Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 25 октября 1999 г. №642 "Аб зацвярджэннi Правiл атэстацыi, пераводу, арганiзацыi экзаменаў i выпуску вучняў агульнаадукацыйных школ Рэспублiкi Беларусь"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 4

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6

 
экзаменаў  ва  ўстановах,  якiя  забяспечваюць  атрыманне   агульнай
сярэдняй адукацыi.
     Сумешчаныя    экзамены   праводзяцца  па  тэкстах  i   бiлетах,
распрацаваных  установамi,  якiя  забяспечваюць  атрыманне  сярэдняй
спецыяльнай  i  вышэйшай  адукацыi,  у адпаведнасцi з патрабаваннямi
вучэбных   праграм  або  па  тэкстах  i  бiлетах,  распрацаваных   i
зацверджаных    Мiнiстэрствам   адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь   для
правядзення выпускных экзаменаў за курс агульнаадукацыйнай базавай i
агульнаадукацыйнай сярэдняй школы.
     У склад прадметных экзаменацыйных камiсiй уваходзяць выкладчыкi
ўстаноў,   якiя  забяспечваюць  атрыманне  сярэдняй  спецыяльнай   i
вышэйшай адукацыi, i настаўнiкi ўстаноў, што забяспечваюць атрыманне
агульнай  сярэдняй  адукацыi,  спецыяльных  агульнаадукацыйных  школ
(школ-iнтэрнатаў)    для   дзяцей  з  асаблiвасцямi   псiхафiзiчнага
развiцця.  Склад камiсiй зацвярджаецца органам кiравання адукацыi, у
падпарадкаваннi  якога знаходзiцца ўстанова, i кiраўнiцтвам устаноў,
якiя   забяспечваюць  атрыманне  сярэдняй  спецыяльнай  i   вышэйшай
адукацыi.
     Выпускныя  экзамены  па вучэбных прадметах, якiя не вынесены на
сумешчаныя экзамены, вучнi здаюць ва ўстаноўленым парадку.
     Не  дазваляецца праводзiць паўторныя выпускныя экзамены за курс
агульнаадукацыйнай  базавай  i агульнаадукацыйнай сярэдняй школы пры
станоўчых  адзнаках  па тых вучэбных прадметах, па якiх праводзiлiся
сумешчаныя экзамены.
     Вучням,  якiя  атрымалi на сумешчаных экзаменах нездавальняючыя
адзнакi, дазваляецца здаць паўторныя выпускныя экзамены да 10 лiпеня
бягучага  навучальнага  года ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне
агульнай  сярэдняй  адукацыi,  спецыяльнай  агульнаадукацыйнай школе
(школе-iнтэрнаце)    для   дзяцей  з  асаблiвасцямi   псiхафiзiчнага
развiцця.
     У    выпадках    сумяшчэння    выпускных   экзаменаў  за   курс
агульнаадукацыйнай    сярэдняй  школы  з  уступнымi  экзаменамi   ва
ўстановы,  якiя  забяспечваюць  атрыманне  сярэдняй  спецыяльнай   i
вышэйшай  адукацыi,  ва ўстанове, што забяспечвае атрыманне агульнай
сярэдняй    адукацыi,    спецыяльнай    агульнаадукацыйнай     школе
(школе-iнтэрнаце) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця
пакiдаецца    копiя  пратакола  аб  вынiках  правядзення   выпускных
экзаменаў.  Экзаменацыйныя пiсьмовыя работы вучняў - прэтэндэнтаў на
атрыманне залатых або сярэбраных медалёў - у выпадку залiчэння iх ва
ўстановы,  якiя  забяспечваюць  атрыманне  сярэдняй  спецыяльнай   i
вышэйшай адукацыi, захоўваюцца ў гэтых установах.

                              Глава 5
          ПАРАДАК ВЫЗВАЛЕННЯ ВУЧНЯЎ АД ВЫПУСКНЫХ ЭКЗАМЕНАЎ

     49. Ад выпускных экзаменаў вызваляюцца:
     вучнi  IX(X),  XI(XII)  класаў,  якiя  з'яўляюцца   пераможцамi
рэспублiканскiх    прадметных    алiмпiяд  па  адпаведных   вучэбных
прадметах.  Падагульняючыя  адзнакi  "10"  (вельмi выдатна) па гэтых
прадметах  выстаўляюцца iм у дакумент аб адукацыi на падставе загада
Мiнiстэрства  адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь  аб вынiках правядзення
рэспублiканскiх прадметных алiмпiяд;
     вучнi  IX(X),  XI(XII)  класаў,  якiя  з'яўляюцца кандыдатамi i
ўдзельнiкамi прадметных мiжнародных алiмпiяд i iншых iнтэлектуальных
спаборнiцтваў,  на  падставе  загада  ўпраўленняў  адукацыi абласных
выканаўчых  камiтэтаў  i  камiтэта  па  адукацыi  i  справах моладзi
Мiнскага    гарадскога  выканаўчага  камiтэта  на  падставе   пiсьма
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь;
     вучнi,  якiя  маюць  хваробы, ўключаныя ў Пералiк захворванняў,
што    могуць    з'яўляцца    падставай    для   вызвалення   вучняў
агульнаадукацыйных  школ, гiмназiй, лiцэяў, прафесiянальна-тэхнiчных
навучальных    устаноў  ад  пераводных  i  выпускных  экзаменаў   па
агульнаадукацыйных    прадметах,    зацверджаны   сумесным   загадам
Мiнiстэрства  адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь  i  Мiнiстэрства  аховы
здароўя  Рэспублiкi  Беларусь  ад  15  снежня  1998 г. № 663/348 "Аб
вызваленнi  вучняў  агульнаадукацыйных  школ,  гiмназiй,  лiцэяў   i
прафесiянальна-тэхнiчных    навучальных    устаноў  па   медыцынскiх
паказчыках ад пераводных i выпускных экзаменаў па агульнаадукацыйных
прадметах"  (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
1999 г., № 13, 8/70);
     навучэнкi-жанчыны, якiя маюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў;
     па    медыцынскiх    паказчыках    на    падставе    заключэння
ўрачэбна-кансультацыйнай  камiсii  ад  выпускных  экзаменаў   могуць
вызваляцца:
     вучнi, якiя навучаюцца па хваробе дома;
     вучнi,  якiя  з'яўляюцца  iнвалiдамi  пры  значным  абмежаваннi
жыццядзейнасцi    (перамяшчэннi,    самаабслугоўваннi,   арыентацыi,
зносiнах i кантролi за паводзiнамi);
     вучнi    з   хранiчнымi  захворваннямi  пры  значным   знiжэннi
працаздольнасцi  i з улiкам стану здароўя ў бягучым годзе (у асобных
выпадках).
     50. Вучнi  IX(X),  XI(XII)  класаў,  якiя  атэставаны  па  ўсiх
вучэбных  прадметах,  вызваляюцца  ад  выпускных  экзаменаў па стане
здароўя  загадам аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага
i распарадчага органа.
     Для  вызвалення  вучняў  IX(X),  XI(XII)  класаў  ад  выпускных
экзаменаў  па  стане  здароўя  ўстанова,  якая забяспечвае атрыманне
агульнай  сярэдняй  адукацыi,  спецыяльная  агульнаадукацыйная школа
(школа-iнтэрнат)  для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця
падае ў аддзел (упраўленне) адукацыi наступныя дакументы:
     рашэнне  педагагiчнага  савета  аб  прадстаўленнi дакументаў на
вызваленне вучня ад выпускных экзаменаў;
     заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камiсii;
     ведамасць  адзнак,  якiя  ўносяцца  ў  пасведчанне  аб агульнай
базавай адукацыi або атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi;
     копiю  пасведчання  аб нараджэннi дзяцей (для навучэнак-жанчын,
якiя маюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў).
     51. Кандыдаты i ўдзельнiкi мiжнародных спартыўных спаборнiцтваў
(калi  тэрмiны  правядзення  выпускных  экзаменаў  i   спаборнiцтваў
супадаюць)  могуць  быць  вызвалены  ад  здачы  выпускных  экзаменаў
загадам   упраўленняў  адукацыi  абласных  выканаўчых  камiтэтаў   i
камiтэта    па  адукацыi  i  справах  моладзi  Мiнскага   гарадскога
выканаўчага  камiтэта  на  падставе  пiсьма  Мiнiстэрства   адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.
     52. Вучням,  якiя  вызвалены  ад  здачы  выпускных экзаменаў, у
дакументы аб адукацыi выстаўляюцца гадавыя адзнакi.

                              Глава 6
      ВУЧЭБНЫЯ ЗАДАННI НА ЛЕТА I ПАЎТОРНЫЯ ВЫПУСКНЫЯ ЭКЗАМЕНЫ

     53. Вучэбныя  заданнi  на  лета  даюцца вучням II-X(XI) класаў,
якiя  маюць  нездавальняючыя  гадавыя  i  падагульняючыя  адзнакi па
адным-двух  вучэбных  прадметах  або  не  атэставаны  па  адным-двух
вучэбных  прадметах  без  уважлiвых  прычын.  Заданнi даюцца па ўсёй
вучэбнай  праграме  адпаведнага вучэбнага прадмета або па асобных яе
раздзелах, якiя не засвоены вучнямi.
     54. Вучням,  якiя атрымалi вучэбныя заданнi на лета, аказваецца
дапамога  ў  iх  выкананнi.  У  чэрвенi-жнiўнi ў тэрмiны, вызначаныя
дырэктарам  установы,  якая  забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй
адукацыi, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (школы-iнтэрната) для
дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця з вучнямi праводзяцца
заняткi  i  кансультацыi  па  раскладзе  працягласцю не менш чым тры
тыднi.    У  астатнi  час  вучнi  працуюць  самастойна  па   заданнi
настаўнiка.  Расклад  летнiх заняткаў i заданнi даводзяцца да ведама
вучняў i iх бацькоў, iншых законных прадстаўнiкоў.
     55. У  перыяд  з  21 па 26 жнiўня бягучага каляндарнага года па
зацверджаным    дырэктарам  установы,  якая  забяспечвае   атрыманне
агульнай  сярэдняй  адукацыi,  спецыяльнай  агульнаадукацыйнай школы
(школы-iнтэрната) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця
раскладзе  праводзiцца паўторная атэстацыя вучняў пераводных класаў,
якiя  атрымалi  вучэбныя заданнi на лета, i вучняў выпускных класаў,
што  не  паспяваюць  па  вучэбных  прадметах, па якiх не праводзяцца
выпускныя  экзамены.  У  гэты  тэрмiн  здаюць экзамены таксама вучнi
IX(X)  i  XI(XII)  класаў,  што атрымалi нездавальняючыя гадавыя або
падагульняючыя  адзнакi па вучэбных прадметах, па якiх Мiнiстэрствам
адукацыi  Рэспублiкi Беларусь устаноўлены выпускныя экзамены. У гэты
перыяд  праводзяцца  экзамены i для вучняў выпускных класаў, якiя не
з'явiлiся  на  выпускныя  экзамены  з  прычыны  хваробы або па iншых
уважлiвых прычынах.
     56. Паўторныя  пiсьмовыя  выпускныя  экзамены  праводзяцца   па
тэкстах,  падрыхтаваных  упраўленнямi  адукацыi  абласных выканаўчых
камiтэтаў  i  камiтэтам  па  адукацыi  i  справах  моладзi  Мiнскага
гарадскога выканаўчага камiтэта.
     57. Прыём  вучэбных  заданняў, якiя былi дадзены вучню на лета,
як правiла, праводзiць настаўнiк, у якога навучаўся вучань.
     58. Выпускныя    экзамены  прымаюцца  тымi  ж   экзаменацыйнымi
камiсiямi,  што  i ў чэрвенi. Дазваляецца замянiць у складзе камiсii
толькi  тых  настаўнiкаў, якiя знаходзяцца ў працоўным цi сацыяльным
адпачынку або выбылi з установы.
     Калi  вучнi  II-X(XI)  класаў  пры  паўторнай  атэстацыi   зноў
атрымалi  нездавальняючую  адзнаку хаця б па адным вучэбным прадмеце
або  не  з'явiлiся  без  уважлiвых  прычын  у  вызначаны  тэрмiн для
паўторнай  атэстацыi,  яны застаюцца на другi год навучання ў тым жа
класе.

                              Глава 7
            ПАРАДАК ВЫПУСКУ ВУЧНЯЎ I IХ УЗНАГАРОДЖВАННЯ

     59. Пасля  заканчэння  выпускных  экзаменаў  педагагiчны  савет
установы,  якая  забяспечвае  атрыманне  агульнай сярэдняй адукацыi,
спецыяльнай  агульнаадукацыйнай школы (школы-iнтэрната) для дзяцей з
асаблiвасцямi   псiхафiзiчнага  развiцця  пры  ўдзеле  ўсiх   членаў
экзаменацыйных  камiсiй  абмяркоўвае  iх вынiкi i вырашае пытаннi аб
выпуску  вучняў, выдачы iм пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыi
цi  атэстатаў  аб агульнай сярэдняй адукацыi, узнагароджваннi лепшых
выпускнiкоў.
     60. Вучнi  IX(X), XI(XII) класаў, якiя маюць станоўчыя гадавыя,
экзаменацыйныя  i падагульняючыя адзнакi па ўсiх вучэбных прадметах,
выпускаюцца з установы, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй
адукацыi, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (школы-iнтэрната) для
дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця.
     Выпускнiкам  IX(X)  класаў  выдаецца  пасведчанне  аб  агульнай
базавай  адукацыi,  выпускнiкам XI(XII) класаў - атэстат аб агульнай
сярэдняй адукацыi.
     Выпускнiкам  IX(X)  класаў  спецыяльных агульнаадукацыйных школ
(школ-iнтэрнатаў)    для   дзяцей  з  асаблiвасцямi   псiхафiзiчнага
развiцця,  спецыяльных  класаў  i  класаў iнтэграванага навучання ва
ўстановах,  якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi,
што  маюць  станоўчыя  гадавыя  i  падагульняючыя  адзнакi  па  ўсiх
прадметах,  выдаецца  пасведчанне  аб  агульнай  базавай   адукацыi,
выпускнiкам  XI(XII)  класаў  гэтых  устаноў  i  класаў - атэстат аб
агульнай сярэдняй адукацыi.
     Выпускнiкам        спецыяльных    агульнаадукацыйных       школ
(школ-iнтэрнатаў)    для   дзяцей  з  асаблiвасцямi   псiхафiзiчнага
развiцця,  спецыяльных  класаў  i  класаў iнтэграванага навучання ва
ўстановах,  якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi,
цэнтраў   карэкцыйна-развiццёвага  навучання  i  рэабiлiтацыi,   што
навучалiся   па  вучэбных  праграмах  для  асоб  з   iнтэлектуальнай
недастатковасцю,   а  таксама  вучням,  якiя  навучалiся  па   гэтых
праграмах  з  прычыны  хваробы  дома,  на  падставе  гадавых  адзнак
выдаецца пасведчанне аб спецыяльнай адукацыi ўстаноўленага ўзору.
     61. Выпускнiкам  устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай
сярэдняй    адукацыi,    спецыяльных    агульнаадукацыйных      школ
(школ-iнтэрнатаў)    для   дзяцей  з  асаблiвасцямi   псiхафiзiчнага
развiцця,  што  прайшлi  курс  прафесiянальнай  падрыхтоўкi  i здалi
квалiфiкацыйныя    экзамены,  выдаецца  пасведчанне  аб   прысваеннi
квалiфiкацыi (разраду, класа, катэгорыi) па прафесii.
     Выпускнiкам IX(X) i XI(XII) класаў, якiя займалiся ва ўстановах
(класах)  эстэтычнага  i iншых кiрункаў, што забяспечваюць атрыманне
агульнай сярэдняй адукацыi, i здалi экзамены па прафiлюючых вучэбных
прадметах, дадаткова выдаецца пасведчанне аб iх засваеннi.
     62. Пытанне  аб  выпуску  вучняў  (за  выключэннем   санаторных
школ-iнтэрнатаў   для  дзяцей,  хворых  на  скалiёз)  i  выдачы   iм
дакументаў  аб  адукацыi,  якiя па розных прычынах трымалi выпускныя
экзамены  ў  iншых навучальных установах (знаходзiлiся на лячэннi, у
санаторыях,  санаторных  школах-iнтэрнатах,  на  спартыўных зборах),
вырашае  педагагiчны  савет  установы,  што  забяспечвае   атрыманне
агульнай  сярэдняй  адукацыi,  спецыяльнай  агульнаадукацыйнай школы
(школы-iнтэрната) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця
па  месцы  пастаяннага  жыхарства  на падставе пратаколаў экзаменаў,
атрыманых з установы, у якой вучнi здавалi экзамены.
     63. Выпускнiкам  IX(X) класаў, якiя маюць прыкладныя паводзiны,
гадавыя  i  экзаменацыйныя  адзнакi  "10"  (вельмi  выдатна)  i  "9"
(выдатна)  па  ўсiх  вучэбных  прадметах  на  працягу  навучання   ў
VIII(IX)-IX(X)  класах,  акрамя  тэхналогii,  працоўнага  навучання,
выяўленчага  мастацтва,  музыкi i прафiлюючых дысцыплiн ва ўстановах
(класах)  эстэтычнага i iншых кiрункаў, па якiх яны маюць адзнакi не
нiжэй  "6"  (добра),  а  па  фiзiчнай  культуры маюць "залiчана" або
адзнаку  не  нiжэй  "6"  (добра),  выдаецца  пасведчанне аб агульнай
базавай адукацыi з адзнакай.
     Вызваленне  вучняў IX(X) класаў па стане здароўя ад заняткаў па
фiзiчнай культуры, тэхналогii, працоўным навучаннi i здачы выпускных
экзаменаў  не  з'яўляецца  перашкодай  для  выдачы  пасведчання   аб
агульнай базавай адукацыi з адзнакай.
     Выпускнiкi  IX(X)  класаў, якiя не вывучалi той цi iншы вучэбны
прадмет    па   незалежнай  ад  iх  прычыне,  таксама   атрымлiваюць
пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi з адзнакай.
     64. Выпускнiкi        агульнаадукацыйных               сярэднiх
навучальна-выхаваўчых  устаноў  за  прыкладныя  паводзiны,  выдатныя
поспехi  ў  навучаннi i ў адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 8 кастрычнiка 2002 г. № 1400 "Аб зацвярджэннi
Палажэння  аб  залатым  i  сярэбраным  медалях "За выдатныя вынiкi ў
вучэбнай  дзейнасцi"  i  пахвальным  лiсце  "За  асаблiвыя поспехi ў
вывучэннi  асобных  прадметаў"  (Национальный  реестр правовых актов
Республики  Беларусь,  2002  г.,  №  117,  5/11297) узнагароджваюцца
залатымi  i  сярэбранымi  медалямi  з уручэннем атэстата аб агульнай
сярэдняй  адукацыi асобага ўзору, а за асаблiвыя поспехi ў вывучэннi
асобных  прадметаў  -  пахвальнымi  лiстамi  з  уручэннем   атэстата
звычайнага ўзору.
     65. Для ўзнагароджвання выпускнiкоў агульнаадукацыйных сярэднiх
навучальна-выхаваўчых  устаноў  залатым  або  сярэбраным  медалём  у
дзяржаўны  орган кiравання адукацыi, якому непасрэдна падпарадкавана
ўстанова,  прадстаўляецца  для  зацвярджэння  рашэнне  педагагiчнага
савета  ўстановы  аб  прадстаўленнi  выпускнiкоў  да ўзнагароджвання
залатым  i  сярэбраным медалямi. Акрамя рашэння педагагiчнага савета
прадстаўляюцца наступныя дакументы:
     копii пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыi з адзнакай;
     ведамасцi гадавых адзнак за X(XI)-XI(XII) класы, экзаменацыйных
i  падагульняючых  адзнак,  якiя  ўносяцца  ў  атэстат  аб  агульнай
сярэдняй адукацыi;
     экзаменацыйныя пiсьмовыя работы прэтэндэнтаў.
     Аддзел    (упраўленне)    адукацыi   мясцовага  выканаўчага   i
распарадчага  органа  або  iншы  орган  кiравання адукацыi разглядае
матэрыялы  i  прымае  рашэнне аб узнагароджваннi выпускнiкоў залатым
або  сярэбраным  медалём.  Рашэнне  ў  пiсьмовай форме даводзiцца да
агульнаадукацыйных    сярэднiх  навучальна-выхаваўчых  устаноў,   на
падставе  якiх апошнiя выдаюць загады аб узнагароджваннi выпускнiкоў
залатымi i сярэбранымi медалямi.
     66. Упраўленнi    адукацыi  абласных  выканаўчых  камiтэтаў   i
камiтэта    па  адукацыi  i  справах  моладзi  Мiнскага   гарадскога
выканаўчага  камiтэта  ажыццяўляюць  кантроль  за   ўзнагароджваннем
вучняў залатымi i сярэбранымi медалямi, пахвальнымi лiстамi.
     67. Вучнi,  якiя  пражывалi  за  мяжой  i  навучалiся  там   ва
ўстановах,  што  забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi,
цi займалiся самастойна,  пры вяртаннi на старое  або  пераездзе  на
новае  месцажыхарства  могуць здаваць выпускныя экзамены на агульных
падставах,  а пры прадстаўленнi адпаведных дакументаў  аб  атэстацыi
атрымлiваюць  пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi цi атэстат аб
агульнай  сярэдняй  адукацыi  ва   ўстанове,   вызначанай   аддзелам
(упраўленнем) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа.
     68. Улiк,  выдача i захоўванне пасведчанняў аб агульнай базавай
адукацыi  i  атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыi, экзаменацыйных
матэрыялаў  ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь.
     69. Кантроль  за  правiльнасцю  выдачы пасведчанняў аб агульнай
базавай    адукацыi  i  атэстатаў  аб  агульнай  сярэдняй   адукацыi
ажыццяўляюць  аддзелы  (упраўленнi)  адукацыi  мясцовых выканаўчых i
распарадчых  органаў,  у  падпарадкаваннi якiх знаходзяцца ўстановы,
што  забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльныя
агульнаадукацыйныя    школы    (школы-iнтэрнаты)    для   дзяцей   з
асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця.
     70. Пры  парушэннi  ўстановамi,  якiя  забяспечваюць  атрыманне
агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльнымi агульнаадукацыйнымi школамi
(школамi-iнтэрнатамi)  для  дзяцей  з  асаблiвасцямi  псiхафiзiчнага
развiцця,  аддзеламi  (упраўленнямi)  адукацыi мясцовых выканаўчых i
распарадчых    органаў   дадзеных  Правiлаў  Мiнiстэрства   адукацыi
Рэспублiкi Беларусь мае права ануляваць вынiкi выпускных экзаменаў i
адклiкаць  пасведчанне  аб  агульнай базавай адукацыi або атэстат аб
агульнай сярэдняй адукацыi.

                              Глава 8
         АФАРМЛЕННЕ ДАКУМЕНТАЎ АБ АГУЛЬНАЙ БАЗАВАЙ АДУКАЦЫI
                    I АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI

     71. Пасведчанне  аб  агульнай  базавай  адукацыi  i  атэстат аб
агульнай  сярэдняй  адукацыi  запаўняюцца  акуратна,  выразна чорнай
тушшу  (чарнiламi)  або  пастай, падпiсваюцца дырэктарам, намеснiкам
дырэктара  па  навучальнай  (навучальна-выхаваўчай) рабоце i класным
кiраўнiком, завяраюцца пячаткай установы, якая забяспечвае атрыманне
агульнай  сярэдняй  адукацыi,  спецыяльнай  агульнаадукацыйнай школы
(школы-iнтэрната) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця
(з  выявай  Дзяржаўнага  герба  Рэспублiкi Беларусь - для дзяржаўных
устаноў).
     Адбiтак пячаткi павiнен быць выразным. Падчысткi, выпраўленнi i
незапоўненыя графы не дапускаюцца.
     Прозвiшча,  iмя  i  iмя  па  бацьку  (у  давальным склоне), год
нараджэння    выпускнiка    запiсваюцца   поўнасцю  i  ў   дакладнай
адпаведнасцi  з  запiсамi  ў пашпарце або пасведчаннi аб нараджэннi.
Поўнасцю  ўказваюцца назва, нумар i месца знаходжання ўстановы, якая
забяспечвае   атрыманне  агульнай  сярэдняй  адукацыi,   спецыяльнай
агульнаадукацыйнай    школы    (школы-iнтэрната)    для   дзяцей   з
асаблiвасцямi  псiхафiзiчнага  развiцця,  што  выдала  дакумент   аб
адукацыi.  У  пасведчаннi аб агульнай базавай адукацыi ўказваецца, у
якой  установе  вучань  атрымаў  агульную  базавую адукацыю: скончыў
адпаведную    агульнаадукацыйную    базавую  школу  цi   спецыяльную
агульнаадукацыйную  базавую школу (школу-iнтэрнат) або скончыў IX(X)
класаў  установы,  якая  забяспечвае  атрыманне  агульнай   сярэдняй
адукацыi, цi спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (школы-iнтэрната).
Пры  вывучэннi  вучэбнага  прадмета  (прадметаў)  на  павышаным  або
паглыбленым узроўнях у дужках указваецца профiль класа.
     Пасведчанне  аб агульнай базавай адукацыi i атэстат аб агульнай
сярэдняй адукацыi запаўняюцца на дзвюх мовах - беларускай i рускай.
     Адзнакi  па  кожным вучэбным прадмеце ў пасведчанне аб агульнай
базавай   адукацыi  i  ў  атэстат  аб  агульнай  сярэдняй   адукацыi
запiсваюцца  словамi  ў балах: "дзесяць", "дзевяць", "восем", "сем",
"шэсць",  "пяць",  "чатыры",  "тры",  "два",  "адзiн",  а па асобных
вучэбных  прадметах  (спецыяльная  медыцынская  група  па   фiзiчнай
культуры), дзе ўведзена залiковая сiстэма, - "залiчана".
     Вучням,  што вызвалены ад выпускных экзаменаў, у пасведчанне аб
агульнай  базавай  адукацыi  i атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi
выстаўляюцца гадавыя адзнакi.
     Вучням,  якiя  не атэставаны па асобных прадметах па незалежных
ад  iх  прычынах,  у  пасведчанне  i  атэстат  уносiцца  запiс:  "Не
вывучаў(ла)".
     Вучням,  што вызвалены па стане здароўя ад заняткаў па фiзiчнай
культуры i працоўным навучаннi, уносiцца запiс: "Вызвалены(а)".
     Дакументы  аб  агульнай  базавай  адукацыi  i агульнай сярэдняй
адукацыi   афармляюцца  ва  ўстанове,  якая  забяспечвае   атрыманне
агульнай  сярэдняй  адукацыi,  спецыяльнай  агульнаадукацыйнай школе
(школе-iнтэрнаце) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця
ў    прысутнасцi    дырэктара  або  яго  намеснiка  па   навучальнай
(навучальна-выхаваўчай)   рабоце  i  рэгiструюцца:  пасведчанне   аб
агульнай  базавай  адукацыi  -  у  кнiзе  ўлiку  бланкаў  i   выдачы
пасведчанняў  аб  агульнай  базавай  адукацыi,  атэстат  аб агульнай
сярэдняй  адукацыi  -  у  кнiзе  ўлiку бланкаў i выдачы атэстатаў аб
агульнай сярэдняй адукацыi.
     72. У пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi ўносяцца адзнакi
па  ўсiх  вучэбных  прадметах вучэбнага плана для V(VI)-IX(X) класаў
устаноў,  якiя  забяспечваюць  атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi,
спецыяльнай  агульнаадукацыйнай школы (школы-iнтэрната) для дзяцей з
асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця. Па прадметах, па якiх здаюцца
выпускныя  экзамены,  выстаўляюцца  падагульняючыя  адзнакi,  а   па
астатнiх прадметах - гадавыя адзнакi за апошнi год iх вывучэння.
     Без  выстаўлення  адзнак  у  пасведчанне  аб  агульнай  базавай
адукацыi  робiцца  запiс аб засвоеных факультатыўных курсах i курсах
па выбары.
     73. У атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi ўносяцца адзнакi па
ўсiх  вучэбных  прадметах  вучэбнага  плана для X(XI)-XI(XII) класаў
устаноў,  якiя  забяспечваюць  атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi,
спецыяльнай  агульнаадукацыйнай школы (школы-iнтэрната) для дзяцей з
асаблiвасцямi  псiхафiзiчнага  развiцця.  Пры гэтым па прадметах, па
якiх    здаюцца  выпускныя  экзамены,  выстаўляюцца   падагульняючыя
адзнакi,  а па астатнiх прадметах - гадавыя адзнакi за апошнi год iх
вывучэння.
     Без  выстаўлення  адзнакi  ў  атэстаце  аб  агульнай   сярэдняй
адукацыi  робiцца  запiс аб засваеннi курсаў па выбары, а таксама аб
атрыманай  вучнем  квалiфiкацыi  або засваеннi курса прафесiянальнай
падрыхтоўкi.
         -----------------------------------------------------------
         Правила - в редакции постановления Министерства образования
         от  1 ноября 2002 г.  № 49 (зарегистрировано в Национальном
         реестре - № 8/8832 от 09.12.2002 г.)

                                         ЗАЦВЕРДЖАНА
                                         Загад Мiнiстэрства адукацыi
                                         Рэспублiкi Беларусь
                                         25.10.1999 N 642

                              ПРАВIЛЫ
    атэстацыi, пераводу, арганiзацыi экзаменаў i выпуску вучняў
            агульнаадукацыйных школ Рэспублiкi Беларусь

     Вучнi   агульнаадукацыйных   школ   Рэспублiкi  Беларусь,  якiя
засвоiлi   ўсе   прадметы   вучэбнага   плана   ў   адпаведнасцi   з
патрабаваннямi  вучэбных  праграм  i  прайшлi  паспяхова  атэстацыю,
пераводзяцца ў наступны клас або выпускаюцца са школы.

                Парадак атэстацыi i пераводу вучняў

     1.  Атэстацыя  вучняў  за год у 1-11(12)-х класах ажыццяўляецца
настаўнiкам  на  аснове  адзнак за чвэрць (паўгоддзе або трыместр) з
улiкам  фактычнага  ўзроўню  ведаў, уменняў i навыкаў вучняў у канцы
навучальнага года.
     Вучнi  падрыхтоўчых  класаў  пераводзяцца  ў  наступны клас без
выстаўлення адзнак.

     2.  Вучнi  1-8-х  i  10-х  класаў,  якiя  засвоiлi ўсе прадметы
вучэбнага  плана  ў адпаведнасцi з патрабаваннямi вучэбных праграм i
маюць  станоўчыя  гадавыя  адзнакi,  прайшлi  працоўную  i вытворчую
практыку  (5-8-я  i  10-я класы), вучэбна-палявыя зборы (10-ы клас),
пераводзяцца ў наступны клас.
     На перавод вучняў у наступныя класы не ўплывае вызваленне iх па
стану  здароўя  ад  урокаў  працы  i  фiзiчнай культуры, праходжання
працоўнай i вытворчай практыкi, вучэбна-палявых збораў.

     3.   Вучнi   1-8-х   i   10-х  класаў,  якiя  атрымалi  гадавыя
нездавальняючыя  адзнакi  па  аднаму-двух  вучэбных прадметах або не
атэставаныя  ў  вынiку  пропуску  заняткаў  па хваробе цi ў сувязi з
пераездам  на  новае месца жыхарства, трагiчнымi выпадкамi ў сям'i i
iншымi  ўважлiвымi  прычынамi,  а  таксама  калi  яны  па  ўважлiвых
прычынах  не  з'явiлiся  на паўторную атэстацыю ў жнiўнi, па рашэннi
педагагiчнага  савета  школы могуць быць пераведзены ў наступны клас
умоўна  з  далейшым  лiквiдаваннем  прабелаў у ведах ва ўстаноўленыя
педагагiчным саветам тэрмiны (не больш як месяц).
     З вучнямi, умоўна пераведзенымi ў наступны клас, за кошт гадзiн
школьнага  кампанента вучэбнага плана праводзяцца дадатковыя заняткi
з  мэтай  засваення  iмi  вучэбнай  праграмы  адпаведнага прадмета ў
поўным   аб'ёме.   Формы   правядзення   гэтай   работы  вызначаюцца
настаўнiкам,  вынiкi  яе  падводзяцца шляхам правядзення кантрольных
работ  або  вуснага  апытання  вучняў.  З улiкам вынiкаў педагагiчны
савет прымае канчатковае рашэнне аб пераводзе вучняў у наступны клас
або паўторным iх навучаннi ў папярэднiм класе.
     Умоўны  перавод  не  прымяняецца  да вучняў, якiя не атэставаны
з-за  пропуску  вучэбных  заняткаў  без  уважлiвых  прычын або маюць
гадавыя  нездавальняючыя  адзнакi  па  прадметах  з-за сiстэматычнай
непаспяховасцi на працягу навучальнага года.
     Вучнi,  якiя  ўмоўна пераведзены ў наступны клас, у справаздачы
на  пачатак навучальнага года ўлiчваюцца ў складзе таго класа, у якi
яны ўмоўна пераведзены.
     Вучнi  пераводных  класаў  спецыяльных  агульнаадукацыйных школ
(школ-iнтэрнатаў),   спецыяльных   класаў   i  класаў  iнтэграванага
навучання  пры  агульнаадукацыйных школах, якiя атрымалi тры i больш
нездавальняючыя гадавыя адзнакi па вучэбных прадметах, па ўзгадненнi
з Цэнтрам    карэкцыйна-развiваючага    навучання   i   рэабiлiтацыi
пераводзяцца ў наступны клас з умовай навучання па  гэтых  прадметах
па   iндывiдуальных  праграмах,  зацверджаных  педагагiчным  саветам
школы.

     4. Вучнi ўсiх класаў агульнаадукацыйных школ, акрамя выпускных,
якiя  навучаюцца  па  iндывiдуальных  планах  дома,  у  тым лiку i з
прычыны  хваробы,  пераводзяцца  ў наступны клас на падставе гадавых
адзнак.  Змест  i  формы правядзення бягучай i прамежкавай атэстацыi
гэтых   вучняў  (за  чвэрць,  паўгоддзе  або  трыместр)  вызначаюцца
педагагiчным саветам школы.

     5.    Пры   наяўнасцi   неспрыяльных   медыцынскiх   паказчыкаў
непаспяваючыя   вучнi   пачатковых   (акрамя   падрыхтоўчых)  класаў
агульнаадукацыйных школ па рэкамендацыi педагагiчнага савета школы i
са     згоды     бацькоў     могуць     накiроўвацца     ў    цэнтры
карэкцыйна-развiваючага   навучання  i  рэабiлiтацыi  для  вырашэння
пытання   аб   выбары  адукацыйнай  установы,  у  якой  яны  змогуць
працягваць навучанне.
     На  падставе медыцынскага заключэння i заявы бацькоў рашэнне аб
накiраваннi  вучня  ў  тую  цi iншую  навучальна-выхаваўчую ўстанову
прымаецца раённым (гарадскiм) аддзелам (упраўленнем) адукацыi.

     6.  У  выпадку  нязгоды  бацькоў i вучняў з гадавой адзнакай па
аднаму-двух  прадметах iм даецца права падаць пiсьмовую заяву на iмя
дырэктара школы i ў тэрмiн да 1 чэрвеня бягучага года здаць экзамены
па  адпаведных прадметах экспертнай камiсii, ствараемай педагагiчным
саветам  школы.  Калi школа не змагла вырашыць канфлiктную сiтуацыю,
загадам   раённага   (гарадскога)   аддзела   (упраўлення)  адукацыi
ствараецца камiсiя ў складзе работнiка раённага (гарадскога) аддзела
(упраўлення)  адукацыi (старшыня), прадстаўнiка адмiнiстрацыi школы,
у   якой  узнiкла  канфлiктная  сiтуацыя,  аднаго  з  настаўнiкаў  -
спецыялiстаў па дадзенаму прадмету з iншай школы. Рашэнне камiсii аб
ацэнцы  ведаў,  уменняў  i  навыкаў  вучняў  афармляецца пратаколам,
адзнакi заносяцца ў класны журнал.

     7.  У  1-11(12)-х класах вучням выстаўляюцца ў класных журналах
прамежкавыя (за чвэрць, паўгоддзе або трыместр) i гадавыя адзнакi па
паводзiнах (здавальняюча, нездавальняюча). Вучням, якiя сiстэматычна
груба  парушаюць  дысцыплiну,  выстаўляецца  за  год нездавальняючая
адзнака  па  паводзiнах.  Да iх могуць прымяняцца меры педагагiчнага
ўздзеяння  i  дысцыплiнарнага  спагнання, вызначаныя саветам школы i
адзначаныя ў статуце школы.

         Умовы,  пры якiх вучнi пакiдаюцца на паўторны курс
             навучання або атрымлiваюць заданне на лета

     8.  Вучнi  1-10-х класаў агульнаадукацыйных школ, якiя атрымалi
тры i больш нездавальняючыя гадавыя адзнакi па вучэбных прадметах, а
таксама   вучнi,  якiя  не  атэставаны  па  трох  i  больш  вучэбных
прадметах, застаюцца на паўторны курс навучання ў тым жа класе.

     9.  Вучнi  1-10-х  класаў,  якiя  маюць нездавальняючыя гадавыя
адзнакi  па  аднаму-двух  вучэбных  прадметах  або  не атэставаны па
аднаму-двух  вучэбных  прадметах  без уважлiвых прычын, атрымлiваюць
заданне на лета з улiкам прабелаў у ведах.
     Калi    вучнi    пры    паўторнай   атэстацыi   зноў   атрымалi
нездавальняючую  адзнаку  хаця  б па адным прадмеце або не з'явiлiся

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations