Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства культуры Республики Беларусь от 20 января 1997 г. №19 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку камплектавання, улiку, навуковай апрацоўкi, захавання i выкарыстання Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 6

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10

 
найбольш распаўсюджаны жукi-тачыльшчыкi,  вусачы,  дрэвагрызы, молi,
скураеды,  цукровыя чашуйнiцы, жукi-прытворшчыкi, а таксама пакаёвыя
мухi.
     Насякомыя могуць  пашкоджваць  вырабы  з   самых   разнастайных
матэрыялаў, акрамя металу, шкла i керамiкi.

     286. Насякомыя  трапляюць у музеi праз адчыненыя вокны i дзверы
або заносяцца з заражанымi прадметамi.
     Пры набыццi   прадметаў   у  дамах,  што  заражаны  шкоднiкамi,
пажадана ўказаць у дакуменце  паступлення  на  магчымую  заражанасць
прадмета.

     287. Кожны   музей   павiнен  мець  iзалятар  для  праверкi  на
заражанасць з наступнай дэзiнфекцыяй музейных прадметаў.
     Iзалятар павiнен быць ацяпляльным, мець асобны ўваход i двайныя
дзверы з тамбурам.
     Пры iзалятары павiнна быць камера,  прыгодная для дэзiнсекцый i
супрацьгрыбковай апрацоўкi пашкоджаных прадметаў. Памяшканне, у якiм
размешчана    камера,    павiнна   мець   прымусовае   вентыляцыйнае
прыстасаванне.  Апрацоўка павiнна выконвацца  толькi  спецыялiстамi,
якiя   прайшлi   адпаведнае  навучанне  i  iнструктаж  па  рабоце  з
прымяненнем таксiчных рэчываў.

     288. Заражэнню   садзейнiчае   запыленасць   i    захламленасць
памяшканняў,  скапленне  мух  i  iншых зiмуючых i мёртвых насякомых,
наяўнасць рэшткаў харчу,  чучал,  прыгатаваных без мыш'яку  або  яго
замяняльнiкаў,  выкарыстанне  драўнiны,  неадчышчанай  ад кары,  без
спецыяльнай  апрацоўкi,  суседства  прадуктовых  сховiшчаў,  гнёздаў
галубоў, працякаючы дах.

     289. Катэгарычна забараняецца выкарыстанне тэхнiчнага войлаку ў
будынках  i  на  тэрыторыi  музея  для  ацяплення  канструкцый   або
ацяпляльнай  сiстэмы,  бо гэта прыводзiць да заражэння музея моллю i
скураедамi. Цэментная абмазка войлачнага пакрыцця прабiваецца знутры
вусенямi молi i таму служыць аховай не можа.

     290. Двойчы ў год (увесну,  перад адкрыццём вокнаў,  i восенню,
пасля залёту насякомых на зiмоўку) трэба вычышчаць  пыласосам  месцы
скаплення зiмуючых насякомых (памiж рамамi, за плiнтусамi i г.д.).

     291. Не   радзей   аднаго   разу   ў  год  праводзiцца  агульны
прафiлактычны агляд музея  для  вызначэння  заражанасцi  насякомымi.
Агляд робяць вясной перад тым, як расчынiць вокны.
     У музеях  сярэдняй  паласы  з  высокай вiльготнасцю агляд трэба
праводзiць з сакавiка па кастрычнiк; у паўднёвых раёнах - з сакавiка
па кастрычнiк, асаблiва старанна - з траўня па лiпень.
     Батанiчныя i  заалагiчныя  калекцыi неабходна аглядаць тры разы
на год: у красавiку-траўнi, лiпенi i вераснi.
     Агляд на  заражанасць насякомымi-шкоднiкамi пачынаюць з вокан i
падлогi пад iмi,  потым аглядаюць аддаленыя  ад  святла  паверхнi  i
заднiя сценкi мэблi, асаблiва звонку. Пры аглядзе музейных прадметаў
асаблiвую ўвагу неабходна звяртаць на паступленнi апошнiх  двух-трох
гадоў.

     292. Калекцыi драўляных  прадметаў,  падрамнiкi  карцiн,  дошкi
абразоў,  драўляныя часткi вырабаў i пабудоў,  драўляная скульптура,
мэбля  i  плеценыя  вырабы   бываюць   пашкоджанымi   тачыльшчыкамi,
вусачамi,  дрэвагрызамi,  даўганосiкамi-трухлякамi.  Найбольш часцей
сустракаюцца тачыльшчыкi.
     Жукi-тачыльшчыкi адкладваюць яйкi ў розныя няроўнасцi, адтулiны
i шчылiны ў  драўляным  прадмеце.  З  яек  выходзяць  лiчынкi,  якiя
ўгрызаюцца  ў  драўнiну.  З-за  малога  памеру  лiчынак iх уваходную
адтулiну няўзброеным вокам не  вiдаць.  Лiчынка  развiваецца  ўнутры
драўнiны некалькiх гадоў (не менш за два), не выходзячы на паверхню.
Малады жук,  якi выйшаў з кукалкi, прагрызае круглую лётную адтулiну
дыяметрам  ад  1,5  да  3  мм i пры гэтым выштурхоўвае кучку буравай
мукi.
     Пры з'яўленнi   на   вырабах   свежых  адтулiн  з  кучкамi  або
струменьчыкамi буравой мукi iх  неабходна  тэрмiнова  адпраўляюць  у
iзалятар. Для  праверкi  на заражанасць тачыльшчыкамi прадметы трэба
вытрымлiваць у iзалятары не менш аднаго летняга сезону.

     293. Вусачы пакiдаюць у драўнiне авальныя адтулiны памерам  3х7
або 3х9 мм i больш,  а дрэвагрызы - дробныя,  круглыя дыяметрам да 1
мм. Вусачы ўяўляюць небяспеку як для экспанатаў, так i для пабудоў.

     294. Пры выкананнi розных рамонтных работ у музеi  або  на  яго
тэрыторыi будаўнiчыя лясы,  стэлажы i г.д. дазваляецца рабiць толькi
з добра ачышчанага ад кары i высушанага дрэва.

     295. Пры падазрэннi на заражэнне фондаў шашалям трэба выклiкаць
спецыялiста-энтамолага    для    вызначэння    правiльнага   спосабу
дэзiнсекцыi.
     Знiшчэнне шашаляў  у  экспанатах робiцца вопытным рэстаўратарам
пры кансультацыi спецыялiста-энтамолага.

     296. Шарсцяную i шоўкавую тканiну,  мех,  скуру, валасы, пер'е,
дываны, скураныя пераплёты кнiг, пергаменты i г.д. пашкоджваюць дзве
групы насякомых: скураеды i моль.
     Вусенi молi  жывуць  у  павуцiных  хадах  i  чэхлiках;  лiчынкi
скураедаў пакiдаюць у месцах харчавання  валасатыя  лiначныя  скуркi
або  (пад  кнiгамi)  кучкi  пылавiднай  трухi.  Матылькi молi жывуць
нядоўга,  аднак iх адсутнасць яшчэ не сведчыць аб тым,  што калекцыя
не заражана.  Мэблевая моль дае 3 пакаленнi ў год (у студзенi-лютым,
траўнi,  жнiўнi-вераснi).  З молi вылупляюцца вусенi,  якiя здольныя
пранiкаць у драбнейшыя шчылiны куфраў,  шафаў i iншых прадметаў, тым
самым павялiчваючы колькасць заражаных сярод iх.

     297. Вырабы,  у складзе якiх ёсць шарсцяныя нiцi,  волас,  мех,
скура,  трэба  захоўваць  асобна  ад  чыста  баваўняных,  iльняных i
шоўкавых.  Пры iзаляваным захаваннi  шоўкавыя  вырабы,  як  правiла,
моллю не кранаюцца.

     298. На  заражанасць  моллю,  у  першую  чаргу,  трэба аглядаць
забруджаныя i закрытыя ад святла месцы прадметаў:  абшлагi, каўняры,
складкi.

     299. Вядома некалькi спосабаў барацьбы з моллю:
     - прадметы з шэрсцi i меха,  а таксама вырабы з  iншых  тканiн,
якiя знаходзяцца побач з iмi, у канцы вясны - пачатку лета неабходна
прасушваць на вулiцы ў цёплае i сухое надвор'е не менш 4 гадзiн. Пад
час сушкi адзення старанна чысцяць шафы,  дзе яно захоўваецца. Пасля
прасушкi вырабы трэба ачысцiць,  змясцiць у шафы,  у якiх  раскласцi
або падвесiць мяшэчкi з рэпелентам (адпалохваючым рэчывам).
     Для прадухiлення ад молi тканiн,  адзення i iншых прадметаў пры
захаваннi прымяняюць нафталiн або камфарна-нафталiнавыя шарыкi, якiя
раскладваюцца   ў   марлевых   мяшэчках   у  скрынях  i  куфрах  або
падвешваюцца да  адзення  (на  палiто  дарослага  чалавека  патрэбна
прыкладна 5 мяшэчкаў па чайнай лыжцы нафталiна ў кожным).  Наяўнасць
рэпелентаў правяраюць не радзей двух разоў  на  год.  Рэпеленты,  як
правiла, не знiшчаюць насякомых, а толькi адпалохваюць iх.

     Заўвага. Прымяненне  нафталiну  недапушчальна   ў   прысутнасцi
срэбра (срэбных нiцяў,  упрыгожванняў i г.д.) i белага меха. У такiх
выпадках нафталiн трэба замянiць прэпаратам "Антымоль" цi "Малебай".

     Да рэпелентаў  таксама  адносяцца:  лавандавае масла,  камфара,
далмацкi рамонак,  палын,  лiсты арэха. Антымолевыя сродкi неабходна
перыядычна мяняць, бо моль прывыкае да iх.
     Дываны i  шпалеры  пракладваюць  паперай,  прапiтанай   сумессю
керасiну са шкiпiнарам (1:2).  Потым разам з гэтай паперай шпалеры i
дываны накручваюць на  вал,  змяшчаюць  у  баваўнянапапяровыя  мяшкi
(чахлы) i моцна завязваюць.
     Мэблевую i плацяную моль можна вымаразiць. Для гэтага заражаныя
або падазроныя на заражэнне прадметы трэба  вытрымлiваць  на  марозе
пры  тэмпературы  -15-20°С  на  працягу  10 гадзiн.  Вымаражванне не
знiшчае моль зiмуючых вiдаў: мехавую, галубiную, норавую i iнш.

     300. Мехавыя   i  шарсцяныя  вырабы,  энтамалагiчныя  калекцыi,
кнiгi,  чучалы i iншы заалагiчны матэрыял  могуць  быць  пашкоджаны,
акрамя молi, скураедамi.
     Жукi-скураеды скаплiваюцца на вокнах,  лiчынкi скураедаў жывуць
на паверхнях, закрытых ад святла.

     301. Акварэльны  жывапiс i некаторыя гатункi паперы могуць быць
пашкоджаны цукровымi лускавiцамi.  Лускавiца -  срэбраныя  бяскрылыя
насякомыя  да  1  см даўжынёй - выядаюць асобныя месцы верхняга слою
паперы i часткова-акварэльныя фарбы.
     Знiшчэнне лускавiц   ажыццяўляецца  кантактнымi  iнсектыцыдамi.
Апрацоўваюцца сцены i падлога вакол музейнага абсталявання, плiнтусы
i  шчылiны  ў  падлозе,  а  таксама  месцы  вакол  вытокаў вiльгацi.
Прымяняюцца кантакныя яды: хларафос, дыхлафос i iнш.

     302. У пап'е-машэ,  у кнiжных пераплётах i  iншых  прадметах  з
крухмальнымi   праклейкамi,  на  засохлых  камочках  цеста  i  iншых
харчовых рэштках,  у разьбе пернiкавых дошак,  у  разных  корабах  i
пляцёнках   (калекцыi   прадметаў   сялянскага  ўжытку),  а  таксама
гербарыях у цёплых памяшканнях развiваецца хлебны шашаль, у халодных
i сырых - жукi-прытворшчыкi, маленькiя бурыя жучкi 3-5 мм даўжынёй.
     Хлебны шашаль iнтэнсiўна  ляцiць  на  святло,  скаплiваецца  на
вокнах.  У  адрозненне  ад  мэблевага шашаля,  гэты шкоднiк у чыстай
драўнiне не развiваецца.
     Рэкамендуецца ў   мэтах  прадухiлення  гербарыяў  ад  шкоднiкаў
загортваць гербарныя пачкi ў шчыльную матэрыю (калянкор).
     Гербарыi, заражаныя   хлебным   шашалем,   варта  апрацаваць  у
дэзiнфекцыйнай камеры тым жа прэпаратам "Антымоль".

     303. Заражэнне  прытворцамi  звычайна   звязана   з   харчовымi
сховiшчамi, якiя блiзка знаходзяцца ад музея.
     Пры заражэннi сховiшчаў  прытворцамi  ўвесну,  перад  адкрыццём
вокнаў,  палiцы,  на якiх захоўваюцца заражаныя прадметы,  блiжэйшыя
вокны,  сцены  i  падлога   пад   вокнамi,   палiцамi   або   шафамi
апрацоўваюцца    доўгадзейнiчаючымi    кантактнымi    iнсектыцыдамi.
Апрацоўку паўтараюць у наступны сезон.

     304. Уяўляе  небяспеку пакаёвая муха,  якая пакiдае "засiды" на
паверхнi музейных прадметаў. У цёплы час года яе развiццё праходзiць
на працягу тыдня. З'яўленне пакаёвых мух указвае на дрэнны санiтарны
стан памяшканняў або наяўнасць рэшткаў харчу.
     Iншыя вiды мух,  якiя залятаюць восенню на зiмоўку, небяспечныя
як  харчавальныя  (пасля  iх  гiбелi)  для  развiцця   скураедаў   i
прытворцаў.

     305. Пры   заражэннi  памяшканняў  прусакамi  i  блохамi  варта
звяртацца за дапамогай у гарадскую дэзiнфекцыйную станцыю.

     306. Да лiку  папераджальных  мер  ад  усiх  шкоднiкаў,  акрамя
дакладнага падтрымання тэмпературна-вiльготнаснага рэжыму, адносяцца
добра закрытыя вiтрыны,  шафы,  скрынi i г.д.,  а таксама  старанная
папераджальная  дэзiнфекцыя кожнага новага аб'екта,  якi заносiцца ў
музей звонку.

         Захававасць музейных фондаў ад экстрымальных умоў

     307. Важнай задачай захавання фондаў з'яўляецца стварэнне ўмоў,
якiя папярэджваюць страту музейных каштоўнасцей.
     Пажары. Для  iх  папярэджання  неабходна  захоўваць усе правiлы
супрацьпажарнага рэжыму ў музеi. Рэжым прадугледжвае шэраг мер:
     - прапiтку вогнестойкiм матэрыялам перакрыццяў i г.д.;
     - правiльнае размяшчэнне абсталявання;
     - аснашчэнне      супрацьпажарным     iнвентаром,     сiстэмамi
аўтаматычнага пажаратушэння i сiгналiзацыяй;
     - назiранне за электрасеткай.
     Стыхiйныя няшчасцi - ураганы, навадненнi, землятрусы.
     Войны.
     Стан - вадаправоднай i ацяпляльнай сiстэм.
     Крадзеж.
     Супрацоўнiкi музея павiнны ведаць,  якiя  музейныя  прадметы  i
калекцыi   трэба   ратаваць  перш  за  ўсё.  Адбор  ажыццяўляецца  ў
адпаведнасцi з нарматывамi, у якiя ўключаны крытэрыi адбору.

      VI. КОМПЛЕКСНАЕ I АСОБНАЕ ЗАХАВАННЕ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ

     а) Комплекснае захаванне.

     308. Пры неабходнасцi захавання рознага роду музейных прадметаў
у  адным  памяшканнi  яны  павiнны  быць падзелены па асобных месцах
аб'ёму сховiшча.

     309. Характар абсталявання  фондасховiшчаў  пры  гэтым  павiнен
адпавядаць роду матэрыялу музейных прадметаў.

     310. У          сховiшчы         комплекснага         захавання
тэмпературна-вiльготнасны  рэжым  павiнен  адпавядаць   аналагiчнаму
рэжыму   комплексных   экспазiцый   (не   болей   чым  65%  адноснай
вiльготнасцi).

     311. Пры знаходжаннi ў адным памяшканнi прадметаў  з  наяўнасцю
свiнца  i  волава  тэмпература паветра ў iм не павiнна быць нiжэй за
+18°С.

     312. Сiстэма  асвятлення  комплекснага  сховiшча  павiнна  быць
разлiчана  на  два  рэжымы:  рэжым звычайны працоўны (асвятляльнасць
50-75 люксаў) i рэжым агляду захаванасцi прадметаў (150 люксаў).

     313. Усе матэрыялы,  што не трываюць святла  (тканiны,  папера,
кнiгi,  фотаматэрыялы,  творы  з  выкарыстаннем  нетрывалых фарбаў i
гэтак далей), павiнны быць размешчаны ў зачыненым абсталяваннi, якое
перашкаджае трапляць святлу да iх.

     314. У выпадку адхiлення тэмпературна-вiльготнаснага рэжыму пры
комплексным захаваннi неабходна:
     - пры знiжэннi  вiльгацi  выкарыстоўваць  сродкi  агульнага  яе
павышэння, якiя звычаўна ўжываюцца музеямi;
     - пры павышанай вiльгацi адыйсцi ад надта шчыльнага размяшчэння
зачыненых шафаў у дачыненi да сцен (мiнiмальная адлегласць ад сцен у
дадзеным выпадку 10-15 см).

     315. Па  заканчэннi  працоўнага  дня  шафы  мэтазгодна пакiнуць
адчыненымi, а палiцы i шуфлядкi у iх - высунутымi.

     316. Пад час агляду стану  захаванасцi  асаблiвую  ўвагу  трэба
засяроджваць  на  прадметах  са  скуры,  мастацкiх  творах у тэхнiцы
пастэлi,  фота- i папяровых матэрыялах, вырабах з чорных i каляровых
металаў, археалагiчным шкле.

     б) Асобнае захаванае па роду матэрыялаў

                    Музейныя прадметы  з паперы
        (дакументальны фонд,  рэдкiя кнiгi, рукапiсы i г.д.)

     317. Неабходна ведаць,  што пераважная большасць вiдаў  паперы,
якiя выраблены да 1870 года,  з'яўляюцца анучнымi i маюць узмоцненую
трываласць. Знiжэнне  якасцi  i  трываласцi  паперы адбылося пад час
пераходу ў яе вытворчасцi ад анучнай асновы да драўлянай масы.

     318. Мастацкая   графiка   i   дакументы   часоў  Кастрычнiцкай
рэвалюцыi,  грамадзянскай  i  Вялiкай   Айчыннай   войнаў   выкананы
пераважна  на  вельмi нетрывалай паперы i патрабуюць асаблiвай увагi
да ўмоў iх захавання, таксама i да твораў жывапiсу, якiя выкананы на
кардоне без папярэдняй грунтоўкi.

     319. Пры  арганiзацыi захавання музейных прадметаў на папяровай
аснове неабходна ўлiчваць наступнае:
     - папяровая аснова разбураецца пад уздзеяннем святла, а таксама
ад страты вiльгацi (перасыхае);
     - акварэлi,  маляваныя лубкi i гравюры, тэксты, што надрукаваны
на машынцы альбо  напiсаны  чарнiламi  цi  алоўкам,  пад  уздзеяннем
святла лёгка страчваюць колер i вартасць;
     - малюнкi i тэксты,  якiя выкананы алоўкам, у тэхнiцы пастэлi i
незамацаваным вугалем лёгка  абсыпаюцца  i  страчваюць  выяву,  таму
з'яўляюцца   асаблiва   чуллiвымi   да   страсак   i   вiбрацый  пры
перамяшчэннях i транспартыроўцы.

     320. Катэгарычна забараняецца:
     - захоўваць музейныя прадметы з паперы i на папяровай аснове  ў
адкрытым выглядзе на сталах, палiцах, стэлажах i гэтак далей;
     - перагiбаць азначаныя матэрыялы (акрамя карт,  якiя замацаваны
мяккай   тканiнай,   i   асобных  архiўных  дакументаў,  якiя  маюць
натуральныя перагiбы), скручваць iх;
     - прымацоўваць  кнопкамi  цi цвiкамi графiчныя лiсты,  загiбаць
аўтарскiя палi цi адразаць iх;
     - прыклейваць   графiчныя   лiсты   цалкам   на   кардон  альбо
прыклейваць пашпарту непасрэдна на палi малюнка цi гравюры;
     - выкарыстоўваць  канторскi клей альбо клейкую стужку фабрычнай
вытворчасцi непасрэдна для замацавання твораў графiкi;
     - скарыстоўваць   пад   час  акантоўкi  драўляныя  пракладкi  i
каляровы кардон без аклейкi апошнiх белай паперай.

     321. Аднародныя фонды матэрыялаў i калекцыi матэрыялаў з паперы
павiнны, па магчымасцi, знаходзiцца ў адным памяшканнi.

     322. У мэтах прадухiлення ўздзеяння святла i пылу на  матэрыялы
з паперы яны павiнны захоўвацца ў шчыльна зачыненых шафах з палiцамi
i шуфлядкамi, якiя лёгка выцягваюцца.

     323. Архiўныя  матэрыялы захоўваюцца ў адпаведнасцi з правiламi
i iнструкцыямi Галоўнага архiўнага ўпраўлення пры Кабiнеце Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь (у шафах i на стэлажах з выкарыстаннем кардонных
папак  альбо  каробак,  якiя  аклейваюцца  паперай  без  лiгнiну,  а
найбольш  каштоўныя  дакументы - у незгаральных шафах са спецыяльным
рэжымам захавання).

     324. Дакументы малых памераў лепш захоўваць у канвертах з белай
паперы, якая не ўтрымлiвае лiгнiну.
     Кожная папка  альбо  каробка  павiнна  мець   нумар   i   вопiс
дакументаў.  Пры  выдачы  матэрыялаў неабходна адзначаць i колькасць
лiстоў,  якiя дадзены для  карыстання,  i  стан  iх  захаванасцi,  а
таксама праверыць гэта пры вяртаннi матэрыялаў.

     325. Рукапiсныя кнiгi (на пергаменце i на паперы) захоўваюцца ў
спецыяльных шафах, якiя забяспечваюць iх абарону ад святла i пылу.

     326. Старадрукаваныя кнiгi захоўваюцца асобна ад рукапiсных.

     327. Рукапiсныя i  старадрукаваныя  кнiгi,  якiя  маюць  вельмi
дрэнны   натуральны   стан,  захоўваюцца  ў  спецыяльных  чахлах  цi
каробках.

     328. Граматы (на пергаменце i на паперы) павiнны  захоўвацца  ў
спецыяльных папках гарызантальна ў шафах альбо на стэлажах.

     329. Папка павiнна забяспечваць захаванне граматы ў разгорнутым
выглядзе.  У кожнай з iх можа  знаходзiцца  не  болей  3-5  адзiнак,
перакладзеных мiкалентнай паперай.

     330. Берасцяныя  граматы  захоўваюцца  заклеенымi  памiж  двума
шкламi вертыкальна ў спецыяльных шафах.

     331. Стоўбцы захоўваюцца  ў  спецыяльных  папках  гарызантальна
альбо накручанымi на адпаведны валiк у футляры.

     332. Расклеяныя  стоўбцы  захоўваюцца  ў папках не болей чым па
50-60 лiстоў у  кожнай.  Расклейка  стоўбцаў  дазваляецца  толькi  ў
выпадку надзвычайнай неабходнасцi пасля нумарацыi склеяных лiстоў.

     333. Пры  працы  з  рукапiснымi  i  старадрукаванымi  кнiгамi ў
фондзе павiнны выкарыстоўвацца спецыяльныя пюпiтры.

     334. У  сховiшчы  дакументальных  матэрыялаў  наведвальнiкi  не
маюць права заходзiць.  Праца  з  дадзеным  фондам  вядзецца  толькi
адказнымi супрацоўнiкамi.

     335. Не радзей аднаго разу на тыдзень у сховiшчах з паперамi  i
матэрыяламi  на  папяровай  аснове  робiцца  праветрыванне  шафаў  i
скрыняў.  Пры  гэтым  шафы,  скрынi,   вiтрыны   пажадана   пакiнуць
адчыненымi на 5-6 гадзiн,  а пры магчымасцi  -  на  дзень.  Сховiшчы
павiнны быць абсталяваны прымусовай вентыляцыяй.

     336. Шафы,  скрынi i iншыя месцы i прылады,  у якiх захоўваюцца
рэчы  з  паперы  цi  на  папяровай  аснове,  неабходна  сiстэматычна
пазбаўляць ад пылу.

     337. Дэзiнфекцыя i  рэстаўрацыя  папяровых  матэрыялаў  павiнна
праводзiцца   прафесiйнымi   мастакамi-рэстаўратарамi  па  дадзенаму
профiлю альбо па рэстаўрацыi твораў графiкi.

     338. Памяшканнi,  у якiх экспануюцца  прадметы  дадзенай  групы
матэрыялаў, неабходна абараняць ад прамых сонечных праменняў, яркага
дзённага святла i скразнякоў.
                       Тканiны, скура, косць

     339. Тканiны,  якiя захоўваюцца ў музеях,  звычайна выраблены з
натуральных матэрыялаў  -  пражы  з валокнаў жывёльнага i раслiннага
паходжання, а таксама з сiнтэтычных валокнаў.

     340. Галоўнымi  прычынамi  разбурэння  i  фактычнага  знiшчэння
тэкстыльных  вырабаў  з'яўляецца  ўздзеянне яркага святла,  сонечных
праменняў,  неадпаведнага тэмпературна-вiльготнаснага рэжыму, цвiлых
грыбкоў, насякомых i газавага бруду з паветра.

     341. Тканiны  павiнны  захоўвацца  асобна  па матэрыялах (шоўк,
воўна,  баваўнянапапяровыя тканiны i гэтак далей)  у  глухiх  шафах,
гардэробах,  камодах,  куфрах,  скрынях. Выключэнне адносна асобнага
захоўваня складаюць комплексы з розных матэрыялаў,  якiя  мэтазгодна
трымаць у адной шафе.

     342. Скрынi  ў  шафах для захоўвання тканiн павiнны быць розных
памераў як для малых, так i для аб'ёмных прадметаў.

     343. Забараняецца аббiваць сукном вiтрыны,  камоды, шафы, куфры
i скрынi, у якiх захоўваюцца тканiны.

     344. Захоўваць  тканiны  неабходна без перагiбаў i перакладваць
мiкалентнай паперай.

     345. Гарнiтуры захоўваюцца ў шафах на плечыках  адпаведна  крою
адзення i з мяккiмi накладкамi. Па-за шафамi гарнiтуры захоўваюцца ў
чахлах, каб пазбавiць iх ад пылу.

     346. Адзенне з жэмчугам i каштоўнымi  камянямi  нават  у  шафах
захоўваецца ў чахлах,  што выключае страты ўпрыгожванняў з нагоды iх
магчымага абсыпання.

     347. Галаўныя  ўборы  захоўваюцца   на   драўляных,   кардонных
балванках  цi  балванках  з  арганiчнага  шкла,  а пры iх адсутнасцi
галаўныя  ўборы  шчыльна  набiваюцца  мiкалентнай  паперай,  каб  не
страцiлi сваёй формы.  Мэтазгодна захоўваць галаўныя ўборы ў шафах i
ў асобных для кожнага кардонных альбо фанерных футлярах.

     348. Шпалеры i дываны захоўваюцца накатанымi на вал  (0-10  см)
вонкавым  бокам унутр.  Вал павiнен мець на тарцах кружалы (0-15 см)
для апоры ў ляжачым выглядзе.

     349. Пры  размяшчэннi  валоў  з  дыванамi  на  кранштэйнах  яны
робяцца  без  кружалаў i памер вала павiнен быць даўжэйшым за шырыню
дывана на 25-30 см.

     350. Вал  з   накатанымi   дыванамi   цi   шпалерамi   дакладна
абкладваецца   грубай  паперай  альбо  бавоўнапапяровай  тканiнай  i
абвязваецца.  Пры  накатцы  шпалераў  i  дываноў  на  вал  неабходна
пазбягаць складак.

     351. У  мэтах  прадухiлення  ад  пашкоджанняў насякомымi дываны
перад накаткаю на вал абварочваюцца паперай,  якая прапiтана сумессю
газа з шкiпiнарам у адносiнах 1:2.  Перакладка паперай ажыццяўляецца
пасля таго, як яна падсохне.

     352. Зверху апошняга дывана на вал накатваецца  папяровы  альбо
баваўняны чахол цi абёртка, апрацаваная аналагiчным чынам.

     353. Сцягi  неабходна захоўваць накручанымi на дрэўка ў чахлах.
Выключэнне  складаюць  сцягi,  выявы  i  надпiсы  на  якiх  зроблены
фарбамi.   Iх   мэтазгодна  захоўваць  гарызантальна  на  палiцах  у
разгорнутым выглядзе.

     354. Прадметы з залатым,  срэбным,  жамчужным i iншым рэльефным
шыццём i з футравымi ўпрыгожаннямi захоўваюцца асобна. Кожны прадмет
перакладваецца паперай i памiж iмi надладжваюць пракладку з байкi цi
некалькiх пластоў мiкалентнай паперы.

     355. Пры немагчымасцi захавання шытых прадметаў вялiкiх памераў
гарызантальна iх накручваюць на валы дыяметрам не менш  чым  20  см.
Накручваюць  вонкавым  бокам  да  верху  з  перакладкай  мiкалентнай
паперай.

     356. Шафы,  камоды, куфры i скрынi, у якiх захоўваецца тканiна,
неабходна сiстэматычна праветрываць, чысцiць i абцiраць.

     357. Пазбаўленне тканiн ад пылу робiцца наступным чынам:
     - дываны,  габелены,  шпалеры,  адзенне з грубага сукна чысцяць
пыласосам,  якi  мае шчоткi з доўгiм ворсам,  альбо мяккiмi шчоткамi
для адзення;
     - галаўныя  ўборы  без  упрыгожванняў  -  мяккiмi  шчоткамi для
адзення;
     - узоры   тканiн   i  веяры  -  шляхам  лёгкага  ўстрэсвання  ў
разгорнутым выглядзе;
     - тканiны,   якiя   ўпрыгожаны   залатым   шыццём,  жэмчугам  i
каштоўнымi  камянямi,  чысцяцца   мяккiм   флейцам   з   адначасовым
выкарыстаннем пыласосу з перасцярогай ад пашкоджання ўпрыгожванняў;
     - старыя i археалагiчныя тканiны пад  час  чысткi  раскладаюцца
гарызантальна ў  разгорнутым  выглядзе,  на  iх  накладваецца рамка,
абцягнутая марляй,  такiм чынам,  каб марля датыкалася  да  паверхнi
тканiны, потым вядзецца апрацоўка пыласосам;
     - прадметы з футры чысцяцца мяккiм венiкам тыпу "сарго".

     358. Новыя  паступленнi   ўжытковых   тканiн   (акрамя   старых
прадметаў)   пасля  выпрабавання  фарбаў  на  трываласць  ачышчаюцца
спецыялiстам-рэстаўратарам па адпаведнай методыцы.

     359. Вырабы са скуры захоўваюцца ў шафах,  пры вытворчасцi якiх
не ўжывалiся драўляна-стружкавыя плiты.  Шафы павiнны зберагаць рэчы
ад пылу i насякомых,  аглядацца i праветрывацца не радзей 5-6  разоў
на працягу года.

     360. Адзенне   са  скуры  захоўваецца  на  вешалках  з  ватнымi
падкладкамi на канцах.

     361. Галаўныя ўборы са скуры  кладуцца  ў  асобныя  каробкi  на
балванках адпаведнай формы.

     362. Галоўнай  умовай захавання абутку з'яўляецца яго першасная
форма.

     363. Плоскiя прадметы  перакладваюцца  фiльтравальнай  паперай,
апрацаванай папярэдне цiмолам.

     364. Скураныя  прылады:  збруя,  сёдлы,  чапракi  i гэтак далей
развешваюцца ў шафах на драўляных круглых кранштэйнах.

     365. Вырабы са скуры пазбаўляюцца ад пылу мяккiмi анучамi.

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations