Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 7 июля 2004 г. №44 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб агульнаадукацыйнай установе"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 3

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7

 
сярэдняй адукацыі.
     136.  Па  рашэнні  заснавальніка  ў  вячэрняй  (зменнай)  школе
могуць   стварацца  класы  з  профільным  навучаннем,   ажыццяўляцца
прафесійная падрыхтоўка вучняў.
     137.  Прыём  у  вячэрнюю  (зменную)  школу  ажыццяўляецца  з  1
чэрвеня  па  30  жніўня на падставе заявы на імя кіраўніка  вячэрняй
(зменнай)  школы  з  указаннем  формы  атрымання  агульнай  сярэдняй
адукацыі, тэрмінаў навучання і наступных дакументаў:
     пасведчання аб агульнай базавай адукацыі;
     копіі пасведчання аб агульнай базавай адукацыі (для асоб,  якія
навучаюцца   ў   групах   устаноў,  якія   забяспечваюць   атрыманне
прафесіянальна-тэхнічнай  адукацыі, дзе не  прадугледжана  атрыманне
агульнай сярэдняй адукацыі) і даведкі аб навучанні ва ўстанове, якая
забяспечвае атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі.
     Залічэнне  ў  вячэрнюю (зменную) школу афармляецца  загадам  яе
кіраўніка не пазней за 31 жніўня.
     138.  Дазваляецца ажыццяўляць прыём у вячэрнюю (зменную)  школу
на  працягу  навучальнага года асоб, адлічаных з  устаноў  адукацыі,
якія   ажыццяўляюць  навучанне  на  III  ступені  агульнай  сярэдняй
адукацыі.
     139.  Рашэнне  аб залічэнні іх у вячэрнюю (зменную)  школу  для
працягу  навучання  ў  адпаведным класе прымаецца  яе  кіраўніком  і
ажыццяўляецца на  працягу  трох  дзён  з  дня  падачы  заявы  на імя
кіраўніка вячэрняй (зменнай) школы і наступных дакументаў:
     пасведчання аб агульнай базавай адукацыі;
     даведкі  аб паспяховасці - для асоб, адлічаных з устаноў,  якія
забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі;
     даведкі   аб  навучанні  (акадэмічнай  даведкі)  -  для   асоб,
адлічаных   з   устаноў,  якія  забяспечваюць   атрыманне   сярэдняй
спецыяльнай адукацыі;
     ведамасці  адзнак  па  выніках бягучай (прамежкавай)  атэстацыі
(для асоб, адлічаных з агульнаадукацыйных устаноў).
     140.   Вучням,  што  спалучаюць  атрыманне  агульнай   сярэдняй
адукацыі   ў   вячэрніх  (зменных)  школах  з  працоўнай  дзейнасцю,
прадастаўляюцца  гарантыi,  устаноўленыя  працоўным   заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь.
                                  
                              ГЛАВА 16
      АСАБЛІВАСЦІ ФУНКЦЫЯНАВАННЯ ГІМНАЗІІ І ПАРАДАК ПРЫЁМУ Ў ЯЕ
                                  
     141.  Гімназія - агульнаадукацыйная ўстанова, якая  забяспечвае
навучанне і выхаванне на II і ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі
з  улікам  індывідуальных  патрэб,  здольнасцей  і  запытаў  вучняў,
садзейнічае   развіццю  іх  творчага,  інтэлектуальнага  патэнцыялу,
усвядомленага   прафесіянальнага  самавызначэння   для   прадаўжэння
далейшай адукацыі.
     142. Па рашэнні заснавальніка ў гімназіі ствараюцца:
     класы,  у  якіх  ажыццяўляецца вывучэнне  спецыяльных  вучэбных
прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці пачынаючы з V класа;
     класы,  у  якіх  ажыццяўляецца вывучэнне на  павышаным  узроўні
вучэбнага  прадмета «Працоўнае навучанне» ў спалучэнні з  вывучэннем
вучэбнага  прадмета  «Замежная мова» на  павышаным  або  паглыбленым
узроўні пачынаючы з V класа;
     класы,  у  якіх  ажыццяўляецца вывучэнне  спецыяльных  вучэбных
прадметаў спартыўнай накіраванасці пачынаючы з V класа;
     класы,  у  якіх  ажыццяўляецца вывучэнне на  павышаным  узроўні
вучэбнага   прадмета  «Замежная  мова»  ў  спалучэнні  з  вывучэннем
спецыяльных  вучэбных  прадметаў  мастацка-эстэтычнай  накіраванасці
агульнаэстэтычнага ўхілу;
     класы,  у  якіх  ажыццяўляецца вывучэнне на павышаным  і  (або)
паглыбленым узроўнях вучэбнага прадмета «Замежная мова» пачынаючы  з
V класа;
     класы,  у  якіх  ажыццяўляецца вывучэнне на  павышаным  узроўні
вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне» пачынаючы з V класа;
     класы,  у  якіх  ажыццяўляецца вывучэнне на  павышаным  узроўні
вучэбнага  прадмета  «Замежная мова» ў спалучэнні  з  вывучэннем  на
павышаным   або   паглыбленым  узроўні  іншага  вучэбнага   прадмета
пачынаючы з VIII класа;
     класы,  у  якіх ажыццяўляецца вывучэнне на паглыбленым  узроўні
вучэбнага  прадмета  «Замежная мова» ў спалучэнні  з  вывучэннем  на
павышаным узроўні іншага вучэбнага прадмета пачынаючы з VIII класа;
     класы,  у  якіх  ажыццяўляецца вывучэнне на  павышаным  узроўні
вучэбнага  прадмета «Працоўнае навучанне» ў спалучэнні з  вывучэннем
на  павышаным  або  паглыбленым узроўні  іншага  вучэбнага  прадмета
пачынаючы з VIII класа;
     класы,  у  якіх  ажыццяўляецца профільнае  навучанне  (далей  -
профільныя класы) пачынаючы з XI класа.
     143.  У  гімназіі  па рашэнні заснавальніка  можа  ажыццяўляцца
прафесійная падрыхтоўка вучняў XI-XII класаў.
     144.  У  гімназію  маюць права паступаць вучні,  якія  атрымалі
агульную пачатковую адукацыю.
     145.  Прыём  у  гімназію  ажыццяўляецца  на  падставе  ўступных
iспытаў  у  адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму ў  адпаведныя
класы гімназіі, якія зацвярджаюцца заснавальнікам гімназіі.
     146.  Для  арганізацыі прыёму, фарміравання па выніках уступных
іспытаў  кантынгенту  вучняў адпаведных класаў гімназіі  ў  гімназіі
кожны год ствараецца прыёмная камісія.
     147.  Для  правядзення  ўступных  іспытаў  па  кожным  вучэбным
прадмеце,  азначаным  у  пункце  151  гэтага  Палажэння,  ствараюцца
экзаменацыйныя камісіі.
     148.  У  выпадку нязгоды з выстаўленай адзнакай пры правядзенні
ўступных іспытаў ствараюцца апеляцыйныя камісіі.
     149.  Парадак  стварэння і паўнамоцтвы прыёмнай, экзаменацыйных
і апеляцыйных камісій вызначаны пунктамі 162-179 гэтага Палажэння.
     150.  Законныя  прадстаўнікі вучняў у перыяд з  10  па  25  мая
падаюць  у прыёмную камісію гімназіі заяву на імя кіраўніка гімназіі
і   прадстаўляюць  у  дзень  правядзення  першага  ўступнага  іспыту
наступныя дакументы:
     асабовую картку вучня;
     даведку аб стане здароўя дзіцяці;
     ведамасць  гадавых  адзнак з класнага  журнала  па  спецыяльных
вучэбных  прадметах мастацка-эстэтычнай накіраванасці за апошні  год
навучання  на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі пры  навучанні  ў
агульнаадукацыйных  установах  або  за  апошні  год   навучання   ва
ўстановах  пазашкольнага выхавання і навучання, якія  знаходзяцца  ў
падпарадкаванні  Міністэрства культуры Рэспублікі  Беларусь,  -  для
вучняў,  якія  жадаюць  працягваць вывучэнне адпаведных  спецыяльных
вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці;
     накіраванне  спартыўнай  школы  (цэнтра)  -  для  вучняў,  якія
жадаюць  працягваць  вывучэнне  адпаведнага  спецыяльнага  вучэбнага
прадмета спартыўнай накіраванасці.
     У  заяве законныя прадстаўнікі вучняў указваюць клас адпаведнай
накіраванасці, у які будуць паступаць іх дзеці.
     151.  У перыяд з 27 па 31 мая бягучага навучальнага года  вучні
здаюць  тры ўступныя іспыты ў пісьмовай форме па наступных  вучэбных
прадметах:
     «Беларуская мова»;
     «Руская мова»;
     «Матэматыка».
     На  правядзенне  ўступных іспытаў па вучэбных  прадметах,  якія
вызначаны   першай   часткай   гэтага   пункта,   адводзіцца    адна
астранамічная гадзіна.
     152. Пераздача ўступных іспытаў не дазваляецца.
     153.   Устанаўліваюцца  наступныя  даты  правядзення   ўступных
іспытаў  па  вучэбных прадметах, якія вызначаны пунктам  151  гэтага
Палажэння:
     27 мая - «Беларуская мова»;
     29 мая - «Матэматыка»;
     31 мая - «Руская мова».
     154.  Для  правядзення ўступных іспытаў у  пісьмовай  форме  па
вучэбных  прадметах «Беларуская мова», «Руская мова» распрацоўваюцца
тэксты   дыктантаў,  па  вучэбным  прадмеце  «Матэматыка»  -   тэкст
кантрольнай работы.
     Тэксты   дыктантаў  і  кантрольнай  работы  (далей  -   тэксты)
распрацоўваюцца  і  зацвярджаюцца  ўпраўленнямі  адукацыі   абласных
выканаўчых  камітэтаў,  камітэтам па  адукацыі  Мінскага  гарадскога
выканаўчага   камітэта   на   падставе   патрабаванняў   адукацыйных
стандартаў  па адпаведных вучэбных прадметах да ўзроўню  падрыхтоўкі
вучняў за перыяд навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі і
даводзяцца  ў  перыяд  з  20  па 23 мая  да  аддзелаў  (упраўленняў)
адукацыі  мясцовых  выканаўчых і распарадчых органаў  у  запячатаных
пакетах у адпаведнасці з іх заявамі.
     155.  Аддзелы  (упраўленні)  адукацыі  мясцовых  выканаўчых   і
распарадчых  органаў да 15 красавіка падаюць ва ўпраўленні  адукацыі
абласных   выканаўчых  камітэтаў,  камітэт  па   адукацыі   Мінскага
гарадскога  выканаўчага  камітэта заяўку на тэксты  для  правядзення
ўступных іспытаў.
     156.  Аддзелы  (упраўленні)  адукацыі  мясцовых  выканаўчых   і
распарадчых органаў даводзяць да гімназій, у тым ліку і да прыватных
гімназій, якія знаходзяцца на іх тэрыторыі, у перыяд з 24 па 26  мая
ў запячатаных пакетах тэксты для правядзення ўступных іспытаў.
     157.  На  аддзелы (упраўленні) адукацыі мясцовых  выканаўчых  і
распарадчых органаў ускладаецца адказнасць за своечасовае давядзенне
тэкстаў  для правядзення ўступных іспытаў да кіраўнікоў  гімназій  і
забеспячэнне іх канфідэнцыяльнасці.
     158.   Пісьмовыя   работы  вучняў  ацэньваюцца  экзаменацыйнымі
камісіямі ў адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці
вучняў  па адпаведным вучэбным прадмеце, зацверджанымі Міністэрствам
адукацыі Рэспублікі Беларусь.
     159.  Залічэнне вучняў у гімназію ажыццяўляецца  на  пасяджэнні
прыёмнай камісіі, на якое запрашаюцца законныя прадстаўнікі  вучняў.
Рашэнне  прыёмнай камісіі аб залічэнні вучняў у гімназію афармляецца
пратаколам.
     160.   Пераважнае  права  на  залічэнне  пры  роўнай   агульнай
колькасці балаў па выніках уступных іспытаў маюць:
     вучні,  якія маюць вышэйшы сярэдні бал гадавых адзнак за апошні
год навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
     вучні,  якія  маюць  вышэйшы  сярэдні  бал  гадавых  адзнак  па
спецыяльных вучэбных прадметах мастацка-эстэтычнай накіраванасці  за
апошні  год  навучання на I ступені агульнай сярэдняй  адукацыі  пры
навучанні ў агульнаадукацыйных установах або за апошні год навучання
ва ўстановах пазашкольнага выхавання і навучання, якія знаходзяцца ў
падпарадкаванні  Міністэрства  культуры  Рэспублікі  Беларусь   (для
вучняў,  якія  жадаюць  працягваць вывучэнне адпаведных  спецыяльных
вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці).
     161.  Загад  аб  залічэнні  вучняў у  гімназію  афармляецца  яе
кіраўніком  на падставе пратакола рашэння прыёмнай камісіі  гімназіі
не пазней за 5 чэрвеня.
     У  трохдзённы  тэрмін рашэнне аб залічэнні  вучняў  у  гімназію
даводзіцца да ведама законных прадстаўнікоў вучняў.
     162.   Састаў   прыёмнай   камісіі,  тэрмін   яе   паўнамоцтваў
вызначаюцца  кожны год педагагічным саветам гімназіі і зацвярджаюцца
загадам яе кіраўніка (старшыня прыёмнай камісіі).
     У   састаў  прыёмнай  камісіі  ўваходзяць:  намеснік  кіраўніка
гімназіі па асноўнай дзейнасці (намеснік старшыні прыёмнай камісіі),
сакратар   прыёмнай   камісіі,  члены  прыёмнай   камісіі   з   ліку
спецыялістаў,  якія  ажыццяўляюць  навучанне  вучняў  па  адпаведных
вучэбных прадметах.
     163.  Для  правядзення ўступных іспытаў  за  тры  тыдні  да  іх
пачатку   з   ліку   педагагічных  работнікаў  гімназіі   ствараюцца
экзаменацыйныя  камісіі  па  кожным  вучэбным  прадмеце,   па   якім
праводзіцца  ўступны  іспыт,  саставы  якіх  зацвярджаюцца   загадам
кіраўніка  гімназіі  і ў сваёй дзейнасці падпарадкоўваюцца  прыёмнай
камісіі.
     164.  Для разгляду пісьмовых заяў законных прадстаўнікоў вучняў
аб  пераглядзе вынікаў здачы ўступных іспытаў (далей - апеляцыя)  на
тэрмін  правядзення  ўступных  іспытаў  рашэннем  старшыні  прыёмнай
камісіі  ствараюцца апеляцыйныя камісіі, якія ўзначальваюць старшыні
экзаменацыйных камісій.
     165.  Рашэнні прыёмнай камісіі прымаюцца большасцю галасоў  пры
наяўнасці  не  менш за дзве трэці саставу і афармляюцца  пратаколам,
які падпісваецца старшынёй і сакратаром прыёмнай камісіі.
     166.  Размеркаванне абавязкаў старшынь экзаменацыйных  камісій,
сакратара прыёмнай камісіі зацвярджаецца старшынёй прыёмнай камісіі.
     167. Прыёмная камісія ў тэрміны сваіх паўнамоцтваў:
     167.1.  ажыццяўляе  прыём дакументаў ад законных  прадстаўнікоў
вучняў, іх рэгістрацыю і захоўванне;
     167.2.  вызначае парадак падачы і разгляду апеляцый і  знаёміць
з ім законных прадстаўнікоў вучняў да пачатку ўступных іспытаў;
     167.3.  ажыццяўляе  фарміраванне экзаменацыйных  і  апеляцыйных
камісій, кантроль за іх дзейнасцю;
     167.4.  разглядае  апеляцыі  ў  адпаведнасці  з  патрабаваннямі
пунктаў 175-177 гэтага Палажэння;
     167.5.   вызначае  колькасны  састаў  груп  вучняў  для   здачы
ўступных  іспытаў і колькасны састаў экзаменацыйных  камісій  у  час
правядзення ўступнага іспыту;
     167.6. прымае рашэнне аб залічэнні вучняў у гімназію.
     168.  Парадак  правядзення ўступнага іспыту і  рэкамендацыі  па
выкананні  прапанаваных  заданняў  даводзяцца  да  ведама  вучняў  у
аўдыторыі перад пачаткам уступнага іспыту.
     169.   Шыфроўку  пісьмовых  работ  вучняў  праводзіць  сакратар
прыёмнай  камісіі (або па даручэнні старшыні прыёмнай камісіі  іншыя
члены  прыёмнай  камісіі) у прысутнасці старшыні  прыёмнай  камісіі.
Пасля шыфроўкі тытульныя лісты захоўваюцца ў сейфе старшыні прыёмнай
камісіі.
     170.  Праверка пісьмовых работ вучняў пад шыфрам  без  указання
прозвішча  вучня  праводзіцца экзаменацыйнай камісіяй  у  памяшканні
гімназіі пасля завяршэння ўступнага іспыту.
     171.  Правераныя  пісьмовыя  работы  з  адзнакамі  і  подпісамі
старшыні   і  членаў  экзаменацыйнай  камісіі  перадаюцца  старшынёй
экзаменацыйнай   камісіі  сакратару  прыёмнай  камісіі,   які   нясе
адказнасць за іх захаванне.
     Правераныя  пісьмовыя  работы з адзнакамі  і  подпісамі  членаў
экзаменацыйнай  камісіі дэшыфруе старшыня прыёмнай камісіі  (або  па
яго даручэнні сакратар прыёмнай камісіі).
     172.  Вынікі  ацэньвання пісьмовых работ  пасля  іх  дэшыфроўкі
старшыні   экзаменацыйных  камісій  уносяць  у  пратаколы   ўступных
іспытаў.  Пратакол  падпісваецца старшынёй і членамі  экзаменацыйнай
камісіі.
     173.   Адзнакі,   атрыманыя  вучнямі   на   ўступных   іспытах,
абвяшчаюцца на наступны дзень пасля іх правядзення.
     174.  Вучань  у  прысутнасці  яго законных  прадстаўнікоў  можа
азнаёміцца са сваёй пісьмовай работай незалежна ад атрыманай адзнакі
на   падставе  пісьмовай  заявы,  якая  падаецца  на  імя   старшыні
экзаменацыйнай камісіі ў дзень абвяшчэння вынікаў уступнага іспыту.
     175.  У выпадку нязгоды з выстаўленай адзнакай вучань, законныя
прадстаўнікі  вучня  маюць  права падаць апеляцыю  на  імя  старшыні
прыёмнай камісіі.
     Вынікі  разгляду апеляцыі паведамляюцца законным  прадстаўнікам
вучня не пазней чым на наступны працоўны дзень пасля яе падачы.
     176.  Разгляд апеляцыі ажыццяўляе апеляцыйная камісія ў складзе
старшыні  і  двух членаў экзаменацыйнай камісіі, якія  не  правяралі
дадзеную пісьмовую работу.
     Пры  ўзнікненні рознагалоссяў паміж членамі апеляцыйнай камісіі
праводзіцца галасаванне і адзнака зацвярджаецца большасцю галасоў.
     177.  Пры  неабходнасці  змянення  адзнакі  (як  у  выпадку  яе
павышэння,  так і зніжэння) складаецца пратакол рашэння  апеляцыйнай
камісіі, з якім законныя прадстаўнікі вучня знаёмяцца пад подпіс.
     178.   На   падставе  пратакола  рашэння  апеляцыйнай  камісіі,
азначанага  ў  пункце  177  гэтага  Палажэння,  канчатковыя  адзнакі
ўносяцца ў пісьмовыя работы вучня і ў пратаколы ўступных іспытаў.
     179.  Для  вырашэння  прыёмнай камісіяй  пытання  аб  залічэнні
вучняў у гімназію сакратаром прыёмнай камісіі запаўняецца ведамасць,
у  якую  ўносяцца  адзнакі, атрыманыя вучнямі на  ўступных  іспытах,
сярэдні  бал іх гадавых адзнак за апошні год навучання на I  ступені
агульнай   сярэдняй   адукацыі,  гадавыя   адзнакі   па   адпаведных
спецыяльных вучэбных прадметах мастацка-эстэтычнай накіраванасці.
     180.  Вучні, якія не залічаны ў гімназію, працягваюць навучанне
ў  агульнаадукацыйных  установах, дзе яны навучаліся  раней,  або  ў
іншых агульнаадукацыйных установах на агульных падставах.
     Прыёмная  камісія гімназіі выдае гэтым вучням  асабовую  картку
вучня,  даведку  аб  стане  здароўя дзіцяці,  якія  яны  вяртаюць  у
агульнаадукацыйную ўстанову, дзе навучаліся раней, або прадстаўляюць
у  іншую  агульнаадукацыйную ўстанову для працягу  навучання  на  II
ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
     181.  Дазваляецца  па  рашэнні  ўпраўленняў  адукацыі  абласных
выканаўчых  камітэтаў,  камітэта  па  адукацыі  Мінскага  гарадскога
выканаўчага камітэта ў перыяд з 21 па 28 жніўня праводзіць  уступныя
іспыты  ў гімназіі для вучняў, якія не з’явіліся на ўступныя  іспыты
па  ўважлівых  прычынах (хвароба або іншыя непрадбачаныя  абставіны,
што  пацверджаны дакументальна), толькі пры наяўнасці ў іх свабодных
вучнёўскіх месцаў.
     182.  Пры  наяўнасці  свабодных вучнёўскіх  месцаў  у  гімназіі
пачынаючы з VI класа гімназія можа праводзіць дадатковы прыём вучняў
на  падставе  ўступных іспытаў, парадак правядзення якіх вызначаецца
ўпраўленнямі  адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў,  камітэтам  па
адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
     183.  Дазваляецца  на працягу навучальнага года  пры  наяўнасці
свабодных  вучнёўскіх  месцаў у адпаведных класах  гімназіі  прымаць
вучняў у парадку пераводу з іншых гімназій.
     184.  Вучні  гімназіі, якія завяршылі навучанне на  II  ступені
агульнай  сярэдняй  адукацыі і атрымалі агульную  базавую  адукацыю,
маюць  права працягваць навучанне ў профільных класах гэтай гімназіі
без праходжання ўступных іспытаў.
     Залічэнне  ў  гімназію для прадаўжэння навучання  ў  профільных
класах  ажыццяўляецца  ў парадку, вызначаным Міністэрствам  адукацыі
Рэспублікі Беларусь.
                                  
                              ГЛАВА 17
       АСАБЛІВАСЦІ ФУНКЦЫЯНАВАННЯ ЛІЦЭЯ І ПАРАДАК ПРЫЁМУ Ў ЯГО
                                  
     185.  Ліцэй  -  агульнаадукацыйная ўстанова,  якая  забяспечвае
профільнае  навучанне на ІІІ ступені агульнай  сярэдняй  адукацыі  з
улікам   індывідуальных  патрэб,  здольнасцей  і   запытаў   вучняў,
напрамкаў іх прафесіянальнага самавызначэння.
     186. Ліцэй фукцыянуе ў складзе XI-XII класаў.
     187.  Профілі  навучання ў ліцэі вызначаюцца яго заснавальнікам
у парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
     188.   У  ліцэі  па  рашэнні  заснавальніка  можа  ажыццяўляцца
прафесійная падрыхтоўка вучняў.
     189.  У  ліцэй  маюць  права  паступаць  асобы,  якія  атрымалі
агульную базавую адукацыю.
     190.  Прыём у ліцэй ажыццяўляецца на падставе ўступных  іспытаў
згодна з кантрольнымі лічбамі прыёму ў класы з адпаведнымі профілямі
навучання, якія зацвярджаюцца заснавальнікам ліцэя.
     191.   Без  уступных  іспытаў  у  ліцэй  залічваюцца  пераможцы
(дыпломы  І,  ІІ,  ІІІ  ступені)  заключнага  этапа  рэспубліканскай
алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Міністэрствам  адукацыі
Рэспублікі  Беларусь  у  навучальным годзе,  які  завяршыўся  ў  год
прыёму,  пры паступленні ў класы з адпаведнымі профілямі  навучання,
для  якіх  дадзены вучэбны прадмет вызначаны вучэбным прадметам  для
здачы ўступнага іспыту.
     192.  Без  уступных  іспытаў у ліцэй  для  навучання  ў  класах
мастацка-эстэтычнага  профілю залічваюцца пераможцы  рэспубліканскіх
творчых  конкурсаў  і фестываляў, алімпіяд па прадметах  культуры  і
мастацтва, праведзеных Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь  у
навучальным   годзе  ў  адпаведнасці  з  палажэннямі,  зацверджанымі
Міністэрствам   культуры  Рэспублікі  Беларусь   па   ўзгадненні   з
Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
     193.  Для  арганізацыі прыёму, фарміравання па выніках уступных
іспытаў   кантынгенту  вучняў  у  адпаведных  класах  з   профільным
навучаннем у ліцэі кожны год ствараецца прыёмная камісія.
     194.  Для  правядзення  ўступных  іспытаў  па  кожным  вучэбным
прадмеце,   па   якім   праводзяцца  ўступныя   іспыты,   ствараюцца
экзаменацыйныя камісіі.
     195.  У  выпадку нязгоды з выстаўленай адзнакай пры правядзенні
ўступных іспытаў ствараюцца апеляцыйныя камісіі.
     196.  Парадак  стварэння і паўнамоцтвы прыёмнай, экзаменацыйных
і апеляцыйных камісій вызначаны пунктамі 213-230 гэтага Палажэння.
     197.  Асобы,  якія жадаюць паступіць у ліцэй (далей  -  асобы),
падаюць  у  прыёмную камісію ліцэя заяву на імя  кіраўніка  ліцэя  і
наступныя дакументы:
     пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі;
     даведку аб стане здароўя дзіцяці.
     У заяве ўказваецца абраны профіль навучання.
     198.  У  перыяд  з 15 да 20 чэрвеня бягучага навучальнага  года
асобы  здаюць два ўступныя іспыты. Вучэбныя прадметы,  па  якіх  яны
здаюць   уступныя  іспыты,  вызначаюцца  ліцэем  у  адпаведнасці   з
профілямі навучання.
     199. Пераздача ўступных іспытаў не дазваляецца.
     200.  Уступныя  іспыты могуць праводзіцца ў  пісьмовай,  вуснай
формах, а таксама ў спалучэнні вуснай і практычнай форм.
     201.  Даты правядзення ўступных іспытаў па канкрэтных  вучэбных
прадметах,  а  таксама форма іх правядзення вызначаецца ўпраўленнямі
адукацыі   абласных  выканаўчых  камітэтаў,  камітэтам  па  адукацыі
Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта да 1 красавіка.
     202.  Расклад  уступных іспытаў не пазней  чым  за  тыдзень  да
пачатку  іх  правядзення зацвярджаецца кіраўніком ліцэя і даводзіцца
да  ведама  асоб,  якія жадаюць паступаць у ліцэй. Прозвішчы  членаў
экзаменацыйных камісій у раскладзе не ўказваюцца. Для кожнай групы ў
дзень  праводзіцца адзін уступны іспыт. Працягласць перапынку  паміж
уступнымі  іспытамі  павінна складаць адзін  або  больш  каляндарных
дзён.
     203.  Уступныя іспыты ў пісьмовай форме праводзяцца па тэкстах,
у вуснай форме, а таксама ў спалучэнні вуснай і практычнай форм - па
білетах,   якія   распрацоўваюцца  ўпраўленнямі  адукацыі   абласных
выканаўчых  камітэтаў,  камітэтам па  адукацыі  Мінскага  гарадскога
выканаўчага   камітэта   на   падставе   патрабаванняў   адукацыйных
стандартаў   па  адпаведных  вучэбных  прадметах  (базавы   ўзровень
вывучэння   з  элементамі  павышанага  ўзроўню,  якія   не   павінны
перавышаць 40 %), вучэбных праграм па спецыяльных вучэбных прадметах
мастацка-эстэтычнай накіраванасці да ўзроўню падрыхтоўкі  вучняў  за
перыяд навучання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
     Тэксты  і  білеты зацвярджаюцца ўпраўленнямі адукацыі  абласных
выканаўчых  камітэтаў,  камітэтам па  адукацыі  Мінскага  гарадскога
выканаўчага камітэта і даводзяцца да аддзелаў (упраўленняў) адукацыі
мясцовых  выканаўчых  і  распарадчых органаў  у  адпаведнасці  з  іх
заявамі ў запячатаных пакетах:
     білеты - у перыяд з 10 да 15 мая;
     тэксты - у перыяд з 1 да 5 чэрвеня.
     204.   Практычныя   заданні,   якія   прадугледжаны   білетамі,
зацверджанымі  ўпраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых  камітэтаў,
камiтэтам  па  адукацыі  Мінскага гарадскога  выканаўчага  камітэта,
распрацоўваюцца  экзаменацыйнымі  камісіямі  ліцэя  і  зацвярджаюцца
старшынёй прыёмнай камісіі ліцэя не пазней чым за тыдзень да пачатку
ўступных іспытаў.
     205.  Аддзелы  (упраўленні)  адукацыі  мясцовых  выканаўчых   і
распарадчых органаў да 15 красавіка на падставе заяў ліцэяў  падаюць
ва  ўпраўленні  адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў,  камітэт  па
адукацыі   Мінскага  гарадскога  выканаўчага  камітэта   заяўку   на
адпаведныя тэксты і білеты.
     206.  Аддзелы  (упраўленні)  адукацыі  мясцовых  выканаўчых   і
распарадчых органаў даводзяць да ліцэяў у запячатаных пакетах:
     білеты - у перыяд з 20 да 25 мая;
     тэксты - у перыяд з 10 да 14 чэрвеня.
     На   аддзелы   (упраўленні)  адукацыі  мясцовых  выканаўчых   і
распарадчых органаў ускладаецца адказнасць за своечасовае давядзенне
тэкстаў  і  білетаў для правядзення ўступных іспытаў  да  кіраўнікоў
ліцэяў і забеспячэнне іх канфідэнцыяльнасці.
     207.  Ліцэй незалежна ад яго падпарадкаванасці і форм уласнасці
да  1  красавіка  падае  ў  аддзел  (упраўленне)  адукацыі  мясцовых
выканаўчых  і распарадчых органаў па месцы знаходжання ліцэя  заяўку
на адпаведныя тэксты і білеты для правядзення ўступных іспытаў.
     208.  На  правядзенне  ўступных іспытаў у  пісьмовай  форме  па
вучэбных    прадметах   «Беларуская   мова»    і    «Руская    мова»
прадугледжваецца  адна  астранамічная  гадзіна,  па  іншых  вучэбных
прадметах - не больш за чатыры астранамічныя гадзіны.
     Асобы,  якія  не  паспелі  выканаць у вызначаны  час  пісьмовыя
работы,   аддаюць  іх  разам  з  чарнавіком  экзаменацыйнай  камісіі
незакончанымі.
     209.  Для  падрыхтоўкі да ўступнага іспыту, які праводзіцца  па
білетах, адводзіцца не больш за 30 хвілін.
     Пры  падрыхтоўцы асоба абавязкова робіць запісы ў лісце  адказу
са   штампам   ліцэя,  а  члены  экзаменацыйнай  камісіі  адзначаюць
правільнасць  і паўнату адказаў на тэарэтычныя пытанні і  практычныя
заданні  білета,  а таксама дадатковыя пытанні, якія  запісваюцца  ў
ліст адказу. Дадатковыя пытанні павінны насіць удакладняючы характар
і  не  выходзіць за межы тэарэтычных пытанняў і практычных  заданняў
білета.
     Пры  падрыхтоўцы  да  адказу па спецыяльным  вучэбным  прадмеце
мастацка-эстэтычнай накіраванасці асоба абавязкова робіць  запісы  ў
лісце  адказу па тэарэтычных пытаннях. Члены экзаменацыйнай  камісіі
адзначаюць  правільнасць і паўнату адказаў на  тэарэтычныя  пытанні,
правільнасць і паўнату выканання практычнага задання.
     210.   Пісьмовыя   работы  і  адказы  па  білетах   ацэньваюцца
экзаменацыйнымі  камісіямі ў адпаведнасці з нормамі  ацэнкі  вынікаў
вучэбнай  дзейнасці  вучняў па адпаведным  вучэбным  прадмеце,  якія
зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
     211.  Залічэнне  асоб  ў  склад вучняў ліцэя  ажыццяўляецца  на
пасяджэнні прыёмнай камісіі, на якое запрашаюцца асобы і іх законныя
прадстаўнікі.  Рашэнне прыёмнай камісіі аб залічэнні  асоб  у  склад
вучняў ліцэя афармляецца пратаколам.
     Пераважнае  права  на залічэнне пры роўнай  агульнай  колькасці
балаў у парадку пералічэння маюць:
     пераможцы   трэцяга  этапа  (дыпломы  І,   ІІ,   ІІІ   ступені)
рэспубліканскай   алімпіяды  па  вучэбных   прадметах,   праведзенай
Міністэрствам  адукацыі ў навучальным годзе, які  завяршыўся  ў  год
прыёму,  пры паступленні ў класы з адпаведнымі профілямі  навучання,
для  якіх  дадзены вучэбны прадмет вызначаны вучэбным прадметам  для
здачы ўступнага іспыту;
     асобы,  якія маюць вышэйшы сярэдні бал пасведчання аб  агульнай
базавай адукацыі;
     асобы,  якія  маюць вышэйшы бал па тых вучэбных  прадметах,  па
якіх яны здаюць уступныя іспыты.
     212.  Загад  аб залічэнні ў склад вучняў ліцэя афармляецца  яго
кіраўніком на падставе пратакола рашэння прыёмнай камісіі  ліцэя  не
пазней за 1 ліпеня.
     У  трохдзённы тэрмін рашэнне аб залічэнні ў склад вучняў  ліцэя
даводзіцца да ведама асоб і іх законных прадстаўнікоў.
     213.   Састаў   прыёмнай   камісіі,  тэрмін   яе   паўнамоцтваў
вызначаецца  кожны  год педагагічным саветам ліцэя  і  зацвярджаецца
загадам яго кіраўніка (старшыня прыёмнай камісіі).
     У  састаў прыёмнай камісіі ўваходзяць: намеснік кіраўніка ліцэя
па асноўнай дзейнасці (намеснік старшыні прыёмнай камісіі), сакратар
прыёмнай  камісіі, члены прыёмнай камісіі з ліку спецыялістаў,  якія
ажыццяўляюць навучанне вучняў па адпаведных вучэбных прадметах.
     214.  Для  правядзення ўступных іспытаў  за  тры  тыдні  да  іх
пачатку    з   ліку   педагагічных   работнікаў   ліцэя   ствараюцца
экзаменацыйныя  камісіі  па  кожным  вучэбным  прадмеце,   па   якім
праводзіцца  ўступны  іспыт,  саставы  якіх  зацвярджаюцца   загадам
кіраўніка  ліцэя  і  ў  сваёй  дзейнасці падпарадкоўваюцца  прыёмнай
камісіі.
     215.   Для   разгляду  пісьмовых  заяў  асоб  або  іх  законных
прадстаўнікоў аб пераглядзе вынікаў здачы ўступных іспытаў (далей  -
апеляцыя)  на тэрмін правядзення ўступных іспытаў рашэннем  старшыні
прыёмнай  камісіі ствараюцца апеляцыйныя камісіі, якія ўзначальваюць
старшыні экзаменацыйных камісій.
     216.  Рашэнні прыёмнай камісіі прымаюцца большасцю галасоў  пры
наяўнасці  не  менш за дзве трэці саставу і афармляюцца  пратаколам,
які падпісваецца старшынёй і сакратаром прыёмнай камісіі.
     217.  Размеркаванне абавязкаў старшынь экзаменацыйных  камісій,
сакратара прыёмнай камісіі зацвярджаецца старшынёй прыёмнай камісіі.
     218. Прыёмная камісія ў тэрміны сваіх паўнамоцтваў:
     218.1.   ажыццяўляе  прыём  дакументаў  у  тэрміны,  вызначаныя
ліцэем, іх рэгістрацыю і захоўванне;
     218.2.  вызначае парадак падачы і разгляду апеляцый і  знаёміць
з ім асоб, іх законных прадстаўнікоў да пачатку ўступных іспытаў;
     218.3.  ажыццяўляе  фарміраванне экзаменацыйных  і  апеляцыйных
камісій, кантроль за іх дзейнасцю;
     218.4.  разглядае  апеляцыі  ў  адпаведнасці  з  патрабаваннямі
пунктаў 226-229 гэтага Палажэння;
     218.5.  вызначае  колькасны  састаў  груп  для  здачы  ўступных
іспытаў  і колькасны састаў экзаменацыйных камісій у час правядзення
ўступнага іспыту;
     218.6. прымае рашэнне аб залічэнні асоб у склад вучняў ліцэя.
     219.  Парадак  правядзення ўступнага іспыту і  рэкамендацыі  па
выкананні  прапанаваных  заданняў  даводзяцца  да  ведама   асоб   у
аўдыторыі перад пачаткам уступнага іспыту.
     220.   Шыфроўку   пісьмовых  работ  асоб  праводзіць   сакратар
прыёмнай  камісіі або па даручэнні старшыні прыёмнай  камісіі  іншыя
члены  прыёмнай  камісіі  ў прысутнасці старшыні  прыёмнай  камісіі.

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations