Стр. 7
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7
______________________________
(1)Пасада ўводзiцца ў гiмназiях i лiцэях.
33. Дырэктар i яго намеснiкi па навучальнай
(навучальна-выхаваўчай, навучальна-метадычнай, выхаваўчай) рабоце
ўстановы прызначаюцца i вызваляюцца з займаемай пасады адпаведнымi
мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi.
34. Дырэктар установы нясе адказнасць за вынiкi работы ўстановы
ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. У межах сваёй
кампетэнцыi дырэктар установы выдае загады i ўказаннi, выкананне
якiх з'яўляецца абавязковым для работнiкаў i вучняў.
Дырэктар установы мае права:
размяркоўваць аб'ёмы педагагiчнай, вучэбнай i
арганiзацыйна-выхаваўчай работы сярод педагагiчных работнiкаў;
заключаць дагаворы з арганiзацыямi i фiзiчнымi асобамi на
выкананне розных вiдаў работ (паслуг) з мэтай ажыццяўлення
гаспадарчай дзейнасцi ва ўстанове ў адпаведнасцi з заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь;
выбiраць i быць выбраным у органы самакiравання.
35. Намеснiк дырэктара па навучальнай (навучальна-выхаваўчай,
навучальна-метадычнай) рабоце ажыццяўляе кiраўнiцтва
навучальна-выхаваўчай i метадычнай работай у адпаведнасцi са
службовымi абавязкамi намеснiка дырэктара па асноўнай дзейнасцi
(навучальна-выхаваўчай рабоце) i намеснiка дырэктара па выхаваўчай
рабоце ўстановы, якiя вызначаны ва ўстаноўленым парадку
квалiфiкацыйнай характарыстыкай.
Намеснiк дырэктара па навучальнай (навучальна-выхаваўчай,
навучальна-метадычнай) рабоце мае права выбiраць i быць выбраным у
органы самакiравання.
36. Ва ўстановах ствараюцца (у пачатковых агульнаадукацыйных
школах могуць стварацца) педагагiчныя саветы, асноўнымi задачамi
якiх з'яўляюцца вызначэнне шляхоў рэалiзацыi абранага зместу
адукацыi (вучэбных планаў, праграм, падручнiкаў i iнш.) i павышэнне
навукова-метадычнага ўзроўню педагагiчных работнiкаў.
37. Кантроль за дзейнасцю ўстаноў ажыццяўляюць упраўленнi i
аддзелы адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, у
падпарадкаваннi якiх яны знаходзяцца, i iншыя дзяржаўныя органы ў
адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
ГЛАВА 4
АРГАНIЗАЦЫЯ НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ
38. Адукацыйны працэс ва ўстановах ажыццяўляецца ў адпаведнасцi
з тыповым вучэбным планам, якi ўзгадняецца з Мiнiстэрствам аховы
здароўя Рэспублiкi Беларусь, i вучэбнымi праграмамi, якiя
зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Тыповы вучэбны план уключае дзяржаўны i школьны кампаненты.
Дзяржаўны кампанент з'яўляецца абавязковым, школьны кампанент
вызначаецца i размяркоўваецца педагагiчным саветам школы, зыходзячы
з рознiцы памiж агульнай колькасцю гадзiн, якая фiнансуецца з
бюджэту, i колькасцю гадзiн дзяржаўнага кампанента.
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь штогод па ўзгадненнi
з Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам аховы
здароўя Рэспублiкi Беларусь на падставе тыповага вучэбнага плана
зацвярджае вучэбныя планы на бягучы навучальны год, у адпаведнасцi з
якiмi кожная ўстанова распрацоўвае ўласны план, якi зацвярджаецца яе
дырэктарам па ўзгадненнi з упраўленнем i аддзелам адукацыi мясцовага
выканаўчага i распарадчага органа.
Пры неабходнасцi ўстанова можа распрацоўваць вучэбныя праграмы
па асобных прадметах, якiя не ўваходзяць у пералiк прадметаў
дзяржаўнага кампанента, а таксама вучэбныя праграмы для заняткаў па
iнтарэсах, факультатываў i курсаў па выбары. Дадзеныя праграмы
зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Установа стварае ўмовы для правядзення арганiзацыйна-выхаваўчай
работы, работы ў гуртках, работы грамадскiх арганiзацый
(аб'яднанняў) работнiкаў i вучняў. Арганiзацыйна-выхаваўчая работа
ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з планамi i праграмамi выхавання, якiя
зацвярджаюцца ўстановамi. Работа ў гуртках арганiзуецца ў
адпаведнасцi са статутам установы.
39. Навучальны год ва ўстанове падзяляецца, як правiла, на
чвэрцi (трыместры) i паўгоддзi, перыяды навучання, якiя завяршаюцца
прамежкавай атэстацыяй вучняў. Працягласць навучальнага года i
чвэрцяў вызначаецца вучэбнымi планамi ўстаноў, зацверджанымi
Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Арганiзацыя навучальнага
працэсу па трыместрах вызначаецца ўстановай.
40. Парадак арганiзацыi навучальнага года (па чвэрцях,
трыместрах цi паўгоддзях), працягласць навучальнага тыдня
вызначаюцца саветам установы з улiкам яе тыпу, вучэбнага плана, умоў
працы, патрабаванняў санiтарных правiлаў i нормаў i ўзгадняецца з
упраўленнем i аддзелам адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага
органа i тэрытарыяльным органам дзяржаўнага санiтарнага нагляду.
Штодзённая колькасць вучэбных заняткаў вызначаецца раскладам
урокаў, якi зацвярджаецца дырэктарам установы. Працягласць
перапынкаў памiж заняткамi вызначаецца, зыходзячы з канкрэтных умоў
працы, неабходнасцi забеспячэння арганiзацыi харчавання вучняў i iх
адпачынку ў адпаведнасцi з патрабаваннямi санiтарных правiлаў i
нормаў.
41. Напаўняльнасць класаў устанаўлiваецца наступная:
I класы, якiя працуюць на базе дашкольных устаноў, - не больш
за 20 вучняў;
I-IV класы агульнаадукацыйных школ i класы пры гiмназiях - не
больш за 25 вучняў;
III-Х спецыялiзаваныя класы спартыўнага кiрунку з падоўжаным
днём навучання i паглыбленым вучэбна-трэнiровачным працэсам - 18-20
вучняў, ХI, ХII класы - 12-15 вучняў;
V-XII класы агульнаадукацыйных школ - 25-30 вучняў;
V-XII класы гiмназiй i гiмназiчныя класы агульнаадукацыйных
школ - 20-25 вучняў;
IX-XIII вочныя (дзённыя i вячэрнiя) класы вячэрнiх (зменных)
агульнаадукацыйных школ - не больш за 20 вучняў;
ХI, XII класы лiцэяў i лiцэйскiя класы агульнаадукацыйных школ
-18-20 вучняў;
групы завочнага (сесiённага) навучання вячэрнiх школ з завочнай
(сесiённая) формай навучання - не больш за 10 вучняў.
42. Напаўняльнасць класаў для дзяцей з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага развiцця ўстанаўлiваецца ў адпаведнасцi з Палажэннем
аб спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе (школе-iнтэрнаце) для дзяцей
з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця. Гэтыя нормы
распаўсюджваюцца i на класы ва ўстановах, што працуюць па вучэбных
планах вячэрнiх (зменных) агульнаадукацыйных школ.
Напаўняльнасць гiмназiчных i лiцэйскiх класаў для дзяцей з
парушэннямi зроку, слыху i функцый апорна-рухальнага апарату павiнна
адпавядаць напаўняльнасцi класаў у спецыяльнай агульнаадукацыйнай
школе (школе-iнтэрнаце) адпаведнага тыпу.
43. Напаўняльнасць класаў ва ўстановах усiх тыпаў пры
адсутнасцi неабходнай колькасцi вучняў вызначаецца мясцовым
выканаўчым i распарадчым органам.
44. У агульнаадукацыйных школах з лiку вучняў пачатковых класаў
могуць стварацца класы-камплекты, у якiя ўключаюцца вучнi двух або
трох цi чатырох класаў.
45. Напаўняльнасць класа-камплекта пры наяўнасцi ў iм:
двух класаў - не павiнна перавышаць 20 вучняў;
трох класаў - не павiнна перавышаць 15 вучняў;
чатырох класаў - не павiнна перавышаць 10 вучняў.
46. Пачатковыя, базавыя i сярэднiя агульнаадукацыйныя школы
лiчацца малакамплектнымi, калi ў складзе адной паралелi класаў ёсць
клас-камплект або адсутнiчае адзiн цi некалькi класаў на II або III
ступенi школы.
47. Ва ўстановах напаўняльнасць груп падоўжанага дня ў I-X
класах 25-30 чалавек, у групах падоўжанага дня для дзяцей з
парушэннямi зроку, слыху i функцый апорна-рухальнага апарату павiнна
адпавядаць напаўняльнасцi класа ў спецыяльнай агульнаадукацыйнай
школе (школе-iнтэрнаце) адпаведнага тыпу, напаўняльнасць гурткоў у
сярэдняй агульнаадукацыйнай школе не павiнна перавышаць 15 чалавек.
Ва ўстановах, якiя працуюць у сельскiх населеных пунктах,
рашэннем мясцовага выканаўчага i распарадчага органа могуць
адкрывацца групы падоўжанага дня i пры меншай напаўняльнасцi.
48. Арганiзацыя навучальна-выхаваўчага працэсу ажыццяўляецца,
як правiла, у форме ўрока i розных формах пазакласнай i пазашкольнай
работы.
У навучальна-выхаваўчым працэсе могуць ажыццяўляцца наступныя
заняткi: па iнтарэсах, стымулюючыя, падтрымлiваючыя i
факультатыўныя, практычныя, семiнарскiя, лабараторныя, а таксама
курсы па выбары i лекцыi. Абавязковыя заняткi спалучаюцца з
самастойнай работай вучняў. Дамашнiя заданнi даюцца дыферэнцыравана
з улiкам iндывiдуальных асаблiвасцей вучняў. У першым класе дамашнiя
заданнi не задаюцца.
Працягласць урокаў у I класах установы - 35 хвiлiн, у
II-ХII(ХIII) класах - 45 хвiлiн, у I-IV класах санаторных школ - 30
хвiлiн, V-XII класах санаторных школ - 40 хвiлiн.
49. Дзяленне класаў пры правядзеннi ўрокаў па вучэбных
прадметах, а таксама заняткаў практычнага характару (лабараторныя i
практычныя работы, практыкумы, семiнарскiя заняткi), правядзенне
iндывiдуальных заняткаў па прафiлюючых дысцыплiнах ва ўстановах
устанаўлiваецца вучэбнымi планамi, якiя зацвярджаюцца Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
50. Атрыманне агульнай пачатковай, базавай i сярэдняй адукацыi
ва ўстановах суправаджаецца бягучай, прамежкавай i завяршаецца (за
выключэннем дзяцей з iнтэлектуальнай недастатковасцю) вынiковай
атэстацыяй па прадметах з адзiным парадкам для вочнай (дзённай i
вячэрняй) i завочнай форм атрымання адукацыi.
51. Парадак прыёму, пераводу, адлiчэння i выпуску вучняў, iх
атэстацыя, арганiзацыя выпускных экзаменаў ажыццяўляюцца ў парадку,
якi ўстаноўлены Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Забараняецца адлiчэнне з установы вучняў, якiя не маюць
агульнай пачатковай i агульнай базавай адукацыi, па прычыне iх
непаспяховасцi.
Вучнi, якiя дасягнулi 15 гадоў, могуць быць выключаны з
установы ў крайнiм выпадку за грубае парушэнне абавязкаў вучняў
рашэннем савета ўстановы па ўзгадненнi з камiсiяй па справах
непаўналетнiх мясцовага выканаўчага i распарадчага органа. Рашэнне
аб выключэннi дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi
бацькоў, iншых законных прадстаўнiкоў, можа быць прынята толькi са
згоды органа апекi.
52. У I i II класах выкарыстоўваецца моўная якасная ацэнка
вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў. У III-XII(XIII) класах вынiкi
вучэбнай дзейнасцi вучняў ацэньваюцца ў балах.
Вучням III-XII(XIII) класаў выстаўляюцца прамежкавыя за чвэрць
(трыместр або паўгоддзе) i гадавыя адзнакi па паводзiнах (прыкладна,
здавальняюча, нездавальняюча).
53. У III-XII(XIII) класах вучнi вядуць дзённiкi, у якiх
запiсваюцца iх бягучыя, прамежкавыя, гадавыя адзнакi, заўвагi
настаўнiкаў, дырэктара i яго намеснiкаў. Узоры дзённiкаў для III, IV
i V-XII(XIII) класаў зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi
Беларусь.
54. Навучанне хворых дзяцей, дзяцей з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага развiцця i дзяцей-iнвалiдаў можа ажыццяўляцца ў
iнтэграваных класах установы, дома па iндывiдуальных вучэбных
планах, ва ўмовах стацыянара арганiзацыi аховы здароўя ў час
знаходжання ў iм на лячэннi - па адпаведных вучэбных планах,
iндывiдуальна або ў групах. Навучанне такiх дзяцей ажыццяўляецца ў
адпаведнасцi з нарматыўнымi прававымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
55. Установы могуць прадастаўляць вучню па яго заяве, заяве яго
законных прадстаўнiкоў магчымасць атрымаць агульную пачатковую,
агульную базавую, агульную сярэднюю адукацыю самастойна (у сям'i)
пры наяўнасцi адпаведных умоў, па ўзгадненнi з упраўленнямi i
аддзеламi адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў i пры
захаваннi магчымасцi на любым этапе навучання прадоўжыць адукацыю ва
ўстанове ў адпаведнасцi з вынiкамi атэстацыi.
56. Рашэнне аб навучаннi вучня самастойна (у сям'i) па адным,
некалькiх або ўсiх прадметах адпаведнага класа i яго атэстацыi
прымаецца педагагiчным саветам установы i зацвярджаецца загадам
дырэктара. У загадзе ўказваюцца прадметы (прадмет), тэрмiн
навучання, вучэбныя праграмы (праграма) для самастойнага засваення,
формы правядзення атэстацыi за чвэрць (трыместр або паўгоддзе) цi за
год.
57. Вучань, якi навучаецца самастойна (у сям'i), вызваляецца ад
наведвання ўрокаў па вучэбных прадметах (прадмеце) на працягу
ўстаноўленага тэрмiну i лiчыцца ў спiсах кантынгенту вучняў
установы. У класным журнале ў графах аб наведваннi вучнямi заняткаў
па прадметах (прадмеце) робiцца адпаведны запiс.
58. Навучанне вучня самастойна (у сям'i) можа быць спынена
рашэннем педагагiчнага савета ўстановы па яго заяве, заяве яго
законных прадстаўнiкоў, хадайнiцтве настаўнiка або дырэктара
ўстановы, калi пры праходжаннi прамежкавай атэстацыi за чвэрць
(трыместр або паўгоддзе) цi за год вучань не пацвярджае неабходны
ўзровень ведаў.
59. Рашэнне педагагiчнага савета ў тыднёвы тэрмiн даводзiцца да
ведама вучня i яго законных прадстаўнiкоў, пасля чаго вучань ва
ўстаноўленым парадку павiнен наведваць заняткi ў класе.
60. Педагагiчны савет на падставе адзнак, якiя выстаўлены
педагагiчнымi работнiкамi вучню, што навучаецца самастойна (у
сям'i), у канцы навучальнага года прымае рашэнне аб пераводзе яго ў
наступны клас або паўторным навучаннi ў тым жа класе. У апошнiм
выпадку вучань пазбаўляецца права на навучанне самастойна (у
сям'i).
Вучнi выпускных класаў, якiя навучалiся самастойна (у сям'i),
здаюць выпускныя экзамены разам з класам у тэрмiны правядзення iх ва
ўстановах. Выдача дакументаў аб адукацыi ажыццяўляецца на агульных
падставах.
61. Установы могуць прадастаўляць вучню па яго заяве, заяве яго
законных прадстаўнiкоў магчымасць атрымаць агульную пачатковую,
агульную базавую, агульную сярэднюю адукацыю па iндывiдуальным
вучэбным плане без наведвання або з наведваннем вучнем вучэбных
заняткаў ва ўстанове паскорана (у скарочаны тэрмiн навучання) з
прычыны хваробы, пры выездзе яго за мяжу, на спартыўныя зборы,
аздараўленне, лячэнне, пераезд на новае месца жыхарства i iнш.
Парадак прадастаўлення вучню магчымасцi навучання па
iндывiдуальным плане або пазбаўлення яе, правядзення прамежкавай
атэстацыi за чвэрць (трыместр або паўгоддзе), за год i вынiковай
атэстацыi ў выпускных класах такi ж, як для навучання вучня
самастойна (у сям'i).
План iндывiдуальнага навучання вучня зацвярджаецца дырэктарам
установы адначасова з выданнем загада па гэтым пытаннi. У выпадку
паскоранага навучання ў плане на кожны год указваюцца прадмет
(прадметы), тэрмiны атэстацыi i формы яе правядзення.
62. Калi вучань да паступлення ва ўстанову цi ў час навучання
самастойна (у сям'i) засвоiў матэрыял, прадугледжаны вучэбнымi
праграмамi адпаведнага класа, педагагiчны савет на падставе яго
заявы, заявы яго законных прадстаўнiкоў i вынiкаў атэстацыi можа
разгледзець пытанне аб пераводзе яго ў наступны клас. У такiм
выпадку вучань пасля двух тыдняў навучання з пачатку навучальнага
года праходзiць атэстацыю з мэтай выяўлення ўзроўню ведаў i
магчымасцi навучання ў адпаведным класе.
Атэстацыя вучня праводзiцца камiсiяй, якая ствараецца
дырэктарам установы. Форма правядзення атэстацыi вызначаецца
камiсiяй. Перавод вучня ў адпаведны клас афармляецца загадам
дырэктара на падставе заключэння камiсii. У класным журнале i iншай
дакументацыi ўстановы робяцца адпаведныя запiсы.
63. Iнтэграванае навучанне дзяцей з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага развiцця ва ўстанове ажыццяўляецца ў класах
iнтэграванага навучання ў адпаведнасцi з нарматыўнымi прававымi
актамi Рэспублiкi Беларусь i арганiзуецца па вучэбных планах i
праграмах адпаведнага тыпу спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы
(школы-iнтэрната) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага
развiцця. Гэтыя вучнi, акрамя дзяцей з iнтэлектуальнай
недастатковасцю, атрымлiваюць агульную базавую цi агульную сярэднюю
адукацыю.
64. Атрыманне агульнай базавай адукацыi i агульнай сярэдняй
адукацыi завяршаецца выпускнымi экзаменамi, якiя праводзяцца ў
адпаведнасцi з парадкам, устаноўленым Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.
Пералiк вучэбных прадметаў, тэрмiны i формы правядзення
выпускных экзаменаў ва ўстановах i спецыяльных агульнаадукацыйных
школах (школах-iнтэрнатах) штогод вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.
Правядзенне выпускных экзаменаў у тэрмiны, не прадугледжаныя
нарматыўнымi прававымi актамi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь, ажыццяўляецца па хадайнiцтву органаў упраўлення адукацыi
мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў з дазволу Мiнiстэрства.
65. Вучнi, якiя паспяхова завяршылi агульную базавую адукацыю,
атрымлiваюць пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi, а вучнi, якiя
дабiлiся асаблiвых поспехаў у навучаннi пры прыкладных паводзiнах, -
пасведчанне з адзнакай.
Вучням, якiя атрымалi агульную сярэднюю адукацыю, выдаецца
атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi, а выпускнiкам, якiя дабiлiся
асаблiвых поспехаў у навучаннi пры прыкладных паводзiнах, - атэстат
аб агульнай сярэдняй адукацыi асобага ўзору з уручэннем залатога або
сярэбранага медаля. Вучнi XII класаў, якiя вызначылiся ў вывучэннi
асобных прадметаў, узнагароджваюцца пахвальным лiстом "За асаблiвыя
поспехi ў вывучэннi асобных прадметаў" Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.
Вучнi школ (класаў) з эстэтычным i iншымi кiрункамi, якiя
паспяхова здалi экзамены па прафiлюючых (спецыяльных) прадметах за
курс базавай i сярэдняй школы, атрымлiваюць дадаткова да асноўнага
дакумента аб адукацыi ўкладыш з запiсам адзнак па спецыяльных
прадметах.
66. У межах сваёй кампетэнцыi савет установы можа прымаць
рашэнне аб маральным стымуляваннi вучняў i iх законных прадстаўнiкоў
за поспехi ў навучаннi i выхаваннi, удзел у грамадскай дзейнасцi.
ГЛАВА 5
УДЗЕЛЬНIКI НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ
67. Удзельнiкамi навучальна-выхаваўчага працэсу ва ўстанове
з'яўляюцца навучэнцы, педагагiчныя работнiкi, законныя прадстаўнiкi
дзяцей.
68. Выбар установы, у якой будуць навучацца дзецi,
ажыццяўляецца iх законнымi прадстаўнiкамi ў адпаведнасцi з Законам
Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi".
Прыём дзяцей у гiмназii i лiцэi, гiмназiчныя i лiцэйскiя класы
ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з нарматыўнымi прававымi актамi
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
69. У першы клас установы прымаюцца дзецi з узросту,
вызначанага заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, без
правядзення ўступных iспытаў. Залiчэнне дзяцей, якiя не маюць
медыцынскiх i педагагiчных супрацьпаказанняў да навучання,
афармляецца загадам дырэктара ўстановы на падставе заявы iх законных
прадстаўнiкоў, медыцынскай даведкi аб стане здароўя.
70. Залiчэнне вучняў, якiя не маюць медыцынскiх i педагагiчных
супрацьпаказанняў да навучання, у агульнаадукацыйныя школы (класы) з
павышаным i паглыбленым вывучэннем асобных вучэбных прадметаў
праводзiцца на падставе пiсьмовай заявы iх законных прадстаўнiкоў,
медыцынскай даведкi аб стане здароўя вучняў, а ў агульнаадукацыйныя
школы (класы) з эстэтычным (музычным, харавым, мастацкiм,
архiтэктурна-мастацкiм, харэаграфiчным, фальклорна-тэатральным,
тэатральным, агульнаэстэтычным), фiзкультурна-эстэтычным кiрункамi -
па вынiках праверкi творчых здольнасцей у адпаведнасцi з
нарматыўнымi прававымi актамi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь.
Праверачныя iспыты i экзамены пры паступленнi ў
агульнаадукацыйныя школы (класы) з павышаным i паглыбленым
вывучэннем асобных вучэбных прадметаў не праводзяцца.
71. Выпускнiкi Х класаў гiмназii могуць працягваць навучанне ў
ХI класах гiмназii або iншай установы на агульных падставах без
праходжання дадатковай атэстацыi i конкурснага адбору.
72. Прыём заяў у вячэрнюю (зменную) агульнаадукацыйную школу
робiцца, як правiла, да пачатку навучальнага года. Асобы, якiя
перайшлi ў вячэрнюю (зменную) агульнаадукацыйную школу з iншых
устаноў, могуць прымацца ў адпаведны клас гэтай школы на працягу
навучальнага года.
73. Установа не павiнна перашкаджаць пераходу (пераводу) вучня
ў другую ўстанову, калi на гэта ёсць згода апошняй.
Ва ўстанову можа быць прыняты ў адпаведны клас пры
прадстаўленнi даведкi вучань, якi на працягу навучальнага года або
па вынiках яго адлiчаны або пакiнуў навучанне ва ўстанове, якая
забяспечвае атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, цi ва
ўстанове, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi.
У гэтым выпадку вучань працягвае навучанне ў адпаведным класе ва
ўстанове i здае выпускныя экзамены за курс сярэдняй
агульнаадукацыйнай школы ва ўстаноўленым парадку.
У астатнiх выпадках ён можа быць дапушчаны да здачы выпускных
экзаменаў за курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы экстэрнам ва
ўстанове, якая вызначана ўпраўленнем або аддзелам адукацыi мясцовага
выканаўчага i распарадчага органа.
74. Прыём на работу педагагiчных, медыцынскiх i iншых
работнiкаў ва ўстанову i iх звальненне ажыццяўляе яе дырэктар у
адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
На педагагiчную работу прымаюцца асобы, якiя маюць вышэйшую або
сярэднюю спецыяльную педагагiчную адукацыю. Пры неабходнасцi на
педагагiчную работу могуць быць прыняты асобы, якiя маюць вышэйшую
або сярэднюю спецыяльную непедагагiчную адукацыю з умовай
праходжання курса перападрыхтоўкi па пэўнаму педагагiчнаму профiлю.
Спецыяльнасць педагагiчнага профiлю i праходжанне перападрыхтоўкi
павiнны пацвярджацца адпаведнымi дакументамi.
Прыём на работу педагагiчных работнiкаў у гiмназiю, лiцэй
ажыццяўляецца на конкурснай аснове ў адпаведнасцi з парадкам,
вызначаным Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Да педагагiчнай дзейнасцi не дапускаюцца асобы, якiм яна
забаронена рашэннем суда або па медыцынскiх паказчыках, а таксама
асобы, якiя былi асуджаны за злачынствы.
ГЛАВА 6
УЗАЕМААДНОСIНЫ ЎДЗЕЛЬНIКАЎ НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ
75. Працоўныя адносiны работнiкаў ва ўстанове рэгулююцца
працоўным дагаворам (кантрактам) у адпаведнасцi з заканадаўствам аб
працы Рэспублiкi Беларусь.
Правы i абавязкi педагагiчных i iншых работнiкаў устаноў
вызначаюцца Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi", iншымi
нарматыўнымi прававымi актамi, у тым лiку дадзеным Палажэннем,
статутам установы адукацыi, службовымi абавязкамi. Службовыя
абавязкi распрацоўваюцца i зацвярджаюцца дырэктарам установы на
аснове квалiфiкацыйных характарыстык.
76. Навучанне i выхаванне вучняў з улiкам спецыфiкi
выкладаемага прадмета ажыццяўляе настаўнiк, якi мае права:
самастойна вызначаць метады, сродкi i формы навучання i
выхавання вучняў пры ўмове забеспячэння выканання вучэбных планаў i
праграм;
на матэрыяльнае i маральнае заахвочванне за поспехi ў
педагагiчнай дзейнасцi;
выбiраць i быць выбраным у органы самакiравання.
Аб'ём вучэбнай нагрузкi i арганiзацыйна-выхаваўчай работы
настаўнiка (з улiкам выканання абавязкаў па класнаму кiраўнiцтву)
вызначаецца штогод на пачатак навучальнага года ва ўстаноўленым
парадку.
77. Навучэнец:
77.1. мае права:
на адукацыю ў адпаведнасцi з адукацыйнымi стандартамi;
на навучанне самастойна (у сям'i), а таксама на навучанне па
iндывiдуальным плане;
на прававую i сацыяльную абароненасць у адпаведнасцi з
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;
на выбар профiлю навучання i яго зместу ў межах школьнага
кампанента;
на павагу сваёй годнасцi;
на дапамогу педагагiчных работнiкаў у авалоданнi ведамi;
на карыстанне вучэбна-наглядным абсталяваннем, падручнiкамi i
вучэбнымi дапаможнiкамi ва ўстаноўленым парадку;
на заахвочванне i ўзнагароджванне за поспехi ў вучобе;
на адкрытую ацэнку сваiх ведаў, своечасовае паведамленне аб
тэрмiнах правядзення кантрольных работ, падагульняючых тэстаў,
экзаменаў;
на ахову жыцця i здароўя ў працэсе навучання;
прадстаўляць школу ў конкурсах, алiмпiядах, аглядах,
спаборнiцтвах i iншых мерапрыемствах у адпаведнасцi са сваiмi
магчымасцямi;
выбiраць i быць выбраным у органы вучнёўскага самакiравання i
самакiравання ўстановы;
прымаць удзел у размеркаваннi заробленых установай грашовых
сродкаў;
на ацэнку сваёй вучэбнай i грамадскай дзейнасцi;
на ўдзел у дзiцячых i маладзёжных грамадскiх арганiзацыях
(аб'яднаннях);
77.2. абавязаны:
старанна вучыцца, авалодваць ведамi, практычнымi ўменнямi i
навыкамi, быць дысцыплiнаваным, клапацiцца пра гонар класа,
установы, падтрымлiваць яе традыцыi;
дастойна паводзiць сябе, праяўляць павагу да старэйшых i
равеснiкаў, мiласэрнасць, чалавечнасць;
берагчы родную прыроду i навакольны свет, iх багацце i
хараство;
быць адказным за свае здароўе i здароўе акружаючых;
падпарадкоўвацца ўказанням i загадам дырэктара i яго
намеснiкаў, патрабаванням педагагiчных работнiкаў установы, рашэнням
органаў самакiравання ўстановы i вучнёўскага самакiравання,
выконваць статут установы.
78. Законныя прадстаўнiкi вучняў могуць удзельнiчаць у
кiраваннi ўстановай, абавязаны выконваць статут установы. Яны нясуць
адказнасць за выхаванне сваiх дзяцей i стварэнне неабходных умоў для
атрымання iмi адукацыi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь.
ГЛАВА 7
МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЯ БАЗА I ФIНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЯ
ДЗЕЙНАСЦЬ УСТАНОВЫ
79. Фiнансаванне дзяржаўнай установы ажыццяўляецца за кошт
сродкаў рэспублiканскага або мясцовага бюджэту i iншых крынiц, што
не забаронены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
80. Рэспублiканскi орган дзяржаўнага кiравання i мясцовы
выканаўчы i распарадчы орган выдзяляюць установе неабходныя ёй
збудаваннi i памяшканнi, абсталяванне, iнжынерныя камунiкацыi, якiя
знаходзяцца ў аператыўным выкарыстаннi (кiраваннi) установы.
81. Памяшканнi ўстановы абсталёўваюцца неабходным
вучэбна-наглядным абсталяваннем, iнвентаром i эксплуатуюцца ў
адпаведнасцi з патрабаваннямi правiл аховы працы i санiтарных
правiлаў i нормаў.
82. Установа павiнна мець памяшканнi для правядзення вучэбных i
выхаваўчых заняткаў з вучэбным абсталяваннем, мэбляй i iнвентаром,
памяшканнi для педагагiчных, вучэбна-дапаможных i тэхнiчных
работнiкаў.
Агульнаадукацыйныя школы (класы) з паглыбленым вывучэннем
вучэбных прадметаў, эстэтычным (музычным, харавым, мастацкiм,
архiтэктурна-мастацкiм, харэаграфiчным, фальклорна-тэатральным,
тэатральным, агульнаэстэтычным), фiзкультурна-эстэтычным кiрункамi
павiнны мець кабiнеты i памяшканнi ў адпаведнасцi з iх профiлем,
абсталяваныя неабходнымi сродкамi навучання.
83. Педагагiчныя работнiкi, вучнi i iх законныя прадстаўнiкi ў
адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь нясуць адказнасць
за пашкоджанне памяшканняў i збудаванняў, вучэбна-нагляднага
абсталявання i iнвентару ўстановы ў адпаведнасцi з заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь.
84. Аплата працы работнiкаў установы ажыццяўляецца ў
адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
-----------------------------------------------------------
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7
|