Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства культуры Республики Беларусь от 20 января 1997 г. №19 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку камплектавання, улiку, навуковай апрацоўкi, захавання i выкарыстання Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 1

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10

          ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       20 студзеня 1997 г. № 19

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI IНСТРУКЦЫI АБ ПАРАДКУ КАМПЛЕКТАВАННЯ, 
 УЛIКУ, НАВУКОВАЙ АПРАЦОЎКI, ЗАХАВАННЯ I ВЫКАРЫСТАННЯ 
 МУЗЕЙНАГА ФОНДУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     1. Зацвердзiць  Iнструкцыю  аб  парадку камплектавання,  улiку,
навуковай апрацоўкi,  захавання  i  выкарыстання   Музейнага   фонду
Рэспублiкi Беларусь (дадаецца).

     2. Аддзелу    музеяў    i    выставак,   упраўленням   культуры
аблвыканкамаў, аддзелам  культуры   рай(гар)выканкамаў   забяспечыць
кантроль  за  выкананнем  палажэнняў Iнструкцыi па ўлiку i захаванню
прадметаў Музейнага фонду ў падведамных музеях i ўстановах музейнага
тыпу.

     3. Кантроль за выкананнем загада ўскласцi на начальнiка аддзела
музеяў i выставак С.I.Маслоўскага.

 Мiнiстр                                               А.У.САСНОЎСКI

                               ЗМЕСТ

 УСТУП

 I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

 Правы i абавязкi галоўнага захавальнiка

 Прынцыпы камплектавання музейных калекцый

 Суцэльнасць калекцый

 Юрыдычны аспект адчужэння музейных прадметаў з калекцыi  ў  асобных
 выпадках

 Дакументацыя

 II. МУЗЕЙНЫ ФОНД РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 Склад Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь

 Арганiзацыя Музейнага фонду

 III. КАМПЛЕКТАВАННЕ МУЗЕЙНЫХ ФОНДАЎ

 Структура i склад музейных фондаў

 Аўтаматызаваныя iнфармацыйна-пошукавыя сiстэмы

 IV. ДЗЯРЖАЎНЫ ЎЛIК МУЗЕЙНЫХ ФОНДАЎ

 Парадак прыёму прадметаў, якiя паступiлi ў музей

 Парадак падрыхтоўкi матэрыялаў на фондава-закупачную камiсiю

 Парадак выдачы прадметаў у пастаяннае i часовае карыстанне

 Рэгiстрацыя новых паступленняў

 Навуковая iнвентарызацыя музейных прадметаў

 Парадак спiсання музейных прадметаў

 Улiк прадметаў навукова-дапаможнага фонду

 Парадак улiку фондаў у фiлiялах музея (у музейных аб'яднаннях)

 Перападлiк музейных  прадметаў i парадак улiку i захавання ўлiковых
 дакументаў

 Улiковыя абазначэннi

 Дапаможныя формы ўлiку

 V. ЗАХАВАННЕ МУЗЕЙНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

 Агульныя правiлы захавання

 Арганiзацыя аховы музейных памяшканняў

 Абсталяванне экспазiцыйных залаў у сувязi з захаваннем экспанатаў

 Сховiшчы музейных фондаў i iх абсталяванне

 Рэжым музейнага захавання

 Тэмпературна-вiльготнасны рэжым

 Светлавы рэжым

 Забруджванне паветра

 Бiялагiчны рэжым

 Захаванасць музейных фондаў ад экстрэмальных умоў

 VI. КОМПЛЕКСНАЕ I АСОБНАЕ ЗАХАВАННЕ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ

 Комплекснае захаванне

 Асобнае захаванне па роду матэрыялаў

 Музейныя прадметы з  паперы  (даккументальны  фонд,  рэдкiя  кнiгi,
 рукапiсы i г.д.)

 Тканiны, скура, косць

 Дрэва

 Фарфор, керамiка, шкло, вапна, мармур, гiпс

 Метал

 Фотаматэрыялы, магнiтныя i вiдэастужкi

 Геолага-мiнералагiчныя матэрыялы

 Батанiчныя матэрыялы

 Заалагiчныя матэрыялы

 Антрапалагiчныя калекцыi

 Комплексы матэрыялаў

 VII. УПАКОЎКА I ТРАНСПАРЦIРОЎКА МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ

 Упаковачная тара

 Упакоўка твораў станковага жывапiсу

 Упакоўка тэмпернага жывапiсу на дрэве

 Упакоўка твораў графiкi

 Упакоўка скульптуры

 Упакоўка твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

 VIII. ДАДАТКI

                               УСТУП

     Iнструкцыя распрацавана   з   улiкам   i  на  падставе  асобных
прынцыповых палажэнняў наступных законаў  Рэспублiкi  Беларусь:  "Аб
культуры  ў  Рэспублiцы  Беларусь"  (арт.12,  16,  34),  "Аб ахове i
зберажэннi гiсторыка-культурнай спадчыны" (арт.35,  36,  37, 38, 48,
69,  70),  "Аб  уласнасцi  ў  Рэспублiцы Беларусь".  Разам з тым пры
падрыхтоўцы дакумента выкарыстаны дзеючыя  iнструкцыйныя  матэрыялы:
"Палажэнне  пра  Музейны  фонд  Рэспублiкi  Беларусь",  зацверджанае
загадам Мiнiстэрства культуры ад 8 мая 1992 г.  N 51,  Палажэнне  аб
фондава-закупачнай   камiсii  музея  сiстэмы  Мiнiстэрства  культуры
Рэспублiкi Беларусь,  зацверджанае загадам Мiнiстэрства культуры  ад
12  сакавiка  1992  г.  № 30,  дакументаў па ахове i супрацьпажарнай
бяспецы фондасховiшчаў музеяў. У асобныя раздзелы Iнструкцыi ўвайшлi
палажэннi,  якiя  замацаваны  ў  Палажэннi  аб  дзяржаўным  музеi  ў
Рэспублiцы Беларусь, аб рэстаўрацыйным савеце.
     Ужытая нарматыўна-прававая   база   ў   якасцi   падмурка  дала
магчымасць  дакладна   не   толькi   выкласцi   асноўныя   палажэннi
ўлiкова-захаваўчай i навукова-даследчай дзейнасцi музеяў у дачыненнi
да калекцый  Музейнага  фонду,  але  i  акрэслiць  межы  кампетэнцыi
кiраўнiцтва  культурай  розных  узроўняў  пры  прыняццi тых цi iншых
рашэнняў па праблемах  узаемаадносiн  музея  i  iншых  юрыдычных  цi
фiзiчных  асоб  адносна  рухомых  гiсторыка-культурных каштоўнасцей,
якiя захоўваюцца  музеямi.  На  дадзеным  этапе  азначаная  праблема
з'яўляецца надзвычай актуальнай.
     З улiкам таго, што Iнструкцыя аб парадку камплектавання, улiку,
навуковай апрацоўцы,  захавання  i  выкарыстання прадметаў Музейнага
фонду Рэспублiкi  Беларусь  з'яўляецца  першым   дакументам   такога
характару ў  незалежнай Рэспублiцы Беларусь i акрэслiвае такi значны
накiрунак дзейнасцi музеяў,  яна носiць дырэктыўны характар для ўсiх
музеяў дзяржаўнай сеткi i абавязковая ў выкананнi iмi яе палажэнняў.
Што датычыць iншых музеяў  (iншых  форм  уласнасцi),  то,  з  улiкам
адзiнства Музейнага  фонду i яго складу яны таксама могуць кiравацца
дадзенай    Iнструкцыяй.    Уся     ўлiковая     дакументацыя     па
фондава-захаваўчай  дзейнасцi  дзяржаўных  музеяў павiнна весцiся на
беларускай мове, у тым лiку i праз камп'ютэры.
     На падставе  i  з  выкарыстаннем неабходных палажэнняў дадзенай
Iнструкцыi музеi распрацоўваюць уласныя  iнструкцыi  для  ўнутранага
карыстання, якiя  павiнны ўлiчваць спецыфiку фондавай работы кожнага
з iх.

                       1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1. Дзяржаўныя музеi Рэспублiкi  Беларусь  з'яўляюцца  асноўнымi
збiральнiкамi i сховiшчамi помнiкаў матэрыяльнай i духоўнай культуры
беларускага    народа    i    iншых    народаў    свету,     рухомых
гiсторыка-культурных  каштоўнасцей,  а  таксама  помнiкаў  прыроды i
твораў мастацтва, якiя ўваходзяць у склад Музейнага фонду Рэспублiкi
Беларусь,  i  абавязаны ўсiмi намаганнямi i сродкамi забяспечваць iх
належны ўлiк  i  поўную  захаванасць  як  у  сховiшчах,  так  i  пры
экспанаваннi.

     2. Ускладзеныя   дзяржавай   на   музеi   абавязкi   ў   галiне
фондава-захаваўчай  дзейнасцi   з   рухомымi   гiсторыка-культурнымi
каштоўнасцямi  забяспечваюцца  адпаведнымi  фiнансавымi  сродкамi  i
матэрыяльна-тэхнiчнай базай.

     3. Дадзеная Iнструкцыя выэначае парадак i асноўныя формы ўлiку,
метады захавання i рэстаўрацыi музейных прадметаў.

     4. Кiраўнiцтва музея на падставе Iнструкцыi i iншых нарматыўных
дакументаў распрацоўвае асабiстыя iнструкцыi па наступных накiрунках
улiкова-захаваўчай дзейнасцi:
     - вызначэнне ўнутранага парадку ўлiку,  захавання i рэстаўрацыi
музейных прадметаў;
     - захаванне музейных каштоўнасцей  у  сховiшчах,  у  пастаяннай
экспазiцыi, на перасоўных, часовых i iншых выстаўках;
     - прыём i выдача музейных прадметаў  у  пастаяннае  цi  часовае
карыстанне;
     - рэстаўрацыйныя  агляды  музейных   прадметаў   непасрэдна   ў
сховiшчах, экспазiцыях i на выстаўках;
     - арганiзацыя аховы,  дзяжурства i апламбiравання (апячатвання)
памяшканняў фондасховiшчаў;
     - парадак   захоўвання   i   выдачы   ключоў   ад   памяшканняў
фондасховiшчаў  у  адпаведнасцi  з  размеркаванымi памiж работнiкамi
фондаў (навуковымi супрацоўнiкамi) калекцыямi;
     - парадак  працы  з  фондавымi  калекцыямi  даследчыкаў i iншых
зацiкаўленых асоб.

     5. Парадак арганiзацыi пажарнай i вартаўнiчай аховы вызначаецца
для музеяў адпаведнымi дзяржаўнымi структурамi.

     6. Дырэктар  музея,  рэстаўрацыйнай  альбо выставачнай установы
нясе адказнасць за стварэнне належных умоў  для  захавання  музейных
прадметаў,  за iх поўную цэласць, за стан улiку, навуковую апрацоўку
i iнвентарызацыю, рэстаўрацыю i кансервацыю, за забеспячэнне аховы ў
дзённы  i  начны  час,  а  таксама за супрацьпажарны стан установы i
фондавых памяшканняў.

     7. Разам з  дырэктарам  адказнасць  за  цэласць  i  захаванасць
музейных  каштоўнасцей,  за  стан  i належны iх улiк,  кансервацыю i
рэстаўрацыю нясе галоўны  захавальнiк  фондаў  (у  асобных  найбольш
буйных    музеях,    музейных    аб'яднаннях,    музеях-"скансэнах",
гiсторыка-культурных запаведнiках - намеснiк дырэктара  па  ўлiку  i
захаванню фондавых калекцый).

     8. Галоўны  захавальнiк  фондаў  размяркоўвае  памiж навуковымi
супрацоўнiкамi на адказнае захаванне  муэейныя  калекцыi  i  ўносiць
свае прапановы на разгляд i зацвярджэнне дырэктара.
     На галоўнага  захавальнiка  ўскладаецца  абавязак  кантролю   i
ўкаранення ў практыку праграм камп'ютэрнага ўлiку фондавых калекцый.
     У музеях,  дзе галоўны захавальнiк фондаў з'яўляецца адначасова
i захавальнiкам музейных прадметаў (вядзе тую цi iншую калекцыю), ён
нясе таксама матэрыяльную адказнасць за захаванасць гэтых збораў.

     9. Намеснiк дырэктара па навуковай рабоце  нясе  адказнасць  за
камплектаванне фондаў,  якое павiнна ажыццяўляцца мэтанакiравана i ў
адпаведнасцi з  зацверджанай  органам  кiраваня  культуры  навуковай
праграмай   (канцэпцыяй)   развiцця   музея,  выкарыстанне  музейных
калекцый  у  экспазiцыях  i  выстаўках,  належную  якасць  навуковай
iнвентарызацыi.  У  музеях,  дзе  адсутнiчае  намеснiк  дырэктара па
навуковай рабоце, непасрэдную адказнасць за стан дадзенай працы нясе
дырэктар музея.

     10. Намеснiк дырэктара па адмiнiстрацыйна-гаспадарчай рабоце, а
ў асобных буйных музейных структурах,  дзе ёсць i намеснiк дырэктара
па  будоўлi  i рэстаўрацыi,  разам нясуць адказнасць за забеспячэнне
належнага  тэмпературна-вiльготнаснага  рэжыму  ў  фондасховiшчах  i
экспазiцыйна-выставачных  памяшканнях,  стан  санiтарна-тэхнiчнай  i
электра-тэхнiчнай гаспадаркi,  вартаўнiчую ахову,  своечасовы рамонт
будынка  музея  i фондасховiшчаў,  забеспячэнне ўлiкова-захаваўчай i
рэстаўрацыйнай службаў неабходнымi матэрыяламi. Усе азначаныя работы
ўзгадняюцца   з   галоўным   захавальнiкам   фондаў  i  кантралююцца
дырэктарам.

     11. Захаванне музейных прадметаў па аддзелах,  дзе яны iснуюць,
забараняецца,  за  выключэннем iх часовага знаходжання пад час працы
над экспазiцыяй i  выстаўкай.  У  азначаным  выпадку  адказнасць  за
часовае  захаванне  музейных прадметаў нясе загадчык аддзела,  альбо
iншая адказная асоба,  на якую загадам дырэктара ўскладзены абавязкi
па стварэнню экспазiцыi (выстаўкi).

              Правы i абавязкi галоўнага захавальнiка

     12. Галоўны  захавальнiк музея здзяйсняе кiраўнiцтва работай па
ўлiку,  захаванню, кансервацыi i рэстаўрацыi музейных каштоўнасцей i
кантралюе  яе  правядзенне непасрэдна або праз адпаведных загадчыкаў
аддзеламi.  Ён таксама  кантралюе  допуск  асоб  у  фондасховiшча  i
забяспечвае   выкананне  ўстаноўленых  правiл  карыстання  музейнымi
каштоўнасцямi, вядзе ключавую гаспадарку.

     13. Галоўны захавальнiк  назначаецца  i  вызваляецца  ў  музеях
рэспублiканскага  падпарадкавання  Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi
Беларусь, у музеях абласнога, раённага падпарадкавання - адпаведнымi
ўпраўленнямi i аддзеламi культуры згодна з падпарадкаваннем.

     14. Прыём  i здача спраў пры назначэннi цi вызваленнi галоўнага
эахавальнiка праводзяцца па актам, фiксуючым наяўнасць i захаванасць
музейных  фондаў,  стан  ўлiку i захавання,  iнжынерна-тэхнiчны стан
памяшканняў  i  абсталявання  сховiшчаў,   экспазiцыйных   залаў   i
рэстаўрацыйных   майстэрань,   характар  тэмпературна-вiльгаснага  i
светавога рэжыму на дзень складання акта.

     15. На  час  адпачынку,  хваробы  або  другiя  перыяды  часовай
адсутнасцi галоўнага захавальнiка,  яго правы i абавязкi ўскладаюцца
на iншага работнiка, якi назначаецца спецыяльным загадам па музею.

     16. Галоўны  захавальнiк  падпарадкаваны  непасрэдна  дырэктару
музея.

     17. Усе     дакументы,     перапiска,     справаздачы,    планы
ўлiкова-захавальнiцкага  i  рэстаўрацыйнага  характару,  а   таксама
дакументы,  непасрэдна  звязаныя  з  рухам  музейных фондаў (прыём i
выдача, перадача  з  аднаго  аддзела  ў  другi  i   г.д.),   павiнны
вiзiравацца галоўным захавальнiкам або падпiсвацца iм.

     18. Указаннi  i  распараджэннi  галоўнага захавальнiка ў галiне
ўлiку, захавання i арганiзацыi  рэстаўрацыйнай  работы,  абавязковыя
для ўсiх супрацоўнiкаў музея.

     19. Прызначэннi,  звальненнi  i  перамяшчэннi работнiкаў улiку,
захавання i рэстаўрацыi,  а таксама ўнутранай  аховы  i  наглядчыкаў
залаў   павiнны   адбывацца   толькi   па   ўзгадненню   з  галоўным
захавальнiкам.

     20. Галоўны захавальнiк абавязаны забяспечыць:

     а) правiльны ўлiк усiх фондаў музея  ў  поўнай  адпаведнасцi  з
iнструкцыяй;

     б) прыняцце  мер  па захаванню музейных каштоўнасцей ва ўмовах,
гарантуючых iх ад пашкоджання i крадзяжу;

     в) правiльнае   вядзенне   i    захаванне    ўсiх    дакументаў
улiкова-захавальнiцкага парадку;

     г) своечасовую     распрацоўку    ўнутрымузейных    iнструкцый,
вызначаючых  строгi  парадак  работ  у  галiне   ўлiку,   захавання,
рэстаўрацыi  i  аховы  музейных  каштоўнасцей  i  адказнасць кожнага
захавальнiка  i  работнiка  ўнутранай  аховы  за  адпаведны  ўчастак
улiкова-захавальнiцкай работы;

     д) кантроль   за   правiльнай   работай  загадчыкаў  аддзеламi,
захавальнiкаў i  iншых  супрацоўнiкаў  у  галiне  ўлiку,  захавання,
рэстаўрацыi   i   аховы   музейных  каштоўнасцей,  iх  упакоўкi  для
транспарцiроўкi;

     е) перыядычную   камiсiйную   праверку   ведаў   захавальнiкамi
iнструкцый па ўлiку i захаванню музейных каштоўнасцей.

     21. У   выпадку   атрымання   распараджэння   дырэктара,   якое
супярэчыць дадзенай iнструкцыi, галоўны захавальнiк да выканання яго
абавязаны  тэрмiнова  паведамiць  дырэктару  ў  пiсьмовай  форме  аб
няправiльнасцi   дадзенага   iм   распаражэння.   Пры   пацверджаннi
дырэктарам  у  пiсьмовай  форме  распараджэння  галоўны  захавальнiк
абавязаны  тэрмiнова  паведамiць  аб  гэтым  Мiнiстэрству   культуры
Рэспублiкi  Беларусь  i  ў мясцовыя органы культуры ў адпаведнасцi з
падпарадкаванасцю ў вуснай, а затым i ў пiсьмовай форме.

     22. Супрацоўнiкi,   якiя   дапусцiлi   страту,   крадзёж    або
пашкоджанне музейных каштоўнасцей, а таксама парушэнне процiпажарных
правiл     i     рэжыму,     прыцягваюцца     да     дысцыплiнарнай,
крымiнальнай адказнасцi  i нясуць матэрыяльную адказнасць у парадку,
устаноўленым дзеючым заканадаўствам.

     23. Пра  ўсе  выпадкi  крадзежу,  пашкоджання  цi   захворвання
музейных   прадметаў   дырэктар   i  галоўны  захавальнiк  абавязаны
тэрмiнова паведамiць у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi  Беларусь  i
месныя  органы культуры ў адпаведнасцi з падпарадкаванасцю ў вуснай,
а затым у пiсьмовай форме,  з падрабязным  пераказам  усiх  абставiн
здарэння.
     У выпадку  крадзяжу трэба тэрмiнова паведамiць у следчыя органы
ў мэтах прыняцця тэрмiновых мер па пошуку ўкрадзеных прадметаў.

     24. Ва ўсiх выпадках  пашкоджанняў  цi  сур'ёзных  захворванняў
музейных прадметаў музей абавязаны тэрмiнова скласцi дэфектны акт, у
якiм  дакладна  зафiксаваць  ступень  пашкоджання   цi   захворвання
прадмета,  прычыну  i  абставiны  пашкоджання  (да  дэфектнага  акта
дадаецца фотаздымак пашкоджанага прадмета).  Музей абавязаны таксама
прыняць  ва  ўстаноўленым  парадку  меры па ўзнаўленню i рэстаўрацыi
прадмета  i  лiквiдаванню  прычыны  захворванняў.  Пры   пашкоджаннi
прадмета музей павiнен забяспечыць захаванасць усiх яго, нават самых
нязначных частак (часцiнкi фарбаванага слою твораў жывапiсу, асколкi
скульптуры, фарфору, дэталi мэблi, фрагменты шыцця, абрыўкi паперы i
iнш.) i перадаць iх рэстаўрацыйнай майстэрнi адначасна  з  перадачай
прадмета для рэстаўрацыi.

     25. Ва  ўсiх музеях павiнен быць устаноўлены пiльны кантроль за
станам асаблiва каштоўных помнiкаў матэрыяльнай i духоўнай культуры,
прыродазнаўчай  гiсторыi.  На  гэтыя помнiкi павiнны быць  заведзены
iндывiдуальныя  справы,  у  якiх  канцэнтруецца  ўся   дакументацыя,
звязаная са змяненнем стану захаванасцi прадмета i яго рэстаўрацыяй.
У выпадку захворвання цi пашкоджання такога помнiка копiя дэфектнага
акта  разам  з  тлумачальнай  запiскай  i  фотаздымкам  пашкоджанага
прадмета тэрмiнова  накiроўваецца ў Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi
Беларусь.
Рэстаўрацыю асаблiва  выдатных  музейных каштоўнасцей,  акрамя самых
простых кансервацыйных работ,  дапускаецца рабiць толькi  з  дазволу
Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i пры наяўнасцi заключэння
камiсii ў складзе аўтарытэтных спецыялiстаў,  музейных работнiкаў  i
рэстаўратараў вышэйшай квалiфiкацыi.

             Прынцыпы камплектавання музейных калекцый

     26. Кожны  музей  павiнен  распрацаваць праграму камплектавання
фондавых  калекцый,  якая  складаючай  часткай  уваходзiць   у   яго
навуковую  канцэпцыю iснавання i развiцця,  абмеркаваць на навуковай
Радзе i зацвердзiць.  Фондавы збор кожнага музея павiнен  адпавядаць
яго  тэматычнай  скiраванасцi.  Праграма камплектавання з цягам часу
можа карэкцiравацца ў адпаведнасцi з патрэбай дзейнасцi музея.

     27. Пры камплектаваннi фондавых калекцый музей павiнен улiчваць
магчымасцi па iх дакументаванню,  навуковай апрацоўцы,  забеспячэнню
належнай захаванасцi, рэстаўрацыi i экспанавання.

     28. Музей  не  можа  прымаць  непасрэдны   ўдзел,   а   таксама
падтрымлiваць  тым  цi  iншым чынам любую здзелку ў набыццi музейных
прадметаў, калi яна ажыццяўляецца супрацьзаконна.

     29. Не можа  набывацца  музеем  прадмет  для  яго  калекцыi  ад
прыватнай   асобы,   калi   музей   не  перакананы  ў  яго  законнай
прыналежнасцi ўладальнiку.

     30. Пры атрыманнi ў  сваю  калекцыю  музейных  прадметаў,  якiя
знойдзены   пад   час   археалагiчных  даследванняў,  музей  павiнен
пераканацца ў iх навуковай сапраўднасцi i,  разам з тым, у наяўнасцi
пры  гэтым  адпаведнага  дазволу  на правядзенне раскопак ад органаў
кантролю за захаваннем гiсторыка-культурнай спадчыны.

     31. Любая  практычная   дзейнасць   музея,   якая   звязана   з
арганiзацыяй  i  правядзеннем пошукавых альбо даследчых экспедыцый з
мэтай камплектавання фондавых калекцый,  павiнна ажыццяўляцца згодна
з адпаведнымi дзяржаўнымi законамi i навуковымi патрабаваннямi,  што
дзейнiчаюць у Рэспублiцы Беларусь.

     32. Музей  абавязаны   адыгрываць   значную   ролю   ў   справе
прадухiлення     працэса    дэградацыi    гiстарычных,    прыродных,
археалагiчных,  этнаграфiчных,  лiтаратурных  i  мастацкiх  помнiкаў
краiны.

     33. Дараваннi,  завяшчаннi  i  прадметы,  што бяруцца ў часовае
карыстанне,  музей можа прымаць толькi тады,  калi гэта стасуецца  з
праграмай  камплектавання яго фондавых калекцый i агульнай палiтыкай
дзейнасцi.  Прапановы,  якiя не адпавядаюць гэтым умовам, не павiнны
прымацца музеем.

     34. Кожны   музей   прызнае   неабходнасць   супрацоўнiцтва   i
кансультацый  памiж  музеямi  ў   галiне   камплектавання   фондавых
калекцый,   асаблiва   па   адзiнай   альбо   супольнай   тэматычнай
скiраванасцi.

                       Суцэльнасць калекцый

     35. 3 улiкам таго,  што калекцыя ўяўляе  навукова  абгрунтаваны
збор  рухомых  матэрыяльных  каштоўнасцей  або  фiксаваных  духоўных
каштоўнасцей,  якiя належаць аднаму ўласнiку,  музей  не  мае  права
адчужаць гэтыя каштоўнасцi, якiя ўвайшлi ў яго фондавыя калекцыi.

     36. Музеi,  прадметам  захавання якiх з'яўляюцца "жывыя" узоры,
абавязаны час ад часу замяняць цi абнаўляць частку сваiх калекцый.

                 Юрыдычны аспект адчужэння музейных
              прадметаў з калекцыi ў асобных выпадках
              (вяртанне былым уладальнiкам, спiсанне)

     37. Вяртанне музейных прадметаў з калекцыi па заявах  юрыдычных
альбо  фiзiчных  асоб,  што  раней  перадалi iх рэчы музею,  павiнна
адбывацца ў адпаведнасцi  з  патрабаваннямi  дзеючага  заканадаўства
Рэспублiкi   Беларусь   i  нарматыўнымi  дакументамi,  зацверджанымi
Мiнiстэрствам культуры, толькi са згоды кiраўнiцтва музея.

     38. Дазвол на адчужэнне даецца ў пiсьмовай форме  Мiнiстэрствам
культуры,  на якога дзяржавай ускладзены абавязкi аховы i зберажэння
гiсторыка-культурнай спадчыны  народа  Беларусi.  Пры   неабходнасцi
Мiнiстэрства  мае  права  запрасiць  заключэнне высокаквалiфiкаваных
спецыялiстаў-экспертаў па  спрэчных  пытаннях  адчужэння  (вяртання)
музейнага прадмета.

39. Пры  вяртаннi  музейнага  прадмета  з  калекцыi  музей абавязаны
правесцi  яе  фотафiксацыю,  адбiткi  якой  разам  з   дакументацыяй
падлягаюць абавязковаму захаванню.

     40. Спiсанне  музейных  прадметаў асноўнага фонду ажыццяўляецца
толькi  з  пiсьмовага  дазволу  (загаду)  Мiнiстэрства  культуры  на
падставе    прадастаўлення   музеем   усей   неабходнай   папярэдняй
дакументацыi i абгрунтавання па кожнаму прадмету асобна.  У  выпадку
адсутнасцi  патрэбнай  дакументацыi  i  заключэння экспертаў адносна
лёсу таго цi iншага музейнага прадмета пытанне  аб  спiсаннi  яго  з
улiку Мiнiстэрствам культуры не разглядаецца.

41. У  выпадку  страты  цi  пашкоджання  фiзiчнага  стану  музейнага
прадмета музей абавязаны прыкласцi ўсе намаганнi для  яго  пошуку  з
далучэннем  адпаведных  дзяржаўных  органаў  цi ўзнаўлення фiзiчнага
стану (рэстаўрацыi) i,  разам з  тым,  у  асобных  выпадках  знайсцi
аўтэнтычную   замену.  Толькi  пасля  вычарпальных  захадаў  адносна
ўзнаўлення музейнага прадмета перад фондава-закупачнай камiсiяй можа
быць пастаўлена пытанне па яго адчужэнню. Прыняцце такога рашэння аб

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations