Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства труда Республики Беларусь от 2 февраля 1995 г. №13 "Аб Спiсе работ, на якiх забараняецца прымяненне працы асоб маладзей васемнаццацi гадоў"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 13

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10 | Стр.11 | Стр.12 | Стр.13

 

     Работнiкi, занятыя:  у  вытворчасцi  бактэрыйных   i   вiрусных
 прэпаратаў; доглядам  за  прадуцэнтамi  i  цiтражнымi жывёламi;  на
 работах з iнфiцыраваным матэрыялам; а таксама  доглядам  за  хворай
 жывёлай.

     5. Ветэрынарныя ўстановы:

     Работнiкi, занятыя  на  работах  з iнфекцыйным або падазроным у
 адносiнах да iнфекцый матэрыялам,  а таксама па догляду  за  хворай
 жывёлай i iх лячэнню у ветэрынарных установах.

        ХХХVI. Вытворчасць навучальна-наглядных дапаможнiкаў

 усе вiды работ па: гiсталогii,         Рабочыя ўсiх
 гiталогii, эмбрыялогii, паталогii,     прафесiй
 апрацоўцы трупаў, падносцы i апрацоўцы
 трупнага матэрыялу;

 усе вiды работ на вiльготным           Работнiкi ўсiх
 прэпараваннi, мацэрацыi i на           прафесiй
 мiкразрэзах.


     XХХVII. Агульныя прафесii ўсiх галiн народнай гаспадаркi

 падрыхтоўка пажыўнага асяроддзя:       Аўтаклаўшчык        10014
 сусла, вадкiх i цвёрдых пажыўных
 асяроддзяў; разлiў сусла, стэрылiзацыя
 ў аўтаклавах;

 зарадка i рамонт свiнцовых             Акумулятаршчык      10047
 акумулятараў;

 асмольванне чанаў i iншых ёмiстасцей;  Антыкаразiйшчык     10062

 гашэнне вапны;                         Апаратчык гашэння
                                        вапны               10176

 падрыхтоўка раствораў хiмiчных         Апаратчык
 злучэнняў або раствораў;               падрыхтоўкi
                                        хiмiчных раствораў  10729

 хлараванне рапы, буравых вод,          Апаратчык
 вапнавага малака;                      хларавання          11087

 запаўненне бункераў матэрыяламi з      Бункероўшчык        11289
 дапамогай элеватараў, канвеераў,
 скiпавых пад'ёмнiкаў i iншых сiстэм;

 варка асфальтавай масцiкi i масы;      Варшчык асфальтавай
                                        масы                11368

 варка сумесi бiтуму ў бiтумаварачных   Варшчык бiтуму      11370
 катлах, ваннах, канвертарах;

 варка розных смолак або плаўленне      Варшчык смолкi      11394
 сургучу ў катлах i апаратах;

 кiраванне легкавымi i грузавымi        Вадзiцель
 аўтамабiлямi ўсiх тыпаў i марак;       аўтамабiля          11442

 выкананне ўсiх вiдаў работ пад вадой;  Вадалаз             11465

 перавозка розных грузаў, нечыстотаў,   Возчык              11476
 смецця i iншых грузаў на конях, валах,
 мулах;

 абслугоўванне паветранагравальнiкаў,   Газавiк             11607
 кантроль iх стану i работы
 абсталявання газавай гаспадаркi,
 асобных плавiльных, награвальных,
 тэрмiчных, кавальскiх, загартовачных i
 iншых пячэй;

 атрыманне энергетычнага газу на        Газагенератаршчык   11614
 газагенератарах, якiя працуюць
 на дровах, торфе, сланцы i вуглi;

 правядзенне газавыратавальных работ    Газавыратаўнiк      11622

 абслугоўванне i рамонт ацэтыленавых    Генератаршчык
 газагенератараў;                       ацэтыленавай
                                        устаноўкi           11646

 гумiраванне ўручную або на станках     Гумiроўшчык
 металiчных вырабаў;                    металавырабаў       11779

 дэзактывацыя спецаўтатранспарта,       Дэзактыватаршчык    11804
 абсталявання, спецвопраткi
 i сродкаў iндывiдуальнай абароны;

 дэзiнфекцыя i дэзадарацыя              Дэзiнфектар         11806
 адзення, абсталявання, машын,
 сыравiны, тэрыторый, будынкаў i г.д.;

 прасвечванне вырабаў пры дапамозе      Дэфектаскапiст      11833
 стацыянарных i перасовачных крынiц
 выпраменьвання;

 дазiметрычныя i радыёметрычныя         Дазiметрыст          11856
 вымярэннi;

 праверка, рамонт, зарадка i            Зарадчык
 перазарадка пенных, парашковых,        вогнетушыцеляў       12229
 вуглякiслых i фрэнавых вогнетушыцеляў;

 выпрабаванне балонаў пад цiскам;       Выпрабавальнiк
                                        балонаў              12571

 абслугоўванне катлоў i пячэй, якiя     Апальшчык            12618
 працуюць на цвёрдым палiве пры ручной
 загрузцы;

 абслугоўванне i бягучы рамонт пячэй;   Муляр (пячнiк)
                                        дзяжурны каля
                                        пячэй;               12682

 падрыхтоўка розных вiдаў клеевых       Клеявар              12776
 раствораў;

 пастаноўка на "тып" па колеру эмалей   Каларыст             12829
 i фарбаў;

 аналiз, даследаванне i выпрабаванне    Лабарант
 рэчываў, якiя шкодна ўздзейнiчаюць на  хiмiчнага
 здароўе чалавека;                      аналiзу              13321

 кiраванне i абслугоўванне барабанных   Лябёдчык             13361
 лябёдак з прывадам ад
 электрарухавiкоў;


 лiццё пад цiскам на                    Лiцейшчык
 тэрмапластаўтаматах (лiцейных          пластмас             13399
 машынах) дэталей i вырабаў;

 рамонт, мыццё, сушка i прасаванне      Машынiст па мыццю
 спецвопраткi, забруджанай ядавiтымi    i рамонту
 рэчывамi, каналiзацыйнай вадкасцю;     спецвопраткi         14042

 абслугоўванне высакавольтных           Матарыст
 электрарухавiкоў;                      электрарухавiкоў     14757

 напаўненне балонаў звадкаваным         Напаўняльнiк
 газам i вадкiм хлорам;                 балонаў              15068

 нейтралiзацыя цыянiстых i iншых        Нейтралiзатаршчык
 ядавiтых адходаў у пячах, ваннах;      цыянiстых
                                        раствораў            15121

 абслугоўванне (кiраванне)              Машынiсты ўсiх
 аўтамабiлеразгрузчыкаў,                прафесiй
 вагонаперакульнiкаў, вентыляцыйных,
 аспiрацыйных i паветрараздзяляльных
 установак; газагенератарнай
 станцыi; газадзьмухных машын,
 рухавiкоў унутранага згарання;
 кампрэсарных установак, вадагрэйных i
 паравых катлоў; маставых i шлюзавых
 кранаў; пад'ёмных механiзмаў;
 скрэперных перагружальнiкаў,
 халадзiльных установак, якiя
 фармiруюць штабелi; растворапомпавых
 станцый;

 абслугоўванне абсталявання ў           Абходчык
 падземных камерах i тунэлях;           вадаправодна-
                                        каналiзацыйнай
                                        сеткi               15400

 рамонт топак пячэй, катлоў,            Вогнетрывальшчык    15416
 каўшоў i iншага абсталявання;

 усе вiды работ, звязаныя з:            Работнiкi ўсiх
 прымяненнем аптычных квантавых         прафесiй
 генератараў; радыёактыўнымi рэчывамi i
 крынiцамi iанiзуючых
 выпраменьванняў; гандлем i захаваннем
 вiна, спiрту i лiкёра-гарэлачнай
 прадукцыi i пiва; рэгулiроўкай,
 настройкай, выпрабаваннем i
 абслугоўваннем генератараў
 электрамагнiтных палёў радыёчастот;
 выконваннем усiх вiдаў работ у
 падземных умовах;

 усе вiды работ i вытворчасцi,
 звязаныя з:
 вырабам, захаваннем, транспарцiроўкай  Рабочыя па ўсiх
 i прымяненнем выбухова-небяспечных     прафесiях
 рэчываў; прымяненнем адкрытай ртуцi;
 прымяненнем пнеўматычнага iнструмента,
 вадалазнымi i падводнымi работамi;
 выкананнем асноўных тэхналагiчных
 аперацый у вытворчасцi шклопластыкаў i
 вырабаў з iх (акрамя кантролю i
 знiмання аптычных характарыстык);
 прыстрэлкай i адстрэлкай зброi;
 прымяненнем лакаў; насычваннем
 драўнiны антысептыкамi i вогнетрывалымi
 саставамi, транспарцiроўкай,
 падрыхтоўкай i прымяненнем
 ядахiмiкатаў; выдаленнем нечыстот з
 выграбных i памыйных ям уручную;
 ачыстка прамысловай каналiзацыйнай
 сеткi i пастак; работай з пекам;
 прымяненнем этылавай вадкасцi;
 абслугоўваннем спецыялiзаваных складоў
 з гаруча-змазачнымi i выбуховымi
 матэрыяламi, ядахiмiкатамi, кiслотамi
 i шчолачамi, хлорам i хлорнай вапнай;
 работай на вышынi; работай непасрэдна
 ў боксах, iнсектарыях, вiварыях;
 заводскiмi хадавымi выпрабаваннямi
 лакаматываў i маторвагонных цягнiкоў,
 работай каля гарачай плiты,
 кандытарскiх пячэй i электражарачных
 шафаў; выконваннем усiх вiдаў работ у
 падземных умовах;

 мантаж, устаноўка i рамонт             Радыёманцёр
 тэлевiзiйных антэн;                    прыёмных
                                        тэлевiзiйных антэн  17562

 рэгенерацыя адпрацаванага масла, якое  Рэгенератаршчык
 адбельваецца зямлёй, амiяком,          адпрацаванага
 сiлiкагелем i актывiраваным вокiсам    масла               17840
 алюмiнiю;

 прыём кiслот, шчолачаў, малака,        Злiўшчык-
 патакi, растваральнiкаў, водных        разлiўшчык          18598
 раствораў у розныя ёмiстасцi i злiў
 iх у рэзервуары, бакi, цыстэрны,
 кантэйнеры, бочкi i iншую тару;

 змазванне частак машын, механiзмаў,    Змазчык             18602
 рухавiкоў, дэталей i вузлоў вагонаў на
 чыгуначных станцыях, тэхналагiчнага
 абсталявання ў вытворчасцi тэкстылю;

 мантаж i дэмантаж шын, рамонт          Слесар па рамонту
 аўтамабiляў, якiя перавозяць           аўтамабiляў         18511
 асенiзацыйныя грузы, гнiласнае смецце
 i ядахiмiкаты, працуючыя на
 этылiраваным бензiне;

 абслугоўванне падземных газаправодаў   Слесар па
 i будынкаў на iх;                      эксплуатацыi i
                                        рамонту падземных
                                        газаправодаў        18556

 рамонт водаправодных сетак, канапатка, Слесар
 залiўка раструбаў труб;                аварыйнааднаўленчых
                                        работ               18447

 рамонт (выпрабаванне) фрэонавых,       Слесар-рамонтнiк    18559
 амiячных кампрэсараў i халадзiльных
 установак; тэхналагiчнага абсталявання
 на матора-выпрабавальных станцыях,
 якiя працуюць на этылiраваным бензiне;
 у падземных камерах, тунелях i унутры
 суднаў; у металургiчных i хiмiчных
 вытворчасцях, цэхах i на вытворчых
 участках; у вытворчасцях пластмасавых
 вырабаў; у спецпральнях; на гарачых
 участках работ; на каналiзацыйных
 будынках;

 абслугоўванне каналiзацыйных сетак i   Слесар-сантэхнiк    18560
 спецпральняў;

 страпоўка i ўвязка грузаў;             Стропальшчык        18897

 перамяшчэнне, зборка, разборка i
 ўстаноўка на праектную адметку або
 фундамент машын, механiзмаў, станкоў;  Такелажнiк          19081

 пераноска ўручную i перавозка на       Транспарцiроўшчык   19213
 цялежках грузаў у тунэлях лiцейных
 цэхаў, на гарачых участках работ;
 абслугоўванне шнэкаў, чарвячных i
 iншых транспарцёраў ў мукамольна-
 элеватарнай i камбiкормавай
 вытворчасцях;

 уборка вытворчых памяшканняў у         Прыбiральшчык
 металургiчных i хiмiчных цэхах,        вытворчых
 на гарачых участках работ, у           памяшканняў         19528
 вытворчасцях пластмасавых вырабаў,
 у палiграфiчнай вытворчасцi, у
 памяшканнях першапачатковай апрацоўкi
 шэрсцi i перапрацоўкi паўторнай
 сыравiны, на участках, дзе ўжываюцца ў
 адкрытым выглядзе хiмiчныя рэчывы I,
 II i III класаў небяспекi, уборка
 грамадзянскiх туалетаў;

 фасоўка, укладка, дазiроўка            Укладчык-
 паўфабрыкатаў i гатовай прадукцыi      упакоўшчык          19293
 тару (сыпучыя едкiя рэчывы, рыба,
 шрыфтавая прадукцыя i друкарскi
 сплаў);

 ачыстка труб (трубачыст)               Чысцiльшчык         19555
 пячэй i газаходаў, катлоў, танкаў,
 цыстэрн, чанаў, нафтаналiўных суднаў
 i iншых ёмiстасцей ад тлушчу, граксы,
 нафгапрадуктаў i хiмпрадуктаў;

 ачыстка i рамонт вентыляцыйных i       Чысцiльшчык
 пылаўлоўных сiстэм;                    вентыляцыйных
                                        установак           19558

 састаўленне шыхты, падрыхтоўка         Шыхтоўшчык          19614
 каталiзатарнай шыхты;

 шлiфаванне i даводка дэталей,          Рабочыя па ўсiх
 iнструмента да патрэбных памераў       прафесiях
 з прымяненнем абразiўных кругоў;

 падрыхтоўка сухой шыхты i абмазачнай   Электродчык         19760
 масы ўручную;

 рамонт i тэхнiчнае абслугоўванне       Электрамеханiк па
 лiфтаў;                                лiфтам              19778

 абслугоўванне электраустановак,        Электраманцёр па
 рухавiкоў розных тыпаў, генератараў,   абслугоўванню
 акумулятараў, зарадна-разрадных i      электраустановак    19850
 сiлавых шчытоў, выпрамнiкаў;

 абслугоўванне i рамонт                 Электраманцёр па
 электраабсталявання ў металургiчных i  рамонту i
 хiмiчных вытворчасцях, цэхах i на      абслугоўванню
 вытворчых участках, у пральнях;        электраабсталявання 19861

 ручная дугавая, плазменная, газавая    Электрагазазваршчык 19756
 аўтаматычная i паўаўтаматычная зварка
 дэталей, вузлоў з сталей, каляровых
 металаў i сплаваў;

 кiраванне машынамi i механiзмамi, якiя Машынiст па ўсiх
 прымяняюцца пры выкананнi будаўнiчых,  прафесiях
 мантажных i рамонтна-будаўнiчых работ;

 афарбоўванне з прымяненнем нiтрафарбы, Маляр               13450
 нiтраэмалей, лакаў i другiх шкодных
 рэчыаваў не нiжэй III класа
 небяспечнасцi;

 абслугоўванне вадагрэйных i паравых    Машынiст (качагар)
 катлоў розных сiстэм;                  кацельнi            13786

 усе вiды работ, звязаныя з пад'ёмам i
 перамяшчэннем цяжараў звыш норм,
 устаноўленых для асоб маладзей 18
 гадоў.

     Заўвага. Калi ў Спiс уключаны  прафесii  рабочых  пад  агульнай
назвай   (напрыклад:   вальцоўшчык  стана  халоднага  пракату  труб,
сталявар,  бурыльшчык  ручнога  бурэння  свiдравiн   i   г.д.),   то
забараненне  прымянення  працы  асоб,  не  дасягнуўшых   18-гадовага
ўзросту, распаўсюджваецца таксама на падручных, памочнiкаў i старшых
рабочых гэтых прафесiй.




Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10 | Стр.11 | Стр.12 | Стр.13




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations