Стр. 10
Страницы: | Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
01.11.2007 N 44
ПАЛАЖЭННЕ
АБ ФОНДАВА-ЗАКУПАЧНАЙ КАМIСII МУЗЕЯ
1. Фондава-закупачная камiсiя музея (далей - камiсiя) з'яўляецца пастаянна дзеючым дарадчым органам музея i ўтвараецца з мэтай арганiзацыi i правядзення работ па адборы, набыццi i залiчэннi прадметаў музейнага значэння ў музейны фонд, а таксама для вырашэння метадычных, арганiзацыйных i навукова-практычных пытанняў улiкова-захавальнiцкай дзейнасцi.
2. У кампетэнцыю камiсii ўваходзiць:
2.1. разгляд пытанняў аб уключэннi ў склад музейнага фонду прадметаў музейнага значэння;
2.2. разгляд i ацэнка якасцi суправаджальнай дакументацыi на прадметы музейнага значэння, якiя ўключаюцца ў склад музейнага фонду;
2.3. прыняцце рашэнняў аб аднясеннi музейных прадметаў да адпаведнага фонду цi музейнай калекцыi;
2.4. вызначэнне прапануемай цаны прадметаў музейнага значэння, якiя прадстаўляюцца на разгляд камiсii для закупкi. Пры неабходнасцi камiсiя атрымлiвае адпаведныя экспертныя заключэннi спецыялiстаў, а таксама карыстаецца мiжнароднай практыкай прыкладнай iх ацэнкi праз аўкцыёны, каталогi i iншыя крынiцы;
2.5. вызначэнне прыкладнага страхавога кошту музейных прадметаў i (або) музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, пры перадачы iх на часовае i пастаяннае захоўванне i ў iншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам;
2.6. аналiз якаснага стану наяўных музейных калекцый, у тым лiку:
вызначэнне адпаведнасцi статусу музейных прадметаў (музейных калекцый);
вызначэнне музейных прадметаў, якiя не адпавядаюць профiлю музея;
перавод навукова-дапаможных матэрыялаў з фонду навукова-дапаможных матэрыялаў у асноўны цi абменны фонд;
унясенне змяненняў у навуковую атрыбуцыю музейных прадметаў;
перамяшчэнне музейных прадметаў i навукова-дапаможных матэрыялаў з адной калекцыi ў другую;
класiфiкацыя набытых музейных прадметаў i размяшчэнне iх па музейных калекцыях;
разгляд пытанняў аб змяненнi стану музейных прадметаў з нагоды iх недасканалага захоўвання. Камiсiя можа ўносiць прапановы па прыцягненнi вiнаватых да адказнасцi;
разгляд i зацвярджэнне вынiкаў навуковай iнвентарызацыi музейнага фонду;
разгляд i зацвярджэнне вынiкаў зверкi наяўнасцi музейных прадметаў (музейных калекцый) з улiковай дакументацыяй;
2.7. разгляд i вырашэнне пытанняў улiку музейных прадметаў i навукова-дапаможных матэрыялаў:
увядзенне ў навуковы ўжытак новых iнвентарных кнiг;
змяненне iдэнтыфiкацыйных нумароў музейных прадметаў;
удакладненне запiсаў аб колькасцi прадметаў у iнвентарных кнiгах;
выпраўленнi ва ўлiковай дакументацыi музея;
2.8. разгляд прапаноў i абгрунтаванняў аб спiсаннi музейных прадметаў з асноўнага фонду, iх пераводзе ў абменны фонд цi фонд навукова-дапаможных матэрыялаў i хадайнiцтве перад Мiнiстэрствам культуры па пытаннях выключэння гэтых музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь у выпадку наяўнасцi прычын, вызначаных заканадаўствам;
2.9. разгляд пытанняў аб пераводзе часткi навукова-дапаможных матэрыялаў з фонду навукова-дапаможных матэрыялаў у асноўны цi абменны фонд;
2.10. разгляд i ўзгадненне лакальных нарматыўных актаў: унутрымузейных iнструкцый, палажэнняў аб захавальнiцкiх аддзелах, сектарах.
3. Камiсiя нясе адказнасць за прыняцце рашэння аб набыццi i спiсаннi музейных прадметаў.
4. Камiсiя ствараецца загадам кiраўнiка музея або юрыдычнай асобы, у склад якой уваходзiць музей як структурнае падраздзяленне. У яе склад уваходзяць высокаквалiфiкаваныя навуковыя супрацоўнiкi i рэстаўратары.
5. Камiсiю ўзначальвае намеснiк кiраўнiка музея па навуковай рабоце, а ў выпадку яго адсутнасцi - галоўны захавальнiк.
6. Колькасны склад камiсii вызначаецца кiраўнiком музея. Да работы камiсii могуць прыцягвацца квалiфiкаваныя эксперты розных спецыялiзацый з iншых музейных i навуковых устаноў.
7. Сакратаром камiсii прызначаецца загадчык аддзела ўлiку фондаў, а ў выпадку яго адсутнасцi - адзiн з членаў камiсii.
8. Адказнасць за вядзенне i належнае ўтрыманне ўсiх дакументаў камiсii ўскладаецца на яе сакратара.
9. Пасяджэннi камiсii адбываюцца па меры неабходнасцi, але не радзей аднаго разу ў 2 месяцы.
10. Камiсiя прымае рашэннi пры наяўнасцi не менш за 2/3 яе складу большасцю галасоў прысутных на пасяджэннi членаў камiсii. Рашэннi камiсii афармляюцца пратаколам. Пры спрэчных пытаннях да пратакола дадаюцца меркаваннi асобных членаў камiсii.
11. У пратаколе ўказваюцца прозвiшчы ўсiх прысутных членаў камiсii i запрошаных экспертаў.
12. Рашэннi камiсii фiксуюцца ў пратаколе па вынiках абмеркавання з адзнакай аднясення музейных прадметаў да адпаведнага фонду. У канцы пратакола робiцца падрабязны вынiковы запiс аб агульнай колькасцi прадметаў, якiя прымаюцца ў музейны фонд.
13. Пратакол падпiсваецца старшынёй, сакратаром, усiмi прысутнымi членамi камiсii, зацвярджаецца кiраўнiком музея i замацоўваецца пячаткай.
14. Пратаколы камiсii нумаруюцца i рэгiструюцца ў журнале ў адпаведнасцi з Iнструкцыяй аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, зацверджанай пастановай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 1 лiстапада 2007 г. N 44.
Пратаколы камiсii захоўваюцца разам з улiковымi дакументамi музейных прадметаў.
Страницы: | Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10
|