Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства труда Республики Беларусь от 29 августа 1996 г. №62 "Аб Тыпавым палажэннi аб навучаннi, iнструктажы i праверцы ведаў работнiкаў па пытаннях аховы працы"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 5

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9

 
     1.8. Для  праверкi  ведаў  па  пытаннях  аховы  працы   загадам
наймальнiка  ствараецца  камiсiя  альбо  некалькi,  у  залежнасцi ад
колькасцi працуючых i спецыфiкi вытворчасцi.
     Склад, парадак i форму работы камiсii вызначаюць наймальнiкi.
     Пры праверцы ведаў склад камiсii павiнен быць не меней трох  яе
членаў.

     1.9. Праверка  ведаў кiраўнiкоў i спецыялiстаў  прадпрыемстваў,
арганiзацый i устаноў,  маючых  аб'екты,  вытворчасцi  i  ўстаноўкi,
падкантрольныя   органам   дзяржаўнага  спецыялiзаванага  нагляду  i
кантролю,  праводзiцца  ў  парадку,  устаноўленым  мiнiстэрствамi  i
iншымi цэнтральнымi органамi кiравання ў межах сваёй кампетэнцыi.

     1.10. Пры   праверцы   ведаў   па   пытаннях   аховы   працы  з
выкарыстаннем кантрольна-навучальных машын  на  базе  асабiстых  ЭВМ
павiнна   прадугледжвацца   магчымасць   выкарыстання  яе  ў  рэжыме
навучання i праверцы ведаў.

     1.11. У выпадку нязгоды работнiка з вынiкамi праверкi ведаў  ён
мае  права  звярнуцца ў камiсiю вышэйстаячага органа кiравання альбо
тэрытарыяльныя,  ствараемыя  пры  абласных   i   Мiнскiм   гарадскiм
выканкамах.

     1.12. Кiраўнiкi   i   члены  камiсii  наймальнiкаў,  не  маючыя
вышэйстаячых  органаў  кiравання,  праходзяць   праверку   ведаў   у
тэрытарыяльных камiсiях.

            II. ВЫВУЧЭННЕ АСНОЎ I НАВУЧАННЕ ПА ПЫТАННЯХ
                АХОВЫ  ПРАЦЫ Ў НАВУЧАЛЬНЫХ I ВЫХАВАЎЧЫХ
                             УСТАНОВАХ

     2.1. Вывучэнне  асноў  i  навучанне  па  пытаннях  аховы  працы
праводзiцца на усiх стадыях адукацыi  ў  навучальных,  выхаваўчых  i
адукацыйных  установах *) Рэспублiкi Беларусь з мэтай фармiравання ў
падрастаючага  пакалення  адказных  адносiн  да  пытанняў  асабiстай
бяспекi i бяспекi навакольных.

 -------------------------------
     *)  у далейшым - навучальныя установы

     2.2. У  дашкольных  установах  у працэсе заняткаў i iншых вiдаў
дзiцячай дзейнасцi выхаванцаў знаёмяць з асновамi бяспечных паводзiн
у  быце,  на  вулiцы  i  ў  самой  установе  пры  правядзеннi розных
мерапрыемстваў.  З выхавальнiкамi праводзяцца  заняткi  па  правiлах
дарожнага   руху,   пажарнай   бяспекi,  электрабяспекi  i  г.д.  па
праграмах, зацверджаных Мiнiстэрствам адукацыi i навукi.

     2.3. У агульнаадукацыйных школах усiх тыпаў i найменняў  вучняў
навучаюць  асновам пытанняў аховы працы ў працэсе вывучэння вучэбных
дысцыплiн.
     Навучанне вучняў  (у  выглядзе  iнструктажоў) па пытаннях аховы
працы праводзiцца перад пачаткам усiх вiдаў дзейнасцi: пры працоўнай
i прафесiйнай падрыхтоўцы,  арганiзацыi грамадска-карыснай працы,  а
таксама   пры    правядзеннi    экскурсiй,    паходаў,    спартыўных
мерапрыемстваў, кружковых заняткаў i iншай пазашкольнай работы.
     Навучэнцы пры праходжаннi працоўнай i прафесiйнай падрыхтоўкi ў
мiжшкольных   майстэрнях,   вучэбна-вытворчых  камбiнатах  вывучаюць
пытаннi па  ахове  працы  ў  час  тэарэтычных  заняткаў,  а  таксама
навучаюцца  бяспечным  прыёмам працы перад допускам iх да практычнай
работы.

     2.4. Прафесiйна-тэхнiчныя   ўстановы   фармiруюць   у   будучых
работнiкаў  прафесiйны  падыход  па  ахове  працы  з  улiкам  розных
катэгорый спецыяльнасцей.

     2.5. Пытаннi па  ахове  працы  вывучаюць  студэнты  вышэйшых  i
навучэнцы  сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў у адпаведнасцi з
зацверджанымi вучэбнымi планамi i праграмамi.

     2.6. Тыпавыя  планы,  праграмы  i  вучэбны  час,  адводзiмы  на
вывучэнне   пытанняў  па  ахове  працы,  на  ўсiх  стадыях  адукацыi
вызначаюцца  ў  залежнасцi  ад   спецыфiкi   навучальнай   установы,
атрымлiваемай спецыяльнасцi i зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi i
навукi Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Мiнiстэрствам працы.
     Формай  кантроля  ведаў  па  заканчэнню  вывучэння курса "Ахова
працы" з'яўляецца экзамен альбо дыферэнцыраваны залiк.

     2.7. Адказнасць за якасць выканання вучэбных планаў i праграм i
якасць iх выканання нясуць кiраўнiкi навучальных устаноў.

     2.8. Пры праходжаннi вытворчай  практыкi  студэнтамi  вышэйшых,
навучэнцамi   сярэднiх  i  прафесiйна-тэхнiчных  устаноў  наймальнiк
праводзiць  iнструктажы  i  праверку  iх  ведаў  па  ахове  працы  ў
прымяненнi   да   характару  работ  па  прафесii  (спецыяльнасцi)  i
канкрэтных рабочых месцаў з адпаведным  афармленнем  i  прысваеннем,
пры неабходнасцi, квалiфiкацыйнай групы па электрабяспецы.

     2.9. Пры   арганiзацыi   любога   калектыўнага  вiду  працоўнай
дзейнасцi навучаючайся моладзi па-за вучэбных  заняткаў  (студэнцкiя
атрады,  лагеры  працы  i адпачынку,  вучнёўскiя вытворчыя брыгады i
iншыя     працоўныя     аб'яднаннi      школьнiкаў,      выконваючыя
сельскагаспадарчыя,  будаўнiчыя  i iншыя вiды работ) са студэнтамi i
навучэнцамi праводзяцца заняткi ў навучальных установах  па  асновах
працоўнага заканадаўства, па ахове працы.

                III. НАВУЧАННЕ I ПРАВЕРКА ВЕДАЎ ПА
                     ПЫТАННЯХ АХОВЫ ПРАЦЫ РАБОЧЫХ

     3.1. Навучанне,  павышэнне ўзроўню i праверка ведаў па пытаннях
аховы  працы рабочых праводзiцца ў адпаведнасцi з Тыпавым палажэннем
аб  бесперапынным  прафесiйным   навучаннi   рабочых,   зацверджаным
сумесным  загадам  i  пастановай  Мiнiстэрства  адукацыi  i навукi i
Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь N 201/51 ад 02  чэрвеня  1995
года,  зарэгiстраваным  у  Рэестры Дзяржаўнай рэгiстрацыi 16 чэрвеня
1995 года, рэгiстрацыйны N 952/12, i дадзеным Тыпавым палажэннем.

     3.2. Тыпавыя вучэбныя  планы  i  праграмы  для  падрыхтоўкi  па
прафесiях, агульных для ўсiх галiн народнай гаспадаркi, а таксама па
дысцыплiнах агульнатэхнiчнага i эканамiчнага курсаў, распрацоўваюцца
i  зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь
з удзелам адпаведных мiнiстэрстваў i  iншымi  цэнтральнымi  органамi
кiравання, наймальнiкамi.

     3.3. Па   астатнiх   прафесiях   вучэбныя   планы   i  праграмы
распрацоўваюцца    адпаведнымi     навучальнымi     ўстановамi     i
прадпрыемствамi,    дзе    праводзiцца    падрыхтоўка   рабочых,   i
зацвярджаюцца iмi па ўзгадненню з зацiкаўленымi.

     3.4. Курс навучання па ахове працы ў вучэбных праграмах павiнен
прадугледжваць тэарэтычнае i вытворчае навучанне.
     Тэарэтычнае навучанне  ажыццяўляецца   ў   рамках   спецыяльнай
вучэбнай  дысцыплiны  "Ахова  працы"  альбо  адпаведнага раздзела па
спецыяльнасцi ў аб'ёме не меней 10 гадзiн. Па прафесiях, вiдах работ
з павышанай небяспекай *) - у аб'ёме не меней 60 гадзiн для ПТВ i не
меней 20 гадзiн - пры падрыхтоўцы на вытворчасцi.  Прыкладны пералiк
работ з павышанай небяспекай прыкладаецца (Дадатак 1).

 --------------------------------
     *)  У далейшым - з павышанай небяспекай

     Канкрэтны пералiк работ з  павышанай  небяспекай  складаецца  i
зацвярджаецца    наймальнiкам    па    ўзгадненню    з   дзяржаўнымi
спецыялiзаванымi органамi нагляду i кантролю з  улiкам  "Прыкладнага
пералiка работ з павышанай небяспекай".

     3.5. Вытворчае  навучанне  бяспечным  метадам  i прыёмам работы
праводзяць  у  навучальных  лабараторыях,  майстэрнях,   цэхах,   на
палiгонах,  рабочых месцах, спецыяльна ствараемых на прадпрыемствах,
у  навучальных  установах  пад  кiраўнiцтвам   выкладчыка,   майстра
(iнструктара)   вытворчага   навучання  альбо  высокаквалiфiкаванага
рабочага.  Пры  адсутнасцi  неабходнай   вучэбна-матэрыяльнай   базы
дапускаецца праводзiць навучанне на iснуючых рабочых месцах.
     Вытворчае навучанне  па  прафесiях,  вiдах  работ  з  павышанай
небяспекай прадугледжваецца ў вучэбных праграмах не меней 12 змен, а
для iншых прафесiй i вiдаў работ - не меней 4 змен.
     Навучанне i стажыроўка рабочага можа праводзiцца за гранiцай. У
гэтых  выпадках  допуск  да  работы  рабочага  ажыццяўляецца   пасля
праверкi  ведаў  па  пытаннях  аховы працы ў адпаведнасцi з дадзеным
Тыпавым палажэннем.

     3.6. Пералiк работ i прафесiй,  па  якiх  праводзiцца  праверка
ведаў, састаў, парадак работы камiсii ўстанаўлiваецца наймальнiкам з
улiкам патрабаванняў дадзенага  Тыпавога  палажэння  (галiновага)  i
iншых нарматыўных прававых актаў (дакументаў).

     3.7. Работнiкi наймальнiка, якiя  з'яўляюцца членамi камiсii па
праверцы ведаў па ахове працы,  папярэдне праходзяць праверку  ведаў
па  пытаннях  аховы  працы  ў камiсii вышэйстаячага органа кiравання
альбо тэрытарыяльнай.

     3.8. Праверка ведаў па пытаннях аховы працы наймальнiка, дзе не
прадастаўляецца  магчымасць  стварыць  такую камiсiю,  праводзiцца ў
адпаведных камiсiях iншых прадпрыемстваў  (арганiзацый,  устаноў  на
ўмовах узаемнай дамоўленасцi наймальнiкаў).

     3.9. Пры   праверцы   ведаў   рабочых,  выконваючых  работы  па
прафесiях  з  павышанай  небяспекай,  у  склад  камiсii   ўключаюцца
прадстаўнiкi дзяржаўных органаў нагляду i кантролю (па ўзгадненню).

     3.10. Рабочыя,  маючыя перапынак у працы па спецыяльнасцi болей
трох  гадоў,  а  пры  работах,  да  якiх   прад'яўляюцца   павышаныя
патрабаваннi  па бяспецы працы - болей аднаго года,  павiнны прайсцi
праверку ведаў па бяспецы працы да пачатку самастойнай работы.

     3.11. Рабочыя,  звязаныя  з  выкананнем   работ   з   павышанай
небяспекай,  праходзяць перыядычную праверку ведаў па пытаннях аховы
працы ў тэрмiны, устаноўленыя адпаведнымi правiламi.

     3.12. Вынiкi праверкi ведаў па пытаннях аховы працы афармляюцца
пратаколам (Дадатак 2).

     3.13. Рабочаму,  маючаму  права  на выкананне работ з павышанай
небяспекай,  выдаецца  адпаведнае   пасведчанне   па   ахове   працы
(Дадатак 3).

     3.14. Рабочыя,  якiя не прайшлi праверку ведаў,  да самастойнай
работы не дапускаюцца.

     3.15. Пры атрыманнi рабочым  нездавальняючай  ацэнкi  паўторная
праверка  ведаў назначаецца не пазней аднаго месяца i да самастойнай
работы па данай спецыяльнасцi на гэты перыяд ён не дапускаецца.

     3.16. Рабочы,  паказаўшы нездавальняючыя вынiкi пасля паўторнай
праверкi  ведаў,  да  работы  па данай спецыяльнасцi не дапускаецца.
Пытанне  аб  яго  далейшым  выкарыстаннi  рашаецца  наймальнiкам   у
адпаведнасцi з працоўным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

     3.17. У   вучэбных   планах   i   праграмах   курсаў  павышэння
квалiфiкацыi па прафесii ўключаюцца пытаннi па ахове працы ў  аб'ёме
не меней 10% ад агульнага аб'ёму вучэбных (праграм) гадзiн.

            IV. НАВУЧАННЕ I ПРАВЕРКА ВЕДАЎ
                ПА  ПЫТАННЯХ  АХОВЫ  ПРАЦЫ
                КIРАЎНIКОЎ  I СПЕЦЫЯЛIСТАЎ

     4.1. Навучанне, павышэнне ўзроўню i праверка ведаў кiраўнiкоў i
спецыялiстаў па ахове працы ажыццяўляецца пры ўсiх вiдах навучання ў
адпаведнасцi  з  Палажэннем  аб  бесперапынным прафесiйным навучаннi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў, зацверджаным пастановай Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 11 студзеня 1995 года N 20.

     4.2. Кiраўнiкi i спецыялiсты,  прынятыя наймальнiкам на работу,
праходзяць уводны iнструктаж.

     4.3. Зноў паступiўшы на работу кiраўнiк  i  спецыялiст,  акрамя
ўводнага  iнструктажу,  азнаёмлiваецца вышэйстаячай службовай асобай
са службовымi абавязкамi  i  арганiзацыяй  работы  па  ахове  працы,
станам  аховы  працы  i  мерамi  па  забеспячэнню  бяспекi  працы на
давераным яму аб'екце, участку.

     4.4. Не пазней аднаго месяца з дня заняцця пасады i  перыядычна
не  радзей аднаго разу ў тры гады кiраўнiкi i спецыялiсты праходзяць
праверку ведаў па пытаннях аховы працы.

     4.5. Праверку ведаў па пытаннях аховы працы праходзяць:
     кiраўнiкi i спецыялiсты прадпрыемстваў,  асобы,  якiя займаюцца
прадпрымальнiцкай дзейнасцю, звязаныя з арганiзацыяй, кiраўнiцтвам i
правядзеннем   работы  непасрэдна  на  рабочых  месцах  i  вытворчых
участках;
     спецыялiсты i   педагагiчныя   работнiкi,   занятыя  навучаннем
студэнтаў i навучэнцаў, асоб, павышаючых сваю квалiфiкацыю;
     асобы, ажыццяўляючыя     праектаванне    аб'ектаў    вытворчага
прызначэння;
     асобы, ажыццяўляючыя   кантроль   за  выкананнем  патрабаванняў
бяспекi i гiгiены працы  пры  праектаваннi,  канструяваннi,  вырабе,
эксплуатацыi i рамонце аб'ектаў,  машын,  механiзмаў, абсталявання i
прыстасаванняў.
     Прыкладны пералiк пасад кiраўнiкоў i спецыялiстаў, якiя павiнны
праходзiць папярэднюю i перыядычную праверку ведаў па пытаннях аховы
працы, прыведзены ў дадатку 4.
     На аснове  ўказаных  катэгорый  i  прыкладнага  пералiку  пасад
спецыялiстаў,  а таксама з улiкам спецыфiкi вытворчасцi мiнiстэрствы
i  iншыя  цэнтральныя  органы  кiравання,   наймальнiкi   вызначаюць
канкрэтны  пералiк  пасад  работнiкаў,  якiя  падлягаюць перыядычнай
праверцы ведаў па ахове працы.

     4.6. Перад   праверкай   ведаў   кiраунiкоў   i    спецыялiстаў
арганiзуюцца курсы альбо семiнары,  лекцыi,  бяседы, кансультацыi па
пытаннях аховы працы.

     4.7. Для праверкi ведаў кiраўнiкоў  i  спецыялiстаў  ствараецца
камiсiя.
     У склад  камiсii  ўключаюцца  работнiкi  службаў  аховы  працы,
юрыдычнай,  галоўных  спецыялiстаў (энергетык,  механiк,  тэхнолаг).
Праверка  ведаў  па  пытаннях  аховы  працы  праводзiцца  з  удзелам
прадстаўнiкоў   прафсаюза   (працоўнага   калектыву),  членам  якога
з'яўляецца  кiраўнiк  альбо  спецыялiст,  прадстаунiкоў   дзяржаўных
органаў нагляду i кантролю (па ўзгадненню).

     4.8. Кiраўнiкi   i   спецыялiсты  прадпрыемстваў  (арганiзацый,
устаноў  i  г.д.),  на  якiх  нельга  стварыць   такую   камiсiю   i
спецыялiсты,  якiя  займаюцца  iндывiдуальнай  працоўнай  дзейнасцю,
навучанне i праверку ведаў па  пытаннях  аховы  працы  праходзяць  у
адпаведных    навучальных   установах   альбо   ў   камiсiях   iншых
аднапрофiльных  па  вiду  дзейнасцi  прадпрыемствах,   арганiзацыях,
установах на ўмовах узаемнай дамоўленасцi наймальнiкаў.

     4.9. Члены   камiсii,  кiраўнiкi  прадпрыемстваў  (арганiзацый,
устаноў i г.д.),  праходзяць праверку ведаў у камiсiях вышэйстаячага
органа кiравання.
     Пры адсутнасцi вышэйстаячага органа  кiравання  ўказаныя  асобы
праходзяць  праверку ведаў у камiсiях абласных i Мiнскага гарадскога
выканкамах.  У склад  камiсii  ўключаюцца  прадстаўнiкi  ўпраўленняў
(камiтэтаў)  па  працы i занятасцi насельнiцтва,  дзяржаўных органаў
нагляду i кантролю (па ўзгадненню).

     4.10. Члены камiсii па праверцы ведаў па пытаннях  аховы  працы
мiнiстэрстваў,  дзяржаўных  камiтэтаў  i  iншых  цэнтральных органаў
кiравання праходзяць праверку ведаў у  "Рэспублiканскай  камiсii  па
праверцы ведаў работнiкаў па пытаннях аховы працы".

     4.11. Работа камiсii  ажыццяўляецца  ў  адпаведнасцi  з  планам
работы, зацвярджаемым старшынёй адпаведнай камiсii.
     Кiраўнiкi i    спецыялiсты,    праходзячыя    праверку   ведаў,
азнаёмлiваюцца з планам не пазней чым за 15 дзён.

     4.12. Праверка ведаў  па  пытаннях  аховы  працы  кiраўнiкоу  i
спецыялiстаў праводзiцца з улiкам iх службовых абавязкаў i характару
вытворчай дзейнасцi,  а таксама па тых  нарматыўных  прававых  актах
(дакументах) па ахове працы,  забеспячэнне i выкананне патрабаванняў
якiх уваходзiць у iх службовыя абавязкi.

     4.13. Пералiк кантрольных пытанняў для праверкi ведаў па  ахове
працы   кiраўнiкоў   i   спецыялiстаў   распрацоўваецца  адпаведнымi
мiнiстэрствамi,  дзяржаўнымi  камiтэтамi   i   iншымi   цэнтральнымi
органамi  кiравання,  а  таксама  вучэбнымi  цэнтрамi,  камбiнатамi,
iнстытутамi з улiкам накiраванасцi  вытворчай  дзейнасцi  на  аснове
Прыкладнага  пералiку  пытанняў  для  навучання  i праверкi ведаў па
ахове працы кiраўнiкоў i спецыялiстаў. (Дадатак 5).

     4.14. Кiраўнiкам i спецыялiстам,   прайшоўшым праверку ведаў па
ахове працы,  выдаецца пасведчанне (Дадатак 3).  Пасведчанне дзейсна
на ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.

     4.15. Кiраўнiкi i спецыялiсты,  не прайшоўшыя праверку ведаў па
пытаннях  аховы  працы,  абавязаны  ў тэрмiн не пазней аднаго месяца
прайсцi паўторную праверку ведаў.
     Пытанне аб   адпаведнасцi   займаемай   пасадзе   кiраўнiкоў  i
спецыялiстаў, не прайшоўшых праверку ведаў па пытаннях аховы працы ў
другi раз, рашаецца наймальнiкам у адпаведнасцi з нормамi працоўнага
заканадаўства.

     4.16. У  перыяд  памiж  чарговымi   праверкамi   ведаў   могуць
праводзiцца мэтавыя мерапрыемствы (лекцыi,  тэматычныя курсы i г.д.)
па павышэнню ўзроўню ведаў кiраўнiкоў i спецыялiстаў  па  актуальных
пытаннях аховы працы, як правiла, з удзелам прадстаўнiкоў дзяржаўных
органаў нагляду i кантролю.

     4.17. Пазачарговая праверка ведаў кiраўнiкоў i спецыялiстаў  па
ахове працы праводзiцца:
     - пры  ўвядзеннi   ў   дзеянне   новых   альбо   перапрацаваных
нарматыўных прававых актаў (дакументаў) па ахове працы;
     - пры  ўвядзеннi  ў  эксплуатацыю  новага  абсталявання   альбо
ўкараненнi новых тэхналагiчных працэсаў;
     - пры пераводзе кiраўнiка (спецыялiста) на другое месца  работы
альбо назначэннi яго на iншую пасаду, якая патрабуе дадатковых ведаў
па ахове працы;
     - па  патрабаванню  дзяржаўных  органаў  нагляду  i кантролю па
ахове працы пры выяўленнi парушэнняў  дзеючых  нарматыўных  прававых
актаў (дакументаў) па ахове працы.

     4.18. У   вучэбных   планах   i   праграмах   курсаў  павышэння
квалiфiкацыi па спецыяльнасцi (пасадзе) уключаюцца пытаннi па  ахове
працы   ў   аб'ёме   не  меней  10%  ад  агульнага  аб'ёму  вучэбных
(праграмных) гадзiн.

             V. IНСТРУКТАЖЫ ПА АХОВЕ ПРАЦЫ

     Па характару i часу  правядзення  iнструктажы  па  ахове  працы
падраздзяляюцца на:
     уводны;
     першасны на рабочым месцы;
     паўторны;
     пазапланавы;
     мэтавы.

     5.1. Уводны iнструктаж.

     5.1.1. Уводны iнструктаж па ахове працы праводзяць:
     - з  усiмi  работнiкамi,  якiя  ўпершыню  прыняты на пастаянную
альбо часовую работу,  незалежна ад iх  адукацыi,  працоўнага  стажу
альбо стажу работы па гэтай прафесii, пасадзе;
     - з работнiкамi, якiя знаходзяцца ў камандзiроўцы ў наймальнiка
i   прымаюць  непасрэдны  ўдзел  у  вытворчым  працэсе  (выконваемых
работах);
     - з навучэнцамi,  выхавальнiкамi i студэнтамi,  якiя накiраваны
да наймальнiка для праходжання вытворчай практыкi;
     - з  навучэнцамi,  выхавальнiкамi  i  студэнтамi  ў навучальных
установах перад  пачаткам  працоўнага  i  прафесiйнага  навучання  ў
лабараторыях, майстэрнях, на палiгонах i iншых месцах.

     5.1.2. Уводны  iнструктаж  праводзiць  iнжынер  па  ахове працы
альбо  спецыялiст,  на  якога  ўскладзены  гэтыя   абавязкi,   а   з
навучэнцамi   ў  навучальнай  установе  -  выкладчык  альбо  майстар
вытворчага навучання.

     5.1.3. Уводны iнструктаж праводзiцца па праграме,  зацверджанай
наймальнiкам.  Прыкладны  пералiк  пытанняў  для  складання праграмы
ўводнага iнструктажу прыкладваецца (Дадатак 6).

     5.1.4. Запiс аб правядзеннi ўводнага  iнструктажу  фiксуецца  ў
"Журнале   рэгiстрацыi   iнструктажоў"  (Дадатак  7),  а  таксама  ў
дакуменце аб прыёме на работу.
     Правядзенне ўводнага  iнструктажу  з навучэнцамi рэгiструецца ў
журнале ўлiку вучэбнай работы,  а з  навучэнцамi  i  выхавальнiкамi,
якiя  навучаюцца  ў  пазашкольных  установах  -  у  рабочым  журнале
кiраўнiка кружка, секцыi альбо iншых форм заняткаў.
     ЗАУВАГА: Уводны iнструктаж не праводзiцца для асоб, наведваючых
прадпрыемства ў суправаджэннi яго работнiкаў.

     5.2. Першасны  iнструктаж на рабочым месцы.

     5.2.1. Першасны  iнструктаж  на  рабочым   месцы   да   пачатку
вытворчай дзейнасцi праводзяць:
     з усiмi работнiкамi, прынятымi на работу;
     работнiкамi, пераведзенымi з аднаго падраздзялення ў другое;
     з работнiкамi,  выконваючымi  новую  для  iх  работу,  часовымi
работнiкамi;
     з будаўнiкамi,  выконваючымi  будаўнiча-мантажныя   работы   на
тэрыторыi наймальнiка;
     з камандзiраванымi,  якiя непасрэдна прымаюць удзел у вытворчым
працэсе (выконваемых работах) у наймальнiка;
     са студэнтамi,  навучэнцамi  i  выхавальнiкамi,  прыбыўшымi  на
вытворчую практыку да наймальнiка.
     Усе рабочыя,   у   тым   лiку   выпускнiкi   прафтэхвучылiшчаў,
вучебна-вытворчых    (курсавых)    камбiнатаў,    пасля   першаснага
iнструктажу  на  рабочым  месцы  праходзяць,  пры  неабходнасцi,  на
працягу   першых  2-14  змен  (у  залежнасцi  ад  характару  работы,
квалiфiкацыi  рабочага)  стажыроўку  пад   кiраўнiцтвам   работнiка,
прыназначанага загадам наймальнiка.
     ЗАУВАГА: З  работнiкамi,  якiя  не  звязаны  з  абслугоўваннем,
выпрабаваннем,   наладкай  i  рамонтам  абсталявання,  выкарыстаннем
iнструмента,  зберажэннем  i  прымяненнем  сыравiны  i   матэрыялаў,
першасны iнструктаж на рабочым месцы можа не праводзiцца.

     5.2.2. Першасны  iнструктаж  на  рабочым  месцы  праводзiцца  з
кожным  работнiкам  iндывiдуальна  з  практычным  паказам  бяспечных
прыёмаў i метадаў працы.  Першасны iнструктаж дапускаецца праводзiць
з групай работнiкаў,  абслугоўваючых  аднатыпнае  абсталяванне  i  ў
межах агульнага рабочага месца.

     5.2.3. Першасны  iнструктаж  на  рабочым  месцы  праводзiцца па
праграме, якая ўлiчвае асаблiвасцi вытворчасцi (выконваемых работ) i
патрабаваннi  нарматыўных прававых актаў (дакументаў) па ахове працы
альбо па iнструкцыях данага рабочага месца.

     5.3. Паўторны iнструктаж.

     5.3.1.  Паўторны   iнструктаж  праходзяць  усе   работнiкi,  за
выключэннем  асоб,  указаных  у  заўвазе  да  п.5.2.1,  незалежна ад
квалiфiкацыi,  адукацыi,  стажу,  характару  выконваемай  работы  не
радзей аднаго разу ў паўгоддзе.

     5.3.2. Паўторны  iнструктаж  праходзяць  iндывiдуальна  альбо з
групай работнiкаў,  абслугоўваючых аднатыпнае абсталяванне i ў межах
агульнага  рабочага  месца  па  праграме  першаснага  iнструктажу на
рабочым месцы альбо ў абъёме iнструкцый на рабочым месцы.

     5.4. Пазапланавы iнструктаж.

     5.4.1. Пазапланавы iнструктаж праводзяць пры:
     увядзеннi ў  дзеянне  новых  альбо  перапрацаваных  нарматыўных
актаў (дакументаў) па ахове працы, альбо ўнясеннi змяненняў да iх;
     змяненнi тэхналагiчнага   працэсу,  замене  альбо  мадэрнiзацыi
абсталявання,  прыбораў i iнструмента,  сыравiны, матэрыялаў i iншых
фактараў, уплываючых на ахову працы;
     парушэннi  рабочым нарматыўных  прававых актаў  (дакументаў) па
ахове  працы, якiя  маглi прывесцi  альбо прывялi  да траўмiравання,
аварыi альбо атраўлення;
     патрабаваннi дзяржаўных   органаў   нагляду   i   кантролю  пры
парушэннi   работнiкамi   дзеючых   нарматыўных    прававых    актаў
(дакументаў) по ахове працы;
     перапынках у  работах  -  для  работ  па  прафесiях,  да   якiх
прад'яўляюцца  павышаныя  патрабаваннi,  болей чым 6 месяцаў,  а для
астатнiх работ - адзiн год;
     пры паступленнi iнфармацыйных матэрыялаў аб аварыях i няшчасных
выпадках, здарыўшыхся на аналагiчных вытворчасцях.

     5.4.2. Пазапланавы iнструктаж праводзiцца iндывiдуальна альбо з
групай   работнiкаў   адной  прафесii.  Аб'ём  i  змест  iнструктажу
вызначаецца ў кожным  асобным  выпадку  ў  залежнасцi  ад  прычын  i
абставiн,  вызваных неабходнасцю яго правядзення, а таксама з улiкам
узроўню выканання патрабуемых правiлаў бяспекi на рабочых месцах.

     5.4.3. Пры рэгiстрацыi  пазапланавага  iнструктажу  паказваецца
прычына яго правядзення.

     5.5. Мэтавы iнструктаж.

     5.5.1. Мэтавы  iнструктаж праводзяць пры:
     выкананнi разавых работ,  не звязаных з прамымi  абавязкамi  па
спецыяльнасцi (пагрузка, разгрузка, уборка тэрыторыi i г.д.);
     лiквiдацыi наступстваў аварый, стыхiйных бедстваў i катастроф;
     правядзеннi работ,  на якiх афармляецца нарад-допуск,  дазвол i
г.д.;
     правядзеннi экскурсii  на  прадпрыемстве,  арганiзацыi  масавых
мерапрыемстваў  з   навучэнцамi   (экскурсii,   паходы,   спартыўныя
спаборнiцтвы i г.д.).

     5.5.2. Мэтавы iнструктаж з работнiкамi,  праводзячымi работы па
нарад-допуску,  дазволу i г.д., фiксуецца ў нарадзе-допуску, дазволе
i г.д.

     5.6. Першасны,   паўторны,  пазапланавы  i  мэтавы  iнструктажы
праводзiць непасрэдна кiраўнiк работ (начальнiк  вытворчасцi,  цэха,
участка, майстар, iнструктар i г.д.).

     5.7. Iнструктажы  на рабочым месцы завяршаюцца вусным апытаннем
альбо з дапамогай тэхнiчных сродкаў навучання,  а таксама  праверкай
набытых навыкаў правядзення бяспечных спосабаў работ.

     5.8. Правядзенне    першаснага,    паўторнага,   пазапланавага,
мэтавага iнструктажоў i стажыроўкi фiксiруецца ў журнале рэгiстрацыi
iнструктажу  ўстаноўленай формы (Дадатак 7) альбо ў асабiстым лiстку
навучання i iнструктажу  рабочага  асобай,  праводзячай  iнструктаж.
Подпiсы iнструктыруемага i iнструктыруючага ў журнале абавязковы.
     Журнал iнструктажоў павiнен быць пранумераваны,  прашнураваны i
змацаваны пячаткай.


                                                       Дадатак 1

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations