Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 31 мая 1999 г. №125 "Аб зацвярджэннi форм статыстычнай справаздачнасцi па адукацыi"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 8

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10

 
установы.

     2.   У   раздзеле   "Размеркаванне   студэнтаў   па   курсах  i
спецыяльнасцях   на  1  кастрычнiка"  прыводзяцца  даныя  аб  прыёме
студэнтаў, колькасцi студэнтаў па курсах i спецыяльнасцях, выпуску i
звесткi аб тых, хто навучаўся ў магiстратуры.
     Назва   спецыяльнасцей  прыводзiцца  ў  поўнай  адпаведнасцi  з
Пералiкам  спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў, зацверджаным
загадам  Мiнiстэрства  адукацыi  ад  5 студзеня 1998 г. N 1. У графу
"Прынята" ўключаецца ўся колькасць студэнтаў, прынятых у навучальную
ўстанову  з  1  кастрычнiка  мiнулага года па 1 кастрычнiка бягучага
года, разам з прынятымi на скарочаны тэрмiн навучання.

     Заўвага.   Тэрмiналогiя,   прыведзеная   ў   гэтых   указаннях,
выкарыстоўваецца толькi для запаўнення дадзенай справаздачы.

     Выпуск   спецыялiстаў   паказваецца  за  каляндарны  год  (з  1
кастрычнiка  мiнулага  года  па  30  верасня бягучага года). Дыпломы
вышэйшай  адукацыi  атрымлiваюць  пасля  першага  ўзроўню адукацыi з
тэрмiнам  навучання 4-5 гадоў. Адначасова з навучаннем для атрымання
вышэйшай   адукацыi  студэнты  маюць  магчымасць  дадаткова  прайсцi
навучанне для атрымання акадэмiчнай ступенi бакалаўра.
     Другi ўзровень прадугледжвае падрыхтоўку магiстраў.
     Завяршэнне  навучання  па  вучэбным  плане падрыхтоўкi магiстра
дазволiць  студэнту  атрымаць  акадэмiчную  ступень  "Магiстр", якая
засведчваецца  дыпломам  з  указаннем  напрамку падрыхтоўкi (магiстр
прыродазнаўчых  навук, магiстр тэхнiчных навук, магiстр мастацтваў).
Тэрмiн навучання магiстра - 1 год.
     Студэнты,  якiя атрымалi пасведчанне аб заканчэннi тэарэтычнага
курса  навучання,  у  лiк тых, хто закончыў навучальную ўстанову, не
ўключаюцца.  Студэнты,  якiя  абаранiлi  дыпломны  праект  або здалi
дзяржаўныя  экзамены  ў справаздачным годзе з лiку тых, хто закончыў
тэарэтычны  курс  у  мiнулым  годзе, уключаюцца ў агульную колькасць
тых, хто закончыў навучальную ўстанову.
     У  лiк студэнтаў, якiя навучаюцца па скарочанай праграме (радок
02),  уключаюцца  асобы,  якiя  скончылi каледжы або другiя сярэднiя
спецыяльныя  i  прафесiйныя навучальныя ўстановы i залiчаны ў ВНУ на
скарочаны тэрмiн навучання.
     У  радках  03  i  04 паказваюцца даныя аб прыёме, размеркаваннi
студэнтаў па курсах навучання, выпуску спецыялiстаў, якiя навучалiся
ў  вышэйшых  навучальных  установах  на ўмовах дагавораў, заключаных
памiж   навучальнымi   ўстановамi   i  студэнтамi,  прадпрыемствамi,
навучальнымi  ўстановамi  i  студэнтамi,  аб поўнай аплаце затрат на
навучанне.
     У  радках  05-06 неабходна паказаць тых, хто навучаецца за кошт
сродкаў  бюджэту,  з  iх  выдзяляюцца  студэнты,  якiя навучаюцца на
ўмовах  мэтавай  кантрактнай  падрыхтоўкi  згодна  з  Палажэннем  аб
мэтавай  кантрактнай  падрыхтоўцы, зацверджаным загадам Мiнiстэрства
адукацыi ад 1 лiпеня 1996 г. N 286.
     У  радках  07-12  прыводзяцца  даныя  аб асобах, якiя прыняты ў
навучальную   ўстанову   i   навучаюцца   там   на  падставе  льгот,
прадугледжаных  адпаведным заканадаўствам i пацверджаных неабходнымi
дакументамi.
     У  радку  15  прыводзiцца  размер  платы  за  навучанне  аднаго
студэнта  за  навучальны год  (млн.руб.), разлiчаны ў адпаведнасцi з
фактычнымi затратамi.

     3.  У  раздзеле  "Размеркаванне  студэнтаў  па  ўзросту" ўзрост
студэнтаў  вызначаецца па лiку поўных гадоў на 1 студзеня наступнага
года, у тым лiку выдзяляюцца жанчыны.

     4.  У  раздзеле  "Колькасць  студэнтаў дзённага навучання, якiя
атрымлiваюць  стыпендыю"  паказваюцца студэнты, якiм загадам рэктара
назначана  стыпендыя  са  стыпендыяльнага  фонду, а таксама тыя, хто
атрымлiвае  стыпендыю  ў  адпаведнасцi  з  заключанымi  дагаворамi з
прадпрыемствамi. У графах 2-4 паказваюцца звесткi аб стыпендыятах па
вiдах стыпендый.

     5.  У  раздзеле  "Вынiкi  прыёму" паказваюцца даныя аб агульнай
колькасцi асоб, якiя падалi заявы для паступлення, i асоб, залiчаных
у  навучальныя  ўстановы.  У  лiк  залiчаных  уключаюцца прынятыя на
скарочаны  тэрмiн  навучання  i  асобы,  якiя закончылi падрыхтоўчыя
аддзяленнi.  У  радку  04 паказваюцца асобы, якiя станоўча вытрымалi
ўступныя   выпрабаваннi.   У   даведцы   (радок  05),  акрамя  таго,
паказваюцца залiчаныя на падрыхтоўчае аддзяленне. У графах 3-10 усе,
хто  падаў  заявы i хто залiчаны ў ВНУ, размяркоўваюцца па атрыманай
адукацыi:   закончылi  гарадскiя  i  сельскiя  сярэднiя  навучальныя
ўстановы   (сярэднiя  школы,  гiмназii,  лiцэi,  каледжы),  сярэднiя
спецыяльныя  i  прафесiянальныя  навучальныя  ўстановы.  У  графе 11
паказваецца  колькасць  асоб,  якiя  падалi  заявы  i  залiчаны  для
атрымання другой вышэйшай адукацыi.

     6.  У  раздзеле "Прадпрыемствы грамадскага харчавання" вышэйшыя
навучальныя   ўстановы  паказваюць  фактычную  колькасць  месцаў  на
прадпрыемствах грамадскага харчавання навучальных устаноў i асобна -
пры iнтэрнатах.

     7.  У  раздзел  "Прафесарска-выкладчыцкi  персанал"  уключаецца
ўвесь  прафесарска-выкладчыцкi  персанал  ВНУ,  якi  займае  пасады,
прадугледжаныя  штатным  раскладам,  з iх размеркаваннем па размерах
стаўкi. У графе 2 паказваюцца выкладчыкi, якiя залiчаны па загаду на
адну стаўку цi болей, у графе 3 паказваюцца выкладчыкi, залiчаныя на
0,5  цi  0,25 стаўкi. Акрамя таго, у графе 4 паказваюцца асобы, якiя
працуюць на ўмовах штатнага сумяшчальнiцтва (маюць асноўную работу ў
iншай навучальнай   установе).   Далей   асноўны   штатны   персанал
размяркоўваецца  з  улiкам прысваення кожнаму навукова-педагагiчнаму
работнiку вучонай ступенi i вучонага звання.

     8.  У  раздзеле  "Размеркаванне  колькасцi  студэнтаў  па мовах
навучання"  спачатку паказваецца колькасць студэнтаў, якiя вывучаюць
усе  прадметы  на  адной мове (рускай цi беларускай). У тым выпадку,
калi  ў  навучальнай установе частка прадметаў выкладаецца на рускай
мове,  а  другая  частка  -  на беларускай цi iншых мовах, неабходна
назваць iх, а кантынгент студэнтаў паказаць разам.

     9.   У  раздзеле  8  паказваюцца  даныя  аб  прыёме,  колькасцi
студэнтаў  i  выпуску  спецыялiстаў,  якiя  да паступлення на вучобу
пражывалi  на  тэрыторыях  краiн  СНД  i  iншых  краiн.  У  тым лiку
паказваюцца асобы, якiя навучаюцца з поўнай аплатай затрат.
     Акрамя таго, у гэтым раздзеле паказваецца колькасць студэнтаў з
замежных краiн.

     10.   У   раздзеле  9  паказваецца  колькасць  студэнтаў,  якiя
накiраваны дадзенай навучальнай установай навучацца за мяжу тэрмiнам
не менш чым на 1 год з указаннем дзяржавы i спецыяльнасцi.

     11.  Раздзел  "Наяўнасць  i  выкарыстанне  вучэбна-лабараторных
будынкаў  i  iнтэрнатаў"  запаўняе самастойная навучальная ўстанова,
пры  гэтым  даныя  аб  плошчы  паказваюцца  ў  квадратных метрах без
дзесятых.
     У  агульную  плошчу  вучэбна-лабараторных  будынкаў  уключаецца
плошча  памяшканняў, дзе адбываецца навучальны працэс, i памяшканнi,
якiя    заняты    вопытнымi    лабараторыямi,    навукова-даследчымi
падраздзяленнямi.  Плошча,  якая здадзена ў арэнду iншай навучальнай
установе i арэндаваная, уключаецца ў агульную плошчу i паказваецца ў
графах 2 i 3.
     У  вучэбную  плошчу ўключаюцца аўдыторыi, вучэбныя лабараторыi,
вучэбныя  кабiнеты,  камп'ютэрныя  кабiнеты,  чарцёжныя  залы i залы
курсавога    i    дыпломнага   праектавання,   вучэбныя   майстэрнi,
прэпаратарскiя,  дэманстрацыйныя,  мантажныя  i выпрабавальныя залы,
закрытыя  спартыўныя  будынкi  (спартыўныя  залы ўсiх вiдаў, закрыты
басейн i г.д.).
     Да  вучэбна-дапаможнай плошчы адносiцца плошча тых памяшканняў,
у  якiх  адбываецца  работа,  дапаможная  да  навучальнага  працэсу:
падсобная  плошча  пры  вучэбных  памяшканнях,  выкладчыцкiя  пакоi,
кабiнеты    загадчыкаў   кафедрамi,   адмiнiстрацыйныя   памяшканнi,
памяшканнi    грамадскiх    арганiзацый,   бiблiятэчныя   памяшканнi
(чытальныя   залы,  кнiгасховiшчы),  службова-вытворчыя  памяшканнi,
пакоi  для  адпачынку супрацоўнiкаў, кабiнет рэктара, архiвы, плошчы
навукова-даследчых памяшканняў, вылiчальны цэнтр, памяшканнi актавай
залы (актавая зала, пакой для самадзейных калектываў, кiнаапаратная,
радыёвузел, кладоўка для iнвентару).
     У падсобную плошчу ўваходзiць плошча сталовых, буфетаў, кухань,
гардэробаў, лесвiчных клетак, тамбураў, пераходаў, санвузлоў, пакояў
для   самастойных  заняткаў,  гаспадарчых  памяшканняў,  медпунктаў,
памяшканняў    тэхнiчнага    i    санiтарна-тэхнiчнага   прызначэння
(бойлерная,  вузлы кiравання цеплазабеспячэннем, шчытавыя, насосныя,
кацельныя, радыёвузлы, мясцовыя тэлефонныя станцыi).
     У плошчу iнтэрнатаў уключаецца ўся плошча, занятая пад жыллё, у
тым  лiку  i  плошча,  занятая выкладчыкамi. З агульнай жылой плошчы
выдзяляецца  плошча,  занятая  пад  жыллё толькi студэнтамi дадзенай
ВНУ,   i  плошча,  занятая  студэнтамi  iншых  вышэйшых  навучальных
устаноў.
     У  колькасць  маючых  патрэбу  ў  iнтэрнатах  уключаюцца толькi
асобы, якiя навучаюцца ў дадзенай навучальнай установе.

     12.  Раздзел  "Рух студэнтаў з 1 кастрычнiка мiнулага года па 1
кастрычнiка  бягучага года" запаўняецца ў адпаведнасцi з загадамi па
навучальнай  установе. Паказваецца колькасць студэнтаў, якiя прыбылi
ў  навучальную ўстанову (без новага прыёму) i выбылi з яе за ўказаны
перыяд.  Сярод тых, хто прыбыў, паказваецца колькасць пераведзеных з
iншых  форм навучання, iншых вышэйшых навучальных устаноў i па iншых
прычынах,  сярод  тых,  хто  выбыў,  -  адлiчаныя па непаспяховасцi,
пераведзеныя  на  iншыя  формы  навучання,  у  iншыя  ВНУ i па iншых
прычынах.
         -----------------------------------------------------------

 ------------------------------------------------------------------¬
 ¦            ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ              ¦
 ¦    Канфiдэнцыяльнасць гарантуецца атрымальнiкам iнфармацыi      ¦
 L------------------------------------------------------------------
 ------------------------------------------------------------------¬
 ¦                            ЗВЕСТКI                              ¦
 ¦   аб накiраваннi на работу выпускнiкоў, закончыўшых вышэйшыя    ¦
 ¦         навучальныя установы па дзённай форме навучання         ¦
 ¦     за перыяд з 1 кастрычнiка ___ г. па 30 верасня ___ г.       ¦
 L------------------------------------------------------------------

                                         Форма 1-ВНУ (размеркаванне)

                                                ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                Загад Мiнiстэрства
                                                статыстыкi i аналiзу
                                                Рэспублiкi Беларусь
                                                31.05.1999 N 125

                                               1 раз у год
 --------------------------------------------¬---------------------¬
 ¦Назва справаздачнай арганiзацыi ___________¦¦Прадстаўляюць       ¦
 ¦___________________________________________¦¦вышэйшыя навучальныя¦
 ¦  поўная назва ў адпаведнасцi са статутам  ¦¦ўстановы мiнiстэр-  ¦
 ¦Назва вышэйстаячай арганiзацыi ____________¦¦стваў i iншых       ¦
 ¦                                галоўнае   ¦¦органаў дзяржаўнага ¦
 ¦___________________________________________¦¦кiравання не пазней ¦
 ¦ўпраўленне (ўпраўленне), аб'яднанне,       ¦¦1 лiстапада:        ¦
 ¦канцэрн                                    ¦¦                    ¦
 ¦Орган кiравання ___________________________¦¦   1) абласному     ¦
 ¦                   мiнiстэрства, канцэрн,  ¦¦(Мiнскаму           ¦
 ¦___________________________________________¦¦гарадскому)         ¦
 ¦      камiтэт, iншы орган кiравання        ¦¦упраўленню          ¦
 ¦Паштовы адрас _____________________________¦¦статыстыкi;         ¦
 ¦Форма ўласнасцi ___________________________¦¦                    ¦
 ¦                                           ¦¦   2) сваёй         ¦
 ¦                                           ¦¦вышэйстаячай        ¦
 ¦                                           ¦¦арганiзацыi;        ¦
 ¦                                           ¦¦                    ¦
 ¦                                           ¦¦   3) Мiнiстэрству  ¦
 ¦                                           ¦¦адукацыi Рэспублiкi ¦
 ¦                                           ¦¦Беларусь.           ¦
 L--------------------------------------------L---------------------

 ------------------------------------------------------------------¬
 ¦                          КОДЫ                                   ¦
 +-------T---------T--------T-----T---------T-----T-----T----------+
 ¦   1   ¦    2    ¦   3    ¦  4  ¦    5    ¦  6  ¦  7  ¦    8     ¦
 +-------+---------+--------+-----+---------+-----+-----+----------+
 ¦формы  ¦арганiза-¦органа  ¦галi-¦асноўнага¦тэры-¦формы¦вiду      ¦
 ¦па     ¦цыi -    ¦кiраван-¦ны па¦вiду     ¦торыi¦(вi- ¦навучаль- ¦
 ¦ОКУД   ¦складаль-¦ня (гра-¦ОКОНХ¦эканамiч-¦па   ¦ду)  ¦най       ¦
 ¦       ¦нiка     ¦мадскага¦     ¦най      ¦СОАТО¦улас-¦установы: ¦
 ¦       ¦справаз- ¦аб'яд-  ¦     ¦дзейнасцi¦     ¦насцi¦самастой- ¦
 ¦       ¦дачы па  ¦нання)  ¦     ¦па ОКЭД  ¦     ¦па   ¦ная - 11, ¦
 ¦       ¦ОКПО     ¦па СООУ ¦     ¦         ¦     ¦ОКФС ¦самастойны¦
 ¦       ¦         ¦        ¦     ¦         ¦     ¦     ¦факультэт ¦
 ¦       ¦         ¦        ¦     ¦         ¦     ¦     ¦- 31      ¦
 +-------+---------+--------+-----+---------+-----+-----+----------+
 ¦0613017¦         ¦        ¦     ¦         ¦     ¦     ¦          ¦
 L-------+---------+--------+-----+---------+-----+-----+-----------

           1. Выпуск спецыялiстаў дзённай формы навучання

 --------------T----T----T-----------------------------------T------
  Назва        ¦N   ¦Код ¦Колькасць выпускнiкоў дзённай формы¦З
  спецыяльнасцi¦рад-¦спе-¦навучання, якiя навучалiся за кошт ¦агуль-
               ¦ка  ¦цы- ¦бюджэтных сродкаў                  ¦нага
               ¦    ¦яль-+------T----------------------------+лiку
               ¦    ¦нас-¦усяго ¦    у тым лiку навучалiся   ¦вы-
               ¦    ¦цi  ¦(гр.2++------T----------T----------+пуск-
               ¦    ¦    ¦+3+4) ¦на    ¦на        ¦на умовах ¦нiкоў
               ¦    ¦    ¦      ¦агуль-¦дагаворных¦мэтавай   ¦(гр.1)
               ¦    ¦    ¦      ¦ных   ¦ўмовах    ¦кантракт- ¦- жан-
               ¦    ¦    ¦      ¦пад-  ¦падрыхтоў-¦най       ¦чыны
               ¦    ¦    ¦      ¦ставах¦кi спецыя-¦падрыхтоў-¦
               ¦    ¦    ¦      ¦      ¦лiстаў    ¦кi        ¦
 --------------+----+----+------+------+----------+----------+------
       А       ¦ Б  ¦  В ¦   1  ¦   2  ¦    3     ¦    4     ¦  5
 --------------+----+----+------+------+----------+----------+------
               ¦    ¦    ¦      ¦      ¦          ¦          ¦
 --------------+----+----+------+------+----------+----------+------
               ¦    ¦    ¦      ¦      ¦          ¦          ¦
 --------------+----+----+------+------+----------+----------+------
               ¦    ¦    ¦      ¦      ¦          ¦          ¦
 --------------+----+----+------+------+----------+----------+------
          УСЯГО¦ 01 ¦    ¦      ¦      ¦          ¦          ¦
 --------------+----+----+------+------+----------+----------+------
               ¦    ¦    ¦      ¦      ¦          ¦          ¦
 --------------+----+----+------+------+----------+----------+------

                    2. Размеркаванне выпускнiкоў
                   вышэйшых навучальных устаноў,
             якiя навучалiся за кошт бюджэтных сродкаў

 -----------------T----T----T----------------------T----------------
   Назва          ¦N   ¦Код ¦Колькасць выпускнiкоў,¦З гр.1 атрымалi
   спецыяльнасцi  ¦рад-¦спе-¦якiя атрымалi         ¦накiраванне ў
                  ¦ка  ¦цы- ¦накiраванне на работу ¦адпаведнасцi з
                  ¦    ¦яль-+----T-----------------+
                  ¦    ¦нас-¦уся-¦у тым лiку жанчын+----T-----T-----
                  ¦    ¦цi  ¦го  ¦                 ¦да- ¦заяў-¦дага-
                  ¦    ¦    ¦    ¦                 ¦га- ¦камi ¦ворам
                  ¦    ¦    ¦    ¦                 ¦вор-¦прад-¦аб
                  ¦    ¦    ¦    ¦                 ¦нымi¦пры- ¦мэта-
                  ¦    ¦    ¦    ¦                 ¦ўмо-¦емст-¦вай
                  ¦    ¦    ¦    ¦                 ¦вамi¦ваў i¦кант-
                  ¦    ¦    ¦    ¦                 ¦пад-¦арга-¦ракт-
                  ¦    ¦    ¦    ¦                 ¦рых-¦нiза-¦най
                  ¦    ¦    ¦    ¦                 ¦тоў-¦цый  ¦пад-
                  ¦    ¦    ¦    ¦                 ¦кi  ¦     ¦рых-
                  ¦    ¦    ¦    ¦                 ¦спе-¦     ¦тоўцы
                  ¦    ¦    ¦    ¦                 ¦цыя-¦     ¦
                  ¦    ¦    ¦    ¦                 ¦лiс-¦     ¦
                  ¦    ¦    ¦    ¦                 ¦таў ¦     ¦
 -----------------+----+----+----+-----------------+----+-----+-----
          А       ¦  Б ¦  В ¦  1 ¦        2        ¦ 3  ¦  4  ¦  5
 -----------------+----+----+----+-----------------+----+-----+-----
                  ¦    ¦    ¦    ¦                 ¦    ¦     ¦
 -----------------+----+----+----+-----------------+----+-----+-----
                  ¦    ¦    ¦    ¦                 ¦    ¦     ¦
 -----------------+----+----+----+-----------------+----+-----+-----
                  ¦    ¦    ¦    ¦                 ¦    ¦     ¦
 -----------------+----+----+----+-----------------+----+-----+-----
             УСЯГО¦ 01 ¦    ¦    ¦                 ¦    ¦     ¦
 -----------------+----+----+----+-----------------+----+-----+-----
                  ¦    ¦    ¦    ¦                 ¦    ¦     ¦
 -----------------+----+----+----+-----------------+----+-----+-----

                                                        Працяг табл.
 ------------------T----T------T----------T-------------------------
    Назва          ¦N   ¦Код   ¦З гр.1    ¦Колькасць выпускнiкоў,
    спецыяльнасцi  ¦рад-¦спе-  ¦раздзела 2¦якiя атрымалi самастойнае
                   ¦ка  ¦цыяль-+-----T----+працаўладкаванне ў
                   ¦    ¦насцi ¦пра- ¦пры-¦адпаведнасцi з iльготамi,
                   ¦    ¦      ¦доў- ¦зва-¦устаноўленымi Палажэннем
                   ¦    ¦      ¦жылi ¦ны  +-----T-------------------
                   ¦    ¦      ¦вучо-¦на  ¦усяго¦у тым лiку ў сувязi
                   ¦    ¦      ¦бу па¦во- ¦     ¦з адсутнасцю месцаў
                   ¦    ¦      ¦дзён-¦iнс-¦     ¦працаўладкавання па
                   ¦    ¦      ¦най  ¦кую ¦     ¦атрыманых
                   ¦    ¦      ¦форме¦слу-¦     ¦спецыяльнасцi i
                   ¦    ¦      ¦наву-¦жбу ¦     ¦квалiфiкацыi
                   ¦    ¦      ¦чання¦    ¦     ¦
 ------------------+----+------+-----+----+-----+-------------------
         А         ¦  Б ¦   В  ¦  6  ¦  7 ¦  8  ¦        9
 ------------------+----+------+-----+----+-----+-------------------
                   ¦    ¦      ¦     ¦    ¦     ¦
 ------------------+----+------+-----+----+-----+-------------------
                   ¦    ¦      ¦     ¦    ¦     ¦
 ------------------+----+------+-----+----+-----+-------------------
                   ¦    ¦      ¦     ¦    ¦     ¦
 ------------------+----+------+-----+----+-----+-------------------
              УСЯГО¦ 01 ¦      ¦     ¦    ¦     ¦
 ------------------+----+------+-----+----+-----+-------------------
                   ¦    ¦      ¦     ¦    ¦     ¦
 ------------------+----+------+-----+----+-----+-------------------

     3. З агульнага лiку атрымаўшых накiраванне на работу:
 прыбылi да месца работы __________________________________ (рад.01)
     у тым лiку атрымалi работу па спецыяльнасцi __________ (рад.02)
атрымалi  адмацаванне ад работы ___________________________ (рад.03)

     4. Колькасць выпускнiкоў, якiя навучалiся за кошт пазабюджэтных
сродкаў ___________________________________________________ (рад.01)
     з iх атрымалi накiраванне на работу __________________ (рад.02)

 Кiраўнiк ___________________________

 "___" _____________________ _____ г.
 ____________________________________
     (прозвiшча выканаўцы, тэл.)

                                                ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                Загад Мiнiстэрства
                                                статыстыкi i аналiзу
                                                Рэспублiкi Беларусь
                                                31.05.1999 N 125

                 Указаннi па запаўненню справаздачы
                   па форме 1-ВНУ (размеркаванне)
           "Звесткi аб накiраваннi на работу выпускнiкоў,
              закончыўшых вышэйшыя навучальныя ўстановы
                    па дзённай форме навучання"

     Справаздачу  па форме 1-ВНУ (размеркаванне) запаўняюць вышэйшыя
навучальныя   ўстановы,  якiя  маюць  дзённыя  аддзяленнi  i  выпуск
спецыялiстаў  з  1 кастрычнiка  ______ г. па 30 верасня _____ г., на
аснове  наступных дакументаў: журнала рэгiстрацыi i выдачы дыпломаў,
ведамасцi    персанальнага   размеркавання   маладых   спецыялiстаў,
пасведчання аб  накiраваннi  на  работу,  даведкi   аб   самастойным
працаўладкаваннi,   загадаў   i  iншых  дакументаў,  якiя  маюцца  ў
навучальнай установе.
     У  раздзеле  1  па  графе  1 паказваюцца звесткi аб выпускнiках
дзённай формы навучання, якiя навучалiся за кошт бюджэтных сродкаў i
падлягаюць размеркаванню, акрамя тых, хто навучаўся з поўнай аплатай
затрат  на  навучанне.  У  графах  2-4  паказваюцца  даныя аб умовах
навучання  выпускнiкоў:  колькасць  выпускнiкоў,  якiя  навучалiся ў
навучальнай  установе  на  агульных  падставах, на дагаворных умовах
падрыхтоўкi  спецыялiстаў, на ўмовах мэтавай кантрактнай падрыхтоўкi
згодна  з Палажэннем, зацверджаным загадам Мiнадукацыi  ад  1 лiпеня
1996 г. N 286. У графе 5 патрэбна паказаць жанчын сярод выпускнiкоў.
     Даныя   па  спецыяльнасцях  паказваюцца  ў  адпаведнасцi  з  iх
пералiкам, якi зацверджаны загадам Мiнадукацыi ад 5 студзеня 1998 г.
N 1.
     Радок  01  "Усяго"  па кожнай графе складаецца з сумы радкоў па
кожнай спецыяльнасцi.
     У  раздзеле  2  прыводзяцца  звесткi аб размеркаваннi на работу
выпускнiкоў,  якiя  навучалiся  за кошт бюджэтных сродкаў. У графе 2
прыводзiцца колькасць выпускнiц-жанчын, якiя атрымалi накiраванне на
работу.
     У   графах  3-5  трэба  паказаць  колькасць  выпускнiкоў,  якiя
накiраваны   на   работу   ў   адпаведнасцi  з  дагаворнымi  ўмовамi
падрыхтоўкi  спецыялiстаў,  заяўкамi  прадрыемстваў i арганiзацый (у
вуснай  або  пiсьмовай  форме),  дагаворам  аб  мэтавай  кантрактнай
падрыхтоўцы. Названыя  паказчыкi  запаўняюцца на падставе дагавораў,
заключаных   памiж   студэнтамi,   арганiзацыямi   i    навучальнымi
ўстановамi. З лiку выпускнiкоў, якiя атрымалi накiраванне на работу,
у графах 6 i 7 паказваюцца выпускнiкi,  якiя прадоўжылi  вучобу  або
прызваны на воiнскую службу, не прыступiўшы да работы.
     У графах 8 i 9 паказваецца колькасць выпускнiкоў, якiя атрымалi
самастойнае    працаўладкаванне:   у   адпаведнасцi   з   iльготамi,
устаноўленымi  Палажэннем,  у  тым лiку ў сувязi з адсутнасцю месцаў
працаўладкавання па атрыманых спецыяльнасцi i квалiфiкацыi.
     Даныя   радка   01   па  кожнай  графе  роўныя  суме  даных  па
спецыяльнасцях.
     У  раздзеле 3 прыводзяцца звесткi аб маладых спецыялiстах, якiя
прыбылi  на  работу  па  размеркаванню,  уключаючы  i тых, хто пасля
працаўладкавання прадоўжыў вучобу або прызваны на воiнскую службу. У
радку  02 паказваецца колькасць выпускнiкоў, якiя атрымалi работу па
спецыяльнасцi, у радку 03 - атрымалi адмацаванне ад работы.
     У раздзеле 4 прыводзiцца колькасць выпускнiкоў, якiя навучалiся
за  кошт  пазабюджэтных  сродкаў,  з  iх  -  атрымалi накiраванне на
работу.

                      Увязка памiж раздзеламi

     Сума  даных  граф  1,  8 па кожнаму радку раздзела 2 не павiнна
перавышаць даных графы 1 раздзела 1 па кожнаму радку. Даныя радка 01
раздзела 3 роўныя або менш за даныя радка 01 раздзела 2.

     Заўвага. Тэрмiналогiя,    прыведзеная    ў   гэтых   указаннях,
выкарыстоўваецца толькi для запаўнення дадзенай справаздачы.
         -----------------------------------------------------------
         Форма N  1-апека утратила силу постановлением  Министерства
         статистики   и   анализа   от   1  августа  2001  г.  N  67
         (зарегистрировано в Национальном  реестре  -  N  8/6498  от
         10.08.2001 г.)

 ------------------------------------------------------------------¬
 ¦            ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ              ¦
 ¦    Канфiдэнцыяльнасць гарантуецца атрымальнiкам iнфармацыi      ¦
 L------------------------------------------------------------------
 ------------------------------------------------------------------¬
 ¦                          СПРАВАЗДАЧА                            ¦
 ¦аб выяўленнi i ўладкаваннi дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся ¦
 ¦без апекi бацькоў, i некаторых пытаннях аховы правоў дзяцей i    ¦
 ¦ падлеткаў           за ______________ год                       ¦
 L------------------------------------------------------------------

                                                      Форма 1-апека

                                                ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                Загад Мiнiстэрства
                                                статыстыкi i аналiзу
                                                Рэспублiкi Беларусь
                                                31.05.1999 N 125

 --------------------------------------------¬---------------------¬
 ¦Назва справаздачнай арганiзацыi ___________¦¦Прадстаўляюць       ¦
 ¦Назва вышэйстаячай арганiзацыi ____________¦¦раённыя (гарадскiя) ¦
 ¦Орган кiравання ___________________________¦¦аддзелы адукацыi:   ¦
 ¦                  мiнiстэрства, iншы орган ¦¦- абласным (Мiнскаму¦
 ¦                  кiравання                ¦¦гарадскому)         ¦
 ¦Паштовы адрас _____________________________¦¦упраўленням         ¦
 ¦Форма ўласнасцi ___________________________¦¦адукацыi;           ¦
 ¦                                           ¦¦- раённаму          ¦
 ¦                                           ¦¦(гарадскому) аддзелу¦
 ¦                                           ¦¦статыстыкi - 10     ¦
 ¦                                           ¦¦студзеня;           ¦
 ¦                                           ¦¦абласныя (Мiнскае   ¦
 ¦                                           ¦¦гарадское)          ¦
 ¦                                           ¦¦упраўленнi          ¦
 ¦                                           ¦¦адукацыi:           ¦
 ¦                                           ¦¦- Мiнiстэрству      ¦
 ¦                                           ¦¦адукацыi            ¦
 ¦                                           ¦¦- абласным (Мiнскаму¦
 ¦                                           ¦¦гарадскому)         ¦
 ¦                                           ¦¦упраўленням         ¦
 ¦                                           ¦¦статыстыкi - 20     ¦
 ¦                                           ¦¦студзеня            ¦
 L--------------------------------------------L---------------------

 ------------------------------------------------------------------¬
 ¦                              КОДЫ                               ¦
 +-------T------------T------------T-------T---------T------T------+
 ¦   1   ¦     2      ¦     3      ¦   4   ¦    5    ¦  6   ¦  7   ¦
 +-------+------------+------------+-------+---------+------+------+
 ¦формы  ¦арганiзацыi-¦органа      ¦галiны ¦асноўнага¦тэры- ¦формы ¦
 ¦па     ¦складальнiка¦кiравання   ¦па     ¦вiду     ¦торыi ¦(вiду)¦
 ¦ОКУД   ¦дакумента   ¦(грамадскага¦ОКОНХ  ¦эканамiч-¦па    ¦улас- ¦
 ¦       ¦па ОКПО     ¦аб'яднання) ¦       ¦най      ¦СОАТО ¦насцi ¦
 ¦       ¦            ¦па СООУ     ¦       ¦дзейнасцi¦      ¦па    ¦
 ¦       ¦            ¦            ¦       ¦па ОКЭД  ¦      ¦ОКФС  ¦
 +-------+------------+------------+-------+---------+------+------+
 ¦0613013¦            ¦            ¦       ¦         ¦      ¦      ¦
 L-------+------------+------------+-------+---------+------+-------

            1. Улiк i ўладкаванне дзяцей-сiрот i дзяцей,
                  якiя засталiся без апекi бацькоў

                                                              (чал.)
 ----------------------------------------------------T-------T-----¬
 ¦                                                   ¦N радка¦Усяго¦
 +---------------------------------------------------+-------+-----+
 ¦                          А                        ¦   Б   ¦  1  ¦
 +---------------------------------------------------+-------+-----+
 ¦                                                   ¦       ¦     ¦
 ¦Колькасць дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без¦  01   ¦     ¦
 ¦апекi бацькоў, неўладкаваных па стану на 1 студзеня¦       ¦     ¦
 ¦справаздачнага года                                ¦       ¦     ¦
 +---------------------------------------------------+-------+-----+
 ¦Колькасць дзяцей, якiя ўлiчаны за справаздачны год ¦  02   ¦     ¦
 +---------------------------T-----------------------+-------+-----+

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations