Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 31 мая 1999 г. №125 "Аб зацвярджэннi форм статыстычнай справаздачнасцi па адукацыi"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 10

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10

 
     -  пераведзены  з  апекi  цi  ўсынаўлення  ў  дзiцячыя  дамы цi
школы-iнтэрнаты;
     -  знаходзяцца пад апекай - з лiку прыехаўшых у складзе сямей з
iншых раёнаў (гарадоў) на жыхарства ў дадзены раён (горад);
     -  пераведзены  з  дзiцячых  устаноў  iншых  раёнаў (гарадоў) у
дзiцячыя выхаваўчыя ўстановы дадзенага раёна (горада);
     - пераведзены з апекi на ўсынаўленне.
     У  радках  03-10  запаўняюцца  звесткi  аб  уладкаваннi  дзяцей
сiроцкай  катэгорыi, якiя выяўлены за справаздачны год (радок 02), i
дзяцей,  якiя  былi  неўладкаванымi  да  пачатку справаздачнага года
(радок 01). Звесткi аб дзецях, якiя ўладкаваны ў дамы дзiцяцi (радок
03), павiнны быць атрыманы ад органаў аховы здароў'я. У радках 04-08
паказваюцца  даныя аб дзецях з лiку ўлiчаных (з радкоў 01, 02), якiя
ўладкаваны  ў  дзiцячыя  дамы  сямейнага тыпу (радок 04), у дзiцячыя
вёскi  (гарадкi)  (радок  05),  узятых  на  выхаванне  ў  апякунскiя
(прыёмныя) сем'i (радок 07) цi ўсыноўленых (радок 08).
     У  радку  09 падаюцца звесткi аб дзецях (з радкоў 01, 02), якiя
сталi  навучэнцамi цi студэнтамi навучальных устаноў у справаздачным
годзе i залiчаны ў iх на поўнае дзяржаўнае забеспячэнне.
     У  радку  10  паказваюцца  даныя  аб  дзецях з лiку ўлiчаных (з
радкоў 01, 02), якiя выбылi з дадзенага рэгiёну.
     У радку   11   паказваецца  колькасць  дзяцей,  якiя  засталiся
неўладкаванымi на  1 студзеня бягучага года.  Радок 11 = (радок 01 +
радок 02) - (радок 03 + радок 04 + радок 05 + радок 07 + радок 08  +
радок 09 + радок 10).

     2.  Раздзел  2  характарызуе  рух  дзяцей,  якiя  знаходзяцца ў
апякунскай  сям'i,  дзiцячым  доме  сямейнага  тыпу,  дзiцячай вёсцы
(дзяржаўнай  цi  грамадскiх  арганiзацый) або якiя былi ўсыноўлены з
сiроцкай катэгорыi.
     У радку 01 паказваецца агульная колькасць гэтых дзяцей па стану
на 1 студзеня справаздачнага года.
     У  радку  02  паказваецца  колькасць  дзяцей,  якiя  прыняты на
выхаванне ў апякунскiя сем'i, дзiцячыя дамы сямейнага тыпу, дзiцячыя
вёскi  (гарадкi)  цi  ўсыноўлены  (у  тым  лiку  за мяжу) з сiроцкай
катэгорыi  на працягу справаздачнага года. Прычым сума даных граф 1,
2,  3,  4,  5 радка 02 раздзела 2 павiнна быць большай за суму даных
радкоў  04,  05,  07,  08 раздзела 1 за кошт дзяцей, узятых у сем'i,
дзiцячыя  дамы  сямейнага  тыпу,  дзiцячыя вёскi цi на ўсынаўленне з
дзiцячых  выхаваўчых  устаноў,  i  за  кошт  дзяцей,  якiя прыбылi ў
складзе сем'яў з iншых раёнаў.
     У  радку  03  паказваюцца  толькi  тыя  дзецi,  якiя прыняты на
выхаванне  ў  апякунскую сям'ю, дзiцячы дом сямейнага тыпу, дзiцячую
вёску  (гарадок)  альбо  ўсыноўлены  (у тым лiку за мяжу) з дзiцячых
дзяржаўных устаноў.
     У  радку  04  -  дзецi,  якiя  прыбылi ў дадзены раён у складзе
сем'яў  з  iншых  раёнаў  (гарадоў)  i  ўжо  маюць  статус выхаванца
апякунскай   сям'i,  цi  ўсыноўленыя,  цi  ўзятыя  ў  дзiцячыя  дамы
сямейнага тыпу, цi ў дзiцячую вёску.
     У  радку  05  паказваюцца  дзецi  з лiку былых падапечных, якiя
атрымалi   ў   справаздачным   годзе   статус  выхаванца  апякунскай
(прыёмнай) сям'i (часцей гэта дзецi, якiя ў мiнулыя гады паказвалiся
ў  раздзеле  "Рух  дзяцей, бацькi якiх пражываюць асобна i па розных
прычынах  не  займаюцца  выхаваннем дзяцей", а ў справаздачным годзе
атрымалi юрыдычна сiроцкi статус).
     У  радку  06  -  усыноўленыя з апякунскай сям'i, дзiцячага дома
сямейнага тыпу, дзiцячай вёскi.
     Трэба мець на ўвазе, што:

     1) радок 02 графы 1 = (радок 03 графы 1) + (радок 04 графы 1) +
(радок 07 раздзела 1);

     2) радок 02 графы 2 = (радок 03 графы 2) + (радок 04 графы 2) +
(радок 04 раздзела 1);

     3) радок 02 графы 3 = (радок 03 графы 3) + (радок 04 графы 3) +
(радок 06 раздзела 1);

     4) радок 02 графы 4 = (радок 03 графы 4) + (радок 04 графы 4) +
(радок 05 раздзела 1 - радок 06 раздзела 1).

     Адхiленне  ад  роўнасцi  пры падлiку граф радка 02 у агавораных
вышэй пунктах 1-4 не павiнна перавышаць радок 01 раздзела 1.
     У радках 07-14 паказваюцца даныя аб дзецях, у дачыненнi да якiх
спынена  апека або скасавана ўсынаўленне па прычынах, якiя ўказаны ў
тэксце  радкоў  07-14 (у радку 14 - калi падапечны асуджаны, памёр i
iнш.).
     У радку 15 паказваюцца даныя аб адмене ўсынаўлення з радкоў 09,
10, 12.
     Даныя  радка  16 павiнны быць роўнымi суме даных радкоў 07, 08,
09, 10, 11, 12, 13, 14.
     Радок 17 = (радок 01 + радок 02) - радок 16.

     3.  Раздзел 3 характарызуе асобную катэгорыю сiрот i асоб, якiя
засталiся без бацькоўскай апекi:
     -   выхаванцы   апякунскай  (прыёмнай)  сям'i,  дзiцячага  дома
сямейнага  тыпу,  дзiцячай вёскi (гарадка), узрост якiх перавышае 18
гадоў,  але  яны  працягваюць  атрымлiваць  ад  дзяржавы штомесячныя
грашовыя  выплаты  на  ўтрыманне  (навучэнцы  i студэнты навучальных
устаноў i iнш.);
     -  дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў, якiя
маюць  грамадзянства  iншых  краiн  СНД, але пражываюць на тэрыторыi
Беларусi,  выхоўваюцца ў апякунскiх (прыёмных) сем'ях i атрымлiваюць
штомесячныя грашовыя выплаты на ўтрыманне.
     Толькi  адасоблена  ў  раздзеле 3 паказваецца дадзеная сiроцкая
катэгорыя (больш за 18 гадоў i грамадзяне СНД). У агульнай колькасцi
сiрот па рэспублiцы (па форме 1-апека) яны не ўлiчваюцца.

     4.  Раздзел  4  характарызуе  рух  дзяцей несiроцкай катэгорыi,
бацькi  якiх  па  розных  прычынах  не  займаюцца  выхаваннем дзяцей
(службовыя  камандзiроўкi,  вучоба  бацькоў  за  межамi рэспублiкi i
iншыя прычыны).
     Даныя  радка  04 павiнны быць роўнымi суме даных радкоў 01 i 02
мiнус даныя радка 03.

     5.  У  раздзеле  5  прыводзяцца  звесткi  аб  дзецях несiроцкай
катэгорыi,  якiя  пражываюць  з  мацi  (або  з бацькам) i ўсыноўлены
айчымам  (або  мачахай).  Даныя  радка  04 павiнны быць роўнымi суме
даных радкоў 01, 02 мiнус даныя радка 03.

     6.  Раздзел  6  запаўняецца  на  падставе  журнала аховы правоў
дзяцей  ва ўзросце да 18 гадоў. У гэтым раздзеле прыводзяцца звесткi
аб  дзецях,  якiя  былi  адабраны  ў  бацькоў або ад якiх адмовiлiся
бацькi,  а  таксама  аб дзецях, у дачыненнi да якiх былi разгледжаны
розныя спрэчкi.
     У радках 08-11 падаюцца звесткi аб абароне правоў непаўналетнiх
у судовых органах.
     У  радках  12-13  -  у  органах  аховы дзяцiнства, праваахоўных
органах, а  таксама ў мясцовых саветах,  рай(гар)- i аблвыканкамах i
г.д.
     У  радках 14-16 адлюстроўваюцца факты асаблiвых здарэнняў сярод
непаўналетнiх у рэгiёне.
     У   радку   19  раздзела  6  паказваецца  колькасць  выхаванцаў
апякунскай  (прыёмнай)  сям'i,  якiя  не  вучацца  i  не працуюць па
прычыне iнвалiднасцi, зацяжной хваробы, цяжарнасцi i г.д.

     7.  У  раздзеле 7 прыводзяцца звесткi аб наяўнасцi спецыялiстаў
па  ахове  дзяцiнства,  прычым  у  радку  01 прастаўляецца колькасць
раённых аддзелаў адукацыi, дзе працуе адзiн спецыялiст (iнспектар цi
метадыст)  i  вядзе  пытаннi  аховы правоў непаўналетнiх як асноўную
працоўную  нагрузку. Аналагiчна ў радку 02 - як дадатковую працоўную
нагрузку.  Трэба  дадаць,  што  ў гэтых радках сума граф 2 i 3 будзе
роўнай  графе  1,  гэта  значыць,  колькасць iнспектараў i колькасць
метадыстаў будзе роўнай колькасцi раённых аддзелаў.
     У  радку  03 раздзела прастаўляюцца раёны, дзе створаны сектары
цi аддзелы па ахове дзяцiнства.

     8.   У  раздзеле  8  прыводзяцца  звесткi  аб  дзецях  сiроцкай
катэгорыi,   якiя   знаходзяцца   на   дзяржаўнай   апецы,  па  ўсiх
навучальна-выхаваўчых   установах   дадзенага  раёна.  Па  радку  03
праходзяць   звесткi  па  школах-iнтэрнатах  усiх  тыпаў,  уключаючы
санаторныя   школы-iнтэрнаты.   Санаторная  школа-iнтэрнат  паказвае
толькi тых  дзяцей-сiрот,  якiя  знаходзяцца  ў  ёй  на аздараўленнi
(лячэннi) на   працягу   ўсяго   навучальнага   года.   Звесткi   аб
дзецях-сiротах, якiя знаходзяцца менш, паказваюць школы-iнтэрнаты, у
якiх яны пражываюць пастаянна.

     Заўвага. Тэрмiны,    прыведзеныя     ў     гэтых     указаннях,
выкарыстоўваюцца толькi для запаўнення дадзенай справаздачы.  

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations