Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства культуры Республики Беларусь от 20 января 1997 г. №19 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку камплектавання, улiку, навуковай апрацоўкi, захавання i выкарыстання Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 8

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10

 
матэрыялаў.

     Заўвага. Перавозка  зброi  i  боепрыпасаў  ажыццяўляецца згодна
адпаведных  iнструкцый  Мiнiстэрства  ўнутраных   спраў   Рэспублiкi
Беларусь.

     495. Калi   стан   захаванасцi   музейных   прадметаў  выклiкае
перасцярогу з пункту гледжання iх абароны,  iх транспарцiроўку  лепш
не ажыццяўляць.

     496. Усе  музейныя  прадметы,  якiя падлягаюць транспарцiроўцы,
дзеляць на групы,  упакоўка якiх вядзецца  асобна.  Згодна  з  гэтым
вырабляецца i адпаведная тара.

     497. Для   найбольш   каштоўных   высокамастацкiх,   унiкальных
музейных прадметаў,  а таксама  для  прадметаў,  што  знаходзяцца  ў
нездавальняючым    стане,    прадугледжваецца    выраб   спецыяльнай
упаковачнай тары з улiкам уласных асаблiвасцей кожнага прадмета.

     498. Катэгарычна забараняецца:
     - упакоўка музейных прадметаў з розных матэрыялаў i рознай вагi
ў адну скрыню;
     - упакоўка музейных прадметаў толькi у мяккую тару,  калi iх не
вязе суправаджаючы.

     499. Упакоўка   музейных    прадметаў    павiнна    ажыцяўляцца
квалiфiкаваным   спецыялiстам  цi  работнiкам  фондаў  пад  наглядам
галоўнага захавальнiка фондаў i адказнага супрацоўнiка.

     500. Упакоўка  павiнна   забяспечваць   iзаляванасць   музейных
прадметаў   ад  знешнiх  атмасферных  уздзеянняў  i  iх  абарону  ад
механiчных пашкоджанняў.

     501. У кожную паковачную скрыню кладзецца адзiн асобнiк акту на
музейныя   прадметы,   што  знаходзяцца  ў  ёй,  падпiсаны  галоўным
захавальнiкам  фондаў,  адказным  супрацоўнiкам,   рэстаўратарам   i
спецыялiстам па ўпакоўцы.

     502. Музей,   якi   адпраўляе   прадметы  з  калекцый,  павiнен
своечасова паведамiць аб  гэтым  арганiзацыю-грузаатрымальнiка  праз
сродкi сувязi, а таксама аб суправаджаючым, калi такi ёсць.

     503. Прыёмка музейных прадметаў праводзiцца групай спецыялiстаў
арганiзацыi-грузаатрымальнiка   па   даручэнню   яе   кiраўнiка    ў
прысутнасцi прадстаўнiка музея, якi адпраўляў груз.

     504. Музейныя  прадметы,  што  знаходзяцца ў скрынях,  дакладна
аглядаюцца.  Пры неабходнасцi да iх прымаюцца  меры  па  рэстаўрацыi
альбо iншай прафiлактыцы. Вынiкi прыёмкi афармляюцца актам.

     505. Калi    пад    час   транспарцiроўкi   прадметы   атрымалi
пашкоджаннi,  аб  гэтым  iнфармуецца  музей,  якi  iх  адпраўляў,  i
прымаюцца меры па пакрыццю страт.

     506. Усе  прэтэнзii  да транспартных арганiзацый,  калi выпадак
страты альбо пашкоджання музейнага  прадмета  адбыўся  па  iх  вiне,
выказваюцца музеямi адпаведна нормаў i правiлаў, якiя дзейнiчаюць на
транспарце.

     507. Перавозка  музейных  прадметаў   аўтатранспартам   павiнна
ажыццяўляцца толькi ў крытых аўтафургонах.

     508. Скрынi   з   музейнымi  прадметамi  ўскрываюцца  толькi  ў
закрытых памяшканнях,  тэмпературна-вiльгасныя  ўмовы  якiх  павiнны
адпавядаць звычайнаму музейнаму рэжыму.

     509. Пад  час  нiзкiх  тэмператур скрынi з музейнымi прадметамi
адкрываюцца не   раней  чым  за  суткi  iх  знаходжання  ў  закрытых
памяшканнях.

     510. Тара   для   транспарцiроўкi  музейных  прадметаў  павiнна
захоўвацца ў сухiх памяшканнях разам з упаковачным матэрыялам.

                          Упаковачная тара

     511. Упаковачная  тара  павiнна  надзейна   баранiць   музейныя
прадметы ад магчымых пашкоджанняў i быць дастаткова зручнай.

     512. Нельга   вырабляць  тару  з  матэрыялаў,  якiя  пашкоджаны
мiкраарганiзмамi.

     513. Скрынi для пакоўкi твораў графiкi павiнны мець у сярэдзiне
рэйкi, у  якiя  гэтыя  творы  ставяцца,  i  для  кожнай  рамы мяккiя
пракладкi.

     514. Крышкi скрыняў пажадана аббiваць порыстай гумай.

     515. Карцiны вялiкiх памераў могуць перавазiцца накручанымi  на
валы ў адпаведных скрынях.

                Упакоўка твораў станкавага жывапiсу

     516. Творы  станкавага жывапiсу на палатне групуюцца па скрынях
адпаведных памераў.

     517. Пажадана,  каб вага скрынi з музейнымi прадметамi не  была
большай за 100 кг.

     518. Творы  жывапiсу могуць пакавацца як разам з рамамi,  так i
без iх.

     519. Зашклёныя карцiны перад пакоўкай дэмантуюцца,  памiж шклом
i рамамi закладваюцца паковачныя мяккiя матэрыялы,  якiя адпавядаюць
памеру карцiны. Пасля гэтага карцiна зноў абiраецца ў раму.

     520. Усе музейныя прадметы станкавага жывапiсу  перад  пакоўкай
абгортваюцца крафтам цi белай паперай,  а да гэтага - фланеллю альбо
байкам.

     521. Карцiны,  што накiроўваюцца за межы  рэспублiкi,  пад  час
пакоўкi змяшчаюцца ў супрацьвiльгасныя чахлы цi канверты,  краi якiх
заклейваюцца.

     522. Карцiны  кладуцца  ў  скрыню  шчыльна  парамi   жывапiснай
паверхняй  адна да другой.  Iх фарбаваны слой папярэдне абгортваецца
мiкалентнай цi папiроснай паперай i  перакладваецца  фланеллю  альбо
байкам. Потым абедзве карцiны абгортваюцца паперай цi крафтам.

     523. Усе  iснуючыя  ў  скрынях  пустоты  запаўняюцца  скруткамi
скамечанай паперы альбо кавалкамi паралону цi пенапласту.

     524. Карцiны вялiкага памеру (ад 1 м па аднаму з бакоў i болей)
пакуюцца  не  больш  за 5 у адну скрыню.  Яны месцяцца гарызантальна
фарбаванай паверхняй адна да другой. Кожная мацуецца парна рэйкамi.

     525. Карцiны  невялiкага  габарыту  розных  памераў  кладуцца ў
скрынi на спецыяльна зробленыя  для  гэтага  драўляныя  рамкi,  якiя
накладаюцца адна на другую.

     526. Перад  упакоўкай карцiны падбiраюцца па памерах i кладуцца
ў скрынi фарбаваным слоем унiз гарызантальна, прысоўваюцца да аднаго
з вуглоў скрынi. Вуглы ляпных цi разных рам абкладаюцца парадонавымi
альбо ватнымi падушкамi.

     527. Вонкавы бок карцiны павiнен быць абаронены ад  выпадковага
пашкоджання асколкамi ляпных рам.

     528. Скрынi з творамi станкавага жывапiсу транспарцiруюцца так,
каб  запакаваныя  карцiны,   незалежна   ад   спосабу   iх   укладкi
(гарызантальна    цi   вертыкальна),   абавязкова   знаходзiлiся   ў
вертыкальным стане.

     529. Накручванне на вал вялiкiх  карцiн  дапушчальна  толькi  ў
прысутнасцi вопытнага рэстаўратара.

     530. Карцiна  кладзецца  фарбаванай паверхняй на падлогу,  якая
заслана палатном цi белай паперай.  Над карцiнаю паралельна яе пруга
ладкуецца вал з кружаламi.  Адваротны бок карцiны прасцiлаецца белай
рулоннай  паперай.  Пруг  карцiны  шчыльна  прыкладаецца  да   валу,
замацоўваецца  шпалернымi  цвiкамi i перакладаецца рулоннай паперай.
Палатно карцiны павiнна заходзiць на вал у паўабарота.

     531. Пры накатцы неабходна сачыць за магчымымi перакосамi.

     532. На  вал  можа  быць  накатана да 10 карцiн у залежнасцi ад
памераў.  Пруга  кожнай  з  наступных  карцiн  мацуецца   з   пругай
папярэдняй з дапамогай стужкi цi, у парадку выключэння, сшываюцца.

     533. Да вуглоў апошняй карцiны шыюцца тасёмкi, якiя мацуюцца па
канцах валу шпалернымi цвiкамi.

     534. Краi палотнаў,  што накатаны на вал,  не павiнны даходзiць
да кружалаў на 5-10 см з кожнага боку.

     535. Вал з накатанымi карцiнамi абгортваецца рулоннай  паперай,
потым  сiнтэтычным  матэрыялам  i  месцiцца  ў  спецыяльнай  скрынi.
Транспарцiруецца скрыня ў гарызантальным стане.

               Упакоўка тэмпернага жывапiсу на дрэве

     536. Перад упакоўкай творы  тэмпернага  жывапiсу  групуюцца  па
памерах, адпаведна якiх робiцца тара для транспарцiроўкi.

     537. Вага  паковачнай  скрынi з музейнымi прадметамi не павiнна
перавышаць 80 кг.

     538. Усе  музейныя  прадметы   абгортваюцца   белай   фланеллю.
Фарбаваны  слой папярэдне закрываецца васковай калькаю,  мiкалентнай
цi папiроснай паперай.

     539. Творы тэмпернага жывапiсу  невялiкiх  памераў  кладуцца  ў
скрыню  гарызантальна  i кладуцца парна (фарбаванымi слаямi адзiн да
другога).  Памiж слаямi на вуглах кладуцца мяккiя матэрыялы.  На дно
скрынi  месцiцца  паралон  альбо гафрыраваная папера.  Пустоты памiж
сценкамi скрынi i тарцамi  твораў  набiваюцца  скруткамi  скамечанай
паперы.

     540. Творы  тэмпернага  жывапiсу  вялiкiх  памераў  пакуюцца не
болей  1-2  у  скрыню,  замацоўваюцца  амартызацыйнымi  пракладкамi.
Жывапiсныя  слаi месцяцца адзiн да другога праз мяккiя пракладкi.  У
месцах сутыкнення твораў з умацаваннямi пракладаюцца падушкi.

     541. Творы тэмпернага жывапiсу з пашкоджанай асновай пакуюцца ў
асобныя  скрынi.  Яны  кладуцца  жывапiсным  слоем  унiз  на  мяккiя
пракладкi i   шчыльна   прыцiскаюцца  да  iх  абгорнутымi  ў  паперу
брускамi, якiя кладуцца ўздоўж валокан дошкi па лiнii яе найбольшага
прагiбу.  Брусок  мацуецца да бакавых сценак скрынi.  Памiж сценкамi
скрынi  i  краямi  дошкi   месцяцца   амартызацыйныя   пракладкi   з
гафрыраванага   кардону,  цi  iншыя  пракладкi,  якiя  забяспечваюць
захаванасць твораў ад пашкоджанняў.

     542. Пакоўка    абразоў    з   унiкальнымi   аправамi   павiнна
ажыццяўляцца толькi пад кiраўнiцтвам вопытнага рэстаўратара.

     543. Абразы невялiкiх памераў перад упакоўкай у скрыню  месцяць
у асобныя касеты.

                      Упакоўка твораў графiкi

     544. Акварэлi,  малюнкi i гравюры пакуюцца ў скрынi ў папках, у
якiх яны захоўваюцца ў фондах музея.

     545. Папкi падзяляюцца на  групы  па  памерах,  абгортваюцца  ў
паперу,  кладуцца  ў вiльгаценепранiкальныя падвойныя пакеты i потым
гарызантальна  ў  скрынi.  На  дне  скрынi  месцiцца   пракладка   з
пенапласту. Усе пустоты ў скрынi запаўняюцца паковачным матэрыялам.

     546. У адну скрыню пакуюць не болей за 4 папкi з графiкай.

     547. Творы   графiкi   павiнны   пакавацца   на  пашпарту,  пры
неабходнасцi пад шклом i  ў  рамках.  Шкло  пры  гэтым  заклейваецца
стужкамi паперы на мучным клеi цi лiпкай сiнтэтычнай стужкай.

     548. Творы  мастацкай графiкi ў старой,  мастацкай цi аўтарскай
мантыроўцы не падлягаюць пры пакоўцы дэмантажу.

     549. Транспарцiроўка пастэлей i  малюнкаў  вугалем  дапушчальна
толькi ў выключных выпадках у зашклёным выглядзе. Скрынi з зашклёнай
пастэллю транспарцiруюцца ў вертыкальным стане.

                        Упакоўка скульптуры

     550. Разборныя часткi скульптуры пакуюцца асобна.

     551. Перад упакоўкай кожны прадмет абгортваецца  паперай,  якая
мацуецца  вяроўкай i месцiцца ў чахол з белай тканiны.  Выкарыстанне
вашчонай i парафiнiраванай паперы забараняецца.

     552. Скульптура  (акрамя  гiпсу)  сярэднiх  i  вялiкiх  памераў
надзейна   мацуецца   ў   скрынi   ў  залежнасцi  ад  iндывiдуальных
асаблiвасцей (планкамi з мяккiмi  пракладкамi,  упорамi  з  дошак  i
г.д.). Пустоты запаўняюцца паковачнымi матэрыяламi.

     553. Пры  ўпакоўцы  скульптуры  з  матэрыялаў,  што  паглынаюць
вiльгаць (гiпс,  дрэва,  мармур,  вапняк i  iнш.),  яна  месцiцца  ў
адпаведныя чахлы з сiнтэтычнай плеўкi.

     554. Скульптура з мармуру пакуецца па адной у скрыню. У выпадку
пакоўкi дзвюх скульптур у адну скрыню яны памiж  сабой  раздзяляюцца
надзейнай сценкаю i добра замацоўваюцца.

         Упакоўка твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

     555. Пры  ўпакоўцы  вырабаў  з керамiкi,  шкла,  фарфору i г.д.
кожны з iх  абгортваецца  тонкай  паперай,  потым  ватаю,  жмыхам  з
лiгнiну,  зноў  паперай i перавязваецца.  Кожная дэталь абгортваецца
асобна.

     556. Творы,  якiя  пад  час  пакоўкi  атрымалi  круглую  форму,
кладуцца  ў  скрынi,  на  дно  якiх  папярэдне  месцiцца  падушка  з
паковачных стружак,  абгорнутая ў паперу. Больш цяжкiя рэчы кладуцца
першымi,  потым  -  больш  лёгкiя  i  крохкiя.  Усе  пустоты шчыльна
набiваюцца паковачнымi матэрыяламi.

     557. Пры ўпакоўцы найбольш крохкiх твораў разам з  абгортваннем
мяккiмi матэрыяламi iх трэба размяшчаць у невялiкiх скрынях з фанеры
цi кардону, а потым - у агульную скрыню.

     558. Надзвычай каштоўныя i крохкiя творы абгортваюцца у  паперу
i пакуюцца кожны цi ў спецыяльны футалар,  што зроблены па iх форме,
цi ў iндывiдуальныя кардонныя, а потым у фанерныя скрынi.

     559. Фанерныя скрынкi цi футалары з творамi пакуюцца ў агульную
скрыню, i пустоты шчыльна набiваюцца паковачнымi матэрыяламi.

     560. Талеркi  i  блюда  з  фарфору i фаянсу,  аднолькавыя як па
памерах,  так i па форме, пакуюцца ў скрынi, якiя разлiчаны не болей
як  на  2  ярусы  музейных прадметаў.  Кожны з вырабаў перакладаецца
тоўстай абгортачнай паперай i ставiцца шчыльнымi стосамi на рабро.

     561. Скрынi  для  ўпакоўкi  тканiн  павiнны  быць   забяспечаны
засцерагальнай  унутранай  накрыўкай  i  з'ёмнымi палiцамi,  на якiя
тканiны кладуцца.  Яны пакуюцца  ў  скрыню  без  залiшнiх  згiбаў  i
перакладаюцца паперай.

     562. Папярэдне тканiны месцяцца ў супрацьвiльготнасныя пакеты.

     563. Дываны  i  шпалеры  перад  транспарцiроўкай  перакладаюцца
двума слаямi паперы i накручваюцца на вал ворсам унутр.  Вонкавы бок
паперы павiнен быць апрацаваны шкiпiнарам.

     564. Даўжыня вала  павiнна  быць  больш  за  шырыню  дывана  цi
шпалеры на 10 см з кожнага боку.

     565. Дываны i шпалеры невялiкiх памераў пакуюцца як тканiны.

     566. Скрынi для ўпакоўкi мэблi вырабляюцца ў залежнасцi  ад  яе
памераў  i  формы.  Перад  упакоўкай  мэбля  абгортваецца  паперай i
абшываецца  радном.  У  скрынi  мэбля  замацоўваецца.  У  месцах  яе
сутыкнення з прыладамi мацавання пракладаюцца мяккiя падушкi.

     567. Асобныя  разборныя  дэталi  мэблi  пры пакоўцы здымаюцца i
месцяцца ў скрынi разам з асноўнымi.

     568. Музейныя  прадметы  з   металу   ўпакоўваюцца   аналагiчна
прадметам з керамiкi i шкла.

                                                           Дадатак 1

 ___________________________________________________________________
                           (назва музея)

                                      ЗАЦВЯРДЖАЮ
                                      Дырэктар музея _______________
                                      _____ __________________ 199__
                                             М.П.

                            АКТ № _____
         прыёму прадметаў на пастаяннае (часовае) захаванне
                   "____" ______________ 199_ г.

     Сапраўдны акт складзены прадстаўнiком музея ___________________
                                                     (прозвiшча,
 ___________________________________________________________________
                    iмя, iмя па бацьку, пасада)
 з аднаго боку, i асобай (прадстаўнiком установы) __________________
                                                     (прозвiшча,
 _________________________________________________________ з другога
                    iмя, iмя па бацьку, пасада)
 у тым, што першы прыняў, а другi здаў у пастаяннае (часовае) ______
 ____________________ захаванне ____________________________________

 наступныя прадметы:
 ---T-------------------T-----------T-----------T-----------T-------
  № ¦Назва i кароткае   ¦Улiковыя   ¦ Колькасць ¦Захаванасць¦Заўвагi
 п/п¦апiсанне. Матэрыял,¦абазначэннi¦           ¦           ¦
    ¦тэхнiка, памер     ¦           ¦           ¦           ¦
 ---+-------------------+-----------+-----------+-----------+-------
    ¦                   ¦           ¦           ¦           ¦

 Усяго па акту прынята __________________________________ прадметаў.
                             (лiчбамi i пропiссю)
 Падстава (№ пратакола фондава-закупачнай камiсii)
 Акт складзены у ___________ экз. i уручаны падпiсаўшым яго асобам.

 Прыняў:                              Здаў:

 Прысутнiчалi:

                                                           Дадатак 2

            __________________________________________
                           (назва музея)

                                      ЗАЦВЯРДЖАЮ
                                      Дырэктар музея _______________
                                      _____ ________________ 199____
                                                 М.П.

                            АКТ № ______
         выдачы прадметаў на пастаяннае (часовае) захаванне
                   "_____" ______________ 199_ г.

     Сапраўдны акт складзены галоўным захавальнiкам (заг. фондаў) __
 ___________________________________________________________________
              (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, пасада)
 Здавальнiкам фондаў _______________________________________________
                         (назва адзела, пасада, прозвiшча, iмя,
 ___________________________________________________________________
                           iмя па бацьку)
 Прадстаўнiком _____________________________________________________
                 (назва ўстановы, прозвiшча, iмя, iмя па бацьку,
 ___________________________________________________________________
                 пасада асобы, прыняўшай матэрыял)
 Прочым на падставе даверанасцi № ______ ад "___" __________ 199_ г.
 Па гарантыйнаму пiсьму ад "___" __________ 199_ г. за № ___________
 Дазволу ___________________________________________________________
 Распараджэння дырэктара музея _____________________________________
 у тым, што першыя выдалi, а другi прыняў у пастаяннае (часовае ____
 _________) выкарыстанне наступныя прадметы для ____________________

 ---T-------------------T-----------T-----------T-----------T-------
  № ¦Назва i кароткае   ¦Улiковае   ¦ Колькасць ¦Захаванасць¦Заўвагi
 п/п¦апiсанне. Матэрыял,¦абазначэнне¦           ¦           ¦
    ¦тэхнiка, памер     ¦           ¦           ¦           ¦
 ---+-------------------+-----------+-----------+-----------+-------
    ¦                   ¦           ¦           ¦           ¦

 Усяго па акту выдана ___________________________________ прадметаў.
 Акт складзены ў _____________ экз. i ўручаны ______________________

 Здаў:                                Прыняў:

 Прысутнiчалi:

                                                           Дадатак 3

 ___________________________________________________________________
                           (назва музея)

                                           Галоўны захавальнiк музея
                                           _________________________
                                           _____ ___________ 199____

                            АКТ № _____
                      унутрымузейнай перадачы
                      "____" ________ 199_ г.

 Сапраўдны акт складзены захавальнiкам _____________________________
                                           (фондаў, экспазiцый,
 ___________________________________________________________________
               прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, пасада)
 у тым,  што першы здаў,  а  другi  прыняў  на  матэрыяльна-адказнае
 захаванне наступныя прадметы:

 ---T-------------------T-----------T-----------T-----------T-------
  № ¦Назва i кароткае   ¦Улiковыя   ¦ Колькасць ¦Захаванасць¦Заўвагi
 п/п¦апiсанне. Матэрыял,¦абазначэннi¦           ¦           ¦
    ¦тэхнiка, памер     ¦           ¦           ¦           ¦
 ---+-------------------+-----------+-----------+-----------+-------
    ¦                   ¦           ¦           ¦           ¦

 Мэта выдачы _______________________________________________________

 Падстава выдачы ___________________________________________________

 Выдаў _____________________________________________________________

 Прыняў на матэрыяльна-адказнае захаванне:

 Прысутнiчалi:

                                                           Дадатак 4

 ___________________________________________________________________
                           (назва музея)

                                      ЗАЦВЯРДЖАЮ
                                      Дырэктар музея _______________
                                      _____ _________________ 199___
                                                  М.П.

                           АКТ № ______
         прыёму прадметаў на матэрыяльна-адказнае захаванне
                    "_____" ____________ 199_ г.

 Наступны акт складзены ____________________________________________
                         (аддзел, адкуль перадаецца прадмет, пасада,
 ___________________________________________________________________
               прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, пасада)
 i _________________________________________________________________
     (аддзел, куды перадаецца прадмет,  пасада, прозвiшча, iмя,
 ___________________________________________________________________
                           iмя па бацьку)
 у тым,  што першы здаў,  а  другi  прыняў  на  матэрыяльна-адказнае
 захаванне на падставе _____________________________________________
 ___________________________________________________________________
 для _______________________________________________________________
                          (мэта перадачы)
 наступныя прадметы:

 ---T-------------------T-----------T-----------T-----------T-------
  № ¦Назва i кароткае   ¦Улiковыя   ¦ Колькасць ¦Захаванасць¦Заўвагi
 п/п¦апiсанне. Матэрыял,¦абазначэннi¦           ¦           ¦
    ¦тэхнiка, памер     ¦           ¦           ¦           ¦
 ---+-------------------+-----------+-----------+-----------+-------
    ¦                   ¦           ¦           ¦           ¦

 Усяго па акту прынята ___________________________________ прадметаў
                               (лiчбамi i пропiссю)

 Здаў:                           Прыняў:

 Прысутнiчалi:

                                                           Дадатак 5

                          КАЛЕКЦЫЙНЫ ВОПIС

                                     АКТ № _________________________
                                     _______________________________
                                     № па кнiзе паступленняў _______
                                     Дата запiсу ___________________
                                     Дата складання вопiсу _________

 На вокладцы падрабязная назва калекцыi ____________________________
 ___________________________________________________________________
 Колькасць прадметаў у калекцыi ____________________________________
 Кошт калекцыi _____________________________________________________
 Час  i месца  знаходжання  збору або  набыцця  калекцыi з указаннем
 асоб, сабраўшых i вызначыўшых яе __________________________________

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations