Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 25 октября 1999 г. №642 "Аб зацвярджэннi Правiл атэстацыi, пераводу, арганiзацыi экзаменаў i выпуску вучняў агульнаадукацыйных школ Рэспублiкi Беларусь"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 2

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6

 
экзаменаў  захоўваюцца  ў  дырэктара ўстановы адукацыi i выдаюцца iм
экзаменацыйным камiсiям для праверкi.  Праверка экзаменацыйных работ
ажыццяўляецца ў памяшканнi ўстановы адукацыi.
     46. Пасля  кожнага  выпускнога экзамену камiсiя ацэньвае адказы
вучняў  i выстаўляе iм экзаменацыйныя адзнакi ў пратакол правядзення
экзаменаў.  Пратакол  падпiсваецца  членамi  камiсii,  якiя  прымалi
экзамен па адпаведным вучэбным прадмеце.
     Адзнакi, якiя вучнi атрымалi на вусных  экзаменах,  аб'яўляюцца
iм  пасля заканчэння экзаменаў,  а за пiсьмовую работу паведамляюцца
вучням не пазней  чым  за  адзiн  дзень  да  правядзення  наступнага
выпускнога экзамену.
     47. Падагульняючая адзнака  можа  быць  выстаўлена  на  ўзроўнi
экзаменацыйнай,    калi   станоўчая   гадавая   адзнака   нiжэй   за
экзаменацыйную.  У выпадку,  калi станоўчая  экзаменацыйная  адзнака
нiжэй    за   гадавую,   экзаменацыйная   камiсiя   можа   выставiць
падагульняючую адзнаку на ўзроўнi экзаменацыйнай  або  гадавой.  Пры
экзаменацыйнай   адзнацы  "0"  не  можа  быць  выстаўлена  станоўчая
падагульняючая адзнака.
     Па рашэннi экзаменацыйнай камiсii падагульняючая адзнака вучням
можа  быць  выстаўлена  як  сярэдняе  арыфметычнае  экзаменацыйнай i
гадавой адзнак.
     Падагульняючыя адзнакi "10" (дзесяць) i  "9"  (дзевяць)  могуць
быць  выстаўлены  толькi,  калi вучань на экзамене атрымаў адпаведна
адзнакi "10" (дзесяць) i "9" (дзевяць).
     48. У   выпадку   рознагалоссяў  памiж  членамi  экзаменацыйнай
камiсii ў ацэнцы  пiсьмовай  работы  або  вуснага  адказу  вучня,  а
таксама  пры  выстаўленнi  падагульняючай адзнакi пытанне вырашаецца
большасцю галасоў з абавязковым запiсам у пратакол меркавання членаў
камiсii, якiя не згодны з выстаўленай адзнакай. Пры роўнай колькасцi
галасоў перавага аддаецца прапанове на карысць вучня.
     Канчатковае рашэнне  па  сур'ёзных  спрэчных пытаннях прымаецца
аддзелам (упраўленнем) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага
органа, у падпарадкаваннi якога знаходзiцца ўстанова адукацыi.
     49. Экзаменацыйныя i падагульняючыя  адзнакi,  якiя  выстаўлены
вучням  выпускных  класаў,  а  таксама  гадавыя  адзнакi па вучэбных
прадметах,  якiя ўключаюцца ў пасведчанне аб  агульнай  базавай  або
атэстат  аб  агульнай сярэдняй адукацыi па вынiках iх вывучэння ў VI
(VII) - IХ (X) i XI (XII-ХIII) класах, пераглядаць не дазваляецца.
     50. Вучнi,  якiя  захварэлi  ў  перыяд  правядзення экзаменаў i
выздаравелi да iх заканчэння,  здаюць  прапушчаныя  экзамены  да  10
лiпеня.  У  выпадку  працягу  хваробы  яны  могуць здаваць выпускныя
экзамены ў перыяд з 21 па 26 жнiўня бягучага каляндарнага года.
     51. Калi  вучнi  Х  (ХI)  i ХII (ХIII) класаў,  якiя пражываюць
(вучацца)   у   зоне   радыяцыйнага   забруджання,   выязджаюць    у
арганiзаваным парадку   на   аздараўленне   або  санаторна-курортнае
лячэнне,  педагагiчны савет установы адукацыi можа з дазволу аддзела
(упраўлення)  адукацыi  мясцовага  выканаўчага i распарадчага органа
прыняць рашэнне аб здачы вучнямi выпускных  экзаменаў  у  тэрмiны  з
21па 26 жнiўня.
     У асобных выпадках вучнi гэтых класаў (калi  супадаюць  тэрмiны
правядзення   экзаменаў   i   аздараўлення  цi  санаторна-курортнага
лячэння) могуць быць вызвалены ад здачы выпускных экзаменаў  загадам
аддзелаў  (упраўленняў)  адукацыi  абласных  выканаўчых  камiтэтаў i
камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта.

                              ГЛАВА 5
          ПАРАДАК ВЫЗВАЛЕННЯ ВУЧНЯЎ АД ВЫПУСКНЫХ ЭКЗАМЕНАЎ

     52. Ад выпускных экзаменаў вызваляюцца:
     вучнi X (XI),  XII (XIII) класаў,  якiя з'яўляюцца  пераможцамi
трэцяга  i заключнага этапаў рэспублiканскай прадметнай алiмпiяды па
адпаведных вучэбных прадметах. Падагульняючыя адзнакi "10" (дзесяць)
па  гэтых  вучэбных прадметах выстаўляюцца iм у дакумент аб адукацыi
на  падставе  загада  Мiнiстэрства  адукацыi  Рэспублiкi   Беларусь,
загадаў  упраўленняў  адукацыi  аблвыканкамаў,  камiтэта па адукацыi
Мiнскага гарадскога  выканаўчага  камiтэта  аб  вынiках  правядзення
алiмпiяд;
     вучнi X (XI),  XII (XIII) класаў, якiя з'яўляюцца кандыдатамi i
ўдзельнiкамi прадметных мiжнародных алiмпiяд i iншых iнтэлектуальных
спаборнiцтваў,  на падставе  загада  ўпраўленняў  адукацыi  абласных
выканаўчых  камiтэтаў  i  камiтэта  па  адукацыi Мiнскага гарадскога
выканаўчага  камiтэта  i  пiсьма  Мiнiстэрства  адукацыi  Рэспублiкi
Беларусь;
     вучнi, якiя маюць хваробы,  уключаныя ў  Пералiк  захворванняў,
што    могуць    з'яўляцца    падставай    для   вызвалення   вучняў
агульнаадукацыйных школ,  гiмназiй, лiцэяў, прафесiянальна-тэхнiчных
навучальных   устаноў   ад   пераводных  i  выпускных  экзаменаў  па
агульнаадукацыйных   прадметах,   зацверджаны    сумесным    загадам
Мiнiстэрства  адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь  i  Мiнiстэрства  аховы
здароўя Рэспублiкi Беларусь ад 15  снежня  1998  г.  №  663/348  "Аб
вызваленнi   вучняў  агульнаадукацыйных  школ,  гiмназiй,  лiцэяў  i
прафесiянальна-тэхнiчных   навучальных   устаноў   па    медыцынскiх
паказчыках ад пераводных i выпускных экзаменаў па агульнаадукацыйных
прадметах" (Национальный реестр правовых актов Республики  Беларусь,
1999 г., № 13, 8/70);
     навучэнкi-жанчыны, якiя маюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў;
     па    медыцынскiх    паказчыках    на    падставе    заключэння
ўрачэбна-кансультацыйнай  камiсii  ад  выпускных  экзаменаў   могуць
вызваляцца:
     вучнi, якiя навучаюцца па хваробе дома;
     вучнi,  якiя  з'яўляюцца  iнвалiдамi  пры  значным  абмежаваннi
жыццядзейнасцi    (перамяшчэннi,    самаабслугоўваннi,   арыентацыi,
зносiнах i кантролi за паводзiнамi);
     вучнi    з   хранiчнымi  захворваннямi  пры  значным   знiжэннi
працаздольнасцi  i з улiкам стану здароўя ў бягучым годзе (у асобных
выпадках).
     53. Вучнi  выпускных  класаў,  якiя атэставаны па ўсiх вучэбных
прадметах,  вызваляюцца ад  выпускных  экзаменаў  па  стане  здароўя
загадам   аддзела  (упраўлення)  адукацыi  мясцовага  выканаўчага  i
распарадчага органа.  Для iх вызвалення ад  выпускных  экзаменаў  па
стане здароўя ўстанова адукацыi падае ў аддзел (упраўленне) адукацыi
наступныя дакументы:
     рашэнне  педагагiчнага  савета  аб  прадстаўленнi дакументаў на
вызваленне вучня ад выпускных экзаменаў;
     заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камiсii;
     ведамасць  адзнак,  якiя  ўносяцца  ў  пасведчанне  аб агульнай
базавай адукацыi або атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi;
     копiю  пасведчання  аб нараджэннi дзяцей (для навучэнак-жанчын,
якiя маюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў).
     54. Кандыдаты i ўдзельнiкi мiжнародных спартыўных спаборнiцтваў
(калi   тэрмiны  правядзення  выпускных  экзаменаў  i  спаборнiцтваў
супадаюць)  могуць  быць  вызвалены  ад  здачы  выпускных  экзаменаў
загадам   упраўленняў   адукацыi  абласных  выканаўчых  камiтэтаў  i
камiтэта па адукацыi Мiнскага  гарадскога  выканаўчага  камiтэта  на
падставе пiсьма Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     55. Вучням,  якiя  вызвалены  ад  здачы  выпускных экзаменаў, у
дакументы аб адукацыi выстаўляюцца гадавыя адзнакi.

                              ГЛАВА 6
      ВУЧЭБНЫЯ ЗАДАННI НА ЛЕТА I ПАЎТОРНЫЯ ВЫПУСКНЫЯ ЭКЗАМЕНЫ

     56. Вучэбныя заданнi на лета даюцца  вучням  III-XI  (XII-ХIII)
класаў,  якiя  маюць  гадавыя i падагульняючыя адзнакi "0" (нуль) па
адным-двух  вучэбных  прадметах  або  не  атэставаны  па  адным-двух
вучэбных  прадметах  без  уважлiвых  прычын.  Заданнi даюцца па ўсёй
вучэбнай праграме адпаведнага вучэбнага прадмета або па  асобных  яе
раздзелах, якiя не засвоены вучнямi.
     57. Вучням,  якiя атрымалi вучэбныя заданнi на лета, аказваецца
дапамога  ў  iх  выкананнi.  У чэрвенi-жнiўнi ў тэрмiны,  вызначаныя
дырэктарам  установы  адукацыi,  з  вучнямi  праводзяцца  заняткi  i
кансультацыi  па  раскладзе  працягласцю  не  менш чым тры тыднi.  У
астатнi час вучнi працуюць самастойна па заданнi настаўнiка.
     Расклад летнiх заняткаў i заданнi даводзяцца да ведама вучняў i
iх законных прадстаўнiкоў.
     58. У  перыяд  з  21 па 26 жнiўня бягучага каляндарнага года па
зацверджаным  дырэктарам  установы  адукацыi  раскладзе  праводзiцца
паўторная атэстацыя вучняў пераводных класаў, якiя атрымалi вучэбныя
заданнi  на  лета, i вучняў выпускных класаў, што атрымалi "0" балаў
па  вучэбных прадметах, па якiх не праводзяцца выпускныя экзамены, i
вучнi, якiя не з'явiлiся на экзамены па прычыне хваробы або па iншых
уважлiвых прычынах.
     59. Выкананне  вучэбных  заданняў,  якiя  былi дадзены вучню на
лета, як правiла, праводзiць настаўнiк, у якога навучаўся вучань.
     60. Калi вучнi III-X (XI) класаў пры паўторнай  атэстацыi  зноў
атрымалi  адзнаку  "0"  хаця  б  па  адным  вучэбным прадмеце або не
з'явiлiся без уважлiвых прычын  у  вызначаны  тэрмiн  для  паўторнай
атэстацыi, яны застаюцца на другi год навучання ў тым жа класе.

                              ГЛАВА 7
            ПАРАДАК ВЫПУСКУ ВУЧНЯЎ I IХ УЗНАГАРОДЖВАННЯ

     61. Пасля  заканчэння  выпускных  экзаменаў  педагагiчны  савет
установы  адукацыi  пры  ўдзеле  ўсiх  членаў экзаменацыйных камiсiй
абмяркоўвае iх вынiкi i вырашае пытаннi аб выпуску вучняў, выдачы iм
пасведчанняў  аб  агульнай базавай адукацыi цi атэстатаў аб агульнай
сярэдняй адукацыi, узнагароджваннi лепшых выпускнiкоў.
     62. Вучнi  выпускных  класаў,  якiя  маюць  станоўчыя  гадавыя,
экзаменацыйныя  i падагульняючыя адзнакi па ўсiх вучэбных прадметах,
выпускаюцца з установы адукацыi.
     Выпускнiкам X (XI)  класаў  выдаецца  пасведчанне  аб  агульнай
базавай  адукацыi,  выпускнiкам  XII  (XIII-ХIV) класаў - атэстат аб
агульнай сярэдняй адукацыi.
     63. Выпускнiкам    устаноў    адукацыi,   якiя   прайшлi   курс
прафесiянальнай  падрыхтоўкi  i  здалi   квалiфiкацыйныя   экзамены,
выдаецца  пасведчанне  аб  прысваеннi квалiфiкацыi (разраду,  класа,
катэгорыi) па прафесii.
     Вучням выпускных  класаў,  якiя займалiся ва ўстановах (класах)
мастацка-эстэтычнага  i  iншых  кiрункаў   i   здалi   экзамены   па
прафiлюючых  (спецыяльных)  вучэбных  прадметах,  дадаткова выдаецца
пасведчанне аб iх засваеннi  (дадатак  да  пасведчання  аб  агульнай
базавай адукацыi, атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыi).
     64. Пытанне аб выпуску  вучняў  (за  выключэннем  вучняў,  якiя
знаходзяцца  ў  санаторных  школах-iнтэрнатах для дзяцей,  хворых на
скалiёз), якiя па розных прычынах трымалi выпускныя экзамены ў iншых
навучальных   установах   (знаходзiлiся  на  лячэннi,  у  санаторных
школах-iнтэрнатах,  на спартыўных зборах), i выдачы iм дакументаў аб
адукацыi  вырашае  педагагiчны  савет  установы  адукацыi  па  месцы
пастаяннага жыхарства на падставе пратаколаў экзаменаў,  атрыманых з
установы, у якой вучнi здавалi экзамены.
     65. Выпускнiкам X (XI) класаў, якiя маюць прыкладныя паводзiны,
гадавыя  i  экзаменацыйныя адзнакi "10" (дзесяць) i "9" (дзевяць) па
ўсiх вучэбных прадметах на працягу навучання  ў  IХ  (X)  -  X  (XI)
класах,   акрамя   тэхналогii,   працоўнага  навучання,  выяўленчага
мастацтва,  музыкi i прафiлюючых  дысцыплiн  ва  ўстановах  (класах)
мастацка-эстэтычнага i iншых кiрункаў,  па якiх яны маюць адзнакi не
нiжэй за "6" (шэсць),  а па фiзiчнай культуры маюць  "залiчана"  або
адзнаку  не  нiжэй за "6" (шэсць),  выдаецца пасведчанне аб агульнай
базавай адукацыi з адзнакай.
     Вызваленне вучняў X (XI) класаў па стане здароўя ад заняткаў па
фiзiчнай культуры, тэхналогii, працоўным навучаннi i здачы выпускных
экзаменаў   не  з'яўляецца  перашкодай  для  выдачы  пасведчання  аб
агульнай базавай адукацыi з адзнакай.
     Выпускнiкi  X (XI) класаў, якiя не вывучалi той цi iншы вучэбны
прадмет    па   незалежнай  ад  iх  прычыне,  таксама   атрымлiваюць
пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi з адзнакай.
     66. Выпускнiкi  ўстаноў  адукацыi  за   прыкладныя   паводзiны,
выдатныя  поспехi  ў  навучаннi i ў адпаведнасцi з пастановай Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 8 кастрычнiка 2002 г.  №  1400  "Аб
зацвярджэннi  Палажэння аб залатым i сярэбраным медалях "За выдатныя
вынiкi ў  вучэбнай  дзейнасцi"  i  пахвальным  лiсце  "За  асаблiвыя
поспехi ў вывучэннi асобных прадметаў" (Национальный реестр правовых
актов Республики Беларусь, 2002 г., № 117, 5/11297) узнагароджваюцца
залатымi  i  сярэбранымi  медалямi  з уручэннем атэстата аб агульнай
сярэдняй адукацыi асобага ўзору,  а за асаблiвыя поспехi ў вывучэннi
асобных   прадметаў  -  пахвальнымi  лiстамi  з  уручэннем  атэстата
звычайнага ўзору.
     67. Для  ўзнагароджвання  выпускнiкоў  устаноў адукацыi залатым
або сярэбраным медалём у дзяржаўны орган кiравання адукацыяй,  якому
непасрэдна падпарадкавана ўстанова,  прадстаўляецца для зацвярджэння
рашэнне педагагiчнага савета ўстановы аб  прадстаўленнi  выпускнiкоў
да  ўзнагароджвання  залатым  i сярэбраным медалямi.  Акрамя рашэння
педагагiчнага савета прадстаўляюцца наступныя дакументы:
     копii пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыi з адзнакай;
     ведамасцi гадавых адзнак  за  XI  (XII)  -  XII  (XIII)  класы,
экзаменацыйных  i падагульняючых адзнак,  якiя ўносяцца ў атэстат аб
агульнай сярэдняй адукацыi;
     экзаменацыйныя пiсьмовыя работы прэтэндэнтаў.
     Аддзел (упраўленне)   адукацыi    мясцовага    выканаўчага    i
распарадчага  органа  або  iншы  орган кiравання адукацыяй разглядае
матэрыялы i прымае рашэнне аб  узнагароджваннi  выпускнiкоў  залатым
або  сярэбраным  медалём.  Рашэнне  ў  пiсьмовай форме даводзiцца да
ўстаноў  адукацыi,  на  падставе  якiх  апошнiя  выдаюць  загады  аб
узнагароджваннi выпускнiкоў залатымi i сярэбранымi медалямi.
     68. Упраўленнi  адукацыi  абласных   выканаўчых   камiтэтаў   i
камiтэта   па  адукацыi  Мiнскага  гарадскога  выканаўчага  камiтэта
ажыццяўляюць  кантроль  за  ўзнагароджваннем   вучняў   залатымi   i
сярэбранымi медалямi, пахвальнымi лiстамi.
     69. Вучнi,  якiя  пражывалi  за  мяжой  i  навучалiся  там   ва
ўстановах  адукацыi цi займалiся самастойна,  пры вяртаннi на старое
або пераездзе  на  новае  месцажыхарства  могуць  здаваць  выпускныя
экзамены  на  агульных  падставах,  а  пры  прадстаўленнi адпаведных
дакументаў аб атэстацыi атрымлiваюць пасведчанне аб агульнай базавай
адукацыi  цi  атэстат  аб  агульнай  сярэдняй  адукацыi ва ўстанове,
вызначанай аддзелам (упраўленнем) адукацыi мясцовага  выканаўчага  i
распарадчага органа.
     70. Улiк,  выдача i захоўванне пасведчанняў аб агульнай базавай
адукацыi  i атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыi,  экзаменацыйных
матэрыялаў ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам  Рэспублiкi
Беларусь.
     71. Кантроль за правiльнасцю выдачы  пасведчанняў  аб  агульнай
базавай   адукацыi   i   атэстатаў  аб  агульнай  сярэдняй  адукацыi
ажыццяўляюць аддзелы (упраўленнi)  адукацыi  мясцовых  выканаўчых  i
распарадчых  органаў,  у  падпарадкаваннi  якiх знаходзяцца ўстановы
адукацыi.
     72. Пры парушэннi ўстановамi адукацыi, аддзеламi (упраўленнямi)
адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў дадзеных Правiлаў
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь мае права ануляваць вынiкi
выпускных экзаменаў i  адклiкаць  пасведчанне  аб  агульнай  базавай
адукацыi або атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi.

                              ГЛАВА 8
         АФАРМЛЕННЕ ДАКУМЕНТАЎ АБ АГУЛЬНАЙ БАЗАВАЙ АДУКАЦЫI
                    I АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI

     73. Пасведчанне  аб  агульнай  базавай  адукацыi  i  атэстат аб
агульнай сярэдняй  адукацыi  запаўняюцца  акуратна,  выразна  чорнай
тушшу  (чарнiламi) або пастай,  падпiсваюцца дырэктарам,  намеснiкам
дырэктара па навучальнай (навучальна-выхаваўчай)  рабоце  i  класным
кiраўнiком,  завяраюцца  пячаткай  установы адукацыi (для дзяржаўных
устаноў - з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь).
     Адбiтак пячаткi павiнен быць выразным. Падчысткi, выпраўленнi i
незапоўненыя графы не дапускаюцца.
     Прозвiшча, iмя  i  iмя  па  бацьку  (у  давальным склоне),  год
нараджэння выпускнiка запiсваюцца поўнасцю i ў поўнай адпаведнасцi з
запiсамi   ў   пашпарце  або  пасведчаннi  аб  нараджэннi.  Поўнасцю
ўказваюцца назва,  нумар i месца знаходжання ўстановы адукацыi,  што
выдала  дакумент  аб  адукацыi.  У  пасведчаннi  аб агульнай базавай
адукацыi ўказваецца, у якой установе вучань атрымаў агульную базавую
адукацыю:  скончыў  адпаведную  агульнаадукацыйную  базавую школу цi
спецыяльную агульнаадукацыйную базавую  школу  (школу-iнтэрнат)  або
скончыў  X  (XI)  класаў установы адукацыi.  Пры вывучэннi вучэбнага
прадмета (прадметаў) на павышаным або паглыбленым узроўнi  ў  дужках
указваецца профiль класа.
     Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi i атэстат аб  агульнай
сярэдняй адукацыi запаўняюцца на дзвюх мовах - беларускай i рускай.
     Адзнакi па кожным вучэбным прадмеце ў пасведчанне  аб  агульнай
базавай   адукацыi   i  ў  атэстат  аб  агульнай  сярэдняй  адукацыi
запiсваюцца лiчбамi ў балах i ў  дужках  словамi:  10  (дзесяць),  9
(дзевяць),  8 (восем),  7 (сем),  6 (шэсць), 5 (пяць), 4 (чатыры), 3
(тры),  2  (два),  1  (адзiн),  а  па  асобных  вучэбных   прадметах
(спецыяльная  медыцынская група па фiзiчнай культуры),  дзе ўведзена
залiковая сiстэма, - "залiчана".
     Вучням, якiя вызвалены ад выпускных экзаменаў, у пасведчанне аб
агульнай  базавай  адукацыi  i атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi
выстаўляюцца гадавыя адзнакi.
     Вучням, якiя не атэставаны па  асобных  вучэбных  прадметах  па
незалежных  ад iх прычынах,  у пасведчанне i атэстат уносiцца запiс:
"Не вывучаў(ла)".
     Вучням, якiя вызвалены па стане здароўя ад заняткаў па фiзiчнай
культуры i працоўным навучаннi,  у пасведчаннi або атэстаце  робiцца
запiс: "Вызвалены(а)".
     Дакументы аб агульнай  базавай  адукацыi  i  агульнай  сярэдняй
адукацыi  афармляюцца  ва  ўстанове адукацыi ў прысутнасцi дырэктара
або яго намеснiка па навучальнай  (навучальна-выхаваўчай)  рабоце  i
рэгiструюцца:  пасведчанне  аб  агульнай  базавай адукацыi - у кнiзе
ўлiку бланкаў i выдачы пасведчанняў аб  агульнай  базавай  адукацыi,
атэстат  аб  агульнай  сярэдняй  адукацыi  - у кнiзе ўлiку бланкаў i
выдачы атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыi.
     74. У пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi ўносяцца адзнакi
па ўсiх вучэбных прадметах вучэбнага плана для VI  (VII)  -  Х  (ХI)
класаў  устаноў  адукацыi.  Па  вучэбных прадметах,  па якiх здаюцца
выпускныя  экзамены,  выстаўляюцца  падагульняючыя  адзнакi,  а   па
астатнiх  вучэбных  прадметах  -  гадавыя  адзнакi  за апошнi год iх
вывучэння.
     Без выстаўлення  адзнак  у  пасведчанне  аб  агульнай   базавай
адукацыi  робiцца  запiс аб засвоеных факультатыўных курсах i курсах
па выбары.
     75. У атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi ўносяцца адзнакi па
ўсiх вучэбных   прадметах   вучэбнага  плана  для  XI  (XII)  -  XII
(XIII-ХIV) класаў устаноў адукацыi.  Пры гэтым па прадметах, па якiх
здаюцца выпускныя экзамены,  выстаўляюцца падагульняючыя адзнакi,  а
па астатнiх вучэбных прадметах - гадавыя адзнакi за  апошнi  год  iх
вывучэння.
     Без выстаўлення   адзнакi   ў  атэстаце  аб  агульнай  сярэдняй
адукацыi робiцца запiс аб засваеннi курсаў па выбары,  а таксама  аб
атрыманай  вучнем  квалiфiкацыi  або засваеннi курса прафесiянальнай
падрыхтоўкi.
     76.  Асобам,  якiя не закончылi навучанне на ўзроўнях  агульнай
базавай,   агульнай  сярэдняй  адукацыi  або  не  прайшлi  вынiковую
атэстацыю за ўзровень агульнай базавай,  агульнай сярэдняй адукацыi,
а  таксама  асобам,  якiя  прайшлi  поўны курс навучання на ўзроўнях
агульнай  базавай,  агульнай  сярэдняй  адукацыi  ў  неакрэдытаванай
установе    адукацыi,   выдаецца   на   бланку   ўстановы   адукацыi
ўстаноўленага  ўзору  даведка  аб  праходжаннi  курса  навучання  на
ўзроўнях  (ступенях)  агульнай  сярэдняй  адукацыi  па  форме згодна
дадатку.
         -----------------------------------------------------------
         Правила дополнены пунктом  76  постановлением  Министерства
         образования  от  26  июля 2006 г.  № 72 (зарегистрировано в
         Национальном реестре - № 8/14942 от 31.08.2006 г.)
         -----------------------------------------------------------


                                       Дадатак
                                       да Правiлаў атэстацыi,
                                       пераводу, арганiзацыi
                                       выпускных экзаменаў i выпуску
                                       вучняў устаноў, якiя
                                       забяспечваюць атрыманне
                                       агульнай сярэдняй адукацыi

Вуглавы штамп установы адукацыi

                              ДАВЕДКА
       аб праходжаннi курса навучання на ўзроўнях (ступенях)
                     агульнай сярэдняй адукацыi

     Гэтая даведка выдадзена _______________________________________
                                (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
____________________________________________________________________
_______ года нараджэння, у тым, што з "__" ________ ____ г. ён (яна)
навучаўся(лася) у __________________________________________________
____________________________________________________________________
                     (назва ўстановы адукацыi)
i ў ____ годзе скончыў(ла) _________________________________________
                                (колькасць класаў, поўны курс)
____________________________________________________________________

Кiраўнiк установы адукацыi __________         ______________________
                            (подпiс)           (iмя, iмя па бацьку)
                             М.П.

Выдадзена "__" ________ ____ г.
Рэгiстрацыйны нумар __________

         -----------------------------------------------------------
         Правила дополнены приложением  постановлением  Министерства
         образования  от  26  июля 2006 г.  № 72 (зарегистрировано в
         Национальном реестре - № 8/14942 от 31.08.2006 г.)
         -----------------------------------------------------------
         Правила - в редакции постановления Министерства образования
         от 16 декабря 2004 г. № 76 (зарегистрировано в Национальном
         реестре - № 8/11884 от 24.12.2004 г.)

                                         ЗАЦВЕРДЖАНА
                                         Загад Мiнiстэрства адукацыi
                                         Рэспублiкi Беларусь
                                         25.10.1999 № 642
                                         (у рэдакцыi пастановы
                                         Мiнiстэрства адукацыi
                                         Рэспублiкi Беларусь
                                         01.11.2002 № 49)

                              ПРАВIЛЫ
        атэстацыi, пераводу, арганiзацыi выпускных экзаменаў
       i выпуску вучняў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне
                     агульнай сярэдняй адукацыi

                              Глава 1
                         АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1. Правiлы атэстацыi, пераводу, арганiзацыi выпускных экзаменаў
i  выпуску  вучняў  устаноў,  якiя  забяспечваюць атрыманне агульнай
сярэдняй  адукацыi  (далей - Правiлы), распрацаваны ў адпаведнасцi з
Законам  Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 1991 г. "Аб адукацыi"
i  рэгулююць  парадак  атэстацыi,  пераводу,  арганiзацыi  выпускных
экзаменаў  i  выпуску  вучняў  устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне
агульнай сярэдняй адукацыi.
     2. Патрабаваннi  дадзеных  Правiлаў  абавязковыя  для выканання
ўстановамi, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi,
спецыяльнымi  агульнаадукацыйнымi  школамi (школамi-iнтэрнатамi) для
дзяцей  з  асаблiвасцямi  псiхафiзiчнага  развiцця  незалежна  ад iх
падпарадкавання i формы ўласнасцi.

                              Глава 2
                ПАРАДАК АТЭСТАЦЫI I ПЕРАВОДУ ВУЧНЯЎ

     3. Узровень засваення вучнямi вучэбных праграм i iх выхаванасцi
ва   ўстановах,  якiя  забяспечваюць  атрыманне  агульнай   сярэдняй
адукацыi,  вызначаецца  шляхам  правядзення  бягучай,  прамежкавай i
вынiковай атэстацыi.
     Атэстацыя  -  вызначэнне  ўзроўню засваення вучэбнага матэрыялу
(ведаў)  вучнем  па  адпаведнай  тэме  вучэбнага  прадмета  або   за
адпаведны тэрмiн навучання.
     Атэстацыя  вучня  можа  ажыццяўляцца  ў  вуснай,  пiсьмовай   i
практычнай  формах. Па вынiках атэстацыi вучням выстаўляюцца адзнакi
ў балах.
     Бягучая атэстацыя вучня ажыццяўляецца шляхам вызначэння ўзроўню
засваення  вучэбнага матэрыялу па прадмеце з выстаўленнем адпаведных
адзнак  на  ўроках,  практычных  i  самастойных  занятках на працягу
чвэрцi, трыместра або паўгоддзя.
     Прамежкавая  атэстацыя  -  гэта  вызначэнне  ўзроўню  засваення
вучнем  вучэбнага  матэрыялу  па  прадмеце з выстаўленнем адпаведных
адзнак  за  чвэрць,  трыместр або паўгоддзе з улiкам вынiкаў бягучай
атэстацыi.
     Вынiковая  атэстацыя - гэта вызначэнне ўзроўню засваення вучнем
вучэбнага матэрыялу па прадмеце з выстаўленнем адпаведнай адзнакi за
год з улiкам вынiкаў прамежкавай атэстацыi, а таксама падагульняючай
адзнакi  па  вучэбным  прадмеце  з  улiкам  гадавой i экзаменацыйнай
адзнак.
     Бягучую  атэстацыю  вучняў  на ўроках, самастойных i практычных
занятках,  прамежкавую атэстацыю за чвэрць, трыместр або паўгоддзе i
вынiковую  атэстацыю  вучняў  за  год  ажыццяўляюць настаўнiкi, якiя
выкладаюць адпаведныя прадметы.
     Вынiковую  атэстацыю вучняў па тых прадметах, якiя выносяцца на
выпускныя    экзамены,  ажыццяўляюць  экзаменацыйныя  камiсii.   Яны
выстаўляюць падагульняючыя адзнакi па вучэбных прадметах на падставе
гадавых i экзаменацыйных адзнак.
     Ацэнка  вынiкаў  вучэбнай  дзейнасцi  вучняў  ажыццяўляецца  па
10-бальнай шкале адзнак:

     моўная характарыстыка адзнакi: адзнака ў балах:

     нездавальняюча               "0"
     амаль здавальняюча           "1"
     амаль здавальняюча           "2"
     здавальняюча                 "3"
     вельмi здавальняюча          "4"
     амаль добра                  "5"
     добра                        "6"
     вельмi добра                 "7"
     амаль выдатна                "8"
     выдатна                      "9"
     вельмi выдатна              "10"

     Станоўчымi  адзнакамi  з'яўляюцца "1", "2", "3", "4", "5", "6",
"7", "8", "9", "10" балаў, нездавальняючай адзнакай - "0" балаў.
     Атэстацыя    па   кожным  вучэбным  прадмеце  ажыццяўляецца   ў
адпаведнасцi  з  нормамi  ацэнкi  вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў,
якiя зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     4. Вучнi  падрыхтоўчыx  i першыx класаў пераводзяцца ў наступны
клас на падставе вуснай якаснай ацэнкi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi.
     Вучнi II-VIII(IX) i X(XI)* класаў, якiя маюць станоўчыя гадавыя
адзнакi, пераводзяцца ў наступны клас.
______________________________
     *У дужках   выкарыстоўваецца   нумарацыя   класаў   спецыяльных
агульнаадукацыйных школ (школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага  развiцця,  спецыяльных класаў i класаў iнтэграванага
навучання  ва  ўстановах,  якiя  забяспечваюць  атрыманне   агульнай
сярэдняй      адукацыi,      а      таксама     выпускных     класаў
навучальна-педагагiчных    комплексаў    i    вячэрнiх     (зменных)
агульнаадукацыйных школ.

     На перавод вучняў у наступныя класы не ўплывае вызваленне iх па
стане  здароўя ад урокаў тэхналогii, працоўнага навучання i фiзiчнай
культуры, праходжання вучэбна-палявых збораў.
     5. Вучнi  II-VIII(IX)  i  X(XI)  класаў,  якiя атрымалi гадавыя
нездавальняючыя  адзнакi  па  адным-двух  вучэбных  прадметах або не
атэставаны  ў  вынiку  пропуску  заняткаў  па  хваробе цi ў сувязi з
пераездам  на  новае  месцажыхарства, трагiчнымi выпадкамi ў сям'i i
iншымi ўважлiвымi прычынамi, а таксама вучнi, якiя атрымалi вучэбнае
заданне  на  лета  i па ўважлiвых прычынах не з'явiлiся на паўторную
атэстацыю  ў  жнiўнi, па рашэннi педагагiчнага савета ўстановы, якая
забяспечвае   атрыманне  агульнай  сярэдняй  адукацыi,   спецыяльнай
агульнаадукацыйнай    школы    (школы-iнтэрната)    для   дзяцей   з
асаблiвасцямi  псiхафiзiчнага  развiцця,  са  спецыяльнымi класамi i
класамi  iнтэграванага  навучання  ва  ўстановах, якiя забяспечваюць
атрыманне  агульнай  сярэдняй  адукацыi,  могуць  быць пераведзены ў
наступны  клас  умоўна  з далейшым лiквiдаваннем прабелаў у ведах ва
ўстаноўленыя педагагiчным саветам тэрмiны (не больш як месяц).
     З  вучнямi,  якiя  ўмоўна  пераведзены ў наступны клас, за кошт

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations