| Стр. 6Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7 |
Стр.8 |
Стр.9
  
                                                       Дадатак 1
                                        да Тыпавога палажэння аб
                                        навучаннi, iнструктажы i
                                        праверцы   ведаў      па
                                        пытаннях   аховы   працы
                                        ад 29 жнiўня 1996 г. N 62
                         ПРЫКЛАДНЫ ПЕРАЛIК
                    работ з павышанай небяспекай
     Прыкладны пералiк работ з павышанай небяспекай, для правядзення
якiх патрабуецца папярэдняе навучанне i праверка ведаў работнiкаў па
пытаннях аховы працы, распаўсюджваецца на ўсiх наймальнiкаў.
     1. Электрагазазварачныя,  газапалымяныя, наплавачныя i паяльныя
работы.
     2. У ахоўных зонах лiнiй электраперадач,  у кабельных лiнiях  i
дзеючых электраўстаноўках.
     3. У   зонах   дзеяння   тока  высокай  частаты,  iянiзiруючага
выпраменьвання,    электрастатычнага  i  электрамагнiтнага  палёў  з
прымяненнем лазераў.
     4. На   паветраных   лiнiях   сувязi,  якiя  перасякаюць  лiнii
электраперадачы i кантактныя правады.
     5. Работы  з  прымяненнем  ручных  электра-  i  пнеўмамашын   i
iнструментаў   усярэдзiне  i  звонку  рэзервуараў,  адсекаў  суднаў,
лятальных  апаратаў,  пры   будаўнiцтве   i   рамонце   будынкаў   i
збудаванняў, а таксама на вышынi.
     6. Электрапрагрэў бетону i электраразмарожванне грунтоў.
     7. Абслугоўванне,    рамонт    i   наладка   абсталявання   для
плазменна-дугавой зваркi, рэзання, напылення, нанясення пакрыццяў.
     8. У тэрмiчных цэхах i ўчастках, на электратэрмiчных устаноўках
павышанай i высокай частаты.
     9. Выраб,    перапрацоўка,    выпрабаванне,    транспартаванне,
захоўванне  i  выкарыстанне  прамысловых  выбуховых  рэчываў  i   iх
знiшчэнне.
     10. Работы    з   легкаўзгаральнымi   гаручымi   вадкасцямi   i
выбуханебяспечнымi рэчывамi.
     11. Упраўленне  працэсамi,   тэхнiчнае   абслугоўванне   выбуха
пажаранебяспечных   вытворчасцяў   i   аб'ектаў.   Пажарна-тэхнiчнае
абследаванне будынкаў i высотных збудаванняў.
     12. Транспартаванне,    зберажэнне,    эксплуатацыя    балонаў,
кантэйнераў,   iншых   ёмiстасцяў   са   сцiснутымi,   звадкаванымi,
ядавiтымi,  пажара  выбуханебяспечнымi  i   iнертнымi   газамi,   iх
запаўненне i рамонт.
     13. Абслугоўванне  агрэгатаў  i  катлоў,  працуючых  на  газе i
вадкiм палiве.
     14. Прафiлактыка i тэхнiчнае абслугоўванне газавай гаспадаркi.
     15. Газа пажаранебяспечныя работы.
     16. Работа   лiфцёра   i   асобы,   абслугоўваючай    грузавыя,
грузапасажырскiя i пасажырскiя лiфты.
     17. Запраўка транспарту гаруча-змазачнымi матэрыяламi.
     18. Работы,  звязаныя  з  герметызацыяй  абсталявання ў газавай
гаспадарцы.
     19. Тэхнiчнае   абслугоўванне   i   эксплуатацыя   кампрэсарных
газаразмеркавальных   станцый,   лiнейных   участкаў   магiстральных
газаправодаў.
     20. Мантаж  i  эксплуатацыя   сродкаў   электрахiмiчнай   аховы
падземных газаправодаў ад карозii.
     21. Работы,  звязаныя з будаўнiцтвам, абслугоўваннем i рамонтам
газаправодаў,  газаразмеркавальных  пунктаў,  якiя   выкарыстоўваюць
прыродныя, нафтавыя, штучныя, змешаныя i звадкаваныя вуглевадародныя
газы.
     22. Мантаж и зварка падземных и вонкавых газаправодаў.
     23. Падключэнне  да  дзеючага  газаправода  зноў  зманцiраваных
газаправодаў.
     24. Абслугоуванне i рамонт газаперакачных агрэгатаў.
     25. Асваенне i глушэнне газавых и нафтавых свiдравiн.
     26. Прамыслова-геафiзiчнае  даследаванне свiдравiн.
     27. Лiквiдацыя адкрытых  газавых i нафтавых фантанаў.
     28. Здабыча   i   перапрацоўка   нафты,  газу  i  кандэнсату  ў
нафтагазаперапрацоўчай i хiмiчнай прамысловасцi.
     29. Лiквiдацыя  нафтагазаводапраяўленняў  у   працэсе   бурэння
свiдравiн.
     30. Абслугоўванне,   эксплуатацыя   i   рамонт  кампрэсарных  i
халадзiльных  установак,  працуючых  на  выбухапажаранебяспечных   i
таксiчных газах.
     31. Падрыхтоўка  чыгуначных цыстэрнаў,  кантэйнераў,  балонаў i
iншых ёмiстасцяў да злiву-налiву выбухапажаранебяспечных,  таксiчных
i ўзгараючыхся выдкасцяў, а таксама аперацыi па iх злiву-налiву.
     32. Мантаж,  эксплуатацыя i рамонт магiстральных нафтаправодаў,
нафтапрадуктаводаў,  амiякаправодаў i тэхналагiчных трубаправодаў, а
таксама выбухапажаранебяспечных вытворчасцяў i аб'ектаў.
     33. У   ахоўных  зонах  дзеючых  магiстральных  газаправодаў  i
камунiкацый газавых промыслаў.
     34. Вытворчасць,  зберажэнне,  выкарыстанне  i  транспартаванне
рэчываў, якiя адносяцца да 1 i 2 класа небяспекi.
     35.  Злiў,  ачыстка,  нейтралiзацыя  рэзервуараў,  тары i iншых
ёмiстасцяў з-пад нафтапрадуктаў, кiслот,  щчолачаў i iншых шкодных i
пажаравыбуханебяспечных   рэчываў,  у   тым  лiку   радыёактыўных  i
канцэрагенных.
     36. Мантаж-дэмантаж   i   рамонт   насоснага,    кампрэсарнага,
тэхналагiчнага           абсталявання          нафтагазаздабываючых,
нафтагазаперапрацоўваючых    i     iншых     выбухапажаранебяспечных
вытворчасцяў i аб'ектаў.
     37. Мантаж-дэмантаж,     рамонт,     рэканструкцыя,    наладка,
эксплуатацыя,  увод  у  эксплуатацыю   i   вывад   з   эксплуатацыi,
iнспекцыйны  кантроль  абсталявання,  утрымлiваючага  радыёнуклiдныя
вытокi.
     38. Вымяральныя работы ў радыяцыйнай зоне.
     39. Эксплуатацыя     цыклатронаў,     бэтатронаў,      лiнейных
паскаральнiкаў i iншых паскаральных установак.
     40. Работы з ядавiтымi,  шкоднымi,  таксiчнымi i радыёактыўнымi
рэчывамi,  а таксама па  дэзактывацыi,  дэзiнсекцыi,  дэрамiзацыi  i
дэзiнфекцыi памяшканняў.
     41. Работы з  выкарыстаннем iнертных газаў.
     42. Вытворчасць i прымяненне бiяпрэпаратаў.
     43. Вытворчасць шкла i шкловырабаў.
     44. Выраб i прымяненне шкловаты,  шлакаваты, азбесту, мастык на
бiтумнай  аснове,   перхлорвiнiлавых   i   бакелiтавых   матэрыялаў,
вытворчасць штучнага i сiнтэтычнага валакна.
     45. Нанясенне лакафарбавальных пакрыццяў, грунтовак i шпаклёвак
на аснове  нiтрафарбаў,  палiмерных  кампазiцый  (полiхлорвiнiлавых,
эпаксiдных i г.д.).
     46. Апрацоўка   драўнiны   i  iншых  рэчываў  антысептычнымi  i
вогнеахоўнымi сумесямi i рэчывамi.
     47. Выраб  рэчаў  i  дэталяў  з  пластмас,  рызiны  на  прэсах,
вулканiзатарах, лiцейных машынах, таблет-машынах, каландрах, вальцах
i iншым абсталяваннi.
     48. Вулканiзацыйныя i шынамантажныя работы.
     49. Абслугоўванне i рамонт акумулятарных батарэй.
     50. Вытворчасць,  зберажэнне,  транспартаванне   i   прымяненне
аграхiмiкатаў, пестыцыдаў, гербiцыдаў, спецвадкасцяў.
     51. Гашенне нафты i вапны.
     52. Абслугоўванне генератарных ацэтыленавых установак.
     53. Гальванiчныя   работы,   чыстка   вентыляцыйных  каналаў  i
паветраправодаў,  фiльтраў i вентылятараў вентсiстэм  у  памяшканнях
вытворчага i дапаможнага прызначэння, у якiх прымяняюць i захоўваюць
моцнадзеючыя таксiчныя альбо выбухапажаранебяспечныя рэчывы.
     54. Работы  па  вытворчасцi  ферасплаваў,  агламерату,  чугуну,
сталi,  пракату,  труб,  вогнеупораў,  коксу  i  хiмiчных  прадуктаў
каксавання,  ртуцi,  нiкелю,  цынку,  свiнцу, волава, кадмiю, iндыю,
алюмiнiю,  сiлумiну,  магнiю,  тытану,  крысталiчнага крэмнiю, серы,
сернай,  салянай,  азотнай i артыфосфарнай кiслот, цыянiстых соляў i
раствораў,   парашкоў,  лiгатур  i  iншых  злучэнняў  рэдказямельных
металаў,  наплавачных  парашкоў  i  пруткоў,   цвёрдых   сплаваў   i
тугаплаўкага    дроту,    паўправаднiкоў,   пылевугальнага   палiва.
Абслугоўванне абсталявання па iх вытворчасцi.
     55. Плавiльныя,  залiвачныя  работы  i   работы,   звязаныя   з
тэрмаапрацоукай, абрубкай i зачысткай лiцця.
     56. Комплекс работ па вытворчасцi, перапрацоўцы, размеркаванню,
зберажэнню i прымяненню  прадуктаў  раздзялення  паветра,  вадароду,
хлору,   амiяку,   прыроднага  i  спадарожнiчаючых  металургiчнай  i
хiмiчнай вытворчасцi газау.
     57. Работы  з  акiсляючымi  рэчывамi,  з  прымяненнем  адкрытых
радыёактыўных вытокаў.
     58. Абслугоўванне   станаў   гарачай   i   халоднай   пракаткi,
трубафармовачных станаў i пячной зваркi труб.
     59. Адпал сталi, сплаваў i адлiвак.
     60. Грануляванне доменнага шлаку.
     61. Выбiванне адлiвак,  тытанавай губкi з прымяненнем  адбойных
малаткоў.
     62. Работы з пескаструйнымi апаратамi.
     63. Нанясенне  бетону,  iзаляцыйных  i  абмуровачных матэрыялаў
метадам напырсквання i напылення.
     64. Упраўленне,   загрузка    i    абслугоўванне    драбiльных,
сартыравальных,  фасавальна-упаковачных,  прасейваючых,  змешваючых,
фармовачных,   зацiрачных,   фiльтруючых,   намотачных,    варачных,
плавiльных, сепаратарных, ачышчальных, абразных, буравых, вязальных,
капiравальных механiзмаў.
     65. Абслугоуванне вальцовачных,  штамповачных, вузлавязальных i
навiвачных станкоў i аўтаматаў.
     66. Выпрабаванне  i абслугоўванне паравых i вадагрэйных катлоў,
эканамайзераў,    параправодаў,    трубаправодаў    гарачай    вады,
параперагравальнiкаў,        цеплаабменнiкаў,       цепламеханiчнага
абсталявання, пасудзiн, працуючых пад цiскам.
     67. Падземныя  работы  на  шахтах,  у  руднiках,  у   падземных
здраўнiцах, падземная геолагаразведка.
     68. Сейсмаразведка.
     69. Геолага-маркшэйдзерскiя работы.
     70. Аварыйна-выратавальныя работы,  тушэнне пажараў, барацьба з
паводкамi.
     71. Дэгазацыйныя работы.
     72. Кантроль за станам руднiчнай атмасферы.
     73. Тэхнiчнае абслугоўванне,  эксплуатацыя i  рамонт  пад'емных
установак, ствалоў, кампрэсарных станцый.
     74. Стварэнне i эксплуатацыя адвалаў горных парод.
     75. Абслугоўванне    апаратуры    аэрагазавага    кантролю    i
сейсмапрагнозу.
     76. Правядзенне  адкрытых  горных  работ  з  мэтай  распрацоўкi
месцанараджэння карысных выкапняў.
     77. Абкладка i ўмацаванне адкосаў, бартоў, уступаў кар'ераў.
     78. Падземныя   i   адкрытыя  горныя  работы  пры  будаўнiцтве,
рэканструкцыi  i  рамонце  метрапалiтэнаў,   падземных   збудаванняў
спецыяльнага прызначэння.
     79. У   службах   руху,   рухомага   саставу,  пуцi,  тунэльных
збудаванняў, сiгналiзацыi i сувязi метрапалiтэнаў.
     80. Размыванне парод з  выкарыстаннем  гiдраманiтораў  i  iншых
сродкаў гiдрамеханiзацыi.
     81. Работы  аварыйна-выратавальных  службаў  па папярэджванню i
лiквiдацыi аварыйных i надзвычайных сiтуацый.
     82. Пракладка, абслугоуванне i рамонт пульпаправодаў.
     83. Узвядзенне i нарошчванне дамб гiдрамеханiчных збудаванняў i
гiдраадвалаў.
     84. Эксплуатацыя i рамонт водазборных збудаванняў.
     85. Штучнае замарожванне грунтоў i водапанiжэнне.
     86. Мантаж,   дэмантаж,  эксплуатацыя,  рамонт  i  перамяшчэнне
насыпных i землясосных установак, драг и земснарадаў.
     87. Стварэнне i эксплуатацыя перагрузачных пунктаў кар'ераў.
     88. Забiванне свай.
     89. Цэментацыя i хiмiчнае замацаванне грунтоў i фундаментаў.
     90. Укладка буйнагабарытных труб у траншэi.
     91. У  калодзежах,  шурфах,  траншэях,  катлаванах,   бункерах,
камерах i калектарах.
     92. Земляныя  работы,  выконваемыя ў зоне размяшчэння падземных
камунiкацый, пад вадой i на глыбiнi болей двух метраў.
     93. Прадаўлiванне   тунэльных    канструкцый    пад    дамбамi,
збудаваннямi, магiстралямi i вадаёмамi.
     94. Работы  ў  замкнутых  прасторах  (бункерах,  трубаправодах,
ёмкасцях).
     95. Вадалазныя работы.
     96. Абслугоўванне  баракамер i аўтаклаваў.
     97. Работы верхалазныя, а таксама з пад'ёмных i падвясных люлек
i   рыштаванняу   на  вышынi,  работы  на  вышынi  болей  3  метраў,
выконваемые без прымянення iнвентарных рыштаванняў i агароджванняў.
     98. Мантаж  i  дэмантаж  будынкаў,   збудаванняў,   а   таксама
абнаўленне i замацаванне iх аварыйных частак.
     99. Абследаванне дымаходаў, вентыляцыйных  каналаў стрэх.
     100. Рамонт, пакраска, ачышчэнне ад снегу i пылу стрэх будынкаў
пры адсутнасцi загароджванняў.
     101. На канструкцыях маставых,  вежавых i казлавых кранаў.
     102. Перамяшчэнне    грузу    двума    цi    больш   кранамi.
     103. Пагрузачна-разгрузачныя  работы  з   дапамогай   машын   i
механiзмау.
     104. Транспартаванне  негабарытных  грузаў  на  пад'язных пуцях
будаўнiчых пляцовак.
     105. Мантаж, эксплуатацыя i дэмантаж буравых вышак.
     106. Мантаж,  наладка,  тэхнiчнае абслугоўванне,  эксплуатацыя,
рамонт   i  дэмантаж  грузапад'ёмных  машын  i  механiзмаў,  лiфтоў,
канвейераў,  канатнага,  гiдраўлiчнага транспарту,  тэхналагiчнага i
станочнага абсталявання, электраўстановак i лiнiй электраперадач.
     107. Мантаж,    дэмантаж    i    абслугоўванне   кампрэсарнага,
халадзiльнага          абсталявання,          прэсаў-расшыральнiкаў,
кузнечна-прэсавага абсталявання.
     108. Мантаж, дэмантаж i накачка шын аўтатранспартных сродкаў.
     109. Абслугоўванне i  рамонт  элементаў  падвескi  аўтамабiляў,
гiдрапад'ёмнiкаў на аўтамабiлях-самазвалах i самазвальных  прычэпах,
iх зняцце i ўстаноўка.
     110. Малярныя  работы  ў адсеках i рэзервуарах марскiх i рачных
суднаў, у доках i на прыстанях.
     111. Мантаж i  дэмантаж  галоўных  i  дапаможных  механiзмаў  у
машынным  аддзяленнi  марскiх i рачных суднаў.  Тыя ж работы на (i у
сярэдзiне) лятальных апаратах.
     112. Перасадка людзей i перагрузачныя работы з судна на судна ў
адкрытым моры.
     113. Абслугоўванне  чыгуначнага транспарту,  электратранспарту,
рухальнага саставу.
     114. Абслугоўванне  механiчных   i аўтаматычных   лiнiй.
     115. Аблугоўванне станкоў па апрацоўцы драўнiны i металаў.
     116. Работы, звязаныя з выхадам на страху.
     117. Абслугоўванне двухстворкавых варот.
     118. На  цукровых  заводах   па   абслугоўванню   цэнтрыфуг   i
транспарцёраў.
     119. Абслугоўванне  i  рамонт аспiрацыйных i пнеўматранспартных
сiстэм на прадпрыемствах па зберажэнню i перапрацоўцы зерня.
     120. Разгрузка,  складзiраванне   i   зберажэнне   зернавых   i
маслiчных  культур,  высевак,  макухi i шротаў насыпам i ў затараным
выглядзе.
     121. Аксiдзiраванне абязводжаных маслаў пры вытворчасцi алiфы i
лакаў.
     122. Абслугоўванне быкоў-вытворцаў, вепрукоў i жарабцоў.
     123. Работа з драпежнымi звярамi, а таксама цыркавых артыстаў i
каскадзёраў кiнастудый.
     124. Лесасечныя работы, тралёўка, транспартаванне i сплаў лесу.
     125. Лесагаспадарчыя i лесанарыхтоўчыя работы,  выконваемыя  на
тэрыторыях, забруджаных (5...10 Ки/км. кв.) цэзiем 134, 137.
     126. Лiквiдацыя лясных пажараў.
     127. Збудаванне  i абслугоўванне лядовых i паромных пераправаў,
дарог, бродаў.
     128. Буксiровачныя  работы  ўсiх  вiдаў  на  марскiм  i  рачным
транспарце.
     129. Гiдраметрычныя,  гiдралагiчныя  i  гiдрахiмiчныя работы на
вялiкiх i сярэднiх  рэках  у  пярыяд  паводкi;  рэйдавыя  выязды  на
безматорных лодках па возерах i вадаёмах; работы на рэках i каналах,
звязаныя з выкарыстаннем лодачных пераправаў;  работы i назiраннi  з
льду  ў перыяд няўстойлiвага ледаставу;  гiдраграфiчныя даследаваннi
водных аб'ектаў у цяжкадаступных i неабжытых раёнах.
     130. Аэрадромныя работы  з   прымяненнем    бiтумных    мастык,
эпаксiдных смол i iншых таксiчных матэрыялаў.
     131. Згонка-змыўка,  апрацоўка  i  мыццё  паверхняў  i  дэталяў
лятальных апаратаў з выкарыстаннем гаручых  i  таксiчных  рэчываў  i
матэрыялаў.
     132. Пагрузачна-разгрузачныя работы на лятальных апаратах.
     133. Запраўка  лятальных апаратаў гаруча-змазачнымi матэрыяламi
i спецвадкасцямi.
     134. Абслугоўванне i  рамонт  санiтарна-тэхнiчных  сiстэм
каналiзацыйных збудаванняў i сетак.
     135. Рамонт i чыстка ацэтыленавых генератараў.
     136. Работы з прымяненнем будаўнiча-мантажнага пiсталета.
     137. Работа   агнявых  разлiкаў  з  супрацьградавымi  вырабамi,
парахавымi   зарадамi   i    пускавымi    ўстаноукамi    метэаракет,
транспартаваннi  супрацьградавых  вырабаў  i метэаракет на агнявыя i
стартавыя пазiцыi.
     138. Работы з прымяненнем пiратэхнiчнага iнструменту.
     139. Пажарна-тэхнiчнае  абследаванне   аб'ектаў   з   павышанай
пажарнай, выбуховай i радыяцыйнай небяспекай.
     140. У   выпрабавальных   пажарных   лабараторыях  на  пажарных
палiгонах,  на  палосах   псiхалагiчнай   падрыхтоўкi   пажарных   i
цепладымакамерах.
     141. Работа  асабiстага  саставу  пажарных  падраздзяленняў  на
каленчатых пад'ёмнiках i на аўтамеханiчных лесвiцах.
     142. Абясточванне электрычных  сетак,  перакрыцце  заслонак  на
нафтагазаправодах, у рэзервуарных парках аўтабаз пры пажарах.
     143. Тушэнне пажару ў трумах марскiх i рачных суднаў.
     144. Ахова калектыўнай i прыватнай уласнасцi аб'ектаў.
     145. Мантаж,  рамонт  i  прафiлактычнае  абслугоўванне  сродкаў
ахоўнай сiгналiзацыi.
     146. Дзеянне асабiстага саставу падраздзяленняў пажарнай  аховы
на пажары.
     147. Работа  ў iнфекцыйных i туберкулёзных ЛПУ,  пры кантакце з
носьбiтамi    мiкраарганiзмаў    i    ўзбуджальнiкамi    iнфекцыйных
захворванняў.
     148. Збор семя,  шышак i пладоў з растучых дрэў на вышынi болей
2 м.
     149. Дэсантаванне да ачагоў лясных пажараў.
     150. Работы   па    эксплуатацыi    вадаправодна-каналiзацыйных
збудаванняў i сетак.
     151. Будаўнiчыя работы.
     152. Работы  па  рамонту i абслугоўванню абсталявання,  машын i
механiзмаў спецпральнi (мыццё радыёактыўнай бялiзны i спецадзення) i
пунктаў захавання адходаў радыёактыўных рэчываў.
     153. Работы  па  рамонту i абслугоўванню абсталявання,  машын i
механiзмаў смеццеперапрацоўчых i смеццеспальваючых заводаў.
     154. Работы па рамонту  i абслугоўванню смеццевозаў i ўборачных
машын.
     155. Работы, выконваемые з дапамогай тэлескапiчных аўтавышак.
     156. Работы па адлову сабак.
     157. Работы па ахове зяленых насаджэнняў ад шкоднiкаў i хвароб.
                                                      Дадатак 2
                                       да Тыпавога палажэння аб
                                       навучаннi, iнструктажы i
                                       праверцы   ведаў      па
                                       пытаннях   аховы   працы
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7 |
Стр.8 |
Стр.9
 |