Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства культуры Республики Беларусь от 20 января 1997 г. №19 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку камплектавання, улiку, навуковай апрацоўкi, захавання i выкарыстання Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 3

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10

 

     117. Акты прыёму пастаяннага i часовага захавання падшываюцца ў
дзве асобныя справы ў храналагiчным парадку.

     118. Нумарацыя актаў прыёму i выдачы прадметаў  штогод  павiнна
пачынацца  з першага нумара.  У канцы кожнага каляндарнага года акты
нумаруюцца па аркушах, шнуруюцца, апячатваюцца пячаткай музея.

     119. Усе  акты  падлягаюць  рэгiстрацыi  ў  спецыяльных  кнiгах
рэгiстрацыi  актаў;  пры гэтым вядуцца дзве кнiгi рэгiстрацыi актаў:
прыёму i выдачы на пастаяннае захаванне,  прыёму i выдачы на часовае
захаванне.

     120. Запiсы  ў кожнай з кнiг рэгiстрацыi актаў доўжацца ад года
да года да запаўнення кнiгi.

     121. Акты прыёму i выдачы лiчацца несапраўднымi,  калi  яны  не
зарэгiстраваны ў "Кнiзе рэгiстрацыi актаў".

     122. Акты  прыёму  ў  пастаяннае  карыстанне разам з пратаколам
фондава-закупачнай камiсii з'яўляюцца падставай для запiсу  ў  кнiгу
паступленняў.

     123. Пры   паступленнi  матэрыялаў  у  часовае  карыстанне  (на
выстаўку, экспазiцыю i г.д.) ад музея, архiва або iншай установы акт
выдачы  гэтай установы можа быць актам прыёму i рэгiструецца ў кнiзе
рэгiстрацыi актаў праз дроб.

     124. Акты  прыёму  поруч  з  пратаколам  (або  з   выпiскай   з
пратакола) ФЗК з'яўляюцца падставай для запiсу ў кнiгу паступленняў.

        Парадак падрыхтоўкi матэрыялаў на фондава-закупачную
                              камiсiю

     125. Навуковы супрацоўнiк,  якi выявiў  i  прыняў  матэрыялы  ў
музей  па  акту,  да перадачы iх сакратару ФЗК нясе адказнасць за iх
захаванне.

     126. У  3-5-дзённы  тэрмiн   з   моманту   паступлення   (пасля
камандзiроўкi,  экспедыцыi  i  iнш.)  матэрыялы  з актамi перадаюцца
сакратару фондава-закупачнай камiсii.

     127. Сакратар  ФЗК  прымае  матэрыялы  па   актах   прыёму   ад
супрацоўнiкаў  музея  разам з суправаджальнымi дакументамi (легенда,
заключэнне спецыялiстаў, даведка i iнш.).

     Заўвага. Загадам   дырэктара   музея  сакратар  ФЗК  з'яўляецца
матэрыяльнаадказным за захаванасць прадметаў з моманту iх  атрымання
да разгляду на пасяджэннi ФЗК i да здачы на адказнае захаванне.

     128. Пры  паступленнi  ў  фонды  калекцыi  больш за сто адзiнак
тэрмiн першаснай апрацоўкi можа быць падоўжаны  адпаведным  рашэннем
ФЗК.

     129. Сакратар  ФЗК  вядзе  пратакол  i  "Кнiгу ўлiку пратаколаў
фондава-закупачнай камiсii".

     130. Пратакол   фондава-закупачнай   камiсii    павiнен    быць
падрыхтаваны ў 15-дзённы тэрмiн i надрукаваны  (у  двух  экзэмплярах
пры   закупцы),   падпiсаны  ўсiмi  членамi  камiсii  i  зацверджаны
дырэктарам музея.

     131. Дзяржаўныя ўстановы (музеi,  арганiзацыi мастацкага фонда,
букiнiстычныя i камiсiйныя магазiны i iнш.) перадаюць альбо прадаюць
матэрыялы ў музей па наступных дакументах:

     а) пры  набыццi  кнiг,  iншых  прадметаў  праз букiнiстычны або
антыкварны магазiн выпiсваецца рахунак,  якi iдзе ў бухгалтэрыю  для
аплаты.

     Заўвага. Неабходнасць набыцця антыкварных прадметаў, рарытэтных
выданняў вырашае фондава-закупачная камiсiя, папярэдне;

     б) з  iншых  музеяў,  бiблiятэк i г.д.  матэрыялы паступаюць па
акту выдачы;

     в) з  устаноў   i   ведамстваў   па   загаду   або   пiсьмоваму
распараджэнню дырэкцыi па акту прыёму;

     г) пры   закупцы   матэрыялаў   у  прыватных  асоб  афармляюцца
наступныя дакументы:
     - акт прыёму ў 3 экземплярах;
     - рахунак ад уладальнiка.

     132. Навуковы супрацоўнiк пасля рашэння  ФЗК  складае  навуковы
пашпарт  на  кожны выяўлены iм прадмет i здае разам з актам прыёму ў
фонды музея.

     133. Пералiк неабходных дакументаў пры набыццi прадмета:
     у фонды здаецца:
     - акт прыёму - 1 экз.;
     - навуковы пашпарт на кожны прадмет;
     - пратакол ФЗК - 1 экз.;
     - заключэнне эксперта або камiсii (пры неабходнасцi);
     у бухгалтэрыю музея:
     - акт прыёму - 2-гi экз.;
     - выпiска з пратакола ФЗК;
     - рахунак ад уладальнiка.

          Парадак выдачы прадметаў у пастаяннае i часовае
                             карыстанне

     134. Выдача   музейных   прадметаў   у   часовае  i  пастаяннае
карыстанне ажыццяўляецца па адпаведных актах.

     135. У акце выдачы дакладна ўказваюцца дата, месяц, год, месца,
каму  i  па  чыйму  распараджэнню,  для  якой  мэты  i на якi тэрмiн
выдадзены прадметы.

     136. Пры гэтым прадметы дакладна пералiчваюцца адзiн за другiм,
даецца   кароткае   iх   апiсанне,   указваюцца  матэрыял,  тэхнiка,
захаванасць, манцiроўка (напрыклад, у раме пад шклом), нумар па КП i
нумар  навуковага  iнвентара,  указваецца  iх  кошт  (калi  прадметы
набыты).

     137. Акты выдачы ў часовае i пастаяннае карыстанне складаюцца ў
двух  экзэмплярах  (першы  экзэмпляр  застаецца  ў  музеi,  другi  -
перадаецца асобе,   арганiзацыi  або  аддзелу,  сектару  музея,  якi
атрымаў прадметы ў часовае карыстанне).

     138. Прозвiшчы  асоб,  якiя здалi i атрымалi прадметы,  павiнны
быць запiсаны разборлiва ў дужках.

     139. Выдача  музейных  прадметаў  з  фондаў  iншым   музеям   у
пастаяннае  карыстанне  ажыццяўляецца  са згоды музея-ўладальнiка па
загаду Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.

     140. Выдача  музейных  прадметаў музеям або ўстановам у часовае
карыстанне ажыццяўляе па пiсьмоваму  дазволу  Мiнiстэрства  культуры
Рэспублiкi  Беларусь пры наяўнасцi гарантыйнага пiсьма i даверанасцi
прымаючай  установы.  Пры  выдачы  музейных  прадметаў   у   часовае
карыстанне  ва  ўстанову  (на  выстаўку  або  для iншай мэты) ў акце
выдачы павiнна быць абумоўлена,  што ўстанова,  якая прымае музейныя
прадметы,  у  асобе  яе  прадстаўнiка,  азнаёмiлася з iнструкцыяй па
ўлiку, захаванасцi музейных каштоўнасцей i абавязуецца яе выконваць.

     Заўвага. Катэгарычна забараняецца перадача музейных  прадметаў,
якiя знаходзяцца на часовым карыстаннi, без згоды iх уладальнiка.

     141. Пры стварэннi выстаўкi або стацыянарнай экспазiцыi ў музеi
i яго фiлiялах прадметы  выдаюцца  па  акту  выдачы,  якi  сапраўдны
ўнутры  музея.  Пры  гэтым адказнасць за захаванасць экспанатаў нясе
загадчык аддзела, фiлiяла, сектара або навуковы супрацоўнiк, адказны
за выстаўку, экспазiцыю.

     142. Кантроль за своечасовым вяртаннем музейных прадметаў,  што
выдадзены на часовае карыстанне,  вядзе загадчык сектара ўлiку альбо
адказны навуковы супрацоўнiк музея па спецыяльнай картатэцы.
     Тэрмiн часовай выдачы можа быць падоўжаны дырэктарам музея, але
не болей чым на адзiн год.

     143. Кароткачасовая     перадача     музейных    прадметаў    у
фоталабараторыю  для  навуковай  работы  або   напiсання   навуковых
пашпартоў   у   межах   музея  ажыццяўляецца  па  дазволу  галоўнага
захавальнiка i  афармляецца  роспiсам  асобы,  якая  прыняла  iх,  у
спецыяльнай кнiзе.

     144. Музейныя  прадметы,  якiя  не  ўвайшлi  ў экспазiцыю цi на
выстаўку,  вяртаюцца ў фонды на працягу  трох  дзён  пасля  адкрыцця
выстаўкi, экспазiцыi.

     Заўвага. У выключных выпадках (пры арганiзацыi  выставак  па-за
музеем) тэрмiн вяртання можа быць падоўжаны па ўзгадненню з галоўным
захавальнiкам музея.

                   Рэгiстрацыя новых паступленняў

     145. Усе  прадметы,  што  паступiлi  ў  музей   на   пастаяннае
захаванне,    пасля    акцiравання    i   разгляду   на   пасяджэннi
фондава-закупачнай  камiсii  на  працягу  месяца  ўносяцца  ў  кнiгу
паступленняў  асноўнага  або  навукова-дапаможнага фонду.  Прадметы,
якiя паступiлi ў музей на часовае захаванне, рэгiструюцца неадкладна
ў кнiзе часовых паступленняў.

     146. Запiсу   ў   кнiзе   паступленняў  папярэднiчае  складанне
ўлiковай карткi,  дзе зазначаюцца аўтар,  назва,  кароткае апiсанне,
матэрыял,  тэхнiка,  памеры,  захаванасць.  На  iх аснове складаецца
ўлiковая картатэка.

     147. Шыфр музея (абрэвiятура музея) i парадкавы нумар па  кнiзе
паступленняў прастаўляюцца на прадмеце i, адначасова, пасля запiсу ў
кнiзе паступленняў ў акце  прыёму.  Унiкальныя  прадметы  абавязкова
фатаграфуюцца.

     148. Да  запiсу  музейнага  прадмета  ў  кнiгу  паступленняў  i
надання яму   ўлiковых   абазначэнняў   забараняецца  выдача  яго  ў
карыстанне.

     149. Прадметы  з  каштоўных  металаў  i каштоўных камянёў апроч
кнiгi паступленняў улiчваюцца ў  спецыяльнай  iнвентарнай  кнiзе  па
ўлiку   каштоўных   металаў  i  камянёў  у  парадку,  прадугледжаным
Iнструкцыяй "Аб улiку i захаваннi музейных каштоўнасцей з  каштоўных
металаў i камянёў, якiя знаходзяцца ў дзяржаўных музеях".

     150. Пры  адначасовым  паступленнi вялiкай колькасцi аднародных
прадметаў (нумiзматычныя i графiчныя калекцыi, фотаматэрыялы i iнш.)
дапускаецца  групавы  запiс.  У  гэтых выпадках колькасць прадметаў,
якiя паступiлi,  павiнна  быць  адлюстравана ў адпаведных парадкавых
нумарах ккiгi паступленняў (напрыклад,  КП-250-825.  Калекцыя рускiх
манет,  XVIII ст., медзь) альбо ў кнiзе паступленннў робiцца сумарны
запiс з наданнем калекцыi адзiнага нумара  з  адпаведнымi  колькасцi
дробнымi  нумарамi  ўваходзячых  прадметаў  (напрыклад,  КП 250/1-26
Купава М., калекцыя лiнагравюр на тэму "Коласаўскiя мясцiны").
     Групавы запiс   у   КП   дапускаецца   толькi   пры   наяўнасцi
папрадметнага  вопiсу  склада  дадзенай  калекцыi,  на  якую ў кнiзе
паступленняў робiцца спасылка.  Групавы запiс прадметаў з  каштоўных
металаў i камянёў забараняецца.

     151. Матэрыял,  якi  паступае  ў  музей  у   вынiку   дзейнасцi
археалагiчных,   этнаграфiчных,   геалагiчных   i  iнш.  экспедыцый,
улiчваецца  першапачаткова   па   актам   цi   калекцыйным   вопiсам
комплексамi. У выпадку, калi пералiчаныя комплексы перадаюць у музей
экспедыцыi  iншых  арганiзацый,  тады  яны  паступаюць  па  актах  з
папрадметнымi  вопiсамi,  у  якiх  аднатыпныя  матэрыялы запiсваюцца
групамi,  а ўнiкальныя - iндывiдуальна. Да запiсу ў КП археалагiчныя
матэрыялы     сiстэматызуюцца,     падзяляюцца    на    асноўны    i
навукова-дапаможны  фонд,  у  апошнi  выдзяляюцца  масавыя  знаходкi
(крэмневыя  адшчэпы,  фрагменты  керамiкi  i iнш.,  прадметы,  моцна
парушаныя    i    не    падлягаючыя    рэстаўрацыi).    Паступiўшаму
археалагiчнаму,    этнаграфiчнаму,    геалагiчнаму    комплексу   цi
несiстэматызаванаму архiву  мемарыяльнага  характару  даецца  адзiны
нумар   КП.   Колькасць  прадметаў  фiксуецца  дробнымi  парадкавымi
нумарамi на падставе папрадметнага апiсання калекцыйнага вопiсу.
     У сувязi з неабходнасцю папярэдняй сiстэматызацыi i камеральнай
апрацоўкi   экспедыцыйных   збораў   археалагiчных,   этнаграфiчных,
геалагiчных i iнш.  калекцый,  а таксама несiстэматызаваных  архiваў
мемарыяльнага  характару  тэрмiн  iх  запiсу  ў  кнiгу  паступленняў
вызначаецца  фондава-закупачнай  камiсiяй  з  ўлiкам  складанасцi  i
аб'ёму работ.

     152. Скарбы,  якiя  трапляюць  у  музей,  захоўваюцца  ў поўным
складзе i не могуць змешвацца з iншымi прадметамi i iншымi скарбамi.
Скарб  пазначаецца  адзiным  нумарам кнiгi паступленняў i падрабязна
ўлiчваецца па вопiсу.

     153. Палявы  цi калекцыйны вопiс павiнен быць падпiсаны асобай,
што  склала  вопiс,  зацверджаны  подпiсам  кiраўнiка  экспедыцыi  i
пранумараваны i апячатаны пячаткай музея.

            Навуковая iнвентарызацыя музейных прадметаў

     154. Iнвентарызацыя -  асноўная  форма  вывучэння,  апiсання  i
навуковага    вызначэння   музейных   прадметаў   асноўнага   фонду.
Iнвентарызацыi падлягаюць усе музейныя прадметы асноўнага фонду, што
паступiлi ў пастаяннае карыстанне.

     155. Пры  iнвентарызацыi  музейныя  прадметы сiстэматызуюцца па
групах у адпаведнасцi з прынятай i зацверджанай музеем класiфiкацыяй
асноўнага фонду.
     У гiстарычных,  комплексных музеях прадметы сiстэматызуюцца  па
тыпах крынiц,  калекцыях, вiдах матэрыялу, вiдах мастацтва, тэхнiцы,
прызначэнню. Напрыклад, рэчавыя крынiцы:
     - прыродазнаўча-гiстарычныя калекцыi;
     - археалагiчныя калекцыi;
     - нумiзматычныя   калекцыi  (манеты,  ордэны,  медалi,  жэтоны,
знакi, плакаты i iнш.);
     - этнаграфiчныя калекцыi i прадметы побыту;
     - музычныя iнструменты;
     - вырабы з металу, дрэва, керамiкi, тканiны i iнш.;
     выяўленчыя крынiцы     (жывапiс,      графiка,      скульптура,
дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, фотаздымкi, паштоўкi мастацкiя);
     пiсьмовыя крынiцы  (рукапiсы  аўтарскiя,   машынапiсы,   кнiгi,
часопiсы, газеты, дакументы, эпiсталярыi i iнш.);
     кiнаматэрыялы i помнiкi  гуказапiсу  (пласцiнкi,  магнiтафонныя
стужкi, дыскi);
     мемарыяльныя комплексы.
     У мастацкiх  музеях  музейныя прадметы сiстэматызуюцца па вiдах
мастацтва  (жывапiс,  скульптура,  графiка,   дэкаратыўна-прыкладное
мастацтва  i  iнш.),  матэрыялу  i  тэхнiцы  (дрэва,  метал,  косць,
гравюра, малюнак) або па iх прызначэнню (мэбля, нумiзматыка i iнш.).
     У музеях  з  вялiкiмi мастацкiмi калекцыямi можа быць наступная
сiстэматызацыя музейных прадметаў:
     - жывапiс;
     - iконапiс;
     - графiка (малюнкi i акварэлi, гравюра i лiтаграфiя, плакаты,
кнiгi з гравюрамi, прыкладная графiка);
     - скульптура;
     - архiтэктурныя дэталi i фрагменты;
     - дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (керамiка i шкло, вырабы з
металу, вырабы з дрэва, косцi, камення, мэбля);
     - нумiзматычныя  матэрыялы  (манеты,  ордэны,  медалi,  жэтоны,
плакаты, папяровыя грошы);
     - археалагiчныя калекцыi.
     У невялiкiх мастацкiх музеях колькасць груп можа быць паменшана
да 3-4:
     - жывапiс i iконапiс;
     - графiка i архiтэктурныя чарцяжы;
     - скульптура i фрагменты архiтэктуры;
     - дэкаратыўна-прыкладное  мастацтва (мэбля,  тканiна,  фарфор i
г.д.).

     156. Згодна класiфiкацыi асноўнага фонду i вызначэння колькасцi
асноўных  груп   усе   музейныя   прадметы   размяркоўваюцца   памiж
адпаведнымi  раздзеламi.  Кожны  раздзел музейных прадметаў мае сваю
iнвентарную кнiгу i шыфр.  Напрыклад:  iнвентарная кнiга для  запiсу
жывапiсу можа мець шыфр "Ж", графiкi - "Г", фотаздымкаў - "Ф" i г.д.

     Заўвага. Матэрыялы  навуковай  бiблiятэкi  i  музейнага  архiва
ўлiчваюцца  ў  адпаведнасцi  з  правiламi   спецыяльных   iнструкцый
адпаведных ведамстваў.

     157. Запiсу   ў   iнвентарнай   кнiзе   папярэднiчае  складанне
iнвентарнай  карткi,  графы  якой  адпавядаюць   графам   навуковага
iнвентару.  Картка  складаецца навуковым супрацоўнiкам,  якi атрымаў
прадмет для iнвентарнага апiсання.  Тэкст да занясення ў iнвентарную
кнiгу  павiнен вiзавацца загадчыкам аддзела,  галоўным захавальнiкам
або намеснiкам дырэктара па  навуцы,  а  пры  адсутнасцi  апошнiх  -
дырэктарам музея.
     Супрацоўнiк музея,  атрымаўшы музейны прадмет для  iнвентарнага
апiсання,  у  найбольш кароткi тэрмiн вывучае прадмет,  апiсвае яго,
пасля  чаго  прадмет  заносiцца  ў  iнвентарную  кнiгу  за  чарговым
парадкавым нумарам,  затым прастаўляюцца ў адпаведнай графе галоўнай
iнвентарнай кнiгi шыфр i iнвентарны нумар прадмета.

     158. Устанаўлiваюцца    наступныя   правiлы   запаўнення   граф
iнвентарнай кнiгi музея:
     Iнвентарны нумар.   Асноўныя   звесткi   па   кожнаму  прадмету
заносяцца пад асобным нумарам у iнвентарную кнiгу.  Парадкавы нумар,
пад якiм ён занесены ў кнiгу,  з'яўляецца адначасова яго iнвентарным
нумарам i прастаўляецца на самiм прадмеце.
     Прадметы, якiя   складаюцца  з  некалькiх  частак,  уносяцца  ў
iнвентар за адным нумарам,  а кожная  складаючая  частка  нумаруецца
асобнай лiтарай, напрыклад, кубак са сподкам - П-161; кубак - 161/а,
сподак 161/б.
     У камплектах прадметаў (напрыклад:  сервiзы,  гарнiтуры мэблi i
iнш.)  кожны  асобны  прадмет iнвентарызуецца за асобным нумарам,  а
прыналежнасць яго да камплекту агаворваецца ў графе "апiсанне".
     Альбомы малюнкаў, фотаздымкаў запiсваюцца пад адным iнвентарным
нумарам,  а  кожны аркуш атрымлiвае дробны нумар,  прычым указваецца
агульная колькасць аркушаў з замалёўкамi або колькасць  фотаздымкаў,
колькасць  пустых  i  адсутных аркушаў або гнёзд для фотаздымкаў.  У
выпадку,  калi  альбом   складаецца   з   твораў   розных   аўтараў,
iнвентарызацыi падлягае кожны аркуш асобна.
     Назва i  апiсанне  прадмета.  Назва   прадмета   пачынаецца   з
прадметнага слова.  Напрыклад:  плакат друкаваны, паштоўка, рукапiс,
касцюм мужчынскi, стол пiсьмовы i г.д.
     Апiсанне дакументальных матэрыялаў пачынаецца  з  назвы  аўтара
дакумента  або  складальнiка,  а дакументаў,  не маючых аўтара,  - з
назвы дакумента.
     Апiсанне мастацкiх  помнiкаў  (жывапiсу,  скульптуры,  графiкi,
плакатаў  i  г.д.) пачынаецца з аўтара мастацкага твора:  прозвiшча,
iмя,  iмя па бацьку i гадоў жыцця.  Далей указваецца назва  твора  i
коратка  апiсваецца  сюжэт.  У выпадку,  калi аўтар невядомы,  запiс
пачынаецца са словаў "Невядомы мастак".
     Таксама неабходна ўлiчваць, цi мае прадмет па-мастацку выкананы
пастамент, раму, аклад, якiя ўносяцца ў iнвентар за асобным нумарам.
     Апiсанне партрэтных    фотаздымкаў   (адбiткаў   i   негатываў)
пачынаецца з прозвiшча i iнiцыялаў заснятай асобы,  указваецца  год,
да якога адносiцца фотаздымак, потым даецца апiсанне тыповых прыкмет
партрэта: галава, пагрудны, паясны, у рост i г.д. Запiс фотаадбiткаў
i  негатываў  з  групавымi  выявамi  пачынаецца з агульнага наймення
группы, далей пералiчваюцца заснятыя асобы.
     Апiсанне фотаадбiткаў  i  негатываў  з  выявамi  розных падзей,
вытворчых працэсаў,  вiдаў мясцовасцi i iнш.  пачынаецца з  наймення
сюжэта.  Па магчымасцi,  указваюцца час, месца фотаз'ёмкi, прозвiшча
асобы, яе выканаўшую.
     Апiсанне ўзораў  флоры  i фауны неабходна пачынаць з назвы вiда
на беларускай  i  лацiнскай  мовах,  i  ўключыць  у яго ўсе дадзеныя
палявых этыкетак.
     Пры запiсу  ў  iнвентарныя  кнiгi  музея  вырабаў  з  каштоўных
металаў  i  каштоўных камянёў неабходна,  акрамя звестак абавязковых
для дадзеных груп музейных прадметаў,  уключыць дадзеныя аб агульнай
вазе  прадмета (у грамах,  каратах),  а таксама назву i вагу кожнага
каштоўнага металу,  з якога складаецца  прадмет.  Пры  наяўнасцi  на
прадмеце каштоўных камянёў указваюцца iх колькасць,  назва,  памер i
вага. Адзначаецца колькасць пустых гнёздаў.
     Прадметы з  каштоўных  металаў  i каштоўных камянёў заносяцца ў
iнвентар  толькi  пры  наяўнасцi  акта   ювелiрнай   экспертызы   па
апрабаванню  каштоўных  металаў i камянёў,  з указаннем iх дакладнай
вагi.
     Разборка музейных прадметаў,  маючых дэталi з каштоўных металаў
i камянёў для вызначэння iх вагi,  а  таксама  выключэнне  каштоўных
камянёў са сваiх гнёздаў катэгарычна забараняюцца.
     Памеры i вага даюцца ў наступным парадку:
     - для  проставугольных  прадметаў  - вышыня i шырыня (даўжыня);
пры вызначэннi памера тканiны ў цэльным адрэзе  спачатку  ўказваецца
пастаянная велiчыня (шырыня), а затым - даўжыня;
     - для аб'ёмных - вышыня, шырыня, глыбiня;
     - круглыя   i   сферычныя   прадметы   вызначаюцца   толькi  па
найбольшаму дыяметру;
     - памеры ваз вызначаюцца iх вышынёй i найбольшым дыяметрам;
     - для твораў графiкi ўказваецца двайны памер - аркуша  i  выявы
(у мм);
     - для твораў жывапiсу - памеры па падрамнiку або дошцы;
     - вышыня статуi ўказваецца разам з плiнтам,  калi яны складаюць
адно цэлае;
     - у  касцюмах  - кожная асобная частка:  для кашулi,  спаднiцы,
верхняй вопраткi - даўжыня,  аб'ём вората, шырыня падола; для штаноў
- памер пояса,  даўжыня.  Пры абмерах забараняецца карыстацца мяккiм
сантыметрам.
     Захаванасць. У  графу захаванасць уносяцца ўсе наяўныя дэфекты:
трэшчыны,  сколы,  надрывы,  зломы,  пашкоджаннi  фарбы,  адсутнасць
асобных   частак  або  дэталяў  прадмету  i  г.д.,  прычым  дакладна
ўказваюцца месцы i памеры асаблiва значных пашкоджанняў.
     Кошт. Графа запаўняецца ў выпадку набыцця прадмета.

     159. Iнвентарныя  кнiгi,  як  юрыдычны  дакумент  музея,  да iх
запаўнення павiнны  быць  пранумараваны,  прашнураваны  i  апячатаны
пячаткай вышэйстаячай   арганiзацыi,    у    падпарадкаваннi    якой
знаходзiцца музей.

                Парадак спiсання музейных прадметаў

     160. Без спецыяльнага дазволу Мiнiстэрства культуры  Рэспублiкi
Беларусь   забараняецца   выключэнне   музейных  прадметаў  з  кнiгi
паступленняў i iнвентару.
     У выпадку  пашкоджання,  крадзяжу  або  страты  прадмета  музей
хадайнiчае  перад  Мiнiстэрствам культуры аб яго спiсаннi з дадаткам
усёй неабходнай дакументацыi ў залежнасцi  ад  канкрэтнага  выпадку:
заключэння камiсii аб стане прадмета i немагчымасцi яго рэстаўрацыi,
акта,  фiксуючага  акалiчнасцi  страты  або  пашкоджання   прадмета;
дакументаў  аб вынiках зверкi наяўнасцi з iнвентарнымi кнiгамi,  а ў
выпадку крадзяжу або сур'ёзнага пашкоджання прадмета - дакументаў аб
мерах,  прынятых дырэкцыяй музея па пошуках,  аднаўленню пашкоджаных
прадметаў i вынiках гэтых мер.

     161. Падставай  для  спiсання i выключэння музейных прадметаў з
iнвентарных  кнiг  музея  з'яўляецца  загад  Мiнiстэрства   культуры
Рэспублiкi Беларусь.

     162. Адзнака  аб  выключэннi  прадмета  з  кнiгi  паступленняў,
iнвентарнай кнiгi робiцца ў графе "Заўвагi" са  спасылкай  на  загад
Мiнiстэрства  культуры  Рэспублiкi  Беларусь,  падпiсваецца галоўным
захавальнiкам i замацоўваецца пячаткай.

     163. Забараняецца выкарыстанне iнвентарных нумароў,  вызваленых
пасля выключэння музейных прадметаў для запiсу iншых.

     164. Перавод  музейных  прадметаў  з  адной iнвентарнай кнiгi ў
другую i адпаведна змена яго iнвентарнага нумара i шыфра робяцца  па
рашэнню фондава-закупачнай камiсii,  зацвярджаецца загадам дырэктара
музея пры ўмове,  што прадмет застаецца ў  асноўным  фондзе.  Замена
старых iнвентарных кнiг новымi магчыма толькi ў выключных выпадках i
з дазволу Мiнiстэрства  культуры.  Пры  атрыманнi  дазволу  i  пасля
завяршэння  работы  па  перапiсцы старых iнвентарных кнiг складаецца
акт на зробленую замену i iнвентарных кнiг. Акт замены зацвярджаецца
Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

     165. У  акце  замены  старых  iнвентарных  кнiг новымi дакладна
фiксуецца дата,  на падставе якiх дакументаў праведзена замена кнiг,
прычына замены, апроч таго ў акце павiнна быць адзначана:

     1) колькасць нумароў, перанесеных у новыя кнiгi;

     2) колькасць нумароў, раней выключаных;

     3) колькасць нумароў страчаных.

     166. Акт на замену старых iнвентарных кнiг складаецца ў 3 экз.:
1-шы  - у справаводства музея,  2-гi закладваецца ў кнiгу пагашанага
iнвентара,  3-цi  -  перадаецца  Мiнiстэрству  культуры   Рэспублiкi
Беларусь.
     Да зацверджання акта  замены  старых  iнвентарных  кнiг  новымi
дзейнiчаючым лiчыцца стары iнвентар.

             Улiк прадметаў навукова-дапаможнага фонду

     167. Прадметы навукова-дапаможнага фонду акцiруюцца  па  формах
акта  прыёму i выдачы i заносяцца ў кнiгу ўлiку навукова-дапаможнага
фонду.

     168. Навуковая  iнвентарызацыя  прадметаў  навукова-дапаможнага
фонду не вядзецца.

     169. Выдача  прадметаў  навукова-дапаможнага  фонду ў часовае i
пастаяннае карыстанне i выключэнне iх з кнiгi ўлiку  праводзiцца  па
загаду дырэктара музея.
     У мастацкiх   i   мемарыяльных    музеях    выдача    прадметаў
навукова-дапаможнага  фонду  вядзецца  па  правiлах выдачы асноўнага
фонду.

     170. Перавод прадметаў  навукова-дапаможнага  фонду  ў  асноўны
фонд   праводзiцца  па  рашэнню  фондава-закупачнай  камiсii  музея,
перавод з асноўнага  ў  навукова-дапаможны  -  загадам  Мiнiстэрства
культуры.

     170а. Сыравiнныя  матэрыялы пасля акцiравання заносяцца ў кнiгу
сыравiнных матэрыялаў,  у  залежнасцi  ад вынiкаў далейшай апрацоўкi
запiсваюцца ў асноўны цi навукова-дапаможны фонд.

               Парадак улiку фондаў у фiлiялах музея
                      (у музейных аб'яднаннях)

     171. Фiлiялы музеяў вядуць улiк музейных фондаў у залежнасцi ад
структуры музейнага аб'яднання наступным чынам:

     а) усе   новыя  паступленнi  акцiруюцца  i  заносяцца  ў  кнiгi
паступленняў у асноўным музеi, а ўлiк па кнiгам навуковага iнвентару
вядзецца  ў  самiм  фiлiяле.  Дублiкат  iнвентарнай  карткi на кожны
музейны прадмет накiроўваецца ў асноўны музей;

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations