Стр. 1
Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10 | Стр.11 |
У мэтах нарматыўнага забеспячэння навучальна-выхаваўчага працэсу ў спецыяльных установах адукацыi i ва ўстановах адукацыi агульнага тыпу, якiя стварылi ўмовы для атрымання адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi асобамi з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, i ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 г. "Об образовании лиц с особенностями психофизического развития (специальном образовании)" ЗАГАДВАЮ:
Зацвердзiць вучэбныя планы:
спецыяльных устаноў адукацыi i ўстаноў адукацыi агульнага тыпу, якiя стварылi ўмовы для атрымання адукацыi асобамi з парушэннем слыху, на 2005/2006 навучальны год (дадаюцца);
спецыяльных устаноў адукацыi i ўстаноў адукацыi агульнага тыпу, якiя стварылi ўмовы для атрымання адукацыi асобамi з парушэннямi зроку, на 2005/2006 навучальны год (дадаюцца);
спецыяльных устаноў адукацыi i ўстаноў адукацыi агульнага тыпу, якiя стварылi ўмовы для атрымання адукацыi асобамi з парушэннямi псiхiчнага развiцця (цяжкасцямi ў навучаннi), на 2005/2006 навучальны год (дадаюцца);
спецыяльных устаноў адукацыi i ўстаноў адукацыi агульнага тыпу, якiя стварылi ўмовы для атрымання адукацыi асобамi з цяжкiмi парушэннямi маўлення, на 2005/2006 навучальны год;
спецыяльных устаноў адукацыi i ўстаноў адукацыi агульнага тыпу, якiя стварылi ўмовы для атрымання адукацыi асобамi з парушэннямi функцый апорна-рухальнага апарату, на 2005/2006 навучальны год;
спецыяльных устаноў адукацыi i ўстаноў адукацыi агульнага тыпу, якiя стварылi ўмовы для атрымання адукацыi асобамi з iнтэлектуальнай недастатковасцю, на 2005/2006 навучальны год.
Мiнiстр А.М.РАДЗЬКОЎ
ВУЧЭБНЫ ПЛАН СПЕЦЫЯЛЬНЫХ УСТАНОЎ АДУКАЦЫI
I ЎСТАНОЎ АДУКАЦЫI АГУЛЬНАГА ТЫПУ, ЯКIЯ СТВАРЫЛI ЎМОВЫ
ДЛЯ АТРЫМАННЯ АДУКАЦЫI АСОБАМI З ПАРУШЭННЕМ СЛЫХУ,
НА 2005/2006 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД
1. Вучэбны план спецыяльных устаноў адукацыi i ўстаноў адукацыi агульнага тыпу, якiя стварылi ўмовы для атрымання адукацыi асобамi з парушэннем слыху, на 2005/2006 навучальны год (далей - вучэбны план) вызначае парадак арганiзацыi адукацыйнага працэсу ў спецыяльных агульнаадукацыйных школах (школах-iнтэрнатах), спецыяльных класах, класах iнтэграванага (сумеснага) навучання i выхавання ва ўстановах адукацыi агульнага тыпу, якiя стварылi ўмовы для атрымання адукацыi асобамi з парушэннем слыху (далей - установах), i з'яўляецца асновай для распрацоўкi вучэбных планаў у названых установах з улiкам канкрэтных умоў на аснове размеркавання гадзiн па вучэбных прадметах згодна з дадаткамi 1 - 17.
2. Навучальны год ва ўстановах пачынаецца 1 верасня.
На працягу навучальнага года ўстанаўлiваюцца канiкулы:
восеньскiя - 9 дзён з 30.10.2005 г. па 07.11.2005 г. уключна;
зiмовыя - 15 дзён з 25.12.2005 г. па 08.01.2006 г. уключна;
веснавыя - 9 дзён з 25.03.2006 г. па 02.04.2006 г. уключна.
Пры арганiзацыi навучання па чвэрцях вызначаюцца наступныя тэрмiны:
I чвэрць - з 01.09.2005 г. па 29.10.2005 г.;
II чвэрць - з 08.11.2005 г. па 24.12.2005 г.;
III чвэрць - з 09.01.2006 г. па 24.03.2006 г.;
IV чвэрць - з 03.04.2006 г. па 26.05.2006 г.
Для вучняў першых i другiх класаў устаноў у III чвэрцi праводзяцца дадатковыя канiкулы працягласцю адзiн тыдзень.
3. Выпускныя экзамены праводзяцца з 29 мая па 17 чэрвеня 2006 г.
4. Вучэбны план прадугледжвае 5-дзённы вучэбны тыдзень. Класы з павышаным узроўнем вывучэння прадметаў працуюць у рэжыме 6-дзённага вучэбнага тыдня.
5. Вучэбны план уключае дзяржаўны, карэкцыйны i школьны кампаненты.
5.1. Дзяржаўны кампанент вучэбнага плана (далей - дзяржаўны кампанент) уключае вучэбныя прадметы, вывучэнне якiх можа ажыццяўляцца на базавым цi павышаным узроўнi. Першая лiчба ў лiкавым ланцужку лiчбавай часткi вучэбнага плана азначае колькасць гадзiн на вывучэнне вучэбнага прадмета, напрыклад "Працоўнае навучанне", на базавым, другая - на павышаным узроўнях. Лiчба "0" на пачатку некаторых лiкавых ланцужкоў азначае, што на базавым узроўнi дадзены прадмет у адпаведным класе не вывучаецца. Лiчнiк дробных лiчбаў азначае тыднёвую колькасць гадзiн на вывучэнне прадмета ў першым паўгоддзi, назоўнiк - у другiм паўгоддзi.
Вывучэнне асобных прадметаў на павышаным узроўнi ажыццяўляецца за кошт гадзiн школьнага кампанента ва ўстановах (класах) з павышаным вывучэннем асобных прадметаў.
5.2. Карэкцыйны кампанент вучэбнага плана ўключае спецыяльныя прадметы. Гадзiны карэкцыйнага кампанента размяркоўваюцца ў адпаведнасцi з гадзiнамi, дадзенымi ў вучэбных планах.
Заняткi карэкцыйнага кампанента праводзяцца па асобным раскладзе.
Заняткi па карэкцыi вымаўлення, развiццi слыхавога ўспрымання праводзяцца на аснове iндывiдуальных карэкцыйных праграм, распрацаваных з улiкам стану развiцця слыхавой функцыi, вымаўлення, зрокавага ўспрымання (чытання з вуснаў), вуснага маўлення, узроўню пазнавальнай дзейнасцi i асобасных асаблiвасцей кожнага вучня.
Заняткi па развiццi жэставага маўлення прадугледжваюць стварэнне спрыяльных умоў для карэкцыйна-педагагiчнай работы па ўзбагачэннi эмацыянальнага вопыту дзяцей, выхаваннi культуры i пачуццяў, сацыялiзацыi вучняў.
Вынiкi карэкцыйна-развiваючай работы з кожным вучнем аналiзуюцца псiхолага-педагагiчным кансiлiумам i абмяркоўваюцца на педагагiчным савеце ўстановы.
5.3. Школьны кампанент вучэбнага плана (далей - школьны кампанент) забяспечвае варыятыўнасць i асобасна арыентаваны падыход да арганiзацыi адукацыйнага працэсу i прызначаны для правядзення стымулюючых i падтрымлiваючых заняткаў у I - XI (I - XII) <1> класах, арганiзацыi заняткаў па iнтарэсах у I - IV (I - V) класах, факультатываў у V - VII (VI - VIII) класах, курсаў па выбары ў VIII - XI (IX - XII) класах, грамадска карыснай працы ў III - XI (IV - XII) класах, вывучэння асобных прадметаў на павышаным узроўнi.
------------------------------
<1> У дужках даецца нумарацыя класаў для 2-га аддзялення школ для дзяцей з парушэннем слыху.
Школьны кампанент не з'яўляецца абавязковым для ўсiх вучняў. Пры правядзеннi заняткаў з лiку гадзiн школьнага кампанента неабходна ўлiчваць максiмальна дапушчальную вучэбную нагрузку на аднаго вучня.
Заняткi па iнтарэсах у межах гадзiн школьнага кампанента ў пачатковых класах арганiзуюцца пры наяўнасцi заявы законных прадстаўнiкоў вучняў, заняткi курсаў па выбары, факультатыўныя заняткi ў астатнiх класах - пры наяўнасцi заяў вучняў.
6. Памiж заняткамi дзяржаўнага кампанента i карэкцыйнага, а таксама школьнага кампанентаў прадугледжваецца перапынак не менш як 30 мiнут.
7. Дзяржаўны кампанент у дадатках 5 - 6 вучэбнага плана, якi прапануецца для арганiзацыi вучэбнага працэсу на 1-м аддзяленнi, прадугледжвае паступовы пераход (на ступенi агульнай пачатковай адукацыi i на ўзроўнi агульнай базавай адукацыi - V - VII класы) на размеркаванне гадзiн моўнага блока ў адпаведнасцi з гадзiнамi вучэбнага плана ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi.
Стварэнне вучэбнага плана на 1-м аддзяленнi пачынаецца з вызначэння мовы навучання. Першая лiчба ў моўна-лiтаратурным блоку адпавядае размеркаванню гадзiн па класах ва ўстановах з беларускай мовай навучання, другая (у дужках) - ва ўстановах з рускай мовай навучання.
8. Курс "Уводзiны ў школьнае жыцце" вывучаецца ў першым класе ў вераснi ў межах агульнай колькасцi гадзiн, вызначаных дадаткам 5 вучэбнага плана. Усе астатнiя прадметы вывучаюцца пасля заканчэння названага курса.
9. Вывучэнне вуснага моўнага курса беларускай мовы ва ўстановах з рускай мовай навучання i вуснага моўнага курса рускай мовы ва ўстановах з беларускай мовай навучання на 1-м аддзяленнi пачынаецца з I класа.
10. На 1-м аддзяленнi ў другiм класе пачынаецца вывучэнне замежнай мовы на базавым узроўнi ў аб'ёме 1 гадзiны ў тыдзень.
11. На 1-м аддзяленнi з першага класа можа ажыццяўляцца вывучэнне замежнай мовы на павышаным узроўнi ў аб'ёме 3 гадзiн у тыдзень. Вучнi ўстаноў, якiя вывучалi замежную мову ў пачатковых класах за кошт гадзiн школьнага кампанента, могуць прадоўжыць яе вывучэнне на павышаным або паглыбленым узроўнi з V класа. Другая замежная мова па жаданнi вучняў вывучаецца на базавым узроўнi за кошт гадзiн школьнага кампанента.
12. Заняткi па фiзiчнай культуры з вучнямi, якiя па стане здароўя аднесены да спецыяльнай медыцынскай групы, праводзяцца ў аб'ёме 3 гадзiн у тыдзень.
Колькасць груп на пачатак кожнага паўгоддзя зацвярджаецца загадам па ўстанове на падставе вынiкаў папярэдняга паглыбленага медыцынскага агляду. Напаўняльнасць спецыяльнай медыцынскай групы - 8 - 12 вучняў (незалежна ад узросту, полу i дыягназу захворвання).
13. Пры арганiзацыi заняткаў па працоўным навучаннi ў V - XI (VI - XII) класах дазваляецца дзяленне класа на 2 групы. Такi парадак дзялення класаў на групы захоўваецца ў V - XI (VI - XII) класах пры арганiзацыi працоўнага навучання на павышаным узроўнi.
14. Пры арганiзацыi працоўнага навучання вучняў VIII - XI (IX - ХII) класаў на базе мiжшкольных вучэбна-вытворчых камбiнатаў працоўнага навучання i прафесiянальнай арыентацыi вучняў, школьных i мiжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрань, навучальных устаноў прафтэхадукацыi, майстэрань прадпрыемстваў (калгасаў, саўгасаў) дазваляецца дзяленне класа на групы.
15. У V - VIII (VI - IX) класах устаноў, якiя маюць зямельныя, вучэбна-доследныя ўчасткi, у перыяд летнiх канiкул праводзiцца працоўная практыка. Працягласць яе не павiнна перавышаць 5 дзён (15 гадзiн) у кожным класе. Тэрмiны, парадак арганiзацыi практыкi вызначае савет установы, зыходзячы з мясцовых умоў.
16. З улiкам пажаданняў вучняў i iх законных прадстаўнiкоў па рашэннi педагагiчнага савета ў X - XI (XI - XII) класах можа ажыццяўляцца працоўнае (прафесiянальнае) навучанне. Пры гэтым дзяленне класаў на групы ажыццяўляецца ў парадку, якi прадугледжаны пры арганiзацыi заняткаў па працоўным навучаннi.
З вучнямi X (XI) класаў, якiя праходзяць працоўнае (прафесiянальнае) навучанне, вытворчая практыка праводзiцца толькi па профiлi навучання на працягу 20 дзён па 6 гадзiн у дзень (усяго 120 гадзiн). Дзяленне класаў на 2 групы пры правядзеннi вытворчай практыкi ажыццяўляецца пры ўмове вывучэння двух профiляў у тым жа парадку, як i пры арганiзацыi заняткаў па працоўным навучаннi.
17. Грамадска карысная праца арганiзуецца ва ўстановах, дзе створаны для гэтага неабходныя ўмовы, з разлiку 1 гадзiна ў тыдзень у III - VI (IV - VII) класах i да 2 гадзiн у тыдзень у VII - VIII (VIII - IX) класах. Дзяленне класаў на групы пры правядзеннi грамадска карыснай працы не ажыццяўляецца. Ва ўстановах, дзе арганiзаваны групы падоўжанага дня, грамадска карысная праца праводзiцца выхавацелямi груп (класаў) у межах iх працоўнага часу.
18. У межах агульнай колькасцi гадзiн школьнага кампанента вучэбнага плана час, якi адведзены на правядзенне факультатыўных заняткаў i курсаў па выбары, выкарыстоўваецца на адну або некалькi груп у залежнасцi ад зробленага вучнямi выбару.
На факультатыўных занятках i курсах па выбары вучнi могуць паглыбляць веды па вучэбных прадметах вучэбнага плана, уключаных у дзяржаўны кампанент, а таксама вывучаць курсы i прадметы, якiя не ўключаны ў дзяржаўны i карэкцыйны кампаненты вучэбнага плана (чарчэнне, псiхалогiя, эканомiка, экалогiя i iнш.), праводзiць заняткi па фармiраваннi навыкаў здаровага ладу жыцця.
Групы для заняткаў па iнтарэсах, факультатыўных заняткаў камплектуюцца з вучняў аднаго або паралельных класаў у колькасцi 6 чалавек.
Напаўняльнасць груп па вывучэннi курсаў па выбары складае не менш як 3 вучнi.
Стымулюючыя i падтрымлiваючыя заняткi арганiзуюцца адмiнiстрацыяй установы ў межах выдзеленых гадзiн пры напаўняльнасцi груп не менш як 3 вучнi. Гэтыя вучэбныя гадзiны не тарыфiкуюцца. Аплата настаўнiку робiцца за фактычна адпрацаваны час.
19. Для правядзення заняткаў па рытмiцы i танцы прадугледжваюцца канцэртмайстарскiя (акампанiятарскiя) гадзiны (100% вучэбнага часу).
20. Размеркаванне агульнай фiнансуемай колькасцi гадзiн вучэбнага плана па класах прыкладнае, рэкамендацыйнае. Агульная колькасць гадзiн вучэбнага плана ва ўстановах адукацыi размяркоўваецца тарыфiкацыйнай камiсiяй i зацвярджаецца загадам дырэктара.
21. На працягу навучальнага года з вучнямi II - IX (III - X) класаў праводзяцца абавязковыя заняткi па асновах бяспекi жыццядзейнасцi ў наступным аб'ёме:
правiлы дарожнага руху - па 7 заняткаў у II - IX (III - X) класах;
правiлы пажарнай бяспекi - па 7 заняткаў у II - IX (III - X) класах;
абарона насельнiцтва ад надзвычайных абставiн - па 2 заняткi ў V - VII (VI - VIII) класах, па 8 заняткаў у VIII - IX (IX - X) класах;
бяспека жыцця i здароўя - па 2 заняткi ў II - VII (III - VIII) класах i па 4 заняткi ў VIII - IX (IX - X) класах.
Ва ўстановах, якiя размешчаны на тэрыторыi радыяцыйнага забруджання, заняткi па радыяцыйнай бяспецы праводзяцца ў II - XI (III - XII) класах: у II - IV (III - V) класах - па 4 заняткi, у V - XI (VI - XII) класах - па 8 заняткаў.
Гэтыя заняткi з'яўляюцца абавязковымi i праводзяцца ў пазаўрочны час. Гадзiны на правядзенне заняткаў па асновах бяспекi жыццядзейнасцi тарыфiкуюцца за кошт гадзiн школьнага кампанента.
22. Заняткi па бiблiятэчна-бiблiяграфiчнай культуры праводзяцца ў I - IX (II - X) класах у адпаведнасцi з праграмай "Асновы бiблiятэчна-бiблiяграфiчных ведаў вучняў I - IX класаў", якая апублiкавана ў "Зборнiку нарматыўных дакументаў Мiнiстэрства народнай адукацыi Рэспублiкi Беларусь", 1992 г., N 3.
У I - IX (II - X) класах заняткi па бiблiятэчна-бiблiяграфiчнай культуры па рашэннi дырэктара ўстановы праводзяцца настаўнiкамi пачатковых класаў, мовы i лiтаратуры або бiблiятэчнымi работнiкамi i аплачваюцца за фактычна адпрацаваны час за кошт гадзiн школьнага кампанента.
23. У другiм паўгоддзi ў XI (XII) класах праводзiцца абавязковы факультатыўны курс "Вялiкая Айчынная вайна савецкага народа" (у кантэксце Другой сусветнай вайны) у аб'ёме 18 гадзiн. На вывучэнне гэтага факультатыўнага курса можна выкарыстаць 8 гадзiн з адведзенага часу на вывучэнне прадметаў "Гiсторыя Беларусi" i "Сусветная гiсторыя". Астатнiя заняткi (10 гадзiн) праводзяцца ў пазаўрочны час за кошт гадзiн школьнага кампанента.
24. Навучальная ўстанова выкарыстоўвае ў поўным аб'ёме гадзiны школьнага кампанента, якiя прадугледжаны вучэбным планам, i забяспечвае iх якаснае правядзенне.
25. Пры распрацоўцы вучэбнага плана для вучняў з парушэннем слыху, якiя навучаюцца ў VIII - IX' класах iнтэграванага (сумеснага) навучання i выхавання ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi з 12-гадовым тэрмiнам навучання, выкарыстоўваюцца гадзiны дзяржаўнага кампанента (акрамя гадзiн моўнага блока) вучэбнага плана ўстановы, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, i гадзiны дзяржаўнага (моўны блок), карэкцыйнага i школьнага кампанентаў дадзенага вучэбнага плана.
26. Па астатнiх пытаннях арганiзацыi навучальна-выхаваўчага працэсу неабходна кiравацца вучэбнымi планамi ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, на 2005/2006 навучальны год, зацверджанымi загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2005 г. N 186.
Дадатак 1
РАЗМЕРКАВАННЕ ГАДЗIН ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ
РЭФАРМУЕМЫХ I - V КЛАСАЎ 2-ГА АДДЗЯЛЕННЯ
-----+------------------------------+------------------------------¬
¦ N ¦ Вучэбныя прадметы ¦ Колькасць гадзiн ¦
¦п/п ¦ ¦ у тыдзень па класах ¦
¦ ¦ +-----+------+-----T-----+-----+
¦ ¦ ¦ I ¦ II ¦ III ¦ IV ¦ V ¦
+----+------------------------------+-----+------+-----+-----+-----+
¦ ¦I. Дзяржаўны кампанент ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+----+------------------------------+-----+------+-----+-----+-----+
¦ 1 ¦Руская мова ¦ 7 ¦ 7 ¦ 8 ¦ 9 ¦ 8 ¦
+----+------------------------------+-----+------+-----+-----+-----+
¦ 2 ¦Матэматыка ¦ 4 ¦ 4 ¦ 4 ¦ 4 ¦ 4 ¦
+----+------------------------------+-----+------+-----+-----+-----+
¦ 3 ¦Чалавек i свет ¦ 2 ¦ 3 ¦ 3 ¦ 3 ¦ 2 ¦
+----+------------------------------+-----+------+-----+-----+-----+
¦ 4 ¦Мая Радзiма - Беларусь ¦ - ¦ - ¦ - ¦ - ¦ 2 ¦
+----+------------------------------+-----+------+-----+-----+-----+
¦ 5 ¦Прадметна-практычнае навучанне¦ 2 ¦ 2 ¦ 2 ¦ 2 ¦ 2 ¦
¦ ¦(працоўнае навучанне) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+----+------------------------------+-----+------+-----+-----+-----+
¦ 6 ¦Выяўленчае мастацтва ¦ 1 ¦ 1 ¦ 1 ¦ 1 ¦ 1 ¦
+----+------------------------------+-----+------+-----+-----+-----+
¦ 7 ¦Фiзiчная культура i здароўе ¦ 3 ¦ 3 ¦ 3 ¦ 3 ¦ 3 ¦
¦ ¦(фiзiчная культура) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+----+------------------------------+-----+------+-----+-----+-----+
¦ 8 ¦Асновы бяспекi жыццядзейнасцi ¦ - ¦ - ¦ - ¦ - ¦ - ¦
+----+------------------------------+-----+------+-----+-----+-----+
¦ ¦Усяго: ¦ 19 ¦ 20 ¦ 21 ¦ 22 ¦ 22 ¦
+----+------------------------------+-----+------+-----+-----+-----+
¦ ¦II. Карэкцыйны кампанент ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+----+------------------------------+-----+------+-----+-----+-----+
¦ 1 ¦Карэкцыя вымаўлення i развiццё¦ 12 ¦ 12 ¦ 12 ¦ 12 ¦ 12 ¦
¦ ¦слыхавога ўспрымання ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+----+------------------------------+-----+------+-----+-----+-----+
¦ 2 ¦Заняткi па рытмiцы i танцы ¦ 2 ¦ 2 ¦ 2 ¦ 2 ¦ 2 ¦
¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+----+------------------------------+-----+------+-----+-----+-----+
¦ 3 ¦Развiццё жэставага маўлення ¦ 3 ¦ 3 ¦ 2 ¦ 2 ¦ 2 ¦
+----+------------------------------+-----+------+-----+-----+-----+
¦ ¦Усяго: ¦ 17 ¦ 17 ¦ 16 ¦ 16 ¦ 16 ¦
+----+------------------------------+-----+------+-----+-----+-----+
¦ ¦III. Школьны кампанент ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+----+------------------------------+-----+------+-----+-----+-----+
¦ ¦Усяго гадзiн па трох ¦ 37 ¦ 39 ¦ 39 ¦ 40 ¦ 40 ¦
¦ ¦кампанентах ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦----+------------------------------+-----+------+-----+-----+------
Дадатак 2
РАЗМЕРКАВАННЕ ГАДЗIН ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ
РЭФАРМУЕМЫХ VI - VII КЛАСАЎ 2-ГА АДДЗЯЛЕННЯ
-----+---------------------------------------+---------------------¬
¦ N ¦ Вучэбныя прадметы ¦ Колькасць гадзiн у ¦
¦п/п ¦ ¦ тыдзень па класах ¦
¦ ¦ +-----------+---------+
¦ ¦ ¦ VI ¦ VII ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦ ¦I. Дзяржаўны кампанент ¦ ¦ ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦ 1 ¦Руская мова ¦ 7 / 8 ¦ 8 / 7 ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦ 2 ¦Руская лiтаратура ¦ 3 ¦ 3 ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦ 3 ¦Беларуская лiтаратура ¦ 2 / 1 ¦ 2 ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦ 4 ¦Матэматыка ¦ 5 ¦ 5 / 4 ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦ 5 ¦Гiсторыя Беларусi ¦ - ¦ 0 / 1 ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦ 6 ¦Сусветная гiсторыя ¦ 1 ¦ 1 ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦ 7 ¦Чалавек i свет ¦ 1 ¦ 1 ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦ 8 ¦Геаграфiя ¦ - ¦ 1 / 2 ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦ 9 ¦Выяўленчае мастацтва ¦ 1 ¦ 1 ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦10 ¦Фiзiчная культура ¦ 3 ¦ 3 ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦11 ¦Працоўнае навучанне ¦ 1 - 2 ¦ 2 ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦12 ¦Асновы бяспекi жыццядзейнасцi ¦ - ¦ - ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦ ¦Усяго: ¦ 24 ¦ 27 ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦ ¦II. Карэкцыйны кампанент ¦ ¦ ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦ 1 ¦Карэкцыя вымаўлення i развiццё ¦ 4 ¦ 4 ¦
¦ ¦слыхавога ўспрымання ¦ ¦ ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦ 2 ¦Заняткi па рытмiцы i танцы ¦ 1 ¦ 1 ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦ 3 ¦Развiццё жэставага маўлення ¦ 3 ¦ 3 ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦ ¦III. Школьны кампанент ¦ 5 ¦ 4 ¦
+----+---------------------------------------+-----------+---------+
¦ ¦Усяго гадзiн па трох кампанентах ¦ 37 ¦ 39 ¦
¦----+---------------------------------------+-----------+----------
Дадатак 3
РАЗМЕРКАВАННЕ ГАДЗIН ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ
VII - X КЛАСАЎ 2-ГА АДДЗЯЛЕННЯ
-----+------------------------------------+------------------------¬
¦ N ¦ Вучэбныя прадметы ¦ Колькасць гадзiн у ¦
¦п/п ¦ ¦ тыдзень па класах ¦
¦ ¦ +------+-----T-----+-----+
¦ ¦ ¦ VII ¦VIII ¦ IX ¦ X ¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦ ¦I. Дзяржаўны кампанент ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦ 1 ¦Руская мова ¦ 8 ¦ 7 ¦5 / 4¦5 / 4¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦ 2 ¦Руская лiтаратура ¦ 3 ¦ 4 ¦3 / 4¦3 / 4¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦ 3 ¦Беларуская лiтаратура ¦ 1 / 2¦ 2 ¦ 2 ¦ 2 ¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦ 4 ¦Матэматыка ¦ 5 / 4¦5 / 4¦5 / 4¦4 / 5¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦ 5 ¦Iнфарматыка ¦ - ¦ - ¦ 2 ¦1 / 2¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦ 6 ¦Гiсторыя Беларусi ¦ 1 ¦ 1 ¦ 1 ¦ 1 ¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦ 7 ¦Сусветная гiсторыя ¦ 2 / 1¦ 1 ¦ 1 ¦2 / 1¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦ 8 ¦Чалавек. Грамадства. Дзяржава ¦ - ¦ - ¦ 1 ¦ 1 ¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦ 9 ¦Чалавек i свет ¦ 1 ¦ - ¦ - ¦ - ¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦10 ¦Геаграфiя ¦ 1 / 2¦ 2 ¦1 / 2¦2 / 1¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦11 ¦Бiялогiя ¦ - ¦ 2 ¦1 / 2¦2 / 1¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦12 ¦Фiзiка ¦ - ¦1 / 2¦ 2 ¦ 2 ¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦13 ¦Хiмiя ¦ - ¦ - ¦2 / 1¦ 2 ¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦14 ¦Выяўленчае мастацтва ¦ 1 ¦ - ¦ - ¦ - ¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦15 ¦Сусветная мастацкая культура ¦ - ¦ - ¦ - ¦0 / 1¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦16 ¦Фiзiчная культура ¦ 3 ¦ 3 ¦ 3 ¦ 3 ¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦17 ¦Працоўнае навучанне ¦ 2 ¦1 - 2¦1 - 3¦0 - 2¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦18 ¦Асновы бяспекi жыццядзейнасцi ¦ - ¦ - ¦ - ¦ - ¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦ ¦Усяго: ¦ 28 ¦ 29 ¦ 30 ¦ 30 ¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦ ¦II. Карэкцыйны кампанент ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦ 1 ¦Карэкцыя вымаўлення i развiццё ¦ 4 ¦ 4 ¦ 4 ¦ 4 ¦
¦ ¦слыхавога ўспрымання ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦ 2 ¦Заняткi па рытмiцы i танцы ¦ 1 ¦ - ¦ - ¦ - ¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦ 3 ¦Развiццё жэставага маўлення ¦ 2 ¦ 2 ¦ 2 ¦ 2 ¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦ ¦Усяго: ¦ 7 ¦ 6 ¦ 6 ¦ 6 ¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦ ¦III. Школьны кампанент ¦ 4 ¦ 4 ¦ 4 ¦ 4 ¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦ ¦Усяго гадзiн па трох кампанентах ¦ 39 ¦ 39 ¦ 40 ¦ 40 ¦
¦----+------------------------------------+------+-----+-----+------
Дадатак 4
РАЗМЕРКАВАННЕ ГАДЗIН ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ
XI - XII КЛАСАЎ 2-ГА АДДЗЯЛЕННЯ
-----+----------------------------------------+--------------------¬
¦ N ¦ Вучэбныя прадметы ¦ Колькасць гадзiн у ¦
¦п/п ¦ ¦ тыдзень па класах ¦
¦ ¦ +----------+---------+
¦ ¦ ¦ XI ¦ XII ¦
+----+----------------------------------------+----------+---------+
¦ ¦I. Дзяржаўны кампанент ¦ ¦ ¦
+----+----------------------------------------+----------+---------+
¦ 1 ¦Руская мова ¦ 4 ¦ 4 ¦
+----+----------------------------------------+----------+---------+
¦ 2 ¦Руская лiтаратура ¦ 3 ¦ 3 ¦
+----+----------------------------------------+----------+---------+
¦ 3 ¦Беларуская мова i лiтаратура ¦ 2 ¦ 2 ¦
+----+----------------------------------------+----------+---------+
¦ 4 ¦Матэматыка ¦ 4 ¦ 4 ¦
+----+----------------------------------------+----------+---------+
¦ 5 ¦Iнфарматыка ¦ - ¦ - ¦
+----+----------------------------------------+----------+---------+
¦ 6 ¦Гiсторыя Беларусi ¦ 1 ¦ 1 ¦
+----+----------------------------------------+----------+---------+
¦ 7 ¦Сусветная гiсторыя ¦ 2 ¦ 2 ¦
+----+----------------------------------------+----------+---------+
¦ 8 ¦Чалавек. Грамадства. Дзяржава ¦ 1 ¦ 1 ¦
+----+----------------------------------------+----------+---------+
¦ 9 ¦Геаграфiя ¦ 2 ¦ - ¦
+----+----------------------------------------+----------+---------+
¦10 ¦Бiялогiя ¦ 2 ¦ 2 ¦
+----+----------------------------------------+----------+---------+
¦11 ¦Фiзiка ¦ 3 ¦ 3 ¦
+----+----------------------------------------+----------+---------+
¦12 ¦Астраномiя ¦ - ¦ 1 ¦
+----+----------------------------------------+----------+---------+
¦13 ¦Хiмiя ¦ 2 ¦ 2 ¦
+----+----------------------------------------+----------+---------+
¦14 ¦Сусветная мастацкая культура ¦ 1 ¦ 1 ¦
+----+----------------------------------------+----------+---------+
¦15 ¦Фiзiчная культура ¦ 3 ¦ 3 ¦
+----+----------------------------------------+----------+---------+
¦16 ¦Працоўнае навучанне ¦ 0 - 4 ¦ 0 - 4 ¦
+----+----------------------------------------+----------+---------+
¦ ¦Усяго: ¦ 30 ¦ 29 ¦
+----+----------------------------------------+----------+---------+
¦ ¦II. Карэкцыйны кампанент ¦ ¦ ¦
+----+----------------------------------------+----------+---------+
¦ 1 ¦Слыха-вымаўленчая рэабiлiтацыя ¦ 2 ¦ 2 ¦
+----+----------------------------------------+----------+---------+
¦ ¦III. Школьны кампанент ¦ 6 ¦ 6 ¦
+----+----------------------------------------+----------+---------+
¦ ¦Усяго гадзiн па трох кампанентах ¦ 38 ¦ 37 ¦
¦----+----------------------------------------+----------+----------
Дадатак 5
РАЗМЕРКАВАННЕ ГАДЗIН ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ
РЭФАРМУЕМЫХ I - IV КЛАСАЎ 1-ГА АДДЗЯЛЕННЯ
-----+------------------------------------+------------------------¬
¦ N ¦ Вучэбныя прадметы ¦ Колькасць гадзiн у ¦
¦п/п ¦ ¦ тыдзень па класах ¦
¦ ¦ +------+-----T-----+-----+
¦ ¦ ¦ I ¦ II ¦ III ¦ IV ¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦ ¦I. Дзяржаўны кампанент ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦ 1 ¦Уводзiны ў школьнае жыццё ¦Вера- ¦ - ¦- ¦- ¦
¦ ¦ ¦сень ¦ ¦ ¦ ¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦ 2 ¦Беларуская мова ¦ 6 (1)¦6 (2)¦6 (3)¦7 (3)¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦ 3 ¦Руская мова ¦ 1 (6)¦2 (6)¦3 (6)¦3 (7)¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦ 4 ¦Замежная мова ¦ 0 - 3¦1 - 3¦0 - 3¦0 - 3¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦ 5 ¦Матэматыка ¦ 4 ¦ 4 ¦ 4 ¦ 4 ¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦ 6 ¦Чалавек i свет ¦ 1 ¦ 1 ¦ 2 ¦ 1 ¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦ 7 ¦Мая Радзiма - Беларусь ¦ - ¦ - ¦ - ¦ 1 ¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦ 8 ¦Выяўленчае мастацтва ¦ 2 ¦ 1 ¦ 1 ¦ 1 ¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦ 9 ¦Музыка ¦ 1 ¦ 1 ¦ 1 ¦ 1 ¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦10 ¦Працоўнае навучанне ¦ 1 ¦ 1 ¦ 1 ¦ 1 ¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦11 ¦Фiзiчная культура ¦ 3 ¦ 3 ¦ 3 ¦ 3 ¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦11 ¦Асновы бяспекi жыццядзейнасцi ¦ - ¦ - ¦ - ¦ - ¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦ ¦Усяго: ¦ 19 ¦ 20 ¦ 21 ¦ 22 ¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦ ¦II. Карэкцыйны кампанент ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦ 1 ¦Карэкцыя вымаўлення i развiццё ¦ 12 ¦ 12 ¦ 12 ¦ 12 ¦
¦ ¦слыхавога ўспрымання ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦ 2 ¦Заняткi па рытмiцы i танцы ¦ 2 ¦ 2 ¦ 2 ¦ 2 ¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦ ¦Усяго: ¦ 14 ¦ 14 ¦ 14 ¦ 14 ¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦ ¦III. Школьны кампанент ¦ 2 ¦ 2 ¦ 2 ¦ 2 ¦
+----+------------------------------------+------+-----+-----+-----+
¦ ¦Усяго гадзiн па трох кампанентах ¦ 35 ¦ 36 ¦ 37 ¦ 38 ¦
¦----+------------------------------------+------+-----+-----+------
Дадатак 6
РАЗМЕРКАВАННЕ ГАДЗIН ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ
РЭФАРМУЕМЫХ V - VII КЛАСАЎ 1-ГА АДДЗЯЛЕННЯ
-----+---------------------------------+---------------------------¬
¦ N ¦ Вучэбныя прадметы ¦Колькасць гадзiн у тыдзень ¦
¦п/п ¦ ¦ па класах ¦
¦ ¦ +--------+----------+-------+
¦ ¦ ¦ V ¦ VI ¦ VII ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦ ¦I. Дзяржаўны кампанент ¦ ¦ ¦ ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦ 1 ¦Беларуская мова ¦ 3 ¦ 3 ¦ 2 ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦ 2 ¦Беларуская лiтаратура ¦ 1 / 2 ¦ 2 ¦ 2 ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦ 3 ¦Руская мова ¦ 3 ¦ 3 ¦ 2 ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦ 4 ¦Руская лiтаратура ¦ 2 / 1 ¦ 2 / 1 ¦ 2 ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦ 5 ¦Замежная мова ¦ 2 ¦ 2 ¦ 2 ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦ 6 ¦Матэматыка ¦ 5 ¦ 5 / 4 ¦ 4 ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦ 7 ¦Iнфарматыка ¦ - ¦ - ¦ 1 ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦ 8 ¦Гiсторыя Беларусi ¦ - ¦ 0 / 1 ¦ 1 ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦ 9 ¦Сусветная псторыя ¦ 1 ¦ 1 ¦ 1 ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦10 ¦Чалавек I свет ¦ 1 ¦ 1 ¦ - ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦11 ¦Геаграфiя ¦ - ¦ 1 / 2 ¦ 1 ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦12 ¦Бiялогiя ¦ - ¦ - ¦ 2 ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦13 ¦Фiзiка ¦ - ¦ - ¦ 2 ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦14 ¦Выяўленчае мастацтва ¦ 1 ¦ 1 ¦ - ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦15 ¦Музыка ¦ 1 ¦ 1 ¦ 1 ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦16 ¦Фiзiчная культура ¦ 3 ¦ 3 ¦ 3 ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
¦17 ¦Працоўнае навучанне ¦ 1 - 2 ¦ 2 ¦ 1 ¦
+----+---------------------------------+--------+----------+-------+
Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10 | Стр.11 |
|