Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства труда Республики Беларусь от 29 августа 1996 г. №62 "Аб Тыпавым палажэннi аб навучаннi, iнструктажы i праверцы ведаў работнiкаў па пытаннях аховы працы"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 8

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9

 
     4.12. Патрабаваннi  бяспекi   пры   эксплуатацыi   аўтамабiляў,
трактароў i iншых мабiльных машын i стацыянарнага абсталявання.

     4.13. Патрабаваннi   па   арганiзацыi   бяспечнай  эксплуатацыi
электраўстановак.

     4.14. Патрабаваннi    бяспекi    пры    рабоце    з    вытокамi
электрамагнiтнага выпраменьвання.

     4.15. Парадак забеспячэння работнiкаў прадпрыемства спецыяльнай
вопраткай,  спецыяльным абуткам  i  iншымi  сродкамi  iндывiдуяльнай
абароны.

     4.16. Патрабаваннi бяспекi пры выкананнi рамонтных работ.

     4.17. Правiлы  работы з нерэгламентаванымi  шкоднымi хiмiчнымi,
бiялагiчнымi  рэчывамi,  выкарыстоўваемымi  на  работах,  звязаных з
прымяненнем,              зберажэннем,             транспартаваннем,
навукова-эксперыментальным   даследваннем,   доследным   вырабам,  а
таксама ўтвараючымiся ў ходзе тэхналагiчнага працэсу.

     4.18. Парадак    рэгiстрацыi    i    прыёму    ў   эксплуатацыю
прадпрыемстваў,  маючых вытворчасцi  з  нерэгламентаванымi  шкоднымi
хiмiчнымi i бiялагiчнымi рэчывамi.

     4.19. Патрабаваннi   бяспекi   пры   ажыццяўленнi  патэнцыяльна
шкодных вiдаў дзейнасцi на вытворчасцях i  аб'ектах,  падкантрольных
органам дзяржаўнага спецыялiзаванага нагляду i кантролю.

         5. Выбуханебяспека вытворчасцяў i выбухаабарона.

     5.1. Сучасны стан i дынамiка аварыйнасцi ў сусветнай iндустрыi.
Аналiз характэрных значных вытворчых аварый,  звязаных  з  выкiдамi,
выбухамi i пажарамi хiмiчных рэчываў.

     5.2. Агульныя  заканамернасцi залежнасцi маштабаў разбурэнняў i
цяжкасцi наступстваў аварый ад фiзiка-хiмiчных якасцяў i  параметраў
гаручых рэчываў, выкарыстоўваючыхся ў тэхналагiчнай сiстэме.

     5.3. Асноўныя  палажэннi Канвенцыi 174 "Аб папярэджаннi вялiкiх
прамысловых аварый" ад 2 чэрвеня  1993  г.  Мiжнароднай  арганiзацыi
працы.

     5.4. Тэарэтычныя асновы механiзма гарэння i выбуху.

     5.5. Ламiнарнае,  дэфлаграцыйнае гарэнне i дэтанацыя. Гарэнне i
выбух рэчываў у розных агрэгатных станах.

     5.6. Асаблiвасцi  гарэння  i   выбуху   ў   апаратуры,   аб'ёме
вытворчага памяшкання. Асаблiвасцi неарганiзаваных газавых выкiдаў у
незамкнутай прасторы. Механiзм гарэння аэразоляў.

     5.7. Параметры       i       уласцiвасцi,       характарызуючыя
выбуханебяспечнасць  асяроддзя;  фактары,  характарызуючыя небяспеку
выбуху (ГОСТ 12.1.010-76).

     5.8. Колькасныя паказчыкi вабухаў,  характарызуючыя маштабнасць
разбурэння,  цяжкасць наступстваў. Трацiлавы эквiвалент. Прыведзеная
маса.  Энергетычны патэнцыял выбуханебяспекi,  баланс  размеркавання
энергii выбуху.

     5.9. Асноўныя         характарыстыкi        выбуханебяспечнасцi
хiмiка-тэхналагiчных   працэсаў.   Паказчыкi   ўзроўню    разбурэння
прамысловых   аварый.   Прыняцце   вызначэння:  хiмiка-тэхналагiчная
сiстэма,  тэхналагiчны блок, асяроддзе, аб'ект. Значэннi параметраў:
рэгламентаваныя,   крытычныя,  гранiчна  дапушчальныя;  патэнцыяльна
выбуханебяспечныя тэхналагiчныя аб'екты.

     5.10. Колькасныя        характарыстыкi         гiдрадынамiчных,
цепламасаабменных працэсаў i iх уплыў на ўзровень выбуханебяспекi.

     5.11. Колькасныя  паказчыкi,  складаючыя  энергетычны патэнцыял
выбуханебяспекi. Магчымыя паказчыкi выбухаў.

     5.12. Метады стабiлiзацыi працэсаў i ацэнка надзейнасцi сiстэм.
Фiзiка-хiмiчныя    характарыстыкi    рэчываў,   выкарыстоўваемых   у
тэхналагiчнай сiстэме i iх уплыў на выбуханебяспеку.  Ацэнка ўзроўню
небяспекi працэсу.  Абгрунтаванасць i надзейнасць спосабаў i сродкаў
кантролю дапушчальнай колькасцi шкодных рэчываў. Меры  папярэджвання
крытычных значэнняў параметраў.

     5.13. Ацэнка     эксплуатацыйнай    надзейнасцi    i    бяспекi
абсталявання, трубаправодаў i абгрунтаванне iх выбару.

     5.14. Паняцце аб тэрмiнах службы (рэсурсе) i безадказнай рабоце
абсталявання.

     5.15. Выбар  сродкаў  кантролю,  кiравання  i  супрацьаварыйнай
абароны з улiкам характару тэхналагiчнага  працэсу  i  энергетычнага
патэнцыялу аб'екта.

     5.16. Лакалiзацыя  аварый;  абарона  персаналу ад пашкоджанняў;
будынкаў i збудаванняў - ад разбурэнняў.

     5.17. Паблочныя мадэлi ўзнiкнення i развiцця аварый.  Тэхнiчныя
сродкi  i  паслядоўнасць аварыйнага адключэння тэхналагiчных блокаў.
Метады  i  паслядоўнасць  лакалiзацыi  аварый  у  розных  схемах  iх
развiцця.

     5.18. Метады  ацэнкi  iнтэнсiўнасцi  ўздзеяння ўдарнай хвалi на
аб'екты пры  магчымым  выбуху.  Асноўныя  прынцыпы  разлiку  зон  на
ўзроўнях небяспекi i iх класiфiкацыя.

     5.19. Абгрунтаванасць       размяшчэння       выбуханебяспечных
тэхналагiчных  аб'ектаў  на   тэрыторыi  прадпрыемства. Устойлiвасць
будынкаў i збудаванняў ад уздзеяння ўдарнай хвалi.

     5.20. Тэхнiчныя   i  арганiзацыйныя  меры  аховы  персаналу  ад
уздзеяння ўдарнай хвалi i другасных фактараў выбуху.

     5.21. Асноўныя напрамкi ўдасканалення тэхналагiчных   працэсаў,
распрацоўкi  сучаснага  абсталявання,  сродкаў  кантролю кiравання i
супрацьаварыйнай  абароны,  хуткадзеючай  i  рэгулюючай   апаратуры.
Павышэнне якасцi сыравiны, матэрыялаў i абсталявання.

     5.22. Рацыянальнае планаванне   тэрыторыi прадпрыемства.

     5.23. Выбар  i  выкарыстанне  эфектыўных  i  надзейных  сродкаў
кантролю, рэгулявання i супрацьаварыйнай абароны.

     5.24. Папярэджанне  аварыйнай   разгерметызацыi   тэхналагiчных
сiстэм, узгарання аварыйных выкiдаў.

     5.25. Патрабаваннi да прафесiйнага адбору i навучання персаналу
для вытворчасцяў павышанай выбуханебяспекi.

                       6. Пажарная бяспека.

     6.1. Асноўныя нарматыўныя  прававыя  дакументы,  рэгламентуючыя
работу  па забеспячэнню пажарнай бяспекi аб'ектаў:  Закон Рэспублiкi
Беларусь  "Аб  пажарнай  бяспецы",  стандарты,  будаўнiчыя  нормы  i
правiлы, Правiлы пажарнай бяспекi i iншыя.

     6.2. Абавязкi кiраўнiка прадпрыемства i iншых службовых асоб па
забеспячэнню   пажарнай   бяспекi   аб'екта   i   асобных   участкаў
вытворчасцi.

     6.3. Парадак   арганiзацыi   i  работы  дабраахвотнай  пажарнай
дружыны.  Палажэнне аб  дабраахвотных  пажарных  дружынах.  Абавязкi
членаў  дабраахвотных  пажарных дружын  па  папярэджванню  i тушэнню
пажараў. Льготы i заахвочваннi, устаноўленыя для iх.

     6.4. Парадак  стварэння  i  работы  пажарна-тэхнiчных  камiсiй.
Тыпавыя палажэннi аб пажарна-тэхнiчнай камiсii.

     6.5. Крымiнальная,     адмiнiстратыўная,     матэрыяльная     i
дысцыплiнарная адказнасць грамадзян,  службовых i юрыдычных асоб  за
нарушэннi патрабаванняў пажарнай бяспекi i ўзнiкнення пажараў.

     6.6. Кароткая  характарыстыка  вытворчасцяў  i пажарная бяспека
тэхналагiчнага  працэсу,  сыравiны,  гатовай  прадукцыi,   агрэгата,
установак i г.д.

     6.7. Асноўныя    прычыны   пажараў:   парушэннi   тэхналагiчных
рэгламентаў   i   няспраўнасць   вытворчага   абсталявання,    iскры
электрагазазварачных работ i неасцярожнае абыходжанне з агнем, iскры
кацельных   i   iншых   установак,   парушэннi   правiл   карыстання
iнструментамi i электранагравальнымi прыборамi.

     6.8. Меры пажарнай бяспекi, якiя неабходна выконваць да пачатку
работы,  у час i пасля яе заканчэння з мэтай папярэджвання  пажараў.
(Утрыманне тэрыторыi прадпрыемства, супрацьпажарные разрывы, крынiцы
супрацьпажарнага водазабеспячэння, супрацьпажарны рэжым на аб'екце).

     6.9. Асноўныя  патрабаваннi   пажарнай   бяспекi   будынкаў   i
памяшканняў,   пры   эксплуатацыi  электраабсталявання,  ацяпляльных
прыбораў,  сiстэм вентыляцыi,  пры правядзеннi электрагазазварачных,
паяльных  i  iншых вогневых работ,  пры афарбоўцы,  абястлушчваннi i
мыццi вырабаў i абсталявання.

     6.10. Патрабаваннi пажарнай бяспекi  ў  лабараторыях,  архiвах,
складскiх памяшканнях,  гаражах, дрэваапрацоўчых цэхах i майстэрнях,
на  складах  аховы  гаруча-змазачных  матэрыялаў,   пры   рабоце   з
пажаравыбуханебяспечнымi   матэрыяламi,   у  памяшканнях  з  масавым
знаходжаннем людзей (клубах, палiклiнiках, сталовых i г.д.)

     6.11. Асноўныя  патрабаваннi  к  утрыманню   пуцей   эвакуацыi,
аўтаматычных    сiстэм   пажаратушэння   i   аўтаматычнай   пажарнай
сiгналiзацыi.

     6.12. Назначэнне  i   месцазнаходжанне   на   аб'екце   сродкаў
пажаратушэння,    супрацьпажарнага    абсталявання    i    iнвентару
(вогнетушыцелi,  унутраныя пажарныя краны,  бочкi з вадой, скрынкi з
пяском, стацыянарныя ўстаноўкi пажаратушэння).

     6.13. Агульныя    ўяўленнi   аб   спрынклерным   i   дрэнчарным
абсталяваннi,  аўтаматычнай пажарнай  сiгналiзацыi,  вуглекiслотнай,
парашковай,   газавай  i  iншых  устаноўках  пажаратушэння.  Парадак
утрымання сродкаў пажаратушэння летам i зiмой.

     6.14. Правiлы      выкарыстання      вогнегасячых      сродкаў,
супрацьпажарнага iнвентару i абсталявання для пажаратушэння.

     6.15. Сродкi  сувязi  i  апавяшчэння  аб  пажары,  iснуючыя  на
аб'екце,  у цэху,  месцы размяшчэння  тэлефонаў,  прыстасаванне  для
падачы гукавых сiгналаў пажарнай трывогi. Правiлы выкарыстання гэтых
сродкаў на выпадак узнiкнення пажару.

     6.16. Дзеяннi  работнiкаў  пры  выяўленнi  ў  цэху   альбо   на
тэрыторыi аб'екта задымлення, узгарання альбо пажару.

     6.17. Парадак    паведамлення   аб   пажары   пажарнай   ахове,
газавыратавальнай i iншым аварыйным  службам,  арганiзацыя  сустрэчы
пажарных  часцей,  каманд  альбо  дабраахвотных  пажарных  дружынаў.
Адключэнне    пры    неабходнасцi    техналагiчнага    абсталявання,
камунiкацый,   электраўстановак   i   вентыляцыi.   Тушэнне  пажараў
маючымiся  на  аб'екце  сродкамi  пажаратушэння,  парадак  уключэння
стацыянарных    установак,    эвакуацыя    людзей   i   матэрыяльных
каштоўнасцяў.

     6.18. Дзеяннi    работнiкаў     пасля     прыбыцця     пажарных
падраздзяленняў (аказанне дапамогi ў пракладцы рукаўных лiнiй, удзел
у эвакуацыi матэрыяльных каштоўнасцяў i  выкананне  iншых  работ  па
распараджэнню кiраўнiка тушэння пажараў).

     6.19. Расследванне   i   ўлiк   пажараў,   распрацоўка  мер  па
прадухiленню пажараў i гiбелi людзей на iх.

                        7. Электрабяспека.

     7.1. Статыстычныя даныя аб стане вытворчага электратраўматызму.
Асноўныя прычыны i шляхi знiжэння iх узроўню.

     7.2. Электрычны  ток,  напружанне,  магутнасць,  супрацiўленне,
частата.  Адзiнкi вымярэння.  Пастаянны i пераменны ток,  iх шкоднае
ўздзеянне на арганiзм чалавека.

     7.3. Небяспечныя велiчынi электратоку,  напружання.  Залежнасць
уздзеяння электратоку на чалавека  ад  працягласцi  дзеяння,    умоў
асяроддзя, метэаралагiчных фактараў, фiзiчнага стану чалавека. Шляхi
праходжання току праз арганiзм чалавека.

     7.4. Паняцце  шагавага  напружання  i   напружання   датыкання.
Статычнае i наведзенае напружанне. Уздзеянне электрамагнiтных палёў,
сродкi абароны ад iх.

     7.5. Устройствы прамысловых  электраўстановак  i  iх  элементы:
электрастанцыi,      падстанцыi,     размеркавальныя     ўстройствы,
пераўтваральнiкi   энергii,    паветраныя    i    кабельныя    лiнii
электраперадач    вышэй   1000   В.   Размеркавальныя   электрасеткi
напружаннем да 1000 В.

     7.6. Раздзяленне электраўстановак па класах напружання 0,4  кВ;
6-10  кВ;  35  кВ;  110-1150  кВ.  Асаблiвасцi ўстройства i вобласць
прымянення.

     7.7. Асноўныя зоны электрасетак да i вышэй 1000 В. Дапушчальныя
(бяспечныя)    адлегласцi   да   токаправодзячых   частак   дзеючага
абсталявання, знаходзячагася пад напружаннем.

     7.8. Класiфiкацыя  вытворчых   памяшканняў   па   небяспечнасцi
паражэння працуючых электрычным токам.  Калектыўныя i iндывiдуальныя
сродкi  абароны  ў  электраўстаноўках.  Парадак   iх   выкарыстання,
захоўвання i ўлiку.

     7.9. Перыядычнасць   i  вiды  выпрабаванняў.  Плакаты  i  знакi
бяспекi, скарыстоўваемыя ў электраўстаноўках.

     7.10. Зазямленне  i  зануленне  электраўстановак.  Iх   ахоўнае
дзеянне.  Максiмальна  дапушчальныя велiчынi супрацiўлення.  Ад чаго
яны залежаць.

     7.11. Меры   бяспекi   пры    рабоце    з    электрыфiцыраваным
iнструментам, зварачнымi i панiжаючымi трансфарматарамi, пераноснымi
свяцiльнiкамi i г.д.

     7.12. Патрабаваннi бяспечнага прымянення машын i  механiзмаў  у
дзеючых   электраўстаноўках.  Асаблiвасцi  вытворчасцi  з  наяўнасцю
электратэхналогiй.

     7.13. Парадак  выканання  работ  у  дзеючых  электраўстаноўках:
арганiзацыйныя i тэхнiчныя меры, нарад-допуск да работы, iнструктаж,
групы электрабяспекi.

     7.14. Патрабаваннi да персаналу,  выконваючаму работы ў дзеючых
электраўстаноўках.

     7.15. Асоба,  адказная  за  стан электрагаспадаркi,  яе статус,
квалiфiкацыя, група электрабяспекi, абавязкi i адказнасць.

              8. Гiгiена працы i вытворчая санiтарыя.
                 Медыцынскiя агляды.


     8.1. Паняцце гiгiены працы i вытворчай  санiтарыi.  Нарматыўныя
акты   па  пытаннях  гiгiены  працы,  санiтарныя  нормы  i  правiлы,
гiгiенiчныя нарматывы, стандарты i г.д.

     8.2. Прынцыпы,  закладзеныя ў паказчыкi аценкi  ўмоў  працы  на
вытворчасцi.

     8.3. Крытэрыi  ацэнкi ўмоў працы (класы ўмоў i характара працы)
на вытворчасцi.

     8.4. Аналiз   i   ацэнка   захворвання   з    часовай    згубай
працаздольнасцi,  прафесiйнае  захворванне  (на Беларусi,  у галiне,
рэгiёне, на вытворчасцi).

     8.5. Арганiзацыя   i   ажыццяўленне   кантролю   за   фактарамi
вытворчага асяроддзя i працоўнага працэсу.

     8.6. Мерапрыемствы   па  паляпшэнню  ўмоў  працы  i  вытворчага
асяроддзя.

     8.7. Узаемадзеянне  розных  службаў  прадпрыемства  па  гiгiене
працы.

     8.8. Планаванне i арганiзацыя работ па ахове здароўя працуючых.

     8.9. Сродкi  iндывiдуальнай  i  калектыўнай  абароны працуючых.
Парадак забеспячэння iмi работнiкаў. Класiфiкацыя сродкаў абароны.

     8.10. Выбар  сродкаў  калектыўнай  i  iндывiдуальнай   абароны.
Асноўныя   шкодныя   вытворчыя  фактары  (шум,  вiбрацыя,  iнфрагук,
ультрагук,  iянiзiруючыя i неiянiзiруючыя  выпраменьваннi  i  г.д.),
характэрныя    для   данай   вытворчасцi,   вытокi   iх   утварэння,
класiфiкацыя,  гранiчнадапушчальныя ўзроўнi,  магчымыя ўздзеяннi  на
працуючых.

     8.11. Шкодныя   рэчывы,   вытокi  iх  утварэння,  класiфiкацыя,
прыблiзны пералiк (з 2.5 тысяч найменняў прывесцi некалькi  найбольш
распаўсюджаных на данай вытворчасцi).

     8.12. Арганiзацыя   гiгiенiчнай   ацэнкi   новых  тэхналагiчных
вытворчасцяў,  абсталявання,   хiмiчных   рэчываў,   укараняемых   у
вытворчасць.

     8.13. Выбар     тэхналагiчных     працэсаў:    бесперапыннасць,
замкнутасць   цыкла,   герметычнасць   апаратуры   з    максiмальным
выкарыстаннем самацёку, выкарыстанне тэхналагiчных параметраў (цiск,
вакуум, нiзкая тэмпература).

     8.14. Прымяненне дыстанцыйных i аўтаматычных сродкаў  кантролю,
кiравання i супрацьаварыйнай абароны i г.д.

     8.15. Ацяпленне,    вентыляцыя,   кандыцыянiраванне   вытворчых
памяшканняў.  Вiды  вентыляцыi.   Праектаванне,   мантаж,   прыёмка;
эксплуатацыя      вентыляцыйных      устройстваў,      абслугоўванне
газапылаўлоўлiваючага абсталявання.

     8.16. Асаблiвасцi гiгiены працы  пры выкарыстаннi жаночай працы
i працы  асоб   маладзей  18  гадоў.   Выкананне  норм  падняцця   i
перамяшчэння  цяжкасцяў  жанчынамi-працаўнiкамi  i  асоб маладзей 18
гадоў.  Арганiзацыя вызвалення  жанчын i  асоб маладзей  18 гадоў  з
шкодных i  цяжкiх работ у  адпаведнасцi з пералiкамi  цяжкiх работ з
шкоднымi  альбо  небяспечнымi  ўмовамi  працы,  на якiх забараняецца
выкарыстанне працы жанчын i працы асоб маладзей 18 гадоў).

     8.17. Рэкамендацыi па выкарыстанню працы цяжарных.

     8.18. Забеспячэнне нагляду за вытворчым асяроддзем.  Гiгiенiчны
лабараторны   кантроль   вытворчага   асяроддзя  i  асноўныя  метады
(фотаметрычны,   газахроматаграфiчны,   паляраграфiчны    i    др.).
Патрабаваннi  да  метадаў  вымярэнняў  i  даследванняў.  Арганiзацыя
лабараторнага кантролю на вытворчасцi.

     8.19. Санiтарна-бытавое   забеспячэнне   працуючых.    Асноўныя
нарматыўныя     дакументы.     Канкрэтныя     прыклады     недахопаў
санiтарна-бытавога абслугоўвання.

     8.20. Медыцынскiя агляды -  першасныя  i  перыядычныя,  паняцце
медаглядаў. Нарматыўныя акты па iх арганiзацыi i правядзенню.

     8.21. Вiды    прафзахворванняў.   Выкарыстанне   Палажэння   аб
расследаваннi i ўлiку няшчасных выпадкаў,  прафзахворванняў i аварый
на  прадпрыемствах,  ва  ўстановах  i арганiзацыях пры расследаваннi
прафзахворванняў. Рэгiстрацыя i улiк прафзахворванняў.

     8.22. Вызначэнне  прыгоднасцi  работнiка   да   данай   работы;
неабходнасць  пераводу на iншую работу,  аднаўленне працаздольнасцi.
Ацэнка стану здароўя працуючых.

     8.23. Асноўныя патрабаваннi да складання  санiтарна-гiгiенiчнай
характарыстыкi ўмоў працы.

             9.  Аказанне першай дапамогi пацярпеўшым
                 пры няшчасных выпадках.

     9.1. Кароткiя  асновы  анатомii  i  фiзiялогii  чалавека.

     9.2. Паняцце першай дапамогi. Асноўныя прынцыпы аказання першай
дапамогi (правiльнасць,  мэтазгоднасць дзеяння, хуткасць, рашучасць,
спакой).

     9.3. Класiфiкацыя кровацячэнняў.  Асноўныя вiды  кровацячэнняў,
iх прызнакi. Першая дапамога пры кровацячэннi (капiлярным, венозным,
артэрыяльным). Спосабы спынення кровацячэння (прыцiскам пашкоджанага
сасуда  да падляжачай косткi,  максiмальным згiбаннем канечнасцi,  з
дапамогай жгута альбо жгута-закруткi).

     9.4. Прыёмы рэанiмацыi. Падрыхтоўка пацярпеўшага да рэанiмацыi.
Штучнае  дыханне  спосабам  "з  рота  ў  рот"  альбо "з рота ў нос".
Непрамы (закрыты) масаж сэрца.

     9.5. Першая дапамога пры ўтапленнi.

     9.6. Вiды электратраўм.

     9.7. Тэрмiчнае,    электрычнае    i    бiялагiчнае    ўздзеянне
электрычнага току на арганiзм чалавека.

     9.8. Бяспечныя   метады   вызвалення  пацярпеўшага  ад  дзеяння
электрычнага току.  Правiлы аказання першай дапамогi пацярпеўшым  ад
паражэння электрычным токам.

     9.9. Першая  дапамога  пры  ўдарах.  Страсенне галаўнога мозгу.
Удары ў вобласцi пазваночнiка. Сiндром сцiскання.

     9.10. Першая дапамога  пры вывiхах i расцяжэннi звязак.

     9.11. Першая дапамога пры  пераломах.  Класiфiкацыя  пераломаў.
Правiлы накладкi шын.

     9.12. Першая  дапамога  пры  пашкоджаннi  пазваночнiка i касцей
таза.

     9.13. Апёкi,  iх класiфiкацыя.  Першая дапамога пры хiмiчных  i
тэрмiчных апёках, пры апёках вачэй.

     9.14. Першая дапамога пры цеплавым i сонечным ударах.

     9.15. Дзеянне  на  арганiзм чалавека нiзкiх тэмператур.  Першая
дапамога пры абмаражэннi i замярзаннi.

     9.16. Першая дапамога пры ўкусах змей i ядавiтых насякомых.

     9.17. Непрытомнасць,  траўматычны  шок.  Класiфiкацыя,   першая
дапамога.

     9.18. Атраўленне.    Шляхi   паступлення   ядаў   у   арганiзм.
Класiфiкацыя атраўленняў. Першая дапамога.

     9.19. Сродкi   аказання   першай   дапамогi    пры    нечаканых
захворваннях. Парадак аказання першай дапамогi.

     9.20. Правiла  транспартавання  пацярпеўшых.  Выбар  сродкаў  i
спосабаў транспартавання.

     9.21.   Медыцынская   аптэчка,   яе   змест   i   правiлы
выкарыстання медыкаментаў.


                                                      Дадатак 6
                                       да Тыпавога палажэння аб
                                       навучаннi, iнструктажы i
                                       праверцы   ведаў      па
                                       пытаннях   аховы   працы
                                       ад 29 жнiўня 1996 г. N 62


                         ПРЫКЛАДНЫ ПЕРАЛIК
                   пытанняў уводнага iнструктажу

     1. Агульныя звесткi аб прадпрыемстве,  характэрныя  асаблiвасцi
вытворчасцi.

     2. Агульныя    правiлы   паводзiн   работнiкаў   на   тэрыторыi
прадпрыемства,  у вытворчых i  дапаможных  памяшканнях.  Размяшчэнне
асноўных цэхаў, службаў, дапаможных памяшканняў.

     3. Асноўныя   палажэннi   Кодэкса  законаў  аб  працы  i  iншых
нарматыўных прававых актаў (дакументаў) па ахове працы.

     3.1. Працоўны дагавор,  рабочы час i час адпачынку. Ахова працы
жанчын  i  асоб маладзей 18 гадоў.  Калектыўны дагавор (пагадненне),
льготы i кампенсацыi за работу з асобымi ўмовамi працы.

     3.2. Правiлы ўнутранага  працоўнага  распарадку  прадпрыемства,
адказнасць за парушэнне гэтых правiлаў.

     3.3. Арганiзацыя  работы па кiраванню аховай працы,  кантроль i
нагляд за аховай працы на прадпрыемстве:  абавязкi  наймальнiкаў  па
ахове працы:
     абавязкi работнiка па выкананню патрабаванняў нарматыўных актаў
(дакументаў) па ахове працы;
     правы работнiкаў  па  ахове  працы  пры  заключэннi  працоўнага
пагаднення i ў час работы на прадпрыемстве;
     адказнасць работнiкаў  за  парушэнне  патрабаванняў  па   ахове
працы;
     папярэднiя i перыядычныя медыцынскiя агляды;
     сацыяльнае     страхаванне    ад     няшчасных    выпадкаў    i
прафзахворванняў;
     навучанне па пытаннях аховы працы.

     4. Асноўныя    небяспечныя   i   шкодныя   вытворчыя   фактары,
характэрныя  для  гэтай  вытворчасцi,  асаблiвасцi  iх  дзеяння   на
працуючых.

                                                      Дадатак 7
                                       да Тыпавога палажэння аб
                                       навучаннi, iнструктажы i

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations