Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 08.06.2005 N 313 "АБ зацвярджэннi вучэбных планаў спецыяльных УСТАНОЎ адукацыi I ЎСТАНОЎ адукацыi АГУЛЬНАГА ТЫПУ, якiя стварылi ЎМОВЫ для АТРЫМАННЯ адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi асобамi 3 асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, на 2005/2006 навучальны год"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница

Стр. 7


Страницы: | Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10 | Стр.11 |



¦  8 ¦Бiялогiя                              ¦   1   ¦   1   ¦1 / 2 ¦
+----+--------------------------------------+-------+-------+------+
¦  9 ¦Фiзiка. Астраномiя                    ¦   1   ¦   1   ¦1 / 2 ¦
+----+--------------------------------------+-------+-------+------+
¦ 10 ¦Хiмiя                                 ¦   -   ¦   1   ¦2 / 1 ¦
+----+--------------------------------------+-------+-------+------+
¦    ¦Усяго:                                ¦  18   ¦  18   ¦  18  ¦
+----+--------------------------------------+-------+-------+------+
¦    ¦II. Карэкцыйны кампанент              ¦   1   ¦   1   ¦  1   ¦
+----+--------------------------------------+-------+-------+------+
¦    ¦III. Школьны кампанент                ¦   2   ¦   2   ¦  2   ¦
+----+--------------------------------------+-------+-------+------+
¦    ¦Усяго гадзiн па трох кампанентах      ¦  21   ¦  21   ¦  21  ¦
¦----+--------------------------------------+-------+-------+-------


3аўвагi:

1. Колькасць гадзiн для навучання дзяцей дома можа быць знiжана са згоды бацькоў.

2. Гадзiны школьнага кампанента можна выкарыстоўваць на вывучэнне прадметаў эстэтычнага цыкла, правядзенне стымулюючых i падтрымлiваючых заняткаў i iнш.

3. Размеркаванне гадзiн на вывучэнне цыкла прадметаў настаўнiк ажыццяўляе самастойна.

4. У VIII - IХ класах пры вывучэннi iнфарматыкi выкарыстоўваецца да 2 вучэбных гадзiн у тыдзень у кожным класе за кошт гадзiн школьнага кампанента.











ВУЧЭБНЫ ПЛАН СПЕЦЫЯЛЬНЫХ УСТАНОЎ АДУКАЦЫI

I ЎСТАНОЎ АДУКАЦЫI АГУЛЬНАГА ТЫПУ, ЯКIЯ СТВАРЫЛI ЎМОВЫ

ДЛЯ АТРЫМАННЯ АДУКАЦЫI АСОБАМI З ЦЯЖКIМI ПАРУШЭННЯМI

МАЎЛЕННЯ, НА 2005/2006 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД



1. Вучэбны план спецыяльных устаноў адукацыi i ўстаноў адукацыi агульнага тылу, якiя стварылi ўмовы для атрымання адукацыi асобамi з цяжкiмi парушэннямi маўлення, на 2005/2006 навучальны год (далей - вучэбны план) вызначае парадак арганiзацыi адукацыйнага працэсу ў спецыяльных агульнаадукацыйных школах (школах-iнтэрнатах), спецыяльных класах, класах iнтэграванага (сумеснага) навучання i выхавання ва ўстановах, якiя стварылi ўмовы для атрымання адукацыi асобамi з цяжкiмi парушэннямi маўлення (далей - установах), i з'яўляецца асновай для распрацоўкi вучэбных планаў у названых установах з улiкам канкрэтных умоў на аснове размеркавання гадзiн па вучэбных прадметах згодна з дадаткамi 1 - 12.

2. Навучальны год ва ўстановах пачынаецца 1 верасня.

На працягу навучальнага года ўстанаўлiваюцца канiкулы:

восеньскiя - 9 дзён з 30.10.2005 г. па 07.11.2005 г. уключна;

зiмовыя - 15 дзён з 25.12.2005 г. па 08.01.2006 г. уключна;

веснавыя - 9 дзён з 25.03.2006 г. па 02.04.2006 г. уключна.

Пры арганiзацыi навучання па чвэрцях вызначаюцца наступныя тэрмiны:

I чвэрць - з 01.09.2005 г. па 29.10.2005 г.;

II чвэрць - з 08.11.2005 г. па 24.12.2005 г.;

III чвэрць - з 09.01.2006 г. па 24.03.2006 г.;

IV чвэрць - з 03.04.2006 г. па 26.05.2006 г.

Для вучняў першых i другiх класаў у III чвэрцi праводзяцца дадатковыя канiкулы працягласцю адзiн тыдзень.

3. Выпускныя экзамены праводзяцца з 29 мая па 17 чэрвеня 2006 г.

4. Вучэбны план на 2005/2006 навучальны год прадугледжвае 5-дзённы вучэбны тыдзень. Класы з павышаным узроўнем вывучэння прадметаў працуюць у рэжыме 6-дзённага вучэбнага тыдня.

5. Вучэбны план уключае дзяржаўны, карэкцыйны i школьны кампаненты.

5.1. Дзяржаўны кампанент вучэбнага плана (далей - дзяржаўны кампанент) уключае вучэбныя прадметы, вывучэнне якiх можа ажыццяўляцца на базавым цi павышаным узроўнi. Першая лiчба ў лiкавым ланцужку лiчбавай часткi вучэбнага плана азначае колькасць гадзiн на вывучэнне вучэбнага прадмета "Працоўнае навучанне" на базавым, другая - на павышаным узроўнях. Лiчба "0" на пачатку лiкавага ланцужка азначае, што на базавым узроўнi дадзены прадмет у адпаведным класе не вывучаецца. Лiчнiк дробных лiчбаў азначае тыднёвую колькасць гадзiн на вывучэнне прадмета ў першым паўгоддзi, назоўнiк - у другiм паўгоддзi.

5.2. Карэкцыйны кампанент вучэбнага плана ўключае спецыяльныя прадметы, якiя накiраваны на выпраўленне цi кампенсацыю парушэнняў маўленчага развiцця, развiццё пазнавальнай дзейнасцi, агульнай маторыкi. Карэкцыйна-развiваючыя заняткi па карэкцыi маўлення праводзяцца на аснове iндывiдуальных карэкцыйных праграм, распрацаваных з улiкам стану сфармiраванасцi вуснага i пiсьмовага маўлення, узроўню пазнавальнай дзейнасцi i асобасных асаблiвасцей кожнага вучня. Вынiкi карэкцыйна-развiваючай работы з кожным вучнем аналiзуюцца псiхолага-педагагiчным кансiлiумам i абмяркоўваюцца на педагагiчным савеце ўстановы.

Заняткi карэкцыйнага кампанента праводзяцца па асобным раскладзе.

5.3. Школьны кампанент вучэбнага плана (далей - школьны кампанент) забяспечвае варыятыўнасць i асобасна арыентаваны падыход да арганiзацыi адукацыйнага працэсу i прызначаны для правядзення стымулюючых i падтрымлiваючых заняткаў у I - X класах, арганiзацыi заняткаў па iнтарэсах у пачатковай школе, факультатываў у VI - VIII (V - VII) <5> класах, курсаў па выбары ў IX - X (VIII - IX) класах, грамадска карыснай працы ў III - X (II - IX) класах.

--------------------------------

<5> У дужках даецца нумарацыя класаў з чатырохгадовым тэрмiнам навучання ў пачатковай школе.



Школьны кампанент не з'яўляецца абавязковым для ўсiх вучняў. Пры правядзеннi заняткаў з лiку гадзiн школьнага кампанента неабходна ўлiчваць максiмальна дапушчальную вучэбную нагрузку на аднаго вучня.

Заняткi па iнтарэсах у межах гадзiн школьнага кампанента ў пачатковых класах арганiзуюцца пры наяўнасцi заявы законных прадстаўнiкоў вучняў, заняткi курсаў па выбары, факультатыўныя заняткi ў астатнiх класах - пры наяўнасцi заяў вучняў.

6. Памiж заняткамi дзяржаўнага кампанента i карэкцыйнага, а таксама школьнага кампанентаў прадугледжваецца перапынак не менш як 30 мiнут.

7. Стварэнне кожнай установай вучэбнага плана пачынаецца з вызначэння мовы навучання. Першая лiчба ў моўна-лiтаратурным блоку дзяржаўнага кампанента адпавядае размеркаванню гадзiн па класах ва ўстановах з беларускай мовай навучання, другая (у дужках) - ва ўстановах з рускай мовай навучання.

Гадзiны, якiя адведзены ў вучэбных планах на вывучэнне моў, па рашэннi педагагiчнага савета ўстановы могуць пераразмяркоўвацца ў адпаведнасцi з вучэбным планам устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi.

8. Заняткi па фiзiчнай культуры з вучнямi, якiя па стане здароўя аднесены да спецыяльнай медыцынскай групы, праводзяцца ў аб'ёме 3 гадзiн у тыдзень.

Колькасць груп на пачатак кожнага паўгоддзя зацвярджаецца загадам па ўстанове на падставе вынiкаў папярэдняга паглыбленага медыцынскага агляду. Напаўняльнасць спецыяльнай медыцынскай групы - 8 - 12 вучняў (незалежна ад узросту, полу i дыягназу захворвання).

9. Пры арганiзацыi заняткаў па працоўным навучаннi ў VI - X (V - IX) класах дазваляецца дзяленне класа на 2 групы. Такi парадак дзялення класаў на групы захоўваецца ў VI - X (V, VII - IX) класах пры арганiзацыi працоўнага навучання на павышаным узроўнi за кошт гадзiн школьнага кампанента.

10. Пры арганiзацыi працоўнага навучання вучняў IX - X (VIII - IX) класаў на базе мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатаў працоўнага навучання i прафесiянальнай арыентацыi вучняў, школьных i мiжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрань, навучальных устаноў прафтэхадукацыi, майстэрань прадпрыемстваў (калгасаў, саўгасаў) дазваляецца дзяленне класа на групы.

11. У VI - IX (V - VIII) класах устаноў, якiя маюць зямельныя, вучэбна-доследныя ўчасткi, у перыяд летнiх канiкул праводзiцца працоўная практыка. Працягласць яе не павiнна перавышаць 5 дзён (15 гадзiн) у кожным класе. Тэрмiны, парадак арганiзацыi практыкi вызначае савет установы, зыходзячы з мясцовых умоў.

12. Грамадска карысная праца арганiзуецца ва ўстановах, дзе створаны для гэтага неабходныя ўмовы, з разлiку 1 гадзiна ў тыдзень у IV - VII (III - VI) класах i да 2 гадзiн у тыдзень у VIII - IX (VII - VIII) класах. Дзяленне класаў на групы пры правядзеннi грамадска карыснай працы не ажыццяўляецца. Ва ўстановах, дзе арганiзаваны групы падоўжанага дня, грамадска карысная праца праводзiцца выхавацелямi груп у межах iх працоўнага часу.

13. У межах агульнай колькасцi гадзiн школьнага кампанента вучэбнага плана час, якi адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў i курсаў па выбары, выкарыстоўваецца на адну або некалькi груп у залежнасцi ад зробленага вучнямi выбару.

На факультатыўных занятках i курсах па выбары вучнi могуць паглыбляць свае веды па прадметах вучэбнага плана, уключаных у дзяржаўны кампанент, цi вывучаць курсы i прадметы, якiя не ўключаны ў дзяржаўны i карэкцыйны кампаненты вучэбнага плана (замежная мова, чарчэнне, псiхалогiя, эканомiка, экалогiя i iнш.), праводзiць заняткi па фармiраваннi навыкаў здаровага ладу жыцця.

Групы для заняткаў па iнтарэсах, факультатыўных заняткаў камплектуюцца з вучняў аднаго або паралельных класаў у колькасцi 6 чалавек.

Напаўняльнасць груп па вывучэннi курсаў па выбары складае не менш як 3 вучнi.

Стымулюючыя i падтрымлiваючыя заняткi арганiзуюцца адмiнiстрацыяй установы ў межах выдзеленых гадзiн пры напаўняльнасцi груп не менш як 3 вучнi. Гэтыя гадзiны не тарыфiкуюцца. Аплата настаўнiку робiцца за фактычна адпрацаваны час.

14. Для правядзення заняткаў па рытмiцы i танцы прадугледжваюцца канцэртмайстарскiя (акампанiятарскiя) гадзiны (100% вучэбнага часу).

15. Размеркаванне агульнай фiнансуемай колькасцi гадзiн вучэбнага плана па класах прыкладнае, рэкамендацыйнае. Агульная колькасць гадзiн вучэбнага плана ва ўстановах размяркоўваецца тарыфiкацыйнай камiсiяй i зацвярджаецца загадам дырэктара.

16. На працягу навучальнага года з вучнямi II - X класаў праводзяцца заняткi па асновах бяспекi жыццядзейнасцi ў наступным аб'ёме:

правiлы дарожнага руху - па 7 заняткаў у II - X класах;

правiлы пажарнай бяспекi - па 7 заняткаў у II - X класах;

абарона насельнiцтва ад надзвычайных абставiн - па 2 заняткi ў VI - VIII (V - VII) класах, па 8 заняткаў у IX - X (VIII - IX) класах;

бяспека жыцця i здароўя - па 2 заняткi ў III - VIII (II - VII) класах i па 4 заняткi ў IX - X (VIII - IX) класах.

Ва ўстановах, якiя размешчаны на тэрыторыi радыяцыйнага забруджання, заняткi па радыяцыйнай бяспецы праводзяцца ў III - X (II - IX) класах: у III - V (II - IV) класах - па 4 заняткi, у VI - X (V - IX) класах - па 8 заняткаў.

Гэтыя заняткi з'яўляюцца абавязковымi i праводзяцца ў пазаўрочны час. Гадзiны на правядзенне заняткаў па асновах бяспекi жыццядзейнасцi тарыфiкуюцца за кошт гадзiн школьнага кампанента.

17. Заняткi па бiблiятэчна-бiблiяграфiчнай культуры праводзяцца ў I - IX (II - X) класах у адпаведнасцi з праграмай "Асновы бiблiятэчна-бiблiяграфiчных ведаў вучняў I - IX класаў", якая апублiкавана ў "Зборнiку нарматыўных дакументаў Мiнiстэрства народнай адукацыi Рэспублiкi Беларусь", 1992 г., N 3.

У I - IX (II - X) класах заняткi па бiблiятэчна-бiблiяграфiчнай культуры па рашэннi дырэктара ўстановы праводзяцца настаўнiкамi пачатковых класаў, мовы i лiтаратуры або бiблiятэчнымi работнiкамi i аплачваюцца за фактычна адпрацаваны час за кошт гадзiн школьнага кампанента.

18. Установа выкарыстоўвае ў поўным аб'ёме гадзiны школьнага кампанента, якiя прадугледжаны вучэбным планам, i забяспечвае iх якаснае правядзенне.

19. Пры распрацоўцы вучэбнага плана для вучняў з цяжкiмi парушэннямi маўлення, якiя навучаюцца ў VIII - IХ класах iнтэграванага (сумеснага) навучання i выхавання ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi з 12-гадовым тэрмiнам навучання, выкарыстоўваюцца гадзiны дзяржаўнага кампанента (акрамя гадзiн моўнага блока) вучэбнага плана ўстановы, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, i гадзiны дзяржаўнага (моўны блок), карэкцыйнага i школьнага кампанентаў дадзенага вучэбнага плана.

20. Па астатнiх пытаннях арганiзацыi навучальна-выхаваўчага працэсу неабходна кiравацца вучэбнымi планамi ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi на 2005/2006 навучальны год, зацверджанымi загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2005 г. N 186.











Дадатак 1



РАЗМЕРКАВАННЕ ГАДЗIН ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ

РЭФАРМУЕМЫХ I - V КЛАСАЎ З ПЯЦIГАДОВЫМ ТЭРМIНАМ

НАВУЧАННЯ Ў ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛЕ



-----+------------------------------+------------------------------¬
¦ N  ¦       Вучэбныя прадметы      ¦       Колькасць гадзiн       ¦
¦п/п ¦                              ¦      у тыдзень па класах     ¦
¦    ¦                              +-----+------+-----T-----+-----+
¦    ¦                              ¦  I  ¦  II  ¦ III ¦ IV  ¦  V  ¦
+----+------------------------------+-----+------+-----+-----+-----+
¦    ¦I. Дзяржаўны кампанент        ¦     ¦      ¦     ¦     ¦     ¦
+----+------------------------------+-----+------+-----+-----+-----+
¦ 1  ¦Беларуская мова               ¦6 (-)¦7 (-) ¦8 (-)¦9 (-)¦8 (-)¦
+----+------------------------------+-----+------+-----+-----+-----+
¦ 2  ¦Руская мова                   ¦- (6)¦- (7) ¦- (8)¦- (9)¦- (8)¦
+----+------------------------------+-----+------+-----+-----+-----+
¦ 3  ¦Матэматыка                    ¦  4  ¦   4  ¦  4  ¦  4  ¦  4  ¦
+----+------------------------------+-----+------+-----+-----+-----+
¦ 4  ¦Чалавек i свет                ¦  2  ¦   2  ¦  2  ¦  2  ¦  1  ¦
+----+------------------------------+-----+------+-----+-----+-----+
¦ 5  ¦Мая Радзiма - Беларусь        ¦  -  ¦  -   ¦  -  ¦  -  ¦  2  ¦
+----+------------------------------+-----+------+-----+-----+-----+
¦ 6  ¦Выяўленчае мастацтва          ¦  2  ¦   1  ¦  1  ¦  1  ¦  1  ¦
+----+------------------------------+-----+------+-----+-----+-----+
¦ 7  ¦Музыка                        ¦  1  ¦   1  ¦  1  ¦  1  ¦  1  ¦
+----+------------------------------+-----+------+-----+-----+-----+
¦ 8  ¦Працоўнае навучанне           ¦  1  ¦   2  ¦  2  ¦  2  ¦  2  ¦
+----+------------------------------+-----+------+-----+-----+-----+
¦ 9  ¦Фiзiчная культура i здароўе   ¦  3  ¦   3  ¦  3  ¦  3  ¦  3  ¦
¦    ¦(фiзiчная культура)           ¦     ¦      ¦     ¦     ¦     ¦
+----+------------------------------+-----+------+-----+-----+-----+
¦10  ¦Асновы бяспекi жыццядзейнасцi ¦  -  ¦  -   ¦  -  ¦  -  ¦  -  ¦
+----+------------------------------+-----+------+-----+-----+-----+
¦    ¦Усяго:                        ¦ 19  ¦  20  ¦ 21  ¦ 22  ¦ 22  ¦
+----+------------------------------+-----+------+-----+-----+-----+
¦    ¦II. Карэкцыйны кампанент      ¦     ¦      ¦     ¦     ¦     ¦
+----+------------------------------+-----+------+-----+-----+-----+
¦ 1  ¦Лагапедычныя заняткi          ¦ 12  ¦  12  ¦ 12  ¦  8  ¦  8  ¦
+----+------------------------------+-----+------+-----+-----+-----+
¦ 2  ¦Рытмiка i танец               ¦  1  ¦   1  ¦  1  ¦  1  ¦  1  ¦
+----+------------------------------+-----+------+-----+-----+-----+
¦    ¦III. Школьны кампанент        ¦  2  ¦   2  ¦  2  ¦  2  ¦  2  ¦
+----+------------------------------+-----+------+-----+-----+-----+
¦    ¦Усяго гадзiн па трох          ¦ 34  ¦  35  ¦ 36  ¦ 33  ¦ 33  ¦
¦    ¦кампанентах:                  ¦     ¦      ¦     ¦     ¦     ¦
¦----+------------------------------+-----+------+-----+-----+------










Дадатак 2



РАЗМЕРКАВАННЕ ГАДЗIН ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ

РЭФАРМУЕМЫХ VI - VII КЛАСАЎ З ПЯЦIГАДОВЫМ ТЭРМIНАМ

НАВУЧАННЯ Ў ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛЕ



-----+---------------------------------------+---------------------¬
¦ N  ¦           Вучэбныя прадметы           ¦ Колькасць гадзiн у  ¦
¦п/п ¦                                       ¦  тыдзень па класах  ¦
¦    ¦                                       +-----------+---------+
¦    ¦                                       ¦    VI     ¦   VII   ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦    ¦I. Дзяржаўны кампанент                 ¦           ¦         ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦ 1  ¦Беларуская мова                        ¦   6 (1)   ¦ 6 (1)   ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦ 2  ¦Беларуская лiтаратура                  ¦   3 (1)   ¦ 3 (2/1) ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦ 3  ¦Руская мова                            ¦   1 (6)   ¦ 1 (6)   ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦ 4  ¦Руская лiтаратура                      ¦   1 (3)   ¦2 / 1 (3)¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦ 5  ¦Матэматыка                             ¦     5     ¦5 / 4    ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦ 6  ¦Гiсторыя Беларусi                      ¦     -     ¦0 / 1    ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦ 7  ¦Сусветная гiсторыя                     ¦     1     ¦  1      ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦ 8  ¦Чалавек i свет                         ¦     1     ¦  1      ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦ 9  ¦Геаграфiя                              ¦    -      ¦ 1 / 2   ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦10  ¦Выяўленчае мастацтва                   ¦     1     ¦  1      ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦11  ¦Музыка                                 ¦     1     ¦  1      ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦12  ¦Фiзiчная культура                      ¦     3     ¦  3      ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦13  ¦Працоўнае навучанне                    ¦   1 - 2   ¦  2      ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦14  ¦Асновы бяспекi жыццядзейнасцi          ¦    -      ¦   -     ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦    ¦Усяго:                                 ¦    24     ¦ 27      ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦    ¦II. Карэкцыйны кампанент               ¦           ¦         ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦ 1  ¦Лагапедычныя заняткi                   ¦     4     ¦  4      ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦    ¦III. Школьны кампанент                 ¦     5     ¦  5      ¦
¦    ¦                                       ¦           ¦         ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦    ¦Усяго гадзiн па трох кампанентах       ¦    33     ¦ 36      ¦
¦----+---------------------------------------+-----------+----------










Дадатак 3



РАЗМЕРКАВАННЕ ГАДЗIН ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ

VII - X КЛАСАЎ З ПЯЦIГАДОВЫМ ТЭРМIНАМ

НАВУЧАННЯ Ў ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛЕ



-----+-----------------------------------+-------------------------¬
¦ N  ¦         Вучэбныя прадметы         ¦    Колькасць гадзiн у   ¦
¦п/п ¦                                   ¦    тыдзень па класах    ¦
¦    ¦                                   +-------+-----T-----+-----+
¦    ¦                                   ¦  VII  ¦VIII ¦ IX  ¦  X  ¦
+----+-----------------------------------+-------+-----+-----+-----+
¦    ¦I. Дзяржаўны кампанент             ¦       ¦     ¦     ¦     ¦
+----+-----------------------------------+-------+-----+-----+-----+
¦ 1  ¦Беларуская мова                    ¦ 5 (2) ¦5 (2)¦4 (2)¦4 (2)¦
+----+-----------------------------------+-------+-----+-----+-----+
¦ 2  ¦Беларуская лiтаратура              ¦3 (1/2)¦3 (2)¦  2  ¦  2  ¦
+----+-----------------------------------+-------+-----+-----+-----+
¦ 3  ¦Руская мова                        ¦ 2 (5) ¦2 (5)¦2 (4)¦2 (4)¦
+----+-----------------------------------+-------+-----+-----+-----+
¦ 4  ¦Руская лiтаратура                  ¦1/2 (3)¦2 (3)¦  2  ¦  2  ¦
+----+-----------------------------------+-------+-----+-----+-----+
¦ 5  ¦Матэматыка                         ¦ 5 / 4 ¦5 / 4¦5 / 4¦4 / 5¦
+----+-----------------------------------+-------+-----+-----+-----+
¦ 6  ¦Iнфарматыка                        ¦    -  ¦  -  ¦  2  ¦1 / 2¦
+----+-----------------------------------+-------+-----+-----+-----+
¦ 7  ¦Гiсторыя Беларусi                  ¦   1   ¦  1  ¦  1  ¦  1  ¦
+----+-----------------------------------+-------+-----+-----+-----+
¦ 8  ¦Сусветная гiсторыя                 ¦  2 / 1¦  1  ¦  1  ¦2 / 1¦
+----+-----------------------------------+-------+-----+-----+-----+
¦ 9  ¦Чалавек. Грамадства. Дзяржава      ¦   -   ¦  -  ¦  1  ¦  1  ¦
+----+-----------------------------------+-------+-----+-----+-----+
¦10  ¦Чалавек i свет                     ¦   1   ¦  -  ¦  -  ¦  -  ¦
+----+-----------------------------------+-------+-----+-----+-----+
¦11  ¦Геаграфiя                          ¦  1 / 2¦  2  ¦1 / 2¦2 / 1¦
+----+-----------------------------------+-------+-----+-----+-----+
¦12  ¦Бiялогiя                           ¦   -   ¦  2  ¦1 / 2¦2 / 1¦
+----+-----------------------------------+-------+-----+-----+-----+
¦13  ¦Фiзiка                             ¦   -   ¦1 / 2¦  2  ¦  2  ¦
+----+-----------------------------------+-------+-----+-----+-----+
¦14  ¦Хiмiя                              ¦   -   ¦  -  ¦2 / 1¦  2  ¦
+----+-----------------------------------+-------+-----+-----+-----+
¦15  ¦Выяўленчае мастацтва               ¦   1   ¦  -  ¦  -  ¦  -  ¦
+----+-----------------------------------+-------+-----+-----+-----+
¦16  ¦Музыка                             ¦   1   ¦  1  ¦  -  ¦  -  ¦
+----+-----------------------------------+-------+-----+-----+-----+
¦17  ¦Сусветная мастацкая культура       ¦   -   ¦  -  ¦  -  ¦0 / 1¦
+----+-----------------------------------+-------+-----+-----+-----+
¦18  ¦Фiзiчная культура                  ¦   3   ¦  3  ¦  3  ¦  3  ¦
+----+-----------------------------------+-------+-----+-----+-----+
¦19  ¦Працоўнае навучанне                ¦   2   ¦1 - 2¦1 - 3¦0 - 2¦
+----+-----------------------------------+-------+-----+-----+-----+
¦20  ¦Асновы бяспекi жыццядзейнасцi      ¦   -   ¦  -  ¦  -  ¦  -  ¦
+----+-----------------------------------+-------+-----+-----+-----+
¦    ¦Усяго:                             ¦  28   ¦ 29  ¦ 30  ¦ 30  ¦
+----+-----------------------------------+-------+-----+-----+-----+
¦    ¦II. Карэкцыйны кампанент           ¦       ¦     ¦     ¦     ¦
+----+-----------------------------------+-------+-----+-----+-----+
¦ 1  ¦Лагапедычныя заняткi               ¦   4   ¦  4  ¦  4  ¦  4  ¦
+----+-----------------------------------+-------+-----+-----+-----+
¦    ¦III. Школьны кампанент             ¦   4   ¦  4  ¦  4  ¦  4  ¦
+----+-----------------------------------+-------+-----+-----+-----+
¦    ¦Усяго гадзiн па трох кампанентах   ¦  36   ¦ 37  ¦ 38  ¦ 38  ¦
¦----+-----------------------------------+-------+-----+-----+------










Дадатак 4



РАЗМЕРКАВАННЕ ГАДЗIН ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ

РЭФАРМУЕМЫХ II - IV КЛАСАЎ З ЧАТЫРОХГАДОВЫМ ТЭРМIНАМ

НАВУЧАННЯ Ў ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛЕ



-----+---------------------------------------+---------------------¬
¦ N  ¦           Вучэбныя прадметы           ¦ Колькасць гадзiн у  ¦
¦п/п ¦                                       ¦  тыдзень па класах  ¦
¦    ¦                                       +------+------+-------+
¦    ¦                                       ¦  II  ¦ III  ¦  IV   ¦
+----+---------------------------------------+------+------+-------+
¦    ¦I. Дзяржаўны кампанент                 ¦      ¦      ¦       ¦
+----+---------------------------------------+------+------+-------+
¦ 1  ¦Беларуская мова                        ¦ 6 (2)¦ 6 (3)¦ 7 (3) ¦
+----+---------------------------------------+------+------+-------+
¦ 2  ¦Руская мова                            ¦ 2 (6)¦ 3 (6)¦ 3 (7) ¦
+----+---------------------------------------+------+------+-------+
¦ 3  ¦Матэматыка                             ¦   4  ¦   4  ¦   4   ¦
+----+---------------------------------------+------+------+-------+
¦ 4  ¦Замежная мова                          ¦   1  ¦   -  ¦   -   ¦
+----+---------------------------------------+------+------+-------+
¦ 5  ¦Чалавек i свет                         ¦   1  ¦   2  ¦   1   ¦
+----+---------------------------------------+------+------+-------+
¦ 6  ¦Мая Радзiма - Беларусь                 ¦   -  ¦   -  ¦   1   ¦
+----+---------------------------------------+------+------+-------+
¦ 7  ¦Выяўленчае мастацтва                   ¦   1  ¦   1  ¦   1   ¦
+----+---------------------------------------+------+------+-------+
¦ 8  ¦Музыка                                 ¦   1  ¦   1  ¦   1   ¦
+----+---------------------------------------+------+------+-------+
¦ 9  ¦Працоўнае навучанне                    ¦   1  ¦   1  ¦   1   ¦
+----+---------------------------------------+------+------+-------+
¦10  ¦Фiзiчная культура i здароўе            ¦   3  ¦   3  ¦   3   ¦
¦    ¦(фiзiчная культура)                    ¦      ¦      ¦       ¦
+----+---------------------------------------+------+------+-------+
¦11  ¦Асновы бяспекi жыццядзейнасцi          ¦  -   ¦   -  ¦   -   ¦
+----+---------------------------------------+------+------+-------+
¦    ¦Усяго:                                 ¦  20  ¦  21  ¦  22   ¦
+----+---------------------------------------+------+------+-------+
¦    ¦II. Карэкцыйны кампанент               ¦      ¦      ¦       ¦
+----+---------------------------------------+------+------+-------+
¦ 1  ¦Лагапедычныя заняткi                   ¦  12  ¦  12  ¦   8   ¦
+----+---------------------------------------+------+------+-------+
¦ 2  ¦Рытмiка i танец                        ¦   1  ¦   1  ¦   1   ¦
+----+---------------------------------------+------+------+-------+
¦    ¦III. Школьны кампанент                 ¦   2  ¦   2  ¦   2   ¦
+----+---------------------------------------+------+------+-------+
¦    ¦Усяго гадзiн па трох кампанентах       ¦  35  ¦  36  ¦  33   ¦
¦----+---------------------------------------+------+------+--------










Дадатак 5



РАЗМЕРКАВАННЕ ГАДЗIН ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ

РЭФАРМУЕМЫХ V - VII КЛАСАЎ З ЧАТЫРОХГАДОВЫМ ТЭРМIНАМ

НАВУЧАННЯ Ў ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛЕ



-----+---------------------------------+---------------------------¬
¦ N  ¦        Вучэбныя прадметы        ¦Колькасць гадзiн у тыдзень ¦
¦п/п ¦                                 ¦         па класах         ¦
¦    ¦                                 +--------+----------+-------+
¦    ¦                                 ¦   V    ¦    VI    ¦  VII  ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦    ¦I. Дзяржаўны кампанент           ¦        ¦          ¦       ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦ 1  ¦Беларуская мова                  ¦   6 (1)¦   6 (2)  ¦  4 (2)¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦ 2  ¦Беларуская лiтаратура            ¦   3 (1)¦3 / 2 (1) ¦  3 (1)¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦ 3  ¦Руская мова                      ¦   1 (6)¦   2 (6)  ¦  2 (4)¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦ 4  ¦Руская лiтаратура                ¦   1 (3)¦ 1 (2 / 3)¦  1 (3)¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦ 5  ¦Матэматыка                       ¦    5   ¦   5 / 4  ¦   4   ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦ 6  ¦Iнфарматыка                      ¦    -   ¦     -    ¦   1   ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦ 7  ¦Гiсторыя Беларусi                ¦    -   ¦   0 / 1  ¦   1   ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦ 8  ¦Сусветная гiсторыя               ¦    1   ¦     1    ¦   1   ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦ 9  ¦Чалавек i свет                   ¦    1   ¦     1    ¦   -   ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦10  ¦Геаграфiя                        ¦    -   ¦   1 / 2  ¦   1   ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦11  ¦Бiялогiя                         ¦    -   ¦     -    ¦   2   ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦12  ¦Фiзiка                           ¦    -   ¦     -    ¦   2   ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦13  ¦Выяўленчае мастацтва             ¦    1   ¦     1    ¦   -   ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦14  ¦Музыка                           ¦    1   ¦     1    ¦   1   ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦15  ¦Фiзiчная культура                ¦    3   ¦     3    ¦   3   ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦16  ¦Працоўнае навучанне              ¦  1 - 2 ¦     2    ¦ 1 - 2 ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦17  ¦Асновы бяспекi жыццядзейнасцi    ¦    -   ¦    -     ¦   -   ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦    ¦Усяго:                           ¦   24   ¦    27    ¦  27   ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦    ¦II. Карэкцыйны кампанент         ¦        ¦          ¦       ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦    ¦Карэкцыйныя заняткi              ¦    4   ¦     3    ¦   3   ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦    ¦III. Школьны кампанент           ¦    5   ¦     4    ¦   4   ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦    ¦Усяго гадзiн па трох кампанентах ¦   33   ¦    34    ¦  34   ¦
¦----+---------------------------------+--------+----------+--------










Дадатак 6



РАЗМЕРКАВАННЕ ГАДЗIН ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ

VII - IX КЛАСАЎ З ЧАТЫРОХГАДОВЫМ ТЭРМIНАМ

НАВУЧАННЯ Ў ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛЕ



-----+---------------------------------+---------------------------¬
¦ N  ¦        Вучэбныя прадметы        ¦Колькасць гадзiн у тыдзень ¦
¦п/п ¦                                 ¦         па класах         ¦
¦    ¦                                 +--------+----------+-------+
¦    ¦                                 ¦  VII   ¦   VIII   ¦  IX   ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦    ¦I. Дзяржаўны кампанент           ¦        ¦          ¦       ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦ 1  ¦Беларуская мова                  ¦   5 (2)¦   4 (2)  ¦ 4 (2) ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦ 2  ¦Беларуская лiтаратура            ¦   3 (2)¦     2    ¦   2   ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦ 3  ¦Руская мова                      ¦   2 (5)¦   2 (4)  ¦ 2 (4) ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦ 4  ¦Руская лiтаратура                ¦   2 (3)¦     2    ¦   2   ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦ 5  ¦Матэматыка                       ¦  5 / 4 ¦   5 / 4  ¦ 4 / 5 ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦ 6  ¦Iнфарматыка                      ¦    -   ¦     2    ¦ 1 / 2 ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦ 7  ¦Гiсторыя Беларусi                ¦    1   ¦     1    ¦   1   ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦ 8  ¦Сусветная гiсторыя               ¦    1   ¦     1    ¦ 2 / 1 ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦ 9  ¦Чалавек. Грамадства. Дзяржава    ¦     -  ¦     1    ¦   1   ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦10  ¦Геаграфiя                        ¦    2   ¦   1 / 2  ¦ 2 / 1 ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦11  ¦Бiялогiя                         ¦    2   ¦   1 / 2  ¦ 2 / 1 ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦12  ¦Фiзiка                           ¦  1 / 2 ¦     2    ¦   2   ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦13  ¦Хiмiя                            ¦    -   ¦   2 / 1  ¦   2   ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦14  ¦Музыка                           ¦    1   ¦     -    ¦   -   ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦15  ¦Сусветная мастацкая культура     ¦    -   ¦     -    ¦ 0 / 1 ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦16  ¦Фiзiчная культура                ¦    3   ¦     3    ¦   3   ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦17  ¦Працоўнае навучанне              ¦  1 - 2 ¦   1 - 3  ¦ 0 - 2 ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦18  ¦Асновы бяспекi жыццядзейнасцi    ¦    -   ¦     -    ¦   -   ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦    ¦Усяго:                           ¦   29   ¦    30    ¦  30   ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦    ¦II. Карэкцыйны кампанент         ¦        ¦          ¦       ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦    ¦Лагапедычныя заняткi             ¦    4   ¦     4    ¦   4   ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦    ¦III. Школьны кампанент           ¦    4   ¦     4    ¦   4   ¦


Страницы: | Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10 | Стр.11 |




< Главная страница

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList