Стр. 4
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7
члены прыёмнай камісіі ў прысутнасці старшыні прыёмнай камісіі.
Пасля шыфроўкі тытульныя лісты захоўваюцца ў сейфе старшыні прыёмнай
камісіі.
221. Праверка пісьмовых работ пад шыфрам без указання
прозвішчаў асоб праводзіцца экзаменацыйнай камісіяй у памяшканні
ліцэя пасля завяршэння ўступнага іспыту.
222. Правераныя пісьмовыя работы з адзнакамі і подпісамі
старшыні і членаў экзаменацыйнай камісіі перадаюцца старшынёй
экзаменацыйнай камісіі сакратару прыёмнай камісіі, які нясе
адказнасць за іх захаванне.
Правераныя пісьмовыя работы з адзнакамі і подпісамі членаў
экзаменацыйнай камісіі дэшыфруе старшыня прыёмнай камісіі або па яго
даручэннi сакратар прыёмнай камісіі.
223. Вынікі ацэньвання пісьмовых работ пасля іх дэшыфроўкі,
вусных адказаў, вусных адказаў у спалучэнні з выкананнем практычных
заданняў старшыні экзаменацыйных камісій уносяць у пратаколы
ўступных іспытаў. Пратаколы падпісваюцца старшынёй і членамі
экзаменацыйнай камісіі.
224. Адзнакі, атрыманыя асобамі на ўступных іспытах, якія
праводзяцца ў пісьмовай форме, абвяшчаюцца на наступны дзень пасля
іх правядзення, а ў вуснай форме або ў вуснай форме ў спалучэнні з
практычнай формай - у дзень яго правядзення.
225. Асоба ў прысутнасці законных прадстаўнікоў можа
азнаёміцца са сваёй пісьмовай работай незалежна ад атрыманай адзнакі
на падставе пісьмовай заявы, якая падаецца на імя старшыні
экзаменацыйнай камісіі ў дзень абвяшчэння вынікаў уступнага іспыту.
226. У выпадку нязгоды з выстаўленай адзнакай асоба або яго
законныя прадстаўнікі маюць права падаць апеляцыю на імя старшыні
прыёмнай камісіі.
Пры здачы ўступнага іспыту ў вуснай форме або ў вуснай форме ў
спалучэнні з практычнай формай апеляцыя падаецца ў дзень яго
правядзення, пры правядзенні ўступнага іспыту ў пісьмовай форме - у
дзень абвяшчэння адзнакі.
Вынікі разгляду апеляцыі паведамляюцца асобе або яго законным
прадстаўнікам не пазней чым на наступны дзень пасля яе падачы.
227. Разгляд апеляцыі па выніках здачы ўступнага іспыту ў
пісьмовай форме ажыццяўляе апеляцыйная камісія ў складзе старшыні і
двух членаў экзаменацыйнай камісіі, якія не правяралі дадзеную
пісьмовую работу.
Разгляд апеляцыі па выніках здачы ўступнага іспыту ў вуснай
форме або ў вуснай форме ў спалучэнні з практычнай формай
праводзіцца ў прысутнасці асобы і яго законных прадстаўнікоў
апеляцыйнай камісіяй у складзе старшыні і членаў экзаменацыйнай
камісіі, якія прымалі дадзены ўступны іспыт. Пры разглядзе апеляцыі
дадатковае апытванне асоб не дапускаецца.
Пры ўзнікненні рознагалоссяў паміж членамі апеляцыйнай камісіі
праводзіцца галасаванне і адзнака зацвярджаецца большасцю галасоў.
228. Пры неабходнасці змянення адзнакі (як у выпадку яе
павышэння, так і зніжэння) складаецца пратакол рашэння апеляцыйнай
камісіі, з якім асоба або яго законныя прадстаўнікі знаёмяцца пад
подпіс.
229. На падставе пратакола рашэння апеляцыйнай камісіі,
азначанага ў пункце 228 гэтага Палажэння, канчатковыя адзнакі
ўносяцца ў пісьмовыя работы або ў ліст адказу асобы і ў пратаколы
ўступных іспытаў.
230. Для вырашэння прыёмнай камісіяй пытання аб залічэнні асоб
у склад вучняў ліцэя сакратаром прыёмнай камісіі запаўняецца
ведамасць, у якую ўносяцца адзнакі, атрыманыя асобамі на ўступных
іспытах, сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі,
сярэдні бал адзнак пасведчання аб агульнай базавай адукацыі па тых
вучэбных прадметах, па якіх асоба здавала ўступныя іспыты.
231. Пры наяўнасці свабодных вучнёўскіх месцаў ліцэй можа
праводзіць дадатковы прыём вучняў на падставе ўступных іспытаў,
парадак правядзення якіх вызначаецца ўпраўленнямі адукацыі абласных
выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта.
232. Дазваляецца на працягу навучальнага года пры наяўнасці
свабодных вучнёўскіх месцаў у ліцэі прымаць вучняў у парадку
пераводу з іншых ліцэяў пры ўмове супадзення профілю навучання.
ГЛАВА 18
АСАБЛІВАСЦІ ФУНКЦЫЯНАВАННЯ ШКОЛЫ-ІНТЭРНАТА І ПАРАДАК ПРЫЁМУ Ў ЯЕ
233. Школа-інтэрнат - дзяржаўная агульнаадукацыйная ўстанова,
якая забяспечвае навучанне і выхаванне на І, ІІ і ІІІ ступенях
агульнай сярэдняй адукацыі дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без
апекi бацькоў, дзяцей з сем’яў, якiя знаходзяцца ў сацыяльна
небяспечным становішчы, і стварае ўмовы для іх пражывання,
харчавання, гарманічнага развіцця і сацыялізацыі.
234. Школа-інтэрнат функцыянуе ў складзе I-XII класаў.
235. Школа-інтэрнат ствараецца асобна для:
дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў;
дзяцей з сем’яў, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным
становішчы.
236. Па рашэнні заснавальніка ў школе-інтэрнаце для дзяцей-
сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, а таксама ў школе-
інтэрнаце для дзяцей з сем’яў, якiя знаходзяцца ў сацыяльна
небяспечным становішчы, могуць стварацца класы, азначаныя ў пункце
126 гэтага Палажэння, акрамя класаў, у якіх навучанне ажыццяўляецца
па вучэбных планах вячэрняй (зменнай) школы, а таксама можа
ажыццяўляцца прафесійная падрыхтоўка вучняў.
237. У школу-інтэрнат для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя
засталiся без апекi бацькоў, а таксама ў школу-інтэрнат для дзяцей з
сем’яў, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы,
прымаюцца дзеці ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў.
Пры наяўнасці неабходных умоў прымаюцца браты і сёстры
выхаванцаў ва ўзросце ад 3 гадоў.
У асобных выпадках асобы з ліку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя
засталiся без апекi бацькоў, ва ўзросце 18 і больш гадоў могуць
навучацца і выхоўвацца ў школе-інтэрнаце да завяршэння навучання на
III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
238. Выхаванцы дашкольнага ўзросту школ-iнтэрнатаў для дзяцей-
сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, школ-інтэрнатаў
для дзяцей з сем’яў, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным
становішчы, атрымліваюць дашкольную адукацыю ў школе-інтэрнаце або
ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі.
Напаўняльнасць груп для дзяцей дашкольнага ўзросту, якія
ствараюцца ў школах-iнтэрнатах, складае не больш за 12 выхаванцаў.
239. Прыём у школы-інтэрнаты, утрыманне і выпуск вучняў з ліку
дзяцей-сірот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў,
ажыццяўляецца ў парадку, які ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублікі
Беларусь для дзіцячых дамоў.
240. Накіраванне ў школу-iнтэрнат для дзяцей-сiрот i дзяцей,
якiя засталiся без апекi бацькоў, выдаецца ўпраўленнямі адукацыі
абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага
гарадскога выканаўчага камітэта на падставе рашэння выканаўчага і
распарадчага органа па месцы жыхарства дзіцяці аб уладкаванні яго ў
школу-iнтэрнат на дзяржаўнае забеспячэнне.
241. Накіраванне ў школу-iнтэрнат для дзяцей з сем’яў, якiя
знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, выдаецца
ўпраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па
адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта на падставе
рашэння выканаўчага і распарадчага органа па месцы жыхарства дзіцяці
аб уладкаванні яго ў школу-iнтэрнат.
У школу-iнтэрнат для дзяцей з сем’яў, якiя знаходзяцца ў
сацыяльна небяспечным становішчы, накіроўваюцца дзеці, якім патрэбна
дзяржаўная абарона ў сувязі з тым, што іх бацькі або іншыя законныя
прадстаўнікі не могуць забяспечыць неабходныя ўмовы для ўтрымання і
выхавання ўласных дзяцей, забеспячэння аховы іх здароўя,
паўнацэннага развiцця, адукацыi, падрыхтоўкi да самастойнага жыцця ў
грамадстве i сям’i.
242. Дзеці-сіроты i дзеці, якiя засталiся без апекi бацькоў, а
таксама дзеці з сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным
становiшчы, залічваюцца ў адпаведную школу-інтэрнат загадам яе
кіраўніка на працягу аднаго дня з моманту прыёму дзяцей.
Дзеці з сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным
становішчы, залічваюцца ў адпаведную школу-інтэрнат на тэрмін, які
вызначаны ў рашэнні выканаўчага і распарадчага органа па месцы
жыхарства дзіцяці аб уладкаванні яго ў школу-iнтэрнат.
243. Пры ўладкаванні дзіцяці ў школу-iнтэрнат для дзяцей з
сем’яў, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, бацькі
або іншыя законныя прадстаўнікі дзіцяці падаюць заяву на імя
кіраўніка школы-інтэрната і прадстаўляюць наступныя дакументы:
накiраванне ўпраўлення адукацыі абласнога выканаўчага камітэта
або камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта;
пасведчанне аб нараджэннi ў арыгiнале або пашпарт;
асабовую картку вучня, або пасведчанне аб агульнай базавай
адукацыі вучня, або ведамасць адзнак з класнага журнала аб бягучых
(прамежкавых) адзнаках;
даведку аб стане здароўя дзіцяці;
даведку аб адсутнасці кантактаў з інфекцыйнымі хворымі.
У заяве на імя кіраўніка школы-інтэрната бацькі або іншыя
законныя прадстаўнікі абавязуюцца забіраць дзіця ў сям’ю ў выхадныя,
святочныя дні і ў час канікул.
244. Выхаванцы з ліку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся
без апекi бацькоў, утрымлiваюцца ў школе-iнтэрнаце на дзяржаўным
забеспячэннi.
245. У школах-інтэрнатах для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя
засталiся без апекi бацькоў, школах-інтэрнатах для дзяцей з сем’яў,
якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, фарміруюцца
класы напаўняльнасцю не больш за 20 вучняў, для дзяцей з
асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія знаходзяцца ў гэтых
школах-інтэрнатах, - не больш за 12 вучняў і рознаўзроставыя
выхаваўчыя групы напаўняльнасцю не больш за 12 выхаванцаў.
Рознаўзроставыя выхаваўчыя групы размяшчаюцца ў асобных
памяшканнях з арганізацыяй укладу жыцця, максімальна набліжанага да
ўмоў сям’і.
246. Пры наяўнасці свабодных вучнёўскіх месцаў у школу-
інтэрнат для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi
бацькоў, а таксама ў школу-інтэрнат для дзяцей з сем’яў, якiя
знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, па накіраванні
аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага
органа, на тэрыторыі якога знаходзіцца школа-інтэрнат, могуць
прымацца для навучання дзеці, якія пражываюць на бліжэйшай
тэрыторыі.
Гэтыя вучні не ўключаюцца ў склад выхаваўчых груп і не
забяспечваюцца харчаваннем, вопраткай, абуткам, мяккiм інвентаром
(пасцельнымі рэчамі), падручнікамі, вучэбнымі дапаможнікамі,
вучэбнымі прыладамі, прадметамі першай неабходнасці i асабiстай
гiгiены, а таксама сродкамі на асабістыя выдаткі за кошт сродкаў
мясцовых бюджэтаў.
Забеспячэнне іх харчаваннем, падручнікамі, вучэбнымі
дапаможнікамі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам
Рэспублікі Беларусь.
247. Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў школах-
інтэрнатах для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi
бацькоў, школах-інтэрнатах для дзяцей з сем’яў, якiя знаходзяцца ў
сацыяльна небяспечным становішчы, вызначаюцца тыпавымі вучэбнымі
планамі на бягучы навучальны год для сярэдніх школ і вучэбнымі
планамі для спецыяльных школ для дзяцей з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага развiцця, тлумачальнай запіскай па арганізацыі
адукацыйнага працэсу.
248. Выхаваўчы працэс у школах-інтэрнатах для дзяцей-сiрот i
дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, а таксама ў школах-
інтэрнатах для дзяцей з сем’яў, якiя знаходзяцца ў сацыяльна
небяспечным становішчы, засноўваецца на вучэбнай і працоўнай
дзейнасці, якая складаецца з самаабслугоўвання, грамадска карыснай
працы, навучання дамаводству, народным промыслам i рамёствам, працы
ў школьных вучэбна-вытворчых майстэрнях, вучэбна-вопытных участках
(гаспадарках) і іншых.
249. Педагогі-псіхолагі і педагогі сацыяльныя школ-інтэрнатаў
арганізоўваюць і выконваюць работу па карэкцыі адхіленняў у
псіхічным, асабістым і сацыяльным развіцці вучняў.
250. Першасная медыка-санітарная дапамога выхаванцам школы-
інтэрната аказваецца медыцынскімі работнікамі школы-інтэрната.
Пры неабходнасці першасная медыка-санітарная і спецыялізаваная
медыцынская дапамога выхаванцам школы-інтэрната аказваецца ў
арганізацыях аховы здароўя ў парадку, вызначаным заканадаўствам
Рэспублікі Беларусь.
251. У канiкулярны час выхаванцы школ-iнтэрнатаў для дзяцей-
сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, забяспечваюцца
пуцёўкамi ў дзіцячыя аздараўленчыя лагеры ў парадку, вызначаным
заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
252. Кіраўнік школы-iнтэрната для дзяцей з сем’яў, якія
знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, пры наяўнасці
магчымасці садзейнiчае бацькам або іншым законным прадстаўнікам у
арганiзацыi адпачынку цi працаўладкаваннi іх дзяцей у канікулярны
час летам.
253. Грамадзяне, якія жадаюць прыняць выхаванца школы-
інтэрната для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi
бацькоў, а таксама выхаванца школы-інтэрната для дзяцей з сем’яў,
якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, у перыяд
канікул, выхадных дзён, дзяржаўных свят і святочных дзён, якія
ўстаноўлены і аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь
непрацоўнымі, накіроўваюць кіраўніку школы-інтэрната, выхаванцам
якога з’яўляецца дзіця, заяву аб выдачы дазволу на знаходжанне
дзіцяці ў сям’і.
Кіраўнік школы-інтэрната робіць у орган апекі і папячыцельства
па месцы жыхарства заяўніка запыт аб магчымасці знаходжання дзіцяці
ў дадзенай сям’і.
У выпадку атрымання станоўчага заключэння органа апекі і
папячыцельства паміж кіраўніком школы-інтэрната і грамадзянінам
заключаецца дагавор аб умовах выхавання і ўтрымання дзяцей па форме,
зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, у якім
акрэсліваюцца тэрміны знаходжання кожнага дзіцяці ў сям’і.
Кіраўнік школы-інтэрната для дзяцей з сем’яў, якія знаходзяцца
ў сацыяльна небяспечным становішчы, гэты дагавор заключае з
пісьмовага дазволу бацькоў або іншых законных прадстаўнікоў, подпіс
якіх засведчаны ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі
Беларусь.
254. У выпадках самавольнага пакідання выхаванцам тэрыторыі
школы-інтэрната без дазволу кіраўніка або педагагічных работнікаў
кіраўнік школы-інтэрната абавязаны тэрмінова праінфармаваць пра гэта
орган унутраных спраў па месцы знаходжання ўстановы адукацыі і
садзейнічаць вышуку і вяртанню выхаванца ў школу-інтэрнат.
255. Школа-iнтэрнат для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся
без апекi бацькоў, садзейнiчае выхаванцу ва ўладкаваннi жыцця,
усталяваннi добрых узаемаадносiн з бацькамi, іншымі законнымі
прадстаўнікамі i сваякамі пры вяртаннi яго ў сям’ю, на працягу трох
гадоў пасля выпуску са школы-інтэрната арганізуе яго сацыяльна-
педагагічнае суправаджэнне i пры неабходнасцi аказвае дапамогу.
256. У школах-iнтэрнатах для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя
засталiся без апекi бацькоў, могуць пражываць непаўналетнія
выхаванцы з ліку навучэнцаў і студэнтаў устаноў, якія забяспечваюць
атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай
адукацыі, калi гэтыя ўстановы i школа-iнтэрнат знаходзяцца ў адным
або блiзкiх населеных пунктах.
257. У школе-інтэрнаце для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя
засталiся без апекi бацькоў, можа стварацца аддзяленне
постінтэрнатнай адаптацыі.
258. Аддзяленне постінтэрнатнай адаптацыі забяспечвае
самастойнае пражыванне і падрыхтоўку да самастойнага жыцця былых
выхаванцаў школы-інтэрната, якія дасягнулі паўналецця і навучаюцца
ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай,
сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.
259. Дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў,
што навучаюцца ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне
прафесіянальна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі,
пасля дасягнення паўналецця прымаюцца па іх жаданні ў аддзяленне
постінтэрнатнай адаптацыі і выпускаюцца з яго на падставе загада
кіраўніка школы-інтэрната. Яны не ўключаюцца ў склад выхаванцаў, іх
дзяржаўнае забеспячэнне ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным
заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
260. Былыя выхаванцы школы-iнтэрната для дзяцей-сiрот i
дзяцей, якія засталiся без апекi бацькоў - навучэнцы і студэнты
ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай,
сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, па ўзгадненні з
адміністрацыяй устаноў адукацыі, у якіх яны навучаюцца, маюць права
пражываць у школе-інтэрнаце ў перыяд канікул, выхадных дзён,
дзяржаўных свят і святочных дзён, якія ўстаноўлены і аб’яўлены
Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі.
261. Па рашэнні мясцовага выканаўчага і распарадчага органаў
дапускаецца бясплатнае пражыванне і ўтрыманне на працягу тэрміна,
устаноўленага ў рашэнні, у аддзяленні постінтэрнатнай адаптацыі
школы-інтэрната непаўналетніх выпускнікоў школы-інтэрната, якiя
спынілі навучанне ва ўстановах адукацыі і знаходзяцца ў сацыяльна
нябяспечным становішчы.
ГЛАВА 19
АСАБЛІВАСЦІ ФУНКЦЫЯНАВАННЯ САНАТОРНАЙ ШКОЛЫ-ІНТЭРНАТА І ПАРАДАК
ПРЫЁМУ Ў ЯЕ
262. Санаторная школа-інтэрнат ствараецца з мэтай
аздараўлення, лячэння вучняў, забеспячэння іх права на атрыманне
агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі.
263. Санаторная школа-інтэрнат забяспечвае навучанне і
выхаванне на І, ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.
264. Санаторныя школы-інтэрнаты ствараюцца асобна для дзяцей
з:
захворваннямі косна-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі;
захворваннямі туберкулёзу і рызыкай яго развіцця;
саматычнай паталогіяй.
265. Пералік медыцынскіх паказанняў і супрацьпаказанняў да
прыёму ў санаторную школу-інтэрнат вызначаецца Міністэрствам аховы
здароўя Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам адукацыі
Рэспублікі Беларусь.
266. Накіраванне ў санаторную школу-інтэрнат выдаецца
ўпраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па
адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта на падставе
рашэння санаторна-адборачнай медыка-педагагічнай камісіі аб
накіраванні вучня ў санаторную школу-інтэрнат.
267. Парадак стварэння і дзейнасць санаторна-адборачнай медыка-
педагагічнай камісіі вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі
Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі
Беларусь.
268. Працягласць знаходжання вучняў у санаторнай школе-
інтэрнаце можа быць ад адной чвэрці да аднаго навучальнага года ў
залежнасці ад стану іх здароўя.
269. У санаторную школу-інтэрнат у першую чаргу прымаюцца
дзеці-сіроты, дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці бацькоў-
інвалідаў, дзеці з мнагадзетных сем’яў.
270. Прыём у санаторную школу-інтэрнат ажыццяўляецца на
працягу тыдня да пачатку навучальнага года (чвэрці) на падставе
заявы законных прадстаўнікоў вучня на імя кіраўніка санаторнай школы-
інтэрната і прадстаўлення наступных дакументаў:
накіравання ўпраўлення адукацыі абласнога выканаўчага
камітэта, камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага
камітэта;
выпіскі з медыцынскай дакументацыі (гісторыі развіцця
дзіцяці);
даведкі аб адсутнасці кантактаў з інфекцыйнымі хворымі;
асабістай карткі вучня (для тых вучняў, якія будуць
знаходзіцца ў санаторнай школе-інтэрнаце на працягу навучальнага
года).
271. Залічэнне вучняў у санаторную школу-інтэрнат афармляецца
загадам яе кіраўніка за адзін дзень да пачатку навучальнага года
(чвэрці).
Залічэнне вучняў пасля пачатку навучальнага года (чвэрці)
дапускаецца пры наяўнасці свабодных месцаў.
272. У санаторнай школе-інтэрнаце фарміруюцца класы
напаўняльнасцю не больш за 20 вучняў.
273. У перыяд знаходжання вучня ў санаторнай школе-інтэрнаце
за ім захоўваецца месца ў агульнаадукацыйнай установе па месцы
жыхарства (па месцы яго ранейшага навучання).
274. У санаторнай школе-інтэрнаце ствараецца медыцынскае
аддзяленне.
Першасная медыка-санітарная дапамога вучням санаторнай школы-
інтэрната аказваецца медыцынскімі работнікамі санаторнай школы-
інтэрната.
Пры неабходнасці спецыялізаваная медыка-санітарная дапамога і
спецыялізаваная медыцынская дапамога вучням санаторнай школы-
інтэрната аказваецца ў арганізацыях аховы здароўя ў парадку, які
ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
275. Вучні ў санаторнай школе-інтэрнаце забяспечваюцца
харчаваннем, пражываннем, мяккiм інвентаром (пасцельнымі рэчамі) у
парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
276. Выхаваўчая работа ў санаторнай школе-інтэрнаце накіравана
на фарміраванне здаровага ладу жыцця, далучэнне да актыўных формаў
арганізацыі вольнага часу, заняткаў па фізічнай культуры з улікам
стану здароўя вучняў і садзейнічае іх паспяховай сацыяльнай
адаптацыі.
277. Работа з сям’ёй накіравана на навучанне законных
прадстаўнікоў вучняў прыёмам і спосабам карэкцыі існуючых недахопаў,
замацаванню дасягнутых вынікаў у санаторнай школе-інтэрнаце.
278. Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў санаторных
школах-інтэрнатах вызначаюцца тыпавымі вучэбнымі планамі на бягучы
навучальны год для гэтага тыпу агульнаадукацыйных устаноў,
тлумачальнай запіскай па арганізацыі адукацыйнага працэсу.
ГЛАВА 20
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ АБ ВУЧЭБНА-ПЕДАГАГІЧНЫМ КОМПЛЕКСЕ
279. Вучэбна-педагагічны комплекс - агульнаадукацыйная
ўстанова, асноўнай функцыяй якой з’яўляецца навучанне і выхаванне на
ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.
280. Вучэбна-педагагічны комплекс можа забяспечваць у рамках
адной адукацыйнай установы:
навучанне і выхаванне на ўзроўні дашкольнай адукацыі і
адпаведных ступенях агульнай сярэдняй адукацыі;
навучанне і выхаванне на ўзроўнях агульнай сярэдняй і сярэдняй
спецыяльнай адукацыі.
Да вучэбна-педагагічнага комплексу адносяцца:
яслі-сад - школа (яслі-сад - пачатковая школа, яслі-сад -
базавая школа, яслі-сад - сярэдняя школа);
дзіцячы сад - школа (дзіцячы сад - пачатковая школа, дзіцячы
сад - базавая школа, дзіцячы сад - сярэдняя школа);
сярэдняя школа - каледж мастацтваў;
гімназія - каледж мастацтваў;
лінгвістычная гімназія - каледж.
281. Гэтае Палажэнне рэгулюе дзейнасць вучэбна-педагагічных
комплексаў пры ажыццяўленні імі навучання і выхавання на ўзроўні
агульнай сярэдняй адукацыі.
Дзейнасць вучэбна-педагагічных комплексаў на ўзроўні
дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным
Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для ўстаноў, якія
забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі.
Дзейнасць вучэбна-педагагічных комплексаў на ўзроўні сярэдняй
спецыяльнай адукацыі ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным
Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для ўстаноў, якія
забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
282. Дзеці, якія завяршылі выхаванне і навучанне на ўзроўні
дашкольнай адукацыі ў адпаведных вучэбна-педагагічных комплексах,
залічваюцца ў I клас дадзеных вучэбна-педагагічных комплексаў на
падставе заяў іх законных прадстаўнікоў на імя кіраўніка вучэбна-
педагагічнага комплексу.
283. Залічэнне дзяцей у I клас вучэбна-педагагічных
комплексаў, якія не былі выхаванцамі вучэбна-педагагічных
комплексаў, што ажыццяўляюць навучанне і выхаванне на ўзроўні
дашкольнай адукацыі і адпаведных ступенях агульнай сярэдняй
адукацыі, ажыццяўляецца на агульных падставах.
284. Вучні I класаў вучэбна-педагагічных комплексаў, якія
азначаны абзацамі другім і трэцім часткі другой пункта 280 гэтага
Палажэння, уваходзяць у склад дзіцячага калектыву выхаванцаў. Іх
рэжым дня з’яўляецца састаўной часткай агульнага рэжыму дня для
выхаванцаў адпаведнага вучэбна-педагагічнага комплексу пры
ажыццяўленні ім дзейнасці на ўзроўні дашкольнай адукацыі.
Кожны дзень прыём вучняў I класаў у вучэбна-педагагічны
комплекс, як і іншых узроставых груп, а таксама арганізацыя іх
дзейнасці пасля завяршэння адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца ў
адпаведнасці з рэжымам дня, вызначаным для выхаванцаў гэтым вучэбна-
педагагічным комплексам.
Адукацыйны працэс у I класах ажыццяўляюць педагагічныя
работнікі вучэбна-педагагічнага комплексу з ліку педагагічных
работнікаў, якія ажыццяўляюць навучанне і выхаванне на I ступені
агульнай сярэдняй адукацыі, астатні час дня з вучнямі I класаў
працуюць педагагічныя работнікі з ліку педагагічных работнікаў
вучэбна-педагагічнага комплексу, якія ажыццяўляюць выхаванне і
навучанне на ўзроўні дашкольнай адукацыі.
У перыяд канікул, у тым ліку дадатковых і летніх, вучні I
класаў могуць наведваць вучэбна-педагагічны комплекс на ўмовах, якія
вызначаны для выхаванцаў гэтага вучэбна-педагагічнага комплексу.
285. Плата за харчаванне вучняў I класа ў вучэбна-педагагічным
комплексе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі
Беларусь.
286. Адукацыйная дзейнасць вучэбна-педагагічных комплексаў,
якія азначаны абзацамі чацвёртым-шостым часткі другой пункта 280
гэтага Палажэння, накіравана на атрыманне грамадзянамі:
агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі - пры навучанні
на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі;
агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі - пры
навучанні на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
ГЛАВА 21
АСАБЛІВАСЦІ ФУНКЦЫЯНАВАННЯ СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЫ-КАЛЕДЖА МАСТАЦТВАЎ І
ПАРАДАК ПРЫЁМУ Ў ЯЕ
287. Сярэдняя школа-каледж мастацтваў - вучэбна-педагагічны
комплекс, які забяспечвае навучанне і выхаванне на I, II, III
ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, вывучэнне спецыяльных вучэбных
прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці і на конкурснай аснове -
атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі адпаведнага профілю.
288. Па рашэнні заснавальніка ў сярэдняй школе-каледжы
мастацтваў ствараюцца класы, у якіх ажыццяўляецца вывучэнне
спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці па
музычным, мастацкім, харэаграфічным напрамках.
У сярэдняй школе-каледжы мастацтваў па музычным напрамку
могуць стварацца класы з музычным (харавым) ухілам і (або) музычным
(інструментальным) ухілам, па мастацкім напрамку - класы з мастацкім
ухілам, па харэаграфічным напрамку - класы з харэаграфічным ухілам.
289. Для прыёму дзяцей у сярэднюю школу-каледж мастацтваў для
навучання ў I класе законныя прадстаўнікі ў перыяд з 1 чэрвеня па 25
жніўня падаюць заяву на імя кіраўніка сярэдняй школы-каледжа
мастацтваў з указаннем ухілу класа і прадстаўляюць наступныя
дакументы:
копію пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;
даведку аб стане здароўя дзіцяці.
290. Залічэнне дзяцей у сярэднюю школу-каледж мастацтваў
ажыццяўляецца з улікам іх здольнасцей да вывучэння спецыяльных
вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці (далей -
здольнасці).
Пераважнае права на залічэнне маюць дзеці з сярэднім і высокім
узроўнямі здольнасцей.
291. Выяўленне ўзроўню здольнасцей праводзіцца ў адпаведнасці
з крытэрыямі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі
Беларусь.
Выяўленне ўзроўню здольнасцей дзіцяці праводзіцца ў
прысутнасці іх законных прадстаўнікоў педагагічнымі работнікамі,
якія ажыццяўляюць навучанне і выхаванне па адпаведных спецыяльных
вучэбных прадметах мастацка-эстэтычнай накіраванасці, у дзень падачы
заявы законнымі прадстаўнікамі дзіцяці і азначаных у пункце 289
гэтага Палажэння дакументаў.
292. Вынікі выяўлення ўзроўню здольнасцей уносяцца ў картку
вынікаў выяўлення здольнасцей дзіцяці да вывучэння спецыяльных
вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці, форма якой
зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
293. Педагагічныя работнікі, якія выяўляюць здольнасці
дзіцяці, знаёмяць з вынікамі выяўлення яго здольнасцей законных
прадстаўнікоў пад подпіс.
Картка вынікаў выяўлення здольнасцей дзіцяці да вывучэння
спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці
захоўваецца ў сярэдняй школе-каледжы мастацтваў.
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7
|