Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства культуры Республики Беларусь от 20 января 1997 г. №19 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку камплектавання, улiку, навуковай апрацоўкi, захавання i выкарыстання Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 2

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10

 
быць пастаўлена пытанне па яго адчужэнню. Прыняцце такога рашэння аб
хадайнiцтве  перад   Мiнiстэрствам   культуры   з'яўляецца   справай
прафесiйнага  сумлення  кожнага  з  членаў  камiсii  i  павiнна быць
усебакова абгрунтавана.

     42. Дазвол  Мiнiстэрства  культуры   на   вяртанне   дзяржаўных
узнагарод  былога СССР даецца толькi пры станоўчым рашэннi па гэтаму
пытанню  адпаведных  мясцовых  Саветаў,  куды  i  павiнны  звяртацца
грамадзяне.   У   дадзеным   выпадку  разам  з  рашэннем  Савета  да
Мiнiстэрства культуры дасылаецца лiст ад музея адносна яго згоды  на
вяртанне той цi iншай узнагароды.

     43. Катэгарычна    забараняецца   набыццё   спiсаных   музейных
прадметаў супрацоўнiкамi музея цi супрацоўнiкамi  органаў  кiравання
культуры,  членамi iх сем'яў,  сваякамi. Не могуць спiсаныя прадметы
апынуцца ў часовым карыстаннi альбо ў асабiстых калекцыях  азначаных
асоб.

     44. Калi музей мае прадметы,  адносна якiх ёсць доказы, што яны
трапiлi да яго ў калекцыю з парушэннем iснуючых нормаў  мiжнароднага
права,  якiя  маюць дачыненне да Рэспублiкi Беларусь,  музей павiнен
спрыяць вяртанню гэтых прадметаў у краiну паходжання.

     45. Прафесiйным   абавязкам   кожнага    музейнага    работнiка
з'яўляецца  навуковае дакументаванне набытых музеем прадметаў,  якiя
ўзяты як на пастаяннае, так i на часовае карыстанне.

     46. Недапушчальным  з'яўляецца  захаванне  музейных  прадметаў,
якiя   не  ўлiчаны  i  не  забяспечана  iх  належная  захаванасць  i
ўтрыманне.

     47. Пры экспанаваннi выставак  за  межамi  Рэспублiкi  Беларусь
музей павiнен застрахаваць музейныя прадметы па кошту, якi адэкватны
iх сапраўднай каштоўнасцi,  уключаючы i прадметы,  што атрыманы  для
ўдзелу  ў  выстаўцы  на  часовае  карыстанне ад iншых арганiзацый цi
прыватных асоб.

     48. Музей не  павiнен  даручаць  захаванне,  рэстаўрацыю  альбо
iншыя   прафесiйныя   функцыi  асобам,  якiя  не  маюць  для  гэтага
неабходнай  прафесiйнай  падрыхтоўкi,  альбо  такiя  асобы   павiнны
ажыццяўляць  работы толькi пад наглядам з боку вопытных спецыялiстаў
i з дазволу кiраўнiцтва музея.

     49. Галоўным абавязкам кожнага музейнага  работнiка  з'яўляецца
забеспячэнне   захаванасцi  музейных  калекцый  i  асобных  музейных
прадметаў, якая гарантуе iх перадачу нашчадкам у належным стане.

     50. Рашэнне аб  неабходнасцi  рэстаўрацыйнага  ўмяшальнiцтва  ў
дачыненнi  да таго цi iншага музейнага прадмета ў мэтах забеспячэння
яго  аўтэнтыкi  прымаецца  па  прапанове   адказнага   за   калекцыю
супрацоўнiка        i       прафесiйнага       мастака-рэстаўратара,
навукова-рэстаўрацыйнай Радай i зацвярджаецца кiраўнiцтвам музея.

                           Дакументацыя

     51. Кожны прадмет,  што  ўвайшоў  у  склад  музейнай  калекцыi,
павiнен   быць  зарэгiстраваны  i  дакументаваны  ў  адпаведнасцi  з
iнструкцыямi i палажэннямi, якiя прыняты ў Рэспублiцы Беларусь.

     52. Недапушчальна  вольная  iнтэрпрэтацыя   iснуючай   улiковай
дакументацыi як дакументаў юрыдычнай адказнасцi.

     53. Улiковая   дакументацыя   павiнна   быць   пазбаўлена  ўмоў
знiшчэння цi крадзяжу.
     Кожны музейны  прадмет  цi суцэльная калекцыя,  якiя перадаюцца
альбо  набываюцца  музеем  на  пастаяннае  захаванне,  павiнны  быць
ацэнены  фондава-закупачнай  камiсiяй  у беларускiх рублях i доларах
ЗША па адпаведнаму курсу на момант ацэнкi.
     Музейныя прадметы,  якiя  выкарыстоўваюцца ў складзе экспазiцый
цi выставак (пастаянных, часовых, перасоўных i г.д.) i да якiх маюць
доступ для агляду наведвальнiкi,  у абавязковым парадку павiнны мець
адпаведную ацэнку каштоўнасцi ў беларускiх рублях i доларах  ЗША  па
курсу.

               II. МУЗЕЙНЫ ФОНД РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     54. Музейны  фонд  Рэспублiкi  Беларусь уяўляе сабой сукупнасць
рухомых i асобных нерухомых помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусi, а
таксама   гiсторыка-культурных   каштоўнасцей  замежжа,  якiя  маюць
гiстарычную,  навуковую,  прыродную,  мастацкую i iншую  вартасць  i
знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.

     55. Дакументальныя   помнiкi,   што   знаходзяцца  на  ўлiку  i
захаваннi  ў  музеях,  адначасова  ўваходзяць  у  склад  Дзяржаўнага
архiўнага  фонду  Рэспублiкi  Беларусь.  Парадак  iх камплектавання,
улiку,  захавання,  забеспячэння аховы  i  выкарыстанне  вызначаюцца
адпаведным   заканадаўствам   Беларусi,   а  таксама  iнструкцыйнымi
дакументамi па адносiнах да музейных калекцый.

     56. Дзяржаўнымi органамi  кiравання  i  кантролю  за  станам  i
выкарыстаннем   помнiкаў  Музейнага  фонду  з'яўляюцца  Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Беларусь i падпарадкаваныя яму  органы  культуры
на месцах.

     57. Музейны  фонд  ствараецца  i  iснуе  для  найбольш  поўнага
выяўлення,  цэнтралiзаванага   ўлiку,   камплектавання,   вывучэння,
забеспячэння    належнай    захаванасцi   i   выкарыстання   рухомых
гiсторыка-культурных каштоўнасцей у мэтах развiцця культуры, навукi,
ведаў  аб прыродзе i навакольным асяроддзi,  мастацтве,  лiтаратуры,
гiсторыi,  выхавання  самасвядомасцi  грамадства,   яго   чалавечых,
маральных i эстэтычных густаў.

             Склад Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь

     58. Помнiкамi  Музейнага  фонду  ў  галiне  гiсторыi i культуры
з'яўляюцца:
     - калекцыi   i   асобныя  музейныя  прадметы,  якiя  звязаны  з
найважнейшымi з'явамi ў жыццi беларускага  i  iншых  народаў,  эпох,
грамадства  i  дзяржавы;  развiццём  культуры  i  побыту,  навукi  i
тэхнiкi;  жыццём i  дзейнасцю  дзяржаўных,  палiтычных,  грамадскiх,
ваенных дзеячоў,  дзеячоў навукi,  лiтаратуры, культуры i мастацтва,
актыўных удзельнiкаў гiстарычных падзей;
     - археалагiчныя калекцыi i асобныя археалагiчныя знаходкi,  што
выяўлены  пры  археалагiчных  даследаваннях  помнiкаў   гiсторыi   i
культуры;
     - помнiкi             манументальнага,             выяўленчага,
дэкаратыўна-прыкладнога,  народнага, музычнага, тэатральнага i iншых
вiдаў мастацтва;
     - калекцыi   i   асобныя   прадметы   геалогii,  палеанталогii,
мiнералогii i iншыя, што характарызуюць прыродную гiсторыю;
     - рукапiсы ўсiх вiдаў творчасцi,  рукапiсныя кнiгi, старадрукi,
антыкварныя, рэдкiя i асаблiва каштоўныя выданнi;
     - нумiзматычныя,  геральдычныя, эпiграфiчныя калекцыi i асобныя
прадметы;
     - калекцыi  зброi  i  ваеннай  атрыбутыкi,  асобныя  прадметы i
прадметы азначанай тэматыкi;
     - калекцыi  i  асобныя  прадметы з каштоўных металаў i камянёў,
якiя   маюць   гiстарычную,   мастацкую,   навуковую   альбо   iншую
каштоўнасць;
     - iншыя   музейныя   прадметы,   якiя   ўяўляюць   гiстарычную,
навуковую, мастацкую i культурную каштоўнасць.

                    Арганiзацыя Музейнага фонду

     59. Асноўнымi  сховiшчамi  помнiкаў  Музейнага фонду ў Беларусi
з'яўляюцца:
     - дзяржаўныя   музеi,  музеi-запаведнiкi,  гiсторыка-культурныя
запаведнiкi, музеi-"скансэны", выставачныя залы, музейныя панарамы i
iншыя музейныя структуры дзяржаўнай сеткi;
     - выстаўкi,  галерэi,  запаснiкi  Мастацкага  фонду  Рэспублiкi
Беларусь;
     - музеi iншых мiнiстэрстваў i ведамстваў;
     - музеi   на   грамадскiх  пачатках  прадпрыемстваў,  калгасаў,
саўгасаў,  арганiзацый,  устаноў,  школ,  ПТВ,  тэхнiкумаў,  лiцэяў,
гiмназiй, ВНУ i гэтак далей;
     - акадэмiчныя музеi;
     - музеi  кааператыўных  i грамадскiх арганiзацый,  аб'яднанняў,
асацыяцый, прыватныя музеi;
     - прыватныя калекцыi, якiя ўзяты на дзяржаўны ўлiк.

     60. На  ўсе  азначаныя  музейныя ўстановы цi ўстановы музейнага
тыпу  па  правiлах   улiку,   захавання,   навуковай   апрацоўкi   i
выкарыстання  помнiкаў  Музейнага  фонду  распаўсюджваюцца палажэннi
дакументаў, якiя дзейнiчаюць для дзяржаўных музеяў.

     61. Помнiкi Музейнага фонду  са  збораў  музеяў  на  грамадскiх
пачатках,  якiя  ўяўляюць  найбольшую каштоўнасць,  ставяцца на ўлiк
адпаведнымi тэрытарыяльнымi дзяржаўнымi музеямi па даручэнню органаў
кiравання  культуры;  дзяржаўныя  музеi  забяспечваюць  кантроль  за
належным iх захаваннем i выкарыстаннем.

     62. У выпадку спынення дзейнасцi музея на грамадскiх  пачатках,
яго  фонды  павiнны  перадавацца ў адпаведны тэрытарыяльны дзяржаўны
музей.

     63. Для разгляду i прафесiйнага вырашэння пытанняў па аднясенню
i  ўключэнню прадметаў у склад Музейнага фонду ў музеях ствараюцца i
дзейнiчаюць фондава-закупачныя i экспертныя камiсii.

     64. Музейны фонд складаецца з прадметаў i  калекцый  асноўнага,
навукова-дапаможнага i абменнага фондаў.

     65. Адносiны  да  збору,  захавання  i  выкарыстання калекцый i
прадметаў як асноўнага, так i навукова-дапаможнага фонду iдэнтычныя.

     66. Усе спецыфiчныя пытаннi па праблемах адносiн  да  Музейнага
фонду  з боку юрыдычных цi фiзiчных асоб вызначаюцца "Палажэннем пра
Музейны  фонд  Рэспублiкi  Беларусь",   якое   зацверджана   загадам
Мiнiстэрства культуры ад 8 траўня 1992 г. № 51.

               III. КАМПЛЕКТАВАННЕ МУЗЕЙНЫХ ФОНДАЎ

     67. Камплектаванне  фондаў  уяўляе  адзiн  з галоўных напрамкаў
музейнай дзейнасцi.

     68. Спосабамi камплектавання з'яўляюцца:
     - навуковыя экспедыцыi i камандзiроўкi;
     - закупка i дарэнне ад  прадпрыемстваў,  устаноў,  арганiзацый,
прыватных асоб;
     - заказы   твораў   выяўленчага    i    дэкаратыўна-прыкладнога
мастацтва, а таксама капiйных прадметаў;
     - абмен непрофiльнымi i дублетнымi матэрыяламi з iншымi музеямi
цi прыватнымi асобамi.

     69. Пытаннi   адбору,   набыцця  i  кошту  прадметаў  музейнага
значэння вырашае фондава-закупачная камiсiя музея.

                 Структура i склад музейных фондаў

     70. Склад  фондаў  фармiруецца,  зыходзячы  з  профiлю   музея.
Асноўнымi профiльнымi групамi музеяў з'яўляюцца:

     а) гiстарычныя    музеi:    шырокага    гiстарычнага    профiлю
(краязнаўчыя),     спецыяльныя      гiстарычныя      (археалагiчныя,
этнаграфiчныя, нумiзматычныя i iнш.), ваенна-гiстарычныя;

     б) прыродазнаўчыя музеi (бiялагiчныя,  батанiчныя, заалагiчныя,
геалагiчныя, экалагiчныя i iнш.);

     в) мастацкiя  музеi  (выяўленчага  цi   дэкаратыўна-прыкладнога
мастацтва,     мастацкiх     рамёстваў,    тэатральныя,    музычныя,
кiнематаграфiчныя i iнш.);

     г) лiтаратурныя музеi, у тым лiку лiтаратурна-мемарыяльныя;

     д) тэхнiчныя   музеi   (палiтэхнiчныя,   сувязi,    чыгуначнага
транспарту, прадпрыемстваў i iнш.);

     ж) комплексныя музеi,  якiя спалучаюць тэматыку розных профiляў
(прыродазнаўча-гiстарычныя, гiсторыка-мастацкiя i iнш.);

     з) гiсторыка-культурныя   музеi-запаведнiкi;   музеi   народнай
архiтэктуры i побыту ("скансэны") i iнш.

     71. Музейныя фонды маюць у сваёй структуры:
     - асноўны фонд музейных прадметаў;
     - фонд навукова-дапаможных матэрыялаў;
     - абменны фонд.

     72. Пры  неабходнасцi  ствараецца   фонд   часовага   захавання
музейных прадметаў.

     73. У асобных выпадках ствараецца абменны фонд, куды вылучаюцца
няпрофiльныя i дублетныя музейныя прадметы (звыш 5  адз.).  Юрыдычны
статус    музейных    прадметаў    абменнага    фонда    вызначаецца
фондава-закупачнай камiсiяй.

     74. Да асноўнага фонду належаць сапраўдныя  рухомыя  i  асобныя
нерухомыя   помнiкi  прыроднай  гiсторыi,  матэрыяльнай  i  духоўнай
культуры,  якiя  дакументуюць  з'явы  прыроды,  гiстарычныя  падзеi,
развiццё  навукi  i  тэхнiкi,  культуры i побыту,  жыццё i дзейнасць
выдатных прадстаўнiкоў грамадства.

     75. Склад асноўнага фонду камплектуецца на падставе прынятай  у
музеязнаўстве класiфiкацыi  з  улiкам  стварэння найбольш спрыяльных
умоў  захавання,  вывучэння  i  выкарыстання   музейных   прадметаў.
Аднясенне   музейнага  прадмета  да  канкрэтнага  тыпу  гiстарычнага
помнiка абумоўлiваецца прыродай паходжання гэтага прадмета.
     Рэчавыя помнiкi:
     - археалагiчныя знаходкi;
     - прадметы нумiзматыкi, геральдыкi, сфрагiстыкi, эпiграфiкi;
     - зброя;
     - вайсковая атрыбутыка;
     - сцягi;
     - прылады працы, прыборы, механiзмы, сродкi руху i iнш.;
     - узоры дасягненняў навукi i тэхнiкi, вырабаў прамысловасцi;
     - прадметы побыту;
     - адзенне, абутак, галаўныя ўборы;
     - узоры  i аб'екты прыроды,  тэхнiкi прэпарыравання i навуковай
таксiдэрмii,    бiягрупы    i     ландшафтныя     дыярамы,     зборы
прыродавыпрабавальнiкаў i iнш;
     - меморыi.
     Выяўленчыя помнiкi:
     - творы выяўленчага мастацтва:  жывапiс,  графiка (у  тым  лiку
мастацкi плакат,  кнiжная iлюстрацыя,  паштоўкi, маркi, камп'ютэрныя
выявы i iнш.), скульптура;
     - творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
     - схематычныя выявы (карты, планы i iнш.);
     - фатаграфii (дагератыпы, негатывы, пазiтывы);
     - паштоўкi.
     Пiсьмовыя помнiкi:
     - дакументы навуковага,  устаноўчага цi  асабiстага  паходжання
(летапiсы,    хронiкi,    даследаваннi   навукоўцаў,   заканадаўчыя,
палiтычныя,  статыстычныя дакументы,  пасведчаннi, даведкi, граматы,
дыпломы, лiсты, публiцыстычныя i мастацкiя творы i iнш.).
     Фонапомнiкi:
     - пласцiнкi, магнiтафонныя стужкi i дыскi;
     - кiна-вiдэа-аўдыафiльмы.

     76. Падставай для  фармiравання  той  цi  iншай  калекцыi  можа
з'яўляцца:
     - агульнасць  матэрыяла,  з  якога  выраблены  прадмет  (метал,
дрэва, шкло, керамiка, тканiна, папера i г.д.);
     - тэхнiка вырабу (завадскi,  самаробны,  друкаваны, рукапiсны i
iнш.);
     - функцыянальнае прызначэнне прадмета (адзенне,  мэбля, прылады
працы i г.д.);
     - храналагiчны, тэматычны i геаграфiчны прынцыпы;
     - аўтарская прыналежнасць;
     - прыналежнасць да пэўнага жанру, школы i г.д. (для мастацкiх
твораў).

     77. Усе  варыянты арганiзацыi калекцыi знаходзяць адлюстраванне
ў iнвентарных  кнiгах,  картатэках   цi   аўтаматызаваным   каталозе
музейных прадметаў.

     78. У   склад   навукова-дапаможнага   фонду  ўключаюцца  копii
фотаздымкаў i дакументаў,  муляжы,  макеты,  слепкi,  планы, схемы i
iнш.,  распрацаваныя  i  набытыя  ў  якасцi  дапаўнення  да музейных
прадметаў.

     79. У асобных выпадках копii,  маючыя  гiстарычную,  навуковую,
мастацкую  цi  мемарыяльную  каштоўнасць,  а таксама дакладныя копii
страчаных музейных  прадметаў  могуць  быць  аднесены  да  асноўнага
фонду.

     80. У  асобных  выпадках недастатковая вывучанасць цi патрэба ў
рэстаўрацыi   з'яўляецца    падставай    аднясення    прадмета    да
навукова-дапаможнага фонду.

     81. Фонд    часовага    захавання    складаюць    прадметы    i
навукова-дапаможныя матэрыялы,  якiя прымаюцца ў часовае  карыстанне
ад iншага музея, установы цi прыватнай асобы для навукова-даследчай,
экспазiцыйнай i iншай работы.

     82. У абменны фонд музея могуць быць  вылучаны  няпрофiльныя  i
дублетныя (звыш 5 адзiнак) музейныя прадметы.

     83. Склад абменнага фонду фiксуецца ў спецыяльнай кнiзе.

     84. Фонд  выкарыстоўваецца  для  абмену  з  iншымi  музеямi  цi
прыватнымi асобамi на  прадметы,  якiя  адпавядаюць  профiлю  музея.
Абмен ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дадзенай "Iнструкцыяй".

     85. Пытаннi      аднясення      прадметаў     да     асноўнага,
навукова-дапаможнага     цi     абменнага     фондаў      вырашаюцца
фондава-закупачнай камiсiяй музеяў.

     86. Крытэрыi  прыроднай,  гiстарычнай,  навуковай,  мастацкай i
мемарыяльнай каштоўнасцi  помнiкаў  асноўнага  фонду  вызначаюцца  ў
адпаведнасцi з п.5 Палажэння пра музейны фонд Рэспублiкi Беларусь.

          Аўтаматызаваныя iнфармацыйна-пошукавыя сiстэмы

     87. У сувязi з пастаянным ростам музейных збораў,  павелiчэннем
аб'ёму неабходнай дакументацыi,  а  таксама  ў  мэтах  рацыянальнага
назапашвання,  захавання  i  перадачы  iнфармацыi  па ўсiх напрамках
музейнай   дзейнасцi,   у   музеях    укараняюцца    аўтаматызаваныя
iнфармацыйна-пошукавыя сiстэмы.

     88. ЭВМ не замяняюць улiкова-захаваўчых дакументаў,  якiя маюць
юрыдычную сiлу актаў, iнвентарных кнiг i кнiг спецыяльнага ўлiку.

89. 3 мэтай стварэння Зводнага навуковага каталога  Музейнага  фонду
Рэспублiкi  Беларусь  у ЭВМ уводзяцца ўлiкова-захаваўчыя i навуковыя
дадзеныя  аб  музейных  прадметах  згодна  з   зацверджанай   формай
"Унiфiкаванага навуковага    пашпарту   музейнага   прадмета"   (гл.
дадатак).

     90. Доступ  да  гэтай  iнфармацыi   ажыццяўляецца   з   дазволу
галоўнага захавальнiка   цi   навуковага  супрацоўнiка-аўтара  ўводу
iнфармацыi ў ЭВМ.

     91. Навукова-даведачныя   картатэкi   могуць   быць    заменены
аўтаматызаваным  каталогам музейных прадметаў,  якi праводзiць адбор
дадзеных у адпаведнасцi з канкрэтным запытам  i  прадастаўляе  iх  у
любых патрабуемых спалучэннях.

92. Выкарыстанне  ЭВМ  мэтазгодна  таксама  пры  складаннi  ўлiковых
вопiсаў,      iншых      даведачных,      улiкова-дапаможных       i
планава-справаздачных   дакументаў,  прынятых  у  кожным  канкрэтным
музеi.

                 IV. ДЗЯРЖАЎНЫ ЎЛIК МУЗЕЙНЫХ ФОНДАЎ

                         Агульныя палажэннi

     93. Дзяржаўны ўлiк музейных фондаў уяўляе  сабой  вызначэнне  i
рэгiстрацыю музейных збораў, якiя з'яўляюцца нацыянальным здабыткам.

     94. Музейныя фонды падлягаюць дакладнаму дзяржаўнаму ўлiку, якi
забяспечвае iх юрыдычную ахову  i  стварае  ўмовы  для  вывучэння  i
рацыянальнага выкарыстання.

     95. Усе рухомыя помнiкi гiсторыi i культуры, якiя захоўваюцца ў
музеi, бухгалтарскаму ўлiку па кошту не падлягаюць.

     96. Улiк музейных фондаў прадугледжвае дзве стадыi:

     а) першую  -  рэгiстрацыю  i  атрыбуцыю   трапiўшых   у   музей
прадметаў,  маючы  на ўвазе iх дакументальную ахову (складанне акта,
кароткi запiс у кнiзе паступленняў, складанне картатэкi);

     б) другую  -  iнвентарызацыю,   г.зн.   навуковую   рэгiстрацыю
музейных  прадметаў  згодна  класiфiкацыi  па  тыпах  крынiц,  вiдах
матэрыялаў,  вiдах мастацтва,  калекцыях  i  iнш.,  складанне  больш
разгорнутага i дасканалага апiсання, удакладненне атрыбуцыi, запiс у
навуковы iнвентар, складанне навуковага пашпарту.

     97. Асноўнымi юрыдычнымi дакументамi дзяржаўнага ўлiку музейных
фондаў з'яўляюцца:
     - акт прыёму;
     - акт выдачы;
     - кнiга паступленняў;
     - навуковы iнвентар.

     98. Для  характарыстыкi  музейнага  прадмета  навуковы iнвентар
з'яўляецца найбольш поўным дакументам, якi фiксуе яго класiфiкацыю i
вынiкi вывучэння.

     99. Акты  прыёму  i  выдачы,  кнiгi  паступленняў i iнвентарныя
кнiгi  павiнны  запаўняцца  разборлiва,   дакладна,   без   памарак,
падчыстак i неабумоўленых выпраўленняў.

     100. Выпраўленне  запiсаў  у  гэтых дакументах магчыма толькi ў
выключных выпадках.  Пры  неабходнасцi  ўнясення  выпраўленняў   яны
выконваюцца     чырвонымi     чарнiламi    на    падставе    рашэння
фондава-закупачнай камiсii.  Пры гэтым старыя запiсы  закрэслiваюцца
адной  рысай,  новыя запiсы павiнны добра чытацца.  Запiс завяраецца
подпiсам галоўнага захавальнiка, пячаткай музея.

     101. Кнiгi  паступленняў  i  iнвентарныя  кнiгi,  як  дакументы
ахоўнага   i   юрыдычнага   парадку,   павiнны  быць  да  запаўнення
пранумараваны,  прашнураваны,  падпiсаны   галоўным   захавальнiкам,
дырэктарам  музея i зацверджаны пячаткай вышэйстаячай арганiзацыi па
падпарадкаванню.

          Парадак прыёму прадметаў, якiя паступiлi ў музей

     102. У музей паступаюць прадметы:

     1) для папаўнення фондаў (на закупку, у дар, па абмену i г.д.);

     2) у часовае карыстанне для экспанавання на выстаўках,  часовых
i стацыянарных экспазiцыях, экспертызы.

     103. Прадметы,  якiя  паступiлi  ў  музей у дар або набытыя,  а
таксама  прынятыя  ў  часовае  карыстанне,   падлягаюць   дакладнаму
дакументальнаму ўлiку.
     Першасны юрыдычны дакумент - "Акт прыёму".

     104. Афармленне прыёму i выдачы прадметаў ажыццяўляецца  адразу
па iх паступленнi або выдачы.

     105. Захоўванне  ў  музеi  прадметаў,  якiя не аформлены актамi
прыёму, катэгарычна забараняецца.

     106. Акт   прыёму  прадметаў  на  пастаяннае  захаванне  ў  дар
складаецца ў двух экзэмплярах,  у выпадку  закупкi  -  у  трох,  пад
капiрку чорнай або фiялетавай пастай. Нумар акта прысвойвае загадчык
сектара ўлiку або навуковы супрацоўнiк, адказны за ўлiк фондаў.

     107. Кожны экзэмпляр акта падпiсваецца навуковым супрацоўнiкам,
якi  прымае  матэрыялы,  i   уладальнiкам,   пры   гэтым   прозвiшчы
паўтараюцца ў дужках разборлiва.

     Заўвага. Перад выездам,  камандзiроўкай,  экспедыцыяй  навуковы
супрацоўнiк  атрымлiвае  чыстыя акты (бланкi) з пячаткай у загадчыка
сектара   ўлiку   або   ў   галоўнага   захавальнiка   пад   роспiс,
невыкарыстаныя  акты вяртае,  аб чым робiцца адпаведны запiс у кнiзе
ўлiку бланкаў.

     108. Пры  складаннi  акта  прыёму  на  пастаяннае  або  часовае
захаванне  дакладна  ўказваецца  месца складання акта,  год,  месяц,
чысло, ад каго i для якой мэты, на якi тэрмiн (калi прадмет паступiў
часова на выстаўку, экспертызу i iнш.) прыняты прадмет.

     109. Пры  гэтым прадметы дакладна пералiчваюцца адзiн за другiм
па назве,  даецца кароткае iх апiсанне,  указваецца памер, матэрыял,
тэхнiка,  абавязкова адзначаецца захаванасць прадмета.  Калi прадмет
мае кошт (быў заказаны або набыты), яго кошт указваецца пропiсам.

     110. Пры  неабходнасцi,   калi   прадмет   патрабуе   асаблiвай
атрыбуцыi,  да  акта прыёму прыкладаецца заключэнне спецыялiстаў або
экспертнай камiсii,  заверанае адпаведнай установай, якая праводзiла
экспертызу.

     111. Для  археалагiчных  матэрыялаў да акта прыёму прыкладаецца
палявы або калекцыйны вопiс прадметаў.

     112. На падставе рашэння (пратакола) фондава-закупачнай камiсii
аб  набыццi  (закупцы),  перадачы  ў  дар  музею  i г.д.  прадметаў,
афармленне акта прыёму завяршаецца подпiсам галоўнага  захавальнiка,
зацвярджаецца дырэктарам музея, замацоўваецца пячаткаю.

     113. Прозвiшчы асоб,  якiя здаюць i прымаюць прадметы,  павiнны
быць у акце паўтораны разборлiва ў дужках.

     114. У выпадку адхiлення  матэрыялу  ён  вяртаецца  ўладальнiку
асабiста або  па  пошце  за  кошт  музея.  У  акце  прыёму i ў кнiзе
рэгiстрацыi актаў у графе "Заўвагi" робiцца  адпаведная  адзнака  са
спасылкай на нумар i дату пратакола фондава-закупачнай камiсii.

     115. Першы  экзэмпляр акта прыёму захоўваецца з пратаколам ФЗК,
другi (у выпадку закупкi)  перадаецца  ў  бухгалтэрыю  музея,  трэцi
экзэмпляр - уладальнiку (сдатчыку).

     116. Акты  прыёму  пастаяннага  i часовага захавання нумаруюцца
парадкавымi  нумарамi  асобна,  пры  гэтым  нумары  актаў   часовага
захавання маюць дадаткова шыфр "ЧЗ".

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations