Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Законы Беларуси

Закон Республики Беларусь от 4 июня 1991 г. №832-XII "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь"

Текст правового акта с изменениями и дополнениями по состоянию на 5 декабря 2007 года (обновление)

Библиотека законов
(архив)

 

Стр. 2

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5

 
галiне   культуры   ва   ўзаемадзеяннi  з  органамi  тэрытарыяльнага
грамадскага самакiравання,  а  таксама  творчымi  саюзамi  i  iншымi
грамадскiмi    арганiзацыямi   (аб'яднаннямi),   якiя   ажыццяўляюць
культурную  дзейнасць.  Напрамкi  i   формы   такога   ўзаемадзеяння
вызначаюцца гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства.
     2. З мэтай стварэння арганiзацыйных асноў узаемадзеяння органаў
дзяржаўнага  кiравання  ў  галiне  культуры i грамадскiх арганiзацый
(аб'яднанняў),  якiя  ажыццяўляюць  культурную  дзейнасць,   дзеячаў
культуры  i  мастацтва,  iншых  суб'ектаў  культурнай  дзейнасцi пры
дзяржаўных  органах  могуць  стварацца  грамадскiя  саветы  i  iншыя
кансультатыўныя органы.

     Артыкул 14. Дзяржаўныя праграмы захавання i развiцця культуры

     1. Дзяржаўныя    праграмы   захавання   i   развiцця   культуры
падзяляюцца на рэспублiканскiя i рэгiянальныя.
     2. Рэспублiканскiя   праграмы  захавання  i  развiцця  культуры
вызначаюць меры па захаванню, развiццю i распаўсюджванню культуры на
ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.
     3. Рэгiянальныя  праграмы   захавання   i   развiцця   культуры
вызначаюць меры па захаванню, развiццю i распаўсюджванню культуры на
ўзроўнi адпаведнай адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi Рэспублiкi
Беларусь.
     4. Рэспублiканскiя  праграмы  захавання  i  развiцця   культуры
распрацоўваюцца  Мiнiстэрствам  культуры Рэспублiкi Беларусь не менш
чым на пяць гадоў i зацвярджаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.
     5. Рэгiянальныя  праграмы  захавання i развiцця культуры могуць
распрацоўвацца па рашэнню мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.
Указаныя   праграмы  зацвярджаюцца  адпаведнымi  мясцовымi  Саветамi
дэпутатаў.

                              ГЛАВА 3
            ПРАВЫ I АБАВЯЗКI ГРАМАДЗЯН У ГАЛIНЕ КУЛЬТУРЫ

     Артыкул 15. Правы i абавязкi грамадзян Рэспублiкi Беларусь,
                 замежных грамадзян i асоб без грамадзянства
                 ў галiне культуры

     1. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь у галiне культуры маюць права
на:
     1.1. дастойны ўзровень культурнага жыцця;
     1.2. атрыманне,  захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай
i своечасовай iнфармацыi аб культурным жыццi;
     1.3. удзел у культурным жыццi;
     1.4. свабоду творчай дзейнасцi;
     1.5. захаванне i развiццё нацыянальных культурных традыцый;
     1.6. ахову iнтэлектуальнай уласнасцi ў галiне культуры;
     1.7. эстэтычнае   выхаванне,   мастацкую   i   культуралагiчную
адукацыю;
     1.8. свабоду аб'яднанняў у галiне культуры;
     1.9. стварэнне арганiзацый культуры.
     2. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь у галiне культуры абавязаны:
     2.1. берагчы  гiсторыка-культурную,  духоўную  спадчыну i iншыя
нацыянальныя культурныя каштоўнасцi;
     2.2. паважаць  культуру  i мову ўсiх нацыянальных супольнасцей,
якiя пражываюць у Рэспублiцы Беларусь.
     3. Бацькi або асобы, якiя iх замяняюць, абавязаны клапацiцца аб
эстэтычным выхаваннi,  культурным развiццi дзяцей,  далучэннi iх  да
культурных каштоўнасцей.
     4. Замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства  на  тэрыторыi
Рэспублiкi  Беларусь  карыстаюцца  правамi  i свабодамi i выконваюць
абавязкi  ў  галiне  культуры  нараўне  з  грамадзянамi   Рэспублiкi
Беларусь,  калi iншае не вызначана Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь,
гэтым Законам,  iншымi законамi i мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi
Беларусь.

     Артыкул 16. Права на дастойны ўзровень культурнага жыцця

     Грамадзяне маюць  права  на  дастойны ўзровень забяспечанасцi з
улiкам iх  месца  жыхарства  агульнадаступнымi  паслугамi  ў  галiне
культуры,  арганiзацыямi  культуры,  якiя  аказваюць  такiя паслугi,
аб'ектамi  культурнай  iнфраструктуры,  а  таксама  якасны  ўзровень
распаўсюджваемых   i   папулярызуемых   культурных   каштоўнасцей  i
эстэтычнага жыццёвага асяроддзя.

     Артыкул 17. Права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне
                 поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi
                 аб культурным жыццi

     1. Грамадзянам  гарантуецца  права  на  атрыманне,  захоўванне,
распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб змесце
культурнай дзейнасцi,  культурных каштоўнасцях i аб'ектах культурнай
iнфраструктуры.
     2. Не можа быць прадастаўлена або распаўсюджана  iнфармацыя  аб
культурным  жыццi,  калi  звесткi,  што  складаюць  гэту iнфармацыю,
належаць да дзяржаўнай або iншай ахоўваемай законам тайны.

     Артыкул 18. Права на ўдзел у культурным жыццi

     1. Грамадзяне прымаюць удзел у культурным жыццi шляхам  заняцця
культурнай дзейнасцю, доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей
i карыстання iмi.
     2. Права кожнага на заняцце культурнай дзейнасцю прадугледжвае:
     2.1. свабоду выбару сферы,  вiду,  напрамку i формы  культурнай
дзейнасцi  ў  адпаведнасцi  са  сваiмi  патрэбнасцямi,  iнтарэсамi i
здольнасцямi (магчымасцямi);
     2.2. магчымасць  самастойна  цi  сумесна  з  iншымi  суб'ектамi
культурнай дзейнасцi ажыццяўляць выбраную культурную дзейнасць.
     3. Права   кожнага   на   доступ   (далучэнне)   да  культурных
каштоўнасцей i карыстанне iмi прадугледжвае:
     3.1. свабоду   выбару   вiду   культурных   каштоўнасцей,  якiя
цiкавяць, а таксама формы далучэння да iх;
     3.2. магчымасць   наведвання   арганiзацый  культуры,  аб'ектаў
культурнай  iнфраструктуры  з  мэтай   азнаямлення   з   культурнымi
каштоўнасцямi, iх вывучэння i засваення;
     3.3. магчымасць  далучэння   да   культурных   каштоўнасцей   з
дапамогай  iнфармацыi,  зафiксаванай  на  матэрыяльных носьбiтах,  а
таксама  аўдыё-,  аўдыёвiзуальных  i   iншых   паведамленняў,   якiя
распаўсюджваюцца сродкамi масавай iнфармацыi;
     3.4. магчымасць азнаямлення  з  культурнымi  каштоўнасцямi,  iх
вывучэння i засваення шляхам непасрэднага ўспрымання;
     3.5. магчымасць   выкарыстання   культурных   каштоўнасцей    у
адпаведнасцi з заканадаўствам.
     4. Права   свабоднага   доступу   (далучэння)   да   культурных
каштоўнасцей дзейнiчае ў адносiнах да:
     4.1. матэрыяльных  культурных   каштоўнасцей,   якiя   належаць
дзяржаве i (або) знаходзяцца ў фондах арганiзацый культуры, поўнасцю
або  часткова  фiнансуемых  з  рэспублiканскага  i  (або)   мясцовых
бюджэтаў;
     4.2. нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, выключныя правы на
выкарыстанне якiх належаць дзяржаве, арганiзацыям культуры, поўнасцю
або  часткова  фiнансуемым  з  рэспублiканскага  i  (або)   мясцовых
бюджэтаў,  а  таксама  нематэрыяльных  культурных каштоўнасцей,  што
перайшлi ў грамадскi набытак.
     5. Умовы i парадак свабоднага доступу (далучэння) да культурных
каштоўнасцей, указаных у пункце 4 гэтага артыкула, вызначаюцца гэтым
Законам i iншымi актамi заканадаўства.
     6. Права   свабоднага   доступу   (далучэння)   да   культурных
каштоўнасцей,  указаных  у  пункце  4  гэтага артыкула,  не выключае
магчымасцi ўстанаўлення  заканадаўчымi  актамi  аб  культуры  або  ў
адпаведнасцi  з  iмi  абмежаванняў,  якiя  грунтуюцца  на  спецыфiцы
культурных  каштоўнасцей  i  (або)  неабходнасцi   забеспячэння   iх
захавання.
     7. Магчымасць доступу (далучэння) да  культурных  каштоўнасцей,
не  ўказаных  у пункце 4 гэтага артыкула,  а таксама ўмовы i парадак
такога доступу  вызначаюцца  ўласнiкам  або  ўладальнiкам  выключных
правоў   на   культурныя  каштоўнасцi,  калi  iншае  не  ўстаноўлена
заканадаўчымi актамi.

     Артыкул 19. Права на захаванне i развiццё нацыянальных
                 культурных традыцый

     1. Грамадзяне,  якiя належаць да любой нацыянальнай супольнасцi
i  пражываюць  у  Рэспублiцы  Беларусь,  маюць  права  захоўваць   i
развiваць   сваю   нацыянальную   культуру,   выхоўваць   дзяцей   у
нацыянальных культурных традыцыях, карыстацца роднай мовай.
     2. Грамадзяне, якiя належаць да любой нацыянальнай супольнасцi,
маюць  права  на  стварэнне   ў   Рэспублiцы   Беларусь   грамадскiх
аб'яднанняў, што ажыццяўляюць культурную дзейнасць.

     Артыкул 20. Права на эстэтычнае выхаванне, мастацкую
                 i культуралагiчную адукацыю

     Грамадзяне без абмежаванняў узросту маюць права на выбар форм i
спосабаў   эстэтычнага   выхавання,   мастацкай  i  культуралагiчнай
адукацыi  ў  адпаведнасцi  з  гэтым  Законам  i  заканадаўствам   аб
адукацыi.

                              ГЛАВА 4
                        АРГАНIЗАЦЫI КУЛЬТУРЫ

     Артыкул 21. Вiды i асноўныя тыпы арганiзацый культуры

     1. Арганiзацыi   культуры  ў  Рэспублiцы   Беларусь  па   форме
ўласнасцi  падзяляюцца  на  дзяржаўныя i прыватныя, па асноўнай мэце
дзейнасцi - на камерцыйныя i некамерцыйныя. 
         -----------------------------------------------------------
         Пункт 1 статьи 21 - в редакции Закона  Республики  Беларусь
         от 16 мая 2006 г. № 105-З

            1. Арганiзацыi  культуры ў Рэспублiцы Беларусь па зместу
         дзейнасцi    падзяляюцца    на     культурна-асветныя     i
         тэатральна-вiдовiшчныя,  па  асноўнай  мэце  дзейнасцi - на
         камерцыйныя  i  некамерцыйныя,  па  форме  ўласнасцi  -  на
         дзяржаўныя i прыватныя.
         -----------------------------------------------------------

     2. Арганiзацыi культуры падраздзяляюцца на  наступныя  асноўныя
тыпы: 
         -----------------------------------------------------------
         Абзац первый пункта 2 статьи 21 - с изменениями, внесенными
         Законом Республики Беларусь от 16 мая 2006 г. № 105-З

            2. Па   характару   дзейнасцi    арганiзацыi    культуры
         падраздзяляюцца на наступныя асноўныя тыпы:
         -----------------------------------------------------------

     2.1. бiблiятэкi;
     2.2. музеi;
     2.3. карцiнныя,  мастацкiя  галерэi   i   галерэi   мастацтваў,
выставачныя залы,  панарамы i iншыя выставачныя арганiзацыi ў галiне
культуры;
     2.4. клубы,  палацы  (дамы,  цэнтры)  культуры,  цэнтры  (дамы)
народнай творчасцi (народнага мастацтва,  фальклору),  цэнтры (дамы)
рамёстваў,   маладзёжныя   культурныя  цэнтры,  цэнтры  нацыянальных
культур i iншыя клубныя ўстановы (далей - клубныя ўстановы);
     2.5. паркi  культуры  i  адпачынку,  гарадскiя сады,  заапаркi,
заасады (далей - паркi);
     2.6. кнiжныя палаты;
     2.7. тэатры;
     2.8. цыркi;
     2.9. фiлармонii  i  iншыя  канцэртныя  арганiзацыi   (далей   -
канцэртныя арганiзацыi);
     2.10. арганiзацыi кiнематаграфii;
     2.11. творчыя майстэрнi;
     2.12. арганiзацыi народных промыслаў (рамёстваў);
     2.13. навукова-праектныя     i     вытворчыя     рэстаўрацыйныя
арганiзацыi;
     2.14. навукова-даследчыя  ўстановы i метадычныя цэнтры народнай
творчасцi (культурна-асветнiцкай работы).
     3. У  Рэспублiцы Беларусь могуць стварацца арганiзацыi культуры
iншых,  не ўказаных у пункце 2 гэтага артыкула  тыпаў,  у  тым  лiку
змешаных.
     3-1. Арганiзацыi   культуры,   якiя   ажыццяўляюць   культурную
дзейнасць праз падрыхтоўку,  арганiзацыю,  паказ i (або) правядзенне
спектакляў,   канцэртаў   цi   iншых   публiчных   паказаў,  лiчацца
тэатральна-вiдовiшчнымi.
     Да тэатральна-вiдовiшчных арганiзацый адносяцца тэатры,  цыркi,
канцэртныя  арганiзацыi,  iншыя  тыпы  арганiзацый  культуры,   якiя
ажыццяўляюць  культурную дзейнасць,  указаную ў частцы першай гэтага
пункта. 
         -----------------------------------------------------------
         Статья 21   -  дополнена  пунктом  3-1  Законом  Республики
         Беларусь от 16 мая 2006 г. № 105-З
         -----------------------------------------------------------

     3-2. Арганiзацыi   культуры,   якiя   ажыццяўляюць   культурную
дзейнасць праз забеспячэнне  доступу  фiзiчных  асоб  да  культурных
каштоўнасцей,  што знаходзяцца ў фондах гэтых арганiзацый,  або праз
стварэнне  ўмоў  для  заняцця  народнай   i   мастацкай   творчасцю,
самаадукацыяй, а таксама для духоўнага i фiзiчнага развiцця, лiчацца
культурна-асветнымi.
     Да культурна-асветных арганiзацый адносяцца музеi,  бiблiятэкi,
клубныя ўстановы, iншыя тыпы арганiзацый культуры, якiя ажыццяўляюць
культурную дзейнасць, указаную ў частцы першай гэтага пункта. 
         -----------------------------------------------------------
         Статья 21   -  дополнена  пунктом  3-2  Законом  Республики
         Беларусь от 16 мая 2006 г. № 105-З
         -----------------------------------------------------------

     3-3. Арганiзацыям культуры ў выпадках,  вызначаных  Прэзiдэнтам
Рэспублiкi Беларусь, можа быць прысвоены статус "нацыянальны".
     Парадак  прысваення,  перыядычнага  пацвярджэння,   пазбаўлення
статусу "нацыянальны" i асаблiвасцi прававога становiшча арганiзацый
культуры   з  такiм  статусам  вызначаюцца  Прэзiдэнтам   Рэспублiкi
Беларусь. 
         -----------------------------------------------------------
         Статья 21   -  дополнена  пунктом  3-3  Законом  Республики
         Беларусь от 16 мая 2006 г. № 105-З
         -----------------------------------------------------------

     4. Арганiзацыйна-прававыя    формы,    асаблiвасцi    прававога
становiшча  i  парадку  дзейнасцi асобных тыпаў арганiзацый культуры
вызначаюцца гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства.
     5. Гэтым  Законам,  iншымi  актамi  заканадаўства  аб  культуры
могуць быць  прадугледжаны  абавязковыя  патрабаваннi  (умовы),  пры
выкананнi  якiх  дапускаецца  стварэнне  арганiзацый культуры пэўных
вiдаў (тыпаў),  у тым лiку патрабаваннi да складу фондаў  культурных
каштоўнасцей,  а  таксама  маёмасцi,  што  перадаюцца заснавальнiкам
арганiзацыi культуры для ажыццяўлення  або  забеспячэння  культурнай
дзейнасцi.

     Артыкул 22. Асаблiвасцi ўстаноў культуры як адной з форм
                 некамерцыйных арганiзацый культуры

     1. Установа  культуры  -  арганiзацыя,  якая   ствараецца   для
ажыццяўлення   iнфармацыйных,   асветных,  адукацыйных,  выхаваўчых,
забаўляльных i  iншых  функцый  некамерцыйнага  характару  ў  галiне
культуры i фiнансуецца поўнасцю або часткова яе заснавальнiкам.
     2. Установа   культуры   дзейнiчае   на    падставе    статута,
зацверджанага заснавальнiкам.
     3. Непасрэднае  кiраўнiцтва   ўстановай   культуры   ажыццяўляе
кiраўнiк,  якi  прызначаецца  на  пасаду  i  вызваляецца  ад  пасады
заснавальнiкам,  а  таксама  iншыя  органы   кiравання,   вызначаныя
заканадаўствам  i  (або)  статутам  установы культуры.  Заснавальнiк
заключае з кiраўнiком установы культуры працоўны дагавор  (кантракт)
у адпаведнасцi з заканадаўствам.
     4. Установа  культуры  валодае,  карыстаецца  i  распараджаецца
замацаванай за ёю маёмасцю на праве аператыўнага кiравання.
     5. Заснавальнiкi   ўстаноў   культуры   абавязаны   забяспечыць
установы   культуры   будынкамi   або  памяшканнямi,  абсталяваннем,
тэхнiчнымi i iншымi сродкамi,  неабходнымi для ажыццяўлення асноўнай
дзейнасцi.
     6. Перавод устаноў культуры ў памяшканнi, якiя пагаршаюць умовы
iх дзейнасцi, не дапускаецца.

     Артыкул 23. Стварэнне, дзяржаўная рэгiстрацыя, рэарганiзацыя
                 i лiквiдацыя арганiзацый культуры

     1. Парадак стварэння,  дзяржаўнай рэгiстрацыi,  рэарганiзацыi i
лiквiдацыi  арганiзацый  культуры вызначаецца Грамадзянскiм кодэксам
Рэспублiкi Беларусь, гэтым Законам i iншымi заканадаўчымi актамi.
     2. У  кожнай  адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнцы Рэспублiкi
Беларусь  Мiнiстэрствам  культуры  Рэспублiкi  Беларусь,   мясцовымi
выканаўчымi  i  распарадчымi  органамi  прымаюцца  меры па стварэнню
комплексу   дзяржаўных   арганiзацый    культуры,    якi    гарантуе
задавальненне асноўных духоўных патрэбнасцей насельнiцтва.
     3. Мясцовыя  выканаўчыя  i  распарадчыя  органы   маюць   права
ствараць   дзяржаўныя   арганiзацыi   культуры   любых   тыпаў  звыш
нарматываў,   вызначаных   дзяржаўнымi   мiнiмальнымi    сацыяльнымi
стандартамi ў галiне культуры.
     4. Пры планаваннi  стварэння  дзяржаўных  арганiзацый  культуры
ўлiчваюцца  гiстарычныя,  нацыянальныя  i  геаграфiчныя  асаблiвасцi
мясцовасцi.
     5. Лiквiдацыя дзяржаўных устаноў культуры не дапускаецца,  калi
такая   лiквiдацыя   выклiча   немагчымасць   выканання   дзяржаўных
мiнiмальных сацыяльных стандартаў у галiне культуры.
     6. Рэарганiзацыя i лiквiдацыя дзяржаўных устаноў культуры, якiя
маюць  асаблiвае значэнне для захавання,  развiцця i распаўсюджвання
беларускай  нацыянальнай  культуры,  ажыццяўляюцца  са  згоды  Урада
Рэспублiкi  Беларусь.  Пералiк  такiх устаноў культуры зацвярджаецца
Урадам Рэспублiкi Беларусь.

                              ГЛАВА 5
                   КАЛЕКТЫВЫ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦI

     Артыкул 24. Вiды, жанры i формы калектываў мастацкай творчасцi

     1. Калектывы мастацкай творчасцi могуць стварацца ў выглядзе:
     1.1. прафесiйных  калектываў  мастацкай  творчасцi   (далей   -
прафесiйны калектыў);
     1.2. непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай  творчасцi
(далей - аматарскi калектыў);
     1.3. аўтэнтычных  фальклорных  калектываў  мастацкай  творчасцi
(далей - фальклорны калектыў).
     2. Прафесiйным калектывам прызнаецца калектыў, што складаецца з
фiзiчных   асоб,  якiя  сумесна  займаюцца  мастацкай  творчасцю  на
прафесiйнай аснове (як правiла,  у  якасцi  асноўнага  занятку,  што
прыносiць даход).
     3. Аматарскiм калектывам прызнаецца калектыў,  што складаецца з
фiзiчных  асоб,  якiя  сумесна  займаюцца  мастацкай  творчасцю,  як
правiла,  на   грамадскiх   пачатках,   за   выключэннем   кiраўнiка
аматарскага  калектыву,  якi  працуе  на прафесiйнай аснове.  Статус
аматарскага калектыву пацвярджаецца пашпартам аматарскага калектыву.
     4. Фальклорным калектывам прызнаецца калектыў, што складаецца з
фiзiчных  асоб,  звязаных  з  натуральным   фальклорным   асяроддзем
канкрэтнай мясцовасцi,  якiя атрымалi i перадаюць фальклорныя веды i
навыкi  ў  парадку  вуснай  традыцыi,  сумесна  займаюцца  мастацкай
творчасцю   на  аснове  самаарганiзацыi  i  самакiравання.  Прававое
становiшча фальклорнага калектыву вызначаецца Мiнiстэрствам культуры
Рэспублiкi Беларусь.
     5. У Рэспублiцы Беларусь могуць стварацца  калектывы  мастацкай
творчасцi,   розныя   па   жанрах   (тэатральныя,  вакальна-харавыя,
харэаграфiчныя,  музычна-iнструментальныя,   дэкаратыўна-прыкладныя,
выяўленчыя,  цыркавыя  i  iнш.)  i формах (хор,  ансамбль,  аркестр,
студыя i iнш.).

     Артыкул 25. Статус прафесiйных i аматарскiх калектываў, якiя
                 не з'яўляюцца арганiзацыямi культуры

     1. Прафесiйны   калектыў,   якi   не   з'яўляецца  арганiзацыяй
культуры,  ствараецца ў якасцi структурнага падраздзялення юрыдычнай
асобы    i    дзейнiчае   на   падставе   палажэння,   зацверджанага
заснавальнiкам прафесiйнага калектыву.
     2. Аматарскi калектыў, якi не з'яўляецца арганiзацыяй культуры,
можа быць створаны ў якасцi  структурнага  падраздзялення  юрыдычнай
асобы або ў iншых формах,  прадугледжаных заканадаўствам.  Аматарскi
калектыў,  якi не з'яўляецца  арганiзацыяй  культуры,  дзейнiчае  на
падставе  агульнага  палажэння  аб аматарскiм калектыве ў Рэспублiцы
Беларусь,  якое  зацвярджаецца  Мiнiстэрствам  культуры   Рэспублiкi
Беларусь, i пашпарта аматарскага калектыву.

     Артыкул 26. Пашпарт аматарскага калектыву

     1. Пашпарт   аматарскага  калектыву  -  дакумент,  якi  змяшчае
асноўныя звесткi аб гэтым калектыве.  Пашпарт аматарскага  калектыву
выдаецца  Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь ва ўстаноўленым
парадку.
     2. Форма    пашпарта    аматарскага   калектыву   зацвярджаецца
Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

     Артыкул 27. Парадак стварэння прафесiйных i аматарскiх
                 калектываў, якiя не з'яўляюцца арганiзацыямi
                 культуры

     1. Заснавальнiкам прафесiйнага або аматарскага  калектыву,  якi
не з'яўляецца арганiзацыяй культуры, можа выступаць юрыдычная асоба,
у структуры якой ствараецца гэты калектыў.
     2. Парадак стварэння прафесiйнага калектыву,  якi не з'яўляецца
арганiзацыяй культуры, вызначаецца заснавальнiкам гэтага калектыву.
     3. Асаблiвасцi   стварэння   аматарскiх   калектываў,  якiя  не
з'яўляюцца арганiзацыямi культуры,  у дзяржаўных  клубных  установах
могуць  устанаўлiвацца  заканадаўствам  аб культуры i (або) статутам
(палажэннем) адпаведнай клубнай установы.

     Артыкул 28. Адносiны памiж заснавальнiкамi, прафесiйнымi
                 i аматарскiмi калектывамi, якiя не з'яўляюцца
                 арганiзацыямi культуры, i iх удзельнiкамi

     1. Удзельнiкi  прафесiйнага  калектыву,   якi   не   з'яўляецца
арганiзацыяй культуры,  ажыццяўляюць сваю дзейнасць на аснове ўдзелу
(членства)  у  юрыдычнай   асобе,   якая   выступае   заснавальнiкам
прафесiйнага    калектыву,    цi    на   падставе   працоўнага   або
грамадзянска-прававога   дагавора   (кантракта),    заключанага    з
заснавальнiкам    прафесiйнага    калектыву    ў    адпаведнасцi   з
заканадаўствам.
     2. Удзельнiкi   аматарскага   калектыву,   якi   не  з'яўляецца
арганiзацыяй культуры,  ажыццяўляюць сваю дзейнасць на аснове ўдзелу
(членства)   у   юрыдычнай   асобе,   якая  выступае  заснавальнiкам
аматарскага калектыву, або прыёму (запiсу) у аматарскi калектыў, што
праводзiцца на аснове добраахвотнага волевыяўлення фiзiчнай асобы, у
тым лiку па вынiках папярэдняга адбору (конкурсу).
     3. У   выпадках,   прадугледжаных   заканадаўствам,  удзельнiкi
аматарскага калектыву,  якi  не  з'яўляецца  арганiзацыяй  культуры,
маюць  права  на  атрыманне  ад  заснавальнiка аматарскага калектыву
ўзнагароды, а таксама кампенсацыi расходаў, звязаных з ажыццяўленнем
iмi культурнай дзейнасцi.

     Артыкул 29. Кiраванне ў прафесiйным i аматарскiм калектывах,
                 якiя не з'яўляюцца арганiзацыямi культуры

     1. Кiраванне ў прафесiйным або  аматарскiм  калектыве,  якi  не
з'яўляецца  арганiзацыяй  культуры,  ажыццяўляецца  заснавальнiкам i
кiраўнiком калектыву ў адпаведнасцi  з  заканадаўствам,  устаноўчымi
дакументамi   (дакументамi,  што  вызначаюць  статус)  заснавальнiка
калектыву, а ў прафесiйным калектыве - i палажэннем аб iм.
     2. Кiраўнiк  прафесiйнага  або  аматарскага  калектыву,  якi не
з'яўляецца  арганiзацыяй   культуры,   назначаецца   на   пасаду   i
вызваляецца  ад пасады заснавальнiкам калектыву.  Кiраўнiк калектыву
нясе адказнасць за дзейнасць калектыву перад заснавальнiкам.
     3. Формай самакiравання ў прафесiйным або аматарскiм калектыве,
якi не з'яўляецца арганiзацыяй культуры,  выступае  мастацкi  савет,
што складаецца з удзельнiкаў гэтага калектыву.

     Артыкул 30. Правы прафесiйнага i аматарскага калектываў, якiя
                 не з'яўляюцца арганiзацыямi культуры

     1. Прафесiйны  i  аматарскi  калектывы,  якiя   не   з'яўляюцца
арганiзацыямi культуры, маюць права:
     1.1. самастойна  вызначаць  рэпертуарную   палiтыку   i   змест
культурных   праграм,   калi  iншае  не  ўстаноўлена  палажэннем  аб
прафесiйным калектыве;
     1.2. ажыццяўляць   навучальна-творчую,   рэпетыцыйную  i  iншую
дзейнасць,  накiраваную на падрыхтоўку канцэртаў, спектакляў i iншых
публiчных паказаў, выставак, iншых культурных мерапрыемстваў;
     1.3. ажыццяўляць   тэатральную,   канцэртную   i    выставачную
дзейнасць,  удзельнiчаць  у фестывалях,  аглядах,  конкурсах i iншых
культурных мерапрыемствах;
     1.4. удзельнiчаць у выкананнi сацыяльна-творчых заказаў.
     2. Усе  здзелкi  i  iншыя  юрыдычныя  дзеяннi,  накiраваныя  на
рэалiзацыю i абарону правоў,  указаных у пункце 1 гэтага артыкула, а
таксама iншых правоў,  прадастаўленых прафесiйнаму  або  аматарскаму
калектыву,  якi  не  з'яўляецца  арганiзацыяй культуры,  як суб'екту
культурнай дзейнасцi ў адпаведнасцi з гэтым  Законам,  ажыццяўляюцца
заснавальнiкам калектыву па прадстаўленню яго кiраўнiка.
     3. Адказнасць  за  дзейнасць   прафесiйнага   або   аматарскага
калектыву, якi не з'яўляецца арганiзацыяй культуры, перад дзяржавай,
фiзiчнымi i юрыдычнымi асобамi нясе яго заснавальнiк.

     Артыкул 31. Заслужаныя калектывы Рэспублiкi Беларусь

     1. Прафесiйным i  аматарскiм  калектывам,  якiя  ўнеслi  значны
ўклад  у  развiццё беларускай нацыянальнай культуры i маюць адметныя
дасягненнi ў галiне мастацтва  на  працягу  10  гадоў,  могуць  быць
прысвоены   званнi   "Заслужаны   калектыў  Рэспублiкi  Беларусь"  i
"Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь".
     2. Парадак прысваення,  перыядычнага пацвярджэння i пазбаўлення
прафесiйнага  калектыву  звання   "Заслужаны   калектыў   Рэспублiкi
Беларусь",   аматарскага   калектыву   звання  "Заслужаны  аматарскi
калектыў Рэспублiкi Беларусь",  асаблiвасцi iх прававога  становiшча
вызначаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.

     Артыкул 32. Народныя (узорныя) аматарскiя калектывы

     1. Пастаянна   дзеючым   аматарскiм  калектывам  пры  наяўнасцi
адпаведнага мастацкага ўзроўню i творчых паказчыкаў,  прадугледжаных
Мiнiстэрствам  культуры  Рэспублiкi  Беларусь,  можа  быць прысвоена
найменне "народны" ("узорны").
     2. Парадак прысваення,  перыядычнага пацвярджэння,  пазбаўлення
наймення  "народны"  ("узорны"),  асаблiвасцi  прававога  становiшча
аматарскага  калектыву  з  такiм найменнем вызначаюцца Мiнiстэрствам
культуры Рэспублiкi Беларусь.

     Артыкул 33. Акадэмiчныя прафесiйныя калектывы

     1. Прафесiйным калектывам,  якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё
беларускай   культуры   i  мастацтва,  можа  быць  прысвоены  статус
"акадэмiчны".
     2. Парадак  прысваення,  перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення
статусу  "акадэмiчны" i асаблiвасцi прававога становiшча прафесiйных
калектываў    з    такiм  статусам  вызначаюцца  Урадам   Рэспублiкi
Беларусь. 
         -----------------------------------------------------------
         Статья 33 - в редакции Закона Беларуси от 16 мая
         2006 г. № 105-З

            Артыкул 33. Нацыянальныя i акадэмiчныя калектывы

            1. Прафесiйным калектывам, якiя з'яўляюцца арганiзацыямi
         культуры  i  ўнеслi  значны  ўклад  у  развiццё  беларускай
         культуры   i   мастацтва,   можа   быць   прысвоены  статус

Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5




< Главная

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations