Стр. 1
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7 |
Стр.8 |
Стр.9 |
Стр.10
МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ЗАГАД
30 снежня 1994 г. N 433
г. Мiнск
Аб Часовых нормах ацэнкi ведаў, уменняў
i навыкаў вучняў агульнаадукацыйных школ
У мэтах ажыццяўлення адзiных патрабаванняў да
агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi вучняў, удасканалення праверкi i
ацэнкi iх ведаў, уменняў i навыкаў
ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць Часовыя нормы ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў
вучняў па агульнаадукацыйных прадметах вучэбнага плана сярэднiх
агульнаадукацыйных школ.
2. Увесцi ў дзеянне Нормы з 1 студзеня 1995 года.
3. Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыi своечасова
давесцi Часовыя нормы ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў вучняў да
сярэднiх агульнаадукацыйных навучальных устаноў i органаў адукацыi.
Мiнiстр В.I.Стражаў
Першы намеснiк мiнiстра I.М.Пятроўскi
Намеснiк Галоўнага ўпраўлення
агульнай сярэдняй адукацыi М.С.Фяськоў
Начальнiк упраўлення па рабоце
з кадрамi i прававому забяспячэнню А.А.Пыжоў
Зацверджаны загадам
Мiнiстэрства адукацыi
i навукi
Рэспублiкi Беларусь
ад 30.12.94 г. N 433
ЧАСОВЫЯ НОРМЫ АЦЭНКI ВЕДАЎ, УМЕННЯЎ
I НАВЫКАЎ ВУЧНЯЎ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ ШКОЛ
===
Тлумачальная запiска
Абавязковай умовай павышэння ўзроўню агульнаадукацыйнай
падрыхтоўкi школьнiкаў з'яўляецца ўдасканаленне праверкi i ацэнкi
вынiкаў iх вучэбнай дзейнасцi.
Нормы ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў вучняў з'яўляюцца асновай
для вызначэння ўзроўню падрыхтоўкi школьнiкаў па прадметах вучэбнага
плана. Дадзеныя нормы базiруюцца на праграмных патрабаваннях да
ведаў, уменняў i навыкаў вучняў па класах i накiраваны на
ажыццяўленне адзiных падыходаў да выяўлення ступенi засваення
школьнiкамi вучэбнага матэрыялу, умення скарыстоўваць атрыманыя веды
на практыцы.
Ацэнка ведаў, уменняў i навыкаў вучняў праводзiцца па
чатырохбальнай сiстэме ("5", "4", "3", "2") у вуснай i пiсьмовай
формах. Паспяховасцi кантролю садзейнiчае прымяненне разнастайных
форм i метадаў праверкi i ацэнкi ведаў. Нараўне з традыцыйнымi
мэтазгодна выкарыстоўваць i такiя сучасныя формы, як залiк,
тэсцiраванне, субяседаванне i iнш.
Пры арганiзацыi кантролю неабходна арыентавацца на асноўныя
патрабаваннi да яго: рэгулярнасць, аб'ектыўнасць, усебаковасць
праверкi, дыферэнцыраваны падыход да правядзення кантролю. Пры
арганiзацыi кантролю неабходна ўлiчваць яго навучальную функцыю.
У практыцы навучання патрэбна выкарыстоўваць ўсе вiды кантролю:
бягучы, тэматычны, вынiковы. Веды, уменнi i навыкi вучняў за
вучэбную чвэрць i за вучэбны год ацэньваюцца вынiковай адзнакай на
аснове вусных i пiсьмовых праверак. Пры гэтым большую ўдзельную вагу
павiнны мець адзнакi за кантрольныя пiсьмовыя работы. Вучню не можа
быць выстаўлена станоўчая вынiковая адзнака, калi ўсе яго
кантрольныя работы або iх большасць былi ацэнены нездавальняюча.
Важным рэгулятарам вучэбнай дзейнасцi вучня, арганiчнай часткай
навучальна-выхаваўчага працэсу з'яўляецца педагагiчная ацэнка.
Педагагiчная ацэнка ажыццяўляецца ў розных вiдах: колькасна (у
балах), у ацэначных меркаваннях, слоўнай ацэнцы, позiркам, жэстамi,
эмацыянальнымi адносiнамi да тых цi iншых учынкаў вучняў. Сэнс
ацэнкi нельга звесцi да значэння адзнакi. Ацэнка - гэта працэс
суаднясення вынiкаў вучэбнай працы школьнiка з праграмнымi
патрабаваннямi з мэтай выяўлення якасцi ведаў i вызначэння шляхоў iх
далейшага ўдасканалення. Адзнака ж - фармальны адбiтак вынiку
працэсу ацэньвання. Пры безадзнакавым навучаннi ў 1 класе i першай
чвэрцi 2 класа пачатковай школы бальная ацэнка поўнасцю саступае
месца якаснай, змястоўнай.
Для большай аб'ектыўнасцi ацэнкi неабходна ведаць зыходны
ўзровень развiцця кожнага вучня, з якiм параўноўваюцца ў далейшым
вынiкi праверкi i ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў. У кожнага
настаўнiка iснуе свая сiстэма прыёмаў ацэнкi вучэбнай дзейнасцi, але
вядучым прынцыпам пры гэтым застаецца адзiн i той жа - строгi ўлiк
узроставых i iндывiдуальных асаблiвасцей школьнiкаў пры ўмове
забеспячэння дзяржаўных патрабаванняў да вынiкаў пазнавальнай
дзейнасцi вучняў.
Пры праверцы вучнёўскiх работ неабходна дэталёва ўлiчваць
характар памылак. Iх можна квалiфiкаваць як уласна памылкi, апiскi,
недахопы. Да памылак адносяцца няправiльнасцi ў вылiчэннi, напiсаннi
цi ў iншай рабоце, якiя сведчаць аб нетрывалым або няпэўным
засваеннi праграмнага матэрыялу.
Апiскi - гэта памылкi ў пiсьмовым тэксце, зробленыя па
няўважлiвасцi. Апiскi не маюць iстотнага значэння пры ацэнцы ведаў,
уменняў i навыкаў.
Недахопам можна лiчыць выкарыстанне нерацыянальных прыёмаў
выканання работы, якiя аднак не парушаюць яе зместу, не ўплываюць на
правiльнасць выканання заданняў.
Настаўнiк мае права павысiць адзнаку за арыгiнальны адказ,
адказ на больш складанае пытанне цi за выкананне дадатковага
задання.
Недапушчальна знiжэнне адзнакi ў мэтах пакарання вучня за
парушэнне дысцыплiны, забытыя падручнiкi цi сшыткi, спартыўную форму
i г. д.
Важная роля ў дзейнасцi настаўнiкаў па аб'ектыўнасцi ацэнкi
ведаў, уменняў i навыкаў вучняў належыць адмiнiстрацыi школы. Пры
арганiзацыi ўнутрышкольнага кантролю неабходна ўлiчваць не толькi
вынiкi выканання заданняў вучнямi, але i аб'ектыўнасць выстаўлення
адзнак настаўнiкамi ў адпаведнасцi з Нормамi ацэнкi ведаў, уменняў i
навыкаў вучняў агульнаадукацыйных школ.
Дадзеныя Нормы з'яўляюцца абавязковымi для выкарыстання як
дзяржаўнымi, так i недзяржаўнымi агульнаадукацыйнымi навучальнымi
ўстановамi рэспублiкi.
ПАЧАТКОВАЯ ШКОЛА
КАНТРОЛЬ I АЦЭНКА ВЫНIКАЎ НАВУЧАННЯ ДЗЯЦЕЙ У 1 КЛАСЕ
Адным з важных i складаных пытанняў метадычнага забеспячэння
працэсу навучання i выхавання малодшых школьнiкаў з'яўляецца
кантроль i ацэнка вынiкаў навучання першакласнiкаў, бо сiстэма
ацэнкi гэтых вынiкаў у балах у дачыненнi да такiх вучняў
непрымальная.
Прычынай педагагiчнай немэтазгоднасцi прымянення адзнакi ў
балах пры кантролi i ацэнцы вынiкаў навучання першакласнiкаў i
часткова (у I чвэрцi) вучняў II класа з'яўляецца несфармiраванасць у
iх ацэнкi i самаацэнкi вынiкаў выкананых дзеянняў, кантролю i
самакантролю за правiльнасцю iх выканання. Кожны настаўнiк павiнен
мець на ўвазе, што на працягу першага года навучання адзнака дзецям
не выстаўляецца i не называецца.
Няведанне псiхалагiчных асаблiвасцей гэтага ўзросту прыводзiць
некаторых настаўнiкаў да няправiльных дзеянняў: адзнака ўсё ж
ставiцца, але балы замяняюцца значкамi, сiмвалы раўназначны бальным
адзнакам. У вынiку адбываецца фармальнае (педагог яшчэ не ведае
дастаткова кожнага выхаванца) i паспешлiвае размежаванне вучняў на
"добрых" i "дрэнных" стварае атмасферу дыскамфорту менавiта для тых
дзяцей, якiя асаблiва маюць патрэбу ў падтрымцы i адабрэннi
настаўнiка.
Адзiна мэтазгоднай формай ацэньвання паспяховасцi шасцiгадовага
школьнiка з'яўляецца педагагiчная слоўная ацэнка, якая ў 1 класе мае
навучальнае i выхаваўчае значэнне, а таксама дапамагае вучню
разабрацца ў тым, цi правiльна ён выканаў заданне.
Працуючы з першакласнiкамi i ацэньваючы вынiкi iх дзейнасцi,
настаўнiк павiнен мець на ўвазе, што не ўвесь матэрыял, якi ў
адпаведнасцi з праграмай ён паведамляе першакласнiкам, засвойваецца
ўсiмi адначасова i аднолькава паспяхова, i гэта не вынiк дрэннай
работы педагога, а непазбежная праява ўзроставых магчымасцей.
Адзнака не павiнна быць абсалютнай, яна заклiкана адлюстроўваць
iндывiдуальны рух кожнага школьнiка. Таму вучня, якi ўпершыню
правiльна прачытаў "стужку складоў", педагог адзначае гэтак жа
станоўча, як i першакласнiка, якi добра чытае цэлыя сказы.
Для самастойнага адказу ля дошкi мэтазгодна выклiкаць вучня
толькi ў тым выпадку, калi ёсць упэўненасць, што ён правiльна адкажа
на пытанне.
Педагог загадзя прадумвае i плануе, каго канкрэтна ён спытае на
ўроку, на iндывiдуальную работу з кiм зверне ўвагу. Калi пэўны навык
яшчэ не сфармiраваны (на этапе паведамлення новага i пярвiчнага
замацавання), цэнтрам апытання мэтазгодна зрабiць добра паспяваючых
вучняў. Астатнiя дапамагаюць тым, хто адказвае, паўтараюць асобныя
элементы адказу. На этапе замацавання i паўтарэння асноўны час пры
апытаннi ўдзяляецца слабым вучням. Настаўнiк павiнен ведаць тыповыя
памылкi i не дапускаць iх у адказах дзяцей.
Неабходна памятаць, што на этапе кантролю ведаў i ўменняў, калi
асноўная задача праверачнай работы - высвятленне факту засваення або
незасваення ведаў, галоўная яе мэта i функцыя працягвае заставацца
навучальнай. Таму настаўнiк не толькi можа, але i павiнен дапамагаць
вучням, у якiх праверачнае заданне выклiкала цяжкасцi. Пры гэтым
адзнакi нi ў якой форме не ставяцца i не паведамляюцца дзецям.
Толькi словамi ўхваляецца правiльнае выкананне задання цi яго
часткi.
У сувязi з тым, што для дзяцей гэтага ўзросту аднаразовага
тлумачэння недастаткова, у пачатку навучання слоўная ацэнка павiнна
быць дастаткова падрабязнай. У той жа час яна павiнна адлюстроўваць
не толькi ўзровень валодання матэрыялам, але i паказчыкi, па якiх
робiцца ацэнка. Раскрываць iх сутнасць i тым самым фармiраваць у
дзяцей самаацэнку i ацэнку сваiх вынiкаў i дзеянняў.
Хаця пры ацэнцы вынiкаў навучання першакласнiкаў адзнакi не
ставяцца, не задаюцца дамашнiя заданнi, кантроль за ўзроўнем
засваення ведаў i фармiравання ўменняў i навыкаў застаецца важнай
састаўной часткай навучальна-выхаваўчага працэсу. Узрастае роля
назiрання настаўнiка за дзейнасцю школьнiка i яе вынiкамi.
Педагог адзначае для сябе ўзровень валодання асноўнымi
патрабаваннямi праграмы на кожным этапе навучання, абавязкова
фiксуючы пры гэтым спосабы работы вучня, ступень яго самастойнасцi,
паступовы рух у авалоданнi элементамi навучальнай дзейнасцi. Для
таго, каб правiльна ацанiць работу кожнага першакласнiка ў канцы
года, важна весцi сiстэматычны ўлiк засваення дзецьмi тых ведаў,
уменняў i навыкаў, якiя ўнесены ў асноўныя патрабаваннi праграмы па
вучэбных прадметах.
БЕЛАРУСКАЯ МОВА
для школ з беларускай мовай навучання
Улiк вучэбнай працы па беларускай мове адбываецца на кожным
уроку. Формы ўлiку могуць быць разнастайнымi: франтальнае i
iндывiдуальнае апытанне, выкананне заданняў з каменцiраваннем,
самастойная работа, дыктоўка, творчая работа, кантрольная работа i
г.д.
Выкарыстоўваюцца бягучы i вынiковы ўлiкi ведаў i ўменняў па
беларускай мове. Бягучы ўлiк разглядаецца як сродак зваротнай сувязi
ў навучаннi i ажыццяўляецца ў розных формах. Для стымулявання
вучэбнай дзейнасцi ўжываецца пераважна ацэньванне на словах
(выказванне згоды - нязгоды, адабрэння - неадабрэння i iнш.). Побач
з ацэнкай на словах у асобных выпадках можа мець месца i адзнака.
Бягучы ўлiк пiсьмовых работ дыферэнцыруецца: улiчваюцца
граматычныя веды i ўменнi, арфаграфiчныя навыкi, уменне аналiзаваць
словы, сказы i прымяняць веды ў пiсьмовай мове (у дыктоўках,
сачыненнях, iзлажэннях). Пiсьмовая работа ацэньваецца адной або
некалькiмi адзнакамi з абавязковым каменцiраваннем кожнай: за якiя
веды, уменнi выстаўлена адзнака або з чаго яна складаецца.
Адсутнасць у вучняў ведаў i ўменняў па якiм-небудзь кампаненце
пiсьмовай работы не ацэньваецца адзнакай (магчыма ацэнка на словах).
Калi якi-небудзь вiд работы (спiсванне, пiсьмо пад дыктоўку,
iзлажэнне, сачыненне i iнш.) не даецца вучню, нездавальняючая
адзнака ставiцца на працягу навучальнага года. Веды i ўменнi
ацэньваюцца па вынiку (вынiковы ўлiк).
Праверка правiльнасцi выканання пiсьмовых работ праводзiцца
сiстэматычна. Настаўнiк правярае ўсе пiсьмовыя (класныя i дамашнiя)
работы вучняў, выпраўляе памылкi i недахопы, ацэньвае.
З мэтай вынiковага ўлiку праводзяцца тэматычныя пiсьмовыя
праверачныя i кантрольныя работы. У 2-9 класах на працягу
навучальнага года даецца 8-10 кантрольных i праверачных дыктовак
розных вiдаў, 6-8 кантрольных i праверачных работ з граматычнымi,
словаўтваральнымi, лексiчнымi, арфаграфiчнымi заданнямi, 4
праверачныя iзлажэннi або сачыненнi. У 1 класе праводзяцца
праверачныя спiсваннi. Аб'ем праверачных работ складае: дыктоўка ў 2
класе - 35-45 слоў, у 3 класе - 45-60 слоў, у 4 класе - 60-75 слоў,
iзлажэнне ў 2 класе - 45-55 слоў, у 3 класе - 60-70 слоў, у 4 класе
- 70-90 слоў. У 2 класе на працягу года праводзяцца 3 кантрольныя
работы з заданнямi (у I чвэрцi кантрольная работа не прапануецца). У
3-4 класах даюцца 4 дыктоўкi з заданнямi i 4 iзлажэннi. У IV класе
дадаткова могуць быць праведзены праверачныя сачыненнi. Калi веды i
ўменнi, якiя выносяцца на праверку, у вучня (вучняў) яшчэ не
сфармiраваны на належным узроўнi, то яму (iм) можна не даваць
кантрольную работу.
Вынiковыя камбiнаваныя кантрольныя работы ацэньваюцца дзвюма
адзнакамi (за дыктоўку i заданне), якiя аналiзуюцца. Калi адзiн цi
некалькi вучняў атрымалi нездавальняючыя адзнакi, то пасля
дадатковых заняткаў можна правесцi паўторную кантрольную работу.
Вусныя i пiсьмовыя работы ў I класе ацэньваюцца на словах. У 2
класе ўжываюцца ацэнка на словах i адзнакi "5", "4", "3"
(нездавальняючыя адзнакi ў I паўгоддзi не ставяцца). У II паўгоддзi
2 класа i ў 3-4 класах настаўнiк выкарыстоўвае ацэнку на словах i
адзнакi "5", "4", "3", "2". Кантрольныя работы ў 2-4 класах
ацэньваюцца аналагiчным чынам.
Адзнакi за вусныя адказы:
"5" ставiцца вучню, калi ён правiльна, поўна, упэўнена i
выразна адказвае на пастаўленыя пытаннi, пацвярджае палажэннi
прыкладамi, распазнае граматычныя з'явы i факты ў мове, карыстаецца
вывучанымi моўнымi сродкамi ва ўласнай мове;
"4" ставiцца вучню, калi адказ у асноўным адпавядае
патрабаванням да адзнакi "5", але ён дапускае асобныя недакладнасцi
ў фармулёўках азначэнняў або памыляецца ў прыкладах, якiя выпраўляе
пры адказах на ўдакладняючыя пытаннi настаўнiка;
"3" ставiцца вучню, калi ён разумее сутнасць з'явы, пра якую
iдзе гаворка, але не можа самастойна аформiць свой адказ i робiць
гэта толькi з дапамогай настаўнiка або iншых вучняў;
"2" ставiцца вучню, калi ён не авалодаў вучэбным матэрыялам i
не iмкнецца гэта зрабiць.
Адзнакi за бягучыя пiсьмовыя работы (класныя i дамашнiя):
"5" ставiцца за работу, якая выканана акуратна, правiльна i без
памылак;
"4" ставiцца за работу, якая выканана правiльна, акуратна, але
пры гэтым дапушчаны 1-2 памылкi (у 4 класе - 2-3 памылкi). Або калi
работа выканана без памылак, але неакуратна, з выпраўленнямi.
Некалькi памылак на одно i тое ж правiла лiчацца за адну памылку;
"3" ставiцца за работу, якая зроблена неакуратна, дапушчана 3-4
памылкi (у 4 класе - 4-5);
"2" ставiцца за работу, якая зроблена неакуратна, дапушчана
звыш 4 памылак (у 4 класе - звыш 5 памылак).
Адзнакi за вынiковыя праверачныя i кантрольныя работы
(дыктоўкi):
"5" ставiцца за работу, якая зроблена акуратна i без памылак;
"4" ставiцца за работу, якая зроблена акуратна, але дапушчаны
1-2 памылкi;
"3" ставiцца за работу, якая зроблена неакуратна i ў якой
дапушчана 3-5 памылак;
"2 " ставiцца за работу, у якой дапушчана звыш 5 памылак.
Адзнакi за заданнi да кантрольных работ:
"5" ставiцца, калi ўсе заданнi зроблены правiльна, акуратна,
без памылак;
"4" ставiцца, калi работа зроблена акуратна i выканана не менш
за 3/4 усiх заданняў;
"3" ставiцца, калi работа аформлена неакуратна, але выканана не
менш за палову заданняў;
"2" ставiцца, калi зроблена менш за палову заданняў i работа
аформлена неакуратна.
Адзнакi за iзлажэннi i сачыненнi:
"5" ставiцца за работу, у якой дакладна выкладзены фактычны
матэрыял, поўнасцю перададзены змест, правiльна пабудаваны сказы,
правiльна падабраны словы. Работа акуратна аформлена, у ёй няма
памылак або дапушчана па адной зместавай, стылiстычнай i
арфаграфiчнай памылцы;
"4" ставiцца за работу, якая выканана акуратна, правiльна i ў
якой дапушчаны не больш як па дзве зместавыя, стылiстычныя i
арфаграфiчныя памылкi;
"3" ставiцца за неакуратна аформленую работу, у якой
недастаткова поўна i дакладна раскрыта тэма, дапушчана па 3-4
зместавыя, стылiстычныя памылкi i 4-6 арфаграфiчных памылак
(нездавальняючыя адзнакi за творчыя пiсьмовыя работы не ставяцца,
даецца толькi ацэнка на словах).
Для школ з рускай мовай навучання
Вусныя i пiсьмовыя работы ў першым паўгоддзi ў 2 класе
ацэньваюцца на словах. У другiм паўгоддзi ў 2 класе ўжываецца ацэнка
на словах i адзнакi "5", "4", "3". У 3-4 класах ужываецца ацэнка на
словах i адзнакi "5", "4", "3", "2".
Кантрольныя работы ў I паўгоддзi 2 класа не праводзяцца. У 2
паўгоддзi ў 2 класе па кантрольных работах вучням могуць выстаўляцца
толькi станоўчыя адзнакi (няправiльна выкананым кантрольным работам
можа давацца ацэнка на словах).
За вусныя адказы ставяцца адзнакi:
"5", калi вучань свабодна валодае беларускай мовай, захоўвае
вымаўленчыя нормы, правiльна, поўна i ўпэўнена адказвае на
пастаўленыя пытаннi;
"4", калi ў адказе дапускаюцца асобныя неiстотныя недакладнасцi
i вымаўленчыя парушэннi, якiя вучань здольны выправiць самастойна;
"3", калi вучань разумее беларускую мову, спрабуе карыстацца
ёю, але робiць памылкi i парушэннi вымаўленчых нормаў, можа аформiць
свой адказ толькi з дапамогай настаўнiка або iншых вучняў;
"2", калi вучань не разумее беларускай мовы, не карыстаецца ёю
пры адказах на пытаннi i не iмкнецца ёю авалодаць.
Адзнакi за пiсьмовыя работы ставяцца:
"5", калi работа выканана правiльна, акуратна, з захаваннем
правапiсных i калiграфiчных нормаў;
"4", калi работа зроблена правiльна, але дапушчаны некаторыя
правапiсныя i калiграфiчныя парушэннi, ёсць выпраўленнi i моўныя
недакладнасцi;
"3", калi работа выканана неакуратна, у ёй дапушчаны 4-6
памылак;
"2", калi работа выканана неакуратна, дапушчана звыш 6 памылак
(такiм работам таксама даецца ацэнка на словах).
Русский язык
для школ с русским и белорусским языками обучения
Текущий контроль успеваемости осуществляется в ходе
повседневного учебного процесса и заключается в систематическом
наблюдении за работой каждого ученика. В начальных классах этот вид
контроля является доминирующим, поскольку стимулирует развитие
привычки систематически самостоятельно работать над выполнением
классных и домашних заданий, повышает чувство ответственности и
интерес к учебе. Каждая работа в ученической тетради должна быть
непременно проверена, каждое устное задание разобрано и оценено.
Все ошибки в тетрадях должны исправляться. Со 2 класса по
русскому языку систематически ведется работа над ошибками по данному
учителем образцу.
Большое значение в период начального обучения имеют работы по
развитию речи учащихся. Не все учителя учитывают, что творческие
работы, направленные на развитие навыков, несут обучающий характер,
т.е. они не могут являться контрольными. Каждая творческая работа
тщательно готовится: предварительно подбирается необходимая лексика,
обдумывается логика и последовательность изложения мысли, устно
составляются словосочетания и предложения, фрагменты текста. Должна
проводиться и подготовительная орфографическая работа - залог
грамотного письма. Она, как правило, складывается из выделения и
орфографического анализа слов, при написании которых учащиеся могут
допустить ошибки, записи на доске слов для справок и др. Основными
критериями оценки изложения и сочинения являются: достаточно полное,
последовательное, логичное воспроизведение данного текста или
изложение собственных мыслей, грамотное речевое оформление,
правильное употребление слов, нормативное построение предложений,
лексическое разнообразие, орфографическая грамотность.
При проверке творческих работ учитель ставит одну общую оценку,
охватывающую все стороны задания. При выполнении учениками
творческих работ по развитию речи, применение черновиков
исключается, так как это порождает дополнительную трудоемкую
механическую работу. Объем творческих работ может быть примерно
таким: 2 класс: 45-65 слов, 3 класс - 60-70 слов, 4 класс - 70-90
слов (в школах с белорусским языком обучения объем всех письменных
работ на 10 слов меньше).
Оценки за творческие работы:
"5" ставится за работу, в которой фактический материал изложен
логично, последовательно, полностью передан смысл текста,
предложения построены в соответствии с нормой, точно и правильно
подобраны слова. Допускаются наличие нескольких исправлений и одна
негрубая речевая либо фактическая (по содержанию текста) ошибка;
"4" ставится за грамотно выполненную работу, в которой раскрыто
содержание, соблюдается логика и последовательность изложения мысли
и допущено не более трех содержательных, стилистических,
орфографических ошибок;
"3" ставится за работу, которая недостаточно полно и точно
раскрывает тему, в которой нарушены логика или последовательность
изложения мысли, имеются стилистические погрешности, 4-6
орфографических ошибок;
"2" за творческую работу не ставится. Однако учитель исправляет
все и возвращает ее на доработку.
Оценка не должна быть снижена за ошибки, допущенные на правила,
которые еще не изучались. Не влияют на оценку аккуратно сделанные
исправления, а также описки.
Периодический контроль успеваемости проводится обычно после
изучения логически законченного раздела программы и заключается в
проверке усвоения сравнительно большого количества учебной
информации. С этой целью применяются контрольные списывания,
диктанты и контрольные грамматические задания.
В 1 классе в качестве контрольной работы может выступать
только контрольное списывание. Оценки за него не выставляются,
однако все ошибки должны быть исправлены, а каждая работа
прокомментирована и проанализирована. Объем текста для контрольного
списывания: 25-30 слов.
Оценки за контрольный диктант во 2 классе:
"5" ставится, если в диктанте нет ошибок;
"4" - если допущено не более 3-4 ошибок;
"3" - если допущено не более 6 ошибок;
"2" - если допущено свыше 6 ошибок.
Все написания на неизученные правила должны предупреждаться.
Если ошибка повторяется, учитель считает их за одну.
Объем текстов для диктанта во 2 классе в первом полугодии 30-35
слов, во втором полугодии - 30-40 слов.
Если работа выполнена плохо, учитель в первом полугодии не
выставляет никакой оценки ни в журнале, ни в тетради. Таким образом,
отсутствие положительных оценок свидетельствует о том, что ученик не
успевает по данному предмету.
Оценки за контрольный диктант в 3-4 классах:
"5" ставится, если в диктанте нет ошибок;
"4" - если допущены 2-3 ошибки;
"3" - если допущено 4-5 ошибок и не больше 2-3 исправлений;
"2" - если допущено свыше 6 ошибок.
В диктантах в 3-4 классах 1-3 описки приравниваются к одной
орфографической ошибке, т.к. они свидетельствуют о недостаточной
сформированности навыка самоконтроля.
Объем текстов для контрольных диктантов в 3 классе 45-60 слов,
в 4 классе 60-80 слов.
После каждого диктанта необходимо проводить работу над
ошибками. Учащиеся, получившие оценку "5", в этой работе не
участвуют, им предлагаются индивидуальные задания.
Письменная проверка знаний может включать в себя только
грамматические задания. Если грамматическими заданиями дополняется
контрольный диктант, каждый вид работы оценивается отдельно.
Оценки за грамматические задания:
"5" ставится, если ученик выполнил все предложенные задания;
"4" ставится, если ученик выполнил не менее 3/4 заданий и
допустил при этом не более 1-2 ошибок;
"3" ставится, если ученик выполнил не менее 1/2 заданий и
допустил не более 3-4 ошибок;
"2" ставится, если ученик выполнил менее 1/2 заданий, допустил
при этом более 5-6 ошибок.
Преподавание русского языка в школах с белорусским языком
обучения имеет ряд особенностей.
Во 2 и 3 классах при текущем контроле и при проверке
контрольных работ, а также работ творческого характера учитель
вправе ставить только отметки "5", "4", "3". Если работа выполнена
небрежно, допущено более 5-6 ошибок, она не оценивается в баллах
хотя все ошибки и описки исправляются. Учитель комментирует такие
работы, напоминает о том, что отметка не поставлена, потому, что
ученик еще не заслужил ее.
В 4 классе при проверке всех работ творческого характера оценка
"2" не ставится.
ЧЫТАННЕ
У 2 класе адзнака выкарыстоўвацца не павiнна, бо дзецi
толькi-толькi пачалi авалодваць агульнавучэбнымi i прадметнымi
ўменнямi. У 3-4 класах з'яўленне адмоўнай адзнакi папярэджваецца:
настаўнiк тлумачыць, як трэба выконваць дамашнiя заданнi, дае час
для падрыхтоўкi да наступнага ўрока, можа не ставiць адзнакi ў
журнал.
Асноўная задача ўрока чытання - фармiраванне трывалага навыку
чытання i такiх важных якасцей чытання, як свядомасць i выразнасць.
Пад навыкам чытання разумеецца спосаб чытання (чытанне словамi,
складамi або па лiтарах), яго правiльнасць (наяўнасць аб адсутнасцi
тэхнiчных памылак, iх характар), тэмп чытання (хуткасць, бегласць).
Пералiчаныя параметры, а такама свядомасць i выразнасць чытання
выступаюць у якасцi крытэрыяў ацэнкi вучняў.
Крытэрыямi ацэнкi на ўроках чытання выступаюць паказчыкi
правiльнасцi чытання, спосаб чытання, свядомасць i выразнасць
чытання.
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7 |
Стр.8 |
Стр.9 |
Стр.10
|