Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 25 октября 1999 г. №642 "Аб зацвярджэннi Правiл атэстацыi, пераводу, арганiзацыi экзаменаў i выпуску вучняў агульнаадукацыйных школ Рэспублiкi Беларусь"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 6

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6

 
     54.  Пiсьмовыя  экзамены  праводзяцца па тэкстах, падрыхтаваных
абласнымi i Мiнскiм гарадскiм упраўленнямi адукацыi.

     55.  Прыём  заданняў, як правiла, праводзiць настаўнiк, у якога
навучаўся вучань.

     56.  Экзамены прымаюцца тымi ж экзаменацыйнымi камiсiямi, што i
ў  чэрвенi.  Дазваляецца  замянiць  у  складзе  камiсii  толькi  тых
настаўнiкаў,  якiя  знаходзяцца  ў  чарговым адпачынку або выбылi са
школы.

                       Узнагароджанне вучняў

     57. Выпускнiкам 9-х класаў, якiя маюць гадавыя i экзаменацыйныя
адзнакi "5" (выдатна) па ўсiх прадметах на працягу навучання ў 8-9-х
класах  i  не  нiжэй  "4"  (добра) па выяўленчаму мастацтву, музыцы,
асновах  бяспекi  жыццядзейнасцi,  прафiлюючых  дысцыплiнах у школах
эстэтычнага  накiрунку, па фiзiчнай культуры адзнаку "4" (добра) або
"залiчана", выдаецца пасведчанне аб базавай адукацыi з адзнакай.

     58.  Вучням 9-х класаў, вызваленым па стану здароўя ад заняткаў
па   фiзiчнай  культуры,  працоўным  навучаннi  i  здачы  экзаменаў,
выдаецца пасведчанне з адзнакай.

     59.  Выпускнiкi  агульнаадукацыйных  сярэднiх  школ усiх тыпаў,
якiя  маюць  пасведчанне  аб  базавай адукацыi з адзнакай, гадавыя i
экзаменацыйныя  адзнакi  "5"  (выдатна)  па ўсiх прадметах за тэрмiн
навучання  ў  10-11(12)-х класах, узнагароджваюцца залатым медалём i
атрымлiваюць атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi асобага ўзору.
     У школах эстэтычнага накiрунку вучнi павiнны мець у 10-11(12)-х
класах  гадавыя  i экзаменацыйныя адзнакi не нiжэй за "4" (добра) па
прафiлюючых дысцыплiнах.

     60.  Сярэбраным  медалём узнагароджваюцца вучнi 11(12)-х класаў
агульнаадукацыйных   сярэднiх   школ  усiх  тыпаў,  якiя  з'яўлялiся
прэтэндэнтамi  на  ўзнагароджанне  залатым медалём, але на выпускных
экзаменах  атрымалi  адну-дзве адзнакi "4" (добра), а таксама вучнi,
якiя маюць  пасведчанне  з  адзнакай  аб  базавай   адукацыi   i   ў
10-11(12)-х класах атрымалi па аднаму-двух прадметах гадавыя адзнакi
"4" (добра),  здалi выпускныя экзамены па тых жа прадметах не  нiжэй
чым на  "4"  (добра).  Яны атрымлiваюць атэстат аб агульнай сярэдняй
адукацыi асобага ўзору.
     У школах эстэтычнага накiрунку вучнi павiнны мець у 10-11(12)-х
класах  гадавыя  i экзаменацыйныя адзнакi не нiжэй за "4" (добра) па
прафiлюючых дысцыплiнах.

     61.  Вучнi 11 (12)-х класаў, вызваленыя ад заняткаў па фiзiчнай
культуры, працоўным навучаннi i здачы выпускных экзаменаў, а таксама
вучнi,  якiя  маюць  па  фiзiчнай  культуры  адзнаку  "залiчана", па
дапрызыўнай  i  медыцынскай  падрыхтоўцы  адзнаку  не  нiжэй  за "4"
(добра), могуць быць узнагароджаны залатым або сярэбраным медалём.

     62.  Выпускнiкi  9-х i 11(12)-х класаў, якiя не вывучалi той цi
iншы   прадмет   па   незалежнай  ад  iх  прычыне,  могуць  атрымаць
пасведчанне з адзнакай, атэстат асобага ўзору i быць узнагароджанымi
залатым або сярэбраным медалём на агульных падставах.

     63.  Пры  вырашэннi  пытання  аб выдачы пасведчання з адзнакай,
атэстата  асобага ўзору, узнагароджаннi вучня залатым або сярэбраным
медалём улiчваецца выкананне iм статута школы.
     У  выпадку,  калi  педагагiчны  савет  школы  прыме  рашэнне не
выдаваць вучню пасведчанне з адзнакай, атэстат асобага ўзору, залаты
або сярэбраны медаль, матывы адказу павiнны быць адзначаны ў рашэннi
педагагiчнага савета i даведзены да ведама вучня i яго бацькоў.

     64.     Выпускнiкi     агульнаадукацыйных     сярэднiх     школ
узнагароджваюцца  залатым  або  сярэбраным  медалём загадам раённага
(гарадскога)   аддзела   (упраўлення)   адукацыi   па  прадстаўленнi
педагагiчнага савета школы.

     65.  Пры ўзнагароджаннi выпускнiкоў агульнаадукацыйных сярэднiх
школ   залатым   або  сярэбраным  медалём  устанаўлiваецца  наступны
парадак:
     рашэнне  педагагiчнага савета школы аб прадстаўленнi выпускнiка
да  ўзнагароджання  залатым  або  сярэбраным  медалём, пасведчанне з
адзнакай   аб   базавай   адукацыi,   ведамасцi  гадавых  адзнак  за
10-11(12)-я  класы,  экзаменацыйных  i  падагульняючых  адзнак, якiя
ўносяцца  ў  атэстат,  экзаменацыйныя  пiсьмовыя работы прэтэндэнтаў
накiроўваюцца  ў раённы (гарадскi) аддзел (упраўленне) адукацыi, якi
разглядае пададзеныя матэрыялы i прымае рашэнне аб узнагароджаннi.

     66. Выпускнiкi агульнаадукацыйных сярэднiх школ, якiя дасягнулi
асаблiвых  поспехаў  у вывучэннi аднаго-двух прадметаў i маюць па iх
гадавыя  i экзаменацыйныя адзнакi "5" за час навучання ў 10-11(12)-х
класах   пры  станоўчых  адзнаках  па  астатнiх  прадметах  рашэннем
педагагiчнага  савета  школы  ўзнагароджваюцца Пахвальным лiстом "За
асаблiвыя поспехi ў вывучэннi асобных прадметаў".
     Пры  ўзнагароджаннi  Пахвальным  лiстом  улiчваюцца  не  толькi
гадавыя  i  экзаменацыйныя  адзнакi  па  адпаведных прадметах, але i
праяўленне  выпускнiкамi  асаблiвай  цiкавасцi  да  гэтых прадметаў,
удзел  у  алiмпiядах, паспяховае вывучэнне факультатыўнага курса або
курса  па  выбару,  актыўная  работа  па прадмеце ў гуртках, удзел у
конкурсах, выставах i г.д.
     Выпускнiкi,   узнагароджаныя  Пахвальным  лiстом,  атрымлiваюць
атэстат звычайнага ўзору.
     Абласныя  i  Мiнскае гарадское ўпраўленнi адукацыi ажыццяўляюць
кантроль  за ўзнагароджаннем вучняў залатымi i сярэбранымi медалямi,
пахвальнымi  лiстамi,  разглядаюць спрэчныя пытаннi i прымаюць па iх
канчатковае рашэнне.

                       Парадак выпуску вучняў

     67.  Пасля  заканчэння  экзаменаў  педагагiчны  савет школы пры
ўдзеле   ўсiх   членаў  экзаменацыйных  камiсiй  абмяркоўвае  вынiкi
экзаменаў  i  вырашае  пытаннi аб выпуску вучняў са школы, выдачы iм
пасведчанняў  аб базавай цi атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыi,
узнагароджаннi лепшых выпускнiкоў.

     68.  Вучнi  9-х,  11(12)-х класаў агульнаадукацыйных школ, якiя
маюць  станоўчыя гадавыя, экзаменацыйныя i падагульняючыя адзнакi па
ўсiх прадметах, выпускаюцца са школы.
     Выпускнiкам 9-х  класаў   выдаецца   пасведчанне   аб   базавай
адукации, выпускнiкам 11(12)-х класаў - атэстат аб агульнай сярэдняй
адукацыi.
     Выпускнiкам   9(10)-х  класаў,  якiя  навучалiся  па  праграмах
спецыяльных  адукацыйных  школ (акрамя дапаможных школ) незалежна ад
тыпу   школы  (спецыяльная  школа  або  спецыяльная  школа-iнтэрнат,
спецыяльны    клас    або    клас    iнтэграванага   навучання   пры
агульнаадукацыйнай  школе)  i маюць станоўчыя падагульняючыя адзнакi
па   ўсiх  прадметах,  выдаецца  пасведчанне  аб  базавай  адукацыi,
выпускнiкам  11(12)-х  класаў  гэтых  школ  i  класаў  -  атэстат аб
агульнай сярэдняй адукацыi.
     Выпускнiкам  9(10)-х  класаў дапаможных школ  (школ-iнтэрнатаў)
выдаецца пасведчанне аб заканчэннi дадзенай установы.

     69.   Выпускнiкам   агульнаадукацыйнай   сярэдняй  школы,  якiя
авалодалi   пэўнай   прафесiяй  i  здалi  квалiфiкацыйныя  экзамены,
выдаецца  пасведчанне  аб  прысваеннi  квалiфiкацыi (разраду, класа,
катэгорыi) па прафесii.
     Выпускнiкам  9-х  i  11(12)-х  класаў,  якiя займалiся ў школах
эстэтычнага  накiрунку  i  здалi  экзамены  па адпаведных прадметах,
выдаецца   пасведчанне  аб  музычнай,  харэаграфiчнай,  тэатральнай,
мастацкай адукацыi.

     70.  Пытанне аб выпуску вучняў (за выключэннем  школ-iнтэрнатаў
для  дзяцей,  хворых на скалiёз) i выдачы iм дакументаў аб адукацыi,
якiя   па   розных   прычынах   трымалi   экзамены  ў  iншых  школах
(знаходзiлiся     на     лячэннi,     у    санаторыях,    санаторных
школах-iнтэрнатах,  на спартыўных зборах), вырашае педагагiчны савет
школы   па   месцы  пастаяннага  жыхарства  на  падставе  пратаколаў
экзаменаў, атрыманых са школы, у якой вучнi здавалi экзамены.

     71.  Вучнi,  якiя  пражывалi за мяжой i займалiся ў навучальных
установах  цi  самастойна,  пры  вяртаннi на старое або пераездзе на
новае   месца   пражывання   могуць  здаваць  экзамены  на  агульных
падставах,  а  пры  прадстаўленнi адпаведных дакументаў аб атэстацыi
атрымлiваюць  пасведчанне аб базавай цi атэстат аб агульнай сярэдняй
адукацыi ў вызначанай аддзелам (упраўленнем) адукацыi школе.

     72. Парадак улiку, выдачы i захавання пасведчанняў, атэстатаў i
ўсiх экзаменацыйных матэрыялаў вядзецца ў адпаведнасцi з Iнструкцыяй
аб вядзеннi школьнай дакументацыi, зацверджанай загадам Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 20 снежня 1994 г. N 418.

     73.  Кантроль  за  правiльнасцю  выдачы пасведчанняў аб базавай
адукацыi  i  атэстатаў  аб  агульнай  сярэдняй адукацыi ажыццяўляюць
раённыя (гарадскiя) аддзелы (упраўленнi) адукацыi, у падпарадкаваннi
якiх знаходзяцца школы.

     74.  Пры  парушэннi  Правiл  пераводу,  арганiзацыi экзаменаў i
выпуску  вучняў  агульнаадукацыйных  школ Рэспублiкi Беларусь з боку
школ,  аддзелаў  цi  ўпраўленняў  адукацыi Мiнiстэрства адукацыi мае
права  ануляваць  вынiкi экзаменаў i адазваць пасведчанне аб базавай
або атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi.

   Афармленне дакументаў аб базавай i агульнай сярэдняй адукацыi

     75.  Пасведчанне  аб  базавай  адукацыi  i  атэстат аб агульнай
сярэдняй   адукацыi   запаўняюцца  акуратна,  выразна  чорнай  тушшу
(чарнiламi)   або   пастай,   падпiсваюцца   дырэктарам,  намеснiкам
дырэктара  па  навучальна-выхаваўчай  (навучальнай) рабоце i класным
кiраўнiком,   завяраюцца  гербавай  пячаткай  навучальнай  установы.
Адбiтак  пячаткi  павiнен  быць  выразным.  Падчысткi, выпраўленнi i
незапоўненыя графы не дапускаюцца.
     Прозвiшча,  iмя  i  iмя па бацьку (у давальным склоне), месяц i
год   нараджэння  выпускнiка  запiсваюцца  поўнасцю  i  ў  дакладнай
адпаведнасцi  з  запiсамi  ў пашпарце або пасведчаннi аб нараджэннi.
Поўнасцю  ўказваецца  назва,  нумар  i месца знаходжання навучальнай
установы, якая выдала дакумент (пры неабходнасцi ў дужках указваецца
профiль класа).
     Пасведчанне  аб базавай адукацыi i атэстат аб агульнай сярэдняй
адукацыi запаўняюцца на дзвюх мовах - беларускай i рускай.
     Адзнакi  па  кожным  вучэбным  прадмеце ў пасведчанне i атэстат
выстаўляюцца лiчбамi i ў дужках словамi: "5" (выдатна), "4" (добра),
"3"  (здавальняюча), а па асобных прадметах (спецыяльная медыцынская
група  па  фiзiчнай  культуры),  дзе  ўведзена  залiковая сiстэма, -
"залiчана".
     Вучням,  вызваленым  ад  экзаменаў,  у  пасведчанне  i  атэстат
выстаўляюцца гадавыя адзнакi.
     Вучням, не атэставаным па асобных прадметах па незалежных ад iх
прычынах, у пасведчанне i атэстат уносiцца запiс "не вывучаў(ла)".
     Вучням,  вызваленым  па  стану  здароўя ад заняткаў па фiзiчнай
культуры i працоўным навучаннi, уносiцца запiс "вызвалены(а)".
     Дакументы аб базавай i агульнай сярэдняй адукацыi афармляюцца ў
школе    ў    прысутнасцi    дырэктара    або   яго   намеснiка   па
навучальна-выхаваўчай    (навучальнай)    рабоце   i   рэгiструюцца:
пасведчанне  аб  базавай  адукацыi  ў  кнiзе  ўлiку бланкаў i выдачы
пасведчанняў  аб  базавай  адукацыi,  атэстат  аб  агульнай сярэдняй
адукацыi  -  у  кнiзе  ўлiку  бланкаў i выдачы атэстатаў аб агульнай
сярэдняй адукацыi.

                  Пасведчанне аб базавай адукацыi

     76.  У пасведчанне аб базавай адукацыi ўносяцца адзнакi па ўсiх
прадметах,    што   ўваходзяць   у   вучэбны   план   7-9-х   класаў
агульнаадукацыйнай  школы.  Пры  гэтым па прадметах, па якiх здаюцца
выпускныя   экзамены,  выстаўляюцца  падагульняючыя  адзнакi,  а  па
астатнiх прадметах - гадавыя адзнакi за апошнi год iх вывучэння.
     Без  выстаўлення  адзнак  у  пасведчанне  аб  базавай  адукацыi
робiцца запiс аб засвоеных факультатыўных курсах i курсах па выбару.

               Атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi

     77.  У  атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi заносяцца адзнакi
па   ўсiх   вучэбных   прадметах,  што  ўваходзяць  у  вучэбны  план
10-11(12)-х класаў агульнаадукацыйнай школы. Пры гэтым па прадметах,
па  якiх  здаюцца  выпускныя  экзамены,  выстаўляюцца падагульняючыя
адзнакi,  а па астатнiх прадметах - гадавыя адзнакi за апошнi год iх
вывучэння.
     Без  выстаўлення  адзнакi ў атэстаце робiцца запiс аб засваеннi
курсаў па выбару.

     Правiлы  атэстацыi,  пераводу,  арганiзацыi экзаменаў i выпуску
вучняў агульнаадукацыйных школ Рэспублiкi Беларусь, акрамя артыкулаў
57,  59 i 60, уступаюць у сiлу з 15 снежня 1999 г. Артыкулы 57, 59 i
60 уводзяцца ў дзеянне з 1 верасня 2000 г.
     Патрабаваннi  Правiл  абавязковыя  для  выканання дзяржаўнымi i
недзяржаўнымi агульнаадукацыйнымi школамi, гiмназiямi i лiцэямi.
         -----------------------------------------------------------

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations