Стр. 1
Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10 |
Зарегистрировано в НРПА РБ 28 января 2008 г. N 8/18050
На падставе пункта 4 артыкула 3 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 12 снежня 2005 года "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь", пункта 22 Палажэння аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 10 чэрвеня 2006 г. N 730, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеныя:
Iнструкцыю аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў;
Палажэнне аб фондава-закупачнай камiсii музея.
2. Упраўленню ўстаноў культуры i народнай творчасцi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, галоўным упраўленням, упраўленням (аддзелам) культуры абласных, Мiнскага гарадскога, раённых, гарадскiх выканаўчых камiтэтаў i мясцовых адмiнiстрацый раёнаў у гарадах забяспечыць да 1 студзеня 2009 г. пераход дзяржаўных музеяў на ўлiк музейных прадметаў i музейных калекцый у аўтаматызаваным рэжыме.
Мiнiстр У.Ф.МАТВЕЙЧУК
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Старшыня Старшыня
Брэсцкага абласнога Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта
К.А.Сумар У.П.Андрэйчанка
18.09.2007 24.10.2007
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Старшыня Старшыня
Гомельскага абласнога Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта
А.С.Якабсон У.Я.Саўчанка
24.10.2007 25.10.2007
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Старшыня Старшыня
Мiнскага абласнога Магiлёўскага абласнога
выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта
Л.Ф.Крупец Б.В.Батура
24.10.2007 25.10.2007
УЗГОДНЕНА
Старшыня
Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта
М.Я.Паўлаў
26.10.2007
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
01.11.2007 N 44
IНСТРУКЦЫЯ
АБ ПАРАДКУ КАМПЛЕКТАВАННЯ МУЗЕЙНЫХ ФОНДАЎ, УНУТРЫМУЗЕЙНАГА
ЎЛIКУ, НАВУКОВАЙ АПРАЦОЎКI I ЗАХОЎВАННЯ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ
I МУЗЕЙНЫХ КАЛЕКЦЫЙ, УКЛЮЧАНЫХ У МУЗЕЙНЫ ФОНД
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ, НАВУКОВА-ДАПАМОЖНЫХ
I СЫРАВIННЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ
Глава 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Iнструкцыя аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў (далей - Iнструкцыя) распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 12 снежня 2005 года "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., N 197, 2/1167), Палажэннем аб Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 10 чэрвеня 2006 г. N 730 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 93, 5/22433), i вызначае парадак камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, i распаўсюджваецца на ўсе дзяржаўныя музеi, якiя з'яўляюцца як юрыдычнымi асобамi, так i структурнымi падраздзяленнямi юрыдычных асоб (далей - музеi), а таксама на прыватныя музеi, якiя захоўваюць музейныя прадметы i музейныя калекцыi, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь.
2. На падставе дадзенай Iнструкцыi музеi могуць распрацоўваць уласныя iнструкцыi аб парадку камплектавання, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў з улiкам спецыфiкi музея.
3. Заснавальнiк музея абавязаны забяспечыць музей будынкам (памяшканнем), якi адпавядае профiлю музея i патрабаванням па захоўваннi музейных прадметаў i музейных калекцый, а таксама абсталяваннем i фiнансавымi, тэхнiчнымi i iншымi сродкамi, неабходнымi для ажыццяўлення музейнай дзейнасцi.
4. Кiраўнiк музея нясе адказнасць за стварэнне належных умоў для захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, за арганiзацыю працэсу iх камплектавання i ўлiку, навуковую iнвентарызацыю музейных прадметаў i музейных калекцый у адпаведнасцi з патрабаваннямi дадзенай Iнструкцыi, супрацьпажарны стан музея.
5. Непасрэдную адказнасць за цэласнасць i захоўванне музейных прадметаў i музейных калекцый, арганiзацыю iх улiку ў адпаведнасцi з патрабаваннямi дадзенай Iнструкцыi, своечасовую кансервацыю i рэстаўрацыю музейных прадметаў i музейных калекцый нясе галоўны захавальнiк музея.
6. Намеснiк кiраўнiка музея па навуковай рабоце (пры адсутнасцi такой пасады ў музеi гэтыя функцыi выконвае кiраўнiк музея) нясе адказнасць за камплектаванне музейнага фонду, навуковую апрацоўку музейных прадметаў i музейных калекцый, iх выкарыстанне.
7. Кiраўнiк службы бяспекi музея нясе адказнасць за арганiзацыю аховы ўсiх памяшканняў i аб'ектаў музея, музейных прадметаў i музейных калекцый.
У музеях, дзе штатным раскладам не прадугледжана пасада кiраўнiка службы бяспекi, адказнасць за арганiзацыю аховы i абароны памяшканняў i аб'ектаў, музейных прадметаў i музейных калекцый ускладаецца на намеснiка дырэктара па адмiнiстрацыйна-гаспадарчай рабоце.
8. Кiраўнiкi спецыялiзаваных службаў музея (намеснiкi дырэктара па капiтальным будаўнiцтве, адмiнiстрацыйна-гаспадарчай рабоце, галоўны iнжынер i iншыя) нясуць адказнасць за забеспячэнне належнага тэмпературна-вiльготнаснага, бiялагiчнага, светлавога рэжымаў у памяшканнях музея, стан санiтарна-тэхнiчнага i электратэхнiчнага абсталявання, своечасовы рамонт памяшканняў, забеспячэнне ўлiкова-захавальнiцкай i рэстаўрацыйнай службаў неабходнымi матэрыяламi i абсталяваннем. Кiраўнiкi вышэйадзначаных службаў усе работы па забеспячэннi аховы i паляпшэннi ўмоў захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый абавязаны каардынаваць i ўзгадняць з галоўным захавальнiкам, а пры адсутнасцi апошняга - з асобай, якая яго замяшчае.
9. Музей адыгрывае вядучую ролю ў справе прадухiлення працэсу дэградацыi гiстарычных, прыродных, археалагiчных, этнаграфiчных, лiтаратурных i мастацкiх помнiкаў краiны.
10. У дадзенай Iнструкцыi прымяняюцца наступныя паняццi i iх вызначэннi:
вучоны савет - дарадчы орган музея, якi ствараецца для абмеркавання найбольш значных i актуальных праблем навукова-даследчай дзейнасцi музея. У склад вучонага савета ўваходзяць спецыялiсты па ўсiх галiнах навуковых ведаў, прадстаўленых у музеi, як з лiку навуковых супрацоўнiкаў музея, так i iншых навукова-даследчых арганiзацый. Склад вучонага савета зацвярджаецца кiраўнiком музея;
рэстаўрацыйны савет - рабочы орган музея, на разгляд якога выносяцца ўсе мерапрыемствы, звязаныя з праблемамi кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў. Рэстаўрацыйны савет зацвярджае гадавыя планы па рэстаўрацыi музейных прадметаў, дае рэкамендацыi па методыцы iх кансервацыi i рэстаўрацыi, а таксама заключэнне аб выкананнi найбольш складаных работ па кансервацыi i рэстаўрацыi, аб якасцi гэтых работ.
У склад рэстаўрацыйнага савета ўваходзяць супрацоўнiкi структурных падраздзяленняў музея, якiя займаюцца кансервацыяй i рэстаўрацыяй музейных прадметаў i музейных калекцый, галоўны захавальнiк цi намеснiк кiраўнiка музея па навуковай рабоце (старшыня рэстаўрацыйнага савета). Склад рэстаўрацыйнага савета зацвярджаецца кiраўнiком музея;
профiль музея - катэгорыя класiфiкацыi музеяў, якая вызначае сувязь музейнай дзейнасцi з профiльнай дысцыплiнай, а менавiта з канкрэтнай галiной навукi, тэхнiкi, вытворчасцi, культуры, вiдам мастацтва (напрыклад, музеi гiстарычныя, лiтаратурныя, мастацкiя, комплексныя i iншыя);
тып музея - катэгорыя класiфiкацыi музеяў, якая вызначае iх размеркаванне ў залежнасцi ад грамадскага выкарыстання, асноўнага прызначэння (напрыклад, музеi-запаведнiкi, мемарыяльныя музеi, экамузеi i iншыя);
экспедыцыя музейная - мэтанакiраваная паездка групы музейных работнiкаў (адна з формаў навуковых камандзiровак музейных работнiкаў) для вывучэння пэўнай тэмы, прадугледжанай праграмай камплектавання музейных фондаў, i правядзення збiральнiцкай работы.
Глава 2
КАМПЛЕКТАВАННЕ МУЗЕЙНЫХ ФОНДАЎ
11. Камплектаванне музейных фондаў з'яўляецца адным з асноўных вiдаў музейнай дзейнасцi, якi ўяўляе сабой мэтанакiраваны, планавы, заснаваны на метадалагiчных прынцыпах профiльных навуковых дысцыплiн i музеялогii працэс выяўлення i збору прадметаў музейнага значэння цi абмену музейнымi прадметамi ў мэтах фармiравання i папаўнення музейных фондаў, iх захоўвання ў iнтарэсах грамадства i дзяржавы.
12. Камплектаванне музейных фондаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з профiлем музея, праграмай камплектавання музейных фондаў, узгодненай вучоным саветам i зацверджанай дзяржаўным органам кiравання па падпарадкаванасцi музея.
Праграма камплектавання музейных фондаў павiнна быць забяспечана вылучэннем адпаведных фiнансавых сродкаў.
13. Праграма камплектавання музейных фондаў пераглядаецца i карэкцiруецца музеем у адпаведнасцi са зменамi ў перспектыўным плане дзейнасцi музея.
14. Формамi камплектавання музейных фондаў з'яўляюцца:
набыццё прадметаў музейнага значэння падчас музейнай экспедыцыi i iншых навуковых камандзiровак;
закупка прадметаў музейнага значэння ў юрыдычных i фiзiчных асоб, у тым лiку на выстаўках, аўкцыёнах, антыкварных рынках;
атрыманне прадметаў музейнага значэння ў дар ад фiзiчных або ад юрыдычных асоб;
атрыманне па завяшчаннi;
выкананне арыгiнальных альбо капiйных работ па заказе музея;
абмен музейнымi прадметамi i (або) музейнымi калекцыямi;
iншыя формы, якiя не супярэчаць заканадаўству.
15. Дзейнасць музея, якая звязана з арганiзацыяй i правядзеннем навуковых экспедыцый з мэтай набыцця прадметаў музейнага значэння, павiнна ажыццяўляцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
16. Для вырашэння пытанняў камплектавання музейных фондаў ствараецца фондава-закупачная камiсiя музея (далей - ФЗК).
17. Музеi супрацоўнiчаюць i праводзяць кансультацыi памiж музеямi па пытаннях камплектавання музейных фондаў, асаблiва ў межах аднаго профiлю цi ў межах аднаго тыпу музеяў.
Глава 3
ГАЛОЎНЫ ЗАХАВАЛЬНIК МУЗЕЙНЫХ ФОНДАЎ
18. Галоўны захавальнiк музейных фондаў (далей - галоўны захавальнiк), якi падпарадкоўваецца непасрэдна кiраўнiку музея, з'яўляецца асобай, упаўнаважанай ад iмя музея ажыццяўляць прыём i перадачу музейных прадметаў i музейных калекцый на пастаяннае i часовае захоўванне, з'яўляецца членам вучонага, рэстаўрацыйнага саветаў, ФЗК музея.
19. Галоўны захавальнiк ажыццяўляе кiраўнiцтва работай па ўлiку, захаваннi, кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, кантроль за яе выкананнем. Ён кантралюе допуск асоб у фондасховiшча i забяспечвае выкананне ўстаноўленых правiл карыстання музейнымi прадметамi.
20. Галоўны захавальнiк размяркоўвае памiж навуковымi супрацоўнiкамi - адказнымi захавальнiкамi на матэрыяльна адказнае захоўванне музейныя прадметы i музейныя калекцыi, уносiць свае прапановы на разгляд i зацвярджэнне кiраўнiка музея.
21. На галоўнага захавальнiка ўскладаецца абавязак кантролю за ўвядзеннем у практыку аўтаматызаваных сiстэм улiку музейных прадметаў i музейных калекцый.
22. Прыём i здача спраў пры прызначэннi на пасаду цi вызваленнi з яе галоўнага захавальнiка праводзяцца па актах, якiя фiксуюць даныя аб колькасцi i наяўнасцi музейных прадметаў i музейных калекцый адпаведна ўлiковай дакументацыi, стан iх улiку i захоўвання.
23. Падчас адпачынку, хваробы альбо адсутнасцi галоўнага захавальнiка па iншай прычыне яго правы i абавязкi ўскладаюцца на iншага работнiка, якi прызначаецца спецыяльным загадам па музеi.
24. Уся дакументацыя, звязаная з працэсам улiку, захоўвання, кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў i (або) музейных калекцый, з iх рухам (прыём i выдача, перадача з аднаго аддзела ў другi), павiнна вiзiравацца або падпiсвацца галоўным захавальнiкам.
25. Указаннi i распараджэннi галоўнага захавальнiка па ўлiку i захаваннi музейных прадметаў i музейных калекцый, дадзеныя ў адпаведнасцi з нормамi i патрабаваннямi дадзенай Iнструкцыi, з'яўляюцца абавязковымi для ўсiх супрацоўнiкаў музея.
26. Усе прызначэннi, звальненнi, пераводы цi перамяшчэннi супрацоўнiкаў, якiя займаюцца ўлiкам, захоўваннем, кансервацыяй i рэстаўрацыяй, а таксама наглядчыкаў экспазiцыйных залаў узгадняюцца з галоўным захавальнiкам.
27. Галоўны захавальнiк абавязаны забяспечыць:
арганiзацыю i кантроль за правядзеннем планавых i аператыўных зверак наяўнасцi музейных прадметаў з улiковай дакументацыяй i афармленнем адпаведнай дакументацыi па iх вынiках;
распрацоўку бягучых i перспектыўных планаў улiкова-захавальнiцкай работы, працы па кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў, каардынацыю i кантроль за iх выкананнем, своечасовую распрацоўку ўнутрымузейных iнструкцый, якiя вызначаюць дакладны парадак работ па ўлiку, захоўваннi, кансервацыi i рэстаўрацыi музейных прадметаў i музейных калекцый, адказнасць кожнага адказнага захавальнiка за адпаведны ўчастак улiкова-захавальнiцкай работы;
кантроль за працай загадчыкаў аддзелаў, адказных захавальнiкаў i iншых супрацоўнiкаў у галiне ўлiку, захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, iх упакоўкi для транспарцiроўкi.
28. Пра ўсе выпадкi крадзяжу, пашкоджанняў цi страты музейных прадметаў i (або) музейных калекцый галоўны захавальнiк абавязаны тэрмiнова паведамiць у праваахоўныя органы.
29. Ва ўсiх выпадках пашкоджанняў цi сур'ёзных захворванняў музейных прадметаў галоўны захавальнiк абавязаны тэрмiнова скласцi дэфектны акт, у якiм дакладна павiнна быць зафiксавана ступень пашкоджання цi захворвання музейнага прадмета, прычыны i абставiны пашкоджання. Да дэфектнага акта дадаецца фотаздымак пашкоджанага прадмета. Дэфектны акт падпiсваецца галоўным захавальнiкам, зацвярджаецца кiраўнiком музея. Музей абавязаны таксама прыняць ва ўстаноўленым парадку меры па кансервацыi цi рэстаўрацыi музейнага прадмета i лiквiдацыi прычыны захворванняў. Пры пашкоджаннi музейнага прадмета музей павiнен забяспечыць захаванасць усiх яго частак i перадаць iх рэстаўрацыйнай майстэрнi адначасова з перадачай музейнага прадмета на рэстаўрацыю цi кансервацыю.
30. Па пытаннях, якiя звязаны з арганiзацыяй бяспекi музейных прадметаў i музейных калекцый, галоўны захавальнiк узаемадзейнiчае з кiраўнiкамi спецыялiзаваных службаў музея.
31. Галоўны захавальнiк мае права:
патрабаваць ад кiраўнiка музея стварэння адпаведных умоў для захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, якiя гарантуюць iх бяспеку ад пашкоджанняў i крадзяжоў, забеспячэння музейных фондасховiшчаў неабходным абсталяваннем, тэхнiчнымi сродкамi, упаковачнымi матэрыяламi, забеспячэння аховы працы ў фондасховiшчах;
у выпадку атрымання ад кiраўнiка музея распараджэння, якое супярэчыць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь, галоўны захавальнiк абавязаны тэрмiнова паведамiць яму ў пiсьмовай форме аб неадпаведнасцi дадзенага iм распараджэння заканадаўству Рэспублiкi Беларусь. Пры пацвярджэннi кiраўнiком у пiсьмовай форме свайго распараджэння галоўны захавальнiк мае права не выконваць яго i абавязаны тэрмiнова паведамiць аб гэтым у органы кiравання культурай у адпаведнасцi з падпарадкаванасцю ў вуснай, а затым i ў пiсьмовай форме.
Глава 4
ФУНКЦЫI НАВУКОВАГА СУПРАЦОЎНIКА - АДКАЗНАГА ЗАХАВАЛЬНIКА
32. Захоўванне музейных прадметаў i музейных калекцый, якiя знаходзяцца ў фондах музея, музейных экспазiцыях i выстаўках, рэстаўрацыйных аддзелах i майстэрнях, ускладаецца на малодшых навуковых, навуковых або старшых навуковых супрацоўнiкаў аддзела фондаў музея, якiя выконваюць функцыю адказных захавальнiкаў музейных калекцый (далей - адказныя захавальнiкi).
33. Адказны захавальнiк прызначаецца на пасаду i вызваляецца ад пасады загадам кiраўнiка музея i па ўзгадненнi з галоўным захавальнiкам.
34. Адказны захавальнiк ва ўстаноўленым парадку нясе персанальную адказнасць за ўлiк i захоўванне музейных прадметаў i музейных калекцый, якiя знаходзяцца на яго адказным захоўваннi, ажыццяўляе свае функцыi ў адпаведнасцi з патрабаваннямi дадзенай Iнструкцыi, унутрымузейнай iнструкцыяй i службовымi абавязкамi.
35. Адказны захавальнiк абавязаны:
пры прызначэннi на пасаду прыняць на адказнае захоўванне музейныя калекцыi, якiя перадаюцца яму паводле загада кiраўнiка музея i актаў прыёму музейных прадметаў на матэрыяльна адказнае захоўванне па форме згодна з дадаткам 1 да дадзенай Iнструкцыi;
прымаць па актах прыёму музейных прадметаў на матэрыяльна адказнае захоўванне ўсе музейныя прадметы, якiя паступаюць на пастаяннае захоўванне ў музей i размяркоўваюцца паводле пратакола ФЗК па музейных калекцыях, за якiя ён адказвае;
забяспечыць своечасовую навуковую iнвентарызацыю музейных прадметаў i музейных калекцый, якiя паступаюць яму на матэрыяльна адказнае захоўванне;
сiстэматызаваць музейныя прадметы па месцах захоўвання ў адпаведнасцi з правiламi захоўвання, складаць тапаграфiчныя вопiсы;
ажыццяўляць аўтаматызаваны ўлiк музейных прадметаў i музейных калекцый;
ажыццяўляць зверку наяўнасцi музейных прадметаў i музейных калекцый з улiковай дакументацыяй у адпаведнасцi з зацверджанымi кiраўнiком музея бягучымi i перспектыўнымi планамi-графiкамi;
сачыць за рухам музейных прадметаў i кожны год прадстаўляць у аддзел улiку (альбо галоўнаму захавальнiку) зводныя даныя пра рух музейных прадметаў, якiя знаходзяцца на яго адказным захаваннi;
праводзiць сiстэматычнае назiранне за станам захаванасцi музейных прадметаў i музейных калекцый i прымаць удзел у прафiлактычных аглядах, якiя праводзяцца адзiн раз у месяц;
фiксаваць вынiкi аглядаў у акце i, калi ёсць такая неабходнасць, ставiць пытанне пра тэрмiновую кансервацыю цi рэстаўрацыю музейных прадметаў;
сачыць за станам абсталявання фондасховiшчаў, а таксама за станам замкоў, пломбаў i пячатак. Распячатванне пломбы або пячаткi, пастаўленай адказным захавальнiкам, у яго адсутнасць не дапускаецца. У выпадку крайняй неабходнасцi распячатвання фондасховiшча альбо захавальнiцкага абсталявання пры адсутнасцi адказнага захавальнiка распячатванне фондасховiшча ажыццяўляецца камiсiяй у складзе трох чалавек з абавязковай прысутнасцю галоўнага захавальнiка або кiраўнiка музея, а пры адсутнасцi апошнiх - асоб, якiя iх замяшчаюць. Пры гэтым складаецца акт, у якiм фiксуюцца прычыны i вынiкi распячатвання;
паведамляць галоўнаму захавальнiку або намеснiку кiраўнiка музея па навукова-фондавай рабоце, у выпадку адсутнасцi апошнiх - кiраўнiку музея аб выяўленых парушэннях умоў захоўвання ў экспазiцыйных i выставачных залах (распячатванне фондасховiшчаў без адказных асоб, парушэннi пломбаў i пячатак);
кантраляваць рэжымы захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый у фондасховiшчах, экспазiцыйных i выставачных залах, прымаць адпаведныя меры для iх стабiлiзацыi i весцi журнал тэмпературна-вiльготнаснага рэжыму;
паведамляць галоўнаму захавальнiку або кiраўнiку музея аб усiх выпадках страты, крадзяжу, захворванняў, пашкоджанняў музейных прадметаў, адхiленняў тэмпературна-вiльготнаснага i iншых рэжымаў ад устаноўленых нормаў;
акцiраваць усе выпадкi крадзяжоў, захворванняў, пашкоджанняў музейных прадметаў, дакладна фiксуючы абставiны, пры якiх гэтыя выпадкi адбылiся. Да акта павiнны прыкладацца фотаздымкi музейнага прадмета, а пры немагчымасцi зрабiць фотаздымак - апiсанне музейнага прадмета па iнвентарнай кнiзе або навуковым пашпарце;
аказваць дапамогу камiсiям, якiя ажыццяўляюць праверку ўлiку i захаванасцi музейных прадметаў i музейных калекцый;
прымаць удзел у санiтарных днях i кантраляваць уборку памяшканняў у адпаведнасцi з правiламi ўнутранага распарадку ў музеi.
36. Адказны захавальнiк мае права:
патрабаваць ад галоўнага захавальнiка стварэння адпаведных умоў для захоўвання перададзеных яму на матэрыяльна адказнае захоўванне музейных прадметаў i музейных калекцый згодна з нормамi дадзенай Iнструкцыi i ўнутрымузейнай iнструкцыi;
выносiць прапановы на ФЗК аб мэтазгоднасцi набыцця тых цi iншых прадметаў музейнага значэння, аб выдзяленнi ў складзе асноўнага фонду калекцыйнага фонду, аб аднясеннi музейных прадметаў да асноўнага, абменнага фонду цi фонду навукова-дапаможных матэрыялаў;
быць членам або прымаць удзел у працы вучонага i рэстаўрацыйнага саветаў, ФЗК музея.
37. Пры вызваленнi адказнага захавальнiка ад службовых абавязкаў кiраўнiк музея павiнен забяспечыць своечасовае стварэнне камiсii для перадачы музейных прадметаў i музейных калекцый, якiя знаходзяцца на яго матэрыяльна адказным захоўваннi, новаму адказнаму захавальнiку ў адпаведнасцi з дадзенай Iнструкцыяй i ўнутрымузейнай iнструкцыяй.
Глава 5
СТРУКТУРА ФОНДАЎ МУЗЕЯ
38. Структура фондаў музея застаецца нязменнай пры любых магчымых зменах iх складу i ўключае наступныя часткi:
фонд музейных прадметаў;
фонд сыравiнных матэрыялаў;
фонд навукова-дапаможных матэрыялаў;
фонд часовага захоўвання;
фонд часовага карыстання.
39. Фонд музейных прадметаў складаецца з культурных каштоўнасцей цi унiкальных прыродных аб'ектаў, якiя атрымалi статус музейных прадметаў. Ён падзяляецца на асноўны i абменны фонды музейных прадметаў.
40. Усе пытаннi, звязаныя з аднясеннем прадметаў музейнага значэння да асноўнага, абменнага фондаў музейных прадметаў цi фонду навукова-дапаможных матэрыялаў, вырашаюцца ФЗК, фiксуюцца ў пратаколе яе пасяджэння i зацвярджаюцца кiраўнiком музея.
41. Асноўны фонд музейных прадметаў (далей - асноўны фонд) - найбольш каштоўная частка фонду музейных прадметаў, якiя адпавядаюць профiлю i тыпу музея, канцэпцыi яго развiцця. Ён уключае арыгiнальныя культурныя каштоўнасцi розных тыпаў: рухомыя i нерухомыя музейныя прадметы, прыродныя аб'екты.
42. Уключаныя ў асноўны фонд музейныя прадметы арганiзуюцца па асобных музейных калекцыях згодна з класiфiкацыяй музейных прадметаў у адпаведнасцi з дадаткам 2 да дадзенай Iнструкцыi.
43. Склад асноўнага фонду фiксуецца ў кнiзе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду (галоўная iнвентарная кнiга) (далей - КП) згодна з дадаткам 3 да дадзенай Iнструкцыi.
44. У асноўны фонд можа прымацца не больш за пяць iдэнтычных прадметаў. У выключных выпадках гэтая колькасць можа быць большай, калi:
усе музейныя прадметы з'яўляюцца унiкальнымi;
складаюць камплект (6 лыжак, набор з 12 паштовак);
усе дублетныя экзэмпляры з'яўляюцца часткай манетнага, манетна-рэчавага або рэчавага скарбу;
усе дублетныя экзэмпляры ўваходзяць у склад калекцыi, якая была сабрана знакамiтым вучоным, калекцыянерам, дзяржаўным дзеячам i iншай выдатнай асобай (бiблiятэка пiсьменнiка, нумiзматычная калекцыя).
45. Пры неабходнасцi рашэннем ФЗК музей можа ствараць у складзе асноўнага фонду калекцыйны фонд асаблiва каштоўных музейных прадметаў, якiя маюць вялiкую навуковую, гiстарычную або мастацкую каштоўнасць i знаходзяцца ў адзiным экзэмпляры або з'яўляюцца лепшымi з некалькiх аднолькавых экзэмпляраў. Прыналежнасць да калекцыйнага фонду фiксуецца ў картатэцы цi адзнакай у базе даных музейных прадметаў i музейных калекцый.
46. Абменны фонд музейных прадметаў (далей - абменны фонд) - асобная частка музейных прадметаў, якая вылучаецца са складу фонду музейных прадметаў i прызначаецца для мiжмузейнага абмену. У яго склад уваходзяць:
музейныя прадметы, якiя не адпавядаюць профiлю музея i трапiлi ў музейны фонд у працэсе камплектавання выпадкова або памылкова;
дублетныя музейныя прадметы - музейныя прадметы, якiя адпавядаюць профiлю музея i складаюць асобную групу iдэнтычных прадметаў, якiя не былi прыняты ў асноўны фонд згодна з пунктам 44 дадзенай Iнструкцыi.
47. У выпадках, калi абменны фонд налiчвае значную колькасць прадметаў, для зручнасцi арганiзацыi мiжмузейнага абмену ён можа падзяляцца на фонд няпрофiльных экзэмпляраў (уключаюцца музейныя прадметы, адзначаныя ў абзацы другiм пункта 46 дадзенай Iнструкцыi) i фонд дублетных экзэмпляраў (уключаюцца музейныя прадметы, адзначаныя ў абзацы трэцiм пункта 46 дадзенай Iнструкцыi).
48. Склад абменнага фонду фiксуецца ў кнiзе ўлiку музейных прадметаў абменнага фонду (далей - КАФ) згодна з дадаткам 4 да дадзенай Iнструкцыi.
49. Абменны фонд выкарыстоўваецца для абмену з iншымi музеямi на прадметы, якiя адпавядаюць профiлю музея i могуць быць выкарыстаны ва ўсiх вiдах музейнай дзейнасцi. Музейныя прадметы абменнага фонду перадаюцца iншаму музею на пастаяннае захоўванне па загадзе Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстэрства культуры), якi выдаецца на падставе рашэння ФЗК музея.
50. У прыродазнаўчых музеях акрамя асноўнага фонду асобна вылучаецца фонд сыравiнных матэрыялаў, якi ўключае прыродныя аб'екты, прызначаныя для лабараторных даследаванняў i прэпаравання: скуры жывёл, сырыя экспедыцыйныя i кансерваваныя матэрыялы.
Склад фонду сыравiнных матэрыялаў музея фiксуецца ў кнiзе ўлiку фонду сыравiнных матэрыялаў згодна з дадаткам 5 да дадзенай Iнструкцыi.
51. Фонд навукова-дапаможных матэрыялаў - частка фондаў музея, якая складаецца з матэрыялаў, набытых або спецыяльна вырабленых па заказе музея для раскрыцця зместу тэм экспазiцыi або выставы. Яны не валодаюць уласцiвасцямi музейнага прадмета, не маюць статуса музейнага прадмета i выконваюць дапаможную функцыю ў працэсе вывучэння, выкарыстання i экспанавання музейных прадметаў i (або) музейных калекцый.
52. Да фонду навукова-дапаможных матэрыялаў адносяцца матэрыялы, якiя замяняюць аўтэнтычныя (арыгiнальныя) прадметы:
копii, муляжы, макеты, мадэлi, злепкi, рэплiкi, дублiкаты;
таблiцы, схемы, дыяграмы, чарцяжы;
планы, карты;
рэканструкцыi;
ксеракопii;
фотакопii;
мiкра- i макраздымкi;
копii на электронных носьбiтах.
53. Да фонду навукова-дапаможных матэрыялаў дапускаецца аднясенне арыгiнальных (аўтэнтычных) прадметаў, якiя не маюць устаноўленага музейнага статуса, не вызначаны iх атрыбуцыйныя характарыстыкi, напрыклад час i месца вытворчасцi, аўтарская прыналежнасць. Пасля складання дакладнай навукова абгрунтаванай атрыбуцыi такi прадмет рашэннем ФЗК пераводзiцца ў фонд музейных прадметаў.
54. Дапускаецца аднясенне да фонду навукова-дапаможных матэрыялаў арыгiнальных (аўтэнтычных) прадметаў, доўгатэрмiновае захоўванне якiх забяспечыць немагчыма. Да гэтай катэгорыi адносяцца: прадметы з саломы, пластылiну, гiпсу, сiнтэтычных i палiмерных матэрыялаў, харчовыя прадукты (вясельны каравай), фарбавальнiкi, узоры сельскагаспадарчых культур i iншых натуральных матэрыялаў.
55. Чарцёж, схема, план, карта або таблiца маюць статус музейнага прадмета i залiчваюцца ў асноўны фонд, калi яны з'яўляюцца арыгiнальнымi прадметамi, творамi мастацтва, узорамi друкаванай прадукцыi альбо рукапiсам, зробленым вучоным, дзяржаўным дзеячам або iншай выдатнай асобай.
56. У выпадку, калi арыгiнал страчаны альбо знаходзiцца за межамi краiны, дакладная копiя арыгiнальнага музейнага прадмета або прадмета музейнага значэння можа быць аднесена да асноўнага фонду.
57. Склад фонду навукова-дапаможных матэрыялаў фiксуецца ў кнiзе ўлiку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў (далей - кнiга НД) згодна з дадаткам 6 да дадзенай Iнструкцыi.
58. Фонд часовага захоўвання фармiруецца з прадметаў музейнага значэння, якiя бяруцца музеем на тэрмiн не болей 2 месяцаў для вызначэння iх статуса на ФЗК.
59. Склад фонду часовага захоўвання фiксуецца ў спецыяльнай кнiзе ўлiку прадметаў фонду часовага захоўвання згодна з дадаткам 7 да дадзенай Iнструкцыi.
60. Фонд часовага карыстання фармiруецца з музейных прадметаў, якiя атрыманы музеем на абмежаваны перыяд - ад 1 дня да 1 года, i прадметаў музейнага значэння, якiя могуць быць атрыманы музеем на захоўванне тэрмiнам да 3 гадоў для выкарыстання ў экспазiцыi, на выставах, для навуковага даследавання i ў iншых мэтах пры ўмове вяртання ўладальнiку ў абумоўлены тэрмiн.
61. Музей прымае на часовае карыстанне музейныя прадметы i навукова-дапаможныя матэрыялы ад iншых музеяў, а таксама прадметы музейнага значэння рознага тыпу (выяўленчыя, пiсьмовыя, фотадакументальныя, рэчавыя i iншыя) ад юрыдычных i фiзiчных асоб на падставе дагавораў ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку.
62. Склад фонду часовага карыстання фiксуецца ў спецыяльнай кнiзе ўлiку прадметаў фонду часовага карыстання згодна з дадаткам 8 да дадзенай Iнструкцыi.
Глава 6
АРГАНIЗАЦЫЯ ФОНДУ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ
63. Фонд музейных прадметаў складаецца з усiх музейных прадметаў i музейных калекцый, якiя захоўваюцца ў музеi. Яго склад фармiруецца зыходзячы з профiлю музея i змяняецца ў залежнасцi ад таго, колькi прадметаў набыта ў музейны фонд або выключана з яго. Змяненнi складу фонду музейных прадметаў вызначаюцца канцэпцыяй развiцця музея, праграмай камплектавання i працэсамi аптымiзацыi музейных фондаў.
64. Склад фонду музейных прадметаў фармiруецца на падставе прынятай у музеялогii i музейнай практыцы класiфiкацыi, з улiкам стварэння найбольш спрыяльных умоў захоўвання, вывучэння i выкарыстання музейных прадметаў. Аднясенне музейнага прадмета да канкрэтнага тыпу культурных каштоўнасцей павiнна быць абумоўлена прыродай паходжання гэтага прадмета, спосабам кадзiравання iнфармацыi, якую ён утрымлiвае. Прадметы, прынятыя ў фонд музейных прадметаў, павiнны быць аднесены да адпаведнага тыпу цi вiду культурных каштоўнасцей у адпаведнасцi з класiфiкацыяй музейных прадметаў згодна з дадаткам 2 да дадзенай Iнструкцыi.
65. Усе музейныя прадметы размяркоўваюцца па музейных калекцыях.
Вызначэнне колькасцi музейных калекцый i iх складу адбываецца адпаведна профiлю i канцэпцыi развiцця музея, у залежнасцi ад складу фонду музейных прадметаў канкрэтнага музея, колькасцi музейных прадметаў, якiя ўвайшлi ў музейныя калекцыi, паўнаты i прадстаўнiцтва фондаў музея. Пералiк музейных калекцый, якiя фармiруюцца ў музеi, павiнен быць абмеркаваны на ФЗК i зацверджаны вучоным саветам музея. Iнфармацыя аб музейных калекцыях знаходзiць адлюстраванне ў iнвентарных кнiгах, навукова-дапаможных картатэках, друкаваных i электронных каталогах, базе даных iнфармацыйна-пошукавай сiстэмы музея.
66. Усе музейныя прадметы, якiя былi прыняты на пастаяннае захоўванне ў музейныя фонды, павiнны быць аднесены да адпаведнай музейнай калекцыi. Кожны прадмет, якi ўвайшоў у склад музейнай калекцыi, павiнен быць зарэгiстраваны i задакументаваны ў адпаведнасцi з главой 7 дадзенай Iнструкцыi.
67. Музейная калекцыя з'яўляецца асноўным элементам стварэння сiстэмы захоўвання музейных прадметаў незалежна ад тыпу захоўвання (па вiдах музейных прадметаў або комплекснага захоўвання музейных прадметаў розных тыпаў). Колькасць i памеры прадметаў у музейных калекцыях, а таксама перспектывы iх далейшага папаўнення ўлiчваюцца пры праектаваннi фондасховiшчаў, якiя прызначаны для размяшчэння музейных фондаў.
68. Музеi, прадметам захоўвання якiх з'яўляюцца "жывыя" ўзоры (жывая фаўна i флора), абавязаны перыядычна замяняць цi абнаўляць частку сваiх калекцый.
Глава 7
УНУТРЫМУЗЕЙНЫ ЎЛIК МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ I МУЗЕЙНЫХ КАЛЕКЦЫЙ
69. Музейныя прадметы i музейныя калекцыi, што захоўваюцца ў музеях, падлягаюць дакладнаму ўлiку, якi забяспечвае iх ахову i стварае ўмовы для вывучэння i рацыянальнага выкарыстання.
70. Музейныя прадметы i музейныя калекцыi бухгалтарскаму ўлiку не падлягаюць.
71. Улiк музейных прадметаў прадугледжвае дзве абавязковыя ступенi:
першасная рэгiстрацыя музейных прадметаў;
навуковая iнвентарызацыя музейных прадметаў.
72. Улiковымi дакументамi музейных прадметаў i музейных калекцый (далей - улiковыя дакументы) з'яўляюцца:
акты прыёму музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў на пастаяннае захоўванне, складзеныя па формах згодна з дадаткамi 9, 10;
акты прыёму прадметаў музейнага значэння на часовае захоўванне, складзеныя па формах згодна з дадаткамi 11, 12;
акты прыёму прадметаў музейнага значэння у часовае карыстанне (ад фiзiчнай асобы), складзеныя па форме згодна з дадаткам 13;
акты прыёму музейных прадметаў (прадметаў музейнага значэння), навукова-дапаможных матэрыялаў у часовае карыстанне (ад юрыдычнай асобы), складзеныя па форме згодна з дадаткам 14;
акты звароту ўладальнiку прадметаў музейнага значэння з фонду часовага захоўвання, складзеныя па форме згодна з дадаткам 15;
акты звароту ўладальнiку прадметаў музейнага значэння з фонду часовага карыстання (для фiзiчнай асобы), складзеныя па форме згодна з дадаткам 16;
акты звароту ўладальнiку музейных прадметаў (прадметаў музейнага значэння), навукова-дапаможных матэрыялаў з фонду часовага карыстання (для юрыдычнай асобы), складзеныя па форме згодна з дадаткам 17;
акты перадачы музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў на пастаяннае захоўванне, складзеныя па форме згодна з дадаткам 18;
акты перадачы музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў на часовае захоўванне, складзеныя па форме згодна з дадаткам 19;
акты ўнутрымузейнай перадачы, складзеныя па форме згодна з дадаткам 20;
акты зваротнага прыёму музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў, перададзеных на часовае захоўванне, складзеныя па форме згодна з дадаткам 21;
акты прыёму музейных прадметаў на матэрыяльна адказнае захоўванне, складзеныя па форме згодна з дадаткам 1;
кнiга паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду (галоўная iнвентарная кнiга), складзеная па форме згодна з дадаткам 3;
кнiга ўлiку музейных прадметаў абменнага фонду, складзеная па форме згодна з дадаткам 4;
iнвентарныя кнiгi, складзеныя па форме згодна з дадаткам 22;
кнiга ўлiку прадметаў фонду часовага захоўвання, складзеная па форме згодна з дадаткам 7;
кнiга ўлiку прадметаў фонду часовага карыстання, складзеная па форме згодна з дадаткам 8;
журнал рэгiстрацыi актаў прыёму прадметаў музейнага значэння на часовае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 23;
журнал рэгiстрацыi актаў прыёму музейных прадметаў (прадметаў музейнага значэння) у часовае карыстанне, складзены па форме згодна з дадаткам 24;
журнал рэгiстрацыi актаў прыёму музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 25;
журнал рэгiстрацыi актаў прыёму музейных прадметаў на матэрыяльна адказнае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 26;
журнал рэгiстрацыi актаў звароту ўладальнiку прадметаў музейнага значэння з фонду часовага захоўвання, складзены па форме згодна з дадаткам 27;
журнал рэгiстрацыi актаў звароту ўладальнiку музейных прадметаў (прадметаў музейнага значэння) з фонду часовага карыстання, складзены па форме згодна з дадаткам 28;
журнал рэгiстрацыi актаў зваротнага прыёму музейных прадметаў, перададзеных на часовае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 29;
журнал рэгiстрацыi актаў перадачы музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 30;
журнал рэгiстрацыi актаў перадачы музейных прадметаў на часовае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 31;
журнал рэгiстрацыi актаў унутрымузейнай перадачы, складзены па форме згодна з дадаткам 32;
журнал рэгiстрацыi пратаколаў фондава-закупачнай камiсii, складзены па форме згодна з дадаткам 33;
журнал улiку бланкаў улiковых дакументаў, складзены па форме згодна з дадаткам 34;
акт на скасаванне старых iнвентарных кнiг згодна з дадаткам 35;
акт зверкi наяўнасцi музейных прадметаў з улiковай дакументацыяй згодна з дадаткам 36;
тапаграфiчны вопiс, складзены па форме згодна з дадаткам 37;
вопiс iнвентарных кнiг, складзены па форме згодна з дадаткам 38.
73. Улiковыя дакументы вядуцца на электронных носьбiтах з дапамогай аўтаматызаванай музейнай сiстэмы (далей - АМС).
74. Улiковыя дакументы музея, выкананыя ў рэжыме АМС, раздрукоўваюцца з базы даных, захоўваюцца ў друкаваным выглядзе i дадаткова - на знешнiх электронных носьбiтах. Перыядычнасць раздрукоўкi i капiравання на электронных носьбiтах адбываецца па меры запаўнення ўлiковых дакументаў.
75. Улiковыя дакументы павiнны запаўняцца дакладна, без неабгрунтаваных выпраўленняў.
76. Выпраўленне запiсаў ва ўлiковых дакументах дапускаецца толькi ў выключных выпадках пры дапушчэннi недакладнасцей цi памылак. Пры неабходнасцi ўнясення выпраўленняў прымаецца адпаведнае рашэнне ФЗК, вядзецца электронны журнал фiксацыi выпраўленняў у кнiзе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду, кнiзе ўлiку музейных прадметаў абменнага фонду згодна з дадаткам 39 да дадзенай Iнструкцыi, у якiм фiксуюцца даныя аб выпраўленнях. Журнал раздрукоўваецца ў канцы справаздачнага года. Запiсы аб выпраўленнях завяраюцца подпiсам кiраўнiка музея i пячаткай музея.
Ва ўлiковых дакументах, аформленых на папяровых носьбiтах, выпраўленнi ў запiсах, зробленых па рашэннi ФЗК, выконваюцца чырвонымi чарнiламi. Пры гэтым старыя запiсы закрэслiваюцца адной рысай, новыя запiсы павiнны добра чытацца. Выпраўленне завяраецца подпiсам кiраўнiка музея, галоўнага захавальнiка, пячаткай музея.
Глава 8
ПАРАДАК ПРЫЁМУ ПРАДМЕТАЎ МУЗЕЙНАГА ЗНАЧЭННЯ, МУЗЕЙНЫХ
ПРАДМЕТАЎ НА ЧАСОВАЕ I ПАСТАЯННАЕ ЗАХОЎВАННЕ,
У ЧАСОВАЕ КАРЫСТАННЕ
77. Прадметы музейнага значэння, якiя паступаюць у музей у працэсе камплектавання, павiнны быць прыняты i аформлены па актах прыёму прадметаў музейнага значэння на часовае захоўванне i падрыхтаваны для разгляду на ФЗК.
78. Музейны работнiк, якi праводзiць камплектаванне музейнага фонду, складае акт прыёму прадметаў музейнага значэння на часовае захоўванне.
Захоўванне ў музеi прадметаў музейнага значэння, якiя не аформлены актамi прыёму прадметаў музейнага значэння на часовае захоўванне, забараняецца.
79. Пры неабходнасцi, калi прадмет патрабуе дадатковай атрыбуцыi, да акта прыёму прадметаў музейнага значэння на часовае захоўванне прыкладаецца заключэнне спецыялiстаў або экспертнай камiсii, заверанае подпiсам адказнай асобы i пячаткай арганiзацыi, якая праводзiла экспертызу.
80. Для археалагiчных матэрыялаў да акта прыёму прадметаў музейнага значэння на часовае захоўванне прыкладаецца палявы або калекцыйны вопiс прадметаў, якi складаецца арганiзацыяй, што праводзiла археалагiчныя раскопкi.
81. Акты прыёму прадметаў музейнага значэння на часовае захоўванне падлягаюць рэгiстрацыi ў журнале рэгiстрацыi актаў прыёму прадметаў музейнага значэння на часовае захоўванне. Запiсы вядуцца на працягу года, затым журнал раздрукоўваецца, падшываецца ў асобную справу, прашнуроўваецца, завяраецца подпiсам галоўнага захавальнiка i пячаткай музея.
Акты прыёму прадметаў музейнага значэння на часовае захоўванне з'яўляюцца падставай для запiсу ў кнiгу ўлiку фонду часовага захоўвання.
82. У часовае карыстанне музейныя прадметы або прадметы музейнага значэння прымаюцца музеем для арганiзацыi экспазiцый i выставак, для правядзення работ па кансервацыi i рэстаўрацыi, для даследавання i экспертнага заключэння па актах прыёму музейных прадметаў (прадметаў музейнага значэння) у часовае карыстанне.
83. Акты прыёму музейных прадметаў (прадметаў музейнага значэння) у часовае карыстанне падлягаюць рэгiстрацыi ў журнале рэгiстрацыi актаў прыёму музейных прадметаў (прадметаў музейнага значэння) у часовае карыстанне. Запiсы вядуцца на працягу года, затым журнал раздрукоўваецца, падшываецца ў асобную справу, прашнуроўваецца, завяраецца подпiсам галоўнага захавальнiка i пячаткай музея.
Акты прыёму прадметаў музейнага значэння на часовае карыстанне з'яўляюцца падставай для запiсу ў кнiгу ўлiку фонду часовага захоўвання.
84. Нумар акта прыёму прадметаў на часовае захоўванне (карыстанне) прысвойвае загадчык сектара ўлiку або навуковы супрацоўнiк, адказны за ўлiк музейных фондаў, адразу ў базе даных. Нумарацыя актаў прыёму прадметаў музейнага значэння на часовае захоўванне (карыстанне) штогод пачынаецца з першага нумара. У канцы кожнага каляндарнага года акты прыёму прадметаў музейнага значэння на часовае захоўванне (карыстанне) нумаруюцца па лiстах, падшываюцца ў храналагiчным парадку ў асобную справу, прашнуроўваюцца, завяраюцца подпiсамi галоўнага захавальнiка, кiраўнiка музея i пячаткай музея.
85. Навуковы супрацоўнiк музея, якi выявiў i прыняў прадметы музейнага значэння ў музей па акце прыёму прадметаў музейнага значэння на часовае захоўванне да перадачы iх сакратару ФЗК, нясе адказнасць за iх захоўванне.
86. На працягу пяцi працоўных дзён з моманту паступлення прадметаў музейнага значэння ў музей яны разам з актамi прыёму прадметаў музейнага значэння на часовае захоўванне перадаюцца сакратару ФЗК, якi паводле загада кiраўнiка музея з'яўляецца матэрыяльна адказнай асобай за захаванасць прадметаў з моманту iх паступлення да разгляду на пасяджэннi ФЗК i да здачы на матэрыяльна адказнае захоўванне.
87. Сакратар ФЗК прымае прадметы музейнага значэння па актах прыёму прадметаў музейнага значэння на часовае захоўванне ад навуковых супрацоўнiкаў музея разам з суправаджальнымi дакументамi (легенда, экспертнае заключэнне спецыялiстаў, даведка, вопiс (па неабходнасцi) i iншыя матэрыялы). Сакратар ФЗК з'яўляецца адказным за вядзенне пратакола ФЗК i журнала рэгiстрацыi пратаколаў ФЗК.
88. ФЗК вызначае статус прадметаў музейнага значэння. У 15-дзённы тэрмiн пасля пасяджэння ФЗК складаецца пратакол ФЗК згодна з дадаткам 40, якi раздрукоўваецца, падпiсваецца ўсiмi членамi камiсii, зацвярджаецца кiраўнiком i завяраецца пячаткай музея.
89. Для прадметаў, якiя па рашэннi ФЗК павiнны быць уключаны ў музейны фонд, прысвойваюцца iдэнтыфiкацыйныя нумары, складаюцца акты прыёму музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне. Яны раздрукоўваюцца ў двух (пры дарэннi), трох (пры закупцы) экзэмплярах, падпiсваюцца галоўным захавальнiкам i здатчыкам (фiзiчнай цi юрыдычнай асобай) i завяраюцца пячаткай музея.
Нумарацыя актаў прыёму музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне фармiруецца год ад году, пачынаючы з першага нумара.
Нумар акта прыёму музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне прысвойвае загадчык сектара ўлiку або навуковы супрацоўнiк, адказны за ўлiк музейных фондаў, адразу ў базе даных.
90. Адзiн экзэмпляр акта прыёму музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне знаходзiцца ў музеi, другi (у выпадку закупкi) - перадаецца ў бухгалтэрыю, трэцi - асобе, у якой набыты прадмет (далей - здатчык).
91. Пры закупцы альбо дарэннi прадметаў музейнага значэння ад фiзiчных асоб пасля пасяджэння ФЗК разам з актам прыёму музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне афармляецца адпаведна дагавор куплi-продажу альбо дагавор дарэння ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку.
92. Неабходнасць набыцця антыкварных прадметаў, рарытэтных выданняў, у тым лiку праз букiнiстычную або антыкварную краму, папярэдне вырашае ФЗК. Пры набыццi прадметаў музейнага значэння праз букiнiстычную або антыкварную краму выпiсваецца рахунак, якi перадаецца ў бухгалтэрыю музея цi бухгалтэрыю арганiзацыi, структурным падраздзяленнем якой з'яўляецца музей. Аплата ажыццяўляецца ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку.
93. Акты прыёму музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне разам з пратаколам ФЗК з'яўляюцца падставай для ўнясення адпаведнага запiсу ў кнiгу паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду, кнiгу паступленняў музейных прадметаў абменнага фонду, кнiгу ўлiку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў i iншыя ўлiковыя дакументы.
94. Кнiга паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду (далей - КП), як i iншая ўлiковая дакументацыя, вядзецца ў электронным выглядзе. Яна раздрукоўваецца па меры запiсу новых паступленняў, нумаруецца i падшываецца ў асобную справу. Кожны выведзены тэкст падпiсваецца галоўным захавальнiкам, кiраўнiком музея i завяраецца пячаткай музея.
У канцы кожнага каляндарнага года КП пераплятаецца ў асобны том цi некалькi тамоў, прашнуроўваецца i падпiсваецца на тытульным лiсце кiраўнiком музея, завяраецца пячаткай музея.
95. На перыяд пераходу на аўтаматызаваную сiстэму ўлiку дазваляецца вядзенне КП на папяровых носьбiтах. У гэтым выпадку яна да запаўнення павiнна быць пранумаравана, прашнуравана, зацверджана подпiсам галоўнага захавальнiка, кiраўнiка музея, заверана пячаткай музея.
96. Скарочаная назва музея i парадкавы нумар па КП i кнiзе паступленняў музейных прадметаў абменнага фонду (далей - КАФ) прастаўляюцца на кожным музейным прадмеце.
97. Усе музейныя прадметы падлягаюць абавязковай фотафiксацыi.
98. Да запiсу музейнага прадмета ў КП цi КАФ i надання яму ўлiковых абазначэнняў забараняецца выдача яго ў карыстанне.
99. Скарбы, а таксама прыватныя калекцыi, недзялiмыя комплексы i наборы рэчаў, якiя перадаюцца ў музей, захоўваюцца ў поўным складзе i не могуць змешвацца з iншымi прадметамi. Кожнаму музейнаму прадмету, якi ўваходзiць у склад скарбу цi прыватнай калекцыi (набору рэчаў), прысвойваецца асобнае ўлiковае абазначэнне, а ў базе даных у полi "Агульнае прадметнае iмя" ў адпаведнасцi са структурай навуковага апiсання музейнага прадмета згодна з дадаткам 41 фiксуецца прыналежнасць дадзенага прадмета да таго цi iншага скарбу цi прыватнай калекцыi (набору рэчаў).
100. Музейныя прадметы i музейныя калекцыi пасля рэгiстрацыi ў КП цi КАФ перадаюцца на матэрыяльна адказнае захоўванне навуковым супрацоўнiкам - адказным захавальнiкам калекцый па актах прыёму музейных прадметаў на матэрыяльна адказнае захоўванне.
Па актах прыёму музейных прадметаў на матэрыяльна адказнае захоўванне музейныя прадметы перадаюцца з фондаў музея на экспазiцыю (выстаўку) наглядчыку экспазiцыi (выстаўкi).
101. Падставай для афармлення акта прыёму музейных прадметаў на матэрыяльна адказнае захоўванне з'яўляецца акт прыёму музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне i пратакол ФЗК.
102. Акты прыёму музейных прадметаў на матэрыяльна адказнае захоўванне падпiсваюцца асобамi, якiя здалi i прынялi прадметы, вiзiруюцца галоўным захавальнiкам, зацвярджаюцца кiраўнiком i завяраюцца пячаткай музея. Яны складаюцца ў двух экзэмплярах: першы застаецца ў аддзеле ўлiку, другi - перадаецца адказнаму захавальнiку музейнай калекцыi.
103. Акты прыёму музейных прадметаў на матэрыяльна адказнае захоўванне рэгiструюцца ў спецыяльным журнале рэгiстрацыi актаў прыёму музейных прадметаў на матэрыяльна адказнае захоўванне ў парадку скразной нумарацыi.
Глава 9
ПАРАДАК ВЯРТАННЯ ПРАДМЕТАЎ МУЗЕЙНАГА ЗНАЧЭННЯ I МУЗЕЙНЫХ
ПРАДМЕТАЎ З ФОНДУ ЧАСОВАГА ЗАХОЎВАННЯ
I ФОНДУ ЧАСОВАГА КАРЫСТАННЯ
104. У выпадку, калi ФЗК адмаўляецца ад набыцця прадмета музейнага значэння з фонду часовага захоўвання, ён вяртаецца ўладальнiку асабiста, аб чым складаецца акт звароту ўладальнiку прадметаў музейнага значэння з фонду часовага захоўвання. Адзiн экзэмпляр акта перадаецца ўладальнiку, другi - застаецца ў музеi. Акты звароту прадметаў музейнага значэння ўладальнiку рэгiструюцца ў журнале рэгiстрацыi актаў звароту ўладальнiку прадметаў музейнага значэння з фонду часовага захоўвання.
105. Пры вяртаннi ўладальнiку музейных прадметаў цi прадметаў музейнага значэння з фонду часовага карыстання складаецца акт звароту ўладальнiку музейных прадметаў цi прадметаў музейнага значэння з фонду часовага карыстання. Адзiн экзэмпляр акта перадаецца ўладальнiку, другi - застаецца ў музеi. Акты звароту рэгiструюцца ў журнале рэгiстрацыi актаў звароту музейных прадметаў (прадметаў музейнага значэння) з фонду часовага карыстання.
Глава 10
НАВУКОВАЯ IНВЕНТАРЫЗАЦЫЯ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ
106. Усе музейныя прадметы асноўнага фонду падлягаюць навуковай iнвентарызацыi, якая з'яўляецца асноўнай формай iх даследавання, навуковага апiсання i атрыбуцыi.
107. У працэсе навуковай iнвентарызацыi музейныя прадметы сiстэматызуюцца па групах у адпаведнасцi з прынятай i зацверджанай музеем класiфiкацыяй музейных прадметаў. Класiфiкацыя музейных прадметаў распрацоўваецца музеем у адпаведнасцi з парадкам класiфiкацыi музейных прадметаў.
108. Згодна з зацверджанай музеем класiфiкацыяй музейных прадметаў i колькасцю асноўных груп усе музейныя прадметы асноўнага фонду размяркоўваюцца памiж адпаведнымi музейнымi калекцыямi. Кожная музейная калекцыя мае сваю iнвентарную кнiгу i шыфр.
109. Навуковы супрацоўнiк музея, якi атрымаў музейны прадмет для навуковага даследавання, у аптымальны тэрмiн, але не болей чым два тыднi, вывучае прадмет, праводзiць яго навуковае апiсанне ў базе даных у адпаведнасцi са структурай навуковага апiсання музейнага прадмета згодна з дадаткам 41.
Пры вядзеннi ўлiковай дакументацыi ў аўтаматызаваным рэжыме iнвентарныя кнiгi музейных калекцый i навуковы пашпарт музейнага прадмета згодна з дадаткам 42 фармiруюцца на падставе iнфармацыi, уведзенай у базу даных музея.
Працэс навуковага апiсання музейнага прадмета каардынуецца i кантралюецца галоўным захавальнiкам цi намеснiкам кiраўнiка музея па навуковай рабоце.
110. Аб'ём раздрукаванай iнвентарнай кнiгi, перыядычнасць перанясення электроннай версii на папяровы носьбiт вызначаюцца ўнутрымузейнай iнструкцыяй. Раздрукаваная iнвентарная кнiга павiнна быць падшыта ў асобную справу, прашнуравана, старонкi пранумараваны. Яна павiнна быць падпiсана галоўным захавальнiкам, кiраўнiком музея i заверана пячаткай музея.
111. На перыяд пераходу на аўтаматызаваную сiстэму ўлiку дазваляецца вядзенне iнвентарных кнiг музейных калекцый i навуковых пашпартоў музейных прадметаў на папяровых носьбiтах. У гэтым выпадку iнвентарная кнiга да запаўнення павiнна быць пранумаравана, прашнуравана, зацверджана подпiсам галоўнага захавальнiка, кiраўнiка музея, заверана пячаткай музея.
У рукапiсным варыянце iнвентарныя кнiгi i навуковы пашпарт музейнага прадмета запаўняюцца ў адпаведнасцi з формамi, якiя дадаюцца да дадзенай Iнструкцыi.
112. Усе акты, кнiга паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду, кнiга ўлiку музейных прадметаў абменнага фонду, кнiга ўлiку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў, кнiга ўлiку фонду сыравiнных матэрыялаў, iнвентарныя кнiгi, пратаколы ФЗК i iншыя ўлiковыя дакументы складаюць архiў улiкова-захавальнiцкай дакументацыi, якi захоўваецца ў асобным памяшканнi або металiчнай шафе, што апламбiруюцца ў канцы працоўнага дня. Доступ да ўлiковай дакументацыi кантралюецца галоўным захавальнiкам, загадчыкам аддзела ўлiку музея.
Вынас усiх пералiчаных дакументаў i кнiг за межы музея забараняецца, акрамя выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам.
Глава 11
ПАРАДАК ПЕРАДАЧЫ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ I МУЗЕЙНЫХ КАЛЕКЦЫЙ,
НАВУКОВА-ДАПАМОЖНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ НА ЧАСОВАЕ
I ПАСТАЯННАЕ ЗАХОЎВАННЕ
113. Перадача музейных прадметаў i музейных калекцый, якiя ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, а таксама навукова-дапаможных матэрыялаў ад аднаго музея да iншага i ад музея да iншай арганiзацыi на часовае захоўванне тэрмiнам да аднаго года ажыццяўляецца на падставе дамоўленасцi памiж iмi, а для дзяржаўных музеяў, зарэгiстраваных як юрыдычныя асобы, таксама пры наяўнасцi пiсьмовага дазволу заснавальнiка музея.
Перадача на часовае захоўванне тэрмiнам да аднаго года музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, якiя з'яўляюцца гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi 0, 1, 2-й катэгорыi, а таксама тых, што стаяць на спецыяльным улiку, ажыццяўляецца з пiсьмовага дазволу Мiнiстэрства культуры.
114. Асноўнымi дакументамi для перадачы музейных прадметаў i (або) музейных калекцый, а таксама навукова-дапаможных матэрыялаў на часовае захоўванне iншым музеям i арганiзацыям з'яўляюцца:
акт перадачы музейных прадметаў i навукова-дапаможных матэрыялаў на часовае захоўванне;
гарантыйнае пiсьмо ад музея цi iншай арганiзацыi, якой перадаюцца музейныя прадметы i (або) музейныя калекцыi, навукова-дапаможныя матэрыялы;
даверанасць на асобу, якой выдаюцца музейныя прадметы i (або) музейныя калекцыi, навукова-дапаможныя матэрыялы.
115. Забараняецца перадача музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў, якiя знаходзяцца на часовым захаваннi, iншым музеям i арганiзацыям без згоды iх уладальнiка.
116. Пры стварэннi выстаўкi або экспазiцыi ў музеi i яго фiлiялах музейныя прадметы i навукова-дапаможныя матэрыялы выдаюцца па акце ўнутрымузейнай перадачы.
117. Iншы рух музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў унутры музея (перадача ў фоталабараторыю, для навуковай работы або напiсання навуковых пашпартоў, для правядзення работ па кансервацыi i рэстаўрацыi) ажыццяўляецца з дазволу галоўнага захавальнiка i афармляецца таксама актам унутрымузейнай перадачы.
Акты ўнутрымузейнай перадачы рэгiструюцца ў спецыяльным журнале рэгiстрацыi актаў унутрымузейнай перадачы.
118. Кантроль за своечасовым вяртаннем музейных прадметаў i музейных калекцый, якiя былi прыняты або выдадзены на часовае захоўванне, вядзе загадчык сектара ўлiку або адказны навуковы супрацоўнiк музея.
119. Па сканчэннi тэрмiну перадачы музейных прадметаў i (або) музейных калекцый на часовае захоўванне ён можа быць падоўжаны ў парадку, пазначаным у пункце 113, але не болей чым на адзiн год.
120. Музейныя прадметы, навукова-дапаможныя матэрыялы, якiя не ўвайшлi ў экспазiцыю цi ў склад выстаўкi, вяртаюцца ў музейныя фонды на працягу трох дзён пасля адкрыцця выстаўкi, экспазiцыi.
У выключных выпадках, калi музейныя прадметы або музейныя калекцыi, навукова-дапаможныя матэрыялы былi выдадзены на выстаўку, якая экспануецца на далёкай адлегласцi ад музея, тэрмiн iх вяртання можа быць падоўжаны па ўзгадненнi з галоўным захавальнiкам i кiраўнiком музея на перыяд, якi патрабуецца для iх вяртання.
121. Музейныя прадметы i музейныя калекцыi, уключаныя ў Музейны фонд, вывазу за межы Рэспублiкi Беларусь на пастаяннае захоўванне не падлягаюць, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
122. Музейныя прадметы i (або) музейныя калекцыi, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, могуць перадавацца ад аднаго дзяржаўнага музея да другога ў парадку унiверсальнай правапераемнасцi, у выпадку абмену на iншы музейны прадмет i (або) музейную калекцыю цi iншым спосабам, якi не супярэчыць заканадаўству, толькi па дамоўленасцi памiж музеямi або юрыдычнымi асобамi, структурнымi падраздзяленнямi якiх з'яўляюцца музеi, i з дазволу Мiнiстэрства культуры ў форме загада.
123. Перадача музейных прадметаў i музейных калекцый, якiя ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, ад аднаго музея да iншага i ад музея да iншай арганiзацыi на пастаяннае захоўванне ажыццяўляецца па актах перадачы музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне, якiя рэгiструюцца ў журнале актаў перадачы музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне.
Глава 12
ПАРАДАК ЗВАРОТНАГА ПРЫЁМУ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ I МУЗЕЙНЫХ
КАЛЕКЦЫЙ, НАВУКОВА-ДАПАМОЖНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ, ЯКIЯ БЫЛI
ПЕРАДАДЗЕНЫ НА ЧАСОВАЕ ЗАХОЎВАННЕ
124. Вяртанне музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных матэрыялаў, якiя былi перададзены на часовае захоўванне, ажыццяўляецца па актах зваротнага прыёму музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў, перададзеных на часовае захоўванне.
125. Акты зваротнага прыёму музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў, перададзеных на часовае захоўванне, рэгiструюцца ў журнале рэгiстрацыi актаў зваротнага прыёму музейных прадметаў, перададзеных на часовае захоўванне.
Глава 13
ПАРАДАК СПIСАННЯ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ
126. Музейныя прадметы i музейныя калекцыi выключаюцца з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь i падлягаюць спiсанню з фонду музейных прадметаў музея, калi яны:
пашкоджаны ў такой ступенi, што iх немагчыма рэстаўрыраваць;
страцiлi сваю культурную, гiстарычную, навуковую i (або) мастацкую вартасць;
страчаны або знiшчаны ў вынiку ўздзеяння прыродных фактараў;
выкрадзены, што пацвярджаецца адпаведнымi дзяржаўнымi органамi;
знаходзяцца ў музейным фондзе прыватнага музея i выключаюцца на падставе пiсьмова аформленай заявы гэтага музея;
абменьваюцца згодна з заканадаўствам на iншы музейны прадмет, якi знаходзiцца ў замежным музеi, або прадмет музейнага значэння цi на iншую музейную калекцыю, якiя знаходзяцца ў замежным музеi.
127. Для прыняцця рашэння аб выключэннi музейных прадметаў i (або) музейных калекцый з Музейнага фонду музей або юрыдычная асоба, структурным падраздзяленнем якой з'яўляецца музей, падае ў Мiнiстэрства культуры заяву, у якой пазначаны прычыны выключэння музейных прадметаў i (або) музейных калекцый, прадугледжаныя ў пункце 126 дадзенай Iнструкцыi, адпаведную выпiску з пратакола фондава-закупачнай камiсii музея (для дзяржаўных музеяў), а таксама вопiс музейных прадметаў i (або) музейных калекцый, што падлягаюць выключэнню. Пры разглядзе пытанняў аб выключэннi музейных прадметаў i (або) музейных калекцый з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь пасяджэнне фондава-закупачнай камiсii музея адбываецца з абавязковым удзелам прадстаўнiка дзяржаўнага органа кiравання па падпарадкаваннi музея. Рашэнне аб выключэннi музейных прадметаў i (або) музейных калекцый з Музейнага фонду прымае Мiнiстэрства культуры ў форме загада.
128. Загад Мiнiстэрства культуры з'яўляецца падставай для спiсання i выключэння музейных прадметаў з КП або КАФ i iнвентарных кнiг музея.
129. Адзнака аб выключэннi музейнага прадмета з КП, КАФ, iнвентарных кнiг робiцца ў графе "Заўвагi" са спасылкай на загад Мiнiстэрства культуры, падпiсваецца галоўным захавальнiкам i завяраецца пячаткай музея.
130. Забараняецца выкарыстанне iнвентарных нумароў, вызваленых пасля выключэння музейных прадметаў, для запiсу iншых музейных прадметаў.
131. Перавод музейнага прадмета з адной iнвентарнай кнiгi ў iншую i адпаведна змена iнвентарнага нумара i шыфра робяцца па рашэннi ФЗК, якое зацвярджаецца кiраўнiком музея пры ўмове, што музейны прадмет застаецца ў асноўным фондзе.
132. Замена старых iнвентарных кнiг новымi магчыма толькi ў выключных выпадках, калi кнiгi прыйшлi ў дрэнны стан i не падлягаюць узнаўленню, i з дазволу Мiнiстэрства культуры. Пры атрыманнi дазволу i пасля завяршэння работы па замене старых iнвентарных кнiг складаецца акт на скасаванне старых iнвентарных кнiг згодна з дадаткам 35. Акт зацвярджаецца кiраўнiком музея.
133. У акце на скасаванне старых iнвентарных кнiг дакладна фiксуюцца дата, дакументы, на падставе якiх адбылася замена кнiг, прычына замены, апроч таго, у акце павiнны быць адзначаны:
колькасць нумароў, перанесеных у новыя кнiгi;
колькасць нумароў, раней выключаных;
колькасць страчаных нумароў.
134. Акт на скасаванне старых iнвентарных кнiг складаецца ў 2 экзэмплярах: першы захоўваецца ў аддзеле фондаў музея, другi - перадаецца Мiнiстэрству культуры.
Да зацвярджэння акта на скасаванне старых iнвентарных кнiг дзеючым лiчыцца стары iнвентар.
135. Калi музей мае музейныя прадметы, адносна якiх ёсць доказы, што яны трапiлi да яго ў калекцыю з парушэннем нормаў мiжнародных дагавароў Рэспублiкi Беларусь, музей павiнен спрыяць вяртанню гэтых прадметаў у краiну паходжання.
Глава 14
УЛIК ФОНДУ НАВУКОВА-ДАПАМОЖНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ
I ФОНДУ СЫРАВIННЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ
136. Матэрыялы фонду навукова-дапаможных матэрыялаў акцiруюцца па формах актаў прыёму музейных прадметаў i навукова-дапаможных матэрыялаў на пастаяннае захоўванне згодна з дадаткамi 9, 10 i заносяцца ў кнiгу ўлiку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў згодна з дадаткам 6 (далей - кнiга НД).
137. Матэрыялы фонду навукова-дапаможных матэрыялаў навуковай iнвентарызацыi не падлягаюць.
138. Выдача матэрыялаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў у часовае i пастаяннае захоўванне i выключэнне iх з кнiгi НД праводзiцца паводле рашэння ФЗК i загада кiраўнiка музея.
139. Перавод матэрыялаў з фонду навукова-дапаможных матэрыялаў у фонд музейных прадметаў праводзiцца па рашэннi ФЗК, перавод з асноўнага фонду музейных прадметаў у фонд навукова-дапаможных матэрыялаў магчымы пасля прыняцця рашэння аб выключэннi музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь паволе загада Мiнiстэрства культуры.
140. Сыравiнныя матэрыялы заносяцца ў кнiгу ўлiку сыравiнных матэрыялаў згодна з дадаткам 5 i ў залежнасцi ад вынiкаў далейшай апрацоўкi па рашэннi ФЗК заносяцца ў асноўны фонд цi фонд навукова-дапаможных матэрыялаў.
141. Абрэвiятура музея i парадкавы нумар па кнiзе ўлiку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў i кнiзе ўлiку фонду сыравiнных матэрыялаў прастаўляюцца на прадмеце.
142. Спiсанне матэрыялаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў i фонду сыравiнных матэрыялаў ажыццяўляецца паводле пiсьмовага загада кiраўнiка музея на падставе рашэння ФЗК.
Глава 15
ПАРАДАК УЛIКУ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ I МУЗЕЙНЫХ
КАЛЕКЦЫЙ У ФIЛIЯЛАХ МУЗЕЯ
143. У музеях, якiя маюць фiлiялы, вядзецца цэнтралiзаваны ўлiк музейных фондаў у галаўным музеi.
144. У асобных выпадках, калi фiлiялы маюць значныя гiстарычна сфармiраваныя зборы, дапускаецца асобны ўлiк музейных прадметаў i музейных калекцый непасрэдна ў фiлiяле, якi вядзецца ў адпаведнасцi з правiламi, вызначанымi дадзенай Iнструкцыяй. Рашэнне аб вядзеннi фiлiялам музея асобнага ўлiку музейных прадметаў i музейных калекцый прымаецца кiраўнiком музея i афармляецца загадам.
База даных музейных фондаў фiлiяла музея павiнна мець электронную копiю ў галаўным музеi, у якой даныя пастаянна абнаўляюцца.
145. Зводныя даныя пра рух музейных прадметаў у фiлiяле (выдадзеных i прынятых на пастаяннае захоўванне) фiксуюцца ў гадавой справаздачы галаўнога музея вышэйстаячай арганiзацыi ў адпаведнасцi з падпарадкаваннем.
Глава 16
ЗВЕРКА НАЯЎНАСЦI МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ,
НАВУКОВА-ДАПАМОЖНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ З УЛIКОВАЙ ДАКУМЕНТАЦЫЯЙ
146. Музеi абавязаны сiстэматычна праводзiць зверку наяўнасцi музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў з улiковай дакументацыяй (далей - зверка наяўнасцi).
147. Музеi, якiя маюць калекцыi да 3 тысяч адзiнак, зверку наяўнасцi музейных прадметаў праводзяць штогод.
148. Музеi, калекцыi якiх складаюць 3 тысячы i больш адзiнак, штогод праводзяць зверку наяўнасцi музейных прадметаў па музейных калекцыях у адпаведнасцi з планам, зацверджаным кiраўнiком музея.
Зверка наяўнасцi навукова-дапаможных матэрыялаў адбываецца раз у тры гады ў адпаведнасцi з планам, зацверджаным кiраўнiком музея.
149. Зверку наяўнасцi праводзiць камiсiя ў складзе не меней 3 чалавек, прызначаная загадам кiраўнiка музея.
150. Канчатковыя вынiкi зверкi наяўнасцi музейных прадметаў i музейных калекцый з улiковай дакументацыяй фiксуюцца ў акце зверкi наяўнасцi музейных прадметаў з улiковай дакументацыяй згодна з дадаткам 36, якi падпiсваецца членамi камiсii, галоўным захавальнiкам фондаў i зацвярджаецца кiраўнiком музея.
151. У выпадку, калi ў вынiку зверкi выяўлены недахоп музейных прадметаў, акт зверкi накiроўваецца ў вышэйстаячую арганiзацыю з дадаткам усёй неабходнай дакументацыi i тлумачальнай запiскай кiраўнiка музея аб прычынах страты i прынятых мерах.
Глава 17
УЛIКОВЫЯ АБАЗНАЧЭННI (IДЭНТЫФIКАЦЫЙНЫЯ НУМАРЫ)
152. Адначасова з занясеннем музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў у КП, кнiгу НД i iнвентарныя кнiгi на iх прастаўляюцца ўлiковыя абазначэннi (iдэнтыфiкацыйныя нумары): абрэвiятура музея, нумар па КП, КАФ альбо па кнiзе НД, нумар па iнвентарнай кнiзе.
153. Прадметы, якiя не маюць iдэнтыфiкацыйных нумароў, не могуць знаходзiцца ў фондасховiшчах музея, экспанавацца, перадавацца для экспанавання ў iншыя музеi i арганiзацыi, публiкавацца.
154. Iдэнтыфiкацыйны нумар наносiцца на тую частку музейнага прадмета, якая не будзе бачнай пры яго экспанаваннi.
155. У выпадку немагчымасцi праставiць улiковыя абазначэннi непасрэдна на музейным прадмеце iх прастаўляюць на яго аздабленнi (раме, футарале, канверце, паспарту i гэтак далей) у выглядзе этыкеткi цi ярлыка, якi мацуецца да прадмета.
156. Усе старыя этыкеткi, iдэнтыфiкацыйныя нумары на музейных прадметах скасуюцца пры замене iх новымi, але скасоўваюцца ўмоўным знакам (касым крыжом) чорнай тушшу, для графiкi - графiтным алоўкам, пры гэтым яны павiнны лёгка чытацца. Ярлыкi, этыкеткi i надпiсы старых збораў, якiя адлюстроўваюць гiсторыю прадмета, скасаванню не падлягаюць.
157. Прадметы, якiя паступiлi ў музей на часовае захоўванне, шыфруюцца спрошчанай тэхнiкай:
на карцiнах шыфры наносяцца алоўкам на падрамнiку;
малюнках, гравюрах - на адгорце графiтным алоўкам;
скульптурах, керамiчных i металiчных вырабах, на тканiнах прымацоўваюцца ярлыкi з улiковымi абазначэннямi.
158. На карцiнах iдэнтыфiкацыйны нумар прастаўляецца белай фарбай на нiжняй планцы падрамнiка ў левым вугле, без падрамнiка - на адваротным баку палатна ў левым нiжнiм вугле. На карцiнах, памер якiх вельмi вялiкi, улiковыя абазначэннi прастаўляюцца зверху i знiзу.
На iконах (дошках) шыфр i нумар прастаўляюцца белай (светлай) фарбай на тарцы або на адваротным баку дошкi. На двухбаковай iконе шыфр прастаўляецца на тарцы.
159. Акварэлi, малюнкi, гравюры, плакаты маркiруюцца штампам на адваротным баку прадмета ў левым нiжнiм вугле, нумары наносяцца графiтным алоўкам. На малюнках, уманцiраваных у раму, паспарту або акантоўку, шыфр i нумар дублююцца на акантоўцы. У выпадку асаблiва складанай манцiроўкi, калi раскантоўка можа прывесцi да пашкоджання прадмета, iдэнтыфiкацыйны нумар прастаўляецца на акантоўцы прадмета, аб чым робiцца адпаведная адзнака ў графе "Заўвагi" ў iнвентарнай кнiзе.
Для гравюр i малюнкаў на тонкай i празрыстай або старой паперы напiсанне нумароў дазваляецца толькi на акантоўцы цi манцiроўцы.
На графiчных творах забараняецца рабiць надпiсы чарнiлам, тушшу або хiмiчным алоўкам.
160. Рукапiсы маркiруюцца толькi мiнiяцюрным штампам. Iдэнтыфiкацыйны нумар прастаўляецца графiтным алоўкам.
161. Кнiгi, часопiсы, альбомы з малюнкамi цi фотаздымкамi шыфруюцца на адваротным баку тытульнага лiста ў правым нiжнiм вугле. На адваротным баку кожнага лiста альбома таксама прастаўляецца iдэнтыфiкацыйны нумар.
162. Да iкон з металу, крыжоў, а таксама мiнiяцюр, дробных прадметаў, на якiх немагчыма праставiць нумары непасрэдна на прадмеце, прымацоўваюць этыкеткi з шчыльнага кардону суравой нiткай.
163. На скульптуры (дрэва, мармур, метал) нумары ставяцца ззаду злева ў нiжнiм вугле плiнта алейнай фарбай. На дробнай скульптуры ўлiковыя абазначэннi прастаўляюцца на паддоне.
164. На прадметах з керамiкi, шкла, дрэва iдэнтыфiкацыйны нумар прастаўляецца на паддоне чорнай тушшу i пакрываецца празрыстым лакам, пры гэтым клеймы i маркi, якiя маюцца на прадмеце, павiнны чытацца.
165. На прадметах, якiя адчыняюцца (скрынках, табакерках i iншых), улiковыя нумары ставяцца ўнутры.
166. Манеты, медалi, гемы маркiруюцца на манцiроўцы i на ўпакоўцы (канвертах, футаралах, скрынках).
167. На тканiнах этыкетка са светлай матэрыi прышываецца з адваротнага боку ў левым вугле (дываны, ручнiкi, паясы i iншыя), да прадметаў (спаднiцы, кашулi) этыкетка прышываецца да нiжняга краю споду. Iдэнтыфiкацыйны нумар на этыкетцы прастаўляецца чорнай тушшу.
168. На мэблi iдэнтыфiкацыйны нумар наносiцца фарбай ззаду цi пад сядзеннем, з тыльнага боку або да асноўнай рамы (для сталоў). Для этыкеткi выбiраецца месца, не пакрытае лакам.
169. На аўдыёвiзуальных матэрыялах улiковыя абазначэннi прастаўляюцца тушшу на ўпакоўцы. На фотаадбiтках - на адвароце ў левым нiжнiм вугле. На негатывах памерам меней за 9 x 12 мм iдэнтыфiкацыйныя нумары прастаўляюцца на канверце. На негатывах вялiкiх памераў дазваляецца ставiць улiковыя абазначэннi тушшу на палях з эмульсiйнага боку цi на ўчастку памiж перфарацыйнымi адтулiнамi на перфарыраванай плёнцы.
170. На агнястрэльнай зброi iдэнтыфiкацыйны нумар наносiцца на затворнай каробцы цi на ўнутраным баку спускавой планкi; на халоднай зброi - на эфесе, або на чаранку, або на спецыяльным металiчным жэтоне. На металiчных прадметах - эмалевай фарбай.
171. Музейныя прадметы, якiя адносяцца да натуральна-гiстарычных крынiц, маркiруюцца:
Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10 |
|