Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 25 октября 1999 г. №642 "Аб зацвярджэннi Правiл атэстацыi, пераводу, арганiзацыi экзаменаў i выпуску вучняў агульнаадукацыйных школ Рэспублiкi Беларусь"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 1

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6

          ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                    25 кастрычнiка 1999 г. N 642

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРАВIЛ АТЭСТАЦЫI, ПЕРАВОДУ, АРГАНIЗАЦЫI
 ЭКЗАМЕНАЎ I ВЫПУСКУ ВУЧНЯЎ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ ШКОЛ
 РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
         -----------------------------------------------------------
         Утратил силу  постановлением  Министерства образования от 1
         декабря 2006 г.  №  108  (зарегистрировано  в  Национальном
         реестре - № 8/15651 от 09.01.2007 г.)   

       ![Изменения и дополнения:
            Постановление Министерства образования от 25 апреля 2001
         г. N 29 (зарегистрировано в Национальном реестре - N 8/5792
         от 04.05.2001 г.);
            Постановление Министерства  образования от 1 ноября 2002
         г. № 49 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/8832
         от 09.12.2002 г.);
            Постановление Министерства  образования  от  16  декабря
         2004  г.  № 76 (зарегистрировано в Национальном реестре - №
         8/11884 от 24.12.2004 г.);
            Постановление Министерства  образования  от 26 июля 2006
         г.  № 72  (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  -  №
         8/14942 от 31.08.2006 г.)].

     З мэтай    удасканалення   атэстацыi,   1пераводу,   арганiзацыi
экзаменаў i выпуску вучняў агульнаадукацыйных школ загадваю:

     1.   Зацвердзiць   Правiлы   атэстацыi,  пераводу,  арганiзацыi
экзаменаў   i  выпуску  вучняў  агульнаадукацыйных  школ  Рэспублiкi
Беларусь  i  ўвесцi iх у дзеянне, акрамя артыкулаў 57, 59 i 60, з 15
снежня  1999  г.  Артыкулы  57, 59 i 60 увесцi ў дзеянне з 1 верасня
2000 г.

     2.  Галоўнаму  ўпраўленню  агульнай  сярэдняй адукацыi (Фяськоў
М.С.)  у  3-дзённы  тэрмiн  прадставiць  загад  i Правiлы атэстацыi,
пераводу,  арганiзацыi экзаменаў i выпуску вучняў агульнаадукацыйных
школ  Рэспублiкi  Беларусь  у  Мiнiстэрства  юстыцыi для правядзення
прававой экспертызы.

     3.  Галоўнаму  ўпраўленню  агульнай  сярэдняй адукацыi (Фяськоў
М.С.)  давесцi  Правiлы атэстацыi, пераводу, арганiзацыi экзаменаў i
выпуску   вучняў  агульнаадукацыйных  школ  Рэспублiкi  Беларусь  да
ўпраўленняў i аддзелаў адукацыi, агульнаадукацыйных школ.

     4.   Лiчыць   страцiўшым   сiлу   загад  Мiнiстэрства  адукацыi
Рэспублiкi  Беларусь  ад 15 лiстапада 1995 г. N 439 "Аб зацвярджэннi
Правiл    пераводу,   арганiзацыi   экзаменаў   i   выпуску   вучняў
агульнаадукацыйных школ  Рэспублiкi  Беларусь"  (рэг.N  1159/12   ад
24.11.1995).

 Мiнiстр                                                 В.I.СТРАЖАЎ

                                         ЗАЦВЕРДЖАНА
                                         Загад Мiнiстэрства адукацыi
                                         Рэспублiкi Беларусь
                                         25.10.1999 № 642
                                         (у рэдакцыi пастановы
                                         Мiнiстэрства адукацыi
                                         Рэспублiкi Беларусь
                                         16.12.2004 № 76)

ПРАВIЛЫ
атэстацыi, пераводу, арганiзацыi выпускных экзаменаў
i выпуску вучняў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне
агульнай сярэдняй адукацыi

                              ГЛАВА 1
                         АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

     1. Правiлы атэстацыi, пераводу, арганiзацыi выпускных экзаменаў
i  выпуску  вучняў  устаноў,  якiя  забяспечваюць атрыманне агульнай
сярэдняй адукацыi (далей - Правiлы),  рэгулююць  парадак  атэстацыi,
пераводу,  арганiзацыi выпускных экзаменаў i выпуску вучняў устаноў,
якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi.
     2. Патрабаваннi  дадзеных  Правiлаў  абавязковыя  для выканання
ўстановамi, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi,
i  спецыяльнымi  агульнаадукацыйнымi  школамi  (школамi-iнтэрнатамi)
(далей - установамi адукацыi) незалежна ад  iх  падпарадкаванасцi  i
формы ўласнасцi.

                              ГЛАВА 2
                ПАРАДАК АТЭСТАЦЫI I ПЕРАВОДУ ВУЧНЯЎ

     3. Атэстацыя - вызначэнне ўзроўню засваення вучэбнага матэрыялу
вучнем па тэме,  вучэбным прадмеце за адпаведны тэрмiн навучання,  а
таксама па вынiках атрымання агульнай базавай  i  агульнай  сярэдняй
адукацыi.
     У мэтах  вызначэння   ўзроўню   засваення   вучнямi   вучэбнага
матэрыялу  ў  адпаведнасцi  з  патрабаваннямi  вучэбных  праграм  ва
ўстановах адукацыi  праводзяцца  бягучая,  прамежкавая  i  вынiковая
атэстацыi.
     Атэстацыя  можа  ажыццяўляцца  ў  вуснай, пiсьмовай, практычнай
формах, а таксама ў форме цэнтралiзаванага тэсцiравання.
     Бягучая атэстацыя вучня ажыццяўляецца шляхам вызначэння ўзроўню
засваення  вучэбнага  матэрыялу па адпаведнай тэме (тэмах) вучэбнага
прадмета  з  выстаўленнем адзнак на ўроках, практычных i самастойных
занятках.
     Прамежкавая атэстацыя ажыццяўляецца шляхам  вызначэння  ўзроўню
засваення  вучэбнага  матэрыялу па вучэбных прадметах з выстаўленнем
адзнак з улiкам вынiкаў бягучай атэстацыi за  чвэрць  або  трыместр,
паўгоддзе.
     Вынiковая атэстацыя  ажыццяўляецца  шляхам  вызначэння  ўзроўню
засваення   вучнем   вучэбнага  матэрыялу  па  вучэбным  прадмеце  з
выстаўленнем адзнакi за  год  (гадавая  адзнака)  з  улiкам  вынiкаў
прамежкавай  атэстацыi,  а ў выпускных класах - за ўзровень агульнай
базавай,  агульнай сярэдняй адукацыi з  выстаўленнем  падагульняючай
адзнакi  па  вучэбным  прадмеце  з  улiкам  гадавой i экзаменацыйнай
адзнак.
     4. Бягучую  атэстацыю  вучняў, прамежкавую атэстацыю за чвэрць,
трыместр  або  паўгоддзе  i  вынiковую атэстацыю за год ажыццяўляюць
настаўнiкi, якiя выкладаюць адпаведныя прадметы.
     5. Вынiковую  атэстацыю  вучняў  па  вучэбных  прадметах,  якiя
выносяцца  на выпускныя экзамены за курс агульнай базавай i агульнай
сярэдняй  адукацыi,  ажыццяўляюць   экзаменацыйныя   камiсii,   якiя
выстаўляюць падагульняючыя адзнакi па вучэбных прадметах на падставе
гадавых i экзаменацыйных адзнак.
     6. Вучнi ўсiх класаў,  акрамя выпускных, у тым лiку вучнi, якiя
навучаюцца дома па прычыне  хваробы  або  ў  сям'i,  пераводзяцца  ў
наступны  клас  на падставе гадавых адзнак.  Змест,  формы i тэрмiны
правядзення  прамежкавай  (за  чвэрць,   трыместр   або   паўгоддзе)
атэстацыi  гэтых  вучняў  вызначаюцца  педагагiчным саветам установы
адукацыi.
     7. Атэстацыя   па  кожным  вучэбным  прадмеце  ажыццяўляецца  ў
адпаведнасцi з нормамi ацэнкi  вынiкаў  вучэбнай  дзейнасцi  вучняў,
якiя вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     Атэстацыя  вучняў  I i II класаў устаноў адукацыi ажыццяўляецца
на падставе вуснай якаснай ацэнкi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi.
     Пры правядзеннi  атэстацыi  ў  III-ХII   (ХIII,   ХIV)   класах
выкарыстоўваецца  дзесяцiбальная  сiстэма  ацэнкi  вынiкаў  вучэбнай
дзейнасцi.
     Станоўчымi  адзнакамi  з'яўляюцца "1", "2", "3", "4", "5", "6",
"7", "8", "9", "10" балаў.
     Пры  адсутнасцi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi выстаўляецца адзнака
"0" балаў.
     У  III-XII  (XIII)  класах  вучням выстаўляюцца прамежкавыя (за
чвэрць,  трыместр  або  паўгоддзе)  i  гадавыя адзнакi па паводзiнах
(прыкладна, здавальняюча, нездавальняюча).
     Вучням,   якiя  па  стане  здароўя  адносяцца  да   спецыяльнай
медыцынскай  групы па фiзiчнай культуры, пры правядзеннi прамежкавай
(за  чвэрць,  трыместр  або  паўгоддзе) i вынiковай атэстацыi за год
уносiцца запiс "залiчана".
     8. Пры  наяўнасцi   неспрыяльных   медыцынскiх   паказчыкаў   i
адсутнасцi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучнi II класа па рэкамендацыi
педагагiчнага савета ўстановы,  якая забяспечвае атрыманне  агульнай
сярэдняй   адукацыi,   i  са  згоды  законных  прадстаўнiкоў  могуць
накiроўвацца ў дзяржаўныя цэнтры карэкцыйна-развiццёвага навучання i
рэабiлiтацыi   для  вырашэння  пытання  аб  неабходнасцi  адпаведнай
вучэбнай праграмы навучання.
     9. Вучнi  III-IX  (X)  i  XI  (XII-XIII)*  класаў,  якiя  маюць
станоўчыя гадавыя адзнакi, пераводзяцца ў наступны клас.
     На перавод вучняў у наступныя класы не ўплывае вызваленне iх па
стане здароўя ад урокаў тэхналогii,  працоўнага навучання i фiзiчнай
культуры, праходжання вучэбна-палявых збораў.
______________________________
     *У дужках   выкарыстоўваецца   нумарацыя   класаў   спецыяльных
агульнаадукацыйных школ  (школ-iнтэрнатаў),  спецыяльных  класаў   i
класаў iнтэграванага  (сумеснага)  навучання,  а  таксама  выпускных
класаў  навучальна-педагагiчных  комплексаў  i  вячэрнiх   (зменных)
агульнаадукацыйных школ.

     10. Вучнi  III-IX  (X)  i  XI (XII) класаў устаноў адукацыi пры
адсутнасцi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi за год па адным-двух  вучэбных
прадметах  або  не атэставаныя ў вынiку пропуску заняткаў па прычыне
хваробы цi ў сувязi з пераездам на новае месцажыхарства,  трагiчнымi
выпадкамi  ў  сям'i i iншымi ўважлiвымi прычынамi,  а таксама вучнi,
якiя атрымалi вучэбнае заданне на лета i па  ўважлiвых  прычынах  не
з'явiлiся на паўторную атэстацыю ў жнiўнi,  па рашэннi педагагiчнага
савета могуць быць пераведзены ў наступны  клас  умоўна  з  далейшай
лiквiдацыяй  прабелаў  у  ведах ва ўстаноўленыя педагагiчным саветам
тэрмiны (не больш як праз месяц).
     Умоўны перавод   не   распаўсюджваецца   на   вучняў,  якiя  не
атэставаны з-за пропуску вучэбных заняткаў без уважлiвых прычын  або
маюць гадавыя адзнакi "0" па трох цi больш прадметах.
     З вучнямi,  якiя ўмоўна пераведзены ў наступны  клас,  за  кошт
гадзiн  школьнага  кампанента  вучэбнага  плана  на  працягу  месяца
праводзяцца  дадатковыя  заняткi.  Формы  гэтай  работы  вызначаюцца
настаўнiкам,  вынiкi  яе  падводзяцца шляхам правядзення кантрольных
работ або вуснага апытання  вучняў,  пасля  чаго  педагагiчны  савет
прымае  канчатковае  рашэнне аб пераводзе вучняў у наступны клас або
паўторным iх навучаннi ў папярэднiм класе.
     Вучнi, якiя  ўмоўна пераведзены ў наступны клас,  у справаздачы
на пачатак навучальнага года ўлiчваюцца ў складзе таго класа,  у якi
яны ўмоўна пераведзены.
     11. У выпадку нязгоды вучня або яго  законных  прадстаўнiкоў  з
гадавой адзнакай па адным-двух вучэбных прадметах вучню даецца права
на аснове пiсьмовай заявы на iмя дырэктара ўстановы  адукацыi  здаць
экспертнай  камiсii,  ствараемай  дырэктарам  установы,  экзамены па
адпаведных вучэбных прадметах:
     у пераводных  класах  -  на  працягу  аднаго-двух  тыдняў пасля
заканчэння навучальнага года;
     у выпускных класах - да пачатку выпускных экзаменаў.
     Экзаменацыйныя  матэрыялы  для  вырашэння  канфлiктнай сiтуацыi
рыхтуе ўстанова адукацыi.
     Калi ўстанова не змагла вырашыць канфлiктную сiтуацыю,  загадам
аддзела  (упраўлення)  адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага
органа ствараецца камiсiя ў складзе работнiка  аддзела  (упраўлення)
адукацыi  (старшыня),  прадстаўнiка  адмiнiстрацыi ўстановы,  у якой
узнiкла канфлiктная сiтуацыя, аднаго з настаўнiкаў - спецыялiстаў па
дадзеным вучэбным прадмеце з iншай установы адукацыi. Экзаменацыйныя
матэрыялы  ў  гэтым  выпадку  рыхтуе  аддзел  (упраўленне)  адукацыi
мясцовага выканаўчага i распарадчага органа.
     Рашэннi камiсiй аб вынiках вучэбнай дзейнасцi вучня афармляюцца
пратаколам, адзнака заносiцца ў класны журнал.

                              ГЛАВА 3
       УМОВЫ, ПРЫ ЯКIХ ВУЧНI ЗАСТАЮЦЦА НА ДРУГI ГОД НАВУЧАННЯ

     12. Вучнi III-XI (XII) класаў, што атрымалi тры i больш гадавыя
адзнакi  "0"  па  вучэбных  прадметах,  а  таксама  вучнi,  якiя  не
атэставаны па трох i больш вучэбных прадметах,  застаюцца  на  другi
год навучання.
     13. Вучнi X (XI) класаў устаноў  адукацыi,  якiя  атрымалi  тры
адзнакi  "0",  што  складаюцца  з  гадавых  i экзаменацыйных адзнак,
застаюцца на другi год навучання.
     Вучнi ўстаноў адукацыi, якiя не з'явiлiся на выпускныя экзамены
па трох вучэбных прадметах без уважлiвых прычын,  таксама  застаюцца
на другi год навучання.
     14. Вучнi X (XI) класаў,  якiя атрымалi на выпускных  экзаменах
адну-дзве адзнакi "0" або не атэставаны цi не дапушчаны да выпускных
экзаменаў па адным-двух вучэбных прадметах, а таксама вучнi, якiя не
з'явiлiся  на  адзiн-два  выпускныя  экзамены  без уважлiвых прычын,
здаюць выпускныя экзамены з 21 па 26  жнiўня  бягучага  каляндарнага
года.
     Калi вучань не  з'явiўся  на  выпускныя  экзамены  ў  вызначаны
тэрмiн  без  уважлiвых  прычын  або  атрымаў  адзнаку  "0"  па адным
вучэбным прадмеце, ён застаецца на другi год навучання.
     15. Вучнi I-XII (XIII) класаў, якiя прапусцiлi па хваробе больш
за 45 вучэбных дзён цi не займалiся ва ўстанове адукацыi па  прычыне
пераезду на новае месцажыхарства,  могуць быць пакiнуты на другi год
навучання ў тым жа  класе  па  заяве  законных  прадстаўнiкоў  i  па
рашэннi педагагiчнага савета ўстановы.
     16. Рашэнне   педагагiчнага   савета   ўстановы   адукацыi   аб
пераводзе,  пераносе тэрмiнаў пераводу, умоўным пераводзе, паўторным
навучаннi ў тым жа класе,  допуску вучняў  да  выпускных  экзаменаў,
выпуску з устаноў адукацыi даводзiцца да ведама вучняў i iх законных
прадстаўнiкоў у трохдзённы тэрмiн.

                              ГЛАВА 4
       УМОВЫ ДОПУСКУ ВУЧНЯЎ ДА ВЫПУСКНЫХ ЭКЗАМЕНАЎ I ПАРАДАК
                           IХ ПРАВЯДЗЕННЯ

     17. Ва  ўстановах,  якiя   забяспечваюць   атрыманне   агульнай
сярэдняй адукацыi, выпускныя экзамены праводзяцца ў X (ХI) класах за
ўзровень  агульнай  базавай  адукацыi  (за  курс  агульнаадукацыйнай
базавай  школы)  i  ў XII (XIII,  ХIV) класах - за ўзровень агульнай
сярэдняй адукацыi (за курс агульнаадукацыйнай сярэдняй школы).
     18. Выпускныя  экзамены  за  курс  агульнай  базавай i агульнай
сярэдняй агульнаадукацыйнай  школы,  што  складаюцца  з  абавязковых
экзаменаў  i  экзаменаў па выбары,  праводзяцца ў чэрвенi ў тэрмiны,
якiя вызначаны Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     Мiнiстэрства адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь  штогод  не  пазней
кастрычнiка абвяшчае пералiк вучэбных прадметаў,  па якiх у  бягучым
навучальным  годзе  праводзяцца  абавязковыя  выпускныя экзамены,  а
таксама колькасць экзаменаў i форму iх правядзення.
     Тэрмiны правядзення пiсьмовых выпускных экзаменаў, экзаменаў па
прафiлюючых      (спецыяльных)      прадметах      ва      ўстановах
мастацка-эстэтычнага  i  iншых  кiрункаў  вызначаюцца  Мiнiстэрствам
адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь,  вусных   экзаменаў   -   установамi
адукацыi.
     19. Вучнi ўстаноў  з  мастацка-эстэтычным  i  iншымi  кiрункамi
акрамя  абавязковых  выпускных экзаменаў здаюць дадатковыя выпускныя
экзамены (не больш як два) па  прафiлюючых  (спецыяльных)  прадметах
мастацка-эстэтычнага i iншых кiрункаў.
     20. Ва    ўстановах   (класах)  з  павышаным  або   паглыбленым
вывучэннем    асобных    вучэбных    прадметаў,  акрамя   вызначаных
Мiнiстэрствам  адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь  абавязковых выпускных
экзаменаў,  выпускнiкi  здаюць у якасцi абавязковага таксама экзамен
па адным з прафiлюючых прадметаў (за выключэннем выпадкаў супадзення
абавязковых  экзаменаў  па вучэбных прадметах i прафiлюючых вучэбных
прадметах).
     21. Сярод выпускных экзаменаў па выбары могуць быць экзамены па
беларускай мове,  па рускай  мове,  мове  нацыянальнай  супольнасцi,
беларускай  лiтаратуры,  рускай  лiтаратуры,  замежнай мове,  другой
замежнай мове,  гiсторыi Беларусi,  сусветнай  гiсторыi,  геаграфii,
бiялогii,   хiмii,   фiзiцы,   астраномii,   iнфарматыцы,  сусветнай
мастацкай культуры, курсе "Чалавек. Грамадства. Дзяржава", а таксама
курсе прафесiянальнай падрыхтоўкi.
     Рашэнне  аб вучэбных прадметах для здачы выпускных экзаменаў па
выбары  вучнi  павiнны прыняць не пазней чым за тры тыднi да пачатку
выпускных экзаменаў.
     22. Выпускныя  экзамены праводзяцца па раскладзе, распрацаваным
у  адпаведнасцi  з  тэрмiнамi,  вызначанымi  Мiнiстэрствам  адукацыi
Рэспублiкi  Беларусь, i зацверджаным дырэктарам установы адукацыi. З
раскладам  павiнны  быць  азнаёмлены настаўнiкi, вучнi i iх законныя
прадстаўнiкi не пазней як за 10 дзён да пачатку экзаменаў.
     Пры састаўленнi раскладу неабходна прадугледжваць:
     адзiн экзамен у дзень у кожным класе;
     працягласць перапынкаў памiж экзаменамi з улiкам аб'ёму кожнага
вучэбнага прадмета (не менш як адзiн дзень);
     два  тэрмiны пiсьмовых экзаменаў, калi ёсць такая неабходнасць,
у сувязi з вялiкай колькасцю выпускных класаў.
     23. Вучнi   ХII   (ХIII,   ХIV)   класаў   могуць    праходзiць
цэнтралiзаванае     тэстыраванне,     абавязковае    цэнтралiзаванае
тэстыраванне,  парадак  i  тэрмiны  правядзення   якiх   вызначаюцца
Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     Патрабаваннi да ўзроўню засваення вучнем  вучэбнага  матэрыялу,
што   прад'яўляюцца   на   выпускных   экзаменах,   а   таксама  пры
цэнтралiзаваным    тэстыраваннi,     абавязковым     цэнтралiзаваным
тэстыраваннi, вызначаюцца адпаведнымi вучэбнымi праграмамi.
     24. Адпаведны бал  па  вынiках  цэнтралiзаванага  тэстыравання,
абавязковага  цэнтралiзаванага  тэстыравання  можа  на падставе заяў
вучняў i копiй  сертыфiкатаў  залiчвацца  экзаменацыйнымi  камiсiямi
ўстаноў адукацыi ў якасцi адзнак за выпускныя экзамены па адпаведных
вучэбных  прадметах  i  ўлiчвацца  пры  выстаўленнi   падагульняючых
адзнак.  У  гэтым  выпадку  выпускны  экзамен па адпаведным вучэбным
прадмеце (прадметах) у традыцыйнай форме вучнi не здаюць.
     25. Ад    вынiковай    атэстацыi,  якая  праводзiцца  ў   форме
абавязковага  цэнтралiзаванага  тэстыравання,  вызваляюцца  вучнi  з
парушэннямi   зроку,  з  парушэннем  слыху  i  парушэннямi   функцый
апорна-рухальнага  апарату.  Форма  правядзення  экзамену  для гэтых
вучняў  па  адпаведных  прадметах вызначаецца Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.
     26. Да  выпускных  экзаменаў за курс агульнаадукацыйнай базавай
школы дапускаюцца вучнi X (XI) класаў устаноў адукацыi,  якiя  маюць
станоўчыя  гадавыя  адзнакi  па  ўсiх вучэбных прадметах,  а таксама
вучнi,  што маюць не больш за дзве гадавыя адзнакi "0"  па  вучэбных
прадметах  вучэбнага  плана  або не атэставаныя не больш чым па двух
вучэбных прадметах.
     27. Вучнi  X  (XI),  XII (XIII-ХIV) класаў,  якiя маюць гадавыя
адзнакi  "0"   па   вучэбных   прадметах,   што   ўключаны   ў   лiк
экзаменацыйных,  або  не  атэставаныя  па  iх,  да  здачы  выпускных
экзаменаў па гэтых вучэбных прадметах не дапускаюцца.
     28. Вучням  XII  (XIII-ХIV)  класаў, якiя маюць гадавую адзнаку
"0"  цi  атрымалi  яе  на  выпускных экзаменах або не атэставаныя па
адным  вучэбным  прадмеце  без  уважлiвых  прычын, даецца магчымасць
здаць  экзамен  па  гэтым вучэбным прадмеце ў жнiўнi. Калi вучань не
з'явiўся  на  экзамен  або  пры  здачы зноў атрымаў адзнаку "0", яму
выдаецца  даведка,  у  якой  выстаўляюцца  гадавыя  i падагульняючыя
адзнакi  па  ўсiх  вучэбных  прадметах,  што  ўносяцца  ў атэстат аб
агульнай сярэдняй адукацыi. Гэтыя вучнi маюць права здаваць выпускны
экзамен  па  вучэбным  прадмеце ў наступныя гады ва ўстанове, у якой
яны навучалiся, i атрымаць атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi.
     29. Вучнi ХII (ХIII-ХIV) класаў, якiя маюць гадавыя адзнакi "0"
або не атэставаны без уважлiвых прычын  па  двух  i  больш  вучэбных
прадметах,  да  выпускных  экзаменаў  не  дапускаюцца.  Iм  выдаецца
даведка з указаннем гадавых адзнак за X (XI) - XII (XIII-ХIV) класы.
Гэтыя  вучнi маюць права здаваць экзамены за курс агульнаадукацыйнай
сярэдняй школы ў наступныя гады ў парадку экстэрнату.
     30. Вучнi ХII (ХIII) класаў, якiя навучаюцца дома цi ў сям'i па
iндывiдуальных вучэбных планах,  здаюць выпускныя экзамены  разам  з
класам у тэрмiны, якiя ўстаноўлены для ўстаноў адукацыi.
     31. У асобных выпадках (аздараўленне, лячэнне, пераезд на новае
месцажыхарства   i   iншае)  установа  адукацыi  па  заяве  законных
прадстаўнiкоў з  дазволу  аддзела  (упраўлення)  адукацыi  мясцовага
выканаўчага i распарадчага органа можа праводзiць выпускныя экзамены
i вырашаць пытанне аб выпуску вучняў у тэрмiн з 20 мая па 10  лiпеня
бягучага каляндарнага года.
     У гэтых выпадках для пiсьмовых выпускных экзаменаў у X  (XI)  i
XII (XIII) класах па заявах аддзелаў (упраўленняў) адукацыi мясцовых
выканаўчых   i   распарадчых   органаў   выкарыстоўваюцца    тэксты,
падрыхтаваныя  ўпраўленнямi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў i
камiтэтам па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта.
     32. Паўторныя  выпускныя экзамены праводзяцца з 21 па 26 жнiўня
бягучага каляндарнага года па  тэкстах,  падрыхтаваных  упраўленнямi
адукацыi  абласных  выканаўчых  камiтэтаў  i  камiтэтам  па адукацыi
Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта.
     Выпускныя  экзамены прымаюцца тымi ж экзаменацыйнымi камiсiямi,
што  i  ў чэрвенi. Дазваляецца замянiць у складзе камiсii толькi тых
настаўнiкаў,  якiя  знаходзяцца  ў працоўным цi сацыяльным адпачынку
або выбылi з установы адукацыi.
     33. Выпускныя  экзамены  ў  X  (XI)  i  XII  (XIII-ХIV)  класах
прымаюцца  экзаменацыйнымi  камiсiямi,  якiя  ствараюцца  па  кожным
вучэбным  прадмеце.  Iх  склад  па  прадстаўленнi дырэктара ўстановы
адукацыi  зацвярджаецца  аддзелам  (упраўленнем)  адукацыi мясцовага
выканаўчага  i  распарадчага  органа  не  пазней чым за два тыднi да
пачатку экзаменаў:
     за курс  агульнаадукацыйнай  базавай школы - у складзе старшынi
(дырэктар     установы,     яго     намеснiк     па      навучальнай
(навучальна-выхаваўчай)   рабоце  або  настаўнiк  (па  прадстаўленнi
дырэктара ўстановы), настаўнiка дадзенага вучэбнага прадмета i члена
камiсii (настаўнiка таго ж цыкла прадметаў);
     за курс агульнаадукацыйнай сярэдняй школы - у складзе  старшынi
(дырэктар      установы,     яго     намеснiк     па     навучальнай
(навучальна-выхаваўчай)  рабоце  або  настаўнiк  (па   прадстаўленнi
дырэктара ўстановы),  настаўнiка дадзенага вучэбнага прадмета,  двух
членаў камiсii (настаўнiкаў таго ж цыкла прадметаў).
     Старшынёй экзаменацыйнай   камiсii   не   можа  быць  настаўнiк
(дырэктар установы,  яго намеснiк),  якi выкладае ў  дадзеным  класе
вучэбны прадмет, па якiм праводзiцца выпускны экзамен.
     Ва ўстанове адукацыi можа быць створана некалькi экзаменацыйных
камiсiй па адным i тым жа вучэбным прадмеце.
     34. Ва  ўстановах  адукацыi,  дзе выкладанне вучэбных прадметаў
ажыццяўляецца  на  польскай,  лiтоўскай  i  iншых мовах нацыянальных
супольнасцей,  у  выпускных  класах да пачатку экзаменаў праводзiцца
дадатковы  пiсьмовы выпускны экзамен па адпаведнай мове нацыянальнай
супольнасцi    па  тэкстах,  падрыхтаваных  Мiнiстэрствам   адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.
     35. Вучнi IХ (X) - X (XI) класаў  (акрамя  вучняў,  якiя  маюць
цяжкiя парушэннi маўлення, парушэнне слыху i навучаюцца ва ўстановах
з рускай мовай навучання),  якiя на працягу двух або менш  гадоў  да
пачатку   выпускных   экзаменаў   у   X   (XI)  класах  не  вывучалi
сiстэматычныя курсы беларускай мовы i гiсторыi Беларусi,  не  здаюць
выпускныя  экзамены  па  гэтых прадметах.  У пасведчаннi аб агульнай
базавай адукацыi робiцца запiс: "Не вывучаў(ла)".
     Вучнi X  (XI)  класаў,  якiя  маюць  цяжкiя парушэннi маўлення,
парушэнне слыху i навучаюцца ва ўстановах з рускай мовай  навучання,
здаюць  выпускны  экзамен  па  гiсторыi  Беларусi  за  курс агульнай
базавай адукацыi на рускай мове.
     Калi вучнi  самастойна  або  з  дапамогай  настаўнiкаў засвоiлi
курсы беларускай мовы i гiсторыi Беларусi,  то яны маюць права здаць
выпускныя  экзамены.  У  пасведчаннi аб агульнай базавай адукацыi па
гэтых вучэбных прадметах выстаўляюцца экзаменацыйныя адзнакi.
     36. Вучнi,   якiя  прыбылi  ва  ўстановы  адукацыi   Рэспублiкi
Беларусь з-за мяжы i залiчаны ў ХI (XII) - XIII класы, па беларускай
мове  i  па гiсторыi Беларусi не атэстуюцца.  У атэстаце аб агульнай
сярэдняй адукацыi робiцца запiс: "Не вывучаў(ла)".
     У  выпадку,  калi вучнi гэтых класаў самастойна або з дапамогай
настаўнiка  засвоiлi курс беларускай мовы, гiсторыi Беларусi, то яны
маюць  права разам з класам здаць выпускны экзамен па гэтым вучэбным
прадмеце з выстаўленнем экзаменацыйнай адзнакi ў атэстат аб агульнай
сярэдняй адукацыi.
     37. Вучнi,  якiя вывучалi беларускую лiтаратуру на працягу двух
апошнiх гадоў  (XI (XII) - XII (XIII) класы),  знаёмяцца з асноўнымi
творамi курса X (XI)  класа  за  кошт  гадзiн  школьнага  кампанента
вучэбнага  плана i могуць здаваць выпускны экзамен па гэтым вучэбным
прадмеце.  Адзнака  за  моўнае  афармленне  адказу   па   беларускай
лiтаратуры вучням не знiжаецца.
     Вучнi, якiя наведвалi ўрокi  беларускай  лiтаратуры  толькi  на
працягу апошняга года навучання ў XII (XIII) класе, не атэстуюцца. У
атэстаце  аб  агульнай  сярэдняй   адукацыi   робiцца   запiс:   "Не
вывучаў(ла)".
     38. Вучнi XII (XIII) класаў,  якiя прайшлi курс прафесiянальнай
падрыхтоўкi,   могуць   па  сваiм  жаданнi  здаваць  квалiфiкацыйныя
экзамены. Яны праводзяцца ў тэрмiны, якiя ўстанаўлiваюцца дырэктарам
установы,  якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй, спецыяльнай
i прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi,  але не пазней чым за два тыднi
да пачатку выпускных экзаменаў па агульнаадукацыйных прадметах.
     Калi вучань не здаў экзамен па прафесiянальнай падрыхтоўцы,  ён
здае выпускны экзамен па выбары па iншым вучэбным прадмеце.
     39. Выпускныя экзамены за  курс  агульнаадукацыйнай  базавай  i
агульнаадукацыйнай  сярэдняй школы праводзяцца па тэкстах i бiлетах,
зацверджаных Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     Прадугледжаныя бiлетамi заданнi практычнага характару рыхтуюцца
настаўнiкамi  i зацвярджаюцца дырэктарам установы адукацыi не пазней
чым за два тыднi да пачатку экзаменаў.
     40. Тэксты для правядзення пiсьмовых выпускных экзаменаў могуць
аб'яўляцца  па  радыё  i  тэлебачаннi  або  даводзiцца Мiнiстэрствам
адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь  да  ўпраўленняў  адукацыi   абласных
выканаўчых  камiтэтаў  i  камiтэта  па  адукацыi Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта ў запячатаных пакетах.
     У выпадку   правядзення  пiсьмовых  экзаменаў  з  выкарыстаннем
пакетаў  з  тэкстамi,  якiя  распрацаваны   Мiнiстэрствам   адукацыi
Рэспублiкi   Беларусь,   упраўленнi   адукацыi  абласных  выканаўчых
камiтэтаў i камiтэт  па  адукацыi  Мiнскага  гарадскога  выканаўчага
камiтэта  штогод  да  25  красавiка  падаюць у Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь заяўку на адпаведныя матэрыялы i атрымлiваюць iх
у перыяд з 20 па 25 мая бягучага навучальнага года.
     На ўпраўленнi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў i  камiтэт
па  адукацыi  Мiнскага  гарадскога  выканаўчага камiтэта ўскладаецца
адказнасць за своечасовае давядзенне  экзаменацыйных  матэрыялаў  да
аддзелаў  (упраўленняў)  адукацыi  мясцовых выканаўчых i распарадчых
органаў,   дырэктара   ўстаноў   адукацыi    i    забеспячэнне    iх
канфiдэнцыяльнасцi.
     Пакеты  з тэкстамi для пiсьмовых экзаменаў па мовах ускрываюцца
ў  прысутнасцi  вучняў  i  членаў  экзаменацыйнай  камiсii ў пачатку
экзамену,  па  матэматыцы,  фiзiцы  -  за  адну  гадзiну  да пачатку
экзаменаў у прысутнасцi членаў экзаменацыйнай камiсii.
     41. Пiсьмовыя    выпускныя   экзамены  ва  ўстановах   адукацыi
праводзяцца з дзевяцi гадзiн.
     У X (XI) класах на пiсьмовы экзамен па матэматыцы адводзiцца  4
астранамiчныя гадзiны,  на дыктант - 1 астранамiчная гадзiна.  У XII
(XIII-ХIV) класах на пiсьмовыя  экзамены  па  мовах  адводзiцца:  на
пераказ  -  4  астранамiчныя  гадзiны,  на  водгук - 4 астранамiчныя
гадзiны, на дыктант - 1 астранамiчная гадзiна, на пiсьмовыя экзамены
па матэматыцы - 5 астранамiчных гадзiн,  па фiзiцы - 4 астранамiчныя
гадзiны.
     42. Для  выканання  пiсьмовых  работ  i  падрыхтоўкi  да вусных
адказаў вучням выдаецца папера са штампам установы адукацыi.
     Вучням  не  дазваляецца прыносiць на выпускныя экзамены сшыткi,
падручнiкi, вучэбныя i даведачныя матэрыялы.
     Вучнi, якiя выканалi пiсьмовую работу, здаюць яе экзаменацыйнай
камiсii  разам  з  чарнавiком.  Вучнi,  якiя  не  скончылi  работу ў
адведзены час, здаюць яе няскончанай.
     43. Для падрыхтоўкi  да  вуснага  адказу  вучням  даецца  15-20
мiнут.  Члены экзаменацыйнай камiсii слухаюць адказ вучня па бiлеце,
без неабходнасцi не перапыняюць яго.  Вучню могуць быць  прапанаваны
дадатковыя пытаннi ў межах матэрыялу, што прадугледжаны бiлетам.
     Калi вучань не адказаў па бiлеце,  экзаменацыйная камiсiя  можа
па  яго  просьбе дазволiць узяць другi бiлет.  У пратаколе экзаменаў
робiцца адпаведны запiс.  Пытанне аб знiжэннi адзнакi вучню ў  гэтым
выпадку вырашаецца экзаменацыйнай камiсiяй.
     44. На  выпускных  экзаменах  па   вучэбных   прадметах,   якiя
праводзяцца   ў  вуснай  форме,  вучнi  могуць  карыстацца  картамi,
таблiцамi, мадэлямi, схемамi, муляжамi, калькулятарамi, лабараторным
абсталяваннем,    аўдыёвiзуальнымi   дапаможнiкамi   (рэпрадукцыямi,
слайдамi,  фоназапiсамi),  а таксама тэкстамi мастацкiх твораў, якiя
рэкамендуецца адказваць на памяць (не больш як пяць мiнут).
     45. Пiсьмовыя  экзаменацыйныя  работы  вучняў  пасля  выпускных
экзаменаў  захоўваюцца  ў  дырэктара ўстановы адукацыi i выдаюцца iм

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations