Стр. 5
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7 |
Стр.8 |
Стр.9 |
Стр.10
241. Старыя фотаздымкi экспануюцца ў вiтрынах або пад шклом, у
паспарту, па тых жа правiлах, што i мастацкая графiка. Дапушчальны
тэрмiн iх экспанавання - не болей года. Для пастаяннай экспазiцыi iх
неабходна замяняць дакладнай фотакопiяй.
242. Тканiны, касцюмы, галаўныя ўборы, абутак варта выстаўляць
толькi ў зашклёных вiтрынах i шафах. Пры экспанаваннi адзення лепш
выкарыстоўваць манекены. Калi адзенне захоўваецца або экспануецца на
плечыках, то на апошнiя неабходна зрабiць мяккiя падкладкi, а пад
адзенне прымацаваць мяшэчак з рэчывам ад молi.
Тэрмiн экспанавання недублiраваных тканiн у вiсячым выглядзе не
павiнен перавышаць тры гады.
Недублiраваныя археалагiчныя i старыя тканiны, а таксама тонкiя
тканiны з цяжкiм залатым i срэбным шыццём можна экспанаваць толькi ў
гарызантальным стане. Для падвескi тканiн да верхняга беражка з
тыльнага боку прышываецца кiшэня з дапаможнага матэрыялу для
прадзявання планкi, за якую i ажыццяўляецца падвеска. Старадаўнiя,
добра захаваўшыеся тканiны можна экспанаваць у вертыкальным стане,
прымацаванымi па перыметру да палатна, нацягнутага на падрамнiк.
Такую падрыхтоўку тканiн можа выконваць толькi квалiфiкаваны
рэстаўратар.
Дываны i габелены пры iх экспанаваннi могуць прымацоўвацца за
нашытыя палосы другой тканiны да абцягнутага палатном падрамнiка
адпаведнага памеру.
Тканiны, дываны, габелены катэгарычна забараняецца прыбiваць
цвiкамi або прыколваць булаўкамi.
243. Пры мантажы экспазiцыi карцiны ўсталёўваюцца на падлогу
ўздоўж сцен, на спецыяльных падушках або падстаўках. Распiсную або
залачоную скульптуру з дрэва, разьбу, разныя або залачоныя рамы пры
мантажы экспазiцыi нельга ставiць прама на падлогу або прыхiляць да
сцяны; неабходна карыстацца мяккiмi пракладкамi з паралону цi
падушакамi з ваты i рыззём памiж падлогай, сценкай i прадметам.
Экспанаты зручней ставiць да сцяны тыльным бокам.
244. Пры экспанаваннi мэблi пажадана змяшчаць яе на подзiўмы па
плошчы некалькi больш экспаната i не менш за 10 см вышынi.
Недапушчальна выкарыстанне мастацкай, гiсторыка-побытавай i
мемарыяльнай мэблi ў якасцi падставак для вiтрын або подзiўмаў пад
скульптуры. Пры неабходнасцi паставiць на мэблю якiя-небудзь
прадметы (вазы, гадзiннiк, настольныя ўпрыгожваннi, фотаздымкi ў
рамцы i г.д.) нiжнюю частку прадмета iзалююць ад паверхнi мэблi
пракладкай з байкi.
245. Двухбаковыя прадметы экспануюцца на спецыяльных падстаўках
i ў вiтрынах, якiя даюць магчымасць агляду з розных бакоў.
246. Аб'ёмныя вазы, скульптура вялiкiх памераў, керамiчнае
пано, мазаiка павiнны размяшчацца на спецыяльных тумбах, падстаўках
або прымацоўвацца да сцяны.
247. Скульптуру, што змяшчаецца ў экспазiцыi, неабходна
мацаваць да пастамента з улiкам спецыфiкi матэрыялу помнiка.
Заўвага. Косць, дрэва, неглазурованую керамiку, метал мацаваць
з дапамогай пластылiну забараняецца. Выкарыстанне ў якасцi мацавання
неабрацiмых клеяў для ўсiх без выключэння матэрыялаў забараняецца.
248. Калекцыi насякомых экспануюцца наколатымi на спецыяльныя
шпiлькi ў зашклёных скрынях цi каробках з тарфяным дном, абклееным
белай паперай. Экспанаванне батанiчных матэрыялаў больш за адзiн
месяц без герметызацыi недапушчальна.
249. Каб пасбегнуць награвання, экспанаты i, перш за ўсё,
прадметы з арганiчных матэрыялаў (папера, тканiны, фатаграфii,
дрэва, скура, косць, алейны i тэмперны жывапiс, воск, батанiчныя i
заалагiчныя аб'екты i г.д.) павiнны размяшчацца не менш чым на 1,5-2
м ад ацяпляльных прыбораў i вытокаў цяпла, якiя валодаюць цеплавым
уздзеяннем (лямпы накальвання).
Размяшчэнне экспанатаў паблiзу ацяпляльных прыбораў i
вентыляцыйных адтулiн катэгарычна забараняецца.
250. Для аховы музейных памяшканняў ад пылу, мух i iншых
шкоднiкаў музейных прадметаў вокны i вентыляцыйныя адтулiны павiнны
быць забяспечаны фiльтрамi ў выглядзе спецыяльных рам, абцягнутых
марляй, капронавай або густой металiчнай сеткай з ячэйкамi не больш
за адзiн мм.
251. Абсталяванне часовых выставак (шафы, вiтрыны подзiўмы)
павiнна быць нейтральным па форме i разлiчаным на шматразовае
выкарыстанне для розных катэгорый экспанатаў.
Сховiшчы музейных фондаў i iх абсталяванне
252. Музейныя фонды размяшчаюцца ў спецыяльна абсталяваных
сховiшчах з вентыляцыяй, ацяпленнем, запаснымi выхадамi i адпаведным
супрацьпажарным абсталяваннем. Плошча запаснiкаў вызначаецца на
аснове ўлiку некалькiх фактараў:
- складу збораў музея па катэгорыях i колькасцi кожнай з iх:
археалогii, нумiзматыкi; жывапiсу, графiкi, скульптуры, рэдкiх кнiг
i рукапiсаў; дакументаў i г.д.;
- ступенi даступнасцi калекцый для працы з iмi: "адкрытае"
захаванне фондаў цi захаванне, разлiчанае на азнаямленне i вывучэнне
калекцый толькi спецыялiстамi. Пры вызначэннi аптымальных тыпаў
абсталявання для кожнай катэгорыi ўлiчваюцца бяспечнасць захавання
даступнасць матэрыялу, а у выпадку "адкрытага" захавання i
магчымасць агляду;
- частка экспанатаў, якая штогод прыцягваецца ад iншых музеяў i
прыватных асоб; для забеспячэння выставачнай дзейнасцi музея;
размяшчаецца iзалявана ад астатнiх калекцый;
- штогадовага прыросту калекцый па катэгорыях;
- комплекснасцi фондавых памяшканняў.
253. Пры фондасховiшчах мэтазгодна мець наступныя групы
памяшканняў:
першую:
- для захавальнiкаў;
- для даведачнай дакументацыi;
- для работы наведвальнiкаў;
другую, у склад якой уваходзяць: упаковачная, iзалятар,
дэзакамера, манцiровачная, памяшканне для новых паступленняў;
трэцюю - рэстаўрацыйную майстэрню;
чацвёртую - спецыяльную кладоўку для захавання гаспадарчага
iнвентару, упаковачнага матэрыялу i запасу матэрыялаў
кансервацыйнага характару.
254. Памяшканне для захавання экспанатаў часовых выставак
павiнна быць iзалявана ад асноўных сховiшчаў музея i абсталявана з
разлiкам на захаванне экспанатаў рознага профiлю.
255. Музейнае абсталяванне ў сховiшчах размяшчаюць такiм чынам,
каб дзвярныя i аконныя праёмы заставалiся вольнымi. Шафы i стэлажы ў
сховiшчах варта размяшчаць уздоўж сцен або перпендыкулярна iм,
пакiдаючы цэнтральны праход не менш за 2,5-3 м, а праходы памiж iмi
не менш за 1-2,5 м, у залежнасцi ад глыбiнi памяшкання i памераў
прадметаў захавання. Сцены можна абсталяваць штангамi для падвескi
экспанатаў.
Абсталяванне для захавання робiцца з металу або сухога дрэва,
апрацаванага антысэптычнымi прэпаратамi. Апрацоўка павiнна
праводзiцца 1 раз у год.
Драўлянае абсталяванне перыядычна аглядаецца для своечасовага
выяўлення шкоднiкаў драўнiны.
Для размяшчэння прадметаў розных катэгорый ужываюцца розныя
тыпы мэблi (гл. адпаведныя раздзелы гэтай iнструкцыi па катэгорыях
матэрыялаў).
Рэжым музейнага захавання
Паняцце - рэжым захавання музейных прадметаў - гэта навукова
абгрунтаваныя ўмовы, пры якiх прыроднае старэнне матэрыялаў музейных
калекцый адбываецца максiмальна замаруджана.
256. Галоўнымi знешнiмi прычынамi разбурэння музейных
прадметаў, акрамя разбурэнняў, акрамя разбурэнняў, выклiканых
тэхнiчнымi аварыямi i стыхiйнымi бедствамi, з'яўляюцца:
- рэзкiя хiстаннi i парушэнне нормаў тэмпературы i
вiльготнасцi;
- шкоднае ўздзеянне святла або недахоп яго;
- засарэнне паветра шкоднымi газамi, копаццю, пылам;
- бiялагiчныя шкоднiкi;
- выкарыстанне нетрывалых матэрыялаў пры вырабе прадметаў
(нястойкiя фарбы, нетрывалыя тканiны i г.д.);
- нядбайнае абыходжанне з прадметам, якое вядзе да механiчных
пашкоджанняў;
- неналежнае захаванне i выкарыстанне гэтых прадметаў да
паступлення ў музей i ў самiм музеi.
Разбурэнне музейных прадметаў можа баць таксама следствам
няўмелай або неасцярожнай рэстаўрацыi цi не своечасовага яе
правядзення.
Тэмпературна-вiльготнасны рэжым
257. Асноўнай умовай забеспячэння доўгай захаванасцi музейнай
калекцыi з'яўляецца стабiльнасць тэмпературна-вiльготнасных
параметраў захавання.
Забеспячэнне гэтых умоў магчыма толькi ў будынках, што маюць
сiстэму кандыцыянiравання. У будынках, якiя не маюць кандыцыянера,
тэмпературна-вiльготнасны рэжым усталёўваецца i падтрымлiваецца пры
дапамозе ацяпляльнай сiстэмы, праветрывання, увiльгатнiцеляў i
асушыцеляў.
258. Тэмпература паветра ў музейных памяшканнях пры комплексным
захаваннi розных матэрыялаў павiнна быць у межах 18+-1°С.
Аптымальныя ўмовы адносна вiльготнасцi пры комплексным
захаваннi розных матэрыялаў 55%+-5%. Бяспечныя межы адноснай
вiльготнасцi для музея, якiя не маюць кандыцыянераў - 50-65%.
259. Калi ў розных частках музейнага будынка
тэмпературна-вiльготнасны рэжым адрознiваецца, тады пры
размеркаваннi фондаў неабходна ўлiчваць спецыфiчныя асаблiвасцi
матэрыялаў.
Неабходная тэмпература пры паасобным захаваннi:
для метала - +18 - +20°С
каштоўных i паўкаштоўных камянёў - +15 - +18°С
дрэва - +15 - +18°С
тканiны - +15 - +18°С
скуры, пергаменту, меху - +16 - +18°С
косцi, рогу - +14 - +15°С
паперы - +17 - +19°С
жывапiсу - +12 - +18°С
чорна-белых фотаздымкаў - +12°С
каляровага фота - +5°С
Адпаведна вiльготнасць:
для металу - 50%
шкла, эмалi, керамiкi 55-65%
каштоўных i паўкаштоўных камянёў - 50-55%
дрэва - 50-60%
тканiны - 55-60%
скуры, пергаменту, меху - 50-60%
косцi, рогу 55-65%
паперы - 50-55%
жывапiсу - 6О-70%
чорна-белых фотаздымкаў - 40-50%
каляровага фота - 40-50%
260. Для захавання шэрагу матэрыялаў неабходны асобны
тэмпературна-вiльготнасны рэжым. Так, напрыклад:
а) для археалагiчных прадметаў, якiя маюць прадукты карозii ў
выглядзе хлорыстых злучэнняў, патрэбна асаблiвая сухасць: прадметы з
медных сплаваў застаюцца стабiльнымi нявызначана доўгi час пры
адноснай вiльготнасцi 37%;
б) мiнералы групы сярнiстых злучэнняў i солi неабходна
захоўваць пры панiжанай вiльготнасцi, пераважна ў шырокагорлых
слоiках з прыцёртымi коакамi;
в) недапушчальна захаванне прадметаў з волава, а таксама
фармалiнавых прэпаратаў у памяшканнях з панiжанай тэмпературай. Для
захавання такiх матэрыялаў тэмпература павiнна быць не нiжэй за
+18°С;
г) прадметы з волава пры тэмпературы нiжэй чым +18°С
разбураюцца алавяннай чумою. На прадметах з'яўляюцца спачатку шэрыя
лiшаi, потым пустыя барадаўкi. Затым пашкоджаныя месцы рассыпаюцца ў
парашок. Пры гэтым чума хутка распаўсюджваецца i можа заразiць
вялiкiя партыi волава.
Пашкоджаныя алавянай чумой прадметы трэба тэрмiнова iзаляваць у
памяшканне з тэмпературай не нiжэй за +20°С;
д) прадметы з воску i пластылiну варта захоўваць ва ўмовах
строга пастаяннага рэжыму. Асаблiва важна сачыць за тэмпературай:
яна павiнна быць не вышэй за +25°С i не нiжэй чым +16°C;
ж) забараняецца захаванне ў неацяпляльных памяшканнях або пры
тэмпературы нiжэй за 0°С каштоўных i паўкаштоўных камянёў i вырабаў
з бурштыну.
261. Хiстаннi тэмпературы i вiльготнасцi паветра аказваюць
надзвычайна шкоднае ўздзеянне на прадметы. Гiграскапiчныя матэрыялы
пры такiх хiстаннях то разбухаюць, то сцiскаюцца. Рэзкiя перапады
тэмпературы выклiкаюць кандэнсацыю вiльгацi на паверхнi прадметаў.
Хiстаннi тэмпературы i вiльготнасцi паветра разглядаюць як адзiн з
важнейшых фактараў натуральнага старэння прадметаў.
Адхiленне тэмпературна-вiльготнаснага рэжыму ад параметраў,
рэкамендуемых для комплекснага захавання матэрыялаў, у бок павышэння
цi панiжэння вiльготнасцi выклiкае наступныя змены: пры павышанай
вiльготнасцi магчыма карозiя металаў (на жалезе - iржа, на бронзе -
дзiкая пацiна); плеснявенне i страта колеру скуры i гербарыяў;
актывiзацыя шчалачных працэсаў шкла (з'яўленне радужнай пабегласцi i
расслаеннi); з'яўленне чырвоных плям, якiя выклiкаюцца вокiсамi
жалеза, на некаторых пародах мармуру; расслаенне порыстай керамiкi;
набуханне эмульсii, утварэнне складак i пузыроў i адставанне ад шкла
ў фотаматэрыялах; набуханне i загнiванне клею ў жывапiсу, паперы i
г.д.
Пры панiжанай адноснай вiльготнасцi паветра (нiжэй за 50%)
адбываецца страта эластычнасцi ва ўсiх гiграскапiчных матэрыялах
(скура, дрэва, папера, тканiна i г.д.), пачынаецца iх карабленне,
патрэскiванне, расслаенне. Асаблiва моцным разбурэнням падвержаны
прадметы, пры стварэннi якiх выкарыстоўвалiся матэрыялы з рознымi
каэфiцыентамi расшырэння: фанераваная i iнкруставаная мэбля,
наборная косць, а таксама прадметы, пакрытыя грунтам i фарбаванымi
слаямi (жывапiс, скульптура, мэбля, драўляная разьба).
У прадметах з косцi археалагiчнага паходжання назiраюцца
расслаенне i патрэскiванне масы. Асаблiва легка разбураюцца канцы
доўгiх трубчатых касцей, пазванкi i зубы.
262. У музейных будынках, якiя не маюць сiстэмы кандыцыянавання
паветра, адзначаюцца два тыпы хiстанняў тэмпературы i вiльготнасцi:
- сезонныя, звязаныя са зменай пораў года i перыядамi
ацяплення;
- сутачныя, звязаныя з рэзкiмi зменамi вонкавых умоў i
колькасцю наведвальнiкаў.
263. Абявязковым патрабаваннем з'яўляецца паступовасць i
замаруджанасць у музеi сезонных змен тэмпературна-вiльготнаснага
рэжыму.
Дапушчальныя сутачныя хiстаннi адносна вiльготнасцi не павiнны
перавышаць 5%.
Для рэгiстрацыi тэмпературы i вiльготнасцi ў кожным сховiшчы i
экспазiцыйнай зале неабходна ўсталяваць псiхрометры, гiгрометры,
тэрмометры або самапiшучыя тэрмографы i гiгрографы.
Паказчыкi тэмпературы i вiльготнасцi запiсваюцца ў спецыяльнай
кнiзе два разы ў суткi ў адзiн i той жа час.
Тэрмографы i гiгрографы неабходна перыядычна, не радзей аднаго
разу ў месяц, вывяраць па аспiрацыйнаму псiхрометру.
264. Асноўнай мерай прадухiлення музейных каштоўнасцей ад
сырасцi з'яўляецца рэгулярнае праветрыванне. Аднак варта ўлiчыць,
што празмернае праветрыванне ў зiмовы i ў спякотны летнi час можа
прывесцi да перасушкi паветра. Павышэнне i панiжэнне тэмпературы
паветра ў памяшканнi ў працэсе праветрывання не павiнна
перабольшваць двух градусаў.
Асенняе праветрыванне магчыма толькi ў цёплыя пагодлiвыя днi,
калi тэмпература вонкавага паветра блiзкая да тэмпературы ўнутры
памяшкання.
265. Усялякая змена тэмпературна-вiльготнаснага рэжыму
ажыццяўляецца паволi i паступова.
Пры паступленнi прадметаў у музей з другiх месцаў iх паступовая
аклiматызацыя мае асаблiвае значэнне ва ўмовах прамежкавага рэжыму.
266. Пры перамяшчэннi музейных прадметаў з аднаго будынка ў
другi або ў iншы горад неабходна прадугледжваць стварэнне ўмоў, якiя
забяспечваюць iх паступовую аклiматызацыю.
Пажадана перамяшчэнне калекцый пры найбольш спрыяльных умовах
па надвор'ю.
Светлавы рэжым
267. Светлавы рэжым у музеi накiраваны на рэгуляванне доступу
светлавых праменняў да прадметаў. Гэта неабходна для тармажэння
працэсу натуральнага старэння.
Найбольш разбуральным уздзеяннем валодае натуральнае святло.
Недапушчальна ўздзеянне прамых сонечных праменняў на ўсе вiды
матэрыялаў i, перш за ўсё, на арганiчныя, а таксама каштоўныя i
паўкаштоўныя камянi, мiнералы i каляровае шкло.
З вытокаў штучнага святла найбольш багатыя шкоднымi
ўльтрафiялетавымi выпраменьваннямi люмiнесцэнтныя лямпы. Шырокае
выкарыстанне iх у музеях не рэкамендуецца. Самымi бясшкоднымi ў
гэтых адносiнах з'яўляюцца лямпы накальвання. Аднак апошнiя
выпраменьваюць найбольшую колькасць цяпла.
Змены, якiя адбываюцца пад удзеяннем святла, носяць дваякi
характар: бачны - выцвятанне (змена колеру) i нябачны - разбурэнне
структуры матэрыялу экспаната, страта трываласцi.
268. Для ўсiх вiдаў графiкi, кнiг, рукапiсных матэрыялаў,
фотаздымкаў, тканiн, батанiчных i заалагiчных калекцый, скуры
асвятляльнасць музейных памяшканняў павiнна знаходзiцца ў межах
50-75 люкс. Для ўсiх астатнiх музейных прадметаў - 75 люкс.
269. Для аховы экспанатаў ад уздзеяння натуральнага святла ўсе
вокны павiнны быць забяспечаны шторамi. Рэкамендуецца мець два рады
штор: знешнiя з плотнай тканiны цёмнага колеру i ўнутраныя з тонкай
светлай тканiны. Цёмныя шторы павiнны быць апушчаны ў час, калi
экспазiцыя закрыта. Светлыя шторы прызначаны для прадухiлення
прадметаў ад прамога траплення сонечных промняў.
У памяшканнях з матэрыяламi, якiя найбольш адчувальны да
ўздзеяння святла, шторы робяцца з плотнай цёмнай тканiны.
У залах з натуральным асвятленнем асобныя прадметы, найбольш
адчувальныя да ўздзеяння святла (акварэлi, дакументы, тканiны i
г.д.), закрываюцца дадаткова шторамi з любой дэкаратыўнай тканiны на
светанепранiкальнай падкладцы.
270. Вокны ў новых i рэканструяваных музейных будынках
рэкамендуецца зашкляць ахоўнымi шкельцамi. Пажадана мець на вокнах
жалюзi.
271. Пры выкарыстаннi лямп накальвання апошнiя павiнны
размяшчацца на такой адлегласцi, каб не награваць паверхню
экспаната.
272. Пры кiназдымках, тэлевiзiйных перадачах i фатаграфаваннi ў
музейных памяшканнях неабходна прымаць усе меры перасцярогi, якiя
гарантуюць адчувальнасць да перамены тэмпературы ад нагрэву
экспанатаў. Вытокi святла павiнны знаходзiцца не блiжэй чым 4 метры
ад экспаната, а святло належыць уключаць на мiнiмальны час (не больш
за 3-5 хвiлiн). Недапушчальна павышэнне тэмпературы паветра ў
памяшканнi, дзе адбываецца з'ёмка, больш чым на 2°С.
Дазвол на кiна-, тэле-, фотаз'ёмкi даецца пры абавязковым
папярэднiм узгадненнi галоўнага захавальнiка i ў адпаведнасцi з
парадкам, устаноўленым Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.
Здымкi iгравых фiльмаў у памяшканнях i на тэрыторыi музея i
выдача сапраўдных экспанатаў на кiназ'ёмкi забараняюцца, акрамя
асобных выпадкаў, па якiх прымаецца рашэнне кiраўнiцтва музея.
Здымкi дакументальных фiльмаў дапускаюцца ў выключных выпадках.
Галоўнай умовай застаецца выкананне адпаведных палажэнняў дадзенай
"Iнструкцыi".
273. Дазвол на падобныя работы для замежных фiрм i арганiзацый
даецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.
274. Кiно- i тэлез'ёмкi музейных прадметаў, якiя знаходзяцца ў
дрэнным стане, забараняюцца.
Тэле- i кiназ'ёмкi ажыццяўляюцца без перамяшчэння i
разманцiроўкi музейных рэчаў.
Музеi абавязаны забяспечыць прысутнасць пры кiназ'ёмках,
тэлевiзiйных перадачах i фатаграфаваннi вопытнага электрыка,
захавальнiка i рэстаўратара для прыняцця мер, гарантуючых поўную
захаванасць музейных рэчаў.
Забруджванне паветра
275. На працэс старэння музейных прадметаў значны ўплыў
аказваюць прымесi, якiя маюцца ў паветры. Да iх адносяцца: газавыя
засаральнiкi (амiяк, сярнiсты газ, серавадарод, хлор); арганiчны i
мiнеральны пыл, сажа, якiя знаходзяцца ва ўзважаным стане.
Недапушчальна выкарыстоўваць у музейным абсталяваннi гумы,
казеiнавыя фарбы, бо яны могуць служыць вытокам паступлення
серавадароду, якi ўтвараецца яшчэ ў працэсе загнiвання, прамысловай
вытворчасцi, выдыхаемым чалавекам паветрам.
Серавадарод разбуральна дзейнiчае на многiя неарганiчныя i
арганiчныя матэрыялы: металы (срэбра, медзь, свiнец), фарбы,
тканiны.
Сярнiсты газ - вынiк працэсаў гарэння. Колькасць гэтага газу ў
паветры павышаецца ў халоднае сухое надвор'е. Злучаючыся з
вiльгаццю, ён утварае сярнiстую, потым серную кiслату. Газ
небяспечны для большасцi матэрыялаў: моцна разбурае тканiну, скуру,
паперу, жывапiс, свiнец, мармур, пяшчанiк, вапняк, гiпс, алебастр,
жэмчуг.
Хлор трапляе ў паветра галоўным чынам з прадпрыемстваў
(тэкстыльных, папяровых). У злучэннi з вiльгаццю ён утварае
хларавацiстую, пасля саляную кiслату. Хлор небяспечны для большасцi
матэрыялаў. Ён моцка дзейнiчае на тканiну, паперу, жывапiс, срэбра,
бронзу, мармур, пяшчанiк, вапняк, алебастр, жэмчуг.
Амiяк, як i серавадарод, вынiк загнiвання. Раствараецца ў
вадзе. Разбуральна дзейнiчае на шэраг матэрыялаў (срэбра, фарбы, лак
i г.д.).
Пыл, сажа затрымлiваюць на прадмеце вiльгаць i газы, якiя
садзейнiчаюць хiмiчным рэакцыям, што адбываюцца ў спорах дрэва,
тканiнах, паперы. Пыл з'яўляецца таксама добрым спажыўным асяродкам
для бiялагiчных шкоднiкаў.
Таму неабходна ўважлiва сачыць за чысцiнёй наваколля, якое
аточвае музейны будынак, i характарам забруджвання, што выкiдваюць у
паветра блiжэйшыя прадпрыемствы.
Супраць забруджвання радыёактыўнымi рэчывамi неабходна
дэзактывацыя, бо ў вялiкай колькасцi гэта небяспечна для жыцця
чалавека.
276. Музейныя памяшканнi пажадана ачышчаць ад пылу з дапамогай
пыласосу або працiраць падлогу добра адцiснутай мокрай анучай.
Усё музейнае абсталяванне, вокны, падваконнiкi i г.д. таксама
павiнны рэгулярна ачышчацца ад пылу.
У мэтах прадухiлення ад забруджвання мэблi, скульптуры,
буйнапамернай керамiкi са складанай паверхняй i г.д. на iх апранаюць
чахлы пасля закрыцця музея для наведвальнiкаў. Асаблiва мае патрэбу
ў чахлах гiпсавая скульптура.
У памяшканнях запаснiкаў мэблi, скульптуры, неглазураванага
фарфору, адзення, чучал i г.д. усе адкрытыя прадметы павiнны
пастаянна захоўвацца ў чахлах.
Для захавання мастацкiх паркетаў мэтазгодна мець для
наведвальнiкаў чахлы на абутак. Пры ўваходах у музеях павiнны быць
усталяваны спецыяльныя краты i шчоткi для чысткi абутку ад бруду.
Для больш дакладнай прыборкi музей мае права вызначаць адзiн
санiтарны дзень штомесячна.
Бiялагiчны рэжым
277. Захаванасць музейных калекцый у значнай ступенi залежыць
ад арганiзацыi iх аховы ад бiялагiчных пашкоджанняў. Такiя
пашкоджаннi выклiкаюць мiкраарганiзмы, грыбкi, насякомыя i грызуны.
278. Мiкраарганiзмы (бактэрыi i цвiль) пашкоджваюць
разнастайныя музейныя прадметы, у першую чаргу вырабы, выкананыя з
арганiчных матэрыялаў (жывапiс розных тэхнiк, папера, тканiны,
косць, дрэва i iнш.).
279. Галоўнай умовай папярэджання цвiлi з'яўляюцца захаванне
рэкамендуемага для музеяў тэмпературна-вiльгаснага рэжыму. Асноўная
прычына з'яўлення цвiлi - павышаная вiльготнасць, тэмпература
ўплывае толькi на хуткасць росту грыбкоў. Асаблiва энергiчна грыбкi
развiваюцца пры тэмпературы +20 - +25°С адносна вiльготнасцi паветра
вышэй 70%.
Нельга дапускаць вялiкiх змен тэмпературы, бо гэта выклiкае
кандэнсацыю вiльгацi на паверхнi прадметаў, што ў сваю чаргу стварае
ўмовы для развiцця цвiлi.
280. Забруджванне паверхнi прадметаў стварае спрыяльнае
асяроддзе для развiцця мiкраарганiзмаў.
281. Музейнае абсталяванне, у якiм захоўваюцца прадметы з
арганiчных матэрыялаў, пажадана, каб пазбегнуць з'яўлення цвiлi,
перыядычна працiраць чыстай анучкай, змочанай у 2% спiртавым
растворы фармальдэгiду.
282. Пры выяўленнi цвiлi пашкоджаны прадмет неабходна перанесцi
ў сухое, iзаляванае памяшканне.
Вырабы з тканiны пасля прасушкi ачышчаюць мяккай шчоткай або
мяккiм пэнзалем. Усе iншыя апрацоўкi могуць быць даручаны толькi
вопытнаму рэстаўратару.
Чучалы, скуры, тушкi пасля ачышчэння ад цвiлi апрацоўваюцца
фармалiнам. Iм жа апрацоўваюцца шафы, каробкi, скрынi i iнш., у якiх
захоўвалiся сапсаваныя прадметы.
У калекцыях насякомых прычынай адсырэння i з'яўлення цвiлi
могуць служыць тарфяныя пласцiнкi на дне каробкi або скрынi; у
выпадку з'яўлення цвiлi ў энтамалагiчных скрынях неабходна дастаць з
iх насякомых, старанна прасушыць i ачысцiць ад цвiлi.
Мiкраарганiзмы на прадметах з мармуру, гiпсу, камяню i iнш.
развiваюцца за кошт забруджанай паверхнi, якая ўтрымлiвае арганiчныя
рэчывы, таму неабходна сачыць за чысцiнёй музейных прадметаў.
283. Складаная дэзiнфекцыя ўсiх пералiчаных вьшэй музейных
матэрыялаў можа ажыццяўляцца толькi вопытнымi, з веданнем спецыфiкi
працы, спецыялiстамi.
284. Апрацаваныя прадметы для папярэджання рэцыдыву павiнны
быць змешчаны ва ўмовы адпаведнага тэмпературна-вiльготнаснага
рэжыму.
285. Музейныя калекцыi часта псуюцца насякомымi, з якiх
найбольш распаўсюджаны жукi-тачыльшчыкi, вусачы, дрэвагрызы, молi,
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7 |
Стр.8 |
Стр.9 |
Стр.10
|