Стр. 6
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7
ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых
бюджэтаў, прыватных агульнаадукацыйных устаноў - за кошт сродкаў
заснавальніка, а таксама за кошт дадатковых крыніц фінансавання ў
адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
371. Вартасць адукацыйных паслуг у прыватных
агульнаадукацыйных установах вызначаецца ў адпаведнасці з
заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
372. У дзяржаўных агульнаадукацыйных установах аказанне
дадатковых адукацыйных паслуг ажыццяўляецца ў адпаведнасці з
заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
373. Заснавальнік агульнаадукацыйнай установы можа
прадаставіць агульнаадукацыйнай установе права ажыццяўляць
прадпрымальніцкую дзейнасць толькі ў тых межах, наколькі яна
неабходна для рэалізацыі статутных мэтаў, дзеля якіх створана
агульнаадукацыйная ўстанова, адпавядае гэтым мэтам і прадмету яе
дзейнасці.
374. Штатны расклад агульнаадукацыйнай установы распрацоўвае і
зацвярджае кіраўнік агульнаадукацыйнай установы на падставе тыпавых
штатаў і нарматываў колькасці работнікаў агульнаадукацыйных устаноў
адпаведных тыпаў, зацвярджаемых Міністэрствам адукацыі Рэспублікі
Беларусь.
375. Аплата працы работнікоў агульнаадукацыйных устаноў
ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
376. Матэрыяльна-тэхнічная база агульнаадукацыйнай установы з
улікам яе тыпу фарміруецца заснавальнікам у адпаведнасці з
нарматывамі, якія ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь,
уключаючы будынкі і іншую маёмасць, неабходную для арганізацыі
навучання і выхавання вучняў (выхаванцаў), іншай дзейнасці, якая
прадугледжана статутам адпаведнай агульнаадукацыйнай установы.
377. Агульнаадукацыйныя ўстановы нясуць перад заснавальнікам
адказнасць за захаванне і эфектыўнае выкарыстанне замацаванай за імі
маёмасці.
378. Агульнаадукацыйная ўстанова павінна мець памяшканні для
ажыццяўлення адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з тыпавымі
вучэбнымі планамі, тлумачальнай запіскай па арганізацыі адукацыйнага
працэсу, пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці, бібліятэку, а таксама
памяшканні для педагагічных работнікаў, гатавання і прыёму ежы,
медыцынскія кабінеты, бытавыя памяшканні.
Памяшканні агульнаадукацыйнай установы абсталёўваюцца мэбляй,
інвентаром, неабходным вучэбным, медыцынскім абсталяваннем, сродкамі
навучання і ўтрымліваюцца, эксплуатуюцца ў адпаведнасці з
патрабаваннямі санітарных нормаў, правілаў, гігіенічных нарматываў і
правілаў аховы працы.
379. Умацаванне, абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай
базы агульнаадукацыйных устаноў ажыццяўляецца за кошт сродкаў
заснавальніка і сродкаў, атрыманых з дадатковых крыніц фінансавання:
даходаў ад аказання платных дадатковых адукацыйных паслуг;
даходаў ад прадпрымальніцкай дзейнасці, ажыццяўляемай у
адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі юрыдычных асоб і
індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых крыніц, якія не забаронены
заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
-----------------------------------------------------------
Положение - в редакции постановления Министерства
образования Республики Беларусь от 6 декабря 2006 г. № 111
(зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/16868 от
26.07.2007 г.)
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
07.07.2004 № 44
ПАЛАЖЭНН Е
аб установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай
сярэдняй адукацыi
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Палажэнне аб установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай
сярэдняй адукацыi (далей - Палажэнне), распрацавана ў адпаведнасцi з
Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 1991 года "Аб
адукацыi" ў рэдакцыi Закону Рэспублiкi Беларусь ад 19 сакавiка
2002 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1991 г.,
№ 33, арт.598; Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 2002 г., № 37, 2/844), з Палажэннем аб Мiнiстэрстве
адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным пастановай Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 2001 г. № 1554
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., №
103, 5/9279), i рэгулюе дзейнасць устаноў, якiя забяспечваюць
атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, незалежна ад форм уласнасцi.
2. Агульная сярэдняя адукацыя складаецца з двух узроўняў: I -
узровень агульнай базавай адукацыi, II - узровень агульнай сярэдняй
адукацыi.
Першы ўзровень складаецца з дзвюх ступеняў:
I ступень - агульная пачатковая адукацыя (тэрмiн навучання - 4
гады, I-IV класы);
II ступень - агульная базавая адукацыя (тэрмiн навучання з
улiкам пачатковай адукацыi - 10 гадоў, I-IV, V-X класы).
Другi ўзровень уключае III ступень:
III ступень - агульная сярэдняя адукацыя (тэрмiн навучання з
улiкам базавай адукацыi - 12 i больш гадоў, I-IV, V-X, XI, XII(XIII)
клаcы).
3. На падставе дадзенага Палажэння ўстанова, якая забяспечвае
атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi (далей - установа),
распрацоўвае статут, якi зацвярджаецца заснавальнiкам.
Дадзенае Палажэнне распаўсюджваецца на зарэгiстраваныя ва
ўстаноўленым парадку ўстановы недзяржаўнай формы ўласнасцi ў частцы
агульных патрабаванняў, вызначэння тыпаў устаноў i арганiзацыi
навучальна-выхаваўчага працэсу, за выключэннем прымянення нарматываў
напаўняльнасцi класаў i груп.
4. Установа ствараецца ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь, з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку
(дзяржаўная ўстанова - з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi
Беларусь), штамп са сваiм найменнем, бягучы i iншыя рахункi ў
банках, якiя адкрываюцца ва ўстаноўленым парадку.
5. Установа ў сваёй дзейнасцi кiруецца Канстытуцыяй Рэспублiкi
Беларусь, iншымi актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, дадзеным
Палажэннем i статутам установы.
6. Дзяржаўны кантроль за забеспячэннем якасцi адукацыi ва
ўстановах незалежна ад форм уласнасцi ажыццяўляецца ўпаўнаважанымi
дзяржаўнымi органамi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь.
Пiсьмовая справаздачнасць вышэйстаячым органам кiравання
адукацыяй прадстаўляецца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi органаў
дзяржаўнай статыстыкi Рэспублiкi Беларусь.
7. Асноўнай мэтай установы з'яўляецца рэалiзацыя дзяржаўных
адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыi, фармiраванне
адукаванай, сацыяльна, духоўна i маральна сталай, творчай асобы,
выхаванне грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь, павагi да правоў i
свабод чалавека, любвi да Радзiмы, сям'i, прывiццё навыкаў здаровага
ладу жыцця.
8. Установа:
будуе свае ўзаемаадносiны з сям'ёй па пытаннях навучання i
выхавання вучняў на прынцыпах супрацоўнiцтва;
узаемадзейнiчае з установамi пазашкольнага выхавання i
навучання, дзяржаўнымi арганiзацыямi аховы здароўя, установамi
культуры, спорту, добраахвотнымi таварыствамi, юрыдычнымi i
фiзiчнымi асобамi;
падтрымлiвае дзейнасць маладзёжных i дзiцячых грамадскiх
арганiзацый (аб'яднанняў), якая не супярэчыць заканадаўству
Рэспублiкi Беларусь.
Ва ўстанове забараняецца стварэнне i дзейнасць палiтычных
партый, iншых грамадскiх арганiзацый (аб'яднанняў), якiя маюць
палiтычныя мэты, а таксама стварэнне i ананiмная або iншая
супярэчная заканадаўству дзейнасць рэлiгiйных арганiзацый.
9. Установа па ўзгадненнi з адпаведным органам кiравання
адукацыяй вызначае мову навучання (беларускую або рускую) i замежную
мову. Гэта павiнна быць пазначана ў яе статуце.
Вывучэнне беларускай, рускай i адной з замежных моў з'яўляецца
абавязковым. Мовы, якiя вывучаюць дзецi з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага развiцця, вызначаюцца нарматыўнымi прававымi актамi
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
10. Навучальна-выхаваўчы працэс арганiзуецца ў вочнай (дзённай
i вячэрняй) i завочнай формах, самастойна (у сям'i). Дазваляецца
спалучэнне гэтых форм арганiзацыi навучальна-выхаваўчага працэсу, а
таксама навучанне па iндывiдуальных вучэбных планах.
11. Установа мае права на правядзенне эксперыментальнай i
iнавацыйнай работы па адпаведных напрамках яе дзейнасцi ва
ўстаноўленым Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь парадку.
12. Установа можа мець фiлiялы. У адпаведнасцi з заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь фiлiялы надзяляюцца маёмасцю ўстановы, якая iх
стварыла, i дзейнiчаюць на падставе зацверджанага ўстановай
палажэння. У статуце ўстановы павiнна быць указана наяўнасць
фiлiялаў.
13. Рэарганiзацыя i лiквiдацыя, праходжанне атэстацыi i
дзяржаўнай акрэдытацыi ўстановы вызначаюцца заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь.
Пры рэарганiзацыi або лiквiдацыi ўстановы, як правiла па
заканчэннi навучальнага года, заснавальнiк забяспечвае перавод
вучняў у iншыя ўстановы з iх згоды, згоды iх законных прадстаўнiкоў
i па ўзгадненнi з установай, у якую пераводзяцца вучнi.
14. Установа можа ажыццяўляць мiжнародную дзейнасць у
адпаведнасцi з мiжнароднымi пагадненнямi Рэспублiкi Беларусь i
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
ГЛАВА 2
ТЫПЫ ЎСТАНОЎ I ЗМЕСТ IХ ДЗЕЙНАСЦI
15. Установы могуць быць наступных тыпаў:
15.1. агульнаадукацыйныя школы (пачатковая агульнаадукацыйная
школа, базавая агульнаадукацыйная школа, сярэдняя агульнаадукацыйная
школа, вячэрняя (зменная) агульнаадукацыйная школа);
15.2. агульнаадукацыйныя навучальныя ўстановы (гiмназiя, лiцэй,
школа-iнтэрнат, санаторная школа-iнтэрнат, спецыяльная
агульнаадукацыйная школа (школа-iнтэрнат) для дзяцей з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага развiцця, спецыяльная навучальна-выхаваўчая ўстанова
для асоб з грамадска небяспечнымi паводзiнамi, спецыяльная
навучальна-выхаваўчая ўстанова i спецыяльная лячэбна-выхаваўчая
ўстанова);
15.3. навучальна-педагагiчны комплекс дзiцячы сад-школа,
сярэдняя школа-каледж мастацтваў, гiмназiя-каледж мастацтваў,
лiнгвiстычная гiмназiя-каледж.
16. Агульнаадукацыйныя школы ажыццяўляюць наступны змест
адукацыйнай дзейнасцi:
16.1. пачатковая агульнаадукацыйная школа рэалiзуе вучэбныя
праграмы агульнай пачатковай адукацыi;
16.2. базавая агульнаадукацыйная школа рэалiзуе вучэбныя
праграмы агульнай пачатковай адукацыi i агульнай базавай адукацыi;
16.3. сярэдняя агульнаадукацыйная школа рэалiзуе вучэбныя
праграмы агульнай пачатковай адукацыi, агульнай базавай адукацыi i
агульнай сярэдняй адукацыi на базавым, павышаным або паглыбленым
узроўнях;
16.4. сярэдняя агульнаадукацыйная школа можа ажыццяўляць
працоўнае (прафесiянальнае) навучанне вучняў;
16.5. агульнаадукацыйная школа з паглыбленым вывучэннем асобных
прадметаў дадаткова забяспечвае паглыбленае вывучэнне аднаго або
некалькiх прадметаў, развiццё творчых здольнасцей вучняў у
адпаведнасцi з iх iнтарэсамi i схiльнасцямi;
16.6. агульнаадукацыйныя школы з эстэтычным (музычным, харавым,
мастацкiм, архiтэктурна-мастацкiм, харэаграфiчным,
фальклорна-тэатральным, тэатральным, агульнаэстэтычным),
фiзкультурна-эстэтычным кiрункамi дадаткова забяспечваюць профiльную
падрыхтоўку вучняў па адпаведных вiдах мастацтва;
16.7. вячэрняя (зменная) агульнаадукацыйная школа рэалiзуе
вучэбныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыi, забяспечвае магчымасць
грамадзянам, у тым лiку працуючым, атрымаць агульную сярэднюю
адукацыю ва ўмовах варыятыўнасцi вiдаў, зместу i арганiзацыi
навучальна-выхаваўчага працэсу па вочнай (дзённай i вячэрняй) i
завочнай формах атрымання адукацыi. Вячэрняя (зменная)
агульнаадукацыйная школа можа ажыццяўляць працоўнае
(прафесiянальнае) навучанне вучняў. Навучанне асоб з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага развiцця можа ажыццяўляцца ў вячэрнiх (зменных)
агульнаадукацыйных школах для вучняў з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага
развiцця. Пры неабходнасцi вячэрнiя (зменныя) агульнаадукацыйныя
школы могуць адкрывацца пры папраўчых установах Мiнiстэрства
ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь;
16.8. у склад вячэрнiх (зменных) агульнаадукацыйных школ, у тым
лiку вячэрнiх (зменных) агульнаадукацыйных школ для вучняў з
асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, могуць уваходзiць класы,
групы, навучальна-кансультацыйныя пункты з вочнай (сесiённай),
завочнай, iндывiдуальнай формамi навучання. У iх прымаюцца асобы не
маладзей за 15 гадоў на падставе заяў i пасведчанняў аб агульнай
базавай адукацыi;
16.9. у вячэрнiх (зменных) агульнаадукацыйных школах тэрмiн
навучання складае тры гады (XI-XIII класы), паскораны тэрмiн
навучання - два гады (ХI, ХII класы); у спецыяльных вячэрнiх
(зменных) агульнаадукацыйных школах для вучняў з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага развiцця - чатыры гады (ХI-XIV);
16.10. завочная форма навучання ўжываецца пры абмежаванасцi
кантынгенту вучняў або для асоб, работа якiх мае сезонны цi рухомы
характар, а таксама вучняў сталага ўзросту па iх жаданнi. Тэрмiн
навучання ў групах завочнага навучання - тры гады (ХI-ХIII класы);
16.11. пры адсутнасцi ў рэгiёне вячэрняй (зменнай)
агульнаадукацыйнай школы для моладзi i дарослых, якiя жадаюць
атрымаць агульную сярэднюю адукацыю, пры ўстановах з дзённай формай
навучання могуць стварацца класы (групы), вучнi якiх навучаюцца па
вучэбных планах вячэрнiх (зменных) агульнаадукацыйных школ;
16.12. навучэнцам, што спалучаюць агульнаадукацыйную
падрыхтоўку з працоўнай дзейнасцю, прадстаўляюцца гарантыi, якiя
ўстаноўлены працоўным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
17. Агульнаадукацыйныя школы функцыянуюць у складзе адной або ў
спалучэннi дзвюх цi трох ступеняў:
пачатковая агульнаадукацыйная школа (I-IV класы);
базавая агульнаадукацыйная школа (I-X класы);
сярэдняя агульнаадукацыйная школа (I-XII класы).
17.1. Агульная пачатковая адукацыя (I ступень) - тэрмiн
атрымання адукацыi - чатыры гады, з'яўляецца часткай абавязковай
базавай адукацыi. Навучанне на гэтай ступенi забяспечвае развiццё
асобы вучня, фармiраванне яго першапачатковых поглядаў на прыроду,
чалавека, грамадства. У працэсе навучання вучнi набываюць неабходныя
ўменнi i навыкi вучэбнай дзейнасцi, чытання, пiсьма, лiку,
авалодваюць элементамi тэарэтычнага мыслення, мастацка-эстэтычнай,
практычнай дзейнасцi, культуры мовы i паводзiн, асновамi асабiстай
гiгiены, здаровага ладу жыцця.
Навучальна-выхаваўчы працэс у першых класах рашэннем мясцовага
выканаўчага i распарадчага органа можа ажыццяўляцца на базе
дашкольных устаноў. На iх базе можа ажыццяўляцца таксама навучанне i
выхаванне вучняў другiх класаў. Навучанне ў гэтых класах
ажыццяўляюць педагагiчныя работнiкi агульнаадукацыйных школ.
17.2. Агульная базавая адукацыя (I, II ступень) - тэрмiн
атрымання адукацыi - дзесяць гадоў, з'яўляецца абавязковай. Яе
атрыманне неабходна для завяршэння агульнай сярэдняй адукацыi ва
ўстанове, а таксама ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, i ва ўстановах, якiя
забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi.
Навучанне на I, II ступенi забяспечвае засваенне асноў навук,
далейшае станаўленне асобы вучня, развiццё яго здольнасцей i
схiльнасцей, фармiраванне навуковага светапогляду, авалодванне
сацыяльнымi, культурнымi, маральнымi нормамi i правiламi.
17.3. Сярэднiя агульнаадукацыйныя школы (класы) з паглыбленым
вывучэннем замежнай мовы адкрываюцца ў складзе I-ХII класаў, iншых
вучэбных агульнаадукацыйных прадметаў - у складзе VIII-ХII класаў цi
IX-ХII класаў або ХI, ХII класаў; музыкi, харэаграфii, выяўленчага
мастацтва - I-Х класаў або I-ХII класаў; архiтэктуры i выяўленчага
мастацтва - I-Х класаў або I-ХII класаў; тэатральнага мастацтва -
I-ХII класаў або IX-ХII класаў; агульнаэстэтычнага,
фiзкультурна-эстэтычнага кiрункаў - I-X класаў або I-XII класаў,
спецыялiзаваныя класы спартыўнага кiрунку - III-ХII класаў.
17.4. Агульнай сярэдняй адукацыяй (III ступень) завяршаецца
агульнаадукацыйная падрыхтоўка вучняў. На гэтай ступенi пачынаецца
iх падрыхтоўка да авалодвання прафесiяй ва ўстанове, якая
забяспечвае атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, ва
ўстанове, якая забяспечвае атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi,
i ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне вышэйшай адукацыi, а
таксама праз iншыя формы прафесiянальнага навучання або да свядомага
ўключэння ў вытворчую дзейнасць.
18. Агульнаадукацыйныя навучальныя ўстановы ажыццяўляюць
наступны змест адукацыйнай дзейнасцi:
18.1. гiмназiя рэалiзуе вучэбныя праграмы II i III ступенi
агульнай сярэдняй адукацыi, забяспечвае вывучэнне агульнаадукацыйных
прадметаў на павышаным або паглыбленым узроўнi; можа ажыццяўляць
профiльную падрыхтоўку вучняў па розных вiдах мастацтва;
18.2. лiцэй рэалiзуе вучэбныя праграмы III ступенi агульнай
сярэдняй адукацыi, забяспечвае засваенне агульнаадукацыйных
прадметаў на павышаным або паглыбленым узроўнi, ажыццяўляе
арыентацыю выпускнiкоў на працяг адукацыi ў адпаведнасцi з профiлем
навучання i з улiкам патрэб грамадства;
18.3. школа-iнтэрнат рэалiзуе вучэбныя праграмы агульнай
пачатковай адукацыi, агульнай базавай адукацыi i агульнай сярэдняй
адукацыi, забяспечвае пражыванне i стварэнне ўмоў для гарманiчнага
развiцця дзяцей-сiрот, дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў,
дзяцей з неспрыяльнымi ўмовамi жыцця ў сем'ях, а таксама для
здольных i таленавiтых дзяцей;
18.4. санаторная школа-iнтэрнат рэалiзуе вучэбныя праграмы
агульнай пачатковай адукацыi, агульнай базавай адукацыi i агульнай
сярэдняй адукацыi, ажыццяўляе аздараўленне дзяцей, стварае ўмовы для
iх гарманiчнага развiцця;
18.5. спецыяльная агульнаадукацыйная школа (школа-iнтэрнат) для
дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця рэалiзуе вучэбныя
праграмы агульнай пачатковай адукацыi, агульнай базавай адукацыi i
агульнай сярэдняй адукацыi, акрамя дапаможнай школы, а таксама
спецыяльнай адукацыi, забяспечвае правядзенне карэкцыi недахопаў у
псiхафiзiчным развiццi асобы вучня, стварае ўмовы для яго
гарманiчнага развiцця;
18.6. спецыяльная навучальна-выхаваўчая ўстанова для асоб з
грамадска небяспечнымi паводзiнамi, спецыяльныя
навучальна-выхаваўчыя ўстановы i спецыяльныя лячэбна-выхаваўчыя
ўстановы рэалiзуюць вучэбныя праграмы агульнай пачатковай i базавай
адукацыi, забяспечваюць стварэнне ўмоў для ўтрымання i выхавання
вучняў, пераадолення адмоўных рысаў у паводзiнах, падрыхтоўкi да
працягу навучання ва ўстановах агульнай сярэдняй i
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi;
18.7. ва ўстанове, пачынаючы з V класа, могуць адкрывацца
гiмназiчныя, а з ХI класа - лiцэйскiя класы з вывучэннем прадметаў
на павышаным або паглыбленым узроўнi;
18.8. гiмназiя адкрываецца ў складзе V-ХII класаў. Тэрмiн
навучання ў гiмназii - восем гадоў. Пры гiмназii могуць стварацца
пачатковыя класы (I-IV класы), а таксама класы па розных вiдах
мастацтва.
Лiцэй адкрываецца ў складзе ХI, ХII(ХIII) класаў, а таксама ў
якасцi структурнага падраздзялення ўстановы, якая забяспечвае
атрыманне вышэйшай адукацыi. Тэрмiн навучання ў лiцэi - два (тры)
гады;
18.9. перавод (накiраванне) вучняў у спецыяльныя
агульнаадукацыйныя школы (школы-iнтэрнаты) для дзяцей з
асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, а таксама ў спецыяльныя класы
для такiх дзяцей i класы iнтэграванага навучання ажыццяўляецца са
згоды iх законных прадстаўнiкоў на падставе заключэння цэнтра
карэкцыйна-развiццёвага навучання i рэабiлiтацыi.
Арганiзацыя i функцыянаванне пунктаў карэкцыйна-педагагiчнай
дапамогi, спецыяльных класаў для дзяцей з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага развiцця i класаў iнтэграванага навучання ва
ўстановах ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з актамi заканадаўства
Рэспублiкi Беларусь.
19. Навучальна-педагагiчны комплекс ажыццяўляе наступны змест
адукацыйнай дзейнасцi:
19.1. дзiцячы сад-школа рэалiзуе праграмы дашкольнай адукацыi i
адначасова агульнай пачатковай адукацыi (дзiцячы сад-пачатковая
школа), агульнай базавай адукацыi (дзiцячы сад-базавая школа),
агульнай сярэдняй адукацыi (дзiцячы сад-сярэдняя школа, дзiцячы
сад-гiмназiя) i забяспечвае сумеснае навучанне i выхаванне дзяцей
дашкольнага i школьнага ўзросту, пераемнасць у арганiзацыi i змесце
навучальна-выхаваўчага працэсу;
19.2. дзiцячыя сады-школы могуць мець наступную структуру:
19.2.1. яслi-сад-школа (пачатковая, базавая, сярэдняя);
19.2.2. дзiцячы сад-школа (пачатковая, базавая, сярэдняя);
19.2.3. санаторны дзiцячы сад-школа;
19.2.4. спецыяльны дзiцячы сад-школа для дзяцей з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага развiцця.
Дзiцячы сад-школа арганiзуецца пры наяўнасцi адпаведных умоў на
базе дзiцячага сада або агульнаадукацыйнай школы пры забеспячэннi
адпаведных санiтарна-гiгiенiчных нормаў.
Прыём дзяцей у дзiцячы сад-школу ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з
парадкам, якi ўстаноўлены для дашкольных устаноў i
агульнаадукацыйных школ.
Дзiцячы сад-школа працуе па вучэбных праграмах, якiя
зацверджаны Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь для
дашкольных устаноў i агульнаадукацыйных або спецыяльных
агульнаадукацыйных школ;
19.3. сярэдняя школа-каледж мастацтваў ва ўмовах iнтэграцыi
агульнай базавай, агульнай сярэдняй i сярэдняй спецыяльнай адукацыi
забяспечвае навучанне i выхаванне на I, II, III ступенi агульнай
сярэдняй адукацыi з профiльным навучаннем па прадметах
мастацка-эстэтычнага напрамку i на конкурснай аснове атрыманне
сярэдняй спецыяльнай адукацыi па абранай спецыяльнасцi;
19.4. гiмназiя-каледж мастацтваў ва ўмовах iнтэграцыi агульнай
базавай, агульнай сярэдняй i сярэдняй спецыяльнай адукацыi
забяспечвае навучанне i выхаванне на II, III ступенi агульнай
сярэдняй адукацыi з профiльным навучаннем па прадметах
мастацка-эстэтычнага напрамку i на конкурснай аснове атрыманне
сярэдняй спецыяльнай адукацыi па абранай спецыяльнасцi;
19.5. лiнгвiстычная гiмназiя-каледж ва ўмовах iнтэграцыi
агульнай базавай, агульнай сярэдняй i сярэдняй спецыяльнай адукацыi
забяспечвае навучанне i выхаванне на II, III ступенi агульнай
сярэдняй адукацыi з профiльным навучаннем па прадметах
лiнгвiстычнага напрамку i на конкурснай аснове атрыманне сярэдняй
спецыяльнай адукацыi па абранай спецыяльнасцi.
20. У складзе ўсiх тыпаў устаноў могуць стварацца:
20.1. класы з павышаным вывучэннем прадметаў;
20.2. класы з паглыбленым вывучэннем прадметаў;
20.3. гiмназiчныя класы;
20.4. лiцэйскiя класы;
20.5. класы з музычным, харавым, мастацкiм,
архiтэктурна-мастацкiм, харэаграфiчным, тэатральным,
фальклорна-тэатральным, агульнаэстэтычным, фiзкультурна-эстэтычным
кiрункамi;
20.6. спецыялiзаваныя па спорту класы з падоўжаным днём
навучання i паглыбленым вучэбна-трэнiровачным працэсам;
20.7. спецыяльныя класы для асоб з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага
развiцця;
20.8. класы iнтэграванага навучання;
20.9. пункты карэкцыйна-педагагiчнай дапамогi.
У сваёй рабоце яны кiруюцца дадзеным Палажэннем, Палажэннем аб
спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе (школе-iнтэрнаце) для дзяцей з
асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, зацверджаным пастановай
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 31 кастрычнiка 2002 г.
№ 46 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003
г., № 5, 8/8926), уласнымi палажэннямi.
21. Працягласць атрымання агульнай сярэдняй адукацыi складае
дванаццаць гадоў, у вячэрнiх (зменных) агульнаадукацыйных школах, у
спецыяльных агульнаадукацыйных школах (школах-iнтэрнатах) для дзяцей
з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, навучальна-педагагiчных
комплексах - трынаццаць i больш гадоў.
22. Навучанне на III ступенi ажыццяўляецца з улiкам адукацыйных
запытаў вучняў. Па рашэннi педагагiчнага савета ўстановы могуць
уводзiцца адзiн цi некалькi профiляў навучання або адзiн прадмет цi
некалькi для вывучэння на павышаным або паглыбленым узроўнi.
23. У мэтах iндывiдуалiзацыi i дыферэнцыяцыi навучальнага
працэсу па жаданнi вучняў i iх законных прадстаўнiкоў заняткi могуць
ажыццяўляцца па рознаўзроўневых вучэбных праграмах, могуць уводзiцца
заняткi па iнтарэсах (I-IV класы), факультатывы (V-VIII класы),
курсы па выбары (IX-XII(ХIII) класы), дапрафесiянальная падрыхтоўка
вучняў (X-XII(ХIII) класы).
24. Базавы, павышаны i паглыблены ўзроўнi авалодвання ведамi ва
ўстановах у межах патрабаванняў дзяржаўнага адукацыйнага стандарту
агульнай сярэдняй адукацыi, вызначаюцца вучэбнымi планамi i
вучэбнымi праграмамi, якiя зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.
25. Ва ўстанове, акрамя школ-iнтэрнатаў, санаторных
школ-iнтэрнатаў, лiцэяў, вячэрнiх (зменных) агульнаадукацыйных школ,
па жаданнi законных прадстаўнiкоў вучняў могуць адкрывацца групы
падоўжанага дня для вучняў I-X класаў.
26. У адпаведнасцi з патрабаваннямi санiтарных правiлаў i
нормаў у групах падоўжанага дня арганiзуецца 2-3-разовае харчаванне
вучняў за кошт сродкаў iх законных прадстаўнiкоў. Для харчавання
вучняў могуць выкарыстоўвацца прадукты з прышкольнага ўчастка i
дапаможнай гаспадаркi, сродкi, якiя выдзяляюць установе арганiзацыi
i фiзiчныя асобы.
Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы могуць вызваляць
вучняў з малазабяспечаных сямей ад платы за харчаванне ў
адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
27. Ва ўстановах, акрамя вячэрнiх (зменных) школ,
школ-iнтэрнатаў, санаторных школ-iнтэрнатаў, пры неабходнасцi i
наяўнасцi ўмоў могуць адкрывацца iнтэрнаты.
Па пытаннях, што не ўключаны ў дадзенае Палажэнне, дзейнасць
iнтэрнатаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з актамi заканадаўства
Рэспублiкi Беларусь.
28. Для забеспячэння працоўнага (прафесiянальнага) навучання
вучняў могуць стварацца вучэбна-вытворчыя камбiнаты, а для
дапрызыўнай i медыцынскай падрыхтоўкi - цэнтры дапрызыўнай
падрыхтоўкi, дзейнасць якiх ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым
Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
29. Установа можа мець бiблiятэку, вучэбныя майстэрнi, а
таксама можа мець школьныя i мiжшкольныя вучэбна-вытворчыя
майстэрнi, вучэбна-доследны ўчастак, дзейнасць якiх ажыццяўляецца ў
парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
30. Медыцынскае абслугоўванне вучняў устаноў, акрамя ўстаноў
iнтэрнатнага тыпу, ажыццяўляецца ўстановамi аховы здароўя, якiя
забяспечваюць кантроль за станам здароўя вучняў, ажыццяўляюць
правядзенне лячэбна-прафiлактычных i аздараўленчых мерапрыемстваў,
кантроль выканання патрабаванняў санiтарных правiлаў i нормаў у
частцы арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу, удзельнiчаюць у
гiгiенiчным выхаваннi i фармiраваннi навыкаў здаровага ладу жыцця
вучняў.
ГЛАВА 3
КIРАВАННЕ ЎСТАНОВАЙ
31. Кiраванне ўстановай ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, дадзеным Палажэннем, яе статутам
i будуецца на прынцыпах адзiнаначалля i самакiравання.
Ва ўстанове могуць стварацца органы самакiравання: савет,
апякунскi савет, дзейнасць якiх ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з
палажэннямi, што зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi
Беларусь.
Ва ўстанове са згоды законных прадстаўнiкоў вучняў могуць
стварацца бацькоўскiя камiтэты, дзейнасць якiх ажыццяўляецца ў
адпаведнасцi з палажэннем, што зацвярджаецца Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.
32. Непасрэднае кiраўнiцтва навучальна-выхаваўчым працэсам i
бягучай дзейнасцю ўстановы ажыццяўляюць дырэктар i яго намеснiкi па
навучальнай (навучальна-выхаваўчай, навучальна-метадычнай(1),
выхаваўчай) рабоце. Яны арганiзуюць выкананне заканадаўства
Рэспублiкi Беларусь, рашэнняў дзяржаўных органаў кiравання адукацыяй
i адпаведных мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.
______________________________
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5 |
Стр.6 |
Стр.7
|