашэння складзены правiльна;
     правiльна ажыццёўлены падбор хiмiчных рэактываў i абсталявання,
але дапушчана iстотная памылка ў тлумачэннi i вывадах.
     Адзнака "2":
     дапушчаны дзве  (i  больш)  памылкi ў плане рашэння,  у падборы
хiмiчных рэактываў i абсталявання, у тлумачэннi i вывадах.
     Ацэнка ўмення рашаць разлiковыя задачы
     Адзнака "5":
     у лагiчным  разважаннi i ў рашэннi няма памылак,  задача рэшана
рацыянальным спосабам.
     Адзнака "4":
     у лагiчным  разважаннi i ў  рашэннi няма iстотных  памылак, але
задача рашана нерацыянальным спосабам або дапушчана не больш за дзве
неiстотныя памылкi.
     Адзнака "3":
     у лагiчным разважаннi няма iстотных  памылак,  але  дапускаецца
iстотная памылка ў матэматычных разлiках.
     Адзнака "2":
     ёсць iстотныя памылкi ў лагiчнам разважаннi i ў рашэннi.
     Ацэнка пiсьмовых кантрольных работ
     Адзнака "5":
     адказ поўны i правiльны,  на аснове вывучаных тэорый, пры гэтым
магчыма неiстотная памылка.
     Адзнака "4":
     адказ няпоўны   або  дапушчаны  не  больш  за  дзве  неiстотныя
памылкi.
     Адзнака "3":
     работа выканана не менш чым напалавiну, дапушчана адна iстотная
памылка i пры гэтым дзве-тры неiстотныя.
     Адзнака "2":
     работа выканана  менш  чым напалавiну або мае некалькi iстотных
памылак.
     Пры ацэнцы  выканання  пiсьмовай  кантрольнай  работы неабходна
ўлiчваць патрабаваннi адзiнага арфаграфiчнага рэжыму.
     Адзнака за  вынiковую  кантрольную работу ўплывае на папярэднiя
пры выстаўленнi адзнакi за чвэрць, паўгоддзе, год.

                              ЧАРЧЭННЕ

     I. Пры вуснай праверцы ведаў
     Адзнака "5" выстаўляецца, калi  вучань:

     а) валодае  праграмным   матэрыялам,   выразна   ўяўляе   форму
прадметаў  па  iх  вiдарысах  i  цвёрда  ведае  вывучаныя  правiлы i
ўмоўнасцi вiдарысаў i абазначэнняў;

     б) дае  выразны  i  правiльны  адказ,  якi  выяўляе разуменне i
ўсведамленне  вучэбнага  матэрыялу  i  характарызуе  трывалыя  веды,
выкладае  матэрыял у лагiчнай паслядоўнасцi з выкарыстаннем прынятай
у курсе чарчэння тэрмiналогii;

     в) памылак не робiць,  але дапускае агаворкi з-за няўважлiвасцi
пры чытаннi чарцяжоў, лёгка iх выпраўляе па патрабаваннi настаўнiка.

     Адзнака "4" выстаўляецца, калi  вучань:

     а) валодае  праграмным  матэрыялам,   але   чарцяжы   чытае   з
невялiкiмi  цяжкасцямi з-за яшчэ недастаткова развiтога прасторавага
ўяўлення; ведае правiлы i ўмоўнасцi вiдарысаў i абазначэнняў;

     б) дае правiльны адказ у пэўнай лагiчнай паслядоўнасцi;

     в) пры чытаннi чарцяжоў дапускае некаторую няпоўнасць адказу  i
нязначныя  памылкi,  выпраўленне  якiх  робiць з некаторай дапамогай
настаўнiка.

     Адзнака "3" выстаўляецца, калi  вучань:

     а) асноўны праграмны матэрыял  ведае  няцвёрда,  але  большасць
вывучаных умоўнасцей вiдарысаў i абазначэнняў засвоiў;

     б) адказ дае няпоўны, пабудаваны нязвязна, але выяўляе агульнае
разуменне пытанняў;

     в) чарцяжы  чытае  няўпэўнена,  патрабуе  пастаяннай   дапамогi
настаўнiка   (навадныя  пытаннi)  i  частковага  прымянення  сродкаў
нагляднасцi.

     Адзнака "2" выстаўляецца, калi  вучань:

     а) выказвае  няведанне  або  неразуменне  большай  цi  найбольш
важнай часткi вучэбнага матэрыялу;

     б) адказы будуе нязвязна,  дапускае iстотныя памылкi,  якiя  не
можа выправiць нават з дапамогай настаўнiка.

     II. Пры праверцы выканання графiчных практычных работ (праверцы
ўменняў)

     Адзнака "5" выстаўляецца, калi  вучань:

     а) самастойна,  старанна  i  своечасова  выконвае  графiчныя  i
практычныя работы i акуратна вядзе сшытак; чарцяжы чытае свабодна;

     б) пры неабходнасцi ўмела карыстаецца даведачнымi матэрыяламi;

     в) памылак  у  вiдарысах  не  робiць,  але  дапускае  нязначныя
недакладнасцi i апiскi.

     Адзнака "4" выстаўляецца, калi  вучань:

     а) чарцяжы  чытае  i  выконвае  самастойна,  але  з  невялiкiмi
цяжкасцямi i параўнальна акуратна вядзе сшытак;

     б) даведачнымi матэрыяламi карыстаецца,  але арыентуецца ў iх з
цяжкасцю;

     в) пры выкананнi чарцяжоў i практычных работ дапускае нязначныя
памылкi,  выпраўляе iх пасля заўваг настаўнiка i лiквiдуе самастойна
без дадатковых тлумачэнняў.

     Адзнака "3" выстаўляецца, калi  вучань:

     а) чарцяжы выконвае i  чытае  няўпэўнена,  але  прытрымлiваецца
асноўных  правiлаў  афармлення;  абавязковыя работы,  прадугледжаныя
праграмай, выконвае несвоечасова; сшытак вядзе нядбайна;

     б) у  працэсе  графiчнай  дзейнасцi  дапускае iстотныя памылкi,
якiя выпраўляе з дапамогай настаўнiка.

     Адзнака "2" выстаўляецца, калi  вучань:

     а) не выконвае абавязковыя графiчныя i  практычныя  работы,  не
вядзе сшытак;

     б) чарцяжы чытае i выконвае толькi  з  дапамогай  настаўнiка  i
сiстэматычна дапускае iстотныя памылкi.

               ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА I МАСТАЦКАЯ ПРАЦА

     Пры  выстаўленнi  адзнакi  па  выяўленчым  мастацтве настаўнiку
трэба ўлiчваць аб'ём ведаў  i ўменняў, ступень самастойнасцi вучняў,
уменне прымяняць тэарэтычныя веды пры выкананнi практычных заданняў,
ступень   стараннасцi   вучняў,   iх   iндывiдуальныя   асаблiвасцi.
Ацэньваюцца вусны адказ i практычная работа вучняў асобна.
     Спецыфiка прадмета,  яго месца i роля  ў  навучальна-выхаваўчым
працэсе ў школе не дапускаюць адзнакi "2".
     Адзнакай "3" у пачатковых класах  неабходна  карыстацца  вельмi
асцярожна - таму, што нелюбоў да ўрокаў выяўленчага мастацтва можа
перайсцi ў вучняў да непрыняцця наогул мастацтва.

           1. Ацэнка вуснага адказу вучняў на практычных
            занятках i на ўроках успрымання рэчаiснасцi
                            i мастацтва

     Пры ацэнцы вуснага адказу прымаецца пад увагу:  паўната адказу,
выкарыстанне  ў  адказе  тэрмiнаў i паняццяў;  самастойнасць адказу,
уменне прывесцi новыя прыклады; вобразнасць i выразнасць мовы.
     Адзнака "5" выстаўляецца, калi вучань даў поўны адказ; у адказе
свядома  выкарыстаны   тэрмiны  i  паняццi   выяўленчага  мастацтва,
прадугледжаныя  праграмай;  выяўлены   самастойнасць  меркаванняў  i
ацэнкi;  уменне  прывесцi  новыя   прыклады  без  навадных  пытанняў
настаўнiка; мова вобразная i выразная.
     Адзнака "4"   выстаўляецца,   калi   адказ   вучня  ў  асноўным
правiльны,  аднак  не  раскрыты  асобныя   моманты   абмяркоўваемага
пытання;  не  заўсёды  ўпэўнена  ён  валодае  тэрмiнамi i паняццямi;
прыклады прыводзiць з дапамогай настаўнiка;  недастаткова выразная i
вобразная мова.
     Адзнака  "3"  выстаўляецца,  калi  ў  адказе  вучня  прапушчаны
iстотны  бок  абмяркоўваемай  з'явы,  неабходна дапамога настаўнiка;
вучань недакладна разумее сэнс i значэнне тэрмiнаў i паняццяў, i яны
недастаткова   выкарыстоўваюцца   ў   адказе;   адказ  абмяжоўваецца
завучанымi   прыкладамi,   перанос   ведаў   на   iншыя   з'явы   не
выкарыстоўваецца; адказ малавыразны, мова бедная.

                 2. Ацэнка практычнай работы вучня

     Пры ацэнцы практычнай работы  прымаецца  пад  увагу:  выкананне
вучэбнай   задачы   ўрока:  мастацкая  выразнасць  работы  з  пункту
гледжання,  зместу i "выставачных" патрабаванняў (цi можна  змясцiць
работу на  стэнд  бягучых  заданняў  або паказаць у класе як прыклад
выканання дадзенага задання); валоданне тэхнiчнымi навыкамi.

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations