Стр. 3
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5
культуры i мастацтва, можа быць прысвоены статус
"нацыянальны", "акадэмiчны".
2. Парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння,
пазбаўлення статусу "нацыянальны", "акадэмiчны",
асаблiвасцi прававога становiшча прафесiйнага калектыву з
такiм статусам вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.
-----------------------------------------------------------
Артыкул 34. Спыненне дзейнасцi прафесiйнага i аматарскага
калектываў, якiя не з'яўляюцца арганiзацыямi
культуры
Спыненне дзейнасцi прафесiйнага або аматарскага калектыву, якi
не з'яўляецца арганiзацыяй культуры, ажыццяўляецца па рашэнню
заснавальнiка калектыву, а таксама на падставах, прадугледжаных
заканадаўствам.
ГЛАВА 6
КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦI
Артыкул 35. Вiды культурных каштоўнасцей
1. У залежнасцi ад формы ўвасаблення зместу культурныя
каштоўнасцi падзяляюцца на:
1.1. матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi;
1.2. нематэрыяльныя культурныя каштоўнасцi.
2. У залежнасцi ад асаблiвасцей захоўвання (аховы) i
выкарыстання культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на:
2.1. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi;
2.2. культурныя каштоўнасцi, якiя складаюць Бiблiятэчны фонд
Рэспублiкi Беларусь або ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь,
за выключэннем прызнаных гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi;
2.3. культурныя каштоўнасцi, прадстаўленыя ва ўстаноўленым
парадку для надання iм статусу гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
2.4. iншыя культурныя каштоўнасцi.
-----------------------------------------------------------
Статья 35 - в редакции Закона Беларуси от 16 мая
2006 г. № 105-З
Артыкул 35. Вiды культурных каштоўнасцей
У залежнасцi ад асаблiвасцей захоўвання (аховы) i
выкарыстання культурныя каштоўнасцi падраздзяляюцца на:
гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, унесеныя ў Дзяржаўны
спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь;
культурныя каштоўнасцi, якiя складаюць бiблiятэчны,
музейны i архiўны фонды Рэспублiкi Беларусь, за выключэннем
прызнаных гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi;
культурныя каштоўнасцi, прадстаўленыя ва ўстаноўленым
парадку для надання iм статусу гiсторыка-культурных
каштоўнасцей;
iншыя культурныя каштоўнасцi.
-----------------------------------------------------------
Артыкул 36. Гiсторыка-культурныя каштоўнасцi
Парадак надання матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльным
праяўленням творчасцi чалавека, якiя маюць адметныя духоўныя,
мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi, статусу
гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iншыя пытаннi аховы
гiсторыка-культурных каштоўнасцей рэгулююцца заканадаўствам аб ахове
гiсторыка-культурнай спадчыны.
-----------------------------------------------------------
Статья 36 - в редакции Закона Беларуси от 16 мая
2006 г. № 105-З
Артыкул 36. Гiсторыка-культурныя каштоўнасцi
Парадак надання найбольш адметным матэрыяльным аб'ектам
i нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека, што маюць
выдатную духоўную, эстэтычную i дакументальную вартасць,
статусу гiсторыка-культурных каштоўнасцей, пытаннi аховы i
выкарыстання гiсторыка-культурнай спадчыны рэгулююцца
заканадаўствам аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны.
-----------------------------------------------------------
Артыкул 36-1. Асаблівасці выкарыстання культурных каштоўнасцей,
уключаных у культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду
каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi
Беларусь
Асаблівасці выкарыстання культурных каштоўнасцей, уключаных у
культурна-гiстарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i
каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, устанаўліваюцца
заканадаўствам у сферы дзейнасцi з каштоўнымi металамi i каштоўнымi
камянямi.
-----------------------------------------------------------
Закон дополнен статьей 36-1 Законом Республики Беларусь
от 18 июля 2007 г. № 265-З
-----------------------------------------------------------
Артыкул 37. Увоз, вываз i вяртанне культурных каштоўнасцей
1. Увоз у Рэспублiку Беларусь i вываз за яе межы культурных
каштоўнасцей ажыццяўляюцца пад дзяржаўным кантролем.
2. Парадак вывазу за межы Рэспублiкi Беларусь
гiсторыка-культурных каштоўнасцей рэгулюецца заканадаўствам аб ахове
гiсторыка-культурнай спадчыны.
3. Вываз на пастаяннае захоўванне за межы Рэспублiкi Беларусь
матэрыяльных культурных каштоўнасцей, што складаюць Бiблiятэчны фонд
Рэспублiкi Беларусь або ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь
(за выключэннем прызнаных гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi), а
таксама прадстаўленых у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь
для разгляду пытання аб наданнi iм статусу гiсторыка-культурных
каштоўнасцей, не дапускаецца, акрамя выпадкаў, калi такi вываз
ажыццяўляецца згодна з уступiўшым у сiлу мiжнародным дагаворам
Рэспублiкi Беларусь аб рэстытуцыi культурных каштоўнасцей на
падставе рашэння Урада Рэспублiкi Беларусь, прынятага па кожнаму
факту перамяшчэння культурных каштоўнасцей, ці iншых выпадкаў,
прадугледжаных заканадаўчымі актамі.
-----------------------------------------------------------
Пункт 2 статьи 37 - с изменениями, внесенными Законом
Республики Беларусь от 8 ноября 2006 г. № 177-З
3. Вываз на пастаяннае захоўванне за межы Рэспублiкi
Беларусь матэрыяльных культурных каштоўнасцей, што
складаюць Бiблiятэчны фонд Рэспублiкi Беларусь або ўключаны
ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь (за выключэннем
прызнаных гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi), а таксама
прадстаўленых у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь
для разгляду пытання аб наданнi iм статусу гiсторыка-
культурных каштоўнасцей, не дапускаецца, акрамя выпадкаў,
калi такi вываз ажыццяўляецца згодна з уступiўшым у сiлу
мiжнародным дагаворам Рэспублiкi Беларусь аб рэстытуцыi
культурных каштоўнасцей на падставе рашэння Урада
Рэспублiкi Беларусь, прынятага па кожнаму факту
перамяшчэння культурных каштоўнасцей.
-----------------------------------------------------------
4. Часовы вываз за межы Рэспублiкi Беларусь матэрыяльных
культурных каштоўнасцей, якiя складаюць Бiблiятэчны фонд Рэспублiкi
Беларусь або ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь (за
выключэннем прызнаных гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi), а
таксама вываз за межы Рэспублiкi Беларусь (часовы або на пастаяннае
захоўванне) матэрыяльных культурных каштоўнасцей, што адносяцца да
катэгорый матэрыяльных культурных каштоўнасцей, вываз якiх з
тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь абмежаваны, дапускаюцца пры наяўнасцi
пiсьмовага дазволу, выдадзенага Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi
Беларусь. Спiс катэгорый матэрыяльных культурных каштоўнасцей, вываз
якiх з тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь абмежаваны, зацвярджаецца
Урадам Рэспублiкi Беларусь.
5. Тэрмiн часовага знаходжання матэрыяльных культурных
каштоўнасцей за межамi Рэспублiкi Беларусь не можа перавышаць шасцi
месяцаў у год.
6. Дзеянне пунктаў 3-5 гэтага артыкула не распаўсюджваецца на
культурныя каштоўнасцi iншых краiн, часова ўвезеныя на мытную
тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь i аформленыя ва ўстаноўленым
заканадаўствам парадку.
7. Матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi, вывезеныя за межы
Рэспублiкi Беларусь з парушэннем актаў заканадаўства i мiжнародных
дагавораў Рэспублiкi Беларусь, якiя дзейнiчалi ў Рэспублiцы Беларусь
на момант iх вывазу, а таксама часова вывезеныя за межы Рэспублiкi
Беларусь у эвакуацыю або на iншай падставе i не вернутыя ў
Рэспублiку Беларусь без законных падстаў, падлягаюць абавязковаму
вяртанню незалежна ад часу, абставiн i месца вывазу.
-----------------------------------------------------------
Статья 37 - с изменениями, внесенными Законом Республики
Беларусь от 16 мая 2006 г. № 105-З
Артыкул 37. Увоз, вываз i вяртанне культурных
каштоўнасцей
1. Увоз у Рэспублiку Беларусь i вываз за яе межы
матэрыяльных рухомых культурных каштоўнасцей ажыццяўляюцца
пад дзяржаўным кантролем.
2. Забараняецца вываз за межы Рэспублiкi Беларусь
матэрыяльных рухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцей на
пастаяннае захоўванне.
3. Вываз на пастаяннае захоўванне за межы Рэспублiкi
Беларусь матэрыяльных рухомых культурных каштоўнасцей, што
складаюць бiблiятэчны, музейны i архiўны фонды Рэспублiкi
Беларусь (за выключэннем прызнаных гiсторыка-культурнымi
каштоўнасцямi), а таксама прадстаўленых у Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Беларусь для разгляду пытання аб
наданнi iм статусу гiсторыка-культурных каштоўнасцей, не
дапускаецца, акрамя выпадкаў, калi такi вываз ажыццяўляецца
згодна з уступiўшым у сiлу мiжнародным дагаворам Рэспублiкi
Беларусь аб рэстытуцыi культурных каштоўнасцей на падставе
рашэння Урада Рэспублiкi Беларусь, прынятага па кожнаму
факту перамяшчэння культурных каштоўнасцей.
4. Часовы вываз за межы Рэспублiкi Беларусь матэрыяльных
рухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, культурных
каштоўнасцей, указаных у пункце 3 гэтага артыкула, а
таксама вываз (часова або на пастаяннае захоўванне) iншых
матэрыяльных рухомых культурных каштоўнасцей, што
падпадаюць пад катэгорыi культурных каштоўнасцей, вываз
якiх з тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь абмежаваны,
дапускаюцца пры наяўнасцi пiсьмовага дазволу, выдадзенага
Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь. Спiс катэгорый
культурных каштоўнасцей, вываз якiх з тэрыторыi Рэспублiкi
Беларусь абмежаваны, зацвярджаецца Урадам Рэспублiкi
Беларусь.
5. Тэрмiн часовага знаходжання матэрыяльных рухомых
культурных каштоўнасцей за межамi Рэспублiкi Беларусь не
можа перавышаць шасцi месяцаў у год.
6. Дзеянне пунктаў 2-5 гэтага артыкула не
распаўсюджваецца на культурныя каштоўнасцi iншых краiн,
часова ўвезеныя на мытную тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь i
аформленыя ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
7. Матэрыяльныя рухомыя культурныя каштоўнасцi,
вывезеныя за межы Рэспублiкi Беларусь з парушэннем актаў
заканадаўства i мiжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь,
якiя дзейнiчалi ў Рэспублiцы Беларусь на момант iх вывазу,
а таксама часова вывезеныя за межы Рэспублiкi Беларусь у
эвакуацыю або на iншай падставе i не вернутыя ў Рэспублiку
Беларусь без законных падстаў, падлягаюць абавязковаму
вяртанню незалежна ад часу, абставiн i месца вывазу.
-----------------------------------------------------------
ГЛАВА 7
АСАБЛIВАСЦI ПРАВАВОГА СТАНОВIШЧА I ПАРАДКУ ДЗЕЙНАСЦI
АСОБНЫХ ТЫПАЎ АРГАНIЗАЦЫЙ КУЛЬТУРЫ
Артыкул 38. Тэатры, цыркi i канцэртныя арганiзацыi
1. Тэатрам, цыркам або канцэртнай арганiзацыяй прызнаецца
арганiзацыя культуры, якая ажыццяўляе падрыхтоўку, арганiзацыю,
паказ i правядзенне спектакляў, канцэртаў або iншых публiчных
паказаў з мэтай эстэтычнага выхавання фiзiчных асоб, фармiравання i
задавальнення iх патрэбнасцей у сцэнiчным (музычным) мастацтве,
папулярызацыi твораў сцэнiчнага (музычнага) мастацтва, а таксама
мастацкай творчасцi выканаўчых калектываў i асобных выканаўцаў.
2. Усе тэатры, цыркi i канцэртныя арганiзацыi адчынены для
публiчнага наведвання i прагляду спектакляў, iншых публiчных
паказаў, праслухоўвання твораў музычнага мастацтва.
3. У тэатры, цырку або канцэртнай арганiзацыi ствараецца i
дзейнiчае мастацкi савет. Мастацкi савет з'яўляецца пастаянна
дзеючым дарадчым органам, якi забяспечвае ўдзел калектыву тэатра,
цырка або канцэртнай арганiзацыi ў вырашэннi творчых пытанняў.
Артыкул 39. Клубныя ўстановы i iх дзейнасць
1. Клубнай установай прызнаецца ўстанова культуры, якая
ажыццяўляе асветныя, выхаваўчыя i забаўляльныя функцыi праз
стварэнне фiзiчным асобам спрыяльных умоў для заняцця народнай i
мастацкай творчасцю, задавальнення iх пазнавальных патрэбнасцей, а
таксама патрэбнасцей у самаадукацыi, духоўным i фiзiчным развiццi,
мiжасобасных адносiнах i адпачынку.
2. Дзяржаўныя клубныя ўстановы даступныя для наведвання iх
фiзiчнымi асобамi. Дзейнасць дзяржаўных клубных устаноў грунтуецца
на добраахвотнасцi ўдзелу фiзiчных асоб у клубных фармiраваннях,
прызнаннi ў якасцi асновы iх функцыянавання грамадскай iнiцыятывы i
самадзейнасцi, на спалучэннi iндывiдуальнай i групавой работы,
кiравання i самакiравання.
3. Статут клубнай установы павiнен змяшчаць указанне на правы i
абавязкi фiзiчных асоб, якiя наведваюць клубную ўстанову.
4. Вiды клубных устаноў, iх прававое становiшча i парадак
дзейнасцi вызначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 40. Паркi i iх дзейнасць
1. Паркамi прызнаюцца арганiзацыi культуры, якiя ажыццяўляюць
забаўляльныя, асветныя, эстэтычна- i эколага-выхаваўчыя функцыi праз
стварэнне на сваёй тэрыторыi спрыяльных умоў для адпачынку i забаў
фiзiчных асоб, распаўсюджвання i папулярызацыi культурных
каштоўнасцей i ведаў аб прыродзе, фармiравання беражлiвых i гуманных
адносiн да навакольнага асяроддзя.
2. Усе паркi адчынены для публiчнага наведвання.
3. Статут парку павiнен змяшчаць указанне на
землекарыстальнiка, звесткi аб зямельным участку, што складае
тэрыторыю парку, вызначаць правы, абавязкi парку i фiзiчных асоб,
якiя наведваюць парк.
4. Парк ствараецца са згоды мясцовага выканаўчага i
распарадчага органа па месцы знаходжання тэрыторыi парку.
5. Парк абавязаны мець генеральны план, зацверджаны адпаведным
мясцовым выканаўчым i распарадчым органам.
6. Адносiны памiж паркам i мясцовым выканаўчым i распарадчым
органам па месцы знаходжання тэрыторыi парку рэгулююцца дагаворам.
7. Правядзенне паркам мерапрыемстваў або ажыццяўленне iншай
дзейнасцi, якiя могуць мець экалагiчныя, сацыяльныя i iншыя вынiкi,
што закранаюць iнтарэсы насельнiцтва адпаведнай тэрыторыi,
узгадняюцца з мясцовым выканаўчым i распарадчым органам па месцы
знаходжання тэрыторыi парку.
8. Парк ажыццяўляе каардынацыю дзейнасцi арганiзацый
грамадскага харчавання, гандлю, камунальнай гаспадаркi,
добраўпарадкавання i азелянення, а таксама iншых арганiзацый,
размешчаных на тэрыторыi парку.
9. Прававое становiшча паркаў, парадак iх дзейнасцi вызначаюцца
Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 41. Навукова-даследчыя ўстановы i метадычныя цэнтры
народнай творчасцi (культурна-асветнiцкай работы)
1. У мэтах правядзення фундаментальных i прыкладных навуковых
даследаванняў у галiне культуры, аказання метадычнай дапамогi
суб'ектам культурнай дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь ствараюцца
навукова-даследчыя ўстановы або структурныя падраздзяленнi
арганiзацыi ў галiне культуры, метадычныя цэнтры народнай творчасцi
(культурна-асветнiцкай работы).
2. Прававое становiшча, парадак дзейнасцi навукова-даследчых
устаноў у галiне культуры вызначаюцца заканадаўствам аб навуковай
дзейнасцi. Прававы статус метадычных цэнтраў народнай творчасцi
(культурна-асветнiцкай работы) вызначаецца Мiнiстэрствам культуры
Рэспублiкi Беларусь.
Артыкул 42. Бiблiятэкi, музеi, арганiзацыi кiнематаграфii
Асаблiвасцi прававога становiшча i парадку дзейнасцi бiблiятэк,
музеяў, арганiзацый кiнематаграфii вызначаюцца заканадаўствам.
ГЛАВА 8
АСАБЛIВАСЦI НЕКАТОРЫХ НАПРАМКАЎ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦI
Артыкул 43. Гастрольна-канцэртная дзейнасць
1. Юрыдычныя асобы i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi маюць права
ажыццяўляць арганiзацыю i правядзенне спектакляў, канцэртаў i iншых
публiчных паказаў, тэатральна-вiдовiшчных мерапрыемстваў (далей -
гастрольна-канцэртная дзейнасць) на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь у
парадку, якi вызначаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь.
2. Не дапускаюцца:
2.1. распаўсюджванне друкаваных рэкламных матэрыялаў аб
тэатральна-вiдовiшчных мерапрыемствах без выхадных даных,
прадугледжаных дзяржаўнымi стандартамi, а таксама рэкламнай
iнфармацыi ў любой форме без указання спецыфiкi праводзiмага
тэатральна-вiдовiшчнага мерапрыемства (наяўнасць або адсутнасць
фанаграмы);
2.2. ажыццяўленне гастрольна-канцэртнай дзейнасцi з парушэннем
аўтарскага права i сумежных правоў, з выкарыстаннем звестак, што
складаюць дзяржаўную або iншую ахоўваемую законам тайну.
Артыкул 44. Дзейнасць творчых саюзаў i творчых работнiкаў.
Народнае мастацтва, народныя промыслы (рамёствы)
1. Асаблiвасцi прававога становiшча i парадку дзейнасцi творчых
саюзаў i творчых работнiкаў вызначаюцца заканадаўствам аб творчых
саюзах i творчых работнiках.
2. Асаблiвасцi дзяржаўнага рэгулявання i падтрымкi народнага
мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) вызначаюцца заканадаўствам
аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах).
ГЛАВА 9
УСТАНОВЫ АДУКАЦЫI Ў ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ
Артыкул 45. Установы адукацыi ў галiне культуры
1. Да ўстаноў адукацыi ў галiне культуры адносяцца ўстановы,
якiя падпарадкоўваюцца Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь i
забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай i
паслявузаўскай адукацыi, павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўку
работнiкаў культуры.
2. Вырашэнне асобных задач у галiне культуры могуць ажыццяўляць
установы, якiя падпарадкоўваюцца Мiнiстэрству адукацыi Рэспублiкi
Беларусь, мясцовым выканаўчым i распарадчым органам, iншым
заснавальнiкам i забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй,
прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi.
Артыкул 46. Установы пазашкольнага выхавання i навучання
ў галiне культуры
1. Установамi пазашкольнага выхавання i навучання ў галiне
культуры прызнаюцца ўстановы, якiя ажыццяўляюць эстэтычна-выхаваўчыя
i асветныя функцыi праз мэтанакiраванае навучанне дзяцей i моладзi
розным вiдам мастацтваў, стварэнне спрыяльных умоў для развiцця i
рэалiзацыi iх творчых здольнасцей, прафесiйнага самавызначэння.
Пералiк устаноў пазашкольнага выхавання i навучання ў галiне
культуры зацвярджаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
2. Прававое становiшча, парадак дзейнасцi ўстаноў пазашкольнага
выхавання i навучання ў галiне культуры вызначаюцца ў адпаведнасцi з
заканадаўствам.
ГЛАВА 10
КАДРАВАЕ I ФIНАНСАВАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ КУЛЬТУРНАЙ
ДЗЕЙНАСЦI
Артыкул 47. Падрыхтоўка, павышэнне квалiфiкацыi
i перападрыхтоўка работнiкаў культуры
1. Падрыхтоўка, павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка
работнiкаў культуры ажыццяўляюцца ва ўстановах адукацыi, iншых
арганiзацыях у адпаведнасцi з заканадаўствам.
2. Падрыхтоўка, павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка
работнiкаў культуры ажыццяўляюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага i
мясцовых бюджэтаў, сродкаў фiзiчных i юрыдычных асоб.
3. Парадак падрыхтоўкi, павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi работнiкаў культуры, прысваення iм квалiфiкацыйных
катэгорый вызначаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
Артыкул 48. Атэстацыя работнiкаў культуры
1. Работнiкi культуры, акрамя дзеячаў культуры i мастацтва,
падлягаюць атэстацыi не радзей чым адзiн раз у пяць гадоў, калi
заканадаўчымi актамi не ўстаноўлены iншы тэрмiн.
2. Парадак правядзення атэстацыi работнiкаў культуры, а таксама
кола асоб, якiя не падлягаюць атэстацыi, вызначаюцца ў адпаведнасцi
з заканадаўствам.
Артыкул 49. Фiнансаванне культурнай дзейнасцi
1. Асновай дзяржаўных гарантый захавання, развiцця i
распаўсюджвання культуры з'яўляецца бюджэтнае фiнансаванне.
2. Аб'ём бюджэтнага фiнансавання на ўтрыманне i развiццё галiны
культуры i мастацтва ўстанаўлiваецца ў памеры да 1 працэнта ад
валавога ўнутранага прадукту.
-----------------------------------------------------------
Згодна з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004
г. № 282-З пункт 2 артыкула 49 Закона Рэспублiкi Беларусь
"Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" ўступае ў сiлу з
1 студзеня 2009 года з паэтапным павелiчэннем з 1 студзеня
2004 года ў адпаведнасцi з законам аб бюджэце на чарговы
фiнансавы (бюджэтны) год расходаў на культуру i мастацтва
ў памеры 0,1 працэнта ад валавога ўнутранага прадукту з
улiкам фiнансава-эканамiчнага становiшча, якое склалася
ў рэспублiцы.
-----------------------------------------------------------
3. Фiнансаванне дзейнасцi дзяржаўных устаноў культуры,
дзяржаўных мiнiмальных сацыяльных стандартаў у галiне культуры,
дзяржаўных праграм захавання i развiцця культуры, а ў выпадках,
прадугледжаных заканадаўствам, - iншых культурных праграм (праектаў,
мерапрыемстваў) ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага i
мясцовых бюджэтаў.
4. У Рэспублiцы Беларусь могуць стварацца ў адпаведнасцi з
заканадаўствам дзяржаўныя пазабюджэтныя фонды фiнансавання культуры.
5. Дадатковымi крынiцамi фiнансавання дзейнасцi ўстаноў
культуры з'яўляюцца:
5.1. даходы ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi, калi ажыццяўленне
такой дзейнасцi прадугледжана статутам установы культуры i
заканадаўствам;
5.2. крэдыты банкаў;
5.3. добраахвотныя ахвяраваннi фiзiчных i юрыдычных асоб;
5.4. iншыя крынiцы, не забароненыя заканадаўчымi актамi.
6. Юрыдычныя i фiзiчныя асобы маюць права ў адпаведнасцi з
грамадзянскiм заканадаўствам ствараць фонды для фiнансавання
культурнай дзейнасцi.
ГЛАВА 11
МIЖНАРОДНАЕ КУЛЬТУРНАЕ СУПРАЦОЎНIЦТВА
Артыкул 50. Задачы мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва
Задачамi суб'ектаў культурнай дзейнасцi пры ажыццяўленнi
мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва з'яўляюцца:
узбагачэнне культурнага жыцця беларускага народа, далучэнне
грамадзян, якiя пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, да каштоўнасцей
сусветнай культуры;
азнаямленне сусветнай грамадскасцi з культурай Беларусi;
iнтэграцыя беларускай нацыянальнай культуры ў сусветную
культуру i сусветную iнфармацыйную прастору.
Артыкул 51. Прынцыпы мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва
Суб'екты культурнай дзейнасцi пры ажыццяўленнi мiжнароднага
культурнага супрацоўнiцтва кiруюцца наступнымi прынцыпамi:
прызнанне i павага годнасцi, каштоўнасцi i неабходнасцi
захавання кожнай культуры, роўнасць культур, роўная вартасць
нацыянальных культур для сусветнай культуры, разгляд усiх культур у
iх разнастайнасцi ў якасцi складанай часткi агульнага набытку
чалавецтва;
служэнне культуры справе мiру, развiццю мiрных i дружалюбных
адносiн памiж дзяржавамi;
узаемавыгаднасць (узаемная карысць) культурнага супрацоўнiцтва;
абавязковасць абароны культурных каштоўнасцей у мiрны i ваенны
час.
Артыкул 52. Напрамкi i прававыя асновы мiжнароднага культурнага
супрацоўнiцтва
1. Напрамкамi мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва
з'яўляюцца:
1.1. мiжнародны культурны абмен;
1.2. культурныя сувязi з суайчыннiкамi, якiя пражываюць за
мяжой;
1.3. захаванне i ахова культурных каштоўнасцей;
1.4. сумесная дзейнасць па стварэнню i выкарыстанню культурных
каштоўнасцей;
1.5. навукова-даследчая дзейнасць у галiне культуры;
1.6. правядзенне фестываляў, конкурсаў, аглядаў i iншых
культурных мерапрыемстваў.
2. Прававымi асновамi мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва
з'яўляюцца Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь, гэты Закон, мiжнародныя
дагаворы Рэспублiкi Беларусь, рашэннi мiжнародных арганiзацый,
удзельнiцай якiх з'яўляецца Рэспублiка Беларусь.
-----------------------------------------------------------
Закон "О культуре в Республике Беларусь" - в редакции
Закона Беларуси от 18 мая 2004 г. № 282-З.
Руководствуясь Конституцией (Основным Законом) Республики
Беларусь и Декларацией о государственном суверенитете Республики
Беларусь, исходя из норм международного права, осознавая жизненную
необходимость возрождения белорусской культуры, сохранения ее
самобытности, целостности и создания благоприятных условий для ее
дальнейшего развития, как и для развития культуры граждан Республики
Беларусь всех национальностей, Верховный Совет Республики Беларусь
принимает Закон Республики Беларусь "О культуре в Республики
Беларусь".
Закон направлен на:
реализацию суверенных прав Республики Беларусь в области
Страницы:
Стр.1 |
Стр.2 |
Стр.3 |
Стр.4 |
Стр.5
|