Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства культуры Республики Беларусь от 20 января 1997 г. №19 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку камплектавання, улiку, навуковай апрацоўкi, захавання i выкарыстання Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 4

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10

 

     б) у асобных выпадках,  калi фiлiялы маюць  значныя  гiстарычна
сфармiраваныя  зборы,  прадметы  заносяцца  ў  кнiгi  паступленняў i
iнвентарныя кнiгi ў  самiм  фiлiяле.  Пры  гэтым  фiлiялы  абавязаны
накiроўваць  у  асноўны  музей  па  аднаму экзэмпляру актаў прыёму i
выдачы,  а таксама iнвентарныя карткi з тым,  каб у  асноўным  музеi
мелiся  поўныя  звесткi  аб  усiх  прадметах,  што захоўваюцца ў яго
фiлiяле.
     Ва ўлiковых  дакументах  i  на  прадметах  i  ў  тым i ў другiм
выпадках,  акрамя шыфра асноўнага музея,  прастаўляюцца нумар i шыфр
фiлiяла;

     в) у  фiлiяле,  якi  мае невялiкiя зборы,  прадметы акцiруюцца,
заносяцца ў кнiгi паступленняў i навуковы iнвентар у асноўным музеi,
а  ў фiлiяле таксама вядуцца кнiгi паступленняў прадметаў,  што былi
прыняты  ад  асноўнага  музея  па   акту   на   матэрыяльна-адказнае
захаванне, i iнвентарная картатэка.

     172. Выдача   прадметаў  з  фiлiяла  на  часовае  i  пастаяннае
карыстанне афармляецца ва ўстаноўленым парадку асноўным музеем.
     Зводныя дадзеныя  пра  рух  прадметаў  ў  фiлiяле (выдадзеных i
прынятых у  пастаяннае  карыстанне)  падаюцца  ў  справаздачы за год
асноўнага  музея   вышэйстаячай   арганiзацыi   ў   адпаведнасцi   з
падпарадкаваннем.

            Пераўлiк музейных прадметаў, парадак улiку i
                   захавання ўлiковых дакументаў

     173. Музеi абавязаны  сiстэматычна  праводзiць зверку наяўнасцi
музейных прадметаў з  кнiгамi  паступленняў,  iнвентарнымi  кнiгамi,
актамi i iншай улiковай дакументацыяй.

     174. Музеi,  якiя  маюць  калекцыi  да  3  тыс.адзiнак,  зверку
наяўнасцi праводзяць штогод.

     175. Музеi,  калекцыi  якiх  больш  за  3  тыс.адзiнак,  штогод
праводзяць зверку наяўнасцi па калекцыях у  адпаведнасцi  з  планам,
зацверджаным дырэктарам музея.

     176. Канчатковыя вынiкi зверкi наяўнасцi калекцый  фiксуюцца  ў
акце, якi падпiсваецца галоўным захавальнiкам фондаў i зацвярджаецца
дырэктарам музея.

     177. Пераўлiк  праводзiць камiсiя ў складзе не меней 3 чалавек,
прызначаная  загадам  дырэктара  з  абавязковым  удзелам   галоўнага
захавальнiка фондаў цi захавальнiка дадзенай калекцыi.

     178. У выпадку,  калi ў вынiку зверкi выяўлены недахоп музейных
прадметаў,  акт  зверкi  накiроўваецца  ў  вышэйстаячую  арганiзацыю
згодна падпарадкавання з дадаткам  усёй  неабходнай  дакументацыi  i
тлумачальнай  запiскай  дырэктара музея аб прычыне страты i прынятых
мерах.

     179. Усе акты,  iнвентарныя кнiгi,  кнiгi часовых паступленняў,
кнiгi  па  ўлiку прадметаў з каштоўных металаў i камянёў,  пратаколы
ФЗК  захоўваюцца  ў  галоўнага  захавальнiка  цi  адказных  асоб   у
памяшканнi, якое апламбiруецца ў непрацоўны час. Пабочным асобам яны
не выдаюцца.  Вынас усiх пералiчаных дакументаў i  кнiг  па-за  межы
музея забараняецца.

                        Улiковыя абазначэннi

     180. Адначасова   з   занясеннем  музейных  прадметаў  у  кнiгу
паступленняў  i  iнвентарную  кнiгу  на  iх  прастаўляюцца  ўлiковыя
абазначэннi:  шыфр  музея,  нумар  па  кнiзе паступленняў,  нумар па
iнвентарнай кнiзе i яе шыфр.  Да прадметаў з утрыманнем  драгметалаў
таксама прастаўляецца нумар па кнiзе спецыяльнага ўлiку.

     181. У  выпадку  немагчымасцi  праставiць  улiковыя абазначэннi
непасрэдна на прадмеце,  яны прастаўляюцца на яго афармленнi  (раме,
футарале,  канверце, паспарту i г.д.) у выглядзе этыкеткi цi ярлыку,
якi мацуецца да прадмета.

     182. Усе старыя этыкеткi, шыфры i нумары на прадметах скасуюцца
пры  замене  iх  новымi,  але  гасяцца ўмоўным знакам (касым крыжом)
сiняй шарыкавай пастай,  для графiкi - графiтным алоўкам,  пры гэтым
яны павiнны лёгка чытацца. Ярлыкi, этыкеткi i надпiсы старых збораў,
якiя адлюстроўваюць гiсторыю прадмета, гашэнню не падлягаюць.

     183. Прадметы,  якiя  паступiлi  ў  музей   на   час   выставы,
экспертызы i г.д., шыфруюцца спрошчанай тэхнiкай:
     - на карцiнах шыфры наносяцца алоўкам на падрамнiку;
     - малюнках, гравюрах - на адвароце графiтным алоўкам;
     - скульптурах,  керамiчных i металiчных вырабах -  на  тканiнах
прымацоўваюцца ярлыкi з улiковымi абазначэннямi.

     184. На  карцiнах  шыфр  i нумары прастаўляюцца белай фарбай на
нiжняй планцы падрамнiка ў левым вуглу,  без падрамнiка -  на  пругу
палатна з адваротнага боку ў левым нiжнiм вуглу.  На карцiнах, памер
якiх вельмi вялiкi,  улiковыя  абазначэннi  прастаўляюцца  зверху  i
знiзу.
     На iконах (дошках) шыфр i нумар прастаўляюцца  белай  (светлай)
фарбай  на тарцы або на адваротным баку дошкi.  На двухбаковай iконе
шыфр прастаўляецца на тарцы.

     185. Акварэлi,  малюнкi,  гравюры, плакаты шыфруюцца штампам на
адвароце прадмета ў левым нiжнiм вуглу,  нумары наносяцца  графiтным
алоўкам.  На малюнках,  уманцiраваных у раму, паспарту або акантоўку
шыфр i нумар дублiруюцца на акантоўцы.  У выпадку асаблiва складанай
манцiроўкi,  калi раскантоўка можа прывесцi да пашкоджання прадмета,
нумар i шыфр прастаўляюцца на акантоўцы  прадмета,  аб  чым  робiцца
адпаведная адзнака ў графе "Заўвагi" ў iнвентарнай кнiзе.
     Для гравюр  i малюнкаў на тонкай i празрыстай або ветхай паперы
напiсанне нумароў дазваляецца толькi на акантоўцы цi мантыроўцы;

     Заўвага. На   графiчных   творах  забараняецца  рабiць  надпiсы
чарнiлам, тушшу або хiмiчным алоўкам.

     186. Рукапiсы шыфруюцца таксама,  толькi  мiнiяцюрным  штампам,
графiчным алоўкам.

     187. Кнiгi,  часопiсы,  альбомы  з  малюнкамi  цi  фатаграфiямi
шыфруюцца на адвароце тытульнага лiста ў  правым  нiжнiм  вуглу.  На
адвароце  кожнага лiста альбома таксама прастаўляецца штамп з шыфрам
музея.

     188. На iконах з  металу,  крыжах,  а  таксама  на  мiнiяцюрах,
дробных прадметах, калi няма магчымасцi праставiць нумары непасрэдна
на прадмеце,  да яго прымацоўваюцца этыкеткi  з  шыфрам  i  нумарам.

     Заўвага. Для  этыкеткi выкарыстоўваюцца плотны кардон i суравая
нiтка (недапушчальным з'яўляецца выкарыстанне дроту).

     189. На скульптуры (дрэва, мармур, метал) нумары ставяцца ззаду
злева на нiжнiм вуглу плiнта маслянай фарбай.  На дробнай скульптуры
нумары i шыфр прастаўляюцца на паддоне.

     190. На прадметах керамiчных  (глiна,  парцаляна,  фаянс)  i  з
дрэва  нумары  i  шыфр  прастаўляюцца  на  паддоне  чорнай  тушшу  i
пакрываюцца празрыстым лакам,  пры гэтым клеймы i маркi, якiя маюцца
на прадмеце, павiнны чытацца.

     191. На  прадметах,  якiя  адчыняюцца  (скрынках,  табакерках),
улiковыя нумары i шыфр ставяцца ўнутры.

     192. Манеты,  медалi,  гемы шыфруюцца на манцiроўцы i асабiстай
упакоўцы (канверты, футаралы, скрынкi).

     193. На  тканiнах  этыкетка  са  светлай  матэрыi прышываецца з
адвароту да  левага  вугла  (дываны,  рушнiкi,  паясы  i  г.д.),  да
прадметаў  (спаднiцы,  кашулi)  этыкетка прышываецца да нiжняга краю
споду. Шыфр i нумар на этыкетцы прастаўляюцца чорнай тушшу.

     194. На мэблi штамп з шыфрам  i  нумарамi  з  цвёрдага  кардону
прыбiваецца ззаду пад сядзеннем,  з тыльнага боку,  да асноўнай рамы
(да сталоў). Для этыкеткi выбiраецца месца, не пакрытае лакам.

     195. На   негатывах   i   дыяпазiтывах   улiковыя   абазначэннi
прастаўляюцца  тушшу  на  эмульсii.  На фотаадбiтках - на адвароце ў
левым нiжнiм вуглу.  На  негатывах  памерам  меней  за  9х12  нумары
прастаўляюцца на канверце.

     196. На   агнястрэльнай   зброi  шыфры  i  нумар  наносяцца  на
ўнутраным баку спускавой планкi,  на халоднай зброi - на чаранку або
на спецыяльна  прымацаванай  этыкетцы.  На  металiчных  прадметах  -
эмалевай фарбай.

     196а. Прадметы прыродазнаўчай гiсторыi шыфруюцца:
     - тушкi жывёлiн - на спецыяльных падвесных ярлыках;
     - чучала - на падстаўках, на прэпаратах, якiя заключаны ў банкi
цi пастаянныя футаралы, звонку банкi цi футарала;
     - гербарныя  лiсты - на кожным лiсце ўнiзе злева;  на гербарных
лiстах, зманцiраваных у альбом, - на першым лiсце альбома;
     - геалагiчныя   i   палеанталагiчныя   ўзоры  -  непасрэдна  на
прадметах;
     - узоры  глебы  -  на сценцы скрынi з маналiтамi цi на банках i
каробках з узорамi;
     - сыпучыя цяла - на ўпакоўцы.

                       Дапаможныя формы ўлiку

     197. Дапаможны   музейны  ўлiк  мае  мэту  аператыўнага  пошуку
неабходных  музейных  прадметаў  i  звестак  аб  iх.  Праводзiцца  з
дапамогай  картак,  вопiсаў,  пры  гэтым юрыдычных дакументаў яны не
заменяць.

     198. На кожны музейны прадмет, якi паступiў у музей, складаецца
картка  ў  некалькiх  экзэмплярах  (па  колькасцi  iснуючых  у музеi
картатэк).
     Змест карткi,  у залежнасцi ад яе прызначэння,  нясе адпаведную
iнфармацыю  аб  музейным  прадмеце.  Абавязковым  у  ёй   з'яўляюцца
ўказанне  ўлiковага абазначэння (шыфра) i месца знаходжання прадмета
(фондасховiшча, экспазiцыi i iнш.).

     199. Абавязковымi з'яўляюцца наступныя картатэкi:
     - улiковая  -  уключае фонды музея ў парадку iх запiсу ў кнiгах
паступленняў;
     - iнвентарная - уключае музейныя прадметы ў парадку iх запiсу ў
iнвентарных кнiгах;
     - тапаграфiчная  - фiксуе месцазнаходжанне музейных прадметаў у
фондасховiшчах, экспазiцыях;
     - сiстэматычная (аўтарская,  iмянная, прадметная, геаграфiчная,
храналагiчная i iнш.);
     - здатчыкаў (фондастваральнiкаў);
     - захаванасцi - фiксуе фiзiчны стан музейнага прадмета ў момант
яго паступлення i далейшыя яго змены, рэстаўрацыю.

                  V. ЗАХАВАННЕ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ

     Захаванне музейных  прадметаў - гэта накiрунак фондавай работы,
якi ажыццяўляецца на аснове рэжыму i сiстэмы захавання.

                         Асноўныя палажэннi

     200. Мэтай музейнага захавання з'яўляюцца забеспячэнне фiзiчнай
захаванасцi  музейнага  прадмета  (у сховiшчы,  экспазiцыi,  пад час
iншых  перамяшчэнняў)  i  ахова  рухомых  помнiкаў  ад   разбурэння,
захворвання,  крадзяжу,  псавання, а таксама ў стварэннi ўмоў для iх
вывучэння, прэзентацыi i папулярызацыi.

     201. Забараняецца перамяшчэнне музеяў з памяшканняў, спецыяльна
прызначаных   для   экспазiцый   i   фондасховiшчаў,   у  iншыя,  не
прыстасаваныя  для   захавання   музейных   прадметаў,   а   таксама
выкарыстанне   будынка   музея   (або  яго  часткi)  не  па  прамому
прызначэнню.
     Нельга выкарыстоўваць фондасховiшчы пад iншыя мэты.

     202. Забараняецца  прыстасаванне  пад фондасховiшчы наддашных i
падвальных памяшканняў, адрын.

                     Агульныя правiлы захавання

     203. Належны будынак - галоўная ўмова захавання калекцый музея.
Ён павiнен быць iзаляваным.  Музейны будынак робiцца з выкарыстаннем
матэрыялаў павышанай  трываласцi.  Цэнтральнае  вадзяное  ацяпленне,
прыточна-выцяжная   вентыляцыя,   супрацьпажарная   бяспека  павiнны
нейтралiзаваць шкодныя ўздзеяннi навакольнага асяроддзя  на  музейны
мiкраклiмат.

     Заўвага. Выключэннем   з'яўляюцца    музеi,    размешчаныя    ў
мемарыяльных будынках, помнiках архiтэктуры, якiя гiстарычна звязаны
з калекцыямi.

     204. Для  новых  музейных  будынкаў  неабходна   прадугледжваць
сiстэму  кандыцыявання;  пры  рэканструкцыi  старых  будынкаў  варта
звяртаць асаблiвую ўвагу на стварэнне  максiмальна  прыстойнага  для
экспанатаў тэмпературна-вiльготнаснага i бiялагiчнага рэжыму.

     205. Кацельныя  пры  музейных  будынках  павiнны  размяшчацца ў
асобных памяшканнях.  Збудаванне кацельных у падвальных  памяшканнях
музеяў  дазваляецца  толькi ў крайнiх выпадках,  з устаноўкай катлоў
нiзкага цiску.

     206. Кухня, сталовая, буфет, гардэробы, камера захавання ручной
покладзi,  санiтарныя  вузлы ў будынках музеяў павiнны быць старанна
iзаляваны ад сховiшчаў i экспазiцыйных залаў.

     207. У музейных  будынках  павiнна  быць  належнае  электрычнае
асвятленне,  а  таксама аўтаномная сiстэма аварыйнага асвятлення.  У
нерабочы час электраправодка абавязкова абясточваецца. Для дзяжурнай
аховы  ўнутры музея абсталёўваецца дзяжурнае асвятленне.  У музейных
будынках   асобнага   характару,   дзе   правядзенне   электрычнасцi
немагчыма, працуюць толькi пры дзённым асвятленнi.

     208. Калi  будынак  музея  ўяўляе  сабой  драўляную  пабудову -
помнiк архiтэктуры,  гiсторыi,  мастацтва, мемарыяльны будынак - яго
рэжым ацяплення i асвятлення павiнен быць узгоднены з органамi, якiя
загадваюць  аховай  помнiкаў  гiсторыi  i  культуры,  а  таксама   з
мясцовымi   органамi   дзяржаўнага  пажарнага  нагляду  Мiнiстэрства
ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь.

     209. Драўляныя наддашныя канструкцыi i  будынка  музея  павiнны
быць надзейна абаронены ад пажару.

     210. Музейны      будынак      забяспечваецца     кругласутачна
супрацьпажарным назiраннем  i  знаходзiцца  пад  асаблiвым  наглядам
пажарнай   аховы  горада  або  раёна;  будынак  музея  павiнен  быць
абсталяваны ўнутраным супрацьпажарным водаправодам з усiм неабходным
дзеючым абсталяваннем.

     211. Пры адсутнасцi цэнтралiзаванага водаправоду  на  тэрыторыi
музея павiнен быць наладжаны штучны вадаём ёмкасцю не менш 200 куб.м
з запасам вады для тушэння пажару.

     212. У  кожным фондасховiшчы i экспазiцыйнай зале ўсталёўваюцца
вуглекiслотныя (сухiя)  вогнетушыцелi,  колькасць  якiх  вызначаецца
нормамi  ГУПА  Мiнiстэрства  ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь.  У
музеях,  дзе няма спецыяльнай  пажарнай  аховы,  дырэкцыя  абавязана
сачыць за своечасовай заменай састарэлага пажарнага абсталявання.

     213. Згодна  ўказанню  органаў  дзяржаўнага  пажарнага  нагляду
Мiнiстэрства  ўнутраных  спраў  Рэспублiкi  Беларусь   абласнога   i
рэспублiканскага падпарадкавання музеi павiнны мець разам з  ручнымi
вогнетушыцелямi  спецыяльныя  стацыянарныя  або  перасоўныя  сiстэмы
пажаратушэння.

     214. У памяшканнях, якiя не ацяпляюцца, павiнны быць усталяваны
вогнетушыцелi са спецыяльнымi незамярзаючымi зарадамi.

     215. Усё супрацьпажарнае абсталяванне  размяшчаецца  ў  будынку
музея з такiм разлiкам, каб не псаваць знешняга выгляду памяшканняў.
     Супрацьпажарны iнвентар павiнен быць  у  спраўнасцi  i  заўсёды
знаходзiцца  ў  спецыяльна адведзеным месцы;  выкарыстоўваць яго для
гаспадарчых мэтаў забараняецца.

     216. Памяшканнi     музеяў      абсталёўваюцца      электрычнай
супрацьпажарнай сiгналiзацыяй, асноўныя пасты пажарнай i вартаўнiчай
аховы - гарадской тэлефоннай сувяззю.
     Новыя i   рэканструяваныя   музейныя   будынкi   павiнны   быць
абсталяваны цэнтралiзаванай аўтаматычнай сiстэмай  газавага  тушэння
пажару.

     217. Супрацьпажарная   прапiтка  ўсiх  вiдаў  экспазiцыйнага  i
фондавага абсталявання забараняецца.

     218. У выпадках,  калi будынак  музея  знаходзiцца  ў  сапраўды
пажаранебяспечным стане, дырэкцыя музея павiнна тэрмiнова паведамiць
аб гэтым у вышэйшыя органы згодна падпарадкаванасцi.
     Дырэкцыя музея  абавязана  распараджэннем  па  музею  выдзелiць
адказных  за   пажарную   бяспеку   асоб   па   кожнаму   памяшканню
(экспазiцыйныя залы, сховiшчы, бiблiятэка, майстэрнi i г.д.).
     У музеi павiнны быць правiлы пажарнай бяспекi.
     Увесь персанал   музея   ў  абавязковым  парадку  пад  распiску
знаёмiцца з правiламi супрацьпажарнага рэжыму ў  музеi  i  спосабамi
тушэння  пажару.  Дырэкцыяй  музея  павiнен  быць  распрацаваны план
эвакуацыi  музейных  прадметаў  i  iншых   матэрыялаў   на   выпадак
узнiкнення  пажару.  Рэкамендуецца  перыядычна  праводзiць  вучэбныя
заняткi з асобамi, адказнымi за пажарную бяспеку.
     Аб узнiкненнi пажару ў музейных будынках тэрмiнова паведамляюць
у гарадскую пажарную каманду,  дырэкцыi i  ахове  музея.  Адначасова
прымаюцца  меры  па  тушэнню пажару падручнымi сродкамi.  Карыстацца
вадой i пеннымi вогнетушыцелямi дазваляецца толькi ў  самых  крайнiх
выпадках.
     Палiць у  экспазiцыйных  залах,  сховiшчах   i   рэстаўрацыйных
памяшканнях  строга забараняецца.  Для гэтага павiнна быць адведзена
спецыяльна абсталяванае бяспечнае месца.
     Захаванне ў   экспазiцыйных   залах   i  сховiшчах  упаковачных
матэрыялаў недапушчальна.

     219. Надворныя  пабудовы   варта   ўзводзiць   з   вогнестойкiх
матэрыялаў.  Вакол  будынка  з  мэтай пажарнай бяспекi пажадана мець
свабодную прастору.

     220. Недапушчальна знаходжанне паблiзу будынка музея  сховiшчаў
палiва,  гаражоў, складоў дрэва i iншых вогненебяспечных аб'ектаў, а
таксама стаянак аўтамашын.
               Арганiзацыя аховы музейных памяшканняў

     221. Ахова музея,  выставачных i рэстаўрацыйных  прадпрыемстваў
можа быць грамадзянскай,  пазаведамаснай мiлiцэйскай i камбiнаванай.
Яна ажыццяўляецца па  iнструкцыi,  якая  прадугледжвае  забеспячэнне
бесперапыннай кругласутачнай аховы калекцыi i памяшканняў музея.

     222. Акрамя    такой   аховы   музей   павiнен   мець   ахоўную
сiгналiзацыю, звязаную з гарадскiмi арганiзацыямi УУС, якая гарантуе
бесперапынную  ахову  калекцыi i памяшканняў музея на працягу сутак.
Характар сiстэмы  сiгналiзацыi  i  рэжыма  яе  работы  павiнен  быць
узгоднены   з   мясцовымi   органамi  Мiнiстэрства  ўнутраных  спраў
Рэспублiкi Беларусь.
     У дзённы   час  у  музеi  дзейнiчае  спецыяльная  служба  аховы
(музейныя наглядчыкi, мiлiцыя i т.п.).
     Работа музейных    наглядчыкаў    вызначаецца    ўнутрымузейнай
iнструкцыяй.
     Асоба, адказная  за  арганiзацыю  работы  музейных наглядчыкаў,
размяркоўвае пасты ўнутранага назiрання памiж iмi  па  ўзгадненню  з
галоўным  захавальнiкам  або  дырэктарам,  а  таксама захавальнiкамi
экспазiцыi  i  часовых  выставак  i  пастаянна  кантралюе  выкананне
наглядчыкамi абавязкаў па ахове калекцый i памяшканняў музея.

     223. Усе дзверы сховiшчаў,  экспазiцыйных залаў, а таксама шафы
i вiтрыны павiнны мець свой  парадкавы  нумар,  петлi  для  пломб  i
надзейныя ўнутраныя замкi.
     Першыя экзэмпляры   ключоў   ад   памяшканняў    сховiшчаў    i
экспазiцыйных залаў павiнны захоўвацца ў спецыяльным замкнёным сейфе
на нумарной дошцы. Ключ ад сейфа захоўваецца ў адказнага дзяжурнага.
Выдача  ключоў  дазваляецца  толькi асобам,  указанным у спецыяльным
распараджэннi дырэкцыi музея.  Запiсы аб выдачы  i  вяртаннi  ключоў
робяцца   ў   спецыяльным  журнале,  якi  захоўваецца  ў  дзяжурнага
ўнутранай аховы.  Другiя экзэмпляры ключоў знаходзяцца  ў  галоўнага
захавальнiка або дырэктара музея.
     Рэжым аховы,  што вызначаны  ў  музеi,  павiнен  прадугледжваць
парадак  апламбiравання  i  апячатвання  сховiшчаў  i  экспазiцыйных
памяшканняў,  выключаць магчымасць пранiкнення ў iх пабочных асоб  i
забяспечваць  захаванасць  музейных  прадметаў,  якiя знаходзяцца на
матэрыяльнай адказнасцi асобных захавальнiкаў.
     Вынас пламбiраў i пячатак (акрамя асабiстых) i ключоў з будынка
музея катэгарычна забараняецца.
     Ключы ад  шафаў  i  вiтрын  захоўваюцца ў памяшканнi сховiшча ў
спецыяльнай шафе або сейфе. Адказнасць за iх нясе захавальнiк.

     224. Вокны падвальных  памяшканняў  музея  першага  паверху,  а
таксама   выходзячыя  на  дах  павiнны  быць  забяспечаны  жалезнымi
кратамi.

     225. Усе  экспазiцыйныя  i  выставачныя  залы  i  ўсе  сховiшчы
павiнны   быць   забяспечаны   тапаграфiчнымi   вопiсамi  (пералiкам
экспанатаў),  а  па  магчымасцi  i   схемай   iх   размяшчэння   або
фотаздымкамi  залаў,  асобных  сцен  i  вiтрын;  залы  з  каштоўнымi
металамi i камянямi - дадатковымi ахоўнымi тапаграфiчнымi  вопiсамi,
складзенымi захавальнiкамi экспазiцый i выставак, якiя захоўваюцца ў
музейных наглядчыкаў гэтых залаў.
     Штодня ў  пачатку  i  ў канцы рабочага дня матэрыяльна адказныя
навуковыя супрацоўнiкi i музейныя наглядчыкi абавязаны фiксiраваць у
спецыяльных  журналах  наяўнасць  экспанатаў  i  стан  экспазiцыўных
залаў.

     226. Перадача экспазiцыi ад дзённай аховы начной (пры  закрыццi
музея)  i  наадварот (пры адкрыццi) ажыццяўляецца адказным дзяжурным
або  матэрыяльна  адказнай  асобай  i  музейнымi  наглядчыкамi   (цi
спецыяльнай   камiсiяй)  у  адпаведнасцi  з  унутранай  iнструкцыяй,
зацверджанай дырэктарам.

     227. Адкрыццё,  закрыццё i апячатванне сховiшчаў  ажыццяўляюцца
захавальнiкамi цi галоўным захавальнiкам.

     228. Накладанне   i   зняцце   пячатак   цi   пломб  на  дзверы
экспазiцыйных залаў i сховiшчаў рэгiструюцца ў спецыяльным  журнале,
якi захоўваецца на пасту аховы.

     229. Апячатванне   вiтрын  i  шафаў  у  экспазiцыйных  залах  i
сховiшчах ажыццяўляецца адпаведнымi  матэрыяльна  адказнымi  асобамi
асабiстымi   пячаткамi.   Зняцце  пячатак  i  пломб  без  адпаведнай
матэрыяльна адказнай асобы забараняецца,  за  выключэннем  асаблiвых
выпадкаў, па якiх прымаецца рашэнне кiраўнiцтвам музея.

     230. Кожны   захавальнiк  павiнен  мець  асабiсты  пламбiр  або
пячатку са сваiм нумарам або знакам.  Перадача  пламбiра  i  пячаткi
другой асобе катэгарычна забараняецца.

     231. Памяшканне  сховiшча вырабаў з каштоўных металаў i камянёў
павiнна быць iзалявана  ад  iншых  фондаў  i  забяспечана  жалезнымi
дзвярамi i кратамi на вокнах.

     Заўвага. У выключных выпадках  вырабы  з  каштоўных  металаў  i
камянёў могуць захоўвацца ў агульных запаснiках, у незгараемых шафах
цi сейфах.

     Ключы ад  памяшкання  сховiшча  каштоўных металаў i камянёў або
сейфаў захоўваюцца ў  металiчнай  скрынi  асобна  ад  iншых  ключоў,
апячатанай  захавальнiкам  асобнай  кладовай.  У  такiм выглядзе яны
перадаюцца  на  захаванне  дырэктару  музея  або  асобе,  прызначнай
загадам дырэктара.  Пры гэтым указваюцца час прыёму i здачы ключоў i
прозвiшчы адказных.
     У асобнай  кладовай  цi сейфе захоўваецца спецыяльны журнал,  у
якiм за подпiсамi захавальнiка адзначаецца кожнае ўскрыццё  сховiшча
з указаннем мэты ўскрыцця.

     232. Допуск у сховiшча i рэстаўрацыйныя майстэрнi пабочных асоб
ажыццяўляецца  толькi  з  дазволу  дырэктара  музея  або   галоўнага
захавальнiка  па  спецыяльных  разавых прапусках,  якiя па сканчэнню
наведвання застаюцца ў захавальнiка.

                  Абсталяванне экспазiцыйных залаў
                  у сувязi з захаваннем экспанатаў

     233. Упарадкаванне  i  абсталяванне экспазiцыйных залаў павiнны
прадугледжваць  не  толькi  стварэнне  найлепшых  умоў  для   паказу
экспанатаў,  але  i забеспячэнне iх захаванасцi ад заўчаснага зносу,
пашкоджванняў i крадзяжу.

     234. Для прадухiлення крадзяжу экспанатаў  экспазiцынная  мэбля
забяспечваецца ўнутранымi замкамi i спецыяльнымi прыстасаваннямi для
накладання пломбаў.
     Экспазiцыйнае абсталяванне    павiнна    служыць    арганiзацыi
экспазiцыйнай прасторы;  забяспечваць зручны  агляд  экспанатаў  для
наведвальнiкаў; максiмальна ахоўваць выстаўленыя музейныя прадметы.

     235. Экспазiцыйны  iнвентар  робiцца  з улiкам габарытаў i вагi
экспанатаў i павiнен быць трывалым i ўстойлiвым (асаблiва  падстаўкi
для скульптур, макетаў i мадэляў).
     Для забеспячэння  неабходнай  устойлiвасцi  шафы,   у   выпадку
неабходнасцi, прымацоўваюць да падлогi металiчнымi вугольнiкамi.
     Усе малаўстойлiвыя прадметы,  выстаўленыя на розных  палiцах  i
падстаўках,  павiнны абавязкова прымацоўвацца да палiцы, сценкi шафы
цi да падстаўкi.

     236. Унiкальныя,  асаблiва каштоўныя  i  крохкiя  экспанаты,  а
таксама любую зброю забараняецца экспанаваць на стэндах i падстаўках
без зашклення.  Прадметы  невялiкiх  памераў  (у  тым  лiку  дробныя
скульптуры,  фарфор,  шкло  i  г.д.) таксама экспануюцца ў зашклёных
шафах i вiтрынах.
     Вiтрыны i  шафы  для  такiх экспанатаў павiнны быць абсталяваны
сiгналiзацыяй.

     237. Вiтрыны i шафы ўсiх тыпаў павiнны быць iзаляваны ад пылу.

     238. Экспазiцыйная мэбля размяшчаецца  ў  адносiнах  да  вокнаў
такiм чынам, каб пазбавiць экспанаты ад прамых сонечных промняў.

     239. У   выпадку  неабходнасцi  асобныя  экспанаты  закрываюцца
шклянымi каўпакамi. Каўпакi павiнны быць падагнаны да падставак так,
каб яны не маглi рухацца.
     У адкрытай  экспазiцыi  каля  асаблiва  каштоўных  цi   крохкiх
экспанатаў устанаўлiваюцца адпаведныя агароджы.

     240. Тэрмiн   экспанавання   ўсiх  вiдаў  папяровых  матэрыялаў
залежыць ад характару асвятлення залаў i выкарыстаных сродкаў  аховы
самiх твораў. У залежнасцi ад умоў агульная працягласць экспанавання
павiнна быць не больш за 6 месяцаў у год.

     241. Старыя фотаздымкi экспануюцца ў вiтрынах або пад шклом,  у

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations