Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 25 октября 1999 г. №642 "Аб зацвярджэннi Правiл атэстацыi, пераводу, арганiзацыi экзаменаў i выпуску вучняў агульнаадукацыйных школ Рэспублiкi Беларусь"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 5

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6

 
нездавальняючую  адзнаку  хаця  б па адным прадмеце або не з'явiлiся
без уважлiвых прычын у вызначаны тэрмiн для паўторнай атэстацыi, яны
застаюцца на другi год навучання ў тым жа класе.

     10.   Вучнi  9-х  класаў,  якiя  атрымалi  тры  нездавальняючыя
адзнакi,  складзеныя  з  нездавальняючых  гадавых  i  экзаменацыйных
адзнак, застаюцца на другi год навучання.
     Вучнi,  якiя  не  з'явiлiся  на  экзамены па трох прадметах без
уважлiвых прычын, таксама застаюцца на другi год навучання.

     11.  Вучнi  9-х  класаў,  якiя атрымалi на экзаменах  адну-дзве
нездавальняючыя  адзнакi  або  не  атэставаныя  цi  не дапушчаныя да
экзаменаў   па  адным-двух  прадметах,  не  з'явiлiся  на  адзiн-два
экзамены без уважлiвых прычын, здаюць экзамены з 21 па 26 жнiўня.
     Калi  вучнi  зноў  атрымалi  нездавальняючую  адзнаку хаця б па
адным  прадмеце  або не з'явiлiся на экзамены ў вызначаны тэрмiн без
уважлiвых прычын, яны застаюцца на другi год навучання.

     12.  Вучнi  падрыхтоўчых  - 11(12)-х класаў, якiя прапусцiлi па
хваробе  звыш  45  вучэбных  дзён цi не займалiся ў школе па прычыне
пераезду  на  новае  месца  жыхарства,  па жаданнi бацькоў i рашэннi
педагагiчнага  савета  школы  могуць  быць  пакiнуты  на  другi  год
навучання ў тым жа класе.

     13.  Рашэнне  педагагiчнага  савета школы аб пераводзе, допуску
вучняў  да  выпускных  экзаменаў  або  паўторным  навучаннi ў тым жа
класе,  аб  перанясеннi  пераводу  або  выпуску  на  пэўны тэрмiн на
працягу трох дзён даводзiцца да ведама вучняў i iх бацькоў.

       Умовы допуску вучняў да выпускных экзаменаў i парадак
                           iх правядзення

     14. У   агульнаадукацыйных школах Рэспублiкi Беларусь выпускныя
экзамены праводзяцца ў 9-х класах за курс базавай школы i ў 11(12)-х
класах - за курс сярэдняй школы.
     У  спецыяльных  агульнаадукацыйных  школах  (школах-iнтэрнатах)
выпускныя  экзамены  праводзяцца  ў  9(10)-х  класах за курс базавай
школы i ў 11(12)-х класах - за курс сярэдняй школы.
     Вучнi    11(12)-х    класаў    па  жаданню  могуць   праходзiць
цэнтралiзаванае  тэсцiраванне,  парадак  i тэрмiны правядзення якога
вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     Патрабаваннi,    што    прад'яўляюцца    на  экзаменах  i   пры
цэнтралiзаваным  тэсцiраваннi  да  ведаў,  уменняў i навыкаў вучняў,
вызначаюцца вучэбнымi праграмамi.
     Пiсьмовыя  работы,  вусныя  адказы  i  вынiкi  цэнтралiзаванага
тэсцiравання вучняў па кожнаму прадмету ацэньваюцца ў адпаведнасцi з
зацверджанымi  Мiнiстэрствам  адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь нормамi
ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў вучняў агульнаадукацыйных школ.
     Вынiкi  цэнтралiзаванага  тэсцiравання  па аднаму або некалькiх
прадметах   могуць  па  заявах  вучняў  залiчвацца   экзаменацыйнымi
камiсiямi  агульнаадукацыйных  школ  у  якасцi  адзнакi   выпускнога
экзамену  па  адпаведнаму  прадмету  i  ўлiчвацца  пры   выстаўленнi
падагульняючых  адзнак. У гэтым выпадку выпускны экзамен па прадмету
вучнi не здаюць.
         -----------------------------------------------------------
         Пункт   14   -   в   редакции   постановления  Министерства
         образования от  25 апреля 2001 г.  N 29 (зарегистрировано в
         Национальном реестре - N 8/5792 от 04.05.2001 г.)

            14.  У  агульнаадукацыйных  школах  Рэспублiкi  Беларусь
         выпускныя экзамены праводзяцца ў 9-х класах за курс базавай
         школы i ў 11(12)-х класах - за курс сярэдняй школы.
            У       спецыяльных       агульнаадукацыйных      школах
         (школах-iнтэрнатах)   выпускныя   экзамены   праводзяцца  ў
         9(10)-х класах за курс базавай  школы i ў 11(12)-х класах -
         за курс сярэдняй школы.
            Патрабаваннi, што  прад'яўляюцца на экзаменах  да ведаў,
         уменняў i навыкаў вучняў, вызначаюцца вучэбнымi праграмамi.
            Пiсьмовыя  работы i  вусныя адказы  вучняў ацэньваюцца ў
         адпаведнасцi з зацверджанымi  нормамi ацэнкi ведаў, уменняў
         i навыкаў па кожным прадмеце.
         -----------------------------------------------------------

     15.  Да  выпускных  экзаменаў за курс базавай школы дапускаюцца
вучнi  9-х  класаў,  якiя  маюць  станоўчыя  гадавыя адзнакi па ўсiх
прадметах, а таксама вучнi, якiя не атэставаны або маюць не больш як
дзве нездавальняючыя гадавыя адзнакi па прадметах вучэбнага плана.

     16.  Вучнi  9-х,  11(12)-х класаў, якiя не атэставаны або маюць
нездавальняючыя  гадавыя  адзнакi  па  прадметах,  уключаных  у  лiк
экзаменацыйных,  да  здачы  экзаменаў  па  адпаведных  прадметах  не
дапускаюцца.

     17.  Вучням 11(12)-х класаў, якiя маюць нездавальняючую гадавую
адзнаку  або не атэставаны па адным прадмеце без уважлiвых прычын, а
таксама  калi  атрымалi  яе  на  экзаменах,  даецца магчымасць здаць
экзамен  па  гэтым  прадмеце  ў  жнiўнi.  Калi пры здачы вучань зноў
атрымаў   нездавальняючую   адзнаку,  яму  даецца  даведка,  у  якой
выстаўляюцца гадавыя i падагульняючыя адзнакi па ўсiх прадметах, што
ўносяцца  ў  атэстат  аб агульнай сярэдняй адукацыi. Гэты вучань мае
права  здаваць  экзамен па прадмеце ў наступныя гады ў школе, у якой
навучаўся, i атрымаць атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi.

     18.  Вучнi  11(12)-х класаў, якiя маюць гадавыя нездавальняючыя
адзнакi  або  не  атэставаны па двух i больш прадметах без уважлiвых
прычын,  да  выпускных экзаменаў не дапускаюцца. Iм даецца даведка з
указаннем  гадавых адзнак за 10-ы, 11(12)-ы класы. Гэтыя вучнi маюць
права  здаваць  экзамены  за  курс сярэдняй школы ў наступныя гады ў
парадку экстэрнату.

     19.   Вучнi   9-х   i   11(12)-х  класаў,  якiя  навучаюцца  па
iндывiдуальных  планах,  здаюць выпускныя экзамены разам з класам, у
якi  яны  залiчаны,  у  тэрмiны, устаноўленыя для агульнаадукацыйных
школ.

     20. Экзамены ў 9-х класах агульнаадукацыйных школ праводзяцца з
1 па 15 чэрвеня.
     Экзамены   ў   11(12)-х   класах  у  агульнаадукацыйных  школах
праводзяцца з 1 па 25 чэрвеня.
     Экзамены  па  прафiлюючых  дысцыплiнах  у 9-х i 11(12)-х класах
школ   эстэтычнага   накiрунку,  а  таксама  ў  9-х  класах  школ  з
паглыбленым вывучэннем замежнай мовы праводзяцца з 21 па 30 мая.
     У   9(10)-х   класах   школ   (школ-iнтэрнатаў)  для  дзяцей  з
парушэннямi  слыху  i  школ  (школ-iнтэрнатаў)  для дзяцей з цяжкiмi
парушэннямi мовы выпускныя экзамены праводзяцца з 1 па 5 чэрвеня.
     Паўторныя экзамены праводзяцца з 21 па 26 жнiўня.
     Тэрмiны    правядзення    пiсьмовых    экзаменаў    вызначаюцца
Мiнiстэрствам адукацыi, вусных экзаменаў - школай.

     21. У асобных выпадках (аздараўленне, лячэнне, пераезд на новае
месца  жыхарства,  прызыў  у  армiю  i  iнш.) школе па заяве бацькоў
(вучняў)  дазваляецца  праводзiць  экзамены  i  вырашаць  пытанне аб
выпуску вучняў у тэрмiн з 15 мая па 10 лiпеня.
     У гэтых выпадках для пiсьмовых экзаменаў у 9-х, 11(12)-х класах
выкарыстоўваюцца тэксты, падрыхтаваныя абласнымi i Мiнскiм гарадскiм
упраўленнямi адукацыi.

     22.  Выпускныя  экзамены праводзяцца па зацверджаным дырэктарам
школы  раскладзе,  з  якiм  знаёмяцца  настаўнiкi, вучнi i бацькi не
пазней як за 10 дзён да пачатку экзаменаў.
     У раскладзе прадугледжваюцца:
     не больш як адзiн экзамен у дзень у кожным класе;
     працягласць   перапынкаў   (не   менш  як  адзiн  дзень)  памiж
экзаменамi з улiкам аб'ёму курса па кожным вучэбным прадмеце;
     два тэрмiны пiсьмовых экзаменаў, калi ёсць такая неабходнасць у
сувязi з вялiкай колькасцю класаў-камплектаў.

     23.  Выпускныя  экзамены  ў  9-х  i  11(12)-х  класах прымаюцца
экзаменацыйнымi  камiсiямi,  якiя  ствараюцца па кожным прадмеце. Iх
склад   па   прадстаўленнi  дырэктара  школы  зацвярджаецца  раённым
(гарадскiм)  аддзелам  (упраўленнем)  адукацыi  не пазней чым за два
тыднi да пачатку экзаменаў:
     за курс базавай школы - у складзе старшынi (дырэктар школы, яго
намеснiк па навучальнай (навучальна-выхаваўчай) рабоце або настаўнiк
па  прадстаўленнi  дырэктара школы),  настаўнiка па прадмеце i члена
камiсii (настаўнiка таго ж цыкла прадметаў);
     за  курс  сярэдняй  школы - у складзе старшынi (дырэктар школы,
яго намеснiк  па  навучальнай  (навучальна-выхаваўчай)  рабоце   або
настаўнiк  па  прадстаўленнi дырэктара школы),  настаўнiка дадзенага
прадмета, двух членаў камiсii (настаўнiкаў таго ж цыкла прадметаў).
     Старшынёй   экзаменацыйнай   камiсii  не  можа  быць  настаўнiк
(дырэктар  школы,  яго  намеснiк),  якi  выкладае  ў  дадзеным класе
прадмет, па якiм праводзiцца экзамен.
     У шматкамплектных   школах   можа   быць   створана    некалькi
экзаменацыйных камiсiй па адным i тым жа прадмеце.

     24. Выпускнiкi 9-х класаў здаюць 4 абавязковыя экзамены:
     беларуская мова (пiсьмова);
     руская мова (пiсьмова);
     матэматыка (пiсьмова);
     гiсторыя Беларусi (вусна).
     Выпускнiкi  9-х  класаў,  якiя займалiся ў школах з паглыбленым
вывучэннем  замежнай  мовы  i  эстэтычнага накiрунку, акрамя чатырох
абавязковых  экзаменаў,  здаюць  дадатковыя  экзамены па прафiлюючых
дысцыплiнах (не больш як два).
     Выпускнiкi  9(10)-х  класаў школ (школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з
парушэннямi  слыху  i  школ  (школ-iнтэрнатаў)  для дзяцей з цяжкiмi
парушэннямi мовы здаюць два абавязковыя экзамены:
     беларуская мова або руская мова (пiсьмова);
     матэматыка (пiсьмова).
     Выпускнiкi   дапаможных  школ  (школ-iнтэрнатаў)  здаюць  адзiн
абавязковы  экзамен  па  працоўнаму (прафесiйнаму) навучанню. Змест,
тэрмiн  i  ўмовы  правядзення  выпускнога экзамену распрацоўваюцца i
вызначаюцца  педагагiчным  саветам  i зацвярджаюцца дырэктарам школы
(школы-iнтэрната).

     25.  У  базавых школах, дзе вывучаюцца мовы iншых народаў, якiя
з'яўляюцца   для   вучняў  роднымi  (польская,  лiтоўская  i  iнш.),
праводзiцца  дадатковы  пiсьмовы  экзамен  па роднай мове па тэкстах
Мiнiстэрства адукацыi ў тэрмiн з 21 па 30 мая.

     26.  Вучнi 8-9-х класаў, якiя на працягу двух або менш гадоў да
пачатку  выпускных  экзаменаў  у  9-х класах агульнаадукацыйных школ
Рэспублiкi  Беларусь не вывучалi сiстэматычныя курсы беларускай мовы
i  гiсторыi  Беларусi,  не  здаюць  экзамены  па  гэтых прадметах. У
пасведчаннi аб базавай адукацыi робiцца запiс "не вывучаў(ла)".
     Калi  яны самастойна або з дапамогай настаўнiкаў засвоiлi курсы
беларускай  мовы i гiсторыi Беларусi, то маюць права здаць экзамены.
У  пасведчаннi  аб  базавай адукацыi па гэтых прадметах выстаўляюцца
экзаменацыйныя адзнакi.

     27.  Выпускнiкi  11(12)-х  класаў  здаюць  6  экзаменаў, з якiх
чатыры з'яўляюцца абавязковымi i два - па выбару вучняў.
     Абавязковыя экзамены:
     беларуская лiтаратура (вусна);
     беларуская мова або руская мова (пiсьмова);
     замежная мова (вусна);
     матэматыка (пiсьмова).
     Выпускнiкi  11(12)-х класаў школ (школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з
парушэннямi   слыху  здаюць  5  экзаменаў,  з  якiх  два  з'яўляюцца
абавязковымi i тры - па выбару вучняў.
     Абавязковыя экзамены:
     руская мова (пiсьмова);
     матэматыка (пiсьмова).

     28.  Сярод  экзаменаў  па  выбару  могуць  быць беларуская мова
(пiсьмова)  для  тых  вучняў,  якiя  ў  якасцi абавязковага экзамену
выбралi  рускую  мову,  руская мова (пiсьмова) для тых вучняў, хто ў
якасцi   абавязковага   экзамену   выбраў   беларускую   мову,  мова
нацыянальнай  меншасцi (пiсьмова), руская лiтаратура (вусна), другая
замежная  мова  (вусна),  гiсторыя  (вусна  або пiсьмова), чалавек i
грамадства  (вусна),  геаграфiя  (вусна),  бiялогiя  (вусна),  хiмiя
(вусна),   фiзiка   (вусна   або   пiсьмова),   астраномiя  (вусна),
iнфарматыка   (вусна),   сусветная  мастацкая  культура  (вусна  або
пiсьмова), працоўнае або прафесiйнае навучанне.
     Рашэнне  па  пералiку  прадметаў  для здачы экзаменаў па выбару
вучнi  павiнны  прыняць  не  пазней  чым  за  тры  тыднi  да пачатку
экзаменаў.

     29.  У  школах  з  паглыбленым вывучэннем прадметаў, эстэтычным
накiрункам  i  профiльных  класах,  акрамя  вызначаных Мiнiстэрствам
адукацыi  чатырох  абавязковых экзаменаў, выпускнiкi здаюць у якасцi
абавязковых  таксама  экзамены па прафiлюючых прадметах (не больш як
два).
     Па  беларускай i рускай мовах у школах з паглыбленым вывучэннем
гэтых прадметаў на экзаменах вучнi пiшуць водгук.
     Калi  вызначаныя  Мiнiстэрствам  адукцыi  абавязковыя  экзамены
супадаюць  з  прафiлюючымi, вучнi здаюць два экзамены па выбару, але
агульная колькасць экзаменаў павiнна быць не менш як шэсць.

     30. Вучнi, якiя прыбылi ў агульнаадукацыйныя школы рэспублiкi ў
10-11-я  класы,  па  беларускай  мове  i  па  гiсторыi  Беларусi  не
атэстуюцца.  У  атэстаце аб агульнай сярэдняй адукацыi робiцца запiс
"не вывучаў(ла)".
     Вучнi  гэтых класаў, якiя самастойна або з дапамогай настаўнiка
засвоiлi  школьны  курс  беларускай мовы, маюць права здаць выпускны
экзамен  па  гэтым  прадмеце з выстаўленнем экзаменацыйнай адзнакi ў
атэстат  аб  агульнай  сярэдняй адукацыi. Яны здаюць экзамен разам з
класам   у   перыяд   правядзення   выпускных   экзаменаў  у  форме,
адпавядаючай  профiлю класа. Вучнi гэтых класаў, якiя самастойна або
з  дапамогай  настаўнiка  засвоiлi  школьны  курс гiсторыi Беларусi,
могуць  быць атэставаны з выстаўленнем адзнакi ў атэстат аб агульнай
сярэдняй адукацыi.

     31.  Вучнi, якiя вывучалi беларускую лiтаратуру на працягу двух
апошнiх  гадоў  (10-11(12)-я  класы),  знаёмяцца з асноўнымi творамi
курса  9-га  класа  за  кошт  гадзiн  школьнага  кампанента i здаюць
выпускны экзамен па прадмеце. Адзнака за моўнае афармленне адказу па
беларускай лiтаратуры гэтым вучням у такiх выпадках не знiжаецца.
     Вучнi,  якiя  наведвалi  ўрокi  беларускай лiтаратуры толькi на
працягу  апошняга года навучання (11(12)-ы клас), не атэстуюцца i не
здаюць экзамен па прадмеце. У атэстаце аб агульнай сярэдняй адукацыi
робiцца запiс "не вывучаў(ла)".

     32.  Вучнi  11(12)-х  класаў,  якiя  прайшлi  курс прафесiйнага
навучання, могуць па сваiм жаданнi здаваць квалiфiкацыйныя экзамены.
Яны праводзяцца ў тэрмiны, якiя ўстанаўлiваюцца адмiнiстрацыяй школы
(вучэбна-вытворчага   камбiната,   прафесiйна-тэхнiчнай  навучальнай
установы,  цэнтра прафесiйнай адукацыi i iнш.), але не пазней чым за
два тыднi да пачатку экзаменаў па агульнаадукацыйных прадметах.
     Вынiковая  адзнака,  якая  ўносiцца  ў  дакумент  аб  адукацыi,
выстаўляецца з улiкам гадавой i экзаменацыйных адзнак па тэарэтычным
i практычным курсах, атрыманых у школе (вучэбна-вытворчым камбiнаце,
прафесiйна-тэхнiчнай навучальный  установе,  полiтэхнiчным   цэнтры,
цэнтры прафесiйнай адукацыi i iнш.).
     Калi  вучань  не  здасць  экзамен па прафесiйнаму навучанню, ён
здае ўсе шэсць экзаменаў.

     33. Выпускныя экзамены за курс базавай i сярэдняй школы, акрамя
экзаменаў   па   музыцы   (спецыяльны   iнструмент   i  сальфеджыо),
майстэрству  акцёра,  малюнку, харэаграфii, праводзяцца па тэкстах i
бiлетах, распрацаваных Мiнiстэрствам адукацыi.
     Прадугледжаныя бiлетамi заданнi практычнага характару рыхтуюцца
настаўнiкамi  i  зацвярджаюцца дырэктарам школы цi яго намеснiкам па
навучальнай  або  навучальна-выхаваўчай  рабоце не пазней чым за два
тыднi да пачатку экзаменаў.

     34.  Пiсьмовыя  экзамены  праводзяцца  з  выкарыстаннем радыё i
тэлебачання або па тэкстах, падрыхтаваных Мiнiстэрствам адукацыi.
     У выпадку правядзення пiсьмовых экзаменаў па тэкстах абласныя i
Мiнскае гарадское ўпраўленнi адукацыi штогод да 15 красавiка падаюць
у  Мiнiстэрства адукацыi заяўку на адпаведныя матэрыялы i ў перыяд з
15 па 20 мая атрымлiваюць iх.
     На  ўпраўленнi адукацыi ўскладаецца адказнасць за своечасовае i
сакрэтнае давядзенне экзаменацыйных матэрыялаў да кiраўнiкоў школ.
     Пакеты  з  тэкстамi па мовах ускрываюцца ў прысутнасцi вучняў i
членаў  экзаменацыйнай  камiсii  ў  пачатку экзамену, па матэматыцы,
фiзiцы  -  за адну гадзiну да пачатку экзаменаў у прысутнасцi членаў
экзаменацыйнай камiсii.

     35.  Пiсьмовыя  экзамены ў 9-х, 11(12)-х класах усiх тыпаў школ
праводзяцца з дзевяцi гадзiн.
     У  9-х  класах  на  пераказ  i пiсьмовыя экзамены па матэматыцы
адводзяцца  4  астранамiчныя  гадзiны; на дыктоўку - 1 астранамiчная
гадзiна.   У   11(12)-х   класах  на  пiсьмовыя  экзамены  па  мовах
(сачыненне)   адводзiцца   шэсць   астранамiчных  гадзiн;  па  мовах
(дыктоўка)  -  1  астранамiчная гадзiна; на водгук - 4 астранамiчныя
гадзiны;  па  матэматыцы  -  5  астранамiчных  гадзiн; па фiзiцы - 3
астранамiчныя гадзiны.

     36.  Для  выканання  пiсьмовых  работ  i  падрыхтоўкi да вусных
адказаў вучням выдаецца папера са штампам школы.
     Вучням не дазваляецца прыносiць на экзамены сшыткi, падручнiкi,
вучэбныя i даведачныя матэрыялы.
     Вучнi,  якiя  выканалi  пiсьмовую  работу,  здаюць  яе  разам з
чарнавiком  экзаменацыйнай камiсii. Вучнi, якiя не скончылi работу ў
адведзены час, здаюць яе незакончанай.

     37.  Для падрыхтоўкi да адказу вучням даецца 15-20 мiнут. Члены
экзаменацыйнай   камiсii   слухаюць   адказ  вучня  па  бiлету,  без
неабходнасцi  не  перарываюць  яго.  Вучню  могуць  быць прапанаваны
дадатковыя  пытаннi,  як правiла, у межах матэрыялу, прадугледжанага
бiлетам; калi, адказваючы па бiлету, вучань не выяўляе здавальняючых
ведаў  матэрыялу,  яму могуць быць прапанаваны дадатковыя пытаннi па
iншых раздзелах праграмы.
     Калi  вучань  не адказаў па бiлету, экзаменацыйная камiсiя можа
па  яго  просьбе  дазволiць  яму  ўзяць  другi  бiлет.  У  пратаколе
экзаменаў робiцца адпаведны запiс.  Пры гэтым адзнака  знiжаецца  на
адзiн бал.

     38.  На экзаменах па прадметах вучнi могуць карыстацца картамi,
таблiцамi,  статыстычнымi  даведнiкамi, мадэлямi, схемамi, муляжамi,
калькулятарамi,    лабараторным    абсталяваннем,   аўдыёвiзуальнымi
дапаможнiкамi  (рэпрадукцыямi,  слайдамi,  фоназапiсамi),  а таксама
тэкстамi  мастацкiх  твораў,  якiя рэкамендуецца адказваць на памяць
(не больш як пяць хвiлiн).

     39.   Пiсьмовыя  экзаменацыйныя  работы  вучняў  захоўваюцца  ў
дырэктара  школы  i  штодзённа  выдаюцца  экзаменацыйнай камiсii для
праверкi, якая ажыццяўляецца ў памяшканнi школы.

     40.  Пасля правядзення кожнага экзамену камiсiя ацэньвае адказы
вучняў  i  выстаўляе iм экзаменацыйныя адзнакi ў пратакол экзаменаў.
Пратакол падпiсваецца ўсiмi членамi камiсii, якiя прымалi экзамен па
адпаведным прадмеце. Адзнакi, атрыманыя вучнямi на вусных экзаменах,
аб'яўляюцца  iм  пасля  заканчэння  экзаменаў.  Адзнакi за пiсьмовую
работу  паведамляюцца  выпускнiкам  не  пазней чым за адзiн дзень да
правядзення наступнага экзамену.

     41.  Падагульняючыя  адзнакi  вучням  выпускных  класаў  па тых
прадметах,  якiя выносяцца на экзамены, выстаўляюцца экзаменацыйнымi
камiсiямi на аснове гадавых i экзаменацыйных адзнак.
     Падагульняючая  адзнака  "5" (выдатна) не можа быць выстаўлена,
калi  на  экзамене  вучань  атрымаў  iншую  адзнаку.  Калi станоўчая
гадавая  адзнака  на  бал  нiжэй  за  экзаменацыйную, падагульняючая
адзнака  можа быць выстаўлена на ўзроўнi экзаменацыйнай. У выпадках,
калi   станоўчая   экзаменацыйная  адзнака  на  бал  нiжэй  гадавой,
экзаменацыйная  камiсiя  можа  выставiць  падагульняючую  адзнаку на
ўзроўнi    экзаменацыйнай    або    гадавой.    Пры   экзаменацыйнай
нездавальняючай адзнацы   не   можа   быць   выстаўлена    станоўчая
падагульняючая адзнака.

     42.   У  выпадку  рознагалоссяў  памiж  членамi  экзаменацыйнай
камiсii  ў  ацэнцы  пiсьмовай  работы  або  вуснага  адказу вучня, а
таксама  пры  выстаўленнi  падагульняючай адзнакi пытанне вырашаецца
большасцю  галасоў  з  абавязковым  запiсам  у пратакол думкi членаў
камiсii,  не  згодных  з  рашэннем  большасцi.  Пры роўнай колькасцi
галасоў перавага аддаецца прапанове на карысць вучня.
     Канчатковае  рашэнне  па  сур'ёзных спрэчных пытаннях прымаецца
аддзелам (упраўленнем) адукацыi, у падпарадкаваннi якога знаходзiцца
школа.

     43. Экзаменацыйныя i падагульняючыя адзнакi, выстаўленыя вучням
9-х  i 11(12)-х класаў, а таксама гадавыя адзнакi па прадметах, якiя
ўключаюцца ў пасведчанне або атэстат па вынiках iх вывучэння ў 7-8-х
i 10-х класах, пераглядаць не дазваляецца.

     44.  Вучнi,  якiя захварэлi ў час экзаменаў i выздаравелi да iх
заканчэння, здаюць прапушчаныя экзамены да 10 лiпеня.

     45. Калi вучнi 9-х i 11(12)-х класаў, якiя пражываюць (вучацца)
у  зоне радыяцыйнага забруджання, выязджаюць у арганiзаваным парадку
на аздараўленне  або санаторна-курортнае лячэнне,  педагагiчны савет
школы можа з дазволу аддзела (упраўлення) адукацыi  прыняць  рашэнне
аб перанясеннi тэрмiнаў здачы экзаменаў згодна з пунктам 21.
     У  асобных  выпадках вучнi гэтых класаў (калi супадаюць тэрмiны
правядзення экзаменаў   i   аздараўлення   цi   санаторна-курортнага
лячэння) могуць быць вызвалены ад здачы выпускных экзаменаў  загадам
абласных i Мiнскага гарадскога ўпраўленняў адукацыi.

     46.  У выпадку сумяшчэння выпускных экзаменаў за курс базавай i
сярэдняй  школы  з  уступнымi  экзаменамi  ў  сярэднiя спецыяльныя i
вышэйшыя   навучальныя   ўстановы   колькасць   экзаменаў,   пералiк
прадметаў,  тэрмiны  i  форма  iх  правядзення ўзгадняюцца аддзеламi
(упраўленнямi)  адукацыi  з  Мiнiстэрствам адукацыi не пазней чым за
месяц да пачатку экзаменаў у агульнаадукацыйных школах.
     Сумешчаныя   экзамены   праводзяцца   па   тэкстах  i  бiлетах,
распрацаваных   сярэднiмi   спецыяльнымi  i  вышэйшымi  навучальнымi
ўстановамi  ў  адпаведнасцi  з  патрабаваннямi  школьных праграм для
паступаючых  у сярэднiя спецыяльныя i вышэйшыя навучальныя ўстановы,
або  па  тэкстах i бiлетах, распрацаваных Мiнiстэрствам адукацыi для
правядзення выпускных экзаменаў за курс базавай i сярэдняй школы.
     Склад  прадметных  экзаменацыйных  камiсiй,  у  якiя ўваходзяць
выкладчыкi  сярэднiх  спецыяльных  i  вышэйшых навучальных устаноў i
настаўнiкi   школ,  зацвярджаецца  органам  кiравання  адукацыяй,  у
падпарадкаваннi    якога   знаходзiцца   навучальная   ўстанова,   i
кiраўнiцтвам сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай навучальнай установы.
     Выпускныя экзамены па прадметах, якiя не вынесены на сумешчаныя
экзамены, вучнi здаюць ва ўстаноўленым парадку.
     Не  дазваляецца праводзiць паўторныя выпускныя экзамены за курс
базавай i сярэдняй школы пры станоўчых адзнаках па тых прадметах, па
якiх праводзiлiся сумешчаныя экзамены.
     Вучням,  якiя  атрымалi на сумешчаных экзаменах нездавальняючыя
адзнакi,  дазваляецца здаць паўторныя экзамены i вырашыць пытанне аб
выпуску iх са школы ў тэрмiн з 25 чэрвеня па 10 лiпеня.
     У  выпадках  сумяшчэння  выпускных  экзаменаў  за курс сярэдняй
школы  з  уступнымi  экзаменамi  ў  сярэднiя  спецыяльныя i вышэйшыя
навучальныя   ўстановы   i  залiчэння  ў  гэтыя  ўстановы  вучняў  -
прэтэндэнтаў   на   атрыманне  залатых  або  сярэбраных  медалёў  iх
экзаменацыйныя пiсьмовыя работы захоўваюцца ў сярэднiх спецыяльных i
вышэйшых навучальных установах.

          Парадак вызвалення вучняў ад выпускных экзаменаў

     47. Ад выпускных экзаменаў вызваляюцца:
     выпускнiкi  9-х,  11(12)-х класаў, якiя занялi прызавыя месцы ў
рэспублiканскiх   прадметных  алiмпiядах  па  адпаведных  прадметах.
Падагульняючыя адзнакi "5" (выдатна) па гэтых прадметах выстаўляюцца
iм  у  дакумент аб адукацыi на падставе загаду Мiнiстэрства адукацыi
аб вынiках правядзення рэспублiканскiх прадметных алiмпiяд;
     вучнi  9-х,  11(12)-х  класаў,  якiя  ў  адпаведнасцi з загадам
Мiнiстэрства   адукацыi   з'яўляюцца   кандыдатамi   i  ўдзельнiкамi
прадметных    мiжнародных    алiмпiяд    i   iншых   iнтэлектуальных
спаборнiцтваў;
     хворыя вучнi, хваробы якiх уключаны ў Пералiк захворванняў, што
могуць  з'яўляцца падставай для вызвалення вучняў агульнаадукацыйных
школ,  гiмназiй, лiцэяў, прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў ад
пераводных  i  выпускных  экзаменаў па агульнаадукацыйных прадметах,
зацверджаны  загадам  Мiнiстэрства  адукацыi  i  Мiнiстэрства  аховы
здароўя   Рэспублiкi  Беларусь  ад  15  снежня  1998  г.  N  663/348
(Национальный  реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., N
13, 8/70), а таксама вучнi, якiя навучаюцца з прычыны хваробы дома;
     жанчыны, якiя маюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў;
     вучнi,  якiя  з'яўляюцца  iнвалiдамi  пры  значным  абмежаваннi
жыццядзейнасцi  (перамяшчэння, самаабслугоўвання, арыентацыi, зносiн
i кантроля за паводзiнамi).

     48.  У  асобных выпадках могуць вызваляцца ад экзаменаў вучнi з
хранiчнымi  захворваннямi,  якiя  не ўключаны ў Пералiк, пры значным
знiжэннi  працаздольнасцi  i з улiкам стану здароўя ў бягучым годзе.
Кандыдаты  i  ўдзельнiкi  мiжнародных спартыўных спаборнiцтваў (калi
супадаюць тэрмiны правядзення экзаменаў i спаборнiцтваў) могуць быць
вызвалены  ад  здачы выпускных экзаменаў загадам абласных i Мiнскага
гарадскога ўпраўленняў адукацыi.

     49.   Вучнi   9-х,  11(12)-х  класаў  агульнаадукацыйных  школ,
атэставаныя па ўсiх прадметах, вызваляюцца ад выпускных экзаменаў па
стану  здароўя  загадам  раённага  (гарадскога) аддзела (упраўлення)
адукацыi  на  падставе заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камiсii i
рашэння педагагiчнага савета школы.
     Пры   вызваленнi  вучняў  9-х,  11(12)-х  класаў  ад  выпускных
экзаменаў  па  стану  здароўя  школа  падае  ў  аддзел  (упраўленне)
адукацыi наступныя дакументы:
     рашэнне  педагагiчнага  савета аб вызваленнi вучня ад выпускных
экзаменаў;
     заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камiсii;
     ведамасць  адзнак,  якiя  ўносяцца ў пасведчанне аб базавай або
атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi;
     копiю  пасведчання аб нараджэннi дзяцей (для жанчын, якiя маюць
дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў).

     50.   Вучням,   вызваленым  ад  здачы  выпускных  экзаменаў,  у
дакументы аб адукацыi выстаўляюцца гадавыя адзнакi.

            Летнiя вучэбныя заданнi i паўторныя экзамены

     51. Вучэбныя заданнi на лета даюцца вучням па тых прадметах, па
якiх   iм  выстаўлены  нездавальняючыя  гадавыя  або  падагульняючыя
адзнакi.  Заданнi  даюцца  па  ўсёй  праграме дадзенага класа або па
асобных раздзелах курса, не засвоеных вучнямi.

     52.  Вучням, якiя атрымалi вучэбныя заданнi на лета, аказваецца
дапамога  ў  iх  выкананнi. У чэрвенi-жнiўнi ў тэрмiны, зацверджаныя
дырэктарам  школы,  з  вучнямi праводзяцца заняткi i кансультацыi па
раскладу  працягласцю  не  менш  чым  тры тыднi. У астатнi час вучнi
працуюць самастойна па заданнi настаўнiка. Расклад летнiх заняткаў i
заданнi даводзяцца да ведама вучняў i iх бацькоў.

     53.  У  перыяд  з  21  па 26 жнiўня па зацверджанаму дырэктарам
школы  раскладу  праводзiцца  паўторная  атэстацыя вучняў пераводных
класаў,  якiя  атрымалi  заданнi на лета, i вучняў выпускных класаў,
якiя  не  паспяваюць  па прадметах, па якiх не праводзяцца экзамены.
Вучнi  9-х  i 11(12)-х класаў, якiя атрымалi нездавальняючыя гадавыя
або  падагульняючыя  адзнакi  па  прадметах,   па  якiх  устаноўлены
экзамены  ў адпаведнасцi з дадзенымi Правiламi, здаюць у гэты перыяд
экзамены.
     У  гэты  перыяд  праводзяцца  экзамены  i  для вучняў выпускных
класаў,  якiя  не  з'явiлiся на экзамены з прычыны хваробы або iншых
уважлiвых прычын.

     54.  Пiсьмовыя  экзамены  праводзяцца па тэкстах, падрыхтаваных

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations