Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства труда Республики Беларусь от 29 августа 1996 г. №62 "Аб Тыпавым палажэннi аб навучаннi, iнструктажы i праверцы ведаў работнiкаў па пытаннях аховы працы"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 7

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9

 
                                       пытаннях   аховы   працы
                                       ад 29 жнiўня 1996 г. N 62

 _______________________________________________________________
           (Прадпрыемства, установа, арганiзацыя)

                            ПРАТАКОЛ  N
                         па праверцы ведаў
                работнiкаў па пытаннях аховы  працы

 "   " ______________ 199 __ г.

      Камiсiя ў складзе
 старшыня ______________________________________________________
                (Прозвiшча, iнiцыялы, пасада)
 члены камiсii _________________________________________________
                (Прозвiшча, iнiцыялы, пасада)
 _______________________________________________________________
 _______________________________________________________________
 _______________________________________________________________
 На аснове    загаду  ад "   " ________________ 199  г. N ______
 правяла    праверку  ведаў   па пытаннях аховы  працы у аб'ёме,
 адпавядаючым    iх  службовым   абавязкам,    прафесiям

 ----T----------T--------T--------T-----------T------T
 Дата¦Прозвiшча,¦Пасада, ¦Група   ¦Цэх,       ¦Ацэнка¦
     ¦iмя,      ¦прафесiя¦электра-¦участак,   ¦      ¦
     ¦iмя па    ¦        ¦бяспекi ¦вытворчасць¦      ¦
     ¦бацьку    ¦        ¦        ¦           ¦      ¦
 ----+----------+--------+--------+-----------+------+
   1 ¦     2    ¦   3    ¦    4   ¦   5       ¦   6  ¦
 ----+----------+--------+--------+-----------+------+

                   Працяг

 --------------T------
 Роспiс        ¦Заўвага
 экзаменуемага ¦
               ¦
               ¦
 --------------+------
    7          ¦   8
 --------------+------

 Подпiсы:        Старшыня камiсii ______________________________
                 Члены камiсii  ________________________________
                                ________________________________

 Прадстаўнiк дзяржаўнага органа
 нагляду i кантролю *)                  -------------------------
                                     (Прозвiшча, iнiцыялы, пасада)

 ---------------------------------
 *)  падпiсвае, калi ўдзельнiчае ў рабоце камiсii


                                                       Дадатак 3
                                        да Тыпавога палажэння аб
                                        навучаннi, iнструктажы i
                                        праверцы   ведаў      па
                                        пытаннях   аховы   працы
                                        ад 29 жнiўня 1996 г. N 62

 Абкладка
 пасведчання
 _____________________________________________________________
 Прадпрыемства (установа) _____________________________________

                            ПАСВЕДЧАННЕ
                       (рэкамендуемая форма)

       левы бок

                            ПАСВЕДЧАННЕ
            аб праверцы ведаў  па пытаннях аховы  працы

 Выдана ______________________________________________________
                (Прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
 Прафесiя  (пасада)   ________________________________________
 Месца работы ________________________________________________
 У тым,    што ў яго(яе) праведзена праверка ведаў па пытаннях аховы
 працы  ў  аб'ёме,  адпавядаючым  прафесiйным  службовым   абавязкам
 ___________________________________________________________________

      Аснова:    пратакол ад "   "_____________ 19  г. N _______


         Старшыня камiсii  __________________ (Прозвiшча)
                               (Подпiс)
                                               М.П.

     (У гэтым  пасведчаннi  могуць  быць  дадатковыя   ўкладышы   аб
 абавязковых  медыцынскiх  аглядах  работнiка,  праве  выканання  iм
 спецыяльных работ i г.д.)


           Наступныя старонкi пасведчання


           Вынiкi праверкi ведаў па пытаннях аховы працы

 ----T--------T-------T--------------T---------------T--------------
 Дата¦Прычына ¦Адзнака¦Дата наступнай¦Подпiс старшынi¦ Аснова
     ¦праверкi¦       ¦ праверкi     ¦   камiсii     ¦(пратакол ад _
     ¦        ¦       ¦              ¦               ¦ N ____
 ----+--------+-------+--------------+---------------+--------------
   1 ¦    2   ¦   3   ¦      4       ¦      5        ¦         6
 ----+--------+-------+--------------+---------------+--------------
     ¦        ¦       ¦              ¦               ¦
     ¦        ¦       ¦              ¦               ¦
     ¦        ¦       ¦              ¦               ¦
     ¦        ¦       ¦              ¦               ¦
     ¦        ¦       ¦              ¦               ¦


                                                      Дадатак 4
                                       да Тыпавога палажэння аб
                                       навучаннi, iнструктажы i
                                       праверцы   ведаў      па
                                       пытаннях   аховы   працы
                                       ад 29 жнiўня 1996 г. N 62

                              ПЕРАЛIК

               Пасад кiраўнiкоў i спецыялiстаў,  якiя
               павiнны   праходзiць   папярэднюю    i
               перыядычную праверку ведаў па пытаннях
               аховы працы

     Пералiк кiраўнiкоў  i  спецыялiстаў,  якiя  павiнны  праходзiць
папярэднюю  i  перыядычную  праверку  ведаў па пытаннях аховы працы,
распаўсюджваецца на ўсiх наймальнiкаў.

     1. Прадпрыемствы,  установы i арганiзацыi, навукова-вытворчыя i
вытворчыя аб'яднаннi.

     1.1. Кiраўнiкi,   намеснiкi  кiраўнiкоў,  галоўныя  спецыялiсты
прадпрыемстваў, устаноў, арганiзацый, навукова-вытворчых i вытворчых
аб'яднанняў;   кiраўнiкi,  намеснiкi  кiраўнiкоў  i  спецыялiсты  iх
структурных падраздзяленняў,  якiя непасрэдна звязаны з правядзеннем
работ  на  вытворчых  участках,  ажыццяўляючых кантроль за тэхнiчным
станам  машын,  механiзмаў,  будынкаў  i  збудаванняў,  правядзеннем
тэхналагiчных  працэсаў,  а  таксама спецыялiсты навукова-даследчых,
праектна-канструктарскiх  i   iншых   арганiзацый,   распрацоўваючых
праекты, тэхналагiчныя рэгламенты i iншую тэхналагiчную дакументацыю
для падкантрольных органаў нагляду i кантролю аб'ектаў.

     1.2. Кiраўнiкi   i   спецыялiсты   аддзелаў   эксплуатацыi    i
капiтальнага      будаўнiцтва,      вытворча-тэхнiчных     аддзелаў,
энергамеханiчнай,  пылевентыляцыйнай,  геалагiчнай, маркшэйдэрскай i
тэхналагiчнай служб, iншыя службовыя асобы, якiя праводзяць праверку
ведаў па пытаннях аховы працы для падначаленых работнiкаў, а таксама
непасрэдна адказваюць за пажарную бяспеку, безаварыйную эксплуатацыю
аб'ектаў.

     1.3. Кiраўнiкi i спецыялiсты:
     аварыйна-выратавальных часцей, прадпрыемстваў, арганiзацый i iх
структурных падраздзяленняў, якiя выконваюць аварыйна-выратавальныя,
буравыбуховыя, геолагаразведачныя i горныя работы;
     упраўленняў газавай гаспадаркi, нафтагазадабываючых промыслаў;
     рамонтных, пуска-наладачных,          будаўнiча-рэстаўрацыйных,
мастацка-вытворчых арганiзацый.

     1.4. Кiраўнiкi  i   спецыялiсты,   ажыццяўляючыя   сертыфiкацыю
прадукцыi i тэхналагiчных працэсаў па пытаннях аховы працы.

     1.5. Кiраўнiкi i спецыялiсты служб аховы працы.

     2.        Вучэбна-выхаваўчыя,        навукова-даследчыя       i
праектна-канструктарскiя ўстановы:

     2.1. Кiраўнiкi, намеснiкi    кiраўнiкоў    навукова-выхаваўчых,
навукова-даследчых,   праектна-канструктарскiх   устаноў,   на  якiх
ускладзена адказнасць за арганiзацыю аховы працы.

     2.2. Кiраўнiкi,    намеснiкi    кiраўнiкоў    i     спецыялiсты
вучэбна-выхаваўчых,    навукова-даследчых,  праектна-канструктарскiх
устаноў,  на якiх  ускладзена  адказнасць  за  стан  аховы  працы  i
выкананне   норм   i   правiл   па  ахове  працы  ў  распрацоўваемай
праектна-канструктарскай дакументацыi.

     2.3. Майстры   вытворчага   навучання,   кiраўнiкi    вытворчай
практыкi,  настаўнiкi,  выхавацелi  i  iншыя  службовыя асобы,  якiя
выкладаюць арганiзацыю вытворчасцi,  тэхналогiю работ,  эксплуатацыю
абсталявання,  праводзяць iнструктажы  па  пытаннях  аховы  працы  з
навучэнцамi i выхаванцамi.

     2.4. Кiраўнiкi i спецыялiсты служб ахоў працы.

     3. Мiнiстэрствы,  дзяржаўныя  камiтэты,  канцэрны,  карпарацыi,
iншыя аб'яднаннi прадпрыемстваў, створаныя па галiноваму прынцыпу.

     3.1. Намеснiкi   мiнiстраў,   старшынь   дзяржаўных  камiтэтаў,
кiраўнiкоў i канцэрнаў,  iншых аб'яднанняў прадпрыемстваў, створаных
па  галiноваму  прынцыпу,  функцыянальныя  абавязкi,  якiя звязаны з
арганiзацыяй вытворчасцi, аховай працы.

     3.2. Кiраўнiкi,     намеснiкi      кiраўнiкоў,      спецыялiсты
вытворча-тэхнiчных падраздзяленняў i службаў аховы працы.

     4. Мясцовыя дзяржаўныя адмiнiстрацыi.

     4.1. Намеснiкi  кiраўнiкоў  мясцовых дзяржаўных адмiнiстрацый i
выканкамаў,   на   якiх   ускладзена   адказнасць   за   арганiзацыю
вытворчасцi.

     4.2. Кiраўнiкi  i  спецыялiсты  вытворча-тэхнiчных  структурных
падраздзяленняў  i  падраздзяленняў,   якiя   выконваюць   абавязкi,
звязаныя з аховай працы.

     5. Усе члены камiсii па праверцы ведаў па пытаннях аховы працы.


                                                      Дадатак 5
                                       да Тыпавога палажэння аб
                                       навучаннi, iнструктажы i
                                       праверцы   ведаў      па
                                       пытаннях   аховы   працы
                                       ад 29 жнiўня 1996 г. N 62


                         ПРЫКЛАДНЫ  ПЕРАЛIК
              пытанняў для навучання i праверкi ведаў
             па ахове працы  кiраўнiкоў i спецыялiстаў

                  1. Заканадаўства аб ахове працы

     1.1. Паняцце аховы працы.  Сацыяльна-эканамiчнае значэнне аховы
працы.

     1.2. Асноўныя заканадаўчыя акты па ахове працы.  Кодэкс законаў
аб працы, Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб пажарнай бяспецы " i iншыя.

     1.3. Асноўныя  прынцыпы  дзяржаўнай  палiтыкi  ў вобласцi аховы
працы.

     1.4. Права грамадзян на ахову працы  пры  складаннi  працоўнага
дагавору i ў час работы.

     1.5. Сацыяльнае страхаванне ад няшчасных выпадкаў i прафесiйных
захворванняў. Тарыфы на сацыяльнае страхаванне ад няшчасных выпадкаў
i  прафесiйных  захворванняў  у  залежнасцi  ад  узроўню  вытворчага
траўматызму i ступенi шкоднасцi ўмоў працы.

     1.6. Правы работнiкаў на  льготы  i  кампенсацыi  за  цяжкiя  i
шкодныя  ўмовы  працы.  Пакрыцце  наймальнiкам  шкоды  работнiкам  у
выпадку пагаршэння iх здароўя.

     1.7. Абавязкi наймальнiка па стварэнню бяспечных  i  бясшкодных
умоў  працы.  Абавязкi  работнiка выконваць патрабаваннi нарматыўных
актаў па ахове працы.

     1.8. Палажэнне  аб  навучаннi,  iнструктажы  i  праверцы  ведаў
работнiкаў па пытаннях аховы працы.

     1.9. Пералiк  службовых  асоб,  якiя  перад  пачаткам выканання
сваiх абавязкаў  i  перыядычна  адзiн  раз  у  тры  гады  праходзяць
навучанне па пытаннях аховы працы.

     1.10. Iнструктажы па пытаннях аховы працы: вiды, перыядычнасць,
змест.

     1.11. Фiнансаванне аховы працы.  Фонды аховы працы:  дзяржаўны,
галiновы,   рэгiянальныя,   наймальнiкаў.  Iх  прызначэнне,  парадак
фармiравання сродкаў.

     1.12. Асноўныя патрабаваннi Палажэння аб расследаваннi i  ўлiку
няшчасных выпадкаў на вытворчасцi.

     1.13. Тыпавое  палажэнне  аб  камiсiях  па пытаннях аховы працы
прадпрыемства: парадак стварэння, абавязкi i правы камiсii.

     1.14. Кампенсацыя дзяржаве, прадпрыемствам i грамадзянам страт,
нанесеных парушэннем патрабаванняў аховы працы.

     1.15. Штрафныя  санкцыi  да  наймальнiкаў  i  службовых асоб за
парушэнне заканадаўства аб працы,  у прыватнасцi,  нормаў  па  ахове
працы.

     1.16. Дзяржаўныя  мiжгалiновыя i галiновыя нарматыўныя прававыя
акты (дакументы) па ахове працы.
     Распрацоўка, прыняцце  i адмена дзяржаўных нарматыўных прававых
актаў (дакументаў). Спыненне дзеяння дзяржаўных нарматыўных прававых
актаў  (дакументаў).  Забеспячэнне работнiкаў нарматыўнымi прававымi
актамi (дакументамi) па ахове працы.

     1.17. Iнструкцыi i iншыя нарматыўныя прававыя акты  (дакументы)
па   ахове   працы,   дзеючыя   ў   рамках  прадпрыемства.  Асноўныя
патрабаваннi да iх i парадак iх распрацоўкi.

     1.18. Органы дзяржаўнага кiравання аховай працы.

     1.19. Паўнамоцтвы Дзяржаўнай iнспекцыi працы  i  iншых  органаў
дзяржаўнага нагляду i кантролю за аховай працы.

     1.20. Паўнамоцтвы  мiнiстэрстваў,  дзяржаўных камiтэтаў i iншых
цэнтральных органаў дзяржаўнай выканаўчай улады  па  пытаннях  аховы
працы.

     1.21. Паўнамоцтвы  мясцовых дзяржаўных адмiнiстрацый у вобласцi
аховы працы.

     1.22. Атэстацыя рабочых месцаў  на  адпаведнасць  патрабаванняў
нарматыўна-тэхнiчнай дакументацыi i нормам па ахове працы.

     1.23. Праграмы па ахове працы:
     Нацыянальная, галiновая, рэгiянальныя.
     Комплексныя меры  прадпрыемстваў  для  дасягнення  ўстаноуленых
нарматываў па ахове працы.

     1.24. Арганiзацыя навуковых  даследванняў  па  праблемах  аховы
працы.

     1.25. Грамадскi  кантроль  за выкананнем заканадаўства па ахове
працы. Упаўнаважаныя працоўных калектываў па пытаннях аховы працы.

     1.26. Паўнамоцтвы  i  правы   прадпрыемстваў   у   ажыццяўленнi
кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы.

     1.27. Дысцыплiнарная,    адмiнiстратыўная,    матэрыяльная    i
крымiнальная  адказнасць   за   парушэнне   заканадаўчых   i   iншых
нарматыўных прававых актаў (дакументаў) па ахове працы, за стварэнне
перашкод для дзейнасцi службовых асоб органаў дзяржаўнага нагляду  i
прадстаўнiкоў прафесiйных саюзаў.

                     2. Працоўнае заканадаўства

     2.1. Закон  Рэспублiкi  Беларусь  "Аб  калектыўных  дагаварах i
пагадненнях".

     2.2. Правiлы   ўнутранага   працоўнага   распарадку.   Асноўныя
абавязкi кiраўнiкоў, спецыялiстаў i рабочых па яго выкананню.

     2.3. Рабочы   час   i  час  адпачынку.  Скарочаная  працягласць
рабочага часу.  Забарона работы ў начны час. Абмежаванне звышурочных
работ.

     2.4. Працоўныя   адносiны   памiж  наймальнiкам  i  работнiкам,
парадак iх афармлення i выканання.

     2.5. Праца жанчын.  Работы,  на  якiх  забараняецца  прымяненне
працы  жанчын.  Абмежаванне  працы  жанчын  на  работах у начны час.
Гарантыi  пры  заключэннi  i  прыпыненнi  працоўнага  дагавору   для
цяжарных жанчын i жанчын, маючых дзяцей.

     2.6. Праца iнвалiдаў. Парадак працаўладкавання iнвалiдаў (у тым
лiку  па  зроку  i  слыху),  прадастаўленне  льгот  i   кампенсацый,
абмежаванне  выкарыстання  iх  працы ў выхадныя днi,  начны час i на
звышурочных работах.

     2.7. Праца   моладзi.   Правы   няпоўналетнiх    у    працоўных
праваадносiнах. Узрост, з якога дапускаецца прыём на работу. Работы,
на якiх забараняецца прымяненне  працы  асоб  маладзей  васемнаццацi
гадоў.

     2.8. Медыцынскiя агляды.

     2.9. Iндывiдуальныя  працоўныя  спрэчкi.  Органы,  разглядаючыя
працоўныя спрэчкi. Тэрмiны звяртання ў камiсiю па працоўных спрэчках
i   парадак  прыёма  заяў.  Парадак  i  тэрмiны  разгляду  працоўных
спрэчак.

                 3. Псiхалогiя бяспекi працы.
                    Арганiзацыя работы па ахове працы.

     3.1. Фiзiялагiчная  i  псiхалагiчная  аснова працоўнага працэсу
(безумоўныя i ўмоўныя рэфлексы, iх уздзеянне на бяспеку працы).

     3.2. Прыстасаванасць чалавека  да  акружаючых  умоў  у  працэсе
працы (адпрацоўка прыёмаў i навыкаў пры навучаннi).

     3.3. Псiхалагiчныя   працэсы,   кiруючыя   працоўнай  дзейнасцю
(пачуццё ўсведамлення, увагi, памяць, эмоцыi i iх уздзеянне на ахову
працы).

     3.4. Роля  працоўнага  калектыву  ў  забеспячэннi бяспекi працы
(узаемасувязь патрабаванняў iнструкцыi па ахове працы  з  iнтарэсамi
работнiка, неасцярожнасць, яе прынцыпы i барацьба з ёй).

     3.5. Псiхафiзiялагiчныя   фактары   ўмоў   працы   (прамысловая
эстэтыка,  рытм  i  тэмп   работы,   вытворчая   гiмнастыка,   пакой
псiхалагiчнай разгрузкi i iх уплыў на бяспеку працы).

     3.6. Сувязь     чалавек-машына,    эрганамiчныя    патрабаваннi
(адпаведнасць  абсталявання  i   ўладкаванне   рабочага   месца   да
анатама-фiзiялагiчных магчымасцяў чалавека).

     3.7. Алкагалiзм i бяспека працы.

     3.8. Метады  прапаганды  i  агiтацыi  па  ахове працы (вугалкi,
насценгазеты, радыёвяшчанне, плакаты, кiнафiльмы, выставы i г.д.).

     3.9. Служба аховы працы на прадпрыемстве, яе функцыi i асноўныя
задачы.

     3.10. Планаванне работы па ахове працы:  перспектыўнае, цякучае
i аператыўнае.

     3.11. Аналiз i прагназiраванне стану аховы працы,  траўматызму,
прафесiйных i агульных захворванняў на вытворчасцi.

     3.12. Выкананне  патрабаванняў  аховы  працы  пры праектаваннi,
будаўнiцтве (вырабе)  i  рэканструкцыi  прадпрыемстваў,  аб'ектаў  i
сродкаў вытворчасцi.
     Папярэдняя экспертыза праектнай дакументацыi.  Аўтарскi  нагляд
за выкананнем праектных рашэнняў з боку праектных арганiзацый.

     3.13. Сертыфiкацыя     машын,     механiзмаў,     абсталявання,
транспартных сродкаў i тэхналагiчных працэсаў.

     3.14. Парадак прыёму ў  эксплуатацыю  новых  i  рэканструяваных
вытворчых аб'ектаў. Дазвол на пачатак работы прадпрыемстваў.

     3.15. Арганiзацыя работы па  ахове працы. Службовыя iнструкцыi,
вызначэнне   абавязкаў,  правоў   i  адказнасцi   вытворча-тэхнiчных
службаў, службовых асоб i спецыялiстаў  за выкананне функцый i задач
у сiстэме ўпраўлення аховай працы,  а таксама патрабаванняў па ахове
працы.

     3.16. Арганiзацыя навучання, iнструктавання i праверкi ведаў па
ахове працы кiраўнiкоў i спецыялiстаў.

     3.17. Iнфармацыя i справаздачнасць аб стане аховы  працы.

     3.18. Матэрыяльнае i маральнае  стымуляванне  работы  па  ахове
працы.    Льготнае   падаткаабкладанне   сродкаў,   напраўленых   на
мерапрыемствы па ахове працы.

     3.19. Кантроль за эфектыўнасцю функцыянавання сiстэмы кiравання
аховай працы, выкананнем работнiкамi сваiх абавязкаў, правiл, норм i
iнструкцый па ахове працы, станам аховы працы на рабочых месцах.

     3.20. Санiтарна-бытавое забеспячэнне  работнiкаў.  Абсталяванне
санiтарна-бытавых памяшканняў, iх размяшчэнне.

     3.21. Арганiзацыя    правядзення   папярэднiх   i   перыядычных
медыцынскiх аглядаў.

     3.22. Патрабаваннi нарматыўных прававых актаў  (дакументаў)  па
ахове працы i бяспекi вытворчых працэсаў,  абсталявання,  будынкаў i
збудаванняў. Планава-папераджальныя рамонты сродкаў працы.

     3.23. Пералiк работ з павышанай небяспекай i  работ,  для  якiх
неабходны  прафесiйны  адбор;  арганiзацыя  бяспекi  працы  на такiх
работах у адпаведнасцi з нормамi i правiламi.

     3.24. Прыборы кантролю бяспечных умоў працы. Светавая i гукавая
сiгналiзацыя.  Папераджальныя надпiсы,  сiгнальная афарбоўка.  Знакi
бяспекi.

     3.25. Сродкi калектыўнай  абароны  працуючых.  План  лiквiдацыi
аварый. План эвакуацыi з памяшканняў у выпадку аварый, пажараў.

               4. Небяспечныя i шкодныя вытворчыя
                  фактары i меры абароны ад iх

     4.1. Класiфiкацыя  асноўных  небяспечных  i  шкодных  вытворчых
фактараў,  паняцце  аб  гранiчна  дапушчальных канцэнтрацыях шкодных
рэчываў у паветры рабочай зоны.

     4.2. Патрабаваннi бяспекi пры эксплуатацыi вытворчых будынкаў i
збудаванняў.  Арганiзацыя  нагляду  за  тэхнiчным  станам будынкаў i
збудаванняў.

     4.3. Агульныя патрабаваннi бяспекi  вытворчага  абсталявання  i
тэхналагiчных працэсаў.

     4.4. Патрабаваннi  бяспекi па ўстройству i ўстрыманню пад'язных
дарог, пуцей, праездаў, праходаў, калодзежаў.

     4.5. Патрабаваннi  бяспекi,  прад'яўляемыя  да   складзiравання
матэрыялаў на тэрыторыi прадпрыемства.

     4.6. Патрабаваннi бяспекi пры выкананнi работ на вышынi.

     4.7. Патрабаваннi    бяспекi    пры   пагрузцы,   разгрузцы   i
транспартаваннi грузаў.

     4.8. Правiлы  бяспечнай  эксплуатацыi  грузапад'ёмных  машын  i
механiзмаў.

     4.9. Патрабаваннi  бяспекi  пры эксплуатацыi катлоў i пасудзiн,
працуючых пад цiскам.

     4.10. Патрабаваннi бяспекi  пры  эксплуатацыi  ўнутрызаводскага
транспарту.

     4.11. Патрабаваннi бяспекi пры рабоце з вытокамi радыёактыўнага
выпраменьвання.

     4.12. Патрабаваннi  бяспекi   пры   эксплуатацыi   аўтамабiляў,

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations